Реферат по предмету "Геология"


Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада

Міністэрства адукацыі РэспублікіБеларусь
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫУНІВЕРСІТЭТ
Кафедра энергазберажэння, гідраўлікіі цеплатэхнікі
КУРСАВАЯ РАБОТА
НА ТЭМУ
РАЗЛІК АБ’ЕМНАГА ГІДРАЎЛІЧНАГАПРЫВОДА
Выканаў студэнт
3 курса
факультэта ТТЛП
спецыяльнасці МОЛК-6
Iвасюта В.В.
Праверыў: Пятровіч А.В.
МІНСК 2004

РЭФЕРАТ
Курсавая работа на тэму “Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада” складаецца з 39 лістоу машынапіснагатэксту, якая змяшчае 36 лістоу разлікова – поясняльнай запіскі, 3 лістаграфічнага матэрыялу: схема ушчыльнення поршня і штока, схема масленага бака,прынцыповая схема гідрапрывада, графічная характарыстыка гідрапрывада, помпа,напорны залатнік.
Гідрапрывод, разлік,гідрацыліндр, ушчыльненне, апаратура, трубапровад, помпа, характарыстыкаметалаёмкасц, шток, гідраулічная апаратура, характарыстыка помпы, плошча, скорасць, дросель, ККДз, вадкасць, энергія.
Курсавая работа на тэму “Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада” змяшчае разлік асноуых параметраугідрацыліндрау. Уякім па зададзеным карысным намаганні задаюцца суадносінамідыяметрау поршня і штока, знаходзяць плошчу, таушчыню сценкі і накрывак, вядуцьразлік гідрацыліндрау на трываласць. Знаходзяць сілы трэння пры ушчыльненнігумавымі кольцамі і шауронавымі манжэтамі. Вызначаюць агульнае ККДзгідрацыліндра.

УВОДЗІНЫ
Гідраўлічныя прыводы вельмі шырокавыкарыстоўваюцца для ажыццяўлення руху рабочых органаў разнастайных машын(будаўнічых, дарожных, пад’ёмна транспартных, сельскагаспадарчых, лясных ііншых), у станкабудаванні, авіяцыі, кавальска-прэсавым і іншым механічнымабсталяванні.
Шырокае яго распаўсюджанневызначаецца значнымі перавагамі пры параўнанні з іншымі прыводамі: магчымасцьатрымліваць вялікія сілы і круцячыя моманты пры адносна малых памерахгідрарухавіка: плаўнасць перамяшчэння і бесступеньчатае рэгуляванне скорасці ўвялікім дыяпазоне скарасцей; малая інэрцыйнасць; прастата ажыццяўленняпрамалінейных зваротна-па-ступальных рухаў і аўтаматычнага кіравання рабочыміорганамі; простая засцярога ад перагрузкі і высокая эксплуатацыйнаянадзейнасць.
Высокія кампановачныяўласцівасці гідраўлічных сістэм, якія заснаваны на канструкцыйнай незалежнасцізнаходжання асобных агрэгатаў, дазваляюць ствараць машыны, якія маюць высокуюпрадукцыйнасць, надзейнасць і малую матэрыялаёмістасць.
Аб’ёмны гідрапрыводскладаецца ў асноўным з помпы аб’ёмнага дзеяння, выканаўчага гідрарухавіка,агрэгатаў размеркавання вадкасці і кіравання засцярогі сістэмы ад перагрузак,ачысткі вадкасці, трубаправодаў. Некаторыя сістэмы ўключаюць дапаможныягідраагрэгаты: зваротныя клапаны, гідраўлічныя замкі, дзялільнікі патоку ііншыя.
Асновай помпавага аб’емнагагідрапрывада з’яуляецца помпа аб’емнага дзеяння, якая стварае энергію ціскурабочай вадкасці.
Гэта энергія пераутвараецца умеханічную работу з дапамогай аб’емнага гідрарухавіка, часцей за усегідрацыліндра. На практыцы у гідрапрывадах прымяняюцца пераважна шасцярончатыяці пластінчатыя помпыю.
У якасці сілавога выканаучагагідраагрэгата(гідрарухавіка) прымяняюць поршневыя гідрацыліндры з аднабаковым,двухбаковымі штокамі ці з дыферэнцыяльным поршнем.
Для кіравання выканаучымігідрарухавікамі прымяняюць кранавыя ці залатніковыя размеркавальнікі.Кіраваннеімі можа быць ручным, электрамагнітным, гідраулічным ці электрагідраулічным.Спосаб кіравання залежыць ад велічыні ціску у гідраулічнай сістэме, а таксаматыпу кіравання непасрэднага ці дыстанцыйнага.Калі у прывадзе некалькігідрацыліндрау і патрэбна забяспечыць іх паслядоуную работу, тады прымяняюцьнапорныя залатнікі, адін з якіх настройваецца на меншы ціск, а другі – набольшы. Калі патрэбна забяспечыць сінхронню работу гідрацыліндрау, тадыпрымяняюць механічныя сінхранізатары, аб’емнага ці дросельныя дзельнікі патоку.
Пры неабходнасці рэгуляванняскорасці руху выканаучых механізмау (штокау, гідрацыліндрау) у схемугідрапрывада уключаюць дроселі ці рэгулятары патоку.
Для прадухілення ад высокіхціскау, якія могуць узнікаць у гідрасістэме, неабходна уключыць засцерогальныклапан, які часцей за усе ставяць па лініі помпа – размеркавальнік, у бакавымадгалінаванні трубапровада. Калі потрэбна панізіць ціск на якім – небудзь участкусістэмы (у тым выпадку, калі ад адной помпы працуюць два гідрацыліндра прырозных цісках ) прымяняюць рэдукцыйны клапан.
Пры праетаванні аб’емнагагідрапрывада неабходна прымяняць серыйную гідраапаратуру і другое абсталяванне,якое выпускаецца нашай прамысловасцю.
У адпаведнасці з заданнем ісхемай гідрапрывода ў курсавой рабоце вырашаны наступныя задачы: вызначаныасноўныя памеры гідрацыліндра, выбрана рабочая вадкасць для гідрапрывода,падабрана ўся гідраўлічная апаратура, якая прыведзены на схеме дляпраектавання, разлічана трубаправодная сістэма гідрапрывода, страты ціску ў ейі зроблены папярэдні выбар помпы, зроблены аналіз існуючых спосабаў рэгуляванняскорасці руху выхаднога звяна гідрацыліндра, складзена прынцыпіяльнаягідраўлічная схема гідрапрывода ў адпаведнасці з абазначэннем гідраўлічнайапаратуры згодна з ЕСКД, разлічана і пабудавана рэгуліровачная характарыстыкагідрапрывода і зроблены канчатковы выбар помпы, разлічаны цеплавы рэжым работыгідрапрывода і вызначана металаемістасць.

1.Разлік гідрацыліндраў (ГЦ)
Гідраўлічныя рухавікіпрызначаны для пераутварэння энергіі ціску патоку рабочай вадкасці ў механічнуюэнергію руху выхаднога звяна (штока гідрацыліндра).
1.1 Разлік асноўныхпараметраў ГЦ
Асноўнымі параметрамігідрацыліндраў з'яўляюцца ўнутраны дыяметр цыліндра (дыяметр поршня) D, дыяметр штока d, рабочы ціск, ход поршня L.
Дыяметр поршня вызначаюць паформуле:
P=p×S                                                                                            (1.1)
дзе Р – зададзенае карыснаенамаганне, Н;
р – папярэдне прыняты ціск уГЦ, Па;
S – Эфектыўная (рабочая) плошча поршняпры рабочым ходзе (калі пераадольваецца зададзенае намаганне), м2.
Папярэдні ціск прымаецца зрада намінальных ціскаў па ДАСТ 12445 80: 1,6;2,5; 4,0; 6,3; 10,0; 12,5; 16,0;20,0; 25,0; 32,0; 40,0; 50,0; 63,0 МПа. Пры выбары ціску ўлічваюць велічынюпераадольваемага намагання. Пры Р1 = 9 кН прымаем р1=2.5
МПа… Р1=Р2, зн р1=р2
Велічыня эфектыўнай плошчы S залежыць ад канструкцыі ГЦ івызначаецца па адпаведных формулах: для ГЦ з аднабаковым штокам пры падачырабочай вадкасці ў поршневую поласць:
S=π D2/4 (т.ш. у нашым выпадку ГЦ з аднабаковыміштокамі).         (1.2)
Спачатку вылічваем плошчу s, а потым знаходзім значэнні D і d. Для разліку дыяметрау зададзімадносіны у залежнасці ад ціску: пры р
S1=Р1/р1=9000/250000000=0.0036м/>
D2 = (4*S)/π.                                                                                   (1.3)
D1=/>м.
d1=D1*0, 5=0.034 м;
S2=Р2/р2=0.0036м/>.
D2 =/>м.
d2=D2*0.5=0.034м.
Знойдзеныя з формул дыяметры D і d акругляюць да бліжэйшагастандартнага па ДАСТ 12447-8О.
Прымаем D1=D2=65 мм; d1=32 мм, d2=32мм;
3 умовы захавання падоўжнайустойлівасці штока суадносіны паміж ходам поршня L і яго дыяметрам D не павінны быць болей за 10, г.зн. (L/D)
L/D=105/65=1.6
3 улікам прынятых стандартныхдыяметраў D1, D2 і d1, d2 сапраўдны рабочы ціск р:
S1=S2= (3.14*0.065/>)/4=3.32*10-3 м2
рс=P1/S1=9*103/3.32*10-3=2.7МПа; (1.4)
1.2 Разлік гідрацыліндраў натрываласць
Разлікамі на трываласцьвызначаюць таўшчыню сценак ГЦ, таўшчыню накрывак (галовак) ГЦ, дыяметр шпілекці балтоў для мацавання накрывак.
Па нормах Дзяржтэхнадзора прыразліку ГЦ на трываласць абмяжоўваюцца ўлікам толькі сіл ад ціску вадкасці безуліку знешніх сіл.
Корпус ГЦ вырабляецца зрозных матэрыялаў, але часцей за ўсё са стальных труб ці паковак. Пры ціскурабочай вадкасці да 20 МПа прымяняюць стальныя трубы, пры ціску звыш 20 МПа-каваныя стальныя трубы. Штокі і поршні ГЦ вырабляюць са стальных паковак.
У залежнасці ад суадносінпаміж вонкавьм дыяметрам Dв і ўнутраным D цыліндры дзеляцца на таўстасценныя і танкасценныя. Калі (Dв/D)1,2 – да таўстасценных.
Таўшчыню сценкі δ танкасценнага ТЦ вызначаюць паформуле:
δ =PуD/(2,3[σ]- Pу)                                                                          (1.5)
дзе Ру – умоуныціск, роўны (1,2-1,3)Р ;
[σ] – дапушчальнае напружаннерасцягвання.
δ1 =Pу1D1/(2,3[σ]- Pу1)=3.375*106 *0.065/(2.3*90*106-3.375*106=1.1мм;
δ2=РУ2D2/(2.3[σ]-РУ2)= 3.375*106*0.065/(2.3*90*106-3.375*106=1.1 мм;
Да вызначаных па формуле(1.3) таўшчынь сценак ГЦ неабходна дабавіць прыпуск у (0,5-1)мм, які неабходнына апрацоўку ўнутранай паверхні цыліндра. З улікам гытага маем:
δ1 =2 мм; δ2=2 мм;

Вызначым вонкавыя дыяметры:
Dв1=D1+2δ1=65+2*2=69 мм;                                                                  (1.6)
Dв2=D2+2δ2=65+2*2=69 мм;                                                                (1.7)
Dв1/D1=1.06
Dв2/D2=1.06
Накрыўкі ГЦ звычайна бываюцьплоскімі ці сферычнылі. Плоскую накрыўку разлічваюць як плоскую круглуюпласціну, замацаваную па контуры і нагружаную раўнамерна размеркаванайнагрузкай. Таўшчыня такой накрыўкі вызначаецца па формуле:
δнакрыўкі=0,433D/>; (1.8)
δнакр1=0,433*65/>=5.5 мм;
δнакр2=0.433*65/>=5.5 мм;
Таўшчыня накрыўкі павіннабыць не менш за двайную таўшчыню сценкі цыліндра.
Пры замацаванні накрывак(галовак) цыліндраў балтамі ці шпількамі дыяметр апошніх вызначаецца з умовы іхтрываласці на разрыў. Пры гэтым для ГЦ штурхаючага дзеяння:
dб1=D1/>=65/>=3.9мм;                                      (1.9)

dб2=D2/>=65/>=3.9мм                               (1.10)
дзе 1.2- каэфіцыент, якіўлічвае нераўнамернасць папярэдняй зацяжкі балтоў ці шпілек; n — колькасцьбалтоў ці шпілек; [σp] — дапушчальнае напружанне разрыву(для сталі [σp]= (ІЗ0-150) МПа).
1.3 Ушчыльненне поршня іштока
Для прадухілення перацечак (атаксама страт) рабочай вадкасці, якая знаходзіцца ў ГЦ пад ціскам, праз зазорыў стыку двух нерухомых ці рухомых цвёрдых паверхняў (штока, поршня, гільзыцыліндра, накіравальнай для штока) неабходна прадугледзець ушчыльненні.Эканамічнасць і надзейнасць работы гідрапрывода залежыць ад абгрунтаванагавыбару тыпу і матэрыялу ўшчыльняльных прыстасаванняў.
Для ўшчыльнення поршня часцейза ўсё ўжываюць металічныя кольцы, адно з самых простых і даўгавечныхушчыльненняў. Матэрыялам для кольцаў служыць шэры чыгун ці бронза. Стыкікольцаў бываюць прамымі (пры р 20 МПа).
Форма папярочнага сячэннякольцаў — прамавугольная. Ступень герметычнасці залежыць ад колькасці кольцаў,якая прымаецца ў залежнасці ад рабочага ціску і дыяметра поршня. Пры D=65 мм іціску Р≈10МПа nкольцаў=3, а шырыня кольцаў b=4 мм. Адлегласцьпаміж кольцамі на герметычнасць ушчыльнення не ўплывае.
Сілу трэння металічныхкольцаў пры ўшчыльненні вызначаюць па формуле:
Ртр=πDb(npk+pc)fk                                                                                                                           (1.11)

дзе рк — кантактныціск кальца, які прымаецца роўньм 0,1-0,2 МПа;
рс — сапраўдны ціску гідрацыліндры; fk — каэфіцыенттрэння, роўны 0,07 пры скорасці больш за 0,1 м/с і 0,15 пры скорасці менш за 0,1м/с. Па дадзеных і разлічаных задання маем:
Ртр1,2=3,14*0.065*0.004*(3*0,15*106+2.7*106)6*0,15=385.7Н
Дзеля ўшчыльнення штокапрымаем манжэты U-падобнага профілю. Герметызацыя забяспечваецца кантактнайпаверхняй манжэты ў выніку яе дэфармацыі пры мантажы і ад дзеяння ціскувадкасці. Такія манжэты вырабляюцца са скуры, спецыяльных сартоў гумы,паліхлорвінілавага пластыфікату. Асноўныя размеры манжэт прыведзены ў дадатку9. Для дадзеных штокаў шырыня манжэт b прымецца роўнай 7мм.
Сіла трэння пры ўшчыльненні здапамогай манжэт U -падобнага профілю вызначаецца па формуле:
Ртр=πdb(pk+pc)f                                                                              (1.12)
дзе рс — сапраўдныціск рабочай вадкасці ў гідрацыліндры;
рк = (2-5) МПа –кантактны ціск, які ўзнікае пры мантажы ўшчыльнення;
f=0,1-0,13 — каэфіцыент трэння.
Ртр1,2=3,14*0.032*0.007*(2.7*106+3*106)*0,11=441Н
Ніжэй прыведзена схемаўшчыльнення.

/>
Мал.1
1.4 Вызначэнне агульнага ККДзгідрацыліндра
Агульны ККДз гідрацыліндравызначаецца па формуле
 ηц=ηаηгηм                                                                                                                                                  (1.13)
дзе ηц – аб’емны ККДз, велічыня якогазалежць ад тыпу ушчыльнення поршня (пры ўшчыльненні металічнымі кольцамі ηа =0,98-0,99); ηг — гідраўлічны ККДз, прымаем роўны 1(таму што скорасці руху вадкасці ў гідрацыліндрах вельмі малыя); ηм — механічны ККДз, які улічвае стратынамагання на пераадоленне сіл трэння пры ўшчыльненні поршня і штока.
Велічыня механічнага ККДзвызначаецца па формуле
ηм=Р/Раг                                                                                                                                                      (1.14)
дзе Р — зададзенае карыснаенамаганне; Раг – агульнае намаганне, якое вызначаецца па залежнасці:
Раг=Р+Ртр.п+Ртр.ш.                                                                                                                               (1.15)
дзе Ртр.п — сілатрэння пры ўшчыльненні поршня; Ртр.ш — сіла трэння пры ўшчыльненніштока.
Раг1,2=9000+385.7+441=9827кН
ηМ1,2=9000/9827=0.92
ηц1,2=0.98*1*0.92=0.9.
3 улікам знойдзенай велічынімеханічнага ККДз неабходна вызначыцьрабочы ціск у цыліндры, якім неабходнакарыстацца пры далейшых разліках:
Рц=Раг/S=Рс/ηм                                                                                (1.16)
Рц1,2=9827/0,00332=3МПа
дзе s- рабочая плошча роуная – 0.00332 м2.

2. ВЫБАР РАБОЧАЙ ВАДКАСТI
У гідрапрыводзе рабочаявадкасць з’яўляецца энерганосьбітам, дзякуючы якому ўстанаўліваецца сувязьпаміж помпай і гідрарухавіком (гідрацыліндрам). Акрамя гэтага рабочая вадкасцьзабяспечвае ахалоджванне пары трэння і адвод ад іх цяпла, а таксама змазкурухомых злементаў гідрапрывода. У час работы гідрапрывода на паверхнях, якіятруцца паміж сабой, ствараецца плёнка вадкасці, якая выключае магчымасцьпрамога кантакту слізготнай пары. Таму рабочая вадкасць павінна валодаць добрайзмазваючай здольнасцю, не павінна змяняць свой хімічны састаў пры эксплуатацыі,быць механічна чыстай, валодаць аптымальнай вязкасцю, якая забяспечвае малыяўцечкі і страты ціску на пераадольванне гідраўлічных супраціўленняў.
У гідрапрыводах прымяняюцьрабочыя вадкасці на нафтавай аснове, вадамасленыя эмульсіі, сумесі ісінтэтычныя вадкасці. Выбар тыпу рабочай вадкасці вызначаецца дыяпазонамрабочых тэмператур, ціскам у гідрасістэме, скарасцямі руху выхадных звенняўгідрарухавікоў, канструкцыйнымі матэрыяламі і матэрыя-ламі ўшчыльненняў,асаблівасцямі, эксплуатацыі (на адкрытым па-ветры ці ў закрытым памяшканні,умовамі захавання машын у час перарываў у рабоце, магчымасцю абваднення ізасмечвання рабо-чай вадкасці і г.д.).
Асноўным крытэрыем, яківызначае магчымасць прымянення вадкасці, з'яўляецца адпаведнасць вязкасцірабочаму ціску і тэмпературы эксплуатацыі гідрапрывода. Пры завышэнні значэннявязкасці павялічваюцца страты ціску; калі вязкасць недастатковая — павялічваюцца страты і перацечкі рабочай вадкасці.
З табліцы выбіраем масла I-20 з вязкасцю пры t=50/>С />=20мм/>/с, шчыльнасцю />=890 кг/м/>, тэмпература застывання- 20/>С, тэмпературайуспышкі 170/>С.
У адпаведнасці з зададзенайтэмпературай эксплуатацыі (t=50°С) рабочай вадкасці вызначаюць яе кінематычнуювязкасць па формуле:
ν= ν50*е-α(t-t0)                                                                                                                                            (2.1)
дзе α — паказчык ступені, які залежыць ад вадкасці(для маслаў α=0,025-0,035);
t — зададзеная тэмператураэксплуатацыі рабочай вадкасці ў °С.
Па дадзеных разлічваем:
ν=45*е-0,033*(50-50)=45 мм2/с
Шчыльнасць вадкасці прызададзенай тэмпературы вызначаецца па формуле:
ρt =ρ0/(1+α*(t-t0))                                                                                     (2.2)
дзе р0 — значэннешчыльнасці пры t=50°С; α — каэфіцыент тэмпературнага пашырэннявадкасці ( у сярэднім для мінеральных масел прымаецца 0,0007 (1/°С)).
ρt=890/(1+0,0007*(50-50))=890кг/м3

3 ПАДБОР ГIДРАУЛIЧНАЙ АПАРАТУРЫ
Гідраўлічная апаратура прызначанаў аб’ёмным гідрапрыводзе для змянення параметраў патоку рабочай вадкасці(ціску, расходу, напрамку руху вадкасці) ці для падтрымання іх зададзеныхпараметраў. Большая частка гідраапаратуры нармалізавана, што дазваляе прыпраектаванні выбіраць неабходныя гідраапараты, а не праектаваць іх.
Выбар ўсей гідраапаратуры(згодна са схемай гідрапрывода) праводзіцца па рабочым ціску цыліндра рц(вызначаны раней) і максімальнаму значэнню расходу вадкасці ў гідрацыліндры,які вызначаецца па залежнасці:
Qц=Vp*S/ηa                                                                                     (3.1)
дзе Vр — скорасць рабочага ходу поршнягідрацыліндра; S- рабочаяплошча поршня; ηа – аб’ёмны К.К.Д. гідрацыліндра, якіпрымаецца ў залежнасці, ад прынятага тыпу ўшчыльнення поршня.
Qц1=Qц2=0,094*3.32*10-3 /0,98 = 1.19*10-4 м3/c
Згодна з задачай пры агульнымкіраванні двума гідрацыліндрамі і паслядоунай іх работы разліковы расход будзероўны максімальнаму расходу аднаго з гідрацыліндраў:
Qц=Qц1+Qц2=2.38*10-4м3/c                                                             (3.2)
Выбар гідраапаратаў робім здапамогай тэхнічных характырыстак [2].
З дапамогай размеркавальнайапаратуры магчыма змяняць напрамак руху рабочай, вадкасці на розных участкахгідрасістэмы, а гэта значыць забяспечваць рабочы і халасты (зваротны) ходпоршня гідрацыліндра. Выбіраем залатніковы размеркавальнік з ручным кіраваннем Г74-22.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 20
Страты ціску, МПа 0.15
Страты вадкасці, см3/с1.67
Вага, кг 7
Умоунае абазначэннеразмеркавальнага устройства прыведзена на малюнку
/>
Мал. 2
Напорны залатнік прызначаны для забеспячэнняу гідрасістэме неабходнага ціску. Прымаем напорны залатнік БГ54-22.
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 5
Страты ціску, МПа 0,4
Вага, кг 1.6
Умоунае абазначэнне напорнагазалатніка прыведзена на малюнку

/>
Мал. 3
Дроселі прызначаны длярэгулявання скорасці руху выхаднога звяна гідрацыліндра. Выбіраем дросель Г77-32:
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 12.5
Вага, кг 2,5
Умоўнае абазначэнне дроселяпрыведзена на малюнку
/>
Мал. 4
Фільтры прызначаны ўгідрапрыводзе для ачысткі рабочай вадкасці ад механічных прымесей, якіятрапляюць у сістэму ці ў момант заліўкі ў бак, або з’яўляюцца ў ёй у часэксплуатацыі ў выглядзе прадуктаў зносу, карозіі і раскладання вадкасці іматэрыялаў, з якіх выраблены элементы гідрапрывода.
Выбіраем пласцінчаты фільтр 0.12Г41-13.

Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0,417
Страты ціску, МПа 0,1
Вага, кг 6,3
/>
Мал. 5
Умоўнае абазначэнне фільтрапрыведзена на малюнку
Засцерагальны клапанпрызначаны для абмежавання ціску ў гідрапрыводзе. Пры павелічэнні ціску данастроечнага клапана пачынае працаваць і частку вадкасці скідвае з гідраўлічнайсістэмы, што прыводзіць да памяншэння ціску.
Выбіраем засцерагальны клапанГ52-12:
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск, МПа 3
Страты ціску, МПа 0,2
Вага, кг 2,4
Умоўнае абазначэнне застерагальнагаклапана прыведзена на малюнку

/>
Мал. 6
Зваротные клапаны прызначаны длясвабоднага прапускання рабочай вадкасті у адным напрамку і для перакрыцця яеруху у зваротным напрамку. Прымаем зваротны клапан Г51-22
Тэхнічная характарыстыка
Расход, л/с 0.3
Ціск Мпа 20
Страты ціску, Мпа 0.2
Страты вадкасці см3/c 0.08
Маса, кг 1.5
Умоунае абазначэнне зваротнагаклапана прыведзена на малюнку
/>
Мал. 7

4. ВЫЗНАЧЭННЕ СТРАТ ВАДКАСТI I ПАДАЧЫ ПОМПЫ
Для таго, каб забяспечыць рухвыхаднога звяна гідрарухавіка (гідрацыліндра) ззададзенай скорасцю, неабходнавызначыць падачу помпы з улікам усіх стратрабочай вадкасні пры яе руху ад помпыда гідрарухавіка.
Велічыня падачы залежыць адсхемы ўключэння ў работу гідрарухавікоў. Пры паслядоўным іх ўключэнні янавызначаецца па гідрарухавіку з максімальным расходам з улікам аб'ёмных страт ўгідраапаратуры:
Qп=Qц.мах+Qру,                                                                                (4.1)
дзе Qц.мах – страты вадкасці ў гідрацыліндры; Qру — страты вадкасці ў размеркавальнайапаратуры;
Велічыня страт вадкасціпрымаецца з тэхнічных характарыстык кожнага гідраапарата.
Qп=119+1.67+2*0.08=120.83 см3/с=1.2083*10-4 м3/с

5. РАЗЛIК ТРУБАПРАВОДАУ ГIДРАПРЫВАДА
Функцыянальная сувязь паміжрознымі элементамі гідрапрывада, якія знаходзяцца на азначанай адлегласці адзінад аднаго, ажыццяўляецца з дапамогай трубаправодаў. Яны з'яўляюцца адказныміэлементамі гідрапрыводаў, таму што іх разбурэнне пры-вядзе да разгерметызацыі івыхаду са строю гідрасістэмы. Тру-баправоды павінны валодаць дастатковайтрываласцю, адсутнасцю страт вадкасці, мінімальнымі стратамі ціску напераадольванне гідраўлічных супраціўленняў.
Мэтай разліку трубаправодаў з'яўляеццавызначэнне ўнутранага дыяметра, таўшчыні сценак, страт ціску на гідраўлічныясупраціўленні пры руху ў іх рабочай вадкасці. Разлік неабходна рабіць для нпорнагаі зліўнога трубаправодаў гідрасістэмы.
5.1. Вызначэннедыяметра труб
Унутраны дыяметр трубаправодаd вызначаецца з формулы:
d=/>                                                                                          (5.1)
дзе S — плошча папярочнага сячэннятрубаправода; Q -максімальны расход вадкасці на разліковым участку; V -дапушчальная скорасць руху вадкасці.Дапушчальная скорасць руху вадкасці залежыць ад ціску ў гідрасістэме і прызначэннятрубаправода (табл1.5).
Vнапорнай=4м/с, Vзліўной=2м/с
dнапорнай=/>= 0.006м = 6мм

dзліўной/>= 0.0087м = 8.7мм
Атрыманыя дыяметры акругляем дабліжэйшага стандартнага згодна з ДАСТ (дадатак 11).
dнапорнай=6мм; δн=1мм;dв=8мм
dзліўной=9мм; δз=2 мм;dв=13мм
Зробім праверачны разлік трубна трываласць, параўнаўшы вызначаную таўшчыню з падабранай па ДАСТ.
Для тоустасценных труб (dв/d) >=1.6, якія знаходзяцца падунутраным статычным ціскам (без уліку дадатковых напружанняў, што ўзнікаюць зпрычыны авальнасці, эліптычнасці сячэння тру-бы), таўшчыня сценкі вызначаеццапа формуле:
/>н=/>3.05мм                                                             (5.2)
/>=/>4.6мм                                                                (5.3)
Атрыманая таушчыня сценактруб большая за прынятую, таму бярэм
dнапорнай=10мм; δн=3.2мм; dв=16.4мм
dзліўной=12мм; δз=4 мм; dв=20мм
Пералічым скорасці:
/>м/с                                               (5.4)
/>м/с                                              (5.5)
5.2. Разлікстрат ціску ў трубаправодах
Страты ціску ў трубаправодах(напорным і зліўным) складаюцца са страт на пераадоленне гідраўлічныхсупраціўленняў па даўжыні ∆рдл і на пераадоленне страт умясцовых супраціўленнях ∆рм. Яны вызна-чаюцца згодна загульнапрынятай ў гідраўліцы методыкай. Адпа-ведна ёй страты па даўжыні для кожнагаўчастка трубаправода вызначагацца па формуле А.Дарсі:
∆рдлi=ρ*λі*li*Vi2/(2*di)                                                                    (5.6)
а мясцовыя — па формулеВейсбаха:
∆рмi= ρ*ζі*Vi2/2                                                                              (5.7)
дзе li,di,Vi — даўжыня, дыяметр і фактычная(вызначаная па стандартным дыяметры) скорасць на разліковых участкахтруба-правода; ρ- шчыльнасцьрабочай вадкасці пры зададзенай тэмпе-ратуры; λі — каэфіцыент гідраўлічнага трэння; ζі — каэфіцыент мясцовыхсупраціўленняў.
Для вызначэння каэфіцыентагідраўлічнага трэння неабходна вылічыць лік Рэйнальдса:
Re=Vi*di/ν                                                                                       (5.8)
дзе ν — кінематычная вязкасць рабочайвадкасці (вызначана раней).
Reн=1.52*0.01/20*10-6 =760 (длянапорнага);
Reз=1.05*0.012/20*10-6 =630 (длязліунога);
У абедзьвух лініях рухвадкасці ламінарны Re
Каэфіцыент гідраўлічнагатрэння вызначаецца па формуле: для жорсткіх трубаправодаў
λ=75/Rе                                                                                          (5.9)
λн=75/760=0.0989 (для напорнага)
λз=75/630=0.119 (для зліунога)
Вылічваем страты напору падаўжыні:
∆рдл=890*0.0989*19*1.522/(0.01*2)=193196Па(для напорнага)
Δрдл=890*0.119*6*1.052/(0.012*2)=29191 Па (для зліунога)
Пры разліку страт ціску напераадоленне мясцовых супра-ціўленняў залежнасцю ζ ад Re грэбуюць, прымаючы велічыню гэта-га каэфіцыента пастаяннайдля кожнага канкрэтнага тыпу мясцо-вых супраціўленняў. Сярэднія значэннікаэфіцыентаў ζ лля найбольш распаўсюджаныхіх тыпаў прыведзены ў табл. 1.6[1].
Для штуцэрау-0.1,прамавугольных трайнікоу-1.5, выхада з трубы у бак-1 уваходу у трубу-0.5,плаунага згібу труб-0.12.
∆рм=890*(11*0.1+5*1.5+6*0.9+5*0.5+2*1)*1.522/2=19020 Па
Δрм=890*(7*0.1+7*1.5+1*0.9+4*0.5)*1.052/2=6918Па
Сумарныя страты ціску ўтрубаправодах вызначаюць па залежнасці:
∆ртр=∆рдл+∆рм =193196+29191+19020+6918=248325Па = 0.248Мпа
6. ВЫЗНАЧЭННЕ ЦIСКУ ПОМПЫ I ЯЕ ПАПЯРЭДНI ВЫБАР
Ціск помпы павінен быцьтакім, каб была магчымасць забяспечыць пераадоленне зададзенага карыснаганамагання вы-конваючага органа гідрацыліндра, а таксама страт ціску напераадоленне гідраўлічных супраціўленняў ў напорньм і зліўным трубаправодах іва ўсей гідраўлічнай апаратуры. Такім чынам, неабходны ціск помпы будзе роўным:
рп=рц+∆ртр+/>                                                                      (6.1)
дзе рц — рабочыціск у гідрацыліндры (вызначаны раней); ∆ртр -страты ціску напераадоленне гідраўлічных супраціўленняў у трубаправодах (вызначаны раней);
/> — сумарныя страты ціску ўгідраўлічнай апаратуры
Улічваючы тое, што длякожнага гідраапарата страты ціску дадзены ў тэхнічнай характарыстыцы длямаксімальнага расходу, неабходна іх пералічыць на свой расход у сістэме, роўныпадачы помпы Оп:
∆ргаі=∆рмі(Qп/Qмі)2                                                                                                                           (6.2)
дзе ∆рмі — страты ціску пры расходзе Qмі (прымаюцца з тэхнічных характарыстыкгідраапаратуры). Пры падліку страт ціску ў фільтрах ∆рмі =0,1МПа, а адносіны (Qп/Qмі) прымаюцца ў першай ступені.
Страты ціску ўразмеркавальным устройстве:
∆рру =0.15*106*(0.12883/0.3)2=429433Па

Страты ціску ў напорнымзалатніку:
∆рнп = 0.4*106*(0.12883/0.3)2=73765Па
Страты ціску ў засцерагальнымклапане:
∆рзк = 0.2*106*(0.12883/0.3)2=36883Па
Страты ціску ў фільтры:
∆рф = 0.1*106*(0.12883/0,417)2=9545Па
Страты ціску у зваротнымклапане:
Δрзв=0.2*106*(0.12883/0.3)2=36883Па
Т.ч. неабходны ціск помпыбудзе:
рп=3000000+248000+429433+73765+36883+9545+36883=3834509Па
Па вызначаных значэннях ціскурп і Qп па даведачнай літаратурынеабходна выбраць помпу. Выбіраем з табліцы 15.1[3] помпу шасцярончатую НШ-10. Тэхнічнаяхарактарыстыка помпы.
Рабочы аб’ём, см3/об 10
Ціск нагнятання, МПа 10
Дыяпазон рабочых частот,аб/хв 1100-1695
Аб’емны ККДз 0,83
Механічны ККДз 0,90
Масса, кг 2.6
7. РЭГУЛЯВАННЕСКОРАСЦI РУХУ ВЫХАДНОГА ЗВЯНА ГIДРАПРЫВАДА
Пры эксплуатацыі гідрапрыводаўзнікае неабходнасць змяняць скорасць руху яго выканаўчых механізмаў. Гэтагазмянення можна дасягнуць шляхам рэгулявання, якое можа быць аб'ёмным,дросельньм, аб'ёмна-дросельным ці з дапамогай рухавіка, якіпрыводзіць у рухпомпу.
У даннай гідраўлічнай схемевыкарыстаць аб’емнае рэгуляванне намагчыма, таму што гідрарухавік нерагулюемы,папярэдне выбраная шасцярончатая помпа таксама. Змяняць падачу помпы можнатолькі з дапамогай рухавіка, які прыводзіць яе ў рух: шматступеньчатыяасінхронныя рухавікі, сінхронныя рухавікі.
Пры дросельным рэгуляванніскорасць выхаднога звяна змяняецца за кошт змянення характарыстыкі гідрасістэмыпры пастаяннай падачы помпы. Дросель, з дапамогай якога можна рэгулявацьколькасць вадкасці, якая падаецца ў гідрацыліндр, можа быць ўстаноўлены па аднойз наступных схем: на ўваходзе ў гідрацыліндр, на выхадзе з гідрацыліндра, наўваходзе і выхадзе, параллельна гідрацыліндру на адгалінаванні ад напорнайлініі.
Гідрапрывод з дроселем наўваходзе, дазваляе рэгуляванне скорасці гідрарухавіка шляхам змяненняпраходнага сячэння дроселя, толькі ў тым выпадку, калі напрамак дзеяннянагрузкі не супадае з напрамкам руху выходнага звяна – адмоўная нагрузка. Прыдадатнай нагрузцы, калі яе напрамак супадае з напрамкам руху выхаднога звяна,апошняе рухаецца пад дзеяннем гэтай нагрузкі пераадольвая толькі сілу трэння ісупрацьціск ў зліўной лініі.
Гідрапрывод з дроселем навыхадзе дазваляе рэгуляваць скорасць гідрарухавіка пры знакапераменнай нагрузцытак як пры любым напрамку дзеяння сілы змяненню скорасці перашкоджваесупраціўленне дроселя, праз які рабочая вадкасць паступае з поласцігідрарухавіка на зліў. Пры такой схеме цяпло вылучанае пры праходзе праздросель рабочай вадкасці, адводзіцца ў бак без нагрэва рухавіка.
Уыніку гідрарухавік працуе ўлепшых умовах.
Значным недахопам разгледжаных схемпаслядоўнага уключэння дроселя з’яўляецца нестабільнасць скорасці пры змяненнінагрузкі. У гэтых адносінах больш карысным з’яўляецца гідрапрывод з дроселем наўваходзе і выхадзе. Пры паралельным уключэнні дроселя рабочая вадкасць,падаваемая помпай, падзяляецца на два патокі. Адзін праходзіць праз дросель,другі – праз гідрарухавік. Рэгуляванне скорасці выконваецца змяненнем велічыніправоднасці дроселя. Радзей выкарыстоўваюцца сістэмы з пераменным ціскам ў якіхціск залежыць ад нагрузкі гідрарухавіка.
Лішак вадкасці ў гэтай схемеадводзіцца ў бак праз дросель уключаны паралельна з гідрарухавіком.
Асноўным пры выбары спосабу рэгулявання з’яўляецца велічынявыхадной магутнасці, якая пры зваротна-паступальным руху вызначаецца паформуле:
Nвых=P*Vp                                                                                                                                                (7.1)
дзе Р — зададзенае карыснаенамаганне;
Vр — скорасць рабочага ходу поршня.
Nвых=9*0.035=0.315кВт,
Разлічная магутнасць менш за10 кВт, прымаем дросельнае рэгуляванне.

8. ХАРАКТАРЫСТЫКI ГIДРАПРЫВАДА I IХ АНАЛIЗ
Характарыстыкі гідрапрыводадазваляюць прааналізаваць работу гідрапрывода пры розных рэжымах; удакладніцьмагутнасць помпы, якую яна ўжывае, і зрабіць канчатковы выбар помпы; ацаніцьвыбраны спосаб рэгулявання; вызначыць асноўныя параметры працы гідрапрывода наасобных рэжымах.
a. Характарыстыкіпомпы і гідрасістэмы.
Асноўнымі характарыстыкаміпомпы з'яўляюцца залежнасці Q=f(p), η=f(p), N=f(p). Такія графічныя залежнасці ўдаведачнай літаратуры часцей за ўсё адсутнічаюць, таму для іх пабудовы прыменімспрошчаны метад.
Згодна з тэорыяй, падачапомпы не залежыць ад ціску, таму тэарэтычная характарыстыка помпы Q=f(p) мае выгляд прамой лініі 1, якаяправодзіцца паралельна восі ардынат (вось ціскаў — р) праз разліковае значэнне Qп (па якім яна выбіралася), якоенеабхолнаадкласці на восі абсцыс у адпаведным маштабе (мал. 8). Потым на гэтай лініінеабходна адзначыць пункт з пара-метрамі рп і Qп, які з’яўляецца пунктам сумеснайпрацы помпы і гідрасістэмы ( пункт В).
Сапраўдная падача помпы зпавелічэннем ціску змяняецца, таму што павялічваюцца страты вадкасці. Тамусапраўдная харак-тарыстыка помпы Q=f(p) з велічэннем ціску будзе адхіляццаад тэарэтычнай і пры велічыні р=2рп дасягне свайго максімальнагаэначэння ∆Qп= Qп(1 -ηа)=0,128*0.17 =0.022 дм3/с
Гэта эначэнне неабходнаадкласці ўлева ад тэарэтычнай характарьктыкі помпы на ардынаце р=2рп, дзе атрымліваем пункт В'. Праз пункты В і В' праводзім лінію 2 (ВВ' ), якая іадпавядае сапраўднай характарыстыцы помпы Qп=f(p).Для пабудовы характарыстыкі η=f(p) знойдзем значэнне агульнага ККДзпомпы:
 η=ηаηгηм                                                                                                                                                    (8.1)
дзе ηа, ηм — адпаведна аб'ёмны і механічны ККДз(прымаюцца з тэхнічнай характарыстыкі); ηг — гідраўлічны ККДз, роўны 1.
η=0.83*0.91=0.747
Гэта значэнне адпавядаерабочаму пункту В з параметрамі рп і Qп. Для знаходжання астатніх пунктаўпрымяняюць наступныясуадносіны:
пры р1=0,5рп=1.9 МПа, η1=0,9η=0,67
пры р2=рп=3.8 МПа, η2=η=0,747
пры р3=1,5рп=5.7МПа, η3=0,9η=0,67
пры р4=2рп=7.6МПа, η4=0,8η=0.6
пры р=0 η=0
Па вылічаных значэннях р і η будуем характарыстыку η =f(р) лінія 3.
Для пабудовы залежнасціN=f(р) (лінія 4) неабходна вызначыць магутнасць, якую спажывае помпа:
N=pQ/η                                                                                          (8.2)
дзе значэнні р і Q прымаюць з характарыстыкі Q=f(p) для пунктаў, якія адпавядаюць η1, η2, η3, η4.
Пабудову характарыстыкигидрасистэмы праводзим па залежнасці:
р=рц+kQ2
дзе k-каэффіцыентсупраціулення гідрасістэмы.
Пабудова характарыстыкігідрасістэмы залежыць ад рэжыму руху вадкасці, які быў вызначаны раней. Так якпры ламінарным руху страты ціска прапарцыянальны расходу ў першай ступені, тамухарактарыстыку магчыма пабудаваць па двух пунктах:
пры Q=0, р= рц, а пры Q=Qп, р=рп
Гэта значыць, штохарактарыстыка гідрасістэмы ўяўляе сабой прамую лінію, якая праходзіць празпункты01 і В (лінія 5).
Далей неабходна пабудавацьхарактарыстыку засцерагальнага клапана. Для гэтага на восі ардынат неабходнаадкласці ціск, пры якім клапан павінен дзейнічаць. Гэты ціск прымаецца роўным ркл=(1,2-1,3)рп=4.75 МПа. Ад адкладзенага ціску ркл ўверхадкладываем велічыню ∆рк=∆рм(Qп/Qм)2:(кропка А1). Праз пункты ркл і А1 неабходнаправесці лінію 6, якая і з’яўляецца характарыстыкай засцерагальнага клапана.
Далейшая пабудовахарактарыстыкі гідрапрывада залежыць ад значэння мінімальнага расходугідрацыліндра :
Qmin=0.25*Qп                                                                                                                                         (8.3)
Для канчаткова выбару помпы неабходна вызначыць магутнасцьпомпы пры рабоце засцерагальнага клапана (для гэтага неабходна ў формулу (1.26)/1/падставіць значэнні р,Q, і η, якія адпавядаюць пункту А1).Атрыманаямагутнасць павінна быць меншай за магутнасць прынятай помпы, якая вызначаеццапа гэтай жа формуле пры значэннях р,Q, і η, узятых з тэхнічнай характарыстыкі.

9. ЦЕПЛАВЫ РАЗЛIК ГIДРАПРЫВАДА
Пры рабоце гідрапрыводачастка механічнай энергіі пераўт-вараецца ў цеплавую. Цяпло, якое ў гэтымвыпадку выдзяляецца, ідзе на награванне рабочай вадкасці і элементаўгідрапрывода, а таксама рассейваецца ў навакольнае асяроддзе цераз паверхнюцеплаперадачы. Награванне рабочай вадкасці больш за дапушчаль-ныя межынепажадана, таму што з павелічэннем тэмпературы змяншаецца вязкасць іпавялічваецца акісляльнасць вадкасці.
Падтрыманне тэмпературывадкасці ў дапушчальных межах дасягаецца на аснове правядзення цеплавогаразліку гідрапрывада.
Велічыня цеплавой энергіі,якая выдзяляецца пры рабоце, вызначаецца па залежнасці:
Nцепл=(1-η)Nп,                                                                                 (9.1)
дзе η — агульны ККДз гідрапрывода; Nп — магутнасць, якую спажывае помпа(адпавядае NA1).
Агульны ККДз вызначаецца па залежнасці:
η=Nв/Nп=0.315/0.76=0.41                                                              (9.2)
дзе Nв — магутнасць, якая затрачваецца напераадольванне зададзенага карыснага намагання Р (Nв=Р*Vр=9000*0,035=0.315 кВт) з улікампарадку работы гідрапрывода.
Nцепл=(1-η)Nп=(1-0.41)*0.76=0.45 кВт
Велічыня тэмпературы масла tм, якое знаходзіцца ў масленым баку,складаецца з зададзенай тэмпературы навакольнага асяроддзя tа=20°C і прыросту тэмпературы ∆t за кошт цеплавой энергіі Nцеплі павінна быць меншай за tдап.
tм=( tа+∆t )
дзе tдап — дапушчальная тэмпература рабочайвадкасці (масла), якая знаходзіша у межах (60-80)°С.
Значэнне ∆t вызначаецца па формуле цеплаперадачы:
∆t= Nцепл /(Fбkб+Fтрkтр)                                                                    (9.4)
дзе Fб,Fтр — адпаведна плошча паверхні цеплаабмену масленага бака і трубаправодаў; кб,ктр — каэфіцыент цеплаперадачы адпаведна для бака і трубаправодаў,які выбіраюць з табл. 1.7. [1]. Звычайна для труб ктр=12 Вт/(м2°С).Пры абдзіманні гідрабака паветрам кб=10Вт/(м2°С).
Плошча паверхні цеплаабменутрубаправодаў гідрапрывода вызначаецца па залежнасці:
Fтр=π/>                                                                                    (9.5)
дзе di, li — адпаведна дыяметр і даўжыняасобных участкаў.
Fтр=π(dнlн+dзлlзл)=3,14(10*19+12*6)*10-3=0,823м2
Для вызначэння плошчыпаверхні цеплаабмену масленага бака неабходна вызначыць яго памеры.
Аб’ем масла, неабходны дляработы гідрапрывода прымаюць роўным (2-3) хвіліннай падачы выбранай помпы:
Vм=(2-3)Qп =2*60*0,000128=0.015м3                                                                        (9.6)
Поўны (геаметрычны) аб'ёмбака павялічваюць на (20-30)%. 3 улікам гэтага
Vб=(1,2-1,3) Vм=1,25*0.015=0.019м3
Гэта значэнне акругляем убольшы бок і прымаем Vб=25 л згодна з ДАСТ 16770-71 (дадатак 14).
Часцей за ўсё форма бакапрымаецца прамавугольнай з суадносінамі старон а:b:h — 1:2:3, дзе a,b,h -адпаведна шырыня, даўжыня і вышынябака.
Тады, улічваючы Vб і суадносіны паміж старонамі бака:
а=/>=/>=0.161м                                                              (9.7)
b=2a=0,322 м (9.8)
h=3a=0.483 м (9.9)
Пасля гэтага неабходнавылічыць плошчу паверхні цеплаабмену бака:
Fб=ab+2h(a+b)= 0.161*0,322 +2*0.483 (0.161+0,322)=0.518м2 (9.10)
Δt=/>=30 0C
Вызначаем тэмпературу масла:
tм=( tа+∆t )=(20+30)=50°С

Схема гідрабака
/>
Мал. 9
1-корпус бака 5-усмактываючаятруба
2-накрыўка бака 6-перагародка
3-труба зліва 7-зліўныепробкі
4-пробка

10. РАЗЛIКМЕТАЛАЁМКАСЦI ГIДРАПРЫВАДА
Адной з пераваг гідрапрыводаў параўнанні з іншымі прыводамі з’яўляецца яго малая металаёмістасць, штомагчыма атрымаць за кошт прымянення ў іх высокага ціску.
Металаёмістасць гідрапрыводахарактарызуецца каэфіцыентам qN, які вызначаецца па формуле:
qN=Gгп/Nв                                                                                                                                                  (10.1)
дзе Gгп — агульнаявага гідрапрывода.
Разлічым вагу гідрацыліндраў.Вага гільзаў цыліндраў:
Gгц=(/>*L*((D+2*δ)/> — D/>)/4+2*/>*(D+2*δ)/>*δнакр/4)*ρ            (10.2)
Gгц1=4.2кг.
Gгц2=4.2кг.
Gпоршня=/>D/>bρ/4
b- шырыня поршня(0.035м)
Gпоршня 1,2 =/>=0.45кг                                   (10.3)
Вага штокаў разам з поршнямі:
Gштіп1,2=b*π*d2*ρ/4
Gштока1,2=2.37кг
Вагу трубапровада вызначаемпа формуле:
Gтр=lн*π(dвн2 –dн2 )*ρ/4+ lзл*π(dвзл2 –dзл2 )*ρ/4 (10.4)
Gтр = ((0.01642-0.012)*19+(0.022-0.0122)*6)*3.14*250/4=9.3кг
Вагу гідраапаратуры вызначымпа формуле:
Gга= 7+1.6+2.5+6.3+2.4+2*1.5=22.8 кг
Агульная вага гідрапрывода:
Gгп=2*4.2+2*0.45+2*2.37+9.3+22.8=46.14кг(10.5)
qN=46.14/315= 0.14645 кг/Вт (10.6)

СПІС ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ
1. СанковічЯ.С. Гідраўліка і асновы гідрапрывода. Гідраўліка, гідрамашыны і гідрапрывод.Мн. 1998 г.
2. МядзведзеўВ.Ф. Даведныя матэрыялы па выкананню разлікова графічных і курсавых работ. Мн.1983г.
3. ВільнерЯ.М., Кавалеў Я.Т., Некрасаў Б.Б. Даведны дапаможнік па гідраўліцы,гідрамашынам і гідрапрыводам. Мн. “Вышэйшыя школа” 1916 г.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Батори
Реферат Evolution Charles Darwin Essay Research Paper EVOLUTION
Реферат Газобалонное оборудование на автотранспорте
Реферат Для чего нужны пресс-релизы
Реферат Совершенствование коммерческой деятельности производственного предприятия
Реферат Інтерактивні методи навчання пройшли багаторічну апробацію у навчальних закладах багатьох країн світу, деякі з них застосовуються І у вітчизняній педагогіці
Реферат Ответы на вопросы к госу по МПИ
Реферат Мотивация и стимулирование персонала управления
Реферат Инновационная технология терапии воспоминаниями в практике социокультурной реабилитации
Реферат Захист мовної інформації в каналах зв'язку
Реферат 10 сочинений по иностранному языку /english/
Реферат Тактические приемы в управлении инвестиционным проектом ООО Санта
Реферат Разработка диэлектрической стержневой ФАР
Реферат Тема поэта и поэзии в лирике М. Ю. Лермонтова
Реферат Применение метода "директ-костинг" в управлении предприятием на примере ООО "Сладкий Дом"