Реферат по предмету "Литература"


Аналіз жыцц вага і творчага шляху В Зу нка

--PAGE_BREAK--Прыкметным набыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба» (1973), якая ўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на «апісанне» свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Ідэал паэта — свабодны чалавек, не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.
Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, — наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным зім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.
«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, — разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, — у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Калі гаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў, дык трэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы і часе.
Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымі традьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак?
Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі — у родных мясцінах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў — хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфліктам паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт — спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю — пырнуў яго нажом.
Мінуў час, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво… Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры — дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праудзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.
На пасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.
Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.
«Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ён умее адным штрыхом — праз дэталь, «мікравобраз» — даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.
Духоўны свет Васіля — чалавека з народа — гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.
У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі… Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць — усе сілы былі аддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.
У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін.
Такім чынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філософска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы, каб звужаліся далягляды сялянскай культуры — лепшае, што ў ёй ёсць, павінна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, які вынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшых гуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалі нашы продкі.
Адметныя грані майстэрства выявіў В. Зуёнак у зборніку «Світальныя птушкі» (1982), у якім выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасці паэта, маральная бескампраміснасць лірычнага героя, маштабнасць погляду на з'явы, знаёмыя па папярэдніх кнігах. Але ў параўнанні з папярэднімі гэта кніга выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці і абсягі размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка: з'яўляюцца рысы нарысавасці, рэпартажу, замалёўкі, а ў некаторых вершах нават адзнакі фельетона.
Кніга стваралася ў той перыяд часу, які потым назвалі застойным, але скіравана супраць застою і ідэалізацыі рэчаіснасці. Ёсць падставы сцвярджаць, што тут з вялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць на ганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра. з'едліва напісаны верш « Праўду рэзалі згарача...» (Світальныя… с.24), скіраваны супраць ананімшчыкаў.
Ананімшчык, у разуменні паэта, з'ява не выпадковая, а — параджэнне часу, які меў патрэбу ў такім сацыяльным тыпе, калі чалавек, выхоўваўся ў атмасферы падазронасці і нездаровага суперніцтва. Паэт бачыць, што сучаснасці не хапае высакароднасці і гераізму, і, наколькі можа і як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.
Адвыклі казаць: «Купіў».
Гаворым часцей: «Дастаў...»
Адвыклі казаць: «Грабе».
Гаворым часцей: «Сабраў...»(Світальныя… с.109).
Ён уважлівы да сацыяльнага гучання слова. Пры гэтым не абмяжоўваецца фіксацыяй з'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. Савецкая, камуністычная ідэалогія сцвярджала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якога ўласціва пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася, гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокіх чалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу ад матэрыі.
Два крылы ў мяне —
Зямля і неба.
Я лётау на іх яшчэ не нарадзіўшыся.
Лётаў пад гукі матчынай калыханкі.
Потым стаў хадзіць па зямлі,
Іншы раз узнімаюся ў неба, —
Усё на адным, на адным крыле.
Калі ж, калі зноў на двух?
Скажыце, зямля і неба.
Можа, тады, як аліюся з вамі?(Світальныя… С.35).
У сувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенціраў.
Першы з такіх арыенціраў — памяць, судакрананне з гісторыяй і часам. Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.
Бяспамяцця вякі
3 душы хай ападуць:
Цяжкія жарсцвякі —
А мертвыя жывуць!(С.20)
Другі арыенцір — свет прыроды, без адчування якой немагчыма духоўная цэласнасць чалавека, маральна-этычнае і эстэтычнае багацце асобы. Так, паэт бачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якая з'яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця і ўзнаўлення саміх першаасноў чалавечага існавання на зямлі.
У вершы «Непаўторнасць» узнікае ёмісты вобраз — «вочы прыроды». Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмі значны па сваім маральна-эстэтычным напаўненні, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання, «вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.
Прыходзіць жа аднойчы
Такая вышыня.
Глядзяць прыроды вочы
Штоночы і штодня.
Глядзяць табе насустрач,
Глядзяць табе наўслед.
І ты ужо — невідушчы —
Бачыш цэлы свет...(С.32).
У сувязі з тэмай прыроды ў яго паэзіі значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскай лірыкі. Філасофскія паняцці і вызначэнні перадаюцца ў яго вобразнай мовай паэзіі, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам. Яна ўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету — як знешняга, так і унутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаецца са шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць. Натурфіласофская лірыка В. Зуёнка пранізана навуковымі ідэямі.
Згарае атам, і згарае дрэва.
Каб нарадзіцца зноў упершыню.
Натура вечная, а формы — ад агню.
Жыццё расце на сонечных угрэвах.(Світа… С.12).
Паняцце «агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокі філасофска-семантычны кантэкст. У беларускага паэта агонь выступае як рухавік жыцця.
Паэма «Агонь і сонца» (1981) — працяг натурфіласофскай лірыкі, але тут знайшлі адбітак і чыста зямныя матывы, і непасрэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзіміру Кавалёнку — земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў — сеансаў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробам і заглянуць у духоўны свет нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паядналася з інтэлектуалізмам і фі-ласафічнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацыйнасці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказ падзей. Аднак многія старонкі па-сапраўднаму хвалююць глыбінёй і праўдзівасцю лірычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайго героя-касманаўта, які знаходзіцца на арбіце.
Хто зараз ты:
працяг мой у Сусвеце
Ці сам сусвет, што да мяне ідзе?
Якім таўром —
скажы мне, ці прыкмеціў?–
Між зор адзначаны зямны мой дзень?(Світ… с.141).
Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганічна «ўпісацца» ў развіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтам ён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі яна раптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.
Паэма «Агонь і сонца» — услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэнне еднасці свету, які павінен развівацца толькі паводле гуманістычных законаў існавання жыцця.
Зборнік «Лукам'е» (1984) таксама вельмі разнастайны паводле свайго зместу. Разнастайны, але не стракаты.
Маральныя і эстэтычныя вытокі яго творчасці — народныя ў шырокім сэнсе гэтага паняцця, бачна шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта, узбагачанага духоўным вопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог-шляхоў, непарыўна звязана з вялікім светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. У гэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыі, якая яскрава прадстае і ў кнізе «Лукам'е». У ёй знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, і філасафічнасць, якая праяўляецца праз рэалістычную канкрэтнасць.
У «Лукам'і» адбілася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль і лад, якія нават самі па сабе становяцца цікавым і самадастатковым матэрыялам для верша.
Бягуць усе —
І мы бяжым.
Куды нясе?
    продолжение
--PAGE_BREAK--


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :