Реферат по предмету "История"


Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

ТЭМА 6. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

План
1. Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале зАльгердам над татара-манголамі на рацэ Сінія Воды. Бітва на рацэ Ворскла
2. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам
3. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускайдзяржавай у канцы XV ст. — першай палове XVI ст.
Літаратура
1. Перамога войск Вялікага княства Літоўскагана чале з Альгердам над татара-манголамі на рацэ Сінія Воды. Бітва на рацэ Ворскла
Найбольшаяпагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. З пачатку XІІ ст. у Манголііўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтайсістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасаванада вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі.Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.Манголы таксама рабілі набегі і ў глыб Панямоння (у сярэднем 6 набегаў у год).
Уперыяд праўлення Альгерда (1345-1377гг.) Вялікае княства Літоўскае (далей — ВКЛ)пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннайсілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы.На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі КіеўскайРусі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацавацьгэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар.
У1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў 100 тысячнаевойска мангола-татар.
Гістарычнаезначэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызваленыад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацніласябарацьба за ўладу.
У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за коштновых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільніпачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстуті Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіўКейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын КейстутаВітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіўдапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыюПолацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкайда Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах унііпаміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыіВялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:
1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладуў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ,а затым ён займае пасаду польскага караля.
2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.
3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтваі ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.
У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэўскай уніі. Ён ажаніўсяна Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем.3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаўсталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкіяфеадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагудзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся.
У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскуюунію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненнез ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышуў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадкуперамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда.
12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскаміЦімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Адбылася вялікая сеча. Войскі Вітаўта і Тахтамышабылі разбіты ўшчэнт арміяй Тамерлана. Для Вялікага княства Літоўскага гэта былакатастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў,лепшыя людзі краіны. Вітаўту ўдалося выратавацца. Тахтамыш апынуўся ў Сібіры, спрабаваўзахапіць ханскі трон, але быў забіты.
Такім чынам, паражэнне на р. Ворскла падштурхнула Вялікае княстваЛітоўскае да больш цеснага саюза з Польшчай. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовыКрэускай уніі. Дагавор 1401 г. дазваляў аб'яднаць сілы Вялікага княства Літоўскагаі Польшчы для барацьбы супраць агульных знешніх ворагаў. У гэты момант узмацніласякрыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі сабралі вельмі моцную і добра ўзброенную30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза.
 2. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоўпад Грунвальдам
УXIV — першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружануюбарацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У1409 г. пачалася так званая«вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам,з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад в. Грунвальдна Дубровінскім полі (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.
Заднаго боку войска Тэўтонскага ордэну. Аснова войска — цяжка ўзброеная конніца і,сапраўды кажучы, лепш узброеная, чым праціўніка. Супраць — аб’яднанае войска палякоў,літоўцаў, беларусаў, украінцаў, рускіх, а таксама атрад з Чэхіі і татары (усяго40000 чалавек). Саюзнай арміяй камандваў Ягайла. Войскам ВКЛ — Витаўт.
Сучасныябеларускія гісторыкі салідарна адзначалі, што першымі бітву пачало войска Вітаўта,ды што яно наткнулася на падрыхтаваныя немцамі «воўчыя ямы». Але ж, ёсцьмеркаванне, што первапачатковае, амаль панічнае адступленне лёгкаўзброенай конніцыВКЛ, яе значныя страты былі тактычным манеўрам Вітаўта з мэтай уцягнуць рыцараўу атаку.
Наступнымагульным месцам апісання бітвы стаў гераізм «трох смаленскіх палкоў».Яшчэ Дз. Даўгяла сцвярджаў, што «геройством и доблестью всех превзошли белорусские- смоленские полки князя Мстиславского», г. зн. Сымона Лугвена. У інтэрпрэтацыіЎсевалада Ігнатоўскага рыцары нават пабеглі «дзякуючы моцнаму націску на ворагабеларускіх смаленскіх палкоў». «Стойкасць і мужнасць» трох смаленскіхпалкоў заставалася важным момантам асвятлення бітвы як у выданнях Расійскай імперыі,так і ў савецкіх падручніках. І ў найноўшых беларускіх дапаможніках гераізм смаленскіххаругваў, якімі лічацца аршанская, мсціслаўская і смаленская, называецца «вызначальнымфактарам, які вызначыў ход бітвы».
Затымнаступіла чарга цяжкаўзброеных коннікаў ВКЛ, якія, адбіваючыся ад тэўтонцаў, адыходзіліназад з тым, каб заманіць рыцараў пад агонь артылерыі. Гэта не «страта пазіцыйпадначаленых Вітаўта», а працяг тактычнага манеўра войск ВКЛ, дзякуючы якомулевы фланг ворага трапіў у артылерыйскую засаду і панёс вялікія страты. Затым войскіТэўтонскага ордэна былі акружаны войскамі ВКЛ і Польшчы і знішчаны. Армія ордэнафактычна перастала иснаваць.
Некаторыябеларускія гісторыкі і публіцысты, адвяргаючы тэзіс аб «польскалітоўскіх караняхперамогі над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам», сцвярджаюць, што «Грунвальдз'яўляецца забытай перамогай Беларусі», што этнічных беларусаў у аб'яднанымвойску Вялікага княства Літоўскага было больш, чым літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў(25 харугваў беларускіх, 7 літоўскіх, 6 украінскіх і 2 рускіх), і крыху менш, чымпалякаў (усяго Вялікае княства Літоўскае выставіла 48 харугваў, Каралеўства Польскае50 харугваў).
Наогул,бітва 1410 г. пад Грунвальдам стала падзеяй, пра якую адразу даведаўся ўвесь тагачаснысвет. Безумоўна, продкі сучасных беларусаў адыгралі значную ролю ў разгроме рыцараўТэўтонскага ордэна. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна,пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследаванніГрунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэнупад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Алегэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страцілазагінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.
Разамз тым вялікі ўклад у перамогу зрабілі продкі палякаў, літоўцаў, украінцаў, рускіх,чэхаў, татар і іншых народаў. Сення практычна немагчыма вызначыць канкрэтны ўкладкожнага народа ў дасягненне перамогі. Але ў грамадска-палітычным жыцці Беларусітэма вялікай бітвы займае непараўнальна меншае месца, чым у Літве ці Польшчы, уякой Грунвальд даўно стаў нацыянальным сімвалам. Невыпадкова польскія калегі данядаўняга часу, параўноўваючы грунвальдскую традыцыю сваёй краіны з літоўскай, расійскай,украінскай і чэшскай, пра беларускую нават не згадвалі. Беларускае грамадства сапраўдыне ацэньвала і не перажывала грунвальдскай спадчыны, бо, можна сказаць, і не ведалаяе. Сітуацыя пачала мяняцца толькі ў канцы 80-х — пачатку 90-х г., калі ўгодкі грунвальдскайперамогі сталі публічна святкавацца ў Мінску, ёй прысвячаліся навуковыя чытанні,расла колькасць папулярных публікацый пра бітву, «Грунвальдам» называліперыёдыкі, летнікі і г.д. Сцвярджэнне сваёй грунвальдскай традыцыі актывізаваласяз абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, і калі б не радыкальная змена ўладаўды палітычнага курсу краіны, вынікі гэтага працэсу, магчыма, былі б ужо відавочныя.
Сённяход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгрому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэйшыхкласах беларускіх школаў па падручніках курса «Гісторыя Беларусі». А выраз"…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдатане ступала на зямлю Беларусі" стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяперу выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам,літоўцам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюцьадзначыць вялікую гістарычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі. Але, у першуючаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяцьпра чын мужных ваяроў — беларусаў была належным чынам адзначана і ў незалежнай Беларусі.Гэтага асабліва патрабуе гістарычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскіяхраністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грунвальдам, кабпотым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншацьролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе,каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда.
Алеж самае галоўнае, што Грунвальдская бітва падарвала сілы Тэўтонскага ордэна, прыпынілаяго агрэсію на усход на 500 гадоў. Перамога садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчыи ВКЛ. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам.
 3. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскімі Рускай дзяржавай у канцы XV ст. — першай палове XVI ст.
Зканца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькіпрычын.
Знешняя палітыка ВКЛ у ХV — ХVI стст. вызначалася некаторыміасабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавыбыло вельмі цяжкім. Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі,якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другімфактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. Угэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю,дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзіімкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць.
Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскайўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставілаЗахад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператарыСвяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія.
Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадносінаміз Вялікім княствам Маскоўскім (далей — ВКМ), якое карыстаючыся падтрымкай ЗалатойАрды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскіякнязі пачалі «збіраць» тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад КіеўскайРусі. «Збіранне», як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новыхтэрыторый да Масквы.
У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскайпринцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затымабвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйскаяімперыя перастала існаваць.
Другаяпрычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнагапытання ў ВКЛ. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнагагасудара — абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у ВКЛ праваслаўнаявера прыціскалася, наступаў каталіцызм і пашыраўся польскі ўплыў, што выклікаланезадаволенасць праваслаўных феадалаў. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім рукудапамогі. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімімаёнткамі пад уладу Масквы. У 1487 г. у Маскву прыехаў служыць «са сваімі вотчынамі»князь І.М. Перамышльскі, у 1489 г. князь Д.В. Варатынскі і тры князі роду Бяляўскіх.Перайшлі на бок Масквы князі Мажайскія, Лукомскія і інш. Гэта абвастрыла рэлігійнуюбарацьбу.
Такімчынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльныміі рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасцівырашаліся на шляху вайны.
Канфрантацыяпаміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайныпрацягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавайпаласы з Маскоўскім княствам.
У1492 г., пасля смерці вялікага князя літоўскага Казіміра, адбыўся сур'ёзны ваенныканфлікт.
Іван III зрабіў некалькі паспяховых паходаў на землі ВКЛ. Алеж, новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся закончыць вайну. Былідасягнуты мірная і шлюбная дамоўленасці. Іван III выдаў сваю дачку Алену за АляксандраКазіміравіча. Па мірнай дамоўленасці да Маскоўскага княства адышлі Вяземскае княстваі частка Вярхоўскіх княстваў. За Іванам III было прызнана права на Ноўгарад, Пскоў,Цвер, Разань. За маскоўскім гасударом замацаваўся тытул «вялікага князя ўсяеРусі». Але гэтым супярэчнасці паміж ВКЛ і ВКМ не былі ліквідаваны. Іван IIIрыхтаваўся да вайны.
У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай іЛітоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў ВКЛ ў межы Рускайдзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну ВКЛ. У маі 1500 г. ім былізаняты Бранск і землі мажайскага князя, летам Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомій,Любеч, Ноўгарад Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Расія захапіла паўднёвуючастку Смаленскай зямлі і тэрыторыі ЧарнігаваСтарадубскага і НоўгарадСеверскагакнястваў.14 ліпеня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. У вынікуВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак.
Рыхтуючыновыя ваенныя дзеянні, Іван III прапанаваў саюз крымскаму хану МенгліГірэю. Татарскамувойску вызначаўся маршрут руху праз украінскія землі да Турава, Слуцка, Пінска іМінска. За гэта крымскі хан патрабаваў ад Івана III згоды на спусташэнне Кіева іСеверскай зямлі. Іван III адмовіў, і гэта скарысталі кіраўнікі ВКЛ, якія заключылісаюз з ханам супраць Масквы за штогадовую даніну з Кіеўскай, Валынскай і Падольскайзямель. Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой, заключыў абарончысаюз з Лівонскім ордэнам супраць Масквы.
Угэты час аднавілася унія з Польшчай.23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку быў падпісаныдакумент аб умовах гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскіз дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіцьадзіную палітыку, мець агульную раду, соймы і адзіную манету. Але магнаты ВКЛ адмовілісяратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці.Таму Мельніцкі акт не быў ажыццёўлены, хаця палітыка дзяржаў стала больш каардынаванай
Ваеннаякампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для ВКЛ. У лістападе 1501 г. Менглі-Гірэй,канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскіпаход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку, 2 красавіка1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіццана карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, утым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго ВКЛсаступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл, страціла 1/4 часткуплошчаў усёй дзяржавы. Гэта зрабіла безабароннай усходнюю мяжу ВКЛ, якая наблізіласяда цэнтраў дзяржавы.
ПалітыкуІвана Ш (ён памёр 27.10.1505) праводзіў яго сын Васілій Ш, які вырашыў канчатковаперамагчы Вільню. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастолбыў абраны брат Аляксандра — Жыгімонт.8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскімкаралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт заручыўсяпадтрымкай брата Васіля III Юрыя Іванавіча, удзельнага князя дзмітраўскага, звянігародскага,сярпейскага і бранскага, абяцаючы яму дапамогу ў заваёве рускага прастолу. У сваючаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра,што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.
Ваеннаякампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальнымпаўстаннем у ВКЛ, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братаміён прысягнуў Васілію Ш. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажыліЖытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў завалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму неўдалося. Рускія войскі ва ўзаемадзеянні з атрадамі Глінскага даходзілі да Вільні.
Алеж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася “адвечныммірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. ВКЛ афіцыйна прызнала пераходда Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV — пачатку ХVІ стст., самож атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.
АднакВасілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. Ён пачаў новую вайну. У снежні 1512 г. рускаяармія на чале з вялікім князем рухалася на Смаленск. Аднак першая спроба штурмуне ўдалася. Новая кампанія разгарнулася ўлетку 1513 г. і была таксама безвыніковай.Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася ў маі 1514 г., і пасля трохмесячнагаштурму Смаленск капітуляваў. Рускія войскі ішлі на захад, да Оршы і Друцка. КаляОршы адбылася вялікая бітва, у якой маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне.Але вярнуць свае землі Літва не змагла. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е,якое працягвалася аж да 1532 г.
СмерцьВасіля III і бязладдзе ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнуліВКЛ да яшчэ адной спробы вярнуць заваяванае Масквой. Аднавіліся ваенныя дзеянні,якія працягваліся 4 гады. ВКЛ вярнула толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласціна ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. За гэты час Маскоўскае княства стварыламоцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.
Такімібылі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у XIV XVI стст. Прыярытэты ў ёй мяняліся.У XIV ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі,у канцы XIV — XVI стст. высвятляліся адносіны з Польшчай, праблема літоўскапольскагасаюза (Крэўская унія 1385 г.). Больш за 100 гадоў ВКЛ было ў стане уніі з Польшчай,застаючыся суверэннай дзяржавай. Але галоўным накірункам знешняй палітыкі ВКЛ сталіадносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, галоўным канкурэнтам у справе аб'яднаннярускіх зямель. ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. аслабела, узнікла пагроза яго існаванню.На роўных яно ўжо не магло супрацьстаяць Маскоўскай дзяржаве. Логіка барацьбы зёй і міжнародныя абставіны штурхалі ВКЛ да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднанняз Польшчай, да падпісання Люблінскай уніі 1569 г.
Літаратура
1.        Белы А.Я. Да 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. З поштыРэдакцыі «Наша Нiва» ад 4.11.2008.
2.        Довгялло Д. Битва при Грюнвальде. С.25.
3.        Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. — Мн., 2000. С.107-114.
4.        Ермашкевич Г.И., Смехович Н.В. История Беларуси. Учебно-методическийкомплекс. Мн., 2004. С.52 — 56.
5.        Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.5-е выд.Мн, 1992. С.86.
6.        Материалы глобальной сети Интернет www.Gistbel.ru «Гiсторыя Беларусi»
7.        Сагановіч Г.М. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :