Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Асаблівасці твора У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

Змест
Уводзіны
Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча
1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанрулітаратурнага твора
1.2 Жанрава-кампазіцыйнаяхарактарыстыка рамана
Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямліўся ўгародні"
2.1 Характарыстыка вобразаў рамана
2.2 Адметнасці мовы твора
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
У сучаснайбеларускай прозе раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займаеасаблівае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькі навізной жыццёвага ігістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасцю вобразнага ўвасаблення падзейдалёкага мінулага, уменнем пераасэнсаваць іх з пазіцый нашай сучаснасці,прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасці непаўторны нацыянальны каларыт,надзённасць гучання. У гэтых адносінах новы твор істотна пашырае ідэйную імаральную праблематыку прозы Ул. Караткевіча, адкрывае перад ім новыяперспектывы, новыя творчыя далягляды.
Раман “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні" Ул. Караткевіча — твор глыбока нацыянальны, бо ўаснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасць і народны фальклор, богалоўныя грамадскія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеі ўрамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Перад пісьменнікам стаяла нялёгкаязадача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характарыў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іх развіццё — таксама, а разам з тымтвор уражвае гістарычнай праўдзівасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалій часу,аўтарскім разуменнем заканамернасцей грамадскага развіцця.
Калі звярнуцца дапытання распрацаванасці творчасці Уладзіміра Караткевіча ў крытычнай іметадалагічнай літаратуры, то варта назваць некаторых аўтараў. Так, творчацьКараткевіча наогул разглядалі наступныя літаратуразнаўцы: А. Верабей (“Жывая повязьчасоў: Нарыс творчасці У. Караткевіча”); А. Сабалеўскі (“Тэатральнаеспасціжэнне Караткевіча”); А. Мальдзіс (“Жыццё і ўзнясенне УладзіміраКараткевіча”); М. Жабінская (“Спадчына Караткевіча — крыніца агульнагагуманізму”); М. Абола (“Неугасимый свет доброй благородной души”) і многіяіншыя.
Што да крытычнагаасэнсавання твора “Хрыстос прызямліўся ў Гародні", то можна адзначыцьнаступных літаратуразнаўцаў і іх працы: Шынкарэнка В.К. (“Жанравыя асаблівасцірамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Чарнышова Л.В.(“Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане УладзіміраКараткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Сцяпанава А. (“Рысы еўрапейскагапостмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана УладзіміраКараткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Салдаценка Н. (“На шляху давобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту — наматэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); ПрашковічЛ.І. (“Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Лявонава Е.А. (“Алюзія на вобраз Хрыста ўрамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Конан І. (“Нацыянальнаягуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ўГародні”).
Твор УладзіміраКараткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца ўсучаснай беларускай раманістыцы, вызначаецца шматлікімі жанравымі і стылёвыміадметнасцямі. З гэтай прычыны, гэты твор вельмі цікавы для аналізу -менавіта гэтыфакт абумоўлівае актуальнасць тэмы курсавой работы
Мэтай дадзенайкурсавой работы з’яўляецца: выявіць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці раманаУл. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні".
Задачы курсавойработы абумоўлены названай мэтай і натуральна выцякаюць з яе сэнсу:
Прааналізаваць крытычнуюі метадычную літаратуру па тэме даследавання;
Вызначыць асноўныяасноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні”;
Разгледзець творбеларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю,асаблівасцей жанравай прыналежнасці.
Прадметамвывучэння ў дадзенай курсавой рабоце з’яўляецца раман Ул. Караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні"
Аб’ектам жа, усваю чаргу, выступаюць непасрэдна жанрава-стылёвыя адметнасці твора.
Глава І. Асаблівасці жанру твора у.караткевіча
 1.1 Агульныя заўвагі да праблемывызначэння жанру літаратурнага твора
Праблема жанруз’яўляецца адной з найбольш складаных у літаратуразнаўстве. Гэта тлумачыццапрыродай самога жанру, яго зменлівасцю пад уплывам зрухаў у сацыяльным ідухоўным жыцці грамадства. Кожная гістарычная эпоха абумоўлівае ўзнікненнеспецыфічных жанравых форм. Але нельга думаць, што пры гэтым не ўлічваецца вопытпапярэдніх мастацкіх пакаленняў. Жанры з’яўляюцца яго універсальнымі формамі, уіх заўсёды зберагаюцца элементы архаікі. Праўда, гэтая архаіка зберагаеццатолькі дзякуючы пастаяннаму яе абнаўленню, асучасніванню.
Калі мець на ўвазелітаратуру апошніх дзесяцігоддзяў, то асабліва лёгка заўважыць тэндэнцыю даабнаўлення многіх жанравых структур, іх узаемапранікненне і ўзбагачэнне нагэтай аснове. Сінтэз мастацкіх форм — працэс настолькі пашыраны, што адноснасцьжанравай чысціні ўжо не выклікае сумнення. І хаця прырода пэўнага літаратурнагароду захоўваецца, “змешанасць", сінкрэтычнасць шмат у чым адрозніваемногія жанравыя структуры ад іх класічных узораў. Даследчык А. Яскевічахарактарызаваў гэтую з’яву як “перафарміраванне, дынаміку жанраў” [21; 169].
У правільнасцівыказанай думкі пераконвае развіццё сучаснага рамана, які ў сваіх лепшых узорахпрацягвае захапляць шматгранным адлюстраваннем рэчаіснасці,сюжэтна-кампазіцыйнай разнастайнасцю, дыялектыкай жанру. Росквіт нагаданаймасацкай формы ў беларускай літаратуры прыпадае на 60-70-я гады. Якраз яны,паводле слоў В. Івашына, “пара найбольш значных, дынамічных зрухаў у развіццібеларускай раманістыкі. У гэты час побач з выразнай арыентацыяй на шырокуюэпічнасць наглядалася цяга да рамана, у цэнтры якога духоўныя, маральныя пошукіасобы; перамяшчаліся грані ад панарамнасці, падзейнасці да паказу ўнутранагасвету чалавека, ад “эпікі” да “лірыкі”, з узмацненнем аўтарскага голасу раслозначэнне інтэлектуальнага пачатку і дакумента ў літаратуры. Мяняліся ў гэты чассуадносіны эпічнага і драматычнага. Узмацнялася драматызацыя раманнай формы"[7; 210].
Такім чынам,пошукі новых жанравых форм з’яўляюцца заканамерным працэсам рамана на сучаснымэтапе.
 1.2 Жанрава-кампазіцыйнаяхарактарыстыка рамана
У сувязі зпраблемай вызначэння жанру цікавым з’яўляецца твор Уладзіміра Караткевіча“Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 — 1966). Менавіта ў гэтым творыдаволі адчувальныя драматызацыя жанравай формы, хаця аснова не застаеццаэпічнай, сумяшчэнне дынамічнага і псіхалагічнага, інтэлектуальнага іпрыземленага, рэальнага і выдуманага.
З мэтай лепшагавысвятлення зместава-фармальнай арганізацыі рамана варта звярнуцца да гісторыіяго ўзнікнення.
Сам Уладзімір Караткевічадзначае: “Думку аб ім (рамане), жаданне напісаць яго ажыўляе, часцей за ўсё,нейкі асобны факт, вычытаны ў хроніцы ці старажытным акце. Для мяне гістарычнаярэч пачынае жыць з анекдота (не ў нашым сэнсе, а ў тым, у якім разумелі ягонашы продкі год двесце назад: трагічны або вясёлы, але заўсёды сюжэтны іарыгінальны факт з жыцця рэальнай гсітарычнай асобы). Для мяне мой “Хрыстос з Гародні"пачаўся з “Хронікі” Стрыйкоўскага [8; 10].
Сапраўды, у“Хроніцы Белай Русі…" занатавана гісторыя Лжэхрыста — самазванца і махляраЯкубы Мялшцінскага. Але пад пяром пісьменніка гэтая гісторыя набывае зусіміншае асэнсаванне. Аўтар расказвае чытачу пра “мужыцкага” Хрыста — ЮрасяБратчыка, які ад валацугі і шалбера праходзіць шлях да заступніка ўсіхпакрыўджаных. Ён адстойвае роўнасць паміж людзьмі, змагаецца з ворагамі,асуджае зайздрасць, сквапнасць, здраду, забойствы. Спачатку герой несвядома, папрымусу абставін, ступае на шлях барацьбы. Але патрэба людзей у чалавеку, які бпавёў іх за сабой (“… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш,аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты намверу… Павінен быў ты прыйсці! ”), вялікая любоў да Радзімы, такой змучанай іабрабаванай, нараджаюць у яго душы адкрыты пратэст супраць усякай несправядлівасці.У рэшце рэшт ён разумее, што за праўду трэба змагацца і спасцігае непахіснуюісціну: “… умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай ягозатаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвілінубойкі і плахі. Вось — вера. А іншай няма”. Юрась Братчык не здраджвае да канцасваім перакананням. Сімвалічны сэнс заключае ў сабе фінальная сцэна твора, каліХрыстос разам з сябрамі засявае ніву. Кінутыя ў акрываўленую зямлю Гароднізярняты, абавязкова прарастуць насустрач сонцу, дадуць зялёныя ўсходы. І хайпройдзе шмат гадоў, але поле ўсё роўна закаласуе, жыццястойкую яго сілу нельгазнішчыць. Як нельга знішчыць ісціну, дабро, вернасць, каханне, наогул жыццё. Усцверджанні гэтай думкі заключаецца глыбокая філасафічнасць рамана “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні”, выяўляецца аўтарская канцэпцыя жыцця, ягосветаадчуванне, што паэтычна перадае эпіграф да разгледжанага раздзела “Пасеў”:
 
Людскаяжорсткасць, злосныя жаданні
Не здолеюцьнападам безупынным
Мне вочы чорнайзасланіць завесай
Схаваўшы сонцазалатое ззянне.
Разам з тым творУладзіміра Караткевіча мае гістарычную аснову. Аўтар разглядае вострыясацыяльна-грамадскія праблемы першай палавіны ХVІ стагоддзя. Яго героідзейнічаюць у канкрэтных абставінах. Чытач ведае пра іх заняткі, быт, знаёміццаз адметнасцямі архітэктуры, мясцовасці, яе тапанімікай. Сярэдневякавоя Гародня(яна апісана асабліва падрабязна), многія вёскі і хутары, Любча, Навагрудак,Вільня, паўстаюць праз заслону стагоддзяў, ствараючы адпаведныя каларыт іпрасторава-часавыя арыенціры. Майстар авантурна-прыгодніцкай фабулы Ул. Караткевічне абмяжоўваецца паказам выключных здарэнняў, што адбываюцца з Хрытом і ягоапосталамі.
Па-мастацкупраўдзіва перададзены ім канфлікты часу: з аднаго боку існуючая несправядлівасць,барацьба розных рэлігійных плыняў, цемрашальства, з другога — нежаданне мірыццаз усім гэтым перадавых людзей краіны. Сярод іх — гародзенскія гуманісты,філосафы Альбін Крыштофіч і Кашпар Бекеш. Іх цвярозая атэістычная думкасупрацьстаіць пануючым рэлігійным догмам, а слова кліча да барацьбы. Не толькігэтыя адукаваныя і выхаваныя на лепшых традыцыях свайго часу людзі прапаведуюцьсвабоду веравызнання і адмаўляюць бога, але так думаюць і гарадскія мяшчане: майстарзалатых спраў Ціхон Вус, каваль Кірык Вястун, мечнік Гіяў Турай і яго сын Марка.
Прыводзячывытрымкі з Бібліі і іншых царкоўных кніг, гістарычных дакументаў і летапісаў,Ул. Караткевіч развенчвае святасць асобных сцвярджэнняў, палемізуе з некаорыміпалажэннямі і стварае такім чынам арыгінальнае, самабытнае “Евангелле ад Іуды”.Як вядома, гэты вучань Хрыста, паколькі за трыццаць срэбранікаў прадаў свайгонастаўніка, у адрозненні ад іншых апосталаў не меў права на выкладанне ісцін. Алеў рамане Іуда не здраднік, не срэбралюб. Іосі бен Раввуні здзіўля чытача непрыманнемверы ў бога, сілай духа. Напісанае ім і Роскашам Богданам “Слова двух сведкаў"даводзіць: бог не хто іншы як чалавек у сваіх лепшых парываннях, учынках,жаданні бачыць усіх людзей роўнымі і шчаслівымі. У гэтым антырэлігійная скіраванасцьі сацыяльная завостранасць твора, яго актуальнае грамадскае гучанне.
Самому пісьменнікузадуманае мастацкае палатно ўяўлялася так: “Гэта будзе не камедыя і нетрагедыя, а трагікамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калі хочаце". Прыведзенаевыказванне нельга разумець літаральна. Размова ідзе ў першую чаргу праідэйна-зместавую напоўненасць твора. Перад намі сапраўды трагічныя старонкідалёкай эпохі. Але абранне такой тэмы не магло не паўплываць на знешнююарганізацыю матэрыялу, што выявілася ў драматычнай напружанасці дзеяння,дыялагічнасці, прынцыпе кантрасту, як асноўным у сюжэтна-кампазіцыйнай будоверамана. Безумоўна, можна спрачацца аб вартасцях апошняга, тым больш што усучаснай раманістыцы па сваёй дасканаласці ён не ўяўляе вяршыню, да якой трэбаімкнуцца. Але калі ўлічыць жаданне пісьменніка максімальна наблізіцца даразглядаемага перыяду гісторыі, перадаць многія яго сацыяльныя калізіі іантаганістычныя канфлікты, а таксама захаваць спецыфіку абранага жанру (“Евангелле”),то выбар такога мастацкага ўвасаблення будзе апраўданы.
Антыподамістаноўчых герояў у рамане выступаюць царкоўныя служкі, гарадскія вярхі, багатыяі ненасытныя ў сваёй сквапнасці мяшчане і сяляне. З найбольшым сарказмам ігратэскнай завостранасцю створаны Ул. Караткевічам вобразы божых служак. Іхпаводзіны і пропаведзі настолькі лжывыя і супраціўныя чалавечай прыродзе, штонават душы пакідаюць іх, ператварыўшыся ў д’яблаў. “…Дзеці свайго часу,няшчаснага, хворага, гнойнага, сагнутага, калі чалавек быў амаль жывёлай і толькісям-там выбіваліся наверх парасткі скарлючанага, але ўпартага і моцнага жыцця"[9; 20], яны ставяць сваёй мэтай паляванне за “італьянскімі трызненнямі", вынаходзяцьмашыны, з дапамогай якіх у людзей іможна адняць здольнасць думаць, раскладваюцькастры інквізіцыі, катуючы, знішчаюць усё жывое. Ім трэба рабіць гэта як магахутчэй, бо ў народа ўжо ёсць свая Біблія, зроблена шмат адкрыццяў, лепшыя ягопрадстаўнікі прагнуць пазнання невядомага. Вось чаму пасланнікі Рыма,прыхільнікі каталіцызму, сляпыя выканаўцы чужой волі непакояцца за тое, каб“уся зямля, колькі яе ні ёсць, была ў новай, нябачнай скрыні…" [9; 18],скрыні іхняга духу і веры.
Даследчык А. Сямёнавазазначае: “Хаця Караткевіч пісьменнік, што належыць да плыні “рэалістычнагарамантызму", але бывае і майстрам жанравага жывапісу, умее стварыць яркія,з густам выпісаныя бытавыя карціны, шырока выкарыстоўвае іронію і нават сатыру.Мастак дае многа сюжэтнай прасторы і “жанраваму чалавеку” — прыгадаем хаця бпаплечнікаў Братчыка, а таксама мітрапаліта Балвановіча ці ката з рамана“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І гэта сапраўды так. З вялікай выкрывальнайсілай здымае пісьменнік з “сыноў божых" арэол святасці, маральнай чысціні,даказваючы адваротнае і высмейваючы іх абмежаванасць, тупасць, “вынаходлівасць"таго ж ката, які прыдумляе мудрагелістыя клеткі-прыстасаванні не толькі длячалавека, але і для жывёл і гадаў, хто “хоць трохі іначай думае". Па-майстэрсківыпісаны аўтарам сцэны суда царкоўнікаў над мышамі і вынясення ім прыгавору,расправы над званамі, якія білі трывогу ў Ноч Белых Крыжоў, продажуіндульгенцый, паседжання доказнай інквізіцыі, ганебнай змовы “падданых бога” зтатарамі і інш. Нагаданыя моманты ўражваюць неадпаведнасцю паміж матэрыялам іформай яго выяўлення, кантрастам паміж неймавернасцю зместу і спакойнай,“эпічнай” манеры апавядання. Пісьменнікам у асноўным вытрымліваюцца спакойнаяінтанацыя, нетаропкі тэмп, як гэтага і патрабуе прачытанне біблейскага тэксту. Ітолькі іншы раз у апавядальную структуру твора прарываецца ўсхваляваны, зпубліцыстычнымі ноткамі аўтарскі голас, поўны абурэння і непрымання.
Адной зхарактэрных асаблівасцяў рамана з’яўляецца прыгодніцка-дэтэктыўны сюжэт. Пасутнасці, Юрасю Братчыку разам з дванаццаццю апосталамі на самай справедаводзіцца перажыць містэрыю, з якой выступалі яны перад жыхарамі мястэчкаСвіслач на пачатку твора. Хрыстос Ул. Караткевіча чыніць цуды (вяртае зрок“сляпым”, выратоўвае ад смерці п’яніцу, “пераўтварае” грошы ў камяні),адпраўляецца на Галгофу, каб быць распятым. Але гэтага не здарылася, бо той,хто адстойвае праўду і жыве дзеля другіх, вечны і неўміручы.
Так празвыпадковае, недарэчнае, іншы раз неверагоднае паказвае пісьменніккемлівасць,вынаходлівасць простага чалавека, яго мяккі гумар у адносінах да свайго брата іздзеклівасць, злы смех — да ворагаў. Усё гэта, як і дынамічнае развіццё дзеянняў творы, частыя масавыя сцэны, перапляценне сур’ёзнага і камічнага,гратэскавага і смехавога надае раману характар займальнага народнагапрадстаўлення. Такая характарыстыка твора, хоць у ім дамінуюцьпрыгодніцка-дэтэктыўныя элементы ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі, неставіць пад сумненне вялікай сацыяльна-філасофскай значнасці і гуманістычнайскіраванасці, бо асноўная мэта таго ж Братчыка Хрыста: “Адпусціць замучаных насвабоду, рабоў — з ланцугоў, бедных — з халуп, мудрых — з турмаў, гордых — зярма".
Зробленаеназіранне яшчэ раз дазваляе гаварыць пра твор Уладзіміра Караткевіча якшматпланавую жанравую структуру, дзе сумяшчаюцца рэалістычна-канкрэтнае,іранічна-саркастычнае, алегарычнае, авантурна-прыгодніцкае, рамантычнае,лірыка-публіцыстычнае.
Выклікае цікавасцьтаксама і кампазіцыя рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Увесь матэрыял тутаформлены ў раздзелы, кожны з якіх адносна завершаны і мае сваю назву. Часцейза ўсё яна нагадвае крылаты выраз або ўзята з летапісаў або рэлігійных твораў. Вялікіідэйна-эмацыянальны сэнс заключаюць у сабе эіграфы да раздзелаў, якія ўсціслай, прытчападобнай форме перадаюць змест напісанага. Іншы раз іх некалькіда аднаго раздзела, і тады кожны наступны ўдакладняе і развівае сэнспапярэдняга. Прычым крыніцы, з якіх чэрпае выслоўі пісьменнік, самыяразнастайныя. Сярод іх — царкоўныя кнігі, апокрыфы, летапісы, палемічныя творы,вусна-паэтычныя творы таго часу, егіпецкія гімны і паданні, усходнія казкі, старажытныяпесні, багатая сусветная літаратура.
У некаторых месцахусё пералічанае ўведзена аўтарам непасрэдна ў тканіну пазаічнага апавядання ідае магчымасць меркаваць аб густах пісьменніка, шырокім коле яго інтарэсаў,плённай арыентацыі як на фальклор, народную смехавую культуру, так і напарадыйна-травесційную літаратуру, вытокамі якой з’яўляецца сярэдневякоўе, атаксама на класчнае мастацтва слова. Пра вернасць аўтара традыцыям сведчаць нетолькі літаратурныя рэмінісцэнцыі, што даволі часта сустракаецца ў творы, але іпрынцыпы адлюстравання жыцця, спосаб тыпізацыі герояў.
У дадзенымвыпадку, па свайму светаадчуванню, творчай манеры, Ул. Караткевічу былі блізкіяШ. Кастэр, Ф. Рабле, Р. Ралан, М. Гогаль, М. Булгакаў.
Блізкасць Ул. Караткевічада М. Булгакава перш за ўсё ў парадаксальнасці, ва ўменні спалучыць, здаваласяб, зусім рознае, несумяшчальнае.
Скіраванасцьрамана беларускага аўтара на сучаснасць заключаецца ў яго адкрытым, антываеннымпафасе. Гнеўна асуджае Ул. Караткевіч усякага роду прыстасаванні для здзекаўнад людзьмі. “На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі,шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формыі прызначэння станкі… з ігламі шлемы… Нельга было паверыць, што такое маглобыць паміж людзей".
Разважаючы прападзеі першай палавіны XVI стагоддзя, ствараючы вобразы той эпохі, асабліваадмоўныя, пісьменнік знаходзіць аналагічныя ім у больш блізкія да нас часы. Змяшчэннепрасторава-часавых пластоў не парушае праўдзівага гучання мастацкага твора, анаадварот, дае магчымасць пісьменніку сцвердзіць думку, што бесчалавечнае,хлуслівае, жорсткае ва ўсе вякі было аднолькавым і мела адзіную мэту: “…ваюй засваё, а асабліва супраць самай страшнай ерасі, чалавечага самамнення і жаданнядумаць, ваюй супраць самай страшнай ерасі, якую у Італіі завуць гуманізмам,таму што гэта рошчына вечнага неспакою” [9; 18].
Такім чынам, можнапрыйсці да выніку, што аўтар рамана знайшоў даволі цікавую жанравую форму, якаялагічна выцякае са зместу, з’яўляецца надзвычай актыўнай у адносінах дажыццёвага матэрыялу. Легенду пра падарожжа Хрыста па Беларусі патрэбна было“апрануць" у адзенне праўдападобнасці — гэта значыць, патрэбна былостврыць рэалістычны фон, на якім нібыта адбываліся падзеі, вобразы гістарычныхі выдуманых герояў, якія жылі ў той час і сустракаліся з Хрыстом. Калі гаварыцьдакладней, пісьменніку патрэбна было прымусіць чытача паверыць у тое, пра штогаворыцца ў рамане. Аўтарская задума абумовіла ярка выражаны палемічны характартвора. Палемічнасць ідзе ад імкнення пісьменніка паглыбіць наша веданнегісторыі, выявіць далёкія супярэчнасці далёкага нам часу.
Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана“хрыстос прызямліўся ў гародні"
Сінтэзразнастайных жанравых форм абумовіў, у сваю чаргу, стылёвую шматграннасць. Адметнасцюстылю рамана з’яўляецца тое, што ў ім паралельна існуюць два тыпы мастацкагаадлюстравання жыцця — рэалістычны і рамантычны.
“Хрыстоспрызямліўся ў Гародні" — твор рамантычны па адбору жыццёвага матэрыялу,выключнасці сюжэта, вастрыні канфліктаў, сістэме спецыфічных мастацкіх сродкаў.Як пісьменнік-рамантык Ул. Караткевіч мае схільнасць да канкрэтнага мясцовагакаларыту. Яго выдуманыя героі жывуць і дзейнічаюць у Ваўкавыску, Слоніме, Міры,Навагрудку, Вільні, Гародн ііншых рэальных мясцінах, сустракаюцца з людзьмі,якія сапраўды жылі ў XVI стагоддзі. Аўтар шчодра перасыпае твор гістарычнымі ібытавымі рэаліямі: тут і падрабязнае апісанне Гродненскага замка і Машкаўскагаманастыра, назвы тагачаснай зброі, кастры інквізіцыі, рытуалы правядзення сударымска-каталіцкай царквой, паказ адзення, ежы, звычак людзей розных сацыяльныхпраслоек.
Выдуманыя героіпомняць пра бітвы з татара-манголамі пад Крычавам і Крутагор’ем, спяваюцьбеларускія народныя песні, вядуць размовы пра “Біблію" Скарыны, ведаюцьпра адкрыццё Калумба і інш. І чытач ідзе за логікай аўтарскай думкі, успрымаепадзеі твора як сапраўдную рэальнасць, што мела месца ў жыцці. Аўтарскаявыдумка ў спалучэнні з гістарычнымі фактамі нарадзілі новую эстэтычную вартасць- мастацкую праўду.
Зыходзячы зрамантычнага бачання свету, Уладзімір Караткевіч малюе аб’ектыўную рэчаіснасцьпераважна ў адным разрэзе — паказвае духоўны патэнцыял асобы, яе душэўнуюактыўнасць, пошукі свайго сапраўднага месца ў жыцці. Такой асобай у раманез’яўляецца Юрась Братчык.
Сапраўды, прынцыпыіндывідуалізацыі і тыпізацыі вобразаў у рэалістычных і рамантычных творах зусімрозныя. Рэалістычны герой малюецца, як правіла, шматгранна і па-рэалістычнамупраўдападобна. Яму ўласціва складанасць характару, псіхалагізм, матывіраванасцьпаводзін, партрэтная і моўная індывідуалізацыя.
Паказальным уадносінах стылістыкі твора з’яўляецца самы пачатак рамана. Тут пісьменнік ужыўцікавы мастацкі прыём — так званае кампазіцыйнае абрамленне: апавяданне ўапавяданні. Акрамя пісьменніка, якому належыць вядучая роля ў арганізацыісюжэта, у якасці апавядальнікаў выступаюць самі героі твора.
Ад імя Іуды іБагдана Роскаша аўтар палемізуе з аўтарамі хронік — глядзіць на далёкуюгісторыю з пазіцый сучаснасці. Ён уводзіць у раман урыўкі з “Хронікі” АндронікаЛагафіла і супрацьпастаўляе іх “Слову двух сведкаў" — людзей, якія нібытасамі былі ўдзельнікамі Хрыстовай “адысеі" і таксама вялі запісы сваіхназіранняў. Таму тыя мясціны рамана, дзе апавяданне вядзецца ад імя “апосталаў",цалкам вытрыманы ў стылі тагачасных хронік і летапісаў.
Нацыянальнаягуманістычная ідэя роўнасці беларусаў сярод іншых народаў, іх права насвабоднае, шчаслівае жыццё выказваецца пісьменнікам шляхам інтэрпрэтацыібіблейнага матыву пра нябесны Рай. У ноч перад распяццем Хрыстос-Братчык убачыўсон, быццам ён трапіў да маткі Марыі (своеасаблівае ўзнясенне перад распяццем).Рай у пісьменніка ўладкаваны на сялянскі лад. Тут пануюць мір і гармонія паміжлюдзьмі. Гэта, па сутнасці, аўтарскі ідэал жыцця, якое, па яго перакананні,павінна будзе ў будучыні ўсталявацца на зямлі [10; 7].
Раман заканчваеццасімвалічнай сцэнай сустрэчы Хрыста з сябрамі і сумесным пасевам жыта. Сцэнасімвалізуе аб’яднанне родных па духу людзей у сумеснай працы.
Паводле спосабупадачы матэрыялу “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" найбольш блізкі дааповесці “Дзікае паляванне караля Стаха": у адным і ў другім творыпрыгодніцкі элемент адыгрывае важную ролю ў развіцці сюжэта. Незвычайнасцьпадзей і сітуацый, як правіла, тлумачыцца канкрэтнымі абставінамі, зямнымпаходжаннем (першая сустрэча Хрыста з людзьмі, выгнанне мышэй з Гародні,уваскрашэнне Лазара).
Але па сваімзмесце жыццёвы матэрыял у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" большшырокі, аб’ёмны, сацыяльна значны, багаты на канфлікты. Супярэчлівы вобраз Часураскрываецца ў лёсах розных непадобных герояў, якія ўзяты амаль з усіхсацыяльных сфер тагачаснага грамадства. Кожны вобраз-персанаж даследуецца ваўсёй шматграннасці яго сувязей з грамадствам, яго ролі ў грамадскім жыцці, ягомесца ў агульнанароднай справе. У гэтым сэнсе рамантычна-прыгодніцкі раман Ул. Караткевічаможна назваць яшчэ і раманам сацыяльна-гістарычным.
 2.1 Характарыстыка вобразаў рамана
У цэнтры раманавобраз Хрыста — Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсесюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і ўвасабляе сярэдневяковага чалавека,прадстаўніка тагачаснага беларускага народа актыўнага, неспакойнага, вясёлага ігарэзлівага, які вызваляўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя іцаркоўныя набыткі, што неслі новыя часы. Пісьменнік з любоўю і цеплынёй пішапра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр іпрытворшчык. Але адначасова гэта мысляр і пакутнік, праўдашукальнік, народныабаронца і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы наўсе нягоды, герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляццажыццём, радавацца і смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Ён нестолькі пацяшае, колькі ачышчае душу, выкрывае і асуджае злыя і варожыяграмадству сілы, бунтуе супраць гвалту і здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ёнсведчыць пра здароўе чалавека і здароўе ўсяго грамадства.
Вандроўны шкаляр,махляр — Юрась Братчык — цэнтральны ў рэалізацыі галоўнай ідэі твора, ён напрацягу жыцця спасцігае праўду, няўхільна ідзе да народа, становіцца правадырому барацьбе за права “людзьмі звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог".Нездарма ж на пачатку твора пісьменнік называе свайго героя Юрасём, а ў канцы — толькі Боскім імем Хрыстос.
Юрась Братчыкпадчас вандровак часцяком дзейнічае не па царкоўных законах, як, напрыклад, усцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядаесвайму біблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавісці да іх, ямуагідныя гвалт, забойства, прыніжэнне чалавечай годнасці.
Біблійны іКараткевічаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць — і адзін, і другі мужна неслісвой крыж пакут, яны як бы ўвабралі ў сабе ўвесь зямны боль. Але біблійныХрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваіх ворагаў,якія кпілі з яго.
Героі творавыглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім — пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут,як і ў класічным гістарычным рамане, узноўлены каларыт і атмасфера далёкайэпохі, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлікт.
Непаўторна раскрылісяў рамане вобразы апосталаў, асабліва Багдана Роскаша (Фамы) і Іосіі бен Раввуні(Іуды). Няпростыя жыццёвыя выпрабаванні вынесла Марына Крывіц (Магдаліна). Уражваюцьсловы і паводзіны Фларыяна Басяцкага. Не проста як ідыёт, а як ідыёт ідэйнывыступае ў кнізе войт Цыкмун Жаба.
Вобразы апосталаўаўтар намаляваў знешне падобнымі да біблейных. Але падабенства толькі вонкавае,гэта добра відаць з расповедаў апосталаў пра сябе. Творца па-своймупераасэнсоўвае вядомыя біблейныя вобразы, падкрэсліваючы, як у выпадку зХрыстом, што яны больш звычайныя людзі, чым святыя.
Сярод апосталаўасаблівая ідэйна-сэнсавая нагрузка падае на вобразы Іуды, Багдана Роскаша. ХарактарБагдана Роскаша раскрываецца ў сутычцы з Тадэем Квясткгайлам. У адрозненні адмногіх сваіх сучаснікаў Багдан Роскаш мае багатую душу, адчувае сваю годнасць,ганарыцца сваёй мовай.
Вобраз апосталаФамы У. Караткевіч трактуе насуперак Бібліі: Фама не адразу паверыў ваУваскрэсенне Хрыстова, у рамане ён верыць у справу вызвалення Радзімы.
Вобраз Іудытаксама супрацьлеглы свайму евангельскаму прататыпу. Раввуні, які бачыў іразумеў заганы тагачаснага грамадства, актыўна выступаў супраць ліха і гвалту. Слова“прарок" у беларускай літаратуры з лёгкай рукі Янкі Купалы асацыюецца зпаняццем “мастак", бо гэта наканаванне мастака — абуджаць народ, умецьсамому ўбачыць ісціну і данесці яе да народа. І сапраўды, насуперак СвятомуПісанню, Іуда піша Евангелле пра жыццёвыя прыгоды Хрыста-Братчыка. І калі ісцідалей за біблейным сюжэтам, то ён павінен быў здрадзіць — прадаць Хрыста затрыццаць срэбранікаў. Але У. Караткевіч пайшоў іншым шляхам: не Іуда здрадзіў,а астатнія апосталы (акрамя Фамы) прадалі Хрыста, атрымаўшы за гэта па трыццацьсрэбранікаў. Гэты факт з’яўляецца яўнай прыкметай гратэску [10; 6].
Цікавым з’яўляеццатой факт, што два самыя годныя апосталы былі рознай нацыянальнасці: беларус ііудзей. Такім чынам пісьменнік надае нацыянальнай праблеме агульначалавечаегучанне, падкрэслівае, што ў ідэйнай барацьбе не мае значэння этнічнаепаходжанне.
Паводзіны і ўчынкіХрыста пісьменнік узгадняе з біблейскім сюжэтам. Але Братчык-Хрыстос дзейнічаедругі раз насуперак біблейскім традыцыям. Узяты ў палон Хрыстос кажа сваімсуддзям: “І не за самазванства вы мяне судзіце… Уваскрэсні зараз Бог,уваскрэсні той, з каго пачалася ваша справа, вы і з ім зрабілі б тое ж, што самной” [9; 242]. Ён вытрымлівае катаванні, не раскайваецца ў зробленым, да канцагатовы несці крыж. Бурмістра горада Юстына ён пераконвае, што нараджаецца новаяпарода людзей. Іх можна абылгаць, але нельга вытруціць іх імёны і справы зпамяці народнай.
Наогул, у кнізесупрацьпастаўлены дзве сілы, прадстаўленыя адпаведнымі вобразамі. Адна сіла — царкоўнікі і прадстаўнікі ўлады: кардынал Лотр, дамініканец Фларыян Басяцкі,біскуп Камар, войт Цыкмун Жаба, мітрапаліт Балвановіч, багатыя гародзенскіямяшчане; другая — беларускія сярэдневяковыя асветнікі і вучоныя Кашпар Бекеш,Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, каваль Кірык Вястун, селянін Зянон,прадстанікі простага люду. Уладзімір Караткевіч — рамантык. Мабыць, таму ёнсвядома карыстаецца апісаным вышэй прыёмам кантрасту.
У вандроўках павёсках, мястэчках і гарадах Беларусі Братчыка-Хрыста і апосталаў суправаджаеМарына Крывіц. Гэта таксама спецыфічнае пераасэнсаванне біблейнага вобразаМарыі, «што названая Магдалінаю, з каторай выйшла сем д'яблаў», якаяразам з іншымі, вылечанымі ад ліхіх духаў і хваробаў жанчынамі, суправаджалаХрыста і Яго апосталаў у вандроўках па гарадах і сёлах.
Насуперакбіблейнаму вобразу блудніцы, што адразу паверыла ў Хрыста і пакаялася, МарынаКрывіц спачатку выступае ў ролі шпіёна з варожага лагера. Але потым, калі Янаразгледзела сутнасць Братчыка-Хрыста, палюбіла яго.
Характары герояў,іх паводзіны і ўчынкі ацэньваюцца аўтарам праз апісанне мовы вобразаў. Так,напрыклад, уражваюць словы і паводзіны дамініканца Фларыяна Басяцкага, мяккі,незвычайна багаты інтанацыямі голас якога «нібы зачароўваў, нібы душуцягнуў з вачэй». Калі ён гаварыў, то з ягонага рота «нібы плыўсмярдзючы гной, нібы травінка-джала высоўвалася з-пад языка».
Хрысціянскіявобразы і матывы з'яўляюцца ключавымі ў раскрыцці галоўнай ідэі рамана «Хрыстоспрызямліўся ў Гародні»: паказаць духоўнае абуджэнне нацыі, усведамленне ёюсваёй годнасці ў сваім далёкім мінулым і праз гэта пазбаўленне нацыянальнагабяспамяцтва сучаснікаў. Вера ў выратавальнага Месію характэрная для большасцібеларусаў (ды й не толькі беларусаў). Нават калі выкарчоўваліся рэлігійныякарані, яна працягвала сваё жыццё на ўзроўні падсвядомоасці. Просты народінстынктыўна спадзяваўся, што прыйдзе нехта добры і справядлівы і зменіць іхжыццё. Надзея на лепшую долю выявілася ў фальклоры, асабліва ў чарадзейных ісацыяльна-побытавых казках. Менавіта таму і здолей У. Караткевіч з такойпераканальнасцю перадаць атмасферу трывогі і надзеі, што ахапіла жыхароўГародні пасля прыходу Братчыка з апосталамі [10; 6].
 2.2 Адметнасці мовы твора
Твор напісанынадзвычай вобразнай, маляўнічай, багатай, сакавітай і добрай сучаснай мовай. Архаізаванаў рамане толькі танальнасць. Для ілюстрацыі гэтага возьмем радкі: «Будучына схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай…» і заключныя: «Выйшаўсейбіт сеяць на нівы свая».
Пісьменнік частазвяртаецца да Бібліі, што таксама пэўным чынам адбілася на стылі. Ён умелавыкарыстоўвае інверсію і стараславянізмы, якія надаюць твору велічнае іўрачыстае гучанне: «гішторыяй круцельскай», «рачоны Хрыстос уГародню зайшоў», «ныня і мы разам з вамі», "і не былояснасці ў душы ягонай". Акрамя таго, аўтар шырока ўжывае гістарызмы: ратман,каноны, корд, баніцыя і іншыя.
УладзімірКараткевіч шырока выкарыстоўвае народныя выслоўі. Побач СА словамі высокагакніжнага стылю ўжывае прастамоўныя словы і выразы, свае ўласныя параўнанні — простыя, натуральныя, часам арыгінальныя і незвычайныя: «аж ногі да зямліпрыкіпелі і неба здалося з літоўскі кажух», «зямля было чорная. Уся ўсетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах»,«горад гудзеў як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык»
У творы моцнаадчуваецца іранічна-гумарыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з усведамленнябеларускім сярэдневяковым чалавекам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ўрэчаіснасці. Аднак пры ўсім камізме сітуацый, у якія трапляюць героі,пісьменнік гістарычна дакладны.
Бачна, што ў творыперсанажы (Братчык і Лотр, Басяк) супрацьпастаўленыя адзін адному. Сваёстаўленне да гэтых персанажаў аўтар выказаў, надзяліўшы іх зняважлівыміпрозвішчамі: Лотр — па-народнаму значыць круцель, нягоднік, падлюка, а Басяцкі — басяк, няправедны. Яны, амаль не раздумваючы, аддалі Радзіму на рабаваннетатарам. Пры гэтым бессаромна прыкрываліся хрысціянскімі догмамі, цытавалірадкі Святога Пісання.
Асэнсоўваючыпостаць Хрыста, Уладзімір Караткевіч уводзіць у твор «словы» адлетапісца, ад другога летапісца і ад двух сведкаў. І такісупастаўляльна-параўнальны погляд на далёкія падзеі надае большуюпераканаўчасць, глыбіню і шматграннасць аўтарскаму апавяданню. УладзімірКараткевіч захапляецца старажытнай беларускай мовай, яе чароўным, лаканічным ітрохі наіўным стылем, часта дае слова летапісцу, які хоць часам і «наблытаўі сям-там нахлусіў, але застаўся геніем стылю, геніем мовы».
Сапраўднаймаленькай жамчужынай, згубленай у старой пыльнай кнізе, выглядае прыведзенае ўрамане апісанне гісторыі з сукняй. Караткевіч заўважыў, што апавяданне прасукню напісана ў летапісца такой «цудоўнай, грубай і плоцкай мовай, такпа-беларуску гавораць, гарлаюць і спрачаюцца ў ім удзельнікі гэтай гісторыі,такія яны жывыя, нягледзячы на адлегласць стагоддзяў». Гэта вызначэннедобра стасуецца і да адлюстраваных ім падзей і характараў у рамане. Пісьменнікне толькі паказаў матывацыю тых або іншых учынкаў сваіх герояў, раксрыў іхадметнасць, але і стварыў пераканаўчыя і яркія малюнкі людскога натоўпу, даўяскравыя апісанні тагачаснай зброі, адзення, вуліцаў і плошчаў Гародні.
Заключэнне
УладзімірКараткевіч творча спадкаваў еўрапейскія традыцыі выкарыстання біблейных матываўі вобразаў. Як пісьменнік самабытны і арыгінальны, ён трактаваў біблейныясюжэты, вобразы і матывы ў адпаведнасці са сваім светапоглядам,светаадчуваннем, з асаблівасцямі свайго таленту і тымі задачамі, якія ставіўпры напісанні твора.
Аўтару важнапаказаць духоўную эвалюцыю героя (Юрася Братчыка), абуджэнне яго нацыянальнайгоднасці, любові да людзей, адказнасці за лёс радзімы і народа. Хрыстос урамане выступае абуджальнікам свядомасці, чалавечай годнасці, творчайініцыятывы. У Караткевіча Хрыстос больш зямны ў параўнанні са сваімі біблейныміпрататыпамі, што адначасова набліжае і аддаляе ад нас героя рамана, бозвычайнаму чалавеку нашмат цяжэй здзейсніць тое, што наканавана святым.
Асаблівасцюмастацкай інтэрпрэтацыі хрысціянскіх матываў і вобразаў з’яўляецца іх выразнаяпраекцыя на сучаснасць. У кантэксце рамана хрысціянская ідэя зліваецца з ідэяйпатрыятычнай, набывае ярка акрэсленае гуманістычнае гучанне.
У адрозненні адкатаў, што апісаны ў рамане Ул. Караткевіча, сённяшнім катам не патрэбныяклеткі, бо яны мараць пра адначасовую смерць мільёнаў і мільярдаў. У гэта нехочацца верыць. Але пагроза чалавечай цывілізацыі вельмі адчувальная ў ХХстагоддзі. І пісьменнік папярэджвае, асуджае, паўстае супраць яе. У гісторыібыло дастаткова трагедый, каб людзі зразумелі іх агіднасць — такі асноўны вывадаўтара. Зямля павінна вечна квітнець у “нятленным ззянні вечнай красы" — такуюжыццясцвярджальную ідэю даводзіць да чытача раман Ул. Караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні”.
У разгледжанымтворы пісьменнік развіў традыцыі “карнавальнай літаратуры”, плённа выкарыстаўгратэск. Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" увабраў у сябе і традыцыінароднай смехавай культуры. Гэты твор пра лёс прадстаўікой самых розных класаўі праслоек.
У сваім творыУладзімір Караткевіч паказаў заканамернасць перамогі новага, прагрэсіўнага ічалавечнага над аджываючым, кансерватыўным і антыгуманным.
Такім чынам, увыніку праведзенай работы, намі была дасягнута мэта даследвання (выявіцьасноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні”).
Акрамя таго, можнагаварыць пра вырашэнне асноўных задач, якія ставіліся перад курсавой работай, аіменна:
Прааналізаваць крытычнуюі метадычную літаратуру па тэме даследавання;
Вызначыць асноўныяасноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні”;
Разгледзець творбеларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю,асаблівасцей жанравай прыналежнасці.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1.        Абола, М. Неугасимый свет доброй благородной души /М. Абола // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурнымкантэксце: навуковы зборнік. — Мінск. — 2000. — С.105 — 108.
2.        Бахарава, М. Пад вясёлай маскай прытворшчыка (традыцыісмехавай культуры Франсуа Рабле ў творчасці Уладзіміра Караткевіча) — напрыкладзе рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / М. Бахарава // Першацвет.- 1998. — №1. — С.112 — 116.
3.        Гісторыя беларускай літаратуры 20ст. У 4 т. Т.4. Кн.1.- Мінск — 1992. — 928 с.
4.        Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларускаяпроза сёння. — Мінск. — 1991. — 186 с.
5.        Жабінская, М. Спадчына Караткевіча — крыніцаагульнага гуманізму / М. Жабінская // Наша слова. — 2005. — 14 снежня. — С.12.
6.        Жаўняровіч, Пятро. Няўдалае пызямленне “Хрыста"ў Санкт-Пецярбурзе /П. Жаўняровіч // Дзеяслоў. — 2006. — №6 — С.278 — 287.
7.        Івашын, В. Да вышынь рэалізму: Асноўныятэндэнцыіразвіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. — Мінск. — 1983. — 265 с.
8.        Караткевіч Ул. Задума: узнікненне і ўвасабленне /Ул.Караткевіч // ЛіМ. — 1971. — №5. — С.9-10.
9.        Караткевіч У. Збор твораў: У 2 т. Т.2: Хрыстоспрызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды). — Мінск. — Маст. літ. — 1980 — 437 с.
10.     Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў раманеУладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / І. Конан // Роднаеслова. — 2007. — №3. — С.6 — 7.
11.     Лявонава, Е.А. “Узысці на сваю галгофу…”інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў ў рамане Уладзіміра Караткевіча“Хрыстос прызямліўся ў Гародні" // Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае. — Мінск:Маст. літ. — 2003. — С.90-126.
12.     Лявонава, Е.А. Алюзія на вобраз Хрыста ў раманеУладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Е.А. Лявонава // Беларускаямова і літаратура. — 2001. — №4. — С.121 — 127.
13.     Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне УладзіміраКараткевіча / А. Мальдзіс // ЛіМ. — 1991. — 25 кастрычніка. — С.6-7.
14.     Прашковіч, Л.І. Аб жанрава-стылістычныхасаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні"/ Л.І. Прашковіч // У кн.: Белар. літаратуразнаўства. Міжвуз. зборн. Вып.3. — Мінск. — Выд-ва БДУ. — 1975. — С.107 — 117.
15.     Сабалеўскі, А. Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча/А. Сабалеўскі // Масква. — 2001. — №12. — С.12 — 16.
16.     Салдаценка, Н. На шляху да вобраза. Парцэляцыя яксінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту — на матэрыяле раманаУладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Н. Салдаценка // Роднаеслова. — 1994. — №7-8. — С.49 — 53.
17.     Сцяпанава, А. Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ўтворах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”) /А. Сцяпанава // Уладзімір Караткевіч і яготворчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. — Мінск. — 2000.- С.58-62.
18.     Чарнышова, Л.В. Адлюстраванне народных іхрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстоспрызямліўся ў Гародні" /Л.В. Чарнышова // Веснік БДУ: культура і мастацтва.- 2007. — №7. — С.27 — 32.
19.     Шынкарэнка, В.К. Жанравыя асаблівасці раманаУладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”/В.К. Шынкарэнка // Белар.літ. Вып.13. — Мінск. — 1985. — С.99.
20.     Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемыпаэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы. — Мінск. — 2002. — 216 с.
21.     Яскевіч, А. Карані маладога дрэва. — Мн. — 1967. — 254с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.