Реферат по предмету "Разное"


Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання

ІДЭАЛАГІЧНАЯ РАБОТА Ў ВНУ:АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ЎДАСКАНАЛЬВАННЯАляксандр Жукпершы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, доктар педагагiчных навук, прафесар. Нарадзiўся ў 1956 г. у Мiнску. У 1979 г. скончыў механiка-матэматычны факультэт БДУ, аспiрантуру БДУ (1986 г.). Абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў асiстэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам БДУ. З 1989 г. па 1992 г. дырэктар лiцэя БДУ, з 1992 г. рэктар Iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, з 1997 г. рэктар Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, з 2003 г. першы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Аўтар 4 манаграфiй i больш за 80 навуковых i навукова-метадычных артыкулаў.У дакладзе на пастаянна дзеючым семiнары кiраўнiкоў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення iдэалагiчнай работы, якi адбыўся 27 сакавіка 2003 г. Прэзiдэнтам Рэспуб-лiкi Беларусь Аляксандрам Рыгоравiчам Лука-шэнкам былi вызначаны галоўныя задачы па фармiраваннi дзяржаўнай iдэалогii, якая аб’яд-нала б ўсiх грамадзян краiны, а таксама задачы па стварэннi эфектыўнай сiстэмы iдэалагiчнай работы. Цяпер у нашай краiне дзейнiчаюць 45 дзяр-жаўных i 13 ВНУ iншых форм уласнасцi. Грамада-знаўцы, якiя працуюць у галіне вышэйшай адукацыi, павiнны ўнесцi свой уклад як у фармiраванне iдэалогii беларускай дзяр-жавы, так i ў практыку iдэалагiчнай работы са студэнцкай моладдзю. Менавiта iдэалогiя з’яўляецца неабходнай умовай i падмуркам паспяховага i трывалага раз-вiцця нашай суверэннай дзяржавы. Прыя-рытэтам у нашай рабоце павiнна стаць вы-хаванне актыўнай грамадзянскай пазiцыi i высокай духоўнасцi ў моладзi на аснове дзяржаўнай iдэалогii, паколькi моладзь з’яўляецца галоўнай апорай у ажыццяўлен-ні стратэгічных задач нашага грамадства. На жаль, арганiзацыя iдэйна-мараль-нага выхавання ў вышэйшай школе вы-клiкае пэўную заклапочанасць. Неабход-насць павышэння якасцi гэтай работы ўскладае асаблiвыя абавязкi на выклад-чыкаў гуманiтарных дысцыплiн. Роля гра-мадазнаўцаў у падрыхтоўцы сучаснага спецыялiста, выхаваннi грамадзянiна-патрыёта павiнна значна павялiчыцца. I гэ-та заканамерна, бо менавiта сацыяльна-гуманiтарныя навукi прама звязаны з фар-мiраваннем светапогляду маладога чала-века. Сустрэчы, якiя праводзiць Мiнiстэрства адукацыi з грамадазнаўцамi, дапамогуць усебакова i зацiкаўлена разгледзець най-больш важныя пытаннi па ўдасканаленнi iдэалагiчнай работы, будуць спрыяць вы-працоўцы нашага агульнага бачання праб-лем i знаходжанню шляхоў iх вырашэння. дпраўным пунктам абмеркавання гэтых пытанняў у педагагiчных калектывах павiнна стаць усведамленне неабходнасцi ўзмац-нення ўплыву сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн на фармiраванне ў студэнтаў све-тапоглядных асноў iдэалогii беларускай дзяржавы i выхаванне ў iх патрыятызму i гра-мадзянскай пазiцыi. У апошнiя гады ў выкладаннi сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн адбылiся iстотныя змяненнi як у змесце, так i ў метадалогii. Ва ўсiх вышэйшых навучальных установах з 1 ве-расня 1999 г. уведзены адукацыйны стандарт, якi прадугледжвае вывучэнне дванаццацi ба-завых дысцыплiн, а таксама курсаў па выбару. Абноўлены iх змест, распрацаваны тыпавыя вучэбныя праграмы, практычна па ўсiх дыс-цыплiнах выдадзены падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi. Удзельная вага сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн у агульным аб’ёме прадметаў, якiя вывучаюцца, складае для негуманiтарных навучальных устаноў 25–30%. Можна ска-заць, што ў многіх ВНУ ўжо ёсць адпраца-ваная мадэль выкладання дысцыплiн гэтага цыкла.Аднак сённяшнi стан сацыяльна-гуманi-тарнай адукацыi яшчэ не поўнасцю адпавядае патрабаванням грамадства i тым задачам, якiя нам трэба вырашаць у працэсе ўдаска-нальвання iдэалагiчнай работы сярод сту-дэнцкай моладзi. У цяперашнi час вядзецца работа па ўдасканаленні мадэлi сацыяльна-гуманiтар-най адукацыi ў сувязi з пераходам ВНУ на шмат-узроўневую падрыхтоўку кадраў. Нам трэба зрабiць аналiз дзеючых адукацыйных стан-дартаў i вучэбных праграм i вызначыць нап-рамкi iх абнаўлення, улiчваючы вынiкi сустрэч з грамадазнаўцамi. Праблема далейшага рэфармавання сацыяльна-гуманiтарнай аду-кацыi ВНУ павiнна стаць прадметам нашага асаблiвага клопату. У метадалогii выкладання прадметаў гума-нiтарнага цыкла пераважае дысцыплiнарны падыход, у адпаведнасцi з якiм паслядоўна разглядаюцца канцэпцыi і паняцiйны апарат кожнай канкрэтнай навукi. Пры гэтым на другi план адыходзiць задача стварэння цэласнага ўяўлення аб сацыяльнай структуры гра-мадства i яго дзейнасцi, што патрабуе асвятлення сацыяльна-гуманiтарных кан-цэпцый розных навук у iх дыялектычнай узае-масувязi. Працэс фундаменталiзацыi са-цыяльна-гуманiтарнай адукацыi некаторымi навукоўцамi разглядаецца галоўным чынам як павелiчэнне аб’ёму курса i вылучэнне пра-фесiйна значных ведаў. Думаю, што такi па-дыход патрабуе карэкцiроўкi. Разам з грун-тоўным вывучэннем асобных сацыяльна-гу-манiтарных дысцыплiн трэба больш увагi надаваць мiждысцыплiнарным сувязям, выяўленню агульных метадалагiчных пады-ходаў i iх адлюстраванню ў кожнай дыс-цыплiне. Вельмi важна, каб пры вывучэннi розных грамадазнаўчых дысцыплiн матэрыял не паўтараўся, а паглыбляўся. Такi падыход можа быць рэалiзаваны падчас распрацоўкi адукацыйных стандартаў другога пакалення. Зразумела, што новыя стандарты — гэта перспектыўная задача, i на яе рашэнне пат-рабуецца час. Тым не менш гэту праблему трэба абмяркоўваць сёння ў педагагiчных калектывах, на старонках перыядычнага дру-ку, на навукова-практычных канферэнцыях. Iдэалагiчная работа ў ВНУ павiнна стаць сiстэмнай i бесперапыннай. Гэта патрабуе ад усiх структур вышэйшай навучальнай устано-вы канкрэтных практычных дзеянняў. Узрас-тае арганiзацыйная i каардынуючая роля саветаў ВНУ i саветаў факультэтаў, рэктараў, дэканаў, загадчыкаў кафедраў. У сiстэме вышэйшай адукацыi неабходна пабудаваць своеасаблiвую “iдэалагiчную вертыкаль”: рэктар — галоўны iдэолаг, прарэктары, дэка-ны, загадчыкi кафедраў, упраўленнi выхаваў-чай работы, маладзёжныя арганiзацыi i г.д. Якая ж галоўная задача ў сувязi з гэтым кафедраў сацыяльна-гуманiтарнага цыкла? На наш погляд, неабходна арганiчна звязаць змест вучэбных курсаў з асноўнымi характа-рыстыкамi беларускай мадэлi сацыяльна-эка-намічнага развiцця, якая вызначае падыходы да iдэалагiчнай работы з моладдзю. Асновай гэтай мадэлi з’яўляецца моцная i эфектыўная дзяржаўная ўлада. Яна прадугледжвае фар-мiраванне ў моладзi павагi да беларускай дзяржавы, законаў i iншых атрыбутаў грама-дзянскага грамадства, замацаваных у Канс-тытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Важнейшая складаючая частка нашай дзяржаўнай iдэалогii — тэорыя беларускай мадэлi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, якая скiравана на фармiраванне сацыяльна арыентаванай шматукладнай рыначнай эка-номiкi. Гады вучобы ў ВНУ павiнны даваць паўна-вартасную магчымасць маладым людзям рэалiзаваць свае магчымасцi, падрыхтавацца да самастойнай прафесiйнай дзейнасцi ў сучасных умовах дынамiчнага развiцця гра-мадства. Новая мадэль падрыхтоўкi спецыя-лiстаў вышэйшай квалiфiкацыi павiнна фармi-раваць у студэнтаў свядомую гатоўнасць сваёй прафесiйнай дзейнасцю ўмацоўваць дзяржаву, ствараць асабiсты дабрабыт i даб-рабыт усiх грамадзян краiны, успрымаць творчую працу як вышэйшую маральную каш-тоўнасць. Беларуская мадэль развiцця ўключае моц-ную сацыяльную палiтыку дзяржавы. Гэта палiтыка атрымлiвае падтрымку ўсiх слаёў на-сельнiцтва, хоць у сённяшнiх умовах рэалi-заваць яе вельмi складана. На адукацыю ў Рэспублiцы Беларусь выдаткоўваецца амаль 7% ад валавога ўнутранага прадукту, а ад затратнай часткi дзяржбюджэту — 21%. Сёння 64,1% студэнтаў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасцi атрымлiваюць стыпендыю, з iх 95,8% — вучэбную, 3,9% — сацыяльную, 0,3% — iмянную. Забяспечаны месцамi ў iнтэрнатах 77,5% студэнтаў, якiя маюць у iх патрэбу. Асаблiвая ўвага па сацыяльнай падтрымцы надаецца студэнтам з лiку iнвалi-даў, дзяцей-сiрот i тых, хто застаўся без апекi бацькоў i iнш. Аднак мы не павiнны выхоўваць у маладых людзей iдэалогiю сацыяльнага ўтрыманства. Дзяржаўная сацыяльная палi-тыка ў нас з’яўляецца адраснай, накiраванай на падтрымку перш за ўсё тых, хто добра пра-цуе, а таксама малазабяспечаных студэнтаў. У студэнцкiх аўдыторыях трэба тлумачыць, што ахова iнтарэсаў моладзi — адзiн з прыя-рытэтных напрамкаў палiтыкi прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Маладзёжная жыллёвая праграма, гарантаванае першае працоўнае месца, спецыяльныя фонды падтрымкi тале-навiтай моладзi i iншыя меры — гэта звёны сiстэмы дзяржаўнай падтрымкi маладых людзей. Прапаганда дзяржаўнай палiтыкi ў мала-дзёжным асяродку як частка iдэалагiчнай работы павiнна стаць важнейшым напрамкам дзейнасцi кафедраў сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Прапаганда iдэалогii палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў працэсе выкладання сацыяльна-гуманi-тарных дысцыплiн патрабуе ўнясення адпа-ведных змяненняў у вучэбныя праграмы. Такую работу неабходна правесцi ў блiжэйшы час на ўсiх кафедрах. Да новага навучальнага года павiнны быць падрыхтаваны рабочыя праграмы па ўсiх грамадазнаўчых дысцып-лiнах i рэкамендацыi для выкладчыкаў з улiкам вынiкаў семiнараў-нарад з грамадазнаўцамi. З мэтай павышэння эфектыўнасцi iдэала-гiчнай работы неабходна, на наш погляд, надаць пiльную ўвагу арганiзацыi i плённай рабоце ў ВНУ пастаянна дзеючых семiнараў па тэарэтыка-метадалагiчных праблемах сацыяльна-гуманiтарных навук. Патрэбна ўзнавiць практыку правядзення на базе вядучых ВНУ, перш за ўсё у Мiнску i абласных цэнтрах, навукова-тэарэтычных семiнараў для выкладчыкаў сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн па актуальных праблемах палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы. Неабходна запрашаць на такiя семiнары кi-раўнiкоў дзяржаўных органаў, дэпутатаў усiх узроўняў, прадстаўнiкоў грамадскiх аб’яднан-няў. Галоўнай умовай эфектыўнай дзейнасцi кафедраў i кожнага выкладчыка з’яўляецца навукова-даследчыцкая праца. Сацыяльна-гуманiтарныя навукi заклiканы забяспечыць навуковыя асновы ўдасканальвання ўсяго грамадскага развiцця i выхавання сучаснага чалавека. Вядучыя кафедры сацыяльна-гуманi-тарных дысцыплiн сумесна з Нацыянальнай Акадэмiяй навук Беларусi прынялi ўдзел у распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развiцця сацыяльна-гуманiтарных навук. Ця-пер ён дапрацоўваецца з улiкам вынiкаў рэс-публiканскай нарады i будзе прадстаўлены на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Бела-русь. Мэта дзяржаўнай праграмы – забяспе-чыць навуковае абгрунтаванне сацыяльна-эканамiчнага, дзяржаўна-прававога, культур-нага i духоўнага развiцця Рэспублiкi Беларусь. У гэтай сувязi вучоным ВНУ неабходна ў блiжэйшы час актыўна ўключыцца ў вялiкую i адказную работу па разгортваннi актуальных даследаванняў у галiне сацыяльна-гуманi-тарных навук. У навучальных установах неаб-ходна ажыццявiць карэкцiроўку навукова-дас-ледчыцкiх праграм i метадычнай работы ў напрамку рашэння праблем удасканальван-ня iдэалагiчнай работы, патрыятычнага i ма-ральнага выхавання моладзi. Грамадазнаўцы павiнны шырэй выкарыстоўваць педагагiчны друк i сродкi масавай iнфармацыi, у тым лiку i часопiс “Вышэйшая школа”, для абмену во-пытам гуманiтарнай адукацыi. Глыбокае асэнсаванне новых задач, якiя паўстаюць перад сацыяльна-гуманiтарнымi навукамi, вядзе да неабходнасцi ўдаскана-лення iснуючых методык выкладання. Адука-цыя становiцца сродкам пашырэння дзей-насных здольнасцей чалавека, фармiравання творчага мыслення. Гэта, у сваю чаргу, патрабуе распрацоўкi i ўкаранення так званых актыўных метадаў выкладання сацыяльна-гуманiтарных навук, якiя фармiруюць прак-тычныя навыкi аналiзу сiтуацый, будучай пра-фесiйнай дзейнасцi i аператыўнага знахо-джання рашэння ва ўмовах нявызначанасцi. У цяперашнi час патрабаваннi студэнтаў да адукацыi i працэсу выкладання дысцыплiн з’яўляюцца дастаткова высокiмi i асэнса-ванымi. Яны ўсё больш усведамляюць сябе не пасiўнымi аб’ектамi навучання, а актыўнымi ўдзельнiкамi гэтага працэсу. Як паказваюць апытаннi, якiя праводзiлiся сярод студэнтаў, яны не зусiм задаволены якасцю выкладання сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн, iх за-лiшняй фармалiзацыяй, акадэмiзмам, адар-ванасцю ад жыцця, аднастайнасцю ў метадах выкладання, выкарыстаннем састарэлага фактычнага матэрыялу. Сацыяльна-гуманiтарную адукацыю сёння неабходна будаваць з арыентацыяй на развiццё асобы, павялiчваючы колькасць гадзiн на iндывiдуальныя формы падрыхтоўкi, на самастойную працу студэнтаў, якая па-вiнна кантралявацца, шырэй уводзiць спец-курсы, факультатывы i спецсемiнары па актуальных пытаннях палiтычнага i сацыяль-на-эканамiчнага развiцця краiны. Арганiзацыя i правядзенне сацыялагiчнага манiторынгу па праблемах асобаснай арыентацыi студэнцкай моладзi дапамогуць больш эфектыўна весці вучэбную i выхаваўчую работу. Важнейшым аспектам сучаснага адука-цыйнага працэсу з’яўляецца камп’ютэры-зацыя навучання. Iнфармацыйны рынак пашыраецца, у тым лiку ў галiне сацыяльна-гуманiтарных навук i прафесiйных ведаў. Моладзь хутка асвойваецца ў новай рэчаiс-насцi. Мы павiнны гэта ўлiчваць пры выкла-даннi сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Забеспячэнне кафедраў камп’ютэрнай тэхнi-кай, распрацоўка вучэбна-метадычных i да-ведачных матэрыялаў, падрыхтоўка выклад-чыкаў да працы з апаратнымi i праграмнымi сродкамi — таксама важныя задачы ўдаска-нальвання навучальнага працэсу i эфектыў-насцi iдэалагiчнай работы. Для аператыўнага i дакладнага атрымання матэрыялаў па актуальных пытаннях дзяр-жаўнай палiтыкi неабходна шырэй выка-рыстоўваць Iнтэрнет-рэсурсы. Найбольш ка-рыснымі для грамадазнаўцаў у гэтых адно-сiнах могуць стаць такiя афiцыйныя дзяр-жаўныя сайты, як сайт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, сайт Цэнтра заканатворчай дзей-насцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i iншыя. Як падкрэслiвалася на рэспублiканскiх семiнарах-нарадах, лепшым выхавацелем з’яўляецца добры падручнiк. Трэба сказаць, што якасцi падручнiкаў па сацыяльна-гума-нiтарных дысцыплiнах надаецца вельмi сур’ёзная ўвага з боку Мiнiстэрства адукацыi. Падручнiкi — гэта адно з пытанняў, якое зна-ходзiцца пад кантролем Прэзiдэнта. I гэта не- выпадкова. Iх роля ў фармiраваннi свядомасцi моладзi вельмi вялiкая. Яны шмат у чым вызначаюць, якiм стане выпускнiк ВНУ: пат-рыётам, законапаслухмяным грамадзянiнам цi абыякавым да лёсу краiны чалавекам. У наш час для значнай часткi студэнтаў пад-ручнiкi па грамадазнаўчых дысцыплiнах зас-таюцца асноўнай крынiцай iнфармацыi i ведаў. Якая ж праца вядзецца па падрыхтоўцы падручнiкаў i вучэбнай лiтаратуры? На сён-няшнi дзень практычна па ўсiх базавых сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiнах вы-дадзены падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi для студэнтаў ВНУ. З мэтай удасканальвання экспертызы вучэбнай лiтаратуры пры Мiнi-стэрстве адукацыi створаны Навукова-мета-дычны савет, у склад якога ўвайшлi вучоныя i спецыялiсты НАН Беларусi, вядучых ВНУ, школ i выдавецтваў. З чэрвеня 2002 г. у но-вым складзе працуе Дзяржаўная камiсiя па падрыхтоўцы падручнiкаў па гуманiтарных i грамадазнаўчых дысцыплiнах. Дынамiку стварэння айчынных падручнiкаў за мiнулыя гады можна ахарактарызаваць як станоўчую. Выконваючы даручэнне Прэзідэн-та Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, якое было дадзена на нарадзе з рэктарамі ВНУ 31 мая 2000 г., міністэрства распрацавала Перспектыўны план падрыхтоўкі і выдання ву-чэбна-метадычных комплексаў па базавых сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах на 2001—2004 гг. У план уключаны вучэбна-метадычныя комплексы па наступных дысцыплінах: “Рэлігіязнаўства”, “Этыка”, “Эстэтыка”, “Правы чалавека”, “Логіка”, створаны падручнікі і дапаможнікі па філасофіі, сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Асобая ўвага надаецца падрыхтоўцы вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры па гісторыі Беларусі. Аднак не заўсёды вучэбная лiта-ратура, нават тая, што прайшла экспертызу, цалкам адпавядае сучасным патрабаванням да такiх выданняў. Мала ўвагi надаецца ра-шэнню iдэйна-выхаваўчых задач, напаўнен-ню падручнiкаў патрыятычным i маральным зместам. Як гаварылася на рэспублiканскiм семiнары-нарадзе ў Магiлёве, для таго каб рухацца наперад, мы павiнны ацанiць, на якім этапе будаўнiцтва iдэалагiчнага падмурка незалежнай беларускай дзяржавы мы зна-ходзiмся. Асвятленне гiсторыi станаўлення iдэалогii незалежнай беларускай дзяржаўнасцi — адна з галоўных задач выкладання айчыннай гiсто-рыi ў ВНУ. Неабходна шырэй асвятляць на старонках падручнiкаў, дапаможнiкаў, мана-графiй дасягненнi нашай краiны, яе уклад у сусветную культуру, прапагандаваць свае традыцыi, iдэалы i каштоўнасцi. Пры гэтым варта падкрэслiваць, што наш народ заўсёды iмкнуўся жыць у мiры i сяброўстве з iншымi народамi. Абмеркаванню пытанняў вывучэння i вык-ладання гiсторыi быў прысвечаны “круглы стол” па тэме “Канцэпцыя гiстарычнай аду-кацыi i яе рэалiзацыя ў падручнiках айчыннай гiсторыi для студэнтаў вышэйшых навучаль-ных устаноў”, якi быў праведзены ў 2002 г. у Магiлёўскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А.А.Куляшова. Сёння трэба гаварыць i пра паляпшэнне палiграфiчных якасцей падручнiкаў, якiя сёння саступаюць афармленню многiх кнiг, часо-пiсаў i iншых масавых выданняў. Менавiта добрае знешняе афармленне абуджае ў студэнтаў першапачатковы iнтарэс да пад-ручнiка, жаданне ўзяць яго ў рукi. На жаль, сёння таксама не даводзiцца гаварыць i пра масавае стварэнне электронных дапа-можнiкаў, патрэба ў якiх з кожным днём павя-лiчваецца. Надышоў час актыўна заняцца падрыхтоўкай лекцыйных курсаў, метадычных дапаможнiкаў i iншай вучэбнай лiтаратуры на электронных носьбiтах. Такiм чынам, стварэнне нацыянальных падручнiкаў па сацыяльна-гуманiтарных прад-метах на якасна новым узроўнi — адно з важ-нейшых напрамкаў рэалiзацыi задач, якiя былi пастаўлены на iдэалагiчным семiнары. Галоўнай крынiцай iнфармацыi i ведаў за межамi вучэбнай аўдыторыi з’яўляюцца фон-ды бiблiятэк ВНУ. Але, нягледзячы на рост колькасцi выданняў вучэбнай лiтаратуры, праблема забеспячэння студэнтаў i вык-ладчыкаў кнiгамi застаецца не вырашанай належным чынам да сённяшняга дня. У бiб-лiятэках не заўсёды можна знайсцi неаб-ходную вучэбную лiтаратуру па сацыяльна-гуманiтарных курсах, якая выдаецца ў рэспублiцы. Забеспячэнне бiблiятэк ВНУ ву-чэбнай, навуковай i грамадска-палiтычнай лiтаратурай павiнна стаць на блiжэйшыя гады адной з важных задач кожнай ВНУ. Зыходзячы з актуальнай задачы — ства-рэння сiстэмы iдэалагiчнай работы — саветам ВНУ i саветам факультэтаў неабходна зася-родзiць увагу на каардынацыi навуковай i вучэбна-метадычнай дзейнасцi кафедраў па ўдасканаленнi iдэалагiчнага i маральнага вы-хавання студэнцкай моладзi. На iх пасяджэн-нях павiнны заслухоўвацца справаздачы пра работу кафедраў па ўдасканаленні зместу i тэхналогiй фармiравання ў студэнцкай мо-ладзi светапоглядных асноў, пра падрыхтоўку вучэбна-метадычных комплексаў па iдэала-гiчнай рабоце, пра ўдзел выкладчыкаў у iнфармацыйна-прапагандысцкай i выхаваўчай рабоце i iнш. Эфектыўнасць дзейнасцi ў галiне вучэбнай i iдэалагiчнай работы залежыць ад якаснага складу прафесарска-педагагiчных кадраў. Iх веды, жыццёвы вопыт, адказная грамадзянс-кая пазiцыя павiнны плённа адбiвацца на фармiраваннi маральнага аблiчча моладзi. Варта адзначыць як станоўчы факт тое, што кафедры сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн ВНУ практычна цалкам укамплекта-ваны высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi. Выкладанне сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн у сiстэме вышэйшай школы на сён-няшнi дзень ажыццяўляюць больш за 300 дак-тароў i 2 336 кандыдатаў навук. Неабходна адзначыць, што кадры грамадазнаўцаў з’яў-ляюцца самымi “старымi”: у сярэднiм 39,2% дактароў навук i 17,6% кандыдатаў навук маюць узрост 60 гадоў i больш. Нягледзячы на наяўнасць у ВНУ праграм кадравага забеспячэння, трэба звярнуць больш пiльную ўвагу на прыцягненне маладых спецыялiстаў. Такiм чынам, кадравы патэнцыял дазваляе ажыццявiць працэс выкладання ў галiне са-цыяльна-гуманiтарнай адукацыi на адпавед-ным узроўнi. Разам з тым трэба адзначыць, што грама-дазнаўцам не хапае iдэалагiчнай наступаль-насцi. Работнiкi iдэалагiчнага фронту, да якiх, безумоўна, адносяцца і грамадазнаўцы, па-вiнны добра разумець, што кожная краiна адстойвае перш за ўсё свае iнтарэсы. Таму тлумачэнне i прапаганда дзяржаўнай палiтыкi набываюць асаблiвую актуальнасць i з’яў-ляюцца важнейшым сродкам умацавання да-веру моладзi да дзяржаўнай улады. Атэстацыя прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ, якая праводзiцца ў 2003 г., па-вiнна стаць стымулам павышэння якасцi навучальнага працэсу i iдэалагiчнай работы. Улiчваючы вопыт правядзення яе ў асобных ВНУ, i ў першую чаргу ў БДУ, Мiнiстэрства адукацыi распрацавала рэкамендацыi па пра-вядзеннi атэстацыi выкладчыкаў кафедраў сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. У iдэалагiчнай рабоце важную ролю павiнна адыграць сiстэма павышэння квалiфi-кацыi i перападрыхтоўкi выкладчыкаў. У сувязi з увядзеннем у ВНУ курса “Асновы iдэалогii беларускай дзяржавы” Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы БДУ i iнстытутам павышэння квалiфiкацыi пры ВНУ неабходна ў блiжэйшы час распрацаваць планы павы-шэння квалiфiкацыi загадчыкаў кафедраў i выкладчыкаў сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн з 2003/04 навучальнага года, а так-сама кожны год праводзiць семiнары-нарады. Важнейшае месца ў iдэалагiчнай рабоце i выхаваннi студэнтаў павiнен заняць Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Хачу заклiкаць грамадазнаўцаў да цеснага супрацоўнiцтва з гэтай маладзёжнай арганiзацыяй, якой у першую чаргу неабходна дапамагчы ў расп-рацоўцы канцэпцыi развiцця саюза i канса-лiдацыi моладзi вакол яго. Маладзёжная палi-тыка i развiццё маладзёжнага руху павiнны стаць прадметам асаблiвай увагi кожнай ВНУ. Кафедры сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн павiнны ўнесцi iстотны ўклад у арганi-зацыю выхаваўчай работы ў ВНУ. Гэта могуць быць выступленнi, якiя звернуты да моладзi ў сродках масавай iнфармацыi, арганiзацыя дыскусiйных клубаў i “круглых сталоў” па актуальных праблемах развiцця дзяржавы i маладзёжнай палiтыкi, правядзенне студэнц-кiх навуковых канферэнцый, “зорныя паходы”, студэнцкiя будаўнiчыя атрады, агiтпаходы i iншыя формы работы, якiя даказалi сваю эфектыўнасць у мiнулым, многiя з iх трэба адраджаць. Грамадазнаўцы павiнны аказваць мета-дычную дапамогу куратарам у правядзеннi iдэалагiчнай работы ў студэнцкiх групах, садзейнiчаць развiццю студэнцкага самакi-равання, дапамагаць падрыхтоўваць сту-дэнцкi актыў. Асаблiвую ўвагу неабходна надаваць арга-нiзацыi творчай i самастойнай працы сту-дэнцкай моладзi. Гэтаму ў значнай ступенi будзе садзейнiчаць удзел студэнтаў у III Рэс-публiканскiм конкурсе творчых работ “Бела-русь у сучасным свеце”. Першы этап гэтага конкурсу ўжо праходзiць у ВНУ. Задача грамадазнаўцаў — далучыць да гэтай працы як мага больш студэнтаў i зрабiць яе карыс-най i цiкавай для iх. Вялiкi патэнцыял выхаваўчай работы павi-нен рэалiзоўвацца ў працэсе падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусi ад фашызму i 60-годдзю Вялiкай Перамогi. Гэта асаблiва было адзначана Прэзiдэнтам у “Пасланнi да беларускага народа i парламента”. У сувязi з падрыхтоўкай да гэтых мера-прыемстваў ва ўсiх абласцях нашай рэспублiкi актывiзавалася дзейнасць па стварэннi кнiг “Памяць”. Грамадазнаўцы могуць i павiнны прыняць удзел у гэтай працы, унесцi свой уклад у больш поўнае асвятленне гiсторыi Вя-лiкай Айчыннай вайны. У заключэнне хочацца адзначыць, што ў сiстэме iдэалагiчнай работы ў ВНУ важ-нейшым звяном з’яўляюцца кафедры са-цыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Ад iх зла-джанай працы, iнiцыятывы, ведаў i настой-лiвасцi выкладчыкаў залежыць якасць i эфектыўнасць гэтай выключна адказнай спра-вы, якой з’яўляецца iдэалагiчная работа. Па вынiках семiнараў-нарад у Беларускiм дзяр-жаўным эканамiчным унiверсiтэце, Магiлёўс-кiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А.А.Куля-шова i Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы БДУ Мiністэрствам адукацыi будуць падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыi па ўдасканаленнi iдэалагiчнай работы са сту-дэнцкай моладдзю.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Н. Островский Как закалялась сталь
Реферат Shoeless Joe Jackson Essay Research Paper For
Реферат Экономическая теория преступности Р. Андерсон
Реферат Экономико-математические методы и прикладные модели
Реферат Автокомплект (Производство. Технологии. Комплектующие для автопрома)
Реферат Сети FDDI
Реферат Факторы успеха ADIDAS
Реферат Международный научно технический обмен как форма международных экономических отношений
Реферат Управляемый выпрямитель для электродвигателя постоянного тока тиристорного электропривода Преобразователь
Реферат Boarding Schools Essay Research Paper For most
Реферат Варіаційні принципи механіки
Реферат Профессиональное и производственное самоуправление в русской революции 1917 года: Природа конфликта
Реферат Концепция "Воспитание петербуржца XXI века"
Реферат Ф.М.Достоевский. "Бесы". (1871-1872)
Реферат Транспорт (г. Москвы)