Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Аляксей Русецкі (1912-2000)

АляксейРусецкі (19122000)

Аляксей Русецкі —паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная і дастаткова самабытная, прыпадае надругую палову XX ст. і, трэба сказаць, не губляецца ў характэрным для гэтагачасу багатым суквецці талентаў і шматстайнасці мастацкіх манер і стыляў. Яготворы вылучаюцца сваімі інтэлектуальнымі вартасцямі, у роздуме аўтара надпраблемамі навуковатэхнічнага прагрэсу, суадносінамі прыроды і культуры заўсёдыпрысутнічае выразны гуманістычны пошук і клопат пра будучыню. На агульныязапыты часу ён шукаў свае адказы, пазначаныя праўдай асабіста перажытага івынашанага, і яны, гэтыя адказы, гучаць у яго, на нашу думку, не меншпераканаўча, чым у шырокавядомых А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А.Пысіна… Ідэйнафіласофскія шуканні А. Русецкі вёў заадно з мастацкімі,паэтычнымі — у галіне выяўленчых і выразных сродкаў і жанравых формаў.
Творчасць —адбітак жыцця. Гэта з аднаго боку. З другога, як заўважыў яшчэ О. Уайльд, «утворчасці не можа быць таго, чаго няма ў творцы». Гаворка ідзе пра жыццёвывопыт мастака, пра яго характар і біяграфію. Трэба адзначыць, што лёс надарыўА. Русецкага, як і ўсё яго пакаленне перадваеннай моладзі, цікавай, змястоўнайбіяграфіяй. Сапраўднае яго прозвішча — Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч. Нарадзіўсяён 21 лістапада (4 снежня) 1912 г. у сяле Студзянец (усходняя часткаМагілёўшчыны) у бсднай сялянскай сям'і. «Яго прадзед, — як паведамляепісьменніцкі біябібліяграфічны слоўнік, — быў прыгонны, дзед — непісьменныселянін. Бацька ж, Бурдзялёў Стэфан Ермалаевіч — вясковы грамацей, шукальніклепшай долі. Каб забяспечыць сям'ю, ён некалькі гадоў працаваў на шахтахДанбаса. Збіраў грошы, каб выехаць у Амерыку. Прастудзіўшыся ў шахце, прыехаўдамоў і доўга хварэў. Калі ачуняў, у пачатку першай сусветнай вайны яго забраліў апалчэнне. У 1914 г., смяротна паранены ў баі пад Варшавай, памёр у шпіталі».Сын застаўся з маці Шаўцовай Таццянай Рыгораўнай, а пасля таго як яна выйшлазамуж у другі раз, вярнуўся да дзеда Ермалая Фёдаравіча, з малых год дапамагаўяму па гаспадарцы і моцна быў звязаны з сялянскімі традыцыямі і зямлёй, хадзіўз бараной і плугам, вадзіў на начлег каня, махаў касой і малаціў цэпам. Гэта,пэўна, і вызначыла асновы светапогляду і кола жыццёвых уражанняў будучагапаэта. Іх было шмат. Існаванне чалавека, яго жыццёвая экзістэнцыя багацей, чымгэта часам здаецца: не толькі буйныя, велічныя падзеі здольны ўсхваляваць ягоўяўленне, запомніцца, але і з'явы простыя, звычайныя. Па часе, гадоў празпяцьдзесят, паэт будзе ўспамінаць:
Колькі летаў самнагамі босымі чуў цяпло вільготнай баразны, захлынаўся на пакосе росамі, встрамдыхаў жытнім і лясным...
«Я — мужыцкісын...» (1985)
Уражаннідзяцінства засталіся з ім на ўсё жыццё. Асеннімі і зімовымі вечарамі, пазнаўшыграмату, унук чытаў дзеду і бабулі тагачасны папулярны часопіс «Сам сабеаграном», які знаёміў сялян з навейшымі дасягненнямі ў культурыземляробства, павышаў прафесійны ўзровень гаспадарання, і гэта, зазначым,вельмі красамоўны штрых да творчай біяграфіі А. Русецкага, які ў будучым, якпаэт, шмат зрабіў дзеля таго, каб гарманізаваць чалавечую дзейнасць, прыпыніцьяе залішнюю агрэсіўнасць у дачыненні да прыроды, сцвердзіць у чалавеку пачуццёразумнага гаспадара зямлі.
Адукацыя А.Русецкага пачалася з мясцовай пачатковай школы ў Студзянцы. Наступным этапамстала сямігодка, яна размяшчалася ў Касцюковічах. Вучнем сямігодкі ён стаў у1926 г. Прыгадваюцца радкі з аўтабіяграфіі паэта: «Восень прынесла мнешмат радасці. Я вытрымаў уступныя экзамены ў чацвёрты клас Касцюковіцкайсямігодкі. Тады ж мяне, 14гадовага хлопца, прынялі ў камсамол. Вучыцца былоняцяжка, але вясной і восенню я часам спазняўся на ўрокі. Пакуль прывядзеш каняз начлегу, паснедаеш, прабяжыш пяць кіламетраў да школы — сонца высока...»Тут ён, камсамолец, удзельнічаў у школьным гуртку аматараў паэзіі, з'яўляўсяселькорам. Гэта дадаткова распаляла прагу ведаў. Пасля сямігодкі быў Аршанскібелпедтэхнікум, а далей — Маскоўскі зааветэрынарны інстытут, у які ён паступіўу 1931 г., а скончыў у 1935м. Жыццё ў Маскве з яе тэатрамі, музеямі,маладзёжналітаратурным асяроддзем узняло пазнавальны ўзровень будучага паэта.Ён часта наведваў Беларускі клуб, які існаваў у той час у Маскве, спеўкі хорупад кіраўніцтвам Н. Сакалоўскага, заняткі літгуртка, пазнаёміўся з такімі ж, які сам, паэтаміпачаткоўцамі А. Зарыцкім, А. Жаўруком, А. Ушаковым, што вучылісятады ў Маскве. З дыпломам ветурачабактэрыёлага яго камандзіравалі ваУзбекістан, дзе ён некалькі месяцаў працаваў па спецыяльнасці ў кішлакахФерганскай даліны, а потым, у тым жа 1935м, быў прызваны ў Чырвоную Армію.Служыў у кавалерыйскай дывізіі ў Смаленску, у Барысаве (1935—1936). Паэтычныдэбют А. Русецкага адбыўся ў сярэдзіне 30х гадоў, калі ў газеце «Літаратураі мастацтва», часопісе «Полымя рэвалюцыі» былі надрукаванынекаторыя яго вершы: «Другое спатканне» (1934), «Спадчына»,«Мой антыпод», «Аднагодкі», «Песня» (усе — 1936),«У дарозе» (1937). Хаця гэта былі яшчэ даволі кволыя вершыпачаткоўца, яны аднак неслі на сабе адзнаку цікавага лірычнага характару.Выклікаў сімпатыю іх герой — спакойны, немітуслівы малады хлопец, добразычлівы,працаўнік і стваральнік па натуры, гатовы рабіць дабро людзям. У вершы «Ударозе», напрыклад, расказваецца, як ён у ліку іншых маладых спецыялістаўпрыехаў у далёкі ўзбекскі стэп, каб наталіць яго смагу вадой, ажывіць.
Смелай думкайжывём мы
у гэтых краях,
што праб'еццалісцё
праз барханныялапы,
як здалёкунахлыне
на пяскі Дар'я
і як пусцім арыкі
мы — абшараўмірабы.

Міраб, паўзбекскугідратэхнік — чалавск, мкі распараджаецца вадой, размяркоўвае яе па палях. Усёгэта малады А. Русецкі бачыў на свае вочы — і барханы, і арыкі, і АмуДар'ю. Увершы ёсць, вядома, мастацкае абагульненне, але няма нічога наўмыснапрыдуманага, ён сагрэты сапраўдным натхненнем, якое напаткала аўтара сяродбарханаў Узбекістана, дзе ён адчуў сябе чалавекам, які на новай, тагачаснайнавуковай аснове змяняў спрадвечна сумнае аблічча пустыннай зямлі на карысцьлюдзям. Гэтая думка ў многім жывіла ўсю паэзію 30х гадоў, якая імкнулася нетолькі расказаць пра чалавечыя справы, пра ўзаемадзеянне (часцей за ўсё — «пакарэнне»,падпарадкаванне) чалавека і прыроды, але і самой уздзейнічаць на пераўтварэннеўсяго аблічча зямлі.
Калі б трэбабыло, скажам, у рускай савецкай паэзіі знайсці паэта, тыпалагічна роднаснага іблізкага беларускаму, можна было б назваць Мікалая Забалоцкага (асабліваперыяду 20—30х гадоў), у творчасці якога сцвярджаецца чалавекарганізатар і «дырыжор»прыроды, якая змяняецца пад уздзеяннем яго розуму і працы. «Земля моя,мать моя, знаю твой непреложный закон. Не насшіьннк, но умный хозянн нынепрпшел человек, н во нмя всеобшего счастья жнзнь он устронт твою… Какойнемстленно прекрасной станет прмрода!..» — узнёсла пісаў Забалоцкі ў сваёйпаэме «Урачыстасць земляробства». Гэта сугучна пафасу верша А.Русецкага «У дарозе».
Першыя яго вершызмяшчалі і іншыя тэмы і матывы: малады паэт услаўляў радзіму («Спадчына»),апяваў прыгажосць кахання («Песня»), выкрываў, хоць і даволітэндэнцыйна, сацыяльныя супярэчнасці капіталістычнага захаду («Мой антыпод»),У цэлым жа вершам пачатковага перыяду, трэба адзначыць, ўсё ж такі бракавалаасабістага падыходу аўтара да жыццёвых з'яў і так неабходнай у лірыцы ўнутранайразняволенасці і шырыні гучання.
Паслядэмабілізацыі з арміі ён працуе ў Маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце(1936—1937), цэлых паўгода ездзіць па саўгасах Краснаярскага краю і Хакасіі і,як урачветэрынар, змагаецца з небяспечнымі хваробамі. Спецыялістыбактэрыёлагіпатрэбныя былі і ў Беларусі. У пачатку 1938 г. А. Русецкі прыязджае ў Мінск,дзе працуе загадчыкам бактэрыялагічнага аддзела абласной ветэрынарнабактэрыялагічнайлабараторыі.
З пачаткам вайны,як і многія, падаўся на Усход, а са студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, напасадзе начальніка палявой лабараторыі. Ваеннага ліха зазнаў у поўнай меры,ваяваў на розных напрамках і ў розных мясцінах. Давялося прайсці фактычна дзвевайны — з фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй, куды была накіраванаявайсковая часць, у якой служыў А. Русецкі. Тут таксама давялося зведацьцяжкасці. Але не забываў і пра вершы, хоць на іх амаль не заставалася часу.
Перажытае давалабагаты матэрыял для творчасці. Таму, калі ў маі 1947 г. ён, дэмабілізаваўшыся зарміі, прыехаў у Мінск, дзе пасля вайны аднаўлялася актыўнае літаратурнаежыццё, яму было пра што расказаць у сваіх вершах...
Першая кніжка —зборнік «У заўтрашні свет» — з'явілася ў 1951 г. Аўтару споўніласятады трыццаць дзевяць год, і кніга выглядала, як работа сталага майстра. Многіявершы звярталі ўвагу чытача — «Хмурынка», «Наступ» (абодва— 1943), «Май (1945), „Дадому“ (1946). Яны напісаны ў розныягады вайны і пасля Перамогі, захаваўшы перажыванні савецкага байцавызваліцеля.Хмурынка з палоннага краю перадае яму вестку ад каханай, а тое, што хочасказаць ён, „яна пачуе, калі гарматы па ворагу ўдараць...“ Вайнаспарадзіла ў паэтавым сэрцы нянавісць да ворага і ўзмацніла любоў да ўсягороднага — да маці, да сяброўпаплечнікаў, да роднай зямлі.
Мы помнім кадрыкінахронікі ваеннага часу: салдатыбеларусы, ступіўшы на родную зямлю, прыпадаліда яе ў пацалунку. Пра іх нагадалі радкі паэта:
Клубяцца, падпылам густым гудуць дарог франтавых палосы; ужо з Беларусі да нас бягуць,насустрач бягуць бярозы.
Ужо зпрыдняпроўскай гары яна, пад сіняй смугой і дымам, да спаленых сёл, да руінвідна радзіма мая, радзіма.
»Наступ"
Лірыка ваеннагачасу — гераічная па сваёй духоўнай сутнасці і эпічная паводле развіцця істанаўлення паэтычнага перажывання. Гэтую думку пацвярджаюць вершы «Толькіб Радзіма», «Мітынг», «Я тое зноў бачыў мора...»Асаблівай мастацкай сілай уражваў верш «Май», створаны адразу пасляПерамогі ў маі 1945га.
Зямля марнела бад былых нягод, каб не ўбірала сокі, фарбы мая, як ён з глыбокіх зерневыхдрымот раллю зялёным пер'ем прабівае; як на галлі са скручаных вузлоў ёнвыпірас, шырыцца ў паветры, дрыжыць празрыстым лісцсм, бы святло спіртовых,лёгкіх аганькоў на встры; як, адрасціўшы вусікі, паўзс мясістым хмелем пакамлях дубовых, праменні ў іскры дробіць па расе, блішчыць на красках пыламкаляровым...
У ім чуецца гімнПерамозе, гімн вясне і жыццю, гімн натуральнасці прыроды. Верш здзіўляеполіфанічнасцю свайго гучання, у ім усё знаходзіцца ў дынаміцы, жыве,нагадваючы нечым «метамарфозы» Авідзія і Гётэ, «пераўтварэнні»М. Забалоцкага. Усе гэтыя паэты імкнуліся як найглыбей пранікнуць у прыродусвету, бесперапыннае быццё, якое ўсё, ад пачатку да канца, падпарадкаванауніверсальнаму закону вечнага змянення. У «Метамарфозах» Авідзіячытаем:
Не погнбает ннчто— поверьте! — в велмкой вселенной. Разнообразнтся всё, обновляет свой внд;народнться — Значнт начать быть яным, чем в жмзнн былой; умереть же — Быть, чембыл, перестать; нбо все переносптся в мнрс Вечно туда н сюда; но сумма вссго —постоянна. Мы полагать не должны, что длнтельно чтолнбо может В внде одномпребывать...7
Пераклад С.Шарвінскага
Авідзій заглянуўу суровы і чароўны свет старажытных міфаў, якія, пранізаныя тварэннем быцця,далі шырокі прастор яго паэтычнаму ўяўленню і натхненню...
Гётэ, як вядома,сам займаўся прыродазнаўчымі навукамі — яго болыхі цікавіла рэальнаярэчаіснасць, эвалюцыя відаў раслін і жывёл, і гэтую ідэю ён не разпапулярызаваў у сваіх вершах («Метамарфозы раслін», «Метамарфозыжывёл»),
У творыбеларускага паэта адчуваецца гэтая даўняя традыцыя еўрапейскай паэзіі, і ён незвужае яе агульначалавечых даляглядаў: перамога над фашызмам — гэта вялікаяперамога чалавецтва, прыроды, жыцця (бо жыццё — гэта таксама сілы прыроды).Светаадчуванне лірычнага героя поўніцца радасцю Перамогі. А побач у гэтым жатворы развіваецца другая тэма — тэма ўдзячнасці тым, «хто не змог прыйсціз вайны, хто пераможны гэты май прадбачыў, каму мы абавязаны „мірнымбляскам зялёных рос“...
Крытык Р.Бярозкін, які шмат пісаў пра паэзію А. Русецкага, назваў гэты твор адным „знайбольш важкіх і ёмістых, найбольш прасторных гучаннем і сэнсам увасабленняўПерамогі ў нашай паэзіі“8.
Канцэптуальнасцьсветаўспрымання А. Русецкага схіляла яго да болыхі шырокіх задум. У 50я гадыбыла напісана паэма „Другі пачатак“, якая выклікала ажыўленуюдыскусію. Р. Бярозкін змясціў у газеце „Літаратура і мастацтва“адкрыты ліст да аўтара пад назвай „Чалавек і яго справа“9. Некаторыяўдзельнікі дыскусіі адзначалі „неадпаведнасць задумы і формы яеўвасаблення“, тое, што, маўляў, „разважлівасць у паэме пераважае надпачуццём“.
Думаецца, аднак,што гэта былі ўсё ж такі болыхіменш прыватныя заўвагі. Галоўнае заключалася ўналёце ілюстрацыйнасці, непраяўленасці аўтарскай пазіцыі, адсутнасці актыўнагапошуку. Зрэшты, такіх твораў было тады даволі шмат. Аўтары імкнуліся паказацьчалавека і яго дзейнасць неяк звужана, праз прызму асобных праблем, больш заўсё вытворчых — у дадзеным выпадку гаворка ішла пра будаўніцтва моста. Прыгэтым, на жаль, ім часта не ставала роздуму, уважлівага погляду на чалавека,раскрыцця яго асобы, месца ў гістарычным развіцці.
Новы этап утворчасці паэта намеціўся ў канцы 50 — пачатку 60х гадоў. Ён супаў здабратворнымі зменамі ва ўсёй беларускай літаратуры, якая ў гэты час значнапашырыла свае пазнавальныя і чалавеказнаўчыя абсягі. Чалавек паступоваперамяшчаўся ў цэнтр пісьменніцкай увагі, што вяло да ўдакладненняканцэптуальнай асновы твораў, сцвярджаемай у іх „формулы быцця“…Гэтыя змены адбіліся і ў шэрагу вершаў А. Русецкага — „Лівень“(1960), „Дзе араў я і сеяў...“, „Муза ў белым халаце“, „Адкрыццё“,»Нейтрына" (усе — 1965) — яны адлюстравалі ўсебаковае пашырэннемастакоўскага свету. Паэт ставіць перад сабой задачу рассунуць гэты свет ўпрасторы і часе. Дзеля гэтага ён, скажам, пераносіцца ўспамінамі ў краінудзяцінства, «за трыццаць год назад», калі разам здружбакаміравеснікамі, усім піянератрадам, садзілі дрэўцы, далі жыццё цэламубору, які сёння, на ўцеху паэту, шапаціць сваімі густымі кронамі, напамінаючысяброў маладосці, пакаленне 20х гадоў, на долю якога выпала і пасадзіць бор, і "ўсталявацьжыццё зямлі":
Сады і вуснырасцвілі, дзе мы прайшлі."
«Бар»
Яшчэ ў юнацтве,што прайшло на вясковым улонні, А. Русецкі адчуў вялікае значэнне навуковыхведаў, карысць навукі для чалавека. Цяпер ён зноў уважліва ўглядаецца ў гэтысаюз чалавека і навукі. Сусветная літаратура ведае такую з'яву, як «натурфіласофскаяпаэзія». Яе асновы заклаў яшчэ Лукрэцый — дастаткова ўспомніць яго паэму «Абпрыродзе рэчаў». У ёй аўтар сцвярджае, што ўсе існуючыя на свеце рэчы, прыўсёй уласцівай ім шматстайнасці, з'яднаныя сваёй прыродай. Адзінства ішматстайнасць — аснова свету. Лукрэцый вучыў давяраць прыродзе і любіць яе якулонне чалавечага бытавання на зямлі.
Традыцыі «натурфіласофскайпаэзіі» дажылі да нашага часу. У 60я гады яе водгукі і ўзоры знаходзім і ўА. Русецкага, які збліжае навуковадаследчую лабараторыю прыродазнаўцы зпаэтычнай. Пра гэта ідзе гаворка ў вершы «Муза ў белым халаце»:
Мушу зноў працавацьна старой пасадзе,
пешчу зноўзагрубелыя рукі я,
усміхаецца мнеМуза ў белым халацс —
лабарантка мая.
Я асуджаныбачыць, бы вокам рэнтгена,
нават рэбрыкрасы.
Не бянтэжыць ігэтым мянс прафесія:
там, дзе зрокламае сваё вастрыё,
мне б адкрыцьновы край
і дзіва тваё,
паэзія!
Прадметам паэзіістановіцца, як бачым, само паглыбленне ведаў аб прыродзе. Адзін з вершаў гэтагаперыяду так і называецца: «Адкрыццё» (1965):
Нядаўна,
з майго пальцаўзяўшы кроў
і сок з далоніклёна,
біяхімік
адзнаку нашайкрэўнасці знайшоў:
здаўна з зялёнымдругам
сваякі мы.
У чым бачыць паэтрысы «сваяцтва» чалавечай крыві і хларафіла?
Адзіны ў нас жывсгарэння дух, што бачыцца ў днух колерах прывычных, але ўзвіхрыцца сіверамкастрычнік — палае барвай мой зялёны друг.
Пафас паэтычнагаадкрыцця, заўважце, уплывае на гучанне верша, мяняе яго рытміку і інтанацыю, «збірае»яго, пераадольваючы празаічную адвольнасць. Шукаючы роднасць дрэва і чалавекана, калі можна так сказаць, біяхімічным (другая спецыяльнасць А. Русецкага)узроўні, паэт выходзіць на шырокія сацыяльнагуманістычныя абагульненні. Ягоцікавасць перш за ўсё філасофія самога факта:
Нібы сцягі, мнедрэвы агнявыя шумяць аб нашай крэўнасці лісцём… Мы ўсе — чырвоныя, і, якстыхія, мы нсадольныя, бо мы — жыццё!
Чалавек — часткапрыроды, — сведчыць філасофская навука. Паэт даводзіць гэта сваімі, мастацкімісродкамі пазнання жыцця, услаўляючы сілу і розум чалавека, яго скіраванасць убудучыню. Фарміруючы свой стыль, аўтар шырока выкарыстоўвае навуковатэхнічнуюлексіку, не баіцца набліжэння да «прозы». Аднак яго духоўны вопытзвязаны не толькі з камернай прасторай навуковых лабараторый, а галоўным чынамнабыты ў шырокім свеце жыцця, што значна павышае цікавасць да яго паэтычныхадкрыццяў.
Спалучэнненавуковых, прыродазнаўчых інтарэсаў з сацыяльнымі і чалавеказнаўчымі —характэрная рыса творчасці А. Русецкага. Яна ўласціва і для паэм, якія быліствораны ўслед за «Другім пачаткам». Гаворка ідзе пра «ЯгоВялікасць» (1964), «Маналог зямлі» (1969), «Поле жыцця»(1974) і іншыя эпічныя рэчы. Чалавечыя характары падаюцца тут узбуйнена, уцесных сувязях з жыццём — гісторыяй, сучаснасцю і будучыняй (героі іхнепакояцца і пра будучыню, якая вырастае з дня сённяшняга). Формула быцця дляіх абавязкова ўключае пачуццё адказнасці.
Жанр паэмы, як аднойз важнейшых форм эпічнага мыслення, мае глыбокія карэнні ў нацыянальнаймастацкай свядомасці і літаратуры і валодае пэўнымі своеасаблівасцямі: сюжэт убеларускай паэме звычайна будаваўся на грамадскіх падзеях, у вырашэнні якіхбыло закладзена вырашэнне асабістых лёсаў. Цяпер тут на першы, у многімвызначальны план выходзіць асоба. Падзейны бок у паэме разгортваецца часцей заўсё з пазіцый асобы, якая шукае і знаходзіць сваё месца ў свеце, у гісторыі,калізіі якой раскрываюцца праз унутраны стан чалавека. У гэтым плане «паэмны»вопыт А. Русецкага вельмі цікавы. Далёкай папярэдніцай «Яго Вялікасці»можна лічыць кароткую паэму «Вецер XX стагоддзя» (напісаную ўсярэдзіне 50х гадоў) з уласцівым для яе шырокафарматным і дынамічным поглядамна сацыяльную гісторыю XX ст. Аднак агульнае ў ёй яшчэ бярэ верх надіндывідуальным, асабістым.
Над паэмай «ЯгоВялікасць» аўтар працаваў у пачатку 60х гадоў, свядома вылучыўшы на першыплан лірычнае «я», асабовы пачатак, і гэта было наватарствам. М.Стральцоў, аналізуючы «Яго Вялікасць» (рэцэнзія называлася «Лірыказаваёўвае паэму»), адзначаў, што «паэт амаль цалкам адмовіўся адплана эпічнага і ягоная паэма задумана і ўспрымаецца як споведзь, як страсны,з'яднаны толькі логікай пачуцця і думкі маналог». I ўсё ж такі эпічны план(як мэта) быў неабходны паэту, таму што ён выходзіў на шырокія пытаннісветапогляднага характару. «Лірычнае разгортванне» дапамагае ямудасягнуць менавіта эпічнага эфекту. З гэтага пункту гледжання можна гаварыцьпра лірызацыю эпасу і эпізацыю лірыкі. Эпас і лірыка — як два магутныяўнутраныя струмені — жывяць паэму А. Русецкага, які не адмаўляецца ні адпластыкі, ні ад рэчыўнасці свайго стылю, што, безумоўна, узмацняе мастацкуюпераканальнасць твора.
«ЯгоВялікасць» — твор аўтабіяграфічны. Рысы біяграфіі аўтара ўгадваюцца ўсамых першых радках, дзе ідзе гаворка пра мора, да якога паэт некалі ў вайнудайшоў з баямі, а цяпер вось, з іншай нагоды, вярнуўся зноў.
Мой плашч ляціцьна пясок руды,
спяшаюся,
між намі —
нікога...
Іду, каб мігцелаты
нароўні з маімігубамі.
Далей — свайго,перажытага — яшчэ больш. Горача і страсна расказвае аўтар пра маладосць — сваюі свайго пакалення, — якая супала з маладосцю ўсёй краіны, што будавала новылад. У глухім мястэчку разгортваюцца не абыякія падзеі: «ударыў піянерскібарабан», пачала працаваць камсамольская ячэйка, на месцы былога маёнткаарганізавалася «Парыжская камуна». Словам, «па полі Рэвалюцыяішла ў дваццаць хвальплугоў», «кожны ўпершыню адчуў сябе часцінаюагульнай долі». Праз векавечнае, здзірванелае прабіваюцца парасткі новага,вырастае сам чалавек, усё больш усведамляючы сваё сапраўднае месца на зямлі. У «ЯгоВялікасці», як і ў іншых паэмах Русецкага, г'алоўнае месца займае асобасацыяльнаактыўная і мэтанакіраваная — беларус, народжаны векапомнымі падзеяміпачатку XX ст. Сярод гэтых падзей і тая, якую потым назавуць ВялікайКастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй і якая мела, безумоўна, вялікаезначэнне для лёсу Беларусі і беларускага народа. Мы не думаем, што паэтперабольшвае гэтае значэнне, — хіба толькі залішне выпукляе яго, не згадваючыпра іншыя падзеі агульнага працэсу нацыянальнага Адраджэння, нацыянальнайгісторыі.
Гэтая паэма —прыкметная вяха ў творчай эвалюцыі А. Русецкага як паэтаэпіка і філосафа, якіжадае як найглыбей спасцігнуць суадносіны паміж чалавекам і яго часам. Ужо зсамых першых радкоў аўтар арыентуецца на вельмі асабістае, амаль інтымнае,сэрцам адчутае ўспрыманне гісторыі. Гісторыя, мора, вечнасць, жыццё — гэтыя ііншыя вобразы і паняцці існуюць у паэме ў асабовым успрыняцці аўтара. Скажам,як не ўспомніць — у сувязі з морам — камдыва, які, паміраючы, каб суцішыцьсмагу, прасіў «пеннага… балтыйскага… хоць біклагу».
Безліч сувязейіснуе паміж чалавекам і аб'ектыўным светам, у якім ён жыве. Паэт імкнеццаразгледзець гэтыя сувязі ў глабальнарэтраспектыўным плане. Яму ўвогуленадзвычай уласціва звяртацца да «першавытокаў» жыцця, разглядаць ягоне толькі на сацыяльным, але і нават на біялагічным узроўні. Так, мораўяўляецца яму калыскай жыцця. Гэту навуковую ісціну ён разумее паэтычна: «бушуеў крыві людзей дагэтуль марская сіла». Паэт пачынае ад пачатку. Аднак уімя гістарызму ён пазбягае хранікальнасці. Думка пульсуе свабодныміасацыяцыямі. Шырокімі вобразнымі мазкамі ўзнаўляе ён гісторыю ачалавечваннячалавека, цяжкі працэс яго самапазнання, сцвярджэння на зямлі велічныхмаральных ідэалаў. Чаргуюцца планы. Памяць ажыўляе эпізоды дзяцінства, якоепрыйшлося на 20я гады, калі сялянская Беларусь узнімалася да новага жыцця. Ураскаваных смелых вобразах ён раскрывае паэзію таго даўняга — эпічнага, таксказаць, — светаўспрыняцця селяніна.
Мой лёгкі сонтрымцсў, злятаў, як пух, калі зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзіныночы мерным рухам мне вызначаў нябесны зорны круг над лесам, лугам. Паэт прыняўу сваю душу і «працадзіў» праз яе мноства чалавечых лёсаў. Паэтычныпафас «Яго Вялікасці» — пераадоленне супярэчнасці паміж адзінкавым ісупольным, сінтэз асобнага і агульнага, часовага і вечнага. Узмежжа 60—70хгадоў — плённы перыяд А. Русецкага. У 1967 г. выйшаў зборнік вершаў «Службасвятла», а ў 1971 — «Зямля гаворыць зорам». Аўтар, імкнучыся неадстаць ад часу, углядаецца ў новае, што характарызуе чалавечую дзейнасць наўсіх яе ўзроўнях, падмячае нават дэталі. «Касі, каса, пакуль раса...»— спяваецца ў песні. Песня засталася, а касы… няма.
Час літасцівы...
пляцгазон
стрыжэ машынка ляпрысад.

Гэта радкі звядомага верша «Касі, каса», а побач у тым жа зборніку «Зямлягаворыць зорам» знаходзім «праблемны» верш «Тэхнасфера»— вельмі характэрны для А. Русецкага. У ім ідзе гаворка пра «тэхнасферу»— свет «другой прыроды», дзіва, створанае рукамі і розумам чалавека:
з зямной абалонківады,
з абалонкінайтоннай жыцця,
з глебы шэрай,
і цемры ніцыхзвяроў,
з лісцянойглухаты розумам
прараслатэхнасфера.
Празаізацыя радкане зніжае важкасці і істотнасці паэтычнага маўлення. Гэта было напісана ў канцы60х гадоў, але вобраз «тэхнасферы» ўражвае і захоўвае свой сэнс іўздзеянне на чытача і зараз:
Яна сённяхвастатыя сцеле дымы, уключае штодзень поўнай моцы маторы, рэактыўныя коціцьнадхмар'ем грамы, множыць нашы дамы, пранікас ў дамы праз каменныя поры.
Беларускі паэтзахапляецца магчымасцямі чалавека:
тэхнасферы сягаеЗямлі арэол
аж да Марса йВенеры.
Мы на маці сваю
зірнулі адтуль,
на жывое, ублакітных разводах аблічча.
Пройдзе, аднак,час, і захаплення стане менш — паэт зверне ўвагу на выдаткі «тэхнасфернага»прагрэсу, і ў яго сэрцы паселіцца трывога, страх за лёс «айкумены».
На мяжы 60—70хгадоў абвастраюцца спрэчкі па пытанню ўзаемасувязі мастацтва і навукі. У іхбярэ ўдзел і А. Русецкі. (Дарэчы, яму заўсёды была ўласціва тэарэтычнаяцікавасць да сакрэтаў паэтычнага рамяства). Удзельнік адной з дыскусій — Б.Кузняцоў — у артыкуле «Паэтыка меганавукі», думаецца, меў падставысказаць, што «свет мастацкай літаратуры — гэта свет вобразаў і эмоцый. Алецяпер адбываецца значнае збліжэнне вобразаў з лагічнымі і матэматычныміпаняццямі і збліжэнне эмоцый з інтэлектам. Свайго роду інтэлектуалізацыя эмоцыйі эмацыяналізацыя інтэлекту». Русецкі якраз і імкнецца адкрыць лірыку «фізікі»,аднак яго паэзія не перастае быць «светам вобразаў і эмоцый». Гэта —аснова, якая не перашкаджае таму, што верш вядзе думка.Філасофскаінтэлектуальная паэзія А. Русецкага мае свае — лірычныя(думкаперажыванне) — аргументы і доказы, якія грунтуюцца на глыбінных пластахчалавечага вопыту.
Ён ізноўзвяртаецца да жанру паэмы. «Маналог Зямлі» — працяг «Яговялікасці». Яны пабудаваны на адной светапогляднай аснове, роднасныяпаводле праблематыкі і стылю. Раскрыццё сацыяльнагістарычных заканамернасцейбыцця спалучаецца ў іх з улікам прыроднабіялагічнага пачатку. Паэта прыцягваесвет і сусвет з іх таямніцамі. Ён шукае паэзію не толькі ў лабараторыі, але і ўфактах навуковага разумення сусвету, заканамернасцей яго існавання, звязанага змаральнай прыродай чалавека. Аўтар даследуе не толькі свет сапраўднага, але ісвет магчымага. Ён уводзіць элементы драматызацыі. У «Маналогу Зямлі»сцвярджаецца адказнасць чалавека за сацыяльны і навуковы прагрэс, за памнажэннеўсяго прыгожага на планеце.
«МаналогЗямлі» пачынаецца шырокім уступам — сцэнай аўтадафэ, пры дапамозе якогачорнасутаннае сярэднявечча намагалася спыніць навуковы прагрэс. Шугае полымякастра, гарыць ерэтык. Аднак — даводзіць аўтар — касцёр бяссільны пераддапытлівасцю чалавечай думкі, скіраванай на пазнанне невядомага.
Магчымасцінавуковатэхнічнага прагрэсу неабмежаваныя. А чалавек — якім быць яму?
У «МаналогуЗямлі» аутар спрабуе эстэтычна і маральна асэнсаваць вядомую гіпотэзу абтым, што мы не адны ў сусвеце.
Ля ціхай зоркіТаў Кіта
нібыта
плывс планетацёплаю арбітай.
Гіпотэза гэта,нядома, спрэчная. Але тое, што спрэчна ў навуцы, у паэзіі можа ствараць грунтдля цікавых і агульназначных вобразаў. Калі дапусціць, што нсдзе існуе падобнаянашай цывілізацыя, то трэба быць гатовымі да кантакту з яе прадстаўнікамі.Вучоныя нават выііайіплі для гэтага мову — лінкос. «Адзінымі законамі ўпрасторы існусм мы і зормы сад нябёс; Зямля, ты загаворыш, ты загаворыш моваюлінкос». Пра што ж, аднак, маглі расказаць зямляне сабс падобным, калі б,уявім, такія раптам знайшліся ў неабмежаваных прасторах сусвету?
I вось тут якразпачынаецца спрэчка нашых сучаснікаў — Паэта і Акадэміка. Акадэмік прапануе:
Дайце твор!
Прыродаапісанне,нашы веды, грамадскія фармацыі і ход гісторыі — усё жыццё планеты уціснецца ўматэматычны код.
Касмічнае ізямное, агульнае і адзінкавае, праўда веку і праўда чалавечага жыцця — восьабсягі іх спрэчкі.
Планетарнакасмічныяматывы, помніцца, любілі паэты 20х гадоў. Дзеля ўслаўлення масы, множнасці, «мегасвету»яны маглі занядбаць «мікрасвет» асобнага чалавека. Дзеля касмічныхабстракцый яны гатовы былі ахвяраваць канкрэтным чалавекам. Акадэмік — у імяабагульненай навуковай ісціны — схільны, як і яны, ігнараваць адзінкавае іасаблівае.
Паэт напамінаеяму:
З даўніх год вядомыназвы гучныя фармацый. Істотнасць маналогу надалі б жывыя словы чалавека працы— як ён жыве, ўладарыць на Зямлі.
Акадэмікпярэчыць:
А ісціну ж мыстрацім,
бо на свет
глядзіць пасвоймуі мяркуе кожны...
Палемікаўзмацняецца. Паэт даводзіць, што «зямнога ў сэрцы кожнага замнога».Ён таксама імкнецца асэнсаваць быццё ў яго шырокіх сацыяльнагістарычных,прыродных каардынатах, але не толькі не страчвае цікавасці да асаблівага, алічыць яго — «гармонію зары, і пах зямны, і бляск расы зялёнай, харалжыцця, гучанне галасоў, і радасць, сум» — надзвычай вартым увагі. «МаналогЗямлі» — не «падарожжа ў мінулае», аднак, думаючы пра сучаснае,чалавек у Русецкага не можа выкінуць з памяці «апалены край партызанскілясны, у ляманце досвітак, чорнае войска»...
Дагэтуль галосіцьпраз яву і сны у пуню загнаная родная вёска.
Што значу я ўсусвеце, куды рухаецца жыццё і ў чым прызванне чалавека, калі ў яго такікароткі ў параўнанні з гісторыяй — век? Падобныя пытанні здаўна прыцягваліўвагу паэта, узбуйнялі постаць яго лірычнага героя. Паэт не можа абмінуцьвострых экалагічных праблем:
Тлумна, прагнасваё мы будуем жыццё, аж трасецца зялёная наша радзіма.
Словам, пра якіяб высокія матэрыі ні гаварыў А. Русецкі, ён не быў бы паэтам сучаснасці, калі бне спускаўся з нябёсаў на зямлю, калі б не хваляваўся за лёс духоўных каштоўнасцейчалавека. Ён упарта даводзіць, што будучыня Зямлі, будучыня чала
вецтва, для якогаяна толькі «калыска», — у руках чалавека. Яна залежыць ад ягоразумнасці, духоўнасці, маралі.
Так спалучаюццаісціны, вялікая і малая, апладняючы адна другую, што адбіваецца і на паэтыцы.А. Русецкаму патрэбна форма, якая дазволіла б на шырокім філасофскім грунцеасэнсаваць і канкрэтную гісторыю, і чалавечае быццё, і сябе ў гэтай гісторыі, угэтым быцці. Паэма становіцца, можна сказаць, улюбёным жанрам А. Русецкага.
Дзве паэмы — «Полежыцця» і «Покліч» — увайшлі ў зборнік «Позірк» (1977).Гэты зборнік, як і наступны — «Крокі сэрца» (1980), — у цэлым нельгааднесці да найбольш значных дасягненняў аўтара — пісаліся вершы як бы паінерцыі, уласцівай усёй тагачаснай паэзіі, якая перажывала тады нешта накшталтстагнацыі. Праўда, асобныя творы спынялі ўвагу ўжо і тады. Цікавы, напрыклад, уфіласофскім плане верш «Язычнік» (1979), у якім аўтар згадваедалёкага продка («прашчура») з яго жаданнем «займецьпраўдзівейшага бога»:
Каля Дняпразнайшоўшы пснь ад зломленай асіны шэрай, і першы дзень і пяты дзень ён працаваўразцом, сякерай.
У ценю дрэў ёншчыраваў, дзсд барадаты, у стружцы белай, і бога ўзнікла галава з абліччамцвёрдым, скамянелым.
Нажом гарачым ёнправёў па мёртвых вуснах асцярожна, і бог паварушыў брывом, паціху заўсміхаўсязлосна.
I майстраўкленчыў перад ім, пасля прынёс карэц з вадою і хлеб на ручніку льняным, а богсустрэў ухмылкай тою ж.
I апантанычалавек, ужо ачмураны, тым часам нажом далонь сабе рассек, крывёю богу вуснымазаць...
Верш дастаткованеадназначны па свайму зместу (неадназначнасць — адна з адзнак паэзіі), ітлумачыць яго можна ў розных плоскасцях. Але як бы там ні было, у імзакранаецца праблема дваістасці чалавека: з аднаго боку, ён, як вядома, істотадухоўная, з другога — сын неабдымнага свету прыроды. Прырода — адна з скразныхтэм у Русецкага. У 60я гады, у вершы «Адкрыццё», пра які ўжо ішларазмова вышэй, усхваляваны аўтар пісаў аб сваім «сваяцтве» зшматстайным светам прыроды, пра што нагадаў яму чырвоны колер чалавечай крыві іагнявыя барвы асенняй лістоты. Аднак, будучы сынам прыроды, чалавек адпаведназ'яўляецца і носьбітам усіх яе ўнутраных уласцівасцей і, калі гэтак можнасказаць, недахопаў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра так званыя субстанцыянальныясілы «сусветнага зла», якія стоены як у навакольным асяроддзі, так іва ўнутранай, біялагічнай прыродзе чалавека. Што такое прырода? Прырода,сцвярджаюць філосафы, гэта жыццё прыроды. Яна сама па сабе не можа быць нізлой, ні добрай, але судакрананне з ёю, пачуццё яднання могуць выклікаць учалавеку вельмі пэўныя эмоцыі — злыя альбо добрыя. Злыя — гэта «цёмныя»інстынкты, жорсткасць, звярынае суперніцтва, імкненне да ўлады, і паэту цяжкаадмовіць у паслядоўнасці — ён мае рацыю: чалавек і сёння ў многім застаецца «язычнікам»,які дзеля самасцвярджэння ўласнага «я» часта ставіць на першае месцаўладнасць, жорсткасць, агрэсіўнасць, падпарадкавальнасць з боку ііппых.Магчыма, пра гэта і хацеў сказаць аўтар «Язычніка».
Разам з вершамі ўзборніку, крыху асабняком, стаялі дзве паэмы — «Поле жыцця» і «Покліч».Аўтар выкарыстаў магчымасці гэтага шырокафарматнага жанру, каб і на гэты раззаглыбіцца ў маральнае быццё сучасніка, свет яго духоўнай дзейнасці — вось штоасабліва цікавіць паэта.
Антон Маевіч —галоўны герой паэмы «Поле жыцця» — на спецыяльнасці ўрачветэрынар.Звычайны, радавы, як кажуць, чалавек. У нечым ён нават супрацьстаіць героямпапярэдніх паэм. Аднак біяграфія яго таксама гістарычна вельмі насычана.
Антон Маевіч —жывая гісторыя беларускай калгаснай вёскі, яе сумленне. Ён добра памятае і парукалектывізацыі, цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Пры заканчэнніветэрынарнага інстытута яму прапанавалі застацца на кафедры. Аднак маладогаспецыяліста пацягнула ў родны раён. Паэт і на гэты раз ужывае прыёмрэтраспекцыі («Збірайся з думкамі, едзем назад на тваім кані»), кабпаказаць выразную лінію працоўнай біяграфіі свайго героя і этапы калгаснагабудаўніцтва — паказаць, як яно ўсё было. «Поле жыцця» ўвабрала ў сябемноства жыццёвых фактаў, змацаваных агульнай філасофскапубліцыстычнай думкай абпрызначэнні і сэнсе чалавечага жыцця.
У паэмеадчуваюцца і купалаўскія матывы, аднак асэнсоўваюцца яны на сучаснай аснове.
Сыходзіш, вёска,сыходзіш
з усёю ў нябытдаўніной:
з калодзежам,
пеўнем на плоце,
з дымамі старыхкаміноў.
Русецкі неідэалізуе старую вёску і яе жыццёвы ўклад.
Сыходзіш, вёска,
сыходзіш
паволі ў нябыт здаўніной
і новай ужо, застагоддзі,
цяпер паўстаешкрасой.
Здзіўляеш івежай,
і мурам,
вітрынай шырокагашкла,
бурштынна тваякубатура
ад сонца
электрасвятла.
Своеасаблівасцьжыцця, аднак, у тым, што яно, як кажуць, без праблем не бывае — нават у лепшыяяго перыяды. Вось з гэтага пункту погляду не ўсё «поле жыцця» ў паэмевыглядае апрацаваным. Асоба сучаснага чалавека паказана ў ёй досыць аднабакова.Але і тут — у гэтым творы — герой таксама задае сабе пытанне: «Што змог ішто спраўдзіў?» Бо ён адчувае сваю адказнасць — адказнасць гаспадаразямлі, чалавека дзяржаўнага мыслення. Пераважна на гэтым высокім пачуцці якразі будуецца канцэпцыя чалавека ў творчасці А. Русецкага.
Даўно ён збіраўматэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну, меў на ўвазе напісаць твор. У той час, у70я гады, ваенная тэма была ў фаворы — рабіліся захады, «каб ніхто не быўзабыты», як гучаў адзін з ідэалагічных лозунгаў. Другая паэма зборніка — «Покліч»— вяртае нас у часы Айчыннай вайны, калі быў заняты фашыстамі Мінск і сумленныяпатрыёты аказвалі супраціў ворагу. Пра такіх патрыётаў — падпольшчыкаў Лілю іАляксея якраз і ідзе гаворка ў паэме. Яны здабывалі разведзвесткі і перадавалііх партызанам, але былі схоплены фашыстамі. Аўтар раскрыў яшчэ адну старонкувайны, яшчэ раз напомніў пра подзвіг гераічных патрыётаў. За гэта яму можнасказаць дзякуй, але, на жаль, значнага твора ў яго ўсё ж такі не атрымалася.
У ідэйнамастацкіхадносінах «Покліч» не змяшчае ў сабе нічога новага, паўтараючы пасутнасці ўжо вядомае. Паэме не стае шырокага ліраэпічнага дыхання і належнагазместу.
Перабудовачныпрацэс 80х гадоў закрануў творчае развіццё ўсіх пісьменнікаў, у тым ліку і А.Русецкага. Многія кінуліся ў публіцыстыку і дакументалістыку, пачалі пісацьуспаміны, публікаваліся дзённікі, запіскі, нататкі. А. Русецкі працягваў працуў традыцыйным для сябе рэчышчы. Пісаў вершы, паэмы. У 1987 г. убачыла свет яго «кнігапаэзіі» пад назвай «Хвала жыццю», даволі шматстайная паводлесвайго зместу. На ўвесь голас загаварыла ў ёй памяць сэрца — «Я — мужыцкісын...», «Песні», «Урок біяграфіі» (усе — 1985), «Зюнацкага дзённіка» (1986), рознымі прыкметамі выявіла сябе сучаснасць — «Плённаяпасрэднасць» (1982), «Бярэмся ранкам за гантэлі...» (1983), «Пасланнсспакойным паэтам» (1982), «З'яднаем думкі й рукі»...(1984).Узаемаадносіны чалавека і прыроды, змаганне за мір на зямлі, так званыя «вечныятэмы» — усё гэта паранейшаму нязменна хвалюе аўтара, актывізуе ягопаэтычную думку і пошук. I зноў яго цікавіць «натурфіласофія», лёснавуковых адкрыццяў, прырода і чалавек. Тэмы высокія, рамантычныя, аднак А.Русецкі не адрываецца ад зямлі, нават калі імкнецца — у традыцыйным рэчышчысваёй творчасці — спасцігнуць паэтычны змест навуковых ведаў і законаў. У вершы«Праметэй», які мае падзагаловак «паводле К. Ціміразева»,таксама выкарыстаны ў пэўным сэнсе навуковы сюжэт. Аўтар адштурхоўваецца адстаражытпай лсгенды аб Праметэі, які ўкраў у багоў нябесны агонь. Да гэтага часулюдзі і ўся прырода карыстаюцца яго агнём.
Жменя промняўгустых, пяцярнёю змахнутая з неба, на зялёнай зямлі адкладзецца рупна ў запаскольцам дрэва, арэхам і збожжам янтарным для хлеба — адбываецца дзіўнае дзівапры нае, вакол нас.
«Праметэй(1984)
Паэтпераасэнсоўвае міф, адкрываючы ў ім спрадвечны і вечна актуальны сэнс. Прыгэтым ён паранейшаму не ігнаруе музычныя і пластычныя магчымасці верша, алеяшчэ больш паслядоўна выяўляе схільнасць да „лагізаванасці“ пісьма,рацыяналістычнасці, і гэтая акалічнасць паранейшаму ўплывае на індывідуальныстыль.
Найболып значнытвор кнігі „Хвала жыццю“ — паэма „Айкумена“ (1981), у якойробіцца спроба глабальнага асэнсавання падзей у сённяшнім свеце. Крытыкіадзначалі, што асэнсаванне тэмы „прырода і чалавек“, „прырода ікультура“, „прырода і тэхніка“, імкненне адшукаць паэзію ўнавуковых лабараторыях, законах, фактах — даўнія рысы мастакоўскайіндывідуальнасці
аўтара. У паэме „Айкумена“ён пайшоў далей. Ен ужо не захапляецца дасягненнямі „тэхнасферы“, якгэта было ў аднайменным вершы (зборнік „Зямля гаворыць зорам“ —1971), — яе выдаткі насцярожваюць:
Нядаўна гімнамздаваўся мне шматтрубны дым індустрыі нашай, цяпер глядзім, каб снег не чарнеў,не чэзлі кветкі ў жалобе сажы.
Які ж лёс чакаечалавека ў абдымках створанай ім тэхнасферы? Паэт пакуль што не дае выразнагаадказу на гэтае пытанне, але ў душу закрадваецца трывога. Чалавек і ягошматстайная актыўнасць становяцца галоўным прадметам яго роздуму. Само паняцце „айкумена“азначае, як тлумачыць аўтар, „сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторыйзямнога шара“. Гэта — улоннс, калыска чалавечага існавання. Часыпамяняліся, і сама „айкумена“ апынулася пад пагрозай экалагічнайкатастрофы. Аўтар звяртаецца да чалавечага розуму і сумлення, імкнецца паказацьтрагізм свету, пагрозу супрацьстаяння дзвюх сацыяльных сістэм — капіталізму ісацыялізму.
Разам з тым ёнусім зычыць міру і дабрыні. Заключныя радкі твора напісаны на шырокім інатуральным паэтычным дыхлнні:
Мір табебясконцы, Айкумена, мір тваім сялібам, працы — мір!
Паэма „Айкумена“завершана яшчэ да перабудовы у 1981 г. З пазіцый сённяшняга дня ўжо нельга небачыць, ппо іеттным недахопам яе з'яўляецца некаторая псіхалагічнаяабстрактнасць. Інакш кажучы, лірычная мадэль чалавека — жыхарл „лйкумены“і носьбіта сучаснага светаадчування выглядас ў ёіі длстаткова расплывістай іняпэўнай. У паэме па сутнасці лдсутпічае праблематыка, якая сваімідэйнамастацкім зместлм плдказвала б людзям, як вучыцца жыць разам, як быцьграмадзянамі свету. Адсюль праявы інфляцыі і жанру, і слова, лдчужэнне набытагамайстэрства ад душы паэта, дэкларатыўнасць. Новая паэтычная кніга „Назломе лёсу“ выйшла ў 1995 г. З ёю ў яго творчасць прыходзіць новаенымярэпне жыцця, маральна больш глыбокае і паслядоўнае. Уілядлючыся ў старонкінашай гісторыі, паэт асуджае духоўнае рл (бурэшіе чалавечнага ў чалавеку, штомела месца ў мінулым (і пс толькі ў мінулым) падаўленне ў ім пачуццянацыянальнай годнасці і адказнасці. Узнікае і пачуццё ўласнай віны:
Запознавыкрываецца мана,
няўжо ж у гэтым імая віна,
што прыляцеў
з вядомага ўсімвыраю
з душою ідаверлівай і шчыраю?
»Выкрываеццамана"

Думаецца, штогэта не паказное пачуццё, хоць пытанне, зададзенае ў вершы, і застаецца безадказу.
Паэзія А.Русецкага 90х гадоў пазначана роздумам, яна спалучае ў сабе філасофскаінтэлектуальныі публіцыстычны пачаткі:
Зямля мая —знямелы палігон асіміляцыі,
меліярацыі
і радыяцыі,дурной чыноўнапашахонскай працы. нарэшце ўдарыла ў набатны звон, у звон нмбёс.Бі ў звон, бі ў: звон! м
«Бі ў звон!»
Гэтыя радкі(нягледзячы на тое, што тады многія, не адзін Русецкі, білі ў звон) сведчылі,што паэт захаваў грамадзянскі тэмперамент і чуйнасць, здольнасць на далейшаетворчае развіццё.
Разглядаючыздабыткі аднаго з сваіх сяброўпаэтаў, А. Русецкі прыйшоў да наступнага, вельміістотнага абагульнення: «Адну кнігу — кнігу лірычнай паэзіі — паэт піша напрацягу ўсяго жыцця. Яна — дакумент яго лёсу і часу». Думка слушная, яепацвердзіў і зборнік «На зломе лёсу», у якім адлюстраваўся шматгранныхарактар паэта з уласцівым для яго ўдумліва філасафічным стаўленнем да жыцця,глыбокай памяццю, шырокім поглядам на свет. I зусім не выпадкова спецыялістысцвярджалі, што яго паэзія паранейшаму найбольш звязана з развіццёмінтэлектуальна заглыбленага стылю, у якім узмацняецца аналітычны пачатак:
… шукае навука,дзе ўзяць,
як багаццемножыць. Захоплены ёю,
спяваў ёй нядаўнаасанну, алс мушу Мальтуза слухаць
спакойна, зпашанай.
«Запавет»
Гэтыя радкітаксама паказальныя для Русецкага 90х гадоў. Зноў і зноў звяртаецца ён даразнастайных фактаў мінулага, жыцця свайго пакалення, у другі і ў трэці разпераглядаючы перажытае. Спроба падагульнення жыццёвага вопыту паэта, яго ўдзелуў падзеях другой сусветнай вайны на Далёкім Усходзе, знайшла ўвасабленне ўпаэме «Насустрач лёсу» (1989), у якой выразна акрэсліваецца маральнаеаблічча чалавекапераможцы — удзельніка тых падзей. Фарміраванне яго асобы,ідэйных перакананняў падаецца тут часцей за ўсё ў рэтраспектыўным плане. Аўтарнамагаецца паказаць тыя сацыяльнагістарычныя каштоўнасці, на якія абапіраеццаяго духоўны свет.
У паэме «Насустрачлёсу» таксама праявіліся асаблівасці таленту паэта і не толькі інтэлектуалізм,але і лірызм і лубліцыстычнасць, інтымнасць асабовых інтанацый і філасофская шырынягуманістычных даляглядаў. Твор цікавы сваім пазнавальным планам, знітаванасцючалавечых лёсаў з маштабнымі падзеямі XX ст.
Такім чынам,створанае А. Русецкім — несумненна каштоўная і эстэтычна значная старонкабеларускай паэзіі, якая ў наш час узнялася да шырокіх агульнаеўрапейскіхдаляглядаў, закрануўшы свет чалавечай асобы і істотныя аспекты агульначалавечайсацыяльнафіласофскай, інтэлектуальнай праблематыкі. Яго філасафічнасць заўсёдынесла і нясе ў сабе актыўны стваральны пачатак. Ён часта звяртаецца да такзваных «вечных тэм», але кожны раз імкнецца павярнуць іх пановаму.Колькі напісана пра месяц, а ў Русецкага ён — сучасны!
Ну што за мссяц,што за ясны лунае песняю ў стагоддзях, блішчыць, нібыта недасяжны, а людзі ўбуцах па ім ходзяць.
I ўсмешкай мілагааблічча зямное свеціцца каханне — ягоны востраў таямніча плыве ў бяздоннымакіяне.
Гэта зайздроснаярыса — весці бясконцы дыялог са светам, удзельнічаць у стварэнні новаймастацкай свядомасці, новых традыцый у адносінах людзей да прыроды і да саміхсябе. У гэтым і місія паэзіі, якая нашмат пашырае нашы жьтццёвыя дыяпазоныбачання і мыслення.

Спіс выкарыстаныхкрыніц
паэт русецкі літаратура лірызм
1. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Падрэд. М.А. Лазарука.– 2е выд., дапр. і дап.– Мн., 1991.
2. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя  Мн.:Бел. навука, 2002.  928 с.
3. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н.Осьмакова.– М., 1982.
4. Основы литературоведения / Под. ред. В.П.Мещерякова.– М., 2000.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Видеопрактикум как активный метод развития проффессионального мышления студентов
Реферат The Declaration Of Language Essay Research Paper
Реферат Партия анархистов в начале ХХ века
Реферат Природные туристские ресурсы Австралии и Океании
Реферат Анализ работы мо учителей математики, физики и информатики за 2010-2011 учебный год
Реферат Организация маркетинговой деятельности предприятия примере ресторана "Хамелеон"
Реферат Земляника лесная
Реферат The Death Penalty 6 Essay Research Paper
Реферат Влияние философии просвещения на социально-политическое развитие Франции XVIII века
Реферат Historical Background of the Middle English Period
Реферат Экологическое содержание темы Основания в курсе неорганической и органической химии средней школы
Реферат Как мотивировать людей
Реферат Экзистенциальное измерение концепта «символ» и философская антропология
Реферат Світові макроекономічні порівняння і оцінка місця України в них
Реферат Сучасні особливості та перспективи розвитку зовнішньої торгівлі в Німеччині