Змест
Уводзіны
Глава I.Праблема колерабачання мастацкага тэксту
1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ўнавуковай літаратуры
1.2 Сістэма колера — і святлоабазначэння мастацкага твора
Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя
2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем
2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя
2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя
2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
У сучаснайлінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблемаколерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімізамежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошніягады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызавацьпаняццем “лексічная каларыстыка". Колеравая і светлавая лексіка валодаеістотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патенцыялам, мае вялікаезначэнне ў плане адлюстравання пэўных фрагментаў моўнай карціны свету мастака ізабеспячэння эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Аналізколераабазначэнняў дае магчымасць вызначыць асаблівасці ўжывання ў мастацкімтэксце адпаведных фарбаў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтымузнікаюць.
Катэгорыя колеру ісвятла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай сферай пісьменніка, глыбіннымітэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавайсістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая вербальна-эстэтычнаяпарадыгма, што адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага светаўспрымання.
Выкарыстаннепісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаванне яесемантычнага патэнцыялу з’яўляецца важным элементам дасягнення мастацкайвобразнасці і выразнасці. Бачанне свету ў колеры — адно з найбольш моцныхчалавечых адчуванняў. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што чалавек даволілёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшыадпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькірозуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі.
Выбар каларатываўхарактарызуе час працы мастака. Да гэтага трэба дадаць, што і светапоглядмастака выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар і ўжыванне якогавызначае як творчасць мастака, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу.Такім чынам, у святле адзначанага цікава прасачыць (і, адпаведна, акрэсліць як мэтупрацы), якія найменні колеру выбірае Алесь Салавей, а як вынік гэтага — якхарактарызуюць яны паэта, яго час, дапамагаюць выявіць адметнасць яго праз іхужыванне, найперш прыметнікаў колеру.
Зыходзячы зназванага, можна акрэсліць наступныя задачы працы:
Вывучыць іпрааналізаваць існуючыя ў сучасным мовазнаўстве крыніцы, што займаюццараспрацоўкай пытання колеранайменняў у мастацкіх тэкстах;
Вызначыць характаружывання каларонімаў і люксонімаў, а таксама іх колькасныя паказчыкі ў паэзіі А.Салаўя (на прыкладзе зборнікаў вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняцьзваны Святой Сафіі”);
Прааналізаваць якпраз выбар тых ці іншых колеранайменняў адлюстроўваецца спецыфіка аўтарскагасветаўспрымання.
Прадметам даследаванняз’яўляюцца колеранайменні (каларонімы і люксонімы) у паэзііА. Салаўя. Аб’ектам даследавання — зборнікі вершаў “Мае песні", “Сілагневу", “Звіняць званы Святой Сафіі" аўтара.
Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту
1.1 Распрацоўка пытання колерабачаннямастацкага тэксту ў навуковай літаратуры
Як правіла,вылучаюцца два шляхі вывучэння мастацкага слова. Першы — ад аналізу і разуменняцэласнага слоўна-мастацкага твора як эстэтычнага адзінства. Другі — ад самыхпершых, непасрэдных састаўных яго элементаў — гукаў, фанем, слоў.
Першы з адзначаныхнапрамкаў бачыцца больш лагічным і паслядоўным. З аднаго боку, ён дазваляе ўпэўнай ступені выявіць семантычны патэнцыял канкрэтнай лексічнай адзінкі ўадпаведных дыстрыбуцыйных умовах, а з другога — дае магчымасць прааналізавацьролю лексемы ў вертыкальным кантэксце. Нефармальны падыход да мастацкага словадазваляе гаварыць пра яго унутраную форму, якая па-рознаму успрымаеццаносьбітамі розных моў.
Унутраная формаслоў уяўляе сабой адносіны зместу думкі да свядомасці, яна паказвае, якуяўляецца чалавеку яго ўласная думка. Такі падыход да аналізу моўнай адзінкі, упрыватнісці, колеравай і светлавой лексікі дае падставы меркаваць пра спецыфікусветаўспрымання пэўнага этнасу, бо мова — не толькі выяўленне разумовайздольнасці народнай, але і ўсяго побыту, нораваў і звычаяў краіны і гісторыінарода.
Колеравую ісветлавую лексіку (ці інакш каларонімы і люксонімы) для зручнасці даследаваннямэтазгодна аб’яднаць у адпаведныя семантычныя палі: “Колер” і “Святло" [2;5].
Узнікненне паняцця“семантычнае поле” звязана з іменамі нямецкіх лінгвістаў Й. Трыра і В. Порцыга,з вяртаннем да вывучэння В. Фон Гумбальта пра “унутраную форму мовы”. Пад“унутранай формай мовы” Гумбальт разумеў пастаянны і гамагенны элемент удзейнасці розуму, які падымае артыкуляваны гук да выражэння думкі [2; 6].
Найбольш істотнуюролю ў распрацоўцы тэорыі “семантычнага поля” адыгралі прадстаўнікі так званаганеагумбальціянства. Кожны з іх укладваў у дадзенае паняцце свой, адрозны адіншых сэнс. У прыватнісці, Й. Трыр суадносіў “семантычнае поле” з “колампаняццяў", “паняційнай сферай”, “паняційным полем”.В. Порцыг тлумачыў“семантычнае поле” як сутнасныя сувязі значэнняў”, а Л. Вайсгербер — як часткузместу мовы.
Г. Іпсэн называў“семантычным полем" групу слоў, якія аб’яднаны іх сэнсавай і граматычнайагульнасцю.
А. Елес“семантычнае поле” суадносіў з антанімічнымі парамі слоў, так званымі“семантычнымі зрашчэнямі", а В. фон Вартбург і Ф. Дорнзейф карысталісяпаняццямі “прадметная" і “семантычная группа” [3; 4].
Тэорыя“семантычнага поля” атрымала далейшае сваё развіццё ў працах лінгвістаўсярэдзіны мінулага стагоддзя: Дж. Вершурэна, О. Духачака, Г. Мюлера, А. Уфімцавайі інш.А. Уфімцава, напрыклад, адзначае, што паняційныя (семантычныя) паліуяўляюць сабой абстрактныя, адцягненыя ад іх моўнага выражэння паняційныясверы, розныя галіны сацыяльнага, палітычнага, маральнага ці духоўнага жыццянарода, як яны прысутнічаюць у свядомасці калектыву, які гаворыць на сваёй мове.Такі падыход да вызначэння “семантычнага поля” можна назвацьэкстралінгвістычным.
У той жа час шэрагнавукоўцаў (А. Рэфармацкі, Л. Васільеў) прытрымліваюцца іншай пазіцыі: на іхпогляд, аднясенне пэўных груп лексікі да адпаведных “семантычных палёў" павіннаразглядацца як з’ява ўнутрымоўная, інтралінгвістычная. Апошнім выдзяляюцца трыасноўныя тыпы лінгвістычных палёў: парадыгматычныя, сінтагматычныя, комплексныя.
Такім чынам,вызначэнне “семантычнага поля", прапанаванае А. Уфімцавай, з’яўляеццанайбольш дакладным, калі падыходзіць да аналізу адпаведнай групы лексікі не зфармальнаго боку. Такая трактоўка “семантычнага боку” дазваляе даследавацьаб’яднаныя ў ім лексемы як пэўныя элементы моўнай карціны свету, своеасаблівывынік перапрацоўкі інфармацыі пра асяроддзе і чалавека. Гэта таксама датычыццаі слоў са значэннем колеру і святла.
Вызначэннеспецыфікі ўжывання колеравай і светлавой лексікі, аб’яднанай у асобныясемантычныя палі, з пункту гледжання этна-, псіха — і тэралінгвістыкі,мэтазгодна правесці на матэрыяле мовы пісьменніка, які ў сваіх творах імкнуўсяда лепшага адлюстравання нацыянальных асаблівасцяў свайго этнасу.
Цікавасць даколеру узнікла яшчэ ў антычнасці. Арыстоцель, Платон, Геракліт і іншыя філосафыімкнуліся зразумець яго прыроду, асэнсаваць сімвалічны характар светабачання,колераабазначэння. Пазней колер стаў аб’ектам даследавання фізікі, псіхалогіі,мастацтвазнаўства, мовазнаўства.
Вывучэннефункцыянавання колеру з пункту гледжання розных навук мае істотнае значэнне дляразумення лінгвістычнай сутнасці калароніма. Напрыклад, аптычная, тэрмічная ііншая характарыстыка колеру, якая разглядаецца ў фізіцы, служыць асновай длявыяўлення моўных асаблівасцяў няўласных якасцяў колеру у мастацкім творы. Даследаванніз пункту гледжання псіхалогіі дазваляюць меркаваць пра спецыфіку колеравыхасацыяцый чытыча, служаць базай для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі прыёмуколеравай гармоніі і дысгармоніі.
У такіх навуковыхпрацах у той ці іншай ступені выяўляюцца экстралінгвістычныя кампанентыколерабачання.
Так, Г. Цойгнераналізуе ўздзеянне колеру на чалавека, у прыватнасці, асацыяцыі, штовыклікаюцца колерам. Ім дастаткова падрабязна разглядаецца праблема колеравайсінестезіі і колеравых асацыяцый у залежнасці ад характару асобы рэцэпіента. Даследчыкадзначае розную сілу ўздзеяння колеру у залежнасці ад характару асобы,тэмпераменту і духоўнага стану чалавека [2; 11].
Колеравыя ісветлавыя асацыяцыі разглядаюцца М. Дэрыберэ. Аўтар даследуе характаруспрымання аб’екта з пэўнай афарбоўкай або асвятленнем у залежнасці ад парыгода, часу сутак і іншых прычын. Гэта мае важнае значэнне для разуменняколеравых і светлавых уяўленняў у мастацкім тэксце.
Блізкія паводлеаб’екта давледавання М. Дэрыберэ працы М. Мінарта. Аўтар вывучае характарсвятла ў залежнасці ад крыніцы выпраменьвання, хаактар колеру ў залежнасці адфактуры і аддаленасці адпаведнай афарбаванай рэаліі. Даследаванні М. Мінартамаюць істотнае значэнне ў першую чаргу для стварэння лінгвістычнай тэорыіколеравага і светлавога кантрасту.
Элементыпсіхалінгвістыкі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Ж. Агастона. Даследчыканалізуе псіхалагічнае ўздзеянне колеру на чалавека ў залежнасці ад колератону,колеравых камбінацый. Засяроджваецца ўвага на асаблівасцях успрыманняізаляванага колеру, яго эстэтыцы.
У манаграфічныхдаследаваннях С. Аляксеева, В. Шаронава, В. Зярнова характарызуецца спецыфікаўспрымання колеру паводле яго прыналежнасці да храматычнай ці ахраматычнай гамы.Акцэнтуецца ўвага на прыродзе колеру і святла, развіцці іх сімвалічныхасацыяцый.
Працы Р. Івенса іС. Краўкова даюць грунтоўную базу для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі паняццяў“колеравы тон" і “светлавая насычанасць”.
Важнае значэннедля разумення спецыфікі функцыянавання колеравых і светлавых лексем у мастаціхтэкстах маюць даследаванні польскіх навукоўцаў А. Заўшніцы і М. Жэпіньскай. Першаяшмат увагі надае асаблівасцям уздзеяння на чалавека колеравых спалучэнняў, адругая — гісторыі колеру з пункту гледжання мастацтвазнаўства.М. Жэпіньскайразглядаюцца найбольш тыповыя выпадкіколеравай гармоніі і дысгармоніі.
Гісторыяколерабачання, але ўжо з боку ўласналінгвістычнага, прысвечана грунтоўная працаН. Бахілінай. Даследчыца прасачыла развіццё значэнняў каларонімаў, пачынаючы зпершых вядомых пісьмовых помнікаў ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Ёйпрыводзяцца шматлікія старажытныя варыянты назваў колеру, разглядаеццазалежнасць выкарыстання каларонімаў ад жанру твора.
Розныялінгвістычныя аспекты ўжывання каларыстычнай лексікі аналізуюцца ўдысертацыйных даследаваннях І. Куліковай, С. Бекавай, В. Паршынай, С. Бабыль, М.Піменавай, Т. Нікулінай і іншых навукоўцаў.
Менш актыўнапраблемы колера — і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Вартаадзначыць грунтоўную манаграфічную працу Л. Міронавай, дзе аўтар дэталёваразглядае развіццё колеравых асацыяцый у розныя гістарычныя перыяды. Даследчыцайаналізуюцца таксама псіхалагічнае ўздзеянне колеру, колеравы сімвалізм,гармонія і г. д.
Уласналінгістычныяпытанні колеравай і светлавой лексікі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Л. Сямешкіі Н. Мажэйкі.
Даследаваннесістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькіпра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора (або ягоасобных частак) чытачом. Але успрыманне мастацкага тэксту — не простаяперасадка яго зместу ў галаву асобы, не простае набыццё інфармацыі, а творчыпрацэс мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, які патрабуе ўзаемадзеяння моўнага,мысліцельнага, эмацыянальнага, валявога актаў, гэта значыць, сутворчасцю чытача.Таму адэкватнае ўспрыманне мастацкага тэксту павінна забяспечваццаэкстралінгвістычнымі ўмовамі, праз своеасаблівы сінтэз ведаў з розных галінчалавечай дзейнасці. Гэта патрабуе пэўнай падрыхтоўкі чытача з пункту гледжаннялітаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, псіхалогіі і іншых навук.
Усебаковы аналізколераабазначэнняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя мікраструктуры, якіяістотна пашыраюць яго семантычную прастору. Даследаванне асаблівасцяў стварэннявобразу, механізма рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў павінна праходзіць зулікам жанравых адметнасцяў твора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя ідраматычныя тэксты характарызуюцца выкарыстаннем розных мастацкіх прыёмаў,стылістычных фігур, дзе адным з кампанентаў выступае колеравая лексема. Тамуважным бачыцца выяўленне не толькі частотнасці пэўнага калароніма ў вершы,апавяданні ці п’есе, але і асэнсаванне структуры колеравобразу ў кожнымканкрэтным выпадку.
Можна меркаваць,што каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюцьвыяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць у якасці лагічнагаазначэння, а выкарыстоўваюцца менавіта як сродак выяўлення вобразнасці. Напрыклад,традыцыйнае для беларусаў спалучэнне “белы снег” ілюструе, у першую чаргу,каларыстыку прыроды нашай краіны [10; 55]. Але гэта сінтагма ў народаў Поўначывыклікае іншыя асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай,удзень, увечары яны карыстаюцца васемнаццаццю-дваццаццю назвамі адценняў колеру.
Прыблізна тое жаназіраецца пры параўнальным аналізе колеравых пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калібелы і чырвоны колеры з’яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашыхпісьменнікаў, то ў мастакоў слова Усходу яны рэдкаўжывальныя. І наадварот,высокай прадуктыўнасцю вызначаюцца шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якіяпры гэтым не нясуць адмоўнай характарыстыкі.
Такім чынам, шэрагрозных фактараў уплывае на выбар таго ці іншага калароніма або люксоніма, нафарміраванне колеравай і светлавой эстэтыкі.
1.2 Сістэма колера — ісвятлоабазначэння мастацкага твора
У любымлітаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая ісветлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагматычным іканатацыйным патэнцыялам.
Распрацоўкапраблемы колера-святлоабазначэнняў патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якаязабяспечвала б шматаспектнае даследаванне згаданых моўных адзінак.
Беларускаякаларыстычная тэрміналогія практычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ўзамежным (перш за ўсё расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэнняатрымала дастаткова шырокае асвятленне, пытанні адпаведнай тэрміналогіі і тамвырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што даследаванні праводзяцца, якправіла, з пункту гледжання традыцыйных інтралінгвістычных аспектаў.
Прыэкстралінгвістычным аналізе ўзнікае неабходнасць у шырокім коле тэрмінаў, якіядазволілі б максімальна поўна апісаць сістэму колераабазначэнняў пэўнага твора.
Сёння длянамінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін“колераабазначэнне”, іншыя — “колеравыя словы". Для намінацыі лексікі сазначэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавойлексікі — “люксонім" [2; 16].
Першы зпрапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на ягоэтымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе словы з колеравымзначэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць адлацінскага “lux”, які азначае“святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань — найбольш зручная базадля ўтварэння адпаведнага тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названылексемы, што маюць значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы,цемень). Такім чынам, усе словы, што абазначаюць колер і святло, — гэтаадпаведна каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ўкаларыстыцы існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, штодазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца толькіхраматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольнавар’іравацца ў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіхасаблівасцяў, светаўспрымання пісьменніка.
Важнае значэннедля разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з’ява “колеравай індукцыі".Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывамсузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў. Як правіла, колеравая індукцыя маемесца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднацюколеравай індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію".Колеравая гармонія — гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасцірэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія- спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.
Эстэтычныя поглядыпісьменніка ў значнай меры ілюструюць так званыя няўласныя якасці колеру, якіявыкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумецьтэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны;блізкі — далёкі; глухі — звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўствупрынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі — астатніяспектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім — сіні колер. Якглухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі — ярка-чырвоны [2; 14].
З колеравайэстэтыкай цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожнымколерам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, немае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае.Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя сімвалымогуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манерыпісьменніка. Менавіта праз сімволіку колеру выяўляецца не толькіўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.
Значыць,разгледжаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэмуколера — і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можабыць выкарыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінгвістыцы,тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асобныя з тэрмінаў — у літаратуразнаўствеі культуралогіі.
Такім чынам,падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмыколераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі праасаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыілексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", асветлавой лексікі — “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюццамастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
Эстэтычныя поглядыпісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная,аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны; блізкі — далёкі; глухі — звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.
Глава ІІ. Колеравая і светлаваяэстэтыка паэзіі А. Салаўя
2.1 Частотнасць ужывання колеравых ісветлавых лексем
Частотнасцьужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкіаўтарскіх асаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў іэстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яготворчай манеры і светаўспрымання ўвогуле.
У творах (зборніківершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”) адзначана237 ужыванняў розных лексічных адзінак са значэннем колеру і святла. Сюды жмэтазгодна ўключыць і лексіку з пераносным метафарычным значэннем.
Табліца 1: Частотнасць каларонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці дапэўных часцін мовыКаларонім Назоўнік Прыметнік Дзеяслоў Дзеепрыметнік залаты 2 7 1 1 срэбны 3 6 зялёны 1 5 чырвоны 2 1 1 белы 1 10 1 сіні 5 5 сівы 3 шызы 1 1 чорны 6 шэры 2 4 блакітны 7 9 жоўты 1 пажоўклы 1
Такім чынам,выяўлена 86 ужыванняў каларонімаў. Акрамя пададзенай колькасці каларонімаў, штоабазначаюць “чысты” колер, існуюць колеравыя кампазіты, якія ўяўляюць сабойкамплекс узаемазвязаных кампанентаў, якія характарызуюць разнастайныя колеравыяці светлавыя адценні:
Заслаліаранжава-мосяжнай коўдраю двор;
Я гляджу завакно: панадворкі там жоўта-барвовыя;
Узняўшыбел-чырвона-белы сцяг.
Сяродуласнаколеравых вылучаецца група каларонімаў, якая абазначае колерапасродкавана, на аснове асацыятыўнай сувязі:
Раса лугоў,раса крыштальная;
Дзе новы ўсходпурпурая зарэе;
Ні шэрыхвечароў, ні мутных ранняў;
Цвіці вяргіннаюзарой;
Колер такіхкампазітаў лёгка вызначыць праз супастаўленне з адпаведна афарбаванымі рэаліямі.
Найбольшчастотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастатковачаста ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказалісякаларонімы жоўты і пажоўклы.
Абсалютнаябольшасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, штоколеравыя лексемы выкарыстоўваюцца пераважна ў сваім звычайным граматычнымафармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж,стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямігэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёйэмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасці прадметаў і з’яў.
Неабходна таксамаадзначыць той факт, што сустракаюцца каларонімы выражаныя адносныміпрыметнікамі (макаў цвет, вяргінная зара), а таксама прыметнікамі саступенямі параўнання: сіней, бялей, зеляней (вышэйшая ступень параўнання);найсвятлейшае (найвышэйшая ступень параўнання).
Табліца 2: Частотнасць люксонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці дапэўных часцін мовыЛюксонім Назоўнік Прыметнік Дзеяслоў Дзеепрыметнік Ззяць, зігцець 3 11 знічка 2 іскрыцца 1 1 3 ясны 3 агністы 6 4 зорны 1 светлы 11 6 6 промні 6 2 ірдзець 1 цёмны 17 4 1 блекнуць 2 бліскучы 2 1 2 мігценне 2 4 тусклы 2 зыркі 3 яскравы 1 1 бражджыць 1
Найбольш частотнавызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Паводлебіблейскай міфалогіі, гэта найбольш важная сімволіка супярэчнасці быцця, ягоглыбіннай таямніцы і знамянальных пераходаў. Паняцці “светлы" і “цёмны”маюць глыбокі трансцэндэнтны характар.
Як можна заўважыць,група люксонімаў больш шырока прадстаўлена лексемамі, якія маюць вельмі рэдкуюпаўтаральнась. Гэта адрознівае іх ад каларонімаў у паэзіі аўтара.
Найбольшайчастнотнасцю (пасля названых антанімычных люксонімаў) вызначаюцца люксонімы,якія абазначаюць вышэйшую ступень праяўлення свету: ззяць, зігцець, агністы.
Калі гаварыць прааднесенасць люксонімаў да пэўных часцін мовы, то найбольш часта яны выражаюццаназоўнікамі. Тлумачыцца гэты факт тым, што функцыянальна назоўнік здолныназываць з’яву, прадмет, у тым ліку і тую, што мае дачыненне да свету і колеру.
2.2 Ахраматычныя каларонімы ілюксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя
Як адзначаюцьспецыялісты, усе колеры падзяляюцца на храматычныя і ахраматычныя. Дахраматычных, ці асноўных, адносяць сем колераў вясёлкі — чырвоны, аранжавы,жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы; да ахраматычных — белы, чорны і ўсешэрыя колеры.
Акрамя названыхможна выдзеліць трэцюю — найменні колераў, што нельга аднесці ні дахраматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.
Вялікую ролю ўсістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгрывае прыём “колеравагакантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцыкаларонімаў у межах мікракантэксту.
Трэба звярнуць увагуна супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ўвялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў. Так,прыметнікі “чорны” і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныявочы, ночы; белы снег). Але ў паэзіі А. Салаўя названыя каларатывывыкарыстоўваюцца ў пераносным сэнсе.
Чорны колерзвычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў упадсвядомасці кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы колер звязваеццааўтарам з міфалагічнымі істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнемпра грахоўнасць і Сатану:
І знікне чорныпрывід Сатаны;
Чорнай сцёкупыр крывёй;
А ён прыходзіцьзнішчыць духа злога туды, дзе цемры йшчэ былое ўладанне;
Абагнацьнатоўпы чорныя свавольных сценяў;
Кане ў змрок нячыстагаспакуса;
Колькі думакнязбытных бярэ да сябе падысподняя цьма;
Дастатковачастотнымі з’яўляюцца выпадкі ўжывання прыметніка “цёмны", або назоўніка“цемра” у спалучэнні з назвамі істот, якія ў свядомасці людзей набліжаныя данечага адмойнага, жахлівага, непрыемнага, прыносяць няшчасці:
Сыты чорнымгруганом абед;
Чорны крукзакракаў на ўсё горла;
Супрацьпастаўленнеразгледжаных колераў, іх антанімічнасць праяўляецца ў межах адного кантэксту,дзе пераход ад цемры да святла, змена ночы і дня — сімвал перамогі дабрыні надзлом:
Святло развеецемру пусткі;
Святляр жыцця,цямняр агоній;
Краса парыбылой з цямна ў святло вядзе;
З глушы, дзеймгла, вы вядзіцё ў край святла, той край — жыццё;
З цемры былогавыходзіць наперад да яснага сонца;
Спалімаланкавым агнем, не цёмнай ноччу будзь, а днём;
Вядуць ягонябачныя дзівы і ў нудны змрок,і ў сонечны прасвет.
У аўтарскайпазіцыі можна выдзеліць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: адна з іх апісвае веру ўаптымістычнае заканчэнне любой справы, добрае будучае і веру ў перамогу дабрынінад злом:
Неба Крыўі незацемраць хмары;
Пабачыць светбез цемры, без руін;
Хоць цьмысупонь рве ноч — ты йшчэ не згас;
Зачыніш навекідзверы з пустэльні цемры і знявер;
Нічога, што зцемрай не ладжу ідучы;
Другая ж, адваротнаятэндэнцыя — апісвае непераможнасць чорных сілаў і бездапоможнасць чалавека ўзмаганні з імі:
Пад цяжкайхмарай дыму і сажы шчарнее нават белы снег;
Цемра гусцее;
Застою — цемень, хмуры дол;
Поўнач схаваемяне, цемрадзі процем густы досвітку промень мільгне;
Пакіну ў цемрыгустой;
Пад змрокамжутлах перагас твой дзень пагас;
Сустракаюццаадзінкавыя выпадкі ўжывання калароніма са значэннем чорнага колеру, калі імапісваецца тая ўмова, пры якой чалавек адчуваў сябе шчаслівым, радасным:
Як жыў табой,тады не ведаў цемры я;
Да групыахраматычных колераў таксама адносім белы, які даволі часта сустракаецца ўтэксце вершаў разгледжаных намі зборнікаў. Белы колер — гэта эквівалентдзённага святла, гэта сімвал малака і семені, што атаясамліваюцца з жыццём. Вельмічаста гэты колер выкарыстоўваецца для характарыстыкі белых грудзей (грудкі),белых рук (ручкі), вусаў, што, магчыма, вядзе свій пачатак яшчэ з вуснайнароднай творчасці: белы снег, белы дзень, белыя росы, анёл белы [11; 48].
Белы колер уаўтара ў асноўным апісвае з’явы прыроды: квіценне садоў
Пад беллю дрэвымаўчаць прароча;
О, край садоў,палотнаў белых;
Зямлю, пакрытуюбелым снегам:
Зямля схаванапад белаю аўчынай;
Шчарнее наватбелы снег;
Зіма нашугавейных белых крылах;
У тэй зімовайбелай сумятні
Аблокі (абохмурынкі) на небе:
Гай яшчэзеляней, хмурынкі шчэ бялей;
А з неба ўлюстры водаў адсвечваюцца белыя аблокі;
Зрэдку аўтарвыкарыстоўвае фразеалагічныя і метафарычныя выразы:
Дні ідуць ісрэбрам беляць скронь; Тут на белы свет з’явіўся.
Белы колер — гэтаяшчэ і колер срэбра, а срэбра — гэта колер Месяца і патоку прарокаў, штоачышчаюць аўру зямлі. Нядзіўна, што ў паэтычных творах наогул і у творах А. Салаўяў прыватнасці, заўсёды нясе дадатную ацэнку:
Серабрыстаязбруя, астрогі ззяюць;
Серабрыстыяводы вобраз той назаўсёды як у люстры адбі; ў
Звоніць срэбрамкрыніца;
Мігаценнесрэбная расінкі;
Раса лугоў расакрыштальная, срабрыстая;
Узыйдзе ранаксрэбны на лугі.
Як зазначанавышэй, да ахраматычных каларонімаў належаць найменні колеру, што абазначаюцьусе адценні шэрага. Хутчэй за ўсё, сустракаюцца найменні шэрага колеру прыапісанні стану прыроды, асаблівасцяў надвор’я:
Мораку шэраньразліў вечар ля хаты;
Ні шэрыхвечароў, ні мутных рання;
Узыйшоў напрастор шэры мораку дзень
Семантычнаезначэнне апісваемага калароніма блізкае да значэння лексемы “чорны": згэтым колерам асацыіруецца безыніцыятыўнасць, пасіўнасць і адсталасць уграмадстве, гісторыі [11; 48]. Так, дадзеная асаблівасць ілюструецца наступныміпрыкладамі:
Нямала час дзёншэрых прыгартаў;
Шэрань часінаўблагіх;
У шэрым замку,думна-сакавітым;
Зрэдку адзначаюццавыпадкі, калі дадзены колер выкарыстоўваўся для апісання колеру жывых істот:
Шэры конь звіхрастай цёмнай грывай.
2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычныхзборніках А. Салаўя
Побач зколера-светлавой і светлавой эстэтыкай вылучаецца таксама эстэтыка ізаляванагаколеру. Колер валодае найбольшай ступенню эмацыянальнага ўздзеяння, ён можанават выступаць адносна незалежным носьбітам пэўнага настрою, ідэйна-вобразнагазместу.
Трэба адзначыць,што адзін і той жа каларонім у розных дыстрыбуцыйных умовах можа мець рознуюканатацыю.
Класічная эстэтыкалічыць ізаляванасць колеру, яго якасці асноўным крытэрыем прыгажосці.
У храматычнайгрупе каларатываў перш за ўсё неабходна адзначыць ужыванне ў паэтычных тэкстахназваў “колер”, “фарбы”, якія абагульнена называюць наяўнасць колеравай лексікі:
Сярод іх шматтакіх цудоўных хварбаў, што лепшых нельга больш знайсці нідзе;
Вянок свійпромневы уладзе на хварбы;
У тых жахварбах шырокім шляхам лета прыставала;
І восень уваўсіх сваіх калёрах схіляецца ў паклонах
Краса ўвясновых зыркіх хварбах.
Група храматычныхколераў найбольш багата прадстаўлена з боку прыметнікаў, якія называюць адценніблакітнага і сіняга колераў.
Часцей за ўсё гэтыколер выкарыстоўваецца паэтам для апісання нябёсаў. З кантэкстаў можназразумець, што гэты колер асацыіруецца менавіта з небам Радзімы:
Узняўся сокам ублакіт;
Неба — вечнаясінь;
Блакіт нябёсаў;сінь азёраў;
У сінім небе сівыявоблакі плывуць;
Радзіму маю я,дзе неба йшчэ сіней;
Нат неба сінягааблонь пунсуе;
Любіў вяснойглядзець у сінь нябёсаў;
Частотнымі таксамаз’яўляюцца спалучэнні, дзе сіні (зрэдку) і блакітны (часцей) колеры служаць дляапісання вачэй:
Усмешка такая,і гэткі блакітны пагляд;
Тугой падзяўчыне любімай, па ейных блакітных вачах;
Ах вочы,блакітныя вочы;
За ўсё сінейблакіт вачэй;
Заплюшчыў дзеньзмораныя сінія вочы;
Трэба адзначыцьтаксама выпадак, калі апісанне блакітнага колеру вачэй падаецца праз параўнанне:Вочы твае — васількі.
Упамінаеццааўтарам і кветка, што мае разглядаемы колер і з’яўляецца сімвалам Беларусі: Няманідзе блакітных васількоў.
У храматычнайгрупе колераў па колькасці таксама выдзяляецца зялёны. Трэба сказаць, што гэтыколер уваходзіць у групу самых глыбока сімвалічных колераў: можна прывесці дляілюстрацыі гэтага выказвання той факт, што зялёны колер складае колеравую гамуна сучасным сцягу Беларусі. Гэта свет зялёных раслін, без якіх немагчыма жыццёі якія сваімі каранямі ідуць у зямлю, а лістамі цягнуцца да неба [11; 49]. Так,у зборніках вершаў А. Салаўя сустракаем наступныя прыклады ўжывання дадзенагаколеру:
Каўром зялёнымслалася пад небам зямля;
Ля нізкіх ізялёных берагоў крыніца жвавая жывым ключом зазвоніць;
Гай яшчэ зеляней;
Дол — зяленівышоўк;
Між траваўзялёных ільсніцца раса;
Тухнее долумалахіт;
Зялёным хмелемнабрынялі хмары,
Як бачна зпрыкладаў, зялёны колер выкарыстоўваецца аўтарам для апісання прыроды: лугоў,палёў, ніў і садоў. Хаця аўтар і не засяроджвае ўвагу на адценнях зялёнагаколеру, але мы бачым тонкую розніцу колераў паміж “малахітам долу” і “зялёнагахмелю хмар".
Таксама ў групехраматычных колераў поруч з малаўжывальным прыметнікам “жоўты” (А зла ізайздрасці дакоры — куслівай жоўці марны плод) зафіксаваны прыетнікі“залаты", “залацісты". Як правіла, гэтыя прыметнікі ўжываюцца здаданым канататыўным значэннем у метафарычных спалучэннях:
Ты шэпчаш словыказкі залатой;
Дні спеляцьпасевы залатыя;
Як золатаўначы, як срэбра ўдзень;
Каціліся слёзызолатам зерняў ячменных;
Твае валасы — залатыя палёў каласы;
Будзе ён сонзалаты бачыць.
Рэдка ўжываюцца ўпаэзіі А. Салаўя адценні чырвоных, жоўтых колераў. Толькі некаторыя прыкладымогуць ілюстраваць наяўнасць дадзенага колеру ў зборніках: А неба чырваняй, бызаравам жаўрыцца; Ты макаў цвет, клёк ніваў спелых; Хутка ў мяне ля вакон раннібарвецьмуць, як ружы і пунсавецьме вясна.
Рэдкаўжывальнымідля паэзіі А. Салаўя з’яўляецца таксама ўжыванне адценняў колераў. Але тыяколеравыя кампазіты з адценнямі звязаныя менавіта з названымі “цёплымі”колерамі: Заслалі аранжава-мосяжнай коўдрай двор; Я гляджу за вакно: панадворкітам жоўта-барвовыя.
Такім чынам,аналіз прыметнікаў колеру ў разгледжаных зборніках дазволіў выявіць каляровуюпалітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокаеўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. Менавіта зялёны і сіні колерыактывізаваны тэматыкай паэтычных дыскурсаў паэта (тэма прыроды, тэма жыццячалавека ў еднасці з прыродай).
Звяртаючыся дахарактарыстыкі псіхолагамі чалавека ў сувязі з яго прыхільнасцю да цёплых ціхалодных колераў, можна адзначыць, што А. Салавей у большай ступеніэкстравертыўная (скіраваны да знешніх аб’ектаў), чым інтравертыўная (скіраванаяна ўнутраны свет думак, перажыванняў, самапаглыблення).
2.4 Асаблівасці люксонімаў упаэтычных зборніках
Светлавая эстэтыказ’яўляецца не толькі важным элементам у сістэме колерапісу, але і адным згалоўных выразнікаў светапогляду пісьменніка. Аналіз гарманічных колеравых і светлавыхспалучэнняў дазваляе гаварыць не толькі пра асаблівасці колераўспрымання, але іпра спецыфіку творчай манеры ўвогуле.
Адным са шляхоўрэалізацыі эстэтычных поглядаў пісьменніка выступаюць спалучэнні пэўных колераўці светлавых лексем у адпаведных дыстрыбуцыйных умовах.
Адной з найбольшяркіх старонак у гісторыі эстэтыкі з’яўляецца антычная светлавая эстэтыка. Яназаймала дамінантнае месца ў філасофіі Платона і эліністычнай школынеаплатонікаў. Так, Платон, напрыклад, абагаўляў святло [2; 7].
Словы “святло",“бляск", “ззянне" часта сустракаюцца ў працах Платона і прадстаўнікоўэліністычнай школы. Гэтыя словы сімвалізуюць сабой добрыя духоўныя сілы,ісціну, Боскі пачатак. Падобную семантыку маюць і люксонімы, што сустракаюцца ўпаэзіі А. Салаўя. Трэба, аднак, зазначыць, што акрамя названых слоў аўтарвыкарыстоўвае даволі шырокае кола тэрмінаў, што маюць за мэту абазначэннеасаблівасцяў святла:
Ён панясе дляўжытку і для ўцех святло навукі да крывіцкіх стрэх;
Хорам светлымайго маленства;
І сонца яснае звысі тады палле агністы сок цурком;
Нат неба сінягааблонь пунсуе, бы ў зігценні рання;
З берагу — уводы бліскучыя;
Кожны агеньчыкіх ззянне і пэрлінай кожнай багацце;
Розных траваўбліскі
Сонцаўзыходзячага зыркі круг;.
Акрамы назоўнікаўі прыметнікаў для выканання гэтай функцыі шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы:
Сонца ўзышло — ажылі і заззялі як перлы;
Заззяў бы вершвясёлкавай дугой, зазнічыў бы праз процьмы, праз вякі;
У росахзаіскрацца мурагі;
Твае рухі — мігценне зарніцы;
Заззяла неба,дом змаўкае ў сне. Не гасне зорка — шчасце зычыць мне
Ласкава зорыцьсонца з неба, галоўкі лашчачы дзяцей;
Кроплі слёз такзіхцяць маністамі;
У сузор’ізаззяе Колас;
Хай у хмурнайчужой краіне не засае яно ў журбе.
Ва ўсе часы святлоз’яўлялася адным з галоўных элементаў эстэтычнай канцэпцыі і філасофіі, іпісьма.
Частотнымі ўпаэзіі А. Салаўя з’яўляюцца выпадкі выкарыстання слоў з антанімічнай семантыкай:
Ёй належыць натсонца — зацемніць іншы раз яе хмаркаю;
Ты яшчэ не згас;
Знічаў нетускнуць агні. Іх не пагасіць ніхто.
Пад змрокамжутлых перагас твой дзень пагас.
Люксонімыпадзяляюцца паводле характару іх спалучэння на дзве групы: колера-светлавыя іўласнасветлавыя. Да першай групы належаць гарманічныя камбінацыі каларонімаў ілюксонімаў:
А з неба ўлюстры водаў адсвечваюцца белыя аблокі;
Мігценнесрэбнае расінкі;
Пазалаціўсутункі ззяннем з неба месяц
а да другой — камбінацыі люксонімаў:
Заззяесветланосны зніч;
Той светлайпрышласці ўсход перад вачмі маймі гарыць нязгасна;
А ён не гасне — свеціць дух вячысты;
Люксонімы, якіяхарактарызуюцца “светлавой насычанасцю" а таксама ахраматычныя каларонімы“чорны", “белы”, “шэры" — адметныя тым, што адрозніваюцца ступеннюадрознення ахраматычнага колеру ці святла ад абсалютнай цемнаты. Узровеньсветлавой насычанасці таксама можа адвольна вар’іравацца ў залежнасці адвырашаемых аўтарам мастацкіх задач. Тэрміны “тон” і “насычанасць” шырокавыкарыстоўваюцца і ў мастацтвазнаўстве. Пад “тонам” звычайна разумеюць розніцуў адценнях адной і той жа фарбы, што адрозніваецца сваёй інтенсіўнасцю.
“Насычанасць” жаапісваеццасловамі “цмяны”, “бледны", “слабы", “моцны".
Падсумоўваючывынікі дадзенай главы можна прыйсці да наступных вынікаў:
Найбольшчастотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастатковачаста ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказалісякаларонімы жоўты і чырвоны.
Абсалютнаябольшасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі.
Найбольш частотнавызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Супрацьлеглыяпа сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасціпрысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў.
Аналіз храматычнайгрупы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітрупаэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжываннеколеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі з’яўляюццаколеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.
Калі гаварыць праасаблівасці ўжывання люксонімаў у паэтычных зборніках А. Салаўя, то трэба звярнуцьувагу на пераважны выбар пісьменнікам такіх святлоабазначэнняў, якія маюцьнайвышэйшую інтэнсіўнасць святла.
Заключэнне
Несумненна, штоколеранайменні з’яўляюцца неад’емнай часткай слоўніка кожнага мастака, паколькіапісанне жыцця чалавека, прыроды, самых розных рэалій не можа быць поўным,дакладным без ужывання гэтай групы лексікі. Але такая роля каларатываўхарактэрна для ўжываня іх у рознай колькасці і разнастайнасці любым і кожнымносьбітам мовы. У мастацкім творы, зразумела, скарыстоўваюцца каларатывы ўнамінатыўнай функцыі, але толькі ёю іх ужыванне не абмяжоўваецца, боспецыфічнай уласцівасцю мастацкага маўлення з’яўляецца сэнсавая шматпланавасцьслоў, ужыванне іх у мэтах мастацкай вобразнасці.
Паводле меркаванняІ.В. Гётэ, які вядомы не толькі як майстар прыгожага пісьменства, але і якспецыяліст у колеразнаўстве (у канцы XVIII стагоддзя ён прапанаваў новы спосаб класіфікацыі колераў, у асновеякога ляжыць фізіялагічны прынцып), колеры ўздзейнічаюць на душу: яны здольныявыклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць або хвалююць,яны прымушаюць смуткаваць або радавацца.
Даследаваннесістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькіпра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыілексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", асветлавой лексікі — “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюццамастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
Эстэтычныя поглядыпісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная,аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны; блізкі — далёкі; глухі — звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.
Статыстычны аналізсведчыць, што колеравая палітра ў мове паэтычных твораў А. Салаўя ўключае 70розных назваў колеру, 135 розных адценняў колеру, якія аб’яднаны ў 7 колеравыхкодах (4 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частотнасцю вызначаюццаблакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залатыколеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і чырвоны.
Аналіз храматычнайгрупы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітрупаэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжываннеколеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі з’яўляюццаколеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.
Можна зрабіцьвывад пра тое, што А. Салавей адносіцца да поліхромных паэтаў, паколькі ў мовеяго паэтычных твораў адзначаюцца каларатывы розных груп, выяўляеццаразнастайнасць колернага адлюстравання рэчаіснасці, прадстаўленая вачыма паэта.
Спіс літаратуры
1. Аўрамчык М. Пакутныя вандроўнікі // Полымя. — 1996.- №11, — с.278 — 284.
2. Бабіч Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў моветвораў Я. Коласа: Манаграфія /Віцебск. УА “ВДУ імя П.М. Машэрава; 2002. — 127 с.
3. Бабіч Ю.М. Семантычныя палі “Колер” і “Святло"ў мове твораў Я. Коласа: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступені канд. філал.Навук/ БДУ. — Мн.: 1999. — 17 с.
4. Бахилина Н.Б. История цветового значения в русскомязыке. — М., — 1975. — 288 с.
5. Бецольд В. Учение о цветах по отношению к искусству.- СпБ. — 1978. — 208 с.
6. Васючэнка П. Магістр паэзіі з вёскі Крысава // Крыніца,- 1997, — №6.
7. Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу…// Роднае слова. — 1993. — №4, с.14 — 24.
8. “Жыву і дыхаю, мой Край, табою…” Алесь Салавей 1922- 1978 // Савік Л.С. Пакліканыя: літ. Беларускага замежжа. — Мн.: 2001, — с.351- 413
9. Кожынава А.А. Ідэя святла ў вобразнай сістэмемалітваў К. Тураўскага // Веснік БДУ, сер.4. Філалогія. — 1994, — №1, — с.21-24.
10. Лапацінская В. Колеравыя функцыі эпітэтаў утворчасці паэтаў 60-сятнікаў // Бел. — руска-польскае супастаўляльнаемовазнаўства. Зб. навук. Артыкулаў.7 Міжнар. навук. Канферэнцыі. — Віцебск, — 2006.- с.410-412.
11. Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Я. Купалы. — Мн.,Бел. навука, 2004. — 272 с.
12. Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? — Мн.: Маст. літаратура.,1996. — с.171 — 190.
13. Никулина Т.Е. Цветовые прилагательные в языке различных жанров русскогофольклора. Автореф. дис. Моск. гос. пед. институт. — М., 1989. — 16 с.
14. Паршина В.Л. Закономерности функционирования цветовых слов в поэтическихпроизведениях Н.А. Некрасова / Ленингр. гос. институт. — Л., 1983. — 19 с.
15. Русецкий В.Ф. Ключ к слову: Беседы о языкехудожественной литературы: Пособие для учителей. — Мн.: Экоперспектива, 2000. — 128 с.
16. Салавей А. Жыццё і паэтычная спадчына Алеся Салаўя// Крыніца, — 1997, — №6, — с.2.
17. Трыпуціна Т.М. Аналіз слова і фразеўжывання ўмастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Я. Брыля. Вучэбны дапаможнік/ “Мінскідзярж. пед. Інстытут", — Мн. — 1984. — 76 с.
18. Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. — Мн.: ВыдавецтваМіністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР. — 1962. — 246 с.