Змест 1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст 2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492г. 3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г. Літаратура Дадатак. Прывілей Вялікага князя Літоўскага Аляксандра 1492 г. 1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод
іншых крыніц права XV ст. Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў
і іншых прававых актаў. Разгляд крьшіц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўнаправавым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне. Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіхнебудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі
ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьші для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся
іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д. Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з
Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібьгга людзі жадаюць прыняць катаігіцкую веру, а тьш, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей
за выключэннем ваеннай і замкавай. Прывілей 22 лютага таго ж года фактьгана дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальназалежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы
і вялікага князя. Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.
Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г які яшчэ больш пашырыў правы феадалаўкатолікаў. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў. У выйіку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432
і 1434 гг якія заканадаўча замацавалі роўнасць ў правах праваслаўных феадалаў з феадаламікатолікамі. Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслўжылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадўмовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове. Асаблівае месца
ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых
людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г аб выключэнні феадальназалежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г апошнія значна
ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве. У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прьшатнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян.
Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдыч нага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць
і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў. 2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г. Прывілей 1492 г. з'яўляецца першай агульнадзяржаўнай хартыяй вольнасцей. Шляхецкаму класу ўсёй дзяржавы яна давала такія правы
і прывілеі, якія рабілі для яго непатрэбнымі мясцовыя акты. Прывілей вялікага князя Аляксандра перш за ўсё пацвярджае ўсе правы і вольнасці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку гаспадара. Значная частка гэтых абавязацельстваў з'яўляецца абмежаваннем улады вялікага князя на карысць рады
гаспадарскай, якая была пакуль адзінай юрыдычна аформленай установай, таму што сойм, які існаваў фактычна, не атрымаў яшчэ прававога афармлення. Так, вялікі князь дадаткова абавязваецца не пасылаць паслоў у чужыя краіны, не параіўшыся з панамірадаю, не заключаць саюзных дагавораў з замежнымі дзяржавамі без іх згоды. Вялікі князь абавязваецца выконваць парады паноўрады нават
і ў тым выпадку, калі гэтыя парады не будуць адпавядаць яго думцы, а таксама абавязваецца зацвярджаць і выконваць усе тыя парады і судовыя рашэнні паноўрады, якія яны прапануюць. Улада вялікага князя абмяжоўваецца ў пытаннях кіравання: «урады» і «дзяржавы» вялікі князь абавязваецца раздаваць толькі ўраджэнцам Вялікага княства і прытым толькі параіўшыся з панамірадаю, прычым яе службовых асоб не мае
права пазбаўляць пасад без суда. Усіх службовых асоб ён павінен трымаць у такой жа «пашане», як гэта было пры вялікіх князях Вітаўту, Жыгімонту і Казіміру. Усе ўскосныя падаткі, што збіраюцца ў казну, расходуюцца на земскія патрэбы з ведама і згоды паноўрады. Хоць усе гэтыя абмежаванні велікакняжацкай улады робяцца на карысць радных паноў, але з прычыны таго, што гэтыя пасады з'яўляюцца пажыццёвымі, што яны займаюцца самымі вядомымі прадстаўнікамі
арыстакратыі, бо ў гэты час ужо функцыяніраваў сойм, то само сабой зразумела, што радныя паны былі ў той час прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя. Болын таго, тут мы сустракаем і некаторыя новыя пастановы, якія датычаць расшырэння саслоўных шляхецкіх правоў. Так, часовыя зямельныя падараванні Казіміра і яго папярэднікаў зацвярджаюцца як вотчынныя ўладанні. Гаспадар абяцае не аддаваць перавагу «плебеям» перад шляхтай
і захоўваць яе годнасць. 3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г. Прывілей 1492 года заканадайча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маемасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы найбольш дастойныя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць. У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых
судовых рашэнняў, забараняліся хабары, судзейская неаб'ектыўнасць. Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства. Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў арт. 25, згодна з якім урад абавязваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай.
3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы. Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы
грамадскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў паноў. Прывілей з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў цывільнага, сямейнага, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўнаправавое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара вотчыніка, а як вышэншай
службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўнаправавое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем». Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіцца яшчэ болып выразным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны
ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне. Літаратура 1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн 2000. 2. Вішнеўскі А.Ф Саракавік І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн 1997. 3. Вішнеўскі А.Ф Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах
і матэрыялах. Мн 2003. 4. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн 1998. 5. Грыцкевіч А. Прывілей 1492 г. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі” 6. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнанга перыяду. Мн 2001. 7. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн 1994. 8. Нарысы па гісторыі
Беларусі. Ч. 1. Мн 1994. 9. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн 2000 Дадатак ПРЫВІЛЕЙ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА 1492 г. 06.08.1492г. У імя святой Тройцы і непадзельнага адзінства, амінь. На вечную памяць аб справе. Усё, што робіцца ў часе, знікае
ў памяці людзей разам з часам і да ведама будучых не дойдзе, калі не будзе запісана. Таму мы, Аляксандр, з божай ласкі вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, a таксама земляў Русі гаспадар і спадкаемец, прыняўшы пад увагу сталую вернасць найпачціўшых, пачэсных, яснейшых, святлейшых, вяльможных, высакародных, шляхетных і асцярожных (circum spectorum) духоўных пралатаў (praelatorum spiritalium)
і свецкіх князёў (saecularium principum), паноў (baronum), баяраў (boiarorum) і мяшчан (ciuium) земляў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш якую яны маюць на справе да нас, да нашай светласці як да ісціннага і законнага наступніка (нашчадка, спадкаемцы) і натуральнага (прыроджанага) гаспадара і заўсёды імкнуцца
ў прышласць пэўна трымаць яе, пасля таго, як гэта добра падмацована іх дзейнасцю, мы палічылі вартым, каб узнагародзіць іх узаемна за гэта дарамі і вольнасцямі і іншымі нашымі міласцямі. Па()першае, названым вышэй пралатам (praelatis), князям (principibus), баронам (baronibus), нобілям (nobilibus) i мяшчанам (ciuibus) названых земляў вялікага княства
Літвы, Русі і Жамойці мы далі, дазволілі і беззваротна даравалі і гэтай граматай даём, дазваляем, даруем і саступаем на вечнасць, цалкам і поўнасцю, тыя правы (ійга), вольнасці (libertates) i палёгкі (immunitates) (імунітэты), якія маюць пралаты, князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага. Але, каб з гэтай агульнасці не магла вынік(н)уць якаяколечы двусэнсіца, або сумненне
ў будучыню, то самыя вольнасці і кожную з іх мы ўхвалілі падаць тутака ў наступным. (§ 1). Па()першае, усе даніны (donationes) (падараванні), прывілеі і палёгкі (імунітэты) царквоў катэдральных, саборных і манастырскіх у землях нашых Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, якія пабудаваны і будуць пабудаваны, фундаваны
і будуць фундаваны, мы захоўваем непапсутымі і непарушнымі і падтрымоўваем і абараняем са ўсёй нашай уладай. А калі якіяколечы катэдральныя, саборныя, манастырскія і парафіяльныя царквы з працягам часу з прычыны смерці або паводле рэзігнацыі будуць вакантнымі і пазбавяцца пастыра, між тым права патраната над імі належыць да нас або наступнікаў (нашчадкаў; successores) нашых цалкам, то мы абавязаемся не іншага або не іншых прэзентаваць да
іх, як тубыльца нашага вялікага княства Літоўскага, які будзе знойдзен(ы) падыходзячым, а калі не, то персону іншай нацыі, карысную і годную (honestam), якая будзе стаяць на чале і прынасіць карысць. Мы абавязваемся прэзентаваць столькі разоў, колькі будзе патрэбна і выгадна. (§ 2). Мы таксама далі і тое, што не жадаем абмяжоўваць названых пралатаў, князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан вызначаных земляў вялікага княства
Літвы, Русі, Жамойці або спаганяць якоеколечы пакаранне, як: пазбаўленне добраў, грашовыя штрафы, астрог, або кара смерцю, паводле даноса, ніводнага чалавека, або паводле абвінавачвання публічнага ці тайнага або хацяб і па сур'ёзнаму падазрэнню саміх гэтых князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан, пакуль спачатку на адкрытым судзе з захаваннем каталіцкага праўнага парадку, будзе ўстаноўлены) персанальна ісцец і вінаваты. Пасля суда
і гэтага абвінавачвання, згодна звычая і правоў як у каралеўстве Польскім, яны павінны будуць панесці абмежаванне, паводле судовай ухвалы, у залежнасці ад велічыні і якасці сваіх учынкаў (debent castigari et sententiari, secundum suorum excessuum qualitatem et quantitatem). (§ 3). За злачынства не будзе пакараны ніхто іншы, як толькі той хто саграшыў і правінаваціўся, пасля таго як ён будзе высведчаны з захаваннем парадку каталіцкага права
і абвінавачаны судовай ухвалай. Пры гэтым ні жана не нясе спагнання за злачынства свайго мужа, ні бацька за зладзейства сына і наадварот, і ніякі крэўны ці слуга, калі толькі ён не быў саўдзельнікам у злачынстве. Аднак, за выключэннем абвінавачванняў ў злачынстве зневажэння вялікасці. (§ 4). Таксама згаджаемся на тое, каб вышэйвызначаныя князі, бароны, нобілі і баяры карысталіся неабмежаванай вольнасцю выхада з нашых земляў
Вялікага Княства Літоўскага і інш дзеля падшуквання лепшай фартуны і практыкавання ў вайсковых занятках, у якіяколечы чужаземныя краіны, толькі за выключэннем краін нашых ворагаў, аднак, з тым, каб з добраў гэтых самых выходзячых не занепадалі нашы стужбы (службы), але каб нам ці наступнікам (нашчадкам) нашым, як бы ў іх прысутнасці, што належыць было ўзнагароджана, выканана і адспужана. (§ 5). Вышэйвызначаныя князі, бароны, нобілі
і мяшчане бацькаўскія добры або ім самім наданыя ці падараваныя праз святлейшага гаспадара блажэннай (добрай) памяці Аляксандра інакш Вітаўта і іншых і наданні, атрыманыя і зацверджаныя праз святлейшага гаспадара Жыгімонта і іншых няхай трымаюць і карыстаюцца і валодаюць імі паводле данін (падараванняў), калі дакл^дна давялі гэта судовым рашэннем, або адлаведным пасведчаннем сведкаў, або праз падмацаванне граматамі.
Няхай трымаюць іх па аднолькаваму праву як звыклі ўладаць князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага і маюць неабмежаваную вольнасць продажы іх, перамены, адчужэння, падаравання і распараджэння, паводле сваей добрай волі, з тым аднак, каб гэтыя абмены, продажы, адчужэнні або падараванні абвяшчалі перад намі ці перад нашымі ўрадоўцамі. (§ 6).
Таксама пасля смерці бацькоў дзеці мужчынскага і жаночага роду не павінны пазбаўляцца добраў бацькаўскіх, спадчынных, але са сваімі законнымі наступнікамі (нашчадкамі) ўладаць імі з поўным правам, як уладаюць князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага сваімі добрамі і карыстаюцца імі паводле сваей добрай волі. (§ 7). Ухваляем, што калі якому колечы з вызначаных князёў, баронаў,
нобіляў і мяшчан здарыцца адыйсці з гэтага свету, то адгэтуль удава застаецца на добрах або пасэсіях свайго мужа, пакуль сядзіць удавой. А калі яна пажадалаб узяць шлюб у другі раз, то яна выдаецца замуж; на добрахжа і пасэсіях бацькаўскіх застаўляюцца дзеці, калі яны будуць, а калі іх не будзе, то самыя бліжэйшыя кроўныя першага яе памершага мужа, падобна таму як бяруць шлюб і ўдовы ў каралеўстве Польскім. Каліж першы муж вызначыў на пэўных добрах
і сваіх пасэсіях некаторы прывенак гэтай сваей жонцы і яна здолела дастаткова падмацаваць гэта, то паводле парадку права, узяўшы гэта, няхай аддае, з богам, каму пажадае. (§ 8). Таксама сваіх дачок, сясцёр і ўнучак, дз(я)ўчын і ўдоў, маюць волю выдаваць замуж без усякага запытання на гэта ў нас або ў нашых наступнікаў (нашчадкаў), захоўваючы пры гэтым каталіцкі рэлігійны абрад. (§ 9).
Усе разам і кожны паасобку з кметаў і падданых князёў, баронаў, нобіляў самых земляў вялікага княства Літоўскага павінны быць вольны, поўнасцю вызвалены і выключаны ад усякіх данін, грашовага падатку або спагнання названага сярэбшчына, а таксама чацвертнёвых збораў, якія называюцца дзякпа, ад усякага цяжара падаткаў, якія называюцца падводы, ад дастаўкі на замкі камення, дрэва на пабудову або дроў на выпал цэглы, ці цэмента, ад касьбы сена
і ад іншых яшчэ менш законных работ. Аднак, работы па пабудове ўноў выгодных замкаў і паправе старадаўніх выключаюцца. Роўным парадкам выключаюцца кметы і падданыя тых князёў, баронаў, нобіляў, баяр, якім яны наданы намі або падараваны. Старасвецкія і здаўна звычныя грашовыя складчыны, стацыі, пабудовы новых мастоў, рамантаванне лядашчых (трухлявых, старых) і рапарацыю шляхоў мы захоўваем як выключэнне
і ўхваляем, каб гэта існавала назаўсёды. (§ 10). Што датычыць нас і нашых урадоўцаў, то мы не будзем прымаць людзей названых князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан земляў нашых Літоўскіх, Рускіх, Жамойцкіх і інш як трыбутарыі, орыгінарыі і кметаў, набытых пакупкай, якога б роду і стану яны не былі, і забараняем, каб іх прыймалі нашы
ўрадоўцы. Таксама і пралаты, князі, бароны і нобілі, баяры і мяшчане Вялікага Княстеа Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш. не павінны прымаць людзей нашых і нашых наступнікаў (нашчадкаў), якога б яны ні былі становішча, роду і стану і няхай і ўперад не прымаюць іх ні самі, ні праз якогаколечы свайго ўрадоўца ніякім спосабам. (§ 11). На слуг названых князёў, баронаў, нобіляў
і баяр мы не дамо дворскіх служачых, інакш дзецкіх, калі раней не будзе заклікана ўправа з боку гаспадара, слуга якога зрабіў учынак. А калі ў пэўны тэрмін ён адмовіцца ўчыніць гэта, то тады будзе накіраваны наш прыдворны слу жачы, або асоба з нашых урадоўцаў і вінаваты, які варты спагнання, павінен будзе выплаціць яго свайму гаспадару і нікому іншаму. Апрача таго, жадаючы спецыяльна адплаціць названым пралатам, князям, баронам, нобілям,
баярам і мяшчанам за наша абранне, каб яны былі ўсцешаны новымі міласцямі, дазволамі і вольнасцямі і прывабіць да ўзнаўлення ўстойлівасці ў іх вернасці, мы гэтай граматай, па адзінай міласці нашай і дабраце, саступаем ім наступнае, што запісана ў гэтых артыкулах. (§ 12). Перш і пераважна мы абяцаем і паручаемся, што даміній або зямель
Вялікага Княства Літоўскага мы не паменшым але іх павялічым у сваіх межах. Як нашы продкі і, у прыватнасці князь Аляксандр, інакш Вітаўт і Жыгімонт, трымалі і ўладалі, таксама і мы іх у цэласці будзем трымаць, уладаць і захоўваць і, з божай дапамогай, паклапоцімся ўсімі нашымі сіламі іх пашырыць і павялічыць у адпаведны час. (§ 13).
У справах публічнага дабра гэтага вялікага княства нашага мы абавязваемся пасылаць веснікаў ці пасланцоў пры неадкладнай у гэтым неабходнасці, паводле рады нашых паноў, да замежных краін, як Масковія, Заволжская Арда, Перакопская Арда, Валахія, каралеўства Польскае, княства Мазавецкае, Прусія, Лівонія, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Цвер і Разань, згодна са звычаем, які захоўваўся нашымі папярэднікамі, а таксама
і да іншых некаторых правінцый, куды запатрабуе неабходнасць і выгада дамініяў нашага княства Літоўскага. Таксама з якімі землямі і дамініямі мы са здаўна маем запісы, канфедэрацыі, саюзы і клятвенныя аб(ав)язацельствы светлага міра, мы іх не жадаем разрываць, але, з божай дапамогай, будзем даводзіць іх да лепшага становішча і павелічэння. (§ 14).
Усе нарады і суды, якія мы з нашымі панамі і раднымі вырашылі, ухвалілі і заключылі, ні з кім іншым абавязваемся не змяняць, выпраўляць або перапарадкоўваць. (§ 15). Таксама, каліб якія колечы пастановы і справы былі перар,а(дзе)ны для абгаворвання ў раду з нашымі панамі і самым панам не спадабаліся, то за гэта мы не павінны на іх гневацца, але будзем мы выконваць тое, што яны радзілі нам дзеля нашай агульнай карысці. (§ 16).
Саноўніцтвы (дыгнітарствы), дзяржанні і ўсе іншыя ўрады ці добры спадчынныя мы абавязваемся не раздаваць нікому з чужакоў ці іназемцаў, але толькі прырод(жа)ным жыхарам. Ад правізііж, датацыі і колляцыі духоўных і свецкіх годнасцей, дзяржаў і ўсякіх урадаў мы абавязваемся нічога не вымагаць, нават
і самі паны ваяводы і старасты павінны ад урадоўцаў і дзяржаўцаў нічога не браць, або вымагаць, хіба што кім-небудзь нам або ім будзе свабодна падаравана ў адзнаку пашаны. (§ 17). Усе ўрады і дзяржавы, без нарады з нашымі раднымі нікому намі не будуць раздавацца. Каліж хто з урадоўцаў будзе перад намі абвінавачаны як разбурыцель
і марнатраўца нашых добраў, то перад намі павінен быць пастаўлены другі бок і, пасля заслухоўвання справы, вінаваты павінен быць пакараны па заслугах. Але без віны мы не маем права пазбаўляць яго пасады. (§ 18). Ваяводы, старасты, дзяржаўцы, урадоўцы і ўсе намеснікі ў нашым вялікім княстве застаюцца з поўнай пашанай
і правамі на сваіх дзяржавах, як пры нашых продках вялікіх князях Вітаўту і Жыгімонту, і пры нашым бацьку, і няхай іх трымаюць і захоўваюць, няхай судзяць і ўпраўляюць, спаганяюць падаткі і свае даходы, як з даўна, і няхай іх службоўцы выконваюць свае абавязкі або прыезды з мэтай разбору спраў, згодна звычая правінцыі. (§19). Калі дзяржаўца, або намеснік (уладар) памрэ
ў Віленскім ці Трокскім паветах (Item mortem obeunte tenutario aut villico quocunque in Vilnensi aut Trocensi districtibus ), to ваяводы Віленскі і Трокскі ў сваіх паветах павінны імкнуцца, каб атрымаць і ўзяць дзяржавы, згодна вымаганню даходаў або па саступках, якія для нас будуць падыходзячымі. Падобнымжа спосабам павінна быць і ва ўсіх іншых паветах. (§ 20).
Саноўніцтвы, дзяржавы і ўрады вайсковыя і цывільныя ў больш далёкіх месцах, калі яны будуць вакантнымі, мы з панамі радамі нашымі гэтыя ўрады або дзяржавы ў пэўны тэрмін аддамо, згодна заслуг таму, хто з'явіцца перад намі больш дапамагаючым. I паны наша рада павінны так рабіць. (§ 21). Удовы, якія застаюцца пасля смерці сваіх мужоў на спадчынных добрах, абавязаны будуць земскай службай і вайсковымі выправамі
ў адпаведнасці са сродкамі ўладанняў. (§ 22). Наданні і канцэсіі нашага бацькі, якія ён надаў або прадбачыў і зацвердзіў сваімі граматамі мы будзем трымаць на вечнасць. Каму тойжа наш бацька даў да вырашэння і волі сваей, тое і мы захоўваем да вырашэння і волі сваей і паноў рады нашай.
А нашы наданні мы будзем рабіць і даваць да вырашэння нашага і калі каму колечы пажадаем зацвердзіць на вечнасць, то гэта у нашай волі. (§ 23). Падаткі з мытніц, корчмаў і іншыя ад штрафаў і адкуль колечы прыходзячыя да мас, павінны прымацца і складвацца ў нашым скарбе. Гэтыя падаткі павінны выдаткоўвацца паводле ўхвалы паноўрад нашых на агульную земскую карысць.
Каліж не пагражае ніякая неабходнасць, то названыя падаткі намі, без волі саміх паноў, не павінны выносіцца з скарбу і назад аддавацца, або канфіскоўвацца з правінцыі. (§ 24). Судоў свецкіх мы абавязваемся не весці або перадаваць у суды духоўныя і наадварот, судоў духоўных, або спраў, падлягаючых да суда духоўнага абавязваемся ні весці, ні пазываць і ўсё трымаць па старадаўняму як было пры жыцці нашага бацькі. (§ 25).
Плябеяў, абавязваемся не адымаць у нобіляў, але ўсю набілію захоўваць у яе годнасці (шляхетнасці). (§ 26). Па паветах мы абавязваемся пасылаць па двое паборцаў (зборшчыкаў падаткаў) і па двое паноў кожны год для спагнання падаткаў і рэштак, па()народнаму «недабіркаў», і самі паны, што бачаць карысць ад іх, павінны даваць прыстанішча ім і нават іх слугам, як было са старажьпііпзсці ў нашых папярэднікаў. (§ 27).
Хто пры жыцці нашага бацькі шукаў дапамогі у сваіх правах і справядлівасці, тым жадаем і абавязваемся без адтэрмінавання (правалокі) ўчыніць усякую справядлівасць з панамі нашай радай. (§ 28). Мы, а аднолькава і панырада нашы, абавязаемся нічога не браць ад суда і не стаяць пры адным баку з прычыны фавора, але кожнага аднолькава судзіць, даслед^ваць або прыводзіць
у выкананне выракі. (§ 29). Калі перад нашу светласць дойдуць важныя справы аб спадчынных добрах ці пакрыўджанні імя або годнасці (гонару), то мы абавязваемся ўсім учыніць справядлівасць. I каб займацца цяжкімі справамі гэтага рода мы згадзіліся і вызначылі штогод чатыры тэрміны. Калі ў першы, другі або трэці тэрмін справы гэтага роду не будуць канчаткова вырашаны, то ў наступіўшы апошні тэрмін, без адтэрмінавання, мы
ўчынім канчатковую пастанову з панамі радай нашай. (§ 30). Ад крэўных і блізкіх мы не будзем адбіраць спадчынных добраў і іх ніхто не павінен адымаць на шкоду гэтых крэўных і блізкіх, як толькі той, хто будзе самым блізкім. ён атрымае і будзе ўладаць спадчыннымі добрамі і захованымі грашыма. (§ 31).
Калі якая дзяўчына або ўдава пажадае выйсці замуж у іншыя краіны, за межы Вялікага Княства Літоўскага то атрымаўшы выправу і пасаг (унясенне), яна пакідае тутэйшыя спадчынныя добры і дае абавязацельства да іх не ўмешвацца. (§ 32). Урэшце, усе граматы, прывілеі, міласці і палёгкі (імунітэты) царквам катэдральным, саборным, манастырскім
і парафіяльным, пралатам, князям, баронам, нобілям, баярам і мяшчанам на землях нашых Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш выданыя пад якіміколечы ўмовамі, статутамі, пунктамі, артыкуламі або выракамі і некалі ўстаноўленыя ад найяснейшых і святлейшых гаспадароў
Вітаўта, Жыгімонта, нашага дзеда караля Уладыслава (Уладзіслава) і нашага роданачальніка ласкавага (любезнейшага) караля Казіміра, вялікіх князёў Літоўскіх, папярэднікаў нашых, узнаўляем сілай гэтага нашага прывілея, канфірмуем, узмацняем, адабраем, надзяляем міласцямі і зацвярджаем, ухваляючы, што яны маюць сілу вечнай моцы. (§ 33). Па ўсіх справах і спрэчках адносна спадчынных добраў ці адносна годнасці (ronapyj, ці
іншых больш цяжкіх, як вышэй адзначана, калі мы не пакладзем канца паміж публічных спраў першай чаргі, то вырашым у вызначаны чацверты тэрмін штогод. А калі хто колечы ў чацверты фінальны тэрмін не атрымае ўхвалы, то разгляд яго справы пераносіцца далей на той суд, які павінен быць паводле тэрміну. Выключэнне: калі якая са старонаў з прычыны нашай службы або акупацыі і захопу тэрыторыі ці непрадбачанай цяжкасці не атрымае
ўхвалы, то ў гэтым выпадку, каб нікому не было крыўды, усе такія справы адносяцца на выгодны тэрмін. Усе гэтыя справы мы абавязваемся ўпарадкаваць і скончыць з панамі радай нашай. На вернасць і пасведчанне ўсяго гэтага мы загадалі падмацаваць гэту грамату нашай прывешанай пячаткай. Дано ў Вільні ў панядзелак у самы дзень Ператварэння Гасподня, года 1492. Станіслаў Янавіч (Кежгайла), староста зямлі
Жамойцкай (Polski sownik biograficzny, XII, 446447; Urz dnicy s.214), Князь Аляксандр з Гальшан, намеснік (дзяржаўца) Горадзенскі і іншыя вельмі многія дыгнітарыі, урадоўцы і дваране (прыдворныя) нашы, уласная рада гаспадара вялікага князя.
! |
Как писать рефераты Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов. |
! | План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом. |
! | Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач. |
! | Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты. |
! | Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ. |
→ | Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре. |