МіхасьЛынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей улітаратурным працэсе Беларусі савецкага часу
1. Міхась Лынькоў
Нарадзіўся МіхасьЦіханавіч Лынькоў 18 (30) лістапада 1899 г. у вёсцы Зазыбы Віцебскага паветаВіцебскай губерні (цяпер – Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сям'ічыгуначнікаў, што паходзілі з бедных сялян. Бацька – рамонтны рабочы, маці –вартаўніца на пераездзе (трапіла пад цягнік, калі Міхась служыў у ЧырвонайАрміі). Дзіцячыя гады прайшлі ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў іЛотва, потым – у чыгуначнай будцы на перагоне між станцыямі Тошчыцы і Рагачоў.Няньчыў меншых братоў і сясцёр, дапамагаў маці каля дому, пасвіў карову.Закончыў двухкласную школу пры Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, а потым ісаму семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (в. Ліпінічы,цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці.). Падчас вучобы ў Рагачоўскайнастаўніцкай семінарыі з-за недахопу сродкаў летам працаваў на чыгунцы, зімойзаймаўся прыватнымі ўрокамі, вечарамі працаваў на нафтаскладзе, на выгрузцыдроў і іншых выпадковых работах. Калі настаўнічаў у Ліпініцкай школе, прымаўактыўны ўдзел у працы сельсавета, камітэта ўзаемадапамогі, у арганізацыі ўвёсцы першага кааператыва. У час нямецкай акупацыі (1918) быў адным з арганізатараўліпініцкага партызанскага атрада. У 1919–1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі –удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме арміі Булак-Балаховіча. Паслядэмабілізацыі працаваў настаўнікам у мяст. Свержань Рагачоўскага раёна. Быўактыўным селькорам, часта дасылаў карэспандэнцыі ў бабруйскую акруговую газету«Камуніст». У 1925 г. стаў супрацоўнікам гэтай газеты: быў на пасадахсакратара, камесніка рэдактара, у 1928–1930 гг. рэдактарам. У 1926 г. уступіў упартыю. М. Лынькоў арганізаваў Бабруйскую філію «Маладняка» і кіраваў яедзейнасцю. У 1930 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў уДзяржаўным выдавецтве, паралельна кіраваў літаратурным аб'яднаннем БелАПП. У1932–1934 гг. быў сакратаром аргкамітэта Саюза пісьменнікаў Беларусі. У1934–1941 гг. з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі». З 1938па 1948 гг. быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1939 г.удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь (рэдагаваў газету«Беларуская звязда» – орган палітупраўлення Беларускага фронту). УдзельнікВялікай Айчыннай вайны. У 1941–1942 гг. рэдагаваў франтавую газету «За СавецкуюБеларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943–1946і ў 1949–1952 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940–1975 гг. Узнагароджаны трыма ордэнаміЛеніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі,медалямі. Акадэмік АН Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа.Народны пісьменнік Беларусі (1962). Памёр М.Ц. Лынькоў 21 верасня 1975 г.
Найбольш вядомы М.Лынькоў як майстра малой эпічнай формы. Менавіта ў жанрах апавядання і навелывельмі яскрава выявіўся талент гэтага пісьменніка.
Першым празаічным творамМ. Лынькова стала апавяданне «З пражытых год» (1926), сам загаловак якогапаказвае на яго нарысавы характар і аўтабіяграфічнае паходжанне зместу.Мяркуецца, што і некаторыя іншыя апавяданні пісьменніка ранняй пары нясуцьадзнакі перажытага самім аўтарам, як, напрыклад, апавяданне «Гой» (1926).
У апавяданні «Гой»увасоблена актуальная для паслярэвалюцыйнага жыцця ідэя дружбы народаў, у імасуджаецца шкоднасць рэлігійнай, побытавай і псіхалагічнай ізаляцыі людзейадной веры, адной нацыі ад іншых. Сюжэт твора будуецца на сітуацыі, калібеларус («рускі») Міхась і яўрэйка Рыва пакахалі адно другога насуперак волібацькоў Рывы, якія зацята прытрымліваюцца ўстарэлых кананічна-рэлігійныхпоглядаў на ўзаемаадносіны яўрэяў з прадстаўнікамі іншых народаў, якіх янызняважліва называюць «гоямі». Для іх Міхась таксама «гой». Аднак эпілогапавядання шчаслівы. Жорстскія перыпетыі вайны, якія ў духу тагачаснайлітаратуры меладраматычна ўзмоцнены, змушаюць бацьку Рывы карэнным чынамзмяніць адносіны да Міхася, свайго выратавальніка ад смерці, што ўрэшце стаўяго зяцем, якім ён ганарыцца. У старога шаўца Мотэля адбываецца псіхалагічнаяпераацэнка ўсяго жыцця. Апавяданне «Гой» вызначаецца ўжо даволі сур'ёзнымузроўнем пісьменніцкага майстэрства. Учынкі і пачуцці герояў маюць натуральныход і пераканаўчае развіццё згодна з іх жыццёвай пазіцыяй і індывідуальнымхарактарам. Спрошчанасць ад фармальнай вернасці прынцыпам рамантызму ўласціватолькі асвятленню ворагаў: «ворагі» – абавязкова бяздумныя забойцы, а «свае» –толькі добрыя, гуманныя людзі, якія ніколі не здатныя на несправядлівасць.«Гой», як і многія іншыя творы пісьменніка ранняга перыяду, мае тыповы«маладнякоўскі» зачын: «I плакала Рыва...» Тут у кампазіцыйнай інверсіівыявілася ўстаноўка на нечаканасць успрыняцця і пачуццёвую насычанасць адлюстроўваемайсітуацыі – тыповыя адзнакі стылістыкі «маладнякоўскай» прозы.
У апавяданнях «Умястэчку», «Журавель мой, журавель...» (1928) М. Лынькоў стварае вобразыпрадстаўнікоў моладзі, камсамолак, якія паверылі ў рэальнасць паслярэвалюцыйнайсацыяльнай і духоўнай навіны і ўсёй душой пацягнуліся да абвешчаных ідэалаў.Іхні жыццёвы далягляд здаецца ім прывабным і сонечным.
Захапляючыся маладымімпэтам моладзі, яе гатоўнасцю, часта безразважлівай, усю сябе прысвяціцьрэвалюцыйным патрабаванням новага часу, М. Лынькоў разумеў, шо невядомыядагэтуль павароты жыцця і нечаканыя сітуацыі ў асабістым лёсе людзей, маласпрактыкаваных у адказнай сферы грамадскай дзейнасці, могуць прыводзіць іпрыводзяць да трагедыі, выпустошваюць чалавеку душу, разбураюць нават побытавыярамкі нармальнага існавання. Падобны сюжэт распрацаваны ў апавяданні «Радо»(1928). Яго змест нібы палемізуе з канцэптуальнымі асновамі апавяданняў «Умястэчку» і «Журавель мой, журавель...», па-асабліваму дапаўняе іх, з'яўляеццаперасцярогай, наказам, каб людзі ў сваёй самаадданай дзейнасці дзеля светлай,па іх адчуванню і чаканню, будучыні ўнікалі фанатызму на гэтым шляху, неадмаўляліся ад чалавечнасці і гуманізму, павагі і любові да кожнага канкрэтнагачалавека, бо інакш стане немагчымай і тая светлая будучыня. Усе захапляюццаРыпінай Скварчук як чалавекам і грамадскім дзеячам (яна загадчыцаагітацыйна-прапагандысцкага аддзела ў воласці), ласкава называюць яе Рыбкай,надзвычай цэнячы яе здатнасць разумець усялякія здарэнні жыцця і ўменневырашаць складаныя праблемы. Таварыская з людзьмі, Рыбка ўсё пра ўсіх ведае.Яна – душа калектыву. «I ў працы, і ў адпачыне адна і тая ж Рыбка: жывая,вясёлая, з голасам такім – маладым, крыху гарэзлівым голасам, крышачку непа-жаночаму цвёрдым. I калі на вечары якім – ці спайкі той, ці якім іншым, – несядзіць Рыбка склаўшы рукі: яна і гаспадыня, яна і ў скокі ахвотніца, і ўкарагодзе, ці ў гульнях якіх не адстае, а то і наперадзе будзе». I людзям цяжказдагадацца, што ў гэтай напорыстай і безагляднай грамадскай самааддачы Рыбкіёсць нейкая душэўная ўшчэрбнасць і падраненасць, унутрана глыбока схаваная адіншых. Толькі аднойчы яна робіць нясмелую спробу расказаць пра сябе таварышу ўдарозе, бо дарога пэўным чынам збліжае чалавека з чалавекам. Рыпіна прызнаецца,што ў яе некалі быў сын Радзівон, якога яна звала Радо, песціла яго: «Радо маёдарагое, Радо маё любае, незабыўнае, сыночак мой сінявокі». Ёй аж самой ужобыццам не верыцца, што яна некалі была пяшчотнай маці. Яна кажа: «Няма яго,даўно няма, мо год з дзесяць, мо восем. Даўно ўжо гэта было. Даўным-даўно». Iўсё ж нават добраму таварышу Рыпіна не сказала ўсёй праўды пра сябе і сына. Iтолькі пазней, калі той таварыш, з якім яна ехала па службовых справах, трапляеў тую мясцовасць, дзе некалі Рыпіна працавала настаўніцай, а пасля, удзевятнаццатым годзе, стала агентам прадкома, ён даведваецца, як усё было.Аказваецца, пад практычным кіраўніцтвам Рыпіны праводзіліся ў той час ў вёскахпрадразвёрсткі. Людзі расказалі: «… Паехала раз Рыпіна з атрадам у вёску. Гэтаўжо тады, як была яна ў воласці. Развёрстку тады збіралі, ну, харч гэты самы:кароў, свіней, жыта, адным словам, усё бралі. Ну і было ўсяго: жанкі ў голас, упраклёны, пусцяць слёзы ракой. Мужчыны часам лямпу тушаць, калі там сход часам,ды за колікі, за бярданку, калі ў каго ёсць. Ну, гвалт, сумятня, да крывідаходзіла...» I Рыпіна ў службовым і асабіста ўнутраным рэвалюцыйным экстазестаралася аж зверх: «… Рыпіна з атрадам прыехала, ды, здаецца, у другі раз, дыдругую развёрстку браць… Так, прыехала Рыпіна з атрадам, два дні была.Забралі тады многа і кароў, і свіней… Дык вось брала яна па развёрстцы, а тояшчэ ямы шукала, ну сховы там: дзе авёс, дзе жыта, там ячмень насыпаны, а дзе ісала кубел запруць – усё ў яме...». Паехала Рыпіна з той вёскі з атрадам, павёўшыза сабой вялікі абоз. Адзін прадармеец застаўся па нейкіх дробных справах, аноччу знік. Разам з ім знік і Радзівон. «А праз дзень ці праз два нагабрылянскім шляху (вёрст пяць ад нас), каля лесу знайшлі армейца, знайшлі іРадзівона. Так, знайшлі… Пастушаняты прыбеглі, паведамілі. У армейца жывотбыў разрэзаны, і ў ім жыта насыпана, і запіска там, аб развёрстцы… I дзіцянёне пашкадавалі – задушана было, там і ляжала пад хвойкай з аборкай на шыі. Iзапіска там, каб не крыўдзілася, значыцца, Рыпіна, калі падарунак дарагім небудзе...». Вінаватых не знайшлі. I ў тым, што «вінаватых не знайшлі» – асаблівыпадтэкставы сэнс. Гэта значыць, што нехта, ад каго гэта залежала, не вельмістараўся выявіць злачынцаў, маючы на ўвазе неапраўданую жорсткасць Рыпіны ўадносінах да сялян.
У апавяданнях М.Лынькова, як і ў ранняй творчасці К. Чорнага, М. Зарэцкага і іншыхпісьменнікаў, музыка мае нейкае сакральнае значэнне ва ўнутраным свеце іхніхперсанажаў. Аб гэтым сведчаць творы «Маньчжур» (1928) і «Кларнет» (1928).Музыка выступае тут як надзея на збавенне ад забойчай прозы жыцця і як чаканнерадасных перамен. Паэтызуюцца нават музычныя інструменты.
У пазнейшым апавяданні«Баян» (1933) таксама ёсць персанаж, пра якога кажуць, што «на гармонь чалавекхварэе». Але па прычыне таго, што гэтае апавяданне напісана пасля арганізаванайпэўнымі органамі па ўказцы зверху паездкі пісьменнікаў, у якой удзельнічаў і М.Лынькоў, на Беламора-Балтыйскі канал, які будаваўся вязнямі сталінскіх ГУЛАГаў,яно з'явілася нібы своеасаблівай мастацкай справаздачай перад гэтымі пільныміорганамі і таму не магло быць праўдзівым ні па фактычнаму матэрыялу, ні папсіхалагічнай характарыстыцы персанажаў. Праўда, і ў гэтым як быццамафіцыйна-тэндэнцыйным творы ёсць некаторыя праўдзівыя жыццёвыя штрыхі, якіядавалі падставу, прынамсі, для праніклівага роздуму. Адзначаецца, напрыклад,што на будаўніцтве канала працуе на становішчы вязняў безлічспецыялістаў-інтэлігентаў высокага класа, якія па загаду спланавалі будучыканал. Узнікала непазбежнае пытанне: няўжо ўсе яны «ворагі народа»?
Для беларускай літаратуры1920-х гг., рамантычны струмень у якой быў вельмі важным складнікам, адной састылёвых дамінант, з’яўлялася вельмі важным не дазволіць рамантычнаму пачуццюадарвацца ад зямных патрэб, скіраваць яго на людскія інтарэсы. М. Лынькоў, каб«завярнуць» рамантычнае пачуццё да людскіх патрэб, не даць яму ўзляцець уабстрактныя вышыні, ахвотна карыстаўся гумарам. Апавяданне «Чыгунныя песні»(1927) пачынаецца з узнёслага апісання пачуцця кахання, якое было любімай тэмайусіх рамантыкаў.
Апісанне вытрымана ўтыповым рамантычным стылі. Шмат у ім яркіх эфектных параўнанняў, метафар, ладапавядання экспрэсіўны, усхваляваны: «I кажуць – зімой любоў не цвіце, бостыгне кроў, мароз пацалункаў не любіць, робіць блядымі губы чырвоныя, тушыцьагні ў шэрых і сініх вачох і робіць іх празрыста-халоднымі, падобнымі на шклотуманаў вясенніх, а завеі, віхуры снежныя блытаюць думкі, наганяюць сіняга сумуі чорнай жуды. Хіба тут пра любоў ды пра карую цвецень воч дарагіх успомніш,калі няма ні пахучага бэзу, ні майскіх зор прамяністых, ні срэбных песеньсалаўя. Дзе там… Мо і так, мо і не так, – аднаму адно падабаецца, другому –другое… А я ўсё ж ткі люблю: у марозы, у снежні, у лютым, калі замярзаюцьсонечныя вёслы, як кажуць паэты». Верыцца пакуль што ў сур'ёзнасць слоўпісьменніка, верыцца, што ён піша пра каханую. Насцярожвае хіба што адзінтолькі гумарыстычны штрых, вось гэта «замярзаюць сонечныя вёслы, як кажуцьпаэты». I вось пісьменнік робіць нечаканы паварот: «Я гляджу на мілую вокамулюбёным, я дам мілай бярозавых трэсак, запяе яна песні дзіўныя, запяе голасамзалацістым, гарачым… Мая мілая, мая радасць – печка чорная, печка чугунная».
Аказваецца, такуюпрыгожую рамантычную серэнаду аўтар пяе печцы, якая грэе яго ў лютую сцюжу.Гумар у рамантычным творы быў, такім чынам, «лазутчыкам» рэалізму, сведчыў абпавароце творчасці пісьменніка і ўсёй літаратуры да гэтага метаду.
Наогул усе апавяданні М.Лынькова другой паловы 20-х гадоў насуперак «маладнякоўскай» схеме ўзрыўнойэмацыянальнай хвалі паступова насычаюцца жывым зместам рэальнага жыцця. Д.Бугаёў справядліва адзначае, што ў апавяданні «Гой» ёсць, відаць,аўтабіяграфічная аснова. А выкарыстанне аўтабіяграфізму несумненна сведчыла прапашырэнне эпічна-рэалістычных імкненняў беларускай прозы той пары. Масціўсяшлях да адкрыцця новых даляглядаў праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці, ракурсмастацкага бачання свету станавіўся ўсё болып і больш акрэслена дакладным.
Паглыбляеццапсіхалагічнае раскрыццё характару персанажаў. Гэта асабліва заўважаецца ўзмесце аднаго з лепшых апавяданняў М. Лынькова «Над Бугам» (1927).
У «чыста» маладнякоўскімтворы не магло быць такой сітуацыі, каб два чалавекі неаднолькавых жыццёвыхпоглядаў, як Васька Шкетаў і Іван разанскі, сябравалі і натуральна адчувалідушэўную прывязанасць адзін да другога. I там маглі сысціся на мімалётны часлюдзі палярна адрозных перакананняў і арыентацый, але часцей за ўсё падобныяўзаемаадносіны неслі ў сабе патэнцыю сацыяльнай трагедыі, выкліканай ідэйным супрацьстаяннемў грамадстве. Трагічна заканчваецца і апавяданне «Над Бугам», але гэта ўжотрагедыя самой рэчаіснасці, трагедыя вайны. Вельмі шмат у гэтым апавяданнікаларытных, настраёвых, але праўдзівых дэталяў пры апісанні апошняга дняадпачынку чырвонаармейцаў перад начным боем. Наогул «Над Бугам» – адна знесумненных мастацкіх удач М. Лынькова, а таксама ўсёй беларускай літаратуры1920-х гг.
У цяжкія і страшныя 30-ягады М. Лынькоў дэманструе ў многіх выпадках увасабленне ранейшага прынцыпусумленнага рэалізму. У апавяданні «Саўка-агіцірнік» (1932) закранута актуальнаяі балючая для таго часу праблема калектывізацыі, прычым у шырокімсацыяльна-маральным плане, што разам са шчырасцю пісьменніцкай пазіцыі простаўражвае. Устаноўлена ўсеагульная калектывізацыя. Саўка, звычайны селянін, збеднякоў, як ён лічыць, бо меў усяго тры дзесяціны зямлі, ахвотна запісаўся ўкалгас і працаваў там без хітрыкаў. Аднак менавіта ён аказаўся выключаным зкалгаса за доўгі язык. Калі Саўка бачыў дзе непарадкі, ён гаварыў пра іх смелаі адкрыта. Жонка папракае яго: «З такім языком дабра не прычакаеш. Праз языкпакутуеш, няма на яго ўгамонку. Так да смерці ўжо і прабадзяешся непрыкаяным,пудзіла языкастае...». Наступіў такі час, калі сказаная чалавекам праўда сталанебяспечнай для яго самога. Якраз такая сітуацыя ляжыць у сюжэтнай асновеапавядання «Саўка-агіцірнік». Ужо знешняя характарыстыка нядаўняга калгасніка,які хоча вярнуцца ў калгас, далёкая ад афіцыйна-плакатнага ўяўлення, якімпавінна быць аблічча калгасніка: «Узялі чалавека ды сціснулі. I ўсе духівыціснулі, засталася адна хударлявіна. Ходзіць – усё да зямлі хіліцца, шкробаелапцямі, пыл заграбае, шапка-лапавушка набок, з вентыляцыяй. Ды пад шапкай вочыў ямінах заняпалых, чорных. I ў вачах сум, ззяе ён ліхаманкавымі агеньчыкамі».Чалавека не проста пакрыўдзілі за праўду, а жорстка пакаралі, прычым каратакая, што, можна меркаваць, абяцае яшчэ болылыя непрыемнасці. Саўку могуцьпрыпісаць палітычную агітацыю супраць калгасаў (нездарма ён «агіцірнік»), ітады яго лёс можа павярнуцца трагедыяй. Саўка бачыць, як раскрадаецца калгаснаедабро хеўрай людзей, аб'яднаных сваяцкімі сувязямі, і ніводнае злачынства невыходзіць наверх, а пакрываецца ўзаемавыручкай тых, хто камандуе калгасам.Апавяданне заканчваецца на аптымістычнай ноце – непрымірымая пазіцыя Саўкіпадтрымліваецца на агульным сходзе калгаснікаў, дзе прысутнічаюць прадстаўніківышэйшых улад. Аднак, па ўсім відаць, пісьменнік ужо адчуваў і ведаў, што аднойз адмоўных з'яў калгаснага жыцця аказалася падаўленне чалавечайіндывідуальнасці і фактычная немагчымасць сказаць праўду.
З першых дзён ВялікайАйчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку.І паралельна пісаў мастацкія рэчы – апавяданні. Змест апавяданняў М. Лыньковаваенных гадоў – тыповае эмацыяльна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняўсавецкага народа і яго літаратуры таго часу, асабліва першага перыяду вайны. Ёнувесь вычэрпваўся канцэнтраваным патрыятычным заклікам да бязлітаснай барацьбыз захопнікамі. Калі ў паэзіі ідэя закліку часцей за ўсё выказваецца адкрыта інепасрэдна, праз аўтарскі голас, то ў прозе – найчасцей праз абвастрэннесюжэтных сітуацый, калі герой сустракаецца з ворагам твар у твар. Задача ўдадзеным выпадку заключалася ў тым, каб выклікаць бурную і пратэстуючую хвалюспачування да барацьбіта і ахвяры, а г. зн. і нястрымную нянавісць да ворага.Падобная задача дасягалася найлягчэй выбарам выключнасці падзей – напрыклад,ствараліся эпізоды, у якіх у адкрытую баявую схватку з ворагам уступаюць дзеціабо старыя людзі. Акрамя таго, баявы подзвіг патрабавалася паказваць маштабнымі гучным, найлепш – узрыў, на меншае пісьменнікі рэдка згаджаліся. Усё гэтапавінна было нашмат павысіць эмацыянальны тонус спачування, а спачуванне, самосабой, пераўтварыцца ў заклік да барацьбы.
Апавяданні М. Лынькова«Васількі» (1942) і «Астап» (1943) якраз і з'явіліся творчым увасабленнемпрасцейшых мастацкіх прынцыпаў у адлюстраванні вайны на першым этапе яелітаратурнага асэнсавання. У апавяданні «Васількі» подзвіг сапраўды здзяйсняеццанадзвычай гучна. Яго здзяйсняе трынаццацігадовы хлопчык Міколка. Ён гранатайзнішчыў не абы каго, а цэлую машыну эсэсаўцаў, помсцячы за смерць маці і малойсястрычкі. Як бачна, усё тут падпарадкавана ідэі закліку да барацьбы, бо хібаможна заставацца абыякавым ці баязліўцам, калі ворагі забіваюць малыхдзяўчынак, ды яшчэ хворых. Кожнае добрае сэрца павінна балюча скалануцца аджаху і жалю і пераплавіць іх у гераічную гатоўнасць змагацца. Уражлівасцьпадзеі ўзмацняецца яшчэ і іншымі пачуццёва насычанымі дэталямі: каля забітагаМіколкі валяецца «яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Дывыпалі з-за пазухі і ляжалі ў пылу запазнелыя восеньскія васількі». Гэтакпросталінейна ў той час праводзілася літаратурай думка аб непрымірымасці двухсветаў – чорна-забойчага чужога і светла-змагарнага свайго.
Па ідэйнаму прызначэнню іпа аднатыпнасці паэтыкі да «Васількоў» прымыкаюць апавяданні «Ірына», «Дзіцячыбашмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» (усе – 1942).
У апавяданнях «Ірына» і«Астап» подзвігу герояў папярэднічаюць асабістыя трагедыі: злой варожай рукойзабіты малы сынок Ірыны, а ў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткай іўнукамі. Самі па сабе гэтыя факты клічуць да помсты. I яна адбываецца. Ірынаўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасці правадніка заводзіць карнікаў, якіяшукаюць партызан, у непралазныя балотныя нетры, адкуль няма звароту і дзе гінесам.
Першым буйным творам М.Лынькова стала аповесць (часта яе даследчыкі вызначаюць як раман) «На чырвоныхлядах» (1933). Жанрава-стылявая будова аповесці – мазаічная. Кожны яе раздзелнібы асобная навела. Такая форма не дазваляе развіць дзеянне ў хуткіх тэмпахбягучага часу. Але гэта і не патрэбна пісьменніку, бо жыццё ў глухой правінцыіцячэ марудна і шмат у чым стыхійна. Тут літаратурная форма якраз адэкватнаясамой плыні жыцця. Затое ў кожным мазаічным раздзеле-малюнку – асобная, глыбокараскрытая падрабязная побытава-сацыяльная сітуацыя, непаўторныя, каларытныяхарактары местачковых людзей з іх жывой наддняпроўскай гаворкай (прататыпамадлюстраванага мястэчка стала добра знаёмае аўтару мястэчка Свержань).Пісьменнік захапляўся экзатычнымі народнымі слоўцамі: «вылівак», «збязуліць»(разысціся, расперазацца, здурнець), «шуядзь» (зброд, дробяза), «бучны»(натапыраны), «знецікі» (знянацку), «задыхнеча» (душная атмасфера),«цанавацца», «пашлакатаваць» (пацешыць), «ніціцца» (прыгінацца). Шмат уаповесці арыгінальных народных прымавак. Некаторыя з іх стварыў, магчыма, сампісьменнік па законах народнага ладу. Адметнасць моўных і стылявых рэсурсаў уаповесці «На чырвоных лядах» звярнула на сябе ўвагу Якуба Коласа, які ўартыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» (1934), адзначыўшы,што «М. Лынькоў выдатны майстар слова», усё ж крытыкаваў пісьменніка запразмернае захапленне правінцыялізмамі, якія яшчэ не сталі «стабільнымісловамі». На жаль, аповесць засталася незакончанай. Да ўсяго яшчэ, у ёй больш,чым у творах 1920-х гг., адчуваецца схематызм і зададзенасць, абумоўленыянарастаннем прэсінгу з боку ідэалагічных органаў на літаратуру.
У 20-я гады спецыяльнадля дзяцей М. Лынькоў не пісаў, хоць героямі яго твораў часта былі дзеці. Пасляаповесці «На чырвоных лядах» адна за адной з'яўляюцца ў М. Лынькова аповесцідля дзяцей – «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў» (1935) і«Міколка-паравоз» (1936).
Як вядома, М. Лынькоўпрымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 г.,што адлюстравалася ў яго творчасці. Аснову зборніка «Сустрэчы» (1940) разам запавяданнямі склала і аднайменная аповесць.
Героем аповесці«Сустрэчы» з'яўляецца Захар Крымянец, стары камуніст, засуджаны польскіміўладамі да пажыццёвага зняволення за смелае знішчэнне ў зале суда па загадусваёй партыі правакатара. Па прызнанню самога пісьменніка, прататыпам вобразаЗахара Крымянца паслужыў яму вядомы герой заходнебеларускага рэвалюцыйнага рухуСяргей Прытыцкі. Аднак, відаць, толькі па вельмі агульных знакавых момантахжыццёвага лёсу можна збліжаць літаратурнага героя Захара Крымянца і рэальнуюасобу С. Прытыцкага. Па-першае, яны рознага ўзросту. Захар ужо меў дарослуюдачку, а Сяргею Прытыцкаму ў час апісаных падзей было ўсяго 26 гадоў.Па-другое, перабольшаны ахвярны эмацыянальна-псіхалагічны стан Захара Крымянца.Пісьменнік знаходзіўся ў Заходняй Беларусі непрацяглы час і таму не валодаўдастатковым запасам канкрэтна-жыццёвых назіранняў над заходнебеларускайрэчаіснасцю. Зусім зразумела, што ў поглядзе на гэтую рэчаіснасць ён міжвольнакарыстаецца прапагандысцкімі трафарэтамі, распаўсюджанымі ў прэсе СавецкайБеларусі. Іх прысутнасць у аповесці відавочная.
Пасля заканчэння вайны М.Лынькоў прыступіў да напісання рамана ў чатырох кнігах пад назвай «Векапомныядні» (1949–1956). Гэта быў яго магістральны занятак у пасляваенны час. Раманбыў задуманы яшчэ ў ваенную пару, бо пісьменнік адчуваў глабальнае значэннедухоўнага вопыту чалавецтва, набытага ў барацьбе з фашызмам. І калі вопытбарацьбы з Напалеонам выліўся ў духоўна абагульняючую эпапею «Вайна і мір» Л.Талстога, а грамадзянская вайна знайшла трагічна-эпапейнае адлюстраванне ў рамане«Ціхі Дон» М. Шолахава, то ўсімі пісьменнымі людзьмі ў глыбіні душы чакалася,што і пасля гэтай перажытай вайны павінен з'явіцца твор, які стане такім жапанарамным люстэркам рэальнай гісторыі сусветнага катаклізму. Адносна сваёйрадзімы Беларусі, якая змагалася з ворагам на патрызанскіх шляхах, М. Лынькоўгэтую задачу ўзяў на сябе. Над раманам М. Лынькоў працаваў натхнёна і з вялікімдушэўным напружаннем. Магчыма, сапраўды ў час стварэнння рамана яму мроіўсямастацкі ідэал «Вайны і міру» і «Ціхага Дона». Але наўрад ці пісьменнік у тойчас задумваўся над пытаннем, ці існавалі рэальныя ўмовы ў грамадствепасляваенпых гадоў для стварэння эпасу ўсяго нацыянальнага лёсу народа. Мабыць,не. Па-першае, увесь раман прысвечаны партызанскай барацьбе і жыццю людзей наакупіраванай Беларусі, з фактычным абліччам якіх аўтар не сутыкаўся, бо ўсювайну правёў у арміі. Праўда, пісьменнік сабраў шмат дакументальных матэрыялаў,але яны не маглі поўнасцю кампенсаваць акалічнасць асабістай уключанасці ўапісваемыя падзеі. Магчыма, гэты фактар і не быў галоўным сярод іншых фактараў,якія стрымлівалі творчыя магчымасці пісьменніка. Аўтар «Вайны і міру» таксамане ўдзельнічаў у вайне 1812 г. Галоўным, бадай, аказалася тое, што не быласвабоднай прастора палітычнага, ідэйнага і культурнага жыцця таго часу длясвабоднай творчасці. Канцэптуальна пісьменнік вымушаны быў ставіць сябе ў рамкіпэўных ідэалагічных канструкцый, ісці за старымі часоў вайны дагматычныміўяўленнямі аб характары партызанскай барацьбы на Беларусі. Усё гэта і адбіласяна мастацкіх вартасцях «Векапомных дзён». Раман, адзначым, нельга назвацьвельмі слабым, аднак узяць талстоўскі і шолахаўскі рубяжы М. Лынькову неўдалося.
2. Пятрусь Броўка
Пётр Усцінавіч Броўканарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы (зараз Ушацкі раёнВіцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вельмі рана прылучыўся да актыўнайграмадскай дзейнасці – трынаццацігадовым падлеткам ён ужо працуе ў валаснымкамісарыяце, затым – справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасе. У 18 гадоўбудучы паэт становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі, а праз год – старшынёйсельсавета. Захоплены няўрымслівым вірам жыцця, юнак стараецца перадаць сваеадчуванні літаратурным словам – дасылае допісы, карэспандэнцыі, вершы ўакруговую газету «Чырвоная Полаччына», дзе яны і былі ўпершыню надрукаваны ў1926 г. П. Броўка быў на камсамольскай працы ў Полацку, вучыўся ў БДУ, у гадывайны працаваў у армейскім друку. Страшэнным ударам для паэта сталася смерцьмаці ў Асвенціме. Радасна, як і ўсе савецкія людзі, сустрэў паэт Перамогу.Працяглы час П. Броўка быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі,шмат намаганняў прыкладаў для адкрыцця выдавецтва «Беларуская СавецкаяЭнцыклапедыя». Менавіта пад яго кіраўніцтвам выйшла ў свет шматтомная БеларускаяСавецкая Энцыклапедыя ў дванаццаці тамах. Ён падтрымаў многіх маладых аўтараў,што ўваходзілі ў літаратуру пасляваеннага часу. Вечна заклапочаны, спагадлівы,адстойваў правы літаратараў па нармальнае жыццё, клапаціўся пра жыллёвыя ўмовыі матэрыяльны дабрабыт сваіх калег. П. Броўка – лаўрэат Ленінскай прэміі закнігу паэзіі «А дні ідуць...» (1962), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР,Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага СаветаСССР і БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, Ганаровы грамадзянін Мінска.
Станаўленне творчайіндывідуальнасці П. Броўкі прыпадае на даваенны час, калі, з аднаго боку, ународзе мроіліся надзеі на шчаслівае жыццё, а з другога – паступова ішоў працэсабясцэньвання ранейшых каштоўнасцей. Барабанны грукат уяўных перамог ідасягненняў перакрываў стогн і плач ахвяраў сталіншчыны.
У даваенны час убачылісвет наступныя паэтычныя зборнікі П. Броўкі: «Гады, як шторм», «Прамовафактамі» (абодва – 1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Прыход героя» (1935), «Вяснарадзімы» (1937), «Шляхамі баравымі» (1940). У сваіх творах паэт усхваляесвяточна-пыпшую прыроду, не менш святочныя працоўныя будні, захапляеццагероікай жыцця, перадае яго напружаны рытм, паэтызуе ўласную і свайго пакаленняпрылучанасць да перабудовы свету. Пры наяўнасці пэўных індывідуальных рыс,асабістых інтанацый у лірыцы паэта, асабліва канца 1920-х – першай паловы1930-х гг., занадта шмат агульнага, дэкларатыўнага. Дадзенай якасцю пазначанытакія вершы П. Броўкі, як «Наперад маладых» (1928), «Дарагое», «На новыя мысталі рубяжы» (абодва – 1929), «Гады, як шторм», «Вясновая размова» (абодва –1930), «Зямля» (1931), і нават хрэстаматыйны, поўны светлай і надзвычайузнёслай радасці верш «Радзіме» (1934). Разам з тым паэт імкнуўся пераадолецьагульнае і зблізіцца з канкрэтнай рэчаіснасцю. Так, у праграмным вершы «Не будуя стаяць на раздарожжы...» (1926), які адпавядаў сваім агульным настроем духутаго часу асуджаць смутак і асабістыя перажыванні, ёсць зварот да ўласнагадушэўнага стану. Тут назіраецца эмацыянальная сувязь уласнага і грамадскага:
Усход успыхнуў ясны іпрыгожы,
Сплылі далёка моракіначы,
Не буду я стаяць нараздарожжы,
Вачамі смутнымі глядзецьудалячынь.
У вершах П. Броўкісярэдзіны – другой паловы 1930-х гг. больш душэўнай самааддачы, непасрэднасці ішчырасці лірычнага перажывання, імкнення за знешнім, на першы погляд дробязным,убачыць нешта істотнае, характэрнае. Найбольш цікавыя і арыгінальныя лірычныятворы П. Броўкі гэтага перыяду – «Садоўнік», «Дзед Тарас», «Канец лета» (усе –1935), «На полі першая раса» (1936), «Бор», «Паляванне», «Мяцеліца», «Дождж»,«Крыніца», «Мы з табой хадзілі часта ў поле...», «Сустрэча» (усе – 1940).
У даваеннай лірыцы П.Броўкі ёсць шэраг вершаў-прысвячэнняў сваім калегам па пяру: «Памяці ПаўлюкаТруса», «Якубу Коласу» (1936), «Пятру Глебку» (1940), «Янку Купалу».
Вершы П. Броўкі,напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняццазаклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальныміметафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы»,«падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік дабескампраміснага бою: калі ворагі – гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба безусялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста»(усе – 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца вершпаэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдатаі лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што геройнават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край.
Паэт у вайну яшчэ большрашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівагарытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця,вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфікаяго творчасці 1941–1945 гг. – у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюццаадзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіхбаладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве – 1941), «Дахаты» (1942),«Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе – 1943) П. Броўкаталенавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ўсістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасцьмыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковуюперамогу сіл дабра над сіламі зла.
Многія лірычныя вершы П.Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былоймірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г.Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання дазямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Якчаста бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел удзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу:
Грайце ж вы,вятры-гарністы,
Шмат герояў стрэнуцьхаты,
Зернем чыстым,
Зернем чыстым
Загудзіць наш крайбагата.
Лепшымі пасляваеннымілірычнымі творамі П. Броўкі з’яўляюцца «Помнік» (1946), «Шпак» і «Дзяўчына зПалесся» (абодва – 1947), «Ківач» (1948), «Сонца грэе» (1949). У іхсцвярджаецца гуманістычная думка пра тое, што народныя ахвяры ў гады вайны –залог лепшага, мірнага жыцця, што чалавечая праца – аснова існавання, паэтызуеццарадасць паяднання чалавека з прыродай. Броўка імкнецца пераадолецьдэкларатыўнасць і агульшчыну, якія прынеслі столькі шкоды пасляваеннайлітаратуры.
Апошнія два з паловайдзесяцігоддзі склалі ў творчасці паэта якасна новы этап, які засведчыў паглыбленнеідэйна-тэматычных асноў яго паэзіі. Шматграннай і ў жанравых адносінахстановіцца паэзія сталага П. Броўкі. Паэт здолеў узняцца да знітавання трохчасавых вымярэнняў, надаўшы тым самым сваёй творчасці адзнакі маштабнасці іфіласафічнасці. З другой паловы 50-х гадоў яго творчасць стала болып даверлівайі шчырай, яшчэ больш рашуча пазбавілася штучнай напышлівасці і афектацыі.Броўка працуе з вялікай творчай аддачай, натхнёна. Адзін за адным выходзяцьзборнікі вершаў «Пахне чабор» (1959), «Не пытайся пра гэта...» (1959), «Далёкаад дому» (1960), «Высокія хвалі» (1962), «Між чырвоных рабін» (1969), «Каліласка» (1972), «I ўдзень і ўночы...» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979).Талент паэта к гэтаму часу набыў адзнакі сапраўднага лірызму. Вельмі характэрныядля новага перыяду творчасці П. Броўкі вершы «Сэрца», «Як ліст дубовы...»(абодва – 1956), «Праца», «Журавы», «Пахне чабор...» (усе – 1957). Кожны з іхуяўляе сабой усхваляваны лірычны маналог, прасякнуты роздумам над праблемаміжыцця. Голас аўтара гучыць даверліва і шчыра. Броўка не збіваецца на рыторыку,канстатацыю фактаў, яму важней разабрацца ў гаме складаных унутраныхперажыванняў, суаднесеных з трывогамі эпохі.
У творчай біяграфіі П.Броўкі нямала вершаў, прысвечаных праблемам літаратуры, якія з'яўляюццаэстэтычным крэда («Паэзія», «Аб крытыцы», абодва – 1958; «Родныя словы», 1959;«Ля помніка Райнісу», 1960; «Я любіў за ўсё найболей...», 1962; «Усё апісаліпаэты», 1963; «Слава», «Радок габлюеш і стругаеш...», абодва – 1964; «Восьузялі, падсумавалі...», 1965; «Ну я, вядома, не герой...», «Паэт, часоў сваіхдазорца...», «Спачатку выблісне жаданне...», усе – 1967; «Калі ты ўдала дзеньпачнеш...», 1970; «Першы верш», 1971; «Паэт паэзіі вянкі...», 1972; «Відаць,што доля ўжо такая...», 1974; «Калі з яе глыбінь напіцца...», 1975). Ад жаданнявызначыць у чалавеку самае істотнае і характэрнае, раскрыць яго вялікіядухоўныя магчымасці, набыткі, паказаць яго высакародства, уменне ахвяравацьсабою ў імя вышэйшай ісціны ідзе аўтарская павышана-эмацыянальная самаацэнка,аўтарскі неаслабны зварот да перадачы сваіх унутраных перажыванняў. Адсюльшматлікія ў П. Броўкі вершы-паверкі, што складаюць большасць напісанага ў60–70-я гады. Сярод іх вылучаюцца такія творы, як «Вернасць» (1967),«Наперакор» (1968), «Люблю начысціню размовы...», «I нехта ўспомніць пра мяне»,«Як той перадатчык...» (усе – 1969), «Мне да ўсяго сягоння справа...» (1970),«Зялёным полымем шугае...» (1971), «Людское сэрца», «Дабро» (абодва – 1972),«Роздум» (1973), «Споведзь сабе самому» (1975). Пазіцыя аўтара ў іх актыўная,бескампрамісная, адкрытая падзеям веку. Душа паэта поўніцца клопатамі іперажываннямі пра ўвесь свет. Паэт застаеца максімалістам у выяўленні сваіхпачуццяў, як і ў даваенныя гады. Адсюль вынікаюць такія паэтычныя формулы, як «усё,што поўна, сэрцу люба»; «мне да ўсяго сягоння справа», «не меў спакойнагажыцця».
Адмаўляючыся аділюстрацыйнага паказу чалавека і акаляючага жыцця, ад аблегчанага погляду насвет, паэт адчуваў неабходнасць аналітызму, філасофскай засяроджанасці на распрацоўцыважнейшых праблем чалавечага быцця. Адсюль яшчэ адна асаблівасць яго позняйлірыкі – філасафічнасць. Позні Броўка валодае цудоўным уменнем «у кроплі бачыцьцэлы свет». У вершах філасофскага плана «***А ўсё яно ідзе з малога...» (1967),«Усё жыццё – адно імгненне...», «***Мы на зямлі сваёй шукаем...», «***Наперад –промень праз морак рання...» (усе – 1969), «Хваляванне» (1970), «Натура ўжо,відаць, такая...» (1975) паэт узвышае вечны абавязак чалавека хвалявацца інепакоіцца, шукаць праўду і дабро.
П. Броўка – аўтар большдзесятка паэм.
З ліра-эпасу П. Броўкідаваеннага часу («Цэхавыя будні» (1930), «Прамова фактамі», 1930; «Праз горы істэп», 1932; «1914», 1933; «Кацярына», 1938) вылучаецца паэма «Праз горы істэп». Яна прысвечана грамадзянскай вайне. На гэтую тэму ў 20-я і 30-я гадыз'яўлялася шмат твораў рознага жанравага ўвасаблення. Аднак большасць з іх –мажорныя па танальнасці, з плакатнай, аднабаковай паэтызацыяй гераізму. ПаэмаП. Броўкі ў літаратуры 30-х гадоў вызначаецца праўдзівым паказам вайны з усіміяе жахамі і трагедыямі. Пры савецкай уладзе хрэстаматыйным творам лічыласяпаэма «Кацярына», пабудаваная на распаўсюджаным, але даволі схематычным сюжэцеўзыходжання сумленнага чалавека-працаўніка да вышынь грамадскага прызнання іславы, хоць вобразна-стылявое майстэрства ў паэме даволі высокае. ЦялятніцуКацярыну выклікалі ў Маскву на нараду, дзе яна выступала з прамовай. Яеўзнагародзілі высокім ордэнам, а калі яна вярнулася дамоў, яе чакаў сюрпрыз. Намесцы старой хаты-развалюхі стаяў «новы пяцісценны дом». Даволі абстрактнай,агульнай па задуме была і незакончаная паэма «Прамова фактамі» – пра выспяваннерэвалюцыйных падзей у краіне, пра барацьбу народа за сацыяльнае вызваленне.Такія ж недахопы ўласцівыя і паэме – «Цэхавыя будні».
У гады вайны пошукі П.Броўкі ў паэтычным эпасе ішлі паралельна з пошукамі ў лірыцы і былі даволіплённыя. За гэты час ім напісаны «Паэма пра Смалячкова» (1942), «Беларусь»(1943), «Ясны кут» (1944), «Паланянка» (1945). Агульнае для ўсіх іх –патрыятычны пафас, вера ў гарманічны пачатак жыцця, сыноўняя любоў да Радзімы.Але ў адным выпадку гэтая любоў выказана ў мажорным тоне і бярэцца ў строгіярамкі кантаты, урачыстай сімфоніі (паэма-кантата «Беларусь»), у другім – уэлегічнай форме, праз паказ сумнай, трагедыйнай гісторыі (лірычная паэма «Ясныкут»), у трэцім – гэтыя дзве формы арганічна пераплятаюцца («Паэма праСмалячкова»). Жанравая шматграннасць паэм П. Броўкі сведчыць пра пастаянныяпошукі ім формы, найбольш прыдатнай для выражэння гераічнага зместу трагічнайэпохі, пра яго глыбокае разуменне задач літаратурнай творчасці ў гэты час.
«Паэма пра Смалячкова»,заснаваная на дакументальным матэрыяле, апавядае пра звычайнага беларускагаюнака, які на вайне становіцца героем. П. Броўка ўзводзіць апісанне на ўзровеньрамантычнай легенды, паэтычнага рэквіема. Пачынаецца паэма запеўкай пра асілка«з зоркімі вачыма», які прайшоў «праз полымя боек у жоўтыя дні лістапада»,«гадзінамі стыў на марозе, схаваны між гурб снегавых» і, нарэшце, «паў,разганяючы хмары, бліснуўшы маланкай між іх». Пасля рамантычнага ўступу ідзеапісанне жыцця Федзі Смалячкова, паказваецца яго ўзмужненне і станаўленне якасобы. Нялёгкі франтавы шлях героя, яго смерць у суровую завейную зіму апісанырамантычнымі, яркімі фарбамі, у стылі быліннай фальклорнай творчасці:
Журботна схіліўшы галовы,
Пра Федзю раскажуць бары.
Сустрэнуць народ, у якогаузяў ён арліныя крыллі,
Пазнаюць, чаму ён асілакі зоркія вочы чаму,
Якая зямля ўзгадавала,якія крыніцы паілі,
Якія дубровы спяваліваяцкую песню яму.
Аўтар уводзіць у тканінутвора і пейзажныя замалёўкі, асабліва выразныя ў другім раздзеле паэмы.
У паэме-кантаце«Беларусь» П. Броўка стварыў паэтычны вобраз краіны – не заняволенай палонніцы,а грознай паўстанкі, што ўзнялася на барацьбу з ненавісным ворагам. Краінагэтая мае сваю велічную спадчыну, сваю прыроду і непаўторную гісторыю. Якяблыкі, падаюць начамі яе зоры, плывуць, «як аблітыя сонцам чаўны», быліныбылога, старыя паданні. І спадчыну гэтую, і святую прыгажосць рашуча і мужнабароняць «непахісныя ў бойцы сыны». Паступова аўтар пераходзіць да паказугістарычных старонак усенароднай барацьбы, яркіх і непаўторных эпізодаў яе, даадлюстравання народнага подзвігу. Паэт стварае шырокае эпічнае палатно,стараецца засяродзіць увагу чытача на тых старонках гісторыі, якія сталісявытокам гераічнай сучаснай рэчаіснасці. Голас аўтара гучыць надзвычай урачыста,і ўрачыстасць гэтую ствараюць гіпербалічныя вобразы, шматлікія эмацыянальнанасычаныя рамантычным настроем эпітэты, асвечаныя такімі непадробнымі і яскравымівобразамі-дэталямі, як «граі-вяснянкі», «звон вясёлак», «гуслі вятроў». СамуРадзіму паэт параўноўвае з паэмай, якая складзена «з бурштынавых слоў».Неад'емнай рысай паэмы «Беларусь» з'яўляецца шырыня аўтарскага гістарычнагамыслення. Паэт імкнецца спалучыць ваенныя падзеі і далёкія мінулыя часы,вывесці сутнасць подзвігу, галоўныя рысы характару беларусаў са старадаўніхтрадыцый. Хоць і даволі адналінейна, у гарызантальнай праекцыі, але раскрываеён повязь нашагага часу з часамі мінулымі. Паэт прыгадвае найбольшкульмінацыйныя ўзвышэнні нацыянальнай гісторыі – змаганне беларусаў сумесна збратамі-славянамі супраць псоў-крыжакоў пад Груннальдам і на Чудскім возеры,подзвігі Вашчылы, Хвясько і Каліноўскага, апавядае пра першадрукара ФранцішкаСкарыну і пра ваайну з Напалеонам, пра падзеі Кастрычніка і мірную даваеннуюпрацу. Паэма прасякнута адной цэнтральнай ідэяй – народ беларускі ніколі нескараўся і не скорыцца чужынцам. У паэме таксама выразна выяўляецца сувязь зфальклорам. Яна – і ў гераізацыі падзей і герояў у форме быліннага ды песеннагастыляў, і ў пастаянным імкненні выкарыстаць фальклорныя сродкі мастацкайвыразнасці: «палі-бары», «не рэкі гамоняць, а зброя звініць», «гэта ж не вецер,а смерці музыка», «як ветры тужылі, як рэкі рыдалі», «чорныя варожыя косці»,«бор грозны», «шаўковая зара».
Паэмы «Ясны кут» і«Паланянка» шмат у чым канкрэтызуюць абагульнена-філасофскі роздум паэта, штовыявіўся ў паэме «Беларусь». Яны маюць просты сюжэт, але грунтуюцца на перадачыскладаных і драматычных гісторый, што адбыліся на акупаванай фашыстамітэрыторыі. Найбольш значнай і дасканалай з'яўляецца першая паэма – прадалучэнне былых франтавікоў да стваральнай працы. Яна прасякнута глыбокімпачуццём гуманізму, любові да роднага краю, да блізкіх, што ў суровы часвынеслі столькі пакут. Герой паэмы – былы салдат – вяртаецца ў родныя мясціны,да пасаджанага да вайны клёна, які ён яшчэ ў мірны час разам з сынам прынёс злесу. Гэты клён праз усю вайну быў для салдата радасным успамінам-сімваламрадзімы, роднага дома, асабістага шчасця, які дапамог яму выжыць. I вось ёнвярнуўся, а клёна – няма. Няма і сына. Няма яго маці. А вакол віруе вясна,правісае над галавой «сіняе неба, як шкло», бруяцца «крыніцы, як срэбра». Дывочы салдата не бачаць гэтай вечнай прыгажосці – іх засцілае туман горычы,бяды, перад ім – спаленая вёска, мёртвае папялішча.
Лепшы твор П. Броўкіпасляваеннага дзесяцігоддзя – паэма «Хлеб» (1946). Тэма працы – цэнтральная ўпаэме. Лірычная, рамантычна-ўзнёслая інтэрпрэтацыя яе дыктуе адпаведныя мастацкіясродкі. Голас паэта гучыць то на высокай хвалі публіцыстычнасці, то становіццапрачула-інтымным. Паэма «Хлеб» выяўляе пачуцці, настрой і самога аўтара, якізусім нядаўна скінуў з плеч вайсковы шынель, і лірычнага героя, які праз усювайну пранёс затоены сум і смутак па хлебаробскай працы. У пасляваенны перыядП. Броўкам напісаны таксама паэмы «Родныя берагі» (1948) і «Чырвон-Гарадок»(1950)
У апошнія два з паловайдзесяцігоддзі сваёй творчай дзейнасці П. Броўка напісаў такія паэмы, як«Заўсёды з Леніным» (1956), «Голас сэрца» (1960) (першая публікацыя пад назвай«Маўчаць не магу я...»); «Кірыл Пракопавіч» (1964), «Дума аб бессмяротнасці»(1970), «Марат Казей» (1976).
Сярод іх па сілелірычнага перажывання, высокасці грамадзянскіх пачуццяў вылучаецца паэма «Голассэрца», прысвечаная памяці паэтавай маці, якая загінула ад рук фашыстаў уАсвенціме, арыштананая за сувязь з партызанамі. Паэма напісана на аднымдыханні, «ад душы», што і перадвызначыла яе жанравую адметнасць – лірычнаясповедзь з эпічнымі ўстаўкамі, а таксама кампазіцыю – свабодную, якая дапускаечаргаванне розных па часе падзей і эпізодаў, апісальных і спавядальных частак.Акрамя гэтага, на ўсхваляванасць, узрушанасць інтанацыі «працуюць» ірытміка-інтанацыйныя асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай паэтычнага сінтаксісу,словаўжывання. Радкі ў творы як бы наплываюць адзін на адзін, узнёслыя і ўадначассе трагедыйныя па свайму зместу. Дактылічны вершаваны памер, сумежнаярыфмоўка, шматлікія паўзы ствараюць напружаную інтанацыю, якая высвечвае трывожнуюдушэўную настроенасць паэта. Такім чынам, пачаўшыся з апісання асабістайтрагедыі, асабістай невымернай страты, паэма ператвараецца ў палымяны заклік дабарацьбы за «мір ва ўсім свеце».
Спрабаваў свае творчыясілы П. Броўка і ў прозе.
Жыццю вёскі ў часыкалектывізацыі прысвечана аповесць «Каландры» (Каландры – машына, штоскладаецца з сістэмы валоў, паміж якімі прапускаецца тканіна, папера або гума,каб надаць ім глянцавітасць, гладкасць ці атрымаць лісты, пласціны) (1931).Пісьменнік выбраў традыцыйны канфлікт, абумоўлены паказам дзейнасці«шкоднікаў», «шпіёнаў», У сувязі з чым і вызначаюцца недахопы твора –ілюстрацыйнасць, апісальнасць, акцэнтацыя ўвагі чытача на вытворчых сцэнах, ане на псіхалагічных характарыстыках герояў.
У пасляваенныя гады П. Броўкапрацуе над раманам «Калі зліваюцца рэкі» (1952–1956). Твор гэты быў станоўчаацэнены крытыкай за сучаснасць тэматыкі. У цэнтры ўвагі пісьменніка –аднаўленчая праца, будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на возеры Дрысвяты трымакалгасамі-суседзямі: беларускім, літоўскім і латышскім. Такім чынам, гэты раманз’яўляўся своеасаблівым водгукам на распаўсюджаны ў савецкі час лозунг «дружбынародаў». У прозе П. Броўка застаецца, аднак, паэтам, лірыкам. Бадай, аднытолькі лірычныя сцэны і аказаліся найбольш мастацкімі: малюнкі беларускайпрыроды, побытавыя сітуацыі. Больш-менш удаліся і рамантызаваныя характарыАлеся Іванюты, яго маці Агаты, Анежкі. У рамане, як і ў многіх творах савецкіхпісьменнікаў таго часу, аблегчана паказана суровае, гаротнае жыццё, не раскрытаскладанасць пасляваеннай явы, не зроблена спроба разабрацца ў прычынах тойдрамы, якую перажываў народ-пераможца.
Відаць, самымі ўдалымі ўпразаічных спробах П. Броўкі з’яўляюцца яго апавяданні, такія як «Пачатак»(1960), «Спакуса» (1971), «Разам з камісарам», «З драўляным сажнем»,«Перапыненая вечарынка», «Вінчэстэр», «Анэтка» (1972), «Кантрабандысты» (1974),«Чырвоны аловак», «Зайздрасць і заспакаенне» (абодва – 1973); аповесць«Донька-Даніэль» (1972). Свой зборнік прозы «Разам з камісарам» (1974) па назвеаднайменнага апавядання П. Броўка спачатку хацеў назваць «Вяртанне ў юнацтва».Гэтыя творы наскрозь прасякнутыя жыццярадасным настроем, напоўнены гумарам,гуманістычныя па зместу. У іх простая кампазіцыя, у іх аснове –маральна-этычная праблематыка. I мова твораў каларытная, блізкая да жывойгутарковай. Шмат дабрыні ў іх змесце. У аснове кожнага апавядання – канкрэтныяжыццёвыя выпадкі і эпізоды. Аўтар добра ведае вясковае жыццё і ўдала перадаеяго непаўторны каларыт.
Спіс выкарыстаныхкрыніц
лынькоўброўка твор пісьменнік
1. Мішчанчук М.І. Пятрусь Броўка // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. – Мн., 1999. С. 413-453.
2. Броўка П. Зб. тв.: У 7 т. – Мн., 1975-1978. Т. 1-7.
3. Каваленка В.А. Міхась Лынькоў // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. – Мн., 1999. С. 370-412.
4. Лынькоў М. Зб. тв.: У 8 т. – Мн., 1981-1985. Т.1-8.
5. Чыгрын І.П. // Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1993.