Реферат по предмету "Разное"


А. У. Літвінскі >21. 04. 2011 г

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін«Зацвярджаю» Заг. кафедры сацыяльна-гуманітарныхдысцыплін А.У. Літвінскі 21. 04. 2011 г.Разгледжана і зацверджана на пасяджэнні кафедры.Пратакол № 8 ад 21. 04. 2011 гМетадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да ўваходнага камп’ютарнага тэсціраванняпа ________________гісторыі Беларусі____________________для спецыяльнасці: “Геаэкалогія”____1____курс____________________________І_семестр_____________________________Факультэт завочнай адукацыі _______________^ ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУРаздзел 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і БеларусьПатрабаванні да кампетэнцый студэнтаўСтудэнты павінны ведаць: прыкметы першабытнаабшчыннага ладу, феадальнай грамадска-эканамічнай фармацыі, сярэднявечнай аграрна-рамеснай цывілізацыі; сацыяльную (саслоўную) структуру сярэднявечнага феадальнага грамадства; фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў ва ўсходніх славян; утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і асноўныя этапы развіцця ў ім беларускіх зямель; праблемы этнагенезу славян, фарміравання усходнеславянскай супольнасці, станаўлення беларускага этнасу; канфесійную структуру беларускага грамадства; дасягненні ў развіцці культуры Беларусі сярэднявечнага перыяду; асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў сярэднія вякі.Студэнты павінны ўмець: вызначаць прыкметы разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і наступствы неалітычнай рэвалюцыі, станаўлення аграрна-рамеснай цывілізацыі ў сярэднія вякі на тэрыторыі Беларусі; характарызаваць працэс фарміравання аграрных сацыяльнаэканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі; ацэньваць значэнне Кіеўскай Русі ў гісторыі ўсходнеславянскага свету, характарызаваць ролю і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у сістэме дзяржаўнасці ўсходніх славян; характарызаваць ролю і месца беларуекіх зямель у дзяржаўным уладкаванні ВКЛ; адрозніваць падыходы да вывучэння этнагенезу славян і фарміравання беларускага этнасу (народнасці); вызначаць ролю рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў сярэднявечнага чалавека аб навакольным свеце, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі і характарызаваць іх узаемаўплыў; ацэньваць асноўныя дасягненні культуры ўсходнеславянскіх народаў у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу; характарызаваць узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам і Польскім каралеўствам, прычыны і наступствы Крэўскай уніі.^ Навукова-тэарэтычны змест раздзела 1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. 2. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка. 3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладцзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІУ-ХУ стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.^ Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаўСтудэнты павінны ведаць: прыкметы аграрна-рамеснай і індустрыяльнай цывілізацый, сутнасць мадэрнізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі Новага часу; асаблівасці фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, этапы вырашэння аграрнага пытання ў XVI - пачатку XX ст. і іх змест; сутнасць, асаблівасці і вынікі прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі; месца рэформ і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у станаўленні індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; асаблівасці становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай; асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях; змест грамадска-палітычных вучэнняў і рухаў: лібералізму, кансерватызму, народніцтва, сацыял-дэмакратыі, нацыянал-дэмакратызму, марксізму, меншавізму, бальшавізму; сутнасць і змест эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі; асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускага нацыянальнага руху; наступствы войнаў XVI - пачатку XIX ст. для беларускага народа, уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, становішча ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.^ Студэнты павінны ўмець: арыентавацца ў агульнаеўрапейскіх сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсах і прымяняць мадэрнізацыйны падыход пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў перыяд Новага часу; характарызаваць эвалюцыю аграрных адносін у выніку рэформ Жыгімонта II Аўгуста, П. Дз. Кісялёва, Аляксандра II, П. А. Сталыпіна, а таксама асноўныя тэндэнцыі развіцця фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і прычыны крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы; характарызаваць асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; ацэньваць ролю буржуазных рэформ 60-70-х гг. XIX ст. і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; вызначаць месца і ролю ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай; адрозніваць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі; выяўляць спецыфіку і ідэалагічныя асновы грамадска-палітычнага руху ў Беларусі XIX - пачатку XX ст. і ацэньваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ-ХХ стст.; ацэньваць ролю Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва ў развіцці культуры беларускага народа, а таксама ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці культуры ўсходніх славян; характарызаваць асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі і афармлення нацыянальнай ідэі; характарызаваць становішча беларускіх зямель падчас войнаў ХУІ-ХУШ стст., падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны.^ Навукова-тэарэтычны змест раздзела Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХУІ-ХУШ стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХУІ-ХУІІІ стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX - пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст. 8. Месца беларускіх зямель ў геапалітычнай прасторы Еўропы ў эпоху Новага часу. Войны ХУІ-ХУШ стст. і іх наступствы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайне 1812 г. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.^ Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі БеларусіПатрабаванні да кампетэнцый студэнтаўСтудэнты павінны ведаць: сутнасць мадэрнізацыйных працэсаў у гісторыі Беларусі савецкага перыяду; ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ва ўсталяванні савецкага грамадства; шляхі афармлення беларускай дзяржаўнасці на аснове нацыянальнага руху і савецкай рэвалюцыйна-класавай аснове; сутнасць і асаблівасці правядзення палітыкі ваеннага камунізму, нэпа, беларусізацыі, індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР; характэрныя рысы савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, этапы і шляхі яе эвалюцыі; прыкметы індустрыяльнай цывілізацыі; • асаблівасці развіцця савецкай літаратуры і мастацтва. Студэнты павінны ўмець: выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы для характарыстыкі заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі беларускага грамадства ў савецкі перыяд; характарызаваць Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. як сацыяльную; вызначаць шляхі, этапы і ацэньваць вынікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці; характарызаваць дасягненні і супярэчнасці савецкай сацыяльнаэканамічнай сістэмы; раскрываць працэс станаўлення і перадумовы крызісу савецкай грамадска-палітычнай сістэмы; характарызаваць уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на індустрыяльнае развіццё Беларусі як складовай часткі адзінага гаспадарчага комплексу СССР; • ацэньваць вынікі ажыццяўлення «культурнай рэвалюцыі» ў БССР, асноўныя дасягненні беларускага народа ў развіцці матэры-яльнай і духоўнай культуры ў савецкі перыяд.^ Навукова-тэарэтычны змест раздзела Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальнадэмакратычных і беларускіх нацыянальных партый і арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Расіі і Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальнадэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя балынавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у складзе СССР. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўнапартыйнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гт. XX ст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР. 4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы. 5. Кулыурнае і духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-80-я гг. XX ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.^ Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаўСтудэнты павінны ведаць: асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі пасля Першай сусветнай вайны; становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, вынікі працэсу афармлення тэрыторыі БССР у 20-30-я гг. XX ст., ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны; характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сутнасць расавай тэорыі фашызму і асаблівасці правядзення палітыкі генацыду; прычыны і характар калабарацыянісцкага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі; • месца і роля БССР ва ўмовах пасляваеннага супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм.^ Студэнты павінны ўмець: характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ва ўмовах фарміравання Версальска-Вашынггонскай сістэмы; аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі; ацэньваць гістарычнае значэнне Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў Перамогу над фашысцкай Германіяй; характарызаваць ролю і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі, звязанай з «халоднай вайной» і гонкай узбраенняў.^ Навукова-тэарэтычны змест раздзела Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларускае пытанне пры афармленні ВерсальскаВашынгтонскай сістэмы. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская дамова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Маскоўская бітва і яе роля ў разгортванні народнага супраціўлення акупантам. Кіруючая роля камуністычнайпартыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам. 4. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.^ Раздзел 5. Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаўПатрабаванні да кампетэнцый студэнтаўСтудэнты павінны ведаць: сутнасць мадэрнізацыі ў працэсе пераходу ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства; прыкметы дзяржаўнага суверэнітэту; працэс афармлення і канстытуцыйнага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; сутнасцьмадэлідзяржаўнагаўладкаваннязмоцнайпрэзідэнцкай уладай; асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы; прыкметы грамадзянскай супольнасці; змест і сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі; • дасягненні ў духоўнай культуры Рэспублікі Беларусь. Студэнты павінныўмець: вызначаць заканамернасці і асаблівасці пераходу Рэспублікі Беларусь да інфармацыйнага грамадства; характарызаваць этапы фарміравання суверэннай беларускай дзяржаўнасці і даваць ацэнку дадзенаму працэсу як якасна новаму этапу айчыннай гісторыі; прасочваць эвалюцыю форм дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь; характарызаваць Рэспубліку Беларусь як дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву; выяўляць каштоўнасці беларускага грамадства ў адпаведнасці з ідэалогіяй беларускай дзяржавы; ацэньваць перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь; аналізаваць тэндэнцыі станаўлення беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; раскрываць асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролю ў міжнароднай супольнасці; ацэньваць сучасныя дасягненні духоўнай культуры ва ўзаемасувязі з культурна-гістарычнай спадчынай беларускага народа.^ Навукова-тэарэтычны змест раздзела Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці. 5. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX-XXI стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрніза-цыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.^ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” № раздзела Назва раздзела 1 Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь 2 Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь 3 Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі 4 Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. 5 Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў ^ Пытанні і заданні для самакантролюРаздзел 1 1. Пералічыце і ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця першабытнага грамадства. 2. Назавіце дасягненні першабытных людзей у матэрыяльнай і духоўнай сферах культуры. 3. Ахарактарызуйце этнічныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі бронзавым і ў раннім жалезным вяках. 4. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічных адносін на беларускіх землях у IX – XIII стст. 5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў перыяду Кіеўскай Русі. 6. Знайдзіце на карце княствы, у склад якіх уваходзілі беларускія землі пасля распаду Кіеўскай Русі. 7. Пералічыце найбольш вядомыя ўсходнеславянскія помнікі мураванага дойлідства раннедзяржаўнага перыяду. 8. Ахарактарызуйце барацьбу за палітычную ўладу ў ВКЛ і палітычную сістэму гэтай дзяржавы. 9. Дайце ацэнку знешнепалітычнай дзейнасці Вялікіх князёў Літоўскіх. 10. Прасачыце дынаміку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў на беларускіх землях у перыяд з XIV да XVI ст.Раздзел 2 1. Ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай. 2. Прааналізуйце працэс усталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы. 3. Дайце ацэнку знешнепалітычнаму становішчу Рэчы Паспалітай. 4. Ахарактарызуйце значэнне рэлігійнай барацьбы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. 5. Параўнайце культурнае жыццё Беларусі ў розныя перыяды на працягу другой паловы XVI – канца XVIII ст. 6. Ахарактарызуйце палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. 7. Раскрыйце асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі. 8. Пакажыце ўзаемасувязь паміж працэсамі фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускай культуры.Раздзел 3 1. Ахарактарызуйце працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці. 2. Назавіце прычыны, якімі вызначаліся змены ў савецкай сацыяльна-эканамічнай палітыцы. 3. Дайце ацэнку працэсам, якія адбываліся ў эканоміцы Савецкай Беларусі. 4. Ахарактарызуйце грамадска-палітычнае развіццё БССР у складзе Савецкага Саюза. 5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў Савецкай Беларусі. 6. Ахарактарызуйце складанасці і супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры ў савецкі перыяд. 7. Праверце, ці добра вы ведаеце імёны беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва савецкага перыяду, а таксама іх творы.Раздзел 4 1. Пералічыце паветы і гарады Беларусі, якія ў 1921 г. апынуліся ў складзе Польскай дзяржавы. 2. Ахарактарызуйце палітыку санацыйнага рэжыму ў сацыяльна-эканамічнай сферы. 3. Назавіце беларускія грамадска-палітычныя і культурна-асветніцкія арганізацыі, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд з 1921 да 1939 г., а таксама імёны іх лідэраў. 4. Раскрыйце асаблівасці развіцця заходнебеларускай культуры ва ўмовах правядзення палітыкі паланізацыі. 5. Ахарактарызуйце працэс уз’яднання Беларусі ў 1939 г. 6. Раскрыйце антыгуманную сутнасць нацысцкіх планаў захопу і каланізацыі тэрыторыі СССР. 7. Пералічыце асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. 8. Параўнайце партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны па наступных прыкметах: формы і метады барацьбы, імёны найбольш вядомыз удзельнікаў, месцы і характар найбольш вядомых акцый. 9. Ахарактарызуйце працэс вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.Раздзел 5 1. Пералічыце ў храналагічным парадку падзеі, звязаныя са станаўленнем і ўмацаваннем незалежнай Рэспублікі Беларусь. 2. Раскрыйце сувязь паміж палітычнымі і законатворчымі працэсамі ў Рэспубліцы Беларусь 3.. Ахарактарызуйце стратэгію эканамічнага развіцця незалежнай Беларусі. 4. Раскрыйце сэнс выразу “шматвектарная знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь”. 5.. Ахарактарызуйце працэс беларуска-расійскай інтэграцыі. 6. Назавіце і ахарактарызуйце формы культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.^ ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫАСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі) : Вучэбны дапаможнік / В. Г. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. —Мінск : Экаперспектыва, 2005. — 584 с. Гісторыя Беларусі : у 6 т. / Ю. Бохан, В. Галубовіч, У. Емельянчык [і інш.]; рэд. кал. М. Касцюк (гал. рэд.). — Мінск : Экаперспектыва, 2000 —2005. — 6 т. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка , Г. С. Марцуля. — Мінск : Выш. шк., 2003. — 2 ч.^ ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА Беларусь у Вялікай Айчьганай вайне, 1941—1945: энцыклапедыя. — Мінск, 1990. Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 1941—1945 гг. / А. А. Коваленя, А. М. Литвин, В. Н. Кузьменко. — Минск, 2005. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. / Ў. А. Сосна [і інш.]; пад рэд. Л. В. Лойкі. — Мінск : РІВШ, 2004. — 332 с. Гісторыя Беларусі :у 2 ч. : курс лекцый. — Мінск : РІВШ БДУ, 2000. — 2 ч. Гісторыя Беларусі : вучэб. дапам. / пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. — Мінск : Экаперспектыва, 1996. — 496 с. Загорульский, Э. М. Древняя история Беларуси. Очерки этнической истории и материальной культуры / Э. М. Загорульский. — Минск : Изд-во БГУ, 1997. История Беларуси / В. П. Емельянчык [і інш.]; под ред. А. Г. Кохановского и О. А. Яновского. —Мінск : Юніпрес, 2005. — 414 с. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И. Н. Кузнецов. — Минск : Амалфея, 2000. — 672 с. Вішнеўскі, А. Г., Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах : вучэб. дапам. / пад аг. рэд. А. Г. Вішнеўскага. — Мінск : Акадэмія МУС РБ, 1998. — 311 с. История Беларуси : Словарь-справочник / И. Н. Кузнецов руков. [и др.]; под ред.С. Ф. Дубенецкого. — Минск : Экономпресс, 2000. — 319 с. Ковкель, И. И., Ярмусик, Э. С. История Беларуси с древнейших времен до настоящего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик : 6-е изд. — Минск : Аверсэв, 2006. — 604 с. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2-х ч. / М.  П.  Касцюк, У.  Ф. Ісаенка, Г.  В.  Штыхаў [і інш.] — Мінск : Беларусь, 1994. — Ч.2 Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі : 2-е выд. / А.  С.  Парашкоў. — Мінск : Бел. навука, 2004. — 444 с. Сагановіч, Г. М. Нарыс гісторыі Беларусі : ад стараж. да канца XVIIIст. / Г. М . Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 411 с. Чигринов, П. Г. История Беларуси с древности до наших дней / П. Г. Чигринов. — Мінск : Книжный дом, 2004. — 670 с. Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособ. для вузов / П. Г. Чигринов. — Минск : Вышэйшая школа, 2000. — 672 с. Эканамічная гісторыя Беларусі. / пад рэд. В. Галубовіча. — Мінск, 1993. — 288 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Легочные кровотечения и кровотечения из ЖЕЛУДОЧНО-КИШЕЧНОГО ТРАКТА
Реферат As You Like It 2
Реферат Сравнительная характеристика МСФО 16 и ПБУ 6 01
Реферат Философские взгляды в романе Н.Г. Чернышевского "Что делать?"
Реферат Характеристика античного релігійного світогляду на прикладі старод
Реферат Служба развития семейных форм устройства детей оставшихся без попечения родителей
Реферат Основные положения соглашений Республики Беларусь по вопросам избежания двойного налогообложения в части подоходного налога
Реферат Автоматизация делопроизводства
Реферат Педагогическая концепция ВВ Розанова
Реферат Торговля на Форекс
Реферат Леся
Реферат Состоятельна ли человеческая претензия на господство
Реферат Инфекционные эндокардит, кардиомиопатии, миокардиты, перикардиты
Реферат Информационное обеспечение антикризисного менеджмента
Реферат Психологический портрет в прозе XIX века