Шпаргалка по предмету "История Беларуси"


Грамадска-палітычны рух у беларускіх губернях у 20 – 30-я гг. xix ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. i ўзмацненне антыбеларускай палiтыкi самаўладдзя.

Тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральных правах, іх ідэя грамадскага дагавору, падзеі вайны 1812 г. зрабілі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь у Беларусі для выпрацоўкі і дасягнення сваіх грамадскіх і нацыянальных ідэалаў сталі аб'ядноўвацца ў гурткі і таварыствы. Яны былі звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дяя барацьбы супраць самадзяржаўя. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук). Сябры таварыства ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і фамадскай працы на карысць Бацькаўшчыны. Віленскія студэнты заклікалі «захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі. . . маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану». Краязнаўчая дзейнасць філаматаў паклала пачатак даследаванню фальклору звычаяў і вераванняў мясцовага насельніцтва. У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага універсітэта іх аб'яднанне было распушчана. Аднак у тым жа годзе ўтварылася больш масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Разам з пашырэннем асветы ў грамадстве яго прыхільнікі прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і дазволу незалежнага існавання народаў. Царскі ўрад адчуў у стварэнні і ідэйна-асветніцкай дзейнасці філаматаў і філарэтаў вялікую небяспеку. У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек. Ад працы адхілены ідэйныя натхняльнікі моладзі, прафесары Віленскага універсітэта Іаахім Лялевель, Міхал Баброўскі, ІгаатДаніловіч. ЖыхарамЛітвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Дзекабрысцкі рух у Беларуси У Расіі на барацьбу супраць самадзяржаўя выступілі дваранскія рэвалюцыянеры-дзекабрысты. 3 мэтай змены ўлады яны зрабілі спробу падняць узброенае паўстанне ў снежні 1825 г. . Пачатак іх дзейнасці ў Беларусі звязаны з пераводам сюды з Пецярбурга гвардзейскага корпуса. У ім служылі члены «Паўночнага таварыства». Яго кіраўнік Мікіта Мураўёў склаў першы, «мінскі варыянт» расійскай канстытуцыі. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці. Але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі гэты план не быў ажыццёўлены. Дзекабрысты з «Паўднёвага таварыства» наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычнымтаварыствам». Члены апошняга ставілі сабе за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад польскіх, беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. Дзекабрысты ж прызнавалі права на незалежнасць толькі за Польшчай. Пасля цяжкіх перагавораў бакі пагадзіліся на далучэнне да Польшчы тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусь Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць царызму. У Літоўскім асобным корпусе, размешчаным на Беласточчыне, па ініцыятыве філарэта Міхала Рукевіча ўзнікла тайнае «Таварыства ваенных сяброў». Члены таварыства выступалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. «ваенныя сябры» сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск. Аднак выступление некалькіх рот сапёрнага батальёна не ахапіла ўвесь корпус, а яго арганізатары, у тым ліку М. Рукевіч, капітан К. Ігельстром, паручнік А. Вягелін, падзялілі лес ссыльных дзекабрыстаў. У лютым 1826 г. член «Таварыства аб'яднаных славян» С. Трусаў спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску, але і гэтае выступление не прывяло да поспеху. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч «заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяц-кае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.