Наватарскіхарактар сучаснай беларускай літаратуры
ЗМЕСТ
1. Наватарскіхарактар сучаснай беларускайлітаратуры
1.1 Парабалічная плынь усучаснай беларускай літаратуры
1.1.1 Пашырэннепрытчавасці ў сучаснай літаратуры
1.1.2 Размежаваннепарабалы і прытчы
1.2 Творчасць АлесяРазанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый
1.2.1 АлесьРазанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускайлітаратуры
1.2.2 Шматграннасць талентуАлеся Разанава
1.3 Наватарскі характарбеларускай літаратуры
1.3.1 А. Адамовіч як аўтарканцэпцыі “звышлітаратуры”
1.3.2 Сусветнаямісія беларускай літаратуры
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Наватарскі характарсучаснай беларускай літаратуры
1.1 Парабалічная плыньу сучаснай беларускай літаратуры
1.1.1 Пашырэннепрытчавасці ў сучаснай літаратуры
У 20 стагоддзі адбываюццапрацэсы мадэрнізацыі паэтычнай сiстэмы рэалiзму, трансфармацыі катэгорый часу iпрасторы, змяняецца прасторава-часавы кантынуум: “Прынцып iмiтацыi,адлюстравання жыцця ў мастацкiх формах, адпаведных самому жыццю, суправаджаеццацi нават выцясняецца мiфам i сiмвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсёчасцей звяртаюцца да абагульнена-сiмвалiчных, замест падрабязна, дакладнаакрэсленых абставiнаў i характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя,алегарычныя, гратэскаывя. Лiтаратурныя творы усё часцей набываюць характарпрыпавесцi, прытчы” [1, с. 109]. З часоў старажытнасці да нас дайшлі такіяпрытчы, як “Прамудрасць Ахiкара” – Сiрыя, 7 ст. да н.э., “Кнiга Прытчаў Саламонавых”– Бiблiя, “Запаветы караля Анушырвана” – Iран, 531-578 гг. і iнш. У беларускайлітаратуры – творы К. Тураўскага, Я. Баршчэўскага, “Казкi жыцця” Я. Коласа, В.Ластоўскага. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя, як і ў сусветнай, асабліваепашырэнне набываюць творы, што сінтэзуюць канкрэтнае і агульнае, сітуацыйнае іагульназначнае, умоўнае і рэалістычнае.
С. Ханеня адзначае:“Сучасныя аўтары шукаюць такiя мастацкiя формы, якiя б найбольш поўнараскрывалi адметнасцi нашага часу, iснавання чалавека ў iм. Анталагiчныяпытаннi сутнасцi чалавецтва ўвогуле i кожнай асобы ў прыватнасцi заў-сёды былiвызначальнымi для навукова-культурнай думкi. Адсюль выключная схiльнасць класiчнайфiласофii, лiтаратуры i мастацтва да унiверсалiзму, планетарнасцi мыслення.Жаданне выявiць у малым вялiкае, агульнакаштоўнае патрабуе адпаведнай формы дляадлiўкi мастацкага вопыту. Адсюль i пашырэнне прытчавасцi сучаснай лiтаратуры”[2, с. 33].
У гэтай сувязі можнаназваць прыпавесці В. Быкава (зборнік “Пахаджане”), кнігу “Сцяна”, аповесці“Дажыць да світання”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, прытчавыя формы ў творах Б.Брэхта, У. Голдынга, А. Камю, Коба Абэ, Т. Мана, Ж. П. Сартра, А. Франса. Якпрытчавы твор прачытваецца “Апошняя пастараль” А. Адамовіча, пра што сведчыць“умоўнасць сітуацый і харак-траў, завостраная маральна-філасофскаяпраблематыка” (С. Ха-неня), “Хатынская аповесць”, “Карнікі”. З’явыпарабалізацыі на-глядаюцца таксама ў рамане В. Казько “Неруш”, аповесці А.Жу-ка “Паляванне на апошняга жураўля”. Прачытанню аповесцей В. Быкава як прытчызапярэчыў сам аўтар (артыкул “Великая академия – жизнь”, часопіс “Вопросылитературы”, 1975, № 1). Пасля гэтага крытыкі пачалі пісаць пра парабалічныхарактар аповесцей пісьменніка.
С. Ханеня, аналiзуючыспецыфiку сённяшняй культурнай сiтуацыi, мяжы тысячагоддзяў, адзначае: “увынiку крызiсу многiх бакоў дзейнасцi чалавека – эканамiчнай, культурнай,палiтычнай, экалагiчнай – адбываецца працэс вяртання да некалi страчанагацэласнага светаўспрыняцця” [2, с. 6]. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, штопашырэнне ўмоўнасці ў сучаснай літаратуры – “культурная з’ява, глыбiнназвязаная з каранёвымi, сутнаснымi пытаннямi рэчаiснасцi” [2, с. 5]. Якпадкрэслівае I. Шаўлякова, “паэтыка свету непазбежна адлюстроўваецца ў паэтыцытэксту, дзе рэпрэзентуецца пэўны вобраз рэчаiснасцi” [3, с. 177].
Праблематычным становіццавызначэнне жанравай формы таго цi iншага твора. “Жанравая цяжкавызначальнасць,узаема-дзеянне з авангардысцкiмi плынямi – паказальныя якасцi рэалiстычнайлiтаратуры 20 ст.” [1, с. 110].
Як адзначае С. Ханеня, у20 стагоддзі ў еўрапейскіх літа-ратурах актуалізавалася тэндэнцыя да пашырэнняасацыятыўнага патэнцыялу, “адмаўленне ад знешняга праўдападабенства жыццю прыадначасовым захаванні яго сутнаснага ўспрыняцця, што ў значнай ступені ўплываена жанрава-стылёвыя адметнасці сучаснай літаратуры, яе формаўтваральныя пошукі”[2, с. 3]. Фармальнай рэалізацыяй падобнага пашырэння асацыятыўнага патэнцыялумастацкага тэксту якраз і з’яўляецца зварот да жанру прытчы і парабалы. Зваротпiсьменнiкаў да жанру прытчы абумоўлены жаданнем спазнаць быцiйныя праблемы:сутнасцi i прызначэння чалавека, характару i мэтаў яго дзейнасцi. I менавiтапрытча, як зазначае С. Ханеня, “узвышае вобраз чалавека ў мастацтве дафiласофскага спасцiжэння”, яна “надзвычай сугучная патрэбам эпохi” [2, с. 33].
1.1.2 Размежаваннепарабалы і прытчы
Неабходна размяжоўвацьтакiя тэрмiны, як прытча i парабала, цi парабалiчная проза: «Мастацкая з’явапарабалізацыі заснаваная на паэтыцы класічнай прытчы (філасофска-этычнаяіншасказальнасць, адметная сімвалічнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку надвобразным і інш.). У адрозненне ад адназначнасці прытчавай алегорыі парабалічныявобразы больш схільныя да шматзначнай сімвалічнасці. Парабала максімальнаадпавядае прынцыпу “адчужэння” [2, с. 36]. С. Ханеня адзначае, што “паэтыкапрытчы не столькі вобразная, колькі сілагічная» [2, с. 33].
Зварот да жанру прытчыбеларускiх пiсьменнiкаў адпавядае агульнасусветнаму эстэтычнаму руху. Так, І.Штэйнерам у артыкуле “Вы хочаце казку? Паслухайце казку…” разглядаюцца творы зэлементамі прытчавай паэтыкі, своеасаблівыя сучасныя “казкi для дарослых” В.Казько, А. Наварыча, В. Мудрова, В. Шнiпа, В. Быкава. Прычым даследчык не забываеццаi на сусветны кантэкст i на нацыянальную спадчыну: аповесць В. Казько “Выратуйi памiлуй нас, Чорны Бусел” асэнсоўваецца праз прызму кэралаўскай “Алiсы ўкраiне цудаў”, “Прыгоды Рабунькi” А. Наварыча – праз прызму рамана Э. Т. Гофмана“Жыццёвыя погляды ката Мура”, апавяданняў Яна Баршчэўскага. I. Штэйнер адзначаезаканамернасць звароту да прыпавесцi В. Быкава, творы якога ў гэтым жанры сталi“сапраўднымi вехамi” ў светапогляднай эвалюцыi народнага пiсьменнiка» [4, с.87]. Аднак тут жа наглядаецца i iстотнае адрозненне: “…прытчы Яна Баршчэўскагапаказваюць, як не трэба жыць на гэтай зямлi, калi беларус хоча застацца яегаспадаром, то прыпавесцi Васiля Быкава сцвярджаюць бескарыснасць любыхнамаганняў, калi ўжо нават гаворка iдзе пра простае фiзiчнае выжыванне, негаворачы ўжо пра духоўны росквiт нацыi” [4, с. 88]. Да аналагічных высноўпрыходзіць С. Ханеня. Падкрэслiваючы, што “сучасная гiсторыя актуалiзуе ўпрытчавай лiтаратуры катэгорыю трагiчнага”, С. Ханеня вызначае жанр “Сцяны” В.Бы-кава як “экзiстэнцыяльную прыпавесць” [2, с. 52].
С. Ханеня ў сваёйманаграфіі падае ўласнае, арыгiнальнае прачытанне такiх твораў, як “Вежа” У.Някляева, “Краiна Хлудаў” А. Мiнкiна, прыпавесцей у прозе са зборнiкаў Я.Сiпакова “Тыя, што iдуць” i “Падары нам дрэва”. “Вежа” У. Някляева як парабала:“філасафічнасць, актуальнасць узнятых маральных праблем, прыярытэтрацыянальнага і эксперыментальнасць абставінаў” [2, с. 37]. У “Вежы” У. Някляеў“спалучыў казачную, фантастычную і легендарную плыні, міфалагічнае з рэальным,трагічнае з каміч-ным, прозу, паэзію і драму” [2, с. 37]. С. Ханеня называе“Вежу” “творам канцэптуальнай лiтаратуры”. Даследчык адзначае такую адметнасцьтвора, як публiцыстычнасць, што з’яўляецца паказ-чыкам “менавiта беларускайiнтэлектуальнай лiтаратуры” [2, с. 40].
Прыпавесці “КраiнуХлудаў” А. Мiнкiна С. Ханеня асэнсоў-вае праз прызму тых твораў сусветнайлiтаратуры, дзе падаецца ўмоўная мадэль краiны-мястэчка (“Левіафан” Т. Гобса,“Падарожжа Гулівера” Дж. Свіфта з раманамі “Цудоўны новы свет” О. Хакслі,“Вайна з саламандрамі” К. Чапека, “1984” Дж. Оруэла. “Трэба сказаць, што мэтыўвядзення мадэлі ўмоўнай краіны, горада, месца ў літаратуры былі заўсёды даволіадрозныя. Прынамсі, іх можна звесці да дзвюх полюсных. Адныя (прыгадаемстваральнікаў класічных утопій Т. Мора, Т. Кампанэлу, Ф. Бэкана) імкнуліся дацьапісанне грамадска-палітычнага, прыватнага жыцця ва ўмоўнай краіне згодна сасваімі ўяўленнямі і ідэаламі. Іншыя ў процівагу першым стараліся вырашыцьзадачу выкрыцця такіх нязбыўных ідэалаў, якія часта былі проста фантастычнабезгрунтоўным ігнараваннем рэальнасцяў жыцця і прыроды чалавека” [2, с. 43].
“Таталітарная сістэмаХлудзіі накіравана на поўнае падпарадкаванне сабе чалавека, на забіццё ў імасобы і ператварэнне ў хлуда. Яшчэ ў 17 ст. Т. Гобс у антыўтопіі “Левіафан”прадказаў з’яўленне такіх краін, прадставіўшы іх у выглядзе біблейскагалевіафана, што пажырае сваіх ахвяр” [2, с. 43]. С. Ханеня мяркуе, што хаця“Краiна Хлудаў” А.Мiнкiна па сваёй скiраванасцi блiжэй да знакамiтай антыўтопiiДж. Оруэла “1984”, у творы беларускага пiсьменнiка адбываецца сiнтэз жанраўпрыпавесцi i антыўтопii. Гэта “дазволiла аўтару сказаць не толькi пра тое, штомагло быць, але папярэдзiць, як можа быць, як не павiнна быць” [2, с. 49], калiiгнаруюцца элементарныя законы жыцця i прыроды чалавека, калi паўсюль пануестрах, калi людзi становяцца толькi бязмоўнымi i бяздумнымi выканаўцамi, калi“чалавек пазбаўляецца ад пачуцця ўсведамлення самакаштоў-насцi ўласнага “я”,што ва ўсiм замяняецца на безасабовае “мы” ў iмя “звышiнтарэсаў” дзяржавы” [2,с. 47].
Надзвычай плённымiназывае С. Ханеня спробы Я. Сiпакова “ў асэнсаваннi квiнтэсэнцыi быцця iчалавека”. Жанр прытчы, як сцвярджае даследчык, выключна арганiчна суадносiццаз твор-чай канцэпцыяй пiсьменнiка, яго “iмкненнем да пераадолення будзённасцiжыцця, страты ў iм адчування сэнсу iснавання” [2, с. 49].
Скрупулёзны аналiз твораўпрытчавай формы розных пакаленняў беларускiх лiтаратараў дазволiў С. Ханенiзрабiць важную метадалагiчную выснову аб тым, што нашы пiсьменнiкi не толькiчэрпалi з крынiц сусветнай лiтаратуры, але i здолелi пашырыць жанравыя межыпрытчы: “Стварэнне ўласнай мады-фiкацыi прытчы – так званай прыпавесцi, якаямае шмат адроз-ненняў ад класiчнай формы, сведчыць аб тым, што гэта менавiтабеларуская адметнасць у жанравым вызначэннi” [2, с. 53].
Сказанае сведчыць, штонашы пісьменнікі ідуць у нагу з часам, іх творчасць адпавядае самым сучаснымтэндэнцыям у развіцці мастацкага слова.
1.2 Творчасць АлесяРазанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый
1.2.1 Алесь Разанаў якпрадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры
Алесь Разанаў – паэт, якіўзняўся у сваёй творчасці да вяршынь сусветнай паэзіі. І, разам з тым, ён –адзін з самых нацыянальных паэтаў у нашай літаратуры. А. Разанаў – прадстаўнікінтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры, ён імкнеццаасэнсаваць “каардынаты быцця”, месца чалавека ў Сусвеце і Сусвет у чалавеку. А.Разанаў – аўтар кніг “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця”(1976), “Шлях-360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыцьРагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне” (1995), “Рэчаіснасць” (1998),“Танец з вужакамі” (1999), “Знакі вертыкальнага часу”, (1995), “Ганноверскіяпункціры”, “Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць” (2006), “Кніга ўзнаўленняў”(2005), “Лясная дарога”, “Дождж: возера ў акупунктуры” (2007).
У творах А. Разанавапаэтычнае бачанне свету неадрыўнае ад інтэлектуальнага. Е. Лявонава піша пра“філасофска-эстэтыч-ны універсалізм” паэзіі Алеся Разанава, “здольнасць кранацьінтэлект і душу “многіх і розных” сваёй неардынарнасцю, культуралагічнай эрудыцыяй”.Алесь Разанаў – гэта анталагiчны паэт. У цэнтры роздумаў паэта – Быццё беларускагаслова. В. Акудовіч адзначае: “Гэта не метафiзiка зорнага неба, астральныхцелаў, трансцэндэнцыi ўвогуле, а метафiзiка зерня, глiны, каменя i самогаслова” [2, с. 274]. Л. Галубовіч падкрэслівае: “А. Разанаў зрабіўся паэтам уфіласофіі, а ўсвядоміўшы зробленае, даў найменні сваім новым нязвычным стварэнням:квантэмы, версэты, вершаказы, пункціры, зномы...”.
Паэзія А. Разанава добравядомая ў свеце. Творы беларускага паэта перакладзены больш чым на 30 замежныхмоў. Сам А. Разанаў піша і на нямецкай мове (зборнік “Worfdichfe”, Аўстрыя).Асобнымі выданнямі яго зборнікі выходзілі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Грузіі,Балгарыі. А. Разанаў услед за М. Багдановічам імкнецца ствараць такуюлітаратуру, якая б адпавядала еўрапейскаму ўзроўню. Гэтаму спрыяе і работа А.Ра-занава ў галіне перакладу з англійскай, нямецкай, літоўскай, сербскай,грузінскай, польскай і іншых моў.
Да асэнсавання творчасцібеларускага паэта неаднойчы звярталіся крытыкі, літаратуразнаўцы і пісьменнікіГерманіі і Аўстрыі. Е. Лявонава слушна падкрэслівае: “Паэзія А. Разанава – гэтазаўсёднае і няспыннае адкрыванне, стварэнне новай метафорыкі, новых рытмічныхмадэляў, нечаканых ракурсаў ва ўспрыманні чалавека і свету”. А зборнікі“Wortdichte”, “Танец з вужакамі”, “Знакі вертыкальнага часу”, пашырылі з’явубілінгвізму ў нашай паэзіі “беларуска-нямецкім варыянтам дзвюхмоўнай творчасці”(Е. Лявонава).
Творы А. Разанава – гэтацэласная інтэлектуальная канцэпцыя, рэалізаваная ў мастацкай вобразнасці.
Прадстаўнікаміінтэлектуальна-метафізічнай плыні ў сучаснай беларускай літаратуры (і ў пэўнымсэнсе паслядоўнікамі А. Разанава) з’яўляюцца: Ларыса Раманава, Галіна Булыка,Алег Мінкін, Міхась Баярын, Адам Глобус, Надзея Артымовіч і інш. Выразнаметафiзiчны паэт – Iгар Бабкоў, аўтар паэтычных зборнікаў «Solus rex» i “Геройвайны за празрыстасць”. Але, у адрозненне ад «метафiзiкi глебы» А. Разанавапаэзiя I. Бабкова звернутая да “метафiзiкi неба”, да трансцэндэнцыi як такой(В. Акудовіч). Гэта першы выпадак, калi беларускi паэт цалкам абапiраецца не нарускую, з фрагментамi беларускай, а на заходнееўрапейскую паэтычную традыцыю, аў гэтай традыцыi менавiта на вопыт iнтэлектуальна-метафiзiчнай лiтаратурыўвогуле (Гёльдэрлiн, Рыльке, Элiот, Паўнд).
1.2.2 Шматграннасцьталенту Алеся Разанава
Творчасць Алеся Разанаванастолькі шматгранная і разнастайная, што абумовіла розныя прачытанні ягопаэзіі. Пры разглядзе творчасці Алеся Разанава ў кантэксце сусветнага мастацтваслова ўзгадваліся самыя розныя імёны, стылі, напрамкі і школы: Гётэ і Шылер,Ніцшэ і Гаўптман, Цютчаў і Ахматава, Тагор, Рыльке. Так, Г. Кісліцына адносіцьтворчасць Алеся Ра-занава да постмадэрнісцкай мастацкай парадыгмы, а ЕваЛявонава – да мадэрнізму, да еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыі“рэчыўнасці”. І таму ёсць падставы: “Паэзія Ра-занава – гэта сапраўдныфіласофска-эстэтычны космас, узор сінкрэтычнага мастацкага мыслення; такаяпаэзія не можа атаясамлівацца з нейкім адным з накірункаў або стыляў, аадметная іх узаемапранікненнем, іх знітаваннем”.
Філасофія “рэчыўнасці”пададзена ў такіх паэмах А. Разанава, як “Гліна”, “Паэма выніку”, “Паэма вяхі”,“Паэма святла”, “Паэма рыбіны”, “Паэма сланечніка”, “Камень”, у шматлікіхвершасказах. Разглядаючы паэзію А. Разанава праз прызму работы нямецкагафілосафа-фенаменолага Марціна Хайдэгера “Выток мастацкага твора”, Е. Лявонавазаўважае: “… з апісальнасцю мастацкая манера Разанава не мае нічогаагульнага: стыхія паэмы – рух, яе філасофія – гэта філасофія не сузірання, апрацы-творчасці. Увагу аўтара паэмы прыцягваюць, відавочна, асноўныя складовыяне побыту, а быцця чалавека, і існуюць яны ў мастацкім космасе Разанава ўдыялектычнай непарыўнасці і ўзаемаперацякальнасці”. А. Разанаў асэнсоўваесутнасць самых розных рэчаў: агню, руні, дарогі, лесу, берагу, каранёў, сонца,рукі, студні, шляху, пасткі і інш.:
Беларускі мароз насяляенаваколле маразамі.
Рускі мароз малюе розы.
Польскі mroz мружыцьвока.
Чэшскі mrаz разам з заройвысвятляе рэчы і
разам са змрокамзацямняе.
Стараславянскі мразъросную марасу
“ператармошвае” ў снежнуюшэрань, а мурзатую
гразь “ператарможвае” ўгартаваную брукаванку.
Палабскі mоrz змораны.
“Мароз”
Е. Лявонава падкрэслівае:“Стаўленне да рэчы Разанава мае шмат кропак судакранання з яе рылькаўскайканцэпцыяй. Як і Рыльке, Разанава вабіць усведамленне руху ў рэчы; як і Рыльке,ён успрымае ў якасці рэчаў побытава-звыклыя прадметы і “высокія”, “апошнія”, прыродныяз’явы, чалавека і Бога; як і ў Рыльке, у Разанава “рэчаіснасць” адзіная”,цэласная”.
Е. Лявонавай таксаманалежаць слушныя назіранні над гукатворчасцю А. Разанава, і ў гэтым планедаследчыца называе імёны славутых еўрапейскіх паэтаў, якія пакінулі цікавыяўзоры эксперыментаў з гукам (Гіём Апалінер, Шарль Бадлер, Канстанцін Бальмонт,Вялімір Хлебнікаў). Удумванне ў гук, яго эстэтычныя і светапоглядныя магчымасціабумовіла і эксперыменты з жанрам паэтычнай мініяцюры. А. Разанаў з’явіўсяаўтарам такіх жанраў, як зномы (“Паляванне ў райскай даліне”), вершаказы (“Угорадзе валадарыць Рагвалод” (“Паляванне ў райскай даліне”),(“Паляванне ўрайскай даліне”, “Танец з вужакамі”), рысасловы, квантэмы (“Шлях-360”, “Вастрыёстралы”), вершасловы “Wortdichte”, узнаўленні (“Кніга ўзнаўленняў”). Плённапераасэнсоўваецца паэтам замежны эстэтычны вопыт (версэты “Шлях-360”, “Ляснаядарога”, “Вастрыё стралы”, “Танец з вужакамі”), пункціры (“Назаўжды”, “Вастрыёстралы”, “Ганноверскія пункціры”, “Дождж: возера ў акупунктуры”). У А. Разанавафармальны бок творчасці мае істотную семантычную нагрузку.
Зномы – своеасаблівыяфіласафемы (зно – мысленчая рэчаіснасць). Вельмі блізкія па сэнсу да эсэ. У А.Разанава гэта роздумы аб літаратуры, мастацтве, філасофіі. Як правіла,складаюцца з аднаго абзаца.
Версеты – памежная паміжпаэзіяй і прозай форма, напісаны прозай невялікі лірычны твор. Маюць фабулу,яснасць думкі, лагічную завершанасць. Разам з тым версеты ўтрымліваюць глыбокіпадтэкст і шматзначнасць.
Вершаказы – гэтаамбівалентны жанр (казаць верш), версэйная проза, дзе часткі слоў паўтараюцьгукавое гучанне слова, вынесенага ў загаловак (“У горадзе валадарыць Рагвалод,горад радуецца Рагнедзе”, “мур мудры”, “багна багатая”, “плуг паслухмяны, якслуга”). Існасць, сутнасць рэчы раскрываецца пры дапамозе гуку.
Квантэмы – гэта паэтычныямініяцюры, напісаныя свабодным вершам (3 – 6 радкоў). У адным з інтэрв’ю паэтпатлумачыў: “У мініяцюры пачынае “гучаць”, істотнець не толькі асобнае слова,але і асобная літара, гук. Гук – “электрон” верша. Менавіта з увагі да гуку, зпатрэбы гуку стаць сэнсам… і ўзніклі такія мае аўтарскія жанры, як квантэмы івершаказы”. Колькасць слоў у квантэмах мінімальная, але яны нясуць максімальнуюсэнсавую нагрузку.
Узнаўленні – перакладыстаражытных беларускіх тэкстаў на сучасную мову.
Жанр пункціраў – адзін зсамых любімых А. Разанавым. Паэт звяртаецца да гэтага жанру часцей за ўсё. У А.Разанава пункціры – гэта паэтычныя мініяцюры ў чатыры – шэсць радкоў, насычаныяасацыятыўным падтэкстам. Е. Лявонава падкрэслівае: “Паэтыка пункціраў надзвычайадметная. Гранічна сціслыя, пазбаўленыя знешніх эфектаў… Эпіграфам да іхмаглі б паслужыць словы Канфуцыя: “Адлюстроўваю, але не ствараю”. Пункцірывельмі блізкія да ўсходняй паэзіі, да японскіх танка і хоку. Даследчыкі шматпішуць пра ўплывы ўсходняй паэзіі і філасофіі вучэння дзэн (медытацыя,сузіранне, засяроджанасць) на творчасць А. Разанава. Дарэчы, менавіта А.Разанаў перакладаў хайку М. Басё на беларускую мову. (У 1996 годзе пабачыў светзборнік тэкстаў беларускіх паэтаў у форме хоку “Круглы год”).
Вершасловы (зборнік“Wortdichte”) можна перакласці як словатворы, словавершы. Гэта творы,разлічаныя на зрокавае ўспрыманне. Вершасловы пададзены ў дзвюх варыянтах:друкарскім шрыфтам і “ад рукі”, пададзеную самім аўтарам. Як адзначае Е.Лявонава, “Гэта своеасаблівыя вершы-мантажы (часам нават з элементамі малюнка),адмысловае маніпуліраванне гукам, фразай, словам, іхняй графікай, праз штопаглыбляюцца і пашыраюцца зместы як вершы ў цэлым, так і яго паасобныхскладнікаў. Чытач мусіць станавіцца сааўтарам, унікаць у сэнсавую зменлівасцьпаняццяў...”
Е. Лявонава сцвярджае,што “вершасловы А. Разанава, пры ўсёй іх адметнасці, палягаюць у рэчышчыеўрапейскай і сусветнай паэтычнай традыцыі, з’яўляюцца яе арганічным працягам іадсылаюць да самых розных, перадусім авангардысцкіх, мастацкіх напрамкаў і школ20 ст.”. Даследчыца ўказвае на пераемнасць паміж вершасловамі А. Разанава ітворамі дадаістаў, сюррэалістаў, экспрэсіяністаў (“Паэма запаленых свечак”),футурыстаў (“У горадзе валадарыць Рагвалод, пераклад твораў В. Хлебнікава“Паляванне ў райскай даліне”), папярэднікам сюррэалістаў Гіёмам Апалінерам(маці якога была беларускай). Варта ўзгадаць каліграмы (лірычныя ідэяграмы)французскага паэта, “вершы-малюнкі, радкамі і асобнымі словамі ў якіхутвараюцца абрысы пэўных прадметаў. Заснаваныя на канвергенцыі слоўных вобразаўі іх графічных выяў, яны (як і вершасловы А. Разанава) разлічаны найперш навізуальнае ўспрыманне”.
Увогуле, дапаэтыка-графічных эксперыментаў звярталася шмат творцаў: Ф. Рабле, С. Малармэ,Л. Кэрал, В. Хлебнікаў, футурысты. Аднак, як заўважае Е. Лявонава, “ці ненайбольш кропак судакранання ў вершасловаў А. Разанава з гэтак званай“Канкрэтнай паэзіяй”, што ў другой палове 20 ст. знайшла сваё развіццё ў самыхрозных літаратурах: амерыканскай, японскай, еўрапейскіх, з нямецкай іаўстрыйскай уключна”.
Шэраг аўтараў, у тым лікуЛ. Галубовіч і Е. Лявонава, адпрэчваюць меркаванні пра прыналежнасць творчасціА. Разанава да постмадэрнізму. Так, довады Е. Лявонавай наступныя: для А. Разанаватворчасць – не гульня з сэнсамі, алюзіямі, цытатамі. Творчасць – прарыў уневядомае, неадкрытае, непрамоўленае. Сам А. Разанаў выказваецца наступнымчынам: “Творчасць – сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае змяняеццавядомым, яна немінуча ператворыцца ў імітацыю”. Наступны довад Е. Лявонавайтакі: калі для постмадэрністаў спадчына – “адзіны і дастатковы будаўнічыматэрыял для стварэння новай тэкстуры, гэтак званага “фрагментаванага дыскурсу”,сутнасць якога – у сцверджанні свету як хаосу, пазбаўленага каштоўнасныхарыенціраў, іерархічна неўпарадкаванага, іначай кажучы – фрагментарнага”, тодля А. Разанава спадчына – “рэальны, а не ўмоўны факт культурнага жыцця іфактар свядомасці” праз яе становішча “не толькі там, але і тут… у вертыкаліпастаяннага дыялога з наступнымі пакаленнямі”.
Таксама творы А. Разанававылучае “асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнайінтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю – у процівагу постмадэрнісцкайпрагматычнасці, рацыянальнасці, іклюзіўнасці”. Адзначаючы міжжанравы характармногіх твораў А. Разанава (вершасказы, зномы, версеты), Е. Лявонава, тым неменш, адмаўляе іх эклектычнасць: “па вялікім рахунку, этымалагічныя росшукі ўсферы ці не кожнай сучаснай жанравай формы непазбежна прывядуць да яешматкаранёвасці, якая, аднак, далёкая ад постмадэрнісцкага прынцыпу множнасці,калекцыі, спісу, мантажу, гібрыднасці як выніку збіральнасці сучаснагамастацтва, неабходнасці рэвізіі ўсіх аскепкаў папярэдняга культурнага свету. Упаэзіі Разанава гэтага няма, а ёсць пошук і сцвярджэнне цэласнасці чалавека,свету, твора”.
Аналагічных поглядаўпрытрымліваецца Л. Галубовіч: “Многія, на маю думку, памылкова залічваюць паэталедзь не да постмадэрністаў. Але ж відавочна, што А. Разанаў нічога новага непіша, ён усяго толькі піша па-новаму. Не адкрываючы амерык па-за светам, ёнадкрывае амерыку тут, у сабе, паказваючы нам нашае ў адпаведным цяперашнямучасу ракурсе”. У творах А. Разанава яскрава выяўлены асобасны, індывідуальныпачатак, ён – не эпігон і не інтэрпрэтатар.
Пра постмадэрнізм утворах Алеся Разанава (катэгорыі тэксту, знаку, слова) піша Г. Кісліцына.Даследчыца ўказвае на полістылістыку некаторых твораў паэта (“Паэма гарачагалісця”, “У поцемках, з ліхтаром”), метарэалізм (“Паэма святла”, “Паэмасланечніка”, “Першая паэма шляху”, “Другая паэма шляху”, “Паэма выніку” іінш.), на своеасаблівыя адносіны аўтара і героя (“Шлях 360”, “Назаўжды”),разуменне свету як тэксту. Таксама з постамдэрнізмам творы А. Разанава лучыцьтак званы гульнёвы прынцып, аднак атмасфера ў творах паэта не смехавая, аразважліва-філасофская, нават драматычная і трагічная.
1.3 Наватарскіхарактар беларускай літаратуры
1.3.1 А. Адамовіч якаўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”
Беларускія літаратарыздолелі прапанаваць свету наватарскія, доўгатэрміновыя мастацкія ідэі. Так, А.Адамовіч прапанаваў канцэпцыю “звышлітаратуры”, гэта значыць такой літаратуры,“якая не баіцца глянуць на дно прорвы, літаратуру-папярэджанне, прароцтва” (М.Тычына), літаратуру, якая б не заспакойвала, а біла па нервах, каб чалавекзадумаўся, што ён робіць, якім будзе плён яго ўчынкаў у будучым? М. Тычынапісаў: “Этычны, маральны крытэрый быў для А. Адамовіча ключом да ўсяго: таленту сімбіёзе з амаральнасцю спараджае нягоднікаў! Палітыка, вольная ад маральныхабавязкаў, не толькі брудная, але і пагібельная! Навука таксама павінна вызначыцца,што датычыцца межаў дазволенага і недазволенага. Мэта і сродкі не могуць незнаходзіцца ў пэўнай раўнавазе, якую вызначае мараль. У час, калі чалавецтва,аглушанае крыкамі пра ўсемагутнасць інтэлекту, навукі, новых тэхналогій,адурманенае транквілізатарамі, страціла адчуванне духоўных арыенціраў і паволіспаўзае ў прорву небыцця, няма нічога саромнага ў закліку тварыцьзвышлітаратуру…”. Звышлітаратура – імкненне выйсці на новы, вышэйшы ўзровеньпраўды.
Прыклады такой праўды ітакой літаратуры – у кнігах і артыкулах самога А. Адамовіча. На працягу1970-1973 гг. А. Адамовiч разам з Я. Брылём i У. Калеснiкам аб'ехалi ўсю Беларусь,запiсваючы сведчанні жыхароў спаленых вёсак. Так з'явілася дакументальная кнiга“Я з вогненнай вёскi…” (1975). Рэцэнзiя рускага лiтаратуразнаўцы М. М. Кузняцована гэту кнігу пачыналася словамі: “Страшней за гэту кнiгу я не ведаю…”.
Задума рамана Карнiкi”(1980) нараджалася з пытання: “Як маглi яны i хто яны, людзi, якiя ўсё гэтарабiлi, якія парушылі Боскую запаведзь “Не забі!”? Сам А. Адамовіч выказваўнаступныя меркаванні: “На самай справе ёсць нейкія абсалюты. Здаецца, усучасным чалавеку яны не ўзмацняюцца, яны паслаблены. Паслаблена адчуванне, штоёсць рэчы, за якія не толькі другія не могуць табе дараваць, але і ты сам неможаш і не павінен дараваць”.
Працягам пошукаў А.Адамовічам “новых шляхоў у лiтаратуры” (М. Тычына) стала дакументальная“Блакадная кнiга” (1982), напісаная разам з рускiм празаiкам Д. Гранiным: “Такствараўся новы, невядомы раней жанр лiтаратуры – мастацкi дакумент,кнiга-араторыя, сiмфонiя, хор (гэтыя i iншыя падобныя па сэнсу назвы жанрузгадвалiся крытыкай)”.
У аповесцi “Апошняяпастараль” (1986) А. Адамовіч выкарыстоўвае жанр антыўтопii, надзвычайраспаўсюджаны ў сусветнай лiтаратуры 20 ст., каб наглядна паказаць страшныянаступствы нашай няздольнасцi ўзняцца над сваiмi часовымi iнтарэсамi.
Твор завяршаецца трагiчна– пагiбеллю ўсяго жывога: “Святло згасла, апусцелi i сцэна i глядзельная зала…”Гэта – “аповесць-папярэджанне, заклiк да сучаснiка з мэтай актывiзаваць ягодумку i волю, захапiць iдэяй новага мыслення”.
А. Адамовiч набліжаўновую эры ў гiсторыi чалавецтва, зблiжэнне (“канвергенцыяй”) Захаду i Усходу,ядзернае раззбраенне, усведамленне небяспекi экалагiчнай катастрофы i г. д.Менавіта А. Адамовіч першым загаварыў пра неабходнасць “новага мыслення”:“Новае мысленне, на думку А. Адамовiча, прымушае народы i дзяржавы кiравацца ўсваiх дзеяннях “простымi законамi чалавечай маралi”, сярод якiх ён вылучаў напершы план хрысцiянскi запавет: “Не забi!”.
1.3.2 Сусветная місіябеларускай літаратуры
Пра сусветную мiсiюбеларускай культуры і літаратуры першым загаварыў гомельскі даследчык І. Афанасьеў(мана-графія “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры”).Вучоны мяркуе, што, перажыўшы Чарнобыльскую катастрофу, беларусы накапіліўнікальны вопыт – iснаванне па-за Гiсторыяй: “Чарнобыль паставiў нас установiшча “па-за гiсторыяй”, “рэальнае па-за рэальнасцю – гэта зусiмпа-нашаму, па-беларуску”. Аднак жа “загнаны гiсторыяй у кут, чалавек робiццанепадуладным яе раз'юшанаму нораву, сцвярджаючы каштоўнасць гiпатэтычнагаiснавання ў рэаль-насцi. Фактар адчужэння яднае яго з уласнай эстэтычнаймаг-чымасцю, што менавiта ў шматзначнасцi вырашэнняў выступае падставайбыцiйнага самаўсведамлення, калi нават тэкст – “гэта мы самi ў працэсе пiсьма”(Р. Барт). Абапiраючыся на даследаваннi выбiтных фiлосафаў, I. Афанасьеўпрыходзiць да высновы не толькi аб жыццядзейнасцi беларускай культуры, але iпра яе ўнiкальнае значэнне для астатняга свету: “Дзiўна, але менавiта тое, штобеларусы – нацыя невымоўнага, надае жыц-цёвую актуальнасць першаслову,дакладней нават двум, з дапамогай якiх фiлосаф i тэолаг М. Бубер вызначаўэкзiс-тэнцыяльныя стасункi чалавека з чалавекам i чалавека з светам (“Я –Ты” i“Я – Яно”), абгрунтоўваючы “сферу Памiж” як першасную катэгорыю чалавечайрэчаiснасцi, адкуль павiнна выйсцi “сапраўднае Трэцяе”. Гэта яшчэ адна транс-фармацыянашага славутага памежнага становiшча, становiшча “памiж”. Беларусы здольныя“негатыў” ператварыць у “пазi-тыў”: “…пакуль уладарныя суседзi выбiралiбеларусаў, замiнаючы адзiн аднаму, беларусы выбралi сябе…”. Даследчыкпадкрэслiвае, што беларусы – “выбраны народ, якi ўзнялi свой нацыянальны вопытна вяршыню чалавечага”, паколькi “беларусам толькi i застаецца, што ўсвядомiцьсябе ў вымярэннi гiсторыi як культуры, што рэалiзуе ўсе астатнiя варыянтыбыцця”.
Сваё даследаванне вучоныразгортвае, абапiраючыся на вялiкi аб'ём мастацкiх твораў. У цэнтры яго ўвагi –“Карацелi”, “Венера, цi як я быў прыгоннiкам”, “Vixi” А. Адамовiча, “Саркафаг”В. Губарава, “Чарнобыльскi лабiрынт” А. Крыгi, “Зорка Палын” У. Някляева, “Хтовiнаваты” I. Чыгрынава, “Злая зорка” I. Шамякiна. Пра дакладнасць ацэнак I.Афанасьева i добрасумленнасць яго як даследчыка сведчыць той факт, што ёнвывучае не толькі “чарнобыльскi” лiтаратурны вопыт, у полi зроку вучонага творыМ. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Калу-бовiча, Ф. Аляхновiча, А. Мрыя, В.Быкава, У. Арлова і інш., бо “мы цяпер – сучаснiкi ўсiх эпох, i па вялiкiмрахунку ўсе размовы наконт чарнобыльскага светаадчування ў лiтаратуры паводлеяго тэматычнага разумення ёсць аксюмаран. Менавiта гэта дае нам праваразглядаць у чарнобыльскім кантэксце кожны лiтаратурны факт i разам з тымдаказвае няўлоўнасць, непадуладнасць звычайнай свядомасцi самой Чарнобыльскайпадзеi. Яе прысутнасць у чалавечым лёсе абсалютная, як дадзена Усё чалавекуiснаму”.
I. Афанасьеў быў адным зпершых, хто загаварыў пра чарнобыльскае светаадчуванне ў нашай лiтаратуры,акрэслiў новы модус мыслення нашага лiтаратуразнаўства (лiмаўская дыскусiя 1992года аб сучасным стане i перспектывах беларускай навукi аб лiтаратуры).
Даследчык разважаеменавiта пра выратавальную, ахоўную ролю нацыянальнай культуры i лiтаратурысёння, у пост-чарнобыльскай сiтуацыi. I менавiта лiтаратура, “эстэтычнаеiмкненне”, згодна I. Афанасьеву, дае мажлiвасць паратунку ад Чарнобыля, калi,як пазначана ў анатацыi, “слова ў мастацкай прасторы, акрэсленай усiмiмагчымымi набыткамi прыгожага пiсьменства, абумоўлiвае шанц альтэрнатывы ўспрэчцы з непазбежнасцю сапраўднай катастрофы”.
Гэтыя разважаннi I.Афанасьева выдатна кладуцца ў кан-цэпцыю нацыянальнага лёсу. “Шлях”, “дарога” –адвечныя бела-рускiя архетыпы. Як тут не прыгадаць “Адвечны шлях” I.Кан-чэўскага, “Шляхам жыцця”, “Паязджане” Я. Купалы, “Млечны шлях” К. Чорнага.
У свой час Ф. Дастаеўскіадзначыў, што рускi чалавек выратуецца праз веру ў Хрыста, а беларускi – празверу ў сябе. I. Афанасьеў пiша: “Беларусам няма на каго i на што спадзявацца.Яны, i нiхто iншы, былi гарантыяй сябе, гэткiя “грамадзяне свету”, што ў светдапушчаны не былi. Але светам сталi. Планета Лонва. Планета Найдорф. ПланетаМсцiжы. Свая зямля, што злучылася з космасам…” Наколькi дакладнае назiранне.Нездарма менавiта архетып “Роднага кута” з'яўляецца унiверсальным беларускiмархетыпам (У. Конан). Можна ўзгадаць К. Чорнага з яго “Мне ўсё жыццё хопiцьапiсваць свае родныя Цiмкавiчы”, для якога свой куточак зямлi, свая “марка” (У.Фолкнер) – Сусвет.
I. Афанасьеў – гэтадаследчык-фiлосаф, якi асэнсоўвае праблему ў светапоглядным аспекце: “Расейцышануюць сваю культуру як спараджэнне гiсторыi. Беларусы намагаюцца зрабiць знацыянальнай культуры (i лiтаратуры) падмурак гiсторыi”. Беларуская нацыя –нацыя вербальнай культуры. Прыгожае пiсьменства для нас больш, чым простапрыгожае пiсьменства: “На працягу стагоддзяў яно (Слова – А.М.) былонацыянальным выратаваннем, а сёння, пасля Чарнобыля, пераасэнсоўвае ў гэтым“двухмоўным” дыялогу сутыкненне з невядомым, з рэальнасцю “па-за”, якаяпаяднала iмгненне i вечнасць”.
Такім чынам, беларускаялітаратура валодае значным крэатыўным патэнцыялам.
Спіс выкарыстаныхкрыніц
1. Лявонава, Е. А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава. –Мн.: рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.
2. Ханеня, С. Амплiтуда мастацкасцi: Умоўнасць у бела-рускайпрозе канца 20 стагоддзя [Тэкст] / С. Ханеня. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны,2001. – 117 с.
3. Шаўлякова, І. Наш унiверсум. Вопыт сiмвалiчнай iнтэр-прэтацыiсучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Шаўлякова // Полымя. – 1999. – № 6.– С. 186 – 189.
4. Штэйнер, І. Deja vu, або Успамiн пра будучыню [Тэкст] / І.Штэйнер. – Мн.: ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.
5. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е.Лявонава. – Мн.: Рэд. Часопіса ”Крыніца”, 1998. – 336 с.
6. Акудовіч, В. Разбурыць Парыж [Тэкст] / В. Акудовіч – Мн.:“Логвінаў”, 2004. – 298 с.
7. Галубовіч, Л. Алесь Разанаў [Тэкст] / Л. Галубовіч // ЛіМ.– 2007. — № 13. – С.16.
8. Лявонова, Е. “Слова кліча – сэнс адгукаецца...” Нямецкаякніга вершасловаў Алеся Разанава [Тэкст] / Е. Лявонава // ЛіМ. – 2004. – 12красавіка. – С. 6.
9. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці[Тэкст] / Г. Кісліцына. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 143 с.
10. Разанаў, А. Рэчаіснасць. Вершы [Тэкст] / А. Разанаў. –Мн.: БГАКЦ, 1998. – 200 с.
11. Разанаў, А. Інтэрв’ ю [Тэкст] / А. Разанаў // Літаратураі мастацтва. – 1995. – 13 кастрычніка. – С. 6.
12. Лявонава, Е. “Крок за крокам тут збліжаюцца мовы...”Паэзія Алеся Разанава ў Германіі [Тэкст] / Е. Лявонова // ЛіМ. – 2002. – 12снежня. – С. 6.
13. Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне [Тэкст] / А.Разанаў. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 121 с.
14. Тычына, М. Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць [Тэкст] / М.Тычына // Алесь Адамовіч і час: матэрыялы Адамовічаўскіх чытанняў 5 верасня1977 года. – Мн., 1998 – С. 27 – 32.
15. Тычына, М. Алесь Адамовіч [Тэкст] / М. Тычына // Гісторыябеларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. – Т. 4, кн. 1. 1966-1985 / НАН Беларусі,Аддзяленне гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд.У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мн.: Беларуская навука, 2004. –С. 319 – 343.
15. Корань, Л. “…Ёсць абсалюты” Даўняя гутарка з А.Адамовічам [Тэкст] // Корань Л. Цукровы пеўнік: літ.-крытыч. арт. – Мн.: Маст.літ., 1996. – С. 191 –206.
16. Афанасьеў, I. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснайбеларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Афанасьеў. – Вып.1: Бягучы лiт. працэс укрыт. аглядзе. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 212 с.