Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя

МаксімБагдановіч, Максім Гарэці iВасіль Быкаў як класічныя прадстаўнікiбеларуская лiтаратуры 20 стагоддзя

Зміст
 
1. Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныяпрадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя
1.1 Максім Багдановіч як класічныпрадстаўнік паэзіі “чыстай красы
1.1.1 М. Багдановіч і сусветная літаратура
1.1.2 Экзістэнцыяльныя матывы ўтворчасці М. Багдановіча
1.1.3 М. Багдановіч і мадэрнізм
1.2 Творчасць Максіма Гарэцкага інаватарскія тэндэнцыі ў літаратуры пачатку 20 стагоддзя
1.2.1 М. Гарэцкі і “філасофія жыцця”
1.2.2 М. Гарэцкі і мадэрнізм
1.2.3 “На імперыялістычнай вайне” М.Гарэцкага і літаратура “страчанага” пакалення
1.3 Творчасць Васіля Быкава ўкантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну
1.3.1 Паэтыка твораў Васіля Быкава
1.3.2 Творы Васіля Быкава іэкзістэнцыялізм
Спісвыкарыстаных крыніц
літаратурабагдановіч гарэц быкаў


1. Максім Багдановіч, МаксімГарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя
 
1.1 Максім Багдановіч яккласічны прадстаўнік паэзіі “чыстай красы”
 
1.1.1 М. Багдановіч і сусветнаялітаратура
М. Багдановіч – прадстаўнікпаэзіі “чыстай красы”, яго творчасць ад самага пачатку ацэньвалася як паэзія прыгожага,самых тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. А. Лойкаадзначае: “Максім Багдановіч сапраўднай ідэяй свайго жыцця, творчага прызначэннясвядома выбраў ідэю служэння высокай мастацкасці, прыгожай форме, майстэрству яестварэння, прывіцця роднай літаратуры эстэтычнага вопыту высокаразвітых літаратур”[1, с. 40].
Менавіта М. Багдановіч першымзагаварыў пра неабходнасць вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай,што абумоўлівалася патрэбамі нацыянальнага самавызначэння.
М. Багдановіч – пісьменніквысокай мастацкай культуры, яго творчасць мае шмат агульнага з творчасцю сусветныхпрадстаўнікоў літаратуры 20 стагоддзя. В. Максімовіч падкрэслівае: “Прысутнасцьшматлікіх кантэкстаў і культурных эпох у творчасці М. Багдановіча відавочная. Антычнаяі нацыянальная міфалогія, класічныя традыцыі сусветнай паэзіі, новыя этыка-філасофскіяадкрыцці літаратуры памежжа стагоддзяў – усё гэта фарміравала агульную светапогляднуюі эстэтычную сістэму беларускага паэта” [2, с. 218].
Калі гаварыць пра “ўплывы”на творчасць М. Багдановіча, то трэба, перш за ўсё, назваць антычную літаратуру,творы рускіх паэтаў А. Пушкіна, Ф. Цютчава, А. Фета, пісьменнікаў “рубяжа” стагоддзяў(В. Брусава, К. Бальманта, А. Блока), П. Верлена, Ш. Бадлера, А. Рэмбо. “Умоўнаможна прызнаць, што М. Багдановіч быў вучнем названых паэтаў. Але такім, які ніразу не паўтарыў сваіх настаўнікаў, наблізіўшыся да ідэалу паэта паводле П. Верлена”,– адзначае Ул. Конан [3, с. 103]. Таксама нельга не пагадзіцца з наступным выказваннемдаследчыка: “…выдатны мастак слова стварае свой паэтычны свет, сваю непаўторнуюпаэтыку, а вопыт іншых яму карысны хіба што ў сэнсе нейкага “штуршка” для ўласнагапаэтычнага ўзрушэння” [3, с. 124].
Тыпалагічныя сыходжанні паміжтворчасцю М. Багдановіча і рускіх сімвалістаў падрабязна разгледжаны Ул. Конанам[3], П. Васючэнкам [4], В. Максімовічам [2], Т. Чабан [5].
 
1.1.2 Экзістэнцыяльныяматывы ў творчасці М. Багдановіча
У творчасці М. Багдановічаістотнае месца займаюць так званыя “адвечныя” пытанні. Вызначальная тэма зборніка“Вянок” – тэма Жыцця і Смерці. Як адзначае Т. Чабан, гэта тэма пранізвае кожнуюнізку зборніка: прырода і смерць (“У зачарованым царстве”), гісторыя і смерць (“СтараяБеларусь”), радзіма і смерць (“Думы”), горад і смерць (“Места”), мастацтва і смерць(“Вольныя думы”, “Старая спадчына”) [5, с. 469].
На мяжы стагоддзяў у літаратуры,культуры ўвогуле асаблівую моц набылі апакаліптычныя настроі, адчуванне трагічнасцічалавечага быцця, хуткаплыннасці часу, “канца веку”. Такія настроі праявілася іў паэзіі М. Багдановіча. Гэтаму спрыяла і разуменне М. Багдановічам трагічнасціўласнага лёсу. В. Максімовіч тлумачыць гэта “імкненнем асобы, якая тонка і балючаўсведамляе сваю зямную планіду, вызначыць свой быццёвы статус” [2, с. 188].
Вершы М. Багдановіча – прачалавека, яго сутнасць і прызначэнне. Кульмінацыя гэтай праблемы – цыкл “Каханнеі смерць”, незакончаны цыкл “Эрас” і блізкія да іх творы. “Па сутнасці, паэзія М.Багдановіча – пратэст супраць смерці, нявечнасці, выклік няўмольнаму часу, прыроднамупарадку светабудовы: (“Жывеш не вечна, чалавек, перыжыві ж ў момант век!”) [5, с.470].
Ніхто ў беларускай паэзіітак, як М. Багдановіч, не здолеў апісаць адчуванні цяжарнай Жанчыны. Аналагаў гэтамуфеномену цяжка адшукаць і ў сусветнай літаратуры: “Пра каханне Жанчыны ў паэта напісалісяне песні, а паэтычныя драмы і трагедыі. У жаночым абліччы трагічная наканавасцьчалавечага быцця адкрываецца больш відавочна” [3, с. 130].
Своеасаблівую інтэрпрэтацыюнабывае ў творчасці М. Багдановіча і вобраз Мадонны. Мадонна – традыцыйны вобразмастацтва і літаратуры: “Вобраз Мадонны – адвечны, глыбокі і загадкавы вобраз рэлігіі,мастацтва, літаратуры, ідэал высокай красы, спасцігнуць які імкнуліся Рафаэль іМікельанджала, Дантэ і Петрарка, Пушкін і Дастаеўскі” [5, с. 511]. Такім чынам беларускіпаэт уносіў сваё, індывідуальнае, у тлумачэнне “адвечнага” вобразу: “Каханне і смерць”– гэта своеасаблівае “Евангелле ад Мадонны” – унікальнае ў сусветнай літаратурыдухоўна-эстэтычнае адкрыццё М. Багдановіча” [5, с. 515].
1.1.3 М. Багдановіч і мадэрнізм
В. Максімовіч адзначае: “…беларускімадэрнізм не ёсць толькі вынік пераапрацоўкі знешніх уздзеянняў, а глыбока ўкаранёныў сваё прамацернае ўлонне, лагічны працяг усяго папярэдняга развіцця” [2, с.185].Пра мадэрнісцкія тэндэнцыі ў творчасці М. Багдановіча сведчыць ужо нават выява Лебедзя,змешчаная на вокладцы зборніка “Вянок”. Сімвал Лебедзя – не толькі герб МагдаленыРадзівіл, фундатаркі зборніка, але і “знак прыгажосці, адзін з ключавых сімвалаўмадэрнізму, яго эмблематычны вобраз, які сімвалізуе Боскае Натхненне, што параджаеКрасу-Паэзію. У сусветнай “мадэрнісцкай” традыцыі сімвал Лебедзя мае некалькі значэнняў.Лебедзь Вагнера – гэта лебедзь захаду, змяркання. У М. Багдановіча – сімвал прадвесця,світання, што ўзыходзіць да элінічнай традыцыі, дзе ён звязаны з вобразам святлаўвогуле (Зеўс, Юпітэр). Знак пытання” [2, с. 188].
Карані мадэрнізму – гэта іэстэтыка панэстэтызму, культ Красы, уяўленне аб абсалютнай аўтаномнасці і самакаштоўнасцімастацтва. “Панэстэтызм – гэта ўяўленне аб эстэтычным як аб глыбіннай сутнасці свету,гэта асэнсаванне і ўспрыманне свету ў эстэтычных катэгорыях” [2, с. 188]. Да мадэрнізмутворчасць М. Багдановіча набліжаецца па наступных параметрах. Перш за ўсё, гэтаабагаўленне Красы. Краса ў беларускага паэта выступае як усеагульная, глабальнаякатэгорыя. А менавіта эстэтызацыя Хараства – адна з істотных адзнак мадэрнізму.Паняцце Красы, прыгажосці набыло гучанне ўсеагульнай, глабальнай катэгорыі, сталапрадметам абагаўлення. І побач з гэтым абагаўленнем красы – матывы скону, красысмерці, спакушэння смерцю. Паказальны ў гэтым сэнсе цыкл М. Багдановіча “Каханнеі смерць”. “У паэзii М. Багдановiча навiдавоку матывы эстэтызацыi хворасцi, нямогласцi,завядання. Пранiкнёнае адчуванне крохкасцi ўсяго жывога, хуткага прамiнання красыi разам з тым клопат пра музыкальнасць радка, адмысловую насычаную асацыятыўнасць– усё гэта ўваходзiць у мастацкi свет М. Багдановiча. Цыкл “У зачараваным царстве”выяўляе таксама моманты iрацыянальна-мiстычнага погляду на светабудову. Нiзка “Каханнеi смерць” адпаведна сталай традыцыi сiмвалiзму гранiчна зблiжае архетыпы Эрасу iТанатасу”, – адзначае П. Васючэнка [4, с. 97].
Істотнай адзнакай мадэрнізмуз’яўляецца супрацьпастаўленне прыроды і культуры. Што тычыцца беларускага паэта,то, як заўважае В. Максімовіч, “у М. Багдановіча мы не назіраем дуалістычнага супрацьстаянняпрыроды і культуры, хаосу і космасу. Хутчэй у яго паэзіі адбілася ідэя іх злітнасці,узаемаабумоўленасці, згарманізаванасці” [2, с. 190]. (Нізка “У зачараваным царстве”).
Таксама беларускія вучоныяпішуць пра ўплыў на М. Багдановіча так званых “праклятых” паэтаў Францыi – Ш. Бадлера,А. Рэмбо, П. Верлена, С. Маларме. Найбольш поўна гэта пытанне распрацавана П. Васючэнкам[4]. М. Багдановiча называюць “верленiстам” ужо толькi за пераклад дваццаці двухвершаў П. Верлена на беларускую мову. Універсальнай мадэллю светабудовы выступаеў творах М. Багдановіча Эротыка.
Можна гаварыць пра блізкасцьсветаадчування П. Верлена і М. Багдановіча. Заўважаючы, што “верленаўскі паэтычнысвет як бы балансаваў на трагічнай мяжы разрыву эстэтычнага і этычнага, паміж трагічнымгуманізмам і дэкадэнцтвам” [2, с. 203], В. Максімовіч мяркуе, што гэта мяжа няўхільнапрыцягвала ўвагу М. Багдановіча, але за якую ён не перайшоў: “Яму (Багдановічу –А. М.) была чужой і ўнутрана непрымальнай пропаведзь сатанінскага амаралізму, ніцшэанства,таму што яны знішчаюць красу” [2, с. 204]. Але, разам з тым, М. Багдановіча і П.Верлена родніць “раскрыжаванасць паміж язычніцтвам і хрысціянствам” (В. Максімовіч).
Вобраз каханай неадлучны ўМ. Багдановіча ад вобраза Маці. Як і ў А. Блока. В. Максімовіч заўважыў: “Багдановічусё жыццё захоўваў сімвалічную вернасць мацеры” [2, с. 207].
Але ў паэзii М. Багдановiчагучаць i бадзёрыя галасы, што здымаюць “праклёны” дэкадансу. Гэта – паэтычны вiталiзм,адраджэнцкi пафас i славутыя рэнесансныя вобразы Мадонаў. “М. Багдановiч, – па словахП. Васючэнкі, – спрычынiўся да стварэння адметнай нацыянальнай мадэлi сiмвалiзму,у якой дэкадансныя настроi пераплятаюцца з рэнесансавымi” [4, с. 97].
Светапоглядная сістэма М.Багдановіча блізкая да “філасофіі жыцця”. Жыццё, згодна беларускаму паэту, спасцігаеццане праз розум, а праз інтуіцыю, а само жыццё – гэта багацце шмат-стайных адчуванняўi перажыванняў. Культ стыхіі, інтуітыўнага, спантаннага – паказальная рыса мадэрнізму.М. Багдановіч імкнецца перадаць багацце чалавечых настрояў, непаўторнасць непасрэдныхуражанняў, разнастайнасць станаў прыроды.
Уплыў неаязычніцтва Ф. Ніцшэна светапоглядную сістэму М. Багдановіча: “Ідэя высокай эстэтычнай значнасці і жыццёвайсамакаштоўнасці “язычніцкага” з’яўлялася важнейшым культурным сімвалам для свядомасцімадэрністаў” [2, с. 204]. Алюзіі да ідэй Ф. Ніцшэ ў вершы “Д. Д. Дзябольскаму” (ідэя“вечнага вяртання”). В. Максімовіч падкрэслівае: “Паэтыка-філасофская сістэма М.Багдановіча, на нашу думку, выяўляе даволі блізкае падабенства з ідэямі “ніцшэанства”,у нечым нагадваючы іх мастацкае пералажэнне. У прыватнасці, цыкл “У зачарованымцарстве” ўспрымаецца ў гэтай сувязі як рэпрадуктаваны варыянт міфалагемы ўваскрасенняі памірання бога…” [2, с. 192].
Слушнымі падаюцца словы В.Максімовіча: “Выяўляючы генетычную сувязь “міфалогіі” Багдановіча з французскім,з еўрапей-скім у цэлым неаязычніцтвам (комплекс ідэй Ніцшэ), варта падкрэсліць,што Багдановічава ідэалогія і эстэтыка неаязычніцтва маюць іншыя сэнс і арыенціры,якія напрамую выражаюць унутраную патрэбу ўласнай культуры” [2, с. 204]. М. Багдановічвыступаў апалагетам нацыянальнай беларускай культуры.
Відавочны ўплыў імпрэсіянізмуў паэзіі М. Багдановіча. У вершах паэта перададзены асабістыя ўражанні ад навакольнайрэчаіснасці, прыродных з’яў, адценні і нюансы чалавечых настрояў.
М. Багдановіч стаў заснавальнікампэўнай традыцыі ў нацыянальнай літаратуры. Яго набыткі адчувальныя ў вершах Ул.Дубоўкі, Ул. Жылкі, Т. Кляшторнага, Я. Пушчы, Н. Арсенневай, А. Разанава, Э. Акуліна.
1.2 Творчасць Максіма Гарэцкагаі наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры пачатку 20 стагоддзя
 
1.2.1 М. Гарэцкі і “філасофіяжыцця”
М. Гарэцкаму айчынныя прозаабавязана ўзмацненнем філасофскага гучання, паглыбленнем псіхалагізму, жанравамуі стылёваму ўзбагачэнню. М. Гарэцкі – адзін з тых беларускіх пісьменнікаў, творчасцьякіх выдатна суадносіцца з самымі сучаснымі тэндэнцыямі ў развіцці тагачаснай літаратуры.
У аповесці М. Гарэцкага “Антон”гучыць ніцшэанскі матыў бунту супраць маралі, што, у рэшце рэшт, прыводзіць галоўнагагероя да забойства, да прынцыпу “ўсёдазволенасці”. Тут мы наглядаем супадзенне зфіласофіяй ніцшэанства, з яе ідэяй пошуку новага чалавека – звышчалавека – у тойчас, калі, па словах Беларускага аўтара, “старыя багі струпехлі, а новых … новыямала ведамы…”. В. Максімовіч заўважае: “Падспудна тут прысутнічае і ўказанне навырашэнне калізіі “падпольнага” чалавека па Дастаеўскаму. Прычыны падполля, па Дастаеўскаму,гэта знішчэнне веры ў агульныя правілы – “Няма нічога святога”. Падполле з’яўляеццаадначасова і метафарай трагічнай адарванасці ад свету, замураванасці ў безвыходнайадзіноце”. Антону ўласціва адчуванне сваёй непатрэбнасці, непаўнацэннасці, самаедскаярэфлексія, што паралізуе волю да пазітыўнага чынніцтва. Гэта крайняя адчужанасцьчалавека ад свету і ад самога сябе.
На думку В. Максімовіча, менавітаў рэчышчы “філасофіі жыцця” праходзілі дэбаты паміж Маскоўскім дэмакратам, Поль-скімпубліцыстам і Беларускім аўтарам (спрэчкі пра літаратуру): “Беларускі аўтар прызнаеперавагу ідэальнага, духоўнага ў жыцці народа”. Ён адстойвае першынство духу перадматэрыяй, адмаўляе розум як недастатковы інструмент пазнання рэчаіснасці. Сэнс жыцця,згодна М. Гарэцкаму, спасцігаецца не розумам, а інтуіцыяй. Гэта наблiжае пазiцыюМ. Гарэцкага да поглядаў другога прадстаўніка “філасофіі жыцця” А. Бергсона, якiлiчыў, што толькi iнтуiцыя здольная спасцiгаць жыццё ў яго разнастайных праявах,паколькi менавiта iнтуiцыi дадзена пранiкаць ва ўнутраную сутнасць з'яў i прадметаў.
М. Гарэцкі сцвярджае важнуюролю падсвядомага ў чалавечым жыцці. “Канфлікт асобы разумеецца не толькі ў сэнсесу-праціўлення асяроддзю сацыяльнаму, але і біялагічнаму дэтэрмінізму, ракавой спадчыннасціў духу натуралістычных канцэпцый”. У творах М. Гарэцкага выразна гучыць імператыў“жыць!”
“Антон” М. Гарэцкага – узорэпічнай драмы. Відавочныя паралелі з паэтыкай аповесці М. Гарэцкага і творамі Б.Брэхта.
1.2.2 М. Гарэцкі і мадэрнізм
Творчасць М. Гарэцкага сведчыцьпра блізкасць эстэтычных пошукаў пісьменніка да новай, мадэрнiсцкай плынi. Так,В. Каваленка адзначае: “Максiм Гарэцкi гаворыць пра беларуса з такой трагiчнай пранiкнёнасцю,“якая нагадвае эмацыянальна-псiхалагiчную танальнасць твораў мадэрнiсцкага кiрункуз iх надрыўна-пакутлiвымi матывамi”.
В. Максiмовiч падкрэслівае:“Творчасць М. Гарэцкага, як, зрэшты, і ўся беларуская літаратура ў сілу першапачатковайсваёй амбівалентнай запраграмаванасці, унутрана былі гатовы далучыцца да новай,мадэрнісцкай мастацкай парадыгмы”.
Пiсьменнiк стварыў “новы тыпмастацкай прозы, якi… улiчваў набыткi класiчнай прозы ХІХ ст. i арыентаваўся натворчыя здабыткi мадэрнiсцкiх напрамкаў”. М. Тычына падкрэслiвае, што М. Гарэцкі,як і Ю. Віннічэнка ва ўкраінскай літаратуры, “адкрыў перспектыву “iншай”, “новай”лiтаратуры, прадэманстраваўшы многiя перавагi i хiбы сучаснага мыслення, якое прадугледжваеў якасцi абавязковай нормы варыятыўнасць, шматзначнасць, супярэчлiвасць чалавечыхпаводзiн у свеце i г.д.”. Арыентацыя на сусветныя мастацкiя ўзоры спрыяла павышэннюiнтэлектуальнага i мастацкага ўзроўню нашай лiтаратуры, павышала культуру творчасцi.Аўтар падкрэслiвае, што неспрыяльныя абставiны перашкодзiлi плённаму выкарыстаннютворчых набыткаў гэтых пiсьменнiкаў, што значна запаволiла мастацкае развiццё нашайпрозы.
У свой час Л. Корань слушназаўважыла: “Сапраўды, дамiнанта ў творчасцi М. Гарэцкага выявiлася дастаткова ранаi пэўна. Максiм Гарэцкi перадусiм стаў выразнiкам i творцам беларускага духу, беларускагаменталiтэту як аднаго з феноменаў агульначалавечай культуры” [6, с. 29]. МаксiмГарэцкi ў сваіх творах наблiжаецца да раскрыцця сутнасцi нацыянальнага характару(выяўленне “раздвоенасці”, дваістага стану душы). Для І. Канчэўскага [7], аўтараэсэ “Адвечным шляхам” “раздвоенасць” душы галоўнага героя аповесці М. Гарэцкага“Дзве душы” – метафара спецыфікі нацыянальнага светапогляду, “вагання» паміж Захадамі Усходам. “Наяўнасць «дзвюх душ” – не эгаiстычны стан двудушнасцi. Гэта ўнутранаеадлюстраванне вобраза свету, якое ўказвае на цяжкасць i складансць яго па-знання.“Дзве душы” – умоўны вобраз той цякучасцi i няпэўнасцi, якая перашкаджае ўтварэннюсхематычных перакананняў. Пісьменнік аддае перавагу такому стану, калi ў душы чалавекаадбываецца пастаянны маральны рух, калi чалавек здольны ўлавiць сапраўдную i шматзначнуюдыялектыку жыцця. Калі для еўрапейскіх мадэрністаў дваістасць была найперш катэгорыяймастацка-эстэтычнай, то для Я. Купалы і М. Гарэцкага яна набыла сапраўды светапоглядна-філасофскістатус, бо з'яўляецца арганiчнай сутнасцю беларуса» [8, с. 101], – адзначае В. Максімовіч.Даследчык падкрэслівае: “… мадэрнісцкія героі, у масе сваёй, пакладаюцца больш наінтуіцыю, давяраюць пераважна свайму эмацыйна-пачуццёваму комплексу (унутранамуімператыву), – таму, што ідзе знутры, што непасрэдна імі перажываецца”. Калі длярамантыкаў чалавек быў сродкам дасягнення нейкіх мэт, то для мадэрністаў чалавекстанавіўся мэтай. І далей даследчык працягвае: “І праклятыя пытанні, над якімі б'юццагероі Гарэцкага, сведчаць перадусім пра жаданне дайсці да разгадкі глыбінных асноў,архетыпаў народнай анталогіі. За пакутлівымі разважаннямі герояў яскрава праглядваюццаўнутраныя пошукі, звязаныя з разгадкай эзатэрызму народнага быцця, сэнсу быцця ўвогуле”.
Нашы даследчыкi гавораць прапрыналежнасць М. Гарэцкага да экзiстэнцыялiзму. Па-першае, з экзiстэнцыялiзмам М.Гарэцкага лучыць трагiзм светаадчування (апавяданні “Габрыелевы прысады”, “Iдуцьусе- iду я”). У гэтым плане, напрыклад, С. Дубавец пiша пра Максiма Гарэцкага якпра супольнiка Акутагавы i Камю [9].
Творчасць М. Гарэцкага адыгралавыключную ролю ў станаўленні жанру філасофскай прозы. Менавіта дзякуючы М. Гарэцкамугероем беларускай літаратуры становіцца інтэлігент, асноўны абавязак якога – разумоваядзейнасць, асэнсаванне сябе і жыцця (“У чым яго крыўда?”, “Роднае карэнне”, “Меланхолія”,“Дзве душы”). Героі М. Гарэцкага знаходзяцца ў пастаянным духоўным пошуку, разважаюцьнад адметнасцямі духоўнага жыцця народа, над уласным прызначэннем, над пытаннямісветабудовы, таямніцамі жыцця і смерці.
1.2.3 “На імперыялістычнайвайне” М. Гарэцкага і літаратура “страчанага” пакалення
Трэба нагадаць, што нашы вучоныя(В. Акудовiч, Е. Лявонава, Л. Корань, М. Тычына) неаднойчы звярталiся да праблемыасэнсавання твораў М. Гарэцкага ў кантэксце твораў заходнiх пiсьменнiкаў, прысвечаныхПершай сусветнай вайне (Э. Хе-мінгуэй, Дж. Дос Пасос, У. Фолкнер, Р. Олдынгтон,Э. М. Рэмарк, А. Барбюс). В. Локун у «Нарысах беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурныхсувязей” пашырае абсяг даследавання беларускай ваеннай прозы, параўноўвае творыМ. Гарэцкага, К. Чорнага, В. Быкава з творамi А. Ганчара, М. Стэльмаха, I. Мiкiценкi,Б. Васiльева, В. Астаф'ева, I. Стаднюка, В. Кандрацьева, Л. Первамайскага. Асэнсоўваючывопыт вялiкага рускага пiсьменнiка i яго ўздзеянне на лiтаратуру, даследчыца адзначае,што Л. Талстой пазбавiў вайну яе гераiчнага арэолу, што ўласцiва i аповесцi М. Гарэцкага“На iмперыялiстычнай вайне” [10, с. 157]. Аналагiчныя высновы ў свой час былi зробленыi В. Акудовiчам. Разглядаючы беларускую i ўкраiнскую ваенную прозу, В. Локун вылучаетое, “што паядноўвае iх эстэтычныя сiстэмы i што iх раз'ядноўвае” [10, с. 159].Так, даследчыца адзначае, што i руская лiтаратура, i ўкраiнская не мела такога “глыбокага,эстэтычна значнага твора аб Першай сусветнай вайне, як беларуская” [10, с. 162].Размова iдзе менавіта пра аповесць М. Гарэцкага “На iмперыялiстычнай вайне”. У творыбеларускага пiсьменнiка з'яўляецца “матыў “горкай праўды”, якая спараджалася “суб'ектыўнай”вiной дзяржавы.
Матыў вiны дзяржавы дамiнаваўу еўрапейскай прозе Першай сусветнай вайны – у рамане А. Барбюса “Агонь” i асаблiваў лiтаратуры “згубленага пакалення” (Э. Рэмарк “На заходнiм фронце без змен”, Э.Хэмiнгуэй “Бывай, зброя”, Р. Олдзiнгтон “Смерць героя”, Д. Пасос “ЗША”). У савецкайлiтаратуры 50-60-х гадоў гэты матыў чытаўся ў падтэксце i толькi часам вырываўсяна паверхню – “Мёртвым не балiць” В. Быкава, “Жыццё i лёс” В. Гросмана. Канцэпцыявайны Л. Талстога такой горкай праўды пазбаўлена” [10, с. 163]. Даследчыца асэнсоўваеспецыфiку выяўлення пачуцця патрыятызму ў творах пiсьменнiкаў, звяртаецца да праблемыБога “як вышэйшай маральнай субстанцыi”, праблемы вайна i свабода, катэгорый народнасцi,асабiстага i агульнага. Разважаючы аб ролi талстоўскiх традыцый, В. Локун робiцьвыснову: “Талстоўская гуманiстычная канцэпцыя чалавека i свету, з яе хрысцiянскiмразуменнем дабра i зла, была ўспрынята пiсьменнiкамi ўсходнеславянскага рэгiёнапа-свойму, з улiкам нацыянальнай эстэтычнай свядомасцi” [10, с. 219]. Перш за ўсёгэта моцна выражаны нацыянальны пафас у М. Гарэцкага i песiмiстычнае гучанне яготвора ў адрозненне ад талстоўскага. У той жа час “украiнская проза Першай сусветнайвайны цесна звязана з традыцыямi рамантызацыi вобраза гiсторыi” [10, с. 168]. Даследчыцапаказвае таксама першынство беларускiх пiсьменнiкаў у пастаноўцы пэўных праблему сусветным маштабе: “Задоўга да “Чужога” А. Камю М. Гарэцкi з уражлiвай сiлай паказаўадчужэнне чалавека ў новым свеце...” [10, с. 167].
Такім чынам, творчасць М.Гарэцкага валодае выключным крэатыўным патэнцыялам.
1.3 Творчасць Васіля Быкаваў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну
 
1.3.1 Паэтыка твораў ВасіляБыкава
В. Быкаў – адзiн з самых значныхi знакамiтых беларускiх i сусветных празаiкаў. Мастак, якi ўсёй сваёй творчасцюсцвярджаў чалавечнасць, маральнасць насуперак прагматызму. Л. Корань адзначыла:“Быкаў адразу i нязменна абраў вернасць чалавеку, ахвяраванаму пакутам i несправядлiвасцi”.
В. Быкаў пісаў пра тое, штотакое вайна ў яе сапраўдным аблiччы: “Лiчу сваiм абавязкам ад iмя загiнуўшых пакаленняўвыкрываць жорсткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць”. Пазней пісьменнік удакладніў:“Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нiшто не можа апраўдаць яе iснаванне. Алевайна амаральная i таму, што яна здольная паламаць чалавека духоўна”. Такiх выказванняўу пісьменніка нямала.
В. Быкаў вывеў беларускуюпрозу пра вайну на еўрапейскi ўзровень. В. Быкаў быў найбольш верагодным прэтэндэнтамад Беларусi на атрыманне Нобелеўскай прэмii. I пісьменнік быў вельмi блiзкi да гэтага.Сёння творы В. Быкава перакладзены больш чым на 50 моваў. А ў колькiх краiнах светуяны друкавалiся цяжка падлiчыць.
М. Тычына адзначае: “В. Быкаў– гэта i унiкальная эстэтычная з'ява ў айчыннай i сусветнай лiтаратуры, гэта i найвялiкшаяступень мастацкай праўдзiвасцi, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечайпсіхалогіі… прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць”.
Творам В. Быкава часцей заўсё даюцца такія характарыстыкі: “мужны талент”, “строгi рэалiст”, “маральны максiмалiзм”,“бескампрамiсная пазiцыя”, “аскетычная мастацкая манера”. “У той жа час не меншчаста ўзгадваюцца быкаўская чалавечнасць, гуманiстычнае спачуванне ўсiм прынiжаным,занядбаным, абдзеленым лёсам, ахвярам жорсткага веку бясконцых войнаў i грамадскiхкатаклiзмаў”. Гэта – вызначальнае ў творах В. Быкава: адмаўленне нечалавечых абставiн.I тых, хто гэтыя абставiны стварае.
Спрачаючыся з тымi, хто паставiўпад сумненне “нацыя-нальнае” ў В. Быкава, I. Афанасьеў адзначае: “Пачуванне i вы-прабаваннесябе на быкаўскiх сцяжынах мiнулай вайны, у су-тыкненнi не толькi палiтычных, алеi культурфiласофскiх сiстэм, можна параўнаць з засваеннем нейкага агульнаеўрапейскагашыфру, якi дапамог “рассакрэцiць” (вылучана намі – А. М. ) самiх беларусаў i адбiцьгэтае ўсведамленне ў стане культуры (у адпаведнасцi з яе знакавай прыродай) – навырашальным, апака-лiптычным зломе, калi ўвесь нацыянальны вопыт перажыты як апошнi”.I ў гэтым значэнне прозы В. Быкава. Бог падараваў В. Быкаву жыццё, каб ён распавёўсвету пра бела-русаў. Л. Корань падкрэслівае: “Быкаў здзейснiўся як вiднейшы мастак20 ст. у беларускiм моўным мысленнi i такiм чынам з'я-вiўся як бы праваднiком тыхменталiтэнтных сэнсаў, тых культурных абсягаў, якiя нясе свету беларуская духоўнасць”.
Пачатак лiтаратурнай дзейнасцiВ. Быкава – 1951 год, калi ён на Курылах напісаў апавяданнi “Смерць чалавека” i“Абознiк” (надрукаваны ў 1957). Ужо ў раннiх апавяданнях “У першым баi”, “Смерцьчалавека”, “Дваццаты”, “Фруза”, у аповесцi “Апошнi баец» абазначылася тэндэнцыя,што стане вызначальнай для творчасцi В. Быкава: «знаходзiць падзеям чалавечае вымярэнне,адзiна вартае таго, каб па-сапраўднаму глыбока i дакладна ацанiць маральную сутнасцьгероя”.
В. Быкаў пачынаў сваю творчуюдзейнасць з надзвычайнай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць «вышэй за свойлёс», стаць «мацнейшым за магутную сiлу выпадку» (“Яго батальён”). Пісьменнік сцвярджаўвялiкi сэнс жыцця i смерцi сваiх герояў, вялiкi маральны сэнс iхнiх пакут (“Жураўлiныкрык”, 1959, “Трэцяя ракета”, 1961, “Альпiйская баллада”, 1963, “Сотнiкаў”, 1970,“Абелiск”, 1970, “Дажыць да свiтання”, 1972, “Воўчая зграя”, 1974, “Яго батальён”,1975). Але з цягам часу ў “быкаўскiм пафасе ўсё больш выразнай дамiнантаю рабiласянiчым не знятая трагедыйнасць” (Л. Корань) (“Здрада”, 1960, “Пастка”, 1962, “Мёртвымне балiць” 1965, “Праклятая вышыня”, 1968, “Круглянскi мост” 1968, “Пайсцi i невярнуцца”, 1978, “Знак бяды”, 1982, “Кар'ер”, 1986, “У тумане”, 1987, “Аблава”,1988, “Сцюжа”, 1969, 1991, “Сцяна”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш.).
В. Быкаў прыходзіць да ўсведамлення:для таго, каб паказаць сапраўднае аблiчча вайны, патрэбна праўда. Узоры такой праўдзiвайлiтаратуры пiсьменнiк бачыў у кнiгах А. Бека, К. Сiма-нава, В. Гросмана, А. Ганчара,А. Твардоўскага, Э. Казакевiча, К. Чорнага. I асаблiва Вiктара Някрасава (“У акопахСталiнграда”), Ю. Бондарава, Р. Бакланава. Моцны ўплыў на В. Быкава мелі творы Э.М. Рэмарка i Э. Хэмiнгуэя.
“Першай, даволi нерашучайспробай” (В. Быкаў) на шляху праўдзiвага ўзнаўлення мiнулай вайны, у iмкненнi “пакончыцьз сачынiцельскай прыгажосцю, эфектнасцю, бесканфлiктнасцю” пісьменнік лічыў аповесць“Жураўлiны крык”. В. Быкаў адмаўляецца ад «псiхалагiчна паслабленай эпапейнасцii панарамнасцi ў паказе ваенных падзей» (М. Тычына) і абмяжоўвае дзеянне адным несамым значным у маштабах вайны эпiзодам. Такім чынам, творам В. Быкава ўласціване маштабнасць ахопу падзей, а маштабнасць праўды. Галоўным героем пісьменнік зрабіў«радавога вялiкай бiтвы»: “Сталiнград для краiны, – пiсаў В. Быкаў, – быў аднойчыў вайну, а для салдата на пярэднiм краi ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэбабыло намагчыся, каб выжыць i – галоўнае – перамагчы, бо пагiбель часта была як здрадажывым”.
У апавяданнi “Адна ноч” беларускаялiтаратура зрабiла яшчэ адзiн крок у напрамку эстэтычнай эвалюцыi ў паказе вайны.Пісьменнік наступным чынам перадае адчуванні савецкага салдата пасля забойства немца,з якім ён вымушаны быў правесці ноч у падвале і ў якім ён пабачыў не толькі ворага,але і ахвяру: “Узрушаны i змардаваны, ён нечага нiяк не мог сцямiць цi, можа, немог чагосьцi ўспомнiць – разгарачаным нутром ён толькi адчуваў, што сталася вялiкая,яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлiвасць, перад магутнаю сiлай якой i ён,i Фрыц Хагеман былi бездапаможнымi”. І. Афанасьеў пісаў на гэты конт, што ў апавяданнімы маем справу з лiтаратурай пра вайну, якая перастае быць лiтаратурай учарашнягадня.
1.3.2 Творы Васіля Быкаваі экзістэнцыялізм
Праблема «Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм»ужо мае сваю гісторыю. Адны даследчыкі мяркуюць, што пісьменнік з экзістэнцыялізмампалемізуе, другія, што існуе шмат кропак судакранання гэтага філасофска-літаратурнаганапрамку і творчасці беларускага празаіка (І. Афанасьеў, М. Анастасьеў, В. Локун,Е. Лявонава). Так, І. Афанасьеў разглядае “Сотнікава” і “Дажыць да світання” В.Быкава паралельна з творчасцю А. Камю і Ж.-П. Сартра. Рускі крытык М. Анастасьеўпараўноўвае аповесць В. Быкава “Дажыць да світання” з раманам англійскага пісьменнікаУ. Голдзінга “Шпіль” і “Чумой” А. Камю. Л. Корань слушна падкрэсліла, што “найбольшкваліфікаваныя і аўтары-тэтныя даследчыкі параўноўваюць В. Быкава з заходнімі аўта-раміне як сціплага падсуседа, а як роўнавялікую мастацкую з'яву, далёка не абмежавануюі не вычарпаную ўласна экзіс-тэнцыяльнымі, напрыклад, ідэямі і паэтыкай”.
У творах В. Быкава заўсёдыпрысутнiчае “памежная” сiтуацыя, сітуацыя выбару, выбару памiж жаданнем “застаццаў жывых” (Рыбак) i “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта невыносны выбар,коштам якога часта становiцца смерць. П. Васючэнка адзначае: «Па сутнасці, большасцьбыкаўскіх персанажаў выбірае паміж магчымасцямі (спосабамі) памерці». Часта героіВ. Быкава трапляюць проста-такі ў абсурдную сітуацыю (“Мёртвым не баліць”, “Сцяна”,“У тумане”). “Памежная” сiтуацыя, сітуацыя выбару – паняцці з катэгарыяльнага апаратуэкзістэнцыялістаў.
Аналагічныя меркаванні выказваеМ. Тычына: “В. Быкава цiкавiць найперш чалавек, яго характар, паводзiны ў экстрэмальнайсiтуацыi, калi размова iдзе пра жыццё i смерць. Звычайна ён шукае вытокi характаруў мiнулым героя, выяўляе зноў i зноў складаную залежнасць героя i абставiн. Прычымабставiны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нiчога не залежыць,застаецца вельмi вузкi выбар, i менавiта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўнаясутнасць гэтага цi iншага чалавека”.
Сітуацыя выбару ўласціва большасцітвораў В. Быкава. Аднак нельга абмінуць увагай відавочную эвалюцыю ў поглядах пісьменніка.На пачатку сваёй творчасці В. Быкаў сцвярджаў сілу чалавечага духу, выступаў прыхільнікамгераічнай канцэпцыі чалавека, сцвярджаў вялікі сэнс пакут і смерці сваіх герояў.У аповесці “Дажыць да свiтання” (1972): “… ён амаль пэўна ведаў, што ўсё скончыццакепска, i адначасна адмаўляўся разумець гэта. Ён хацеў верыць, што ўсё, зробленаеiм у такiх пакутах, павiнна недзе адбiцца, у чымсьцi выявiцца. Няхай не сёння, нетут, не на гэтай дарозе, – можа, у iншым месцы. Павiнен жа быць у гэтым нейкi, хайне дужа значны, але ўсё ж чалавечы сэнс” [10, с. 468]. Гэты сэнс – у бунце Iваноўскагасупраць наканавання, што надае цану яго iснаванню (І. Афанасьеў). Такім чынам, тутвідавочная пераемнасць з экзістэнцыялізмам.
Сітуацыя выбару асабліва вострапастаўлена ў так званых партызанскiх аповесцях В. Быкава: “Спрадвечная праблема“выбару” ў партызанскай вайне i на акупiраванай тэрыторыi стаяла больш востра iвырашалася больш разнастайна, матываванасць чалавечых учынкаў была болей ускладнена,лёсы людзей больш багатыя i часта больш трагiчныя, чым у кожным з самых розных армейскiхарганiзмаў. I наогул элемент трагiчнага, якi заўсёды з'яўляецца iстотным элементамвайны, праявiўся тут на ўсю сваю страшэнную сiлу”.
Вялікі розгалас у грамадствемела аповесць “Сотнiкаў”. А. Твардоўскі назваў яе “евангеллем дваццатага стагоддзя”.Галоўная праблема твора – “унутраны свет чалавека, магчымасцi яго духу” (В. Быкаў).У аповесцi гэта праблема гучыць як маральны iмператыў: “Што такое чалавек перадзнiшчальнаю сiлай бесчалавечных абставiн? На што ён здольны, калi магчымасцi абаранiцьжыццё вычарпаны iм да канца i прадухiлiць смерць немагчыма?”.
Аднак з цягам часу танальнасцьтвораў В. Быкава мяняецца, яны набываюць выразна трагедыйнае гучанне, і пісьменнікужо не пакідае сваім героям маральнага задавальнення, што ўласціва творам экзістэнцыялістаў(“Міф пра Сізіфа” А. Камю, дзе Сізіф “у вачах аўтара з'яўляецца бязмоўнай мадэллювызваленага духу” (П. Васючэнка). Даследчык піша: “Цяжкасць выбару, які творацьгэтыя героі, не абарочваецца чаканай палёгкай або ўнутранай разняволенасцю, якуюэкзістэнцыялісты трактавалі як звышмэту, этычны абсалют. Як правіла, учынкі гэтыхперсанажаў не прыносяць ім вялікай славы, не даюць самім адчування поўнай самарэалізацыі…Васіль Быкаў нібыта ігнаруе пытанне пра ўнутранае вызваленне чалавека ў выніку выбару…Этычнае пытанне пераводзіцца ў іншы ракурс: а ці натуральна ўвогуле выпрабоўвацькаго-небудзь праз нялюдскія пакуты і штурхаць да волі праз катавальню і эшафот?”.П. Васючэнка называе такі падыход пісьменніка “экзістэнцыялізмам у беларускай рэдакцыі”.
Гэтая эвалюцыя пісьменнікаасабліва выразна прасочваецца ў аповесці “У тумане” (1988). У галоўнага героя Сушчэніне застаецца ніякага выбару: “Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмi жыцьён не мог, а несумленна не хацеў… Што яму яшчэ засталося?…Чалавек не ўсё можа…”[11, с. 363-364]. Пісьменнік шмат ўдакладняе i пераасэнсоўвае з таго, што ранейсцвярджаў у сваiх творах. В. Быкаў ужо не судзіць сваіх герояў паводле патрабаванняў“маральнага катэгарычнага iмператыву”, для яго вызначальнымі становяцца адчуванніі пакуты чалавека, што не па сваёй волі трапіў у безвыходную сітуацыю.
В. Локун у сваім грунтоўнымартыкуле “Літаратура і свабода выбару”, прысвечаным асвятленню экзістэнцыяльныхкірункаў у прозе В. Быкава, сцвярджае: “Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці В. Быкавапраявяцца з новай сілай ужо ў постсавецкія часы, асабліва ў пачатку 90-х гадоў.Калі першы перыяд вызначаўся блізкасцю галоўным чынам у плане жанрава-структурным,а не светапоглядным, то другі перыяд характа-рызуецца падабенствам больш глыбокім– на ўзроўні разумення прыроды чалавека і свету. Тэма адчужанасці чалавека ад гра-мадства,духоўная ізаляванасць, адсутнасць ілюзіі будучыні, ідэя варожасці свету ў адносінахда чалавека або чалавека да свету – усё гэта чытаецца ў апавяданнях “На Чорных лядах”,“Жоўты пясочак”, “Сцяна” і часткова ў аповесці “Аблава” [12, с. 247].
Аповесць “Аблава” (1989),па словах М. Тычыны, “узнiкла як спроба адказаць на пытанне, наколькi чалавек з'яўляеццаразумнай, свабоднай i цывiлiзаванай iстотай i якой маральнай мерай яго можна судзiць”.Тут наглядаюцца таксама відавочныя набліжэнні экзістэнцыялізму і твораў В. Быкава– праз з’яўленне катэгорыі абсурду. В. Локун адзначае: “Хведар Роўба – новы тыпбыкаўскага героя. Ён пазбаўлены аптымізму, светлай надзеі на будучыню. Менавітаў трагічным непрыманні абсурду, у трагічным бунце, асуджаным на паражэнне, у бес-перапыннымі бессэнсоўным супрацьстаянні, што нагадвае сізіфаву працу, Хведар Роўба набываесваю велічную трагіч-насць. Ён паглыбляецца ў жыццё–абсурд не дзеля таго, каб прыняцьяго і пасля годна ім пагарджаць, а хоча зразумець пры-роду абсурду, “механізм” ягоўздзеяння на людзей” [12, с. 248].
I. Афанасьеў, асэнсоўваючытрагiзм беларускай сiтуацыi, задаецца канцэптуальным пытаннем: “Але ж у чым беларускаявiна? Няўжо i наш лёс, наш урок – паражэнне? Адкуль праклён?”. Адказ на пытанне– у творах В. Быкава: “Праблему iхняга (беларусаў – А. М.) выяўлення В. Быкаў вырашаеў канфлiкце “апантанай сацыяльнасцi канца 19 – пачатку 20 ста-годдзя”(В. Быкаў)i нацыянальнай iдэi. Формула беларускага лёсу з аповесцi “Аблава” (“не па-людскуi не па-боску”) вызначае наш шлях памiж утапiчнасцю сацыяльных праектаў i бязглуздымздзекам з традыцыйнай хрысцiянскай маралi, недаравальным нiкому…”.
Выхад у 1997 годзе кнігі “Сцяна”(апавяданне “Сцяна” пабачыла свет у 1995) дало падставы даследчыкам гаварыць “прасвядомыя этыка-эстэтычныя арыентацыі беларускага мастака слова на пэўныя творы экзістэнцыялісцкіхаўтараў, перадусім – на творы Жана Поля Сартра” [13, с. 27], “пра больш уважлівае,чым раней, стаўленне Васіля Быкава да экзiстэн-цыялісцкай філасофіі, пра яго заўважнуюэвалюцыю ў бок гэтага, без перабольшання, магутнага сілавога поля сучаснасці, прарух ад стыхійнага, так бы мовіць, экзiстэнцыялізму да ўласна экзiстэнцыялісцкайканцэпцыі чалавека і свету” [13, с. 26]. В. Быкаў свядома бярэ сюжэт апавядання“Сцяна” (у беларускім перакладзе “Мур”) Ж. П. Сартра i ўносiць уласныя карэктывыў асэнсаванне экзiстэнцыяльнай праблемы выбару. Як падкрэс-лівае Е. Лявонава, уабодвух пісьменнікаў “намаганні персана-жаў не прыносяць поспеху; больш за тое,намаганні гэтыя маюць цалкам процілеглы жаданаму, абсурдна-трагічны вынік… У абодвухвыпадках чытачу прапануюцца жахліва-жорсткія, абсурдна-лагічныя схемы, своеасаблівыя“паводзінавыя” тэк-сты” [13, с. 27].
I. Афанасьеў у сваёй манаграфіі“Чарнобыльскае света-адчуванне ў беларускай літаратуры” быкаўскую “Сцяну” “пра-чытвае”“паралельна” з “Праклятымi i забiтымi” В. Астаф’ева, “у сiлавым полi” iдэй Г. Фядотава(раздзел “Мелодия оборванной струны”), а ў раздзеле “Апостальскi час” творы В. Быкавасуадносяцца з творамi А. Камю, Э. Хэмiнгуэя, Г. Бёля, Г. Маркеса, Т. Мана, Э. Рэмарка.
У апошнi час свайго жыццяВ. Быкаў звяртаецца да жанру прыпавесцей: “На чорных лядах”, “Бедныя людзi”, “Жоўтыпясочак” (1994-1995) “Музыка”, “Народныя мсцiўцы” (1997), “Ваўчыная яма”, “Мальбара”,“Тры словы нямых”, “Труба” (1998), “Хутаранцы”, “Апалагетыка “нагана”, “Кошка iмышка” (1999). Гэты жанр таксама надзвычай паказальны для экзiстэн-цыялістаў. В.Быкаву iмпануе унiверсальнасць прытчы, яе паву-чальнасць, змястоўная блiзкасць дахрысцiянскай пропаведзi. Высновы пісьменніка ў большасці выпадкаў песiмiстычныя.
Нельга не ўзгадаць і падабенстваў назвах некаторых твораў беларускага пісьменніка і экзiстэнцыялістаў (“Мёртвыябез пахавання” Ж. П. Сартра і “Мёртвым не баліць” В. Быкава, “Сцяна” Ж. П. Сартраі “Сцяна” В. Быкава ), шматлікія выказванні самога В. Быкава адносна твораў Ж.-П. Сартра і А. Камю.
Е. Лявонава піша і пра традыцыіФ. Дастаеўскага, культавай постаці для экзiстэнцыялістаў у творчасці В. Быкава іЖ. П. Сар-тра (матыў дзіцячых пакут) [13].
Крытыкi шмат гавораць праспецыфiку быкаўскiх аповес-цяў, пра тое, што пісьменнік стварыў уласную, “новуюмадыфiкацыю жанру аповесцi на мяжы рэалiстычнай i экзiс-тэнцыйнай паэтыкi”, засвоiўшыпэўныя фармальныя прыёмы да структурнай пэўнасцi.
I. Штэйнер, пiшучы пра катастрафiчнасць,“перакуленасць” сучаснага свету, узгадвае пра людзей, надзеленых дарам прадбачання(якiм, згодна легендзе, ангел смерцi разам з жыццём дадаткова пакiнуў пару вачэй).На Беларусi такiм чалавекам, як адзначае даследчык, быў В. Быкаў, “лейтматывам творчасцiякога становiцца асэнсаванне ўнутранай сутнасцi беларускай душы, месца народа ўлюдской супольнасцi, перспектыў развiцця, у рэшце рэшт” [14, с. 72]. I. Штэйнерсцвярджае, што творчасць В. Быкава – гэта “квiнтэсэнцыя ўсiх творчых пошукаў беларускайлiтаратуры апошнiх двух стагоддзяў, своеасаблiвы паўтаральны курс усёй новай беларускаймастацкай традыцыi” [14, с. 72].

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Лойка, А. Паэт нараджаецца не аднойчы[Тэкст] // Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. Т.1. – Вершы, паэмы, пераклады,наследаванні, чарнавыя накіды. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – С. 7 – 51.
2. Максімовіч, В. Эстэтычныя пошукі ўбеларускай літаратуры пачатку 20 стагоддзя [Тэкст] / В. Максімовіч. – Мн.: Аракул,2000. – 351 с.
3. Конан, Ул. Святло паэзіі і цені жыцця:Лірыка Максіма Багдановіча [Тэкст] / Ул. Конан. – Мн.: Маст. літ., 1991. – 208с.
4. Васючэнка, П. Беларуская лiтаратура пачатку 20 стагоддзя ў кантэксцееўрапейскага сiмвалiзму [Тэкст] / П. Васючэнка // Скарыназнаўства,кнiгазнаўства, лiтаратуразнаўства: матэрыялы Ш Мiжнар. кангрэса беларусiстаў «Беларуская культура ў дыялогу цывiлiзацый» (Мiнск, 21 – 25 мая, 4 – 7 снежня2000 г.). – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 2001. – С. 96 – 101.
5. Чабан, Т. Космас “Вянка” [Тэкст] /Т. Чабан // Максім Багдановіч. Поўны збор твораў: у 3 т. Т.1. Вершы, паэмы, пераклады,наследаванні, чарнавыя накіды. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 752 с.
6. Корань, Л. Цукровы пеўнік [Тэкст]:Літ.-крыт. арт. / Л. Корань – Мн.: Маст. літ.,1996. – 286 с.
7. Абдзіраловіч, І. Адвечным шляхам [Тэкст]/ І. Абдзіраловіч // Вобраз – 90: Літ. – крытыч. арт. / уклад. С. Дубавец; рэдкал.: Н. Пашкевіч (рэд.) і інш. – Мн.: Маст. літ., 1990. – С. 43 – 86.
8. Максімовіч, В. Шыпшынавы край: Старонкібеларускай літаратуры 20–30–х гг. 20 ст. [Тэкст]: дапаможнік для настаўнікаў / В.Максімовіч. – Мн.: “ІВЦ Мінфіна”, 2002. – 160 с.
9. Дубавец, С. Максим Горецкий. Неюбилейноеслово [Тэкст] / С. Дубавец // Нёман. – 1993. – № 2. – С. 92 – 94.
10. Локун, В. «Вайна i мiр» Л. Талстогаi развiццё беларускай i ўкраiнскай ваеннай прозы першай паловы 20 стагоддзя: канцэпцыягiсторыi i чалавека [Тэкст] / В. Локун // Нарысы беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурныхсувязей: Культурна-гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы / Нац. акад. навукБеларусі, Ін-т. літ. імя Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – С. 138 –220.
11. Быкаў, В. У тумане [Тэкст] / В.Быкаў// Зб. Тв.: У 6 т. Т.5. – Мн.: Маст літ., 1994. – С. 277 – 364.
12. Локун, В. Літаратура і свабода выбару[Тэкст] / В. Локун // Полымя. – 1998. – № 5. – С. 238 – 255.
13. Лявонава, Е. Творчасць В. Быкава iЖ. П. Сартра праз прызму традыцыi Дастаеўскага: фiласофска-эстэтычныя перасячэннi[Тэкст] / Е. Лявонава // Роднае слова. – 2000. – № 1. – С. 26 – 30.
14. Штэйнер, І. Deja vu, або Успамiн прабудучыню [Тэкст] / І. Штэйнер. – Мн.: ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Бессточная система водоснабжения
Реферат Механизм двойного отражения операций на счетах, его обоснование
Реферат Патологическая анатомия сельскохозяйственных животных
Реферат ДОКУМЕНТИРОВАНИЕ АУДИТА
Реферат Механизмы и несущие конструкции радиоэлектронных средств
Реферат Товары и услуги в Интернет
Реферат Безболевая ишемия миокарда у больных ИБС пожилого возраста
Реферат П.Н. Савицкий об аграрном вопросе в России: от Столыпина к Сталину
Реферат Предприятие «Автодом-Атэкс» на рынке услуг автосервиса. Анализ положения. Стратегия развития. Бизнес-план организации поста по диагностике и ремонту электронных систем автомобилей
Реферат Magic And Othello Essay Research Paper Repeated
Реферат Економіка підприємств будіндустрії
Реферат Анализ затрат на производство 2
Реферат Мотивы и образы первого тома лирики Блока
Реферат Технико-экономический проект развития областного радиотелевизионного передающего центра. Определение экономической эффективности ОРТПЦ
Реферат Контрольная работа по Контролю и ревизии 3