Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота

Ян Чачотнарадзіўся ў Малюшычах(7.7.1796-23.8.1847) Наваградскага павета (цяперКарэліцкі раён) у шляхецкай сям’і. Гады вучобы ў Наваградскай дамініканскайшколе (скончыў у 1815г.) прынеслі сяброўства з Адамам Міцкевічам, спасціжэннебагатай народнай культуры. Як успамінаў пазней іх зямляк Ігнат Дамейка,блізкасць да народнага жыцця спрыяла фарміраванню дэмакратычнага светапогляду іпаэтычных сімпатыяў:«Два нашы студэнты Наваградскай школы з гадоўмаленства добра ведалі наш літоўскі люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся ягодухам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчкаНаваградак не шмат чым адрознівалася ад нашы вёсак і засценкаў. Школьнае жыццёбыло хутчэй сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасці,бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогаястраха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хуткаўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да смерці застаўся вернынароднай паэзіі…».
У Віленскімуніверсітэце(1815-16) Чачот далучаецца да філамацкага руху, узначальваелітаратурны аддзел таварыства філарэтаў. Без яго не абыходзіцца ніводная падзеяў жыцці віленскіх студэнтаў. Фрагменты яго выступленняў на пасяджэнняхтаварыства філаматаў даносяць да нас прывабны, высакародны воблік гэтагаталенавітага юнака, патрыёта свайго краю. «Хто дбае пра грамадскае дабро,інакш кажучы пра шчасце, асвету і славу краю, хто рады прысвяціць яму самагосябе, аддаць яму ўсе здольнасці, сілы і маёмасць – з’яўляецца сапраўднымграмадзянінам», — выказваў свае думкі Чачот.
На сходах івечарынках студэнскай моладзі часта гучалі вершы і песні на словы Я. Чачота,выконваліся яго драматычныя сцэнкі, напісаныя адмыслова да імянінаўсяброў-філаматаў. Вельмі папулярнымі былі вершы «Што старыя за вар’яты!»,«Гэй, малойцы!». Гэта паэзія маладых пачуццяў, прагі шчасця івысакародных учынкаў: «Кожны з нас айчыне Паслужыць павінен, Свету, добрымлюдзям – Славу так здабудзем!» («Гэй, малой-цы»).
У сваёй творчасціЧачот упершыню у паэзіі філаматаў звярнуўся да нацыянальнага фальклору яккрыніцы матываў і вобразаў вялікай мастацкай сілы. У 1818-1819 гг. ён пішабалады, заснаваныя на народных легендах і паданнях, узятых непасрэдна зфальклору ці з летапісных крыніц.
Паэзіях родныхЧачоту мясцін падказаных сюжэты балад «Свіцязь», «Калдычэўскішчупак», «Мышанка». Народная легенда пра ўзнікненне возераСвіцязь на месцы згінуўшага горада натхніла трох паэтаў-філаматаў – Я.Чачота,А.Міцкевіча, Т.Зана, — і кожны стварыў сваю мастацкую версію гытай фантастычнайпадзеі. «Свіцязі» А.Міцкевіча мае героіка – патрыятычнае гучанне:жыхары горада ў час варожай аблогі выбіраюць смерць, але не палон. Т.Зан, як іЯ.Чачот, дае маральна- хрысціяскае вытлумачэнне трагедыі горада Свіцязь: горадправальваецца і затапліваецца за грахі яго жыхароў, за пралітую бязвінначалавечую кроў. Прытым у баладзе Я. Чачота гэты матыў акцэнтуецца, дапаўняеццаматывам продажу душы д’яблу.
Я.Чачот умелакантамінуе, спалучае у сваіх баладах розныя матывы, дасягаючы сюжэтнайразгалінаванасці твора. У баладзе «Радзівіл, або заснаванне Вільні»цікава спалучаюцца вядомыя з народнай творчасці, а таксама з летапісных крыніці «Хронікі» М. Стрыйкоўскага легенды пра вярхоўнага літоўскага жрацаКрыве-Крывейту, прароча сон Гедыміна пасля ўдалага палявання на месцы будучайВільніі разгадку гэтага сну Ліздзейкам, ад якога пойдзе род Радзівілаў. У гэтайбаладзе Я.Чачота, а таксама ў «Наваградскім замку» паэтызаваласялегендарная гісторыя роднага краю.
Пазней, ужо ў40-х гг., у сваім вершы «Леў Сапега, віленскі ваявода, гетман літоўскі»Ян Чачот звернецца да вобраза выдатнай гістарычнай асобы. Вывучаючы права ўстудэнскія гады, малады Чачот зачытваўся Літоўскім Статутам, створаны падкіраўніцтвам Льва Сапегі, ён літаральна спяваў асобныя артыкулы гэтагаславутага заканадаўчага кодэкса дзяржавы, пра што пісаў сваім сябрам.
Культурна –асветніцкая дзейнасць філаматаў і іх літаратурная творчасць садзейнічаліабуджэнню гістарычнай памяці паняволеннага краю.
Але найбольшырэзананс мела творчасць Я.Чачота на беларускай мове. Пераадольваючы энерцыюпольска – шляхецкага выхавання, Чачот адважыўся пісаць на мове сваёй зямлі.Поспех быў незвычайны. Вершы Чачота патрыятычнай моладдзю завучваліся напамяць, спяваліся. На жаль, з беларускамоўнай творчасці Чачота – філаматазахаваліся толькі некалькі твораў і фрагментаў: драматычная сцэнка да імянінаўЮзэфа Яжоўскага «Яжовыя», верш «На прыезд Адама Міцкевіча»,фрагменты песні «Да пакіньце горла драць…» і два радкі верша,напісаннага ўжо ў турэмным зняволенні(1823, Вільня) ў чаканні прысуду па справефіламатаў:«Да лятуць, лятуць, да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкайРусі…».
Адбыўшы высылкуна Урале (крэпасць Кізіл, Уфа 1825) і ў Цверы(1831), Я.Чачот у 1833 г.вяртаеццана радзіму. Тут, на Лепельшчыне і Наваградчыне(у бібліятэцы Храптовічаў), Чачотпачынае дзейнасць як вучоны – фалькларыст. Ён запісаў і выдаў шэсць тамоўбеларускіх народных песень(каля 1000) «Сялянскія песні з-пад Нёмана іДзвіны» ( Вільня, 1837- 1846) у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале.Уфальклорных зборніках 1844 і 1846 гг. былі змешаны і ўласныя паэтычныя творы Я.Чачотана беларускай мове – каля 30 вершаў.
Вершы Я.Чачота30-40-гг. выяўляюць дэмакратычныя сімпатыі аўтара, яго блізкасць да жыццянарода: "І мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў Іўмеў спагадаці" («Да мілых мужычкоў»).
Чачотзанепакоенны маральным станам сялянства, даведзенага ў эпоху прыгону да крайняймяжы чалавечага існавання. Ён цярпліва і тактоўна павучае селяніна, як ладзіцьсвій побыт, засцерагае ад п’янства. Паэт выступае ў сваіх вершах як асветнікнарода, да якога звяртаецца на яго ж мове, а для свайго часу гэта былапрагрэсіўная грамадзянская і творчая пазіція.
Аднак, Ян Чачотне лічыў літаратурную творчасць галоўнай справай свайго жыцця. Ён крытычнаставіўся да свайго пісьменніцкага таленту, нават недаацэньваў яго. Галоўнай жасправай свайго жыцця Ян Чачот лічыў збіранне фальклору, зварот да народныхтрадыцый.
Значнымз’яўляецца ўклад Яна Чачота ў галіну мовазнаўства. Так, ён лічыў неабходнымрабіць крокі на шляху да ўнармавання мовы. Таму самастойна пачынае стварацьслоўнік беларускай мовы (200 слоў), якую ён называе «крывіцкай».
Творчасць паэта,як справядліва зазаначае К. Цвірка, — яскравае сведчане «нараджэння новайбеларускай літаратуры і адначасова нацыянальнага адраджэння однаго з самабытныхі вялікіх народаў».

ЛІТАРАТУРА
1.      Беларускаялітаратура: ХІ-ХХст.ст Дапаможнік для школьнікаў ліцэяў, гімназій, ВНУ/А.І.Бельскі,У.Г.Кароткі, П.І.Навуменка і інш.-2-е выданне, дапрац.-Мн.«Аверсэв»,2001.-415с..
2.      Энцыклапедыялітаратуры і мастацтваБеларусі: У5т.Т.5.Скамарохі-Яшчур/Рэдкал.:І.П.Шамякін(галоўны рэдактар) іінш.-Мн.: БелСЭ,1987.-703с.,32л. іл.:іл.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.