Реферат по предмету "История"


Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Беларускі дзяржаўны універсітэт


Гістарычны факультэт


Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах


Мінск – 2008 г.



Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем гісторыі народа. Культура з’яўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.


Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы – гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з’яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.


Асаблівасцю працы з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх самастойных дзяржаў.



1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.


Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.


Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін дзеячы беларускай і польская культур.


У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.


У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.



2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.


Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2 лютага 1956 г.[1]
Яно падтрымлівала сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.


Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча – этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю прадстаўнікой беларускай культуры.



3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.


Якім быў уплыў сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай ступені ў СССР) і Польшчы на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у 2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася закрыццё межаў. Звязана гэта было з пранікненнем новых ідэй у час Другой сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх грамадзян, якія вярнуліся з Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У 60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам павялічываліся, але адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і партыі. Для культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.


Што тычыцца Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат ідэалогіі і партыі ў культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не такім адчувальным, як у БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а таксама з “польскай адлігай”, якая пачалася пасля 1956г. Таму працэс таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны. За выключэннем марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін польскія ўлады не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем. Але прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не даваў выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх культурных адносінаў.



4. Механізм і суб’екты культурнага абмену.


Тут трэба разгледзіць, якім чынам ажыццяўляўся гэты абмен паміж дзвюма дзяржавамі. Да сяр. 50-ых гг. гэтага механізму не існавала, а культурныя дачыненні паміж Польшчай і Беларуссю мелі эпізадычны характа. Прававой базай культурных адносін паміж БССР і ПНР сталі: 1) Дагавор аб дружбе ад 21 красавіка 1945г.; 2) Дагавор аб культурным супрацоўніцтве ад 30 чэрвеня 1956г.; 3) Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ад 8 сакавіка 1965г. Усе гэтыя дагаворы заключаліся паміж ПНР і СССР, што сведчыць аб тым, якое значэнне Масква надавала любым адносінам СССР і асобным саюзных рэспублікі з іншымі краінамі.


У БССР культурны абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства культуры БССР. У плане міжнародных культурных адносін Міністэрства культуры было падпарадкавана Савету Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу, – Дзяржаўнаму камітэту па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі міжнароднымі зносінамі Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся ЦК КПСС, дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў краніы “народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння – праз грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы – але істотнай ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка ўсялякая ініцыятыва была недапушчальнай і жорстка каралася. Патрабавалася дакладна выконваць загады цэнтра.


Падобнае становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны аддзел супрацоўніцтва з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва, створаны 9 сакавіка 1945г.). У 1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры Савеце Міністраў. У 1970-ых гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная дзейнасць была даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у яго складзе – Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся Саветам Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю ажыццяўляў міністр замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у культурным абмене Польшчы былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў СССР.


Усё гэта вельмі перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам, заганяючы іх ў вузкія рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны абмен паміж дзвюма краінамі існаваў, развіваючыся ў трох асноўных накірунках: 1) літаратура і выдавецкая дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс, скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.



5. Беларуская культура ў Польшчы.


Беларуская культура ппранікала ў Польшчу па тром вышэйназваным накірункам. Найбольш плённымі беларуска-польскія культурныя кантакты былі ў сферы літаратуры. Пераважна гэта былі пераклады мастацкай літаратуры на польскую мову, абмен літаратурнымі выданнямі, візіты пісьменнікаў, паэтаў, святкаванні літаратурных угодкаў і дзён беларускай культуры. Першай шырока арганізаванай прэзентацыяй беларускай культуры ў Польшчы былі Дні беларускай культуры ў 1955г. Трэба таксама адзначыць такія мерапрыемства, як святкаванне 80-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я. Коласа (1962г.) і 100-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я. Коласа, якую святкавалі ў 1982г. у форме польска-савецкай навуковай канферэнцыі.


Але ж агульны стан беларускай літаратуры ў Польшчы на працягу 1945-1991гг. быў невельмі задавальняючы. Так, вершаў Я. Купалы было выдадзена толькі тры тамы, а Я. Коласа – толькі адзін невялікі зборнік з 25 твораў і фрагменты паэмы “Новая зямля” ў перакладзе. І гэта класікі беларускай літаратуры! Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў найбольш вядомымі былі В. Быкаў (найбольш вядомы), М. Танк, Я. Брыль, І. Пташнікаў. Невялікія тыражы (у сярэднік па 5 тыс. экз.) не спрыялі паляпшэнню становішча. Такое становішча склалася невыпадкова. Па-першае, адсутнічала неабходная колькасць кваліфікаваных перакладчыкаў з беларускага. Па-другое, беларуская спецыфіка ўспрымання паэзіі (традыцыі адлюстравання рэчаіснасці, апісанне цыжкага сялянскага лёсу) не адпавядала польскай (паэзія з метафізічнымі ці рэлігійнымі сюжэтамі, месіянскім духам, часам нават містычным). Таму часта беларускую паэзію ў Польшчы называлі “правінцыяльнай, нясмелай”. Аднак пры гэтым веданне яе было слабым. Па-трэццяе, перашкоды ідэалагічнага і адміністрацыйнага характару.


Такім жа быў стан беларускага выяўленчага мастацтва ў Польшчы. Асобных кантактаў беларускіх мастакоў з польскімі не існавала. У асноўным творчасць беларускіч мастакоў была прадстаўлена ў Польшчы ў форме агульнасаюзных выставак і прэзентацый.


Некалькі лепш выглядала ў Польшчы беларуская музыка. Але і тут не назіралася сталага сістэматычнага супрацоўніцтва, і ўзаеныя кантакты абмяжоўваліся гастрольнымі выступленнямі. Больш частымі былі выступленні беларускіх музычных ансамбляў з памежных гарадоў. На мяжы 80-ых-90-ых гг. узнікаюць новыя формы культурнага абмену ў галіне музыкі, такія як фестывалі маладзёжнай музыкі на Беласточчыне (напрыклад, фестываль беларускага рока “Басовішча”).


Беларускі тэатр ў Польшчы прадстаўлены быў слаба. Галоўным чынам звязана гэта было з ідэалагічнымі прычынамі. Фактычна адсутнічаў беларускі рэпертуар і ў польскіх тэатрах. Гастролі беларускіх тэатраў у Польшчу кампенсавалі гэта ў нязначнай меры. Найбольшай папулярнасцю беларускі тэатр карыстаўся на Беласточчыне, дзе колькасць беларусаў была найбольшай.


Такім жа было і становішча беларускай кінематаграфіі. За перыяд з 1948 г. па 1987 г. у польскіх кінатэатрах, на тэлебачанні было паказана ўсяго 34 мастацкія стужкі “Беларусьфільма”.


Такім чынам, найбольшая актыўнасць беларуска-польскіх культурных дачыненняў прыпадае на 1955-1991 гг., але ў цэлым яны былі нязначнымі.



6. Польскія беларусазнаўчыя даследванні.


Сюды адносіцца такая з’ява культурнага жыцця, як даслеванні палякаў па беларускай культуры. З папярэдняга матэрыялу стала разумела, што стан беларускай культуры ў Польшчы, а таксама інформаванасць саміх палякаў аб гэтай культуры пакідалі жадаць лепшага. Таму вывучэнне польскай беларусістыкі як паказальніка інфармаванасці палякаў аб беларускай культуры робіцца вельмі важным для разумення развіцця беларуска-польскіх культурных дачыненняў.


Найбольшых поспехаў тут дасягнулі польскія даследчыкі беларускай мовы і літаратуры. Буйнейшым цэнтрам даследвання беларускай літаратуры і беларуска-польскіх літаратурных сувязяў з’яўлялася Лабараторыя ўсходнеславянскіх літаратур у складзе Навукова-даследчага інстытута славяназнаўства Польскай АН. У 1956г. з дапамогай Беларусі быў створаны яшчэ адзін цэнтр – кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У галіне беларускага літаратуразнаўства працаваў шэраг польскіх даследчыкаў (В. Стохэль, С. Яновіч, В. Вільчыньскі, Т. Пазьняк і інш.). Адной з галін вывучэння беларускай літаратуры было вывучэнне ўспрымання беларускай літаратуры ў Польшчы, сувязяў беларускай і польскай літаратур на прыкладзе творчасці Я. Купалы. У гэты перыяд польскія даследчыкі зрабілі шэраг абгрунтаваных высноў.


Што тычыцца вывучэння беларускай мовы, дык яно было прадстаўлена дзвюма плынямі: вывучэнне беларускіх гаворак Усходняй Беласточчыны і фальклору (Інстытут славяназнаўства) і вывучэнне лексікаграфіі і анамастыкі Усходняй Беласточчыны (кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта). З тягам часу цікавасць польскіх даследчыкаў да беларускай мовы (а гэта значыць і колькасць прац) толькі павялічвалася.


Плённа развівалася даследванне беларускага фальклору, дзе можна вылучыць два напрамкі: распрацоўка асобных праблем, звязаных з беларускім фальклорам, і публікацыя народнай творчасці польскіх беларусаў. З 2 пал. 80-ых гг. пачалі актыўна развівацца навуковыя сувязі Польскай і Беларускай акадэмій навук, што праявілася ў сумесных даследваннях польска-беларускіх этнічных сувязей.


У цэлым развіццё беларусазнаўства ў Польшчы можна ацаніць як досыць паспяховае. Гэта быў фактар, які спрыяў пашырэнню ведаў палякаў аб беларускай культуры, і такім чынам узмацняў культурныя адносіны паміж дзвюма краінамі.



7. Беларусь у польскай гістарыяграфіі і мемуарыстыцы.


Гэты раздзел ў нейкай ступені пераклікаецца з папярэднім. Аналізуючы развіццё польскай гістарыяграфіі, можна адзначыць некалькі яе адметнасцяў, якія былі вызначаны панаваўшым у краіне рэжымам. Гэта забарона пэўных тэм і абмежаванні ў доступе даследчыкаў да крыніц, прыярытэт вывучэння эканамічнай гісторыі, рабочых, сацыяльных і рэвалюцыйных рухаў (асабліва гэта праявілася ў 1945-1956гг.). Асаблівасцю польскай гістарыяграфіі была наяўнасць у ёй дзвюх плыняў: камуністычнай і эмігранцкай.


У цэлым колькасць прац польскіх гісторыкаў, якія прысвечаны гісторыі Беларусі, невялікая. Абагульнаючыя працы па гісторыі Беларусі прадстаўлены толькі “Гісторыяй Беларусі” М. Космана (1979г.). Найбольш змястоўна вывучалася гісторыя ВКЛ, што звязана з напрацоўкамі польскай гістарыяграфіі, даволі добра была распрацавана гісторыя XVIII ст. (асабліва паўстанні 1830-1831гг. і 1863-1864гг.), тады як гісторыя Беларусі XX ст. найбольш актыўна прыстасоўвалася да патрэб марксісцкай ідэалогіі, хоць гэтая рыса ўласціва амаль усёй польскай гістарыяграфіі 1945-1991гг. аб Беларусі. Пасля 1956г. польскія гістарычныя працы, прысвечаныя больш аддалённыс стагоддзям, амаль не абмяжоўваліся ў выбары тэмы і перыяду даследвання. Для гісторыі Беларусі XX ст. цэнзурныя і ідэалагічныя забароны пачалі здымацца толькі ў 80-ыя гг.


У заключэнні разгледзім комплекс мемуарных крыніц, якія былі створаны палякамі ў 1945-1991гг., і тое, як былі адлюстраваныя ў іх уяўленні палякаў аб Беларусі. Увесь гэты комплекс польскай мемуарная літаратуры можна падзяліць на эмігранцкія творы і тыя, што узніклі непасрэдна Ў ПНР. У апошніх тэма Беларусі, як і астатніх тэррыторый у складзе СССР, амаль не закраналася, бо і гэтая тэма, і паняцце “крэсы” былі забаронены і зніклі з афіцыйнай мовы. Што тычыцца эмігранцкіх мемуараў, то тут выдзяляецца некалькі асаблівасцяў адлюстравання ў іх Беларусі.


Па-першае, беларусы з’яўляюцца тут толькі эпізадычна, часцей за ўсё ў творах тых польскіх аўтараў, якія паходзілі з Заходняй Беларусі, ці з сумежных з ёю тэрыторый. Аўтары ўспамінаў з любоўю апавядаюць пра сваю “малую айчыны”, але беларусы выступаюць у іх як эпізадычны фон.


Па-другое, ва ўспамінах аб Другой сусветнай вайне беларусы выступаюць у сувязі з падзеямі верасня 1939г. у Заходняй Беларусі. Усе аўтары адзначаюць варожасць беларускай вёскі да палякаў, але большасць з аўтараў схільна да скрайнасці ў ацэнках і выказваннях, да абвінавачвання беларусаў у страце сваёй “малой айчыны”, як, напрыклад, Я. Кавальская.


Па-трэццяе, сярод польскіх мемуарыстаў пануе згодная ацэнка стану нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яны адзначаюць цыжкасці з самаідэнтыфікацыяй беларусаў, падкрэсліваюць слабасць нацыянальнай крышталізацыі, цеснае перапляценне ў жыхароў Заходняй Беларусі паміж сабой паняццяў “нацыянальнасць” і “веравызнанне”.



Вынікі


Зробім вынікі. Творы беларускай культуры прысутнічалі ў культурным і навуковым жыцці Польшчы ў 1945-1991 гг. Але беларуска-польскія культурныя адносіны ў гэты перыяд былі вынікамі не гістарычнага працэссу, а палітычнага ўздзеяння. Іх развіццё залежыла ад дзяржаўных чыннікаў, ідэалогія і фармалізм непадзельна панавалі над культурай. Беларусь выступала ў працэссе культурных адносінаў з Польшчай як частка СССР, а не як самастойна дзяржава.


Разам з тым у Польшчы аб’ектыўна адсутнічала цікавасць да беларускай культуры. Звязана гэта з няведаннем беларускай культуры, а таксама з накіраванасцю культурных інтарэсаў польскага насельніцтва на Захад. Усё гэта стварала мінімум спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры ў Польшчы і культурнага абмену паміж дзвюма краінамі.


Аднак за адзначаны перяыд былі і станоўчыя вынікі. Дзякуючы дзейнасці беларускай меншасці, значна пашырыліся магчымасці ўспрымання беларускай культуры ў Польшчы. У 70-ых гг. актывізаваліся польскія беларусазнаўчыя даследванні, што стымулявала рост цікавасці ў Польшчы да беларускай культуры. Нягледзячы на абмежаванасць і дэфармаванасць, беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. стварылі пэўную аснову для далейшага культурнага супрацоўніцтва.



Спіс літаратуры


1. Вашкевіч Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах ∕ Ю. Вашкевіч. – Мн.: Тэсей, 2004. – 184 с.



[1]
Менавіта ў гэты час завяршаецца працэс арганізацыі беларускай культуры у Польшчы пасля вайны.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :