Язычнiцтва на Беларусi
Змест
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпыязычніцтва на Беларусі
2. Звышнатуральныяістоты беларускага язычніцтва
3. Беларускіяязычніцкія святы
Спіс выкарыстаных крыніц
1.Вызначэннеязычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
Сам тэрмін «язычніцтва» ўзяты зБібліі. Так у іудаізме і хрысціянстве называлі папярэднія ім політэістычныярэлігіі.
Яўрэі, якія вызнавалі іудаізм, лічылі сябебогаабраным народам, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі проста«народы», па-старажыт-наяўрэйску «гоім». Такім чынам яўрэіпадкрэслівалі сваё адрозненне ад іншых: ёць богаабраны народ, і ёсць простанароды.
Гэты ж падыход быў запазычаныпершапачатковым хрысціянствам. Хрысціяне, незалежна ад нацыянальнасці, лічылісябе Народам Божым, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі «народы»,па-старажытнаславянску «языцы». Адсюль пайшоў тэрмін«язычніцтва». Ягоным сінонімам у беларускай мове з'яўляецца слова«паганства». Яно паходзіць ад лацінскага «paganus» – «жыхарвёскі». Справа ў тым, што ў Рымскай імперыі хрысціянства спачаткураспаўсюджвалася ў гарадах, а навокал, у вёсках, шанавалі старых рымскіх багоў.Логіка разважанняў была такая: мы, гараджане, — хрысціяне, а ў вёсках жывуцьпрыхільнікі іншай рэлігіі. Таму іх назы валі «pagani» — «вяскоўцы».
Трэба звярнуць увагу на тое, што спачаткутэрмін «язычніцтва» меў ацэначны характар: ёсць сапраўдная рэлігія(для іудзеяў гэта іудаізм, для хрысціян — хрысціянства), і ёсць усе астатнія — язычніцтва. У навуцы такі падыход, безумоўна, непрыймальны. Таму назва тэмы«Язычніцтва на Беларусі» мае ўмоўны характар і служыць дляабазначэння ўсіх тых вераванняў і звычаяў, якія існавалі на нашых землях дапрыняцця хрысціянства, а ў форме элементаў народнай культуры і забабонаўзахаваліся да нашага часу.
Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў набеларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталяваласядаволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкіпрытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.
Нават пасля перамогі хрысціянстваязычніцтва не знікла і на працягу стагоддзяў з’яўлялася неад«емнай часткайштодзённага жыцця беларусаў. Зараз існуе вялікі пласт самабытнай беларускайязычніцкай культуры, куды ўваходзяць святы, звычаі, вусная народная творчасць,прадметы побыту, культавыя рэчы і г.д.
Язычніцтва — гэта тыпова натуральнаярэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця.Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды,ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значнуюролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былінакіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтайзабяспечыць поспех у працы і дабрабыт. Напрыклад, у працэсе земляробчайдзейнасці адбывалася прыпісванне звышнатуральных якасцей зямлі. Бачылі, штозямля родзіць, гэта разглядалася па аналогіі з тым, як нараджае жанчына. Тамуна зямлю пераносіліся жаночыя якасці. Каб яна добра нараджала, існавалішматлікія абрады. Напрыклад, жанчына клалася у баразну, заціскала паміж каленбохан хлеба і сімулявала роды з мэтай падштурхнуць зямлю, каб яна дала добрыўраджай,
У беларускім язычніцтве, як і ва ўсякіміншым, можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныявераванні і абрады. Іх вельмі шмат, таму мы разгледзім толькі некаторыя.
Фетышызм. Звышнатуральныя якасці нашыпродкі прыпісвалі ў асноўным не сваім вырабам, а прыродным з’явам іаб’ектам.Так, агонь лічыўся апекуном дома і асновай дабрабыту сям’і. Ягостараліся не пазычаць, нават суседзям, каб з хаты не сышоў дабрабыт. Нельгабыло пляваць у агонь, бо ён мог пакараць за непавагу, і ў чалавека ўзнікалахвароба — вогнік: твар рабіўся чырвоным, як ад апёку. Ваду беларусы лічыліачышчальнай і лячэбнай сілай. Перад святамі нашыя продкі абавязкова мыліся,прычым гэта было не проста змыванне бруду, а менавіта ачышчэнне, як цялеснае,так і духоўнае. Існавалі святыя крыніцы, да якіх чалавек мог прыйсці,распавесці пра свой дрэнны ўчынак, і вада гэты грэх змывала. Забараняласяпляваць у ваду. Пры дапамозе вады лячылі: над ей казалі замову і давалі выпіцьхвораму. Зямля лічылася ўсеагульнай маці-карміцелькай. Нельга было лаяццамацернымі словамі, бо гэта крыўджанне маці-зямлі, і яна можа перастаць радзіць.Думалі, што зямля не прымае вялікіх грэшнікаў і выкідвае іх на паверхню. Перадвялікімі няшчасцямі яна стогне, папярэджваючы тым самым людзей. Камяні, паводлеўяўленняў нашых продкаў, маглі лячыць хворых і выконваць самыя розныя просьбы:шыць вопратку і абутак, забяспечваць поспех у каханні, добрае надвор’е. Камянямпрыносіліся ахвяры. Яны таксама былі абавязковай часткай яэычніцкіх капішчаў.Бяроза шанавалася як дзявочы сімвал у час вясенняга свята Сёмуха (ухрысціянстве — Пяцідзесятніца). Дзяўчаты ішлі ў лес, дзе звязвалі верхавіныдзвюх невялікіх бярозак і ўтваралі такім чынам сваеасаблівыя вароты, праз якіяпапарна праходзілі, спяваючы магічна-рытуальныя песні аб будучым добрымураджаі. Завіванне бярозы павінна было садзейнічаць будучаму шлюбу дзяўчат.Лічылася, што бяроза спрыяе росту збожжа і агародніны, таму на Сёмуху ссякалібярозкі і ўтыкалі іх у зямлю каля хат, а таксама кідалі ў збожжа. Дуб лічыўсясімвалам мудрасці, развагі, сілы, розуму. Звязваўся з культам Перуна. Капішчагэтага бога абавязкова рабілі альбо ў свяшчэннай дуброве, альбо пад магутнымдубам. Вогнішча, якое тут знаходзілася, было з дубовых дроваў. Да нашых дзён наПалессі захавалася павер’е, што калі грыміць першы гром (гром і маланка — увасабленні Перуна), трэба пацерціся спіной аб дуб — тады ўсе хваробы як рукойздыме. Найболыш вядомай з раслін-фетышаў у ўсходніх славян, безумоўна,з’яўляецца папараць-кветка. Згодна з павер’ямі, цвіце яна раз у год, наКупалле. Гарыць чырвоным альбо белым святлом. Той, хто ёй авалодае, атрымаезвышнатуральныя якасці: ён можа знаходзіць скарбы, ягоная сіла ўсіх адолее, ёнбудзе разумець мову звяроў, птушак і дрэў, знішчыць нагаворы чараўнікоў. Зжывел асабліва шанаваўся вуж. Лічылася, што ён садзейнічае ўрадлівасці зямлі ідабрабыту ў сям’і. У вужы бачылі пасланца добрых багоў і звярталіся да яго зпросьбамі аб дажджы, ураджаі, шчасці. Выявамі галоў вужакі бешарусы ўпрыгожвалістрэхі і вокны сваіх хат, каб засцерагчыся ад усяго дрэннага: маланкі, ліхіхлюдзей, хвароб, пераляку.
Анімізм. Беларусы ўяўлялі душу ў выглядзетонкай матэрыяльнай субстанцыі, накшталт дыму альбо пару, якая ў час сну пакідаецела чалавека праз рот і падарожнічае — сустракаецца з душамі іншых людзей, здушамі памерлых. Па гэтай прычыне чалавек бачыць сны. Падарожжа душы ўяўляласяпа-рознаму: альбо яна праз нейкую стужку захоўвае сувязь з целам, альбопадарожнічае аўтаномна.Чалавека нельга было раптоўна будзіць, каб душа паспелавярнуцца ў цела. Калі чалавек цяжка паміраў, думалі, што гэта душа не бачыць,куды ёй пайсці, і таму адчынялі вокны, дзверы і, нават, вымалі дошку са столі.Калі цяжка паміраў чараўнік, лічылася, што гэта чэрці цягнуць ягоную душу ўпекла, а яна супраціўляецца.
Душа таксама ўяўлялася ў выглядзе нейкайдробнай жывёлы, якая знаходзіцца ўнізе горла: яшчаркі, птушкі пчалы. Калі прыпамінанні нябожчыка з’яўлялася адна з гэтых жывёл, лічылі, што прыляцела душачалавека.
Як і ў большасці народаў, смерць ваўяўленні беларусаў — гэта вынік развітання душы з целам. Духі памерлых продкаўназываліся дзядамі і лічыліся апекунамі сваіх нашчадкаў. Асноўныя звесткі праўяўленні беларусаў аб дзядах мы атрымліваем з абрадаў іх шанавання, якіязвязаны са святам Дзяды.
Магія. Усё жыццё беларусаў было насычанарознымі магічнымі абрадамі і звычаямі, якія суправаджалі іх ад нараджэння дасмерці.Напрыклад, каб выклікаць у цяжарнай жанчыны роды, яе муж клаўся каляпарогуа, а жанчына пераступала праз яго. Існавала павер’е, што калі народзіццадзіця і пупавіну яму перарэзаць на кніжцы, дык яно будзе вельмі разумным. Калічалавек паміраў, на вокны ў хаце ставілі чыстую ваду, каб яго душа маглапамыцца. Пры пахаванні і на памінках нельга было, каб што-небудзь рабіліродзічы памёрлага, а толькі чужыя людзі. Лічылася, што тады чалавеку будзелягчэй пакідаць гэты свет, бо ён бачыць, што ўсе, нават чужыя, яму спрыяюць.
Асабліва ў беларусаў была распаўсюджаназемляробчая, лячэбная, любоўная і засцерагальная (апатрапеічная) магія.Земляробчымі абрадамі было насычана ўсе жыццё беларусаў, асабліва святы. Мэтайіх было забеспячэнне добрага ўраджаю. Напрылад, на Вялікдзень моладзь гушкаласяна арэлях. Лічылася, што гэта садзейнічае росту пасеваў.
Амаль у кожнай вёсцы жыла знахарка альбознахар. Лячылі яны пры дапамозе сродкаў народнай медыцыны, але таксамавыкарыстоўвалі магію. Напрыклад, чалавека клалі на парог і хадзілі па ім, кабвыціснуць хворобу. Калі дзіця крычала па начах, яго трэба было пакалыхаць каляагню, каб адляцелі тыя звышнатуральныя істоты, якія яго мучаюць. Асноўную ролюў лячэбнай магіі беларусаў адыгрывалі замовы. Іх было вельмі шмат — супрацькожнай хваробы існавала некалькі замоў. Казаліся яны звычайна на ваду, якуюпотым давалі выпіць хвораму. Любоўную магію ў асноўным практыкавала моладзь.Лічылася, што калі з'есці той хлеб, які зліпся ў печцы з другім боханам, дакхутка ўступіш у шлюб. Калі дзяўчына хутка сядзе на тое месца, дзе сядзеламаладая, дык сама неўзабаве пойдзе замуж. Калі жанчына ішла да шлюбу і нехацела, каб у яе былі дзеці, дык клала за пазуху зачынены замок. Лічылася пааналогіі, што калі замок зачынены — яна таксама зачыненая, і не будзе дзяцей. Засцерагальнаямагія ў асноўным ужывалася супраць ведзьмаў і ведзьмакоў. Лічылася, што яныадбіраюць малако ў кароў і сала ў свіней, насылаюць хваробы, робяць іншыяшкоды. Каб засцерагчыся ад усяго гэтага, ставілі ў хлеў асінавае дрэўца,пасвечаную ў царкве свечку, вешалі перад уваходам забітую сароку, абсыпаліскаціну пасвеченым макам. Ужываліся таксама шматлікія замовы супраць варожыхсіл. Татэмізм на Беларусі не быў распаўсюджаны. Рэшткі яго захаваліся ваўяўленнях аб ваўкалаках — людзях, якія ператвараліся ў розных жывёл, пераважнаў ваўкоў.
2.Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва
Усё наваколле для беларусаў было заселенашматлікімі звышнатуральнымі істотамі. Умоўна іх можна падзяліць на дзве групы:ніжэйшыя звышнатуральныя істоты, альбо дэманы, і багі.
Паняцце „дэман“ паходзіць адгрэчаскага „daimon“ і служыць для абазначэння істоты, увасабляючайзвышнатуральную сілу, якая нечакана дзейнічае. У язычніцтве яно не мае такойадмоўнай афарбоўкі, якая характерна для хрысціянства, дзе пад дэманаміразумеюцца духі зла. У беларускай міфалоггі дэманы — гэта ўвасабленне якасцяўтаго ці іншага месца альбо з'явы. Усе яны дахрысціянскага паходжання, алевельмі часта ў народным уяўленні іх узнікненне звязвалася з сюжэтам СтарогаЗапавету аб анёлах, якія здрадзілі Богу. Адзін старэйшы анёл так узганарыўся,што вырашыў сесці побач з богам. Аднак Бог яго піхнуў, і ён паляцеў дагарынагамі на зямлю, а разам з ім – усе астатнія здрадзіўшыя Богу анёлы. Пакуль яныляцелі — ператварыліся ў нячысцікаў. У залежнасці ад таго, у якое месца яныупалі, склаліся іх характары. У беларускай міфалогіі ёсць добрыя і злыянячысцікі. Як правіла, чым больш небяспечным было тое ці іншае месца альбоз'ява, тым больш небяспечным лічыўся нячысцік, які іх увасабляў.
У хаце, згодна з уяўленямі нашых продкаў,жыў Хатнік (Дамавік, Дамавы гаспадар). Па паходжанню гэта нячысцік, але аддоўгага жыцця побач з людзьмі ён страціў свае дрэнныя рысы. Жыве Хатнік у печыці пад печчу, таму яго часта называлі Падпечнікам. Устае ен рана і палохаепеўня, штурхаючы яго. Той з перапугу крычыць і лопае крыллем, чым будзіцьгаспадароў на працу. Хатнік любіць, калі ў сям’і жывуць дружна, тады ёндапамагае ў гаспадарцы. Калі ж у доме ідуць сваркі, Хатнік злуецпа і робіцьрозныя шкоды: б'е посуд, хавае рэчы і г.д. Ноччу можа навальвацца зачыншчыкусямейных нязгод на грудзі і душыць яго. Хатнік звычайна мае выгляд старэнькагадзеда з сівой барадой і доўгімі валасамі. Апрануты ён у белую кашулю,падвязаную лыкам. Лічылася, што Хатнік тварам падобны на гаспадара той хаты,дзе ён жыве.
Хлеўнік — гэта нячысцік, які, згодна зпавер’ямі, жыве ў хляве. Некаторыя даследчыкі лічаць яго мадыфікацыяй Хатніка,але ад апошняга Хлёўнік адрозніваецца сваей шкоднасцю. Ён псуе скаціну: паначах ездзіць на конях і каровах, ад чаго яны слабеюць, худзеюць і могуцьпамерці. Існавала некалькі спосабаў, каб пазбавіцца ад Хлеўніка. Найбольшпросты — паставіць у хлеў казла альбо казу. Хлеўнік не любіць гэтых жывёл іадразу сыходзіць. Самым лепшым сродкам для выгнання Хлеўніка лічыліся замовы.Думалі, што Хлеўнік нябачны. Толькі зрэдку ён узнікае ў выглядзе скручанага, зморшчанага,худога чалавека: нібы шкілет хлопчыка памясцілі у скуру дарослага.
Злыдні — нячысцікі, якія лічылісяўвасабленнем няшчасцяў сялянскай гаспадаркі. Дзе пасяляліся злыдні, тудыпрыходзіла беднасць. Уяўляліся яны альбо ў выглядзе нябачных старцаў, альбочалавекападобных малых, гарбатых, скручаных стварэнняў у вялікіх ботах ішапках. Звычайна злыдні жывуць пад печчу, адтуль робяць нападзенне нагаспадарку і ўтвараюць розныя шкоды: крадуць яйкі ў курэй, псуюць цеста,падліваюць ваду ў малако. Яны не даюць чалавеку выбрацца з беднасці, алетаксама, калі нехта вельмі хоча разбагацець і працуе праз меру, гэта можанаклікаць на гаспадарку злыдняў.
Вадзянік — нячысцік, які, згодна зпавер'ямі, жыве ў вадзе. Плавае ён надзвычай хутка, альбо на вялікім соме,альбо пры дапамозе перапонак паміж пальцамі ног. Час ад часу Вадзянік вылазіцьна бераг, але знаходзіцца там можа толькі некалькі хвілін, каб не засохнуць.Калі апошняе раптам здарыцца — набывае выгляд карча, пакрытага цінай іводарасцямі. Калі нехта закіне такі корч назад у ваду — Вадзянік ажывае іаддзяквае свайму выратавальніку: заганяе яму рыбу ў сеткі, не дае патапіцца.Апісваецца Вадзянік як глыбокі стары, гарбаты, невысокага росту, усё цела ягопакрыта водарасцямі. Твар у Вадзяніка расплывісты, надзвычай невыразны, целанепрапарцыянальнае. Нягледзячы на тое, што ён увесь час знаходзіцца ў вадзе,Вадзянік — надзвычай брудная, смярдзючая і агідная істота.
Русалкі — як правіла, шкодныя істоты, уякіх, па павер'ях, ператвараюцца жанчыны-тапельніцы, а таксама дзеці жаночагаполу, якія памерлі нехрышчонымі. Уяўляюцца ў выглядзе голых дзяўчат зраспушчанымі зялёнымі валасамі. Маюць пяшчотныя блакітныя вочы. У халодную паругода русалкі жывуць у вадзе, але ў Русальны тыдзень (першы пасля Сёмухі)выходзяць на бераг і пасяляюцца на галінах дрэў. Так яны жывуць да восені.Лічыцца, што русалкі прывабліваюць да сябе людзей, асабліва маладых мужчын, апотым абступаюць іх, казычуць і з песнямі ды рогатам цягнуць у ваду. Кабвыратавацца ад русалак, трэба хаця б адну з іх укалоць іголкай — тады ўсе яны звіскам кідаюцца ў ваду. Баяцца яны таксама цыбулі, часныку, палыну. Аднак лепшза ўсё пазбягаць у Русальны тыдзень мясцін каля вады.
Лесавік — нячысцік, які жыве ў лесе,гаспадар лесу і звяроў. Уяўляўся ў выглядзе магутнага мужчыны, ростам з самыявялікія дрэвы. Калі Лесавік сустракаў чалавека, імкнуўся яго альбо забіць,альбо доўга кружыў па лесе, а потым злосна рагатаў. Лічылася, што Лесавікаможна падмануць, калі пры ўваходзе у лес няправільна назваць кірунак свайгошляху альбо апрануць навыварат аддзенне, абуць левы лапаць на правую нагу, аправы — на левую, павярнуць шапку брылём назад, прачытаць тры разы нядзельнуюмалітву.
Балотнік, Багнік, Аржавень — нячысцікі,якія, згодна з павер’ямі, жывуць, адпаведна, ў балоце, багне, аржавенні.Уяўляюцца ў выглядзе агідных чалавекападобных істот. Балотнік — страшэннытаўстун, зусім без вачэй, увесь у тоўстым слоі гразі, да якой прыліп розныбруд, расліны і вадзяныя насякомыя. Багнік па выглядзе нагадвае Балотніка, алеяшчэ больш брудны. Аржавень — брудна-руды, з надзвычайна тоўстым жыватом ітонкімі, як сцябліны хвашча, нагамі. Гэтыя нячысцікі вельмі шкодныя длячалавека і хатняй жывёлы. Звычайна прывабліваюць іх прыгожымі вобразамі ігукамі, а калі ахвяра завязне ў багне, заблытаецца ў карчах ды лазняку, хапаюцьяе за ногі і паволі цягнуць да сябе.
Ваўкалак — чалавек, які, згодна зпавер'ямі, ператварыўся сам альбо быў ператвораны кім-небудзь у нейкую жывёлу,часцей у ваўка. Лічылася, што ў ваўкалакаў не ўся скура пакрыта поўсцю, атолькі месцамі, так, што дзе-небудзь відаць чалавечае цела. Падзяляюцца яны наваўкалакаў-чараўнікоў і зачараваных ваўкалакаў, няшчасных ахвяр чагосьцічараўніцтва. Першыя, ператварыўшыся ў ваўкоў, засвойваюць усе ўласцівасцізвяроў-драпежнікаў, нападаюць не столькі на жывёлу, колькі на людзей, аднак неядуць іх, а толькі высмоктваюць мозг, думаючы тым амаладзіць сябе. Зачараваныяваўкалакі зусім іншыя. Лічылася, што яны ручныя, выюць вельмі жаласліва ў боксваіх весак, бо не страцілі чалавечых пачуццяў і свядомасці. Ніколі ненападаюць на чалавека і хатнюю жывелу.
Вупыры — істоты, якія, згодна з павер'ямі,смокчуць кроў чалавека і жывёл. Лічылася, што ў іх ператвараюцца пасля смерцілюдзі, якія пры жыцці зналіся з нячыстай сілай. Па начах яны прыходзяць дасваіх былых ворагаў, а часам — родзічаў і сяброў, прыпадаюць губамі да іхгрудзей і высмоктваюць кроў. Рысы твару ў вупыра тыя ж, што і пры жыцці, алегубы ад смактання крыві распухаюць, а язык робіцца вострым, каб прабівацьскуру. Найбольш радыкальны спосаб пазбавіцца ад вупыра — гэта раскапаць ягонуюмагілу, адсекчы галаву і пакласці яе паміж ног, а цела прыбіць да зямліасінавым колам.
Ліхаманка альбо Трасца лічыласяўвасабленнем хваробы. Яна мае ад сямі да дзевяноста дзевяці постацяў, якіяпадзяляюцца на асеннія і вясеннія. Першых уяўлялі ў выглядзе маладых прыгожыхдзяўчат, другіх — агідных старых баб. Зімой Ліхаманка жыве пад зямлей,выходзіць увесну на паверхню і бадзяецца, пакуль не трапіць на чалавека, якіспіць на вясеннім сонейку. Ліхаманка можа папярэдзіць аб пагрозе хваробы: каліж чалавек не паслухаецца, яна альбо плюне на яго, апьбо пацалуе, і такім чынампасяляецца ў арганізме. Ліхаманка таксама можа трапіць у чалавека праз рот увыглядзе парушынкі альбо мухі.
Чорт лічыўся цалкам варожай чалавекузвышнатуральнай істотай. Вобраз чорта дахрысціянскага паходжання, алехрысціянства аказала рашучае ўздзеянне на ўяўленні аб ягоным вобліку, Лічыцца,што чорт здольны ператварацца ў розных жывел (кошку, сабаку, свінню, казла)альбо людзей (вандроўніка, дзіця, каваля, млынара), але ўласны ягоны выгляднаступны: гэта антрапаморфная істота, пакрытая чорнай поўсцю, на галаве дварогі, ззаду хвост, на нагах і руках вострыя кіпцюры, у чарцей мужчынскага полуёсць рэдкая барада, як у казла. Чэрці могуць жыць сем'ямі, па іншых павер'ях — спакушаюць жанчын, ад чаго нараджаюцца вупыры.
Чорт робіць людзям розную шкоду: уводзіцьу падман, насылае дрэннае надвор'е, хваробу. Асабліва небяспечны ён у»нячыстых" месцах (ля балота, на перакрыжаванні дарог, у млынах) і ўвызначаны час сутак (ад поўначы да першых пеўняў, радзей — апоўдні) альбо года(на Каляды і Купалле). У гэтыя перыяды магчымы зносіны з нячыстай сілай, тамучараўнікі заклікалі чарцей у замовах.
Люцыпар альбо Анчыпар — згодна з павер'ямі,кіраўнік чарцей, увасабленне ўсяго зла. Крыніцай народных уяўленняў аб Люцыпарыпаслужыў хрысцянскі Люцыфер, але яму былі нададзены натуралістычныя рысы.Уяўляўся Люцыпар у выглядзе гіганскага чорта з надзвычайна злым тварам. Важыцьён столькі ж, колькі ўсе астатнія нячысцікі разам узятыя. Мае бачныя адзнакісваёй годнасці: жалезную карону, якая прыбіта да чэрапа цвікамі, вілы ўмагутнай лапе. Пры кожным выдыху Люцыпар выпускае з ноздраў доўгія пуківогненных промняў, якія ўсё папяць на далёкай адлегласці.
Да другой групы звышнатурадьных істотбеларускага язычніцтва належаць багі. Само слова «бог» агульнае дляўсіх славянскіх моў і азначае «шчасце'', ''багацце». Адсюль,напрыклад, «баг-аты» (даслоўна «той, хто мае бога, гэта значыць- шчасце, удачу»), «у-богі» («у» — прэфікс, якіазначае страту чагосьці), «з-божжа» («са шчасцем, удачай»).Такім чынам, згодна з этымалогіяй, бог — гэта той, хто дае чалавеку ўдачу,клапоціцца аб ім.
У адрозненне ад большасці вышэйпералічаныхніжэйшых звышнатуральных істот, знаходжанне і ўлада якіх абмежаваны вызначаныммесцам, улада багоў не мае прасторавай лакалізацыі, яны могуць дзейнічацьпаўсюль.
Мы разгледзім толькі некаторых язычніцкіхбагоў, культ якіх быў найбольш распаўсюджаны на Беларусі.
Пярун — бог грому і маланкі, даравальнікдажджу, апякун княжацкай дружыны. Уяўляўся ў вызглядзе высачэннага волата здоўгай барадой, чорнымі валасамі, лукам (вясёлкай) і стрэламі (маланкамі).Маланкамі ён страляе ў чарцей, якія бягуць ад яго на зямлю і звычайна хаваюццапад дрэвамі, але і там іх дастаюць стрэлы Перуна. Лічылася, што ў часнавальніцы не трэба хавацца пад дрэва, а трэба маліцца і хрысціцца, кабатагнаць ад сябе чорта і не быць разам з ім забітым маланкаю. Таксама ўяўлялі,што Пярун трымае ў руках два вялікія жоравы, трэ іх і б'е адзін аб адзін — адсюль гром і маланкі. Асколкі ад жораваў, якія ўпалі на зямлю — гэта«перуновыя стрэлы». Так сяляне называлі рэшткі старажытных крэмневыхпрылад працы, якія знаходзілі на палях.
Велес — бог дабрабыту, апякун хатняйжывёлы і паэтычнай творчасці, ахоўнік багацця. Імя Велеса звязвалася з золатам,Перуна — са зброяй. У Кіеве ў часы князя Уладзіміра Пярун, бог княжацкайдружыны, стаяў на ўзгорку, Велес, апякун простага люду — на Падоллі. УяўляўсяВелес у выглядзе магутнага велікана з доўгімі валасамі і барадой. Лічылася, штоён надзяляе людзей талентамі, добрым слыхам і голасам, вялікім ростам. Панародных павер'ях, Велес навучыў людзей жывёлагадоўлі. Яго таксама лічыліапекуном вешчуноў і народных спевакоў. У «Слове пра паход Ігаравы» вешчыБаян названы «Велесавым унукам''.
Ярыла — бог сонца, вясенняй урадлівасці,пачуццёвага кахання, апякун земляробства. Уяўляўся ў выглядзе прыгожагамаладога хлопца, які ў белым адзенні, з вянком на галаве і каласамі ў рукахвясновым досвіткам ездзіць па палях на белым кані і апладняе ніву. Ярылалічыўся богам усякай урадлівасці, у тым ліку і жаночай, таму маладзіца, якаяжадала мець дзіця, імкнулася пабачыць Ярылу.
У гонар Ярылы існавала свята — Ярылаўдзень (зараз гэта свята святога Ягорыя (Юрыя), які ў хрысціянстве замяніўЯрылу). Лічылася, што ў гэты дэень (6 мая) Ярыла адчыняе вароты неба і на белымкані выязджае на зямлю. 3 яго з'яўленнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэтыдзень упершыню выпускалі скаціну ў поле. Свята Ярылы суправадкалася карагодамі,песнямі, вячэрай. Самая прыгожая дзяўчына з вёскі прадстаўляла Ярылу. Яесаджалі на белага каня і вадзілі па палях. Пры гэтым спявалі песні ў гонарЯрылы, якія павінны былі забяспечыць добры ўраджай і нараджэнне здаровыхдзяцей.
Жыжаль (Жыжа, Жыж) — бог агню. Жыве падзямлей, ходзіць там, выпускаючы з сябе полымя. У спакойным стане Жыжаль ідзепаціху, і ад ягонага полымя саграваецца зямля. Калі ж раззлуецца — перасоўваецца хутка, і полымя вырываецца на паверхню, выклікаючы пажары. ВоблікЖыжаля неантрапаморфны, уяўляўся ён у выглядзе агню.
У беларускім язычніцтве ёсць таксама багі,дзеянні якіх звязаны з канкрэтнай парой года.
Зюзя — бог зімы і холаду. Ягонае імяпаходзіць ад дзеяслова „зюзець“ — »мерзнуць, калець адмарозу". Уяўляўся ён у выглядзе невысокага, тоўстага, лысага дзеда здоўгай белай берадой, які ў расхрыстаным белым кажусе з непакрытай галавой ібосы ходзіць па снезе і лютай сцюжай наганяе страх на ўсё жывое. Лічылася, штокалі ад маразоў трашчаць дрэвы і бярвенні ў хаце, дык гэта Зюзя б'е па іхдаўбнёй. Каб паменшыліся маразы, трэба было пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоўу вёсцы.
Ляля (Лёля, Лада) — багіня вясны, кахання,дзявочага хараства. Уяўлялася ў выглядзе маладой прыгожай дзяўчыны, якая ранняйвясной ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну. Дзе яна ступіць,там зелянее трава, распускаюцца кветкі. У гонар Лялі існавала дзявочае свята-Ляльнік (5 мая), якое з'яўлялася закліканнем вясны. Дзяўчаты збіраліся на лузеальбо агародзе, выбіралі паміж сабой «Лялю», апраналі яе ў белуюсарочку, упрыгожвалі зеленню, садзілі на ўзвышша і вадзілі вакол яе карагоды,спяваючы песні, у якіх славілі Лялю.
Цёця — багіня лета, а таксама звязаных зім урадлівасці і дабрабыту. Уяўлялася ў выглядзе прыгожай мажнай жанчыны зжытнім вянком на галаве. У руках Цёця трымала хлеб, садавіну і гародніну, якіміяна адорвала кожнага, хто ей сустрэнецца. Цёця лічылася сімвалам дабрабыту ішчодрасці. У галодную пару казалі: «Голад не Цёця, падапрэ — лыка з'ясі''.
Жыцень — бажаство восені, апякун асенніх палявыхработ. Уяўляўся.ў выглядзе нізкага хударлявага старога з незадаволеным тварам,ускудлачанымі валасамі і трыма вачамі (трэцяе на патыліцы). Лічылася, штоЖыцень садзейнічае росту і паспяванню збожжа і гародніны, а таксама назірае, цідобра вядзецца гаспадарка. Калі знойдзе на полі шмат каласоў, пакінутых жнеямі,збірае іх, звязвае ў снапы і пераносіць на поле таго гаспадара, у якога ўбраначыста. У выніку на наступны год у нядбайнага гаспадара будзе меншы, а устараннага — большы ўраджай. Часам Жьщень у выглядзе жабрака з торбай ходзіцьпа дарогах і пагражее пальцам кожнаму сустрэчнаму. Гэта з'яўлялася знакамбудучага вялікага няўраджаю. Ёсць прьмаўка: „Жыцень з торбай — голад надвор“ .
3. Беларускія язычніцкія святы
Беларускія язычніцкія святы з’яўлялісяарганічнай часткай сялянскага жыцця. Іх характар звязаны са сваеасаблівымуспрыманнем часу, якое вельмі істотна адрозніваецца ад нашага. Мы ўяўляем час увыглядзе лініі, для нас ён цячэ ад мінулага праз сучаснасць да будучага. Длябеларускага ж селяніна рух часу быў кругападобным і супадаў з гадавымземляробчым цыклам: перыядамі сяўбы, жніва, падрыхтоўкі да палявых работ.Пачатак кожнага перыяду года азначаў для селяніна неабходнасць пераходу дановага віду дзейнасці. Звычайна адзін гадавы перыяд ад другога аддзяляўсясвятамі. Яны мелі для нашых продкаў магічны сэнс. Лічылася, што гэта пераломныядні, у якія парушаецца звычайны парадак рэчаў і вызначаецца характар будучагаперыяду. У святы былі забаронены адны віды дзейнасці і прадпісаны іншыя — каб забяспечыцьдобры час. На святы гадалі і выконвалі розныя магічныя абрады.
Каляды — свята ў гонар пачатку новагагода. Звязвалася яно з перыядам зімняга сонцазвароту, калі дзень пачынаепаступова павялічвацца. Адзначапіся Каляды з б па 19 студзеня і складваліся зтрох асобных свят: „Галоднай'' (6-7 студзеня), “Шчодрай» (13-14студзеня) і «Вадзяной» (18-19 студзеня) куцці. Куццей называласярытуальная каша з тоўчаных ячменных круп альбо пшаніцы. Яна варылася да кожнагаз гэтых свят і ставілася на покуці (адсюль яе назва).
Каляды ва ўяўленнях беларусаў — гэтаперапомны перыяд у часе, калі пачынаецца новы земляробчы цыкл, «новычас», і можна пры дапамозе магіі паўплываць на ягоны характар, а таксамадаведацца аб будучым. Увесь перыяд калядных свят у беларусаў быў насычанырознымі абрадамі, прызначанымі ў асноўным забяспечыць добры ўраджай іматэрыяльны дабрабыт наогул. Так, на першую,«галодную» альбо«посную», куццю імкнуліся не хадзіць у госці, каб жывела неразбягалася і не прападала. На другую, «шчодрую'', куццю ставілі на столяк мага больш страў, бо лічылася, што чым больш багатым будзе святочны стол,тым багацейшым будзе ў надыходзячым годзе жыццё. Найбольш вядомым земляробчымабрадам на Каляды з'яўляецца шчадраванне. Маладыя хлопцы і дзяўчаты хадзілі пахатах, славілі гаспадара з гаспадыняй і спявалі песні, а таксама выконваліабрады, прызначаныя забяспечыць дабрабыт у хаце і добры ўраджай. За гэтагаспадары іх адорвалі.
Вельмі распаўсюджанымі на Каляды былігаданні. Гадалі аб будучым ураджаі, а дзяўчаты гадалі аб нарачоным.
Вялікдзень — язычніцкае свята ў гонарабуджэння прыроды і надыходу „вялікіх дзён'' веснавых палявых работ. Пасляпрыняцця хрысціянства стала супадаць па часе з Пасхай. Адзначаецца (узалежнасці ад месячнага календара) у адну з нядзель у перыяд з 4 красавіка па 8мая.
У гэтым свяце пераплецены хрысціянскія іязычніцкія абрады. Ішлі ў царкву на Усяночную, але пасдя яе кожны гаспадарімкнуўся як мага хутчэй прыбегчы дадому — хто будзе першым, той раней за ўсіхскончыць сяўбу, і ў таго будуць самыя хуткія коні. Рытуальнай ежы — пасцы ічырвоным яйкам — прыпісваліся магічныя якасці. Скарынкі ад пасхі сушылі, таўкліі клалі ў гарэлку — лічылася, што гэта засцерагае ад ведзьмакоў. Чырвоныя яйкікачалі па зямлі, каб надаць ёй жыватворчую сілу і забяспечыць добры ўраджай.Шкарлупкі ад яек затыкалі ў шчыліны як сродак супраць тараканаў. Маці гладзілавелікодным яйкам па тварах сваіх двяцей, каб яны былі румянымі ічырванашчокімі. На другі і трэці дзень пасля Вялікадня па хатах хадзілівалачобнікі, якія славілі гаспадароў і спявалі песні, прызначаныя забяспечыцьдабрабыт і добры ўраджай. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі імдарунак — валачобнае (булкі, сыр, фарбаваныя яйкі, каўбасы).
Купалле — свята ў гонар сонца і росквітуўсіх жыццёвых сіл прыроды. Прымеркавана да летняга сонцастаяння і адзначаецца ўноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што на Купалле зямля надае раслінам асаблівуюжыватворную сілу. Таму з ранку 6 ліпеня жанчыны і дзяўчаты збіралі зёлкі.Частку з іх пакідалі у хаце на лекі, а некаторыя ўтыкалі ў сцены будынкаў длязасцярогі ад злых сіл. Верылі, што дрэвы ў купальскую ноч могуць размаўляцьпаміж сабой і пераходзіць з месца на месца. На Купалле шукалі знакамітуюпапараць-кветку.
Шанаванне агню было звязана з купальскімвогнішчам, якое звычайна разводзілаея на беразе возера альбо ракі. Янонадзялялася ачышчальнай і жыватворчай сілай. Праз яго скакалі, каб засцерагчысяад хвароб. Лічылася, што калі хлопец з дзяўчынай, узяўшыся за рукі, пераскочацьпраз купальскае вогнішча, дык абавязкова пажэняцца.
У купальскую ноч дзяўчаты гадалі навянках, каб да ведацца аб будучым замужжы. Раніцай 7 ліпеня моладзь купалася.Гэтаму надаваўся ачышчальны сэнс.
Купалле лічылася часам разгулу змрочныхсіл: у гэтую ноч ведзьмы і ведзьмары імкнуцца зрабіць людзям розную шкоду. Пагэтай прычыне на Купалле звярталіся да засцерагальнай магіі: кідалі ў жытагалавешкі з агнём як сродак супраць нячыстай. сілы, утыкалі ў будынкікупальскія зёлкі, праганялі праз купальскае вогнішча статак.
Дзяды — свята, звязанае з ушанаваннемпамёрлых продкаў. На працягу года Дзяды святкаваліся некалькі разоў: перадмасленым тыднем, пасля Пасхі (Радаўніца), перад Троіцай (траецкія Дзяды), перадсвятам Пятра і Пеўла (пятроўскія Дзяды) і восенню другога лістапада (вялікіяДзяды, Асяніны). Зараз на Беларусі ў асноўным святкуюць толькі Радаўніцу, алераней найбольшае значэнне надавалася вялікім Дзядам.
У гэты дзень, другога лістапада, з ранкупрыбіралася хата, гатаваліся ежа і пітво. Увечары каля святочнага сталазбіралася ўся сям'я. Гаспадар пасля малітвы пайменна звяртаўся да ўсіх памёрлыхпродкаў, запрашаючы іх на вячэру. Абавязковай ежай была куцця. Для дзядоўставілася асобная міска, куды клалася патрохі ад кожнай са страў. У час вячэрыімкнуліся гаварыць толькі аб дзядах, іх добрых учынках і парадах. Пасля вячэрыўсе разам уставалі і развітваліся з дзядамі. Ежу, якая знаходзілася ў “дзядоўскаймісцы» звычайна зранку аддавалі жабракам, бо лічылася, што так яна трапіцьда памёрлых продкау.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Баршчэўскі Л. «Літаратура адстаражытнасці да пачатку эпохі рамантызму» / Л.Баршчэўскі, Мінск «Сэр-Віт»2003
2.Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.:Новое знание, 2000. – 480с.
3.Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ /В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
4.Лозка А.«Беларускі народны каляндар» / А.Лозка Мінск «Полымя»1993
5.Ляўкоў Э., «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» / Э.Ляўкоў, Мінск «Навукаі тэхніка» 1992