Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана

УА“Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”
Філалагічныфакультэт
Кафедрабеларускага літаратуразнаўства
Курсаваяпраца
“Золата”Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
Выканаў: студэнтIII курса,
спецыяльнасць
беларуская моваі літаратура
Навуковыкіраўнік –
Брэст2010г.

Змест
Уступ
Мэты і задачы
1. “Дараманная” творчасць ЯдвігінаШ.
1.1Жыццёвы і творчы шляхпісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці
1.2 Жанрава-стылявыя асаблівасціпрозыЯдвігіна Ш
2. Мастацкія асаблівасці першагабеларускага рамана
2.1Раман “Золата” як аднаса спроб стварэння псіхалагічнай прозы
2.2Вобразы рамана
2.3 На шляху да рамана
3. Першы беларускі раман.
3.1Станаўленнебеларускай мастацкай прозы
3.2Развіццё аповесці ірамана ў беларускай літаратуры
3.3 Шлях нараджэння беларускагарамана
Заключэнне
Спіс літаратуры

Уступ
Мэтапрацы:
1.        Прааналізаваць шлях развіцця беларускагарамана.
2.        Прасачыць творчы і жыццёвы шлях аўтарарамана “Золата” – Ядвігіна Ш.
3.        Даследаваць жанрава-стылявыя асаблівасціяго розы.
4.        Стварэнне і гісторыя рамана “Золата”.
5.        Ахарактэрызаваць вобразы галоўных герояўрамана.
Задачыпрацы:
— азнаёміцца з фактычнымматэрыялам;
— зрабітьтэарытычны агляд асноўных палажэнняў;
— прааналізавацьмесца і ролю рамана ў беларускай літаратуры;
Крыніцайдаследвання я абрала раман “Золата”, а таксама біяграфію і творчасць ЯдвігінаШ. Паколькі раман “Золата” – гэта першы твор буйной жанравай формы нашайлітаратуры, ён аказаў значны ўплыў на дальнейшае станаўленне, як жанрааповесці, так і жанра рамана, таму тэма курсавой працы бачыцца актуальнай. Датаго ж, у рамане “Золата” закранаюцца надзвычай актуальныя праблемы для нашагачасу, такія як: улада грошай, шлюб па разліку. Так сама мы адзначым ролюЯдвігіна Ш. у беларускай літаратуры.

1. “Дараманная” творчасць Ядвігіна Ш.
1.1 Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.Станаўленне творчай індывідуальнасці.
 
Ядвігін Ш. –адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы – жыў на пераломе двухстагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань Дуніна-Марцінкевіча, ён быўпаплечнікам Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам ЦішкіГартнага, М. Гарэцкага, З. Бядулі.
Своеасаблівы іскладаны быў жыццёвы шлях гэтага чалавека, нялёгкай была яго творчая біяграфія.
НарадзіўсяЯдвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) ў 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), дзе ў тойчас яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям’япераехала на Міншчыну. Закончыў Мінскую гімназію. Нейкі час вучыўся намедыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, але за ўдзел у студэнцкіххваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Некаторы час правёў у “Бутырках”.
Пасля вызваленняз турмы Ядвігіну Ш. не давялося вярнуцца ва ўніверсітэт, бо вышэйшыянавучальныя ўстановы старанна ачышчаліся ад асоб, якія знаходзіліся нападазрэнні паліцыі. Ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта. Прайшоўпрактыку ў адной з маскоўскіх аптэк, выехаў у Беларусь і стаў працавацьпамочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы, недалёка ад якога знаходзіўсяфальварак Лявіцкіх Карпілаўка, дзе жыла заўдавелая ўжо маці пісьменніка.
Літаратурнуюдзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме. Там ён пераклаў на беларускую мовуапавяданне Гаршына “Сігнал”, якое было выдадзена ў Маскве ў 1891г. Гэта быўчас, калі на фарміраванне грамадска-палітычных ідэалаў моладзі асноўны ўплыўусё яшчэ аказвала народніцтва. І як пісьменнік, і як грамадзянін Ядвігін Ш.складваўся пад самым непасрэдным уздзеяннем ідэй народніцтва. Паводле ягоўласнага сведчання, народніцтва зрабіла яго, маскоўскага студэнта-медыка, аднымз актыўных удзельнікаў студэнцкіх хваляванняў. Гэта яно, народніцтва, дапамаглоюнаку з Мінскага зямляцтва ўпершыню прычасціцца роднай песняй, адчуць сваюнацыянальную прыналежнасць. Гэта яно, тое самае народніцтва, выкрасаючы ў душыпершыя іскры нацыянальнага самаўсведамлення, павяло яго ў родную вёскупазнаваць сапраўдны воблік свайго краю, вывучаць жыццё свайго народа ў самыхрозных праявах.
Пад уплывамнародніцтва Ядвігін Ш. у сваіх творах прымушаў мужыка высмейваць свае недахопы– някемнасць, п’янства і г.д.
Народніцкаятэорыя малых спраў, асабліва ва ўмовах Беларусі, многімі ўспрымалася тады яксправа патрэбная, нават надзённая. І ўсё ж не гэта, як паказаў час, вызначалатады агульную тэндэнцыю руху беларускай вёскі ў будучыню.
У 1892 г. Ядвігін Ш. напісаў камедыю “Злодзей”, але п’еса не прайшла цэнзуры і была забаронена. П’есане была ў свой час надрукавана і прапала ў рукапісу.
Забаронаспектакля была балюча ўспрынята Ядвігіным Ш. і выклікала доўгае творчаемаўчанне. Неўзабаве па стану здароўя ён вымушан быў адмовіцца ад работы ўаптэцы, некаторы час загадваў магазінам запаснога насення землеўласнікаў, а ў1897г. перабраўся з сям’ёй у фальварак Карпілаўка і заняўся садоўніцтвам. Тутён працягвае пісаць, аднак доўгі час не робіць спробы надрукаваць напісанае.Творы яго, закончаныя і незакончаныя, “адлежваюцца ў стале”.
І толькі ў 1903– 1904 гг. прозвішча пісьменніка з’яўляецца на старонках віленскіх і мінскіхрускіх прагрэсіўных газет. Беларускага друкаванага органа тады яшчэ не было.Ядвігін Ш. выступае з апавяданнямі, публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыямімясцовага характару. Ён піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, прабеларускага селяніна, знаёміць чытача з беларускім фальклорам, узнімаенабалелыя пытанні нацыянальнага жыцця.
Пераломнай вяхойу гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна Ш. быларэвалюцыя 1905 года. Пісьменніка захапіў той грамадска- палітычны і нацыянальныўздым, які панаваў на Беларусі. З вялікім энтузіазмам бярэцца ён залітаратурную працу, уключаецца ў культурна-асветніцкую работу.
У газеце “Нашадоля” (1906, №3) надрукавана першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове “Суд”. З гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам першыхбеларускіх легальных газет “Наша доля” і і “Наша ніва”. Так пачаўся яго самыактыўны ўдзел у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнік устанавіў сувязі змногімі беларускімі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі, выступаў на старонкахбеларускага перыядычнага друку. Усё гэта хоць нейкім чынам не магло не аказацьуплыву на светаўспрыманне Ядвігіна Ш., на яго творчасць.
Перыяд з 1906 па1914г. быў самым плённым у творчай біяграфіі празаіка. Ён друкуе шматапавяданняў, цікавых артыкулаў, выступае з успамінамі, піша нататакі зпадарожжа па роднаму краю.
Цяжка пасборніках меркаваць аб мастацкай і ідэйнай эвалюцыі пісьменніка. Тым не меншвідавочна, што яго творчасць развівалася ў агульным рэчышчы ранняйдэмакратычнай беларускай прозы. Гэта проза вырастала непасрэдна з фальклору іпа сваіх стылявых якасцях мела шмат агульнага з народнай казкай, а першыяапавяданні Ядвігіна Ш. часта прадстаўлялі сабою проста літаратурную апрацоўкународных паданнняў, казак, анекдотаў. Пісьменнік пераказвае паданні, апрацоўваелегенды, апісвае камічныя сітуацыі, анекдатычныя выпадкі з жыцця людзей.
Так, уапавяданні “Суд” расказваецца пра тое, што суддзя немец дрэнна ведае мову, наякой вядзе судовую справу сялян-беларусаў. З-за гэтага ўзнікаюць непаразуменні,і трошкі дзівакаватыя, запалоханыя афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады мыжыкітрапляюць у недарэчнае становішча.
Пісьменнік жыўпатрабаваннямі і клопатамі эпохі, у першую чаргу праблемамі беларускаганацыянальнага адраджэння, але разумеў гэтыя патрабаванні і клопаты па-свойму.Ён імкнуўся быць максімальна патрэбным краю. І ў тых выпадках, калі ягонайбольш “раздзіраюць” унутраныя сумненні, стараўся акунуцца ў мора народнагажыцця.
У 1910г. ЯдвігінШ. здзейсніў сваю даўнюю мару – зрабіў падарожжа па роднаму краю. 27 мая ёнвыбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнуласяда канца верасня. Пісьменнік прайшоў больш 5400 вёрст, наведаў шмат вёсак,мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.
Сваепісьменнніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі нацыянальныміпраблемамі жыцця беларускага селяніна ён выклаў у нататках “Лісты з дарогі”.Гэта твор маладога ў беларускай прозе жанру – публіцыстычны нарыс.
У час падарожжаЯдвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканамічнае становішча вёскі, краю.Вельмі засмучае аўтара беднасць беларускіх вёсак. Прычыну гэтай беднасці ёнбачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. І кожны разпрыходзіць ў захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцюселяніна, прапагандуе яе, сам дае парады.
Пісьменніксвабодна і ўпэўнена адчувае сябе ў жанры празаічнай байкі. Аднак псіхалагічнаеапавяданне увесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстравацьсучасную рэчаіснасць, багатымі складанымі грамадскімі ўзаемаадносінамі,вострымі праблемамі маральнага, сацыяльнага і нацыянальнага парадку. Ён спрабуесвае сілы ў жанры ўласна апавядання.
Вясной 1914г.Ядвігін Ш. пераехаў у Мінск, дзе да пачатку першай імперыялістычнай вайны быўадным з арганізатараў і тэхнічным рэдактарам штомесячных часопісаў “Саха” і“Лучынка”. Вайна спыніла гэтыя выданні, але пісьменнік застаўся ў Мінску. Ён быўарганізатарам беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, ставіў спектаклі, выступаў на сцэне, на свой кошт выдаў зборнік “Беларускія жарты” (1915),некалькі сельскагаспадарчых брашурак. І ўсё гэта ў свабодны ад надзённай працычас, бо даводзілася неяк зарабляць на хлеб, працуючы то ў Мінскім цэнтральнымбюро працы, то кіраўніком пашывачных майстэрняў па ваеннаму абмундзіраванню.
Празмернаяработа, дрэнныя матэрыялы і кватэрныя ўмовы далі пачатак цяжкой хваробе (сухотыгорла). Кастрычнік 1917г. Ядвігін Ш. сустрэў зусім хворы. Лібералізмпісьменніка ў вырашэнні асноўных сацыяльных пытанняў, цяжкая хвароба прывяліяго ў стан глыбокай разгубленасці. Ядвігін Ш. не зразумеў сутнасцікастрычніцкіх падзей.
Зімой 1918г.Ядвігін Ш. вымушан быў легчы ў Мінскі шпіталь, а як трошкі ачуняў, паехаў усваю Карпілаўку і амаль нікуды не выязджаў з дому. У час грамадзянскай вайнызагінулі рукапісы пісьменніка, усе тыя закончаныя і незакончаныя творы, што“адлежваліся” ў стале.
1.2Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы Ядвігіна
Яркі талентЯдвігіна Ш., дэмакратызм яго сацыяльных перакананняў, абстаноўка палітычнага інацыянальнага ўздыму на Беларусі ў “нашаніўскі” перыяд дапамаглі пісьменніку ўмастацкай творчасці ўзняцца вышэй звычайнай займальнасці і знайсці сябе якмастака-рэаліста ў распрацоўцы актуальнай для свайго часу тэмы: беларускіселянін, яго гаротнае эканамічнае становішча, палітычнае і нацыянальнаебяспраў’е.
Пісаў Ядвігін Ш.пераважна пра людзей працы. І цяперашняга чытача не можа не ўсхваляваць даглыбіні душы лёс, напрыклад, Ганулькі і Адамкі, герояў апавядання “Зарабляюць”.У гэтым творы праблема адчужанасці паміж людзьмі – асноўная праблема класавагаграмадства – пастаўлена надзвычай востра. Сапраўды, хіба маглі яны,неспрактыкаваныя ў жыцці падлеткі, супрацьпаставіць сябе свету, дзе ўсёкупляецца і прадаецца, і захаваць за сабой права заставацца людзьмі.
Прыгнятальнікаўі эксплуататараў пісьменнік называе павукамі і каршунамі. Яму ненавісны лад іхжыцця. Яго гнеў і трывога асабліва выразна выявіліся ў так званых байках упрозе. Тое, што падобныя людзі ёсць на белым свете, не дае пісьменніку спакою.
Ядвігін Ш. –вялікі чалавекалюб. Аднак увага да чалавека працы ў яго творчасці ніколі неабмяжоўвалася пасіўным спачуваннем, бо пісьменнік добра разумеў прычыны несправядлівасціі жорсткасці існуючага ладу жыцця.
Як толькіз’явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арэгінальнымпразаіку, тэленавітым сатырыку і гумарысту. Ён хутка становіцца вядомым замежамі Беларусі.
Ядвігін Ш. пачаўпісаць задоўга да таго, як з’явілася магчымасць друкаваць напісаннае набеларускай мове. Яго зборнікі “Бярозка” (1912) і “Васількі” (1914), выдадзеныяадзін за другім, з’яўляюцца вынікам працы не аднаго дзесяцігоддзя.
Як і ўсебеларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасціадчуваў моцны ўплыў народнай творчасці. Ядвігін Ш. – пісьменнік-сатырык ігумарыст. Яго таленту больш блізкім аказаўся сатырычна-гумарыстычны струмень убеларускім казачным эпасе. Пераважная большасць алегарычных апавяданняўЯдвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ўпрозе. Творы гэтыя вылучаюцца сапраўднай глыбінёй вобразаў, цікавым сюжэтам,добрай, дакладнай мовай. У іх адзінкавае адкрыта намякае на ўсеагульны сэнс.Такія суадносіны адзінкавага і ўсеагульнага з’яўляюцца тыповымі дляалегарычнага вобраза.
АлегорыіЯдвігіна Ш., як лічыць [ складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэтаневялічкія па памеру апавяданні-байкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, алеі па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны, то лёгкі гумар, то з’едліваяпалітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.
У баечным стылінапісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці засаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычнуюсцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ён старанна выпісвае характары герояў сваіхневялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкайтыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіхузаемаадносінах, аднак не маюць індывідуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнайканкрэтызацыі, псіхалагізм у іх у значнай ступені абагульнены.
Асвета, навука,лічыць Ядвігін Ш., — адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа.Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым – такая, на думку пісьменніка,бліжайшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. І ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнікнакіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя грамадскіяз’явы, ствараюць свайго рода зачараванае кола – каб выбіцца з галечы, селянінутрэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай нашляху да адукацыі стаіць та самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.
Апавяданні-байкіЯдвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкайсатыры. Сатырычна-гумарыстычная афарбаванасць апавядання Ядвігіна Ш. ствараеццаі трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючыхасоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з’явы праз раскрыццё яе знешніхсупярэчнасцей і г.д.
Пачатковы этап уразвіцці жанру беларускага апавядання з’яўляецца па сутнасці перыядамстанаўлення апавядальнай культуры нашай прозы і ў першую чаргу літаратурнаймовы.
Ствараючыалегарычныя апавяданні, беларускія пісьменнікі яшчэ не адчувалі пільнай патрэбыў пашырэнні лексічнага складу мовы. Яны бралі матэрыял для алегарычных вобразаўз сялянскага быту, з прыроды, тэматыка і праблематыка алегорый амаль цалкамбылі звызаны з жыццёвымі абставінамі беларускага селяніна. Псіхалагічная жхарактарыстыка дзеючых асоб у алегарычным апавяданні ў значнай ступеніабмежавана ўмоўнасцю самаго жанру. Таму развіццё літаратурнай мовы ў прозе напершай стадыі праходзіла не столькі ў напрамку яе лексічнага ўзбагачэння,колькі ўзбагачэння яе тропамі, іншымі словамі, адбывалася мастацкае асэнсаваннеі ўпарадкаванне семантычных змяненняў слоў.
Гэта быў працягтой стылявой работы, якая стагоддзямі праводзілася ў жывой размоўнай практыцынарода, у народнай паэтычнай творчасці, у творчасці паэтаў XIXст.
Ядвігін Ш. –майстар моўных характарыстык. Яго алегарычныя апавяданні – жывы прыклад багатайсінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яетропаў.
Пісьменнік-гуманістшчыра спачувае бедам народным, і ў яго апавяданнях гучыць вялікая павага дачалавека працы і пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці. Голас пісьменнікастановіцца гнеўным, калі ён расказвае пра абяздоленных людзей.
Звяртаючыся дапсіхалагічна-бытавога апавядання, Ядвігін Ш. павінен быў знайсці такіясуадносіны агульнага і адзінкавага ў структуры літаратурнага вобраза, каб запрыватнасцямі непрыкметна, але выразна адчувалася дзеянне ўсеагульных жыццёвыхзаканамернасцей. Такая задача стаяла перад усёй беларускай прозай, якая насваім раннім этапе станаўлення характэрызавалася пэўнай апісальнасцю,прыземленасцю, што ішлі да маладосці і нявопытнасці яе майстроў.
Кожны зпразаікаў шукаў сваіх шляхоў гэтым напрамку. Я. Колас амаль адразу знайшоўпатрэбны для рэалістычнай тыпізацыі сінтэз агульнага і прыватнага ў мастацкімвобразе. У З. Бядулі, які прыйшоў да рэалізму праз пэўны перыяд рамантычнагаўспрыняцця рэчаіснасці, гэтыя пошукі зацягнуліся. Не адразу авалодаў сакрэтамірэалістычнай тыпізацыі і Ядвігін Ш. Адметная рыса яго псіхалагічныхапавяданняў, нават лепшых, — выключнасць і саміх герояў, і тых абставін, у якіхяны жывуць і дзейнічаюць. Індывідуальнае ў мастацкіх вобразах бытавыхапавяданнях Ядвігіна Ш. выступае настолькі выключным і непаўторным, што за імцяжка ўбачыць аб’ектыўную жыццёвую заканамернасць. Жыццёвыя факты, учынкі герояў,іх паводзіны падаюцца пісьменнікам як нічым не растлумачаныя выпадковасці. Угэтым слабасць Ядвігіна Ш. як рэаліста.
Імкненнем дапсіхалагічнага аналізу ў мастацкай прозе, майстэрствам будаваць вострыдраматычны сюжэт Ядвігін Ш. унёс прыкметны ўклад у развіццё беларускай прозынаогул і жанру апавядання і прыватнасці.

2.Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана
 
Праз некаторычас Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваюаповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў бўйнога эпічнага жанру ўбеларускай літаратуры. Аповесць “Золата” – твор не закончаны. І тым не менш ёнвельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твораўбеларускай прозы вялікага эпічнага жанру.
“Золата” – гэтасур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаныдэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіццяхарактараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні. А гэта з’яўляецца значнымдасягненнем маладой беларускай прозы.
Аповесць з’явіласялагічным працягам той работы па ўзбагачэнні апавядальнай культуры беларускайпрозы, якая праводзілася пісьменнікам дагэтуль у бытавых апавяданнях. Тое, штоў іх толькі намячалася, тут выявілася больш поўна: уменне падаць жыццёвыя з’явыз поўнай глыбінёй, з падтэкстам. Свядомае выкарыстанне няўласна-простай мовы змэтай стварыць аб’ёмнасць слоўнага малюнка.
Ядвігін Ш.даследуе ў аповесці душэўны свет герояў, спрабуе намаляваць характар. І многаеяму ўдаецца. Так, па-мастацку пераканаўча падаюцца ўзаемаадносіны галоўныхгерояў твора Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык – ад першага іх знаёмства датрагічнай смерці Васіля. Прыехаўшы ў вёску, Васіль набывае кавалак зямлі, штопуставала побач са Стрончыкавай, купляе сёе-тое з гаспадаркі і пакуль што жывеў Стрончыкаў. Васілю спадабалася Зося. Наколькі яна яму дарагая, хлопецасабліва адчуў, калі ад’ехаў на 50 вёрст ад хаты, дзе жыла Зося. “Розныя думкіажно прашылі яго мозг: не спаў усю ноч, а назад гнаў каня да Стрончыкавайсялібы як на пажар. Угледзеўшы ўрэшце Міколу і Зосю, ён так з імі вітаўся, такаб ўсім распытваўся, — як бы нямаведама колькі часу не бачыліся. Аніяк не могдаць веры, што праз гэты час нічога не змянілася, і заглядаў у вочы то старому,то дзяўчыне з недаверствам: ці крыюцца яны перад ім з чым- колечы, аб чым нехочуць прызнацца”.
Агледзеўшы ўсюгаспадарку, нагаварыўшыся даволі, Васіль, змучаны дарогай, кінуўся на сенаспаць, але трывожныя думкі зноў захапілі хлопца. Ён пачынае аналізаваць сваёстановішча і прыходзіць да вываду, “што прычыны неспакою не ў грошах, часткукаторых успеў расторыць, не час, патрачаны на чужую гаспадарку, не зямля, нетая пусташ, якую марыў набыць, — не, усё гэта толькі тыя нітачкі, якіянакручваюцца на адзін і той самы клубок, а клубок адзін – Зося”.
Васіль вырашаепагаварыць з Зосяй як найхутчэй, каб была пэўнасць, тады вернецца і спакой,пагаварыць неадкладна, заўтра раніцай. Пісьменнік тонка перадае душэўны станхлопца, праўдзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. ”Але раніца як быахаладзіла той імпэт, які быў агарнуў яго ўчора з вечара. Няпэўнасць – чым і якскончыцца найважнейшая для яго цяпер справа – адбірала адвагу: ось у нядзелюпойдуць на вечарынку ў мястэчка – тады і разгаварыцца найлепш будзе, — ніхто неперашкодзе. Прыйдзецца, праўда, чакаць яшчэ два дні – што зробіш – пры рабоцечас праляціць нязначна, а там усё будзе ўжо вядома і скончана.
Аднак мыляўсяВасіль: тыя два дні, якія спадзяваўся, шпарка пройдуць – як на злосць цягнулісябесканечна, а кожная работа, за якую бы не браўся, так не спорылася, што простаз рук валілася. Калі ж урэшце надышла нядзеля і збліжаўся час выбірацца навечарынку, то Васілю раптам захацелася, каб зноў вярнуліся і субота, і пятніца.Яго цвердая пастанова неадкладна разгаварыцца з Зосяй зноў пачала неяк слабець,таяць”.

2.1 Раман “Золата” як адна са спробстварэння
псіхалагічнай прозы
 
Праз некаторычас Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваюаповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ўбеларускай літаратуры.
Аповесць“Золата” – твор незакончаны. І тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіхмастацкіх якасцях і як адзін з першых твораў беларускай прозы вялікага эпічнагажанру.
“Золата” – гэтасур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаныдэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіццяхарактараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні.А гэта з’яўляецца значнымдасягненнем маладой беларускай прозы.
Восенню 1920г.зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. У 1921г. ён выдае тут свае “Успаміны”,над якімі працаваў яшчэ дома. “Успаміны” таксама засталіся незакончанымі.Першая частка, якая ўбачыла свет, ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышті знаходжанне ў Бутырках.
22 лютага 1922г.у Вільні на бальнічным ложку, у разлуцы з сям’ёй пісьменнік памёр.
Ядвігін Ш.выступіў у літаратуры ў той час, калі беларуская мастацкая проза рабіла сваепершыя крокі. Няпроста складваліся ўмовы і асабістага, і грамадскага жыццяпісьменніка. Усё гэта стала прычынай таго, што няроўнай, супярэчлівай была яготворчасць. Аднак бясспрэчнымі з’яўляюцца і яго заслугі перад беларускайлітаратурай.
Пісьменнік-рэаліст,ён у сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускаганарода, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапестылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаўбуйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.
Раман “Золата”моцны не ўвасабленнем характараў, а перш за ўсё выражэннем ідэі непазбежнасціадплаты. Галоўнае ў ім — логіка падзей, а не характараў. Пісьменнік непаказвае, а расказвае. Героі – фігуры ўмоўныя. Патрэбны яны аўтару для таго,каб больш-менш праўдападобна, не надта ўжо крывячы супраць прыроды чалавечагахарактару наогул (так жа чалавек можа паводзіць сябе ў жыцці?!), праілюстравацьадпаведную думку. У рамане вельмі слаба адчуваецца гістарычная і сацыяльнаяабстаноўка. Нават старэюць героі толькі па словах аўтара.
Ядвігінаўскаебачанне і паказ чалавека вельмі блізкія да фальклорнага – абагульненага,неканкрэтнага, умоўнага. Творчы метад народнай прозы стаў настолькі характэрныдля пісьменніка, што нам яго чытачам, ніколі і не падумалася нават, кабабвінаваціць празаіка ў плагіяце.
Грошы, багацце,золата – вось той д’ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў датрагічнай развязкі.
Тэма “уладагрошай” не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новымжыццёвым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах. Уаповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярканамаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка зместачковым мяшчанствам.
Твор Ядвігіна Ш.“Золата” – цікавая з’ява ў беларускай літаратуры і з боку насычанасціканкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых у прозе сур’ёзных спробпсіхалагічнай аповесці.
2.2Вобразы рамана.
 
Нездармазаключная частка рамана пра апошнія дні жабрачкі Прызуны (па ўсёй верагоднасці,дачкі Васіля і Зосі Дубінскіх, асобы ў многім дзікаватай: “яды ў запас з собоюніколі не брала”, “затое на адзежыну нябожчыца вельмі ласа была”, тут жазрывала з сябе старую, “а нацягівала новападароную”, “бо гэта, як яна ўсімугаварывала, што была на ёй, надта ўжо людскую кроў ад яе нацягнула, і такцяжка стала, што ні спаць, ні есці не дае”, — фігуры вельмі важнай ісімвалічнай для разумення ідэі твора) вынесена ў пачатак. Нягледзячы на яўнапсіхалагічную зададзенасць рамана, у цэнтры ўвагі пісьменніка не чалавек з ягоперажываннямі.
Мікола Стрончык– гэта злодзей па прафесіі і толькі па неабходнасці земляроб і бондар –гаворыць так, як і любы іншы персанаж. Было ў яго нераўнаважнае жыццё. Дачкугадаваў сам, нікога чужога браць у хату не хацеў. Сам быў гаспадаром, сам – ігаспадыняй, сам – і нянькай. На наш погляд аўтар неадназначна характэрызуеСтрончыка: з аднаго боку — станоўчы герой (цяжка мужыку аднаму гадаваць дачку),а з другога – адмоўны (злодзей). Калі няма ў чалавека да чаго імкнуцца, то іжыццё яго не мае а ні якага сэнсу, вось і жыў Мікола, не прыкладаючы ні да чагосіл. Але ж трэба было неяк гадаваць дачку, вось ён і стаў трымаць Васіля з ягобагаццем. А з яго прыходам Мікола ўсё змяніў у сваім жыцці і адкараскаўся аддаўнейшай цёмнай кампаніі. Я лічу, што выпадак можа змяніць усё жыццё чалавека,ды так, што і сам потым не ўпамятаешь адкуль і як усё пачалося.
Не заўсёдыабгрунтаваныя і лагічныя паводзіны Зосі. Яе перажыванні таксама часцей за ўсётолькі называюцца.
Такім жа чынамперадаюцца паводзіны і перажыванні Зосі, таксама вінаватай у забойстве Прызуны.
“ – Васіляарыштавалі? – трывожна спытала Зося ( у бацькі, які толькі што вярнуўся змястэчка).
— Арыштавалі…, — з трудом адказаў Мікола, — але… арыштавалі Алёксу.
У дзяўчыныпацямнела ў вачах; ногі падкашваліся, яна схапіла бацьку за руку і стрымалаяго:
— Чакайце,татка, чакайце! Вы што кажаце? Апамятайцеся… Гэтага быць не можа… не можа… неможа… не можна так… не можна Алёксу забіраць, — ужо не памятаючы што, шапталаЗося…”.
У карчме Зосяпачула, што Алёксу сапраўды арыштавалі:
“Дальш Зося немагла ўжо слухаць усіх гэтых вывадаў: у галаве муцілася, ногі слабелі, і янаўжо толькі думала, каб як хутчэй дабрацца да хаты і легчы”.
Нельга сказаць,каб самі па сабе паводзіны і перажыванні Васіля і Зосі, звязаныя са смерцюПрызуны, вызначаліся нейкай асаблівай надуманнасцю, ненатуральнасцю. Магчыманават, што такая перадача ўнутранага стану герояў не выклікала б пярэчанняў,каб гэтыя паводзіны і перажыванні былі падрыхтаваны ўсім ранейшым ходамўнутранага жыцця Васіля і Зосі, ранейшым драматызмам душы. Аднак у тым ісправа, што ні да забойства Прызуны, ні пасля яго ніводзін з іх ніколі ўсур’ёзне задумваўся над сваім становішчам: што ён павінен быў бы зрабіць у канкрэтнайжыццёвай сітуацыі, чаму варта паводзіць сябе так, а не інакш. І не таму, штояны абое нібыта людзі легкадумныя. Не! Аўтар проста не дае сваім героям такоймагчымасці. У рамане яны шмат у чым ахвяры аўтарскай схемы. І ў гэтым асноўнаяпрычына непераканаўчасці вобразаў.
Перадачаўнутранага стану Васіля і Зосі напярэдадні і пасля забойства Прызуны характэрнадля паказу чалавека ў рамане цалкам. Аўтар амаль не звяртаецца да псіхалагічнайдэталі. Дзеючыя асобы тут – менш за ўсё індывідуальнасці. Мова герояўаднолькавая – сялянска-бытавая.
Пераначаваўшыпершую ноч на Стрончыкавым хутары, Васіль спачатку не звярнуў на Зосю літаральнаніякай увагі. Наадварот, яна выдалася яму “ нейкай шэрай толькі плямай, да якойі ўглядацца не было чаго”. Затое пасля размовы з карчмаром Лейбам (прыставай,маўляў, у прымы, “ зямлі хоць невялікі кавалак, але добры, пры мястэчку”,“побач пусташ кавалкамі прадаецца”) хлопец быў ужо на дзесятым небе адпрыгажосці той самай Зосі. Аж сон згубіў на тую ноч: “сам сабе не верыў, як ёнда гэтуль не прыкмеціў і гэтых валасоў чорных – не, нават не чорных, а быццамсініх, якія гвалтам хвалямі выбіваліся з-пад хустачкі, — і гэтага тоненькагазграбнага носіка, які завострываўся ўверх чутачку-чутачку – от так толькі, кабдаць свабоднейшы доступ да тоненькіх, але пухлых чырвоненькіх вуснаў, закаторымі хаваліся, як часнок, густыя дробненькія і беленькія зубкі. А гэтыявочы?”
Не раскрываеццаўнутраны стан Васіля Дубінскага і тады, калі Зося (у каторы ўжо раз!) не даепрамога адказу на яго прапановы стаць жонкай. Незразумела таксама, за штоВасіль крыўдзіцца на Прызуну Сальнішку.
Вось, якпадаецца душэўны стан Васіля Дубінскага ў самы, здавалася б, драматычны перыяджыцця – перад забойствам і ў першыя дні пасля смерці Прызуны.
Непасрэдна перадзабойствам (Васіль не думаў тады пра злачынства, якое хутка павінна адбыцца;наспявала толькі новая бойка паміж “Дубінамі” – прыхільнікамі Васіля і“Сальнікамі” – прыхільнікамі Прызуны і яе бацькі):
“Васіль, пільнаследзючы вачыма за Прызунай, ажно скрыгатаў са злосці зубамі, але, баючыся зноўсораму набрацца, не хацеў першым пачынаць”.
Пасля забойства:
“…выглядаўстрашна: бледны, як папера, трасло яго – ажно зубамі ляскаў, а ў кутках вуснаўвідаць была белая пена”.
Пасля забойства,дома:
“… раз і другінапіўшыся халоднай вады і, замест класціся спаць – пайшоў на сваю Пусташ”.
Раніцай:
“ – Не магу:галава трашчыць, у вачах кругі нейкія ходзяць, — жаліўся хлопец. – От, бацька,пойдзем лепш у мястэчка, там ямчэй паснедаем…”.
У мястэчку, укарчме:
З усіх бакоўпачалі крычаць:
“ — Во хтосхаваў дзеўку! Дзяржыце яго, хлопцы, яго! Дзяржыце!!
Васіль ад гэтагакрыку ажно збялеў, але, пачуўшы рогат, і сам стаў смяяцца:
— Што вы якжарабцы іржаце? – я піць хачу ды есці хачу, а яны рагочуць!”
Вечарам калякалодзежа, з якога толькі нядаўна дасталі тапельніцу:
“Васіль нетолькі ўглядаўся да нябожчыцы, колькі да людзей, якія ўвакол яго стаялі і пільнапрыслухоўваліся да кожнага слова”.
Напэўна, кабзнаў Васіль, што з ім такое здарыцца, дык з самага пачатку абыйшоў далёкастараной хату Стрончыкаў. А ці каштавала так “дорага” ўвага Зосі? На мойпогляд, чалавек можа дабіцца свайго і не праз трупы іншых, можа і не зусімдобрых, людзей. Ніводная мэта не апраўдвае такіх сродкаў. Як шкада, што раманзастаўся няскончаным. Дрэнна, што лёс маладых з’явіўся такім цяжкім, што непанесці.
2.3На шляху да рамана
Ядвігін Ш.вучыўся пісаць у народа і спачатку амаль ва ўсім ішоў за народнай прозай.Зразумела, што такая настойлівая блізкасць да фальклору ў пачаткупісьменніцкага шляху не магла не пакінуць прыкметнага следу на ўсёй творчасцімастака – на спосабе бачання і паказу чалавека, на стылі.
Па тыпу свайготаленту Ядвігін Ш. адносіцца да пісьменнікаў, якіх менш за ўсё прывабліваеуменне схопліваць прадмет ва ўсёй яго рухомай складанасці і непаўторнасці,уменне ўдыхнуць у яго жыццё. Гэта не стыхія Ядвігіна Ш., не ў гэтым ён бачыцьаснову сваёй творчасці. Як мастак Ядвігін Ш. больш філосаф, мысліцель, чымжывапісец. Для пісьменікаў такога тыпу “важны не прадмет, а сэнс прадмета, і іхнатхненне ўсплывае толькі для таго, каб праз вернае прадстаўленне прадметазрабіць ў вачах ўсіх відавочным і асязальным сэнс яго”, для іх “пэўная і яснаўсвядомленая мэта ўперадзе ўсяго, а паэзія – толькі сродак для дасягнення гэтаймэты”. Галоўная сіла іх таленту “ не ў творчасці, не ў мастацкасці, а ў думцы,глыбока прачутай, цалкам усвядомленай і развітай”.
Ядвігіну Ш.уласцівы такі тып абагульнення жыццёвых з’яў, такі спосаб тыпізацыі, пры якімперавага аддаецца агульнаму масаваму, перад адзінкавым, прыватным. Яшчэ М.Багдановіч заўважыў, што “Ядвігін Ш. немінуча павінен быў уводзіць у рашэннеўзнікаўшых задач цэлы шэраг спрашчэнняў і прыбліжэнняў, павінен быўадлюстроўваць з’явы жыцця ў спрошчаным выглядзе, ігнаруючы тонкасці, пазбягаючыдробязей”. Такой манеры пісьма ён цалкам не пазбавіўся нават ў самым апошнім пачасе напісання, самым вялікім сваім творы – рамане “Золата”.
Знешне падзеі ўрамане разгортваюцца вельмі драматычна. Беззямельны шляхціц Васіль Дубінскі,каб ажаніцца з Зосяй і абзавесціся ўласнай гаспадаркай, утапіў у калодзежыдзяўчыну Прызуну. Але шчасця ад той жаніцьбы не меў: Зося ніколі яго не кахала.Гаспадарка не ладзіцца: то ўраджай падвядзе, то свінчо сдохне, то дзеці адно задругім паміраюць. У хаце заўсёды нейкая мёртвая, магільная цішыня. І Васіль невытрымлівае, накладае на сябе рукі.
У рамане“Золата” мелася на ўвазе прасачыць лёс некалькіх пакаленняў людзей. Раманзастаўся незакончаным, надрукавана толькі першая палова, аднак асноўная думкаяго выяўляецца даволі выразна. Не матэрыяльны, дакладней, не так матэрыяльны,як маральны бок чалавечага быцця з’яўляецца першапрычынай людскіх трагедый –вось у чым пафас твора. Чысціня сумлення – тое золата, той грунт, на якімпавінен узводзіцца будынак чалавечага шчасця. Як падказвае задума, твор гэтыпавінен быў быць глыбока псіхалагічным. Ад празмернай ўвагі да матэрыяльнагабоку жыцця і поўнай няўвагі да душэўных запатрабаванняў героі павінныпакутаваць, згараючы на пякельным агні свайго сумлення, заплямленага чужыміняшчасцямі і крывёю.

3.Першы беларускі раман
3.1Станаўленне беларускай мастацкай прозы
 
Станаўленнебеларускай мастацкай прозы прыпадае на канец 19 – пач. 20 ст. (Ф.Багушэвіч,Цётка, Ядвігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі). У працэссе развіцця янабыла трывала звязана з вуснай народнай творчасцю, з такімі яе жанрамі, якказка, гутарка, бытавы анектод. Аднак гаварыць аб непасрэдным “вырастанні” прозыз фальклору не даводзіцца, бо яна як спецыфічны тып мастацкай літаратурыкарэнным чынам адрозніваецца ад фальклору, гэта розныя мастацкія сістэмы.Асабліва інтэнсіўна беларуская проза, як і ўся літаратура, пачала развіваццапасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наглядаліся нябачаныя раней працэсы яепаскоранага развіцця. Праўда, у прозе, як у паэзіі, спачатку пераважалі эмоціі,рамантычна-узнёслы пафас, публіцыстычная дэкларацыйнасць. Найчасцей гэта было ўтворах, у якіх пісьменнікі звярталіся да тэмы рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны,выяўлялі агульную “рэвалюцыйную радасць”. Пошукі прыводзілі да самых розныхвынікаў. Наглядалася нярэдка рамантычная ўмоўнасць, абагульненая вобразнасць,асабліва ў маладзёжнай прыгодніцкай аповесці. Проза менш за ўсё ўзнаўляла жыццё,яна толькі выяўляла суб’ектыўныя адносіны пісьменніка да рэальных з’яў іфактаў. Услаўляючы “вясну жыцця”, пісьменнікі часцей за ўсё стваралі некласічныя сюжэтныя творы з глыбока раскрытым аб’ектывізаваным характарам уцэнтры, а імпрэсіі, замалёўкі, хоць жанравыя вызначэнні, якія давалі ім аўтары,былі самыя розныя, слаба звязаныя са зместам і формай саміх твораў – абразок,малюнак, настрой, легенда, быль, казка-быль і г. д. Рамантызавана-абагульненая,эмацыянальна-экспрэсіўная проза суседнічала з прозай пра “жывога чалавека”, зсатырычнымі і гумарыстычнымі творамі. Адбывалася шмат у чым плённаеўзаемадзеянне. У цэлым ідэйна-мастацкія пошукі многіх маладых пісьменнікаў,асабліва К. Чорнага, Лынькова, Зарэцкага, Каваля, прыводзілі да значныхвынікаў. Проза збліжалася з жыццём, набывала шматфарбнасць, больш выразнавыяўляўся яе аналітызм, паглыбляўся псіхалагізм.
У 20 – 30-я г.беларуская проза асвойвала і па-мастацку ўвасабляла важнейшыя прынцыпысацыялістычнага рэалізму – народнасць, партыйнасць, класавасць, гістарызм.Адбывалася драматызацыя прозы, набывалася майстэрства сюжэтабудавання,выпрацоўваліся прынцыпы псіхалагізму, без чаго немагчыма сапраўды па-мастацкуўзнаўляць новую рэчаіснасць, ствараць вобразы новых герояў.
3.2Развіццё аповесці і рамана ў беларускай літаратуры
Поспехіапавядання ў мастацкім асваенні свету, узросшая творчая культура дазволілібеларускім празаікам паставіць перад сабою новую, больш складаную эстэтычнуюзадачу: узяцца за стварэнне вялікіх эпічных форм – аповесці і рамана.
Сапраўднаенараджэнне беларускага рамана адбываецца ў 20-я гады, калі з’явіліся буйныятворы М. Зарэцкага (“ Сцежкі-дарожкі”, 1927, “Вязьмо”,1932), Р. Мурашкі(“Сын”,1929, “Салаўі святога Палікара”, 1940), З. Бядулі (“Язэп Крушынскі”,1928-32), М. Лынькова (“На чырвоных лядах”, 1934), К. Крапівы (“Мядзведзічы”,кн. 1, 1932). Да гэтага раду належаць раманы М. Гарэцкага (“Віленскіякамунары”, апубл. 1963), С. Баранавых (“Калі ўзыходзіла сонца”, апубл. 1957).Аднак першы вопыт празаікаў у вялікай эпічнай форме датуецца перадрэвалюцыйнымчасам. Незадоўга да Кастрычніка ва ўрыўках публікуецца аповесць Ц. Гартнага“Бацькава воля”, а ў 1918г. – аповесць Ядвігіна Ш. “Золата”. Вельмі розныя і патэматыцы і па стылёвай своеасаблівасці, гэтыя творы маюць агульнае ў тым, штонароджаны імкненнем аўтараў глыбей асэнсаваць жыццё, выявіць лагічнуюўзаемасувязь тых ці іншых падзей не ў асобных праяўленнях, а ў іх шырокайграмадскай плыні. З’яўленне гэтых аповесцей напярэдадні Кастрычнікасімптаматычна: проза малых жанраў, якой яна была дагэтуль у беларусаў,настолькі паспела, дасягнула такога мастацкага ўзроўню, калі стаў магчымыпераход да буйных празаічных палотнаў.
Такім чынам, адбываласядва ўзаемазалежных эстэтычных працэсы. Апавяданне падрыхтавала глебу дляўзнікнення вялікіх эпічных форм у беларускай літаратуры, а аповесць і раман усваю чаргу адкрылі прасторы для ўдасканалення ўжо знойдзеных у жанры апавяданняпрыёмаў і сродкаў сучаснага слоўнага жывапісу, для пошукаў новых. Пройдзе часраман як жанр “убярэцца ў сілу” і апавяданне перажыве новы ўзлёт, выкарыстаўшымастацкія дасягненні рамана.
Аднак пакуль штоперад аповесцю і раманам паўсталі свае цяжкасці, звязаныя са спецыфікай гэтагажанру.
У цэнтрыабедзвюх аповесцей – і “Бацькавай волі” Цішкі Гартнага, і “Золата” Ядвігіна Ш.– стаіць чалавечы характар. Творы цалкам падпарадкаваны задачы ўзняць глыбокіямаральныя канфлікты, раскрыць характары герояў, даць сацыяльную і псіхалагічнуюматывіроўку іх паводзін. Аповесці насычаны, у літаратурным сэнсе гэтага слова,багацейшым матэрыялам з народнага быту, запоўнены красамоўнымі малюнкамівясковага і местачковага беларускага жыцця.
І тым не меншкампазіцыя твора, характар пабудовы сюжэта, пошукі патрэбных суадносінэпічнага, лірычнага і драматычнага пачаткаў – усё гэта праблемы, якіяабавязкова ўзнікаюць у працэсе станаўлення вялікай празаічнай формы ўлітаратуры. Узніклі яны і ў беларускай прозе.
“Золата”Ядвігіна Ш. – твор незакончаны, таму цяжка рабіць канчатковыя вывады аб стылі іструктуры яго. Што датычыць “Бацькавай волі” Ц. Гартнага, то на эстэтычнайвартасці гэтай аповесці вельмі выразна адбілася адсутнасць у тагачаснайбеларускай літаратуры прозы вялікіх форм, адсутнасць патрэбных мастацкіхтрадыцый.
Аднак слабасціадной з першых беларускіх аповесцей таксама відавочныя. Гэта апісальнасць,вельмі расслаблены сюжэт, пасіўная храналагічная кампазіцыя, перагружанасцьнеабавязковымі падрабязнасцямі і дыялектызмамі. Прычыны недахопу – неразвітасцьбеларускай апавядальнай культуры. Праблема кампазіцыі і сюжэта ў беларускімрамане будзе яшчэ стаяць на парадку дня ў 20-х і нават 30-х гадах перад такіміпразаікамі, як К. Чорны, П. Галавач, М. Зарэцкі. Гэта хвароба роступераадольвалася паступова. Але самае галоўнае тое, што ўжо ў дакастрычніцкі часу беларускай прозе была закладзена грунтоўная аснова для яе дальнейшагапаступальнага развіцця. І гэта зрабіў Ядвігін Ш.
Для беларускайпразаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасцьі глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы,але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самыхнадзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалосястварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
 
3.3Шлях нараджэння беларускага рамана
Беларускі раманвырас на традыцыях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана, фарміраваўсяна шляху сацыялістычнага рэалізму, узбагачаўся вопытам раманнай творчасці шматнацыянальнайсавецкай літаратуры. Заснавальнікі беларускага рамана – Я. Колас (“Наростанях”, 1921, “Новая Зямля”, 1923), Ц. Гартны (“Бацькава воля”, 1916),Ядвігін Ш. (“Золата”, 1920, незаконч.). Станаўленне беларускага раманаадбывалася на аснове абвостранага ўспрыняцця і асэнсавання новай рэвалюцыйнайрэчаіснасці, на аснове нацыянальных традыцый, сацыяльна-бытавой прозы, якаянайперш адлюстроўвала жыццё вёскі, быццё селяніна, была трывала звязана зрэальнай рэчаіснасцю. Менавіта на гэтай глебе вырастала сапраўднае наватарства,бо яно вызначалася не так асаблівасцямі формы, як рэвалюцыйнай гуманістычнайканцэпцыяй жыцця, героя, прынцыпамі ідэйнасці, класавасці, народнасці,партыйнасці мастацтва.
Этапам уразвіцці беларускага рамана стала творчасць К. Чорнага. З першых твораў ён ўсёбольш рашуча пранікаў у дыялектыку ўзаемаадносін чалавека і грамадства,чалавека і абставін. К. Чорны адкрыў вялікія магчымасці прынцыпу гістарызму ўмастацкім вытлумачэнні складанасці чалавечых паводзін, сацыяльных адносін.Часам адчуваецца нават пэўная схематызацыя, калі пісьменнік асаблівападкрэслівае выключна важнае для “пераробкі” чалавека значэнне новых сацыяльныхадносін, выкрывае чалавека-ўласніка, чалавека-хціўца. Сацыялагічнаяспрошчанасць, ілюстрацыйнасць наглядалася ў многіх творах беларускай літаратуры30 – 50-х г.
Раман стаў большфіласофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага дастаноўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленнеўнутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці. У лепшыхдаваенных творах і раманах(“Вялікі дзень”, “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях” К.Чорнага; “Глыбокая плынь”, “Крыніцы” І. Шамякіна; “Мінскі напрамак” І. Мележа іінш.) у значнай ступені выявіліся тыя рысы, якія характэрызуюць сучасны раман.
Такім чынам, напачатку XX ст. адбываеццастанаўленне беларускага рамана і няскончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” стаўдобрай запеўкай у гэтым працэссе, ён натхняў пісьменнікаў звяртацца даасэнсавання чалавечага быцця і яго маральна-эстэтычных праблемаў.

Заключэнне
 
Для беларускайпразаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасцьі глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы,але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самыхнадзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалосястварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
Раман стаў большфіласофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага дастаноўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленнеўнутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці.
У неадназначнычас быў напісаны твор. Шмат чаго незразумелага было ў палітычным жыцціграмадства.
Нельга непагадзіцца з тым, хто гаворыць пра складаны жыццёвы шлях Ядвігіна Ш. Чалавекамаль усё жыццё пражыў для народа, для роднай Бацькаўшчыны. Падзеі тых часоўнявольна праецыруюцца на наш. А ці здатны чалавек прайшоўшы праз турму, незламацца і застацца чалавекам? А ён здолеў. Менавіта творчы шлях дапамогзберагчы Ядвігіну Ш. чалавечую годнасць, данесці да нас тягаты тых часоў і быцьзаўважаным сярод іншых. Гэта вельмі цудоўна, калі у чалавечай душы жыветворчасць. На маю думку, то менавіта жыццёвы шлях быў падспор’ем у творчымжыцці Ядвігіна Ш.
Вялікая пашанаапынуцца на адной прыступцы з Я. Коласам, Я. Купалам, З. Бядулей, а ён здолеў.
На мой погляд — Ядвігін Ш. узяў сюжэт твора з рэальнага жыцця. Магчыма, вандруючы, ён пачуўгэтую гісторыю, ад сялян і яна так кранула яго сэрца, што ён не змог змаўчаць.Дык і каго ж такое пакіне раўнадушным?
Першы разпрачытаўшы твор, я – чалавек эмацыянальны, не магла прыйсці ў сябе, мяне неадпускалі моцныя ўражанні вельмі доўга. Хіба магло такое здарыцца ў рэальнымжыцці? Кожны з нас жыве з думкай аб тым, што са мной такога ніколі не здарыцца.А вось трапляецца! Я мяркую, што Васіль знаходзіўся ў стане эфекту, калі ўсёздарылася. Ніводзін з герояў не нёс адказнасці за свае дрэнныя ўчынкі: ніВасіль, ні Зося, але жыццё само пакарала.
Да таго часу,калі раман “Золата” убачыў свет, Ядвігін Ш. ужо валодаў важнейшымі формамілітаратурнай мовы. Таму твор атрымаўся такім вобразным, эмацыянальным,напружаным. Раман чытаецца вельмі лёгка і хутка, а напісаны на сялянскайгутарковай мове. Калі аўтар апісвае сваіх герояў, то мы, чытачы, вельмі добраадчуваем усе дробныя дэталі, характар і настрой дзеючых асоб.

Спіслітаратуры
 
1.        Барысенка, В. В. Гісторыя беларускайдакастрычніцкай літаратуры: у 2 т./Акадэмія навук БССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы.-Мінск: Навука ітэхніка, 1969 г.-т. 2.
2.        “Беларуская энцыклапедыя”: у 18 т.Мінск: БелЭн, 2001 г.-т. 13.
3.        Верціхоўская, М.І. Беларускаялітаратура: пераказ і аналіз.-Мінск: Кніжны дом, 2004 г.
4.        Ермаловіч, М. На ўзроўні лепшыхздабыткаў/ Полымя, №7,1977 г.
5.        Мархель, І.І., Чамярыцкі, В. А. Гісторыябеларускай літаратуры XI– XIX ст.: у 2 т.- Мінск: Беларуская навука, 2007 г.
6.        Хромчанка, К. Беларуская мастацкая проза(канец XIX– пач. XX ст.).- Мінск, 1979 г.
7.        Чыгрын, І. П. Станаўленне беларускайпрозы і фальклор.-Мінск: Вышэйшая школа, 1971 г.
8.        Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск: Мастацкая літаратура, 1976 г.
9.        Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск: Мастацкая літаратура, 2006 г.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Уголовно-исполнительное право (лекции)
Реферат Сентиментализм как литературное направление
Реферат Определение эксплуатационных и технологических параметров причала и нормативного времени стоянки транспортного судна под обработкой
Реферат Mononucleus Essay Research Paper MononucleusBacteriaThe smallest living
Реферат Планирование рекламной кампании в отношении конкретного товара и оценка ее эффективности
Реферат Мировоззрение Эразма Роттердамского.
Реферат Украинская книга в Кыргызстане
Реферат Возрастные особенности современных школьников как фактор совершенствования педагогического процесса
Реферат Электропривод микроволновой печи
Реферат Особенности государственного социального страхования в России
Реферат Проектирование асинхронных двигателей
Реферат Особливості євроінтеграційних стратегій та трансформаційних процесів у країнах Центрально-Східної Європи
Реферат Охорона фауни
Реферат Отпуск без сохранения заработной платы Служебная командировка
Реферат Language And Culture Essay Research Paper language