Реферат по предмету "Иностранный язык"


Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

Гістарызмы і архаізмы, цяжкасцііх перакладу на беларускую мову
Мiнск, 2010

Змест
 
Уводзіны
Раздзел 1. Творчы шлях Вальтара Скота
1.1 Раман Айвенга і адлюстраваны ў імсвет рыцарства
1.2 Раман Квенцін Дорвард і ягогістарычныя рэаліі
Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, ііх роля ў мастацкім тэксце
2.1 Паняцце гістарызма
2.2 Класіфікацыя гістарызмаў
2.3 Паняцце архаізма
Раздзел 3. Цяжкасці перакладуархаізаванай лексікі
Раздзел 4. Асаблівасцібеларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота напрыкладзе перакладу Л. Забалоцкай
Заключэнне
Спіс літаратуры
Творчая частка (пераклад)
Творчы каментар

Уводзіны
 
Цiкавасць да даўнiны мае духоўны характар,
яна каранiцца ў сутнасцi чалавека, жыццё
якога вельмi кароткае, але чый розум
жадае агарнуцьнеахопны час,
зазiрае ў будучыню i пранiкае ў мiнулае.
К. Тарасаў
 
Слоўнікавы запас любоймовы бесперапынна змяняецца. Падчас словы змяняюць сваё значэнне, а іншы раз іўвогуле перастаюць ужывацца. Узнікаюць новыя словы, і замяшчаюць сабою старыя.Некаторыя словы існуюць у мове вельмі доўга і на працягу стагоддзяўатрымліваюць новыя і новыя значэнні. Яны становяцца палісімічнымі. Другія словыне затрымліваюцца надоўга і перастаюць існаваць, не пакінуўшы і сляда. Па гэтайпрычыне слоўнікі з’яўляюцца такімі неабходнымі для перакладчыкаў. Менавіта ўслоўніках можна знайсці значэнне слова якое было ва ўжыванні некалькістагоддзяў таму назад, і значэнне якога нікому невядома цяпер.
Як правіла, мы незаўважаем гэтых змяненяў, бо працэс гэты вельмі павольны. Але калі мыразглядаем больш значны перыяд часу, то гэтыя змяненні становяццавідавочнынымі.
Па ўсім свецез’яўлецца ўсё больш і больш гістарычных раманаў. Сёння, як нiколi раней, узрасла цiкавасць да гiсторыi. Яе праблемы хвалююць не толькi спецыялiстаў, але i шырокае кола грамадскасцi. I на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гiсторыi людзi заўсёды звяртаюцца да дзён мiнулых, каб больш дакладна i глыбока ўсвядомiць дзень сённяшнi, каб зразумець свае вытокi, каранi.
«У падзеях мiнулага, — сцвярджаў У. Караткевiч, — нашы каранi. А дрэва без карэння не можа нi iснаваць, нi тым больш прыносiць плады». Аднак найбольш iнтэнсiўны этап развiцця гiстарычнага жанру ў беларускай лiтаратуры прыпадае на наш час. I звязаны ён з такiмi iмёнамi, як Л. Дайнека, А. Лойка, В. Iпатава, К. Тарасаў, А. Петрашкевiч, I. Чыгрынаў, У. Арлоў, Г. Далiдовiч, М. Клiмковiч. Цiкава ўваскрашае мiнулае Беларусi Л. Дайнека ў раманах «Меч князяВячкi», «Следваўкалака» i «Жалезныя жалуды».Грунвальдскай бiтве 1410г. прысвечаны твор К. Тарасава «Пагоня на Грунвальд». Празаiчнамузборнiку У. Арлова «Дзень, калi ўпала страла» i аповесцi «Часчумы» ўласцiвы тонкi псiхалагiзм, праўдзiвасць адлюстравання далёкiхпадзей. Трылер М. Клiмковiча «Каханка д'ябла, або Карона ВiтаўтаВялiкага» — спроба пэўнай белетрызацыi гiстарычнай лiтаратуры. У большай ступені штуршком для іхстварэння і асновай служыць беларуская класічная проза. Усе гэтыя творы яднаеадна ідэя — адраджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Любоў да Радзімы,Бацькаўшчыны, барацьба за яе лёс, свабоду і незалежнасць — вось што рухаеўчынкамі гістарычных герояў. Па свайму ідэйна-філасофскаму і мастацкамуўвасабленню гэтыя творы стаяць значна вышэй твораў пра наш час.
Ёсць паэты іпісьменнікі, творчасць якіх з’яўляецца жывым увасабленнем духоўных сіл народа,яго нацыянальнай культуры. Такім прадстаўніком стаў Вальтар Скот для роднайШатландзіі. Яго творы былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Былі спробыперакладу на беларускую мову і ў нашай літаратуры.
Мэтай дадзенайдыпломнай работы з’яўляецца раскрыццё асаблівасцяỹ выкарыстаннягістарызмаў і архаізмаў, а таксама цяжкасці іх перакладу на беларускую мову.Для дасягнення пастаўленай мэты даследавання былі вылучаны наступныя задачы:прасачыць архаізмы і гістарызмы ў творах Скота, прызнанага мастака гістарычнагарамана, і знайсці іх адпаведнікі ў беларускамоўных перакладах; даць вызначэннетэрмінаў архаізма і гістарызма, паказаць сферу іх ужывання, зрабіць іхкласіфікацыю.
Аб’ектамдыпломнай работы з’яўляюцца кнігі Скота “Ivanhoe”, “Quentin Durward”, а таксама раман “Айвенга” уперакладзе Л. Забалоцкай.
Работа складаеццаз уводзін, чатырох раздзелаў: творчы шлях Вальтара Скота (раман “Айвенга” іадлюстраваны ў ім свет рыцарства, раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныярэаліі), гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце (паняццегістарызма, класіфікацыя гістарызмаў, паняцце архаізма), цяжкасці перакладуархаізаванай лексікі, асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў іархаізмаў у творчасці В. Скота; а таксама з заключэння, спіса літаратуры ітворчай часткі.

Раздзел1. Творчы шлях Вальтара Скота
«В начале XIX века явилсяновый великий гений,… который докончил соединение искусства с жизнью, взяв впосредники историю. Вальтер Скотт… был главой великой школы, которая теперьстановится всеобщею и всемирною».
В.Р. Бялінскі.
Так лічыу нетолькі Бялінскі. Раманамі Скота зачытваліся Пушкін, Лермантаў, Дастаеўскі –прызнаныя геніі рускай літаратуры. Творчасць Скота, якая вызначаеццагістарызмам, асабістым поглядам на падзеі, рамантычнымі героямі і рэалістычнымпаказам жыцця, паўплывала на на развіццё гістарычнага рамана ў сусветнайлітаратуры 19-20 стагоддзяў.
Вальтэр Скот, паадукацыі юрыст, з 1799 шэрыф, з 1806 сакратар суда, але ў першую чаргу ённазаўсёды застанецца сусветна знакамітым пісьменнікам, паэтам, біёграфам ігісторыкам. Лічыцца вынаходцам жанру гістарычнага рамана.
Пісьменнікнарадзійся ў Эдынбургу ў сям’і адваката Вальтэра Скота. Яго маці, ГаннаРэзенфорд, была дачкою прафесара медыцыны Эдынбургскага унівнрсітэта. У сям’і здванаццаці дзяцей у жывых засталіся толькі шасцёра. Вальтэр быў дзявятым паліку. У раннім узросце перахварэў на дзіцячы параліч, што прывяло да атрафіімышцаў правай нагі і пажыццёвай кульгавасці. Нягледзячы на фізічную загану, ужоў раннім узросце ўражваў усіх сваім розумам і выдатнай памяццю.
З дзяцінства Скотз непадробленым інтарэсам слухаў апавяданні дарослых аб Шатландыі і старадаўніхчасах. У хуткім часе ён сам пачаў многа чытаць, у тым ліку і антычных аўтараў,захапляўся раманамі і вершамі, у асаблівасці традыцыйнымі баладамі і легендаміШатландыі. Дзякуючы фенаменальнай памяці, ён да самай найдрабнейшай дэталізапамінаў абставіны разнастайных войнаў, паходаў, пабоішчаў, імены і тытулыгістарычных асоб. Адукацыю Вальтэр Скот атрымаў у Эдынбургскай школе, а пазнейу горадзе Кельса. Па парадзе бацькі паступіў вучнем у адвакацкую кантору, алемаладому Вальтэру гэта не асабліва падабалася. Захапленне кнігамі ніколі непакідала яго, і ён працягваў чытаць, у тым ліку і на іспанскай, італьянскай,французскай і лацінскай мовах. Разам са сваімі сябрамі стварыў у каледжы“Паэтычнае таварыства”, вывучаў нямецкую мову і чытаў нямецкую паэзію.
У першыя гадысамастойнай адвакацкай практыкі ездіў па краіне і адначасова збіраў народныялегенды і балады аб шатландскіх героях мінулага.
Ў 1791 ёнпазнаеміўся са сваёй першай каханай – Вільямінай Бельшаз, дачкою эдынбургскагаадваката. Гэта каханне было няўдалым, і юнак расчараваўся ў рамантычныхадносінах. Некаторыя рысы дзяўчыны на працягу многіх гадоў час ад часу з’яўлялісяў творах пісьменніка. Тым не менш у 1797 годзе ён ажаніўся з ШарлотаюКарпентар, бацькі якой, французскія раялісты, уцяклі ад рэвалюцыі ў Шатландыю.Яны шчасліва пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль Шарлота не памерла ў 1826годзе.
У сярэдзіне дзевяностыхгадоў Скот пачаў цікавіцца нямецкім рамантызмам, сярэдневяковымі раманамі ішатландскімі баладамі. Яго першая апублікаваная паэма “Паляванне, Вільям іАлена” была па сутнасці вольным перакладам дзвюх нямецкіх балад. У гэтыя гадыСкот жыў актыўным грамадзянскім і літаратурным жыццем. Менавіта гэта перыядз’яўляецца пераломным у жыцці пісьменніка. Прызначэнне шэрыфам у акругуСелькірк значна паправіла яго матэрыяльнае становішча. Скот пасяліўся ў маенткусвайго страечнага брата, які пераехаў у Індыю.
Маёнтак Эшцільразмяшчаўся на беразе ракі Твід у адной з найпрыгажэйшых мясцін Англіі.Прыгожыя сады, маляўнічыя тэрасы і мноства кветак рабілі маёнтак райскімкутком, дзе Скот пражыў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця. У акружэнні сям’і,заняты любімай справай, пісьменнік ствараў твор за творам – “Песня апошнягамінестрэля”, “Марміён”, “Дзева возера” зрабілі яго знакамітым.
У 1806 годзе Скотстаў сакратаром суда. У той жа час ён уклаў грошы ў друкарню свайго сябраДжэймса Балантайна. У 1813 годзе фірма аказалася на грані банкруцтва, і Скотвыратаваў яе. Тым не меньш усе наступныя творы Скот пісаў для продажу,арыентуючыся на інтарэс публікі, паколькі ганарары ішлі на ўтрыманне сям’і івыплату даўгоў. У 1813 годзе Скот знайшоў чарнавікі свайго рамана, які ён распачауяшчэ ў 1805 годзе. І ў 1814 годзе за мінімальны адрэзак часу напісаў раман“Уэверлі”, які стаў вельмі папулярным.
Раманы Скотападзяляюцца на дзве асноўныя групы. Першая прысвечана недалёкаму мінуламуШатландыі, перыяду айчыннай вайны: ад пурытанскай рэвалюцыі шаснаццатагастагоддзя, да разгрому горных кланаў васямнаццатага стагоддзя. У гэтых раманахСкот малюе незвычайна багаты і рэалістычны тыпаж. Гэта цэлая галерэяшатландскіх тыпаў самых разнастайных сацыяльных слаёў. Але па большай частцыгэта тыпы дробнамаёнткавай буржуазіі, сялянства і дэкласаванай бядноты.
Другая асноўнаягрупа прысвечана мінуламу Англіі і кантынентальных краін. Пераважнасярэднявеччу і шаснаццатаму стагоддзю. Да гэтай групы належаць і творы на якіхзасноўваецца гэта дыпломная работа – “Квенцін Дорвард” і “Айвенга”. Да гэтайгрупы таксама належаць творы “Кенільворт” і “Ганна Гейернштэйская”.
1.1 Раман“Айвенга” і адлюстраваны ў ім свет рыцарства
 
Айвенга (анл.Ivanhoe) –герой рамана В.Скота «Айвенга» (1819). Дзеянне рамана адбываецца ўканцы ХII стагоддзя, у эпоху караляРычарда Львінае Сэрца. Гэта быў час, калі заваяванне Англіі нарманамі было яшчэвельмі свежым у памяці англасаксаў. Менавіта пагэтаму прыналежнасць героя дасаксонцаў ці нарманаў мела такое значэнне ў апавяданні: жорсткія, карыслівыя,ганарыстыя феадалы Фрон дэ Беф, Мальвуазен, дэ Брасі, вядома, аказваюццанарманскімі рыцарамі; выклікаюць сімпатыю Седрык і яго сын Айвенга, сумленныразбойнік Локсли (ён жа Робін Гуд) – саксонцы. Але ж калі Седрык адданы ідэі аднаўленнянезалежнасці Англіі і перадачы трону саксонскаму каралю, то яго сын яскраваўсведамляе дарэмнасць усіх гэтых надзеяў.
Прагнаны з дому бацькам, Айвенга паступае на службу да караля Рычарда і разам з ім адпраўляецца ў крыжовыпаход. Поспех не спадарожнічаў гэтаму пачынанню. Рычард трапляе ў палон да герцагаАўстрыскага, Айвенга, вылечыўшыся ад ран, дабіраецца да Англіі, дзе вымушаны спачатку скрывацьсваё імя: дома ў яго мала сяброў і занадта многа ворагаў. І толькі адзін чалавек чакаеяго вяртання – прыгожаядзяўчына Равэна, сяброўка яго дзіцячыхгульняў, выхаванкаСедрыка, унучка апошняга саксонскага караляі каханаяАйвенга.
Знаўца гісторыі, В.Скот зусім не ідэалізуе прошлае, ён паказвае светгрубы, жорсткі і небяспечны, дзе звычайная вандроўка з маёнтка ў горад магчыматолькі пад аховай узброенага атрада, што таксама не гарантуе шчаслівасць фіналу– па дарозе можа здарыцца ўсё што хочаш. Да таго ж, як хітравата заўважаеаўтар, апісваючы раскошныя пакоі ледзі Равэны, чытачкам наўрад ці трэбазайздросціць апартаментам сярэднявяковай прыгажуні – сцены хаты так дрэнназамазаны, што праз іх дзьме, і фіранкі ад гэтага пастаянна калышуцца.
Аднак дыскамфорт не хваляваў людзей таго часу, для іх гэта было нормай, іне мела ніякага значэння ў параўнанні з другой праблемай – пастаянна быцьгатовым, каб адбіць напад і абараніць сваё жыццё. Гэта датычылася як магутнагалорда, так і апошняга раба-свінапаса, што выхоўвала цвёрдасць нораву і звычкуда ўсякага роду нечаканасцей.
В.Скотт стварае ў рамане яркія і сваеасаблівыя характары, у кожнага з іхсвае асаблівасці і кожны выклікае цікавасць. Якімі б бесчалавечнымі зладзеямі ніздаваліся нарманскія рыцары, ім нельга адумовіць у мужнасці, рашучасці іцэласнасці натуры. Рызыкаваць жыццём – іх прафесія, а яны – сапраўдныяпрафесіяналы, якія імкнуцца выказаць воінскую доблесць пры любым зручнымвыпадку, ці то вайна з нявернымі ў Палестыне ці рыцарскі турнір у Англіі. Згэтымі людзьмі, якія прывыклі дасягаць сваёй мэты, не гледзячы ні на што, ісутыкаецца Айвенга, які вымушаны абараняць свае правы і сваё каханне.
В.Скот стварае партрэт ідэальнага рыцара, у якога прыгажосць спалучаеццаз розумам і высакароднасцю, а храбрасць – з уменнем змагацца. Айвенга захоўваевернасць сваёй каханай і свайму каралю, гатовы дапамагчы нават павержанамуганеннем яўрэю Ісааку, хаця, у адпаведнасці з поглядамі таго часу, хрысціянінне павінен быў клапаціцца аб жыцці адрынутага племяні.
Айвенга – доблесны, чэсны і бескарыслівы. Аднак гэтыя яго якасцінастолькі вылучаюць Айвенга сярод іншых персанажаў, што ён здаецца найменшпераканаўчым з іх. Дарэчы,як і прыгожая Равэна, вельміпадобная на станоўчуюпаненку пачатку XIX стагоддзя. Яе антыподам у рамане становіцца Рэвэка, дачка Ісаака.Не менш прыгожая, але больш жывая ісамабытная, чым Равэна, яна закахалася ў Айвенга,усведамляючы, што яепачуццё абсалютна безнадзейнае: ёнкахае іншую, а акрамя таго, прорва падзяляе яўрэйскую дзяўчыну і рыцара-крыжаносца. Лёс злучыць іх ненадоўга, каб янызмаглі ўратаваць жыццё адзін аднаму: Рэвэка будзе выходжваць раненага ў час турніру Айвенга. Ён жа ўступіць у бой, каб зняць з яе страшнаеабвінавачванне ў чарадзействе. Затым іх шляхі разыдуцца назаўжды.
Шчаслівым фіналам рамана стане вяселле Айвенга і Равэны і прымірэннесаксонцаў з Рычардам Львінае Сэрца, справядлівым і дастойным каралём, яківярнуўся з палону. Равэна і Айвенга будуць жыць шчасліва, «але было брызыкоўным занадта падрабязна дапытвацца, ці не хваляваў яго ўспамін абпрыгажосці і выкароднасці Рэвэкі.

1.2Раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныя рэаліі.
 
»КвенцінДорвард" быў напісаны ў 1823г.
У раманеадлюстравана жыццё еўрапейскіх краін 15 стагоддзя. З гістарычнага пунктугледжання гэта была пара пачатку заняпаду і разлажэння феадальнага ладу ў Еўропе, пара адмірання старогаеўрапейскага рыцарства, гісторыі якога прысвечана вялікая група рамана В. Скота.
 У прадумове да«Квенціна Дорварда» В. Скот даў выразную карціну XV стагаддзя, падкрэсліў яго пераломныхарактар, гібель старых адносін і сацыяльных тыпаў, з'яўленне новых грамадскіхформ і новых людзей. Для шэрагу краін Заходняй Еўропы XV стагоддзе было сапраўды пераходам адфеадальнай старажытнасці да таго прагрэсіўнага перавароту, якім стала для іх XVI стагоддзе, эпоха Адраджэння.
Эпоха ў«Квенціне Дорвардзе» раскрыта ў двух планах – у гістарычным, зсапраўднымі асобамі і падзеямі – зЛюдовікам XI і яго дваром, з КарламСмелым з сустрэчай у Пероне і наватз Ардэнскім Вяпруком, Гіёмам дэ ла Маркам – і з цесна звязаным з ім плане мастацкага вымыслу. Дзеючыяасобы рамана В. Скота таксама тыповыя.
Маладысалдат-наёмнік з загубленага ў крывавай барацьбе дваранскага роду, КвенцінДорвард – персанаж даволі характэрны для той эпохі,калі стваралася служываедваранства Еўропы, якое падтрымлівала першых манархаў.
Не меншхарактэрнай для тых часоў з'яўляецца і знатная нашчадніца старой феадальнайсям'і Ізабэла дэ Круа, якая таксама, як і Квенцін з'яўляецца толькі пешкай у складанай палітычнай гульні Людовіка, які імкнуўся прыбраць да рук любую зямлюці замак, што застаўся без моцных гаспадароў.
У эпізоде з гісторыі барацьбы Людовіка і КарлаБургундскага з ашаламляючай паўнатой замаскіраваны ўмовы, у якіх нараджаласясамадзяржаўная французская манархія, згуртаваная сілай і хітрасцю Людовіка XI. Колькі бруду і крыві, колькі жорсткасці, каварства, але ж колькі палітычнай хітрасці і дзяржаўнага розуму ў палітыцы хлуслівага Людовіка, які нястомнапрацаваў над дасягненнем сваёй мэты – стварэннем адзінай Францыі.
Карл Смелы –апошні герцаг Бургундскі – гаспадарвялікай, квітнеючай, стракатай дзяржавы (у той час Францыі належала не толькі частка французскіх зямель, але ітэрыторыя цяперашняй Бельгіі і Галандыі). Ён антаганіст Людовіка XI не толькі таму, што ён валодае краінамі і гарадамі, на якія прэтэндуе Людовік XI, але і таму, што Карл, упрадстаўленні В.Скота – апошні рыцар на троне – цудоўны анахранізм,увасабляючы слаўнае рыцарскае мінулае Еўропы, на змену якому прыходзіцьпразаічнае будучае: царства разліку, культу грошай, эра буржуа. Гэтыя двавобразы – вялікі творчы поспех пісьменніка.
Карл увасабляе нетолькі рысы адыходзячага рыцарскагасвету, буйнага, але гераічнага – у ім адзначана і ўласцівасць чалавека XV стагоддзя, закранутага павевам італьянскагаРэнесансу, які расквітаў побач за Альпамі. Старое і новаеспалучаецца ў Людовіку XI – каралю, які ахвотна іграе ролю скупаватагахітруна-гараджаніна, гэтакага куманька-прастачка.
Людовік XI прыцягваў увагу многіх выдатных пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён адлюстраваны ў«Саборы Парыжскай Багамацеры» В. Гюго, і аповесці Бальзака «МэтрКарнэліус», аднак у Скота яго партрэт найбольш глыбокі, найбольшрэалістычны і гістарычны.
Квенцін –своеасаблівы юны Дон Кіхот на вялікай дарозе Францыі, дзе адбываюцца справы,якіх ён не разумее, яле якія выклікаюць у яго страх і агідласць.Ён не жадаеўдзельнічаць у бруднай гульні Людовіка нават не таму, што разгадвае яе – длягэтага ён занадта наіўны – а таму, што яна яму не падабаецца.
Вядома, упаслядоўным праслаўленні маральных якасцей нашага
двараніна ёсцьдоля характэрнай для В. Скота ідэалізацыі рыцарскага мі- нулага Еўропы. Але ж пісьменнік і пасмейваеццаса свайго героя, і прымушае нас памятаць аб тым, што Квенцін – наіўны і гарачыюнак, які валодае розумам, доблесцю, пачуццём сумленнасці, акрамя таго, Квенцін– проста чалавечны, добры, спагадлівы. Гэта ўжо не звязана з яго феадальнаймараллю, да таго ж, Скот паказаў на прыкладзе Ардэнскага Вепрука, што побач зяго ідэальным Квенцінам існуюць і носьбіты сапраўднай адыходзячай маралі, якаявельмі адрознівалася ад высокага духу рыцарскіх раманаў і кодэксу рыцарскагасумлення.
В. Гюгопадкрэсліў ў сваім артыкуле «Аб Вальтэру Скоце», што ў гэтым раманеразам з уласцівай пісьменніку цікавасцю да гістарычнага матэрыялу, напружанаму,поўнаму прыгод сюжэту, ёсць яшчэ і вялікі маральны змест.

Раздзел2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце
 
2.1Паняцце гістарызма
Лёсслоў вызначае не «узрост», а іх выкарыстанне ў мове. Словы, якія абазначаюцьжыццёва важныя, неабходныя паняцці, вякамі не старэюць; іншыя ж архаізуюцца даволіхутка, мы перастаем іх ужываць, таму што знікаюць самі паняцці, якія гэтымісловамі абазначаюцца. Змянілася сістэма адукацыі – зніклі з нашай мовы словырэаліст (навучэнец рэальнага вучылішча), класная дама, інстытутка.
Словы, якія служаць назвай паняццяў, з'яў, прадметаў, што не існуюць унаш час, называюцца гістарызмамі. Усе пералічаныя «старыя словы» –гэта гістарызмы. Яны займаюць у мове асаблівае месца, з'яўляючыся адзіныміназвамі прадметаў, якія даўно зніклі з нашага побыту. Таму ў гістарызмаў няма іне можа быць сінонімаў.
Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў — у змяненні побыту, звычаяў, уразвіцці тэхнікі, навукі, культуры. Цяпер мы не мераем аршыны, не кланяемсяваласным старшыням і рады былі б забыць ўсе непатрэбныя, як нам здаецца, словы.Але ж як быць гісторыкам і пісьменнікам, калі яны захочуць апісаць мінулуюэпоху? У гістарычнай літаратуры, у мастацкіх творах, якія апавядаюць аб мінулымнародаў, нельга не ўжываць гістарызмы. Яны дапамагаюць аднавіць каларыт эпохі,надаць апісанню мінулага рысы гістарычнай даставернасці.
Аднак статус гістарычных рэалій не заўсёды з’яўляецца пастаяннайуласцівасцю слова. Змяненне гэтага статуса заметна на прыкладзе пераходатэрмінаў у рэаліі і наадварот – рэалій у тэрміны і другія, нетэрміналагічныяадзінкі. Некаторыя тэрміны па той ці іншай прычыне паступова адыходзяць увобласць гісторыі і становяцца свайго рода гістарычнымі рэаліямі. А могуць інабываць новае жыццё.
Ужо хрэстаматыйным стаў прыклад з самалётам. У свой час ён быў уся толькідываном (казачная рэалія), а потым нечакана-негадана набраў высату ў значэннілятацельнага апарата (тэрмін), а цяпер, у адным радзе з больш дасканалымісваімі братамі і сёстрамі – ракетамі і спутнікамі, – ператварыўся ў элементзвычайнай і штодзённай мовы.
2.2 Класіфікацыя гістарызмаў
 
Так як праблема гістарызмаў з’яўляецца мала вывучанай існуюць некаторыяспрэчкі адносна іх класіфікацыі.
У слоўніку архаізмаў і гістарызмаў яны класіфіцыруюцца наступным чынам:
– Уласна лексічныя гістарызмы.
Да іх ліку належаць найменні, семантычны аб’ем якіх складаецца толькі зустарэлых значэнняў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман “камандаючывойскамі табарытаў у Чэхіі ў 15 стагоддзі”, “камандуючы войскамі у старойПольшчы і Вялікім княстве Літоўскім”, “камандуючы рэестравымі казакамі наУкраіне ў другой палове 16 – першай палове 17 ст.”, камандаючы войскамі ўМалдове ў 17 ст.”; дзесяцкі – “камандзір дзесяці войнаў”, “у дарэвалюцыйнайРасіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі”.
– лексіка-семантычныя гістарызмы.
У адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў лексіка-семантычныягістарызмы ў сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладуслова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем“аб’яднанне купцоў альбо рамесленнікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абаранялаінтарэсы сваіх членаў” або “адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскайРасіі”, з’яўляецца лексіка-семантычным гістарызмам, а са значэннем “саюз,аб’яднанне” (напрыклад, гільдыя літаратараў) – актуальным словам.
– Семантычныя гістарызмы.
Што датычыць семантычных гістарызмаў, то яна таксама маюць у сучаснаймове актуальныя значэнні: локаць “даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0.5 метра”,двор “прадмесце, маёнтак”, скарб “дзяржаўная маёмасць”, кварта “даўнейшая меравадкіх і сыпучых рэчываў”, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але зіншымі значэннямі.
2.3 Паняцце архаізма
 
Акрамя гістарызмаў, у нашай мове вылучаюцца і іншыя тыпы ўстарэлыхсловаў. Вам не даводзілася назіраць, як тое ці іншае слова чамусьці «трапляе ў няласку»? Мы ўсё радзей ужываем яго ў мове, замяняючы іншым. Паступоваяно забываецца зусім. Напрыклад,акцёра раней называлі камедыянтам; гаварылі не падарожжа, а ваяж, не пальцы, а персты,не лоб, а чало. Такія ўстарэлыя словы называюць сучасныя прадметы, паняцці, якія зараз называюцца інакш. Новыя назвы выцяснілі папярэднія, і яныпаступова забываюцца. Устарэлыя словы, у якіх ёсць сучасныя сінонімы, штозамянілі іх у мове, называюцца архаізмамі.
У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 1953 года выдання архаізмы азначаюццанаступным чынам: «Архаізм (грэч.) – слова ці выраз, якія устарэлі іпересталі ўжывацца ў звычайным маўленні. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца ўлітаратуры як стылістычны прыём для прыдання мове ўрачыстасці і для стварэннярэалістычнага каларыту пры адлюстраванні старыны». Далей гаворыцца, што«архаізм у якасці паэтычнага сродка назіраецца і ў лексіцы, і ўмарфалогіі, і ў сінтаксісе».
Уасноўным можна згадзіцца з гэтым азначэннем. Аднакфункцыі архаізмаў значна больш разнастайныя,чым тыя, якія ў ім адзначаны. Акрамятаго, і само паняцце «архаізм» мае патрэбу ў некаторым удакладненні.
Справа ў тым, што гэты тэрмін аб'ядноўвае разнастайныя паняцці. Даархаізмаў адносяць словы і выразы, якія ўстарэлі і не выкарыстоўваюцца ўсучаснай мове таму, што маюць адпаведныя «сучасныя» сінонімы, як напрыклад:
whilom – formerly – даўні, некалі.
swain – peasant – селянін ,
methinks –it seems to mе – мне здаецца,
yonder – there – там
habit – dress – адзенне
to trow – to think – думаць і г. д.
З другога боку, да архаізмаў адносяць такія словы, якія не маюцьсінонімаў таму, што паняцці, якія выражаюцца гэтымі словамі, не іграюць ні якайролі ў сучасным жыцці грамадства. Напрыклад, такія словы, як шчыт, булат, дань,кальчуга, церам; у англійскай мове; gorget – латны каўнер, mace – жазло, сімвал улады, ці шаноўнага становішча, thane – тан, прадстаўнік англійскайарыстакратыі, yeoman – дробны землеўладалец, goblet – кубак, baldric – перавязь і г. д. Гэтыя словы незнікаюць са слоўнікавага запасу мовы, яны толькі абмежаваныя ў сваім ужываннісферай гістарычных раманаў, нарысаў і даследаванняў па гісторыі адпаведныхперыядаў. Такія словы завуцца гістарызмамі.
Сярод уласна архаізмаў, што маюць сінонімы ў сучаснай мове, трэба зрабіцьрозніцу паміж словамі, якія ўжо поўнасцю ўстарэлі і пагэтаму часам незразумелыячленам калектыву, які размаўляе на дадзенай мове, і такімі архаізмамі, якіязнаходзяцца на стадыі ўстарэння. Іх значэнні зразумелыя, аднак, яны ўжо амальне ўжываюцца.
Такім чынам, прадстаўляецца мэтазгодным падзяліць архаізмы на словыстарадаўнія або забытыя, якія прадстаўляюць сабой тэрміны даўніны іўваскрашаюцца толькі ў асобных стылістычных мэтах у сучаснай літаратурнай мове,і словы ўстарэлыя, г. зн., якія яшчэ не страцілі свайго значэння ў сістэмелексікі сучаснай літаратурнай мовы.
Функцыя архаізмаў, як функцыя стварэння рэалістычнага каларыту ўмастацкім творы па-рознаму выкарыстоўваецца аўтарамі гістарычных раманаў. У«Пісьме пачынаючаму аўтару» А. Н. Талстой піша: «Гістарычныягероі павінны думаць і гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеітой эпохі. Калі Сцяпан Разін будзе гаварыць аб першапачатковым накапленні, точытач адкіне гэтую кнігу пад стол і правільна зробіць. Але аб першапачатковымнакапленні, скажам, павінен ведаць і павінен памятаць аўтар, і з таго пунктупогляду разглядаць тыя ці іншыя падзеі».
З правільнай думкі А. Н. Талстога можна зрабіць няправільны вывад аб тым,што героі гістарычных раманаў павінны «гаварыць так, як іх да гэтагаштурхае іх эпоха і падзеі той эпохі». Калі б героі гістарычных раманаўсапраўды гаварылі бы мовай той эпохі, якая апісваецца мастаком, то, несумненна,чытач бы таксама закінуў гэту кніжку пад стол, таму што не змог бы яезразумець. Справа ў тым, што героі гістарычных раманаў размаўляюць на сучаснайлітаратурнай мове, а ўмела прымяняемыя аўтарамі архаізмы і ствараюць адчуваннеэпохі. Цяжкасць выкарыстання архаізмаў для стварэння гістарычнага каларытуасабліва востра адчуваў А. С. Пушкін. У сваім артыкуле «Юрый Миласлоўскі,або рускія ў 1612 г», Пушкін піша: " Вальтер Скотт увлек за собой целую толпу подражателей.Но как они все далеки от шотландского чародея! подобно ученику Агриппы, они,вызвав демона старины, не умели им управлять и сделались жертвами своейдерзости».1
Сапраўды, В. Скот быў найвялікшым мастаком гістарычнага рамана і звыключнай тонкасцю і ўменнем карыстаўся архаізмамі як сродкам стылізацыі.Прынцыпы, якімі ён карыстаецца пры адборы архаізмаў для стварэння гістарычнагакаларыту, сфармуляваны ім самім наступным чынам: мова аўтара не павіннна быцьвыключна ўстарэлай і незразумелай, але аўтар павінен па магчымасці не дапускацьслоў і зваротаў чыста сучаснага паходжання. Адна справа выкарыстоўваць мову іпачуцці, ўласцівыя і нам і нашым продкам, піша В. Скот, другое – навязваць імперажыванні і мову, характэрную толькі для іх нашчадкаў.
Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, Вальтэр Скот не капіруе мову прошлых эпох.Ён абмяжоўваецца параўнальна невялікай колькасцю архаічных словаў і выразаў,прычым большасць гэтых словаў і выразаў адносяцца да ўстарэлых, а не дастарадаўніх слоў. Напрыклад:
methinks –мне здаецца,
haply –магчыма,
in troth – сапраўды,
nay – не
travail –цяжкая праца
repast –трапеза і іншыя.
Калі Вальтэр Скот выкарыстоўвае старадаўнія словы, то сярод іх ёсцьтакія, якія могуць быць незразумелыя чытачу па самой прыродзе старынных слоў,то ён звычайна адбірае такія, у якіх не ўсе значэнні з'яўляюцца старыннымі.Напрыклад:
menial –слуга
doom –прыгавор
equipage –світа і інш.
Часцей за ўсё архаізмы прынцыпова адрозніваюцца ад гістарызмаў. Калігістарызмы – гэта назвы ўстарэлых прадметаў, то архаізмы – гэта ўстарэлыянайменаванні звычайных прадметаў і паняццяў, з якімі мы стала пастаяннасутыкаемся ў жыцці.
У англійскай мове на аснове твораў англійскай літаратуры XVIII стагоддзя мы саставілі наступнуюкласіфікацыю:
1. Фанетычныя архаізмы (els – else,considerat – considerate, doone – done, rancke – ranke);
2. Лексічныя архаізмы (dame – хатняя гаспадыня, robe – сукенка, array – адзенне);
3.Семантычныя архаізмы (rue – раней у сэнсе «шкадаваць, гараваць», а зараз у сэнсе «раскайвацца»);
Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў – у змяненні побыту, звычаяў, уразвіцці тэхнікі, навукі, культуры.
Прычына з'яўлення архаізмаў іншая – яна ў развіцці мовы, у абнаўленні ягослоўніка: на змену адным словам прыходзяць другія.

Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі
 
Хоць сам пераклад і з’явіўся тады, калі людзі пабудавалі Бабілонскую вежуі пачалі гаварыць на розных мовах, тэорыя перакладу – адносна маладая галінафілалогіі.
Першымі тэарэтыкамі былі самі перакладчыкі; галоўнай праблемай іхдыскусіі была ступень блізкасці перакладу да арыгінала.
У 16 стагоддзі французскі паэт-перакладчык Эт’ен Дале прапанаваў пяцьпрынцыпаў перакладу: разумець змест і намер аўтара; добра валодаць дзвюмамовамі; пазбягаць літаральнага перакладу; выкарыстоўваць агульнаўжывальныяформы маўлення; перадаваць танальнасць тэксту.
І толькі ў сярэдзіне 20 ст. былі закладзены асновы навуковай тэорыіперакладу. З’явіліся шматлікія галіны перакладу – тэхнічны пераклад, перакладграмадзянска-палітычных тэкстаў, мастацкі пераклад.
У дадзенай дыпломнай рабоце па большай частцы выкарыстоўваюцца матэрыялыпа мастацкім перакладзе, так як сфера ўжывання архаізмаў і гістарызмаўабмяжоўваецца ў асноўным гэтым напрамкам літаратуры.
У моўнай палітры пісьменнікаў архаізмы маюць шматлікія функцыі. Іх выкарыстаннезалежыць ад жанру твора і намера аўтара. У гістарычных раманах і расказахархаізмы ствараюць каларыт часу і месца. У другіх творах яны неабходны длястылістычных мэт: з іх дапамогай мова становіцца ўрачыстай, узвышанай, іранічнай,сатырычнай. Яны ўдзельнічаюць у стылізацыі царкоўнай і афіцыяльна-дзелавой мовышматлікіх эпох. Яны валодаюць багатым наборам стылістычных функцый.
Калі ў арыгінале архаізмы служаць для перадачы эмацыянальна-экспрэсіўныхадценняў, то ў перакладзе такім лесічным адзінкам звычайна адпавядаюць архаізмыці кніжныя словы. Аўтарскі стыль у перакладзе ўзнаўляецца эквівалентнымілексічнымі сродкамі. Асаблівых цяжкасцей пры перакладзе не ўзнікае, роўна як іпры перакладзе гістарызмаў, калі яны не прадстаўляюць сабою сугуба нацыянальныхрэалій, і калі трэба ўжываць каментарыі.
Літаратурныя творы перекладаюцца на другія мовы. Гэта можа адбыцца адразупасля яго стварэння, праз дзясткі гадоў ці стагоддзі. Часавая дыстанцыя, якаявызначае пераклад арыгінала, уплывае на творчыя мэты перакладчыка і языкавыяуласцівасці перакладаемага тэкста.
З тэарытычнага пункта гледжання, як відаць, існуюць сінхронны і дыяхронныпераклады. Сінхронны пераклад, напрыклад, ажыцяўляецца ў эпоху стварэнняарыгінала, калі часавы ўзровень моў арыгінала і пераклада саадносны і каліаўтар і перакладчык з’яўляюцца сучаснікамі. Сацыяльнае асяроддзе з’яўляецца дляіх гістарычна зыходным, абьяднаным шматлікімі культурнымі, навучна-тэхнічнымі,бытавымі супольнасцямі.
Пры перакладзе твораў мінулых стагоддзяў часавая дыстанцыя паміжстварэннем арыгінала і пераклада становіцца значнай, часавыя ўзроўні моўарыгінала і пераклада ўжо не з’яўляецца суадноснымі, а экстралінгвістычныяхарактэрыстыкі адпаведных эпох адрозніваюцца каранным чынам.
Пры сінхронным перакладзе вопытны перакладчык распазнае без асаблівайцяжкасці лексічныя і сінтаксічныя архаізмы ў арыгінальным тэксце і ўспрынімае івыкарыстоўвае іх стылістычныя функцыі.
Пры дыяхронным перакладзе ўзнікаюць дадатковыя цяжкасці. Перакладчыкуцяжка вызначыць словы і абароты, якія ў пару стварэння арыгінала лічылісяархаічнымі і ўжываліся аўтарам у пэўных стылістычных мэтах. Цяжкасцьідэнтыфікацыі ўзрастае яшчэ і таму, што мова ўсяго твора ўспрымаецца як мовадругой эпохі, ў якой сустракаюцца архаізаваныя элементы ў параўнанні з сучаснайнормай мовы. Натуральная архаізацыя мовы мастацкіх твораў уплывае на іхуспрыманне і стварае асаблівыя перакладчыцкія праблемы. Ці перакладацьіншамоўныя раманы 16-17 ст. мовай той эпохі? Канечне гэтага нельга рабіць. Такіпераклад будзе малазразумелым для сучаснага чытача. Пераклад – асобы тыпславеснага мастацтва. Трэба помніць, што ён ствараецца для пэўнай моўнай эпохі,сучаснай для чытача.
Спіс архаічных словаў і іх сучасныя эквівалентыСлова Паходжанне Значэнне Прыклад Каментарыі art
Форма дзейніка 'to be', ад Старога Ангельскага eart Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to be. Thou art the most mysterious hermit I ever met. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. astonied
Прыметнік прошлага часу 'astony' ад сярэднягя Ангельскага astonien Вельмі моцна уражваць, быць уражаным …and I sat astonied unitl the evening sacrifice. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. betwixt
Ад Старога Ангельскага betweohs, ці давальнага betweoxum (between) between From betwixt the shoulders hung down over the back what had the appearance of a bearskin.
Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
Таксама ужывалася у некаторых паўднёвых дыялектах у Злучаных Штатах у 19 -20 ст. dost Ад дзейніка do Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to do And if thou dost not – why, by my faith, I think I must pay thy ransom myself. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. doth from do Трэцяя асоба адзіночнага ліку дзейніка to do The north wind driveth away rain: so doth an angry countenance a backbiting tongue. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. -est Ад Старога Ангельскага "-est". Параўн. да нямецкага "-st". Суфікс, які ўжываўся з правільнымі формамі дзейніка другой асобы адзіночнага ліку Thou speakest but sad truths Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. -eth Ад Старога Ангельскага "-eр". Параўн. да нямецкага "-t". Суфікс, які выкарыстоўваўся для ўтварэння дзейніка трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу. He maketh me to lie down in green pastures: he leadeth me beside the still waters. Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. hast Ад дзейніка to have Форма дзейніка to have другой асобы адзіночнага ліку. Thou hast them all before thee now, and bring'st them on bravely, lad. hath Ад дзейніка to have Форма дзейніка to have трэцяй асобы адзіночнага ліку. God’s blessing on our master Cedric, he hath done the work of a man in standing in the gap. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. hither (to) here Форма вінавальнага склона Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. shalt Ад shall Выкарыстоўваўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў. Thou shalt break them with a rod of iron; thou shalt dash them in pieces like a potter's vessel. Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах thee, thou, thy/thine
Ад Старога Ангельскага юъ Старажытны прыметнік другой асобы адзіночнага ліку I know thou thinkest me a fool, or thou wouldst not be so rash in putting thy head into my mouth.
Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах
Таксама яшчэ ўжываецца ў некаторых дыялектах паўночнай Англіі, напр. у Ёркшыры thither (to) there — туды Вінавальны склон займенніка there Our going thither is uncertain. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах. thole
Ад Старога Ангельскага
юolian Страдаць, смірацца A man with a good crop can thole some thistles Ўсё яшчэ ўжываецца ў некаторых паўночных Англійскіх і шатландскіх дыялектах wert Ад дзейніка to be Форма другой асоба адзіночнага ліку прошлага часу дзейніка to be I guessed by thy insolent babble thou wert no true lover of the long bow. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах whither Скарочаная форма ад where hither Куды – напрамак whence camest thou? and whither wilt thou go? Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах wilt Ад will Ужываўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў whence camest thou? and whither wilt thou go? Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах
Сярод старажытныхсловаў, якія сустракаюцца ў творах Скота, можна выдзяліць наступныя групы:
Прадметываеннага рамяства:
Baldric – перавязь
Banderole – маленькі флажок, якічаплялі на кап’ё рыцара
Battleaxe – баявы тапор
Bird-bolts – спецыяльныя стрэлы з тупыміканцамі для палявання на птушак
Chamfron – частка абмундзіравання дляконскай галавы
Challenge tothe lists – вызаўна турнір
durindarte – старажытны меч ( ад імямяча Дзюрандаля, які належыў герою французскіх народных балад Раланду)
Dagger – кінжал
Gorget – латны каўнер
Hackney – верхавы конь
Hauberk – кальчуга
Javelin – дроцік
Jazeran – лёгкая браня зробленая змаленькіх металічных пласцінак, нашытых на тканіну
Knight-errant –рыцар-вандроўнік
Lance – кап’ё
Palfrey – вярхавы конь, часта паджаночым сядлом
Panoply – даспехі
Pennon – маленькі сцяг, вымпел
Poniard – кінжал
Saber – шабля
Scottish mercenaries – наёмныя салдаты – шатландцы засабістай
аховыфранцузскага караля.
Squire – збраяносец
Steed – баявы конь
Прадметыадзення
Scrip – сума, заплечны мяшок
Girdle – пояс, кушак
Pelisse – гусарскі менцік, мундзірфранцузскага афіцэра пачатка XIX ст
Shako – ківер, ваенны галаўны ўбор18-19 ст.
Brogues – грубы самароблены скураныабутак
Surcoat – верхняе мужское адзенне,якое адзявалі паверх кальчугі
Duffle – грубая шарсцяная тканіна
Rocket – кашуля з вузкімі рукавамі
Carcanet – цэп, які насілі на шыі, якупрыгожванне
Cymar, simarre, simar – сімара, жаночае шырокае і лёгкаеадзенне
Розныя групылюдзей
Vassal – васал, прыслужнік,залежная асоба
Gentry – джэнтры, нетытулаванаедробнамаёнткавае дваранства
Franklin – франклін, незалежныземлевалодар недваранскага паходжання
Feudal – феадал
Jester – прыдворны шут
Serf – крэпасны, нявольнік
Bondsman – раб, нявольнік
brethren – брацтва
seneschal – дварэцкі сярэднявяковагапрынца ці высакароднага чалавека
Springald – юнак
Varlet – служка, рыцарскі паж
Syndic – прадстаўнік рамесленныхгільдый у сярэдневяковай Заходняй Еўропе
Tasker – старшы слуга, галоўны над другіміслугамі
Tonsor – цырульнік
Tire-woman – камярыстка
Alderman – член гарадскога кіравання
Herald – геральд, вястун
Man-at-arms – воін
Yeoman – дробны землевалодар,незалежны селянін
Burgher – гараджанін, бюргер
Ealdorman – у старажытнія часы вельмівысакародны чалавек
Thrall – раб
Грошы
Liard – ліард, старажытная французская меднаяманета
Guilder – гульдэн, манета Фландрыі
Ducat – дукат, вагавая манета,якой карысталіся ў міжнародным гандлі.
Asper – аспер, срэбраная турэцкая манета
Byzant – візант, залатая візантыйская манета
Cardecu – кардэкю, старажытная срэбранаяфранцузская манета
Merk, mark – марка, старажытная манета, 2/3 фунта
Maravedi – мараведзі, дробная медная манета
Real – рэал, іспанская срэбраная манета
Zecchin, sequin – цэхін, старажытная веніцыянская манета
Краіны інароды
Bohemians – цыгане
Cathay – старажытная, паэтычнаяназва Кітая
Hun – гун, прашчур венграў
Dalmatia – Далмація, гістарычнаявобласць на захадзе і паўночным захадзе Балканскага паўвострава
Caledonia – каледонія, старажытнаяназва Шатландзіі
The Low Countries – старажытная назва Нідэрландаў
Jeshurun – ізраiліцяне
Saracens – сарацыны, мусульмане,супраціўнікі крыжакоў
Ускліцанні
Hark! – Ціха! Паслухай!
A murrain take thee! – каб цябе халера забрала!
God wot – у старажытнай ангельскай мовеформа прошлага часу ад witan = to know – ведаць.God knows! – Бачыць Бог, Ейбогу!
Sapperment! – чорт пабяры!
Heaven forefend – не дай божа!
Ay, marry areyou! ( marry = by Mary) – клянуся багародзіцай!
Whelp of ashe-wolf — воўчы вырадак!
By my halidome! – клянуся выратаваннем сваёй душы!
Словы, якіямалі другое значэнне.
Career – бег
Cheer – смачная ежа
Habit – адзенне
Mechanic – рамесленнік, простыгараджанін
Іншае.
Of yore – даўным-даўно
Sword of lath – драўляны меч
Countenance – твар
ennui – скука, тоска
bower – будуар
Gratulate = congratulate – вітаць, кланяцца
Perchance— магчыма
Covin-tree – дрэва, пад якім сустракаліся членыклана ці баявога саюза ( ад слова covin – дагавор, саюз)
Hanap – кубак, чаша
Runlet – невялічкая бочачка віна
Venery – паляванне
Gloire = glory – слава
To shroud amongst – хавацца
A cubit – старажытная мера даўжыні, роўная паўметру
Brach, brachet – сабака жаночага роду, сучка

Раздзел4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасціВ. Скота на прыкладзепереклада Л. Забалоцкай
Пераклады зангламоўнай літаратуры на беларускую мову пачаліся нядаўна, і калі традыцыяперакладу з англійскай мова на іншыя мовы сягае ў далёкія стагоддзі, тобеларусы зацікавіліся англамоўнай літаратурай толькі ў 1925 г., калі ЮркаГаўрук пераклаў адну з камедый Уільяма Шэкпіра. Пазней ён пераклаў прозу іпаэзію англійскіх, амерыканскіх і аўстралійскіх аўтараў. З таго ж перыяду мыпавінны ўзгадаць і славутага Уладзіміра Дубоўку, аўтара перакладаў санетаў Шэкспіраі “Шыльёнскага вязня” Джоржа Байрана.
Пазнейперакладаліся творы іншых англійскіх пісьменнікаў: Оскара Ўайлда, РобертаСтывенсана, Уільяма Моэма, Джорджа Оруэла, Грэма Грына, Джэймса Джойса. Замерыканскай літаратуры перакладаліся Ўільям Сараян, Карсан МакКалерс, ЭрнэстХэмінгуэй, Джон Стэйнбэк, Джон Байран. З аўстралійскіх аўтараў беларускіячытачы маглі прачытаць Кэтрын Прычард і Колін МакКалак.
Перакладаўся занглійскай мовы і Вальтэр Скот. На дадзены момант на беларускай мове былівыдадзены два раманы – “Квенцін Дорвард” у перакладзе М. Пазнякова і “Айвенга”у перакладзе Л. Забалоцкай.
Аб’екты гэтагараздзела – раман “Айвенга” у арыгінале і яго пераклад, выкананы Л. Забалоцкай.
Людміла Забалоцкая(сапр. Саламаха Людміла) нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ўсям'і служачых. У 1968г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтамчавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэтБеларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. – навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імяП.Броўкі.
Друкуецца з 1968г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святлопалыну» (1989).
Так як раманперакладаўся для дзяцей і юнацтва і прызначаўся для школьных бібліятэк,найбольш складаныя часткі рамана былі апушчаны, а кніжныя і незразумелыя словыбылі перакладзены сваімі простымі аналагамі.
Так, напрыклад, унаступным сказе перакладчыца апусціла вялікую яго частку і перадала змествельмі лаканічна:
The situationof the inferior gentry, or franclins, as they were called, who, by thelaw and spirit of the English constitution, were entiteled to hold themselvesindependent of feudal tyranny, became now unusually precarious.
Надзвычайнанетрывалым зрабіўся на той час стан дробна-маёнткавых дваран, ці, як іхтады называлі, франклінаў.
На мой погляд угэтым сказе адлюстравана важная гістарычная інфармацыя, якую нельга былоапускаць – тое, што па закону франкліны і дробна-маёнткавыя дваране былінезалежнымі ад феадальнай тыраніі. І тое, што, нават, негледзячы на закон, іхпалажэнне зрабілася нетрывалым адлюстроўвае ўсю пераблытанасць таго часу.
Слова gentry было перакладзена апісальна,як дробна-маёнткавыя дваране. Канечне гэты пераклад гучыць лепш для беларускагавуха, чым джэнтры. Але я сустракала і даслоўны пераклад гэтага слова ўрускамоўных перакладах некаторых англійскіх пісьменнікаў.
Наступны сказсодержіть гістарызм hauberк – кальчуга, які непрадстаўляе цяжкасцей для перакладу, так як яго значэнне можна знайсці ўслоўніках.
It was put onby slipping it over the head and shoulders, in the manner of a modern shirt, orancient hauberk.
Куртка апраналасяпраз галоў як нашы кашулі ці старадаўняя кальчуга.
У гэтым сказетаксама ёсць старажытнае слова script – сумка. Яно ўжо не ўжываецца ў сучаснай англійскай мове, на замену ямупрыйшлі другія назвы. У беларускай мове яго эквівалентам магло бы быць слова сума.
…to one sideof which was attached a sort of script, and to the other a ram’s horn,accoutred with a mouthpiece, for the purpose of blowing.
Да гэтага поясабыла падвешана з аднаго боку сумка, з другога – баранавы рог з дудачкай.
Слова thrall – прыгонны, раб трапляецца ўсучаснай англійскай мове вельмі рэдка, у асноўным у паэтычных творах.
Gurth, the sonof Beowulph, is the born thrall of cedric of rotherwood.
Гурт, сынБеавульфа, прыроджаны раб седрыка Ротэрвудскага.
У гэтым сказеперакладчыца выкарыстала метад кампрэсіі і скараціла доўгія англійскіяканструкцыі. Таксама яна пераклала слова jester вельмі дакладным беларускім адпаведнікам.
It was to thispart of the cap that the bells were attached; which circumstance, as well asthe shape of his head-dress, and hiss own half-crazed, half-cunning expressionof countenance, sufficiently pointed him out as belonging to the race ofdomestic clowns or jesters, maintained in the houses of the wealthy, tohelp away the tedium of those lingering hours which they were obliged to spendwithin doors.
Па гэтай шапцы, атаксама па прыдуркаватаму і на той жа час хітраму выразу твара вамбы можна былоздагадацца, што ён адзін з тых блазнаў, якіх багатыя людзі трымалі ўсваіх дамах дзеля пацехі ў часіны сумоты і гультайства.
У англійскай мовесловы serf і bondsman з’яўляюцца сінонімамі. Гэта гістарызмы,якія абазначаюць прыгонных, якія былі замацаваны за пэўным зямельным надзелам іперадаваліся разам з ім пры продажы. У беларускай мове няма два такіхадпаведніка, таму слова раб з’яўляецца добрым перакладам.
…that of the serf, orbondsman, was sad and sullen.
Твар раба ціпрыгоннага быў панурымі сумным.
У гэтым сказепісьменнік ужывае старажытную форму слова no – naу. Так яку беларускай мове няма дакладнага адпаведніка, перакладчыца ўжываепростанародную мову для перадачы мовы прыгонных. Далей словы олдэрмэн, окс, ібеф перакладзены транслітарацыяй, так як яны маюць рознае паходжанне –саксонскае і нарманскае. Яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ў англійскай мове,але ў беларускай мове ім адпавядае толькі адно значэнне – бык. Але ўсё ж такітрэба даць каментар да слова Alderman, так як гэта гістарычная рэалія, вядомая вузкаму колу чытачоў.
‘Nay, Ican tell you more’, said Wamba in the same tone: ‘there is old AldermanOx continues to hold his saxon epithet while he is under the charge of serfsand bondsmen such as thou, but becomes Beef, a fiery French gallant,when he arrives before the worshipful jaws that are destined to consume him.
— А ты паслухай,што я табе скажу яшчэ, — працягваў Вамба ў тым жа духу. – вось, напрыклад,стары наш олдэрмэн бык: пакуль яго пасвяць такія рабы, як ты, ёнпрацягвае насіць сваю саксонскуюмянушку“окс”, калі ж ён апынаецца перадвысакародным ротам, які закліканы яго пасмакаваць, ён робіцца палкім і прыязнымфранцузскім рыцарам Беф.
Перакладчыцазамяніла старажытны выраў A murrain take thee! – каб цябе халера забрала! на слова замоўкні.Можа ў дадзеным кантэксце гэта і лепш адпавядае пастаўленым мэтам, бо кніга, якмы ўжо зазнычылі, арыентавана на юнацтва. Hark перакладзена адзіным магчымымспосабам – замоўкні.
‘A murraintake thee!’rejoined the swineherd; ‘wilt thou talk of such things, while a terrible stormof thunder and lightning as raging withing a few miles of us? Hark, howthe thunder rumbles!
— Замоўкні! – перапыніў яго свінапас. –Ахвота табе гаварыць пра гэта, калі тут пад бокам ад нас узнялася жудаснаянавальніца з громам і маланкай. Паслухай, які грукат.
У сучаснайанглійскай мове слову penthouse згодна з слоўнікамі адпавядае наступнае значэнне – кватэрана верхнім паверсе, прыстройка. Другія значэнні слова з цягам часу згубіліся.Перакладчыца апусціла дадзенае слова, але сэнс сказа не змяніўся.
His featuresmight have been called good, had there not lurked under the penthouse ofhis eye that sly epicurean twinkle which indicated the cautious voluptuary.
Рысы твару ягобылі б прыемнымі, калі б вочы не блішчэлі тым хітрым эпікурэйскімагенчыкам, які выдае асцярожнага сладастрасніка.
У наступным сказесустракаюцца гістарызмы, прадметы ваеннага рамяства. Для іх перакладу непатрэбна абавязкова ўжываць спецыяльныя метады перакладу – іх значэнні ёсць у кожнымслоўніку.
He rode, not amule, like his campanion, but a strong hackney for the road, to save hisgallant war horse, which a squire led behing, fully accoutred forbattle, with a chamfron or plaited head-piece upon his head, having ashort spike projecting from the front. On one side of the saddle hung a short battleaxe,richly inlaid with Damacean carving; on the other the rider’s plumed head-pieceand hood of mail, with a long two-handed sword, used by the chivalry ofthe period.
Ехаў ён на моцнымдарожным кані, напэўна таму, каб зберагчы сілы свайго высакароднагабаявога каня, якога адзін са збраяносцаў вёў ззаду.
На кані былопоўнае баявое ўзбраенне: з аднаго боку сядла вісеў кароткі бердыш збагатай дамаскай насечкай, з другога – упрыгожаны пер’ямі шлем гаспадара, ягокаўпак з кальчугі і доўгі двухбаковавостры меч.
Тое ж датычыцца ігэтага сказа, вельмі простага для перакладу.
A secondsquire held aloft his master’s lance, from the extremity of whichfluttered a small banderole, or streamer, bearind the cross of the same formwith that embroidered upon his cloak.
Другі збраяносецвёз узнятую ўгору дзіду свайго гаспадара; на вастрыі дзіды развіваўсяневялікі сцяг з выявай такога ж крыжа, які быў нашыты на плашчы.

Заключэнне
 
У сувязі зглабалізацыяй, а таксама развіццем новых галін навукі і прамысловасці ўлексіконе любога чалавека з’яўляюцца новыя словы і паняцці. Сучасны чалавекрухаецца наперад, у яго няма часу аглядвацца назад. У яго паяўляюцца іншыяідэалы і імкненні, а прыгажость і рамантыка мінулых гадоў адыходзяць на задніплан. Я лічу што, менавіта ў гэты час маральнай бядноты, як некаторыя людзіхарактарызуюць сучасную рэальнасць, вельмі важна часам звяртацца да мінулыхгадоў.
Нішто не зможазамяніць мудрасць старажытных арабскіх казак, самабытнасць антычных міфаў,рамантыку сярэднявечча, прыгажосць і дасканаласць твораў Шэкспіра. Але чытаючыўсё гэта на нашай роднай мове мы не задумваемся, што гэтым тоіцца цяжкая працаперакладчыка, гады і гады даследаванняў. Пераклад гістарычных рэалій – неад’емнаячастка шырокага і параўнальна мала вывучанага пытання аб гістарычным каларыце іяго перанясенні пры перакладзе.
Самым цяжкім зперакладаў на іншую мову з’яўляецца пераклад мастацкай літаратуры. Перакладчыкамастацкай літаратуры чакаюць дзве галоўныя цяжкасці – перадацьнацыянальна-культурны дух твора і стылістычныя асаблівасці арыгінала. У гэтайсувязі мы сутыкаемся з тэрмінам безэквівалентнай лексікі. Але яго можна прыняцьз агаворкаю, бо шмат хто сцвярджае, што нават для самага неперакладаемага словаможна і трэба знайсці эквівалент, хаця і няпоўны. Тэрмін рэалія адносіццптолькі да слоў і словазлучэнняў, а гістарычны і нацыянальны каларыт можнаперадавацьі іншымі сродкамі – фанетычнымі і сінтаксічнымі.
Крыніцыгістарычнай і архаізаванай лексікі вельмі шырокія. Гэта народная паэтычнаятворчасць; помнікі гісторыі і грамадзянскай думкі; выказванні выбітых дзеячоўнавукі, мастацтва і літаратуры і, нарэшце, літаратурныя творы, у якіхадлюстроўваецца дух народа ў пэўную гістарычную эпоху.
Пры аналізе твораперш-наперш мы вылучаем гістарычныя тэмы, пасля пастулаты, што выказваюццааўтарам або яго героямі і, нарэшце, канцэпты для той ці іншай тэмы і сродкі іхвыяўлення. У перакладзе шукаем эквіваленты, аналізуем іх з пункту гледжаннязместу і структуры і вызначаем ступень іх адпаведнасці. На аснове ўсіх сабраныхканцэптаў ствараецца беларускамоўная карціна пэўнай гістарычнай эпохі.
У дадзенайдыпломнай рабоце былі прааналізаваны гістарычныя раманы Вальтэра Скота“Айвенга” і “Квенцін Дорвард”. Працаваць з імі было вельмі цікава, так яныз’яўляэцца невычэрпнай крыніцай старажытных слоў і рэалій. Кожны твор Скотапрысвячаецца пэўнай гістарычнай эпохе і мае свой непаўторны характар. РаманыСкота багатыя на апісанні. Апісваюцца норавы, палацы, знешнасць герояў, адзенне.Дзякуючы гэтаму, мы як быццам пераносімся ў тыя далёкія рамантычныя часіны.
Мова пісьменнікавылучаецца непараўнальным багаццем: ён ужывае як вытанчаную – і, трэба зазначыць,часамі мудрагелістую – мову высакародных прадстаўнікоў грамадзянства, так іпростую мову сялянства і прыгонных, багатую на прыказкі і прымаўкі. Акрамя тагоў кожным творы прысутнічае дух народа, яго нацыянальныя асаблівасці, якіявыражаюцца ў імёнах, мове і паводзінах герояў, рэаліях краіны. А трэба перадацьтую непаўторнасць кожнага з іх, што закладзена ў радках і паміж імі. Складанаяспава нават для кваліфікаванага перакладчыка.
Таксама ў сваёйдыпломнай рабоце я выкарыстоўвала беларускамоўны варыянт рамана “Айвенга” уперакладзе Л. Забалоцкай. Я прааналізавала арыгінал і пераклад і прыйшла данаступных вывадаў: кніга была перакладзена добра, перакладчыца ўжываладакладныя адпаведнікі, але часамі, па маему меркаванню, яна апускала даволівялікія кавалкі сказаў. І нават цэлыя сказы, а гэтага рабіць нельга, так якіншы раз сэнс і дадатковая інфармацыя, якая раскрывае змест паўней, губляюцца.
Пераклад –складаны, комплексны працэс, які патрабуе шырокіх фонавых ведаў, таленту,працавітасці і ўжывання шматлікіх дапаможнікаў. Ні дня без радка – дэвіз,каторы кожны перакладчык павінен трымаць у галаве.

Спіслітаратуры
1. Виноградов В.С. Введение впереводоведение / В.С. Виноградов. – Москва: ИОСО РАО, 2001. – 137 – 149 с.
2. Виноградов В.С. Перевод. Общие илексические вопросы / В.С. Виноградов. – Москва: 2002. – 43 с.
3. Булыко А. Н. Большой универсальныйбелоруско – русский, русско – белорусский словарь / А.Н. Булыко, Н.В. Полещук.– Минск: Попурри, 2008
4. Рагойша В. Паэтычны слоўнік / В.Рагойша. – Мінск: Белнавука, 2004. – 86 – 87 с.
5.Пашкоў Г.П. Вальтэр Скот / Г.П. Пашкоў//Беларус. Энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 12. – С. 357 – 358
6. Влахов С.И. Непереводимое впереводе / С.И. Влахов, С.П. Флорин. – Москва: Р. Валент, 2006. – с. 79
7. Таболіч А. Таямніцы мастацкагаперакладу / А. Таболіч. – Мінск: Беларускі кнігабзор, 2004. – с. 7, 112
8. Атраховіч К.К. Русско –белорусскій словарь / К.К. Атраховіч. – Мінск, 1991
9. Scott W. Ivanhoe / W. Scott. – Penguin books, 2002
10. Scott W. Quentin Durward / W. Scott.– Москва, Foreign languagepublishing, 1962.
11. Забалоцкая Л. Айвенга / Л.Забалоцкая. Мінск, 1999

Творчаячастка (пераклад)
 
Мой кузэн РобертПарыжскі.
Ўважліаыяназіральнікі за жыццём расліннага света ведаюць, што калі ўзяць прышчэпку адстарога дрэва, то яна будзе выглядаць як малады адростак, але на самой справе янаўжо дасягнула той жа ступені сталасці і нават струхлення, як і тое дрэва, зякога яна была ўзята. Менавіта па гэтай прычыне, гавораць, вялікая колькасцьдрэваў пэўнай пароды, якія атрымалі жыццёвыя силы ад аднаго ствала, засыхаюцьадначасова, не спасобныя перажыць дрэва-маці.
Такім жа чынам,магутныя гэтага свету спрабуюць вялізарным напружанем сіл перанасіць вялікіягарады, краіны, а таксама культуру, лічачы, што гэта забяспечыць новаепасяленне багаццем, высакароднасцю, а таксама цудоўнымі ўпрыгожваннямі старогагорада, які яны жадаюць узнавіць. І ў той жа час яны спадзяюцца распачаць новуюэпоху з часу аднаўлення сталіцы, якая будзе па іх думках не толькі такой жадаўгавечнай і вялікаснай, як і яе папярэдніца, але нават зацямніць яе сваёйюнацкай славай. Але ў прыроды ёсць свае законы, і яны, як здаецца, аднолькавапрыгодныя, як да грамадзянскага жыцця, так і да расліннай сістэмы. Існуе, яквідаць, агульнае правіла, якое гаворыць, што тое, чаму прызначана доўгае жыцце,павінна развівацца павольна і паступова. А ўсялякая спроба, нават самаяграндыёзная, увасобіць у жыцце адным махам план, на ажыцяўленне якогапатрабуюцца стагоддзі, асуджана з самага пачатка на дачаснае разбурэнне. Так, уадной прыгожай казцы усхода дэрвіш растлумачвае султану, якім чынам ён здолеўвырасціць такія цудоўныя дрэвы, паміж якіх яны прагульваліся, што для гэтага ёнспачатку клапаціўся аб маленькіх парастках. Гордасць уладара была абражана,калі ён падумаў, што гэтыя плантацыя, узрошчаная так няхітра, набіраліся сіл адкожнага прамяня сонца, а яго асабістыя знясіленыя кедры, вырваныя з роднайзямлі гвалтам, апусцілі сваі велічныя галовы ў даліне Орэца.
Наколькі я ведаю,усе людзі, якія маюць густ, а некаторыя з іх пабывалі ў Канстанцінопалінекаторы час таму, згаджаюцца паміж сабою, што калі б яны мелі магчымасцьагледзець увесь свет і выбраць сталіцу сусветнай імперыі, то ўсе яны выбралі бКанстанцінопаль, як месца дзе разам суіснуюць прыгажосць, багацце, бяспечнасцьі велічнасць. І ўсе ж такі не гледзячы на перавагі размяшчэння і клімата, атаксама на архітэктурнае хараство цэркваў і палацаў, мармур і скарбніцы, поўныязолата, венцаносны заснавацель напэўна сам зразумеў, што хоць ён і мограспараджацца ўсім гэтым багаццем па свайму жаданню, але толькі чалавечы розум,талент, развіты старажытным народам да вышэйшай спупені, можа стварыць гэтыяшэдэўры мастацтва і літаратуры, якія на працягу вякоў здзіўляюць і ўражваюцьлюдзей.
Імператар могмець дастаткова ўлады, каб вывезці статуі і рэлігіёзныя сімвалы з заваяваных імгарадоў і ўпрыгожыць імі сваю новую сталіцу, але людзі, стварыўшыя гэтыявыдатныя творы, а таксама тыя, магчыма не менш паважаныя, хто іх апісваў упаэзіі, музыцы і жывапісе, перасталі існаваць. Гэта нацыя, хоць яшчэ і самаяцывілізаваная ў свеце, ужо мінула тую ступень развіцця, калі прага заслужанайславы і прызнання з’яўляласяадзінай альбо асноўнай прычынай працы гісторыка ці паэта, мастака ціскульптара. Прынятая ў краіне рабалепная і дэспатычная канстытуцыя даўным-даўнознішчыла той грамадзянскі дух, які ажыўляў свабодную гісторыю Рыма, пакідаючытолькі нязначныя ўспаміны, і зусім не пакідала жадання пярэчыць ёй.
Калі гаварыць аб Канстанцінопалі,як аб жывой істоце, то каб ён і здолеў адрадзіць сваю новую метраполію,пераняўшы жыццёва важныя і жыватворныя прынцыпы старога Рыма, то ўсё роўна ёнужо не здолеў бы распаліць гэтую іскру свабоды, як і Рым не здолеў бы патушыцьяе.
У адным значнымпытанні становішча сталіцы Канстанцінопаля абсалютна памянялася, і памяняласяда лепшага. Свет прыняў Хрысціянства, і адрынуўшы языцкія законы, збавіўся адпазорнага гнёту прымхаў.
Не існуе німалейшага сумнення, што лепшая вера прынесла свае натуральныя і жаданыя пладыдля грамадзянства, размягчыўшы сэрдцы і ўтаймаваўшы страсці народа. Але хоцьмногія і прынялі новую веру пакорліва, былі і тыя, хто высакамерна трактаваўсвятое пісанне на свой асабісты манер, а некаторыя, нават, не ўпускалімагчымасці зрабіць рэлігіёзны сан інструментам для дасягнення часовай улады.
Такім чынам у тойкрытычны момант атрымалася, што вынікі гэтых змяненняў у рэлігіёзным жыццікраіны, хоць і хутка прынеслі плады, а таксама пасеялі мноства добрага насення,якому яшчэ было наканавана вырасці, не змаглі ў чацвертым стагоддзі дасягнуцьтаго уплыву, які апісваўся ў тых вучэннях, што людзі чыталі.
Нават запазычанаяраскоша, на аснове якой Канстанцінопаль быў пабудаваны, несла на сабе адціскзашчаснага завядання. Перавезшы ў сваю сталіцу антычныя статуі, карціны,абяліскі і творы мастацтва, высакародны заснавальнік даказаў, што ў яго час ужоне было геніяў, здольных стварыць падобнае. Імператр, па загаду каторага свет іасабліва Рым былі абрабаваны, каб упрыгожыць Канстанцінопаль, можа быцьпараўнаным да распуснага юнака, які выкрадвае ўпрыгожванні матулі, каб потымпадарыць іх сваёй легкадумнай палюбоўніцы, і на якой гэтыя ўпрыгожванні будуцьвыглядаць недарэчы.
Ужо ў 324 годзе,калі Канстанцінопаль толькі ператварыўся са сціплай Візантыі ў раскошнуюімператарскую сталіцу, ня гледзячы на яго вывезенае з другіх краін хараство, зсамога свайго нараджэння, як мы ўжо адзначылі, насіў адбітак хуткага змарнення– выкліканага ўнутранымі прычынамі – якім быў адзначаны і увесь цывілізаванысвет, у тую пару абмежаваны тэрыторыяй Рымскай імперыі. І патрабавалася толькінекалькі стагоддзяў на здзейсненне гэтых прадвесцяў заняпада.
У 1080 годзеАляксей Комнін узайшоў на імператарскі прастол, і такім чынам быў абвешчанымуладаром Канстанцінопаля, усіх валасцей і падуласных тэрыторый. Але спакойнымжыццё магло быць толькі ў самім Канстанцінопалі – за яго межамі землі пастаяннацярпелі набегі скіфаў і венграў. Можна зрабіць меркаванне, што адыходзіцьдалёка ад Канстанцінопаля было небяспечна. Нам вядома, што імператрыцаПульхерыя пабудавала царкву святой Дзевы Марыі як мага далей ад гарадскіхваротаў, каб варожыя крыкі варвараў не перабівалі здейснення рэлігіёзныхабрадаў, па той жа прычыне кіруючы імператар пабудаваў сабе палац у тым жараёне.
Аляксей Комінадносіўся да таго тыпу самадзержцаў, хто хучэй карыстаўся вынікамі багацця імагутнасці сваіх прашчураў, чым тымі нязначнымі астаткамі, якія перайшлі дамаладога пакалення. Хоць ён і лічыўся імператарам, але на самой справе ённагадваў напалову здохлага каня, які ўжо не мае сіл карыстацца сваімі нагамі, інад якім кружацца вароны і ястрабы. Такім жа чынам, ён ужо не мог кіравацьраздробленымі правінцыямі імперыі.
Розныя ворагіатакавалі імперыю з розных бакоў, некаторыя з іх дабіваліся поспехаў, іншыябылі не настолькі шчаслівымі. Для шматлікіх народаў, з каторымі ён быў уварожых адносінах, будзь то франкі з захаду, туркаі наступаючыя з усходу,вялізарныя колькасцяі полаўцаў і скіфаў выпускаючых цьму стрэлаў з поўначы,сарацыны, ці плямёнаў на каторыя яны былі падзеляны, выхадцы з поўдня – дляўсіх грэчаская імперыя была спакусай. Кожны з гэтых народаў меў свае ўласныяметады вядзення вайны, а таксама свае баявыя манёўры. Але няшчсныя людзігрэчаскай імперыі, ці рымляне, як іх тады яшчэ называлі, былі самымі слабымі,няўмелымі і баязлівымі, каго толькі можна было ўявіць на полі бітвы. Імператарлічыў сябе шчаслівым, калі яму ўдавалася вясці абараняльную вайну па прынцыпупроцівавагі, выкарыстоўвая скіфаў, каб абараніцца ад туркаў, ці выкарыстоувая ітых і другіх, каб адкінуць назад лютых франкаў, каторых Пётр Пустэльнік у часыАляксея канчаткова развар’яціў ідэяй крыжацкіх паходаў.
Наш аповедраспачынаецца ў сталіцы Усходняй імперыі на месцы, якое называецца Залатыміваротамі Канстанцінопаля, і трэба зазначыць, што гэты пышны эпітэт быў выбранымне бяз прычыны, як таго можна было б чакаць ад мудрагелістай мовы грэкаў, якіяўзносілі і сябе, і сваю архітэктуру і свае манументы.
Феадосій, якогапразвалі Вялікім, значна перабудаваў і аднавіў моцныя і на выгляд непахісныясцены, акружваючыя Канстанцінопаль. Трыўмфальная арка, упрыгожаная архітэктурайлепшых, хоць ужо і заняпалых часоў, служыла адначасова варотамі, праз каторыяпутнікі траплялі ў горад. На версе аркі размяшчалася статуя Перамогі, багіні,якая на полі бітваў не раз схіляла шалі на карысць Феадосію. І паколькі ўмайстра не хапала густу, ён вырашыў замясціць гэты недахоп раскошай – усенадпісы на арцы былі ўпрыгожаны залатымі арнаментамі, што і паслужыла нагодайда назвы, якую народ даў гэтай канструкцыі. Статуі, вырабленыя ў даўнія і большшчаслівыя часы мастацтва, выглядвалі са сцен і не вельмі добра спалучаліся састылем тых самых сценаў. Пазнейшыя па часе ўпрыгожванні Залатых варотаўвыглядалі недарэчы ў тую пару, аб якой ідзе гаворка, разам з ліслівымінадпісамі гаварыўшымі, што дзякуючы мячу Феадосія “перамога вярнулася ў горад”і наступіў “вечны мір”: на арцы было ўстаноўлена некалькі прылад для кіданнявялікіх дроцікаў, і тое што першапачаткова было запланавана як архітэктурнаеаздабленне, магло прымяняцца ў той час для мэтаў абароны.
Быў вячэрні час,і халаднаваты, асвяжаючы марскі ветрык запрашаў усіх прахожых, канечне калі яныне спяшаліся па сваіх важных справам, запаволіць шаг і кінуць погляд нарамантычны выгляд гарадскіх варотаў, а таксама на разнастайныя цікавыя творымастацтва і маляўнічыя краявіды, даступныя як для жыхароў горада, так і дляпадарожнікаў. Уражанне, якое па задуме павінен быў рабіць Канстанцінопаль натакіх падарожнікаў, як крыжакі з захаду, апісваецца старажытным французскімлетапісцам, які прысутнічаў пры асадзе, што адбылася ў 1203 годзе. “Калі мынаблізіліся, — піша ён, — то на адлегласці ў тры лігі ад нейкага абацтва пераднамі адкрылася панарама Канстанцінопаля. Там было мноства караблёў і галер,стаяўшых на якары. І было многа люду, хто да гэтай пары ніколі не бываў у гэтаймясцовасці, і яны не маглі адарваць вачэй ад горада. І яны былі здзіўлены, штобыў такі горад на гэтым цудоўным свеце, і яны нястомна глядзелі і не маглінаглядзецца на высокія сцены і вежы, якія акружвалі той горад, і на багатыяпалацы і на велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, што было бцяжка паверыць, калі б ніхто не бачыў сваімі вачамі гэты горад – горад-царсярод другіх гарадоў. І сярод гэтай шматлікасці людзей не было ніводнагахрабрага сэрца, якое не здрыганулася б перад магутнасцю Канстанцінопаля.
— “А затыммногія з таго натоўпу людзей вырашылі паглядзець, на ўнутранае ўбранне горада,на багатыя палацы і велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, іна раскошу палацаў, з якой ні адзін горад на свеце не мог параўнацца. І зусімне мае сэнсу гаварыць аб святынях – іх там столькі, колькі ва ўсіх астатніхкраінах свету ўзятых разам.
І ўсё ж быў адзінчалавек, які паказваў больш цікавасці, чым можна чакаць ад ураджэнца горада, іхто кідаў хуткія і здзіўленыя погляды на мясцовыя рэдкасці, дэманстраваўшыя,што яго ўяўленне было ўражана краявідамі, новымі і адрознымі ад тых, што ёнведаў. Выгляд гэтага чалавека гаварыў аб тым, што ён быў падарожнікам і належыўда ваеннага саслоўя, і які б выпадак ні прывёў яго да Залатых варотаў, і якоестановішча не занімаў бы ён пры імператарскім двары, яго твар сведчыў, што самён нарадзіўся далёка ад грэчаскай метраполіі.
Гэтаму маладомучалавеку было на выгляд каля дваццаці двух гадоў, у яго была зграбная,атлетычная фігура, якасць, якую жыхары Канстанцінопаля разумелі вельмі добра, –самі актыўныя ўдзельнікі спартыўных гульняў, якія і пазнаёмілі іх засаблівасцямі чалавечага цела, і дзе, сярод грамадзян Канстанцінопаля,сустракаліся выдатнейшыя прадстаўнікі чалавецтва. Але яны, як правіла, не былітакімі высокімі, як гэты чужаземец, што стаяў ля Залатых варотаў. Ягопранізлівыя блакітныя вочы і светлыя валасы, што выбіваліся з пад лёгкага,аздобленага срэбрам шлема, які быў упрыгожаны грэбнем у форме дракона,разявіўшага сваю жудасную пашчу, а таксама вельмі светлая скура сведчылі абтым, што ён нарадзіўся на поўначы. Яго прыгажосць – хоць ён і меў цудоўны тварі фігуру – не надавала яму рыс жаноцкасці. Ад гэтага яго выратоўвала фізічнаясіла і той дух самаупэўненасці і самавалодання, з якім ён аглядваў акружаючыяяго цуды – без таго выяўлення глупства, якое характэрызуе людзей нявопытных іабмежаваных. Наадварот, ён выглядаў як чалавек глыбокага розума, які хуткаўвабіраў новую інфармацыю, чалавек які не ленаваўся аналізаваць абставіны, якіяён зразумеў не да канца, ці магчыма зразумеў няправільна. Гэта праяўленневострага розуму і інтэлекта прыцягвала да гэтага варвара ўвагу прахожых, якіяздзіўляліся, што дзікун з нейкага незнаёмага ці далёкага кутка свету мог мецьтакі высакародны твар, які сведчыў аб думках узвышаных, і паважалі яго засамавалоданне, з якім ён успрымаў рэчы, звычаі, раскошу – нават абвыкарыстоўванні якіх ён ніколі не ведаў.
Адзёжа юнакапрадстаўляла сабой сумесь пышнасці і і нейкай дамскай вытанчанасці, штодазваляла вопытным назіральнікам вызначыць краіну яго паходжання, а таксама ягопрафесію. Мы ўжо апісалі яго вычварны шлём з грэбнем, які адразу выдаваў у імвандроўніка, да гэтага чытачу неабходна яшчэ дадаць невялікую кірасу, цісрэбраны нагруднік, такі маленькі, што яго было яўна недастаткова, каб прыкрыцьшырокія грудзі юнака, і ён выкарыстоўваўся, як відаць, больш для упрыгожвання,чым для абароны. Не заставалася ні якай надзеі, што гэты багаты нагруднік зможавыканаць сваю функцыю і ўберагчы грудзі, якія ён часткова засланяў, ад меткакінутага дроціка ці стралы з цвердым наканечнікам.
З яго плечзвісала нешта, нагадваючае скуру мядзведзя, але пры больш блізкім разглядзестанавілася ясна, што гэта была толькі выдатная імітацыя мары паляўнічага – плашчвыраблены вельмі ўмела з моцных шаўковых нітак так, каб на невялікай адлегласцівыглядаць як скура звера. На левым баку незнаёмца ў ножнах, упрыгожаныхслановай косткай і золатам, вісела лёгкая крывая шабля, падобная да турэцкай.Багата аздоблены эфес гэтай шаблі здаваўся надзвычайна маленькім для шырокайрукі гэтага Геракла, апранутага на такі мудрагелісты манер. Пурпурная, шчыльнаяда цела адзёжа даходзіла салдату толькі да калена, унізе ногі былі голымі, а адпадышваў да лытак яны былі пераплецены рамяшкамі сандаляў. Рамяшкі былізамацаваны залатой манетай з вобразам кіруючага імператара, якую юнаквакарыстоўваў замест спражкі.
Але была ўмаладога варвара і зброя, якая больш падыходзіла яму па вялічыні, і якая была бзанадта вялікай для воіна з больш тонкай косцю – баявы тапор, выраблены ззакаленага жалеза, на ручцы, выкананай з цвёрдай пароды вяза, абпрацаванагалатунню, а шматлікія пласцінкі і кольцы, ўціснутыя ў ручку, моцна змацоўвалідраўляную і сталёвую часткі. Тапор складаўся з двух вострых лёзаў, глядзеўшых урозныя бакі, з вострай пікай пасярэдзіне. Стальная частка тапара – ляза і піка– блішчэла як люстэрка; і хоць вялічэзны памер зброі мог бы паказаццанепад'емным для меньш моцнага чалавека, юнак нёс яе з такой лёгкасцю, як быццамяна важыла не больш за пушынку.
Гэты тапор моглічыцца прыкладам збройнага мастацтва, ён быў такім ураўнаважаным, штокарыстацца ім у пабоішчы, ці несці яго было лягчэй, чым казалася на першыпогляд.
Нават тое, штовоін меў пры сабе зброю, даказвала, што ён быў не тутэйшым. Грэкі былі людзьміцывілізаванымі і ніколі не насілі зброю ў мірныя часы, за выключэннем тых, хтознаходзіўся на ваеннай службе, і каго абавязвалі заўсёды быць узброенымі. Гэтыхваенных было вельмі проста адрозніць ад мірных грамадзян. Прахожыя паглядваліса страхам і непрыхільнасцю на чужаніна, лічачы, што ён быў вагарам – імя, катораенасілі варвары з асабістай ахраны імператара.
Каб замясціцьнедахоп смеласці сярод сваіх падданых, а таксама каб набыць воінаў, якія бцалкам залежылі ад імператара, грэчаскія манархі на працягу многіх стагоддзяўзвярталіся да паслуг наёмнікаў. Дзякуючы жорсткай дысцыпліне і непарушальнайвернасці, якія спалучаліся з фізічнай сілай, іх колькасці было дастаткова нетолькі, каб абараніць імператарскую асобу ад здрадніцкага замаху на жыццё, алеі каб падавіць мяцеж, канечне, калі ён не падтрымлівалася вялікімі ваеннымісіламі. Па гэтай прычыне плацілі ім вельмі шчодра, а іх палажэнне і заслужанаярэпутацыя, як людзей доблесных, забяспечвалі іх павагай сярод народу, які, восьужо на працягу некалькіх стагоддзяў, не мог пахвастацца такой жа рэпутацыяй. Ітак як яны былі чужынцамі і знаходзіліся на прывілеяванай службе, імпрыходзілася час ад часу ўдзельнічаць у падазроных і не вельмі папулярных сяроднарода прадпрыемствах – людзі адносіліся да гэтых наёмнікаў з антыпатыяй, і ўтой жа час так моцна іх баяліся, што суровыя чужынцы зусім не клапаціліся абуражанні, якое яны рабілі на жыхароў Канстанцінопаля. Іх гарадское адзенне іваенная амуніцыя, вельмі раскошныя, нават занадта яркія, як мы ўжо апісвалі, значнаадрозніваліся ад той вопраткі, якую варагі насілі ў родных лясах. Але калі іхпаслугі патрабаваліся за межамі горада, то прадстаўнікі гэтага выбранага войскакарысталіся амуніцыяй, якая больш нагадвала тую, да якой яны прывыклі на сваёйрадзіме, не такую багатую, але куды больш смяротную і зручную для поля бітвы.
Войска варагаў (тэрмін, які, згодна з аднам тлумачэннем, прымяняўся да варвараў увогуле) у тыяраннія часы існавання імперыі складалася з вандроўнікаў і піратаў, выхадцаў зпоўначы, чыя прага прыгод і пагарда небяспекі, роўных каторым яшчэ не існавалаў гісторыі чалавецтва, уцягвалі іх бараздзіць бяскрайні акіян. Пірацтва,-- якадзначае Гібон у сваёй звычайнай манеры, — была для скандынаўскіх юнакоўзаняткам, рамяством, крыніцай славы і праяўленнем сілы духа. Стомленыя суровымкліматам і абмяжоўваючымі свабоду звычаямі сваёй краіны, яны ўставалі з-забанкетнага стала, хваталі сваю зброю, дудзелі ў рог, падымаліся на караблі іадпраўляліся на пошукі зямель, якія можна было б абрабаваць, альбо дзе можнабыло б пасяліцца.
ЗаваяваннеФранцыі і Англіі гэтымі дзікімі валадарамі мора, як іх называлі, прытупілаўспаміны аб іншых заваёўніках з поўначы, якія яшчэ задоўга да часоў Комніна,рабілі свае набегі і дабіраліся да самога Канстанцінопаля і на свае вочы бачыліраскошу і слабасць грэчаскай імперыі. Некаторыя пракладвалі сабе дарогу празшырокія прасторы Расіі, іншыя плавалі па міжземнамор’ю на “марскіх змеях” – такяны называлі свае піратскія караблі. Імператары, да смерці перапужаныяз’яўленнем гэтых мужных жыхароў марозных шырот, прыбягалі да звычайнай палітыкібагатага і мірнага народа – плацілі золотам за сталю іх мячоў, і такім чынамнабывалі войска прыспешнікаў больш храбрых, нават, за знакамітую Прэтарыанскуюгвардыю Рыма, і паколькі колькасць іх была меньшай, яны вызначалісянепарушальнай адданасцю сваім новым гаспадарам. Але ў пазнейшыя часы імперыідля імператараў станавілася ўсё больш складаным набываць воінаў для сваіхвыбраных войскаў, так як уражэнцы поўначы цяпер у значнай ступені адрынуліпіратства і вандроўныя ідэі, якія вабіл іх прашчураў ад праліва Ельсіноры даСэстаса і Абідоса. Па гэтай прычыне войскам варагаў было наканавана выміранне,ці папаўненне меньш цэнным чалавечым матэрыялам, калі б Нарманскае заваяванне,адбыўшаеся на далёкім-далёкім захадзе, не паслала на дапамогу Комніну вялікуюколькасць абяздоленых жыхароў вострава Брытаніі, і асабліва Англіі, якіяпапоўнілі рады гэтага выбранага войска. На самой справе яны былі англа-саксамі,але пры заблытаных уяўленнях аб геаграфіі, панаваўшых пры Канстанцінопальскімдвары, іх называлі англа-датчанамі, так як краіна іх паходжання суадносілася састаражытнай Фулай, тэрыторыя, на самой справе, адпавядаўшая архіпелагуШетландскіх востраваў і востраваў Оркні, а па ўяўленням грэкаў яна ахоплівалаДанію альбо Брытанію. Эмігранты, тым не меньш, размаўлялі на мове, якая невельмі адрознівалася ад мовы вагараў, і з гатоўнасцю прынялі імя, якоенапамінала ім аб іх няшчаснай долі і адным значэннем каторага было выгнаннік.За выключэннем аднаго ці двух камандзіраў, заслужваючых высачайшага даверу, якіхімператар выбіраў з ліку мясцовага насельніцтва, варагаў узглаўлялі іх землякі,і так як яны мелі столькі прывілеяў і час ад часу папаўняліся людьмі з сваёйкраіны, такімі як крыжакі, пілігрымы ці проста незадаволенымі бацькаўшчынай,гэта войска праіснавала да апошніх часоў грэчаскай імперыі, захаваўшы не толькісваю родную мову, але і непахісную вернасць і неаслабны баявы дух, якіхарактэрызаваў іх бацькоў.
Гэты нарысадносна гвардыі варагаў з’яўляецца строга гістарычным і можа быць падцьвержанымвізантыйскімі гісторыкамі, большасць з каторых, як і Віллардуен, што апісаўузяцце Канстанцінопаля франкамі і венецыянцамі, неаднакратна узгадваў аб гэтымшаноўным і адзіным у сваім родзе войску англічан, складаўшых наёмную ахову прыгрэчаскіх імператарах.
Такім чынам,растлумачыўшы, як прадстаўнік браціі варагаў мог аказацца ля Залатых Варотаў,мы можам працягваць нашу гісторыю.
І не так ужонезвычайна, што прахожыя паглядвалі на салдата з гвардыі імператара з некаторайдоляй цікавасці. Можна меркаваць, што зыходзячы з іх дэлікатнай місіі, шчыльныязносіны з мясцовым насельніцтвам не дапускаліся, і акрамя таго варагам іншы разпрыходзілася выконваць функцыі паліцыі, што выклікала больш жаху, чым народнайлюбові. Боль за тое яны ведалі, што іх шчодрае ўзнагароджанне, багатаеабмундзіраванне і блізкасць да імператарскай асобы выклікалі зайздрасць войнаўіншых атрадаў. Па гэтай прычыне яны стараліся трымацца бліжэй да сваіх казармаўі пакідалі іх вельмі рэдка, ці калі ім даручалі заданне дзяржаўнай важнасці.
Так, становіццазразумела, што такія цікаўныя людзі як грэкі, не ленаваліся глядзець ва ўсевочы на чужынца, які то таптаўся на адным месцы, то пачынаў хадзіць туды-сюды,як быццам не мог адшукаць месца, якое яму было вельмі патрэбна, ці размінуўся зчалавекам, з якім павінен быў сустрэцца – з уласцівай ім вынаходлівасцюпрахожыя знаходзілі тысячы разнастайных супярэчлівых прычын.
– Паглядзі,вараг! – сказаў адзін грамадзянін другому. – І думаецца мне, па службовымабавязкам. Слухай, што я табе скажу на вуха...
– І ў чым,ты думаеш, заключаецца яго місія? – запытаўся суразмоўнік, каторамуадрасавалася гэта інфармацыя.
– Богі ібагіні! Ты думаеш я ведаю адказ? Магчыма ён разведвае, што людзі гавораць абімператары,-- адазваўся канстанцінопальскі аматар плётак.
– Не, непахожа на тое, – адзначыў запытаўшы. – Гэтыя варагі не размаўляюць на нашаймове і не вельмі падыходзяць для гэтых мэтаў, сярод іх няма людзей, якія б меліхоць нейкае ўяуленне аб мове грэкаў. Не думаю, што імператар наняў бы шпіёна,які не разумее мовы краіны.
– Але жкалі ўявіць, што сярод гэтых дзікіх салдатаў існуюць тыя, хто валодае амальусімі мовамі, як гавораць людзі, — адказаў палітык, — то трэба прызнаць, штояны выдатна падыходзяць для падслухвання і перадачы інфармацыі, і нікому ўгалаву не прыйдзе падазраваць іх.
– Можа яноі праўда, – адказаў яго сябар, — і так як мы ясна разглядзелі лісіныя лапы,выглядваючыя з пад авечай, ці, калі так можна сказаць у гэтым выпадку,мядзвежай скуры, не было б лепей для нас хуценька разыйсціся па дамам, пакульнас не абвінавацілі ў зняважанні варажскай гвардыі?

Творчыкаментар
Тэорыя перакладуз’яўляецца адной з самых галоўных дысцыплін у працэсе працы перакладчыка. Кожныдзень перакладчык сустракаецца з праблемай выбару спосабу пераклада дзелянайбольш адэкватнай перадачы паведамлення, стылістычнай афарбоўкі,эмацыянальных асаблівасцей тэксту. Для таго, каб якасна зрабіць пераклад,перакладчык павінен мець як глыбокія веды ў галіне тэорыі перакладу, так іфундаментальныя практычныя навыкі. Пераклад можна разгледзець як адлюстраваннесацыяльнага свету, як сацыяльна дэтэрмініраваны камунікатыўны працэс і яксацыяльную норму перакладчыцкай дзейнасці.
Мастацкімперакладам называецца пераклад твораў мастацкай літаратуры. Такія творы супрацьпастаўляюцца іншым, таму што ў іх вядучай з’яўляеццамастацка-эстэтычная функцыя ці паэтычная камунікатыўная функцыя. На чале з рознымі мэтамі ў творах мастацкай літаратурыасноўнай з’яўляецца дасягненне акрэсленага эстэтычнага ўздзеяння, стварэннемастацкага вобразу. Асноўнымадрозненнем мастацкага перакладу ад іншых відаў пераклада з’яўляеццапрыналежнасць тэксту перакладу да твораў перакладчыцкай мовы, якая мае мастацкую вартасць. Такім чынам, мастацкі пераклад – гэтаразнавіднасць перакладчыцкай дзейснасці, асноўная задача якой заключаецца ўаднаўленні на мове перакладу моўнага твора, які можа ўздзейнічаць на атрымальніка інфармацыі ў мастацка-эстэтычнымнакірунку. Дзеля мастацкага перакладу характэрны адхіленні ад максімальнамагчамай сэнсавай дакладнасці, з мэтай забяспечыць мастацкасць пераклада.
Адпаведна сваймусветаўспрыманню перакладчык адлюстроўвае мастацкую рэчаіснаць выбранага імтвора. У мастацкім перакладзе можна выдзеліць некалькі падтыпаў пераклада, якіязалежаць ад прыналежнасці арыгінала да адпаведнага жанру мастацкай літаратуры.У якасці прыклада можна прывесці пераклад паэзіі, пераклад п’ес, перакладсатырычных твораў, пераклад мастацкай прозы і г. д.
Для стварэннямаксімальна якаснага перакладу перакладчык павінен мець здольнасць супастаўляцьтэкст перакладу з арыгіналам, знаходзіць і папраўляць магчымыя памылкі, уносіцьпатрэбныя змены па ходу дзеяння.
Як і любы іншыспецыяліст, кваліфікаваны перакладчык павінен валодаць прафесіянальнайкампетэнцыяй. Ад гэтяга залежыць, у асноўным, выбар перакладу. Перакладчыцкаякампетэнцыя ўяўляе сабой адметнае “перакладчыцкае” валоданне абедзвюма мовамі,здольнасць да “перакладчыцкай” інтэрпрытацыі зыходнага тэксту (г. зн. бачаннеяго вачыма носьбіта іншай мовы і іншай культуры), валоданне тэхнікай перакладу( г. зн. сукупнасць працэдур, якія забяспечваюць адэкватнае ўзнаўленнеарыгінала, маючы на ўвазе мадыфікацыі, неабходныя для паспяховага пераадолення“культурнага” бар’ера), валоданне нормамі мовы перакладу, валоданнеперакладчыцкімі нормамі, якія акрэсліваюць выбар стратэгіі перакладу, веданненорм дадзенага стылю і жанру тэксту, пэўны мінімум “фонавых ведаў”, неабходныхдля адэкватнай інтэрпрытацыі зыходнага тэксту, а менавіта тое, што завецца“валоданнем прадмета”, неабходнага для паспяховага перакладу ў рамках спецыялізацыіперакладчыка.
Мастацкі перакладзмяшчае ў сабе як свабоду для выбару спосабу перакладу і раскрыццё свайголітаратурна-перакладчыцкага таленту, так і шмат цяжкасцей, якія выяўляюцца прыперакладзе арыгінальных тэкстаў. Асабліва гэта адносіцца да тых твораў, якіябылі напісаны не адзін век таму. Адна са складанасцей пры перакладзе такіхтэкстаў звязана з тым, што ў розныя эпохі людзі мелі розныя светаўспрыманні,кожны з іх па-свойму апісваў і трактаваў навакольны свет і ўсе падзеі, якіяадбываліся ў тыя часы. Былі б гэта ваенныя баталіі ці палітычныя супярэчнасцірозных слаёў насельніцтва. Нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя складанасці трэбавырашаць на фоне культурных і моўных адрозненняў дзвюх краін, дзвюх сістэмкаштоўнасцей.
У творчай частцысваёй дыпломнай работы я зрабіла пераклад адрэзка з гістарычнага рамана«Мой кузэн граф Роберт парыжскі». Аноўнай мэтай, якой я кіраваласяпры перакладзе, была дакладнасць, адэкватнасць і максімальная блізкасць датэксту арыгінала.
Пры перакладзегэтага адрэзка тэкста я сутыкнулася са шматлікімі праблемамі. Ні для каго несакрэт, што творы Вальтара Скота вызначаюцца асабістым стылем. Трэба адзначыць,што праблема якаснага перакладу твораў Скота ўзнікла адмаль адразу пасляз'яўлення яго твораў, так як яны набылі вялізарную папулярнасць. Як ўжо зазначаласяў дадзенай дыпломнай рабоце, яго творамі захапляліся людзі вялікага розуму 19стагоддзя, і іх цікавіла пытанне аб перанясенні гістарычнага каларыту. Гэта трэбабыло рабіць асцярожна, каб у чытыча заставалася ўяўленне аб гістарычнай эпохе імове той эпохі, і ў той жа час каб твор не выглядаў занадта архаізаваным інезразумелым для чытача.
Асноўная задачапры перакладзе дадзеных тэкстаў – дабіцца максімальна блізкага перакладу,прытрымліваючыся пры гэтым норм перакладу і захоўваючы стылістыку аўтараарыгінальнага тэксту. Трэба адзначыць, што зыходны тэксты вылучаецца багаццеммовы (аўтар выкарастоўвае шмат прыметнікаў, жарганізмаў, фразеалагізмаў,прыказак і прымавак). Ён ужывае мноства старажытных і архаізаваных словаў, атаксама словаў, якія ўжываліся ў той час у іншым значэнні, што надае дадатковыяцяжкасці. Акрамя таго сказы Скота вельмі доўгія і іншы раз мне было даволіскладана зразумець сэнс і прыходзілася аналізаваць слова за словам, шукаць услоўніках дадатковыя і рэдкія значэнні. У той жа час ён выкарыстоўвае шматстаражытных геаграфічных назв і імён гістарычных асоб, якія трэба перакладацьправільна, у адпаведнасці з прынятымі нормамі. У гэтым мне дапамагаліразнастайныя слоўнікі.
Я не здолелазнайсці значэння Valley of Orez. Так як у кнізе ўпаміналася, штогаворка ідзе аб казачных персанажах, я зрабіла вывад, што гэта таксама казачнаярэалія, і яна не адпавядае якой бы та ні была геаграфічнай назве. Я простаперадала яе транслітарацыяй, як даліна Орэц.
Але былі ў творыі другія геаграфічныя назвы, якія абазначалі не казачныя рэаліі, а сапраўдныя,якія ўжо перасталі існаваць, альбо абазначалі краіны, ці часткі свету, якія ўнаш час называюцца па-іншаму.
Scythians – скіфы, прадстаўнікіплемені, жыўшага ў Паўночным Прычарнамор’і. Дагадацца аб значэнні слова было нескладана, але, дзякуючы гэтаму перакладу, я вывучыла многа новага аб гэтымнародзе.
Cumans – полаўцы, у еўрапейскіх івізантыйскіх крыніцах куманы, цюркамоўны вандроўны народ.
Saracens – сарацыны, тэрмін, які ўСярэднія вякі, еўрапейцы ўжывалі, гаворачы аб усіх, хто іспаведаваў іслам.
Franks – франкі, групазаходненямецкіх плямёнаў, якія аб’ядналіся ў плямённы саюз. У візантыйскайтрадыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.
Alexius Comnius – Яляксей Комнін, візантыйскіімператар
Peter the Нermit – Пётар Пустэльнік, аскет, якомупрыпісваюць арганізацыю першага крыжацкага пахода.
Theodosius the Great – Феадосій Вялікі, рымскі імператар,апошні правіцель адзінай Рымскай імперыі перад яе канчатковым падзелам.
Пры перакладзепатрэбна было ўлічваць разыходжанне асаблівасцяў і норм мастацкага стылю ўбеларускай і англійскай мовах. Напрыклад, пры адсутнасці поўнай адпаведнасціпаняццяў у беларускай мове прыходзілася выкарыстоўваць апісальны пераклад ціпадбіраць найбольш блізкія па сэнсу сінонімы.
Акрамя таго, прыперакладзе дадзеных тэкстаў мне прыйшлося звярнуцца да шматлікасных граматычныхі лексічных трансфармацый, неабходнасць якіх была абумоўлена адрозненнямі ўграматычным і лексічным ладзе розных моў. Так граматычныя трансфармацыіабумоўлены адсутнасцю той ці іншай катэгорыі ці канструкцыі ці іх частковаенесупадзенне ў абедзвух мовах. У час перакладу прыходзілася выкарыстоўвацьперастаноўку членаў сказа, па прычыне несупадзення і разыходжання будоўлі сказуў мове арыгінала і перакладу. У большасці выпадкаў такія перастаноўкі былівынікам таго, што ў беларускай мове камунікатыўны цэнтр выказвання знаходзіццау канцы сказа, а ў англійскай – у пачатку. Звычайна такія трансфармацыі таксамамаюць дачыненне да трансфармацый іншага характару: замена моўных частак,змяненне формы слова і г.д.
Лексічныятрансфармацыі, якія я выкарыстоўвала пры перакладзе, былі выкліканы рознайспалучальнасцю, правіламі і традыцыямі выкарыстання, асаблівасцю функцый і спектрамзначэнняў слоў у абедзвух мовах. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся наступныятрансфармацыі: лексічнае дабаўленне, канкрэтызацыя, сэнсавае развіццё. Некалькіразоў дзеля больш дакладнай перадачы сэнсу сказа прыходзілася выкарыстоўвацьпрыём цэласнага пераўтварэння некаторых яго частак.
Выкарыстаннетрансфармацый пры перакладзе дапамагло мне як мага больш дакладней перадацьсэнс тэксту арыгіналу, прытрымліваючыся пры гэтым правіл і норм мовы перакладу.
Лексічныя іграматычныя трансфармацыі, выкарыстанныя пры перакладзе дадзеных твораў, працаз тэкстамі, якія маюць дачыненне да мастацкага стылю і веды ў галіне тэорыіперакладу і мастацкай літаратуры былі накіраваны на больш дакладную іадэкватную перадачу сэнсу і асаблівасцей мовы арыгінальных тэкстаў з захаваннемнорм мовы перакладу.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Экзистенциальная психология личности
Реферат Campaign Finance Essay Research Paper What We
Реферат Бродильная промышленность. Технологическое оборудование
Реферат Разработка МПС на базе КР580
Реферат Frankenstein Essay Essay Research Paper Frankenstein Essay
Реферат МЕТОДИЧЕСКИЕ РЕКОМЕНДАЦИИ Руководителям служб и функциональных подсистем РСЧС Ставропольского края по организации деятельности функциональных подсистем РСЧС (служб), министерств, ведомств и организаци
Реферат Ответственность государства за вред, причиненный гражданам - жертвам терроризма
Реферат Стратегия самофинансирования организации на примере ЗАО Прогресс
Реферат Life And Spirit Essay Research Paper Poetic
Реферат Кожевников Вадим Михайлович
Реферат Болезни надо предупреждать
Реферат Мені під час травневих днів...
Реферат Основы лизинговых операций
Реферат Оцінка конкурентоспроможності ПП фірма КВІЛТ
Реферат Гражданская оборона Чехословакия