Реферат по предмету "История"


Дзяржаўна-прававое значэнне Першага з езда Саветаў БССР.

Дзяржаўна-прававое значэнне Першага з’езда Саветаў БССР.


Нягледзячы на абвешчанае савецкай уладай у першых законах права нацый на


самавызначэнне, урад РСФСР не спяшаўся даць гэта права беларускаму народу. Аднак


пэўныя грамадска-палітычныя тэндэнцыі, актыўная дзейнасць Рады БНР на міжнароднай


арэне паставіля пытанне на павестку дня савецкай дзяржавы.


ЦК партыі павінен быў вырашыць пытанне аб часе абвяшчэння рэспублікі і спосабе


ўтварэння ўраду, які павінен быў складацца з дзвюх групп- прадстаўнікоў абласнога


цэнтра і беларускіх камуністычных секцый, што знаходзіліся ў Маскве.


Складаным аказалася вызначэнне падыходаў да стварэння ўрада, вылучэння асоб на


замяшчэнне пасад камісараў. Цяжкасць заключалася ў тым, што трэба было ўзгадніць,


ураўнаважыць інтарэсы як смаленскага цэнтра, так і белнацкомаўцаў.


Але ж у снежні 1918 г.

ЦК РКП(б) прымае рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай


Рэспублікі.
Гэтае рашэнне было даволі нечаканым для Аблвыканкамзаха, аднак,


падпарадкоўваючыся партыйнай дысцыпліне, яны пачынаюць практычную частку


рэалізацыі рашэння ЦК РКП(б).


30 снежня 1918 г
. у Смаленску склікаецца VI
Паўночна-Заходняя абласная партыйная


канферэнцыя РКП(б)
, якая аб’яўляе сябе I з’ездам Камуністычнай партыі(бальшавікоў)


Беларускай Савецкай Рэспублікі. Акрамя партыйных пытанняў, тут быў прыняты дакумент


у якім гаворыцца, што ў склад Беларускай рэспублікі ўваходзяць Мінская, Смаленская,


Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерніі, з прылеглымі да іх тэрыторыямі суседніх


губерняў, населеных пераважна беларусамі,- паветы з Ковенскай, Віленскай, Сувалкскай і


Чарнігаўскай губерняў(прыкладна 15 млн чалавек).


У адпаведнасці з рашэннем ЦК РКП(б) і Наркамнаца ў снежні 1918 г. утвараецца першы


савецкі ўрад Беларусі, у склад якога ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі ад Аблвыканкамзаха


і Паўночна-Заходняга абкама РКП(б). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада быў


зацверджаны Зміцер Фёдаравіч Жылуновіч
.


1 студзеня 1919 г.
у Смаленску быў абнародаваны першы канстытуцыйны акт Часовага


ўрада аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі- Маніфест


Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі.
Ён даволі поўна акрэсліваў статус новай


дзяржавы. Рэспубліка выдзялялася з саставу РСФСР як самастойная дзяржаўная адзінка.


Беларусь аб’яўлялася свабоднай, незалежнай рэспублікай, а яе народ- свабодным і


Паўнапраўным гаспадаром сваёй дзяржавы. Часовы рабоча-сялянскі ўрад называў сябе


ўрадам «Беларускай Савецкай незалежнай рэспублікі».


Разам з тым суверэннасць зусім не азначала разрыву палітычных, эканамічных,


сацыяльных і партыйных сувязей, якія аб’ядналі Беларусь і Расію.


Уся паўната ўлады на тэрыторыі рэспублікі павінна была пераходзіць у рукі Саветаў


рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пастановы нямецкіх і іншых


акупацыйных улад былі скасаваны.


Праціўнікі самавызначэння Беларусі на савецкай аснове ў духу таго часу разглядаліся


часткай контррэвалюцыйных сіл, ворагамі працоўных Беларусі і «ўсяго свету». Рада


БНР аб’яўлялася па-за законам. Адхіляліся якія-небудзь альтэрнатыўныя рашэнні


праблем, нават калі справа касалась чыста культурных нацыянальных праблем.


Па маніфесту лясы, воды і нетры зямлі станавіліся ўласнасцю працоўнага народа


Беларусі.


У маніфесце быў пункт, які датычыўся перадачы Беларускай рэспублікай Расійскай


Федэрацыі функцыі абароны Чырвонай Арміяй.


Таксама Часовы ўрад заявіў аб пашырэнні на БССР дэкрэтаў РСФСР «па забеспячэнню


Рабочага класа.»


Такім чынам Маніфест адкрыў перад «усім светам» новую незалежную дзяржаву і


ў той жа час вызначыў яе суверэннасць.


Аднак адной з першапачатковых задач Часовага ўрада заключалася ў тым, каб


арганізаваць выбары і склікаць з’езд Саветаў рэспублікі.


I
з’езд Саветаў БССР адбыўся 2-3 лютага.
На ім прысутнічала 230 дэлегатаў: 213 камуністаў


і 17 спачуваючых. У павестку дня былі ўключаны пытанні:


1)Аб бягучым моманце.


2)Аб адносінах да іншых савецкіх рэспублік.


3)Прыняцце Канстытуцыі БССР.


4)Аб зямельнай палітыцы.


5)Выбары ЦВК БССР і інш.


Старшыня УЦВК РСФСР Я.М. Свярдлоў, які прысутнічаў на з’езде, зачытаў пастанову


Прэзыдыума УЦВК РСФСР аб прызнанні незалежнасці БССР. Гэта было першае


Міжнароднае прызнанне Беларускай ССР.


3 лютага 1919 г
. з’езд Саветаў БССР прыняў першую Канстытуцыю Беларускай Савецкай


Рэспублікі,
якая юрыдычна замацавала ўтварэнне новай савецкай рэспублікі і яе назву-


Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі(ССРБ).


У Канстытуцыі рэгламентавалася савецкая форма ўлады, асноўныя прынцыпы


сацыялістычнага ладу. Аднак у ёй не гаварылася аб мясцовых органах улады, пытаннях


выбарчага права, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, бюджэта рэспублікі і інш.


У сувязі з гэтым можна меркаваць, што яны засталіся ў кампетэнцыі РСФСР.


Вышэйшым органам улады ў Беларускай ССР
аб’яўляўся з’езд Саветаў Беларусі
, а ў


перапынках паміж з’ездамі- Цэнтральны Выканаўчы Камітэт(ЦВК). Дарэчы, пры яго


фарміраваннні ўзніклі сур’ёзныя цяжкасці, бо зусім нядаўна ў газетах Заходняй


вобласці супрацоўнікаў Белнацкома абвінавачвалі ў нацыяналізме, што стварала вакол


іх атмасферу падазронасці, недавер’я. Кожная кандыдатура, намечаная для выбрання ў


ЦВК, папярэдне абмяркоўвалася на пасяджэнні камуністычнай фракцыі з’езда. Годнасць


Кандыдата вымяралася жорсткімі крытэрыямі. Абвінавачванні ў нацыяналізме былі


паўторам нагавораў. На з’езде адбывалася вострая барацьба паміж прыхільнікамі былога


абласнога кіраўніцтва і прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый, якіх


кляймілі«нацыяналістамі». У новы склад урада рэспублікі увайшлі толькі два


белнацкомаўцы: Пузыроў(камісар па ахове здароўя), Чарнушэвіч(камісар па справах


сацыяльнага забеспячэння.), якія ранней былі членамі Часовага ўрада. А. Чарвякоў, які


займаў пасаду камісара па справах асветы, стаў намеснікам камісара.


Невыбранне З. Жылуновіча ў ЦВК было своеасаблівай ацэнкай яго папярэдняй дзейнасці


як кіраўніка Цэнтральнага Бюро беларускіх камуністычных секцый, ініцыятара стварэння


Беларускай рэспублікі, кіраўніка Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Узначаліў


Новы ўрад з 17 чалавек А. Мяснікоў.


Таксама на з’езде быў прыняты зварот да ўсіх народаў з просьбай аб прызнанні


Беларускай ССР і наладжванні з ёй непасрэдных дыпламатычных зносін. Прымаюцца і


дзве дэкларацыі, у першай гаварылася аб неабходнасці «ўсталявання цесных


эканамічных і палітычных сувязяў са сваім старэйшым братам- Расійскай Савецкай


Рэспублікай». У другой дэкларацыі гаварылася аб неабходнасці аб’яднання Беларускай


ССР з Літоўскай ССР у адзіную дзяржаву.


Прыняцце апошняга дакумента было выклікана тым, што 16 студзеня 1919 г.
ЦК РКП(б)


Прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў
,


а астатняй
тэрыторыі- да Літоўскай ССР
.


У дэкларацыі Першага з’езду Саветаў БССР былі адзначаны дзве прычыны стварэння


Літоўска-Беларускай ССР.
Па-першае, гаварылася аб «гістарычнай агульнасці працоўных


Беларусі і Літвы»(мелася на ўвазе Вялікае княства Літоўскае). Па-другое, аб’яўлялася


«неабходнасць скарэйшага разгрому белагвардзейскага беларуска-літоўскага ўрада» у


сувязі з тым, што Літоўская Тарыба і Беларуская Рада выступаюць адным


контррэвалюцыйным фронтам. Такім чынам, буферная рэспубліка стваралася і з мэтай


барацьбы супраць Беларускай Народнай Рэспублікі.


Фактычнае аб’яднанне дзвюх рэспублік у адзіную Літоўска-Беларускую ССР
адбылося


27 лютага 1919 г
. на сумесным пасяджэнні ЦВК абедзвюх савецкіх рэспублік. Старшынёй


аб’яднанага ЦВК Літбел быў абраны Ю.Г. Цыхоўскі, а СНК, у якім не было
беларусаў,


узначаліў У.С. Міцкявічус-Капсукас(былы старшыня савецкага ўрада Літвы).


Афіцыйная назва
дзяржавы, зацверджаная Саветам Народных Камісараў 2 сакавіка


1919г.
- Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі(ССРЛіБ), скарочана Літбел.


У склад тэрыторыі Літбел увайшлі Мінская, Гродзенская, Віленская, Ковенская і частка


Сувалскай губерні з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек.


Новая рэспубліка праіснавала нядоўга. Ужо 13 ліпеня 1919 г. у Мінску на нарадзе кіруючых


Работнікаў Літоўска-Беларускай ССР I. Сталін абвясціў рашэнне ЦК РКП(б) аб ліквідацыі


Літбел і перадачы ўлады на неакупіраванай частцы тэрыторыі Мінскаму губернскаму


рэвалюцыйнаму камітэту.


Такім чынам, падводзячы ітог I з’езда Саветаў БССР, можна выдзеліць такія дзяржаўна-


прававыя рашэнні з’езда:


1)Вышэйшая ўлада ў ССРБ належыць з’езду Саветаў, а ў перапынках паміж з’ездамі-


Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту(ЦВК ССРБ).


2)Абраны ЦВК ССРБ у складзе 45 членаў.


3)Абраны Малы і Вялікі прэзідыумы ЦВК(апошні- на правах урада).


4) 3 лютага 1919 г. прынята першая Канстытуцыя БССР.


5)Зацверджаны герб і сцяг БССР.


6)Вызначана тэрыторыя БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў(усходнія раёны


засталіся ў складзе РСФСР).


7)Прынята рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адзіную дзяржаву.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Фамусов и Молчалин в комедии А. С. Грибоедова «Горе от ума»
Реферат Литература - Хирургия (АППЕНДИЦИТ)
Реферат Tower of London, London
Реферат Art of the Edo Period
Реферат Корпоративный капитал и корпоративная собственность в трансформационной экономике
Реферат Численные методы решения обыкновенных дифференциальных уравнений
Реферат Значення досліджень архітектури й містобудування України доби Гетьманщини
Реферат The Valley Essay Research Paper 1 There
Реферат Социально-экономическое развитие Габона
Реферат Господарство давньої Індії
Реферат AudenS Musee Des Beaux Arts And Dylans
Реферат Crime Satistics Essay Research Paper Crime statistics
Реферат Стили руководства и их влияние на формирование морально-психологического климата в коллективе
Реферат Адміністративна відповідальність юридичних осіб за порушення податкового законодавства
Реферат Формирование и учет собственного капитала в ТОО и других организациях