Реферат по предмету "Педагогика"


Методыка вывучэння марфалогіі

ЗМЕСТ:
Уводзіны
ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ўмежах школьнага курса беларускай мовы
1.1.    Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання
1.2.    Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класеагульнаадукацыйнай школы
1.3.    Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-гакласа з рускай мовай навучання”. Малажай Г.М.
1.4.    Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа
ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленнюнайбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе
2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзеннядаследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзетэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)
2.2. Апісанне вынікаў даследавання
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК 1.
ДАДАТАК 2.

Уводзіны
Навучаннемове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення ікамунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычнанапоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець які для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ўпаведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную ісэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкстзвязнага маўлення.
Такоенавучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэнняі функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.
Зместсістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў,якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускаймовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якіядаюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.
У часвывучэння школьнікі:
— знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;
— засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы празмяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;
— прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя імз папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя фактымовы;
— практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным іпісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.
Значнасцьраздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многіядаследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукіпра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб’ёму,і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў іўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнайсістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі,словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быцьпаспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай,бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобныхлексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і нафункцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [4; 69].
Д. Ціхаміраўдае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіцьза мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэннеабстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіцявалодала несвядома” [4; 69].
Калізасяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюцьнаступныя варыяцыі:
Асноўныяадукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя – садзейнічацьвыпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладнаарганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іхформы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняўз саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычныміпрыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.
Практычныямэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення,характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы прыпабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснагаі пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнніпэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныянавыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.
Развіццёвыямэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнагаладу, маўлення школьнікаў.
Улічваючывышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме,значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляеццамагчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.
Мэтайдаследавання курсавой работы з’яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучаннямарфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.
Усуадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:
1.Прааналізаваць інфармацыю, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэмедаследавання;
2.Разгледзець метады і прыёмы вывучэння марфалогіі, якія прапануюцца навукоўцамі;
3. Здапамогай даследавання выявіць найбольш прадуктыўны метад вывучэння тэмы“Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.
Прадметамвувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі ў 7 класе.
Аб’ектамвывучэння выступаюць, адпаведна, вучні 7 класа.
Нанаш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаеццаменавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольшэфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэннятэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.

ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курсабеларускай мовы
 
1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання
Калізвярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэннямарфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы ў 7класе ў прыватнасці, то варта зазначыць прозвішчы некаторых навукоўцаў.
ЛепешаўІ. У сваім артыкуле (“Крупені ўволю я паеўшы...”) засяроджвае сваю ўвагу наразвіцці такога маўленчага навыка як правільнае ўжыванне дзеепрыслоўныхсловазлучэнняў. Аўтар прапануе такія прыёмы як трансфармацыйны, прыёмперастаноўкі слоў. Закранаецца ў працы і пытанне ўжывання дзеепрыслоўяў убезасабовых сказах. Прыклады ўжывання дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўныхсловазлучэнняў прыводзяцца з выкарыстаннем тэксту паэмы “Тарас на Парнасе”.Звяртае ўвагу аўтар і на словазлучэнні, якія толькі знешне падобныя дадзеепрыслоўных зваротаў.
Настаўнікбеларускай мовы і літаратуры СШ №3, г.Маларыта Мікалай Іванавіч Навумчыкпрысвяціў свой артыкул (“Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў”)распрацоўцы тэставых задянняз для вывучэння тэмы “Прыметнік”.
ТрасцынаІрына Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзямідавіцкайсярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці прапануепрыклад абагульняючага ўрока ў 7 класе на тэму “Ужыванне дзеепрыслоўяў і іхсэнсава-стылістычная роля”. Па тыпу гэта ўрок абагульнення і сістэматызацыіведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”. Аўтар прапаноўвае вывучаць згаданую тэму прыдапамозе тэхналогіі развіваючай кааперацыі. Такім чынам, праца ідзе ў групах –па два і па чатыры чалавекі. Урок уключае ў сябе 3 этапы: арыенціровачна-матывацыйныэтап (дзе правяраецца дамашняе заданне, ставіцца навучальная задача);аперацыйна-выканаўчы этап (на ім вырашаецца навучальная задача); рэфлексійна-ацэначныэтап (вынікі і падагульненні працы на ўроку).
НастаўніцаЦяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад – сярэдняяагульнаадукацыйная школа” Бялыніцкага раёна Астаф’ева В.Я. распрацоўвае тэму“Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэксце” іпрыводзіць узор інтэграванага ўрока па беларускай мове і беларускай літаратурыдля VІІ класа. Мэты і задачы ўрока вырашаюцца і рэалізуюцца наматэрыяле У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтамі згаданага ўрокааўтар называе наступныя: вызначыць, якую ролю ў маўленні ці тэксце адыгрываюцьасобыя формы дзеяслова; удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў;ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Перад урокам стаяць наступныя задачы:уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць, спрыяць развіццю твоорчых здольнасцей.
ГулякевічА.І., настаўніца сярэдняй школы №51 г.Мінска прапануе ўрок з элементаміпедмайстэрні на тэму “Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы набеларускую” для VІІ класа. Мэты названага ўрока заключаюцца ў наступным:стварыць умовы для асэнсавання вучнямі розніцы ва ўжыванні дзеепрыметнікаў уроднасных мовах; развіваць уменні і навыкі перакладу словазлучэнняў, сказаў,тэкстаў; удасканальваць навыкі ўзаема-і самакантролю.
КулешГ. прысвячае сваю працу правілам і асаблівасцям пастаноўкі націску ўдзеепрыслоўях. Аўтар прыводзіць шматлікія спасылкі на працы мовазнаўцаў. Так,згадваюцца працы І.Лепешава “Практыкум па беларускай мове”, Івашуціча Я.“Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы”.
Настаўніцасярэдняй школы №2 г.Гродна Р.І. Тарарака прапануе вывучаць дзеепрыслоўе якасобую дзеяслозную форму з дапамогай блочна-модульнай тэхналогіі. Мэтыдадзенага ўрока акрэсліваюцца аўтарам наступным чынам: развіваць самастойнасць,прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць,настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Навучальныя мэты змешчаны аўтарам утабліцах модуля. Да правядзення дадзенага ўрока аўтар дае наступныя парады:“Урокі такога тыпу разлічаны на самастойнае знаёмства з матэрыялам тэмы, тамурэкамендуецца праводзіць іх у добра падрыхтаваным класе. Не абавязкова брацьувесь матэрыял для модуля. Можна распрацаваць модуль па змесце аднаго-двухпараграфаў, папярэдне разбіўшы іх на вучэбныя элементы (мікратэмы). Слабейшыхвучняў таксама неабходна прывучаць працаваць самастойна. Для іх можна падрыхтавацьмодуль па канкрэтнай вузкай тэме. Прэзентацыя ж матэрыялу ўсё роўна будзеагульная для ўсяго класа. Добра, калі вучні будуць працаваць пад ціхуюінструментальную музыку. Настаўніку адведзена роля назіральніка і памочніка”[Тарарака; 36].
Настаўніцабеларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Астравецкага раёна Яніна ВіктарпаўнаМацвеева прапануе ўрок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы “Развітанне змарфалогіяй”. Мэтамі дадзенага ўрока з’яўлялася: праверыць ступень засваенняведаў па тэме; стварыць умовы для самарэалізацыі і самаўдасканалення кожнайасобы і для работы ў групах; развіваць здольнасці асобы, фарміраваць уменні інавыкі працаваць у розных сітуацыях; развіваць маўленне, мысленне вучняў;выхоўваць пачуццё адказнасці і самаацэнкі, узаемаацэнкі. Клас падзелены начатыры групы паводле ўзроўню паспяховасці. На ўроку працуе экспертная група(вучні старэйшых класаў). Калі заданне выконваецца групамі, праверку праводзіцьсуседняя група, якая выстаўляе адзнаку і перадае картку ў экспертную групу. Старшыняэкспертнай групы ставіць агульную адзнаку ў рабочую карту ўрока. Калі заданнііндывідуальныя, праверка адбываецца непасрэдна ў групе. Пасля падлічваеццаколькасць балаў і выстаўляюцца адзнакі.

1.2.    Асаблівасці і праблемы вывучэння дзеепрыслоўя ў VІІ класеагульнаадукацыйнай школы
Дзеепрыслоўе– апошняя дзеяслоўная форма ў школьнай праграме, таму патрабуецца падагульніцьведы вучняў па раздзеле “Дзеяслоў”. Адначасова вывучэнне дзеепрыслоўя рыхтуе данаступнай тэмы “Прыслоўе”. Падчас вывучэння дзеепрыслоўя фарміруюцца пэўныяарфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі: правапіс не з дзеепрыслоўем, выдзяленнекоскамі адзіночнага дзеепрыслоўя і дзеепрыслоўнага звароту Вучні авалодваюцьуменнямі распазнаваць дзеепрыслоўі, правільна ўтвараць і ужываць іх у сваёймове, умець карыстацца сінанімічнымі варыянтамі (дзеепрыслоўі – дзеепрыметнікі,аднародныя выказнікі, даданыя часткі складаных сказаў. Пашыраюцца і веды пасінтаксісе: паглыбляюцца звесткі пра акалічнасць, вучні знаёмяцца здзеепрыслоўным зваротам – развітай акалічнасцю, якая адасабляецца на пісьме.
Метадыстылічаць, што абавязковай умовай паспяховага навучання мове з’яўляецца такаяарганізацыя школьнага вывучэння граматыкі, пры якой вучні не толькі разумеюць ізасвойваюць лінгвістычную сутнасць асобных фактаў і з’яў граматычнага ладу, алеі атрымліваюць уяўленне пра іх функцыянальныя асаблівасці,семантыка-стылістычную ролю ў мове [4; 70].
Аднойз праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяўз’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамідзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і ягоформы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнайролі. Выкарыстанне разнастайных відаў работ (пераканструяванне, заменадзеепрыслоўеў іншымі моўнымі сродкамі і выяўленне сэнсавых, граматычных істылістычных адрозненняў) дапаможа пераканаць вучняў, што ўжываннедзеепрыслоўяў робіць мову больш дакладнай, дынамічнай, (выдзяляе асноўнаедзеянне ў шэрагу некалькіх, выяўляе сэнсавыя адносіны паміж дзеяннямі) івыразнай (здымае аднастайнасць у пераліку асобных дзеянняў адной і той жа асобыці прадмета, дапаўняе асноўнае дзеянне).
Адначасоваз засваеннем вучнямі мовазнаўчага матэрыялу на працягу вывучэння раздзела ідзепадрыхтоўка да напісання выбарачнага пераказу, што прадугледжана праграмай.Работу на ўроках варта арганізоўваць так, каб сістэматычна, паступова звывучэннем лінгвістычнага матэрыялу выпрацоўваць навыкі, неабходныя длявыканання пісьмовай работы (выбарачны пераказ тэксту): вучыць вызначаць тэму іпадтэмы ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы і адбіраць неабходны матэрыял, умецьзвязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабою, карыстацца рознымісродкамі сувязі сказаў у тэксце.
Знаёмстваз дзеепрыслоўем мэтазгодна пачаць з назірання: параўноўваюцца сказы ў тэксце,вызначаецца, якія з выдзеленых слоў абазначаюць аднародныя дзеянні, а якія –неаднародныя, адно – асноўнае, а другое – дадатковае. Варта звярнуць увагу і настылістычную ролю дзеепрыслоўяў.
Самастойнаяпраца з матэрыялам для азнаямлення і калектыўны адказ на пытанні даюцьмагчымасць вучням падагульніць першапачатковыя звесткі пра дзеепрыслоўе.
Ужона першым уроку неабходна цвёрда засвоіць, што абодва дзеянні – асноўнае ідадатковае – абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.
Зпаняццем звароту (дзеепрыметнага) вучні ўжо знаёмыя. Але дзеепрыслоўны зварот,у параўнанні з дзеепрыметным мае свае асаблівасці: больш разнастайны пазначэнні: адказвае на розныя пытанні, яго сувязь з дзеясловам-выказнікамфармальна не выражана.
Выкладаннемарфалогіі на сінтаксічнай аснове як вядучы прынцып вывучэння граматыкі ў школе(В.Протчанка, Г.Лідман-Арлова, В.Азерская, А.Дуднікаў) патрабуе ўліку іўзаемаўвязвання наступных фактараў:
-          Сістэматычнаму вывучэнню марфалогіі папярэднічае ўступнысінтаксічны курс, які фарміруе агульнае ўяўленне пра сінтаксіс як сістэму, ягоасноўныя катэгорыі;
-          У працэсе сістэматычнага вывучэння марфалогіі ва ўсіх магчымыхвыпадках для характарыстыкі марфалагічных катэгорый павінен выкарыстоўваццасінтаксічна і стылістычна арганізаваны матэрыял пераважна ў выглядзе звязнагатэксту;
-          Асобныя марфалагічныя формы вучні павінны выяўляць, тлумачыць нааснове прыроджанага валодання канструкцыямі роднай мовы, з пастаяннай апорай наадчуванне роднай мовы;
-          Вывучаныя марфалагічныя катэгорыі практычна ўключаюцца ў мовувучняў у працэсе выканання заданняў, якія патрабуюць разнастайных трансфармацыйпэўных узораў, мадэліравання або самастойнага канструявання сказаў, звязныхтэкстаў.
Актывізацыіпазнавальнай і маўленчай дзейнасцівучняў на ўроках марфалогіі садзейнічаюцьпраблемныя пытанні. Праблемныя пытанні, заданні павінны спрыяць фарміраваннюнаступных уменняў і навыкаў:
1.        Параўноўваць, супастаўляць падобныя прыметы і на іх асновевыяўляць тое, што адрознівае адну з’яву ад другой, суадносіць агульнае іпрыватнае.
2.        Выбрацьз наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнайзадачы.
3.        Знаходзіцьшляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння.Напрыклад: словы важаты, гальштук – назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыясловы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць зімі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі;д) уключыць іх у граматычную аснову сказа… Які з гэтых адказаў больш дакладны?Чаму не падыходзяць іншыя адказы?
4.        Падбірацьна аснове назіранняў аргументы для той ці іншай думкі, каменціраваць сваеаргументы, разважаць. Напрыклад: ці можна абысціся ў мове без прыназоўнікаў?(Яны ж не абазначаюць прадмет, прымету, дзеянне);
5.        Абагульняць,дыферэнцыраваць моўныя факты і з’явы.
6.        Уключацьвывучаны матэрыял у звязныя выказванні, паказваць, дзе трэба (або не трэба) яговыкарыстоўваць, папярэджваць моўныя памылкі вучняў.
1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для7-га класа з рускай мовай навучання” Малажай Г.М.
Разглядаемыпадручнік цалкам адпавядае патрабаванням праграмы па беларускай мове. Упадручніку прадстаўлены наступныя раздзелы лінгвістыкі: мова, маўленне, тэкст(на базе паўтарэння вывучанага ў 4-5 класах), а таксама прадстаўлены раздзелмарфалогіі – вывучаюцца такія часціны мовы як дзеяслоў, дзеепрыметнік,дзеепрыслоўе.
Тэорямаўленчай дзейнасці раскрываецца праз паняцці аб мове як адным з паказчыкаўкультуры чалавека, захаванне літаратурных нормаў. Раскрываюцца ў падручнікупаняцці функцыянальных стыляў маўлення, моўных сродкаў, этікі маўлення.
Асноўныматэрыял па гэтых пытаннях падаецца як матэрыял для азнаямлення, некаторыянайбольш важныя пытанні прапануецца завучыць. Для замацавання патрабуюццарознаўзроўневыя заданні, практыкаванні, падаюцца прыклады транскрыбіраваннятэкстаў.
Упадручніку задзейнічаны наступныя прыёмы падачы лінгвістычнай інфармацыі:
— аналіз моўных фактаў;
— параўнанне моўных адзінак (напрыклад, утварэнне прыметнікаў і дзеепрыметнікаў);
— параўнанні з рускай мовай;
— прыклады моўнага разбора (дзеяслова, дзеепрыметніка);
— падаюцца ў вялікай колькасці схемы і табліцы, выкарыстоўваецца іх аналіз;
— выкарыстоўваецца аналіз малюнкаў і ілюстрацый, якія ў дастатковай колькасціўтрымлівае падручнік;
— новыматэрыял падручніка і тэарэтычныя пытанні вучням прапаноўваецца або прачытаць іпрааналізаваць, або завучыць на памяць. Кожны з гэтых матэрыялаў замацаваныпрактыкаваннямі;
— матэрыял у падручніку размяжоўваецца па ступені значнасці (найбольш важныадзначаны для абавязковага завучвання на памяць), таксама важная інфармацыявыдзеленая іншым колерам, з гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца такія сродкі якпадкрэсліванне, задзейнічаны розныя шрыфты;
Упадручніку прадстаўлены і прапанаваны наступныя спосабы вучэбнай дзейнасці:
— узор маўленчага разбору (гэта марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка,дзеепрыслоўя)
— уякасці эталону адказа на прапанаваныя пытанні выступаюць правілы і ўзоры давыканання практыкаванняў;
— алгарытм прымянення правіла часта выступае ў якасці разнастайных схем і табліц,а таксама даведак да практыкаванняў;
— дляразвіцця маўлення вучням прапануецца выразнае чытанне вершаў і тэкстаў, адказына пытанні па ім, падрыхтоўка невялікіх паведамленняў.
— прапедэўтычныя практыкаванні (шырока выкарыстаны практыкаванні на паўтарэнне,узнаўленне ўжо знаёмага матэрыялу);
— сістэма практыкаванняў. Так, у дадзеным падручніку шырока выкарыстоўваюццапробныя практыкаванні. Трэніровачныя практыкаванні заўсёды маюць узорвыканання, пэўны алгарытм. Праверачныя практыкаванні суправаджаюцца вялікайколькасцю удакладняючых пытанняў.
Падручнікпабудаваны такім чынам, што у пачатку навучальнага года паўтараюцца асноўныязвесткі пра мову, маўленне, тэкст (гэты матэрыял ужо вывучаўся ў 5-6 класах).Таксама ў падручніку прадугледжваецца спадарожнае паўтарэнне – напрыклад,узнаўляюцца ўжо набытыя раней веды пра дзеяслоў.
Пытанніпа сістэматызацыі ведаў маюць за мэту зрабіць вывад, падагульніць узноўленуюінфармацыю.
Упрактыкаваннях, якія прапанаваны да раздзела сістэматызацыі вывучанага за годпрапануецца комплекс пытанняў да практыкаванняў, якія смяшчаюць веды і з галіныфанетыкі, і з галіны марфалогіі.
Упадручніку падаюцца звесткі пра мову, якія пададзены ў раздзеле “Валоданненацыянальнай літаратурнай мовай – адзін з паказчыкаў культуры чалавека”.Матэрыял тут падаецца як матэрыял для азнаямлення.
Падабраныў падручніку і матэрыял такога плану, што ён акрамя вучэбнай выконвае яшчэ і выхаваўчуюролю (практыкаванні насычаны пыказкамі і прымаўкамі, утрымліваюцца вершы івыказванні беларускіх пісьменнікаў).
Ураздзеле падручніка “Функцыянальныя стылі маўлення” прадстаўлены тэксты (узоры)мастацка-публіцыстычнага і навучальнага стылю.
Зместпадручніка мае культурна-гістарычную накіраванасць. Тут змешчаны звесткі ітэксты з накіраванасцю на этыку маўлення і асноўныя этычныя нормы.
Падручнікадпавядае прынцыпу нагляднасці: у ім прыведзены шматлікія схемы, табліцы,малюнкі, нават рознакаляровыя фотаздымкі.
Маепадручнік і ўмоўныя абазначэнні: вызначаецца матэрыял для завучвання,азнаямлення і г.д.
Нафарзацах падручніка змешчаны звесткі аб асноўных стылях маўлення, нормахлітаратурнай мовы, прыведзены прыклады.
Акрамяназванага, у падручніку змешчаны тлумачальны слоўнік, беларуска-рускі іруска-беларускі слоўнікі, якія неабходныя вучням для працы.
1.4 Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа
Базайдаследавання з’яўляўся 7 клас Рэчыцкай школы. Усяго ў класе вучацца 10 дзяцей. Зіх 4 хлопчыка і 6 дзяўчынак. Большасць дзяцей 1996 года нараджэння. Вучаццаразам 7 год.
3дзяцей з класа выхоўваюцца ў шматддзетных сем’ях. У цэлым, дзеці выхоўваюцца ўстаноўчых сем’ях, дзе бацькі ўдзяляюць ім належную ўвагу. Дзяцей, схільных даправапарушэнняў у дадзеным класе няма.
Укласе 2 вучня паспяваюць на 8-9 балаў, 5 вучняў маюць дамінуючыя адзнакі 5-7.Тры вучні з дадзенага класа паспяваюць на 3-5 балаў.
Укласе ёсць адараваныя дзеці. Так, Сёміна Марыя добра спявае, піша вершы; ШкельЗміцер наведвае мастацкую школу, прымае ўдзел у выставах.
Дзеціў класе дастаткова спартыўныя: чацвёра з іх удзельнічаюць у спаборніцтвах палёгкай атлетыцы, многія займаюцца футболам, баскетболам.
Большаячастка вучняў класа дастаткова — актыўныя дзеці: прымаюць удзел ва ўсіх школьныхмерапрыемствах.
Науроках вучні таксама дастаткова актыўныя, добра ўспрымаюць матэрыял. У цэлымклас дружны, з добрым патэнцыялам. Вучні здольныя прадуктыўна працаваць разам,добра ўспрымаюцца формы калектыўнай і групавой работы. Вучні класа зацікаўленыяў поспеху, паспяхова пераадольваюць цяжкасці. Пры вырашэнні калектыўных задачхутка перэарыентуюцца, знаходзяць кампрамісы. У цэлым, адносіны паміж вучнямікласа добразычлівыя.
Далекане заўсёды, аднак, праяўляюцца крытычныя адносіны да сваіх недахопаў, большасцьвучняў, тым не менш здольныя аб’ектыўна ацаніць сваю работу. Дзеці здольныяацэньваць дзейнасць сваіх таварышаў.
Вучэбнаяматывацыя вучняў класа носіць разнастайны характар. На ўроках пажаданымз’яўляецца развіццё інтарэсу дзяцей да прадметаў, станоўчая стымуляцыя іхсамастойнай работы дома.

ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метадувывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.
 
2.1 Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленнюнайбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7класе)
Зыходзячыз прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксамаінтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставіласямагчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя пауказаным параметрам.
Вучнікласа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек укожнай.
Умежах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем паблочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў –па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р. Цясевіч).
Уроку 7 класе прысвечаны тэме: “Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанагатрывання”.
Мэтыўрока наступныя:
-          азнаямленне з правіламі ўтварэння, правапісу і ўжываннядзеепрыслоўяў незакончанага трывання;
-          развіваць уменні і навыкі ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанагатрывання;
-          развіваць арганізацыйныя ўменні і навыкі: працы ў групе,самакантролю, узаемакантролю;
-          праз арганізацыю працы на ўроку (метады, формы педагагічнагаўзаемадзеяння) стварыць умовы для развіцця наступных якасцей: узаемадапамогі,талерантнасці, павагі адзін да аднаго.
Першаягрупа вучняў (працавалі па блочна-модульнай тэхналогіі) атрымалі ў асноўнайчастцы ўрока, прысвечанай вывучэнню новага матэрыялу парады: як працаваць змодулем: “Увесь матэрыял модуля разбіты на вучэбныя элементы, кожны з якіх маесваю назву. Пасля назвы ідзе тлумачэнне новага матэрыялу праз узоры, прыклады,схемы. Ніжэй змешчаны практычныя заданні”. Змест модуля:Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання
Мэты: ведаць утваральную аснову і ўтваральныя сродкі дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;
Умець утвараць такія дзеепрыслоўі;
УЗОР:
1)          працаваць (што рабіць?) – працуюць (што робяць?) – працуючы (што робячы?)
2)          класці — кладуць – кладучы;
3)          сядзець – сядзяць – седзячы;
4)          вучыцца – вучацца – вучачыся.
ВЫВАД: Утваральная аснова дзеепрыслоўяў незакончанага трывання – гэта аснова дзеясловаў цяперашняга часу. Утваральныя сродкі – суфіксы –ачы; -ячы; -учы; -ючы.
ЗАДАННЕ: утварыце самастойна дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў: глядзець, ляжаць, казаць
Вусна прааналізуйце прапанаваныя прыклады.
Звярніце ўвагу на суфіксы зваротнасці ў дзеясловах пад №4. Не губляйце гэты суфікс і пры ўтварэнні дзеепрыслоўя.
Длядругой групы настаўнікам былі сфармуляваны наступныя мэты:
1)        Што ведаць: правілы ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяўнезакончанага трывання;
2)        Што ўмець: утвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.
Длявывучэння тэарэтычных звестак пра спосабы ўтварэння, правапіс і ўжываннедзеепрыслоўяў незакончанага тыпу. Група самастойна працуе над расшыфроўкайапорнага канспекту (табліцы). Далей вучні чытаюць адпаведнае правіла пападручніку, параўноўваюць правіла з апорным канспектам. Для вывучэння правіла другойгрупе вучняў прапануецца такі алгарытм:
АЛГАРЫТМ
Каб утварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1.          Стаўлю дзеяслоў у форму трэцяй асобы множнага ліку:
Ісці – ідуць; бегаць – бегаюць.
2.          />Вызначаю спражэнне дзеяслова:
/>

— уць (юць) — аць (яць)
1 спражэнне 2 спражэнне
3. Утвараю дзеяслоў незакончанага трывання:
Ідучы; бегаючы
Длязамацавання новага матэрыялу абедзвюм групам вучняў прапануецца праца зтэкстам. Заданне: самастойная праца з тэкстам. Знайдзіце і выпішыцедзеепрыслоўі незакончанага трывання. Працаваць трэба, абапіраючыся на алгарытмыі схемы, прапанаваныя раней.
Тэкст:
Крочупа зялёным мяккім моху. Які цудоўны дыван разаслала тут прырода! Бярозырасступаюцца, быццам хочуць камусьці даць месца. На невялікай палянцы стаіцьмагутны дуб. Ва ўсёй яго постаці столькі важнасці, гонару, што бярозы стаяцьнаводдаль, нібы баючыся падысці да яго блізка.
Раптаму лесе штосьці загуло. Вершаліна дуба злёгку варухнулася, потым яшчэ і яшчэ. Там,уверсе, налятаў вецер. І дуб, першы прыняўшы яго на сябе, як бы папярэджваўсваіх суседак-бярозак: будзьце напагатове.
Далейвучням двух груп быў прапанаваны тэкст і заданне да яго: перабудавацьпрапанаваны тэкст такім чынам, каб замест інфінітываў у дужках ужыць у імдзеепрыслоўі незакончана трывання.
Тэкст:
Выпаўпушысты снег. Дзяцей адразу пацягнула катацца на санках. (Радавацца) зіме, яныспускаліся з горкі. Нечакана другія санкі наляцелі на першыя. (Ляжаць) наснезе, дзеці расплакаліся. Падышла большая дзяўчынка і супакоіла іх. (Весці)малога за руку, яна дапамагла зацягнуць санкі наверх.
Уякасці дамашняга задання вучням прапануецца выканаць заданні па вывучанай тэме.Акрэсленыя заданні змешчаны ў ДАДАТКУ 2.
2.2 Апісанневынікаў даследавання
Дзелятаго, каб высветліць, які з метадаў, прапанаваных для вывучэння тэмы“Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе аказаўся больш эфектыўным, варта прапанаваць вучнямабедзвюх груп тэст (гл. ДАДАТАК 1).
Вынікіправедзенага ў класе тэста лічым мэтазгодным прадставіць у выглядзе табліцы:Прозвішча вучня № групы Колькасць памылак у тэсце Адзнака Архіповіч Раман 1 2 8 Вялічка Павел 1 2 8 Майбародава Вольга 2 3 7 Сушчая Вераніка 1 1 9 Радоўская Дзіяна 2 4 5 Заяц Надзея 2 4 6 Мальцава Кацярына 1 10 Чэквіна Паліна 2 3 7 Скідзель Нікіта 1 2 8 Пешчур Ігар 2 4 6
Падагульняючыколькасны аналіз праведзенага тэсту, можна сказаць, што вучні першай групымаюць сярэдні бал па тэсце 8,6 балаў, у той жа час вучні 2 групы маюць сярэдніпаказчык толькі 6,2 бала.
Такімчынам, улічваючы, што групы фарміраваліся прыкладна аднолькавыя па ўзроўняпадрыхтаванасці вучняў, іх здольнасцях, можна сцвярджаць пра тое, што з двухпрапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія(прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу(урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучняміматэрыялу можна лічыць першы метад.
Акрамятаго, у гутарцы з вучнямі было выяўлена, што дзеці з першай групы былі большзадаволеныя ўрокам. Яны паведамілі, што заданні ў блоках, хоць і былінязвыклымі і незнаёмымі, але яны вельмі зразумелыя, ясныя, простыя.
У тойжа час вучні з другой групы сказалі, што прапанаваныя на ўроку заданні длявывучэння новага матэрыялу выклікалі цяжкасці, таму што, у большасці сваёйзаснаваныя на самастойнай працы вучняў і патрабуюць удумлівай развагі.
Дляякаснай апрацоўкі атрыманых у выніку правядзення тэста вынікаў варта пабудавацьнаступную дыяграму, якая наглядна дэманструе розніцу ў засваенні ведаў вучнямідзвух груп:
/>
Дзевос Х – нумар задання тэста па парадку; вось У – колькасць вучняў групы, якіядалі правільны адказ на заданне тэста.
Дадзенаятабліца дэманструе розніцу ў выніках праведзенага тэста для дзвюх груп пакожнаму з заданняў тэста. З прыведзенай табліцы бачна, што значныхразыходжаннях па першых пяці пытаннях у групах не назіраецца. Такім чынам,можна зрабіць вывад, што абедзве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якіядатычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, уменнявызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы.
Аднак,значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннемуласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакіпрыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.
Значнаярозніца назіраецца таксама ў адказах на 8 заданне тэсту: адказаць, якое дзеяннеабазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшыадпаведную літаратуру па тэме даследавання, правёўшы эксперымент, мэтай якогабыло выявіць найбольш эфектыўны метад для вывучэння дзеепрыслоўя ў 7 класе,можна зрабіць наступныя высновы:
-          Вывучэнне марфалогіі ў школе мае адукацыйныя (садзейнічацьвыпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладнаарганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іхформы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняўз саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычныміпрыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы),практычныя мэты (дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныяпэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудовесловазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага іпісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнніпэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныянавыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі), развіццёвыя мэты(звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнагаладу, маўлення школьнікаў).
-          Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэннідзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі засабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь часпараўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічныхпрыметах, сінтаксічнай ролі.
-          Даследаванне проводзілася на базе 7 класа Рэчыцкай школы.Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксамаінтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымымраздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указанымпараметрам. Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па5 чалавек у кожнай.
Умежах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем паблочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў –па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваныА.Р.Цясевіч).
-          Можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэннятэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыкаіндывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч)найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.
-          Таксама варта адзначыць, што абедзьве групы амаль аднолькавазасвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”,“дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрознівацьяго ад іншых часцін мовы. Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, атаксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночныхдзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
1.        Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)//Беларуская мова і літаратура, — 2007, — №9, — С.48.
2.        Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларускаямова і літаратура, — 1998, — №3.
3.        Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапамдля філал. фак. ун-таў. – Мн.: Універсітэцкае, — 1985. – 151 с.
4.        Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка пабеларускай мове// Роднае слова, — 2007, — №1, — С.46-47.
5.        Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г.Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбныдапаможнік. – Мн.: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.
6.        Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследаваннямарфалогіі беларускай і рускай моў //Беларуская лінгвістыка. Вып. 35, — Мн.:1989.
7.        Гулякевіч А.І. Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы набеларускую //Беларуская мова і літаратура, — 2008, — №2.
8.        ЕлисееваЛ.В. Особенности изучения морфологии русского языка в белорусской школе. – Мн.,- Нар. асвета, — 1980, — 96 с.
9.        Кечык С. Дзеепрыслоўе ў адносінах да дзеючай асобы ў сказе//Нар.асвета. – 1976. — №2. – С. 43 — 48
10.      Кулеш Г. Націск дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў// Роднае слова, — 2003, — №10.
11.      Курсавыя працы па беларускай мове: Вучэбны дапаможнік для філал.факультэтаў пед ін-таў/ Л.А.Акаловіч, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош і інш.- Мн.:Выш.шк., 1990. – 159 с.
12.      Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 7 класа%Дапам для настаўніка. – Мн., Нар.асвета, 1981. – 104 с.
13.      Лепешаў І. “Крупені ўволю я паеўшы...”: ужыванне дзеепрыслоўяў//Роднае слова, — 2002, — №5.
14.      Мацеева Я. Развітанне з марфалогіяй урок-залік па тэхналогііадаптыўнай школы VІІ клас //Роднае слова, — 2003, — №3.
15.      Навумчык М. Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў//Роднае слова, — 2001, — №7, — с.75.
16.      Саматыя І.Функцыянальная накіраванасць навучаннямарфалогіі//Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991, — №4, — С.25
17.      Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі:Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн, — Беллітфонд, — 2000, — 129 с.
18.      Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн.: Вышэйшаяшкола, — 1980, — 238 с.
19.      Тарарака Р.І. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма //Беларуская моваі літаратура, — 2006, №12.
20.      Цясевіч А.Р. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: іх утварэнне,правапіс і ўжыванне //Беларуская мова і літаратура, — 2007, — №3, — с. 24-26.
21.      Шкарадзёнак Т.П. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў (тэхналогіяпраблемнага навучання) // Беларуская мова і літаратура, — 2007, — №9
22.      Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мн.: Выдавецтва БДУ,- 1975, — 79 с.

ДАДАТАК 1
Тэст па тэме «Дзеепрыслоўе»
З пералічаных ніжэй слоў знайдзіцедзеепрыслоўе:
Прыехаць
Прыехаўшы
Знайдзіце сказ, у якім ёсцьдзеепрыслоўны зварот:
З дружнаю работаю, з добрым умалотам,выспеўшы на сонцы, восень надышла.
Жыццё пражыць – не поле перайсці.
Дзеепрыслоўе – гэта
Часціна мовы, якая абазначае дзеяннеі адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?
Нязменная дзеяслоўная форма, якаяабазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.
Дзеяслоўная форма, якая абазначаепрымету прадмета па дзеянню і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад ягословамі ўтварае………………………………………………
Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот усказе з’яўляюцца
акалічнасцю
азначэннем і выказнікам
акалічнасцю і выказнікам
выказнікам
Что верагодней за усё не ўласцівадзеепрыслоўю
быць зваротным ці незваротным
быць закончанага ці незакончанагатрывання
быць у сказе акалічнасцю
змяняцца па родах і ліках
У якім сказе з дзеепрыслоўнымзваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку
У кожнага чалавека свае жыццёвыясцяжынкі, сцежкі, дарогі.
Квітнее лес, дыміцца, варушачыгаллём, расінак завушніцы мігаюць серабром.
Буслы толькі злёгку рамантавалігняздо засцілаючы яго галінкамі.
Адкажыце, якое дзеянне абазначаюцьдзеепрыслоўі незакончанага трывання
адначасовае з асноўным дзеяннем
дзеянне, якое адбылося раней заасноўнае дзеянне
Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжываннідзеяпрыслоўя
Вобмацкам, зусім згубіўшы сцежку, мышукалі сцежку лесніка.
Жоўтае цьмянае святло трынцела накарцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.
Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцыстала сонечна і цёпла.
Вольга маўчала, павольна заплятаючываласы ў касу.
Ці ёсць падабенства паміждзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам, дакажы свой выбар
ёсць
няма
ДАДАТАК2
Заданніпа тэме «Дзеепрыслоўе»
 1.        Выпішыцеса сказаў дзеепрыслоўі:
Вавёркіспрытна зарываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды.
Сіратлівыбусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу напоўдзень.
Недзенедалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тоўсты летні лёд.2.        Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі адной лініяй, адзеепрыслоўныя звароты – дзвюма:
Андрэйне слухаў, не азіраючыся, ішоў далей.
Налюбаваўшысябаравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.3.        Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя у дужках,дзеепрыслоўямі:
Якмаладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) ў новую раллю зерне свае надзеі.
Наперадпесня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну.
 (Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.4.        Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныяпрыметы:
Шафёрскінуў газ, і аўтобус ціхенька, дзе часам падскокваючы на ямках і бразгаючыжалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сяродшашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі. (В.Адамчык)5.        Зрабіцемарфемны разбор дзеепрыслоўяў:
спяшаючыся;
запаўняючы;
зайшоўшы;
б’ючы;6.        Запішыцесказы, паставіўшы знакі прыпынку:
Яна [Маруся ] адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла дадзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М. Стральцоў)
Апотым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бокробячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)7.        Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, вызначцеіх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю:
Нашыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб.
Рассыпаючыфіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.8.        Складзіцесказы па дадзеным схемам, дзеепрыслоўны зварот падкрэсліце як член сказа:
/>/> , | |.
/>/> ………., | |, .
/> ………., | | .9.        Дапоўніцесказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:
Усінім небе, …, заліваліся жаваранкі.
Касыяпраменні сонца пранікалі ў лес, … .
Лёгківетрык прабягаў над возерам, … .10.     Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя імвыразы. Складзіцез імі сказы.
задраўшынос;
прапусціўшыміма вушэй;
вылупіўшывочы;


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Кикбоксинг
Реферат Исследование технологий рекламной кампании
Реферат Обмеження волі як вид кримінального покарання
Реферат Разработка технологического процесса сборки усилителя мощности звуковой частоты
Реферат Досвід сільськогосподарського страхування в зарубіжних країнах та можливості його використання в Україні
Реферат Спосіб заподіяння тяжких тілесних ушкоджень та його відображення в слідовій картині
Реферат Акимат Карагандинской области Отдел архивов и документации Карагандинской области Государственный архив Карагандинской области
Реферат Расчет стоимости радиомикрофона
Реферат Система социального страхования как средство защиты населения
Реферат Сражение под Щекоцинами
Реферат 1. Утвердить прилагаемые Правила ведения кассовых операций, определения лимита остатка наличных денег в кассах и на карт-счете государственных учреждений
Реферат Неналоговые доходы бюджетной системы
Реферат Europe Essay Research Paper EuropeFrom June 31
Реферат Hanging Fire Essay Research Paper Writers use
Реферат Анализ рассказа А. Блока "Потомки солнца"