Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.

Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай ісусветнай літаратуры
ХVІ-ХХ ст.
 

 
ЗМЕСТ
 
1. Вядучыя напрамкі і плыні ўеўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.
1.1 Барока
1.2 Класіцызм
1.3Сентыменталізм
1.4Рамантызм
1.5Рэалізм
1.5.1Агульнаепаняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнайлітаратуры
1.5.2Рэалізму беларускай літаратуры
1.5.3Рэалізм ісучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
1.6Натуралізм
Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вядучыя напрамкі і плыні ўеўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.
 
1.1 Барока
 
Барока (ад італ. barocco,літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкідадзенага слова-тэрміна) – адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, якіразвіваўся нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны ХVІ ст. (Іспанія, Італія) да80-х гг. ХVІІІ ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе відымастацтва, наклала адбітак на асаблівасці навуковай і філасофскай думкі, нарозныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул можна з поўнай падставай (і нагэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аббарочным светапоглядзе і светаадчуванні.
Барока ўключыла ў сябе розныяідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадстаўнікіКонтррэфармацыі, і пратэстанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж,дваранская арыстакратыя, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснаганасельніцтва.
Барока як мастацкі стыль вылучаедынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкіі рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал,складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, наватсенсацыйнага. У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелыхсілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўленыўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага зсабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей,поўнай улады над светам року і выпадку – адна з цэнтральных тэм барочныхаўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, такімчынам, на борока свой выразны адбітак.
Літаратура барока прадстаўлена ўІспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона,драмамі Тырса дэ Маліны, сатырай Кеведа-і-Вільегаса (у тым ліку і ягохітрунскім раманам); у Італіі – паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм);у Германіі – трагедыямі А. Грыфіуса і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф.Шпе, раманам Грымельсхаузена; у Францыі – паэзіяй і прозай Т. д’Абінье,раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдэры (г. зв. прэцыёзная літаратура),раманамі Ш. Сарэля; у Англіі – трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара. Як ужоадзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах,у прыватнасці, у творчасці Я. Морштына, С. Твардоўскага, (Польша), А. Міхны(Чэхія), І. Гундуліча (Харватыя), І. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С.Полацкага (Беларусь і Расія).
Дарэчы, барока знайшло таксама ісваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з’яўляюцца іспанец Б. Грасіян(трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э.Тэзаура («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655).
К сярэдзіне ХVІІІ ст. барока ў ягоарыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. rococo –маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога – геданізм. Улітаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццёанакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты,элегіі) і г. д.
Як зазначае адзін з самыхдасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «убеларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразнавыявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове ХVІІ – першай трэціХVІІІ стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, штоасабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасці, але якмастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокамнаперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя ірэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовайлітаратуры і фальклору». Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С.Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожагапісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнайдраме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі творамі народнагатэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнайпарадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст даАбуховіча», «Казане руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы.
1.2 Класіцызм
Класіцызмам (ад лац. classicus –узорны) называецца метад, напрамак і стыль еўрапейскай мастацкай культуры (утым ліку і літаратуры) другой паловы ХVІІ – пачатку ХІХ стст.
Сутнасць класіцызму выявілася ўкананізацыі антычнай класікі, арыентацыі на яе як на дасканалы ўзор длянаследавання, у нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасцівобразнага абугульнення (тыпізацыі) без усебаковага выяўлення пры гэтымнепаўторна-асабовага (індывідуалізацыі). Класіцызм характарызуеццауніверсальнасцю, бо ахапіў усе віды мастацтва, а таксама эстэтыку і крытыку.Для яго характэрна таксама пэўнае стылявое адзінства.
Як мастацкі метад класіцызмгрунтаваўся ў многім на традыцыях Адраджэння (крыху забягаючы наперад, заўважымшто ў класіцызме таксама было вельмі шмат момантаў, якія ішлі ўразрэз задраджэнскай дактрынай), сінтэзуючы пры гэтым таксама ў пэўнай ступені інекаторыя дасягненні барока.
Паэтыка класіцызму пачаласкладвацца ў эпоху позняга Адраджэння ў Італіі (працы Л. Кастэльвестра і Ю.Скалігера). Аднак у якасці цэласнай мастацкай сістэмы класіцызм выступіў толькіў ХVІІ ст. у Францыі ў перыяд умацавання і росквіту ў дадзенай краінеабсалютызму. Першым буйным тэарэтыкам французскага класіцызму стаў Ф. Малерб,аднак закончанае сістэмнае выражэнне дадзены метад і стыль атрымаў у вершаванымтрактаце М. Буало «Паэтычнае майстэрства» (1674).
Працягваючы некаторыя традыцыіАдраджэння (пакланенне антычным пісьменнікам, вера ў розум, ідэал гармоніі імеры), класіцызм разам з тым з’яўляўся своеасаблівай антытэзай Рэнесансу. Гэтавыяўлялася ў тым, што за знешняй гармоніяй у класіцызме хаваецца ўнутраная антынамічнасцьсветаадчування. Дадзеная акалічнасць крыху родніць класіцызм з барока, хоцьгэтыя метады ў аснове сваёй надзвычай розныя. Родавае і індывідуальнае,грамадскае і асабістае, розум і пачуццё, цывілізацыя і прырода ў мастацтвеРэнесансу выступалі (праўда, у асноўным у тэндэнцыі) як адзінае гарманічнаецэлае. У класіцызме ж яны рэзка палярызуюцца. У аснове эстэтыкі класіцызмуляжаць прынцыпы рацыяналізму, якія адпавядаюць філасофскім ідэям картэзіянства.Яны сцвярджаюць погляд на мастацкі твор як на поўнасцю штучнае ўтварэнне,арганізаванае розумам і логікай, без якіх бы там ні было прымешак інтуіцыі,падсвядомага і г. д.
Эстэтыка класіцызму ўсталёўваестрогую іерархію жанраў, якія падзяляюцца на два супрацьлеглыя полюсы:«высокія» і «нізкія». Сфера «высокіх» жанраў, да якіх адносяцца трагедыя,эпапея і ода (пісаліся дадзеныя жанры толькі вершам), – дзяржаўнае жыццё,важныя гістарычныя падзеі, міфалогія; героі твораў – манархі, палкаводцы,вядомыя міфалагічныя асобы, рэлігійныя падзвіжнікі. «Нізкія» жанры (камедыя,сатыра, байка) адлюстроўваюць прыватнае паўсядзённае жыццё сярэдніх па сваймуграмадскаму становішчу і матэрыяльнаму дастатку людзей. Часам у персанажнуюсферу «нізкіх» жанраў пранікаюць і прадстаўнікі вясковага і гарадскога плебсу.Прамежкавае месца адведзена «сярэднім» жанрам – элегіі, ідыліі, пасланню,санету, песні. Кожны жанр у класіцызме мае строгія межы і яскрава выражаныяфармальныя прыкметы. Не дапускалася спалучэння ў творах узвышанага і нізкага,трагічнага і камічнага, гераічнага і звычайнага: што дазволена сатыры, тое непавінна быць у трагедыі, што з’яўляецца прыдатным для камедыі, тое ні ў якімразе не павінна выкарыстоўвацца ў эпапеі, і г. д.
Вядучым жанрам класіцызму сталатрагедыя, звернутая да адлюстравання важнейшых грамадскіх і маральна-этычныхпраблем веку. Грамадскія канфлікты паўстаюць у ёй адлюстраванымі ў душахгерояў, якія пастаўлены перад неабходнасцю выбару паміж дзяржаўным доўгам іасабістымі памкненнямі. Самымі вядомымі французскімі трагікамі класіцыстычнагачасу з’яўляюцца П. Карнэль і Ж. Расін.
У класіцыстычную французскуюкамедыю найбольшы ўклад унёс Ж. Мальер, у байку – Ж. Лафантэн, сатыру – Н.Буало, маралістычную прозу – Ф. Ларашфуко.
Рацыяналістычны падыход вызначаў укласіцыстаў адносіны да паэтычнай формы: кожны твор павінен быць строгапрадуманым, кампазіцыя пабудавана лагічна, з суразмернасцю кожнай часткі, стыльхарактарызавацца празрыстасцю, мова – лаканічнасцю і дакладнасцю.
Асабліва строгія патрабаванніпрад’яўляліся да драматычных жанраў, перш за ўсё да трагедыі, якая павінна быласкладацца з пяці актаў. Камедыі маглі быць і трохактовымі (у ХVІІІ ст.з’яўляюцца аднаактовыя камедыі), але ні ў якім разе чатырох- ці двухактовымі.Вельмі строга сачылі тэарэтыкі класіцызму за выкананнем прынцыпу трох адзінстваў– месца, дзеяння і часу, сфармуляваных яшчэ ў трактатах Дж. Трысіна і Ю.Скалігера, якія ў сваю чаргу абапіраліся на «Паэтыку» Арыстоцеля. Згоднаправілу адзінства месца, усё дзеянне павінна адбывацца ў адным месцы – палацы,доме ці нават пакоі. Адзінства часу патрабавала, каб дзеянне п’есы абавязковаўкладвалася ў сутачны адрэзак. Нарэшце, адзінства дзеяння вымушала, каб падзеі,адлюстраваныя ў п’есе, мелі свой пачатак, развіццё і заканчэнне. Акрамя таго, утворы не павінна быць ніякіх «лішніх» эпізодаў і дзеючых асоб – усяго таго, штоне звязана з асноўным дзеяннем.
Пік у развіцці французскагакласіцызму прыпадае на 60–80-я гг. ХVІІ ст. Затым ён крыху занепадае, а зпачаткам эпохі Асветніцтва зноў адраджаецца і існуе больш-менш стабільна даВялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі, а таксама ў час яе. Асаблівы ўклад уфранцузскі асветніцкі класіцызм унеслі Вальтэр і М.Ж. Шэнье. Поўнасцю зніккласіцызм з літаратуры Францыі толькі к 30-м гг. ХІХ ст.
Пад уплывам французскай літаратурыкласіцызм развіваецца і ў іншых краінах Еўропы: у Англіі (А. Поп, Дж. Адысан),Італіі (В. Альф’еры, часткова У. Фаскола), Германіі (І. Готшэд, і асаблівапрадстаўнікі веймарскага класіцызму ў асобах І. Гётэ і Ф. Шылера), Расіі (А.Канцемір, В. Традзьякоўскі, М. Ламаносаў, А. Сумарокаў).
«На Беларусі, у Польшчы і Літве, –пішуць У. Конан і А. Мальдіс, – тэндэнцыі класіцызму прыкметны з ХVІІ ст. як утэорыі (курсы паэтыкі і рыторыкі), так і ў мастацкай практыцы (пераважна ўархітэктуры і сілабічнай паэзіі)». У якасці прыкладу вучоныя прыводзяцьдзейнасць М. Сарбеўскага (тэорыя) і С. Полацкага (паэзія, прычым у спалучэнні збарочнымі элементамі). Больш жа паслядоўна, на думку гэтых жа даследчыкаў,класіцызм у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі выявіўся ў2-й пал. ХVІІ – пач. ХІХ стст. у творчасці А. Нарушэвіча, А. Нямцэвіча, Ф.Багамольца, Т. Глінскай, І. Сакольскага, І. Галянеўскага, М. Карыцкага, М.Цяцерскага, К. Марашэўскага, І. Юрэвіча, а таксама ў ананімнай бурлескнайпаэзіі («Таго дня вельмі слаўнага», «Стары Восіп барадаты», «УваскрасеннеХрыстова» і інш.). Эстэтыка класіцызму наклала пэўны адбітак на творчасцьнекаторых пісьменнікаў ХІХ ст. (Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча).
У літаратуразнаўстве ў дачыненніда шэрагу з’яў еўрапейскай літаратуры ХІХ–ХХ стст. ужываецца тэрмін«неакласіцызм». Як адзначаецца ў ЛЭС, «літаратурныя з’явы, якія адносяцца данеакласіцызму, працягваючы ў чымсьці традыцыі класіцызму, узніклі, аднак, паслязмены яго другімі накірункамі (не раней пач. ХІХ ст.) і ў розных гістарычныхумовах і нацыянальных літаратурах набылі рознае ідэйна-мастацкае значэнне.Неакласіцызм знаходзяць у «лёгкай паэзіі», у вершах А. Майкава і М.Ф. Шчарбіны,у «парнасцаў», у паэзіі і драматургіі рускіх сімвалістаў (І.Ф. Аненскі, В.Я.Брусаў, Вяч. Іваноў), у сучаснай французскай драматургіі (Ж. Ануй, Ж.П. Сартр,Ж. Жыраду»).
1.3 Сентыменталізм
Як ужо адзначалася ў пытанні,прысвечаным разгляду пафасу, тэарэтыкамі літаратуры вылучаецца сентыментальныпафас, які можа характарызаваць твор любой эпохі, і сентыменталізм яклітаратурна-мастацкі метад і стыль, на аснове якога ў канкрэтны час (сярэдзіна– другая палова ХVІІІ ст.) утварыўся ў Еўропе адпаведны літаратурны напрамак.
Сентыменталізмам (ад франц.sentiment – пачуццё, англ. sentimental – пачуццёвы) называецца напрамак уеўрапейскай літаратуры другой паловы ХVІІІ ст., узнікшы ў выніку крызісуасветніцкага рацыяналізму. Тэрмін «сентыментальны» ў дачыненні да літаратурыпачаў выкарыстоўвацца яшчэ з канца 1740-х гг., аднак канчаткова замацаваўся паслявыхаду рамана англійскага пісьменніка Л. Стэрна «Сентыментальнае падарожжа паФранцыі і Італіі» (1768). Менавіта ў Англіі, у яе літаратуры, сентыменталізмякраз і атрымаў сваё найбольш закончанае сістэмнае выражэнне.
Хоць сентыменталізм і парадзіў крызісасветніцкай ідэалогіі, яго прадстаўнікі, зазначым, не поўнасцю парываюць зтрадыцыямі Асветніцтва. «Надаючы асаблівае значэнне пачуццю, жыццю сэрца,апеліруючы да этычных асноў чалавечага быцця, сентыменталісты не адмаўлялізначэнне розуму, ведаў для ўдасканалення чалавека. Пачуццё ў сентыменталісцкімвытлумачэнні не ірацыянальнае. Будучы падобным да розуму, яно ёсць натуральнаяпраява чалавечай прыроды. Як і розум, у сентыменталістаў несапсаванае,непасрэднае пачуццё супрацьпастаўлена забабонам сацыяльным, саслоўным,рэлігійным. Сувязь сентыменталізму з філасофіяй Асветніцтва сказалася і ўвастрыні маральна-этычнай праблематыкі твораў, у ідэі пазасаслоўнай каштоўнасціасобы».
Як ужо адзначалася вышэй, у творахсентыменталістаў на першы план выводзілася пачуццё. Акрамя таго, пісьменнікідадзенага напрамку надавалі асаблівую ўвагу адлюстраванню жыцця ніжэйшых слаёўграмадства і даволі высока ставілі іх лепшыя маральныя і духоўныя каштоўнасці,не сапсаваныя гарадской цывілізацыяй. Жыццё на ўлонні прыроды, удалечыні адгарадскога тлуму і сапсаваных нораваў было своеасаблівым ідэалам дляпісьменнікаў-сентыменталістаў і іх станоўчых герояў.
Найбольш раннім выяўленнемсентыменталізму ў літаратуры лічыцца пейзажная лірыка англійскага паэта Дж.Томпсана, аўтара зборніка «Поры года» (1726–1730), які стаў этапным уфарміраванні ўсяго напрамку. Еўрапейскую вядомасць атрымала «Элегія, напісанаяна вясковых могілках» (1751) Т. Грэя. Акрамя гэтых двух паэтаў англійскуюсентыменталісцкую літаратуру найбольш моцна і ярка прадстаўлялі такія аўтары,як Э. Юнг, О. Голдсміт, У. Каупер, а таксама ўжо ўпамянуты намі вышэй Л. Стэрн.
Французскі сентыменталізм звязаныгалоўным чынам з дзейнасцю Ж.-Ж. Русо, яго аднадумцаў і паслядоўнікаў (Д.Дзідро, А. Прэво, П. Марыво і інш.). Найбольшую вядомасць атрымаў раман Русо«Юлія, ці Новая Элаіза» (1761), у якім распавядаецца аб каханні шляхцянкі Юлііі яе настаўніка Сен-Прэ, чалавека разумнага, але беднага.
У Германіі ідэі еўрапейскагасентыменталізму знайшлі сваё адлюстраванне ў творчасці «шцюрмераў» –прадстаўнікоў літаратурнага аб’яднання «Бура і націск» (ням. «Sturm undDrang»). Найбольш моцна сентыменталісцкія прынцыпы пісьма ўвасобіліся ўтворчасці Г. Бюргера, І. Гердэра, І.В. Гётэ, Ф. Шылера.
Рускі сентыменталізм развівалітакія пісьменнікі, як Ф. Эмін, М. Хераскаў, В. Лукін, М. Мураўёў і інш.Асабліва шырокую папулярнасць у асяроддзі рускага чытача набыла аповесць М.Карамзіна «Бедная Ліза» (1791). Акрамя таго, М. Карамзін выступіў у ролітэарэтыка сентыменталізму (артыкул «Што патрэбна аўтару?», 1793).
Сентыменталізм па прычыне слабойразвітасці беларускай літаратуры ў ХVІІІ ст. у сувязі з вядомыміграмадска-палітычнымі і культурнымі фактарамі не аформіўся ў ёй у самастоўнуюплынь. Разам з тым ён знайшоў выяўленне на Беларусі ў творчасці польскіхсентыменталістаў Ф. Князьніна, Ф. Карпінскага, І. Быкоўскага, Т. Глінскай, атаксама польска-беларускіх літаратараў ХІХ ст., і ў першую чаргу ў Я. Чачота(вершы «Да мілых мужычкоў», «Плакала бяроза ды гаварыла…», «На прыезд АдамаМіцкевіча» і інш.), В. Дуніна-Марцінкевіча («Сялянка», «Гапон», «Вечарніцы»,«Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш.). Прыкметы сентыменталізму даволі моцнавыявіліся і ў паэме «Мачыха» Адэлі з Устроні. «Лепшыя якасці сентыменталізму(гуманізм, цікавасць да чалавека і яго душэўнага свету) атрымалі далейшаеразвіццё ў беларускай літаратуры канца ХІХ, і асабліва пачатку ХХ ст. (ранніяпаэмы Я. Купалы, творы З. Бядулі, У. Галубка і інш.)».
 
1.4 Рамантызм
Рамантызм – гэта адзін з буйнейшыхнакірункаў сусветнай літаратуры Новага часу, які найбольш моцна выявіўся ўпрыгожым пісьменстве Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў канцы ХVІІІ – першай трэціХІХ стст. Па этымалогіі слова «рамантызм» французскае (romantisme), якое сваімікарэннямі ідзе ў іспанскую мову (romance – лірычны верш, пакладзены на музыку інапісаны на раманскай, а не на лацінскай мове). У ХVІІІ ст. рамантычнымназывалася ўсё фантастычнае, незвычайнае, якое сустракаецца толькі ў кнігах, ане ў рэчаіснасці. На рубяжы ХVІІІ–ХІХ стст. слова «рамантызм» становіццатэрмінам для абазначэння новага літаратурнага накірунку, процілеглагакласіцызму. У такім менавіта значэнні гэта слова ўжываецца і зараз. Яго нельгапоўнасцю атаясамліваць з рамантыкай, пад якой падразумяваецца пазачасавы, непрывязаны да нейкай канкрэтнай эпохі пафас літаратурна-мастацкага твора,своеасаблівы тып ідэйна-эмацыянальных адносін да жыцця, у аснове якога ляжыцьглыбока асабістае, напружана-страснае імкненне да ўзвышанага ідэалу,незадаволенасць існуючым становішчам і прага іншага, лепшага і прыгажэйшага жыцця.
Сучасная літаратурная навукавылучае ў развіцці рамантызму некалькі стадый альбо этапаў. Пачаткам рамантызмулічыцца перадрамантызм (ад франц. preromantisme), пад якім падразумяваеццакомплекс ідэйна-стылёвых тэндэнцый у еўрапейскай літаратуры другой паловы ХVІІІ– пачатку ХІХ стст. Будучы папярэднікам раматызму, перадрамантызм захоўваегенетычную пераемнасць з літаратурай сентыменталізму (апалогія «пачуцця»,паэтызацыя «мірнай» прыроды, даўніны, захапленне фальклорам і г. д.); аднак,калі ў рамках сентыменталізму ажыццяўляецца крытыка асветніцкага рацыяналізму,дык перадрамантызм – пачатак яго бескампраміснага адмаўлення. Звязаны з выхадамна авансцэну літаратуры «трэцяга саслоўя», перадрамантызм прасякнуты пафасамсамавызначэння і сцвярджэння асобы. Найбольш поўна перадрамантызм развіўся ўАнгліі: творчасць Т. Чацертона, Дж. Макферсана («Песні Асіяна»), гатычны раманХ. Уолпала, А. Радкліф, М. Льюіса. Некаторыя рысы перадрамантызму маюць месцатаксама ў творчасці нямецкіх шцюрмераў, у «Споведзі» Русо, у паэзіі М. Гнедзічаі В. Жукоўскага.
Рамантызм стаў вышэйшай кропкай,апагеем антыасветніцкага руху, які пракаціўся практычна па ўсіх краінах Еўропы(яго асноўнай сацыяльна-ідэалагічнай перадумовай лічыцца расчараванне ў вынікахВялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі і развіцця цывілізацыі наогул).Непрыняцце новага, надзвычай прагматычнага і меркантыльнага ладу жыцця, пратэстсупраць пошласці, празаічнасці, бездухоўнасці і эгаістычнасці адносін, якіяпаступова ўсталёўваліся ў грамадстве, мелі месца ўжо ў творах сентыменталізму іперадрамантызму. Але ў рамантызме ўсё гэта набыло асаблівую вастрыню. Нявер’е ўсацыяльны, прамысловы, палітычны і навуковы прагрэс, які прынёс новыя кантрастыі антаганізмы замест абяцанага асветнікамі «царства розуму» і ўсеагульнагадабрабыту, паступова разраслося ў рамантыкаў да «касмічнага песімізму». Настройбезнадзейнасці, адчаю, «сусветная туга», празваная «хваробай веку»,характарызуюць многіх герояў рамантычных твораў. Тэма «страшнага свету», які«ляжыць у зле», з яго сляпой уладай матэрыяльных адносін, ірацыянальнасцюбыцця, тугой, што вызвана вечнай аднастайнасцю паўсядзённага жыцця, прайшлапраз усю гісторыю рамантычнай літаратуры. Найбольш моцна яна ўвасобілася ўдраме року (альбо трагедыі року), якую прадстаўлялі п’есы Г. Клейста, Ф.Грыльпарцэра і некат. інш. пісьменнікаў, а таксама ў паэтычных і празаічныхтворах Дж. Байрана, К. Брэнтана, Т. Гофмана, Э. По, Н. Готарна.
Пры ўсіх адмаўленчых тэндэнцыяхрамантызму разам з тым «уласціва пачуццё далучанасці да свету, што імкліваразвіваецца і абнаўляецца, уключанасці ў плынь жыцця, у сусветны гістарычныпрацэс, адчуванне схаванага багацця і бязмежных магчымасцей быцця». Своеасаблівыэнтузіязм, заснаваны на веры ва ўсемагутнасць свабоднага чалавечага духу,усеахопная прага абнаўлення – адна з самых характэрных асаблівасцейрамантычнага светаадчування. Надзвычай глыбокаму і ўсеагульнаму расчараванню ўрэчаіснасці, у магчымасцях цывілізацыі і чалавечага прагрэсу палярнасупрацьпастаўлена рамантычнае імкненне да «бясконцага», да абсалютных іуніверсальных ідэалаў. Рамантыкі марылі не аб прыватным удасканаленні жыцця,яны імкнуліся да вырашэння ўсіх яго супярэчнасцей. Разлад паміж ідэалам ірэчаіснасцю, які праяўляўся ўжо і ў папярэдніх мастацкіх накірунках, урамантызме набыў незвычайную вастрыню і напружанасць, што склала сутнасцьрамантычнага дуалістычнага светаадчування. Пры гэтым у творчасці адныхрамантыкаў (паэты азёрнай школы, Р. Шатабрыян, В. Жукоўскі і некат. інш.)пераважала думка аб уладзе над жыццём нейкіх таямнічых і загадкавых сіл; другіяж (Дж. Байран, П. Шэлі, А. Міцкевіч, М. Лермантаў і інш.) культывавалі настроібарацьбы і пратэсту супраць «сусветнага зла».
На адмаўленні паўсядзённай шэрай,празаічнай рэчаіснасці заснавана рамантычная іронія, якая найбольш моцнавыявілася ў творах Ф. Шлегеля, Л. Ціка, А. Мюсэ, К. Брэнтана, Г. Гейнэ.Першапачаткова яна абазначала прызнанне абмежаванасці любога пункту гледжання(у тым ліку і ўласна рамантычнага, калі ён імкнецца толькі да «бязмежнага»),адноснасці ўсякай гістарычнай рэчаіснасці, акрамя ўласна жыцця і свету ў цэлым.Пазней у рамантычнай іроніі адлюстравалася ўсведамленне неажыццявімасцірамантычных ідэалаў, першапачатковай узаемаварожасці мары і жыцця.
Рамантыкі адкрылі незвычайнуюскладанасць, глыбіню і антынамічнасць духоўнага свету чалавека, унутрануюбясконцасць чалавечай індывідуальнасці. Чалавек для іх – малы сусвет,мікракосмас. Напружаная цікавасць да моцных і яркіх пачуццяў, да тайных рухаўдушы, да «начнога» яе боку, імкненне да інтуітыўнага і падсвядомага – надзвычайістотныя рысы і якасці рамантычнага светаадчування. Гэтаксама для рамантыкаўбыла вельмі істотнай абарона волі, свабоды, незалежнасці і самакаштоўнасціасобы, павышаная ўвага да адзінкавага, непаўторнага ў чалавеку. Апалогія асобыслужыла ў рамантыкаў своеасаблівай самаабаронай ад імклівага і бяздушнага ходугісторыі і нарастаючай нівеліроўкі чалавека ў грамадстве.
У галіне эстэтыкі рамантыкамізроблены шматлікія адкрыцці і новаўвядзенні. Наогул «рамантычная эстэтыканайменш за ўсё падобная на стройную і закончаную тэарэтычную сістэму звыразнымі катэгорыямі і паняццямі. Без перабольшвання можна сказаць, колькі былопісьменнікаў, паэтаў-рамантыкаў, столькі і існавала рамантычных тэорый. І ўсёж, нягледзячы на ўсю шматстайнасць праяў рамантычнага мастацтва, у імпрасочваюцца пэўныя рысы і заканамернасці, пэўнае бачанне свету і чалавека, штодазваляе гаварыць аб рамантызме як аб літаратурным напрамку».
Сваю творчую дзейнасць рамантыкіпачалі з разбурэння нарматыўнай класіцыстычнай эстэтыкі, што скоўвала творчаеўяўленне мастака. Яны адмаўлялі рэзкае размежаванне высокага і нізкага стыляў,драматургічнае правіла «трох адзінстваў», перавагу розуму і здаровага сэнсу надпачуццём і ўяўленнем. Патрабаванне свабоды ва ўзнаўленні сапраўднага і даволічаста супярэчлівага ў сваёй аснове жыцця прысутнічае амаль што ва ўсіхрамантычных маніфестах (у братоў А. і В. Шлегеляў у Германіі, у Дж. Байрана іУ. Вордсварта ў Англіі, у В. Гюго ў Францыі, у Э. По ў ЗША).
У барацьбе рамантыкаў зкласіцыстамі была пастаўлена і развіта яшчэ адна важная эстэтычная праблема –праблема гістарызму мастацтва. У мастацкіх творах гэта вылілася не толькі ваўзнаўленні г. зв. мясцовага каларыту (франц. couleur locale), але і ўадлюстраванні «духу часу» – духу розных эпох і нацыянальных культур, пад якімірамантыкі разумелі асаблівасці нацыянальнага ўкладу, вераванняў, абрадаў,паняццяў і паводзін людзей. Асабліва яскрава гэта выявілася ў раманнайтворчасці В. Скота.
Вывучэнне рамантыкамі гісторыі ікультуры ўласнага народа адпаведна накіравала іх на вывучэнне фальклору сваіхкраін. Так, рамантыкі актыўна збіраюць народныя песні, балады, паданні,даследуюць, апрацоўваюць і выдаюць іх (у Германіі гэта славутыя «Дзіцячыя і сямейныяказкі» і цэлы шэраг інш. зборнікаў братоў Я. і В. Грым; зборнік народныхнямецкіх вершаў, песень і балад «Чароўны рог хлопчыка» К. Брэнтана і Л. Арніма;у Англіі – «Песні шатландскіх пагранічнікаў» В. Скота; у Расіі – «Старажытныярасійскія вершы» Кіршы Данілава; і г. д.). Народная культура служыла длярамантыкаў адным са сродкаў абнаўлення мастацтва.
Цікавасць рамантыкаў да гісторыі інацыянальнай культуры звязана не толькі з праблемай стварэння нацыянальнагасамабытнага мастацтва. У гісторыі, нацыянальным мінулым рамантыкі спрабуюцьзнайсці адказы на хваляваўшыя іх пытанні сучаснасці альбо імкнуццасупрацьпаставіць даўніну з яе вечнымі каштоўнасцямі (стабільнасцю, устойлівасцюсямейных і грамадскіх сувязей, цвёрдым маральна-этычным кодэксам) сучаснаму «жалезнамувеку», што культывуе меркантыльнасць, разлад паміж чалавекам і грамадствам.
Расчараванне ў грамадскім укладзеХІХ ст., які лепшымі розумамі Еўропы чакаўся і маляваўся адносна нядаўна яксамы лепшы і гуманны, застаўляла рамантыкаў ствараць свой свет – свет ідэальны.У ім яны апаэтызоўвалі бескарыслівасць, сяброўства, каханне. Апошняе вельмічаста выступае ў рамантыкаў у якасці сілы, што родніць і аб’ядноўвае людзей,якія супрацьстаяць варожасці і насіллю. Каханне акрыляе асобу, робіць яебагатай і змястоўнай, часам вылечвае ад дурных звычак і схільнасцей.
У кожнага рамантыка было сваёпрыстанішча, свой ідэал, куды ён імкнуўся ў марах. Па гэтай прычыне рамантычнаятворчасць і рамантызм у цэлым пазначаны ярка выражаным суб’ектыўным пачаткам.«Стыхія рамантычнага – гэта стыхія ідэальнага, суб’ектыўнага, «пачуццёвага»(Шэлінг), што прынцыпова адрознівае яго як ад рацыяналізму класіцыстаў, так іад аб’ектывізму рэалістаў». Менавіта суб’ектывізмам тлумачыцца тое, што ўпошуках ідэалу ў мінулым адны рамантыкі звярталіся да патрыярхальнагасярэднявечча, другія – да грэчаскай антычнасці, трэція наогул шукалі ідэал упершабытным грамадстве. Вельмі многія мастакі «адпраўлялі» сваіх герояў уэкзатычныя краіны Усходу, Поўдня, на Каўказ і г. д.
Уцёкі рамантыкаў ад рэчаіснасці,што не прымалася імі, ажыццяўляліся не толькі ў часе і прасторы. Даволі частагэтыя ўцёкі набывалі форму глыбокай засяроджанасці на ўнутраным стане асобы, на«жыцці сэрца». Дарэчы, дадзеная з’ява к таму часу была не новай – аб «жыццісэрца» пісалі і сентыменталісты. Аднак рамантыкі з «жыццём сэрца» звязваліасобу больш багатую, шматстайную, надзеленую моцным характарам і палкімуяўленнем. Гэта садзейнічала далейшаму пазнанню мастацтвам унутранага светучалавека.
Духоўным прыстанішчам для рамантыкаўнярэдка з’яўлялася і само мастацтва. Найбольш яскрава аб гэтым сведчыцьтворчасць рознабакова адоранага нямецкага рамантыка Т. Гофмана –пісьменніка,мастака, кампазітара, дырыжора.
Іншы раз рамантыкі адкрывалі длясябе ідэальны свет у навуцы, філасофіі, наогул у царстве чалавечага духу ірозуму (творчасць Наваліса, Э. По, У. Адоеўскага).
Імкнуліся часам рамантыкі і дарэлігіі, дзе ў хрысціянскай пакорлівасці і спачуванні знаходзілі таксама ўласныідэал. Такі накірунак пошукаў У. Вордсварта, С. Кольрыджа, Р. Шатабрыяна, В.Жукоўскага.
Уцёкі ў духоўны свет не заўсёдызадавальнялі рамантыкаў, ім хацелася, каб іх эстэтычны і маральны ідэал набыўрэальныя формы. Такім рэальным увасабленнем ідэалу станавілася даволі частапрырода (творчасць Наваліса, Дж. Байрана, М. Лермантава, А. Пушкіна, Г. Гейнэ,Ф. Купера і інш.). Рамантыкі адухаўлялі прыроду, знаходзілі ў ёй сугучнасцьуласным настроям і пачуццям. Прырода паўстае ў іх творах як вольная стыхія,прыгожы і непаўторны свет, непадуладны чалавечаму самавольству. Адлюстроўваючыпрыроду, рамантыкі разам з тым былі схільныя (услед за сентыменталістамі) даідэалізацыі людзей, што жывуць на ўлонні прыроды.
Пошукі ідэальнай чалавечнасціпрывялі рамантыкаў да тэмы, раней не існаваўшай у літаратуры. Гэта культдзіцяці і дзяцінства. Ранейшае мастацтва бачыла ў дзіцяці толькі маленькагадарослага. Менавіта з рамантыкаў пачынаюцца «дзіцячыя дзеці» (Н. Бяркоўскі).Рамантыкі імкнуліся да шырокай трактоўкі паняцця дзяцінства: пад ім разумеласяне толькі пэўная пара ў жыцці кожнага чалавека, але і чалавецтва ў цэлым – парапрастадушнасці і шчырасці, пачатак будучага чалавечага грамадства, свабоднагаад прыгнёту і несправядлівасці.
Рамантыкі ўпершыню закрануліпраблему мастака-творцы. Класіцыстычнаму «наследаванню прыродзе» яны супрацьпаставілітворчую актыўнасць мастака. Згодна з рамантычнай канцэпцыяй творчасці мастацтваёсць апафеоз духу. Мастак творыць свой асабісты свет, больш прыгожы ігарманічны ў параўнанні са штодзённай рэчаіснасцю. Мастацтва для рамантыка –найвышэйшая рэальнасць, а сам мастак – асоба выключная, якая рэзка выдзяляеццана фоне агульнай людской масы. Рамантыкі прытрымліваліся думкі, што«звычайнасць – смерць мастацтва». Яны абаранялі творчую свабоду мастака, ягоправа на фантазію, вымысел (геній не падпарадкоўваецца правілам, ён сам іхтворыць). Усё (ад тэматыкі да самых тонкіх нюансаў формы) свабодна ўзнікае ўтворчым уяўленні паэта, а не прадпісваецца яму адкульсьці звонку, нейкіміправіламі.
Рамантыкі разглядалі гісторыючалавецтва як праяву адвечнай барацьбы Дабра і Зла – двух пачаткаў, штовызначаюць лёс і ўсяго Сусвету, і кожнай асобы. Дадзеныя пачаткі адпаведнаўплываюць на структуру і сістэму вобразаў рамантычнага твора. Героі ў такімтворы з’яўляюцца ўвасабленнем гэтых двух крайніх пачаткаў і ў выніку рэзкападраздзяляюцца на станоўчых і адмоўных. Рамантычныя творы не церпяць паўтонаў:практычна ўсё, што прысутнічае ў іх, кантрастнае, часам з элементамігіпербалізацыі. Героі гэтых твораў – асобы, як правіла, выключныя, яныўзвышаюцца над усім акаляючым светам.
Станоўчы герой выступае ўпераважнай большасці твораў рамантыкаў ледзь ці не прамым носьбітам аўтарскагаідэалу. Як правіла, гэта малады чалавек, часам зусім юнак, што толькі-толькіўступае ў жыццё і сутыкаецца з яго жорсткімі законамі. Можна нават весцігаворку аб устойлівым знешнім абліччы-партрэце станоўчага рамантычнага героя.Ён уяўляе сабой высокую фігуру са скрыжаванымі на грудзях рукамі, выразнымтварам з чорнымі вачамі, доўгімі чорнымі валасамі да самых плячэй. Абавязковыатрыбут адзення гэтага героя – чорны плашч-накідка.
Ледзь ці не ўсюдным і пастаяннымспадарожнікам рамантычнага героя было адзіноцтва, якое разам з імкненнем даідэалу застаўляе гэтага героя вандраваць з месца на месца, так практычна і незнаходзячы нідзе прытулку і супакаення (Чайльд-Гарольд у Дж. Байрана, Дэман уМ. Лермантава і інш.).
Новы змест мастацтва заканамернапатрабаваў і новай (ці абноўленай) формы. Гэта выявілася ў істотнаймадэрнізацыі рамантыкамі жанравай сістэмы літаратуры.
Адным з самых улюбёных родаў літаратурыстановіцца ў рамантызме драма (трагедыі і драмы Г. Клейста, Дж. Байрана, В.Гюго, П. Шэлі і інш.).
Побач з драматычнымі відамі іжанрамі імкліва развіваюцца ў рамантызме і эпічныя жанры. Асабліва вялікуюпапулярнасць набывае раман, які з цягам часу становіцца ледзь ці не галоўнымжанрам рамантычнага прыгожага пісьменства. Рамантыкі распрацоўвалі гістарычныраман («Айвенга», «Пурытане» і інш. творы В. Скота), сацыяльна-бытавы ісацыяльна-псіхалагічны раман з элементамі драматызму («Сабор Парыжскай БожайМаці», «Дзевяноста трэці год», «Адрынутыя» В. Гюго), «раман выхавання» («Годывучэння Вільгельма Мейсцера» і «Годы падарожжаў Вільгельма Мейсцера» І. Гётэ),раман-падарожжа («Дарожныя карціны» Г. Гейнэ), прыгодніцкі іпрыгодніцка-авантурны раман («Тры мушкецёры А. Дзюма), раман-утопію («Калоніяна кратэры» Ф. Купера, «Млынар з Анжыбо» Ж. Санд), раман-споведзь іраман-маналог («Лелія» Ж. Санд, «Споведзь сына веку» А. Мюсэ) і некат. інш. разнавіднасці.
Даволі папулярным стаў урамантыкаў жанр навелы, аб чым сведчыць творчасць Э. По, П. Мерыме, Л. Ціка, Г.Клейста, Т. Гофмана.
Суб’ектыўнасць, уласціваярамантызму як метаду, садзейнічала небываламу да гэтага росквіту лірычныхжанраў, якія набывалі ў многіх паэтаў характар паэтычнай споведзі альботворчага дзённіка. Рамантыкі распрацоўвалі новыя паэтычныя жанры, штоадпавядалі духу часу. Гэта раманс, стансы, вершы-споведзі, творы філасофскаганапаўнення і інш. Дзякуючы намаганням некаторых рамантыкаў (Г. Гейнэ, М.Лермантава і інш.), адраджаецца напаўзабыты санет. Актыўна выкарыстоўвалірамантыкі і літаратурна-фальклорныя жанры (баладу, песню і інш.).
Асаблівая заслуга рамантыкаў ураспрацоўцы жанру паэмы. У літаратуразнаўстве існуе нават тэрмін «рамантычнаяпаэма». Самыя вядомыя рамантычныя паэмы, вяршыні гэтага жанру – «ПаломніцтваЧайльд-Гарольда» Дж. Байрана, «Медны коннік» А. Пушкіна, «Дзяды» і «Пан Тадэуш»А. Міцкевіча, «Дэман» і «Мцыры» М. Лермантава, «Германія, зімняя казка» Г.Гейнэ.
Рамантыкі зрабілі значны ўклад уверсіфікацыйную сістэму лірыкі. Яны актыўна працавалі над удасканаленнемметрычнай схемы верша. Менавіта рамантыкам належыць заслуга прышчаплення дапаэзіі белага верша, які, на думку паэтаў, максімальна адпавядае іхняму часу ўсэнсе імкнення да волі, свабоды, незалежнасці ад схем і прадпісанняў.
Несумненныя заслугі рамантыкаў і ўраспрацоўцы новых вобразна-выяўленчых сродкаў, стылістыкі ў выніку імкнення даперадачы складанай гамы перажыванняў, багатага і супярэчлівага духоўнага светусваіх герояў. Слова ў рамантыкаў ахутваецца туманам асацыяцый, напаўняеццатаямнічым, глыбокім сэнсам. Паэты імкнуцца да выкарыстання эмацыянальныхэпітэтаў, складаных метафар, да актыўнага прымянення такіх дзейсных сродкаўпаэтычнага сінтаксісу, як інверсія, паўтор, рытарычныя пытанні, звароткі,выгукі.
Наогул рамантычная эстэтыка іпаэтыка – новы і значны крок у паступальным развіцці сусветнага прыгожагапісьменства. Яна аказала вельмі моцны ўплыў на ўсю, без перабольшвання,наступную літаратуру свету. Адмаўлялі рамантыкаў, але пры гэтым надзвычаймногае бралі ў іх пісьменнікі-рэалісты ХІХ і ХХ стст. Засвоеныя і творчапераасэнсаваныя прынцыпы рамантычнай эстэтыкі і паэтыкі выкарыстоўвалісімвалісты і экспрэсіяністы. Многае ад рамантызму ў цэлым шэрагу іншыхдэкадэнцкіх і мадэрнісцкіх плыней. І, урэшце, ледзь ці не прамымпрадаўжальнікам рамантызму стаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. г. зв.«неарамантызм», больш падрабязна на якім мы спынімся крыху ніжэй.
Рамантызм, згодна з тэрміналогіяйаднаго з буйнейшых расійскіх тэарэтыкаў літаратуры Г. Паспелава, можна з поўнымправам лічыць літаратурна-мастацкім рухам па прычыне таго, што ён надзвычаймоцна выявіўся практычна ва ўсіх літаратурах Еўропы, а таксама (ці не ўпершынюза ўсю гісторыю развіцця сусветнага прыгожага пісьменства) перасягнуў яе межы ідаў аб сабе знаць у шэрагу літаратур краін Азіі і амерыканскага кантынента.Гэта было моцнае літаратурна-мастацкае ўтварэнне, якое, пры ўсёй яготыпалагічнай агульнасці, мела таксама і шэраг ярка выяўленых рэгіянальных інацыянальных рысаў. На гэтай падставе даследчыкамі вылучаюцца рамантызмзаходнееўрапейскі, славянскі, амерыканскі і некат. інш. У межах жа рэгіёнаўадрозніваюць нацыянальныя разнавіднасці рамантызму (нямецкі, англійскі,французскі ў заходнееўрапейскім рамантызме; польскі, чэшскі, рускі ўнутрыславянскага; і г. д.).
Першай і класічнай краінайрамантызму стала Германія. Асновы рамантычнага светапогляду і рамантычнайэстэтыкі былі закладзены прадстаўнікамі іенскай школы, куды ўваходзілі В.Вакенродэр, Наваліс, браты А. і В. Шлегелі, Л. Цік. Да іенцаў прымыкаў вядомынямецкі філосаф і тэарэтык мастацтва Ф. Шэлінг. Другая значная група нямецкіхрамантыкаў узнікла ў г. Гейдэльберзе, утварыўшы гейдэльбергскую школу. Яепрадстаўлялі Л. Арнім, К. Брэнтана, браты Я. і В. Грым, Ё. Эйхендорф.Гейдэльбергскімі рамантыкамі было надзвычай шмат зроблена ў плане збірання іпрапаганды (у тым ліку і праз выкарыстанне ў мастацкай творчасці) нямецкаганацыянальнага фальклору. Позні нямецкі рамантызм прадстаўляюць Г. Клейст, Т.Гофман, А. Шамісо, Г. Мюлер. Творчасць Г. Гейнэ – «апошняга рамантыка» ўнямецкай літаратуры (вызначэнне самога Г. Гейнэ) – на познім этапе ўжовыходзіць за рамкі ўласна рамантызму.
Не зусім аднародным быў іанглійскі рамантызм. Адной з першых узнікла ў ім азёрная школа, прадстаўнікіякой (У. Вордсварт, С. Кольрыдж, Р. Сауці) культывавалі ідэі непрыйманнясучаснага ім прамысловага грамадства. Групу лонданскіх рамантыкаў прадстаўляліДж. Кітс, Ч. Лэм, У. Хэзліт, Л. Хант. Крыху асобна ў англійскім рамантызместаяць велічныя фігуры Дж. Байрана, В. Скота, П. Шэлі.
Рамантызм у французскайлітаратуры, дзе былі надзвычай моцнымі традыцыі класіцызму, стала замацаваўсятолькі к пачатку 1820-х гг. Яго адрознівае вялікая сувязь са спадчынайАсветніцтва, а таксама пераважны зварот да сучаснасці, да актуальнайсацыяльна-палітычнай праблематыкі. Найбольш значныя прадстаўнікі французскагарамантызму – Ф. Шатабрыян, Ж. Сталь, Э. Сенанкур, Б. Канстан, А. Ламарцін, В.Гюго, А. Віньі, А. Мюсэ, Ж. Санд.
Італьянскі рамантызм прадстаўленытворчасцю У. Фаскола, А. Мандзоні, Дж. Леапардзі; іспанскі – Х. дэ Эспрансэда,Сарыльі-і-Мараль; аўстрыйскі – Ф. Грыльпарцэра, Н. Ленау; дацкі – Э.Эленшлегера; швецкі – Э. Тэгнера; венгерскі – Ш. Пецёфі; румынскі – М.Эмінэску. Рамантызм склаў цэлую эпоху ў развіцці польскай літаратуры (А.Міцкевіч, Ю. Славацкі, З. Красіньскі, Ц. Норвід). З польскім рамантызмам, абчым будзе сказана крыху ніжэй, вельмі цесна звязана развіццё беларускайлітаратуры ХІХ ст.
Рамантызм у рускай літаратурывыявіўся таксама надзвычай моцна. «Зараджэнне рамантызму ў Расіі звязана зграмадска-ідэалагічнай атмасферай рускага жыцця – агульнанацыянальным пад’ёмампасля Айчыннай вайны 1812 г., фарміраваннем дваранскай рэвалюцыйнасці,абвастрэннем асабістай самасвядомасці». Акрамя таго, «своеасаблівасцьрамантызму ў Расіі вызначалася і агульнай асаблівасцю развіцця рускайлітаратуры як мастацкай з’явы ў пачатку ХІХ ст.: фарсіраванасць яе рухуабумовіла «набяганне» і сумяшчэнне розных стадый, якія ў іншых краінахперажываліся паэтапна». Па гэтай прычыне ў творчасці некаторых рускіх рамантыкаўперапляталіся, і часам даволі своеасабліва, рысы класіцызму, сентыменталізму,асветніцкай ідэалогіі. Самымі буйнымі рускімі пісьменнікамі-рамантыкаміз’яўляюцца В. Жукоўскі, К. Бацюшкаў, А. Пушкін, М. Лермантаў (абодва на раннімэтапе сваёй творчасці), К. Рылееў, В. Кюхельбекер, А. Адоеўскі, М. Гнедзіч, А.Дэльвіг, П. Вяземскі, Дз. Веневіцінаў, Я. Баратынскі, А. Бястужаў-Марлінскі, М.Языкаў.
Атрыманне нацыянальнайнезалежнасці ў многім вызначыла развіццё рамантызму ў ЗША, «для якогаз’яўляецца характэрнай больш адчувальная, чым у еўрапейскіх краінах, блізкасцьда традыцый Асветніцтва, асабліва ў ранніх рамантыкаў (В. Ірвінг, Ф. Купер, У.Брайант), аптымістычныя ілюзіі адносна будучага Амерыкі, менш цесная сувязь зкультурамі мінулых эпох (сярэднявечча, Адраджэнне, барока), па-новаму адкрытыхеўрапейскім рамантызмам». Спелы і позні паўночнаамерыканскі рамантызмпрадстаўлялі Э. По, Н. Готарн, Г. Лангфела, Г. Мелвіл, Р. Эмерсан Г. Тора іінш. Дарэчы, апошняя, заключная стадыя паўночна-амерыканскага рамантызму ўсувязі з пэўным адставаннем амерыканскай літаратуры ад вядучых літаратуреўрапейскага кантынента крыху расцягнулася (практычна аж да 1860-х гг.).
Як зазначае А. Гурэвіч,«своеасаблівае выражэнне рамантызм знайшоў таксама ў некаторых літаратурах краінАзіі – Індыі, Кітаі, Японіі. У краінах Лацінскай Амерыкі, што вызваліліся адкаланіяльнага іга Іспаніі, рамантызм з’явіўся першай мастацкай плынню, якаявыразіла нацыянальную ідэю. Узнікшы на стагоддзе пазней еўрапейскага, ён стаўносьбітам ідэй нацыянальнага вызвалення ў арабскіх літаратурах і інш.». Дарэчы,апошняе поўнасцю стасуецца і да беларускай літаратуры, толькі, на нашую думку,больш правамоцна ў дадзеным выпадку весці гаворку аб рамантычных рысах ўбеларускай, шэрагу арабскіх і некат. інш. літаратурах свету ў канцы ХІХ –пачатку ХХ стст. з улікам вылучаемых сучасным літаратуразнаўствам у развіццісусветнай літаратуры гэтага часу г. зв. «неарамантычных» тэндэнцый. Сутнасцьнеарамантызму ў тым, што «ён не толькі генетычна і тыпалагічна бярэ пачатак адрамантызму, але і непасрэдна з ім звязаны, працягвае яго, прычым як упраблемна-тэматычным, так і ў выяўленча-стылёвым планах. Непрыманнерэчаіснасці; моцная асоба, духоўна неўтаймоўная і часта адзінокая, што кіруеццаў сваёй дзейнасці альтруістычнымі ідэаламі; вастрыня этычнай праблематыкі;максімалізм і рамантызацыя пачуцця, страсці; напружанасць фабульных сітуацый;прыярытэт экспрэсіўнага пачатку над апісальным, эмацыянальнага – над рацыянальным;актыўны зварот да падзей мінулага, легенд і паданняў, фантастыкі, гратэску,экзотыкі, культываванне авантурна-прыгодніцкіх і дэтэктыўных сюжэтаў; і г. д. –характэрныя рысы неарамантызму, што дасягнуў росквіту ў 90-я гг. XIX ст.».Разам з тым, зазначае Е. Лявонава, «многае і адрознівала неарамантызм ад рамантызму;напрыклад, нашмат часцей пісьменнікі-неарамантыкі змяшчаюць сваіх персанажаў нева ўмоўна-прыдуманы асяродак (як гэта рабілі рамантыкі), а ў амаль ці цалкамрэальны, толькі пры гэтым яны змушаюць героя, а разам з ім і чытача, адкрывацьу звыклым, будзённым нечаканае і незвычайнае, карцінамі напружана-яркіх падзейпроцістаяць прозе існавання, «цвілі жыцця» (Гюстаў Флабэр). Героі неарамантыкаў– гэта найчасцей не тытаны і не казачна-міфічныя істоты, а персанажы,спароджаныя канкрэтнай рэчаіснасцю, толькі сапраўды шчодра надзеленыя моцайдуху і высокімі памкненнямі. Іх барацьба набывае не столькісусветна-метафізічны, колькі канкрэтна-сацыяльны або грамадска-палітычны характар». культуралітаратура барока рэалізм
Найбольш моцна неарамантычныятэндэнцыі выявіліся ў творчасці Р. Стывенсана, Р. Кіплінга, Дж. Конрада, А.Конан Дойла, Г. Хагарта, Л. Войніч (Англія), Г. Гаўптмана (Германія), Г.Ібсана, К. Гамсуна (Нарвегія), Дж. Лондана (ЗША), Ф. Гарсія Лоркі (Іспанія), С.Пшыбышэўскага (Польшча), ранняга М. Горкага, Л. Андрэева, М. Гумілёва, К.Бальмонта (Расія).
Рамантызм у беларускай літаратурыў эпоху яго развіцця ў Еўропе зарадзіўся пад уздзеяннем польскіх рамантыкаў –ураджэнцаў Беларусі. Рамантычныя рысы ў цеснай пераплеценасці з рэалістычнымі,сентыменталісцкімі і нават класіцыстычнымі прысутнічаюць у творчасці Я. Чачота,Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, У. Сыракомлі, В. Каратынскага. Адзнакірамантычнай паэтыкі (фальклорная сімволіка, павер’і, прыкметы) прысутнічаюць іў вершы П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы…». Адзін з самых буйныхбеларускіх пісьменнікаў ХІХ ст. В. Дунін-Марцінкевіч «вырас на польскайрамантычнай літаратуры і беларускім фальклоры. Ён падводзіў вобраз мастака падканон рамантычнага нявольніка мар («З-над Іслачы...»), адвольна трактаваўжанры, уводзіў (лібрэта оперы «Ідылія») сатырычныя антыпрыгонніцкія матывы, кабпарушыць ідылічнасць настрою, каханню надаваў моц эліксіру, які лечыць героя адфранкаманіі; у вершаванай аповесці «Гапон» чаргаваў кантрастныя малюнкі:вечарынка – карчомная бойка, гратэскавыя сцэны рэкруцкага набору – вясельныабрад, які ўвасабляе вернасць героя бацькоўскім традыцыям. У вершаваных быліцахідэалізаваў даўніну, у п’есе «Залёты» развенчваў нуворыша Сабковіча(рамантычная рэакцыя на бездухоўнасць буржуазнай цывілізацыі)». Можна таксамавесці гаворку аб некаторых, няхай сабе і нязначных, але ўсё-такі рысахрамантычнай эстэтыкі і паэтыкі ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А.Гурыновіча.
У беларускай літаратуры пачатку ХХст. моцны рамантычны струмень адчуваецца перш за ўсё ў паэзіі Я. Купалы.Рамантычныя рысы таксама даюць аб сабе досыць моцна знаць у творчасці Цёткі, З.Бядулі, К. Каганца, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча і нават Я.Коласа (напрыклад, выкарыстанне рамантычных прыёмаў у абмалёўцы вобраза паэта ўпаэме «Сымон-музыка», у перадачы духоўнага жыцця персанажаў у «Казках жыцця», уадлюстраванні экзотыкі глухамані ў аповесцях «У палескай глушы» і «У глыбіПалесся»). Наогул жа практычна ўсе беларускія пісьменнікі пачатку ХХ ст. так ціінакш адчулі на сабе ўплыў рамантызму (неарамантызму), прычым, як правіла,станоўчы, дабратворны.
1920-я гг. у беларускай літаратурытаксама пазначаны пэўным культываваннем прыёмаў і прынцыпаў рамантычнагапісьма. Гэта датычыцца ў першую чаргу творчасці маладнякоўцаў (М. Чарот, М.Зарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, П. Трус і інш.). У гэтае ж дзесяцігоддзе, атаксама ў наступнае рамантычныя тэндэнцыі даволі моцна выяўляюцца ў паэтычнайтворчасці многіх заходнебеларускіх пісьменнікаў (У. Жылкі, Л. Родзевіча, В. Таўлая,М. Танка, М. Васілька, А. Салагуба, А. Іверса і інш.).
У беларускай літаратуры другойпаловы ХХ ст. імкненне да выкарыстання сродкаў рамантычнага пісьма адчувальнаеў творчасці Я. Брыля, В. Быкава, М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я.Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза ідраматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача.
еўрапейскый сусветныймастацкый літаратура
1.5 Рэалізм
 
1.5.1 Агульнае паняцце абрэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны,сапраўдны) – літаратурна-мастацкі метад, выкарыстоўваючы які, мастакадлюстроўвае жыццё ў вобразах, што максімальна набліжаны да рэчаіснасці,з’яўляюцца адэкватнымі ёй.
Тэрмін «рэалізм» пачаў ужывацца ўкрытыцы і літаратуразнаўстве з сярэдзіны ХІХ ст. У Расіі ўпершыню ён быўвыкарыстаны П. Аненкавым у 1849 г., але без разгорнутага тэарэтычнагаабгрунтавання. У Заходняй Еўропе французскія пісьменнікі Л. Дзюранці іШанфлеры, спрабуючы асэнсаваць вопыт пісьменніка А. Бальзака і жывапісца Г.Курбэ, вызначылі іх мастацтва як «рэалістычнае». «Рэалізм» – назва часопіса,які выдаваў Л. Дзюранці ў 1856–1857 гг. Гэтак жа імянаваўся і зборнік артыкулаўШанфлеры (1857). Вядома, што тагачаснае змястоўнае напаўненне тэрміна «рэалізм»не зусім адпавядала яго сённяшняму значэнню.
Перад тым, як распачаць грунтоўнуюгаворку пра рэалізм, вызначальны творчы метад і стыль еўрапейскай і ўсёйсусветнай літаратуры апошніх двух стагоддзяў, зробім некаторыя тэрміналагічныяі храналагічныя заўвагі і ўдакладненні.
Пачнём з таго, што слова «рэалізм»ужываецца ў сучасным айчынным літаратуразнаўстве ў двух значэннях.
У шырокім сэнсе катэгорыя рэалізмуслужыць для вызначэння ступені адпаведнасці таго, што адлюстроўваецца ў літаратурна-мастацкіхтворах, рэчаіснасці, прычым адпаведнасці не павярхоўнай, а глыбіннай,сутнаснай. У гэтым сэнсе паняцце рэалізму раўназначна паняццю жыццёвай праўды іпрымяняецца ў дачыненні да самых шмастайных і розначасавых з’яў літаратуры.Так, напрыклад, гаворачы аб рэалістычнасці Гамера і Дантэ, У. Шэкспіра і Л.Талстога, маюць на ўвазе тое, што для іх твораў з’яўляецца характэрнай глыбокаяжыццёвасць і праўдзівасць. Разуменне рэалізму як адлюстраванай у творы праўдыжыцця мае, такім чынам, агульнаэстэтычнае значэнне.
У другім і больш вузкім сэнсетэрмін «рэалізм» абазначае метад, стыль, напрамак, які ў адносна завершанымвыглядзе аформіўся ў еўрапейскай літаратуры к 30-м гг. XІX ст. і заняў у ёйцэнтральнае месца.
Наогул жа ў поглядах на рэалізм, адакладней, на час яго першапачатковага сістэмнага выяўлення ў якасціпаўнацэннага і самастойнага літаратурна-мастацкага метаду і стылю няма адзінайдумкі. Шэраг даследчыкаў мяркуе, што рэалістычныя прынцыпы мастацкагаадлюстравання і асэнсавання жыцця ўзнікаюць яшчэ ў старажытныя часы іпраходзяць затым у сваім развіцці некалькі гістарычных этапаў. На гэтай падствевылучаюць «антычны рэалізм», «рэалізм Адраджэння», «асветніцкі рэалізм»,«рэалізм XIX ст.» і, урэшце, «рэалізм XX ст». Частка вучоных звязвае пачатакрэалізму толькі з эпохай Адраджэння. Трэція вядуць адлік ад XVIII ст., калісфарміраваліся жанры сацыяльна-бытавога і сямейна-бытавога раманаў. Самым жашырокаўжывальным з’яўляецца ўжо прыведзены намі вышэй пункт гледжання, згодна зякім рэалізм як самастойны і паўнацэнны літаратурны напрамак на асновеадпаведнага метаду і стылю сфарміраваўся к 30-м гадам XIX ст., калі ўеўрапейскіх літаратурах прынцып праўдзівага і ўсебаковага адлюстравання светуўсталяваўся з найбольшай паўнатой, у найбольш развітых сацыяльна-аналітычныхформах. Да гэтага (у антычнасці, пасля ў эпоху Адраджэння, а затым уасветніцкія часы) мелі месца толькі асобныя, хоць і моцныя, але ж усё-такіспарадычныя і фрагментарныя праявы рэалізму.
Непасрэдным папярэднікам рэалізмуў еўрапейскай літаратуры з’явіўся рамантызм канца XVIII – пачатку XIX стст.Зрабіўшы прадметам свайго адлюстравання незвычайнае, ствараючы асаблівы светуяўных абставін і выключных страсцей, ён, г. зн. рамантызм, адначасова паказаўасобу больш багатую ў душэўных, эмацыянальных адносінах, больш складаную ісупярэчлівую, чым гэта было ў барока, класіцызме і сентыменталізме. Тамурэалізм на першапачатковым этапе развіваўся не як антаганіст рамантызму, а якяго саюзнік у барацьбе супраць ідэалізацыі грамадскіх адносін, нацыянальнай ігістарычнай безаблічнасці мастацкіх вобразаў (успомнім «каларыт месца і часу»як адзін з эстэтычных прынцыпаў рамантызму). Па гэтай прычыне паміж рамантызмамі рэалізмам першай трэці XIX ст. іншы раз даволі цяжка правесці дакладныя межы(у якасці прыкладаў нагадаем «Шагрэневую скуру» А. Бальзака, «Пармскі манастыр»Стэндаля, раманы В. Гюго). Разам з тым тыпова рамантычныя матывы ўсё большвыразна трансфармуюцца ў рэалістычныя, знаходзяць грунт, апору ў сацыяльнымдаследаванні («Чырвонае і чорнае» Стэндаля, «Герой нашага часу» М. Лермантава,шэраг інш. твораў сусветнай класікі).
Новы этап у развіцці еўрапейскагарэалізму, адзначаны прынцыповым разрывам з рамантычнай традыцыяй, пачынаецца ўсярэдзіне XIX ст. (найбольш яскравыя прыклады – творчасць Г. Флабера і У.Тэкерэя). У Расіі, дзе асновы рэалізму былі закладзены яшчэ ў 1920–1930-х гг.творчасцю А. Пушкіна («Яўген Анегін», «Капітанская дачка», «Барыс Гадуноў»,позняя лірыка), а таксама некат. інш. пісьменнікаў (п’еса «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, байкі І. Крылова), гэты этап звязаны з імёнамі І. Ганчарова, І.Тургенева, М. Някрасава, А. Астроўскага і шэрагу інш. аўтараў.
Рэалізм XIX ст. прынята называць уайчынным літаратуразнаўстве крытычным рэалізмам. Дадзены тэрмін прымяніўупершыню М. Горкі, ўжыўшы яго з мэтай падкрэслівання антысаслоўнайнакіраванасці большасці твораў сусветнай рэалістычнай класікі і адпаведнагакрытычнага пафасу ў іх. У гэтым сэнсе тэрмін амаль што поўнасцю адпавядаесвайму прызначэнню, паколькі рэалізм і сапраўды паказвае пэўную неадпаведнасцьтагачаснага грамадскага ладу нормам чалавечнасці, гуманістычнай маралі,крытычна аналізуючы і асэнсоўваючы ўсю сістэму грамадскіх адносін. Разам з тымтэрмін «крытычны рэалізм» крыху аднабаковы і адналінейны. У сувязі з гэтым яго нельгаразумець літаральна, бо рэалізм ХІХ ст. зусім не пазбаўлены сцвярджальнагапачатку. Нават наадварот, пафас сцвярджэння на аснове крытычнага адмаўленняхарактарызуе практычна ўсю вялікую сусветную рэалістычную літаратуру. Ён даволіяскрава выражаны не толькі ў пазіцыі аўтара, але і ў вобразах герояў,надзеленых маральнай стойкасцю і здольных у вышэйшыя моманты жыцця ўзняцца надуласным эгаізмам. Паказваючы істотнае, а то і поўнае здрабненне асобы ўбуржуазным грамадстве, літаратура рэалізму адлюстравала разам з тым ісупраціўленне разлагаючаму ўздзеянню гэтага грамадства на чалавека, увасобілавысокія маральныя каштоўнасці, імкненне да сацыяльнай справядлівасці.Абазначэнне рэалізму ХІХ ст. як «крытычнага рэалізму» не зусім дакладнае і ўтых адносінах, што, робячы акцэнт на канкрэтна-гістарычнай значнасці твора, ягосувязі з сацыяльнымі задачамі моманту, яно пакідае па-за ўвагай філасофскізмест і агульначалавечае значэнне шэдэўраў рэалістычнага мастацтва.
ХІХ ст. выявіла ўсе асноўныяэстэтычныя прынцыпы і тыпалагічныя ўласцівасці рэалізму. Вернасць рэчаіснасці,сапраўднасці становіцца вядучым крытэрыем мастацкасці твораў. Адлюстраваннесвету поўнасцю губляе абстрактна-умоўны, адцягнена-алегарычны характар,адначасова падымаючыся і над натуралістычнай дэталізацыяй. Яно нярэдка набываетакую ступень жыццёвасці, што аб літаратурных героях гавораць як аб жывыхлюдзях.
Развітым формам рэалізму ўласціва,як правіла, імкненне да непасрэднай дакладнасці адлюстравання, да мастацкагаўзнаўлення жыцця ў формах самога жыцця. Гэта, аднак, не значыць, што названыяпрыкметы ёсць усеагульныя і абавязковыя. Для рэалізму з’яўляецца характэрнайякраз вялікая шматстайнасць мастацкіх форм; ён прымае самае разнастайнаеаблічча не толькі ў літаратуры розных краін, але часам і ў творчасці аднаго ітаго ж пісьменніка. Валодаючы ў цэлым імкненнем да жыццепадобнасці вобразаў ісітуацый, рэалізм нават у самых спелых, развітых формах не адказваецца адіншых, скажам так, нерэалістычных спосабаў мастацкага выражэння – міфа,сімвала, гратэску, алегорыі, якія, аднак, падначалены рэалістычным прынцыпамтворчасці, пазнанню душы чалавека, адлюстраванню яе шматстайных сувязей зграмадствам.
Рэалістычная тыпізацыя вызначаеццападрабязнымі і дакладнымі апісаннямі асоб з абавязковай псіхалагічнайматывіроўкай іх дзеянняў і ўчынкаў, абмалёўкай прадметнага свету,адлюстраваннем канкрэтнага і рэальнага месца дзеяння, апісаннем гістарычных ічасавых рэалій, дакладным узнаўленнем асаблівасцей побыту, нораваў і мовыжыхароў пэўнай мясцовасці, прадстаўнікоў таго альбо іншага сацыяльнагаасяроддзя. Усё гэта садзейнічае стварэнню жывога вобраза рэальнасці, параджаючыадчуванне «раўназначнасці» паміж адлюстраваным у творы і рэчаіснасцю. Дляразвітых форм рэалізму з’яўляецца паказальнай злітнасць агульнага, тыповага ііндывідуальнага, непаўторна-асабовага: жыццёвая сіла і пераканальнасцьрэалістычнага характару знаходзяцца ў прамой залежнасці ад ступенііндывідуалізацыі, дасягнутай мастаком.
У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст.лёс рэалізму вызначаецца складаным узаемадзеяннем супрацьлеглых грамадскіх ікультурных тэндэнцый. Мастацкае засваенне свету ў літаратуры рэалізмураспаўсюджваецца на ўсё новыя і новыя сферы грамадскага і асабістага жыцця. Усусветную літаратуру ўключаюцца новыя нацыянальныя літаратуры, якія ў большасцісваёй менавіта на аснове рэалізму прыходзяць да мастацкіх дасягненняў,атрымаўшых міжнародны рэзананс. Пачаўшыся з рамана і аповесці, развіццёрэалізму распаўсюджваецца на іншыя віды і жанры, а таксама роды літаратуры.Так, напрыклад, адным з буйнейшых наватараў рэалізму ў паэзіі з’явіўсяамерыканец У. Уітмэн, які зрабіў здабыткам філасофскі маштабнай лірыкі шырокуюсферу паўсядзённай чалавечай практыкі. Класік бельгійскай літаратуры Ш. дэКастэр стварыў узор рэалістычнага гістарычнага рамана, які ўключаў у сябе яшчэі нацыянальна-легендарны гераічны элемент. П’есы Г. Ібсана, адлюстраваўшысвоеасаблівасць нарвежскага жыццёвага ўкладу, разам з тым востра і трывожнапаставілі вялікія сацыяльна-маральныя пытанні эпохі. Паспяхова разгортваеццарэалізм у еўрапейскіх славянскіх літаратурах (І. Вазаў, Б. Прус, Я. Нэруда, Б.Нушыч), а таксама ў шэрагу літаратур народаў, што насялялі тагачасную Расію (І.Франко, М. Кацюбінскі, Ф. Багушэвіч, Жэмайтэ, І. Чаўчавадзе і інш). У канцы XIX– пачатку XX стст. рэалістычны накірунак замацоўваецца і ў найбольш развітыхлітаратурах Усходу – японскай (Ф. Сімэй), індыйскай (Р. Тагор), кітайскай (ЛуСінь). Заўважым, што ў кожнай краіне рэалізм набываўіндывідуальна-своеасаблівыя формы.
ХІХ ст. можна ўмоўна імянавацьпершым і наогул класічным этапам у развіцці рэалізму.
Другі этап рэалізму ў літаратуры ўмежах самастойнага і паўнацэннага накірунку пачынаецца з ХХ ст. Адназначна, штоён больш складаны ў параўнанні з першым, таму што ў гэты перыяд на авансцэнулітаратурна-мастацкага жыцця ў Еўропе і наогул у свеце выходзіць мадэрнізм. Увыніку судакранання гэтых двух метадаў адбываюцца істотныя змены ў выяўленчайсістэме рэалістычнага мастацтва. «Прынцып імітацыі, узнаўлення, адлюстраванняжыцця ў мастацкіх формах, адпаведных самому жыццю, выкарыстоўваецца многіміпісьменнікамі і цяпер, аднак ва ўсё большай меры ён суправаджаецца ці наватвыцясняецца міфам і сімвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсё часцейзвяртаюцца да абагульнена-сімвалічных, замест падрабязна, дакладна акрэсленыхабставін і характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, алегарычныя,гратэскавыя. Літаратурныя творы ўсё часцей набываюць характар прыпавесці,прытчы. Іншымі становяцца і спосабы сюжэтапабудовы: напластоўваюцца,узаемапранікаюць мінулае, сучаснае і будучае, падзеі лучацца самымі рознымісродкамі – ад мантажу да нязмушана-асацыятыўнага расповеду. Надзвычайпаглыбляецца псіхалагізм рэалістычнага мастацкага слова, пісьменнікі ўключаюцьу сферу свайго спасціжэння не толькі свядомасць, але і падсвядомасць чалавека.На другі план адсоўваецца сацыяльна-побытны пачатак, асноўная ж увагаскіроўваецца на душэўна-духоўнае, унутрана-асобаснае жыццё персанажа».
Перажывае пэўную трансфармацыюжанравая сістэма. Так, поруч з вялікімі, маштабнымі, манументальнымілітаратурнымі палотнамі, што ахопліваюць значныя адрэзкі часу і ўвасабляюцца ўраманах ці раманах-эпапеях, з’яўляюцца творы невялікія і камерныя. Вострастаіць праблема жанравай дэфініцыі твораў: вельмі часта ў іх прысутнічаюцьрозныя жанравыя рысы і прыкметы. Наогул жанравая неакрэсленасць – адна згалоўных адзнак рэалістычнай літаратуры ХХ ст.
Істотна пашыраецца тэматычныдыяпазон рэалістычнай літаратуры, хоць раней, заўважым, ён таксама быў небедным. Інтэнсіўна распрацоўваюцца гістарычны, навукова-фантастычны,сацыяльна-псіхалагічны, палітычны, філасофскі (інтэлектуальны) пласты мастацкайпраблематыкі. Зараджаецца такі цікавы і своеасаблівы жанр, як антыутопія.
Атрад пісьменнікаў-рэалістаў ХХст. даволі вялікі і прадстаўнічы. У яго складзе К. Абэ, Ч. Айтматаў, А. Барбюс,Г. Бёль, Р. Брэдберы, М. Булгакаў, І. Бунін, В. Быкаў, К. Вонегут, Дж.Галсуорсі, Г. Грын, С. Лем, Т. Ман, Г.-Г. Маркес, Дж. Олдрыдж, Р. Ралан, Э.-М.Рэмарк, А. Салжаніцын, А. дэ Сент-Экзюперы, У. Фолкнер, А. Франс, О. Хакслі, Э.Хэмінгуэй, А. Цвейг, К. Чапек, М. Шолахаў і цэлы шэраг інш. аўтараў, творы якіхстала прапісаліся ў чытацкай аўдыторыі і ўвайшлі ў скарбонку шэдэўраўсусветнага прыгожага пісьменства.
1.5.2 Рэалізм у беларускайлітаратуры
Рэалістычныя тэндэнцыі ўбеларускай літаратуры ўпершыню далі аб сабе моцна знаць яшчэ ў пачатку XVI ст.у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Затым яны ў той альбо іншай ступенівыяўляліся ў палемічнай літаратуры канца XVI – пачатку XVII стст., у беларускіхінтэрмедыях, у «Камедыі» К. Марашэўскага, у бурлескных паэмах «Два д’яблы»,«Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Парэформенная творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча пазначана істотным развіццём і ўзмацненнем рэалістычнагапачатку ў нашай літаратуры.
Першым жа беларускім пісьменнікам,які практычна поўнасцю перайшоў на рэалістычныя пазіцыі ў мастацкімадлюстраванні рэчаіснасці, стаў Ф. Багушэвіч. Творчасць яго, і гэтазаканамерна, вызначаецца моцным крытычным пафасам. Такім чынам, Ф. Багушэвічпоўнасцю ішоў у нагу са сваім часам. Мастацкія заваёвы Ф.Багушэвіча ў планерэалістычнага адлюстравання жыцця пэўным чынам працягнулі і замацавалі Я.Лучына і А. Гурыновіч.
У першыя тры дзесяцігоддзі ХХ ст.рэалізм атрымаў у беларускай літаратуры сваё далейшае развіццё. Заўважым, штоён цесна судакранаецца з рамантызмам і сімвалізмам (творчасць Цёткі, М.Багдановіча, Я. Купалы, М. Гарэцкага, З. Бядулі, М. Чарота, У. Жылкі, М.Зарэцкага і некат. інш. пісьменнікаў), а таксама з натуралістычнымі (творчасцьЯдвігіна Ш., Ц. Гартнага і інш.) і дэкадэнцка-мадэрнісцкімі (творчасць Я.Пушчы, Я. Скрыгана, Т. Кляшторнага, А. Бабарэкі, П. Шукайлы, Я. Відука і інш.)павевамі ў нашай літаратуры. Некаторыя, найбольш характэрныя праявы такогаўзаемадачынення і ўзаемадзеяння, і асабліва паміж рэалізмам і неарамантызмам (рамантыкай),назіраюцца ў пасляваеннай беларускай літаратуры, аб чым сведчыць творчасць У.Караткевіча, М. Стральцова і некат. інш. аўтараў.
Пераважная большасць беларускіхдаваенных, пасляваенных і сучасных пісьменнікаў (за выключэннемзаходнебеларускіх літаратараў, а таксама пісьменнікаў, якія апынуліся ўэміграцыі) павінна была спавядаць аж да канца 1980-х гг. прынцыпы г. зв.«сацыялістычнага рэалізму», прычым у самых што ні на ёсць яго кананічныхформах, у выніку чаго наша нацыянальная літаратура сыйшла са свайго ў цэлымнармальнага шляху развіцця і ў выніку вельмі шмат згубіла. Разам з тымнекаторыя, найбольш таленавітыя, аўтары, такія, напрыклад, як І. Мележ, А.Макаёнак, В. Быкаў, У. Караткевіч і некат. інш., усё-такі здолелі пэўным чынамузняцца над часам і эпохай і далі нашаму народу і сусветнаму супольніцтвусапраўды рэалістычныя, глыбока праўдзівыя і вартыя ўвагі творы.
1.5.3 Рэалізм і сучаснаелітаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
Мы разглядзелі рэалізм у самыхагульных, канцэптуальна-метадалагічных праявах, а таксама бегла прайшліся пагісторыі станаўлення і развіцця гэтага метаду і напрамку ў сусветнай (у тымліку і беларускай) літаратуры ў асноўным з традыцыяналісцкіх (хоць і з пэўнайпапраўкай на час) пазіцый, выпрацаваных айчынным літаратуразнаўствам у савецкіперыяд. Сёння ж нашымі вучонымі па зразумелых прычынах робяцца спробыўдакладнення, а то і поўнага перагляду поглядаў на рэалізм.
У перыяд панавання марксісцкайідэалогіі рэалізм непамерна ўзвышаўся над усімі астатнімі метадамі мастацкагаадлюстравння жыцця. Зараз жа назіраецца адваротны працэс. Аднак, на думку В.Халізева, «выганяць з літаратуразнаўства слова «рэалізм», зніжаючы ідыскрэдытуючы яго сэнс, няма ніякіх падстаў. Надзённым з’яўляецца іншае:ачышчэнне дадзенага тэрміна ад прымітыўных і вульгарызатарскіх напластаванняў».
Адной з такіх спроб у рамках, такбы мовіць, умеранага падыходу да рэалізму, хоць і з пэўнай карэкцыяй поглядаўна час, з’яўляецца канцэпцыя прафесара І.Ф. Волкава. Так, вучоны вылучае ўагульным рэчышчы рэалізму сацыяльна-крытычную, псіхалагічна сцвярджаючую, сацыяльна-сцвярджаючуюі універсальную плыні.
У сацыяльна-крытычнай плыніасноўным (але, заўважым, не адзіным) складнікам з’яўляецца пафас крытыцызму,адмаўлення існуючых сацыяльных інстытутаў, а таксама людзей, якія іхпрадстаўляюць. У дадзеным русле напісана пераважная большасць твораў А.Бальзака, Г. Флабэра, Э. Заля, У. Тэкерэя, М. Гогаля, І. Ганчарова, М.Салтыкова-Шчадрына, Я. Замяціна, А. Платонава.
У псіхалагічна сцвярджаючай плыні,нават пры наяўнасці момантаў крытычнага асэнсавання рэчаіснасці, акцэнтусё-такі робіцца на асабістую самакаштоўнасць чалавека, на мастацкае выяўленнеўнутранага духоўнага багацця асобы, яе памкненняў, магчымасцей, лепшых якасцейхарактару і г. д. Дадзены накірунак прадстаўляе творчасць Стэндаля, Ч.Дзікенса, Дж. Лондана, Т. Мана, Р. Ралана, А. Пушкіна, М. Лермантава, М.Някрасава, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, І. Тургенева, А. Чэхава, А.Салжаніцына.
Прадстаўнікоў універсальнагарэалізму (творчасць В. Астаф’ева, В. Бялова, В. Распуціна, В. Максімава)характарызуе ўвага да пераемнасці і прапаганды праз сродкі мастацтва лепшыхнацыянальных і агульначалавечых традыцый, якія павінны зберагчы канкрэтнае грамадстваі чалавецтва ў цэлым ад маральнага і экалагічнага разбурэння, знішчэння наогулі вывесці на новы ўзровень развіцця.
І, урэшце, сацыяльна-сцвярджаючырэалізм. Як зазначае І. Волкаў, «пад гэтым тэрміналагічным абазначэннем маеццана ўвазе творчасць такіх пісьменнікаў, як М. Горкі, У. Маякоўскі, А. Вясёлы, М.Шолахаў, А. Твардоўскі, Л. Арагон, І. Бехер, Б. Бехер. Звычайна ў савецкімлітаратуразнаўстве такая літаратура называлася «сацыялістычным рэалізмам». Яквядома, дадзены тэрмін у канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. падпаў пад рэзкуюкрытыку за тое, што побач з адносна неблагімі, а то і высокамастацкіміпалотнамі аб’ядноўваў у сабе шмат твораў нарматыўных, схематычных,парадна-культавых, лакіровачных, пажаданых і патрэбныхадміністратыўна-каманднаму партыйнаму і дзяржаўнаму кіраўніцтву. Таму з мэтайаддзялення пазітыўнага значэння паняцця «сацыялістычны рэалізм» ад негатыўнагаІ. Волкаў прапаноўвае надаць «новае рабочае тэрміналагічнае абазначэннелітаратуры, якая сапраўды з’явілася ў ХХ стагоддзі істотна новай разнавіднасцюрэалістычнай літаратуры. Сутнасць навізны, – на думку вучонага, – заключаецца ўспалучэнні суб’ектыўных імкненняў асобы да самасцвярджэння з рэальнайаб’ектыўна-гістарычнай магчымасцю, самасцвярджэння асобы ў інтарэсах грамадстваці, у больш вузкім, але больш канкрэтным сэнсе, у мастацкай актуалізацыі іабсалютызацыі стваральна-творчых магчымасцей чалавека. На такоймастацка-творчай аснове, – працягвае І Волкаў, – гэтая літаратура адрадзіла ўсусветнай літаратуры народны гераічны эпас (напрыклад, «Расія, крывёю ўмытая»А. Вясёлага, «Жалезны паток» А. Серафімовіча), па-новаму мастацкі асвоіласкладанейшыя драматычныя і трагічныя сітуацыі (з асаблівай сілай у «Ціхім Доне»М. Шолахава), стварыла новую разнавіднасць рэалістычнай сатыры (напрыклад,«Лазня» і «Клоп» У. Маякоўскага, «Цёркін на тым свеце» А. Твардоўскага)».
Слушнае зерне ў канцэпцыі І.Волкава, а таксама ў яго меркаваннях наконт сацыялістычнага рэалізму,безумоўна, ёсць. Адмаўленне, несумненна, патрэбнае дзеля таго, каб аб’ектыўнаразабрацца ў сітуацыі з сацыялістычным рэалізмам, не павінна ператварацца ўсуцэльнае закрэсліванне напрацаванага нашымі пісьменікамі (а ўслед за імі івучонымі-літаратуразнаўцамі) на працягу многіх дзесяцігоддзяў.
1.6 Натуралізм
Слова «натуралізм» па паходжаннюфранцузскае (naturalisme), аднак сваімі карэннямі ідзе ўпознелацінскую эпоху (natura) і ў літаральным перакладзе абазначае тое,што зараз імянуецца «прыродай».
Натуралізмам называеццалітаратурна-мастацкі метад, стыль і накірунак, які характарызуецца ўсвядомленайустаноўкай на бесстаронні аб’ектывізм у паказе прыроднай і сацыяльнайрэчаіснасці, схільнасцю да ўзнаўлення вонкавых з’яў жыцця без іх мастацкагаабагульнення, пранікнення ў іх духоўную сутнасць. Натуралісты імкнуліся датакога адлюстравання рэальнасці і чалавечых характараў, пры якім асабліваяўвага надавалася быту і фізіялогіі, якія, згодна з меркаваннямі прыхільнікаўдадзенага метаду, надзвычай моцна абумоўлівалі паводзіны і духоўны светперсанажаў.
Натуралізм у якасці адносна цэласнагалітаратурна-мастацкага метаду і стылю (аднак, заўважым, усё-такі ў агульнымрэалістычным рэчышчы) поўнасцю аформіўся ў самастойны літаратурны накірунак уразвітых літаратурах Еўропы і ў літаратуры ЗША к апошняй трэці ХІХ ст. Алеасобныя яго спарадычныя і фрагментарныя праявы давалі аб сабе знаць і да гэтагачасу (як прыклад – познярымскае выяўленчае мастацтва, літаратура барока), атаксама пасля таго, як натуралізм пакінуў літаратурную авансцэну. Натуралізмамдаволі часта ў дачыненні да сучаснага мастацтва называецца антысацыяльны, чыстабіялагічны падыход да чалавека, а таксама скурпулёзнае, «пратакольнае» апісаннежыццёвых з’яў без іх крытычнага адбору, сацыяльна-філасофскага асэнсавання,мастацкага абагульнення і ацэнкі.
Зарадзіўся натуралізм і праграмнааформіўся ў французскай літаратуры, а затым ужо пачаў паступовараспаўсюджвацца, прычым з рознай ступенню актыўнасці, па Еўропе, а таксама ўЗША. Велізарную ролю ў яго ўзнікненні і фарміраванні адыгралі поспехіпрыродазнаўчых навук, перш за ўсё фізіялогіі, якая супрацьпаставіла эксперымент«ненавуковым» (тэрмін тагачасных фізіёлагаў) метадам пазнання. Філасофскайасновай натуралізму стаў пазітывізм А. Конта, а эстэтычнай – тэорыі І. Тэна,увасобленыя ў яго пяцітомнай «Гісторыі англійскай літаратуры» і тэарэтычнайпрацы «Філасофія мастацтва». Літаратурнымі папярэднікамі натуралізму можналічыць французскіх пісьменнікаў Шанфлёры, Л. Дзюранці, Г. Флабэра, братоўЭ. і Ж. Ганкураў.Тэорыю натуралізму ў дачыненні да літаратуры распрацаваў і небеспаспяховапаспрабаваў прымяніць яе ва ўласнай творчасці Э. Заля. У свой час даволі значнырэзананс атрымалі зборнікі тэарэтыка-крытычных артыкулаў Э. Заля«Эксперыментальны раман» (1880), «Раманісты-натуралісты» (1881), «Нашыя драматургі»(1881) і інш., у якіх абгрунтоўваўся новы літаратурна-мастацкі метад. Вакол Э. Заля ўсярэдзіне 1870-х гг. склалася цэлая натуралістычная пісьменніцкаяшкола, якую прадстаўлялі Г. дэ Мапасан, Ж. Гюісманс, А. Сеар, П. Алексіс, А. Дадэ і інш. Дадзеная школа праіснавала да канца 1880-х гг., а затым распалася. З гэтагачасу натуралізм губляе тэарэтычную дакладнасць і захоўваецца ў якасці агульнайназвы розных, але адзіных па паходжанню літаратурных з’яў. У творчасці шэрагупісьменнікаў-натуралістаў узмацняюцца рысы імпрэсіянізму альбо ўзнікае імкненнеда сімвалізму; творчасць некаторых эвалюцыянуе ў бок дэкадэнцтва.
Натуралісты ставілі перад сабой задачу –вывучаць грамадства з той жа паўнатой, з якой прыродазнаўца даследуе прыроду.Мастацкае пазнанне яны прыраўноўвалі да навуковага. Мастацкі твор разглядаўсянатуралістамі «як чалавечы дакумент», а асноўным эстэтычным крытэрыем лічыласяпаўната ажыццёўленага ў ім пазнаваўчага акта. Пераважны інтарэс да побыту, дафізіялагічных асноў псіхікі, недавер да ўсякага роду ідэй абмяжоўвалі мастацкіямагчымасці натуралістычнай літаратуры. Аднак пранікненне жыццёвай праўды ўнатуралістычныя творы ў яе скандэнсаваным, абагуленым выглядзе часам зводзілада нуля тэарэтычныя пабудовы іх аўтараў і абумовіла глыбокае мастацкаеўздзеянне лепшых твораў натуралістычнай літаратуры на сучаснікаў.
Для большасці пісьменнікаў-натуралістаўбылі характэрнымі ўяўленні аб прадвызначанасці лёсу чалавека яго фізіялагічнайпрыродай, а таксама асяроддзем, у якім канкрэтны індывід вырас і сфарміраваўся.І толькі асобныя пісьменнікі (як, напрыклад, Заля) здолелі вырвацца з палонуфаталізму.
Натуралісты не прымалі маралізавання ўмастацкай творчасці, бо лічылі, што адлюстраваная з навуковай дакладнасцюрэчаіснасць сама па сабе з’яўляецца дастаткова выразнай. Яны сцвярджалі, штолітаратура, як і навука, не мае права выбару матэрыялу, што для пісьменніканяма непрыдатных сюжэтаў альбо недастойных тэм – адсюль пашырэнне тэматыкінатуралістычнай літаратуры, цікавасць да «простых» з’яў жыцця («ЖэрмініЛасертэ» братоў Э. і Ж. Ганкураў, «Пастка» Э. Заля). Аднак падначаленасцьматэрыялу, імкненне запісваць «пад дыктоўку жыцця» даволі часта прыводзілі дабессюжэтнасці («Цудоўны дзень» Сеара, «Услед за плынню» Гюісманса), абясстрастнасць – да грамадскай індэферэнтнасці.
У 60–80-я гг. ХІХ ст. натуралізмпры ўсіх яго слабых месцах і недахопах адыграў пэўную станоўчую ролю ў развіццілітаратуры: засвойваў новыя тэмы, падымаў новыя пласты рэчаіснасці, паказваўжыццё людзей малазабяспечаных і прыгнечаных, вывучаў узаемадзеянне асобы і натоўпу,ролю падсвядомага ў чалавечай псіхіцы. Натуралізм увёў у літаратуру новыяпрыёмы і сродкі мастацкага адлюстравання жыцця. Змагаючыся з ілжывым афіцыйнымаптымізмам, з мяшчанскай ідэалогіяй і мараллю, праяўляючы шырокі дэмакратызм івыкрывальны пафас, натуралізм садзейнічаў прагрэсу грамадскай думкі імастацкага бачання свету.
У іншых краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкіў апошняй трэці ХІХ – пачатку ХХ стст. натуралізмам сталі называць падобныя даяго з’явы, якія ўзніклі ў асноўным на глебе ўласных мастацкіх запатрабаванняў,але, як правіла, не без пэўнага французскага ўплыву.
Так, у Германіі своеасаблівым пралогамнатуралізму была крытычная дзейнасць братоў Г. і Ю. Харт, а яго мастацкімувасабленнем – творчасць А. Хольца і Г. Гауптмана. Менавіта нямецкіяпісьменнікі-натуралісты стварылі г. зв. секундны стыль, што меў на ўвазе нетолькі капіраванне пэўнага жыццёвага факта ў цэлым, але і педантычную фіксацыюсамых дробных яго элементаў. І яшчэ адна з асаблівасцей нямецкага натуралізму:калі ў іншых нацыянальных літаратурах ён выявіўся ў першую чаргу ў прозе ідраматургіі, дык тут дадзены метад надзвычай моцна заявіў аб сабе ў лірыцы. УАнгліі натуралізм паўплываў на творчасць Дж. Мура і Дж. Гісінга. У ЗША дадзенымастацкі метад атрымаў вострую сацыяльную афарбоўку ў С. Крэйна, Ф. Норыса, Х.Гарленда. У Італіі аналагічным натуралізму рухам стаў верызм (італ. verismo,ад. vero – праўдзівы), які прадстаўлялі Дж. Вергі, Л. Капуана і інш. У Іспаніібарацьба з французскім літаратурным уплывам ішла побач з умацаваннемнатуралістычных прынцыпаў у творчасці Э.П. Басан і А.П. Вальдэса. У Бельгііпрадстаўніком натуралізму стаў К. Леманье. Пэўны ўплыў натуралізм аказаўтаксама на творчасць А. Стрынберга, Г. Ібсана і К. Гамсуна.
Некаторыя элементы паэтыкі натуралістаўзнайшлі працяг у імпрэсіянізме, шэрагу мадэрнісцкіх плыней (у сюррэалізме,«плыні свядомасці», тэатры абсурду і інш.), а таксама ў творчай практыцыпісьменнікаў-рэалістаў ХХ ст.
У Расіі ўплыў натуралізму даволі моцнаадчуваецца ў творчасці Дз. Маміна-Сібірака і П. Бабарыкіна. Рускую ж натуральнуюшколу нельга атаясамліваць з натуралізмам, бо яна, па-першае, узнікла амаль штона два дзесяткі гадоў раней таго часу, калі натуралізм заявіў аб сабе ў Еўропе,а, па-другое, была формай станаўлення крытычнага рэалізму.
У беларускай мастацкай культуры натуралізму сувязі з тым, што перад беларускімі мастакамі ў тыя часы стаялі іншыя,адраджэнцка-асветніцкія задачы, не аформіўся ў самастойны накірунак з уласнайэстэтычнай праграмай. Разам з тым па аналогіі з натуралізмам могуць ацэньваццаасобныя недахопы (празмерная блізкасць вобразнай сістэмы да эмпірычных формбыцця, залішні этнаграфізм, абмежаванае бытапісанне) ранняй беларускай паэзіі,прозы, драматургіі, пачатковыя стадыі тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Усёгэта было абумоўлена цяжкасцямі станаўлення мастацкага прафесіяналізму прыпрактычна поўнай адсутнасці нацыянальных традыцый. Іншая ж прыроданатуралістычных тэндэнцый у літаратуры 1930-х – першай паловы 1950-х гг.: яныз’явіліся пад уплывам нарматыўнай вульгарна-сацыялагічнай крытыкі і дагматычнайфіласофіі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Гуляев Н.А. Литературные направления и методы врусской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.– М., 1983.
2. Лихачёв Д.С. Развитие русской литературы Х–ХVІІвеков: Эпохи и стили.– Л., 1973.
3. Мальдзіс А.І. Барока ў літаратуры // Энцыклапедыялітаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1984.– Т. 1.
4. Морозов А. Судьбы русского классицизма // Русскаялитература.– 1974.– №1.
5. Манн Ю.В. Романтизм в России // Литературныйэнциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.–М., 1987.
6. Барысенка В.В. Францішак Багушэвіч і праблемырэалізму ў беларускай літаратуры ХІХ ст.– Мн., 1957.
7. Морозов А.А. Барокко // Литературный энциклопедическийсловарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.– М., 1987.
8. Основы литературоведения / Под. ред. В.П.Мещерякова.– М., 2000.
9. Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны //Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.– Мн., 2001.
10. Бахмутский В.Я. Классицизм // Литературныйэнциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.–М., 1987.
11. Виппер Ю.Б. Формирование классицизма вофранцузской поэзии начала ХVІІ в.– М., 1967.
12. Кочеткова Н.Д. Литература русскогосентиментализма: Эстетические и художественные искания.– СПб, 1994.
13. Тураев С. Сентиментализм // Словарьлитературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В.Тураев.– М., 1974.
14. Гуревич А.М. Романтизм // Литературныйэнциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.–М., 1987.
15. Конан У.М., Мальдзіс А.І. Класіцызм у літаратуры// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1986.– Т. 3.
16. Русская литература ХVІІІ в. Эпоха классицизма.Сб-к ст.– М.–Л., 1964.
17. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Классицизм // СусловаН.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник дляученика и учителя.– Мозырь, 2003.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Причина образования извилистости: меандрирование рек и других природных потоков
Реферат Гистерезис
Реферат Права, обязанности и ответственность налогоплательщиков. Порядок обжалования неправомерных действий налоговых органов
Реферат Кваліфікація злочинів проти особи та власності (Коржанський)
Реферат Makioka Sisters
Реферат Распределенные системы обработки информации
Реферат становление и развитие генетики
Реферат Эпоха просвящения
Реферат История русской кухни
Реферат Образ русской женщины в поэзии Н А Некрасова
Реферат Определение и осуществление режимов радиационной и химической защиты персонала объектов экономики населения
Реферат Pearl Harbor Essay Research Paper The United
Реферат Особенности организации, оформления и бухгалтерский учет операций с депозитными и сберегательными сертификатами
Реферат Анализ формирования эмпатии у студентов
Реферат Кофе, кофейные напитки