Реферат по предмету "Религия и мифология"


Узнікненне будызму

Будызм
 
ЗМЕСТ
1. Узнікненнебудызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму
2. ЖыццёБуды
3. Этыкабудызму
4. Кірункіў будызме
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. УЗНІКНЕННЕ БУДЫЗМУ. ВЕДЫЗМ ІБРАХМАНІЗМ ЯК ПАПЯРЭДНЖІ БУДЫЗМУ
Будызм — самая старажытнаясусветная рэлігія. Узнік у VI ст. да н.э. у Паўночнай Індыі. Зараз колькасцьяго прыхільнікаў складае 324 мільёны чалавек. Будызм распаўсюджаны ў такіхкраінах як Кітай, Японія, В'етнам, Лаос, Тайланд, Кампучыя, Шры-Ланка, Бірма,Карэя, Манголія, Інданезія, Непал. У Індыі зараз будыстаў вельмі мала — меншчым 0,5 % насельніцтва.
Будызм узнік як лагічны працяг ісвоеасаблівае адмаўленне папярэдніх яму рэлігій Старажытнай Індыі — ведызму ібрахманізму.
Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік удругой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаўмясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіве П тыс. да н.э. заваяваліІндыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў ізаклінанняў, — Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызменалічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі,а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала.Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра — бог буры, Сур'я — бог сонца, Агні — бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняўраслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольшкаштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвярыкідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзезнаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Дляахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.
У VШ ст. да н.э. на грунце ведызмуў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчатковападзяляецца на чатыры класы людзей — варны (слова «варна» азначае“колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі арыі і мясцовае насельніцтва належалі дарозных рас: першыя — да еўрапеоіднай, другія – да негроіднай). Існавала варнабрахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць),вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і щудр (рабоў і слуг). Былі таксамалюдзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн – недатыкальныя. Яны выконвалі самуюбрудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутыміўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамірозных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасцьчалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбоасабістыя якасці не улічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныяўтварэнні — касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі кадя трох тысячкаст.
Варна брахманаў займала ўстаражытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы магліажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодаліманаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама адкаменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін«брахманізм».
У гэты перыяд значна ўскладняюццарытуалы, пачынаецца будаў- ніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне.Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамішанавання багоў: вешанием на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяныхрэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні частасуправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.
У веравучэнні адбываеццапаслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінайсутнасці, а такоама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першыплан выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ёнробіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага,стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.
У брахманізме канчатковафарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, утым ліку і на будызм, але і на індыйскую культуру ў цэлым.
У аснове веравучэння брахманізмуляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. «трымаць») – безасабовымусеагульным і вечным парадку, які утрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінаецэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ейустанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.
У ведызме вучэнне аб дхарме мелакасмалагічны характар — яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтаевучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека ісаслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваёпрызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, наватсупрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое дляіншага — грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы — вучыць, шудры — падпарадкоўвацца.
Важнае месца ў брахманізме займаевучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека незнікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душаз'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, якіпадпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасцьучынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новаганараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі)гарантуе ўдалае далейшае перараджэнне: у новым жыцці чалавек будзе брахманамальбо князем. Сярэдняя карма (калі колькасць добрых і злых учынкаў аднолькавая)дае магчымасць адрадзіцца прыкладна ў той жа якасці. Кепская карма (пераважаюцьзлыя ўчынкі) прыводзіць да таго, што чалавек адраджаецца ў больш нізкай варнеальбо, нават, жывёлай. Лічылася, што за крадзёж зерня чалавек рабіўся пацуком,малака — варонай, мёду – камаром. За свае дрэнныя ўчынкі чалавек у будучымжыцці мог перацярпець тыя ж пакуты, якія ён прычыняў іншым людзям. Напрыклад,калі ён крыўдзіў свою жонку, дык мог стаць жанчынай, у якой будзе вельмі злымуж, калі кагосьці забіў — можа быць сам забіты і г.д.
Ідэя кармы адыграла вялізную ролюў гісторыі індыйскага грамадсгва, зрабіўшыся адным з асноўных рэгулятараўпаводзін дзесяткаў пакаленняў людзей. 3 аднаго боку, яна прадугледжваламаральныя нормы паводзін, бо кожны разумеў, што пакаранне за дрэнны ўчынакбудзе непазбежным. Менавіта вера ў карму з'явілася прычынай характэрнага дляіндыйцаў добразычлівага стаўлення да жывёл, кожная з якіх магла аказаццаперарадзіўшымся блізкім чалавекам. Але, з другога боку, менавіта ідэя кармышмат у чым прадвызначыла індывідуалізм і сацыяльную пасіўнасць індыйцаў. Усебеды чалавека тлумачыліся вельмі проста — дрэннай кармай, якая, у сваю чаргу,была вынікам ягоных былых злачынстваў. Спосаб паляпшэння жыцця таксама быўвідавочны — паводзь сябе добра, і тваё будучае існаванне будзе лепшым. Паказальна,што ў Індыі да ХХ ст. амаль не было паўстанняў прыгнечаных слаёў. Пытанне абсацыяльнаяй справядлівасці доўгі час наогул не ставілася — галоўным былоіндывідуальнае выратаванне шляхам забеспячэння добрай кармы.
Лічылася, штю ёсць людзі, якія непадпарадкаваны закону кармы. Гэта тыя нешматлікія, хто адмовіўся ад мірскогажыцця і зрабіўся аскетам-пустэльнікам. Аскетычны рух набывае ў перыядбрахманізму шырокае распаўсюджванне. Менавіта ў асяроддзі аскетаў у VII – VIстст. да н.э. былі сфарміраваны Упанішады — філасофскія тэксты, палажэнні якіхаказалі вялізны ўплыў на далейшае духоўнае жыццё Індыі. Сам тэрмін “упа-ні-шад”аначае «сядзець каля», гэта значыць быць кадя ног настаўніка іўважліва слухаць ягоныя словы. Лічылася, што вучэнне Упанішад з'яўляецца тайнымі даступным толькі абраным.
Ва Упанішадах бог-стваральнікПраджапаці трасфарміруецца ў Брахмана — вышэйщую абсалютную рэчаіснасць,ілюзорным адлюстраваннем якой з'яўляецца наш бачны свет. Мэтай рэлігійнагажыцця лічылася зліццё індывідуальнай душы, якая называлася Атман, з Брахманам.Дасягаецца гэта праз аскетычную практыку, а тааксама праз асэнсаваннеілюзорнасці бачнага свету і дасягненне мокшы (збаўленне, вызваленне), якаяазначае выхад з кола перараджэнняў, пазбаўленне ад усякай зменлівасці.
Рух аскетаў-пустэльнікаў іфіласофія Упанішад з'явіліся непасрэднай духоўнай прадумовай узнікненняапазіцыйнага да брахманізму будызму. Справа у тым, што ўсе складаныярэлігійна-філасофскія пабудовы Упанішад, прысвечаныя пошуку выратавання,ажыццяўляліся, як правіла, брахманамі і былі прызначаны менавіта для іх. Такімчынам, большая частка насельніцтва Індыі аказвалася як бы па-за межамінепасрэднага рэлігійвага жыцця. Безумоўна, яны былі ахоплены клопатаміжрацоў-брахманаў, якія праводзілі ад імя астатніх людзей і па іх просьбе розныяабрады і такім чынам дапамагалі ім зносіцца з багамі. Аднак вышэйшыя пошукібоскіх ісцін і звязаная з гэтым сістэма складаных філасофскіх пабудоўзаставалася недаступнай для небрахманскіх кастаў. Брахманы не лічылі патрэбнымпасвячаць небрахманаў у глыбокія таямніцы іх рэлігійна-філасофскіх абстракцый іпошукаў. Філасофскія сістэмы брахманізму стварылі ў сярэдзіне І тысячагоддзя дан.э. трывалую падставу для з'яўлення шырокага кола людзей, якія шукалівыратавання і збаўлення (мокшы) у аддаленні ад людзей, адмаўленні ад усягоматэрыяльнага і канцэтрацыі ўвагі і намаганняў на вызваленні ўнутранагадухоўнага «Я». Сярод іх было шмат выхадцаў з небрахманскіх слаёўнасельніцтва, але сам факт паходжання рабіў гэтых людзей як бы непаўнавартасныміпаслядоўнікамі таго ці іншага вучэння, бо ўсе вышэйшыя веды былі сканцэнтраваныў руках брахманаў. Вынікам гэтага з'явілася імкненне выпрацаваць новае вучэнне,альтэрнатыўнае мудрасці брахманаў, прызначанай толькі для нямногіх.
Будызм сфарміраваўся як адно зтакіх альтэрнатыўных вучэнняў. У ім абвяшчаецца прынцыповая роўнасць паміжлодзьмі, гэта значыць адмаўляецца варнавая сістэма, якая з'яўляецца адной зпадстаў брахманізму. Таксама быў абвешчаны індывідуальны шлях выратавання,вынікам чаго з'явіўся непасрэдны ўдзел кожнага будыста ў рэлігійным жыцці.
Апроч таго ў VIII – VI стст. дан.э. адбываюцца змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці Індыі. У гэты перыядузнікае вялікая дзяржава ў басейне Ганга і паскараецца эканамічнае развіццё.Людзі пачынаюць багацець, у тым ліку і прадстаўнікі ніжэйшых варн. У гэтыхумовах чалавек пачынае ацэньвацца не толькі ў залежнасці ад варнавайпрыналежнасці, але і па выніках ягонай уласнай працы. Такім чынам, узмацняеццаувага да унутранага свету чалавека, якому ў будызме надаецца асноўнаяувага.Таксама ў VIII – VI cтст. да н.э. абвастраецца барацьба паміж брахманаміі кшатрыямі за кіруючую ролю ў грамадстве. У Старажынай Індыі брахманы займалівыключна высокае месца: іх маёмасць не мог крануць ніхто, нават цар, лічылася, штоіх жыццё значна больш каштоўнае, чым жыццё іншых людзей, а пры іх судовыхспрэчках з прадстаўнікамі іншых варнаў рашэнне на карысць брахмана выносіласяаўтаматычна, бо брахману проста нельга было не давяраць альбо пярэчыць.
Аднак з цягам часу і асабліва усувязі з паскарэннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэннемстаражытнаіндыйскіх протадзяржаў, з'яўленнем палітычна ўплывовага і заможнагаслоя людзей, далучаных да ўлады (у асноўным гэта былі кшатрыі), сітуацыя пачаламяняцца. Князі, правіцелі, ваеначальнікі адчувалі, што згодна з брахманізмам,яны знаходзяцца на другарадных пазіцыях, як у духоўным, так и ў сацыяльнымсэнсе, таму трэба шукаць нейкае альтэрнатыунае вучэнне, якое б адпавядала іхрэальнаму месцу ў грамадстве. Мэнавіта з асяроддзя кшатрыяў выйшаў заснавальнікбудызму Сіддхартха Гаутама Шакьямуні. (Буда).
2. ЖЫЦЦЁ БУДЫ
Большасць даследчыкаў заразлічыць, што заснавальнік будызму з'яўляецца рэальнай гістарычнай асобай. Існуенекалькі варыянтаў ягонай біяграфіі, у якіх пераплецены рэальныя і міфалагічныяэлементы.
Вядома, што ён нарадзіўся ў 564 г. да н.э. у Паўночнай Індыі ў сям'і цара Шудхаданы, правіцеля племені шакьяў, і царыцы Майі. Прынараджэнні яго назвалі Сіддхартха Гаутама (Сіддхартха – асабістае імя — азначае''той, хто дасягнуў мэты''; Гаутама — радавое імя, у гонар яго знакамітагапродка, настаўніка брахманізму). У далейшым яго таксама сталі зваць Шакьямуні — «мудрэц з племені шакьяў». Прынц жыў у раскошы, не ведаючы турбот. Ваўзросце 16 год ён ажаніўся на прынцэсе, якую звалі Гопа. Апроч яе ў яго быўцэлы гарэм прыгожых танцоўшчыц, і, здавалася б, малады прынц павінен быў быбыць задаволены жыццём. Аднак свайго адзінага сына ён называе Рахула, штозначыць ''ланцуг'', такім чынам, пасярод усёй раскошы Сіддхартха адчуваў сябеяк у ланцугах. Духоўны крызіс абвасрыўся пасля таго, як малады прынц адкрыў длясябе той факт, што жыццё людзей зусім не складаецца з адных прыемнасцяў, алепоўнае пакут і няшчасцяў. Гэтае адкыццё аказала на Сіддхартху вельмі глыбокаеўражанне, і ён задумаўся аб сэнсе жыцця.
Індыйская культура таго часу ўжовыпрацавала акрэсленыя адказы на гэтае пытанне. Лічылася, што спакой можнаатрымаць праз аскетычны вобраз жыцця і самаўмярцвенне плоці. Сіддхартха ўцякаез палаца і шэсць гадоў займаецца аскетычнай практыкай. Ён вельмі схуднеў, ягонытвар пачарнеў і зрабіўся страшным, скура зморшчылася, а валасы выпалі. АднакСіддхартха не знаходзіць адказы на тыя пытанні, якія яго мучылі. Па гэтайпрычыне ён адмаўляецца ад аскетызму і каля горада Урувела ў свяшчэнным гаіаддаецца глыбокай медытацыі. У выніку на яго сыйшло «прасвятленне», іён зрабіўся Будай (''Прасветленным"). Потым ён пачаў прававедаваць, у ягоз'явіліся вучні, з якімі ён 40 год хадзіў па Індыі, распавядаючы аб шляху выратаванняад пакут. Памёр Буда ў 483 г. ва ўзросце 80 год у мястэчку Кушынагара. Згодна зіндыйскімі звычаямі, ягонае цела было спалена, а попел падзелены паміж васьм'юпаслядоўнікамі. У далейшым гэтыя часткі попелу былі захаваны, і над іміпабудавалі піраміды (ступы), якія з'яўляюцца месцам паломніцтва будыстаў.Згодна з паданнем, адзін з вучняў Буды выхапіў з пахавальнага вогнішча зубсвайго настаўніка. Зараз гэты зуб з'яўляецца галоўнай рэліквіяй будызму,знаходзіцца ён на Шры-Ланцы ў горадзе Кандзі, у ягоны гонар пабудаваныспецыяльны храм Зуба Буды і штогод праводзяцца ўрачыстасці.
Такія нешматлікія факты з рэальнайбіяграфіі заснавальніка будызму. Міфалагічная ж біяграфія Буды мае прыкладнанаступны выгляд.
На працягу многіх кальп (I кальпа– 8640000000 год) Буда перараджаўся на зямлі ў выглядзе розных жывых істот — 83разы святым, 58 разоў царом, 24 разы манахам, 18 разоў малпай, 13 разоў купцом,12 разоў курыцай, 8 разоў гусем, 6 разоў сланом, а таксама рыбай, пацуком, цесляром,кавалём, жабай, зайцам г.д. Усяго такіх перараджэнняў было 550. Паколькі светза гэты час апынуўся ў цемры невуцтва, багі вырашылі, што яму трэба нарадзіццачалавекам, дасягнуць пры жыцці прасвятлення, зрабіцца Будай і пачацьпрапаведаваць сваё вучэнне, паказаўшы тым самым чалавецтву шлях да выратавання.Буда сам выбраў месца і час свайго нараджэння, а таксама сваіх будучых бацькоў.Згодна з паданнем, яго маці Майя ўбачыла сон: быццам бы ёй у правы бок (паіншай версіі — ва ўлонне) увайшло бажаство ў выглядзе белага слана. Празналежны тэрмін яна нарадзіла сына, які выйшаў у яе з правага бока, зрабіў семкрокаў і абвясціў кліч Буды, пачуўшы які, багі паспяшаліся яго ўшанаваць. Прынараджэнні Буды яго бацькам было прадказана, што ён зробіцца альбо вялікімцаром, альбо заснавальнікам новага вучэння, прычым апошняе адбудзецца, калі ёнпабачыць пакуты свету. Бацька хацеў, каб ягоны сын стаў царом, і тамуэабяспечыў яму бестурботнае жыццё. Але аднойчы малады царэвіч паехаў напрагулку, і адбыліся чатыры знакамітыя сусрэчы: ён убачыў хворага, старога,памёрлага і манаха-аскета. Пад уражаннем першых трох сусрэч Сіддхартха прыйшоўда высновы, што ўсё жыццё чалавека поўнае зла і пакут, а чацвёртая паказала ямумагчымы шлях выратавання. Ён уцякае з палаца і спрабуе знайсці ісціну празаскетызм, але потым адмаўляецца ад яго. Сіддхартха сядае пад свяшчэннае дрэва,уваходзіць у стан глыбокай медытацыі, вырашыўшы не падымацца, пакуль не дасягнеісціны. Ён сядзеў так 49 дзён, яго спакушаў дэман Мара, але нарэшце дасягнуўпрасвятлення і зрабіўся Будай. Потым ён стварае манаскую суполку, прапаведуесваё вучэнне і ва ўзросце 80 год адыходзіць у нірвану.
3. ЭТЫКА БУДЫЗМУ
Этыка з'яўляецца асновайверавучэння будызму. Асноўнай сваёй задачай Буда лічыў не тлумачэнне свету, а ўказаниелюдзям шляху выратавання. Таму, калі яму задавалі пытанні, як узнік свет, кудыён ідзе, як пабудаваны, Буда маўчаў. У будызме гэта называецца «Вялікаемаўчанне Буды». Ён прыводзіў прыклад, шго калі чалавек, паранены атручанайстралой, будзе высвятляць, хто яго параніў, мужчына гэта ці жанчына, да якойварны належыць і г.д., дык памрэ раней, чым знойдзе адказы на ўсе гэтыяпытанні, — трэба хутчэй выцягнуць стралу і лячыць рану. Так і ў жыцці людзіцікавяцца рознымі метафізічнымі пытаннямі аб сутнасці рэчаў, іх пабудове іг.д., не знаходзяць на іх адказы і так і паміраюць у турботах. Таму ўсё ўбудызме падпарадкавана справе вызвалення чалавека ад пакут. Буда казаў, што ёнпрапаведуе не ўсё сваё вучэнне, а толькі тую ягоную частку, якая непасрэдна карыснадля жыцця, — тое, што ён ведае, і тое, чаму вучыць, суадносяцца прыкладнатаксама ж, як колькасць лістоў у лесе і колькасць лістоў, узятых у руку.
У сваіх пропаведзях Будапрытрымліваўся так званага ''сярэдзіннага шляху". Ён прыйшоў да высновы,што абедзве крайнасці – і жыццё, поўнае пачуццёвых задавальненняў, і аскетычнаяпрактыка добраахвотных пакут — аднолькава несапраўдныя. Першая – гэта«жыццё нізкае, не высакароднае, супрацьлеглае духу, ганебнае,мізэрнае»; другая — «жыццё змрочнае, ганебнае, мізэрнае».Правільны шлях ляжыць пасярэдзіне. Гэта шлях паглыблення ў сябе дзеля пазнанняісціны, ён вядзе да супакою і прасвятлення духу.
Этыка будызму грунтуецца начатырох высакародных ісцінах, якія адкрыліся Сіддхартху Гаутаме над свяшчэннымдрэвам Бодхі.
Першая ісціна – усё жыццё ёсць злоі пакуты. Нараджэнне — гэта пакуты, смерць — гэта пакуты, хвароба — гэтапакуты, неспакой, няшчасце, боль, расчараванне і адчай — гэта пакуты,немагчымасць атрымаць пажаданае — гэта пакуты і г.д. Пакуты Буда разумеў першза ўсё як хвадяванні, мітусню, неспакой.
Другая ісціна — прычынай пакутз'яўляюцца жаданні. Ад брахманізму будызм запазычыў вучэнне аб колеперараджэнняў (сансары), згодна з якімі, чалавек пасля смерці перараджаеца ўіншую жывую істоту ў адпаведнасці з сукупнасцю сваіх добрых і дрэнных учынкаў(кармай). Выснова, якую зрабіў з гатага вучэння брахманізм даволі простая: каліў чалавека цяжкае жыццё — гэта пакаранне за тіе зло, якое ён зрабіў у мінулым,трэба паводзіць сябе добра — і будучае жыццё будзе лепшым. Для будызму такаялогіка непрыймальная, бо ў ім любое, жыццё лічыцца злом і пакутамі. Прычынай жапакут з'яўляюцца жаданні, як добрыя, так і дрэнныя, бо гэта мевавіта яныпрыводзяць да ўчынкаў і новых перараджэнняў.
Трэцяя ісціна — каб пазбавіцца адпакут трэба пазбавіцца ад жаданняў. Сукупнасць добрых і дрэнных жаданняўчалавека з'яўляецца падставай для яго далейшых перараджэнняў. Калі знікаюцьжаданні, працэс перараджэнняў спыняецца.
Чацвёртая ісціна — каб пазбавіццаад жаданняў, трэба ісці па «высакароднаму васьмярычнаму шляху”, які ўказаўБуда. Называецца ён так таму, што складаецца з васьмі наступных крокаў.
1.Праведныя погдяды, гэта значыцьпогляды, заснаваныя на „высакародных ісцінах“.
2.Праведнае імкненне — рашучасцьвыканаць гэтыя ісціны ў сваім жыцці.
3.Праведная мова — добразычлівая,шчырая мова, пазбаўленая грубасці, ілжы, нагавораў.
4.Праведныя паводзіны — паводзіны,падпарадкаваныя наступным пяці прынцыпам: а) захаванне вернасці ў щлюбе; б)адмаўленне ад забойтва ўсякай жывой істоты; в) адмаўленне ад крадзяжу; г)адмаўленне ад хлусні; в) адмаўленне ад ужывання наркатычных сродкаў, у тым лікуалкаголю.
5.Праведнае жыццё — перад усім,гэта азначае жыццё на сумленна здабытыя сродкі. Спосаб зарабляць сабе на жыццёне павінен прыносіць шкоды іншым людзям.
6.Праведнае намаганне — пераадоленне ўсяго, што прывязвае да сябе свядомасць.
7.Праведная ўвага — пастаяннаясканцэнтраванасць свядомасці на тым, што ўдалося ўжо дасягнуць на шляхупазбаўлення ад прыхільнасцей.
8.Праведная медытацыя — станпоўнай адлучанасці ад свету і пазбаўлення ад якіх-небудзь жаданняў.
Канчатковай мэтай васьмярычнагашляху з'яўляецца дасягненне нірваны. Згодна з будыйскай традыцыяй, што такоенірвана, рацыянальна растлумачыць немагчыма. Звычайна над ей разумееццаадсутнасць павуціння жаданняў, якое звязвае адно жыццё з другім. Само слова»нірвана" перакладаецца з санскрыту як ''затуханне'',«згасанне». Падобна таму, як полымя згасае, калі канчаецца паліва,спыняецца кола перараджэнняў, калі знікаюць жаданні. «Мудрыя — вучыў Буда,затухаюць як лампады». Такім чынам, нірвана — гэта ўнутраны стан чалавека,які характарызуецца поўнай адсутнасцю жаданняў, свабодай, раўнавагай,адлучанасцю ад праблем жыцця, абсалютным спакоем.
Сэнс нірваны ў тым, што янаставіць чалавека па той бок неабходнасці, і таму яна тоесная свабодзе. Аднакгэта негатыўная свабода, свабода ад жаданняў, пачуццяў, прыхільнасцяў. Этыкабудызму мае песімістычны характар: усё жыццё — гэга зло і пакуты і, кабпазбавіцца ад пакут, трэба, фактычна, пазбавіцца ад жыцця. Але не шляхамсамазабойства, бо гэта толькі пагоршыць карму і прывядзе да навага большдрэннага існавання, а шяхам адмаўлення ад усяго, што прывязвае да гэтага свету,яго хваляванняў, радасцяў і пакут, каб дасягнуць абсалютнага спакою ў нірване.
4. КІРУНКІ У БУДЫЗМЕ
Этычныя і сацыяльныя палажэнніпропаведзі Буды аб роўнасці ўсіх людзей незалежна ад іх каставай прыналежнасці,цярпімасці, павазе да жыцця, неабходнасці сумленных паводзін з'явілісяпрыцягальнымі для шырокіх колаў індыйскага грамадства. Што тычыцца практычнайрэалізацыі гэтых палажэнняў (васьмярычнага шляху дасягнення нірваны), то янаспачатку ажыццяўлялася толькі праз манаства. Чалавек, які ўступаў у манаскуюсуполку будыстаў, адмаўляўся ад усякай маёмасці, галіў галаву, пераапранаўся ўпростае адзенне жоўтага колеру, які лічыўся колерам ніжэйшых,«нячыстых» каст. Манахі вялі лад жыцця вандроўных аскетаў, жыліміласцінай, есці маглі адзін раз у суткі, толькі ў першай палове дня, прычымежа павінна была быць вегетарыянскай. На перыяд дажджоў манахі збіралісяневялікімі суполкамі (сангхамі) у якім-небудзь адасобленым месцы. Так узнікліманастыры, якія паступова ператварыліся ў цэнтры будызму і па сутнасці, адзінуюформу яго арганізацыі. Спачатку існавалі толькі мужчынскія манастыры, потымз'явіліся і жаночыя.
Аднак не ўсе тыя, хто прыняўпропаведзь Буды, маглі прысвяціць сябе манаству, таму паступова сфаміраваўсяінстытут свецкіх пры хільнікаў будызму. Яны павінны былі прытрымліваццабудыйскай маралі і падтрымліваць манахаў матэрыяльна.
 У выніку распаўсюджвання будызмусярод міран, а таксама разыходжанняў па пытанню магчымасці дасягнення для іхнірваны на мяжы І-П стст. н.э. будызм падзяліўся на два накірункі: хінаяну імахаяну.
Хінаяна (малая калясніца, малышлях) лічыць, што нірваны чалавек дасягае індывідуальна і дзякуючы выключнаасабістым намаганням. Дасягцуць яе могуць толькі манахі, мэта ж міранаў — паляпшэнне сваёй кармы і дапамога сангсе. Рэлігійным ідэалам з'яўляецца архат(санскр. ''дастойны'') — чалавек, які цалкам выконваў манаскія абеты і дасягнуўнірваны. Своеасаблівасцю хінаяны з'яўляецца тое, што ў ёй не прызнаеццарэальнае існаванне багоў, таму яе часам называюць атэістычнай рэлігіяй. Месцабога займае закон кармы, у адпаведнасці з якім кожны атрымлівае тое, што ёнзаслужыў сваімі мінулымі дзеяннямі.Буда ў хінаяне таксама не лічыцца богам,гэта звычайны чалавек, настаўнік мудрасці, які знайшоў шлях да выратавання іўказаў яго людзям. Таму ўсе малітвы і іншыя формы культу маюць сэнс толькі якмемарыяльныя акты, мэта якіх — шанаванне памяці настаўніка і ўспаміны аб ім якаб прыкладзе для прыхільнікаў. Хінаяну таксама.называюць паўднёвым будызмам.Яна распаўсюджана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як Шры-Ланка, Бірма,Тайланд, Лаос, Камбоджа, часткова ў Індыі, Бангладеш, В'етнаме, Малайзіі,Непале.
Махаяна (вялікая калясніца, вялікішлях) сцвярджае, што нірваны могуць дасягнуць усе людзі, якія кіруюцца вучэннемБуды, а не толькі манахі. Лічыцца, што існуе бесконцая колькасць буд. Кожны зіх, у тым ліку і Сіддхартха Гаутама Шакьямуні, з'яўляецца ўвасабленнемадвечнага звышнатуральнага сусветнага прынцыпу. Асаблівае месца ў махаянеэаймае канцэпцыя бодхісатвы (санскр. "істота, якая імкнецца дапрасвятлення"). Гэта людзі, якія дасягнулі нірваны, але не разарваліцалкам сувязь са светам, бо ў іх засталося адно жаданне: садзейнічацьвыратаванню іншых жывых істот. Бодхісатвам прыпісваюцца завышнатуральныяякасці, лічылася, што жывуць яны не толькі на зямлі, але і ў іншых светах,колькасць якіх бясконцая. Галоўнымі якасцямі бодхісатвы з'яўляецца прамудрасць,г.зн. здольнасць спасцігаць сапраўдную рэчаіснасць, а таксама вялікаеспачуванне, якое праяўляецца ў здольнасці выратоўваць розныя тылы жывых істот.Спачатку бодхісавам называўся любы веруючы, які імкнуўся да выканання такойальтруістычнай місіі. Пазней гэта слова стала ўжывацца ў дачыненні пераважна давялікіх святых, надзеленых звышнатуральнай сілай, якія па моцы пераўзыходзяцьбагоў ведызму. У далейшым яны зрабіліся папулярнымі аб'ектамі шанавання інадзей для мільёнаў веруючых. Культ бодхісатваў з'яўляецца настолькі важным длямахаяны, што яе часта нават называюць бодхісатваянай – калясніцай бодхісатваў.
Дзякуючы таму, што ў махаянелічыцца магчымым дасягненне нірваны не толькі для манахаў, але і для ўсіхверуючых, яна ахапіла значна больш шырокае кола людзей, чым хінаяна. У працэсераспаўсюджвання за межамі Індыі махаяна.праявіла выключную гібкасць упрыстасаванні да новых умоў, характару іншых культур і цывілізацый, што ідазволіла будызму зрабіцца сусветнай рэлігіяй.
Махаяну таксама называюцьпаўночным будызмам, яна распаўсюджана ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Азіі,такіх як Кітай, Манголія, Карэя, Японія.
Доўгі час у навуцы існаваламеркаванне, што хінаяна амаль дакладна перадае вучэнне ранняга будызму, амахаяна э'яўляецца вынікам больш позняга развіцця. Аднак сучасныя даследаванніпаказалі, што з аднаго боку, абодва гэтыя вучэнні адрозніваюцца адпершапачатковага будызму і сфарміраваліся ў выніку яго доўгай эвалюцыі, а здругога, што яны абодва развіваюць тыя тэндэнцыі, якія існавалі ўжо ў раннімбудызме. Трэба адзначыць, што самі назвы ''хінаяна" і «махаяна»ўзніклі ў выніку палемікі паміж гэтымі кірункамі. Прыхільнікі хінаяны называлісвой кірунак тхеравадай («вучэннем старцаў») і прэтэндавалі на перадачуаўтэнтычнага першапачатковага будызму. Хінаянай жа гэты накірунак назваліпрыхільнікі махаяны: ёсць малая калясніца, якая выратоўвае нямногіх, і ёсцьвялікая калясніца, на якой могуць выратавацца ўсе.
У другой палове І-га тыс. н.э. умежах махаяны фарміруецца новы кірунак, які атрымаў назву ваджраяна (алмазнаякалясніца). Узнікла яна ў Індыі і потым распаўюдзілася ў Непал, Тыбет, Кітай,Японію. Вядома пра ваджраяну мала, бо яна з'яўляецца тайным вучэннем,прызначаным для нямногіх. Нірвана тут дасягаецца пры дапамозе магічных абрадаў.Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя сродкі:
— мантра — малітва-заклінанне,якая паўтараецца без перапынку.
Лічыцца, што яе сіла выходзіцьдалёка за межы Сусвету і забяспечвае яго дабратворную энергетыку. Мантру можнанапісаць на паперы і пакласці ў спецыяльную «малітоўную калясніцу»(апошняя ўяўляе сабой цыліндр на восі), якую потым круцяць. Лічыцца, што колькіразоў павярнулася «малітоўная калясніца», столькі разоў сказанамантра
— мудра — сімвалічны жэст. Уваджраяне маецца цэлы набор спецыяльных рухаў, праз якія выяўляецца імкненнеасобы зліцца з Абсалютам. Апроч таго, у ваджраяне прысутнічае моцны эратычныэлемент. Лічыцца, што ў час узаемадзеяння паміж мужчинам і жанчынай вызваляеццадабратворная энергія Сусвету. Трэба адзначыць, што гэтае ўзаемадзеяннезводзіцца, як правіла, да сумесных фізічных практыкаванняў і толькі на вышэйшымузроўні мае форму сексуальных кантактаў.
— мандала — «коламедытацыі». Уяўляла сабой круг, упісаны ў квадрат, які ў сваю чаргутаксама ўпісаны ў круг. Мандала ў ваджраяне — гэта мадэль Сусвету. У яе цэнтрызнаходзіцца Абсалют, з якім веруючы зліваецца ў працэсе сузірання мандалы.
У пантэоне ваджраяны побач збясконцай колькасцю буд і бодхісатв ёсць яшчэ адзін від звышнатуральных істот — ідамы (“бог, які звязаны абетам”). Асноўнае іх прызначэнне — быць ахоўнікамілюдзей. У прынцыпе, ідамам можа зрабіцца любы буда, бодхісатва альбо архат;веруючы выбірае яго сваім апекуном, калі пачынае ўзыходжанне па шляху Буды.Ідам – гэта боства мандалы і аб'ект медытацыі, сузіранне і зліццё з імверуючага вядзе да прасвятлення. Ідамы падзяляцца па полу (мужчынскія іжаночыя), а таксама па эмацыянальнаму стану (спакойны, гняўлівы іспакойна-гняўлівы), як правіла, яны маюць шмат рук, ног і твараў.
Вельмі папулярнай у міфалогііваджраяны з'яўляецца легенда аб краіне Шамбала. Лічыцца, што яна знаходзіцца напоўнач ад Індыі. У ёй не бывае хвароб, неўраджаяў, стыхійных бедстваў. Яежыхары — моцныя, прыгожыя людзі, якія жывуць да глыбокай старасці. Яны непроста будысты, а праніклі ў самыя глыбіны патаемных ведаў. Шлях у Шамбалумогуць знайсці толькі тыя, хто авалодаў гэтымі ведамі настолькі ж глыбока, як іяе жыхары і пераадолеў у сабе пачуццёвую прывязанасць да жыцця. Усе астатніямогуць прайсці побач і не заўважыць яе. У сувязі з уяўленнямі аб тым, што ўШамбале існуць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі будыйскага шляху, і што адзінтолькі прыход у Шамбалу выключае магчымасць далейшых неспрыяльныхперараджэнняў, распаўсюджваюцца малітвы аб нараджэнні ў ей і«даведнікі» аб спосабах яе дасягнення. Змест апошніх паказвае, штошлях да Шамбалы ляжыць не столькі ў знешнім, колькі ва унутраным свеце, і заразсярод адукаваных прыхільнікаў ваджраяны існуе ўяўленне аб Шамбале як абунутранай рэчаіснасці — асаблівым стане псіхікі, якое дасягаецца ў працэсе самаўдасканальвання.
Будызм аказаў вельмі вялікі ўплыўна культуру Індыі і нават нейкі час з'яўляўся там дзяржаўнай рэлігіяй. Аднакягоныя складаныя абстрактныя палажэнні аб чатырох высакародных ісцінах былінезразумелымі для большасці насельніцтва, якому патрабавалася простая інаглядная рэлігія. У першым тысячагоддзі н.э. пазіцыі будызму ў Індыі паступоваслабеюць і ён выцясняецца індуізмам. Апошні з'яўляецца арганічным працягамрэлігіі вед і брахманізму і ўяўляе сабой тыпова язычніцкую рэлігію. У індуізмеіснуе каля трох з паловай тысяч багоў, галоўнымі з іх лічацца Брахма — бог-стваральнік, Вішну — бог-ахоўнік і Шыва — бог-разбуральнік. Апроч багоўшануюцца жывёлы (найбольш вядомыя — карова, бык, малпа, слон, змяя), расліны,камяні, мясціны (асабліва рака Ганг). Зараз у Індыі прыкладна 83% насельніцтваналежыць да індуізму.
Развіццё ж будызму як сусветнайрэлігіі адбываецца па-за межамі Індыі. У VП-ХIV стст. н.э. у Тыбеце ў вынікусінтэзу махаяны, ваджраяны і мясцовай шаманскай рэлігіі бон сфарміраваўся ламаізм.Сама ягоная назва паходзіць ад слова «лама» («вышэйшы») — настаўнік у глыбінным сэнсе гэтага слова. Ламамі ў Тыбеце называюць манахаў,колькасць іх часам дасягала адной трэці насельніцва, бо кожная сям'я лічыласваім абавязкам аддаць аднаго з сыноў у ламы.
У веравучэнні ламаізму, і гэтым ёнадрозніваецца ад першапачатковага будызму, важнае месца займае касмалогія(вучэнне аб пабудове свету). Згодна з ёй, існуе незлічоная колькасць светаў,адным з якіх з'яўляецца наш. Зямля ўяўляе сабой плоскі дыск, на якім размешчанычатыры мацерыкі, абмытыя акіянам. У цэнтры дыска знаходзіцца гара Сумеру. Ваколяе круціцца сонца, месяц і зоркі. На вяршыне гары і над ёй жывуць багі, унізе –злыя духі. Вакол Сумеру, абмытыя акіянам, ляжаць чатыры кантыненты ў выглядзе круга,паўкруга альбо трапецыі, трохвугольніка і квадрата. Зямля ляжыць на слане, слонстаіць на чарапасе, чарапаха плавае ў моры. Калі на зямлі набіраецца шматграхоў, чарапаха пачынае варушыцца, ад чаго адбываюцца землятрусы. Апошнія,такім чынам, з'яўляюцца сігналам дрэннага становішча і, адпаведна, неабходнасціўзмацнення культавай дзейнасці.
Пантэон ламаізму надзвычайскладаны і шматколькасны. Узначальваюць яго і найбольш шануюцца буды ібодхісатвы. На першым месцы знаходзіцца буда Амітабха, які трактуецца якпрадаўжальнік вялікай справы Шакьямуні, свайго роду творца-апякун цяперашнягаперыяду існавання Сусвету, валадар Заходняга раю. Не менш, а ў некаторыхвыпадках і больш высока, ламаісты шануюць эманацыю Амітабхі бодхісатвуміласэрнасці Авалакіцешвару. Сярод іншых буд, якіх у ламаізме тысяча,вылучаецца «спрадвечны буда», г.зн. персаніфікаваная сутнасць ўсіхбуд і бодзісатваў, Адзібуда, а таксама буда будучага часу Майтрэйя. Побач збудамі і бодхісатвамі шануюцца шматлікія багі, духі-апекуны той ці іншаймясцовасці альбо прафесіі, святыя.
У ламаізме лічыцца, што дасягненненірваны праз засваенне чатырох высакародных ісцін і праходжанне васьмярычнагашляху даступна толькі некаторым людзям, тым, хто прысвяціў сваё жыццёпазбаўленню ад перараджэнняу. Для большасці ж галоўнае — дабіцца падкіраўніцтвам ламы ўдалага перараджэння альбо адрадзіцца ў Заходнім раі будыАмітабхі ці на адным са шматлікіх нябёсаў побач з боствамі і святымі, чыя кармадазваляе ім доўга жыць у іх свеце, застаючыся пры гэтым маладымі і здаровымі.Але пекла, рай і нябёсы — толькі часовае месцазнаходжанне, якое не выключаечалавека з кола сансары: калі вычарпана добрая альбо дрэнная карма, чалавекперараджаецца зноў.
Вельмі вялікае развіццё ў ламаізмеатрымаў культ. Існуюць пышныя храмы са шматлікімі выявамі буд, бодхісатваў,багоў, духаў і святых, урачыстыя набажэнствы, цырымоні і святы з абрадамі,спевамі і танцамі, ужываннем музычных інструментаў, званоў, харугваў, духмяныхрэчываў і г.д. Асаблівае значэнне ў ламаісцкім кульце маюць мантры, самаяпапулярная сярод якіх «Ом мані падме хум». Звычайна яе перакладаюцьяк «Ом, ты скарб на лотасе», пры гэтым «ом»(«аум») — магічнае слова ўсіх індыйскіх рэлігій. Лічыцца, што празяго праяўляецца глыбінная сутнасць Сусвету. Кожны склад гэтай мантры мае дляламаістаў сакральны сэнс і з'яўляецца аб'ектам медытацыі, якая вядзе дапрасвятлення. Вераць, што само вымаўленне мантры актывізуе дабратворныэнергетычны пачатак Сусвету, таму яе трэба казаць як мага часцей. Менавітагэтым тлумачыцца шырокае распаўсюджанне ў ламаізме малітоўных барабанаў, да іхнават могуць прыладзіць прапелер і паставіць на дах — чым больш разоў падуздзеяннем ветру яны павярнуцца, тым лепш.
Неад'емнай прыналежнасцю жылляламаіста з'яўляецца сямейны алтар. Гэта невысокая шафка, у якой знаходзяццаневялічкія скульптуры бостваў, іконы, іншыя свяшчэнныя прадметы, а таксамапалічка перад ёй, на якой стаяць кубачкі для ахвярапрынашэнняў, курыльныясвечкі, кветкі.
На чале ламаісцкай іерархіізнаходзяцца Панчэн-лама («Настаўнік — вялікія веды») і Далай-лама(«Лама вялікі, як акіян»). Абодва яны адносяцца да рангу хубілганаў — перараджэнцаў. Вераць, што найбольш вядомыя духоўныя дзеячы ламаізму з'яўляюццаперараджэннем таго ці іншага буды, бодхісатвы альбо святога. Духоўнымкіраўніком ламаізму з'ўляецца Панчэн-лама, ўвасабленне буды Амітабхі і духоўнынастаўнік Далай-ламы, але рэальная свецкая ўлада належыць апошняму, хаця ёнлічыцца «толькі» ўвасабленнем адной з праяў Амітабхі бодхісатвыАвалакіцешвары. Вельмі цікавая працэдура выбараў новых Панчэн- і Далай-ламы.Калі памірае хто-небудзь з іх, вераць, што Амітабха ці Авалакіцешварапераселяцца ў хлопчыка, які народзіцца праз дзевяць месяцаў. Такому хлопчыкупаказваюць розныя рэчы, у тым ліку рэчы старога Панчэн- альбо Далай-ламы, і каліён пазнае іх, яго абвяшчаюць новым кіраўніком ламаізму. Цяперашні Далай-ламаХІV атрымаў свой тытул у тры гады, а Панчэн-лама ХІ — у пяць.
3 ХVП ст. Тыбет быў незалежнайтэакратычнай дзяржавай, ягоным духоўным і свецкім кіраўніком з'яўляўсяДалай-лама. У 1956 г. Тыбет быў анексаваны Кітаем. Далай-лама ў 1959 г. уцёк у Індыю зараз жыве ў выгнанні, а Панчэн-лама адразу ж пасля свайго выбрання ў 1995 г. арыштаваны кітайскімі ўладамі.
Апроч Тыбету ламаізм заразраспаўсюджаны ў Манголіі, Бураціі, Туве і Калмыкіі.
Вельмі вядомым кірункам у махаянез'яўляецца дзэн-будызм. Згодна з паданнем, ён быў прынесены ў Кітай у VІ ст.н.э. індыйскім прапаведнікам Бодхідхармай. У ХП ст. дзэн-будызм пранік уЯпонію, дзе і атрымаў найбольшае распаўсюджанне. Зараз у свеце налічваеццапрыкладна 10 млн. дзэн-будыстаў, 9 з іх жыве ў Японіі.
Само японскае слова«дзэн» (па-кітайску «чань») з'яўляецца перакладаміндыйскага «дх'яна» — «сканцэнтраванасць, медытацыя».Канчатковай мэтай рэлігійнага жыцця ў дзэн-будызме лічыцца дасягненнепрасвятлення («саторы») шляхам медытацыі.
Дзэн-будызм лічыць, што.Будазнаходзіцца ўнутры кожнага чалавека, які ў сваю чаргу тоесны абсалюту із'яўляецца ўмяшчальняй неабмежаваных магчымасцяў. Такім чынам, медытацыяразумеецца як унутраная сканцэнтраванасць, паглыбленне ва ўласнае«Я». Адзін з патрыярхаў дзэн-будызму вучыў: «Калі вы не шукаеце.Буду ў саміх сабе, а шукаеце звонку, значыць вы падобныя да аблудных людзей.Калі ўнутры вашай прыроды вы вызваліліся ад вашых прыхільнасцяў, дык адразуўбачыце ўласную прыроду, а гэта і ёсць сапраўдны Буда». Згодна з вучэннемдзэн-будызму, існаванне ў свеце якіх-небудзь прынцыповых апазіцый — гэтафікцыя, якая пароджана «непрасветленай» свядомасцю. У сапраўднасці жпаміж суб'ектам і аб'ектам, нірванай і сансарай, жыццём і смерцю, ведамі іневуцтвам няма ніякай розніцы. Свядомасць прасветленага чалавека як быццам бызліваецца з усім светам, пачынае працаваць у ягоным рытме. Прасвятленне даечалавеку унутранае вызваленне ад улады абставін і абуджае паўнату творчайінтуіцыі. Свядомы кантроль саступае месца несвядомай рэгуляцыі паводзінчалавека і патрэбны вынік дасягаецца як быццам бы без намаганняў у ходзеажыццяўлення чалавекам сваёй унутранай сутнасці.
У дзэн-будызме ёсць два асноўныяспосабы медытацыі. Першы — гэта сядзячая медатацыя ў позе лотаса, у ходзе якойчалавек імкнецца паступова пазбаўляцца ад любых думак і вобразаў. Такімспосабам ён спасцігае ў сабе ''сутнасць Буды'' і дасягае прасвятлення. Другіспосаб — гэта медытацыя над якой-небудзь гісторыяй з жыцця патрыярхаў дзэн,якую настаўнік прапаноўваў свайму вучню ў якасці інтэлектуальнай задачы, якаямае, як правіла, парадаксальны характар. Вырашыць яе рацыянальным спосабамнемагчыма. Напрыклад: адзін з патрыярхаў дзэн спытаў сваіх вучняў: «У мянеёсць нешта, што не мае ні галавы, ні імя, ні назвы, ні пераду, ні заду. Ведаехто-небудзь з вас, што гэта такое?». Альбо іншае пытанне: «Дзведалоні робяць пляскач. Што такое пляскач адной далонню?». Гэта задача,павінна цалкам авалодаць свядомасцю вучня, выціснуўшы ўсе іншыя думкі, і тадыпасля крайняй ментальнай напружанасці адбываецца нечаканы «прарыў» ісэнс пытання робіцца зразумелым. Гэтым спосабам чалавек пазбаўляецца ад усіхагульнапрынятых форм светаўспрымання і бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць.Дзякуючы гэтаму, чалавек вызваляецца ад прадузятасцяў і робіцца свабодным.Напрыклад, дзэн-будыйскія манахі дэманстравалі адсутнасць боязі смерці,непавагу да яе. Яны спаборнічалі паміж сабой, хто, больш незвычайна памрэ. Адныпаміралі седзячы, другія – знаходзячыся на дрэве, трэція – дагары нагамі і г.д.Ёсць гісторыя пра аднаго вельмі паважанага манаха, які прыйшоў з труной нарыначную плошчу і абвясціў, што зараз ён пойдзе паміраць да Усходняй брамы.Поўныя глыбокай пашаны людзі пайшлі за ім, каб паглядзець, як гэта адбудзецца,але праз некаторы час манах заявіў: «Сёння яшчэ рана, я памру заўтра каляПаўднёвай брамы». І вось так тры дні ён дурыў людзям галаву. Усе перасталіяму верыць, і на чацвёрты дзень ужо ніхто не жадаў ісці глядзець на ягонаескананне. У адзіноце манах выйшаў за горад, лёг у труну і папрасіў выпадковагапрахожага закалаціць яе пасля таго, як ён памрэ.
Для таго, каб выціснуць сасвядомасці вучня шаблонныя схемы мыслення, пазбавіць яго ад звычкі шукацьісціну па-за сабой і накіраваць да прамога і непасрэднага сузірання сваёй«сапраўднай прыроды» настаўнік мог закрычаць на свайго вучня,абразіць яго, піхнуць і нават ударыць. Наогул у дзэн-будызме падкрэсліваецца важнасцьактыўнага стаўлення чалавека да свету, рэалізацыі сваёй творчай энергіі. Крайніаскетызм адвяргаецца: чалавечыя жаданні павінны не падаўляцца, а накіроўвацца ўдухоўныя сферы. Вялікае значэнне ў дзэн-будыйскіх манастырах надаваласясумеснай фізічнай працы. У манастыры Шоліньсы ў Кітаі склалася своеасабліваяшкола воінскага мастацтва.
Дзэн-будызм аказаў вельмі вялікіўплыў на кітайскую і японскую культуры. Такія яго прынцыпы як прастата,спантаннасць, гармонія не толькі зрабіліся неад'емнай часткай традыцыйнагамастацтва, але і зараз шмат у чым вызначаюць стаўленне да жыцця многіх японцаўі кітайцаў. Яскравае адлюстраванне гэта знайшло ў монахромным жывапісе,ікебане, чайнай цырымоніі, каліграфіі, мастацве разбіўкі садоў, ваенныхмастацтвах.
Значны ўплыў дзэн-будызм аказаў натворчасць такіх заходне-еўрапейскіх і амерыканскіх дзеячоў культуры XXстагоддзя як Г.Гесэ, Дж.Сэлінджэр, В.Ван-Гог, А.Маціс, А.Швейцэр, К.Юнг,Э.Фром. У 60-я гады «дзэнскі бум» ахапіў многія амерыканскіяуніверсітэты і паўплываў на рух бітнікаў. Манастыры і цэнтры па вывучэннюдзэн-будызму існукць зараз і за межамі Японіі і Кітая — перад усім, у Амерыцы іЗаходняй Еўропе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбныдапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
2. Баршчэўскі Л. “Літаратура ад старажытнасці дапачатку эпохі рамантызму” / Л.Баршчэўскі, Мінск “Сэр-Віт” 2003
3. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. /Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
4. Мень А. История религий: В 2т. – М.:«ФОРУМ-ИНФРА-М», 1998. Т.1-2.
5. Поликарпов В.С. История религий: лекции ихрестоматия. – М.: «Гардарика», «Экспертное бюро», 1997. –312с.
6. Росс Ф., Хиллс Т. Великие религии человечества. –М.: ООО «Изд-во „Медицина и питание“, 1989. – 317с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Особенности классифицирования и планирования соревнований по туристическому многоборью
Реферат Психологические особенности адаптации младших школьников Сравнительный анализ сельской и городской
Реферат Владимир Набоков переводчик Слова о полку Игореве
Реферат Особенности развития эмоциональной сферы личности младшего школьника
Реферат Развитие философии в Китае
Реферат Теория и технология холодной листовой штамповки
Реферат Программы сжатия. Кореляционная связь. Динамическое программирование
Реферат Импорт деревообрабатывающего оборудования марки Вайнинг из Германии в Россию
Реферат Психологічні основи врахування типів темпераменту у молодшому шкільному віці під час навчально-виховного процесу
Реферат Методичні рекомендації по перевірці організаторської та технологічнох діяльності ТЕЧ
Реферат Линия производства варенных колбас из мяса птицы с расчетом вакуумного шприца КОМПО-ОПТИ 2000-01
Реферат Составление сметы затрат на производство и ценообразование
Реферат Новые технологии и общество будущего: тенденции и прогнозы
Реферат "Классическая музыка"
Реферат Управління вхідними і вихіними грошовими потоками їх характеристика. Планування грошовими потоками