Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва

Лiтаратураў эпоху Асветніцтва

СОДЕРЖАНИЕ
1. ЛІТАРАТУРАЭПОХІ АСВЕТНІЦВА
1.1 Агульныяасаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва
1.2 Паэзія
1.3 Драматургія
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. ЛІТАРАТУРАЭПОХІ АСВЕТНІЦВА
1.1 Агульныя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпохуАсветніцтва
У 40—50-я гг.XVIII ст. ідэі Контррэфармацыі паступова сталі саступаць месца Асветніцтву,якое развівалася на мясцовай глебе пад стымулюючым уздзеяннем польскай ізаходнееўрапейскай грамадскай думкі.
Эпоха Асветніцтванарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як уфіласофіі, у практычнай дзейнасці рэфарматараў, так і ў літаратуры.
У другой паловеXVII ст. літаратура развівалася ў крыху іншых умовах, чым у папярэдні перыяд.
Беларусьпа-ранейшаму перажывала глыбокі палітычны крызіс, працягвалася шляхецкаяанархія. Але эканамічны заняпад змяніўся ажыўленнем у сельскай гаспадарцы,рамёствах, гандлі. Узніклі буйныя мануфактуры (Гродна, Крычаў, Слуцк, Ружаны).
З сярэдзіны XVIIIст. пачаліся настойлівыя пошукі выхаду а зацяжнога крызісу, звязаныя зактывізацыяй элементаў новага, капіталістычнага ўкладу. У грамадскай думцы тонсталі задаваць прыхільнікі рэформ (I. Храптовіч, А. Тызенгаўз, М. Бутрымовіч).
Ідэі Асветніцтвааказалі дабратворны ўплыў на развіццё грамадска-філасофскай думкі Беларусі.Дзякуючы яе лепшым прадстаўнікам (К. Нарбут, Б. Дабшэвіч, А. Доўгірд, I.Храптовіч, М. Пачобут-Адляніцкі, М. Карповіч, I. Яленскі і інш.) сярэдневяковаясхаластыка і абскурантызм часоў Контррэфармацыі сталі ўступаць месцарэлігійнаму скептыцызму і рацыяналізму, культу розуму. Вялікую папулярнасцьсярод мясцовых чытачоў набылі творы Ф. Вальтэра, Ж. Русо, Д. Дзідро, рускіх іпольскіх асветнікаў. Значны крок уперад зрабіла культура Беларусі. Пашырыласясетка друкарняў (Гродна, Магілёў, Нясвіж, Полацк, Мінск, Слонім, Шклоў).Большую частку іх прадукцыі стала складаць літаратура свецкая, у тым ліку імастацкая.
У 1776—1780 гг. уГродна выходзіла першая на тэрыторыі Беларусі газета — польскамоўная «GаzetaGrodzienska». Абнавілася, стала больш свецкай адукацыйная сістэма. У Гроднадзейнічалі мастацка-тэатральная, медыцынская, ветэрынарная і іншыя школы, дзевучыліся пераважна дзеці сялян. Характэрнай з'явай эпохі Асветніцтва быліпрыгонныя (прыдворныя) тэатры (Нясвіж, Слонім, Гродна, Ружаны, Шклоў, Чачэрск іінш.), якія мелі арыгінальны рэпертуар на польскай, лацінскай, рускай іфранцузскай мовах. Пастаноўкі прыгонных тэатраў стымулявалі развіццё музыкі,выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Гродна, Магілёве, Віцебску,Мінску, Ружанах, Шклове і іншых гарадах Беларусі былі ўзведзены новыя палацы(часам цэлыя палацавыя ансамблі), ратушы і цэрквы. У мастацтве на змену«элітарнаму» барока прыйшоў болып «масавы» класіцызм. Гэты мастацкі напрамакнайбольш адпавядаў грамадскім тэндэнцыям эпохі Асветніцтва.
Асветніцкія ідэівызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі, якая, у адрозненне ад барочнай,крыніцай натхнення абвяшчала аб'ектыўную рэчаіснасць. Перад стваральнікаммастацкага твора ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, фарміраваць зчалавека грамадзяніна і патрыёта.
Асноўнымілітаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм ісентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца,пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананы ў дзейснасцімастацкага слова, у тым, што пісьменнік — гэта настаўнік, выхавальнікграмадства.
І класіцызм, ісентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохіАсветніцтва. Беларускія творы займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часыбарока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з'яўлялася польскаямова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А.Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш. Пасля 1772 г. іасабліва ў 1790-я гг. актыўна распаўсюджвалася руская мова. К канцу XVIII ст.узнікла руская літаратура Беларусі (I. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт іінш.). У Мінску працаваў выдатны паэт-лацініст, аўтар паэмы «Птушыны збор»Міхал Карыцкі. У дварах магнатаў і шляхты пашырыліся французская і нямецкаямовы, на якіх пісаліся панегірычныя оды і чуллівыя ідыліі.
На такімшматмоўным фоне даволі сціпла выглядаюць здабыткі тагачаснай беларускайлітаратуры. Як гэта на першы погляд ні парадаксальна, якраз на эпохуАсветніцтва, калі развеялася ноч Контррэфармацыі і ўстанавіўся культ розуму,прыпадае найбольшы крызіс беларускай паэзіі, драматургіі і асабліва прозы (янабыла па сутнасці прадстаўлена толькі беларуска-польскім зборнікам анекдотаў«Торба смеху», складзеным К. Жэрам). I прычыны гэтага крызісу трэба шукаць яква ўзмоцненай паланізацыі мясцовага насельніцтва, так і ў пашырэнні нарматыўнайэстэтыкі класіцызму, якая дапускала беларускае «прастамоўе» толькі ў «нізкіх»,парадыйна-бурлескных жанрах. Для «высокіх» жанраў (трагедыя, ода) патрабавалася«высокая» (польская, лацінская або стараславянская) мова. Моўнае раздваенненазіраецца нават у творчасці аднаго і таго ж аўтара: у камедыйных творах К.Марашэўскага і М. Цяцерскага ўжываецца беларуская мова, а іх трагедыі наантычныя сюжэты ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму напісаны па-польску.
Лепшыя паэтычныяі драматычныя творы другой паловы XVIII ст. сведчаць, што зацяжны крызісбеларускай літаратуры паспяхова пераадольваўся. У эпоху Асветніцтва створанымастацкія помнікі, якія па сваім змесце і мове ўжо цалкам належаць да прыгожагапісьменства новага часу.
1.2 Паэзія
Дзве тэндэнцыі,абумоўленыя ўздзеяннем класіцысцкай эстэтыкі, выразна прасочваюцца ў беларускайпаэзіі эпохі Асветніцтва. Рэлігійнае і панегірычнае вершатворства перайшлопераважна на польскую мову. У рэдкіх выключэннях (вершы на смерць АнтонаСалагуба, на прыезд у Дубае каля Пінска польскага караля Станіслава Аўгуста)адчуваецца свядомая архаізацыя, зварот да «высокай» лексікі старой беларускайлітаратуры. З рукапісных зборнікаў амаль цалкам знікае песенна-інтымная лірыка.Але затое паспяхова развіваецца бурлескная паэзія. Нараджаецца палітычнаясатыра («Разгавор імператрыцы з Ільгештромам лістоўны», «Указ гарачы»,«Праект»).
На паграніччычасоў барока і эпохі Асветніцтва ўзнік віншавальны верш I. Храптовіча «Всеммногі век в новой хаці», напісаны ў пачатку 40-х гг. на Навагрудчыне ў сувязі зканкрэтнай падзеяй — уваходзінамі ў новую хату дзеда і бабулі маладога паэта.Класіцысцкія каноны яшчэ не цалкам запаланілі аўтара, не адгарадзілі яго адгутарковай мовы. Побач з тым у вершы ўжо няма і празмернай экзальтаванасці,рэлігійнасці, характэрных для аналагічных барочных твораў. Храптовіч славіцьдзеда і бабулю за зямныя дабрачыннасці, жадае ім зямных даброт. У віншаванніпаэтызуецца не абстрактны палац увогуле, а канкрэтны новы дом, у якім сабралісягосці на ўваходзіны:
Палац гойны. внім прыгожо,
Поўберано всюдыгожо,
Где пойдеш,напасеш очы,
Гледеўбысь аж доцёмнай ночы.
Асноўнае месца ўбеларускай паэзіі другой паловы XVIII ст. займалі бурлескна-сатырычныя творы,якія дасціпна парадзіравалі біблейскія сюжэты аб стварэнні свету, выгнанні зраю першых людзей, нараджэнні Хрыста, яго ўваскрэсенні і сашэсці ў пекла. Адранейшага рэлігійнага зместу ў травестацыях па сутнасці застаюцца толькітрадыцыйныя імёны. Адносіны святых, «жыхароў» неба нагадваюць рэальныя, зямныяадносіны. Каларытна і даволі дакладна перадаюцца дэталі паўсядзённага жыццябеларускага сялянства.
Тэматычнабурлескная паэзія эпохі Асветніцтва дзеліцца на калядную і велікодную. У тойчас бытуюць старыя калядкі, узнікаюць новыя. У калядцы «Того дня вельміслаўного», запісанай у другой палове XVIII ст. у Глыбоцкай школе, зэтнаграфічнай дакладнасцю расказваецца аб занятках сялян, іх клопатах ірадасцях. Спалучэнне высокіх слоў малітвы і будзённага зместу выклікае камічныэфект, надае вершу бурлескнае гучанне:
Того дня вельміслаўного, алі, алілуя,
Народівся намспасіцель,
Господі, помілуйнас,
Пречыстая маці,блогославі нас…
Нуш ты, Гаўрыло,бегай по сяно,
Шчобы деціна незмерзнула.
А ты, Івашку,бігай по кашку,
Шчобы децінка несголодняла…
Одна была Зося,упекла прося,
Нім бога уйрэла,порося з'ела,
Дарку позвала,чарку подала,
Ганцы дайніцу,Агапе шкленіцу.
Вам песночка, намколедочка, алі, алілуя.
Маеце шчо даці,неколі стояці,
Господі, помілуйнас.
Да канца XVIIIст. адносіцца травесційнае «Уваскрэсенне Хрыстова і сашэсце яго ў пекла», якоез'яўляецца беларускай пераробкай украінскай «Вірши на Великдень». Ва ўкраінскімі беларускім тэкстах ёсць сур'ёзныя розначытанні, у беларускім творы большакрэслены парадыйна-сатырычвы элемент. Ва «Уваскрэсенні Хрыстовым» выразнапраявілася асветніцкае вальнадумства. Аўтар свабодна абышоўся з біблейскімтэкстам. Хрыстос, дзева Марыя, апосталы, святыя, прарокі надзелены смешнымічалавечымі слабасцямі, паводзяць сябе як звычайныя грэшнікі:
Асілак рынуўсяСамсон,
Што быў дужа ласна сон,
I са страхузакрычаў,
Што б яго ёнпадаждаў.
Тут наскочыўМаісей
I падняў ягоскарэй,
Што б дарогу дацьЯкубу,
Бо пазаду, ва ўсюгубу,
Ілля ехаў наканях, —
Гром пушчаў такі,аж страх.
За ім пёрсяБлісей, —
Нёс армяк ў руцэсваей.
А за ім святыЯфет
Нёс і шаблю імушкет.
Адным з найбольшзначных твораў беларускай паэзіі эпохі Асветніцтва з'яўляецца «Песня беларускіхжаўнераў 1794 года», напісаная ў сувязі з паўстаннем Т. Касцюшкі. Невядомыаўтар заклікае ўзняцца на барацьбу з царскім самаўладствам. У «Песні»пералічваюцца ўсе сацыяльныя крыўды, якія адчуў народ:
Помнім добра, шторабілі,
Як кас дзёрлі, якнас білі.
Дакуль будзем такмаўчаці,
Годзі нам сядзецьу хаці.
Каней нампазаезджалі,
Што хацелі, то ібралі…
Нашто землю намзабралі?
Нашто ў путызакавалі?
Дачкі, жонкі намгвалцілі?
Трэ, каб мы імзаплацілі.
Аўтар апелюе дапачуцця ўласнай годнасці беларускага народа, заклікае яго ў імя перамогіахвяраваць сваёй маёмасцю. Імёны, прыведзеныя ў вершы, сведчаць, што ёнзвернуты менавіта да беларускага сялянства:
Ці ўжо мы ўсісабакі?
Гаспадары — небурлакі.
Зашто маем крыўдузнаці?
Зашто церпіцьнаша маці?
Прадаваймо аўцы,волы,
Жыта з свірна дыўсе долы.
Нехай ксёндз наспасвенцае,
Нехай Бог нампамагае!
Бывай здрова,Грыпіна!
Параска! Маядзяўчына!
Ад вас цяперад'езджаем,
Да Касцюшкі ўсіпрыстаем.
беларускайлітаратура
«Песня беларускіхжаўнераў 1794 года» напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэтапершы ў беларускай літаратуры непасрэдны заклік да народных мас узяць у рукізброю, «косы ды янчаркі», каб самім вырашыць лёс радзімы, «гордыя гнуць каркі»знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. У вершы адчуваюцца і слабыя бакіасветніцкай ідэалогіі: надзея на сацыяльнае вызваленне зверху, на добрага іадукаванага пана, які дасць вольнасць і прызнае сялян за людзей, анеляцыя даБога, які нібыта паўстанцам «у помац стаець». Па сваіх ідэйна-эстэтычныхвартасцях і гутарковай мове «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года» адносіцца, які парадыйныя творы, цалкам да новай традыцыі.
1.3 Драматургія
Пад уплывам ідэйАсветніцтва, класіцысцкай эстэтыкі значныя змены адбыліся ў развіцці тэатраБеларусі. Перш за ўсё змяніліся адносіны да самога відовішча. Калі ў часыбарока ад яго патрабавалася, каб яно здзіўляла гледача, уздзейнічала на ягоэмоцыі, то ў эпоху Асветніцтва тэатру адводзілася роля выхавальніка грамадства.
У другой паловеXVIII ст. побач са школьным і народным тэатрам з'явіліся прыдворныя і прафесіянальныятэатры. Па-рознаму яны былі звязаны з шматмоўнай літаратурай Беларусі.Рэпертуар прыезджых прафесіянальных труп цалкам складаўся з польскіх ізаходнееўрапейскіх п'ес. Больш апіраўся на мясцовых аўтараў прыдворны тэатр(камедыі Ф. Радзівіл у Нясвіжы, оперы А. Агінскага ў Слоніме). Рабіліся спробыўвесці ў яго пастаноўкі і беларускую мову (пераробка У. Радзівіл «Эзопавайкамедыі» Э. Бурселя).
Пышныя відовішчыпа-ранейшаму наладжваліся на сцэнах езуіцкіх калегій (Навагрудак, Нясвіж,Слонім, Гродна і інш.). Аднак езуіты згубілі ранейшую манаполію на тэатральныяпрадстаўленні — іх сталі наладжваць таксама піяры, дамініканцы, базыльяне. ІдэіАсветніцтва наклалі выразны адбітак на змест тагачаснай школьнай драмы. Янастанавілася больш свецкай і рацыяналістычнай, выводзіла на сцэну грамадзяніна іпатрыёта («Артахар», пастаўлены ў 1765 г. у Віцебску). Езуіцкі і піярскішкольны тэатр адчуваў усё большае ўздзеянне класіцысцкай эстэтыкі: захоўваласяфармальнае адзінства часу, месца і дзеяння, у характарах герояў пераважаланейкая адна рыса, ідэя ўвасаблялася прамалінейна, з падкрэсленым дыдактызмам.
Знамянальна, штоз сярэдзіны XVIII ст. са сцэн езуіцкіх тэатраў пачала знікаць інтэрмедыя. Аднойз прычын тут была натуральная эвалюцыя жанраў. На аснове інтэрмедыі нараджаласякамедыя, якая выконвалася не ў прамежках паміж дзеяннямі драмы, а пасля яе,часта нават на наступны дзень. Таму ад каталіцкага школьнага тэатра эпохіАсветніцтва захаваліся лічаныя беларускія інтэрмедыі. Яны не вызначаюццаідэйна-мастацкімі якасцямі, а сведчаць хутчэй пра дэградацыю жанру. Беларускіясяляне паказваюцца ў іх у карыкатурным святле — як людзі прымітыўныя, здольныяздзекавацца з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і саслоўяў («Селянін іяўрэй»).
Зусім адметнымвыступае галоўны герой у інтэрмедыях, якія ў сярэдзіне XVIII ст. з'явіліся направаслаўнай і уніяцкай школьнай сцэне. Для іх характэрны новы, шмат у чымасветніцкі погляд на селяніна — ён абвяшчаецца роўным са шляхтай, стваральнікамзямных даброт. Калі ў езуіцкіх сцэнках цёмны, нязграбны, прымітыўны мужык частарабіўся аб'ектам павучанняў і насмешак, то ў праваслаўных і уніяцкіхінтэрмедыях ён, як правіла, выклікае павагу і сімпатыю, перамагае ў сутыкненніз прадстаўнікамі пануючых класаў. Інтэрмедыя пачынае больш усебакова паказвацьсацыяльныя ўмовы жыцця тагачаснага грамадства, прыгнёт з боку землеўласнікаў.На праваслаўнай і уніяцкай сцэне беларуская інтэрмедыя набыла жанравуюзавершанасць, незалежнасць ад зместу самой драмы.
З уніяцкіхтэатраў найбольшай вядомасцю карыстаўся базыльянскі тэатр у Жыровічах (каляСлоніма). У 1751 г. у ім была паказана беларуская інтэрмедыя «Сляпы, кульгавы,потым пан і селянін», у якой увага канцэнтруецца вакол спрэчкі прадстаўнікоўантаганістычных класаў. Пан выхваляецца тым, што яго род вядзе пачатак адбіблейскага Ноя. «А мужыкі, маспане, скуль узяліся?» — здзекліва пытаеццаселянін. Пан вымушаны прызнаць, што ад таго ж Ноя. Адказ задавальняе селяніна:«Ах, добра, маспане, Божэ памагай у гэтых замыслах, чы не будзіць і мне лепейпатом… Вашэць жэ сам баеш, шчо вашэць і я ад Ноэго походзімо, то ж толькі шчоне родныя браты». Такая перспектыва не дужа падабаецца пану: ён лае цівуна,пагражае пастронкамі. На гэта селянін кажа: «О так, маспанства, за маю добрацьпастронкамі плаціць. Я его розуму паўчыў, шоб не вельмі собе бушоваў».Застаўшыся, пан дзівуецца, як гэта мужычок усё «гладка ўявіў». I тут з'яўляеццастрах: калі прыгонныя даведаюцца, што і сяляне, і шляхта ад аднаго і таго жНоя, то яны адчуюць сябе роўнымі з панамі, «ні за што будуць яго мець». Такімчынам, у інтэрмедыі «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» адбілася асветніцкаепалажэнне аб «натуральнай» роўнасці ўсіх саслоўяў. Як і ў французскіхасветнікаў, гэта палажэнне падмацоўвалася спасылкамі на Біблію. Сялянеабвяшчаліся карміцелямі паноў: без мужыкоў ім давялося б жыць вельмі «худо».Супастаўленне прадстаўнікоў двух класаў было яўна не на карысць феадалаў.
Яшчэ большуюсацыяльна-палітычную афарбоўку беларуская інтэрмедыя набыла на праваслаўнайшкольнай сцэне, асабліва ў сцэнках «Селянін у касцёле» і «Селянін на споведзі»,якімі ў Смаленскай духоўнай семінарыі суправаджалася пастаноўка стараславянскайдрамы-маралітэ М. Базілевіча «Дэкламацыя» (1752—1755). У адрозненне адбеларуска-польскіх інтэрмедый каталіцкага і уніяцкага тэатра яны цалкамбеларускія па мове. Па задуме камедыйныя сцэнкі былі цесна звязаны з дзеяннемсамой драмы, кантраставалі з ім. У драме ўзнёсла праслаўляліся дабрачыннасці, уінтэрмедыях жа асуджаліся заганы грэшнага чалавека: непавага да рэлігіі іцаркоўных абрадаў, схільнасць да п'янства. Аднак мастак узяў у камічных сцэнкахверх над схаластам-дыдактыкам. Выкарыстанне канкрэтнага жыццёвага матэрыялупрывяло да нечаканых і непрадбачаных вынікаў. Сяляне Церах, Змітрок, Свірыд,якія сваімі паводзінамі павінны былі выклікаць у зале смех і асуджэнне, насамай справе выклікаюць спачуванне як ахвяры сацыяльнага і рэлігійнагапрыгнёту.
Героі інтэрмедый«Селянін у касцёле» і «Селянін на споведзі» відавочныя вальнадумцы. Церахпусціўся ў святым месцы ў скокі, маліцца хадзіў пад прымусам — каб поп не«вякаў». Свірыд на споведзі перадражнівае папа, не прызнае кананічных малітваў.Непрыглядна выглядае не толькі каталіцкае, але і праваслаўнае духавенства (поппараўноўваецца з чортам). Усё гэта сведчыць, што ў смаленскіх інтэрмедыях,відаць, наперакор волі невядомага аўтара аб'ектыўна праявілася агульнаяатмасфера ранняга Асветніцтва. Інтэрмедыі да драмы М. Базілевіча сталі этапнымітворамі ў развіцці беларускай драматургіі. Іх героі — не абстрактныя сяляне,якія часта сустракаюцца ў езуіцкіх сцэнках, а канкрэтныя людзі з індывідуальнымжыццёвым лёсам. Церых — не мужык увогуле, а пажылы селянін, муж маладой жонкі,якая не супраць яго «з двора збыць», бацька пяці сыноў, што выраслі, як дубы,але не вельмі пра яго дбаюць. У сям'і Зміцера нават дзеці індывідуалізаваны, непадобныя адзін да аднаго. Месца дзеяння ў інтэрмедыях лакалізавана. Церых ідзене ў абстрактны касцёл, а ў касцёл у Любавічах, голас сына яму чуецца з Навін(відаць, роднай вёскі). З этнаграфічнай дакладнасцю расказваецца абпаўсядзённых справах і занятках сялян, аб іх ежы і жыллі. У параўнанні зезуіцкімі смаленскія інтэрмедыі больш звязаныя з народнай творчасцю. Янынагадваюць вершаваныя гутаркі. У некаторых мясцінах з'яўляюцца рытм і рыфма. Увобразнай, насычанай фальклорнымі параўнаннямі і метафарамі мове інтэрмедыйадбілася тагачасная гутарковая мова беларускага простанароддзя.
Развіццё школьнайдраматургіі пераходнага перыяду знайшло лагічнае завяршэнне ў творах,пастаўленых у канцы XVIII ст. на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі(Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся выключнай разнастайнасцю.
У 1787—1791 гг.для яго былі напісаны польскамоўныя трагедыі на антычныя тэмы («Свабода ўняволі» К. Марашэўскага, «Сапар» і «Фемістокл» М. Цяцерскага, «Крэз» I.Юрэвіча), аперэта «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (словы М.Цяцерскага, музыка Р. Вардоцкага), некалькі камедый, арацыі-«гульні» «Праашчасліўленне чалавека», «Пчолы», «Сяброўская парука» і інш. М. Цяцерскім былазроблена польска-беларуская пераробка камедыі Ж. Мальера «Доктар па прымусу».Беларускія сцэны ў гэтай пераробцы найбольш арыгінальныя. Мальераўскі сюжэтЦяцерскі напоўніў беларускім каларытам. Героі маюць французскія імёны, алепаводзяць сябе, нібы мясцовая збяднелая шляхта.
Найбольш значны ісамастойны твор з усяго забельскага рэпертуару — «Камедыя» К. Марашэўскага(1787). У адрозненне ад «Доктара па прымусу» М. Цяцерскага, дзе пераважаепольская мова, двое з трох асноўных, «скразных» герояў «Камедыі» (селянінДзёмка і карчмар) гавораць па-беларуску. «Камедыя» К. Марашэўскага своеасаблівасінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразнаадчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу,адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэныяшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак уцэлым у «Камедыі» пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіваадлюстраваліся супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы жыцця беларускага сялянства.Галоўны герой п'есы, селянін Дзёмка, вельмі незадаволены сваім лёсам. Ён працуеад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым.Будучыня здаецца герою безвыходнай. «Вот і цяпер, — жаліцца ён у адным зманалогаў, — мазаліцца трэба, аддыхнуць некалі. Мала што кроўю не пацею, аж непакуль кавалак хлеба зараблю. Земля ўжо неўражайная стала. Дужо многанаклапацішсе і нагаруешсе, пакуль не ўродзіць. Усё нам на проціў ідзець. Усёнам на нешчасьце. Не спадзеватца дабра. Нішто так не ўдаецца, як мы хочэм». Хтож вінаваты ва ўсіх няшчасцях і нягодах Дзёмкі? Рэчаіснасць, здаецца, дае ямудаволі канкрэтны адказ. Перш за ўсё, вінаваты пан, які не лічыць сялян залюдзей, называе іх «вужавай крывёю». Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае іспойвае прыгонных. Але Дзёмка ўсё ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот —«першародвы грэх» біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у воблікупаніча, тут жа абвяргае такія абвінавачанні: Адам проста не мог утрымацца адспакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваёй натуры. Вось і ён, Дзёмка,наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад наДзёмкаву душу.
У адпаведнасці зфальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушаедадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамогчорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогу атрымаў Дзёмка. Ва ўсіхтрох выпадках ён свядома парушаў маўчанне па сваёй высакароднасці, бескарыслівапрыходзячы на дапамогу іншым. Сваімі гуманнымі паводзінамі Дзёмка нібыабвергнуў самога сябе, даказаў, што ні «першародны грэх», ні нябеснаянаканаванасць не маюць уплыву на чалавечы лёс. Усё, аказваецца, залежыць толькіад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя «Камедыі»была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвалапрадвызначанасць усіх дзеянняў. Як асветнік, Марашэўскі бачыў у чалавеку, у ягомаральным удасканаленні панацэю ад усіх сацыяльных бядот. Таму грамадскіканфлікт, які намеціўся ў «Камедыі», потым вырашаецца ў чыста маральна-этычнымплане. У заключным маналогу Дзёмка раскайваецца ў тым, што ён не слухаў пана іжаліўся на лёс, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Такім чынам,пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ён сімпатызуе сваймугерою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку,заклікае да паслухмянасці. Абмежаванасць і супярэчлівасць пазіцыі Марашэўскагатлумачыцца абмежаванасцю і супярэчлівасцю асветніцкай ідэалогіі, утапічнасцю інеакрэсленасцю яе ідэалаў. «Камедыя» К. Марашэўскага напісана ў адпаведнасці зканонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ёй захавана адзінства часу, месца і дзеяння,адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныявобразы ўдыхнуць жыццё. Камізм сітуацый у п'есе спалучаецца з камізмамхарактараў.
Дзёмка — нетолькі тып, абагульнены інтэрмедыйны «русін» ці «літвін». У яго ёсць імя,індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін. У адныхвыпадках ён добры, у іншых жорсткі, у адных сцэнах праяўляе кемлівасць,хітрасць, у іншых прыкідваецца прыдуркаватым. У Дзёмкі свой тон і стыль гаворкі— то ўпэўнены і рэзкаваты, то ліслівы ці фамільярвы. Перад намі ўжо жывычалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі. Прыўсёй традыцыйнасці «Камедыю» К. Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п'еснароднага, нацыянальнага тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнагаперыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры. Ніпа спосабе мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, ні па жывой народнай мове«Камедыя» прынцыпова не розніцца ад такіх твораў XIX ст., як «Ідылія» ці «Залёты»В. Дуніна-Марцінкевіча.
Побач са школьнымтэатрам у эпоху Асветніцтва паспяхова развіваўся батлейкавы (лялечны). Ягопрадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым —двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеяннісуправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусіадносіцца да канца XVI — першай паловы XVII стст. Па сваім рэпертуары іпрынцыпах увасаблення ён роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсеяны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый.
Першапачатковабатлейкавы тэатр меў выключна рэлігійны характар. У яго прадстаўленнях,прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста,пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследавання жорсткім царом Ірадамнявінных немаўлятак. Арганізатарамі такіх відовішчаў звычайна былі манахікаталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. У XVIII ст. у развіцці батлейкавага тэатраадбыліся прынцыповыя змены. З духоўнага асяроддзя ён пашырыўся на свецкае.Лялечныя прадстаўленні сталі наладжвацца не толькі манахамі і шкалярамі, але ігараджанамі-рамеснікамі, местачкоўцамі, а потым і прыгоннымі сялянамі.
Адпаведным чынамдэмакратызаваўся і рэпертуар. Рэлігійным па змесце застаўся толькі пралог.Услед за ім звычайна ішла драма «Цар Ірад», у якой ужо выразна праяўлялісянародна-фальклорныя элементы. Цар Ірад паказваўся як ненавісны народу тыран,што дзеля таго, каб застацца на троне, учыніў масавую разню дзяцей. У драмесцвярджалася асветніцкая думка аб роўнасці ўсіх людзей, аб іх праве на абаронусвайго жыцця і годнасці. Побач з драмай «Цар Ірад» у батлейкавых прадстаўленняхпаказваліся народна-камедыйныя сцэны («Мацей і доктар-шарлатан», «Антон з казойі Антоніха», «Франт і паненка», «Цыган і цыганка» і інш.). Сюжэты іх браліся зрэальнага жыцця. Як і ў школьных, у батлейкавых інтэрмедыях дзейнічалі сяляне,казакі, цыгане, карчмары-яўрэі. Батлейкавая камедыя дала многа выдатныхпрыкладаў вострай сатыры і вясёлага гумару, вывела на сваю сцэну шэраг цікавыххарактараў і сацыяльных тыпаў, падаравала шматлікія ўзоры народнай фантазіі ідасціпнасці. Лепшыя традыцыі батлейкавага тэатра ХVІІІ ст. былі працягнуты ўXIX і нават ХХ стст.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Гісторыя беларускайдакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст.Мн., 1968.
2. Гісторыя беларускай літаратурыХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІстагоддзя. Мн., 2006.
3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі(X—XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікізямлі Беларускай. Мн., 2001.
4. Старабеларуская літаратура XI—XVIIIстст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
5. Энцыклапедыя літаратуры імастацтва Беларусі: У 5 т. Мн., 1984—1987.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат 6. античность как тип культуры
Реферат Анной организации указываются наименование и адрес места нахождения на государственном языке страны места нахождения в соответствии с учредительными документами
Реферат Расчет электрической подстанции
Реферат Бут, Джон Уилкс
Реферат Пособия готовые формы по предмету Делопроизводство и машинопись
Реферат Feminists Vs Nature Essay Research Paper Feminists
Реферат Уголовный закон 4
Реферат Уголовное право 2 Особенности условного
Реферат Диагностика технического состояния автомобиля ВАЗ 2111
Реферат Мужские неканонические имена XVII века г. Тобольска
Реферат Критический рационализм К Поппера принцип фальсификации Квазидарвиновская модель роста научного
Реферат Эмиссия акций акционерным обществом
Реферат «Не стыдно не знать, стыдно не учить»
Реферат Уголовно-правовые проблемы эвтаназии 2
Реферат The Sound And The Fury Madison Scouts