Реферат по предмету "История"


Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

Беларуск

i
дзяржаўны ун
i
верс
i
тэт


Гістарычны факультэт


Кафедра г
i
сторы
i
Беларус
i
старажытнага часу
i
сярэдн
i
х вякоў


Рэферат па тэме:


Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.


Падрыхтаваў:


студэнт 5 курса, 2 групы


Тярэшчанка И.В.


Мiнск, 2010


Цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай з'яўлялася даволі эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, калектывізацыі,
пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы.


Пасля смерці Сталіна узнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю ў эканоміцы на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова прадпрымаліся спробы ўключэння яе ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Беларусі аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958 гг. На прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання.


Савецкая навука ў 50-я гг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г.д. Аднак навукова-тэхнічны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам.


Паляпшэнне узроўню жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне ў 2-5 разоў павялічваліся нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, падатак з калдгаснікаў знізіўся ў 2,5 разы, а з 1958 г. – адменены. Зніжаліся абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Павялічваліся капіталаўкладанні на патрэбы вёскі, толькі за 1954 г. на Беларусі яны выраслі на 52 %. У выніку за некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ёй не хапала хлеба нават на гараджан.


Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавыя праблемы. На працягу 1954-1956 гг. у Казахстане і Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы было вырашана асвоіць не менш за 13 млн га цалінных зямель. На цаліну была накіравана вялікая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў. БССР пастаўляла цаліне машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. За 1956-1960 гг. на цаліну выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы.


Усяго за 1954-56 гг. было ўзнята каля 36 млн га цалінных зямель, што складала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР таго часу.


Гэта дазволіла краіне хутка атрымаць дадатковыя сотні млн пудоў хлеба. У рэкордны ўраджай 1956 г. – 12 млн тон – доля хлеба з цаліны складала 50%. Між тым, па некаторых сучасных ацэнках, прырост вытворчасці збожжа, аналагічны атрыманаму на цаліне, магчыма было атрымаць на даўно асвоеных землях і меншым коштам. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў, марнатраўства рэсурсаў.


Адбыліся змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам.У адпаведнасці з законам "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.) у БССР па, сутнасці, была ўведзена тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай, утвораны адзін эканамічны раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай прамысловасцю і будаўніцтвам быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР, падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі.


Набліжэнне кіравання да вытворчасці мела пэўнае станоўчае значэнне, што выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага зканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў. узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасцей, арганізацыі вытворчых аб'яднанняў.


Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. На Магілёўскім металургічным заводзе ў 1957 г. выпушчаны першы беларускі пракат. Пасля арганізацыі вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў і вузлоў на спецыялізаваных заводах у Гродна і Баранавічах з варотаў Мінскага аўтамабільнага завода выйшлі першыя 6-7-тонныя бартавыя машыны, самазвалы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнасцю 25 тон і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.


На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не саступаў лепшым замежным узорам трактароў свайго класа. Павялічыўся выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі. Далейшае развіццё атрымала станкабудаванне.


Увод у эксплуатацыю Бярозаўскай ДРЭС (што давала ў 1965 г. амаль у 5 разоў больш энергіі, чым усе электрастанцыі рэспублікі ў 1940 г.), будаўніцтва новых ліній электраперадачы дазволілі стварыць адзіную Беларускую энергасістэму.


Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў Салігорску пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. тут быў уведзены ў строй першы калійны камбінат, вялося будаванне другога і трэцяга. Беларусь стала адным з галоўных раёнаў СССР па вытворчасці калійных угнаенняў.


Буйным аб'ектам вялікай хіміі стаў Гродзенскі азотнатукавы завод, першая чарга якога ўведзена ў строй у 1963 г. У гэтым самым годзе пачалося будаўніцтва Гомельскага суперфасфатнага завода. На карце рэспублікі з'явіліся новыя гарады – Наваполацк, Салігорск, Светлагорск.


Асаблівасць развіцця прамысловасці Беларусі на дадзеным этапе: апераджальнае развіццё новых неметалаёмкіх вытворчасцей – прыборабудаўніцтва і электронікі. Аднак у цэлым прамысловасць СССР пачала рэзка адставаць ад прамысловасці заходніх краін. Апрача зброі, усе астатнія віды прадукцыі былі на нізкім узроўні. На Захадзе назіраўся бум выпуску спажывецкіх тавараў: аўтамашын, тэлевізараў, моднага адзення, а для грамадзян СССР усё гэта было надасягальна. Не хапала нават харчавання, а з пачатку 60-х гг. СССР распачаў імпарт збожжа.


Ужо на XXV з'ездзе КПБ (1961) сур'ёзную трывогу выклікаў шэраг негатыўных з'яў у развіцці эканомікі. Адставала газіфікацыя, нездавальняючым было будаўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Значная колькасць прадпрыемстваў выпускала прадукцыю састарэлых узораў, якая не карысталася попытам. Знізіліся тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці. Прычына: курс на паскоранае будаўніцтва камунізму, дагматызм савецкага кіраўніцтва ў пазнанні эканамічных законаў, суб’ектывізм і валюнтарызм у кіраванні эканомікай.


На пачатку 1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэме кіравання прамысловасцю па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Шматступеньчатасць і паралелізм выклікалі многія непатрэбныя ўзгадненні. Укараненне новых узораў машын стрымлівалася з-за адсутнасці комплекснага планавання ме-рапрыемстваў па новай тэхніцы.


Недастатковай была ўвага да развіцця лёгкай прамысловасці. Рост галін групы "А" апярэджваў рост вытворчасці прадметаў народнага спажывання (група "Б") нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам. Было недавыканана заданне сямігодкі па вытворчасці такіх прамысловых вырабаў, як ільновалакно, фотаапараты, хімічныя валокны і іншыя.


Галоўнай прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг. з'яўлялася вычарпанне магчымасцей ікстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж значным павелічэннем аб'ёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і эканамічнага стымулявання вытворчасці. Гэта можна праілюстраваць і на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. На пачатку 1960-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваецца яе сабекошт.


Былі вычарпаны магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. Ужо ў 1960-1961 гг. мяса было выраблена ад запланаванага 80%, малака - 81%. Пачынаючы з 1962 г., у калгасах і саўгасах рэспублікі ўсё менш атрымліваюць малака ад кожнай каровы, што адпавед-на выклікала і змяншэнне валавога надою, нягледзячы на значны рост грамадскага статка.


На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. адмоўна адбіўся нізкі ўзровень кіравання, падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў, агранамічнай навукі. Да непажаданых вынікаў прывяла і паспешлівасць у рэарганізацыі МТС (пачалася з 1958 г.). Большасць калгасаў, не маючы сродкаў выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі да дзяржавы. Адмоўным фактарам з'явілася адсутнасць у калгасаў сваіх механізатарскіх кадраў, бо значная частка былых работнікаў МТС засталася ў рамонтных службах ці знайшла іншую працу ў горадзе.


У пачатку 1960-х гг. разгарнулася кампанія па пераўтварэнню калгасаў у саўгасы. Зацікаўленыя гарантаванай аплатай працы ў саўгасе і пенсіяй калгаснікі не пратэставалі супраць страты "сваёй" калектыўнай уласнасці. А дзяржаве даводзілася шукаць новыя сродкі, якіх не хапала.


Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму. Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы цэн на сельскагаспадарчыя прадукты неабгрунтаваныя перабудовы органаў кіравання, а таксама шматлікія шаблонныя ўказанні па агратэхніцы і заатэхніцы, структуры пасяўных плошчаў і іншых пытаннях, што дасылаліся зверху калгасам і саўгасам без уліку мясцовых умоў.


Пагоршылася становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і сельскай гаспадарцы, што абвастрылі сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. Асабліва напружаным быў 1962 г., калі на агульны невысокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі наклаліся вынікі грашовай рэформы 1961 г. і павышэнне цэн на мясамалочную прадукцыю. Апошняе, напрыклад, падштурхнула да страйку работніц цэха Віцебскай швейнай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі”.


Сітуацыя ў 1962 г. настолькі накалілася, што Прэзідыум Савета народнай гаспадаркі БССР з 31 сакавіка да 14 жніўня гэтага года вымушаны быў 5 разоў звяртацца да сітуацыі на прадпрыемствах. Адзначалася, што ўзрасла колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. I ў вышэйшых эшалонах улады ўсё больш усведамлялася неабходнасць паступовага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.


Рэформы сярэдзіны 1960-х гг.У сакавіку 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”, у верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці" па дакладах старшыні Савета Міністраў А. Касыгіна. Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.


Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да галіновага прынцыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі асноўныя заданні: аб'ём рэалізацыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў, фонд зарплаты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытворчасць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму вырашаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 прыбытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.


Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне і цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічньіх і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.


Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г., з'явіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па-новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго ў 1966 г. - 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя органы павялічыць ім планавыя заданні па аб'ёму рэалізацыі больш чым на 60 млн. рублёў і па прыбытку - на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ў прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала змену прапорцый, устаноўленых народна-гаспадарчым планам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вышэйпералічанае вызывалася да жыцця паступовым узмацненнем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы – цэтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.


Не дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.


У другой палове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. 3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываючай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладнага станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень механізацыі дапаможных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамысловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прадпрыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працуючых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў працэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочвання сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сур'ёзна адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці бытавога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.


У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграрна-індустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыянальным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР 50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Прадугледжвалася паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністрацыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгаснікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанаспь калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зцвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя планы закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распараджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў сярэднім больш чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.


У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабельнымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максімальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.


У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліярацыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі павялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых меліярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асушаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.


Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасні бачылася праз паглыбленне яе спепыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынае праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных адкормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.


Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механізацыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвалася спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазнаходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.


Пэўны плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі выявіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэспубліцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змяненняў.


Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найбольш паспяховай за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закранула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саўнаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Аднак поспехі пачатковага этапа рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна з буйнамасштабнай пераўтварылася ў касметычную, а да пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванні Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала і не зжывала старую адміністрацыйна-камандную сістэму.



Літаратура


1. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. XIX-XX стст. Курс лекцый// Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. і інш.-Мн., 2002.


2. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. Люты 1917 – 2000 гг.// Пад рэд. Новіка, Марцуля.-Мн., 2000.


3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце Еўрапейскай цывілізацыі.// Пад рэд. Сосны У.А.-Мн., 2005.


4. Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі.//Ходзін С.М., Яноўскі А.А. і інш.-Мн., 2001.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат «Масленица Солнечная» для учащихся 5- 11 классов с. Троица (40 км от Перми), Мемориальный дом-музей В. В
Реферат Нормативні акти господарського законодавства: поняття і види
Реферат Организация движения технические средства светофорное урегулирование
Реферат Развитие ипотечного кредитования в РФ
Реферат Взаимосвязь компонентов имиджа руководителя и внутреннего имиджа организации
Реферат Акционерные общества их задачи и организационно-правовые формы
Реферат Использование основных средств. Государственные и муниципальные финансы
Реферат Антитеррор психология и психопатология терроризма. Гуманитарные стратегии антитеррора
Реферат The Seminoles Essay Research Paper The Seminole
Реферат Разработка приложений в визуальной среде Delphi на языке программирования Object Pascal
Реферат Вход Господень в Иерусалим
Реферат Расчеты с бюджетом по НДС на основе счетов-фактур
Реферат Игра "Жизнь" и "компьютерное" представление о мире и Боге
Реферат Философские взгляды И.А. Ильина
Реферат Организационные основы аудиторской деятельности, виды аудиторских услуг