Реферат по предмету "Разное"


Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г

Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва”“Свет мяне паўторыць...” Вечарына да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Асадчая А.В.Магілёў 2010Першы вучань: Радок бяззбройны і бясспрэчны Слабым – адзіна верны шчыт. І не знікаць Паэтам вечна, У вечнай песні жывучы.Калі пайду з юдолі гора, Не скончыўшы найлепшы сказ,То божы свет мяне паўторыць, Як паўтараў ужо не раз.Як моры, зоры і азёры, Якія ў вечнасць забяру.Свет шчодры. Свет мяне паўторыць...Ну, а не свет, дык Беларусь. – Мне – досыць...Вядучы: Давайце ж паўторым разам Уладзіміра Караткевіча, якому 26 лістапада споўніцца 80 гадоў. Такім пісьменнікам магла б ганарыцца любая літаратура свету. Але ж пашанцавала нам, беларусам. На экране слайд з партрэтам пісьменніка і словамі Янкі Брыля: "Беларусь даўно чакала такога пісьменніка. І радасна, што ён прыйшоў. І горка, балюча, што ён не змог, не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра" (Я. Брыль. Эсэ "Наш Караткевіч") Я невыпадкова не сказала пра Уладзіміра Сямёнавіча ў прошлым часе, пакуль чытаюць яго творы, ён жывы. “Смерці ў Паэта няма, ёсць нараджэнне...”. Давайце паслухаем вершы паэта-філосафа, паэта-рамантыка, паэта-лірыка, паэта, які ўсё жыццё прысвяціў роднай зямлі. Другі вучань: Гусі-лебедзі ў лугах зялёных, Гладзяць крылы белыя блакіт. Сокал, прагнучы крыві салёнай, Рвецца ў сакольніка з рукі. Ногі коней грэбуюць зямлёю. Ярасная сіла ў скакуне... Адбылося гэта ўсё са мною, Або гэта сон і яблынь снег. Але ў сне не вып’еш столькі гора. Ведаю, што я званіў у шчыт, Я граміў татар пад Крутагор’ем, Я крышыў крыжацкія мячы. Кроў мне далі паплавы і пожні, Голас – бор дрымучы і чарот. Я з табою да крыві апошняй,Мужны мой, адвечны мой народ. Ты мне даў асеннія світанні, Ты мне даў ружовы твар вясны, Падарыў мне цяжкае каханне Да жанчыны з дальняй стараны. Роднымі зрабі чужыя вочы, Шэрыя, як неба над табой, А пасля пакліч, калі захочаш, За цябе на самы страшны бой. І калі ў твае глыбіні лягу, – Даў мне ціхі спеў тваіх бяроз За любоў, за веру, за адвагу Сціплых песняў, што табе прынёс.Трэці вучань:Мова Ёсць паданне вякоў, што разбурыыць калісь Ваілонскую вежу Адам І няўмольна сальюцца мовы зямлі У адну, няродную нам. І мая безвыходна пойдзе ў змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая і сіняя, як васілёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні будучых дзён не жадзён, Хай пятля, хай памерці ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі ў іх не будзе цябе. Сірата па з’едлівай волі багоў, Гінучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць табе. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы жа ангел на мове маёй Мне не скажа: “Братка, здароў”. І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Песня, шчасце, каханне, спакой, – Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ты мой ясны хлеб і каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі, Без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай На душы. Ў небясі. На зямлі.Чацвёрты вучань: Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці – Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай. Пяты вучань: У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма На ясны свет, што стыне ў красе. Як чыста, бы святло абшары вымыла, Як ціха – быццам зніклі людзі ўсё. Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах, Як летась, як мільёны год таму... Ляцяць на ветры косы рыжай восені, І кліча лісцяў жоўты сум зіму. На вуснах стыне горкі смак рабіны, Цалую іх, халодныя як лёд. О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай Пад тымі ж клёнамі праз сотню год, Ці зразумсеце, што мы кахалі, Што зніклі так, як знікнеце і вы, Што векавечны толькі край, і далеч, І жоўты ліст на зелені травы, Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны Тысячагоддзі будуць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць, Што нездарма яна з асінак рудых, Калі ідзеш увосень па зямлі, Раняе золата пад ногі людзям,Каб мы яе любілі й бераглі.Шосты вучань: Ўсё, што было, і ўсё, што часам сніцца, Забуду ў лесе, дзе, як той капёж, Як споры дожджык, аблятае гліца, І шум яе парывісты, як дождж.Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, Зноў восень на бярэзніках ляжыць... Сястра мая бяздольная, асіна, Апошняю лістотай не дрыжы.Лістоты мала, але трэба верыць Ў жыццё, ў каханне і ў вясны піры, Пачуўшы нават мерны стук сякеры У пасівелым восеньскім бары.Сёмы вучань:Заяц варыць піва Туман плыве з нізіны сівы Над нівай голай і пустой. “Глядзіце, заяц варыць піва”, – Жартуюць людзі між сабой. А я відушчым бачу зрокам, Як ён прысеў каля агню, Трыгубы, шэры, касавокі, І піва варыць з ячмяню. Яліна іскрамі страляе, А ён прыладзіў кацялок І трэскай варыва мяшае, Каштуе, сплёўвае набок. І піва заяц зварыць густа, А на закуску – бурачок, Трава, заечая капуста, Галін асінавых пучок. З зайчыхай вып’юць па маленькай І дзеткам трошкі паднясуць, Пужлівым галаском таненькім “Цвіцела морква” завядуць. Пабачыш – не гані з абсады, Дай хоць на гэты дзень спакой, Павінна ж быць і ў зайца радасць Перад халоднаю зімой.Восьмы вучань: Не злабіся на ерэтыкоў, Не цягні ў самое неба выю. Свет без іх – чародка прасцякоў, Свет жывы – пакуль яны жывыя.Ты мудрэц – пакуль мудраць яны. Ёсць яны – няма ў табе падману. Не гані агнём іх, не кляні, А малі аб іх уратаванні.Дзявяты вучань: Як Стажары ў небе заззялі, І ў сяле падаілі кароў, І з палёгкай палі ўздыхалі, – Я пад вокны твае прыйшоў.Ты з хітрынкай сказала, мілая,Прыкрываючы шыю касой: “Маці спіць. Я таксама стамілася. Дарагі, прыходзь раніцой”.Ты казала так цёпла і ветліва, Я кахаў цябе так даўно... Я паверыў і раніцай светлай Пад тваё прыцягнуўся акно.Зноў з хітрынкаю ты сказала: “Бач, каровы ідуць на лугі. Бачыш, маці толькі што ўстала. Ўдзень прыходзь да мяне, дарагі”.Я чакаў паўдзённай часіны. З неба сонечны пёк агонь. Я драмаў у хмызах тры гадзіны На нагах, як стомлены конь.Мрэлі ў сонцы паўдзённым шаты, Калі зноў я прыйшоў да сяла І... нікога не стрэў ля хаты, Бо каханая ў полі была.Ўсе сабакі на вёсцы яхкалі На даўжэзную постаць маю, Калі вечарам шэрым і мяккім Я прыйшоў на сядзібу тваю.Усміхнулася: “Нельга вечарам, Нас заўважаць суседзі ў садках. Любы мой, дарагі, недарэчны,Ноч наперадзе. Зоры ў вачах”.Уначы я свіснуў ля хаты, І з’явіўся цень у акне: “Я заснула ад стомы праклятай. Не шкадуеш, будзіш мяне.Ну, і д-добрым ты будзеш мужам... Не. На вуліцы травы з расой... Што ты, што ты! Маці нядужая... Дарагі, прыходзь раніцой”.Ці доўга ты яшчэ будзеш мяне мучыць, нягодніца!?! Дзясяты вучань: Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць, Дагарае ўначы маё сэрца... Ты дала мне імгненнае шчасце, Я табе даў за гэта – бяссмерце.І калі ты падзякаю, болем Азарыла мне прорвы сусвету, Я сказаў: “Больш, напэўна, ніколі Мы на свеце не ўбачымся гэтым.І табе – хай нас людзі рассудзяць – Я зайздроснай аддзякую доляй: Ты – ніколі – мяне не забудзеш, Ты мяне не пабачыш – ніколі.Ў ноч самоты і ў цемры магілы Будзе смага адна тваёй доляй: Ты забыць мяне будзеш не ў сілах І са мною... ніколі. Ніколі”. Вядучы: Творчасць Уладзіміра Караткевіча займае асаблівае месца ў нашай культурнай спадчыне. “Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай”, – так ацэньвае творчасць пісьменніка Васіль Быкаў.Уладзімір Караткевіч – адзін з самых адукаваных мастакоў слова ХХ стагоддзя. Акрамя таго, ён выдатна маляваў, цудоўна спяваў беларускія народныя песні, з выключным майстэрствам фатаграфаваў. Ён быў непераўзыдзеным гісторыкам і этнографам, знаўцам даўніны. Усе, хто яго ведаў, адзначаюць яго філалагічныя, лінгвістычныя здольнасці, тонкае чуццё сваёй і чужых моў, дзякуючы якому ён вольна валодаў рускай, польскай, французскай, пачаў гаварыць па-чэшску і славацку, спрабаваў – па-літоўску і нават па-ўзбекску. У памяці многіх ён застаўся і краязнаўцам і пакінуў пасля сябе празрыста-светлы нарыс аб Радзіме “Зямля пад белымі крыламі”, выдадзены спачатку на ўкраінскай (1972), а затым (1977) на беларускай мовах. Акрамя гэтага, Караткевіч быў прафесійным сцэнарыстам і рэжысёрам кіно пасля заканчэння Вышэйшых сцэнарных курсаў у Маскве ў 1962 годзе. Ён мог стаць пры спрыяльных умовах і навукоўцам,Якая ж зямля нарадзіла такі талент, якія людзі былі вакол яго? Гучыць урывак з верша ў прозе У.Караткевіча “Слова Міцкевічу”. Кажуць, што ў ноч на дваццаць шостае лістапада ты з’яўляешся на зямлю, якая цябе нарадзіла, і ходзіш па ёй, заглядаючы ў кожную хату, ў кожную адрыну, на дно кожнага глыбокага возера. Нячутныя крокі твае, а вочы з пяшчотнасцю нябачанай глядзяць на гэтую простую і мілую зямлю. Рукі твае дакранаюцца да кары дрэваў-манументаў, галубяць кожны ліст на прырэчнай каліне, а вушы чуйна прыслухоўваюцца да новых спеваў, што гучаць на берагах чыстых, як сэрца тваё, беларускіх рэк. Ноч вялікая-вялікая, і таму паспяваеш ты пабываць скрозь: на рудых берагах Дняпра і на беразе Світазі, дзе ў хвалях водарасці заблыталіся як русалчыны косы, ў сініх лясах Гродзеншчыны і на гары Маяк.Неабсяжная зямля наша, але паўсюль, дзе пачуеш ты “кугаканне” савы пад акном хаты, ты, непрыкметны, заходзіш у хату і глядзіш у вочы новаму чалавеку, які нарадзіўся ў той дзень, калі ты памёр. І дзіцёнак маўчыць і ўсміхаецца, бо ён бачыць тое, чаго не бачаць дарослыя: не прывід, а проста добры чалавек, толькі больш маўклівы, больш паглыблены ў сябе, нахіліўся над ім. А ты глядзіш на яго і калі бачыш, што сумленныя вочы ў яго бацькоў, даеш яму добры і сумленны лёс. Аднаму ты даеш будучыню слаўнага казачніка, другому – будучыню добрай маці, трэцяму – славу вялікага героя, чацвёртаму – проста славу Чалавека, працаўніка, рукі якога робяць усё на зямлі і кормяць таксама ўсіх. Мяне ты чамусьці зрабіў паэтам, даў мне вочы, якія бачаць сум явара над вадою; вушы, якія чуюць песню чалавечую; рукі, якія здольны перабіраць як струны галіны прырэчных верб; ногі, каб выхадзіць зямлю; і глотку, каб спяваць язычаскія песні, песні сонцапаклонніка. Вядучы: Вось такую прыгожую легенду пра сваё нараджэнне склаў сам пісьменнік. А што ж было на самой справе? Усё жыццё вакол пісьменніка былі цікавыя людзі, якія пакінулі свой адбітак у яго лёсе. Хто ведае, ці быў бы ён такім, калі б лёс не сутыкнуў яго ў гэтымі людзьмі. На пытанне анкеты Таццяны Шамякінай, што з уражанняў дзяцінства найбольш спрыяла развіццю яго таленту, пісьменніка адказаў: “Што спрыяла? Зноў жа асяроддзе. Сваякі (і на суседзяў шанцавала) былі людзі спявучыя, вельмі музычныя, многія з добрымі галасамі, з апавядальным талентам (здзіўляюся, чаму не стаў прафесійным спеваком бацька, пісьменнікамі – дзядзькі, асабліва адзін. Усе з гумарам і схільнасцю да іроніі (у тым ліку і да самаіроніі)”. На экране партрэт маці і бацькі пісьменніка.Вядучы: У аўтабіяграфіі “Дарога, якую прайшоў” У.Караткевіч пісаў: “Маці мая, Надзея Васілеўна, нарадзілася ў 1893 годзе, у дзяцінстве засталася без маці, скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, некаторы час, кінуўшы дом, працавала вясковай настаўніцай у вёсцы Збароў, ля Рагачова, а пасля пазнаёмілася з маім бацькам, Караткевічам Сымонам Цімафеевічам, і ў 1917 годзе выйшла за яго замуж (бацька нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1959)”. Адзін з сяброў пісьменніка, Рыгор Барадулін, успамінае: “Пра Надзею Васільеўну трэба пісаць асобную кнігу. Выпускніца гімназіі, прыроджана панавітая і тонкая ў веданні людзей, яна была рэхам, адгалоссем былое годнасці і велічы старадаўняга беларускага роду. Яна была нейкім чынам прататыпам інтэлектуальна-велічных натур у творах сына. Недзе ў 60-я гады Павел Кабзарэўскі прывёз мне з Пецярбурга (тады Ленінграда) фотакартку свайго здымання Анны Ахматавай. Я быў уражаны, так бы мовіць, двайніковасцю. Шляхетнасць. Велікасвецкасць. I вонкавае падабенства. …Любіла Надзея Васільеўна дарагія, тонкага густу рэчы, фамільныя рэліквіі. Гэта і сыну перадалося. Пра рэвалюцыю, пра паслярэвалюцыйную мітусню казала з ноткамі ўсмешкі”. Бацька пісьменніка скончыў пачатковую школу, потым, відаць, гарадское вучылішча. Ягонае дзяцінства было цяжкім, даводзілася самому зарабляць грошы. Хлопчык меў добры голас і спяваў у царкоўным хоры. У яго быў прыгожы почырк, таму ў арміі ён служыў пісарам. Просты па паходжанні, Сымон быў унутрана інтэлігентным. Да службы ў войску, прыблізна з 1910 г. ці крыху раней, працаваў у Рагачоўскім казначэйстве, дзе і пазнаёміўся са сваёю будучай жонкай. Бацька пісьменніка працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці пасля замужжа стала хатняй гаспадыняй (у Арэнбургу пад час эвакуацыі ў вайну працавала ў дзіцячым садку). Як згадвае Наталля Сымонаўна (сястра пісьменніка), бацька быў стрыманым, памяркоўным, ураўнаважаным. Да дзяцей ставіўся строга: яны мелі ўсё, але нічога лішняга. Калі трэба было, сам шыў дзецям абутак. У хатняй бібліятэцы Караткевічаў пераважала руская класіка, а з беларускай літаратуры трапляліся адзінкавыя асобнікі, напрыклад, аповесць "Салавей" З. Бядулі. Шмат куплялі твораў дзіцячай літаратуры, кніг па гісторыі, прыродзе. Для У. Караткевіча маці з'яўлялася эталонам жанчыны: добрая гаспадыня, цудоўная выхавацелька сваіх дзяцей, нястомная захавальніца сямейнага ачага. Яна ўмела шыць, вышываць, гатаваць смачныя стравы. Адзін са сваіх першых твораў, апавяданне "Багун-трава", У. Караткевіч прысвяціў сваёй маці. Галоўная гераіня апавядання Каваліха ў многім падобная да яе. Моцнае ўздзеянне на хлопчыка зрабіў дзед, матчын бацька Васіль Юллянавіч Грынкевіч, які “даслужыўся да павятовага казначэя і прытым быў атэіст і спачуваў марксістам. Гэты чалавек, “уладны. разумны і з’едлівы”, які валодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”, стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.Сам пісьменнік так пісаў пра свайго дзеда: “Які гэта быў цікавы чалавек!. Не ведаю, што яму перашкодзіла стаць сапраўдным паэтам, можа, доля сына – “дзяржаўнага зллачынца”, можа, яшчэ што. Праваслаўны, які быў замешаны ў мецяжы, – гэта ж было вельмі падазрона. Але яго мова – гэта быў каскад досціпаў, прыказак, старых пахучых анекдотаў, яскравых, як вёсялка, жартаў... Трэба было паслухаць, як ён распавядае байкі пра нашых пашахонцаў – Маркавічан. Публіка рагатала да рэзі ў жываце. Больш за ўсё я шкадую, што ён так рана памёр (не стала дзеда ў ліпені 1945 года, пахаваны ён у мястэчку Карма Гомельскай вобласці), што я быў малы і мала памятаю, што не запісаў гэткага цуду. Але менавіта ад яго я палюбіў прыроду, гісторыю (ён калісь рабіў раскопкі курганоў і шмат чаго цікавага распавядаў), навучыўся лацівь самоў “на квок”, палюбіў бадзяцця і іншае.А якія ён распавядаў легенды... Пра вужыную каралеву, пра чорную курыцу волатаў, пра караля мятлушкаў, пра вялікую змяю “Дзебраў” пра Яна Прыгожага і князя Ладымяра, пра лебядзіны скіт, пра скарб адлнавокага народа, пра дрэва смерці, пра явар і каліну – мужа і жонку, пра звон, які патануў, пра горад на дне возера. І яшчэ многае-многае”. А яшчэ дзед пісьменніка быў нашчадкам удзельнікаў паўстання на чале з К.Каліноўскім. Караткевіч ганарыўся сваім радаводам, асабліва сувязямі матчыных блізкіх з вызваленчым рухам 1863 года на Беларусі, трымаў перад вачыма і блізка каля сэрца партрэт Кастуся Каліноўскага, старанна вывучаў гісторыю паўстання і сплаціў доўг нашчадка нашым продкам сваімі неўміручымі “Каласамі...”. Неяк у сваім дзённіку Уладзімір Сямёнавіч зрабіў запіс: Уласна кажучы, мне трэба было б так і застацца кавалерам. Так было б сумленна. Таму што я любіў у жыцці толькі адну жанчыну, Беларусь. Напэўна, ён усё ж такі крыху пакрывіў душой. Была ў яго жыцці і яшчэ адна каханая жанчына.На экране партрэт Валянціны Браніславаўны Караткевіч.2 лістапада 1967 г. у Брэсцкім педінстытуце адбылося абмеркаванне творчасці У.Караткевіча. Там пісьменнік пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Валянцінай Браніславаўнай Нікіцінай (паводле прозвішча яе першага мужа, дзявочае яе прозвішча Ватковіч). Яна нарадзілася 28.6.1934 г. у Кіргізіі, дзе яе бацька, беларус з Ушаччыны, служыў у войску (загінуў на фронце ў 1941 г.). У 1947 г. маці з дачкой і сынам пераехала на Беларусь і пасялілася ў Радашковічах. Пасля заканчэння Радашковіцкай школы (беларускую мову там выкладаў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі) Валянціна ў 1951-1956 гг. вучылася на гістарычным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Летам 1969 г. яна пераехала ў Мінск, працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, жыла ў сям'і Караткевіча. 19 лютага 1971 г. яны зарэгістравалі шлюб. Яна ўзяла ягонае прозвішча. Абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Брэсце на пакой у Мінску. Вясной 1973 г. двухпакаёвую кватэру Караткевіча на вуліцы Веры Харужай і яе пакой абмянялі на трохпакаёўку на вуліцы Карла Маркса, дзе ў далейшым і жылі ўтраіх (разам з маці пісьменніка). У. Караткевіч прысвяціў Валянціне Браніславаўне верш "Таўры" і раман "Чорны замак Альшанскі" (1979), які пачынаецца словамі: "В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю". Валянціна Браніславаўна была высокакваліфікаваным гісторыкам. Слушна пісаў А. Мальдзіс: "Тое, што зрабіла Валянціна Браніславаўна Караткевіч для падрыхтоўкі "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі", для таго, каб ён ішоў "без купюр", можна смела назваць навуковым подзвігам, грамадзянскай мужнасцю. Яна бясконца ездзіла ў экспедыцыі, абараніла не адзін помнік архітэктуры, пісала сама артыкулы і брашуры і рэдагавала чужыя. Аўтарытэт яе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, дзе яна працавала, і ўвогуле ў навуковых колах быў высокі". У 1990 г. Валянціна Караткевіч (пасмяротна) і іншыя аўтары за гэта выданне былі ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Заўчасная смерць жонкі стала для Уладзіміра Сямёнавіча цяжкім ударам. Безумоўна, вялікі ўплыў на пісьменніка аказала творчасць многіх знакамітых асоб беларускай гісторыі і культуры. Многім з іх ён прысвяціў свае творы.^ Вядучы зачытвае ўрыўкі ў твораў паэта. Пасля таго, як вучні называюць асобу, пра якую гаворыцца, на экране з’яўляецца партрэт.Паўлюк Багрым Мог бы славай грымець Сярод годных паэтаў Еўропы, – Гвалтам спуталі ногі,Трымалі ўвесь час за руку.Што пакіне ён?Вершык у памяці хлопаў,Кандэлябру ў касцёлеДы кроў на гаручым пяску.Максім БагдановічНізка голаў схіляю, юнача,Перад вечным глаголам тваім. Смела крочу цяпер у пяскі яПерад светлай заветнай гарой,Бо як ёсць у народа такія –Не загіне давеку народ.Кастусь КаліноўскіНедзе поруч ляжалі дарогі,Кліч кахання ляцеў ад ніў,Але ён не кахаў нікога,Бо занадта радзіму любіў.^ Варты лепшага ў свеце кахання,Рана скончыўшы мужны палёт,Русы хлопец золкім світаннемНа высокі ўзышоў эшафот.Янка КупалаЗнаю ўсе яго думы, трывогі,Чую родны купалаўскі спеў...Не, я ведаў Купалу жывога, Хоць сустрэцца з ім і не паспеў.Вядучы: Побач з пісьменнікам, да самага апошняга дня, заўсёды былі сябры. Успаміны іх нібы набліжаюць постаць гэтага выдатнага чалавека да нас, ствараючы партрэт шчырага і сумленнага працаўніка. “Нядаўна яшчэ ён быў жывы наш сучаснік, любы, харошы сябра, няўрымслівы творца на ніве нацыянальнай культуры, чалавек “святы і грэшны” на сваёй “святой і грэшнай” зямлі. Але настаў час і выпадак ці капрызны прысуд прысуд няўмольнага лёсу аддзяліў яго ад жывых той непазбежнай рысай, за якой ўжо інакшая, чым раней, больш катэгарычная шкала людской годнасці, па якой нельга мераць “прыстрасна” і прыблізна. Тая шкала вымагае меры дакладнай і аб’ектыўнай, да якой абавязвае хіба адна толькі смерць. Ён быў з пароды тых жыццялюбаў, якія ўсё радзей сустракаюцца ў нашым жыцці, тым больш нячаста ажыццяўляюцца ў мастацтве. Можна нават сказаць, што ён быў чалавек рэдкі, бо нават у сталыя гады шчасліва спалучаў у сабе чалавечую мудрасць з непасрэднасцю дзіцяці, любімага гадаванца прыроды. Гэтая рыса яго натуры, аднак, ніколі не прыніжала яго, давала падставу хіба што па-добраму дзівіцца, а то і захапляцца ягонай неардынарнасцю. Так, ён любіў усё натуральнае, лёгкае і радаснае як у паўсядзённых праявах побыту, так і ў бясхітраснасці чалавечых адносін, але з абавязковымі для іх шчырасцю і дабрынёй, якія ён ставіў на першае месца ўсялякіх добразычлівых адносін”. “…Акуратнасць, дакладнасць, размах. Гэтыя рысы вабілі ў Караткевіча. Калі ён бараніў каго, дык абавязкова ад цэлай банды. Калі ішоў ад дзяўчыны, дык тут жа ўдакладняў, што сёння ўжо не ад першай. У нас нейкі час жыла маладая студэнтка, радня сябра майго сябра. Хто толькі ёй пры адыходзе з застолля не прызнаваўся ў каханні! Ілона празвала яе кошкай. Спакойна інтэлігентны Навум Кіслік неяк назаўтра казаў: «Гэта ж трэба так узяць, што нейкую кошку цалаваў». Караткевіч пайшоў далей, ён папрасіў рукі і паабяцаў купіць дачу на Чорным моры і ў прыдачу (якраз у рыфму) дачу прэзідэнта Акадэміі навук Купрэвіча з атамным бамбасховішчам. Я, праўда, абразіў ягоныя парыванні, заўважыўшы, што ў атамнае бамбасховішча добра і надзейна будзе хаваць пустыя бутэлькі. Хоць Караткевічу надзейней за ўсё трэба было хаваць рукапісы”.Даверлівы і шчыры, ён пакінуў пасля сябе светлыя ўспаміны ў сяброў і малазнаёмых людзей. Біяграфія яго абрасла легендамі, што вынікалі з рэальных фактаў: і пра тое, што разам з ім жыў сапраўдны мядзведзь, і пра выпусканне на волю галубоў, купленых на Старажоўцы, і пра яго арыгінальныя вандроўкі па родным краі і за яго межамі, пра заўсёднае імкненне дапамагчы іншым і ўменне быць душой любой кампаніі. Ён змагаўся і з цяжкай хваробай ног і страўніка, і з дэпрэсіўнымі станамі душы пасля смерці роднай матулі і жонкі Валянціны Браніславаўны – цудоўнага чалавека, вялікай знаўцы беларускай старажытнасці. І нават свае перадапошнія дні дні ён правёў у вандроўцы па Прыпяці з фатографам Валянцінам Ждановічам і мастаком Пятром Драчовым, які цудоўна праілюстраваў яго раман “Чорны замак Альшанскі”. На плыце было вырашана прайсці старадаўнім маршрутам. Усё складвалася някепска. Але раптам У. Караткевічу стала вельмі дрэнна. На машыне яго прывезлі ў Менск, у бальніцу. 25 ліпеня 1984 года ў чатыры гадзіны раніцы яго не стала. Жыццё У. Караткевіча – ужо легенда. Незвычайнае, яркае, светла-трапяткое, яно нечакана і заўчасна абарвалася. І засталася недаспяваная песня. І толькі адна афіцыйная ўзнагарода – ордэн Дружбы народаў у яго актыве, у актыве змагара за адраджэнне беларускага народа, яго гістарычнай памяці. Але даражэй за гэта – узнагарода народная – удзячнасць беларусаў за мастацкі подзвіг, за цудоўныя кнігі, вершы, раманы, аповесці, нарысы, фільмы, што акрыляюць. Такія творы, што і сёння пякуць нашы сэрцы і душы.На экране выявы кніг Уладзіміра КараткевічаТворчае крэдапісьменніка: "…Мы напішам першую сапраўдную гісторыю беларускага мастацтва. Гэта цяжка. Нам давядзецца аб'ездзіць разам усю Беларусь, адшукваць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць. Гэта будзе сумленная гісторыя. Яна не будзе забываць ні добрага, ні дрэннага… Ты прыкладзеш да гэтай кнігі веды, а я так выкладу яе, каб яна чыталася запоем, як легенда…» Выкананню гэтай праграмы ён і прысвяціў усё сваё жыццё. 78 тамоў марыў напісаць Уладзімір Караткевіч, але не паспеў. Аднак скупы пералік таго, што пакінуў пасля сябе пісьменнік, уражвае: Зборнікі паэзіі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “”Быў. Ёсць. Буду”. Зборнікі апавяданняў і аповесцей “Блакіт і золата дня”, “Чазенія”, “Вока тайфуна”.Раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”), “Чорны замак Альшанскі”. Аповесці “У снягах драмае вясна”, “Дзікае паляванне караля Стаха”. Для дзяцей выдаў “Казкі” м нарыс “Белавежская пушча”. П’есы “Млын на Сініх Вірах”, “Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі”, “Калыска чатырох чараўніц”, “Маці ўрагану”. Зборнік п’ес “Старыя беларускія хронікі”.Сцэнарыі кароткаметражных фільмаў “Сведкі вечнасці”, “Памяць каменя”, “Будзь шчаслівай, рака”, мастацкіх фільмаў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чырвоны агат”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”. І гэта не поўны пералік таго, чым мы багатыя. Засталіся нам і запаветы пісьменніка: ^ Людзям – душа, Жыццё – свайму дому, Сэрца – жанчыне,Гонар – нікому.Беларусь мая, ты адзіная,Перад кім на каленях стаю:Мне, слузе твайму, цяжка загінуць,^ Лёгка – жыць у славу тваю....Кожнага чалавека, які сустрэўся з табою па дарозе і ідзе ў той самы бок, што і ты, трэба вельмі-вельмі берагчы і не губляць з вачэй. Сапраўднаму чалавеку заўжды трэба жыць. Каб множыць дабро.Гучыць лірычная мелодыя, на экране павольна змяняюцца партрэты пісьменніка розных часоў. Пасля гучыць верш: Птах 27.7.1984А самых лепшых – час не беражэ. Канае лета перапёлкай у жыце. Наведвайце яго – хто быў бліжэй.А хто далей – дык светла ўспамяніце. Упаў. І толькі крылы за спіной Не хочуць знаць аб чорным дні нічога. З усіх дарог ён верны быў адной, Імя якой – народная дарога.Ён апантана верыў і любіў І над зямлёй кружыў, падобна птаху, Запомніце яго – хто блізка быў. Далёка хто – не варушыце праху.Вы чуеце: гуркоча ў небе гром, Але не страшна песеннаму птаху. ...Вам, хлопцы, гнаць да Турава паром. Як і пры ім не збочвайце са шляху. Яўгенія Янішчыц


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.