Літаратурадругой паловы XVI ст
ЗМЕСТ
1. ЛІТАРАТУРАДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ
1.1 Агульнаяхарактарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст
1.2 СымонБудны
1.3 ВасільЦяпінскі
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. ЛІТАРАТУРАДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ
1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст
Другая чвэрць XVIст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін ЗаходняйЕўропы. Узнікшыя на аснове барацьбы сялянства і маладой буржуазіі супрацьфеадальнага ладу, яны неўзабаве выліліся ў сацыяльна-палітычны рух, які прынятаназываць Рэфармацыяй. Рэфармацыя з'явілася заканамерным вынікам пачатку распадуфеадальнай сістэмы і зараджэння ў ёй новых, капіталістычных адносін. Яеідэалагічная дактрына была па сутнасці першым актам арганізаванага выступленнябуржуазіі супраць каталіцкай царквы, якая служыла апорай феадалізму із'яўлялася яго неад'емнай часткай. У сілу гэтага Рэфармацыя з пачатку свайгоўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы, характар праяўлення якой у розныхкраінах Еўропы быў розны. Усё залежала ад ступені сталасці сацыяльныхсупярэчнасцей у кожнай канкрэтна ўзятай краіне і ідэйна-палітычнайзгуртаванасці грамадскіх сіл, якія выступалі пад сцягам Рэфармацыі. Не апошнююролю пры гэтым адыгрывала і тое, наколькі шырока ў ёй прымалі ўдзел розныя слаіапазіцыі, і ў першую чаргу народныя масы, якія неслі на сваіх плячах увесьцяжар феадальнага прыгнечання.
Галоўнай сваёйзадачай ідэолагі Рэфармацыі ставілі секулярызацыю (абміршчэнне) царкоўнага іманастырскага землеўладання, якое не абкладалася ніякімі падаткамі і даваладухавенству вялікія даходы. Каталіцкая царква, абагаціўшыся за многія стагоддзісвайго існавання, стала адным з самых буйных феадалаў і ўяўляла сабойсвоеасаблівую дзяржаву ў дзяржаве. Духавенства эксплуатавала сялян ірамеснікаў, трымала ў сваіх руках адукацыю, стрымлівала развіццё свецкіх навук,рэгламентавала духоўнае жыццё чалавека, праследавала ўсякую свабодамыснасць.Разам з тым царква вымагала немалыя грошы ў народа — для сваіх шыкоўных і дарагіхкультавых рытуалаў. З мэтай асабістай нажывы духавенства ўвяло ў практыкупродаж індульгенцый, гэта значыць адпушчэнне грахоў за грошы. Усё гэтаўшчамляла матэрыяльныя і духоўныя інтарэсы свецкіх феадалаў. Вось чаму адным засноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыі было стварэнне новай і да таго ж«таннай» нацыянальнай царквы.
Выступаючысупраць багацця царквы і яе магутнага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё,ідэолагі Рэфармацыі, аднак, не адмаўляліся ад самой рэлігіі. Яны выступалі заяе захаванне, але толькі ў крыху відазмененай форме, прыстасаванай да інтарэсаўтой часткі грамадства, ад імя якой выступалі. I хоць гэтыя ідэолагіраннебуржуазнага грамадства ў значнай меры былі захоплены ідэямі Адраджэння,крытыкай сярэдневяковага светапогляду, тым не менш яны яшчэ заставаліся глыбокарэлігійнымі людзьмі, якія аб'яўлялі Свяшчэннае Пісанне Новага Запаветуневычэрпнай крыніцай веры ў Бога кожнага чалавека. Адсюль іх імкненнеперакладаць гэтую частку Бібліі на нацыянальныя мовы.
Пачаткамзаходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць публічнае выступленне МарцінаЛютэра ў канцы 1517 г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталіпершым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ёнвыклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны — лютэранства. Зыходнай перадумовайсваёй дактрыны, якая выражала інтарэсы бюргерска-буржуазнай плыні Рэфармацыі,Лютэр аб'явіў вучэнне Свяшчэннага Пісання Новага Запавету (Евангелля) адзінай ізусім дастатковай крыніцай веры ў Бога, тлумачыць якую кожны хрысціянін мог пасваім разуменні.
Значнай плынню ўРэфарнацыі быў таксама кальвінізм, які ўзнік у Швейцарыі, калі Жан Кальвін у1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Жэневе першую абшчынупаслядоўнікаў сваіх рэфармацыйных ідэй. Тэарэтычнае абгрунтаванне іх ён выклаўу апублікаваным у 1536 г. творы «Настаўленне ў хрысціянскай веры». Як сістэмапоглядаў кальвінізм характарызаваўся строгай рэгламентацыяй грамадскага іасабістага жыцця, апраўданнем існавання класа выбраных і прыгнечаных,буржуазнага накаплення і буржуазнай дзейнасці наогул. Сваім вастрыём кальвінізмбыў накіраваны не толькі супраць каталіцызму, але і супраць радыкальнага крылаРэфармацыі. Яго ідэі сацыяльнай роўнасці і ўзброенай барацьбы Кальвінсупрацьпаставіў ідэю безумоўнага панавання божага прадвызначэння, якая сталаяго галоўнай догмай. Кальвінізм на практыцы ажыццявіў прынцып стварэння простайі «таннай» царквы. З царкоўвага ўжытку ён ліквідаваў упрыгожанні, сімвалы іцырымоніі, богаслужэнне звёў да чытання Евангелля, а царкоўную пропаведзь — дасумеснага спявання псалмоў, адмяніў усе царкоўныя святы, акрамя нядзелі, а ўсетаінствы абмежаваў хрышчэннем і прычасцю. Пурытанская рэформа царквы,праведзеная Ж. Кальвінам, адпавядала патрабаванням маладой буржуазіі, штозабяспечыла яго ідэям шырокую еўрапейскую папулярнасць.
Ідэі Рэфармацыі,і найперш кальвінізму, імклівае распаўсюджанне якіх у краінах Заходняй Еўропыпачалося ў 40-я гг. XVI ст., праніклі і на тэрыторыю Вялікага княстваЛітоўскага. Для засваення іх тут ужо былі перадумовы, якія ўзніклі ў вынікухуткага росту гарадоў і фарміравання ў іх трэцяга саслоўя, інтарэсы і правыякога парушаліся і ўшчамляліся свецкімі, а таксама духоўнымі феадаламі. Увыніку гарады Вялікага княства Літоўскага станавіліся не толькі цэнтрамікультурнага жыцця народа і арэнай саслоўнай барацьбы, але і ачагаміідэалагічных канцэпцый, што ўзнікалі ў асяроддзі трэцяга саслоўя і прагрэсіўнайчасткі шляхты.
У рэалізацыі ідэйРэфармацыі былі зацікаўлены таксама і буйныя свецкія феадалы, якія імкнулісяатрымаць з яе пэўныя матэрыяльныя і палітычныя выгады. Магнацкія сем'іРадзівілаў, Кішак, Сапегаў, Хадкевічаў, Гарнастаеў і прадстаўнікі іншыхкняжацкіх родаў сталі не толькі прыхільнікамі ідэй Рэфармацыі, але ікіраўнікамі іх практычнага ажыццяўлення. Закрываючы каталіцкія, а месцамі іправаслаўныя цэрквы на тэрыторыі сваіх уладанняў, яны пачалі ствараць шырокуюсетку пратэстанцкіх абшчын. Так, ужо ў 50-х гг. абшчыны кальвінісцкага кірункубылі створаны ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку. Крыху пазней явы ўзніклі ў Віцебску,Полацку, Мінску, Глыбокім, Гарадзеі, Заслаўі, Навагрудку, Оршы, Смаргоні,Шклове, Галоўчыне і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Зразумела, шторэфармацыйныя ідэі не маглі не ўвасобіцца і ў тагачаснай літаратуры. У перыядрэфармацыйнага руху, які ахапіў у сярэдзіне XVI ст. Вялікае княства Літоўскае,прыкметна ажывілася выданне рэлігійна-маральнай, царкоўна-дыдактычнай, вучэбнайі перакладной літаратуры. У гэтай шырокай плыні самай разнастайнай друкаванайпрадукцыі ўзнікалі новыя віды і жанры спецыфічнай публіцыстыкі, абумоўленайхарактарам рэлігійнай барацьбы таго часу. Змяняўся характар літаратуры, якаястала выразніцай пэўных саслоўна-класавых інтарэсаў і тэндэнцый. Літаратурапашырала свой ідэйна-тэматычны дыяпазон і сферу эстэтычнага ўздзеяння. Янапачала часцей звяртацца да фактаў рэчаіснасці і даваць ім ацэнку з пунктугледжання цвярозага розуму, прытрымліваючыся традыцый гуманізму эпохіАдраджэння. А гэта няўхільна вяло літаратуру да агульнанароднасці ідэмакратызацыі. Рацыяналістычны падыход да з'яў рэчаіснасці абумовіў узрастаннегуманістычных тэндэнцый у літаратуры. У некаторых творах таго часу адкрыта ісмела ставіліся на парадак дня надзённыя пытанні сацыяльна-палітычнага ікультурнага жыцця грамадства, рабіліся спробы крытычна асэнсаваць з'явырэчаіснасці. Менавіта гэтымі фактарамі і былі абумоўлены ідэйныя пошукілітаратуры, якія вялі да пастаяннага сутыкнення ў ёй самых разнастайных,супярэчлівых пунктаў гледжання, часам узаемавыключальных. Ва ўмовах напружанайідэалагічнай барацьбы за розумы і сэрцы людзей літаратура станавілася ўсё большваяўнічай і падкрэслена публіцыстычнай.
Нягледзячы на тоешто Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім па шэрагу прычын не змагла дацьтакіх рэальна адчувальных палітычных вынікаў, як у краінах Заходняй Еўропы, янаўсё ж вылучыла на арэну грамадскага жыцця значную плеяду выдатных дзеячаўлітаратуры і культуры. Заўважым, што Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім немела свайго чыста нацыянальнага характару. I гэта нядзіўна, паколькіпрапаведнікамі яе ідэй тут выступалі прадстаўнікі розных краін і народаў. Адныз іх, напрыклад Пётр з Ганёндза (Гоняд), Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі,Андрэй Волан, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя, былімясцовымі дзеячамі. Другія прыбылі сюды з розных краін: Феадосій Касой — зРасіі, Марцін Чаховіц, Павел Гжэгаж і Ян Немаеўскі — з Польшчы, Ян ЛіцынійНамыслоўскі — з Сілезіі, Георгій Бляндрата, Францыск Лісманіні, Фауст Соцын — зІталіі і г. д. Гэты стракаты нацыянальны склад прапаведнікаў ідэй Рэфармацыі ўпэўнай ступені накладваў адбітак на развіццё рэфармацыйнай публіцыстыкіВялікага княства Літоўскага. Вострапалітычная па характары, яна не была чыстанацыянальнай і па форме, гэта значыць па мове, і ў гэтых адносінах несла пэўныявыдаткі, якія прывялі яе ўрэшце да звужэння той сацыяльнай базы, на якуюРэфармацыя магла б тут трывала абаперціся.
Найбольш яркіміпрадстаўнікамі рэфармацыйнай думкі ў Беларусі сталі Сымон Будны і ВасільЦяпінскі.
1.2 Сымон Будны
літаратурабеларусь будны
Таленавітыпісьменнік, выдатны педагог, філосаф і багаслоў Сымон Будны належыць да лікупершарадных асоб нашай старажытнай культуры, дзеячаў еўрапейскага маштабу.Кнігі яго, выдадзеныя ў Нясвіжы і Лоску, набылі вядомасць літаральна ва ўсіхкраінах Заходняй Бўропы. Гуманістычныя ідэі С. Буднага ў абарону свабодычалавечага духу, ягоныя палымяныя заклікі да паўсюднага панавання ў грамадстверозуму і навукі знайшлі глыбокі водгук не толькі ў сэрцах суайчыннікаў, але і ўГерманіі, Швейцарыі, Францыі, Англіі, Італіі, Маскоўскай Русі.
Першаядакументальная згадка пра С. Буднага — кароткі запіс у метрыцы Кракаўскагауніверсітэта за 19 кастрычніка 1544 г. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў часпаступлення ва універсітэт было каля 14 год, — звычайны для пачаткоўцаў узрост— то, можна меркаваць, што ён нарадзіўся прыкладна ў 1530 г. або ў самым канцы1520-х гг. у нейкай Будзе. Дзе знаходзілася тая Буда — загадка, бо вёсак зтакой назвай на Беларусі, таксама як і ў Польшчы, безліч (у біябібліяграфічнымслоўніку “Беларускія пісьменнікі”, дарэчы, указваецца вёска Буда каля Плоцка,што на тэрыторыі сучаснай Польшчы). На карысць жа яго беларускага паходжанняпаказваюць многія факты. Найперш, ён вельмі кепска ведаў Польшчу. Гэта інядзіўна, бо дакладна вядома, што ўсё сваё свядомае жыццё Будны пражыў уВялікім княстве Літоўскім і толькі зрэдку выязджаў у Польскае каралеўства дляўдзелу ў пратэстанцкіх сінодах. Аднак асабліва важна тое, што Будны напісаўсвае першыя творы — «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» —на старабеларускай мове. Матчынай мовай асветніка, несумненна, была беларускаямова. Пра гэта красамоўна сведчыць і палымяны заклік Буднага да князёўРадзівілаў шанаваць яе ва ўсе часы, берагчы як неацэнны скарб. На жаль,дакладна невядома, дзе Будны атрымаў пачатковую адукацыю. Праўда, ёсць падставыгаварыць пра яго знаходжанне на Падляшшы, магчыма, у маёнтку Хадкевічаў, уЗаблудаве, ці ў Супрасльскім манастыры. У 1558 г. С. Будны распачынае дзейнасцьу Вільні: выкладае асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім зборы, атрымліваючыза гэта, як сведчаць крыніцы, шчодрую па тым часе ўзнагароду. У сталіцыВялікага княства Літоўскага ён не толькі знайшоў надзейны жыццёвы прытулак, алеі атрымаў выдатную мажлівасць удасканаліць свой талент педагога, пісьменніка,філосафа і багаслова. У віленскі перыяд жыцця Будны, аднак, не прымаў актыўнагаўдзелу ў тых дыскусіях, што распачаліся ў асяроддзі пратэстантаў і ў вынікуякіх адбылося рэзкае размежаванне адзінай дагэтуль рэфармацыйнай плыні наБеларусі, спачатку на два, а пасля і яшчэ на некалькі кірункаў. Мяркуючы па ягопершых творах, ён схіляўся да кальвінскай дактрыны. Будны не спяшаўся ўслед засваім патронам Мікалаем Радзівілам Чорным прымаць погляды антытрынітарыяў. Ённе хацеў браць на веру чужыя думкі, рызыкуючы, вядома, трапіць у няміласць даўсемагутнага князя. Як бачна, ужо тады выявілася неардынарнасць натуры Буднага,імкненне самастойна адшукаць ісціну, дайсці самому да сутнасці з'явы. Ён, разамз тым, не кінуўся на злом галавы ў вір дыскусій, а бесперапынна назапашваў далейведы — грунтоўна аналізаваў біблейскія тэксты, скрупулёзна параўноўваў пазіцыіі погляды шматлікіх аўтарытэтных багасловаў, заходніх і ўсходніх айцоў царквы,нарэшце, прыводзіў у сістэму свае веды пра Сусвет, Бога і Чалавека і, такімчынам, набліжаўся да выпрацоўкі ўласнай тэалагічнай дактрыны. Каля 1560 г. С.Будны пераехаў з Вільні ў Клецк, дзе ў мясцовым кальвінскім зборы прадоўжыўсправу, распачатую ў Вільні, адначасова рыхтуючы да друку свой першынец.
На пачатку лета1562 г. з Нясвіжскай пратэстанцкай друкарні, што належала Мацвею Кавячынскаму,выйшла дыхтоўная, з густам аздобленая кніжка значных памераў, больш за пяцьсотстаронак, пад тытулам «Катэхізіс, або Старадаўняя хрысціянская навука дляпростых людзей». Яна адразу прыцягнула ўвагу адукаваных людзей як у Вялікімкнястве Літоўскім, так і далёка за яго межамі. Незаменная чытанка для дарослыхі выдатны падручнік для дзетак, «Катэхізіс» з'яўляўся ў той жа час неардынарнымфіласофска-багаслоўскім творам, адметным паводле свайго зместу і глыбіні выказаныхдумак. Ён выклікаў шырокую літаратурную палеміку, якая стала прыкметнай з'явайусяго еўрапейскага рэфармацыйнага руху. Свой зварот да друкаванага словаасветнік растлумачыў нясцерпным жаданнем спыніць распаўсюджанне «хлуслівыхвучэнняў», «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». Яго «Катэхізіс»1562 г. прывабліваў чытачоў як зместам, так і манерай выкладання матэрыялу,выключнай логікай разважанняў і пераканаўчасцю доказаў.
Літаральна празтры месяцы пасля з'яўлення «Катэхізіса», 11 кастрычніка 1562 г. з Нясвіжскайдрукарні выйшаў новы твор С. Буднага на старабеларускай мове — «Апраўданнегрэшнага чалавека перад Богам».
Жывучы ў Клецку,С. Будны каля 1562—1563 гг. пачаў наладжваць непасрэдныя кантакты з дзеячамізаходнееўрапейскай Рэфармацыі. Публічная дыскусія пачатку 60-х гг. XVI ст.паміж клецкімі, нясвіжскімі, віленскімі і малапалянскімі пратэстантамі,прысвечаная досыць складанаму тэалагічнаму пытанню пра зыходжанне Святога Духа,падштурхнула Буднага да напісання твора «Аб зыходжанні Святога Духа». Беларускітэолаг, жадаючы пачуць меркаванні знаных еўрапейскіх тэарэтыкаў Рэфармацыі,паслаў падрыхтаваны на лаціне багаслоўскі трактат у Цюрых, Генрыху Булінгеру.
На працягудалейшых трыццаці гадоў, аж да самай смерці (1593), С. Будны шмат працуе натэолага-каментатарскай ніве (піша і выдае кнігі, займаецца навуковымперакладам, удзельнічае ў пасяджэннях пратэстанцкіх сінодаў, выступаючы здакладамі, перапісваецца з еўрапейскімі пратэстантамі, напрыклад, занглічанінам Дж. Фоксам, і г. д.). З найбольш значных прац яго гэтага часунеабходна назваць такія, як польскамоўны «Катэхізіс» (Нясвіж, 1563—1564), «Абзачацці Сына Божага» (1569), «Аб асноўных догматах веры» (1570), перакладНовага Запавету і апокрыфаў (канец 1570-х гг.; дарэчы, да перакладу НовагаЗапавету С. Будны звяртаўся і пазней, незадаволены першапачатковымі сваіміспробамі; можна нават сцвярджаць, што ён, так бы мовіць, шліфаваў сваю ранейшуюпрацу), «Аб дзвюх прыродах Хрыста» (Лоск, 1574), пераклад на польскую мовутвора Эрнеста Варамунда Фрыза «Аб фурыях альбо французскім шаленстве» (Лоск,1576), «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576), «АбвяржэннеЧаховіца, які лічыць, што хрысціяніну нельга займаць дзяржаўную пасаду» (канец1570-х), «Аб свецкай уладзе» (1583, Лоск). За апошні твор С. Будны быўвыключаны з арыянскай абшчыны як ерэтык, асуджаны пратэстантамі на Луцкавіцкімсінодзе 1582 г., адлучаны ад царквы і пазбаўлены духоўнага сану. Гэтыя падзеіпазбавілі С. Буднага душэўнай раўнавагі, назаўсёды выбілі яго са звыклайжыццёвай каляіны. Каля 1583 г. ён пакідае Лоск і, напэўна, накіроўваецца ў Іўе,дзе дзейнічала арыянская акадэмія. Асветнік, мусіць, зноў паспрабаваў знайсцісябе на педагагічнай ніве. У канцы 1580-х С. Будны разам з Ф. Даманоўскімудзельнічаў у вядомым дыспуце з полацкімі езуітамі.
Жыццёвы шляхславутага асветніка, чалавека універсальных ведаў, унікальнага філосафа іпрапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка завяршыўся 13 студзеня1593 г. у Вішневе (сённяшні Валожынскі раён Мінскай вобласці) у домешляхціца-пратэстанта Лявона Моклака.
Арыгінальнасць С.Буднага як мысліцеля выявілася ў выпрацаванай ім этычнай дактрыне, якая сталаунікальнай з'явай ва ўсёй славянскай і еўрапейскай культуры. Зыходны момантэтыкі Буднага — адрозненне найвышэйшых маральных законаў, дадзеных Богам у 10запаведзях Майсея, а затым паўтораных Ісусам Хрыстом, ад законаў, устаноўленыхсамімі людзьмі. Божыя законы, сцвярджаў гуманіст, у параўнанні з чалавечымі,найбольш дасканалыя, бо прадугледжваюць пакаранне не толькі за злачынныясправы, але й за благія намеры. У «Катэхізісе» 1562 г. ён падрабязна вытлумачыўсэнс кожнай запаведзі і паказаў, што тых, хто не выконвае іх, чакае жорсткаепакаранне.
Як сапраўдныгуманіст С. Будны крытыкаваў пралюбадзействы, блюзнерскія ўчынкі, заклікаў дапашаны бацькоў і старэйшых, выкрываў несправядлівыя войны.
С. Будны заняўадметную пазіцыю падчас дыскусій, што адбываліся ў 70—80-х гг. XVI ст. ваколнайважнейшых палітыка-прававых праблем: аптымальнай арганізацыі жыццяграмадства, функцыяніравання дзяржавы і ўрадавых структур, узаемадачыненняўрозных станаў, адносін да прыватнай уласнасці.
Імкнучысядасягнуць сацыяльнай справядлівасці і грамадскай гармоніі, С. Будны выказаўшэраг арыгінальных ідэй і прапаноў, накіраваных на ўрэгуляванне ўзаемадачыненняўпаміж беднымі і багатымі. Ён найперш адкінуў вучэнне камуністаў XVI ст. — Якубаз Калінаўкі, Пётры Гоняда, Марціна Чаховіца і інш., якія заклікалі дазліквідавання прыватнай уласнасці і патрабавалі ўсеагульнай роўнасці.Пазнаёміўшыся з асноўнымі тэзісамі іхняга вучэння, беларускі аналітык заявіўпра яго гістарычную неперспектыўнасць і прапанаваў уласную мадэль развідцяграмадства, а таксама аптымальны механізм яго рэгулявання, які прадугледжваўмірнае суіснаванне розных станаў. У «Катэхізісе» і «Апісанні Іўеўскага сінода1568 г.» С. Будны даказваў не толькі непазбежнасць, але і неабходнасцьсацыяльнай няроўнасці, сцвярджаючы, што ні Хрыстос, ні апосталы ніколі непатрабавалі знішчэння багатых і прыватнай уласнасці. Кожны чалавек,падкрэсліваў ён, можа мець маёмасць любых памераў, абы яна набывалася сумленнымшляхам. С. Будны ў процівагу тэарэтыкам радыкальнага накірунку прапанаваў незліквідаванне гаспадароў і падданых, а памяркоўны шлях удасканаленняўзаемадачыненняў між імі, вызначыў іх абавязкі і правы. Так, згодна з яготэорыяй, гаспадары ні пры якіх абставінах не павінны біць сваіх падданых,пазбаўляць іх неабходных для жыцця рэчаў, патрабаваць больш падаткаў, чымпрадугледжана законам. Яны мусяць адкрываць для падданых навучальныя ўстановы,будаваць бажніцы, справядліва судзіць, вучыць на свае сродкі і аберагаць адпаганскіх ды эпікурэйскіх уплываў. У сваю чаргу падданыя павінны маліцца засваіх гаспадароў, дапамагаць ім ва ўсіх справах, ніколі не казаць і нават недумаць пра іх кепскага, шанаваць іх, заўсёды жадаць толькі дабра, без абурэнняплаціць падаткі, выконваць усе распараджэнні і загады за выключэннем тых, штоскіраваныя супраць Бога. Беларускі асветнік рэзка крытыкаваў тых падданых,якія, абурыўшыся сваім становішчам, паўставалі са зброяй у руках супрацьгаспадароў.
С. Буднынеаднаразова ўздымаў свой голас супраць грамадска-палітычнай дактрынывялікакняскіх і польскіх анархістаў — Паўла з Візны, Яна Немаеўскага, ПётрыГоняда і іншых, што патрабавалі знішчэння дзяржавы і ўсіх урадавых структур —суда, войска, канцылярыі, цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі. Беларускігуманіст сфармуляваў 15 аргументаў у абарону ўрада і дзяржавы, бліскучапацвердзіўшы думку, што кожны хрысціянін можа займаць свецкую пасаду і,сумленна выконваючы свае абавязкі, прыносіць велізарную карысць усямуграмадству. Погляд беларускага філосафа на ўрад падтрымалі многія дзяржаўныядзеячы Беларусі і Польшчы, незалежна ад іх веравызнання.
Характэрнаяадзнака светапогляду беларускага асветніка — антрапацэнтрызм, уяўленне абчалавеку як галоўнай каштоўнасці на зямлі, якому, нібыта, згодна з боскайволяй, павінна падпарадкоўвацца ўсё жывое і нежывое. Будны спавядаў ідэікрэяцыянізму — аднаактнага стварэння Госпадам Сусвету і першых людзей — Адама іЕвы, якія, быццам бы, да саграшэння былі несмяротныя, праведныя, самаўладныя іва ўсім падобныя да Бога. Наш асветнік падзядяў думку аб існаванні прыроджанагаграху, лічачы, што ўжо немаўля — грэшнае, бо на яго пераходзіць грэх прабацькоўАдама і Евы.
С. Будны лічыўпрыроду чалавека дваістай, сцвярджаючы, што чалавек складаецца з грэшнага,часова існуючага цела і вечнай, непадуладнай часу душы. Беларускі мысліцель,аднак, у адрозненне ад артадаксальных тэолагаў, адмаўляў актыўнае замагільнаежыццё душ, іх здольнасць умешвацца ў зямныя справы, уздзейнічаць на жывыхлюдзей. Разам з тым Будны лічыў, што па смерці людзей душы не знікаюцьбясследна, не раствараюцца ў касмічнай прасторы і не гінуць незваротна, янытолькі губляюць асобныя рысы, якія ім былі ўласцівыя пры жыцці чалавека. Душы,паводле яго вучэння, пакінуўшы цела, накіроўваюцца ў пэўнае месца — «інфернус»,пра якое людзям не дадзена нічога ведаць, і там яны знаходзяцца ў нязменнымспакоі, як быццам бы спяць. Час іх абуджэння наступіць, калі Сын Божы ў другіраз прыйдзе на зямлю, каб судзіць жывых і мёртвых за нежаданне людзейвыправіцца ды жыць у адпаведнасці з божымі законамі. С. Будны заклікаў, кабкожны чалавек, жывучы з божым страхам у душы, заўжды памятаў пра надыходсуднага дня, усе свае ўчынкі ўзгадняў з Хрыстовымі запаведзямі, ні пры якіхакалічнасцях не апускаў рукі, не губляў надзеі на выратаванне, не бавіў час ўадчаі й роспачы, а вызнаваў сапраўдную веру, чыніў добрыя справы, што із'яўляецца галоўнай умоваю набыцця нябеснага царства і вечнага жыцця. Думка пранепазбежнае пакаранне чалавека за зямныя грахі займала ў вучэнні беларускагамысліцеля дамінуючае месца.
На працягу жыццяС. Будны шмат разоў звяртаўся да хрысталагічнай праблематыкі. Як і большасцьтагачасных тэолагаў, ён лічыў, што Ісус Хрыстос з'явіўся на свет з божае волі,каб выратаваць чалавечы род, які затануў у грахах. Аднак беларускі мысліцельцалкам не пагаджаўся з разважаннямі так званых «спрадвечнікаў», якія даводзілі,нібыта Ісус Хрыстос існаваў ужо да стварэння свету і побач з Айцом ствараў усёжывое і нежывое.
Новае прачытаннеС. Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зместу стварылі перадумовы для пераглядуім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімі рэфарматараміён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай і абогатворанайулады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духа,індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожвае асобы, С. Буднысцвярджаў, што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасрэднікаў.
Беларускі лідэрпратэстанцкага руху не меў асаблівых сімпатый да манастырскага жыцця,пустэльніцтва і скітніцтва. Крайнія формы аскетызму, як і прага непамерныхбагаццяў, супярэчыла, паводле яго слоў, сутнасці сапраўднай Хрыстовай Царквы.Але ў адрозненне ад радыкальных пратэстанцкіх ідэолагаў, С. Будны бараніў правыхрысціянскіх збораў на прыватную ўласнасць, маёнткі і землі.
Асабліва палымянаС. Будны выступаў у абарону свабоды думкі і слова. Ён абураўся жорсткасцю ібесцырымоннасцю цэнзуры, што мела месца ў каталіцкім касцёле і паступова ўводзіласяў пратэстанцкім зборы. Усялякае прыцясненне духа, прыніжэнне і падаўленне асобынаш гуманіст прыраўноўваў да найвялікшага зла.
Для творчасці С.Буднага, асабліва пачатковага перыяду, уласцівы непрыхаваны дыдактызм імаралізаванне — рысы, характэрныя для ўсёй старажытнай літаратуры Беларусі.Зварот да формы катэхізіса — кароткіх пытанняў і адказаў несумненна сведчыцьпра асветніцкія памкненні аўтара. Будны, як правіла, звяртаўся да чытача зпрамымі сентэнцыямі, проста і зразумела адказваў на шматлікія пытанні, штохвалявалі сучаснікаў. Вось як, да прыкладу, пачынаўся «Катэхізіс»:
«Пытанье: Што есьты?
Отказ: Человекесть сотворенье Божие розумное, Богом по образу его сотворенное.
Пытанье: Чого дляГосподь Бог тебе сотворил?
Отказ: Не длятого абы без мене быти не мог, але абых его познал, любил, ему самому служил, апотом с ним на веки жил.
Творы С. Буднага,напісаныя ў сталым узросце, зазвычай палемічныя паводле свайго зместу.Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніка, набывала публіцыстычнаегучанне. Аўтар увесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, абвяргае, прыводзіцьу абарону сваёй пазіцыі розныя рацыяналістычныя і схаластычныя аргументы. Кабсхіліць чытача на свой бок, ён нярэдка звяртаецца да сцверджанняў аўтарытэтныхвучоных, пераказу біблейскіх сюжэтаў, гістарычных паралелей, суправаджаючы іхадпаведнымі каментарыямі. Розныя прыпавесці, асабліва біблейскія афарызмы,прымаўкі, падзеі палітычнай гісторыі таксама досыць часта скарыстоўвалісяБудным у час літаратурнай палемікі.
С. Будны —сапраўдны майстра літаратурнага перакладу. Яго перакладчыцкі талент найбольшярка выявіўся ў час працы над Свяшчэнным Пісаннем. Будны, як вядома, перакладаўБіблію на польскую мову, якая на той час, побач са старабеларускай,царкоўнаславянскай і лацінскай з'яўлялася адной з літаратурных моў Беларусі.Мяркуючы паводле ўласных выказванняў С. Буднага і шматлікіх спасылак у тэксцеНовага Запавету 1574 г., перакладчык карыстаўся самымі разнастайныміпапярэднімі выданнямі і рукапісамі Свяшчэннага Пісання: лацінскімі, яўрэйскімі,грэчаскімі і рознымі славянскімі, а таксама шматлікімі творамі старажытныхтэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты. У час працынад Новым Запаветам ён апіраўся на ранейшыя пераклады, зробленыя выдатныміеўрапейскімі вучонымі: Ларэнцам Валам, Эразмам Ратэрдамскім, Марцінам Лютэрам,Сабасцьянам Касталіёнам, Тэадорам Бэзам, Мікалаем Зэгерам. Са старажытныхаўтараў Будны нязменна карыстаўся творамі Тэртуліяна, Эўсебія, Эпіфанія,Браніма. Беларускі перакладчык меў пад рукой Біблію Скарыны, пераклад ПятраМсціслаўца і Івана Фёдарава, Брэсцкую Біблію 1563 г., пераклад СтаніславаМужыноўскага, Чэшскую і Харвацкую Бібліі ды шэраг іншых тэкстаў СвяшчэннагаПісання. Можна адназначна сцвярджаць: ніхто з тагачасных еўрапейскіх перакладчыкаўновазапаветных твораў не прарабляў папярэдне такой грандыёзнай тэксталагічнайпрацы, як С. Будны. Дзякуючы надзвычайным аналітычным здольнасцям беларускагаасветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, глыбокай дасведчанасці ў пытанняхэкзэгетыкі і, галоўнае, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычныўзровень выдання Новага Запавету 1574 г. стаўся, бадай, самым высокім сяродусіх вядомых на той час у Еўропе.
С. Будны выявіўсябе як выдатны майстра паэтычнай «эпікграмы». Ствараючы панегірыкі на гербыбеларускіх магнатаў, паэт вытрымліваў усе каноны эмблематычнай паэзіі, існуючыяў заходнееўрапейскіх літаратурах. Дзякуючы менавіта С. Буднаму «эпікграмы» нагербы сталі неад'емнай рысай лацінамоўнай літаратуры Беларусі. Яго паэтычныя традыцыі,але ўжо на беларускай мове, пазней прадоўжылі паэты барока А. Рымша, Л.Мамоніч, М. Сматрыцкі, С. Собаль і інш.
У творах С.Буднага вельмі шырокі дыяпазон мастацка-выяўленчых і моўных сродкаў.Старабеларуская мова ў яго надзвычай дасканалая і апрацаваная. Для яехарактэрна багацце сінанімічных радоў, трапныя азначэнні, вобразнасць. Буднызнаходзіў адметныя метафары, цікавыя параўнанні. Так, напрыклад, няпросты шляхнавучання, набыцця ведаў ён параўноўваў з працай пчалы. Будны актыўна звяртаўсяда народна-паэтычных вобразаў (вужа, голуба, кубка, мутнай вады), творчавыкарыстоўваў сюжэты іудзейскай, грэчаскай і рымскай міфалогіі.
1.3 Васіль Цяпінскі
Васіль Цяпінскі —сучаснік і аднадумец Сымона Буднага, адзін з тых нямногіх дзеячаў Рэфармацыі,хто глыбока разумеў згубнасць паланізацыі феадальных вярхоў Вялікага княстваЛітоўскага і бачыў у ёй смяротную пагрозу развіццю нацыянальнай культурыбеларускага народа. Яго дзейнасць насіла ярка выражаны патрыятычны характар іпа сутнасці з'явілася працягам тых культурна-асветніцкіх традыцый, якія былізакладзены Францыскам Скарынам яшчэ ў першай чвэрці XVI ст.
Біяграфічныязвесткі аб В. Цяпінскім даволі скупыя. Вядома, што Васіль Мікалаевіч Цяпінскі(Цяпінскі-Амельяновіч) нарадзіўся, верагодней за ўсё, на Полаччыне ў маёнткуЦяпіна (цяпер вёска Цяпіна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.) у сям'ігаспадарскага баярына Мікалая Іванавіча Амельяновіча і Матроны МікалаевайЦяпінскай. Першыя ўпамінанні пра В. Цяпінскага адносяцца да 1560-х гг., каліразам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ён называецца ў завяшчанні маці (1563)і ў дакументах судовага працэсу супраць Ю. Осцікавіча, які ў 1564 г. зрабіўнапад на іх родавы маёнтак Свіраны. У 1565 г. В. Цяпінскі служыў у падканцлераЯ. Валовіча, у 1567 г. з’яўляўся афіцэрам («таварышам») аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага. На пачатку 1570-х гг., верагодна, жыў на Валыні. У 1578г. В. Цяпінскі — падстароста аршанскі. У 1585 г. ён судзіўся з людзьмікіеўскага мітрапаліта; магчыма, да гэтага пэўны час жыў у Кіеве.
З літаратурнайспадчыны С. Буднага вядома, што Цяпінскі быў адным з актыўных членаў папулярнайдля другой паловы XVI ст. рэлігійнай плыні сацыніян. Узнікшы ў Рэчы Паспалітайу часы Рэфармацыі, гэтая плынь не прымала артадаксальнай рэлігійнай догмы абтраістасці Бога. Таму яе прадстаўнікоў называлі яшчэ і антытрынітарыямі.Сацыніяне адмаўлялі Святую Тройцу і лічылі Ісуса Хрыста звычайным чалавекам,таленавітым прапаведнікам новага веравызнання. Па сваіх рэлігійных перакананняхяны стаялі ў апазіцыі да артадаксальнага хрысціянскага веравызнання, а тамусупраць іх змагалася і каталіцкае і праваслаўнае духавенства. Свае пропаведзісацыніяне цесна звязвалі з сацыяльнымі і маральна-этычнымі пытанняміграмадскага жыцця. Дзякуючы гэтаму іх вучэнне было даволі пашырана не толькісярод вярхоў тагачаснага грамадства, але ў пэўнай меры і сярод нізоў.Прадстаўнікі найболын крайніх плыней рэлігійнага і сацыяльнага вучэнняантытрынітарыяў узнімаліся нават да пропаведзі чалавечага брацтва, якое чымсьцінагадвала першабытную абшчыну. Яны сцвярджалі, напрыклад, што чалавек не маеправа мець асабістай улады над другім чалавекам, адмаўлялі апарат дзяржаўнайулады, выступалі супраць царкоўнай іерархіі і манаства. Яны адмаўляліся адудзелу ў вайне і адвяргалі зброю як сродак навязвання сваёй волі іншым.
Станоўчым удзейнасці сацыніян было тое, што прапагандаваць сваё веравызнанне яны імкнулісяна жывой народнай мове праз школы, прытулкі і шпіталі. Клапоцячыся аб развіццінароднай асветы, сацыніяне ўсюды, дзе толькі ўзнікалі іх рэлігійныя абшчыны ціарганізацыі, адкрывалі школы, друкарні і тым самым садзейнічалі абуджэннюграмадскай і нацыянальнай самасвядомасці народа.
Будучысацыніянінам, Цяпінскі, аднак, не падзяляў радыкальных палітычных поглядаў тойчасткі сваіх паплечнікаў, якую ўзначальваў М. Чаховіц. У вырашэнні сацыяльныхпытанняў ён прытрымліваўся ўмераных поглядаў, адстойваў права валоданняпрыватнай уласнасцю, прызнаваў апарат дзяржаўнай улады, апраўдваў удзел увайне, калі яна вялася ў інтарэсах абароны Айчыны. Менавіта на гэтай падставеЦяпінскі сышоўся з С. Будным і стаў адным з блізкіх яго аднадумцаў.
Сваю дзейнасцьЦяпінскі прысвяціў справе асветы народа. Дзеля гэтага ён прыняўся за цяжкую,але высакародную працу перакладчыка і выдаўца Евангелля на беларускую мову, учым бачыў магутны сродак развіцця нацыянальнай культуры. Тым самым ён прадоўжыўпачатае, але не завершанае Ф. Скарынам у свой час выданне Бібліі, састаўнойчасткай якой, як вядома, з'яўляюцца кананізаваныя царквой чатыры кнігіЕвангелля: ад Мацвея, Марка, Лукі і Іаана.
Гэта карпатліваяпраца, якая ўключала ў сябе пошукі неабходных і аўтарытэтных для царквырукапісных тэкстаў Евангелля, пераклад іх на беларускую мову і выданне, быланялёгкай і да таго ж патрабавала вялікіх матэрыяльных сродкаў, якіх Цяпінскі немеў. Таму, нягледзячы на ўсе намаганні, ён не змог давесці пачатую справу даканца. Паводле яго сцверджання, ён пераклаў і надрукаваў поўнасцю ў сваёй«убогай друкарні» толькі Евангелле ад Мацвея, Марка і часткова ад Лукі. Калі ідзе было выдадзена гэта першае друкаванае Евангелле, невядома. У тым адзінымэкземпляры, які захаваўся да нашых дзён і зберагаецца сёння ў аддзеле рукапісаўНацыянальнай бібліятэкі Расіі ў Санкт-Пецярбургу, такіх дадзеных няма. Аднаквідавочнае падабенства шрыфтоў гэтага Евангелля і «Катэхізіса» С. Буднага(1562) дазваляе сцвярджаць, што друкавалася яно ўжо пасля таго, як спыніласявыданне кніг кірылаўскім шрыфтам у Нясвіжскай друкарні Радзівіла. Значыць, янобыло надрукавана не раней, чым у 70-х гг. XVI ст.
В. Цяпінскамубыла добра вядома адмоўная рэакцыя артадаксальнага духавенства на кнігі БіблііСкарыны. Пэўна, не жадаючы быць абвінавачаным у ерэтычных адступленнях адлітары і духу самога кананічнага тэксту, ён палічыў неабходным пры выданніЕвангелля змяшчаць у кнізе паралельна з перакладам і тэкст царкоўна-славянскайкрыніцы. Хоць такая практыка выдання ў значнай ступені ўскладняла работунедасведчанага ў друкарскай справе Цяпінскага, яна ў той жа час даваламагчымасць праверыць якасць і майстэрства яго перакладу. I ў гэтых адносінахвыданне Цяпінскага з'яўляецца унікальным для таго часу, які характарызаваўся, заднаго боку, глыбокім крызісам праваслаўнай царквы і заняпадам царкоўнайасветы, а з другога — імкненнем асобных рэфарматараў абудзіць грамадскуюсамасвядомасць і нацыянальныя пачуцці беларускага і ўкраінскага народаў, кабадстаяць права на самастойнае культурнае развіццё.
Да выдадзенагаЕвангелля В. Цяпінскі напісаў страсную публіцыстычную прадмову, але паневядомых прычынах не апублікаваў яе. У гэтай прадмове ён выклаў свае грамадска-палітычныяпогляды па шэрагу пытанняў, якія хвалявалі яго, і паказаў сябе не столькі якрэлігійна-царкоўны прапаведнік, што імкнецца далучыць чытача да пратэстанцкагаверавызнання, колькі як непрымірымы барацьбіт, заклапочаны лёсам нацыянальнай культуры.У беларускай літаратуры таго часу не было іншага такога рашучага выступлення ўабарону роднай мовы і нацыянальнай культуры.
З невялікайпаводле аб'ёму, але яркай і пафаснай прадмовы паўстае жывы вобраз аўтара,гарачага патрыёта. Цяпінскі лічыў, што жывую беларускую мову неабходна актыўнавыкарыстоўваць як у школах, так і пры перакладзе кніг Свяшчэннага Пісання. Угэтым шырокім ужыванні народнай мовы ён бачыў адзіны шлях плённага развіццянацыянальнай культуры і магутны сродак духоўнага адраджэння беларускага народа.В. Цяпінскі імкнуўся ўздзейнічаць на патрыятычныя пачуцці феадалаў, абавязкамякіх лічыў клопат аб духоўным развіцці грамадства. Ён заклікаў іх адкрывацьнацыянальныя школы, развіваць асвету і кнігадрукаванне на роднай мове і нецурацца традыцый, закладзеных продкамі. З болем у сэрцы і з абурэннем пісаў ёнаб знявазе роднай мовы з боку значнай часткі беларускага духавенства і свецкіхпаноў, у выніку чаго даводзілася «не без встыду своего» адпраўляць дзяцейвучыцца ў польскія школы. У абыякавасці паноў да надзённых духоўных патрэбкраіны, у іх празе да нажывы і ў рэнегацтве Цяпінскі не без падстаў бачыў аднуз галоўных небяспек, што пагражалі захаванню нацыянальнай самабытнасцібеларусаў. Ён быў перакананы, што толькі шляхам асветы і адукацыі на роднаймове можна пазбегнуць небяспекі, якую несла беларускаму народу асімілятарскаяпалітыка польскіх феадалаў. Таму Цяпінскі так настойліва і паслядоўна змагаўсяза палітычнае і нацыянальнае адзінства беларускага народа, заклікаў да згуртаванняяго грамадскіх сіл і ставіў інтарэсы радзімы вышэй за ўсё. Дзеля палітычнайкансалідацыі нацыянальных сіл ён праяўляў выключную верацярпімасць. Разам з тымЦяпінскі быў рэлігійным чалавекам і лічыў Евангелле самай неабходнай кнігай уразвіцці нацыянальнай культуры.
Сацыяльны ідэалпісьменніка-публіцыста аказаўся расплыўчатым і абстрактным. Яго адносіны дапростага народа, які ў большасці сваёй прытрымліваўся праваслаўнагаверавызнання, набывалі дваісты характар. Цяпінскі захапляўся талентам іпрыродным розумам сваіх суайчыннікаў, клапаціўся аб іх культурных патрэбах, алене падзяляў іх рэлігійных поглядаў. Аднак у тых складаных умовах В. Цяпінскіздолеў узняцца да разумення таго, што ў пытаннях абароны інтарэсаў радзімы, кансалідацыіяе грамадска-палітычных сіл і развіцця нацыянальнай культуры рэлігійныя поглядыяк прыватная справа кожнага чалавека не павінны быць верашкодай. I ў гэтым ягогістарычная заслуга.
В. Цяпінскі быўвыдатным прадаўжальнікам справы Скарывы. У сваёй перакладчыцкай ікнігавыдавецкай дзейнасці ён шмат пераняў ад першадрукара: пераймаў прыкладтэхнічнага афармлення кнігі, а таксама напісаў да свайго перакладу прадмову.Аднак Цяпінскі ў некаторых адносінах пайшоў далей за свайго вялікагапапярэдніка. Так, ён больш шырока абгрунтаваў і развіў думку аб значэнні асветына роднай мове, аб неабходнасці стварэння нацыянальных школ, закліканыхабуджаць у народзе пачуццё нацыянальвай самасвядомасці. Ён смялей, чым Скарына,уводзіў у мову свайго перакладу элементы гутарак. Яго мова значна далей, чым уСкарыны, адышла ад мовы царкоўнага пісьменства.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Анталогія даўняй беларускайлітаратуры: XI — першая палова XVIII ст. / Уклад. С.Л. Гаранін, В.А. Чамярыцкі.Мн., 2003.
2. Гісторыя беларускай літаратурыХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя.Мн., 2006.
3. Гісторыя беларускайдакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст.Мн., 1968.
4. Энцыклапедыя літаратуры імастацтва Беларусі: У 5 т. — Мн., 1984-1987.
5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі(X—XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік — Мн., 1995.