Реферат по предмету "Разное"


Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьУ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года ”Аб адукацыі“ у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“, Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 ”Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 121, 8/11273) наступныя змяненні і дапаўненні:1.1.у назве пастановы і пастанаўляючай частцы словы ”установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі“ замяніць словамі ”агульнаадукацыйнай установе“; 1.2.Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае дадзенай пастановай выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца). 2. Прызнаць страціўшымі сілу: загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 1993 г. № 292 ”Аб зацвярджэнни Прыкладнага палажэння аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублікі Беларусь“ (зарэгістраваны ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 5 кастрычніка 1993 г., № 44/12); Прыкладнае Палажэнне аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-інтэрнаце, зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 (зарэгістравана ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г., № 196/12); Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце, зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 (зарэгістравана ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г., № 197/12).Міністр А.М.РадзькоўЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 07.07.2004 № 44  (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 06.12.2006 № 111)ПАЛАЖЭННЕ аб агульнаадукацыйнай установеГЛАВА I^ АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ1. Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе (далей – Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года ”Аб адукацыі“ у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238), Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279), і вызначае: задачы і функцыі агульнаадукацыйных устаноў; структуру агульнаадукацыйнай установы; мовы навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных установах; патрабаванні да тыпавых вучэбных планаў і вучэбных праграм; асаблівасці навучання вучняў па індывідуальных вучэбных планах; патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу; агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню вучняў агульнаадукацыйных устаноў; асаблівасці функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў, якія вызначаны абзацамі другім – чацвёртым пункта 2 гэтага Палажэння; асаблівасці функцыянавання і парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы, якія вызначаны абзацамі пятым –  дзевятым, дванаццатым пункта 2 гэтага Палажэння; кампетэнцыю і адказнасць агульнаадукацыйнай установы; патрабаванні да узаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу; патрабаванні да кіравання агульнаадукацыйнай установай, фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння агульнаадукацыйных устаноў. 2. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца: пачатковая школа; базавая школа; сярэдняя школа; вячэрняя (зменная) школа; гімназія; ліцэй; школа-інтэрнат; санаторная школа-інтэрнат; спецыяльная школа закрытага тыпу; спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат); вучэбна-педагагічны комплекс. 3. У Рэспубліцы Беларусь могуць быць створаны іншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаемым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 4. Стварэнне і функцыянаванне спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) ажыццяўляецца ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 5. Агульнаадукацыйная ўстанова з’яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб адукацыі“, Законам Рэспублiкi Беларусь ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы. 6. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць дзяржаўнымі і прыватнымі. Спецыяльныя школы закрытага тыпу могуць быць толькі дзяржаўнымі. 7. Агульнаадукацыйнымі ўстановамі могуць стварацца філіялы і прадстаўніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе палажэнняў, зацвярджаемых стварыўшымі іх юрыдычнымі асобамі і павінны быць вызначаны ў статуце агульнаадукацыйнай установы.8. Агульнаадукацыйныя ўстановы праходзяць атэстацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.9. Дзяржаўная аккрэдытацыя агульнаадукацыйных устаноў праводзіцца ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 10. Рэарганізацыя і ліквідацыя агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.11. Агульнаадукацыйная ўстанова мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.12. Агульнаадукацыйная ўстанова вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 13. Кантроль у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кантроль за дзейнасцю агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюць аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца.ГЛАВА 2^ ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ14. Агульнаадукацыйныя ўстановы ў залежнасці ад тыпу ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання на адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. 15. Асноўнымі задачамі агульнаадукацыйных устаноў з’яўляюцца: забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі; фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу; замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця; падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця. 16. Для дасягнення сваіх задач агульнаадукацыйныя ўстановы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць: адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм; выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. 17. Агульнаадукацыйныя ўстановы, акрамя асноўных функцый, пералічаных у пункце 16 гэтага Палажэння, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць ажыццяўляць: падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія: па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, – дома; знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, – ва ўмовах арганізацый аховы здароўя; знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, – ва ўмовах санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый; прафесійную падрыхтоўку вучняў; эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць; атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю. 18. У агульнаадукацыйных установах забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.Агульнаадукацыйныя ўстановы ў пазаўрочны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 19. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у агульнаадукацыйных установах забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.^ ГЛАВА 3 СТРУКТУРА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ 20. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў як правіла аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ў агульнаадукацыйных установах аб’ядноўваюцца ў класы. 21. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца: класы, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях; класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці; класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці; класы, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне (профільныя класы); класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах гімназій (гімназічныя класы); класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах ліцэяў (ліцэйскія класы); класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы; спецыяльныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў. 22. Парадак стварэння і асаблівасці функцыянавання класаў, вызначаных у пункце 21 гэтага Палажэння вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 23. Для аказання ўсебаковай дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, іх удзелу ў пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, ў агульнаадукацыйных установах пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца групы падоўжанага дня. Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці груп падоўжанага дня агульнаадукацыйнай установы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 24. У агульнаадукацыйных установах могуць адкрывацца вучэбна-кансультацыйныя пункты, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, інтэрнаты (акрамя школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў)).  Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць мець вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), школьныя і міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні, школьныя вучэбна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі і іншыя вучэбна-вытворчыя аб’екты, якія забяспечваюць рэалізацыю задач і статутных мэтаў агульнаадукацыйнай установы.ГЛАВА 4^ МОВЫ НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ25. Навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах. 26. Асноўная мова навучання і выхавання ў агульнаадукацыйнай установе (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў. 27. Абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і заяў законных прадстаўнікоў вучняў могуць прыняць рашэнне аб стварэнні агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйных установах, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. Законныя прадстаўнікі дзяцей, якія жадаюць, каб іх дзеці, пачынаючы з I класа, навучаліся ў агульнаадукацыйнай установе або класе ў агульнаадукацыйнай установе, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці, падаюць да 25 мая заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога яны пражываюць. 28. Абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт рашэнне аб адкрыцці агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйнай установе, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці, прымаюць па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 29. У агульнаадукацыйных установах вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення. Вывучэнне беларускай (рускай) і замежнай моў асобамі з парушэннем слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганізуецца па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў. 30. Абавязковая для вывучэння ў агульнаадукацыйнай установе замежная мова вызначаецца яе заснавальнікам з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцей агульнаадукацыйнай установы. 31. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.ГЛАВА 5^ ТЫПАВЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ І ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ32. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах распрацоўваюцца: тыпавы вучэбны план; тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год для ўсіх тыпаў навучальных устаноў (далей – тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год).33. Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца адзін раз у дванаццать гадоў з мэтай забеспячэння паступовага пераходу агульнаадукацыйных устаноў усіх тыпаў на новы і абнаўлёны змест агульнай сярэдняй адукацыі і з’яўляецца асновай для распрацоўкі тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год. 34. Структура тыпавога вучэбнага плана, які распрацоўваецца адзін раз у дванаццаць гадоў, складаецца з дзяржаўнага кампанента і кампанента агульнаадукацыйнай установы. Дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана забяспечвае адзіныя патрабаванні да аб’ёму вучэбнай нагрузкі пры вывучэнні вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях, устанаўлівае абавязковую тыднёвую колькасць гадзін па класах на аднаго вучня пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня. Кампанент агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана забяспечвае стварэнне ўмоў для арганізацыі варыятыўнага навучання з улікам індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў вучняў, тыпу і магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.Кампанент агульнаадукацыйнай установы не з’яўляецца абавязковым для ўсіх вучняў. Пры правядзенні заняткаў з ліку вучэбных гадзін кампанента агульнаадукацыйнай установы неабходна прадугледжваць максімальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня. 35. Тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год распрацоўваюцца на падставе тыпавога вучэбнага плана і з’яўляюцца асновай для распрацоўкі вучэбных планаў агульнаадукацыйнымі ўстановамі на бягучы навучальны год. Да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год распрацоўваецца тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу. 36. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для пачатковай школы, базавай школы, сярэдняй школы, вячэрняй (зменнай) школы, гімназіі, ліцэя, школы-інтэрната, вучэбна-педагагічнага комлекса пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, выдзеляюцца дзяржаўны кампанент і кампанент агульнаадукацыйнай установы. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для санаторнай школы-інтэрната выдзеляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы і карэкцыйна-рэабілітацыйны кампанент. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай школы закрытага тыпу выдзеляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы і вытворчы кампанент. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) выдзеляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы і карэкцыйны кампанент. 37. Дзяржаўны кампанент тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год: вызначае пералік вучэбных прадметаў, абавязковых для вывучэння ў агульнаадукацыйных установах; устанаўлівае тыднёвую колькасць вучэбных гадзін па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях; устанаўлівае абавязковую тыднёвую колькасць гадзін па класах на аднаго вучня пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня. 38. Кампанент агульнаадукацыйных устаноў тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год забяспечвае варыатыўнасць і асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улікам умоў і магчымасцей кожнай агульнаадукацыйнай установы. Вучэбныя гадзіны кампанента агульнаадукацыйнай установы тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год выкарыстоўваюцца для: вывучэння: асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях; спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці; вучэбных прадметаў, якія не ўваходзяць у дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана; правядзення: стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I – XII (XIII) класах; заняткаў па інтарэсах у I – IV класах; факультатыўных заняткаў у V – VII класах; курсаў па выбары ў VIII – XII (XIII класах); грамадска-карыснай працы ў III – XII класах; кансультацый для вучняў вячэрніх (зменных) школ. 39. Стымулюючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі. 40. Падтрымліваючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія адчуваюць часовыя цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў. 41. Заняткі па інтарэсах – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на развіццё інтарэсаў вучняў да вучэбнай і пазнавальнай дзейнасці, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, набыццё імі першапачатковага вопыту ўдзелу ў розных відах пазнавальнай дзейнасці. 42. Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, павышэнне актыўнасці іх пазнавальнай дзейнасці, а таксама на падрыхтоўку да выбару вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях. 43. Курсы па выбару – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная як на пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах, так і на падрыхтоўку вучняў да прафесіянальнага самавызначэння і прадаўжэння адукацыі ў адпаведнасці з выбраным профілем навучання. 44. Кансультацыі для вучняў вячэрніх (зменных) школ – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія па ўважлівых прычынах адсутнічалі на ўроках і адчуваюць часовыя цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў. 45. Грамадска-карысная праца – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі з мэтай прывіцця навыкаў самаабслугоўвання і працоўнай дзейнасці. 46. Кампанент агульнаадукацыйнай установы тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы, зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцью вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, і колькасцю вучэбных гадзін дзяржаўнага кампанента тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год. 47. Карэкцыйна-рэабілітацыйны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для санаторнай школы-інтэрната вызначае абавязковыя вучэбныя гадзіны на правядзенне заняткаў па рухальнай рэабілітацыі і, пры наяўнасці ўмоў, – лячэбным плаванні. 48. Карэкцыйны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) змяшчае спецыяльныя прадметы, якія накіраваны на выпраўленне або кампенсацыю парушэнняў маўленчага развіцця, развіццё пазнавальнай дзейнасці, агульнай маторыкі. 49. Вытворчы кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай школы закрытага тыпу вызначае абавязковыя вучэбныя гадзіны на грамадска-карысную і вытворчую працу. 50.  Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу вызначае: працягласць навучальнага года; тэрміны правядзення канікул на працягу навучальнага года, у тым ліку дадатковых канікул для вучняў I і II класаў; тэрміны правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі; патрабаванні да рэжыму функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў; парадак фарміравання груп для правядзення стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, арганізацыі заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары; парадак арганізацыі грамадска карыснай працы, вучэбна-палявых збораў і медыцынскай практыкі, працоўнай практыкі, прафесіянальнай падрыхтоўкі вучняў; асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па асобных вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці; парадак дзялення класа на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў; асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў асобных тыпах агульнаадукацыйных устаноў; асаблівасці адукацыйнага працэсу пры навучанні і выхаванні вучняў дома, ва умовах арганізацый аховы здароўя, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях. 51. Для вывучэння вучэбных прадметаў дзяржаўнага кампанента тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, вучэбных прадметаў, якія не ўваходзяць у дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год, правядзення ў межах вучэбных гадзін кампанента агульнаадукацыйнай установы тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год абавязковых урокаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры, а таксама заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары распрацоўваюцца вучэбныя праграмы. Вучэбныя праграмы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 52. Тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў на бягучы навучальны год, вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах дзяржаўнага кампанента распрацоўваюцца на падставе адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.53. Тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў, якія распрацоўваюцца адзін раз у дванаццаць гадоў, тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў на бягучы навучальны год зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. ГЛАВА 6^ АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ54. У агульнаадукацыйных установах дапускаецца навучанне вучняў па індывідуальных вучэбных планах. 55. Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам. 56. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня на навучанне па індывідуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнікі як правіла да 31 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы.57. Рашэнне аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане, аб парадку і формах правядзення прамежкавай атэстацыі (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) па вучэбных прадметах, якія вучань вывучае самастойна ў межах індывідуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы, зацвярджаецца загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў. 58. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца агульнаадукацыйнай установай у адпаведнасці з вучэбнымі планамі агульнаадукацыйнай установы на бягучы навучальны год і (або) тыпавымі вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год для адпаведнага тыпу агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі вучняў. Індывідуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. 59. Вучань, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах вучняў агульнаадукацыйнай установы. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робiцца запiс – ”навучаецца па індывідуальным вучэбным плане“. 60. Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена: па заяве яго законных прадстаўнiкоў; па рашэнні педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы, калі вучань атрымаў гадавую адзнаку ”0“ балаў па адным з вучэбных прадметаў, які ён вывучаў самастойна. 61. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненні навучання вучня па індывідуальным вучэбным плане, зацвярджаецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы, які ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.ГЛАВА 7^ АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ62. Адукацыйны працэс у агульнаадукацыйных установах павінен забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах. 63. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйныя ўстановы: вызначаюць структуру навучальнага года па чвэрцях, трыместрах або паўгоддзях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правіл, гігіенічных нарматываў; распрацоўваюць вучэбныя планы агульнаадукацыйнай установы на бягучы навучальны год на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлучамальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу; выкарыстоўваюць вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 64. Структура навучальнага года ўзгадняецца агульнаадукацыйнай установай з адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду. 65. Вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні: для дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў – з дзяржаўным органам кіравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная ўстанова; для прыватных агульнаадукацыйных устаноў – з аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання агульнаадукацыйнай установы. 66. Штодзённая колькасць урокаў у агульнаадукацыйнай установе і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. Абавязковыя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, заняткі па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, курсы па выбары праводзяцца ў адпаведнасці з раскладами, якiя зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. 67. Працягласць перапынкаў памiж урокамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы агульнаадукацыйнай установы, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. 68. Патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладная колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзеннікаў і класных журналаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 69. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў агульнаадукацыйных устаноў ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі.Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў, допуску да выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў агульнаадукацыйных устаноў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.70. Вучэбныя дасягненні вучняў на занятках па інтарэсах, факультатыўных занятках, курсах па выбары ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.ГЛАВА 8^ АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ71. З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня агульнаадукацыйнай установы, які самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, агульнаадукацыйным установам дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.72. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня ў наступны клас яго законныя прадстаўнікі падаюць да 10 верасня заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы.73. Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, азначаных у пункце 71 гэтага Палажэння, загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы ствараецца камісія ў складзе кіраўніка агульнаадукацыйнай установы або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы. 74. Камiсiя: вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце; распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах. Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі. 75. Расклад правядзення выніковай атэстацыi за год зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней, чым за тыдзень да яе правядзення. 76. Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы. 77. Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыi за год не дазваляецца. 78. Рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас на падставе пратаколаў камісіі прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы, зацвярджаецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і даводзіцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў да 1 кастрычніка. У класным журнале i iншай дакументацыi агульнаадукацыйнай установы робяцца адпаведныя запiсы.ГЛАВА 9^ ПАЗАКЛАСНАЯ І ПАЗАШКОЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ 79. Асноўнай формай арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў агульнаадукацыйнай установе з’яўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Аб’яднанне па інтарэсах – аб’яднанне вучняў аднаго або рознага ўзросту на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага накірунку дзейнасці. 80. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах. 81. Аб’яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей агульнаадукацыйнай установы, устаноў, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне. 82. Змест дзейнасці аб’яднання па інтарэсах вызначаецца кіраўніком гуртка, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб’яднанняў па інтарэсах, якія прадугледжаны статутам агульнаадукацыйнай установы, з улікам навучальна-выхаваўчых праграм. 83. Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна-выхаваўчых праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У асобных выпадках у агульнаадукацыйнай установе па некаторых профілях дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах праграмы могуць быць складзены іх кіраўнікамі, творчымі, навуковымі, педагагічнымі работнікамі, якія ўзгадняюцца педагагічным саветам і зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. 84. Напаўняльнасць аб’яднанняў па інтарэсах, асаблівасці іх работы такія ж, як і пры арганізацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах ва ўстановах, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне. 85. Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў (іх законных прадстаўнікоў) на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы, а таксама з улікам здароўя вучняў. 86. Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. 87. Аб’яднанні па інтарэсах у агульнаадукацыйных установах могуць быць арганізаваны ўстановамі, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне, у парадку і ва ўмовах, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 88. Агульнаадукацыйная ўстанова ў працэсе ажыццяўлення пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці можа праводзіць конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.ГЛАВА 10^ ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ДА НАВУЧАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ89. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольн


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.