Реферат по предмету "История"


Право при ВКЛ

План: Уводзіны 1. Рускага і Жамойцкага 1529 года 2. Пытанні дзяржаўнага права ў Статуце ВКЛ 1529 года 3. Эвалюцыя крымінальнага і працэсуальнага права ў канцы 15-га – пачатку 16-га стагоддзя 8 4.

Прыватнае права ВКЛ па Статуту 1529 года 18 Заключэнне 27 Літаратура: 28 Уводзіны Задача навукі гісторыі дзяржавы і права – вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцей развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і правадносін грамадзян, прававога становішча класаў, саслояў

і розных сацыяльных груп насельніцтва, выяўленне і вывучэнне крыніц права, высвятленне развіцця асобных галін права і дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.

Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з’яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. І было б памылкай не разгледзець і не вывучыць гэтую слаўную старонку беларускай гісторыі. 1. Крыніцы, гістарычныя распрацоўкі і агульная характарыстыка статута

Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 года Прававая сістэма ВКЛ без сумненняў адрозніваецца ад сучаснай, аднак ёсць і аднолькавыя ці сходныя рысы. Гэта перш усяго, заключаецца ў самой прыродзе органаў правасуддзя. Яны ўзніклі па волі самаго чалавека, якому было патрэбна вырашаць спрэчкі з сабе падобнымі, пры ўдзеле пасрэдніка (суддзі).

З цягам часу суд, акрамя гэтай функцыі, ужо выконвае і іншыя. Ён выступае, як орган дзяржавы, працуе, каб падтрымліваць парадак, для спакойнага і квітнеючага жыцця жыхароў краіны, каб забяспечваць справядлівасць і ўмацоўваць дзяржаву. Разгляд прававой сістэмы ВКЛ зводзіцца да разгляду судовых органаў перыяду XV - XVI ст. ст Да канца XV – пачатку XVI ст. у Вялікім княстве

Літоўскім дзейнічаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі судовыя функцыі. У гэты час судовая ўлада належыла вялікакняскім ураднікам ці чыноўнікам -ваяводам, старастам і дзяржаўцам, якія з’яўляліся судовай і адміністрацыйнай уладай. Такое становішча заставалася і пасля выдання Статута 1529 г, які прадпісаў ваяводам, старастам

і дзяржаўцам выбраць кожнаму ў дапамогу сабе двух “сялян”. Апошнія павінны былі пры адсутнасці ваявод, стараст і дзяржаўцаў разам з іншымі ўраднікамі разглядаць судовыя справы. І толькі ў перыяд паміж першым і другім Статутамі былі праведзены рэформы ў галіне заканадаўства і судаводства, заканчэннем якіх з’явілася заснаванне

Галоўнага Літоўскага Трыбуналу, як папыткі аддзялення суда ад адміністрацыі. Такім чынам, на працягу XVI ст. назіраецца адыход ад парадку разгляда судовых спраў органамі дзяржаўнай улады. [5, ст. 90] Характэрнай рысай усіх судоў ВКЛ у XV – XVI ст. ст. быў іх падзел па класава-саслоўнаму прынцыпу. У гэты перыяд на Беларусі меліся дзве сістэмы судовых органаў – агульныя суды для

ўсяго насельніцтва (агульнасаслоўныя), заснаваныя на старажытным звычаёвым праве і на законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў). Саслоўныя суды для шляхты былі поўнасцю аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове

Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права. Асноўнымі судовымі органамі для феадалаў-шляхты былі: вялікакняскі (гаспадарскі) суд, галоўны, замкавы, земскі, падкаморскі і кантуровы суд. У дачыненні да простага народу суд і расправу чынілі феадалы і іх намеснікі, службовыя асобы дзяржаўнага кіравання – ваяводы, старасты, дзяржаўцы, іх намеснікі, а часам і сам гаспадар з панамі – рады.

Найбольш вядомымі і даступнымі для даследчыка з’яўляюцца Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гадоў, якія сталі вяршыняй сістэматызатарскай кадыфікацыйнай дзейнасці. Распрацоўкі іх вялі выдатныя вучоныя – юрысты таго часу, якія добра ведалі мясцовае звычаёвае беларускае права, гісторыю рымскага і права іншых дзяржаў, а таксама мелі багаты практычны вопыт. Сярод іх можна назваць Францыска Скарыну (Статут 1529 г);

Аўгусціна Ратундуса, Пётра Ронзія, дзяка вялікакняскай канцылярыі Марціна Валадковіча, падканцлера Астафея Ваповіча (Статут 1566 г); канцлера ВКЛ Л. І. Сапегу (Статут 1588 г.) і інш. Так, асаблівая ўвага ў Статуце 1529 г. надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органом, які забяспечваў ахову правапрадку.

Дзейнасць яго была накіравана на абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыццяўлення правасуддзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захавала паўнату правоў, толькі для буйных феадалаў.

Змены, якія адбыліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці выклікалі правядзенне аграрнай, адміністрацыйнай у тым ліку і судовай рэформ, патрабавалі ўдасканалення права. Таму і была створана камісія ў 1551 г для распрацоўкі новага Статута. [2, ст. 105] Акрамя гэтага, для вывучэння гэтай тэмы можна выкарыстаць больш познія даследванні

беларускіх вучоных-юрыстаў, гісторыкаў. Сярод іх можна назваць работы Леантовіча Ф. І. “Суд господарей и их советников в ВКЛ до и после Люблинской вунии”//Журн. Мін-ва юстыцыі 1909 №6, 1910 №2; Лапно І. І. “Зeмский суд в ВКЛ в XVI в” СПб, 1897; Любаўскі М. К. “Очерк истории Литовско-Русского государства до

Люблинской Унии включительно” 2-е выд. М. 1915 г.; Даніловіч І. “Взгляд на литовское законодательство и литовские Статуты”//Юр. запіскі, выдадзенныя П. Рэдзькіным Т. 1. М. 1841 г. Аднак гэтыя працы не даступны для кожнага даследчыка, бо яны знаходзяцца ў дзяржаўных архівах, музеях Беларусі, Літвы, Расіі,

Польшчы. Таму для розгляду судовых уладкаванняў ВКЛ у XIV – XVI ст. ст. мы можам ужыць працы сучасных даследчыкаў. Гэта працы І. А. Юхо “Крыніцы беларуска-літоўскага права”; Т. І. Доўнар, В. А. Шаўкапляс “Государство и право Беларуси в XIV- XVI в. в.”; А. Ф. Вішнеўскі “Гісторыя дзяржавы

і права Беларусі IX – пач. XX ст. ст.” 2. Пытанні дзяржаўнага права ў Статуце ВКЛ 1529 года Статут — гэта збор агульнадзяржаўных свецкіх законаў ВКЛ, які замацоўваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў, сацыяльных груп,прынцыпы арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, самакіравання, рэгуляваў іншыя пытанні жыццядзейнасці тагачаснага грамадства.

Статут ВКЛ 1529 года быў падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання. Прававыя нормы, выкладзеныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю,

у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты. Статут адыграў значную ролю ў далейшай кадыфікацыі і сістэматызацыі права. [3, ст. 107] У аснову Статута ВКЛ 1566 года былі пакладзены агульназемскія і абласныя прывілеі (граматы),

Судзебнік 1468 г Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права. Статут замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт, абмежаванне ўлады гасудара, прыярытэт пісанага права. Статут ВКЛ 1529 года абагуліў тагачасныя напрацоўкі ў галіне законатворчасці і з’явіўся фундаментальным зборнікам нормаў права, якія рэгулявалі розныя кірункі

дзейнасці дзяржавы і дзяржаўных органаў, органаў самакіравання. Трэба адзначыць, што пытанні структуры і кампетэнцыі мясцовых органаў улады ў Статутах ВКЛ не атрымалі разгорнутага асвятлення і замацавання, бо гэтая сістэма ўжо склалася ў старажытнасці і істотна не змянілася. У Статутах утрымліваюцца толькі агульныя палажэнні, якія вызначаюць аснову дзейнасці

органаў дзяржаўнай улады і кіраўніцтва ВКЛ, замацавана роўнасць усіх жыхароў дзяржавы перад законам. У Статуце 1529 года не сустракаецца тэрмін “магдэбургскае права”, але гаворыцца аб прывілеях і вольнасцях, дараваных раней і пацверджаных гэтым Статутам. Так, у прэамбуле вызначаецца, што кароль гэтым Статутам пацвярджае ўсе выданыя раней прывілеі “на какое бы то ни было владение и вольности”.

І кароль абавязваецца захоўваць іх “как обязуемся и обещаем подтвердить и закрепить их со всеми их установлениями, обычаями и статьями приказывая считать их имеющими силу на вечные времена”. Кароль, такім чынам, дае абяцанне захоўваць і надалей земскія прывілеі, пацвярджае іх, абвяшчае, што новыя прывілеі ён будзе даваць толькі ў адпаведнасці са звычаямі старога часу. Гэта гаворыць аб тым, што кожны кароль, узыходзячы на прастол,

будзе выдаваць так званыя канфірмацыйныя прывілеі гарадам і мястэчкам на магдэбургскае права (хаця, як ужо адзначалася, ён можа і не пацвярджаць першапачатковы прывілей). У Статуце ВКЛ 1529 года ёсць норма, згодна з якой мяшчане ўсіх гарадоў павінны адказваць перад судом за крымінальныя злачынствы супраць сялян. Гэты суд у Статуце называецца “городские судьи”.

Усё вышэйсказанае дазваляе зрабіць агульную выснову аб тым, што хаця ў Статуце 1529 года такі інстытут, як “магдэбургскае права”, не знайшоў шырокага адлюстравання, сама ідэя “права на самакіраванне” ўжо была не проста прызнана, але і зафіксавана на агульнадзяржаўным заканадаўчым узроўні. Трэба адзначыць, што з развіццём гандлёвых адносін

і павелічэннем ролі гарадоў і іх насельніцтва ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы патрабавалася рэгламентацыя прававой абароны гараджаніна. Гэта яскрава бачна пры супастаўленні памераў галаўшчыны і навязкі, якія выплочваліся пацярпеўшаму. Напрыклад, устанаўлівалася, што мешчанін горада з магдэбургскім правам у выпадку нанясення яму шкоды атрымліваў: галаўшчыны — 30 кап навязкі — 5 кап. грошай. У той жа час мешчаніну горада без магдэбургскага права належала выплаціць галаўшчыны — 24 кап навязкі

— 3 кап. грошай. 3. Эвалюцыя крымінальнага і працэсуальнага права ў канцы 15-га – пачатку 16-га стагоддзя У старажытных беларускіх княствах асноўнай крыніцай крымінальнага права быў звычай. У першых пісаных помніках права, якія дайшлі да нас, мы знаходзім невялікую колькасць крымінальна-прававых норм. У асноўным гэта найбольш значныя звычаі, з якімі заканадаўца быў згодзен ці значэнне якіх хацеў падкрэсліць, а таксама новыя нормы, што адлюстроўвалі пэўныя змяненні

ў крымінальна-прававых адносінах на канкрэтным гістарычным этапе развіцця. Паступова правілы паводзін людзей, выпрацаваныя ў канкрэтных адзінкавых адноанах, пры паўтарэнні набывалі агульнаабавязковы характар, замацоўваліся судовай практыкай, упісваліся ў дзяржаўныя законы. Першыя заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага (абласныя, агульназемскія граматы і інш.) сведчаць аб дастаткова высокай для свайго часу

ступені развіцця крымінальнага закона. Аднак у гэты перыяд судовыя органы дзяржавы ў сваёй дзейнасці кіраваліся ў асноўным звычаёвым правам, а працэсуальныя дзеянні ўдзельнікаў судаводства не замацоўваліся ў ігісьмовай форме. Пры гэтым у розных землях ВкЛ (асабліва ў такіх былых княствах-дзяржавах, як Полацкае, Турава-Пінскае, Берасцейскае і інш.) працягваў дзейнічаць уласны крымінальны закон.

Паступова ў сувязі з цэнтралізацыяй дзяржавы ўніфікуюцца і развіваюцца крымінальна-прававыя нормы. Першы кадыфікаваны крымінальны закон Вялікага княства Літоўскага — Судзебнік Казіміра 1468 г. замацаваў асноўныя адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, унёс новы погляд на сутнасць і мэты пакарання, залажыў прававую аснову ідэі індывідуалізацыі пакарання.

Крымінальны закон феадальнай Беларусі характарызаваўся параўнальна высокай для свайго часу развітасцю, шырынёй ахопу рэгулюемых праваадносін, імкненнем да ўключэння ўсяго таго новага і прагрэсіўнага, што было выпрацавана чалавецтвам. Статут заканадаўча замацаваў такія прававыя прынцыпы, як законнасць, індывідуалізацыя пакарання, роўнасць усіх перад законам, справядлівасць пакарання

і інш. Пры распрацоуцы новых крымінальна-прававых норм улічваліся дасягненні сусветнай юрыдычнай навукі, ідэі такіх прагрэсіўных беларускіх мысліцеляў, як ф. Скарына, А. Волан. Так, пры абгрунтаванні ў XVI ст. ідэй справядлівасці і суразмернасці пакарання А. Волан падкрэсліваў: «Калі будзе пакаранне большае, чым віна, то гэта можна назваць зверствам, а калі меншае, чым віна — самавольствам,

і ні адна з гэтых назваў не адпавядае справядлівасці». [1, ст. 200] Працэс эвалюцыі крымінальнага закона феадальнай Беларусі знайшоў адлюсграванне перш за ўсё ў поглядах на сутнасць і змест злачыннага дзеяння на розных этапах развіцця ВКЛ. Крымінальны закон у розныя тэрміны існавання дзяржавы парознаму азначаў, якія дзеянні з'яўляюода

злачыннымі і караюцца. У законе можна прасачыць барацьбу старадаўняга погляду на злачынства з пазіцыі прыватнай асобы і больш позняга — з пункту гледжання грамадскіх інтарэсаў. На першым этапе змесг злачыннага дзеяння азначаўся чыста знешняй прьшетай — нанясеннем шкоды ггрыватнай асобе, пазней у ім пачынаюць бачыць больш скрытую прымету - умяшанне ў сферу прыватных правоў, а на больш познім этапе развіодя дзяржавы заканадаўца асэнсоўвае больш абстрактную

прыроду злачынства — пасяганне на грамадскі правапарадак. Новыя погляды на злачыннае дзеянне як на парушэнне грамадсіах інтарэсаў знайшлі выяўленне ў тым, што заканадаўца ў асабліва цяжкіх выпадках.насгойліва патрабуе непазбежнасці ужывання пакарання. У крымінальным законе ВКЛ сустракаюода розныя назвы злачынных дзеянняў: «выступ», «выступок», «крнвда»,

«учмнок», «злочмнство», «шкода», «твалт», «вмна», «збыток». Усе гэтыя тэрміны падкрэсліваюць розныя бакі злачыннага дзеяння, у змест якога заканадаўца часта адначасова ўключае і «крнвду» для пацярпеўшага, і «шкоду земскую», парушэнне закона і парушэнне «покоя посполмтого», а акрамя гэтага — віну і грэх «протмвный пану Богу», Упершыню Судзебнік Казіміра 1468 г, на першы план высунуў супрацьпраўнасць

дзеяння: злачынеу здзейсніў «проступку», «над правом сягнул», гдн. парушыў прававую норму. Некалькі алступаючы ад гэтага, Статут 1529 г. разглядае злачыннае дзеянне перш за ўсё як «кривду», а злачынца — як «шкодника». Са зместу статутных норм вынікае, што злачынства — гэта не толькі «кривда» для пацярпеўшага, але і «шкода» дзяржаўная. Аднак, парушыўшы закон, злачынец, да таго як панесці пакаранне, павінен паўстаць перад судом,

6о пакаранне з'яўляеуца інстьггутам дзяржаўнылл. Ужываючы ў дачыненні да злачыннага дзеяння тэрміны «проступка», «выступ», заканадаўца мае на ўвазе перш-наперш парушэнне «уставы» гасудара, гдн. нрававой нормы. Тэрліін «кривда», які ўжываўся ў большай ступені ў старажытны час, азначаў перш за ўсё пасяганні на блага і інтарэсы прыватных асоб. Сугнасць крыўды

ў шэрагу выпадкаў вычэрпваецца маёмаснай шкодай, якая ў ёй утрымліваеода, і наступствы яе абмяжоўваюцца ўзнагароджаннем пацярпеўшага за страты. У першым Статуце ВКЛ старадаўні погляд на злачынства як на шкоду, прычыненую прыватнай асобе, адлюстраваўся ў адносінах да малаважных правапарушэнняў. У дачыненні да больш цяжкіх злачынных дзеянняў да паняцця шкоды, страты далучаецца элемент умяшання ў сферу суб'ектыўных прыватных правоў.

У сувязі з гэтым «укрывжоный» кроме ўзнагароджання за шкоду павінен атрымаць задавальненне ў выглядзе пакрыцця сграты ў двайным памеры («шкода совмто», <трабеж з навязкой») або ў выглядзе спецыяльных цгграфаў («вмна», “твалт»). Пасяганні на блага і інтарэсы ўсяго грамадства называліся «шкода посполмтая». Так, нанясенне пабояў у час судовага пасяджэння з'яўлялася крыўдай для пацярпеўшага

і «шкодой» грамадскай — знявагай судовага месца. Закон называе часга «гвалтом» як само злачынства, у першую чаргу рознага роду самаўпраўныя дзеянні адносна чужой маемасір, такі адну з характэрных яго рыс, якая адпавядае сучаснаму паняодю «насилие». Тэрміны «гвалтовне», «гвалтовным обычаем», якія ўжывае заканадаўца, не тлумачаода і падаюцца як агульнавядомыя. Са зместу ж артыкулаў можна заключыць, што яны азначаюць ужыванне фізічнага або псіхічнага прымусу

да пацярпеўшага. [1, ст. 210] Паняцце «віна» са старажытнасці ўжывалася на Беларусі, аднак мела розныя значэнні. Часам яно адпавядала сучаснаму паняццю віны ці злачынства, часам замяняла слова «адказнасць», часга абазначала від пакарання — штраф, грашовая кампенсацыя і інш. У статутным заканадаўстве, падкрэсліваючы грамадскі характар злачыннага дзеяння, заканадауца

ўжывае тэрміны: «господарская вмна», «вина разбойная», «вина злодейская», «вина крвавая». Для раскрыцця пэўных, характэрных рыс злачынства ў якасці замяняючага яго слова выкарыстоўваюцца тэрміны «учинок», «злочинство». Сучасны крымінальны закон лічыць падставай для крымінальнай адказнасці за ўчыненае злачынства наяўнасць у дзеяннях асобы, якая яго здзейсніла, складу злачынства. Заканадаўца феадальнай Беларусі не ведае такога паняцця, аднак добра адрознівае

ўсе яго асноўныя бакі і дастаткова ясна і дакладна апісвае істотныя і тыповыя прыметы, яюя характарызуюць пэўнае шкоднае і супрацьпраўнае дзеянне як злачынства. Характарызуючы злачыннае дзеянне ў феадальны час, мы будзем зыходзіць з тэорыі сучаснага крымінальнага права, якое называе чатыры элементы, гзн. групы аб'ектыўных і суб'ектыўных прымет складу злачьтства: аб'ект, аб'ектыўны

і суб'ектыўны бакі і суб'ект злачынства. Заканадаўца феадальнай Беларугі прызнае аб'ектам злачьшства не грамадскія адносіны ў той ці іншай сферы дзейнасці чалавека, як гэта ўласціва сучаснаму крымінальнаму праву, а канкрэтныя даброты і інтарэсы асоб, аднак і пры гэтым размяжоўвае даброты і інтарэсы прывілеяванага саслоўя (шляхты) і даброты

і інтарэсы простых людзей. Статут рэгламентуе і двухаб'ектныя злачынныя дзеянні. Так, пры замаху на жыодё асобы, якая мела ахоўную грамату гасудара («глейт наш господарскнй»), аб'ектам злачынства з'яўляеода не толькі жыццё чалавека, але і парушэнне «уставы» гасудара, яго волі (р. I, арт. 13). Знешні бок злачыннага дзеяння, г.зн. сукупнасць прымет, якія характарызуюць злачынства

ў яго знешнім праяўленні, складае яго аб'ектыўны бок. Сучаснае крымінальнае права ў гэта паняцце ўключае грамадска небяспечнае дзеянне (дзеянне або бяздзейнасць), прычынную сувязь паміж дзеяннем і наступіўшымі грамадска- небяспечнымі вынікамі, а таксама месца, спосаб, час і абставіны здзяйснення злачынства, з ліку якіх абавязковай прыметай для ўсіх складаў злачынстваў з'яўляеода грамадска небяспечнае дзеянне.

Усе гэтыя паняоді ў той ці іншай ступені былі вядомы заканадаўwу ВкЛ. Найбольшую ж распрацаванасць яны атрымалі ў Статуце 1588 г. Крымінальна-прававыя нормы Статута гавораць аб тым, што злачынствы могуць быць здзейснены як у форме актыўных дзеянняў чалавека, так і ў форме ўстрымання ад пэўных дзеянняў, якія былі пажаданы заканадаўцу (злачынная бяздзейнасць). Забарона актыўных злачынных дзеянняў фармулюеода канкрэтнымі, адлюстроўваючымі

характар і сутнасць дзеяння дзеясловамі: «хто 6ы забмл або ранмл», «хто 6ы потрутнл», «хто 6ы грабеж учмнмл» і г. д. Злачыннае дзеянне не абмежавана здзяйсненнем пэўных рухаў цела. У яго ўключаны, як паказвае заканадаўца, выкарысганне тых ці іншых сродкаў учынення злачынства. Прыкладам з'яўляюцца статутныя нормы аб прычыненні цялесных пашкоджанняў шляхам нацкоўвання сабакі або выкарыстання для здзяйснення злачынства псіхічна хворай асобы (р.

XII, арт. 13; р. XI, арт. 35). А6 крымінальна-пакаральнай бяздзейнасці ідзе гаворка, калі заканадаўца прама ўказвае ў законе на абавязковасць учынення тых ці іншых дзеянняў. Напрыклад, закон прадпісвае выканаць пастанову суда і з'явіода па «позвам» у суд (р. IV, арт. 30), даносіць а6 дзяржаўнай здрадзе (р. I, арт. 3), не ўхіляцца ад нясення вайсковай службы (р.

II, арт. 1) і інш. Пры даследаванні аб'ектыўнага боку злачынства I. А. Маліноўскі размяжоўвае ў феадальным законе тры стадыі злачыннай дзейнасці: выяўленне злачыннай волі, замах і ўчыненне злачыннага дзеяння2. Для наяўнасці складу некаторых дзяржаўных злачынстваў дастаткова выяўлення злачыннай волі ў форме пагрозы («похвалка», «отповедь»). Замах па Статуту 1588 г. характарызуецца двума прыметамі: па-першае, пачаткам рэалізацыі злачыннай

волі і, па-другое, недасягненнем злачыннага выніку. Напрыклад, злачынца выняў зброю на двары князя, хаця нікога «не забмл, не зранмл» (р. I, арт. 9). Закон разглядае замах толькі адносна дзяржаўных злачынстваў і супраць асобы, і паколькі замах не прычыняе аб'ектыўнай шкоды, не прадугледжвае ўзнагароджвання асобы, на якую здзейснены замах. Вінаваты ж у замаху падлягае асабістаму пакаранню.

[1, ст. 236] Заканадаўца прама не ўказвае, але разумее так званыя ўсечаныя склады злачынства, пры якіх крымінальна-каральнае дзеянне лічыцца скончаным з моманту ўчынення дзеянняў, яісія фактычна з'яўляюцца падрыхтоўкаю да злачынства або замахам (дзяржаўная здрада, разбой, нашэнне зброі пры двары князя, «угроза от неоседлого»), Крымінальны закон гаворыць пра скончанае злачынства тады, калі злачынны наілер ужо выкананы: «украл»,

«забмл», «зранмл» і інш. Дасягаенне або недасяшенне намечанай злачынцалл мэты амаль не ўплывае на момант сканчэння злачынства і яго кваліфікацыю. Напрыклад, наход з мэтай забойства лічыцца акончаным злачынствам і ў тым выпадку, калі ён быў завершаны прычыненнем ран або прычыненнем маёмаснай шкоды (р. XI, арт.1). Фактычна заканадаўца ў пэўнай ступені адрознівае матэрыяльныя

і фардлальныя склады злачынстваў. У прыватнасці, у апісанне прымет аб'ектыўнага боку злачынства ён уключае і прычынную сувязь паміж дзеяннем і наступіўшымі вынікамі (матэрыяльны склад злачынства). Так, у выпадку смерці пацярпеўшага ад нанесеных яму ран вінаваты караўся як за забойства; «А естлм 6ы от тых ран умер, тогды тот, который ранмл, с права за доводом горлом маеть бытм каран » Аднак, калі смерць пацярпеўшага наступала пасля 24 дзён, то заканадаўца

ўжо не бачыў у такім выпадку прычыннай сувязі паміж дзеяннем і надыйшоўшымі вынікамі (р. XI, арт. 53). Заканадаўца канкрэтна не гаворыць а6 такім паняцці, яі< фармальны састаў злачынства, але разам з тым у шэрагу выпадкаў не ўключае ў аб'ектыўны бок злачынства наступсгвы злачыннага дзеяння, па-першае, з-за немаічымасці вызначэння іх характару (напрыклад, дзяржаўныя злачынствы, а таксама злачынсгвы супраць рэлігіі, царквы, маралі),

па-другое, у выпаАку высокай ступені грамадскай небяспекі злачынства, якая ўзнікае з моманту злачыннага замаху (разбой, наезд). Злачыннае дзеянне можа складвацца не з аднаго, а з некалькіх актаў паводзін, якія знаходзяцца ў такіх адносінах, што кожны акт паасобку ўтварае асаблівае злачынства, але для існавання дадзенага складу злачынства неабходна аб'яднанне гэтых актаў.

Самы старажытны крымінальны закон Беларусі (Судзебнік 1468 г.) ведае такія злачынныя дзеянні, як разбой, наезд, наход, якія складаюцца з замаху на асобу і замаху на маёмасныя нравы. Статутныя нормы размяжоўваюць сукупнасць злачынных дзеянняў. У шэрагу артыкулаў адчуваюцца прыметы ідэальнай сукупнасці, калі суб'екг адным акгам учыняе некалькі правапарушэнняў. Напрыклад, забойства асобы, якая забяспечана гасударавым «глейтом», лічыцца злачынным

замахам на жыодё пацярпеўшага і адначасова — парушэннем волі гаспадара, а прычыненне ран «стрельбою» пры гаспадаравым двары ёсць замах на цялесную недатыкальнасць асобы і парушэнне забароны («уставы») а6 нашэнні зброі пры двары. У крымінальным законе XVI ст. гаворыцца аб працягльрс злачынствах, за здзяйсненне якіх заканадаўца ўстанаўлівае вельмі цікавы парадак прызначэння пакарання.

Напрыклад, калі суддзя або іншыя судовыя службовыя асобы («вряднмкм») адносна зняволеных у турме «якую фольгу у везенью чмнмлш» (у прыватнасці, дазвалллі «коммны у вежм будоватм»), то за гэта яны караліся столькі разоў, колькі 6 іх у гэтым абвінавачвалі2. Пры апісанні спосабу ўчынення злачыннага дзеяння эаканадаўца ў большасці выпадкаў уключае яю ў састаў злачынства, ужьіваючы пры гэтым наступныя словы: «мзменнмческм»,

«умысльне», тайна, спадіршка і інш. Часам такія ж дзеянні вылучаюода ў асобны саотаў злачынства. Напрыклад, забойства ў стане неабходнай абароны. [1, ст. 240] Немалаважнае значэнне заканадаўца надае месцу здзяйснення злачынства. У многіх артыкулах агаворваецца; «прм дворе нашом господарском», «в месте нашом судовом», «в дворех нашпх господарскмх», «в доме своем», «на торгу», «на проезжой дорозе»

і г. д, прычым часта ад гэтага залежыць ступень цяжкасір злачыннага дзелння і пакаранне за яго. Так, грабеж у царкве, «на торгу» ці «на проезжой дорозе» цягнуў пакаранне штрафам у памеры шасці рублёў грошай, а грабеж «в поле» — у памеры трох рублёў (р. XIII, арт. 4). Больш жорсткая санкцыя была прадугледжана за здзяйсненне злачынства ў месцах масавага збірання людзей, г. зн. у грамадскіх месцах

і інш. Аналізуючы такія крымінальна-прававыя нормы, мажліва палічыць, што з пункту гледжання заканадаўцы таго часу некаторыя дзеднні, здзейсненыя ў іншым, не названым у крымінальным законе месцы, не лічыліся злачыннымі. У шэрагу норм заканадаўца звяртае ўвагу на час здзяйснення злачынства («в зваде вечерней», прм «посполмтом рушеньм^ і інш.). Ваенны час з'яўляеода кваліфікуючай прыметай для большгісці воінскіх злачынсгваў. Часам у аб'ектыўны бок злачынства ўключаюцца

і абставіны яго ўчынення (напр супраціўленне прадстаўніку ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў або супраціўленне ваейачальнікам). Неабходна таксама падкрэсліі^ь, што такія аб'ектыўныя прыметы злачынства, як час, месца, спосаб і абставіны, а таксама прычынная сувязь паміж злачынным дзеяннем і наступіўшымі вынікамі, якія не ўказаны ў дыспазіцыі артыкула

і таму не з'яўляюцца прыметамі канкрэтнага складу злачынства, маглі ўлічвацца ў правапрымяняльнай дзейнасці, г. зн. пры прызначэнні пакарання. Тэорыя крымінальнага права прызнае зместам унутранага, суб'ектыўнага боку злачынства віну, матыў і мэту злачыннага дзеяння. Адносіны свядомасці і волі суб'екга злачынства да ўчыняемага ім злачынства і яго вынікаў былі асабліва распрацаваны

ў статутным заканадаўстве. Заканадаўца XVI ст. выкарыстоўвае тэрміны «умысльне», «неумысльне» як агульнавядомыя і дасгаткова выразна размяжоўвае ў наўмысных злачынствах два элементы: усведамленне суб'ектам злачыннасці ўчыняемага ім дзеяння і жаданне здзяйснення яго, ці жаданне надыходу шкодных вынікаў. Так, напрыклад, мужчына-дваяжэнец учыняе наўмыснае злачынства, а жанчына прызнаецца вінаватай у здзяйсненні злачынства толькі ў тым выпадку, калі ёй было вядома а6 першым шлюбе.

Адносна таго, ці павінен суб'ект злачынства асэнсоўваць супрацьпраўнасць учыненага ім дзеяння, заканадаўца непаслядоўны. У вьшадку парушэння агульнавядомых норм Няведанне («неведомость») забароненасці дзеянняў не мае значэння. Аднак няведанне новых крымінальна-прававых норм павінна было 6 мець значэнне пры высвятленні віны правапарушальніка, але заканадаўца часта абыякавы да гэтага, часам толькі агаворвае, што пра новы закон належыць «оповедатн,

або се не ведомостью не вымовлялм». Заканадаўца XVI ст. пры кадыфікацыі права рабіў высновы па ўласных, вядомых яму крытэрыях і прынцыпах. У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык 1. А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб'екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў: — злачынствы супраць веры; — злачынствы супраць маралі; — злачынствы супраць сямейнага права; — палітычныя злачынствы; — ваенныя злачынствы; — злачынствы па судовай службе

і супраць судовай улады; — паліцэйскія злачынствы; — злачынствы супраць гонару; — замах на асобу: а) злачынствы супраць жыодя, 6) злачынствы супраць здароўя, в) злачынствы супраць свабоды; ~ замах на асобу і маёмасць: а) наход ці наезд, 6) разбой; ~ замах на маёмасць: а) грабеж, 6) крадзеж, прысвойванне маёмасці, в) незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці, г) замах на нерухомую маёмасць, д) парушэнне пастаноў, якія рэгулююць

узаемныя адносіны паміж «паном» і слугамі1. Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I. А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах: 1) дзяржаўныя; 2) супраць парадку кіравання і правасуддзя; 3) воінскія; 4) супраць рэлігіі і царквы; 5) супраць маралі; 6) супраць жыодя, здароўя і гонару людзей; 7) замах на маёмасць;

8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.2 Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I. А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды: 1) злачынствы, справы па якіх узбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага ці яго згоды; 2) злачынствы па справах прыватнага абвінавачвання;

3) злачынствы па справах змешанага абвінавачвання, па якіх абвінавауцамі выступалі як прадстаўнікі дзяржаўнай улады,так і асобныя грамадзяне. 4. Прыватнае права ВКЛ па Статуту 1529 года Крымінальныя нормы, накіраваныя на ахову ўласнасці, змяшчаюцца ў самых старажытных помніках права феадальнай Беларусі, у прыватнасці ў тарговых дагаворах беларускіх княстваў з

іншымі дзяржавамі, а таксама ў першых заканадаўчых актах ВкЛ. Пэўнае сістэмнае рэгламентаванне ахова ад замахаў на маёмасць атрымала ў Судзебніку 1468 г дзе гаворыцца аб крадзяжы рознай маёмасці, утойванні знойдзенай маёмасці, наездах і інш. У Статуце 1529 г. з'явіліся цэлыя раздзелы, прысвечаныя маёмасным злачынствам: «О злодействе», «О грабежм м о навязкм». Акрамя таго, састаў самых цяжкіх маёмасных злачынстваў, спалучаных з насіллем

над асобай, тлумачыўся і ў іншых раздзелах. Наступныя Статуты дапаўнялі і развівалі тэарэтычныя палажэнні, якія датычыліся замахаў на ўласнасць, уводзілі новы склад злачынстваў. У залежнасці ад непасрэднага аб'екта замаху закон адрозніваў замах на рухомую маёмасць (хатнія рэчы, жывёлу, грошы, каштоўнасці і інш.) і замах на нерухомасць (маёнткі, землі і інш.).

Да злачынных замахаў на рухомую маёмасць закон адносіць: наход і наезд, разбой, грабеж, крадзеж, прысвойванне ці пашкоджанне чужой маёмасці і незаконнае карыстанне ёю. [6, ст. 120] Наход або наезд ~ пешы ці конны напад на шляхецкія дамы, маёнткі, царкву і інш, спалучаныя з пашкоджаннем ці захопам маёмасці і насіллем над асобай. Насілле было нормай феадальнага жыцця.

На змену княжацкай міжусобіцы ХІП~ХГ/ стст. прыйшла феадальная міжусобіца XV—XVI стст. Бесперапынныя наезды, якія часта пераходзілі ў разбой, сталі нормай штодзённага жыцця феадалаў. Судовыя кнігі гавораць, што часта маёмасныя цяжбы феадалаў суправаджаліся насіллем, наездамі, «боем», часам са смяротным зыходам. Узаемныя наезды і феадальны разбой адлюстраваны

ў шматлікіх судовых справах Шляхам учынення гэтых злачынных замахаў феадалы павялічвалі свае ўладанні або вырашалі спрэчкі самасудам. Часам жа наезды і находы на сваіх суседзяў учыняліся феадаламі «с целью повеселмться млм с целью показать свое удальство м пограбмть»2. У наездах прымалі ўдзел слугі феадалаў, сваякі, залежныя людзі. У Судзебніку 1468 г які ўпершыню гаварыў аб «порубах м наездах», не прадугледжвалася канкрэтнага пакарання

за гэтыя злачынствы, а гаварылася толькі, нгго Вялікі князь, параіўшыся з панамірадай, вызначыць ллеру пакарання. Статут 1529 г. прысвяціў наездам 15 артыкулаў, адмяжоўваючы просты наезд, «гвалтовны», «крвавы» і ўчынены ў ваенны час. Заканадаўца ўстанавіўжорсткія санкцыі за ўчыненне гэтых злачынстваў. Так, за наезд, спалучаны з забойсгвам, пакараннем смерцю паАлягалі як выканаўфіі, так і іншыя ўдзельнікі злачынства. Дадаткова з іх маёмасці спаганялася двайная галоўшчына

і панесеныя страты з навязкай. За прычыненне ран у час наезду выканаўца караўся смерцю, а саўдзельнікі — турэмным зняволеннем. Шляхціц, члены сям'і якога ўчынілі наезд, быў абавязаны асабіста даставіць у суд злачынцаў, у іншым выпадку да адказнасір прыцягвалі яго самога. Пацярпеўшыя ад наезду мелі права на неабходную абарону

і не неслі адказнасці нават у выпадку забойства каго-небудзь з нападаючых (р. XI, арт. 1, 2, 3, 53 і інш.). Разбой ~ замах на маёмасць, спалучаны з насіллем над асобай («злупмл н розбмл»). У адрозненне ад находу і наезду, дзе пераважным элементам з'яўлялася насілле над асобай, уціск яе правоў і свабод, у разбоі пераважваў элемент маёмаснага замаху. Акрамя таго, разбой учыняўся «на дорозе» і Статут у гэтым выпадку дакладна адрознівае яго ад насільных

дзеянняў, учыненьсс "а. ларозе «в зваде» (р. XI, арт. 22, 30). Хаця Г. Тальберг і заўважае, што «слаого выраженмя «на дорозе» недостаточно для подобного рода заключенмя, тем более, что это выраженме встречается м в случаях грабежа», аднак Статут вельмі выразна ўказвае на гэту адметную рысу разбою. У артыкуле а6 разбою заканадаўца выкарыстоўвае словы: «розбмл на дорозе» (р.

XI, арт. 30, 31), «на дорозе розбой» (р. XI, арт. 59), «забмйство сталося прм розбою» (р. XI, арт. 29, 39). У адпаведнасці з суб'ектамі злачынства Статут вылучае ў асобныя склады разбой, учынены простымі людзьмі, шляхціцамі, татарамі (р. XI, арт. 30~33), а таксама разбой, учынены шляхціцам у адносінах «купцов албо людей простого стану» (арт. 31). Заканадаўца адносіць разбой да катэгорыі злачынстваў цяжкіх («речей крвавых»), якія падлягалі

расследаванню гродсюм судом «по горячмм следам», і прызначае за яго пакаранне «горлом» (арт. 32 і інш.). Грабеж — адкрыты напад на людзей або іх жыллё з мэтай завалодання маёмасцю. Тэрмін «грабеж» ужываўся заканадаўцам у сэнсе авалодання маёмасцю, прычым адрозніваліся «правный врядовый ірабеж» — завалоданне ліаёмасіро на падставе судовай пастановы, самавольны грабеж — самавольнае спагнанне доўгу па маёмасных абавязацельствах і супрацьпраўны грабеж — злачынны замах на чужую маёмасць.

У апошнім выпадку заканадаўца вьфазна не адмяжоўвае яго ад разбою, 6о ў аб'ектыўны бок дзеяння ўключаў часам і гвалтоўныя дзеянні. Прыметамі, якімі адрознівалі гэтыя склады злачынства, былі прычыненне шкоды здароўю і месца здзяйснення злачынства, бо ўчыненне злачынства «на дорозе» выступала неабходнай прыметай для разбою і выпадковай — адносна грабяжу. У асобны састаў злачынства вылучана бяздзейнасць слуг

і залежных людзей пры праследаванні злачынцаў. Так, адмова «злодеев албо злочпнцев которых колвек пана своего гонмтм албо мматм» каралася шасіртыднёвым турэмным зняволеннем у замку — для шляхірца, а не шляхціца закон дазваляў «водлуг важностм выступку пану каратм волно» (р. XII, арт. 23). феадальны закон прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць асоб, якія садзейнічалі ва ўцёках феадальна-залежных людзей. Крадзеж чэлядзі нявольнай пры злаўленні на месцы злачынсгва караўся

смерцю (р. XII, арт. 15). За ўкрывальніцтва збеглай чэлядзі заканадаўца абмяжоўваеода санкцыяй у выглядзе ўплаты штрафу, кампенсацыі за прапушчаныя рабочыя дні і вяртання чэлядзі або выплатай за яе адпаведнай сумы грошай (р. XII, арт. 14). У асобную катэгорыю т.зв. «паліцэйскіх» злачынстваў I. А. Маліноўскі вылучае «нарушенмя постановленмй, мзданных для целей 6езопасностм м благоустройства

государства» лічачы адзіным аб'ектам дадзеных замахаў грамадскую бяспеку і грамадскі парадак. [7, ст. 120] У артыкуле «О корчмах покутных» заканадаўца, спасылаючыся на матывацыю, што тайныя пітныя ўстановы садзейнічаюць грамадскім непарадкам і з'яўляюцца звычайным месцам учынення цяжкіх крымінальных злачынстваў, устанаўлівае, пад пагрозай маёмаснага пакарання, абавязак «вряда гродского» праследаваць такія

і канфіскоўваць «все начмнье пмвное, медовое м горельчаное» (р. XIV, арт. 33). Артыкул «о цыганах», які ўпершьгню з'явіўся ў статутным законе, забараняў пад пагрозай значнага штрафу ўкрывальніцтва цыганоў наўсёй тэрыторыі дзяржавы (р. XIV, арт. 35). Закон забараняў таксама ўкрываць «людей лезных», а тых з

іх, якія не працавалі і праводзілі час у «костырстве м пьянстве», належала папярэдзіць два разы, а пасля гэтага «дубцы бьючм, вон з мест н местечок выганятм» (р. XII, арт. 24). У асобны склад правапарушэння вылучаны замах на дзяржаўную бяспеку («покой посполмтый»), які выяўляўся ў «похвалке» і «отповедм», г. зн. у пагрозе ўчыніірэ злачьшсгва Абвяшчаючы іірынцып «нмхто в невмнностм своей терпегь не повмнен»,

Статут ускладвае на «отпрведнмка» абавязак узнагародзіць асобу, якой была выказана пагроза, нават у выпадку адсутнасір якіх-небудзь рэальных дзеянняў па ажыццяўленню адсутнасці пагрозы, або ў выпадку ўчынення яе іншай асобай, якую не змаглі затрымаць (р. I, арт. 25,26; р. XI, арг. 14, 40 і інш.). Крымінальнае пакаранне — інстьггут, які ўстаноўлены ў інтарэсах усёй дзяржавы

і яе грамадзян. Даследаванне гістарычнага развіцця гэтага інстытута і практыкі яго прымянення мае вялікае значэнне і эфектыўнасць у тым выпадку, калі мы адмовімся ад мэты пабудовы ідэальных каральных сістэм і прызнаем, што пакаранне павінна служыць спецыяльным мэтам і канкрэтным патрэбам дзяржавы. Менавіта гістарычны аналіз гэтай праблемы можа паказаць, якімі

ўмовамі выклікаліся пэўныя рысы пакарання, яіом патрэбам дзяржавы яны служылі і што цягнулі за сабой. [7, ст. 90] Усё гэта дапаможа сучаснаму заканадаўцу пазбегнуць шматлікіх памылак Тэорыя крымінальнага права мае адной з задач — разгляд пытання аб тылі, пры якіх умовах дзяржаўнага жыодя, пры наяўнасір якіх духоўных і матэрыяльных сіл у дзяржаве і народзе, якім чынам і якія могуць быць устаноўлены пакаранні.

Гэтым павінен кіравацца заканадаўца ў сваёй дзейнасці. 3 сучаснага погляду, пакаранне з'яўляецца асобай мерай дзяржаўнага прымусу, які прымяняеэда судом ад імя дзяржавы да асобы, вінаватай у здзяйсненні злачынства1. Сістэму пакаранняў можна вызначыць як сукупнасць каральных мер, якія прымяняюода ў асобнага народа ў пэўную эпоху. Выдзяляюць агульныя

і галоўныя пакаранні: 1) штрафы на карысць пацярпеўшага: галоўшчына, навязка, гвалт, віна, заклад (зарука), а таксама штрафы на карысць гаспадара або «вряда»; віна, заклад; 2) публічна-крымінальныя пакаранні: а) асабістыя: смяротная кара, цялесныя пакаранні, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і ігравоў; б) маёмасныя: агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў; 3) помста, некаторыя формы якой захоўваюода на працягу

ўсяго XVI ст. Аднак помста пачынае абмяжоўваода рамкамі судовага прыгавору, у сувязі з чым мсірўца пачынае выступаць выканаўчым органам улады, якая яго рукамі дасягае асноўных мэт пакарання. Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў. Тэрмін замяняючыя пакаранні, значыць тыя, што прымяняліся ў якасці замены іншых відаў пакаранняў («выволанье», выдача

ў кабалу і выдача ў вечную няволю), а таксама выключныя пакаранні (пазбаўленне пасады і ператварэнне ў «отчмча»). Чым прасцей было злачьюства па складу, тым прасцей было пакаранне, і наадварот — . чылл складаней быў сасгаў злачынсгва, тым складаней было пакаранне. Рэгламентуючы пэўнае пакаранне, заканадаўца ў думках падраздзяляў складаныя саставы злачынства (ідэальная сукупнасць злачынства) на простыя і абкладваў кожнае (або амаль кожнае) адпаведным пакараннем: за насілле

рэгламентаваў вьшлату гвалта, за забойства ~ галоўшчыны, за нанясенне пабояў і ран — выплату навязкі, за прычьшенне шкоды — рэгламентавалася выплата кошту шкодь: з навязкай і г. д. Вряднікі атрымлівалі спецыяльныя штрафы — «вмну». У тых выпадках, калі заканадаўца лічыў злачынствы больш цяжкімі і парушаючымі правапарадак, рэгламентавалася далучэнне публічна-крымінальных, маёмасных, асабістых пакаранняў,

у тым ліку самых цяжкіх — пазбаўленне гонару і смяротнае пакаранне. Маёмасныя пахаранні ў выглядзе штрафаў у старажытнасці былі самым пашыраным відам пакаранняў. Яны маглі выражаода ў пэўных сумах грошай, прычым і ў канкрэтным памеры ў адносінах да нанесеных злачынствам страт (часцей за ўсё ў двайным памеры), якія спаганяліся на карысць пацярпеўшага, яго родзічаў або

ў прыбытак дзяржаве, адміністрацыі. Статут 1529 г. абмяжоўвае прымяненне смяротнай кары выпадкамі найбольш цяжкіх злачынстваў, перш за ўсё дзяржаўных і іншых, не менш цяжкіх (кваліфікаваных відаў забойства і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, крадзяжу на гарачым учынку і інш.). Каля дваццаці разоў упамінаецца ў Статуце аб «утрате горла», асобна ў раздзеле XIII гаварылася аб пакаранні смерцю праз павешанне як спецыяльнай кары для злодзеяў.

Два разы Статут рэгламентаваў кваліфікаваную смяротную кару шляхам спалення. Смяротаая кара прадугледжвалася за ўзброены напад на шляхецкі маёнтак, за нападзенне ў час вайны на іншага воіна, за прычыненне ран у зале судовага пасяджэння, за згвалтаванне, гвалтоўнае ўзяоде за жонку і некаторыя іншыя злачынствы. За падробку вялікакняжацкіх грамат і пячатак рэгламентавалася кваліфікаваная смяротная караспаленне на касгры.

Для прывядзення прыгавору а6 смяротнай кары да здзяйснення часта злачынец выдаваўся абвінаваўцу (паірфпеўшаму, яго сваякам), аднак у тых выпадках, калі злачынсгва не адносілася да катэгорьгі дзяржаўных і рэлігійных. Нярэдка асуджаны ўступаў у пагадненне з абвінаваўцам і адкупляўся ад смерці або аддаваў сябе яму ў рабства. Аднак заканадаўца XVI ст. не прызнае гэта законным

і нават пагражае рэпрэсіямі тым асобам, якія вызвалялі ад смяротнам кары. Трэба адзначыць (і на гэта звяртаюць увагу некаторыя даследчыкі), што такія пакаранні не былі хараісгэрнымі для старажытнай Беларусі і ў большасір сваёй яны былі штучна прынесены звонку. Самыя старажытныя помнікі права ўвогуле не ўпамінаюць пра смяротную кару. Толькі Судзебнік 1468 г. з мэтай застрашвання рэгламентуе яе прымяненне, у асноўным за рознага роду

крадзеж маёмасці. Параўнальна з помнікамі права феадальнай эпохі іншых дзяржаў Статуты былі дастаткова гуманнымі адносна палітыкі пакарання. Так, смяротная кара не прымянялася да цяжарных жанчын і непаўналетніх асоб, а вобласць яе прымянення ў большай ступені абмяжоўвалася найбольш цяжкімі дзяржаўнымі злачынсгвамі. Цялесныя пакаранні (членашкодніцкія і балючыя) прымяняліся галоўным чынам да простых людзей.

Пры іх прымяненні асуджанымкрымінальным законе наглядаецца некаторае змяшэнне поглядаў •розных эпох, уплыў на іх самых разнастайных фактараў, і таму пошук заканадаўцам кампрамісаў прыводзіў часам да залішняй складанасці і недакладнасці палажэнняў і фармулёвак, да непаўнаты і лагічнай незавершанасці абвешчаных прававых ідэй і прынцыпаў. [3, ст. 107] Нягледзячы на недакладнасць

і пэўную супярэчлівасць крымінальнага закона, у цэлым ён характарызуеода параўнальна высокай для свайго часу развітасцю і паўнатой ахопу праваадногін у галіне злачынства і пакарання, імкненнем заканадаўцы выкарыстаць усё новае і прагрэсіўнае, што было выпрацавана тагачаснай еўрапейскай прававой навукай. Прававая культура феадальнай Беларусі развівалася

ў рэчышчы агульнаеўрапейскай прававой культуры. У перыяд сярэдневякоўя феадальная сістэма Заходняй Еўропы адчула наірск новых, буржуазных сіл. Духоўны пералом грамадства адзначаны эпохай Адраджэння, калі быў закладзены падмурак новага прававога мыслення. Новая гуманістычная ідэалогія жывіла беларускую прававую культуру. філасофска-прававыя ідэі аб неабходнасці нарматыўна-прававога ўладкавання грамадскага жыцця, а6 усеагульным падпарадкаванні

закону, аб маральна-гуманістычным прызначэнні права і інш. актыўна ўспрымаліся заканадаўцам ВкЛ, уплывалі на ўдасканаленне закона і павышэнне правасвядомасці грамадства. Гэтаму працэсу садзейнічала і царква, прьгчым спецыфіка гэтай тэндэнцьгі ў ВкЛ была абумоўлена суіснаваннем разнавіднасцей хрысціянскай рэлігіі

і іншых рэлігійных канфеай. Вынікам чаго стала большая незалежнасць юрыспрудэнуыі ад царквы параўнальна з суседнімі дзяржавамі, напрыклад Маскоўскай, дзе праваслаўе безраздзельна дамінавала ў духоўнай культуры грамадства. Разнасгайнасць канфесій, супярэчнасці паміж імі прыводзілі да актыўнага ўмяшання дзяржавы ў справы царквы і пераходу да свецкай кампетэнцыі значнай сферы грамадскіх адносін.

У сваю чаргу гэта вяло да гуманізацыі правардносін, іх удасканалення і ўсё больш выразнага праяўлення жадання заканадаўуы нарматыўным шляхам забяспечыць законнасць і аіравядлівасць грамадскіх адносін. [6, ст. 115] Аналіз асноўных інстытутаў і галін матэрыяльнага агульназемскага права феадальнай Беларусі дазваляе зрабіць вывад аб тым, што інтэнсіўнае развіццё права на працягу

XV—XVI стст, абумоўленае шэрагам унутраных і знешніх фактараў, прывяло ў канцы XVI ст. да набыцця ім такіх характэрных рыс, як прагрэсіўнасць, развітасць і адметнасць. Дзякуючы ўласным прававым набыткам і найноўшым дасягненням тагачаснай прававой навукі і практыкі, прававьш нормы, інстытуты ўсё больш удасканальваюцца, а ў прававой навуцы праяўляеода тэндэнцыя да тэарэтызацьгі набытага вопыту.

Усё гэта дазволіла ўзбагаірць прававую тэорыю і тым самым унесці пэўны ўклад у развіццё агульнаеўрапейскай прававой культуры. Заключэнне Статуты ВКЛ паклалі пачатак новаму этапу ў развіцці судаводства і права. Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статут 1529 г рабілася на прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохіад феадалізму да новага часу

і зараджэння буржуазных адносін: абмежаванне ўлады гасудара; намячалася раздзяленне ўлад, з-за чаго заканадаўчая замацоўвалася за соймам, выканаўчая – за вялікім князем і Радай, судовая – за вялікакняскім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі; адзінства для ўсей дзяржавы і паўнапраўных грамадзян. Грамадзянін мог свабодна выбраць, у які суд яму звяртацца. І хоць паўнапраўнымі лічыліся не ўсе людзі, а толькі “лепшыя”,

ўсё вышэйсказанае было заваёвай, дасягненнем сваёй эпохі. Літаратура: 1. Статут ВКЛ 1529 г. Мн. 1960 г. 2. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX – пач. XX ст.). Мн. 1996 г. 3. Вішнеўскі А. Ф І. А. Саракавік Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн. 1997 г. 4.

Доўнар Т. І Шаўкапляс В. А. Государство и право Беларусi в XIV – XVI в.в. Мн. 1993 г. 5. Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі длзяржавы і права Беларусі. Мн. 1992 г. 6. Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн. 1991 г. 7. Юхо Я. А. Правовое положение населения Белоруссии в XVI в. Мн. 1978 г.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Aids Essay Research Paper There was a
Реферат Штурм Евпатории
Реферат Ревизионизм
Реферат Развитие музыкального вкуса у детей младшего школьного возраста на уроках музыки
Реферат Завдання і функції класного керівника
Реферат Effects Of Using Poetry On Youths Essay
Реферат Тихвин
Реферат Активизация профессионально-правовой подготовки руководителей методами имитационного моделирования г. Д. Бабушкин, профессор Омской академии мвд рф, доктор педагогических наук А. И. Козак
Реферат Кризис политической системы СССР в период 1985-1991 гг.
Реферат Chrysalids Essay Research Paper In the words
Реферат Экономическая эффективность производства молока в СПК Колхоз Ижевский
Реферат Становление и современное состояние рынка государственных ценных бумаг в России
Реферат Why Maglev Essay Research Paper Why Maglev
Реферат Термосорбционный масс-спектрометр
Реферат Анализ логистической системы