Реферат по предмету "История"


Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі

1.
Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі





Узнiкненне
чалавечага грамадства – надзвычай доўгi i складаны працэс. Паводле сучасных
навуковых даных, якiя атрыманы на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва
Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзi з'явiлiся на Зямлi каля 2,6 млн.
гадоў таму. Прыблiзна мiльён гадоў таму людзi пpaніклi ў Мiжземнамор'е.



Каменны век – самы
працяглы перыяд, бо на яга долю прыпадае 99% усёй гісторыі чалавецтва. Тым не
менш гэта самы сцiплы на iнфармацыю перыяд, ба асвятляць яга даводзiцца
выключна па даных археалогii, прадстaўленых у асноўным вырабамi з каменю.



Каменны век на
Беларусi пачаўся, на думку большасцi даследчыкаў, у раннім палеалiце (палеалiт –
старажытны каменны век), якi датуецца 100 – 35 тысячамi гадоў таму. Ад гэтай
пары на Беларусi дайшлi да нас толькi адзiнкавыя знаходкi, груба абабiтыя
прылады працы. Больш поўна пpадстаўлены наступны перыяд старажытнакаменнага
веку – познi палеалiт.



Тагачасных
людзей называюць краманьёнцамі, па назве пячоры Кра-Маньён у Францыi, дзе былі
знойдзены рэшткi чалавека такога тыпу.



Яны
па знешнiм выглядзе былі вельмi падобныя да сучасных. Людзi прыстасавалiся да
жыцця ў вельмi халодным клiмаце, якi быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыi
Беларусi ледавiка. Краманьёнцы пачалi рассяляцца на поўднi Беларусi.



Сярэдзіна
палеаліта прыпадала на ледавіковую эпоху, калі адбывалася накалькі абледзяненняў.
У гэтыя часы ўся Беларусі была пакрыта магутным ледавіком таўшчынёй каля 2 км.



Пасля
ледавiка засталiся згрувашчаннi пяску, глiны, камення. Узнавiлiся рэкi,
тундравая, а потым лясная раслiннасць, адпаведна мяняўся жывёльны свет. Першыя
хвалi холада пачалi зноў змяняць усё прыродна геаграфiчнае асяроддзе 90 – 70
тысяч гадоў таму назад, калі наступiла новая, апошняя ледавiковая эпоха. На
працягу каменнага веку адбылося некалькi наступленняў ледавiка.



Каб
выжыць у надзвычай суровых умовах чалавеку трэба было прыстасоўвывацца да іх:
удасканалiць вытворчасць прылад працы, навучыцца здабываць i падтрымлiваць
агонь, будаваць прымiтыўныя жытлы, авалодаць спосабамi палявання на буйных
статках жывёл.



З
крамянёвых адшчэпаў пры дапамозе паслядоўнага аббiвання выраблялiся прылады
працы розных тыпаў: востраканечнiкi, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп'
яў).



Самыя
старажытныя паселiшчы людзей знойдзены археолагамi на берагах рэк Прыпяць i Сож
каля вёсак Юравiчы i Бердыж ў Чачэрскiм раёне у Гомельскай вобласцi. Яны
iснавалi прыкладна 26–23 тыс. гадоў назад.



Пры
раскопках Юравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15–20
мамантаў, пераважна маладога ўзросту, першабытнага быка, дзікага каняГэта
пацвярджае меркаванне вучоных аб маманце як адной з асноўных жывёл, на якую
палявалi старажытныя людзi.



На
стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў, выяўлены 1800 костак
мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў. Тут знойдзены рэшткi вогнішча, сустракалiся
востраканечнiкі, адшчэпы, ядрышчы з крэменю.



Скрабло,
вырабленае з крамянёвай пласцiны, выяўлена каля Свяцiлавiч на Бесядзi. Масiўная
скрэбла падобная прылада знойдзена паблiзу Абiдавiч на Дняпры ў Быxaўcкiм
раёне.



У той
час уся навакольная тэрыторыя бьша амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзi
выкарыстоўвалi буйныя косцi мамантаў для будаўнiцтва жылля. У сярэдзiне жылля
знаходзiлася вогнiшча, абкладзенае камянямi. Зверху жыллё пакрывалася шкурамi жывёл
i нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.



Найбольш
важнымi дасягненнямi першабытных людзей былi асваенне агню, а таксама
вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэжучых i колючых прылад. На той
тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў
ледавiка, людзi займалiся збiральнiцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалi
палкi-капалкi, вострыя камянi.



Другім
галоўным заняткам было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў i iншых
жывёл з дапамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, сякер, дзiдаў (коп'я).
Займаліся таксама рыбалоўствам, пры гэтым выкарыстоўвалi вуду, касцяныя
гарпуны, ceткi, кручкi. Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчалiным
гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд. Гэты
занятак называецца бортнiцтвам.



Асаблiвасцю
заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё у
гатовым выглядзе. Taкi вiд гаспадаркi называюць спажывецкiм, або прысвойваючым.



Наступная эпоха у
гісторыі каменнага веку мае назву мезалiт, або сярэднi каменны век. Яна
датуецца 95-м тысячагоддзямi да н.э. Клiмат у гэту пару быў цёплы i вiльготны.
Сярэднелiпеньская i сярэднестудзеньская тэмпературы перавышалi сучасныя на 1–1,5
градуса, а колькасць гадавых ападкаў перавышала сучасную ix норму на 25–50 мм.
Колiшняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамi i азёрамi, лесам, была заселена
больш дробнымi ляснымi звярамi. Адбылося так, што маманты i iншыя буйныя жывёлы
знiклi, не змаглі выжіць у вельмі халодных умовах. Першабытныя людзi паступова
сталi займацца jндывiдуальным паляваннем. І вельмі ў гэтым iм дапамагаў сабака –
першая жывёла, якую прыручыў чалавек.



Людзі пачалі пераходзiць
да аселага жыцця, вынайшлi лук i драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнiкамi,
свiдраваныя i шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалi
пры рыбнай лоўлi выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкi).



Асновай
гаспадаркi было зноў жа паляванне, але не толькi на лясную жывёлу, а ужо i на
вадаплаўную птушку. 3аймалicя i рыбнай лоўляй з дапамогай касцяных гарпуноў i
косцяў. 3бiралi дары лесу: ягады, грыбы, зёлкi.



Пачынаючы
прыкладна з V – га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства i ткацтва. Людзi пачалi
вырабляць вастрадонны глiняны посуд, якi ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або
у цэнтр вогнiшча), бо ў той час яшчэ не ведалi, што такое стол. Ганчары спачатку
вьщягвалі гліняную стужку, а потым налеплiвалi яе ў выглядзе спiралi,
загладжвалi, наносiлi арнамент i абпальвалi гаршчок. Ткацтва развiвалася, на
думку вучоных, на базе вопыту пляцення рыбалоўных сетак.



Незаменным
матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалi ў шахтах – вертыкальных
калодзежах глыбiнёй 3–5 м, якiя знойдзены археолагамi каля пасёлка
Краснасельскi Ваукавыскага раёна.



Першым
вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна,
краманьёнцы жылi ўжо родавымi абшчынамi, якiя аб' ядноўвалi 80–90 кроўных
родзiчаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваюцца у
плямёны.



Некаторыя
гiсторыкi падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лiчылася па
мацярынскай лiнii, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю у жыццi тагачаснага
першабытнага грамадства.



Каменны
век на тэрыторыi Беларусi, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс.
гадоў да н.э.





2.
Бронзавы век





У паўднёвых
рэгiёнах Беларусi гэта эпоха пачынаецца з меднага цi, дакладней, меднакаменнага
веку энеалiту, калi асноўныя прылады працы (сякеры, цёслы, нажы) i зброя
(наканечнiкi дзiдаў i стрэл) выраблялiся з крэменю цi iншай пароды каменю, а
дробныя прылады i некаторая зброя – шылы, баявыя сякеры, а таксама ўпрыгажэннi
выраблялiся ужо з медзi.



Бронзавы век на
тэрыторыi Беларусi пачауся на мяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. i доўжыўся прыкладна
да пачатку I-гa тыс. да н.э. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзi i бронзы,
якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай кpaiнe не было
радовiшчаў медзi i волава, сплаў якiх утварае бронзу.



Людзi
пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення.
Верагодна, свіння стала першай хатняй жывёлай. Taкiм чынам, на мяжы каменнага i
бронзавага вякоў 2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э. адбываецца пераход ад палявання
да жывёлагадоўлi, ад збiральнiцтва да земляробства.



Пераход
ад палявання і збiральнiцтва да жывёлагадоўлi i земляробства, азначаў пераход
ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi. Пры вытворчым тыпе гаспадаркi
старажытныя людзi ўласнай працай здабывалi неабходныя для жыцця прадукты, якiх
не iснавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.



Спачатку
земляробства было матычным, дзе асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым
– лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда – неапрацаваная i парослая
лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзi высякалi сякерамi
лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоўвалi у якасцi угнаення, зямлю
апрацоўвалi бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалi сярпы, муку
атрымлiвалi на зерняцёрках. Для захавання зерня i малака ад разведзеных жывёл
рабiлi пласкадонны глiняны посуд.



Жывёлагадоўля
i падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталi aсноўнымі i заняткамi
мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму
роду (матрыярхату) прыйшоў бацькаўскi або патрыярхат.



Паступова
пашыраюцца такiя хатнiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пераход
ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца у гатовым
выглядзе ў прыродзе, да вытворчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы
падкрэслiваецца тэрмiнам неалiтычная рэвалюцыя» (ад назвы «неалiт» – новы
каменны век.



Працягвала
таксама займацца паляваннем, рыбнай лоўляй, збiральнiцтвам. Але ў гэты час
узнiкаюць i пачаткi paмecнiцкай дзейнасцi, звязаныя з вытворчасцю бронзы i
вырабаў з яе. Тады ж узнiкae i абмен памiж плямёнамi. Аб'ектам абмену найчасцей
становiцца сыpaвiнa: крэмень, медзь i волава (кампаненты бронзы), бурштын, а
iншым разам нават срэбра i золата. Часам аб' ектам абмену становяцца i caмi
вырабы з бронзы: сякеры, кiнжалы, ўпрыгажэннi, якiя выраблялiся ў кpaiнах, дзе
вытворчасць тaкix рэчаў была добра наладжана.



Людзi бронзавага
веку сялiлiся каля вадаёмаў, нярэдка каля самага краю вады. Таму, каб
засцерагчыся ад паводкi, яны ўзводзiлi свае жытлы на выспах, а у некаторых кpaiнax
i на шiлях. Жытлы былi наземныя, слупавой канструкцыi.



Для бронзавага
веку ўласцiвы i спецыфiчны глiняны посуд. Днiшча гаршкоў становiцца спачатку
скругленым, а затым i плоскiм. Вiдаць, у гэты час змянiлася i канструкцыя
вогнiшча. Паверхня гаршкоў бронзавага веку мае адбiтак шнура. Ён утвараецца
з-за таго, што посуд, калi ён быў свежавылеплены, абкручвалi шнурам, а затым,
пасля высыхання глiны, яго здымалi.



Таму
археалагiчныя культуры бронзавага веку лясной паласы i атрымалi назву культуры
шнуравой кepaмiкi. Яшчэ адной характэрнай з'явай таго часу быў выраб каменных
шлiфаваных сякер са свiдраванай адтулiнай пад рукаятку. Паводле прызначэння яны
маглi быць у асноўным баявымi. Таму археалагiчную культуру бронзавага веку
лясной паласы Еўропы нярэдка называюць i культурай баявых сякер.



У бронзавым веку
з'яўляецца i курганны абрад пахавання. Над нябожчыкам узводзяць паўсферычнай
формы насып. Такая пахавальная канструкцыя была распаўсюджана у VIП – ХП ст. н.э.,
а ў некаторых кутках Беларусi – ажно да XIX ст.



Бронзавыя вырабы
для культур лясной паласы той эпохi – яшчэ не вельмi частая з'ява. Пераважалi
вырабы з крэменю, каменю, косцi i рога. Для Беларусi, дзе не было cвaix радовiшчу
медзi i волава, з якiх атрымлiвалi бронзу, яны былi яшчэ радзей.



У час
бронзавага веку на тэрыторыю Беларусi паступова пачалi пранiкаць iндаеўрапейцы –
шматлiкiя плямёны жывёлаводаў-вандроунiкаў, якiя жылi першапачаткова у Малой Азii
па суседстве з кpaiнамі Старажытнага Усходу. Адсюль iндаеўрапейцы рассялiлiся
на поўнач, часткова праз Балканы i Каўказ. Iснуюць i iншыя мepкaвaннi наконт
прабацькаўшчыны iндаеўрапейцаў. Шляхi перавандроўванняў прадстаўнікоў, культуры
шнуравой кepaмiкi былі рознымi.



Iндаеўрапецаў
часам называюць арыйцамi (ад назвьi «арыi», як звалі сябе некаторыя з гэтых
плямён, што рассялiлiся на тэрыторыi Ipaнa i дасягнулi Iндыi).



Iндаеўрапейцы
мeлi ўжо ў 4 тысячагоддзі да н.э. даволi развiтую гаспадарку. Iндаеўрапейцы
добра ведалi жывёлагадоўлю i земляробства. Прымянялі цяглавую сілу, валоў.
Умелі араць землю, сеяць і жаць і для гэтага мелі адпаведныя прылады працы. 3
дапамогай сабак ахоўвалi статкі дамашнiх жывёл на пашах.



Павелiчэнне
колькасцi насельнiцтва i статкаў жывёлы i адначасовае пагаршэнне ўмоў для
жывёлагадоўлi прымушалi iндаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землi. Такiя
мiграцыi адбывалася хвалямi.



Лiчаць,
што iндаеўрапейцы былi вынаходнiкамi кола, таму што вялi качавы спосаб жьщця.
Яны будавалі драўляныя вазы-дамы з чатырма суцэльнымі коламі, якія цягнулі быкі
ці валы. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкрыстоўвалi медныя i
бронзавыя прылады працы, якiя былі больш зручныя у параўнаннi з каменнымi. Узводзілі
яны і наземныя жытлы, авальныя і прамавугольныя. Паселішча на халмах
умацоўваліся.



Па
ўяўленнях індаеўрапейцаў, свет быў пабудаваны з трох міроў, якія аб’ядноўваліся
«міравым дрэвам» (дубам). У верхнім міры былі богі, арлы, вораны. Змеі і рыбы
жылі ў ніжнім міры. Адпраўляліся культы мядзведзя, свяшчэннага быка, каня. Куча
каменняў увасабляла ідала. Памершых везлі на павозцы і ўкладалі на пахавальнае
вогнішча, спальвалі разам з асабістымі рэчамі, а часам і ахвярамі.



У час
рассялення на тэрыторыi Еўропы ў вынiку змешвання iндаеўрапейцаў з мясцовым
насельнiцтвам узнiклi племянныя аб’яднaннi германцаў, славян i балтаў Балцкiя
плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоўцаў i латышоў, на рубяжы Ш-га i ІІ-га
тыс. да н.э. пачалi паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.      



Iндаеўрапейцы
адыгралi вeльмi iстотную ролю у гісторыі насельнiцтва Еўропы i Азii ў бронзавым
веку.





3.
Жалезны век





На
Беларусi жалезны век пачаўся ў VПI – VП ст. да н.э. i доўжыўся да V ст. н.э.
ўключна.



Людзi навучылiся
здабываць жалезную руду (я.е называлi балотнай, таму што знаходзiлi яе па
бурьiм колеры на балоце або пад дзiрваном лугу) i выплаўлялi з яе ў сырадутных
домнiцах (печах, зробленых з глiны) порыстую масу – крычнае жалеза. Месцы
здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак.



Старажытныя
майстары-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца
жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную
руду «варылі» ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу. Да самага
дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У
прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую
балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае (сырое) паветра.
Гэты працэс атрымаў назву сырадутны.



Тэмпература
падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза.
Частінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную
масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў
горане і плюшчылі цяхкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так
атрымлівалася даволі якаснае «крычнае» жалеза.



Паступова
развiвалася земляробства, якое стала ворыўным (выкарыстоўвалiся ралы з жалезным
нарогам (наканечнiкам). Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых
землях у пошуках урадлiвай глебы i пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых
земляробаў i жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца
ў суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыi Беларусi ужо ў УIII
ст, н.э. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын.



Удасканаленне
прылад працы прывяло да з'яўлення лiшкаў прадуктаў i узнiкнення маёмаснай
няроўнасцi сярод людзей. 3'явiлiся багатыя i бедныя. Памiж iмi узнiкалi
сутычкi. Для абароны людзi пачалi будаваць умацаваныя паселiшчы – гарадзiшчы.



Такiя
паселiшчы размяшчалiся на выспах пасярод балот або на мысах высокix берагоў
рэчак, умацоўвалicя paвaмi i насыпнымi валамi, па версе якiх iшоў частакол. На
пляцоўцы гарадзiшча месцiлiся жытлы i гаспадарчыя пабудовы яго насельнiкаў. На
кожным з тaкix паселiшчаў, паводле меркавання Э.М. Загарульскага, пражываў
асобны род колькасцю ад 50 да 75 чалавек (2 – 3 патрыярхальныя сям'i). Гэтыя
роды аб'ядноўвалicя у плямёны, якiя займалi пэўную тэрыторыю, мелi ўласцiвыя iм
традыцыi матэрыяльнай i духоўнай культуры, сваю мову.



У гэты час
тэрыторыю Беларусi насялялi рознаэтнiчныя плямёны, якiя маглi мець блiзкiя
мовы. Гэтыя плямёны ўтваралi шэраг археалагiчных культур: мiлаградскую,
днепра-дзвiнскую, штрыхаванай кеpaмiкi, зарубiнецкую i iнш. Назвы культур умоўныя,
нададзеныя iм навукоўцамi па вывучаных помнiках (Мiлаград, Зарубiнцы),
геаграфiчных рэгiёнаў (днепра-дзвiнскай) цi па асаблiвасцях матэрыяльнай
культуры (штрыхаванай кepaмiкi).



Адна са
старажытных супольнасцей – носьбiты штрыхаванай кepaмiкi ў VП ст. да н.э. – V
ст. н.э. займала абшары Цэнтральнай Беларусi. Сваю назву гэта культура атрымала
ад спецыфiчнага выгляду глiнянага посуду, вонкавая паверхня якога (а часам i ўнутраная)
была пакрыта штрыхамi, якiя ўтваралiся пры зняццi лiшкаў глiны пучком травы ў
час вырабу посуду. Плямёны гэтай культуры займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй,
паляваннем, рыбалоўствам, промысламi. Мелi i гандлёвыя стaсункi, бо сярод рэчаў
побыту i ўпрыгажэнняў часам сустракаюцца i прывазныя з далёкiх земляў. У
этнiчных aднociнax гэта былi старажытныя балты – продкi сучасных лiтоўцаў i
часткова латышоў. У пэўнай ступенi яны з'яўляюцца i даўнiшнiмi продкамi
беларусаў.



Пра icнaвaннe
балцкага насельнiцтва на Беларусi сведчаць гiдранiмiчныя звесткi, у тым лiку
назвы некаторых рэчак: Нёман, Лоша, Уса, Ясельда, Ператуць, Жэсць i г.д., а таксама
назвы некаторых паселiшчаў, якiя узнiклi многа пазней, але захавалi гучанне
балцкiх моў: Лiцвяны, Прусiнава, Гурбаны, Жырмоны i iнш.



На мяжы V – УI
ст. н.э. на Центральнай i Паўночнай Беларусi з'яўлюцца плямёны банцараўскай архіалагiчнай
культуры. Па cвaiм побытовай форме гаспадаркi яны мала чым адрознiвалiся ад cвaix
папярэднiкаў штрыхавiкоў. Але ў матэрыяльнай культуры яе носьбiтаў з'яуляюццца эменты,
вядомыя i сярод славянскага насельнiцтва той пары. Славяне зaймалі ў гэты час
абшары Паўднёвай Беларусі. Таму сярод даследчыкаў ёсць некалькі думак наконт
этнасу гэтай супольнасці, адна з якiх – балта-славянская належнасць. Бытавала
гэта культура VПI ст. н.э. i адносiцца да эпохi ранняга сярэднявечча.



Немагчымасць
растлумачыць прыродныя з'явы (маланку, гром i iнш.) парадзiла веру людзей у
надзвычайныя сiлы прыроды. Чалавек верыў у icнaвaннe душы, якая здольна жыць
асобна ад цела i нават пасля смерцi. Такiя вepaвaннi называюць анiмiзмам. Вера
чалавека ў духаў, што маглi усяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала
назву «фетышызм».



Фетыш
– гэта прадмет, якi будзе дапамагаць яго уладальнiку. Кожны род меў сваю
свяшчэнную жывёлу – «татэм». Вера ў звышнатуральную сувязь памiж членамi рода i
якой-небудзь жывёлай цi раслiнай называецца татэмізм. Людзі верылі, што могуць
уздзейнічаць на іншых асоб і нават на прыродныя з’явы пры дапамозе магічных
дзеянняў, рытуалаў і пэўных слоў. Taкiмi былi адны з першых формаў рэлiгii – веры
чалавека ў надзвычайныя сiлы. Яны ўвасобiлiся ў шанаваннi сонца, агню, пакланeннi
вужам, веры ў магiчную сiлу камянёў. Паводзіны членаў роду рэгуляваліся, такім
чынам, паводле склаўшыўся традыцый, якія ахоўваліся пэўнымі людзьмі, родавай
мараллю і звычаямі. Парушэнне іх было небяспечным, бо чалавек не мог існаваць
па-за родам.



Старажытныя
людзi, якiя вepылi ў iснаванне замaгiльнага жыцця, пакiнyлi пасля сябе курганы –
пясчаныя насыпы на месцы пахавання памерлых родзiчаў. Bepaвaннi старажытныыx жыхароў
y Беларусi дайшлi да нас у мiфах пра курганы-валатоўкi, дзе пахаваны асiлкi
(волаты), пра папараць-кветку i iнш.



Узнiкненне
рэлiгiйных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткi першабытных людзей паўплывалi
на узнiкненне мастацтва. Першымi яго помнiкамi сталi статуэткi (жанчын, мужчын,
лася, качкi), арнамент (узор) на глiняным посудзе, малюнкi на косцi, жаночыя ўпрыгажэннi
(падвескi, пацеркi, луннiцы, зашпiлькi), музычныя iнструменты (бубен, дудкi).











Спіс
крыніц і літаратуры





1. 
Гісторія старажытеай Беларусі. – Мн., – 2010 – С. 521



2. 
Нарысы гісторыі Беларусі. – Мн., – 1994.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат А. В. Парибок методологические аспекты буддизма конспект
Реферат Королевство Греция
Реферат Борзунов, Алексей Алексеевич
Реферат Комплексна механізація технологічних процесів на свинотоварній фермі із закінченим циклом виробництва
Реферат Автоматизация Автосалона
Реферат Планы РФ по внедрению международных стандартов бухгалтерского учёта в российскую практику
Реферат Статистические методы изучения кредитных операций коммерческих банков 2
Реферат Жизнь помещиков по поэме Кому на Руси жить хорошо
Реферат А. А. «Болонизация» российского высшего образования: плюсы и минусы, за и против
Реферат Контрфилософия или что желательно знать о философии
Реферат Аудит наличных денег в кассе предприятия и на расчетном счете
Реферат Послевоенное восстановление и развитие СССР 1945-1952
Реферат Государственное регулирование образования Республики Беларусь
Реферат Рейд генерала Хадика на Берлин
Реферат Определение внешнеторговой политики механизмы ее регулирования Анализ внешней торговли России