Найбольшяскравыя прадстаўнiкi газеты «Наша Ніва»
«Наша Ніва» — беларускаягазэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Газэта «Наша Ніва» была ўтворанаяў 1906 годзе, і спачатку была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. Выходзілана працягу 9 гадоў – да 1915 году. «Наша Ніва» стварыла магутны літаратурны рух.Яна стала цэнтрам усіх беларускіх пісьменьнікаў. Сярод іх найбольшую ролю адыгралі:Янка Купала, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля, Алесь Гарун, Францішак Аляхновіч,Цішка Гартны i iнш.
Янка Купала (ІванДамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 25.6 (7.7).1882 г. у сям'і беззямельнага арандатара.Бацькі Я. Купалы (Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч) паходзіліса шляхты, аднак у выніку збяднення па эканамічнаму становішчу і спосабу жыцця з'яўлялісязвычайнымі сялянамі-арандатарамі. У пошуках зямлі і працы бацькі Я.Купалы вымушаныбылі пераязджаць з месца на месца. Вандроўнае жыццё перашкаджала будучаму паэтуатрымаць сістэматычную адукацыю, таму малы Янка вучыўся ў вандроўных настаўнікаў,няні, Сенніцкім двухкласным народным вучылішчы (адну зіму), у прыватнай падрыхтоўчайшколе ў Мінску (каля пяці месяцаў), Бяларуцкім двухкласным народным вучылішчы, якоескончыў у 1898 г. Вялікі ўплыў на светапогляд паэта аказала знаёмства з памешчыкамЗ. Чаховічам, паплечнікам К.Каліноўскага. Я.Купала карыстаўся яго багатай бібліятэкай.У 1902 г. памёр бацька Я.Купалы, і, як старэйшы з семярых дзяцей, Ясь застаўся загаспадара. Праз паўгода памёр малодшы брат Казік, а яшчэ праз тыдзень — сёстры Гэляі Сабіна. У пошуках заробкаў будучы паэт пайшоў «у людзі»: працаваў вандроўным настаўнікам,пісарам у судовага следчага, у канторы маёнтка Беліца Сенненскага пав. Магілёўскайгуб. У сувязі з хваробай маці пакінуў службу і вярнуўся ў Селішча, дзе зноў працаваўна гаспадарцы. З 1905 па 1907 гг. Купала працаваў на вінакурных заводах (броварах)у якасці чорнарабочага. Восенню 1908 г. Я.Купала паехаў у Вільню, дзе ўладкаваўсяна працу бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы «Веды» Б.Даніловіча і супрацоўнічаўу беларускай газеце «Наша ніва». Гэта быў перыяд самаадукацыі і творчага станаўленняпаэта, пошуку духоўных арыенціраў, выпрацоўкі эстэтычных прынцыпаў і выспяваннянацыянальна-адраджэнцкага светапогляду. Віленскі перыяд жыцця і дзейнасці Я.Купалы(1908—1909) скончыўся тым, што неспрыяльныя ўмовы, якія склаліся для яго ў рэдакцыі«Нашай нівы», прымусілі паэта пакінуць гэтае месца работы. Я.Купала прагнуў вучыццадалей і ў пачатку снежня 1909 г. з рэкамендацыйным лістом У.Самойлы да Б.Эпімах-Шыпілыпаехаў у Пецярбург. З 1909 г. на працягу 4 гадоў, выязджаючы ўлетку да маці ў Акопы,Купала жыў у Пецярбургу, вучыўся там на агульнаадукацыйных курсах А.Чарняева, адчуваючызаўсёдную маральную і матэрыяльную апеку Б.Эпімах-Шыпілы. Вучоба на курсах дапамагласістэматызаваць і папоўніць веды, атрыманыя шляхам самаадукацыі. Сваёй творчасцюпецярбургскага перыяду (1910—13) Я.Купала ўводзіў беларускую літаратуру ў еўрапейскікультурны кантэкст. У Пецярбургу ён прымаў удзел у рабоце навукова-літаратурнагагуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, пазнаёміўся са стваральнікам першагабеларускага тэатра І.Буйніцкім, з многімі рускімі пісьменнікамі. Гэтыя гады былідля паэта часам напружанай вучобы, работы над сабой і, канешне ж, творчасці. Паслязаканчэння вучобы ў Пецярубргу (1913) Я.Купала вярнуўся ў Вільню і пачаў працавацьсакратаром у «Беларускім выдавецкім таварыстве», затым перайшоў у рэдакцыю газеты«Наша ніва». З сакавіка 1914 г. газета пачала выходзіць за подпісам Я. Купалы якадказнага рэдактара (фактычна абавязкі рэдактара ён пачаў выконваць значна раней).У студзені 1915 г. камітэт па справах друку ў Вільні ўзбудзіў супраць яго як рэдактара«Нашай нівы» судовую справу за надрукаванне артыкула «Думкі». У сувязі з набліжэннемлініі фронта Першай сусветнай вайны 8 жніўня 1915 г. Я.Купала эвакуіраваўся з Вільні.Ён наведаў у Акопах маці, па запрашэнні свайго знаёмага С.Жывапісцава выехаў ў Арол,а потым у Маскву, дзе паступіў у народны універсітэт імя А.Шаняўскага на гісторыка-філасофскіфакультэт. 23 студзеня 1916 г. у Маскве Я.Купала ажаніўся з Уладзіславай ФранцаўнайСтанкевіч. Неўзабаве яго прызвалі ў армію: некалькі месяцаў служыў у Мінску старшымрабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе, а затым у Полацку і Смаленску. З ліпеня 1918г. Купала працаваў агентам па забеспячэнні харчамі Заходняй вобласці, разам з М.Гарэцкімбыў слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнагаінстьпута. У 1919 г., пасля абвяшчэння БССР, Я.Купала пераехаў на сталае жыхарстваў Мінск. Тут ён працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагаваў часопісы«Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920—1922). У гэты час цяжка хварэў, аднак, акрыяўшы,зноў вярнуўся да актыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці. З пачатку 1921 г.Я. Купала працаваў намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнагакамісарыята асветы БССР, уваходзіў у склад Акадэмічнай каміссіі Акадэмічнага цэнтраНаркамасветы БССР па ўкладанню і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі. З'яўляўся членамнавукова-літаратурнай (а пасля навукова-рэдакцыйнай) калегіі Наркамасветы БССР.У 1921 г. адбыўся інцыдэнт з уладамі: на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаванырукапісы. Я.Купала быў сярод ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра(1920), Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921), Інстытута беларускай культуры(1922, абраны яго правадзейным членам). Прымаў удзел у Акадэмічнай канферэнцыі парэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Разам з Я.Коласам, Ц.Гартным, А.Гурло,М.Чаротам і іншымі пісьменнікамі быў адным з ініцыятараў стварэння літаратурнагааб'яднання беларускіх пісьменнікаў «Полымя». У 1925 г. Янку Купалу першаму сяродбеларускіх літаратараў было прысвоена званне Народны паэт Беларусі. Аднак ужо набліжалісязлавесныя 30-я гады, калі ўсё нацыянальна значнае ў мастацтве абвяшчалася класававарожым і шкодным. Творы Я.Купалы (зборнікі «Жалейка», «Гусляр») падвяргаліся значнайцэнзурнай праўцы. Летам 1930 г. у друку з'явіўся артыкул Л.Бэндэ «Шлях паэта», уякім паэт абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». У 1930 г. уАкопах былі раскулачаны маці і сястра паэта і прызначаны да высылкі ў Котлас. Актывізацыясталінскага тэрору, барацьба з так званай «нацдэмаўшчынай» прывяла ўлетку 1930 г.да шматлікіх арыштаў сярод пісьменнікаў, дзеячаў навукі, асветы, культуры. Я.Купалытады не трапіў за краты, але яго рэгулярна выклікалі на допыты ў ДПУ, дзе патрабаваліпаказанняў аб «контррэвалюцыйнай» арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», лідэрамякой ён нібыта быў. Узвесці такі паклёп на сябе і на іншых паэт не мог, на допытахпраяўляў мужнасць і высакароднасць, што было адзначана і ягонымі следчымі. 27 лістапада1930 г. Я.Купала зрабіў спробу самагубства. Аднак яго жыццё ўдалося выратаваць.У 1930-я гг. вонкава стварылася ўражанне, нібыта Купала сапраўды быў у гушчы літаратурнагаі грамадскага жыцця: ён удзельнічаў у розных камітэтах і камісіях па ўшанаванніпамяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, быў дэлегатамтагачасных урачыстых літаратурных форумаў і з'ездаў. Аднак гэта ўсё было толькізнешне, своеасаблівым пампезным камуфляжам, за якім правіў баль тэрор. У 1934 г.Я.Купала, дзякуючы спецыяльным загадам М.Горкага і рэдактара «Известий» І.Гронскага,якія ратавалі яго ад рэпрэсій, удзельнічаў у рабоце 1-га з'езда Савецкіх пісьменнікаўБССР, выбраны членам Праўлення і дэлегатам на 1-ы з'езд ССП СССР з правам рашаючагагаласу. У 1937 г. Я.Купала зноў аказаўся ў спісе чарговых ахвяраў рэпрэсій сяродтых нешматлікіх пісьменнікаў, хто яшчэ заставаўся на свабодзе. Аднак расправу надпаэтам удалося адцягнуць яшчэ на пяць гадоў. Ён быў нават выбраны ў склад новагабюро секцьіі паэзіі ССП БССР (1937), у склад прэзідыума Праўлення ССП СССР (1939),дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. У 1939 г. разам з брыгадай беларускіх пісьменнікаўудзельнічаў у рабоце Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю абуключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У першыя ж дні вайны ў Мінску ад варожыхбомбаў згарэла хата паэта з яго вялікім архівам і бібліятэкай. У ліпені агнём нямецкайартылерыі знішчана дача паэта ў Ляўках. 30 чэрвеня Купала выехаў з Ляўкоў у Маскву.З лістапада 1941 г. да сярэдзіны чэрвеня 1942 г. жыў каля Казані — у пасёлку Пячышчы.З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны паэт сваім словам уключыўся ў барацьбу зфашысцкімі захопнікамі: быў абраны членам прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкагакамітэта, выступаў на антыфашысцкім мітынгу, разам з А.Талстым, А.Карнейчуком, В.Васілеўскай,З.Неедлым і іншымі ўдзельнікамі мітынгу падпісаў адозву да братоў-славян з заклікамузняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму. 18 чэрвеня 1942 г. Я.Купала прыехаўу Маскву, а 28 чэрвеня ў гасцініцы «Масква» ён трагічна загінуў — упаў у лесвічныпралёт з 10-га паверха. Існуюць тры версіі гібелі паэта: няшчасны выпадак, самагубства,забойства. Афіцыйна доўгі час падтрымлівалася першая версія. У эмігранцкім беларускімдруку смерць паэта звязвалася з самагубствам. Публікацыі канца 1980-х гг. (Б.Сачанка,Г.Колас і інш.), у якіх супастаўляюцца факты, аналізуюцца сведчанні відавочцаў імеркаванні блізкіх людзей, даюць падставу лічыць, што Я. Купала быў забіты агентамідзяржбяспекі. Матэрыялы камісіі, якая займалася высвятленнем абставін яго гібелі,да гэтага часу засакрэчаныя, таму дакументальнага пацверджання пакуль што ніводнаяз версій не мае. 1 ліпеня 1942 г. пасля крэмацыі Я.Купала быў пахаваны ў Маскве.У 1962 г. урна з прахам Купалы перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.
Памяць пра Янку Купалусвята ўшаноўваецца беларускім народам. Яго імя прысвоена Беларускаму Дзяржаўнамуакадэмічнаму тэатру ў Мінску, Інстытуту літаратуры АН Беларусі, Гродзенскаму дзяржаўнамууніверсітэту. У Мінску створаны Літаратурны музей Янкі Купалы, арганізатарам і першымдырэктарам якога была ўдава паэта У.Ф.Луцэвіч (1891—1960). На радзіме Я.Купалы,у Вязынцы, адкрыты філіял Літаратурнага музея, створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік«Вязынка», дзе штогод у 1-ю дэкаду ліпеня праводзяцца купалаўскія святы пазіі. ПомнікіЯнку Купалу ўзвышаюцца ў Мінску (у парку імя Янкі Купалы і на Вайсковых могілкахна магіле паэта). Помнікі-бюсты Купалы ўстаноўлены ў многіх населеных пунктах Беларусі,а таксама за мяжой (у прыватнасці, у Араў-парку ў ЗША). Імем Купалы названы многіявуліцы, а таксама шматлікія ўстановы (школы, калгасы, бібліятэкі і г. д.), прычымне толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі (напрыклад, імя Купалы ў 1932 г.прысвоена бібліятэцы-чытальні пры аб'яднанні «Асвета» у г. Порту-Алегра ў Бразіліі).Пастановай Савета Міністраў БССР у 1959 г. устаноўлена Літаратурная прэмія імя ЯнкіКупалы (з 1965 г. Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы).
Вобраз Янкі Купалызаняў годнае месца ў літаратуры і мастацтве. Яму прысвечаны вершы і п'есы, музычныяі кінематаграфічныя, жывапісныя і графічныя творы. Сюжэты твораў самога Я. Купалыслужаць крыніцай для іншых відаў мастацтва (музыкі, эстрады, балета і г. д.).
Найбольш моцна талентЯ. Купалы выявіўся ў паэзіі. Прычым вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітрапаэзіі Я. Купалы вельмі шырокая: ён і ўласна лірык (пераважна рамантык), і аўтаршэрагу паэм, у тым ліку і драматычных.
Свой першы літаратурнытвор Я.Купала напісаў у 1903 г. у в. Селішчы: гэта быў верш, прысвечаны сястры Леакадзііў дзень яе нараджэння. Пачынаў пісаць па-польску (некалькі вершаў былі надрукаваныў польскім часоцісе «Ziarno» («Зерне»). Па сведчанні паэта, «Дудка беларуская» Ф.Багушэвічаі «Гапон» В.Дуніна-Марцінкевіча канчаткова пераканалі яго, што менавіта родным словам,а не рускай або польскай мовай ён зможа выказаць у вершах душу і запаветныя думкібеларускага народа. На выбар мовы творчасці Я. Купалы аказалі таксама моцны ўплыўЯдвігін Ш. і У. Самойла (вядомы беларускі публіцыст і літаратурны крытык).
Першы беларускі вершЯ.Купалы «Мужык» быў апублікаваны ў мінскай газеце «Северо-Западный край» 15 мая1905 г. З 1907 г. вершы паэта сістэматычна друкаваліся ў газеце «Наша ніва». Іхтэматыка — прыгнечанае бяспраўнае жыццё беларускага селяніна, краса роднага краю,прыгажосць стваральнай працы чалавека. Ужо ў ранніх творах Купалы акрэсліваеццаідэя свабоды — нацыянальнага, сацыяльнага і духоўнага разнявольвання чалавека —як вызначальная ідэя ўсёй яго творчасці. У 1908 г. у Пецярбургу выйшла першая кнігапаэзіі Я.Купалы «Жалейка», якая двойчы канфіскоўвалася: першы раз па распараджэнніПецярбургскага камітэта па справах друку, другі — па прадпісанні віленскай адміністрацыі.Другі зборнік вершаў Я.Купалы «Гусляр» выдадзены лацінкай (Пецярбург, 1910). У адрозненнеад «Жалейкі» з яе элегічнасцю, плачам над адвечнай нядоляй селяніна, у «Гусляры»выразна праяўляецца рамантычнае светаадчуванне аўтара, акрэсліваецца філасофская,экспрэсіянісцкая плынь яго лірыкі. Са шматлікіх вершаў «Гусляра» паўстае рамантычнывобраз паэта як «сына міра», прарока, што сам спазнаў таямніцы свету і жадае адчыніцьіх людзям. Моцным акордам гучыць эсхаталагічная тэма, матыў самотнасці і разгубленасцілірычнага героя, які гатовы праклясці ўвесь свет і забыцца ў вечным сне. Менавітаў «Гусляры» — выданні часоў, калі грамадства перажывала перыяд рэакцыі, — найбольшвыразна адбілася рамантычнае раздваенне душы лірычнага героя, у якой суіснуюць адчуваннідалучанасці да Сусвету, пачуццё абранасці і высокай наканаванасці чалавека, а здругога боку, бяссілле і адчай пры сутыкненні з чужой і варожай рэчаіснасцю. Гэтыяматывы гучалі не толькі ў філасофскай медытатыўнай лірыцы, але і ў творах баладнагажанру («Памяці С.Палуяна»), драматычнай паэме «Адвечная песня».
Творча плённым, узлётнымдля Я.Купалы быў перыяд 1910—1913 гг., калі ён вучыўся ў Пецярбургу, а ўлетку жыўу Акопах, дзе напісаны буйнейшыя творы гэтай пары. Трэці паэтычны зборнік Я.Купалы«Шляхам жыцця» (1913) быў фактычна вяршынным дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры,а яго аўтар стаў бясспрэчным яе лідэрам. У вершах і іншых па жанру творах гэтагазборніка выразна адбіўся патрыятызм і глыбінны гістарызм паэта, найбольш яскраваўвасобілася ідэя свабоды і абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа.Купала імкнуўся абудзіць у чытача пачуццё гордасці і ўдзячнасці да продкаў, якіябылі здольныя захоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, бараніць зямлю ад ворагаў,развіваць адметную культуру («Над Нёманам», «На куццю», «На дзяды» і інш.): многіяз твораў, дзе развіваліся такія матывы, былі ў пазнейшы час забароненымі, не ўваходзіліў зборы твораў і не перадрукоўваліся да канца 1980-х гг. Адраджэнцкі, нацыянальныхарактар творчасці Я.Купалы праяўляўся і ў вершах рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку,у якіх паэт апяваў набліжэнне светлых перамен у жыцці, услаўляў будучыню, прадвесцемякой для яго быў створаны паэтычным уяўленнем вобраз Маладой Беларусі, абуджанайда гістарычнага самасцвярджэння (вершы «Маладая Беларусь» («Вольны вецер напеў...»),«Бацькаўшчына», «Выйдзі» і інш). У вобразе Прарока (Званара, Гусляра), які прымаўаблічча Падарожнага, Незнаёмага, паэт прадракаў Вялікі Сход, дзе будзе вырашанынацыянальны лёс народаў і сацыяльны лёс працоўных. У 1914—1915 гг. з'яўляецца цыкляго вершаў «Песні вайны», шэдэўры любоўнай лірыкі («Таей даўгажданай», «Сыйду»,«На вуліцы», «Мусіць трэба было», «А яна...»). На працягу трох наступных гадоў Купала,перажываючы разам з народам цяжкі перыяд нацыянальнай гісторыі, вершаў не пісаў,зноў пачаў тварыць толькі ў канцы 1918 г. Яго вершы той пары «Званы», «Буралом»,«Спадчына», «Рунь», «Першы снег», «Паязжане» і інш. — гэта роздум аб гістарычныхшляхах Бацькаўшчыны, вынашаны ў трохгадовым маўчанні, прасякнуты ўласцівай паэтуфіласофскай глыбінёй. Гэтыя вершы ўвайшлі ў чацвёртую паэтычную кнігу Купалы «Спадчына»(1922). Зборнік выклікаў пэўнае расчараванне тагачаснай крытыкі, якая чакала адпаэта новых тэм і матываў — услаўлення Кастрычніка і прынесеных ім жыццёвых перамен.Купала ж заставаўся песняром Бацькаўшчыны, палітычнае становішча якой у гэты перыядбыло вельмі складаным. Мастацкі позірк паэта імкнуўся вылучыць сутнасць падзей,іх суаднесенасць з каштоўнасцю кожнага асобнага чалавека. Ён бачыў і адчуваў, яку рэвалюцыйнай віхуры нішчацца і руйнуюцца лёсы, як родныя людзі становяцца па розныябакі барыкад, як пошукі выйсця абарочваюцца бездарожжам. Таму ў яго лірыцы па-ранейшамугучалі драматычныя і трагічныя ноты, жаданым заставаўся ідэал свабоднай Бацькаўшчыны.Другую паслярэвалюцыйную кнігу Я.Купалы «Безназоўнае» (1925) склалі вершы, пераважнаствораныя ў 1919 і 1921 гг., а таксама аднайменная паэма, напісаная ў 1924 г. Многімдаследчыкам у кнізе бачылася адлюстраванне ранейшых нацыянальна-адраджэнцкіх поглядаўаўтара і тлумачылася як негатыўная з'ява. Для Купалы ж вершы ў кнізе і паэма «Безназоўнае»былі арганічным, паслядоўным выяўленнем яго творчага «я». Паэт не адступаў ад сваёйканцэпцыі чалавека, апірышчам духоўнасці для якога і ў перайначаным пралетарскайрэвалюцыяй свеце заставаліся «сны аб Беларусі».
У 30-я гады, калітворчае самавыяўленне станавілася немагчымым, Купала ўсё ж імкнуўся асэнсаваць плыньжыцця, каб стварыць адэкватны мастацкі вобраз. Аднак дыктат рэчаіснасці над воляймастака непазбежна прыводзіў да таго, што шлях творчай эвалюцыі Купалы ў гэтыя гады— гэта шлях ад адраджэнцкага рамантызму з яго культам духоўна разняволенай асобыі нацыянальнай незалежнасці да твораў рэпартажнага характару, мастацкі ракурс якіхбыў прадвызначаны пануючай ідэалогіяй (паэма «Над ракой Арэсай»). Хаця ў некаторыхяго вершах Ляўкоўскага цыклу («Алеся», «Лён», «Хлопчык і лётчык») творчаесамавыяўленне аўтара дасягнула пэўнай вышыні. У 1940 г. выйшла кніга паэзіі «Адсэрца», куды былі ўключаны вершы 1937—1939 гг. і паэма «Тарасова доля».
Як у дарэвалюцыйны,так і ў савецкі час Я. Купала разважаў над прызначэннем мастака-творцы, яго месцаі ролі ў грамадскім жыцці народа, нацыі. Гэта адлюстравалася ў такіх вершах паэта,як «Я не для вас...», «За ўсё», «З кутка жаданняў», «З маіх песень», «Песня мая»,«Мая навука».
Пераважна як трагічныя,абумоўленыя разарванасцю адзінага народа на дзве часткі, гучалі ў лірыцы Я. Купалы1920—1930-х гг. заходнебеларускія матывы («У Вісле плавае тапелец», «Па Даўгінаўскімгасцінцы», «На паграніччы» і інш.)
У час Вялікай Айчыннайвайны Я. Купала сваім палымяным словам заклікаў да абароны Радзімы, да змаганнясупраць фашыстаў («Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Дзевяць асінавых колляў»,«Зноў будзем шчасце мець і волю»).
Я. Купала ўнёс велізарныўклад у развіццё і станаўленне жанру паэмы ў беларускай літаратуры. Усяго (разамз незакончанай «Гарыславай») яго пяру належыць 20 паэм.
Умоўна паэмы Я. Купалыможна падзяліць на г. зв. дакастрычніцкія і савецкага часу. Прычым гэты падзелне поўнасцю абумоўлены сацыялогіяй, важную ролю адыгрываюць тут і ўласна творчыямоманты і фактары.
У межах дакастрычніцкіхпаэм вылучаюць раннія паэмы перыяду 1905—1907 гг. («Зімою», «Нікому»,«Калека», «Адплата кахання»). Гэтыя творы, а таксама напісаныякрыху пазней «У піліпаўку» і «За што?» шэраг даследчыкаў лічыцьне ўласна паэмамі, а вершаванымі апавяданнямі або аповесцямі. Названыя творы ў многімвучнёўскія. Дадзеная акалічнасць абумовіла такія іх якасці і рысы, як перавага аповедунад абагульняючым паэмным асэнсаваннем падзей, а таксама меладраматызм зместу.
Другая група дакастрычніцкіхпаэм Я. Купалы — г. зв. фальклорна-рамантычныя (або фальклорна-гераічныя ці, урэшце,героіка-рамантычныя). Яе складаюць такія творы, як «Курган» (1910), «Бандароўна»і «Магіла льва» (абедзве — 1913). У дадзеных творах выводзіцца на авансцэнуі паэтызуецца моцная, нават можна сказаць, гераічная асоба (Гусляр, Бандароўна,Машэка). Іншая і стылістыка гэтых паэм у параўнанні з раннімі. Тут ужо Купала паўстаеўласна паэтам-рамантыкам (неарамантыкам), думка якога лунае над усім светам, дасягаючынезвычайнай экспрэсіўнасці і моцы.
Трэцяя група дакастрычніцкіхпаэм Я. Купалы — драматычныя (або драматызаваныя), куды ўваходзяць такія творы,як «Адвечная песня» (1908), «Сон на кургане» (1910), «НаКуццю» (1911), «На папасе» (1913). У цэнтры іх таксама моцная, незвычайнаяасоба (Мужык, Сам, Князь з Княжнай, Незнаёмы). Спецыфіка драматызаваных паэм вымагаламоцнага, напружанага канфлікту, пошукаў героямі высокіх ідэалаў, барацьбы са знешніміварожымі сіламі і неспрыяльнымі абставінамі. Акрамя таго, цэнтральныя персанажывядуць унутры сваіх уласных характараў складаную псіхалагічную барацьбу. Такім чынам,можна весці гаворку і аб трагедыйнасці як важнай уласцівасці і танальнасці названыхпаэм.
Асабняком сярод дакастрычніцкіхпаэм Я. Купалы стаіць паэма «Яна і Я» (1913). Твор лірычны па сваёй танальнасці.Дадзеная паэма — светлы гімн чалавечай працы, маладосці, каханню, прыгажосці навакольнагасвету.
У савецкі час Я. Купаламбылі напісаны такія паэмы, як «Безназоўнае» (1924), «З угодкавыхнастрояў» (1927), «Над ракой Арэсай» (1933), «Барысаў»(1934), «Тарасова доля» (1939). Адпаведна, што час з яго ідэалагічнымдыктатам наклаў адбітак на дадзеныя рэчы (найбольш выразна гэта адчуваецца ў паэмах«З угодкавых настрояў», «Над ракой Арэсай» і «Барысаў»).Аднак усё роўна ў іх бачыцца почырк Купалы, няхай і крыху зламанага палітычнымірэпрэсіямі, аднак яшчэ здольнага ўзняцца (праўда, ужо не ўсюды і не заўсёды) надзвычайным адлюстраваннем і апісальнасцю, перадаць высокія думкі і пачуцці. Найбольшгэта характэрна для паэмы «Безназоўнае», дзе Купала алегарычна перадаўсвой неўтаймоўны боль за родную Беларусь, якая ў новых палітычных абставінах павінназноў прыстасоўвацца да чужой волі, чужых законаў і форм жыцця.
Я.Купала стаў таксамапрызнаным нацыянальным драматургам. Яго камедыя «Паўлінка» (напісана ў 1912 г.,пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 г.) як твор класічнайбеларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу і з'яўляецца візітнайкарткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы ў Мінску. Заўважым,што пры ўсёй знешняй камедыйнасці твора ў ім Купала закранаў і важныя сацыяльныяпытанні, а менавіта барацьбу новай, маладой і перадавой Беларусі (Паўлінка, ЯкімСарока) з аджыўшымі саслоўнымі правіламі і нормамі (Сцяпан Крыніцкі).
Купала — аўтар сацыяльна-псіхалагічнайдрамы «Раскіданае гняздо» (напісана ў 1913 г., пастаўлена Першым таварыствам беларускайдрамы і камедыі ў Мінску ў 1917 г.). Наогул гэта твор трагедыйнага напаўнення ігучання. Гісторыя сям'і Зяблікаў перадала трагедыю ўсяго беларускага народа, якіне мае ні сваёй уласнай зямлі, ні ўзаконенай мовы, ні самых звычайных умоў для нармальнагачалавечага існавання.
У 1913 г. Я. Купаластварыў сцэнічны жарт «Прымакі, які па сваёй танальнасці, стылістыцы і структурывельмі блізкі да вадэвіля. Смешная, з элементамі анекдатызму гісторыя, у якой вясковыямужыкі, каб высветліць, чыя ж жонка ўсё-такі горшая, памяняліся імі пасля наведванняманаполькі, і зараз ставіцца на сцэнах прафесійных і самадзейных тэатраў.
Сатырычная камедыя«Тутэйшыя» (напісана ў 1922 г., пастаўлена БДТ-1 у 1926 г.), у якой гучала ідэянацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і Усходу, доўгі час была ўліку забароненых твораў. Цэнтральным персанажам гэтага твора, па сутнасці, з'яўляеццасама Беларусь — як адзіная непадзельная каштоўнасць, якой усёй душой імкнуцца служыцьАленка і Янка Здольнік, якую гатовы выгадна прадаць Мікіта Зносак і якую імкнуццападзяліць ці падпарадкаваць сабе кожныя новыя ўладары ў пераломны час.
Характэрным і ў многімпаказальным для творчасці Я. Купалы ў сэнсе яе важнасці і значнасці для народа інацыі ў цэлым з'яўляецца тое, што драматычныя паэмы песняра «На Куццю»і «На папасе», у якіх аўтар закрануў пытанні беларускай дзяржаўнасці,а таксама інтэлігенцыі (асабліва творчай) як генератара ідэй нацыі, «павадыра»народа, былі адаптаваны да сцэны (г. зн. перайшлі ў разрад уласна драматургіі) іставіліся тэатральнымі калектывамі (у асноўным самадзейнымі), прычым не толькі ўБеларусі, але і за яе межамі (у Латвіі, ЗША, Канадзе).
Я.Купала стаяў лявытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнайдзейнасці. Яго дарэвалюцыйныя публіцыстычныя творы заклікалі да паляпшэння сацыяльнагастановішча шырокіх народных мас Беларусі («Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры»,«З гуты Залессе»), закраналі праблемы нацыянальнай самасвядомасці («Ці маем мы прававыракацца роднай мовы», «Святкаванне Купалы ў Вільні», «Вера і нацыянальнасць» іінш.). У публіцыстыцы перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны паэт пісаў аб шляхахбеларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, закранаў праблемы нацыянальнайпалітыкі Савецкай улады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Можна таксама весцігаворку аб Купале-крытыку. У 1913 г. пад псеўданімам Адзін з «парнаснікаў» Купалаартыкулам «Чаму плача песня наша» прыняў удзел у вядомай дыскусіі з В.Ластоўскім(Юркам Верашчакам), у ходзе якой фактычна выпрацоўваліся і сцвярджаліся эстэтычныяпрынцыпы тагачаснай беларускай літаратуры (не толькі ўстаноўка яе на народнасцьі дэмакратызм, але і арыентацыя на высокі мастацкі ўзровень, упоравень з еўрапейскайлітаратурай).
Шмат і плённа, напрацягу ўсёй творчай дзейнасці, Я.Купала займаўся перакладам, адаптуючы да нацыянальнайкультуры творы многіх рускіх і польскіх пісьменнікаў. Купала зрабіў таксама мастацкіпераклад «Слова аб палку Ігаравым» (празаічны ў 1919 г., паэтычны ў 1920 г.), пераклаў«Інтэрнацыянал» Э.Пацье (1921).
Змітрок Бядуля (СамуілЯфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у небагатай яўрэйскай сям'і ўмаленькім мястэчку Пасадзец. Бацька пісьменніка перапробаваў мноства заняткаў: быўарандатарам, дробным гандляром. Нарэшце знайшоў месца прыказчыка ў купца-лесапрамыслоўца.Сям'я будучага пісьменніка была настолькі бедная, што напачатку не мела нават уласнайхаты. Жылі ў дзеда, адзінага ў мястэчку каваля і медніка, які, заўважым, з’яўляўсязаўзятым кніжнікам, меў у маленькім мястэчку бібліятэку. Бацька Бядулі любіў музыку— іграў на скрыпцы. Спачатку Бядуля вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары.Затым паступіў у яўрэйскую духоўную семінарыю (ешыбот), але правучыўся там нядоўгаз-за ўласнага нежадання ісці далей па рэлігійна-духоўнай частцы. Змітрок Бядулябыў дэмакратычна настроены малады чалавек. Але, скажам, у адрозненне ад Янкі Купалы,Якуба Коласа сацыяльныя пытанні краналі яго слабей. У ягонай ранняй творчасці амальне заўважаем уплыву бурных падзей першай рускай рэвалюцыі.
Пачаткам літаратурнайдзейнасці Змітрака Бядулі трэба лічыць 1907 г. Ён пачынае пісаць вершы на рускаймове. Некаторыя з іх пасылаў у пецярбургскія часопісы «Аргус» і «Журнал для всех».Супрацоўнікі рэдакцый вершы хвалілі, але пакуль што не друкавалі. З. Бядуля наладжваесувязь з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Першым мастацкім творам, які надрукавала «НашаНіва» 23 верасня 1910 г., была імпрэсія «Пяюць начлежнікі». Гэты твор кладзе пачатаксур'ёзнай літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі. Псеўданім пісьменніка, відаць,фальклорнага паходжання. У беларускіх казках, якія пісьменнік збіраў, вывучаў усёжыццё, ёсць вобраз добрага, спагадлівага дзядка Бядулі, які ходзіць па свеце, суцяшаючымалых, пакінутых бацькамі дзяцей, розных сірот, бяздомкаў.
У 1912 г. ЗмітрокБядуля накіроўваецца ў Вільню, у «Нашу Ніву», праз пэўны час уваходзіць у складяе супрацоўнікаў. Калі ў 1914 г. Янка Купала становіцца рэдактарам «Нашай Нівы»,З. Бядуля працуе ў рэдакцыі адказным сакратаром. Цікава, што назву першага зборнікаЗ. Бядулі «Абразкі» (1913) прыдумаў Купала. У Бядулі зборнік напачатку называўся«Плач пралескаў».
З. Бядулю была блізкайдэкадэнцкая літаратура пачатку 1910-х гадоў — паэзія ночы, змроку, сутоння, захадаўсонца і ўзыходу на неба бледнага, таямнічага месяца. Можам лёгка пераканацца, штотакіх вобразаў у вершах Бядулі 1907—1917 гг. аж занадта. Сузіральная, пераважнапейзажная лірыка Бядулі 1907—1917 гг. тоіць у сабе элементы сімвалізму. Асноўнаяродавая прыкмета паэтаў-сімвалістаў — паэтычнае іншасказанне, калі словы губляюцьсвой звычайны агульнавядомы сэнс і ўжываюцца ў значэнні пераносным, пашыральным.У Бядулі гэтага няма. Але стоены, прыхаваны, які вынікае як бы між радкоў, сэнсу іх ёсць. Як і многія сімвалісты, З. Бядуля надае выключнае значэнне музыцы верша.Гэта тонка нюансіраваныя эмацыянальныя сугуччы, часта пры нязначнасці, мізэрнасцізместу верша, радок, які неаднаразова паўтараецца, нібы гаворыць, што ў паэзіі напершым месцы, не логіка, а настрой, пачуццё:
Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
(«Сняжыначкі»)
Доўгі час ЗмітрокБядуля падпісваў вершы псеўданімам Ясакар. Цяжка растлумачыць гэты псеўданім. Ясакар— пірамідальная таполя, тонкая, стромкая, з прыціснутымі да ствала галінамі. Зрокаваеўражанне такое, што дрэва гэтае нібы страла ірвецца ў неба. Паэзія З. Бядулі таксамаяк бы імкнецца ў паднябесныя высі. Можа, па той прычыне, што мала знаходзіць назямлі ідэальнага, прыгожага, незвычайнага. Бядуля-Ясакар, гэтак жа як Максім Багдановіч,прынёс у беларускую паэзію штосьці новае, чаго да яго яна не мела. Ва ўсялякім выпадку,адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасці да прыгажосці, разлітай унавакольным свеце. Вершы З. Бядулі сведчаць, што ён добра прачытаў А. Блока, В.Брусава, найбольш захапіўшыся імпрэсіянісцкай плынню, якая як бы знутры запаўняепаэзію сімвалістаў. З. Бядуля пераняў ад імпрэсіяністаў (праз сімвалізм) дасканалуюгукавую інструментоўку вершаў, багаты, разнастайны рытм, «уменне перадаць найтанчэйшыяадценні чалавечых настрояў» (Дворкіна Ю. Творчасць Змітрака Бядулі // Полымя рэвалюцыі.1940. № 9—10. С. 19.).
Лірычныя празаічныямініяцюры З. Бядулі (імпрэсіі), у адрозненне ад вершаў, часцей друкаваліся ў «НашайНіве», і, відаць, больш за ўсё менавіта яны, а не вершы зрабілі яму літаратурнаеімя. У 1913 г. у Пецярбурзе ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выходзіцьзборнік З. Бядулі «Абразкі». Усе творы, якія ўвайшлі ў зборнік, у 1913 г. надрукаваўальманах «Маладая Беларусь». Самыя вядомыя імпрэсіі-абразкі З. Бядулі — «Ля вапеннайгары», «За тканінай», «Без споведзі», «Пастушка».
Пісаў З. Бядуля ўдарэвалюцыйны час і ўласна апавяданні ў пераважна рэалістычным рэчышчы, многія зякіх сталі хрэстаматыйнымі: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914),«На каляды к сыну» (1913), «Вялікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Апавяданнігэтыя — дыяменты, залатыя зярняты, з якіх уздымалася ніва новай беларускай літаратуры.Яны могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру.
У жніўні 1915 г. усувязі з набліжэннем фронту газета «Наша Ніва», якая выходзіла на працягу дзевяцігадоў, спыніла існаванне. Змітрок Бядуля вяртаецца ў м. Пасадзец, нейкі час застаеццатам, затым пераязджае ў Мінск, дзе працуе ў бежанскім камітэце (некаторыя з падзейгэтага перыяду адлюстраваны ў аповесці «Набліжэнне», 1935). У Мінску Змітрок Бядулясустрэў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, перажыў нямецкую, а затым белапольскуюакупацыі. Нялёгкі гэта быў для Бядулі час. З 1917 па ліпень 1920 г. пісьменнік супрацоўнічаеў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», друкуе шэраг вершаў,артыкулаў. Па сутнасці, паласа гэтай працы — працяг «нашаніўскай» дзейнасці. З папраўкай,вядома, на складанасць часу, рэвалюцыйныя буры і віхуры, у якіх нялёгка было разабрацца.Можна, аднак, з упэўненасцю сказаць, што Змітрок Бядуля не сышоў з дэмакратычныхпазіцый, не страціў народную аснову творчасці. У некаторых артыкулах пісьменнікпатрабуе права на зямлю для тых, хто на ёй працуе, друкуе паэму «Помста» (1917),у якой малюе выступленне сялян супраць невыноснага гнёту пана-прыгонніка. Бядуля,бадай, адзіны ў беларускай літаратуры пісьменнік, які быў проста апантана захопленыда бясконцасці цудам беларускай казкі, міфа, легенды. Менавіта гэтае ягонае захапленненайбольш праявілася ў гады рэвалюцыі, акупацый і ў першыя гады савецкай улады, знайшоўшынайпаўнейшае ўвасабленне ў зборніку «Пад родным небам» (1922). Ён актыўна выступаеяк публіцыст. З 15 жніўня 1920 г., з часу вызвалення Мінска ад белапалякаў, і ажда 1926 г. З. Бядуля працуе ў газеце «Савецкая Беларусь», загадвае літаратурна-культурнымаддзелам. Адначасна ён рэдагуе дзіцячы часопіс «Зоркі» (1921—1923). З 1926 г. З.Бядуля пераходзіць на працу ў Інстытут беларускай культуры, значны час рэдагуючыкраязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». I працягвае актыўную літаратурную творчасць.У гэты час выходзяць зборнікі Змітрака Бядулі «Буралом» (1925) і «Паэмы» (1927),якія з'яўляюцца, калі можна так сказаць, творамі пераходнымі. Аднак пісьменнік пільнапрыглядваўся да праяў новага жыцця, прынесенага рэвалюцыяй, і пачынаў унутрана прымацьяго. У той паспешлівасці, з якой З. Бядуля напісаў і выдаў свае паэмы «Чырвона-чорнаяжалоба» (1924), «Са сказаў буры і віхроў» (1924), цыкл вершаў «Чырвоны каляндар»,гэтак жа як і пераробка верша-паэмы «Беларусь» (1921), якая ў рэдакцыі 1923 г. маезусім іншы, можна сказаць, процілеглы першапачатковаму ідэйны змест, трэба бачыцьне толькі жаданне пісьменніка вітаць новую, прынесеную рэвалюцыяй яву, але і якбы рэабілітавацца перад ёй. Бо ў перыяд нямецкай, затым белапольскай акупацыі ніхтотак востра, бязлітасна не асуджаў савецкія, бальшавіцкія парадкі, як гэта рабіўБядуля. Дзесяткі артыкулаў, прасякнутых непрыняццем ідэй, лозунгаў, якія напісалана сваіх сцягах Кастрычніцкая рэвалюцыя, раскіданы па тагачасных выданнях, газетах.У 1920-я гады выходзяць таксама тры зборнікі апавяданняў З. Бядулі: «На зачарованыхгонях» (1923), «Апавяданні» (1926) і «Танзілія» (1927). Зборнік «Дэлегатка» (1928)паўтарае ранейшую кнігу «Апавяданні».
У «Танзіліі» (1926),адным з лепшых сваіх апавяданняў, пісьменнік малюе вобраз прыгнечанай, занядбанайтатаркі Танзіліі. Яна бяздзетная і ад гэтага пакутуе. Вінаваты яе муж Мунька. Зрэшты,у яе хапае мужнасці, адвагі дзеля таго, каб нарадзіць дзіця, сысціся з чалавекам,які ёй падабаецца. Канчаецца апавяданне крывавай драмай, якая разыгралася між Мунькамі Танзіліяй за прыжытае дзіцё.
Аповесць «Салавей»(1927) — натуральны, заканамерны крок у творчасці Бядулі. Уся папярэдняя творчасцьпісьменніка як бы падводзіла яго да напісання гэтай своеасаблівай, адметнай у беларускайлітаратуры аповесці. Задума «Салаўя» нараджалася паступова, можа, залішне марудна,але пісьменнік няўхільна набліжаўся да ўвасобленай у аповесці тэмы. Яшчэ да рэвалюцыіпісьменнік напісаў апавяданне «Вялікодныя яйкі», прысвечанае незвычайнай цязе вясковагахлопчыка да мастацтва, да малявання. Такая ж тэма ў аснове апавядання «Бондар»,дзе ягоны герой Даніла не проста робіць бочкі, цабэркі, іншыя гаспадарскія прылады,а як бы творыць цуд, «священнодействует». Гэткая ж якасць характарызуе і галоўнагагероя аповесці Сымона. Дарэчы, паводле аповесці «Салавей» З. Бядуля напісаў аднайменнуюп'есу, затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаўлены балет «Салавей».Гэта гаворыць аб ідэйным багацці аповесці, якая дала пачатак іншым жанрам літаратурыі мастацтва.
Наступныя аповесціЗ. Бядулі «Тры пальцы» (1927), «Таварыш Мінкін» (1930), шматлікія апавяданні былі,па сутнасці, водгукамі на падзеі часу, іх літаратурная, мастацкая вартасць вычэрпваеццаўзнятай тэмай. Гэта, дарэчы, шмат аб чым гаворыць, і найперш аб тым, што арыгінальныі непаўторны талент пісьменніка паступова ламала і нівеліравала савецкая ідэалагічнаясістэма.
Адзначаная толькішто акалічначнасць моцна паўплывала і на самы буйны мастацкі твор З. Бядулі — раману дзвюх кнігах «Язэп Крушынскі», у цэнтры якога складанае грамадскае і асабістаежыццё 1920-х гадоў, пададзенае праз перыпетыі лёсу галоўнага героя — чалавека адмоўнага,сапраўднага прайдзісвета і авантурыста.
У студзені-чэрвені1934 г. пісьменнік стварае аповесць «Набліжэнне», якая асобным выданнем выйшла ў1935 г. і, на жаль, больш не перавыдавалася і нават не ўвайшла ні ў адзін з двухзбораў твораў пісьменніка. Аповесць, безумоўна, пабудавана на добра знаёмым пісьменнікужыццёвым матэрыяле, але аўтабіяграфічнай яе назваць нельга. Пра галоўнага герояаповесці Левіна, які выбіраецца з Вільні, стаўшай прыфрантавым горадам, пісьменнікнідзе не гаворыць, што ён літаратар, працаваў у «Нашай Ніве». Мы здагадваемся пралітаратурныя практыкаванні героя, калі ён успамінае сваю яшчэ перадваенную пасадуляснога прыказчыка, які наглядвае за работай і пры гэтым (быццам адным вокам) чытаеКнута Гамсуна. У аповесці «Набліжэнне» пісьменнік паказвае неблагое валоданне акварэльнымпісьмом. Пейзажы, бытавыя карціны не абцяжараны залішне доўгімі апісаннямі, алезапамінальныя і яркія. Гэта па сутнасці імпрэсіянісцкая проза. Аповесць невялікаяпа памеры, але мастак здолеў у ёй пераканаўча паказаць беларускую вёску часу першайсусветнай вайны, бежанства, страшэнную бядоту, нэндзу, пакуты простых людзей.
Аўтабіяграфічная аповесць«У дрымучых лясах» — апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскайтворчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучыхлагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўды дрымучымі.Лясная глухамань, мясцовыя казкі, паняверкі, легенды, змешаныя са старажытнымі біблейскіміміфамі, якія малы хлопчык, будучы беларускі пісьменнік Шлёмка Плаўнік завучваў ухедары, стваралі ў яго ўяўленні своеасаблівы фантастычны свет, які шмат у чым прадвызначыўматывы Бядулевай творчасці. З. Бядуля малюе ў аповесці пра дзяцінства цэлую галерэюнезвычайных людзей, а таксама падзей, якія мяжуюць з неверагоднымі і казачнымі.
Змітрок Бядуля стварыўтворы для дзяцей, якія маюць непераходзячае значэнне. Адным з іх з'яўляецца паэма-казка«Мурашка-Палашка» (1940). У сваёй, трэба сказаць, цікавай захапляльнай казцы-паэмепісьменнік не толькі паэтызуе няспынную калектыўную працу, але і раскрывае пераддзецьмі дзівосны свет насельнікаў беларускіх лясоў, бароў, рэк, лугавін-сенажацей.Сарока, вожык, гадзюка, ліс, мядзведзь і іншыя жывёлы з'яўляюцца дзейснымі героямігэтай паэмы-казкі, раскрываючы перад малым дапытлівым чытачом свае норавы і характары.
Аповесць-казку «Сярэбранаятабакерка» З. Бядуля напісаў у апошні перадваенны год. Пры жыцці пісьменніка аповесцьне друкавалася, акрамя паасобных урыўкаў, якія змяшчаліся ў газетах. Урыўкі гэтыяне могуць даць цэласнага ўяўлення пра аповесць, яе ідэйны змест. Мяркуючы па тым,што аповесць цалкам завершана, бліскучая па стылю, апрацоўцы, каларытнасці вобразаў,пісьменнік меў нейкія іншыя прычыны не аддаваць яе ў друк. Думаецца, у аповесціў завуаліраванай форме адлюстраваны сталінскі дэспатызм, жорсткія, бесчалавечныярэпрэсіі 1937—1938 гг. З. Бядуля ўмее ў вобразах, здавалася б, далёкіх ад сучаснасці,паказаць сучаснасць. Гэта бачылася ў аповесці «Салавей», тое самае і ў «Сярэбранайтабакерцы»: за зайцам, пераможцам смерці, дарэчы, самым палахлівым з лясных звяроў,можна без асаблівага намагання ўбачыць забіты, затурканы народ, над якім стаіцьпапа Кій X, яго намеснік, кардынал Баніфацы, кароль уяўнай краіны Пінг-Понг і іншыяліхвяры-захрыбетнікі. Сёй-той мог сябе пазнаць. I не мінаваць бы пісьменніку ліха,хоць яшчэ ў трыццаць дзевятым годзе ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага ЧырвонагаСцяга, а масавыя рэпрэсіі да часу напісання аповесці нібыта спыніліся. «Сярэбранаятабакерка» — казка літаратурная, насычаная глыбокім філасофскім зместам.
Змітрок Бядуля нетолькі празаік, паэт, аўтар дзіцячых твораў, але і яркі крытык, публіцыст. У гэтымсэнсе яго можна параўнаць хіба што з Максімам Багдановічам. Крытычныя, публіцыстычныяартыкулы Бядулі шчырыя, сардэчныя, па-пісьменніцку раскаваныя. Шырыня бядулеўскіхпубліцыстычных выступленняў здзіўляючая. Па-бацькоўску клапоціцца ён аб развіццібеларускай культуры ва ўсіх яе аспектах і напрамках. Ён з захапленнем піша аб «НашайНіве», адзначаючы восьмую гадавіну яе існавання. Шмат у Бядулі прац пра эстэтыку,мастацкае бачанне свету, абгрунтоўваючых тэзіс аб красе, прыгажосці як аснове літаратурыі мастацтва. З. Бядуля вітае адкрыццё Усебеларускага з'езда, скліканага ВялікайБеларускай Радай 7 лістапада 1917 г. Нібы магнітам прыцягваў да сябе яшчэ маладогаБядулю тэатр. З вялікай прыхільнасцю сачыў ён за тэатральнымі прыгодамі трупы I.Буйніцкага. Пісьменнік і сам прымаў удзел у віленскіх вечарынах, у спектаклі пап'есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» сыграў ролю яўрэя Мордкі. З. Бядуля піша рэцэнзііна новыя спектаклі і наогул актыўна ўмешваецца ў тэатральныя справы, разумеючы агромністуюролю тэатра ва ўздыме нацыянальнага пачуцця, справы адраджэння беларускай культуры.Па сутнасці, у першай палове 1920-х гадоў З. Бядуля быў вядучым тэатральным крытыкам.На старонках газеты «Савецкая Беларусь», іншых выданняў ён друкуе шэраг артыкулаў(«Наш тэатр», «На новым шляху развіцця» і інш.), у якіх ацэньвае сцэнічныя творы,тэатральнае жыццё, творчасць Беларускага дзяржаўнага тэатра, разважае аб асноўныхтэндэнцыях яго развіцця. Пісьменнік звяртаецца да гісторыі, засяроджвае ўвагу нанеабходнасці захавання лепшых культурных традыцый народа. У «Нарысах па гісторыібеларускага тэатра» (артыкул «Батлейка») пісьменнік вылучае батлейку, заклікае зрабіцьусё магчымае, каб захаваць гэты унікальны від народнага мастацтва. У артыкуле «Тэатрі выхаванне мас» З. Бядуля робіць шырокі экскурс у гісторыю беларускага тэатра,што па тым часе было справай наватарскай. Ён характарызуе школьную драму, аналізуедраматургію В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, У. Галубка, М. Чарота і іншых аўтараў,разглядае дзейнасць трупы I. Буйніцкага. Як вядома, Бядуля і сам спрабаваў сваесілы ў драматургіі, аб чым сведчыць ужо ўпамянутая вышэй драматургічная версія аповесці«Салавей», а таксама дарэвалюцыйны сімволіка-алегарычны драматычны абразок«Спатканне».
Памёр З. Бядуля замежамі Беларусі, якой ён аддаў увесь свой непаўторны і шчодры талент. Гэта сталася3 лістапада 1941 г., пад г. Уральскам, куды пісьменнік эвакуіраваўся. Пахаваны З.Бядуля ў самім Уральску.
Алесь Гарун — найбольшвядомы псеўданім пісьменніка, сапраўднае прозвішча якога Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч.Нарадзіўся ён 27 лютага 1887 г. (ёсць і іншыя меркаванні аб дакладнай даце нараджэнняпісьменніка: 11 сакавіка) у Мінску ў беднай сям'і выхадцаў з вёскі Падстарынь Стваловіцкайволасці Навагрудскага павета (сёння гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). МалыАлесь на працягу трох гадоў вучыўся ў Мінску ў царкоўна-прыходскай школе, а потым— таксама тры гады — на дрэваапрацоўчым аддзяленні рамесніцкага вучылішча. Стаўкваліфікаваным сталяром і пачынаючы з 1902 г. працаваў у розных майстэрнях і намэблевай фабрыцы ў Мінску. Алесь Гарун з маладых гадоў ступіў на шлях рэвалюцыйнайбарацьбы. Яшчэ ў 1904 г. ён стаў членам партыі эсэраў, разгарнуўшы шырокую прапагандысцкуюдзейнасць. Гэта мела для яго драматычныя вынікі: 4 сакавіка 1907 г. Гаруна арыштаваліў падпольнай друкарні ў Мінску. Судзілі Алеся Гаруна (разам з кампаньёнам) двойчы.10 ліпеня 1908 г. суд прыняў канчатковае рашэнне адправіць абодвух падсудных напасяленне ў Сібір. Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» паведамляў,што Алесь Гарун адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні — спачатку ўсяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскіміі цяслярскімі работамі. У 1914 г. пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступнымперабраўся на прыіскі ў Бадайбо. Тут ён сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю. У верасні 1917г. Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу.Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць. У кастрычніку1917 г. на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) Алесь Гарун выбіраеццаадным з дванаццаці членаў Цэнтральнага Камітэта партыі. Разам з ім былі выбранытакія дзеячы, як Змітро Жылуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дыла,Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў аднымз кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаўБеларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у складВыканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распадуБСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. На заключнымэтапе грамадзянскай вайны найбольш выдатныя беларускія дзеячы, у тым ліку і АлесьГарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам, хоць па прынцыповых пытаннях іх праграмакардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі,Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускінацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоўКультурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыствадрамы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаўрусу і інш. Восенню 1919 г. АлесьГарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна была — прыдапамозе польскіх улад — арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякаевойска, нягледзячы на шматмесячную — знешне вельмі актыўную — дзейнасць і на шматлікіяспрыяльныя абставіны, так і не было створана, бо польскія ўлады маглі б дазволіцьтолькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаўбеларускага народа. У перыяд грамадзянскай вайны Алесь Гарун часта друкуе мастацкіяі публіцыстычныя творы ў розных перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. ЗСібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвалапісьменніка. У ліпені 1920 г. Гаруна на насілках унеслі ў санітарны цягнік, якізавёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы Гарун і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады.Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоўпасля смерці, 24 верасня 1988 г., на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаўБеларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.
Пісаць вершы АлесьГарун пачаў змалку: спачатку, як сведчыць Максім Гарэцкі, на рускай мове, затым— на беларускай. Раннія яго творы, аднак, да нас не дайшлі. 1905 годам датуеццаяго паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны.У цэнтры яе — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускагавясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзіпаноў.
Першы друкаваны верш«Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 г. у 28-м нумары газеты «Наша Ніва». У 1908г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і«Начныя думкі» — лірычны ўсхваляваны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быўадарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагі вобразная асаблівасць твора:тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай. Гэтыявершы сведчаць аб тым, што Алесь Гарун у астрозе не паў духам, не зламаўся маральна.Ён падтрымліваў цесную сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі, займаўся літаратурнайтворчасцю і знаходзіў магчымасць перадаваць вершы на волю. Больш стала літаратурнайтворчасцю паэт заняўся ў Сібіры, адкуль пасылаў на радзіму вершы, апавяданні і,вядома, лісты.
Паэтычная спадчынаАлеся Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны да пачатку першай сусветнайвайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны,а таксама Сальвэсь.
Зборнік «Матчын дар»можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» і «Вянок». Ён з'яўляеццаадным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў нашай літаратуры пачатку XX ст.
У беларускай паззіітой эпохі шмат праграмных вершаў, або «песень аб песнях». Аўтары ставяць у іх канкрэтныязадачы перад сабою, перад нацыянальнай літаратурай у цэлым, палемізуюць з ідэйныміпраціўнікамі, раскрываюць свой эстэтычны ідэал. Такія творы ёсць і ў Алеся Гаруна.У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываеццазборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова,ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў.
Вершы паэта, напісаныяў Сібіры, — гэта водгулле пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, атаксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі. I разам з тым шчымлівае, неадольнаепачуццё духоўнае сувязі з роднаю зямлёю, з усім тым, што на ёй адбываецца, а галоўнае— з тымі пераменамі, якія там наспяваюць, набіраюць сілы, з'яўляюцца вестунамі адраджэннядарагой сэрцу Беларусі:
Што мне багацтва?Без грошы, без золата
Быў бы магнат я, кароль,багатыр
Там, дзе пад націскамроднага молата
Жыцце куецца углыбі ушыр.
Жыцце куецца, і сонцаўздымаецца,
Свету праменні льецьз гарыні,
З доўгага сну дзенарод прачыхаецца,
Побыту шчаснага свецяцьагні.
(«Думы ў чужыне»)
Багата ў Алеся Гарунапесняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнагажыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай.Агнём у душы паэта гарыць пачуццё болю з тае нагоды, што ён не можа зрабіць длясвае зямлі і свайго народа ўсяго, што хацеў бы, што трэба было б. Ён ні на хвілінуне дапускае думкі пра тое, што мог бы шукаць у жыцці лепшага, больш спакойнага лёсу.
Ёсць у Алеся Гарунаалегарычныя творы з глыбокім філасофскім роздумам над кардынальнымі пытаннямі чалавечагабыцця і грамадскіх працэсаў. Лірычнаму герою верша «Nokturno» (Nokturno (ад лац.nokturnus — начны) — невялікі музычны твор, пераважна лірычнага, сентыментальнагахарактару, звязаны з настроем ночы, змроку; быў модны ў XIX ст.) Нядоля адкрываевочы на глабальныя заканамернасці нашай рэчаіснасці: на бессмяротнасць жыцця, нанепазбежнасць абнаўлення яго форм, на вечны, нястрымны рух у прыродзе і грамадстве.Хоць лес восенню і замірае, але вясною ён заўсёды адраджаецца. Так пакуты людзейпадрыхтоўваюць непазбежныя перамены і абнаўленне жыцця грамадства.
Для ўвасаблення сваіхідэй Алесь Гарун неаднаразова выкарыстоўваў біблейскія матывы і вобразы («***Хрыстоснарадзіўся...», «Малітва», «Паэту»). Сваім зваротам да рэлігійнай вобразнасці абовыкарыстаннем формы малітвы паэт падкрэсліваў непрымірымую супярэчнасць паміж абвешчаныміцарквою маральнымі нормамі і той рэчаіснасцю, якая бязлітасна прыгнятала простагачалавека, узаконьвала сацыяльнае зло і бяспраўе. Пераасэнсоўваюцца біблейскія матывыі ў вершы «Самсон», апублікаваным у газеце «Беларусь» 29 лютага 1920 г. з прысвячэннем«На соты нумар «Беларусі».
У скарбонку беларускайпаэзіі ўвайшлі акрамя названых вышэй і такія вершы А. Гаруна, як «Ты мой брат,каго зваць беларусам...», «Песня-звон», «Жыццё», «Дзяўчаці»,«Мілая, родная старонака-маці», «Завіруха», «Мая люба»і інш.
Алесь Гарун быў імоцным празаікам. На працягу 1912—1915 гг. у «Нашай Ніве» з'явіліся чатыры яго празаічныятворы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч»,«Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў «Вольнай Беларусі» пісьменнікапублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле».Празаічныя творы, як правіла, падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца — дзявочаепрозвішча маці Гаруна). Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нацыянальныя традыцыілітаратурнага і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныяформы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозыАпеся Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі,звязанай у творчасці пераважнай большасці беларускіх пісьменнікаў з жыццём вёскі,яе паўсядзённым побытам, трывогамі і спадзяваннямі на лепшую будучыню.
Трывожная праблеманацыянальнага бяспраўя беларусаў пры самадзяржаўным ладзе натхніла пісьменніка настварэнне апавядання «Пан Шабуневіч». Герой яго, звычайны шавец, нястомна, штодзённазмагаецца за права карыстацца роднай мовай за межамі дома, за права звацца беларусам.Вывад з апавядання напрошваецца адзін: ідэі беларускага адраджэння дайшлі ўжо дапростых людзей, да іх свядомасці і пачуццяў. Ад іх у канчатковым выніку і будзезалежаць лёс беларушчыны.
Блізкай Алесю Гарунубыла астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнаежыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшысэнсу жыцця на волі, былы астрожнік накладвае на сябе рукі.
Жыццёва праўдзівыму кожнай драбніцы з'яўляецца апавяданне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побытупалітычнага пасяленца ў Сібіры — маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ўнезнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжкая хворая старая жанчына ў гэтайсям'і — сястра яго роднае бабулі. Ён чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў праяе лёс. У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў — і тут, бясспрэчна,нямала аўтабіяграфічнага, — а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэў творы — выпадкова ці невыпадкова — нейкім незвычайным матывам усплывае пераклічкарэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў уСібір за палітычную дзейнасць — трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях1905–1907 гг. А галоўным і па сутнасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькаежанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі перапляліся лёсы блізкіх ёй людзей.Так храналагічная лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя — да 1863 і наватда 1830 г.
У шэрагу апавяданняўпісьменніка асобна стаіць «П'ера і Каламбіна». Гэта — своеасаблівы празаічны трыпціх,паасобныя часткі якога сюжэтна паміж сабою не звязаны. Яны аб'ядноўваюцца толькіагульнай тэмай кахання, мастацкім роздумам аб загадкавай сіле гэтага пачуцця і абтых тайнах, якія то аб'ядноўваюць двух чужых людзей, то зноў утвараюць паміж імінепераадольную бездань.
Арыгінальным празаічнымтворам з'яўляецца і фантастычнае апавяданне «У Панасавым сяле». Паводле зместу —гэта своеасаблівы працяг апавядання Змітрака Бядулі «Панас на небе». У творы Гарунасупярэчлівыя і шматпланавыя падзеі падаюцца ў інтэрпрэтацыі незвычайнага назіральніка— чорта з «нялюдскім розумам». Яны разгортваюцца на беларускай зямлі, прытым наватПанасава сяло, што па волі абодвух аўтараў апынулася на небе, бачыцца нейкім закуткамПалесся, бо там пасяляюцца радавітыя палешукі са сваімі рэальнымі зямнымі норавамі,звычкамі, уяўленнямі, якія надзейна ўкараніліся ў іх псіхіку і побыт. I ў той жачас палешукі — нездарма ж яны на небе — вызваляюцца ад найболып істотных і трывожныхзямных праблем — ад думак і клопатаў пра свой хлеб надзённы, пра зямлю, працу, праўсё тое, што складае аснову існавання кожнага селяніна. Для герояў ствараюцца спецыяльныяўмовы, над імі не вісіць кашмар паўсядзённага змагання за месца пад сонцам. Людзітрапляюць у рай, але з усімі зямнымі звычкамі, норавамі, традыцыямі. А ці становяццаяны адразу святымі? Ні ў якім разе. Кожны з іх застаецца самім сабою. Адсюль чытачможа зрабіць вывад, што ў якія б умовы чалавек ні трапіў, у яго заўсёды захаваеццанешта сваё, атрыманае ў спадчыну ад стагоддзяў, выпрацаванае ўласным лёсам, побытам,асяроддзем. У сувязі з гэтым напрошваецца пытанне: ці Панасава сяло на небе не ўяўляесабою алегарычнай формы паказу будучага грамадства, у якім людзі атрымаюць зусімновыя магчымасці ўладкаваць свой лёс? Пісьменнік на прыкладзе нябеснага пасяленнязмадэліраваў некаторыя працэсы, якія адбываліся на зямлі, ахопленай рэвалюцыйньшікатаклізмамі. У Панасавым сяле ўсталяваны лад жыцця пачаў нечакана разбурацца —прытым дашчэнту, да тла: «Не тыя пайшлі парадкі, не даўнейшыя. Хто ў пашане быў,той цяпер тамака ў запечку сядзіць, а той, чыйго духу там даўней не было, — найбольшуюпашану мае».
Празаічныя творы АлесяГаруна маюць наватарскі характар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабныхпадзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстаннефантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзеннеў мастацкую літаратуру народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылявых форм.
Настойлівыя ідэйна-творчыяпошукі вызначыліся і ў драматургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў зСібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п'есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, янане захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 г., пісьменнік выдаў зборнік п'ес длядзіцячага тэатра «Жывыя казкі», куды ўвайшлі такія арыгінальныя творы, як «Хлопчыку лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў порахуляжыць». У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фантастыка і багаццефантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесьход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральныхпрынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, а таксама выпрацоўкіпачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячымузросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.
«Хлопчык у лесе» —паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшыся і заснуўшыў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненыхім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак— Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам. Дзякуючы ім,ён, заснуўшы, трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі,дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгнаць гаспадара зачараванагацарства. I — што самае арыгінальнае — з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны светз усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палонніц. А гэта былі не абы-якія падарункі:боты-скараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэі зачараваная жалейка. У лесе існавалі — незалежна адзін ад аднаго — два зачараваныясветы: адзін — заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі — той, што знаходзіўсяпад уладаю чараўніка. У казцы атрымалася, што той свет, дзе панаваў чараўнік, перастаўіснаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты вярталіся дамоў. Хлопчыкпрачнуўся і знайшоў сваю маці. А ў тым цёмным царстве не засталося нікога. Затоеж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадваць усімтым, хто трапіць у бяду. У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песеньз нотамі. Гэта — яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.
Алесь Гарун у драматургііішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусімслабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагацьлюдзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькісумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляеццаспагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.
Малы вясковы пастушок— герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажываенечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і даемагчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка,яго канфлікт з местачковымі зладзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы,калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якіяўтварылі свой камітэт.
Казкі Алеся Гарунаўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці.А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульніі ўяўленні.
Францішак Аляхновіч— драматург, даследчык тэатра, рэжысёр, артыст, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык,рэдактар беларускіх і польскіх газет — усё гэта ўмяшчалася ў рамках яго багатайтворчасці. Мастак рэдкага таленту, ён упісаў у драматургію і ўсю беларускую літаратурупачатку XX ст. адну з самых яскравых, непаўторных, своеасаблівых старонак. Яго плённуюпрацу на ніве нацыянальнага тэатра і драматургіі (Ф. Аляхновіч з'яўляецца аўтарамбольш 20 п'ес: тэксты 18 з іх захаваліся і дайшлі да нас; аб астатніх вядома толькіпа назвах) яшчэ сучаснікі ацанілі па заслугах і прысвоілі пісьменніку званне «бацькінавейшай беларускай драматургіі» (Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры.Вільня, 1927. С. 462.).
Ф. Аляхновіч нарадзіўся9 сакавіка 1883 г. у сям'і нашчадкаў дробнай беларускай шляхты. Сям'я жыла ў Вільні,якая і стала тэмай творчасці пісьменніка, той галоўнай сцэнай, на падмостках якойразыгралася складанае і трагічнае жыццё Ф. Аляхновіча. Ужо ў юнацтве Ф. Аляхновічбыў адданым паклоннікам Мельпамены. Ён паступае ў Варшаўскую тэатральную школу,якую заканчвае ў 1907 г. З адною з польскіх труп будучы беларускі драматург вандраваўпа правінцыі і толькі ў 1910 г. апынуўся зноў на радзіме. Пачынаецца журналісцкаякар'ера Аляхновіча: спачатку ён працуе рэпарцёрам у віленскіх газетах, а потым выдаегумарыстычны часопіс на польскай мове «Перкунас». Тады і адбываецца збліжэнне пісьменніказ многімі дзеячамі беларускага руху, і ён распачынае сваю дзейнасць на ніве беларушчыны.
У канцы студзеня 1910г. невялічкі гурток моладзі вырашыў паставіць беларускі спектакль на вечарыне, якаяладзілася ў зале Чыгуначнага клуба. Для спектакля выбралі перакладзеную з украінскаймовы на беларускую аднаактовую п'есу М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Рэжысіраваўяе Ф. Аляхновіч, ён жа быў выканаўца адной з роляў. Так адбыўся першы легальны спектакльна беларускай мове, а дзень 12 лютага з той пары стаў успрымацца беларускімі адраджэнцаміяк дзень стварэння прафесійнага нацыянальнага тэатра. Сапраўды, пасля гэтай вечарыныарганізаваўся тэатр Ігната Буйніцкага. Разам з тым у жыцці Ф. Аляхновіча ўзнікаюцьускладненні: за адзін з артыкулаў у «Перкунасе» ён быў прыцягнуты да судовай адказнасціў «зневажанні сіл нябесных» і ў «імкненні скінуць існуючую ўладу» (Грыгор'евы Г.і В. Сем гадоў і ўсё жыццё // Літ. і мастацтва. 1991. № 17.). Атрымаўшы позву ўсуд, Ф. Аляхновіч туды не з'яўляецца, а ўцякае ў Галіччыну, дзе ў Львове і Кракавепад псеўданімам Юрый Монвід, якім будзе пазней падпісваць свае творы, іграе ў розныхпольскіх трупах. Разлічваючы на абвешчаную ў сувязі з трохсотгоддзем дома Раманавыхамністыю, ён вяртаецца ў 1913 г. на радзіму, але пазбегнуць судовай адказнасці неўдаецца. У астрозе Аляхновіч і пачынае пісаць свой першы сцэнічны твор — камедыю«На Антокалі», спачатку па-польску, а пасля турмы, у 1915 г., перарабляе яе і перакладаена беларускую мову.
«На Антокалі» належыцьда жанру бытавой камедыі з вадэвільна-аперэтачным ухілам. Сюжэтная аснова твора,падзеі якога адбываюцца ў віленскім прадмесці на Антокалі, не складаная. Уладальнікшавецкай майстэрні Вінцэнт Сліжык і яго балбатлівая на язык кабета Міхаліна маюцьпрыгожую дачку Зоську, такую ж, як і яны самі, даволі легкадумную і сквапную нагрошы дзяўчыну. У Зоські ёсць каханак — чаляднік бацькавай майстэрні Юзюк Жалейка.Але, даведаўшыся, што паштовы службовец Ігнат Радзівіловіч, чалавек паважны і ўжонемаладога веку, маецца атрымаць з Амерыкі багатую спадчыну і імкнецца займець сваюсям'ю, Зоська гатова аддаць яму сваю руку і сэрца. Са спадчынай выйшла непаразуменне,і Сліжыкі бесцырымонна адпрэчваюць Радзівіловіча. Зоська застаецца з Юзюком. Алеі Ігнат не ў крыўдзе, ён тут жа знаходзіць сабе спадарожніцу жыцця — малодшую сяструМіхаліны Барбару.
Віленскі перыяд дзейнасці1916—1918 гг. быў для Ф. Аляхновіча вельмі плённым. Ужо як рэжысёр ён набірае артыстаў-аматараўу драматычны гурток і 15 кастрычніка 1916 г. ставіць першы, пасля доўгага ваеннагаперапынку, спектакль на беларускай мове. Ігралі «Хама» — пераробку аповесці Э. Ажэшка.З гэтага часу спектаклі драматычнага гуртка становяцца рэгулярнымі, і аб ім пачынаюцьгаварыць як аб тэатры Ф. Аляхновіча.
Адкрываючы тэатральнысезон 1917 г., Ф. Аляхновіч бярэцца за напісанне п'ес, якія б адпавядалі запатрабаваннямчасу — уздыму нацыянальнай самасвядомасці. Яшчэ ў 1916 г. з-пад яго пяра выйшлап'еса «На вёсцы» — сцэнічны абразок у двух актах аб каханні вясковага хлопца дадзяўчыны, якая пераняла на службе ў паноў іх звычкі і таму ганьбіла ўсё «мужыцкае».Са сцэнічнага боку гэты твор быў напісаны добра, але ў ім яўна адчувалася дакучліваемаралізатарства, ідэалізацыя вясковага жыцця — асаблівасці і матывы, якія не атрымаліпрацягу і развіцця ў пазнейшай творчасці драматурга, тонка псіхалагічнай і інтэлектуальнай.
У 1917 г. Ф. Аляхновічстварае пяць п'ес: «Бутрым Няміра», «Базылішк», «У лясным гушчары», «Кветка-папараць»і «Калісь», піша шматлікія празаічныя творы, сярод якіх вылучаецца аповесць спавядальнагахарактару «Пісьмы да яе».
Баярын Бутрым Няміра— галоўны герой аднайменнай п'есы, напісанай паводле легенды Вацлава Ластоўскага«Каменная труна»,— з'яўляецца ўвасабленнем жорсткасці, бесчалавечнасці. З легендыдраматург выбірае найбольш драматычныя і сцэнічна выйгрышныя, эфектныя моманты,калі ўжо састарэлага, але па-ранейшаму ўсясільнага і жорстакага ўладара раздзіраюцьпакуты раскаяння. Да Няміры, акрамя падначаленых слуг, якія выконваюць загады баярына,наведваюцца з праклёнамі і духі ахвяр, якіх ён некалі загубіў. Змушаны каяцца, прасіцьу іх даравання, Бутрым Няміра ўсё ж не здолеў да канца выкарыстаць свой апошні зямнышанц і скарыцца перад сваімі ахвярамі. I «бліск маланкі, пярун, цемень» давершаюцьсвой справядлівы прысуд.
Аднаактоўка Ф. Аляхновіча«У лясным гушчары» заснавана на фальклорным матэрыяле. Сюжэтна-фабульную канву гэтайп’есы складаюць прыгоды Дзіцяці, якое, збіраючы ягады, заблудзілася ў лесе. Спрабуючывыбрацца з гушчару, малое сустракаецца з такімі казачнымі персанажамі, як Баба Яга,Ліха, Страхі, Ведзьмы і інш. Апошнія, згодна з ускладзенай на іх функцыяй, палохаюцьДзіця, перашкаджаюць яму выбрацца з лесу. І толькі добры Бай дапамагае малому патрапіцьдамоў.
Сцэнічны абразок удвух актах «Калісь», які па жанру адносіцца да меладрамы, напісаны на рэвалюцыйнуютэматыку. Падзеі адбываюцца, як і ў творах Янкі Купалы — абразку «На папасе» і драме«Раскіданае гняздо», у 1905—1906 гадах, у перыяд першай рускай рэвалюцыі. Купаланапісаў іх раней за п'есу Аляхновіча, і ў абодвух творах вывеў вобраз Незнаёмага— чалавека, звязанага з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. Але персанаж гэты вельмі рамантызаваныі не мае канкрэтнай біяграфіі, нават пэўнага свайго аблічча. У Аляхновіча ж маладырабочы Юрка Івашка, які ўдзельнічае ў рэвалюцыйных падзеях пачатку XX ст., пададзеныва ўсёй жыццёвай канкрэтыцы. Даволі грунтоўна адлюстраваны ў творы і самі рэвалюцыйныяпадзеі. Параўнальна невялікі па памеры і напісаны з абвостраным драматызмам, з дынамічным,імклівым разгортваннем дзеяння абразок «Калісь», па сутнасці, з'яўляецца першайу беларускай драматургіі п'есай на рэвалюцыйную тэматыку. Але ў творчасці Ф. Аляхновічаяна адзіная, больш да гэтай тэматыкі пісьменнік не звяртаўся.
Няма сумнення, штонямецкі акупацыйны рэжым стрымліваў творчы патэнцыял Ф. Аляхновіча. Свае надзеіна будучыню драматург і рэжысёр звязвае з Мінскам, дзе ў гэты час ужо працаваў Беларускідзяржаўны тэатр, рэарганізаваны з закладзенага ў маі 1917 г. Таварыства беларускайдрамы і камедыі. Туды, праз лінію фронту, і накіроўваецца ў чэрвені 1918 г. Ф. Аляхновіч.Яго з'яўленне ў складзе Беларускага дзяржаўнага тэатра значна ажывіла сцэнічнуюдзейнасць гэтага калектыву. Для сваёй першай пастаноўкі ў Мінску Аляхновіч абраўгістарычную драму «Бутрым Няміра», якая ўжо ішла ў Вільні і атрымала самыя лепшыяводгукі. У Мінску поспех быў таксама поўным. Што новы артыст, рэжысёр і драматургадразу заявіў аб сваім таленце, сведчыць і факт падзелу тэатра на дзве трупы. Часткаартыстаў на чале з Ф. Ждановічам захавала за сабой былую назву — Беларускага дзяржаўнага,астатнія пачалі працаваць пад кіраўніцтвам Аляхновіча і сталі называцца Беларускімнацыянальным тэатрам. З гэтым тэатрам ён ставіць у 1918 г. дзве прэм'еры па новыхсваіх п'есах: малафарматнай камедыі «Чорт і баба» (1918) і трохактавай драме «Страхіжыцця» (1918), якая сведчыла аб звароце драматурга да новай для яго тэмы — тэмыінтэлігенцыі.
Аднаактовы жарт Ф.Аляхновіча «Чорт і Баба» з’яўляецца адной з самых вядомых і запатрабаваных сцэнайп'ес Ф. Аляхновіча. За аснову драматург узяў шырока вядомы «вандроўны» сюжэт. Зайчынных пісьменнікаў да гэтага сюжэта адным з першых звярнуўся Ф. Багушэвіч (верш-балада«Гдзе чорт не можа, там бабу пашле»); пяру Я. Коласа належыць празаічная апрацоўкададзенага сюжэта (казка «Чорт і Баба»); у драматычнай творчасці некаторыя элементыгэтага сюжэта выкарыстаў (але ўжо пазней за Ф. Аляхновіча) заходнебеларускі літаратарМ. Машара. Зразумела, што Ф. Аляхновіч унёс у сюжэтную канву ўласныя карэктывы.Твор у цэлым атрымаўся даволі арыгінальным, з добра распрацаванымі дыялогамі, цікавыміхарактарамі. Асабліва ўдаўся драматургу вобраз Бабы. Нават Чорт, які ў Ф. Аляхновічатаксама пададзены «на вышыні», блякне перад хітрай і прадпрымальнай старой. Крыхуўступаюць Бабе і Чорту вобразы маладых, Мікіты і Марыські; аднак і гэтыя персанажыў п’есе Ф. Аляхновіча абмаляваны на даволі высокім мастацкім узроўні. Аднаактоўка«Чорт і баба» карысталася ў свой час значнай папулярнасцю. Асабліва яе ўпадабалізаходнебеларускія тэатралы-аматары. Увасаблялі твор на сцэне і прафесійныя артысты,у прыватнасці, акцёры БДТ-2 і БДТ-3, а таксама беларускія студыйцы ў Маскве. Нахвалі вяртання творчасці Ф. Аляхновіча пра камедыю «Чорт і баба» ўспомнілі некаторыясучасныя рэжысёры-пастаноўшчыкі. У якасці прыкладаў можна прывесці пастаноўкі гэтагажарта Мінскім муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?» у 1994 г., а таксама студэнцкімтэатрам-студыяй Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны ў 1999 г.
На працягу 1918—1920гг. Ф. Аляхновіч стварае тры драмы, аб'ектам паказу ў якіх стала гарадская інтэлігенцыя:«Страхі жыцця», «Цені», «Няскончаная драма». Гэты цыкл п'ес — самая каштоўная часткадраматургічнай спадчыны пісьменніка. У той жа час варта адзначыць, што як мастацкіярэчы гэтыя творы складаныя і шмат у чым супярэчлівыя. У іх сінтэзаваліся многіялітаратурныя традыцыі і тэндэнцыі эпохі, праявілася тая неардынарнасць мастацкайдумкі, якая не дазваляе падвесці пад п'есы якую-небудзь адназначную, лапідарнуюхарактарыстыку. Адно можна сказаць пэўна, што (а гэта адзначаюць многія сучасныядаследчыкі) дадзеныя творы вельмі блізкія да так званай «новай» еўрапейскайдрамы, якую прадстаўляюць п'есы Ібсена, Гаўптмана, Чэхава, Андрэева, Пшыбышэўскагаі некат. інш. аўтараў. Сваімі п'есамі аб гарадской інтэлігенцыі Ф. Аляхновіч закранаўматэрыял, практычна не распрацаваны ў тагачаснай беларускай літаратуры, хоць вобразінтэлігента, асабліва ў драматургіі, ужо быў у ёй выразна вымаляваны (Якім Сарокаў «Паўлінцы» Я. Купалы, Кастусь Дораш у «Не розумам сцяміў, а сэрцам» К. Вясёлага,Раман у «Сягонняшніх і даўнейшых» К. Буйло, Студэнтка ў «Бязвіннай крыві» У. Галубкаі інш.). Але гэтыя вобразы інтэлігентаў істотна адрозніваліся ад вобразаў Ф. Аляхновіча.Па-першае, вобразы інтэлігентаў у папярэднікаў Ф. Аляхновіча з'яўляліся выхадцаміз сяла і, нягледзячы на рознае паходжанне і выхаванне, былі прасякнугы яго трывогаміі клопатамі. Па-другое, галоўны і, мабыць, для ўсіх іх аб'яднальны пачатак — грамадскаяактыўнасць з адпаведным для гэтай актыўнасці светапоглядам. Лепшай намінацыяй такогалітаратурнага тыпа магла б паслужыць дэфініцыя «інтэлігент-ідэолаг». У Ф. Аляхновічазусім іншы тып — тып чалавека з тонкай псіхалагічнай арганізацыяй, схільнага дафіласофствання, здольнага аналізаваць свае пачуцці, нават у моманты параксізму.Нельга сказаць, што ў такіх людзей адсутнічалі высокія імкненні, але іх парыванніда ідэалу тым і трагічныя, што ні ў які ідэал, ні ў які шлях уласнага ўзвышэнняяны, па сутнасці, не вераць. Гэта людзі нязбытных мрояў, учынкаў на словах. Каліж ахарактарызаваць падобны тып тэрміналагічна, то без паняцця «рэфлексіі» тут неабысціся. Вобраз рэфлексаванага інтэлігента і стаў здабыткам беларускай літаратурыдзякуючы драматургіі Ф. Аляхновіча.
Падзеі ў п'есе «Няскончанаядрама» — самай лепшай з адраджэнскага цыклу — адбываюцца ў Вільні падчас яе акупацыікайзераўскай Германіяй. Твор шчодра насычаны падрабязнымі дэталямі побыту, з вялікайскрупулёзнасцю і дакладнасцю абмаляваны ўмовы існавання персанажаў, абставіны драматычныхсітуацый. Пісьменнік малюе кожны аб'ект, варты глядацкай увагі, усё адно як скіроўваекамеру, якая фіксуе, не прапускаючы ніводнага больш-менш значнага штрыха. Драмазаснавана не на знешніх падзеях, а на ўнутраным драматызме, на глыбокай псіхалагічнайнапоўненасці. Адраджэнскія ідэі ўкладваюцца ў вусны дзейных асоб. Асабліва паказальнаясцэна галоўнага героя Васіля са сваім былым таварышам Костусем — стрыжнявая ва ўсімдраматычным творы, — калі сутыкнуліся два погляды на беларускую ідэю, супрацьлеглыяда яе падыходы і стаўленні. Адзначым таксама, што дадзены твор у многім аўтабіяграфічны.
Вярнуўшыся ў пачатку1921 г. на пастаяннае жыхарства ў Вільню (да гэтага моманту пісьменнік, знаходзячысяна працягу больш двух гадоў у Мінску, час-ад-часу наведваў родны горад), Ф. Аляхновічактыўна ўключаецца ў яго грамадска-культурнае жыццё: спрабуе стварыць раз'язны тэатр,падвізаецца на журналісцкай ніве, стварае першую на Беларусі навуковую манаграфіюаб шляхах развіцця нацыянальнага тэатра («Беларускі тэатр», 1924). І,вядома, піша п'есы. Гэта «Заручыны Паўлінкі», «Шчаслівы муж»,«Пан міністар» і «Дрыгва».
Іскрыста яркая сваімкамедыйным бляскам «Паўлінка», як вядома, завяршаецца псіхалагічна слаба падрыхтаванымдраматычным фіналам — паведамленнем аб арышце Якіма Сарокі, ад чаго Паўлінка падаеў непрытомнасць. Аляхновіч, ужыўшыся ў вобразы купалаўскай камедыі, далей разгортваепадзеі ў сваім творы па ўласнай версіі. I, трэба адзначыць, удалося зрабіць ямугэта даволі годна. У спісе дзейных асоб п'есы «Заручыны Паўлінкі» сустракаем амальусе персанажы з Купалавай «Паўлінкі» — з тымі ж рысамі характараў, звычкамі, вядомымівыслоўямі, толькі існуюць яны ўжо ў новых абставінах. Адно няма тут толькі АдольфаБыкоўскага, які атрымаў вычарпальную характарыстыку ў камедыі Я. Купалы. Яго западроблены ў векселі подпіс арыштавалі. А вось Якім Сарока, які дзейнічае ў «Паўлінцы»толькі ў адным эпізодзе, атрымлівае ў п'есе Аляхновіча разгорнутую характарыстыку.Яго, вясковага настаўніка, трэслі царскія ўлады, шукаючы крамольныя рэчы, а не знайшоўшыіх, арыштавалі — «для устрашения». Праўда, потым выпусцілі. У «Паўлінцы» Якім Сарока,не маючы згоды Сцяпана Крыніцкага на жаніцьбу з яго дачкой, намерваўся выкрасціПаўлінку, употай узяць з ёю шлюб і ўжо тады паставіць бацьку перад фактам. У «ЗаручынахПаўлінкі» герой дзейнічае інакш: вельмі прыстойна, у адпаведнасці з народнай мараллю,згодна з даўнімі добрымі традыцыямі становіцца перад гаспадаром на калені і гаворыцьпрачулыя словы пра каханне да дзяўчыны і пра сваю пашаноту да яе бацькоў, у вынікучаго ў раней душэўна чэрствага і непадступнага Сцяпана Крыніцкага нават з'явілісяна вачах слёзы. Расчулены, ён дае блаславенне на шлюб. Твор насычаны песнямі і танцамідля стварэння гульнёва-тэатральнага відовішча.
У цэнтры камедыі «Панміністар» — беларускі "інтэлігент" Філімон Пупкін, накрэслены аўтарамсатырычнымі штрыхамі. У яго дзеяннях ёсць штосьці агульнае з Мікітам Зносакам з«Тутэйшых» Я. Купалы. Але тут не падражанні ці ўплывы. Абедзве камедыі стваралісяадначасова, у 1922 г. Немаладога ўжо веку Філімон Пупкін («тоже» беларус), як ізначна маладзейшы Мікіта Зносак, хапаецца за беларускасць, каб мець з гэтага выгаду.Маладзейшы імкнецца займець пасаду асэсара, старэйшы — куды большую: міністра фінансаў.А не дамогшыся ні таго, ні другога, увогуле пацярпеўшы крах, абодва героі адразуж адракаюцца ад сваёй беларускасці. У камедыі «Пан міністар» грунтоўна распрацаваныпобытавы пласт, добра арганізавана, з пэўным сцэнічным эфектам, дзеянне, і творатрымаўся адным з лепшых у камедыяграфіі Ф. Аляхновіча.
У 1925 г. выдадзенадрама «Дрыгва» — новая рэдакцыя п'есы «Манька». У першым варыянце гэтага твора апавядаеццапра тое, як прыгожая васемнаццацігадовая сірата Манька, патрапіўшы з вёскі ў гораді ўладкаваўшыся прыслугай у трэцеразрадным рэстаране, спаткала там заштатнага наведвальніка— студэнта-ідэаліста Міхалку. Той закахаўся ў дзяўчыну, якая адказала яму ўзаемнасцю.Але шчасце было нядоўгім: панаваты і заможны («белая костка») Міхалка, спакусіўшыМаньку, кінуў яе. Манька, не перажыўшы ганьбы, атруцілася. Другі варыянт твора,не толькі пашыраны (замест чатырох актаў стала шэсць), а і ўдакладнены па характарыстыкахдзеючых асоб, набыў большую сацыяльную завостранасць. Манька застаецца жыць, алевырвацца з таго асяроддзя, у якое патрапіла, не здолела, стала такой, як і «ўсе».Драматург рэзка ўзвысіў голас супраць п'янства — той багны, якая засмоктвае людзей,а таксама супраць багемна-бессэнсоўнага чалавечага існавання.
Да віленскіх беларусаўдаходзілі весткі аб шырокай нацыянальнай рабоце, якая праводзілася ва Усходняй,савецкай Беларусі. Самыя лепшыя ўражанні ад яе наведвання вынеслі і многія знаёмыяАляхновіча (Мятла, Рак-Міхайлоўскі і інш.). Драматург пачынае марыць аб Мінску,аб сапраўдным скарыстанні сваіх творчых магчымасцей. Нарэшце ў сярэдзіне лістапада1926 г. Ф. Аляхновіч выехаў у сталіцу Беларусі. Артыстычнае асяроддзе горача віталадраматурга, бо добра памятала аб ягоных заслугах. У хуткім часе Ф. Аляхновіча прызначаюцьна пасаду літаратурнага кіраўніка Другога дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасадагэта не была штатная, меліся плаціць толькі за п'есы. У Цэнтральным дзяржаўным архівелітаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ліст М. Гарэцкага да расійскагадаследчыка беларускай літаратуры Л. Клейнбарта. У ім паведамляецца аб новай п'есеАляхновіча «На крэсах», якую драматург здаў Другому дзяржаўнаму тэатру. Хутчэй заўсё час не захаваў яе, але здагадацца аб ідэйнай накіраванасці гэтага твора не цяжка.Праз тыдзень пасля прыняцця савецкага грамадзянства Ф. Аляхновіч апынуўся ў ізалятарымінскай турмы. Яму інкрымінавалі звычайныя для ДПУ тых гадоў грахі — шпіянаж накарысць буржуазнай Польшчы. Праўда, многія мінскія літаратары і вучоныя падтрымліваліў вязня ўпэўненасць у хуткім вызваленні, паведамляючы ў пісьмах аб плануемай да10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі шырокай амністыі. У следчай справе Ф. Аляхновічазахаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісалісяЯ. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, З. Бядуля, А. Гурло і інш. Аднак пісьменнік атрымаў10 гадоў катаргі і быў адпраўлены на Салаўкі.
Наўрад ці Ф. Аляхновічспадзяваўся, што праз 7 гадоў будзе адчуваць подых свабоды: улады Масквы пагадзілісяз Варшавай абмяняць яго на арыштаванага ў Польшчы Б. Тарашкевіча — лідэра камуністаўЗаходняй Беларусі. Аднак бязлітасны лёс учэпіста трымаў Аляхновіча ў сваіх кіпцюрах.Вярнуўшыся з салавецкай катаргі ў Вільню, ён перажывае новы маральны ўдар — сям'яаказалася разбітай і чужой для яго. Каб перамагчы і гэта, пісьменнік звяртаеццада сваёй жыццёвай аддушыны — творчасці. Ён зноў стварае трупу, але яна праіснаваланядоўга. Асноўны час прысвячае ўспамінам аб прабыванні на Салаўках, розныя фрагментыякіх друкуе ў польскай прэсе, парыжскім «Адраджэнні», харбінскім «Новым шляху».Так нараджалася кніга Аляхновіча, выдадзеная ў 1935—1939 гг. на сямі мовах, у тымліку і па-беларуску, пад назвай «У кіпцюрох ГПУ». Большая частка ўспамінаў Ф. Аляхновічапрысвечана падзеям на Салаўках — святых для рускага народа мясцінах. На месцы Салавецкагаманастыра, быццам бы ў насмешку, быў створаны яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў канцэнтрацыйнылагер. Нарысы Ф. Аляхновіча, падобна кадрам кінахронікі, разгортваюць адзін за адныммалюнкі лагернага жыцця. Паказ падаецца ўсебакова, панарамна і ў той жа час глыбокааналітычнаі высокамаральна. Задоўга да Б. Шыраева Аляхновіч распаведаў свету аб першым савецкім(яшчэ ленінскім) канцэнтрацыйным лагеры, раней, чым М. Нарокаў прасачыў за псіхалогіяйгэпэушнікаў, яшчэ да з'яўлення твораў У. Юрасава, С. Максімава, А. Салжаніцына,Ю. Аляшкоўскага, А. Амальрыка, Ю. Дамброўскага, В. Шаламава прыўзняў заслону надрэальнасцю сталінскага рэжыму: масавы тэрор, арышты невінаватых, панаванне цэнзуры,расчараванне інтэлігенцыі ў савецкім ладзе жыцця.
Пасля «Кіпцюроў ГПУ»пісьменніка хвалююць ужо новыя тэмы і вобразы. Ён зноў робіць намаганні арганізавацьбеларускі тэатр, але пачынаецца вайна і перакрэслівае ўсе яго намеры. Акупацыя бальшавікаміЛітвы прымусіла Аляхновіча хавацца ад рэпрэсій. Аб гэтым перыядзе свайго жыцця ёнтаксама напіша ўспаміны, якія выйдуць вясной 1944 г. у часопісе «Новы шлях» (АляхновічФ. Страшны год // Новы шлях. Мн., 1944.).
З пачаткам вайны адкрываеццасамы неадназначны момант у біяграфіі Ф. Аляхновіча — яго супрацоўніцтва з нямецкіміакупацыйнымі ўладамі. Ён становіцца рэдактарам прафашысцкай газеты «Беларускі голас».Аднак трэба адзначыць і такі факт: на яе старонках нельга знайсці ніводнага палітычнагаартыкула, які б належаў пяру пісьменніка. Яго публіцыстычныя творы распавядаюцьаб культурным жыцці беларусаў: гарадскім тэатры ў Мінску, які ставіў і п'есы Ф.Аляхновіча, канцэртах М. Забэйды-Суміцкага, дзейнасці Віленскага навуковага таварыстваі г. д. У гэты час пісьменнік меў вялікія творчыя планы: збіраўся напісаць кнігуўспамінаў аб беларускім адраджэнскім руху 1910—1920 гг., п'есу з жыцця беларускаймоладзі. Але задуманае засталося ў чарнавіках, а з'явілася шасціактавая п'еса зпралогам «Круці не круці — трэба памярці» (1943), напісаная вершаванай прозай, дзеперапляталіся фальклорна-фантастычныя матывы з рэалістычнымі. Месца дзеяння «Круціне круці...» — Вільня і яе наваколле, час дзеяння — сярэднявечча, але фактычна маеццана ўвазе сучаснасць, а месцам дзеяння становіцца ўвесь свет. Такі ж умоўны характармае дзяленне твора на акты ці так званыя абразкі. Яны звязаны адзін з адным агульнайідэяй, а не псіхалагічным развіццём дзеяння. Па сутнаасці, у «Круці не круці...»з'яўляецца зусім іншы Ф. Аляхновіч, з новай драматургічнай тэхнікай і адносінаміда жыцця. Ужо няма майстра псіхалагічных характарыстык, рэфлексаваных вобразаў,псіхапатычных сітуацый, але ёсць строгі геаметр, які спрабуе надаць адлюстраваннюпадабенства схематычнага малюнка. Драматург «адбірае» характэрную індывідуалізуючуюпрыкмету ад сваіх персанажаў — імя. Для большасці герояў п'есы пакінуты толькі абагульненыяабазначэнні: мужык, алхімік, старая ведзьма, маладая ведзьма, першы чорт, другічорт, першы шляхціц, другі шляхціц, яўрэй, татарын і г. д. Прастора «Круці не круці...»і рэалістычная, і казачна-ўмоўная.
Змест апошняй п'есыФ. Аляхновіча змушае думаць, што драматург быццам прадчуваў хуткую гадзіну сваёйсмерці. На жаль, гэтае прадчуванне збылося: 3 сакавіка 1944 г. ён быў застрэленыў Вільні ва ўласнай кватэры (напэўна, падасланым агентам НКУС; ёсць таксама версіяаб забойстве пісьменніка прадстаўнікамі падпольна-партызанскай польскай Арміі Краёвайза антыпольскія выступленні ў друку; паводле трэцяй, найменш верагоднай версіі,Ф. Аляхновіча застрэлілі самі фашысты, з якімі ён хоць і супрацоўнічаў, аднак уцэлым, асабліва пасля іх зверстваў у дачыненні да беларускага насельніцтва на другімэтапе вайны, стаў адносіцца надзвычай холадна). Пахавалі Францішка Аляхновіча ўВільні на Евангелічных могілках. У 1989 г. гэтыя могілкі знеслі. Намаганнямі віленскіхбеларусаў адбылося перазахаванне праху пісьменніка на могілкі Росы, на так звануюлітаратурную горку. Там паўстаў і помнік Францішку Аляхновічу.
Цішка Гартны (ЗміцерХведаравіч Жылуновіч) увайшоў у літаратуру «песняром працы і змагання», «першымпралетарскім паэтам Беларусі», аўтарам першага закончанага беларускага рамана. Якмастак ён склаўся на перакрыжаванні дзвюх гістарычных эпох. Складанасць гэтага момантуадбілася ў яго літаратурнай дзейнасці, паўплывала на характар яго творчых пошукаў.Плённа працуючы амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, пісьменнік пакінуў значную спадчыну.Не ўсё створанае ім вытрымала выпрабаванне часам, тым не менш услед за Я. Купаламі Я. Коласам Ц. Гартны заняў сталае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
Цішка Гартны нарадзіўся4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль у сям'і бедных сялян-чорнарабочых. На адзінаццатымгодзе жыцця Зм. Жылуновіч пайшоў у пастухі-найміты, пасабляючы грашыма сваім бацькам.Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, потым была вучоба ў «дарэктараў», хатніхнастаўнікаў. Летам хлапчук пасвіў жывёлу, а зімой вучыўся. У 1902 г. Зм. Жылуновічпаступіў у двухкласнае Капыльскае народнае вучылішча, якое закончыў у 1905 г. Улютым 1906 г. пайшоў на працу ў гарбарную майстэрню ў родным мястэчку. Зм. Жылуновічрана далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці, захапіўшыся «работніцкім рухам». Гэтапаслужыла галоўнай перашкодай пры паступленні ў 1906 г. у Нясвіжскую настаўніцкуюсемінарыю, куды Зм. Жылуновіча не прынялі з-за адсутнасці даведкі пра добранадзейнасць.У 1909—1912 гг. у пошуках працы ён аб'ездзіў многія гарады Беларусі, Украіны, Літвыі Латвіі. У 1910 г. пры актыўным садзейнічанні Зм. Жылуновіча ў Капылі быў створанылітаратурна-грамадскі гурток «Самаадукацыя і развіццё», які наладзіў выпуск рукапіснагачасопіса «Заря» на рускай мове. У другой палове 1910 г. часопіс спыніў сваю дзейнасць.У 1911 г. выпуск рукапіснага часопіса быў адноўлены, але ўжо пад назвай «Голос низа»і з дадаткам на беларускай мове «Вольная думка». У 1912 г. Зм. Жылуновіч працаваўгарбаром у г. Вількамір Ковенскай губерні, вёў прапагандысцкую работу. У 1913 г.пераехаў у Пецярбург. Тут ён становіцца карэспандэнтам бальшавіцкай газеты «Правда».Пяць месяцаў працаваў на заводзе «Вулкан», затым тры месяцы быў беспрацоўным. Ухуткім часе ўладкаваўся на працу ў выдавецтва «Новый человек». У 1915 г. быў мабілізаваныў войска, але праз месяц адпушчаны. У 1916 г. працаваў у Беларускім бежанскім камітэце,выдаваў газету «Дзянніца». У сакавіку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаўЗм. Жылуновіча сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Увесь перыяд з лютага да кастрычніка ён быў блізкім да бальшавіцкай партыі, наведваўяе мітынгі, чытаў партыйную літаратуру. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі прынеслашмат перамен. У лютым 1918 г. Ц. Гартнага прызначаюць сакратаром Беларускага камісарыятапры ўрадзе РСФСР. З сакавіка гэтага ж года ён рэдактар першай беларускай савецкайгазеты «Дзянніца». Пасля абвяшчэння Беларусі савецкай рэспублікай 1 студзеня 1919г. Ц. Гартны — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. Пазней урозныя гады быў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь» і часопіса «Полымя», дырэктарамДзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР. Працаваў у Інстытуцебеларускай культуры. З 1929 г. з'яўляўся правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі.
Ц. Гартны стаў ахвярайрэпрэсій. Яго арыштавалі 15 кастрычніка 1936 г. па сфабрыкаванай справе «як актыўнагаўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі, выкрытай у Мінску». А перадгэтым была знішчальная крытыка ў кнізе А. Канакоціна «Літаратура — зброя класавайбарацьбы» (1931), дзе закрэслівалася лепшае з таго, што было зроблена пісьменнікам.«Мы далёкія нават ад таго, — сцвярджаў А. Канакоцін, — каб лічыць прабацькам пралетарскайлітаратуры і такіх пісьменнікаў, як Ц. Гартны… У сваёй дарэвалюцыйнай творчасціён не падняўся да вышыні свядомасці волі пралетарыята. Там няма разумення задачпралетарскай рэвалюцыі» (Цыт. па арт.: Сачанка Б. Ахвяры і каты // Літ. і мастацтва.1991. 24 мая.). У 1931 г. Ц. Гартнага выключылі з камуністычнай партыі. У газеце«Савецкая Беларусь» ад 21 студзеня 1931 г. была надрукавана Пастанова Прэзідыумаі парткалегіі ЦК КП(б)Б ад 16 студзеня 1931 г. па справе У.М. Ігнатоўскага і З.Ф.Жылуновіча, у якой былі наступныя словы: «Нацыянал-апартуністаў — агентаў нацдэмаўскайконтррэвалюцыі, рупараў класавага ворага, здраднікаў партыі — Ігнатоўскага і Жылуновіча— вон з кадраў КП(б)Б». 11 кастрычніка 1937 г., знаходзячыся ў зняволенні, не вытрымаўшыфізічных і маральных здзекаў, Зм. Жылуновіч (Ц. Гартны) памёр у Магілёўскай псіхалякарні.
Ен быў рэабілітаваныў кастрычніку 1955 г. «за недаказанасцю злачынстваў» і толькі ў верасні 1987 г.— «за адсутнасцю саставу злачынства».
Першыя вершы на беларускаймове Зм. Жылуновіч напісаў у 1904 г. У 1905 г. у рукі Зм. Жылуновіча трапілі нелегальныябрашуры і лістоўкі на беларускай мове. «Яснасць сэнсу дзякуючы даступнасці і зразумеласцімовы вельмі кранула мяне» (Гартны Ц. Дваццаць гадоў назад. Успаміны з мінулага //Успаміны пра Цішку Гартнага. С. 129.), — успамінаў ён. У 1908 г. адбылося знаёмстваз першай штотыднёвай беларускай газетай «Наша Ніва». У студзені 1908 г. у «НашайНіве» быў надрукаваны першы верш Ц. Гартнага «Бяздольны», прысвечаны Я. Купалу.У 1910 г. з'явіўся верш «Не хіліся, дуб зялёны», прысвечаны Я. Коласу. Творчасцьвыдатных беларускіх паэтаў аказала моцны ўплыў на Ц. Гартнага. Першы паэтычны зборнікЦ. Гартнага «Песні» выйшаў у 1913 г. у Пецярбурзе. Ён складаўся з трох раздзелаў:«Песні працы», «Песні кахання» і «Жальбы і жаданні». Адметнасцю зборніка з'яўляласятое, што Ц. Гартны выступіў як «пралетарскі паэт». Упершыню ў беларускай літаратурыпобач з вобразам селяніна з'явіўся вобраз рабочага. Цэнтральнае месца ў зборнікузанялі «Песні гарбара». У вершах гэтага цыкла адлюстраваны невыносна цяжкія ўмовыпрацы рабочых у капіталістычным грамадстве. Разам з тым паэт паказвае, як рабочыпачынае ўсведамляць сваю годнасць і сілу, як абуджаецца ў ім сацыяльная актыўнасць,гатоўнасць рэвалюцыйным шляхам змяніць сацыяльныя абставіны, у якіх яму даводзіццапрацаваць і жыць. Зборнік «Песні» вызначаецца народным поглядам паэта на працу,якую ён лічыў не толькі асновай матэрыяльнага існавання, але і першай умовай духоўнагажыцця. У вершах «Красуй, збожжа!», «Песні жняі», «Касьба», напісаных у рэчышчы нацыянальнайтрадыцыі, Ц. Гартны паэтызуе сялянскую працу. Лейтматывам цыкла «Песень працы» з'яўляеццадумка паэта аб тым, што людзі працы (сяляне і рабочыя) — творцы жыцця, стваральнікіўсяго каштоўнага на зямлі:
Праца увесь свет ускарміла,
Праца нам шчасце дала.(«Касьба»)
Высока ацаніў «Песні»Я. Купала. Ён пісаў: «Цішка не «майструе вершаў», а пяе, пяе ўсёй сваёй набалелайдушой, усім сваім сэрцам, гарачым, кіпучым. Нойдзеце тут і галубіныя песні кахання,і сумныя жальбы, і смелыя жаданні, і ва ўсім чуваць песняра праўдзівага, вынасіўшагакожнае слова ў сваіх набалелых грудзях» (Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Т. 7. Мн., 1976.С. 202.)
У паэме «Паэт, маціі муза» (1915) Ц. Гартны вызначыў сваё паэтычнае крэда, назваў сваю музу «музайзмагання», падкрэсліўшы тым самым сілу паэзіі, яе непарыўную сувязь з жыццём і барацьбойнарода.
Паэтычны зборнік Ц.Гартнага, які выйшаў у Берліне ў 1922 г., меў назву «Песні працы і змагання». Ёнтэматычна працягваў матывы першага зборніка «Песні» (раздзел «Песні працы»). Зместдвух другіх раздзелаў «Чырвоны золак» і «Змаганне» складаюць вершы, у якіх паэтвітае заваёвы рэвалюцыі («Работніцкая і сялянская рэвалюцыя»), («Гадавіна 25 кастрычніка»),пагражае яе ворагам («Далакопам рэвалюцыі»), пяе гімны яе абаронцам («Чырвонаармейцы»),аплаквае яе ахвяры («Сцешся»), заклікае да стваральнай працы («К працы»).
Зборнік «Урачыстасць»(1925) успрымаецца як лагічны працяг дзвюх папярэдніх паэтычных кніг Ц. Гартнага.Лепшыя вершы гэтай кнігі — «Мая душа», «Я жыць хачу», «Я жыву», «Сімфонія», «Белымматылёчкам». I калі асобныя вершы цыкла «Урачыстасць рэвалюцыі» не пазбаўлены плакатнасціі схематызму, то ў вершах, аб'яднаных у цыкле «Урачыстасць жыцця», Ц. Гартны раскрываеццаяк тонкі лірык з багатым светаўспрыманнем, здольнасцю адчуваць прыгажосць навакольнагасвету. Цікава нагадаць у сувязі з гэтым, што, выступаючы ў ролі літаратурнага крытыка,Ц. Гартны будзе адмаўляць «эстэтычную» сутнасць паэзіі, выступаць супраць «чыстагамастацтва». У артыкуле «Этапы развіцця беларускае літаратуры», напрыклад, разглядаючытворчасць М. Багдановіча, ён палічыць вялікай заганай ухіл паэта ад «грамадскіхнапеваў», яго захапленне «лёгкімі матывамі аб лесавікох ды русалках, аб гнедых жывёлах,што плывуць па небу» (Жылуновіч Зм. Узгоркі і нізіны. Мн., 1928. С. 28.). Але гэтабудзе крыху пазней. Пакуль жа сам Ц. Гартны ў захапленні ад «зачараванага царствапрыроды», населенага чарадзеямі, лесунамі, духамі, німфамі, ведзьмамі, вадзянікамі.
Гартны выступаў іў жанры сатырычнага верша, байкі, фельетона. У гэтай сферы яго літаратурная дзейнасць,паводле вызначэння М. Гарэцкага, была багата «аўтарскай арыгінальнасці і творчайжывасці» (Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1926. С. 227.). Пад псеўданімам«Авадзён» у перыядычным друку з'явіліся вершы Ц. Гартнага «Пан, якіх многа», «Папоўскіягадкі», «Сымон-пан», «Бог памагае» і інш. Такім чынам, у паэтычнай творчасці Ц.Гартнага знайшлі ўвасабленне самыя розныя матывы і тэмы.
Ях ідэолаг пралетарыяту,бальшавік Гартны-пісьменнік цесна знітаваны са сваімі палітычнымі поглядамі. Яготворчасці ўласцівы класавы падыход да падзей і з'яў рэчаіснасці, але адначасоваў ёй выразна акрэслена і гуманістычная тэндэнцыя. Кірунак гэтай тэндэнцыі быў вызначаныяшчэ ў нашаніўскі перыяд, калі пісьменнік знаходзіўся пад жыватворным уплывам паэзііЯ. Купалы і Я. Коласа, разам з якімі, паводле слоў Л. Клейнбарта, Ц. Гартны паднімаўна свае плечы «цяжкі цяжар «беларускага адраджанізму» (Клейнбарт Л. Творчасць Ц.Гартнага // Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928. С. 41.)
Як празаік Ц. Гартныспрабаваў свае сілы ў розных формах эпічнага жанру: пісаў нататкі, нарысы, абразкі,апавяданні, аповесці, раманы.
Апавяданні Ц. Гартнага1920-х гг. аб'яднаны ў зборнікі «Трэскі на хвалях» (1923) і «Прысады» (1927).
У творах зборніка«Трэскі на хвалях», прысвечаных адлюстраванню дарэвалюцыйнай рэчаіснасці, празаікпаказвае абумоўленасць учынкаў сваіх герояў сацыяльна-эканамічнымі абставінамі,жорсткую залежнасць ад іх. Каб пракарміць сям'ю, рабочы Анупрэй («Штрэйкбрэхер»)насуперак свайму сумленню, рабочай годнасці парушае працоўную салідарнасць, становіццаштрэйкбрэхерам, бо не можа дапусціць, каб яго дзеці галадалі. Цяжкае матэрыяльнаестановішча вясковай жанчыны Палуты («Лайдак») прыглушае ў ёй святое мацярынскаепачуццё жалю і спагады да свайго сына, які, не вытрымаўшы маральных і фізічных здзекаў,што чыніў над ім пан, у якога ён служыў, вярнуўся дахаты. Грабар Антось («Велікоднаякаробка») дзеля сваіх дзяцей, праз ваганні і пакуты сумлення, становіцца злодзеем.Не можа ён растлумачыць сыну і дачцэ, што гаспадар не выплаціў яму грошай, а тамуна святы яны застануцца без падарункаў. Маладая жанчына Аўдоцця («Распусніца») —маці траіх дзяцей. Пакінутая мужам, яна без сродкаў для існавання вымушана прадавацьсябе. Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, выпрабаванні і пакуты людзей у час акупацыі— такія тэмы знаходзяць асвятленне ў большасці апавяданняў зборніка «Трэскі на хвалях».Хісткае становішча чалавека ў грамадстве пад час грозных сацыяльных катаклізмаўадпавядае сімвалічнай назве кнігі. Пісьменнік спрабуе асэнсаваць драматычныя з'явырэчаіснасці, выяўляе заклапочанасць лёсам сваіх герояў. У апавяданнях «Дойдзем,сынок» (1920), «На руінах» (1923) праўдзіва паказаны жудасныя рэаліі разбурэння,тыя маральныя і фізічныя пакуты, якія давялося перажыць людзям у час грамадзянскайвайны і акупацыі Беларусі белапалякамі. Нягледзячы на выпрабаванні, героі гартнаўскіхапавяданняў захавалі ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, вялікую прагу да жыцця і стваральнайпрацы. Пэўнай мастацкай арыгінальнасцю пазначаны таксама апавяданні «Спатканне»(1920), «Чырвонаармеец Панкел Ліпа» (1920), «Больш за ўсіх» (1923) і некаторыя іншыя.
У зборніку «Прысады»адлюстраваны пераважна падзеі мірнага жыцця, народжаныя новай рэчаіснасцю: выхаваннеў людзей творчых адносін да працы, беражлівага стаўлення да дзяржаўнай маёмасці,фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі («Свае блінцы»), раскрыццё багатага духоўнагасвету будаўнікоў новага жыцця («Прысады»), паказ складаных узаемаадносін у сям'і(«Дыягназ»), самаахвярнасці кахання («Ядзя-Жучок»). Героямі апавяданняў з'яўляюццачырвонаармейцы, сяляне, адказныя работнікі савецкай улады, сельскія актывісты, працаўнікінароднай асветы.
У адзначаных творахпісьменніка выразна праглядваецца класавы падыход да з'яў рэчаіснасці, які панаваўу тагачасным грамадстве, што, безумоўна, зрабіла адмоўны ўплыў на іх эстэтычнуюзначнасць. Аднак, заўважым, гэта яшчэ не тая заідэалагізаваная і надзвычай схематычнаяпроза, якой яна стане (і не толькі ў Ц. Гартнага!) у 1930-я гг.
Найбольш значным творамЦ. Гартнага з'яўляецца раман «Сокі цаліны», над якім пісьменнік працаваў з 1914па 1929 гг. Твор складаецца з чатырох частак (квадраў): «Бацькава воля», «На перагібе»,«Крыжовыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы». Па сутнасці — гэта першы закончаны беларускіраман. Пісьменнік паставіў перад сабой мэту стварыць вобраз станоўчага героя свайгочасу. У беларускай літаратуры праблема новага героя — актыўнай у духоўных і грамадскіхадносін асобы — непазбежна была звязана з асваеннем тэмы рабочага класа. Менавітаў рабочым-рэвалюцыянеры пісьменнікі перш за ўсё бачылі новага героя часу. Ц. Гартнывыявіў сябе наватарам, калі ўзяўся за напісанне рамана, прысвечанага рабочаму класу.Зварот пісьменніка да жанру рамана адпавядаў унутранай патрэбе развіцця беларускайлітаратуры, якая яшчэ ў дарэвалюцыйны час шукала подступы да эпічнага асэнсаваннянацыянальнай рэчаіснасці. Ствараючы вобраз рабочага-рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага,Ц. Гартны ў нейкай ступені апераджаў час, пракладваў дарогу новаму сацыяльна-псіхалагічнамутыпу. Задума пісьменніка з улікам таго, што ён прадстаўляў літаратуру, якая не мелатрадыцый эпічнай прозы і паказу рабочага-рэвалюцыянера, была глабальнай. У «Сокахцаліны» прасочваецца шлях мастацкага асэнсавання чалавека рэвалюцыі пісьменнікам-наватарам.Аўтар узняў надзвычай важныя грамадска-палітычныя, сацыяльна-бытавыя, маральна-этычныяпраблемы тагачаснага жыцця, прасачыў працэс фарміравання рэвалюцыйнай свядомасціў рабочым і сялянскім асяроддзі, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціламаладыя пасынкі» (Гартны Ц. Сокі цаліны: У 4 т. Т. 1. Мн., 1957. С. 257.). Агульнапрызнана,што найбольш удалай у мастацкіх адносінах з'яўляецца першая частка рамана «Бацькававоля», пабудаваная на сацыяльна-побытавым матэрыяле. У ёй аўтар намаляваў аб'ектыўнуюпанараму жыцця мястэчка Сілцы, раскрыў сацыяльную дыферэнцыяцыю яго жыхароў, паказаўіх норавы, звычаі, побыт, выявіў псіхалагічнае майстэрства ў стварэнні яркіх запамінальныххарактараў, апаэтызаваў сялянскую працу, даў цудоўныя пейзажныя замалёўкі. Адчуваецца,што аўтар пісаў аб тым, што добра ведаў і любіў, акрамя таго, ён абапіраўся на традыцыінацыянальнай прозы ў адлюстраванні вясковага жыцця. У такім жа рэчышчы напісанылепшыя старонкі другой часткі твора «На перагібе» (аб гэтым сведчаць сцэны касавіцы,жніва, каларытныя малюнкі ўладзін і вяселля Зосі Прыдатнай і Васіля Берага), хоцьтут ужо пісьменнік аддае перавагу паказу горада, рабочага асяроддзя — сферы малаасвоенай тагачаснай беларускай прозай. У «Соках цаліны» адбіўся супярэчлівы поглядпісьменніка на ролю сялянства і пралетарыяту ў грамадскім працэсе. Дз. Бугаёў адзначыў,што Ц. Гартны падзяляў такую «догму марксісцкай ідэалогіі, як недаацэнка сялянства,— сцверджанні пра яго непаўнацэннасць у параўнанні з рабочымі» (Бугаёў Дз. Дасягнутаеі страчанае // Полымя. 1992. № 3. С. 225.). Аб гэтым сведчаць выказванні РыгораНязвычнага і іншых герояў твора. Разам з тым, як ужо адзначалася вышэй, у ім прысутнічаепаэтызацыя сялянскай працы, паказваецца любоў селяніна да зямлі, яго моцнае жаданнебыць на ёй гаспадаром (лейтматыў большасці твораў беларускай літаратуры таго перыяду).Асабліва яскрава раскрываецца гэта ў вобразе Сёмкі, сябра Рыгора Нязвычнага, які,нягледзячы на вялікую павагу да Рыгора, захапленне яго разумовымі і арганізатарскіміздольнасцямі, адхіляе прапанову ехаць у горад, бо бачыць сваё прызначэнне ў працына зямлі. У працэсе работы над раманам «Сокі цаліны» (з 1914 па 1929 г.) мяняўсяпогляд пісьменніка на героя, таму што змяняўся і ўзбагачаўся пісьменніцкі вопытЦ. Гартнага, змяняўся сам час. У заключных раздзелах рамана ён спрабуе ўбачыць іадлюстраваць складанасці жыцця, больш тонка падысці да раскрыцця ўнутранага светуперсанажа, пазбегнуць адналінейнасці ў раскрыцці характару. Асабліва гэта адчуваеццаў паказе сферы інтымнага жыцця Рыгора Нязвычнага. У першых частках рамана Нязвычныкатэгарычна адмаўляе асабістае жыццё, каханне, лічачы, што гэта перашкаджае рэвалюцыйнайбарацьбе. Пазней погляды яго на гэтае пытанне мяняюцца. У заключных раздзелах раманапісьменнік адкрывае ў сваім героі новую грань характару: Рыгор прыходзіць да думкі,што без кахання, сямейнага жыцця нельга абысціся і рэвалюцыянеру. Такія прызнаннігероя робяць яго характар больш жывым, праўдзівым і чалавечным. У дадзеным выпадкуэвалюцыя героя была і эвалюцыяй самога пісьменніка, які зрабіў прыкметны крок уперадна шляху пераадолення схематычнага погляду на праблемы суаднесенасці асабістагаі грамадскага.
У канцы 1920 — пачатку1930-х гадоў Ц. Гартны напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу. Яны ўвайшліў зборнікі «Гоман зарніц» і «Наступ на горны» (1932). Не ўсе творы вызначаюцца мастацкайдасканаласцю. Тэма вёскі адлюстравана ў апавяданні «Пахучы зяб» (1930), аповесці«Зялёны шум» (1931), рамане «Перагуды» (1935). Асэнсоўваючы перамены ў вёсцы, Ц.Гартны не здолеў паказаць калектывізацыю як складаны драматычны працэс, як ломкутрадыцыйнага сялянскага ўкладу жыцця. Падзеі «вялікага пералому» паказаны ў творахпавярхоўна, згодна з устаноўкамі вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Персанажы пазбаўленыпсіхалагічнай заглыбленасці, у большасці сваёй яны плакатныя, ілюстрацыйныя. Творыбудуюцца па прывычнай, агульнавядомай схеме. Так, у аповесці «Зялёны шум» ЮстынПлот — былы вясковец, цяпер прадстаўнік рабочага калектыву — прыехаў у родную вёску,каб правесці землеўпарадкаванне, растлумачыць аднавяскоўцам перавагі калектыўнагаспосабу гаспадарання. Яго падтрымліваюць бяднейшыя сяляне, а вакол заможнага гаспадараАцася Папелкі гуртуюцца тыя, хто не хоча ісці ў калгас. Кулакі робяць спробу забойстваактывіста, але гэта ім не ўдаецца. Твор заканчваецца поўнай перамогай прыхільнікаўновага жыцця. Прыкладна па такой жа схеме пабудаваны і сюжэт рамана «Перагуды»,які таксама не вызначаецца высокім мастацкім узроўнем.
Цікавай сферай творчайдзейнасці Ц. Гартнага з'яўляецца яго праца ў галіне літаратурнай крытыкі. Як М.Багдановіч, Ант. Навіна, М. Гарэцкі, ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай крытыкі. Ц.Гартны з'яўляецца аўтарам артыкулаў «Аб крытыцы «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх«Босых на вогнішчы» М. Чарота» (1922), «Беларуская літаратура. Нарысы і агляды»(1923), «Беларускае пісьменства: (Гістарычны нарыс)» (1924), «У надзеях над прасторамі:Жыццё і творчасць А. Гурло» (1924), «Літаратурныя падзеі ў 1926 г.» (1927), «ЯнкаКупала — пясняр вызвалення», «Рэвалюцыйным шляхам: (Да дзесяцігоддзя творчасці М.Чарота)» (1928) і інш. Толькі частка з іх уключана ў зборнік крытычных нарысаў «Узгоркіі нізіны» (Мн., 1928). У залежнасці ад погляду на мэты і задачы літаратурнай творчасцібылі прыхільнікі сацыялагічнай і эстэтычнай крытыкі. Зм. Жылуновіч – прадстаўніксацыялагічнай крытыкі, паколькі ён бачыў у літаратурным творы «фактар уплыву намасы з мэтай абуджэння ў апошніх нацыянальнае і сацыяльнае свядомасці». Класавыпадыход да ацэнкі вартасці літаратурных твораў без уліку спецыфікі мастацтва якэстэтычнай з'явы збедніў Гартнага як пісьменніка, а яго пазіцыю літаратурнага крытыказрабіў спрошчанай і абмежаванай. Гэта выяўляецца ў артыкулах «Этапы развіцця беларускаелітаратуры», «Літаратурныя падзеі ў 1926 г., «Шкоднае ў літаратуры» і інш. Асабліваяскрава пазіцыя Зм. Жылуновіча акрэслена ў яго рэцэнзіі (за подпісам Дорндорф) на«Гісторыю беларускае літаратуры» М. Гарэцкага. Аўтар рэцэнзіі, палемізуючы з гісторыкамлітаратуры адносна ацэнкі творчасці Зм. Бядулі і М. Багдановіча, заяўляў: «Дзівудаешся, як можна высоўваць за аснову творчасці спакойную думу, правышаць творчасцьз агульналюдскімі элементамі над творчасцю з класавымі адзнакамі». Менавіта па гэтайпрычыне (перавага класавага над агульначалавечым) многае ў творчай спадчыне Ц. Гартнагане ўспрымаецца сучасным чытачом. Тыя ж творы, дзе перамагае гуманістычная тэндэнцыя,вытрымалі праверку часам.
Ц. Гартны спрабаваўсвае сілы ў драматургіі (ён аўтар п'ес «Хваля жыцця», «Сацыялістка», «На стыку»,«Дзве сілы»), займаўся мастацкім перакладам (у яго перакладзе на беларускую мовувыйшла першая кніга А. Фадзеева «Апошні з удэгэ». Мн., 1932), пісаў літаратуразнаўчыяартыкулы пра творчасць А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Л. Талстога, В. Брусава, А. Блока.
нівабеларуская гезэта
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Сабалеўскі А. Драма жыцця // АляхновічФ. Выбраныя творы. Мн., 2005. С. 5-20.
2. Ковель У.А. Францішак Аляхновіч //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 335-357.
3. Яцухна В.І. Беларуская малафарматнаядраматургія ХVІ — першай паловы ХХ стст. Гомель, 2004.
4. Навуменка І.Я. Змітрок Бядуля // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 237-264.
5. Семяновіч А.А. Бядуля Змітрок // Беларускіяпісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 1. Мн., 1992. С. 451-452.
6. Казбярук У.М. Алесь Гарун // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 319-334.
7. Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік.Мн., 1986.
8. Багдановіч І.Э., Дапкюнас Ж.К. КупалаЯнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 3. Мн., 1994.
9. Навуменка І.Я. Янка Купала // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 121-175.
10. Васючэнка П.В. Драматычная спадчынаЯнкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. Мн., 1994.
11. Гніламёдаў У.В. Янка Купала: Новыпогляд. Мн., 1995.
12. Дасаева Т.М. Цішка Гартны // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 358-380.