Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратурныя роды, віды, жанры

ЗМЕСТ
 
1. Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры
1.1 Літаратурнырод
1.2 Літаратурнывід і жанр
2. Эпас(эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
4. Лірыка(лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэмаліра-эпічных відаў і жанраў
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры
 
1.1 Літаратурнырод
Здаўна (яшчэ з часоўеўрапейскай антычнасці) літаратурна-мастацкія творы прынята аб’ядноўваць у тры вялікіягрупы, якія імянуюцца літаратурнымі родамі. Гэта эпас, драма і лірыка. «Хоць і неўсё, – зазначае В. Халізеў, – створанае пісьменнікамі (асабліва ў ХХ ст.), укладваеццаў гэтую трыяду, яна і па сённяшні дзень захоўвае сваю значнасць і аўтарытэтнасцьу складзе літаратуразнаўства».
Традыцыя родавагападзелу літаратуры была закладзена Арыстоцелем у трактаце «Аб мастацтве паэзіі»,дзе вялася гаворка аб трох спосабах пераймання ў паэзіі (слоўным мастацтве): «Пераймацьу адным і тым жа і адно і тое ж можна, расказваючы пра падзею як пра штосьці адлучанаеад сябе, як гэта робіць Гамер, ці так, што пераймальнік застаецца сам сабою, немяняючы свайго твару, ці прадстаўляючы ўсіх паказаных асоб дзейнымі і дзейснымі».Затым гэтую традыцыю ўзнавілі і працягнулі класіцысты. На рубяжы ХVІІІ–ХІХ стст.да пытання падзелу літаратуры на роды з яскрава выражаным філасофскім падыходамнеаднаразова звярталіся прадстаўнікі нямецкай класічнай эстэтыкі, і ў першую чаргуГ. Гегель. Блізка да Гегеля трактаваў тэорыю літаратурных родаў В. Бялінскі («Падзелпаэзіі на роды і віды»). Вялікі ўклад у разгляд пытання паходжання літаратурныхродаў унёс А-р Весялоўскі («Гістарычная паэтыка»). У ХХ ст. у замежнай эстэтыцыі літаратуразнаўстве побач з традыцыйным, а таксама экзістэнцыяльна-псіхалагічным,фармальна-структурным і інш. тлумачэннямі катэгорыі літаратурнага роду (Р. Уэлек,О. Уорэн, В. Кайзер, Э. Штайгер, К. Бёрк і інш.) мае месца і момант поўнага адмаўленняяе (Б. Крочэ). У савецкім літаратуразнаўстве цікавыя і арыгінальныя меркаванні аблітаратурных родах, прынцыпах падзелу славеснага мастацтва на іх былі выказаны Г.Паспелавым, В. Кожынавым, Г. Гачавым, Ю. Боравым, Я. Эльсбергам і некат. інш. вучонымі.Дарэчы, ёсць у айчыннай літаратурнай навуцы і праціўнікі родавага члянення літаратуры:у прыватнасці, такая пазіцыя характарызавала вядомага вучонага А. Бялецкага.
Літаратурны род складаесукупнасць твораў, якія з’яўляюцца блізкімі па сваёй моўнай арганізацыі і пазнаваўчайнакіраванасці на аб’ект ці суб’ект альбо на сам акт мастацкага выказвання: словаальбо паказвае, малюе прадметны свет, альбо выражае стан таго, хто гаворыць, альбо,урэшце, узнаўляе працэс моўных зносін. Кожны з трох літаратурных родаў адпавядаепэўнай функцыі слова (рэпрэзентатыўнай, эматыўнай, камунікатыўнай) і распрацоўваеяе эстэтычную афарбоўку. Эпічны род ці эпас ахоплівае быццё ў яго пластычнай аб’ёмнасці,прасторава-часавай працягласці і падзейнай насычанасці. Сюжэтнасць – адна з ягогалоўных прыкмет. Эпас паведамляе аб прадмеце маўлення, прадстаўляе яго. Лірыкаадлюстроўвае ўнутраны свет асобы ў яго імпульсіўнасці і спантаннасці, у станаўленніі змене ўражанняў, мар, летуценняў, настрояў, асацыяцый, медытацый, рэфлексій. Асноўнаяпрыкмета лірыкі – экспрэсіўнасць, выяўленне эмоцый таго, хто гаворыць. Драма фіксуемаўленчыя акты ў іх эмацыянальна-валявой накіраванасці і сацыяльна-псіхалагічнайхарактэрнасці, у іх унутранай свабодзе і знешняй абумоўленасці, г. зн. у дваістайэкспрэсіўна-сюжэтнай суаднесенасці, што дазваляе некаторым вучоным бачыць у гэтымродзе зліццё рысаў эпасу і лірыкі. Драма акцэнтуе ўвагу на апелятыўным, дзейснымаспекце маўлення; слова паўстае ў творах гэтага роду ў якасці ўчынку, што здзяйсняеццаў пэўны момант разгортвання падзей.
З пералічанымі вышэйуласцівасцямі моўнай тканіны эпасу, лірыкі і драмы арганічна звязаны (і менавітаімі ў многім прадвызначаны) іншыя ўласцівасці літаратурных родаў. Гэта: па-першае,спосабы прасторава-часавай арганізацыі твораў; па-другое, своеасаблівасць выяўленняў іх чалавека; па-трэцяе, форма прысутнасці аўтара; па-чацвёртае, характар звернутасцітэксту да чытача. Наогул у кожнага з літаратурных родаў маецца свой, толькі дляяго характэрны, комплекс уласцівасцей.
Падзел літаратурына роды не супадае з яе чляненнем на паэзію і прозу. Нярэдка ў паўсядзённым ужыткулірычныя творы атаясамліваюцца з паэзіяй, а эпічныя з прозай, што не зусім дакладна.Кожны з літаратурных родаў уключае ў сябе як творы паэтычныя (вершаваныя), так іпразаічныя (невершаваныя). Так, эпас на ранніх этапах развіцця прыгожага пісьменствабыў часцей за ўсё вершаваным (антычныя эпапеі, заходнеўрапейскія песні аб рыцарах-героях,усходнеславянскія быліны, гістарычныя песні і г. д.). У драматычным родзе літаратурытаксама прымяняюцца як вершы, так і проза. Ды і лірыка, пераважна вершаваная, часамбывае празаічнай («Вершы ў прозе» І. Тургенева, «Думкі ў дарозе» Я. Коласа і інш.).
Як зазначае В. Халізеў,«у тэорыі літаратурных родаў узнікаюць і больш сур’ёзныя тэрміналагічныя праблемы».Так, словы «эпічнае» («эпічнасць»), «драматычнае» («драматызм»), «лірычнае» («лірызм»)абазначаюць не толькі родавыя асаблівасці твораў, але і іншыя іх уласцівасці. Эпічнасцюзвычайна называюць велічна-спакойнае, нетаропкае сузіранне жыцця ў яго складанасціі шматпланавасці, шырыню погляду на свет. У сувязі з гэтым нярэдка вядуць гаворкуаб г. зв. эпічным светасузіранні, што характарызуе, напрыклад, гамераўскія паэмы,а таксама шэраг твораў новай літаратуры («Ругон-Макары» Э. Заля, «Вайна і мір» Л.Талстога і некат. інш.). Эпічнасць як ідэйна-эмацыянальная настраёвасць твора можамець месца не толькі ў эпасе, але і ў іншых літаратурных родах. Драматызмам імянуюцьунутраны стан персанажа, звязаны з напружаным перажываннем, усхваляванасцю і трывогай.І, нарэшце, лірызм – гэта ўзвышаная эмацыянальнасць, якая дае аб сабе знаць у мовеаўтара, апавядальніка, персанажаў. І драматызм, і лірызм, і эпічнасць могуць прысутнічацьва ўсіх літаратурных родах. Такім чынам, эпас, лірыка і драма свабодныя ад адназначнайі жорсткай прывязанасці да эпічнасці, лірызму і драматызму.
Літаратурныя родыне аддзелены адзін ад аднаго нейкай непераадольнай сцяной. Побач з творамі, якіябясспрэчна і поўнасцю належаць аднаму з літаратурных родаў, існуюць і такія, штоспалучаюць у сабе ўласцівасці і прыкметы двух літаратурных родаў. Гэта двухродавыяці міжродавыя, ці, нарэшце, змешаныя ўтварэнні, куды адносяць ліра-эпас (прадстаўленыцэлым шэрагам відаў і жанраў, надзвычай шырока распаўсюджаных у сусветнай літаратуры),ліра-драматургію (большасць п’ес М. Метэрлінка, А. Блока), эпічную драму (Б. Брэхтсам ахарактарызоўваў свае п’есы як эпічныя). Акрамя таго, у прыгожым пісьменствесустракаюцца творы, «якія не ў поўнай меры валодаюць уласцівасцямі эпасу, лірыкіі драмы, а то і пазбаўлены іх зусім. Іх правамоцна назваць пазародавымі формамі».Да пазародавых форм В. Халізеў адносіць нарысы (у іх увага аўтараў скіравана назнешнюю рэальнасць, што дае падставы літаратуразнаўцам адносіць нарысы да эпасу;разам з тым падзейнасць і ўласна апавядальнасць тут не адыгрываюць арганізоўваючайролі, бо дамінуюць апісанні, падмацаваныя развагамі), літаратуру «плыні свядомасці»(у ёй пераважае не апавядальная падача падзей, а бясконцыя ланцужкі ўражанняў, успамінаў,душэўных зрухаў носьбіта мовы; прычым усё гэта паўстае хаатычным, неўпарадкаваным,і ў выніку свядомасць як бы прысвойвае і паглынае рэальны свет) і, урэшце, эсэістыку(яна ўяўляе сабой «нязмушана-свабоднае спалучэнне суміруючых паведамленняў аб адзінкавыхфактах, апісанняў рэальнасці і (што асабліва важна) разважанняў аб ёй. Думкі, выказаныяў эсэісцкай форме, як правіла, не прэтэндуюць на вычарпальную трактоўку прадмета,яны дапускаюць магчымасць зусім іншых меркаванняў. Эсэістыка мае прыцягненне дасінкрэтызму: уласна мастацкія пачаткі тут лёгка спалучаюцца з публіцыстычнымі іфіласофскімі»).

1.2 Літаратурнывід і жанр
Адразу ж зазначым,што ва ўжыванні тэрмінаў «від» і «жанр», якімі абазначаецца ўнутранае структурна-падпарадкавальнаеі функцыянальнае чляненне твораў мастацкай літаратуры, няма пэўнага адзінства. Так,у большасці даведачных выданняў па літаратуразнаўству свярджаецца, што від з’яўляеццакатэгорыяй больш агульнай у адносінах да жанру (напрыклад, раман як від і сацыяльна-бытавыраман як жанр). Разам з тым на практыцы гэтыя паняцці вельмі часта змешваюцца, атаясамліваюцца,а то і зусім палярна ўзаемазамяняюцца. Калі ж браць пад увагу частату ўжывання дадзеныхтэрмінаў, то намнога, нават непараўнальна часцей, сустракаецца тэрмін «жанр», якіў сваю чаргу можа падраздзяляцца на формы, разнавіднасці і нават віды (напрыклад,жанравая форма апавядання, разнавіднасць аповесці, від рамана). Такім чынам, жанряк бы падмінае пад сябе від і ў прынцыпе замяняе яго.
Жанрам называецца«гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай формы, дзе структура пэўныхфармальных прыкмет (архітэктанічных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш канкрэтнымастацкі сэнс».
Жанры літаратурныхтвораў вылучаюцца па трох асноўных прыкметах: 1) па прыналежнасці да таго ці іншагалітаратурнага роду; 2) па пераважаючай эстэтычнай якасці, якую вызначаюць вершаванаяальбо празаічная форма твора, а таксама яго вядучы пафас (камічны, сатырычны, трагедыйны,элегічны ці які-небудзь інш.); 3) па аб’ёму і адпаведнай агульнай структуры твора.
Наогул любы жанр– гэта канкрэтнае адзінства пэўных асаблівасцей і ўласцівасцей формы ў яе асноўныхмомантах – своеасаблівай кампазіцыі, вобразнасці, мове, рытме.
Усё часцей і часцейайчынныя (у тым ліку і беларускія) літаратуразнаўцы вядуць гаворку аб жанравай формеі жанравым змесце. Так, В. Рагойша піша: «Генетычна кожная жанравая форма звязаназ пэўным зместам, аднак у выніку сваёй адноснай самастойнасці яна ў працэсе літаратурнагаразвіцця можа «адчужацца» ад яго і выражаць новы жанравы змест». Разам з тым даследчыкзвяртае ўвагу на немагчымасць поўнай страты сувязей паміж формай і зместам у жанры.Менавіта гэты момант указвае на адрозненне жанру «ад віду літаратурнага, заснаванагатолькі на фармальных прыкметах (архітэктанічных, моўных, рытмічных і інш.)».
Жанр з’яўляецца, якправіла, утварэннем гістарычна ўстойлівым, «цвёрдым», замацаваным у шматвяковайпрактыцы. «Кожны з іх – гэта не выпадковая сукупнасць рысаў, а прасякнутая дастатковапэўным і багатым мастацкім сэнсам сістэма кампанентаў формы. Гэта форма, якая ўжо«апрадмеціла» ў сваёй архітэктоніцы, фактуры, каларыце больш ці менш канкрэтны мастацкісэнс».
Даволі складанай з’яўляеццапраблема гістарычнага развіцця жанру. З аднаго боку, жанр увесь час змяняецца, абнаўляецца,набываючы ў творчасці кожнага таленавітага пісьменніка нейкія новыя якасці і рысы.З другога боку, жанр бывае часам надзвычай устойлівым і жывучым, бо літаратура,як правіла, рэдка грэбуе ўжо выпрацаванымі і апрабаванымі формамі. Многа выпадкаўадраджэння жанру ў абноўленым выглядзе, як то, напрыклад, трагедыі ў часы класіцызмуі рамантызму, навелы ў першай трэці ХІХ і ў сярэдзіне ХХ стст., і г. д.
У сувязі з развіццёмжанравых форм, магчымасцю іх відазмянення і трансфармацыі В. Халізеў вылучае жанрыкананічныя, «гатовыя, завершаныя, цвёрдыя формы , нязменна роўныя самім сабе (яркіпрыклад такога жанравага ўтварэння – санет, жывы і сёння)», і жанры неканананічныя,«гнуткія, адкрытыя ўсялякім трансфармацыям, перабудовам, абнаўленням, якія, да прыкладу,элегіі ці навелы ў літаратуры Новага часу».
Разглядаючы жанрыяк усеагульныя формы літаратурных твораў, што надзвычай моцна вызначаюць творчасцьлюбога пісьменніка, не трэба таксама забываць і аб індывідуальнай жанравай своеасаблівасцікожнага канкрэтнага твора. Пры аналізе творчасці любога буйнога мастака абавязковабудзе паўставаць пытанне аб спецыфіцы яго жанравых форм. Менавіта ў творчасці такіхпісьменнікаў ажыццяўляецца развіццё, якое змяняе пэўныя тыповыя рысы ўсіх жанравыхформ, не даючы ім застыць, акасцянець. Адбываецца неабходны і заканамерны працэсунутранага жанравага абнаўлення.
Для кожнай літаратурнайэпохі, напрамку, нават плыні з’яўляюцца характэрнымі свае пэўныя жанры. Так, напрыклад,для класіцызму ў якасці тыповых паўстаюць трагедыя, камедыя, ода, эпічная паэма;для Асветніцтва – мяшчанская драма, сатыра, філасофская аповесць; для рамантызму– лірычная паэма, драма, элегія, балада, псіхалагічны і гістарычны раманы; і г.д. Прычым з кожнай новай эпохай у літаратуру ўключаецца ўсё больш і больш жанраў,самых розных паводле зместу, агульнай танальнасці, структурна-кампазіцыйных, моўна-выяўленчыхі інш. асаблівасцей.
У працэсе свайго функцыянаванняў тую альбо іншую эпоху, гістарычны перыяд жанры могуць кананізавацца, г. зн. набывацьзначнасць і аўтарытэт у асяроддзі крытыкаў і чытацкай публікі, займаць самае высокаемесца ў жанравай іерархіі. Кананізацыя літаратурных жанраў пачалася яшчэ ў антычнасці(меркаванні Арыстоцеля аб трагедыі і эпапеі, іх значэнні і месцы ў жыцці антычнагаграмадства), затым была працягнута класіцыстамі («высокія» і «нізкія» жанры), рамантыкамі,а таксама наступнымі пакаленнямі чытацкай публікі, крытыкаў і наогул людзей, якіямаюць пэўнае дачыненне да літаратуры і мастацтва. Так, В. Халізеў аб недалёкім длянас ХХ ст. піша як аб часе, калі «прадпрымаліся спробы (у рознай меры паспяховыя)кананізацыі містэрыяльнай драматургіі (канцэпцыя сімвалізму), пародыі (фармальнаяшкола), рамана-эпапеі (эстэтыка сацыялістычнага рэалізму 1930–1940-х гадоў), а таксамараманаў Ф.М. Дастаеўскага як паліфанічных (1960–1970-я гады); у заходнееўрапейскімлітаратурным жыцці – рамана «плыні свядомасці» і абсурдысцкай драматургіі трагікамічнагагучання. Даволі высокі зараз аўтарытэт міфалагічнага пачатку ў складзе раманнайпрозы».
Вывучэннем эвалюцыівідаў, жанраў і іх сістэм на працягу значных гістарычных адрэзкаў часу альбо заўвесь перыяд існавання і функцыянавання ў пэўнай нацыянальнай літаратуры ці наогулу сусветным прыгожым пісьменстве займаецца гістарычная паэтыка. Яны, г. зн. відыі жанры ў эвалюцыйным развіцці і зменах – «галоўная праблема гістарычнай паэтыкі».

2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
У эпічным (ад ст.-грэч.epos – слова, роспавесць) родзе літаратуры арганізоўваючым пачаткам твора з’яўляеццаапавяданне (аповед – В. Рагойша) аб персанажах, іх лёсах, учынках, нейкіх разумовыхпамкненнях. Аснову эпасу складаюць падзеі, якія ўтвараюць сюжэт. Сюжэтнасць – вельміважная асаблівасць і прыкмета эпічнага роду літаратуры. Эпічны твор уяўляе сабойланцуг слоўных паведамленняў ці, прасцей кажучы, расповед аб тым, што адбылося раней.Апавяданне вядзецца збоку і, як правіла, мае граматычную форму мінулага часу. Дляапавядальніка (апаведача – В. Рагойша) з’яўляецца характэрнай пазіцыя чалавека,які ўспамінае аб тым, што мела месца раней. Дыстанцыя паміж часам дзеяння, што адлюстроўваецца,і расповеду аб ім складае ці не самую істотную рысу эпічнай формы.
У эпічных творах апавяданнепадключае да сябе і як бы «абвалаквае» выказванні дзеючых асоб – іх дыялогі і маналогі,у тым ліку і ўнутраныя. Паміж гэтымі моўнымі пластамі ідзе несупынны працэс актыўнагаўзаемадзеяння: тлумачэння, дапаўнення і карэкціроўкі.
Творы эпічнага родуспаўна выкарыстоўваюць арсенал мастацка-выяўленчых сродкаў, даступных літаратуры,нязмушана і свабодна адлюстроўваючы рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым яныпрактычна не ведаюць абмежаванняў у аб’ёме тэксту. Эпічны род уключае ў сябе яккароткія апавяданні, так і шматтомныя раманы-эпапеі.
Эпічны твор можа «ўвабраць»у сябе такую колькасць характараў, абставін, падзей, лёсаў, дэталей, якая з’яўляеццанедаступнай не толькі творам двух астатніх літаратурных родаў (лірыцы і драме),але і наогул якому-небудзь іншаму віду мастацтва. Пры гэтым апавядальная форма садзейнічаенайглыбейшаму пранікненню ва ўнутраны свет чалавека. З яе дапамогай усебакова абмалёўваюццахарактары складаныя, шматсастаўныя, незавершаныя і супярэчлівыя, якія знаходзяццаў руху, станаўленні і развіцці. Зразумела, што каласальныя магчымасці мастацкагаўзнаўлення жыцця эпасам выкарыстоўваюцца не заўсёды, аднак са словам «эпас» звязанаўяўленне аб адлюстраванні рэчаіснасці і ўнутранага свету чалавека ва ўсебаковасці,цэласнасці і паўнаце.
Эпас валодае разнастайныміспосабамі моўна-мастацкага выяўлення (апісанне, маналог, дыялог, аўтарская моваі мова персанажаў, няўласна-простая мова), а таксама шматлікімі сродкамі стварэннявобраза (учынкі і дзеянні персанажа, прамая аўтарская характарыстыка, раскрыццёхарактараў праз мову, гаворачыя імёны і прозвішчы, партрэт, пейзаж, інтэр’ер і інш.).
Эпічныя творы пішуцца,як правіла, прозай, але сустракаюцца таксама і вершаваныя эпічныя рэчы (старажытныяэпічныя паэмы, літаратурныя казкі і інш.).
Эпас выпрацаваў сваюсістэму відавых і жанравых форм, найбольш распаўсюджанымі ў якой з’яўляюцца раман,аповесць і апавяданне. Акрамя таго, да эпічнага роду адносяць навелу, нарыс, памфлет,гумарэску (усе іх В. Рагойша лічыць жанравымі разнавіднасцямі апавядання), а таксамапразаічны абразок, фельетон, казку (вядома, літаратурную, а не фальклорную; як,дарэчы, і ўсе наступныя жанры, што прыводзяцца намі ў якасці эпічных), анекдот,легенду, паданне і некат. інш.
Раман (франц. roman– твор, напісаны на раманскіх мовах) – самы буйны від літаратурнага эпасу. У ім«шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі іэпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаныразнастайныя бытавыя малюнкі. Шматлікасць галоўных і пабочных сюжэтных ліній, якіяіснуюць паралельна і перакрыжоўваюцца, неабмежаванасць у часе і прасторы, вялікаяколькасць дзейных асоб рознага кшталту (станоўчых і адмоўных), наяўнасць пазасюжэтныхэлементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы, інтэр’еры, абрамленні)– усё гэта дае магчымасць раману стаць самым ёмістым, сінтэтычным відам сучаснайлітаратуры, эпасам нашага часу. Па здабытках рамана можна меркаваць пра ўзровеньразвіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле». Раман мае даволі працяглую і багатуюгісторыю свайго станаўлення і развіцця ў сусветнай літаратуры: яго вытокі ляжацьяшчэ ў антычнасці, у І ст. да н. э. («Дафніс і Хлоя» Лонга, «Залаты асёл» Апулея);затым раман праходзіць цэлы шэраг этапаў, вяршынным сярод якіх з’яўляецца, несумненна,перыяд росквіту рэалістычнай яго разнавіднасці ў ХІХ ст. (творы А. Стэндаля, А.Бальзака, Ч. Дзікенса, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага і інш. пісьменнікаў). Немалыяздабыткі раманнай прозы і ў беларускай літаратуры (творы М. Гарэцкага, М. Зарэцкага,К. Чорнага, Я. Брыля, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Караткевіча, І. Чыгрынаваі цэлага шэрагу інш. аўтараў). Надзвычай шырокая ўласна жанравая палітра рамана(сацыяльна-бытавы, сацыяльна-псіхалагічны, гістарычны, прыгодніцкі, палітычны, сатырычны,фантастычны, раман-утопія і г. д.). На аснове рамана ўзнікла эпапея (раман-эпапея)– твор, у якім на шырокім фоне ўзнаўляюцца і асэнсоўваюцца надзвычай важныя, лёсавызначальныяпадзеі для жыцця пэўнага народа, нацыі, краіны (класічнымі прыкладамі рамана-эпапеіз’яўляюцца «Вайна і мір» Л. Талстога, «Ціхі Дон» М. Шолахава; у беларускай літаратурыэпапейны характар мае ў многіх сваіх момантах «Палеская хроніка» І. Мележа»). Аб’яднаныяагульнымі героямі і адзінай думкай, раманы могуць утвараць цэлыя цыклы (шматтомнаяэпапея «Ругон-Макары» Э. Заля, тэтралогія на тэму заходнебеларускага жыцця В. Адамчыка,ваенна-партызанская пенталогія І. Чыгрынава і інш.).
Аповесць прадстаўляесярэднюю форму ў эпічным родзе літаратуры. У ёй звычайна прысутнічае адна сюжэтнаялінія, у выніку чаго, у параўнанні з раманам, мае месца значна меншы ахоп жыццёвыхпадзей, сітуацый. Як і раман, аповесць надзвычай разгалінаваная ў сваіх канкрэтныхжанравых выяўленнях. Аповесцей надзвычай шмат у сусветнай літаратуры, бо яны, якправіла, абавязковыя ў творчасці любога больш-менш значнага пісьменніка-празаіка.На Беларусі аповесці (як свае, уласныя, так і запазычаныя, перакладныя) з’явілісявельмі даўно (нагадаем летапісную «Аповесць мінулых часоў», агіяграфічную «ЖыціеЕфрасінні Полацкай», сацыяльна-бытавую «Аповесць пра Баву», рыцарскую «Александрыя»і інш.). Новая беларуская літаратурная аповесць вядзе свой адлік з пачатку ХХ ст.(«Бацькава воля» Ц. Гартнага, «Антон» М. Гарэцкага, «У палескай глушы» і «У глыбіПалесся» Я. Коласа, «Лявон Бушмар» К. Чорнага і інш.). Найбольш значны ўклад у развіццёбеларускай аповесці другой паловы ХХ ст. унеслі такія пісьменнікі, як Я. Брыль,В. Быкаў, І. Пташнікаў, І. Шамякін, І. Мележ, І. Навуменка, У. Караткевіч, А. Асіпенка,А. Васілевіч, А. Кудравец, А. Жук, Г. Далідовіч, В. Казько, В. Іпатава і цэлы шэрагінш. аўтараў.
Апавяданне (альбомалая форма ў эпічным родзе літаратуры) уяўляе сабой невялікі твор, у якім расказваецца,як правіла, пра нейкі адзін вызначальны выпадак у жыцці чалавека. У апавяданні аднасюжэтная лінія з абмежаванай колькасцю дзеючых асоб, характары якіх ужо дастатковасфарміраваныя. Апісанні ў апавяданні, як правіла, адсутнічаюць, а калі і маюць усё-такімесца, дык характарызуюцца пры гэтым надзвычайнай сцісласцю. Свае вытокі літаратурнаеапавяданне вядзе з малых фальклорных жанраў: казак, легенд, паданняў і г. д. Жанравыміразнавіднасцямі апавядання, паводле В. Рагойшы і шэрагу інш. вучоных, з’яўляюцца,як ужо адзначалася вышэй, навела (апавяданне з напружаным, драматычным дзеяннем,лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў,нечаканым фіналам – «Бунт» Я. Коласа, «Пяць лыжак заціркі» З. Бядулі і інш.), нарыс(мастацка-дакументальнае апавяданне з сапраўднымі падзеямі ў цэнтры і рэальныміперсанажамі, што выступаюць пад сваімі прозвішчамі – «Званы ў прадоннях азёр» У.Караткевіча, «Дзівасіл» В. Палтаран і інш.), памфлет (вострасатырычнае дакументальна-мастацкаеапавяданне, як правіла, на сацыяльна-палітычную праблематыку – «Горад жоўтага д’ябла»М. Горкага, «Берлінскі анучнік» К. Чорнага і інш.), гумарэска (невялічкае гумарыстычнаеапавяданне – «Дзядзіна» Ф. Багушэвіча, «Сацыяліст» Я. Коласа і інш.). Пачынальнікампразаічнага апавядання ў новай беларускай літаратуры выступіў Ф. Багушэвіч («Палясоўшчык»,«Тралялёначка» і інш.). Услед за ім дадзены від і жанр развівалі ў пачатку ХХ ст.К. Каганец, Цётка, Ядвігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, У. Галубок, М. Гарэцкі і інш.,а ў савецкі час – К. Чорны, М. Лынькоў, Я. Скрыган, Я. Брыль, В. Быкаў, М. Стральцоў,У. Караткевіч, В. Адамчык, Б. Сачанка і цэлы шэраг інш. аўтараў.
Побач з літаратурнымэпасам вучоныя вылучаюць у складзе сусветнага прыгожага пісьменства народна-гераічныэпас. Самы буйны і ранні прадстаўнік твораў народна-гераічнага эпасу – эпапея (адст.-грэч. epopoiï, ад épos – слова, апавяданне і poiéö– ствараю). Эпапея ў многім дала штуршок развіццю эпасу літаратурнага. У эпапеівыявіліся асноўныя прыкметы народна-гераічнага эпасу, а менавіта: міфалагізм, выключнасцьперсанажаў і іх учынкаў, наяўнасць высокай ідэі, надзвычай спакойная, нетаропкаяманера апавядання. Эпапеі адлюстроўвалі важныя праблемы жыцця старажытных народаў,і ў першую чаргу барацьбу са знешнімі ворагамі-захопнікамі. Эпапеі мелі, як правіла,вершаваную форму і бытавалі першапачаткова ў вусным выглядзе (у перадачы паэтаў-выканаўцаў– аэдаў, рапсодаў, бардаў і інш.), а затым былі зафіксаваны ў пісьме. Амаль кожнынарод стварыў свае ўласныя эпапеі і стагоддзямі захоўваў іх у калектыўнай памяці.Найбольш вядомымі эпапеямі ў сусветнай культурнай гісторыі з’яўляюцца шумера-акадскі«Сказ аб Гільгамешы», індыйскія «Махабхарата» і «Рамаяна», грэчаскія «Іліяда» і«Адысея», іспанская «Песня аб Сідзе», французская «Песня аб Раландзе», нямецкая«Песня аб Нібелунгах». Усходнеславянскі (у тым ліку і беларускі) народна-гераічныэпас прадстаўлены творамі, значна меншымі па памеру, у параўнанні з прыведзенымівышэй, аднак таксама напісанымі ў адпаведнай манеры. Гэта быліны («Ілля Мурамец»і інш.), казкі (іх надзвычай шмат), паданні пра асілкаў («Кірыл Кажамяка» і інш.)і г. д.

3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
эпічнылірычны драматычны род
Творы драматычнагароду (ад ст.-грэч. drama – дзеянне) узнаўляюць (як, дарэчы, і эпічныя) падзеі, учынкігерояў, іх узаемаадносіны. Аднак разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраваннеў драме адсутнічае. Уласна аўтарская мова, якую складаюць спісы (пералік) дзеючыхасоб (часам з кароткімі характарыстыкамі), вызначэнне часу і месца дзеяння, апісаннесцэнічнай абстаноўкі ў пачатку актаў і з’яў, каментарыі да рэплік герояў і ўказанніна іх рухі, жэсты, міміку, інтанацыі (г. зв. рэмаркі), тут выконвае дапаможную ролюі з’яўляецца эпізадычнай. Асноўны тэкст п’есы складае плынь выказванняў персанажаў,іх рэплік і маналогаў. Дзеянне ў ёй разгортваецца сваімі сіламі, характары раскрываюццаў непасрэдных сутыкненнях, без аўтарскага падштурхоўвання.
Адсюль некаторая абмежаванасцьмастацкіх магчымасцей драмы. Пісьменнік-драматург карыстаецца толькі часткай тыхвыяўленчых сродкаў, якія з’яўляюцца даступнымі празаіку. І характары дзеючых асобраскрываюцца ў драме з меншай свабодай і паўнатой, чым у эпасе. Пры гэтым драматургі,у адрозненне ад аўтараў эпічных твораў, вымушаны абмяжоўвацца тым аб’ёмам слоўнагатэксту, які патрабуе тэатральнае мастацтва. Час адлюстроўваемага ў драме дзеянняпавінен укласціся ў строгія рамкі часу сцэнічнага.
Разам з тым у аўтарап’есы ёсць сур’ёзныя перавагі перад стваральнікамі эпічных рэчаў. Адзін момант удраме цесна прымыкае да другога, суседняга. Падзеі тут не сціскаюцца і не расцягваюцца.Акрамя таго, яны адлюстроўваюцца ў цяперашнім часе. Усё гэта стварае эфект максімальнайпраўдападобнасці, набліжанасці да рэальнага жыцця. Ёсць, праўда, у драме ў сувязіз яе тэатральнай прыналежнасцю імкненне да знешняй эфектнасці, гіпербалізацыі. Аднакяно ўсё-такі не павінна пераходзіць пэўную мяжу.
Для драмы характэрныдынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкі і да кульмінацыі няўхільнанарастае і ўскладняецца, набывае ўсё большую змястоўнасць, захопліваючы ў сваю арбітуновых персанажаў.
Драма мае, як правіла,востры напружаны сюжэт. Вельмі важная (калі не выключная) роля адводзіцца ў ёй канфлікту.Наогул без моцнага і жыццёвага ў сваёй аснове (а не надуманага) канфлікту ўявіцьдраматычны твор практычна немагчыма.
Вельмі важная асаблівасцьі якасць твораў драматычнага роду – наяўнасць у іх выразнай, каларытнай і разамз тым лаканічнай мовы персанажаў.
Мы ўжо гаварылі крыхувышэй аб цеснай прывязцы драмы да тэатра, сцэны. Пераважная большасць п’ес якразі ствараецца для сцэны і з улікам сцэны. Разам з тым у складзе драматычнага родуёсць творы, напісаныя з першаснай устаноўкай на чытацкае ўспрыманне (гэта, дарэчы,не выключае магчымасць іх сцэнічнага ўвасаблення пры адпаведных рэжысёрскіх захадахі майстэрстве). Гэта Lesedrama (драма для чытання ў перакладзе з нямецкай мовы).Да яе можна аднесці «Фауста» І. Гётэ, драматычныя творы Дж. Байрана, маленькія трагедыіА. Пушкіна, некаторыя з твораў «дзвінскага цыклу» М. Гарэцкага («Жартаўлівы Пісарэвіч»,«Жалобная камедыя»), аднаактоўкі заходнебеларускага літаратара Ю. Ружанца «Першыяластаўкі» і «Зорка-ідэя» і інш.
Драматычны род выпрацаваўсваю ўласную відавую і жанравую сістэму. У ім вылучаюцца тры асноўныя відавыя групы– камедыйная, трагедыйная і ўласна драматычная, кожная з якіх прадстаўлена цэлымшэрагам жанраў.
Самай распаўсюджанайі, бадай, самай старажытнай паводле паходжання выступае ў драматычным родзе камедыя– п’еса, у якой паказваюцца камічныя падзеі і з’явы, высмейваецца негатыўнае ў жыцці.У кожнага з народаў на ранніх этапах развіцця літаратуры і тэатральна-сцэнічнагамастацтва ўзнікалі свае ўласныя камедыйныя творы – невялічкія п’ескі-сцэнкі, якіяразыгрываліся на кірмашах, ігрышчах, святах і г. д. Літаратурная ж еўрапейская ісусветная камедыя адштурхоўваецца ад антычнасці, у прыватнасці, ад Старажытнай Грэцыі(творы Арыстафана, V ст. да н. э.). Істотны ўклад у сусветную камедыяграфію ўнеслітакія аўтары, як Ж. Мальер, У. Шэкспір, Лопе дэ Вега, Б. Шоу і інш. Беларуская літаратурнаякамедыя пачала станавіцца на рубяжы ХVІІ– ХVІІІ стст. на аснове як запазычаных (інтэрмедыішкольнага тэатра), так і сваіх уласных (камедыйна-сатырычныя сцэнкі народнага, утым ліку і батлейкавага тэатра) узораў. У прынцыпе з уласна камедыі і пачалася беларускаядраматургія. Здабыткі беларускай камедыяграфіі звязаны ў першую чаргу з дзейнасцюВ. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, Я. Купалы, Л. Родзевіча, У. Галубка, Ф. Аляхновіча,К. Крапівы, А. Макаёнка, М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча, А. Дзялендзіка.
Паводле ступені пранікненнядраматургамі ва ўнутраную сутнасць персанажаў і асаблівасцей мастацкага ўзнаўленнякамічнага ў творах вылучаюць камедыю становішчаў і камедыю характараў.
У жанравым плане камедыядзеліцца на цэлы шэраг разнавіднасцей: сатырычную, лірычную, сацыяльна-бытавую,фантастычную і г. д. Існуюць у камедыйнай групе і ўстойлівыя формы. Гэта вадэвіль(як правіла, невялікі, аднаактовы твор, заснаваны на анекдатычнай, кур’ёзнай калізіі,у якім асноўнае дзеянне спалучаецца з музыкай, песнямі-куплетамі і танцамі) і фарс(таксама невялікі твор, блізкі да вадэвіля па сваёй агульнай танальнасці, аднакз даволі яскрава выражанай карыкатурнасцю вобразаў, выкарыстаннем грубай насмешкі,зніжанай лексікі, а часам і фрывольнасцей). Даволі часта гэтыя два жанры ў творчайпрактыцы пісьменнікаў зліваюцца, аб'ядноўваюцца, утвараючы ў выніку адно сінтэтычнаецэлае («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча).
Трагедыя – драматычнытвор, сюжэт якога засноўваецца на канфлікце незвычайнай вастрыні і напружанасці.Падзеі ў трагедыі заканчваюцца ці смерцю галоўнага героя (герояў), ці непапраўнымістратамі ў яго жыцці. У змесце трагедыі заўсёды прысутнічае элемент узвышанага,гераічнага. На падзейным полі п’есы-трагедыі сутыкаюцца моцныя характары, асобывыключныя, высакародныя, у душах якіх даволі часта ідзе складаная ўнутраная барацьбапаміж страсцю і доўгам, памкненнямі сэрца і розумам. У трагедыях ставяцца, як правіла,пытанні агульначалавечага значэння, насычаныя глыбокім філасофскім сэнсам. Вытокіеўрапейскай і сусветнай трагедыі знаходзяцца ў літаратуры Старажытнай Грэцыі (п’есыЭсхіла, Сафокла, Еўрыпіда). Значны ўклад у развіццё жанру трагедыі ўнеслі У. Шэкспір,П. Карнель, Ж. Расін, В. Гюго, А. Пушкін. Трагедыйныя элементы і матывы прысутнічаюцьу такіх творах беларускіх драматургаў, як «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Блуднікі»і «Пакрыўджаныя» Л. Родзевіча, «Антон» М. Гарэцкага, «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча,«Маці Урагану» У. Караткевіча і некат. інш.
Драма – трэцяя відаваягрупа ў драматычным родзе. Спецыфіка драмы як віду і жанру ў тым, што аб’ектам адлюстраванняў ёй становяцца тыя з’явы, падзеі і асобы, якія не валодаюць нейкай незвычайнасцю,выключнасцю, але разам з тым пэўным чынам вылучаюцца з агульнай будзённай жыццёвайплыні. Як самастойны від і жанр драма склалася ў ХVІІІ ст. у творчасці еўрапейскіхпісьменнікаў-асветнікаў (мяшчанская драма). Асаблівы ўклад у развіццё драмы ўнесліМ. Астроўскі, А. Чэхаў, М. Горкі, Г. Ібсан, а на Беларусі – Я. Купала, К. Каганец,Л. Родзевіч, У. Галубок, М. Грамыка, Е. Міровіч, К. Крапіва, А. Петрашкевіч, А.Дзялендзік, І. Чыгрынаў, А. Дудараў. Жанравая палітра драмы даволі разнастайная:вылучаюцца драмы сацыяльна-бытавыя, псіхалагічныя, гістарычныя, палітычныя, гераічныя,філасофскія і інш. Цікавай і своеасаблівай разнавіднасцю драмы з’яўляецца меладрама– твор, які характарызуецца павышанай эмацыянальнасцю ў падачы і асэнсаванні матэрыялу,узбуйненасцю і рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла, гіпербалізаваным паказамстрасцей, адкрытай маральна-дыдактычнай тэндэнцыйнасцю.
На памежжы трагедыіі камедыі ўзнікла трагікамедыя – твор, заснаваны на трагічных калізіях, але з наяўнасцювыразнага камізму ў іх мастацкім асэнсаванні. «Трагікамедыя не прымае максімалісцкіхэтычных пастулатаў трагедыі, адрозніваючыся разам з тым ад камедыі большай строгасцюмаральных вывадаў, маштабнасцю ідэйных абагульненняў». Адным з першых у еўрапейскайлітаратуры да жанру трагікамедыі звярнуўся Лопе дэ Вега («Авечая крыніца» і інш.).Можна з упэўненасцю гаварыць аб вытоках уласнабеларускай трагікамедыі ў такіх творах,як «Тутэйшыя» Я. Купалы і «Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага. Надзвычай вялікіўклад у распрацоўку жанру трагікамедыі ўнёс А. Макаёнак («Трыбунал», «Зацюканы апостал»,«Пагарэльцы» і інш.).
Драматычны род літаратуры(як, дарэчы, і астатнія два роды – эпас і лірыка) утрымлівае ў сваім складзе надзвычайвялікую колькасць твораў малой формы. Разам з тым малая драматычная форма валодае,у параўнанні з такімі ж формамі ў іншых родах літаратуры, цэлым шэрагам адметныхрысаў. Па-першае, яна надзвычай разгалінаваная і прадстаўлена цэлым кангламератамвідаў і жанраў. Так, яе ўтвараюць нацыянальна-эпахальныя жанры, якія ўзніклі ў пэўныгістарычны (як правіла, ранні) перыяд у асобных нацыянальных літаратурах і культурах.Сюды можна аднесці старажытнагрэчаскі мім, старажытнарымскую атэлану, іспанскі іпартугальскі аўта і пасас, французскі саці і міракль, нямецкі фастнахтшпіль, англійскуюінтэрлюдыю, японскія кёгэн, індыйскую эканкі, беларускія жарт і абразок, а таксамацэлы шэраг іншых жанраў у літаратурах і культурах свету. Другую групу складаюцьміжнародныя ці інтэрнацыянальныя жанры, да якіх адносяцца інтэрмедыя, вадэвіль (ёсцьнямала і шматактовых вадэвіляў, аднак усё-такі пераважная большасць іх грунтуеццана выкарыстанні малой формы), фарс, скетч. Трэцяя група твораў малой формы ў драматургііўтворана не ўласна жанрамі ў іх строгім значэнні, а відамі. Многія (у тым ліку івядомыя, слынныя) пісьменнікі-драматургі свету даволі часта звярталіся і працягваюцьзвяртацца ў сваёй творчасці да напісання малых камедый, трагедый, уласна драм, трагікамедыйі г. д., прычым на самую розную праблематыку і ў самым розным жанрава-стылістычнымнакірунку (лірычным, гераічным, філасофскім, сатырычным і г. д.). Унутраная, фармальнаяспецыфіка малой драматычнай формы заключаецца ў надзвычайнай лаканічнасці і сцісласцісюжэта, а таксама ў гранічнай скандэнсаванасці выяўленчых сродкаў. Да малой драматычнайформы звярталіся ў сваёй творчасці многія слынныя майстры літаратуры: П. Кальдэрон,Лопэ дэ Вега, К. Гальдоні, Б. Шоу, О. Уальд, Д. Галсуорсі, Ш. О’Кэйсі, П. Мэрымэ,Э. Скрыб, Э. Заля, Гі дэ Мапасан, С. Цвэйг, М. Метэрлінк, І. Вайновіч, А. Фрэдра,Б. Харышчандра, Б. Брэхт, Ш. Дэскон, Х. Лавінэску, Ю. О’Ніл, А. Пушкін, М. Гогаль,Л. Талстой, І. Тургенеў, М. Някрасаў, А. Чэхаў, Л. Андрэеў, А. Блок, В. Брусаў,М. Горкі, А. Купрын, І. Франко, Л. Украінка і інш. Многія творы малой драматычнайформы сталі беларускай нацыянальнай класікай («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча,«Модны шляхцюк» К. Каганца, «Прымакі» Я. Купалы», «Суд» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка, «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец» і «Конскі партрэт» Л. Родзевіча, «Чорт ібаба» Ф. Аляхновіча, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага і інш.). У прынцыпе нагрунце малой формы вырасла беларуская драматургія, як, дарэчы, і нацыянальнае тэатральна-сцэнічнаемастацтва.

4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
У лірыцы (ад ст.-грэч.liricós – той, хто спявае пад гукі ліры; музычны, хвалюючы) на першы планвыступае ўнутраны свет чалавека, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі,разумовыя імпульсы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творыі абазначаецца які-небудзь падзейны рад, дык надзвычай скупа, без дэталізацыі. Прадметадлюстравання ў лірыцы – суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку,квінтэсенцыі душэўнага вопыту чалавека. Вельмі важная прыкмета лірыкі, ва ўсякімразе, пераважнай большасці яе твораў – экспрэсіўнасць, якая выяўляецца і праз падборслоў, і праз сінтаксічныя канструкцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рытмічнуюпабудову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна працуе на такую яшчэ аднуяе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на наяўнасць у творах максімальнай унушаючай,заражаючай сілы, здольнай заставіць чытача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар,адчуць і яшчэ раз перажыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае.
Носьбіта перажывання,выражанага ў лірычным творы, прынята, з лёгкай рукі Ю. Тынянава, імянаваць лірычнымгероем. У залежнасці ад ступені праецыравання адлюстраванага ў творы на духоўна-біяграфічнывопыт аўтара лірыку дзеляць на аўтапсіхалагічную і ролевую. Наогул жа неабходнапамятаць, што поўнасцю атаясамліваць аўтара і лірычнага героя не трэба. Па-першае,не трэба забываць аб творчым вымысле (фантазіі) як абавязковым складніку мастацкайтворчасці. Па-другое, лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці аўтара, яна іх трансфармуе,узбагачае, узвышае.
Відавая і жанраваясістэма лірыкі надзвычай разгалінаваная. Хоць і бытуе ў літаратуры жанр лірычнайпаэмы, які ўзнаўляе перажыванні ў іх шматпланавасці («Яна і я» Я. Купалы, «Паэмабез героя» Г. Ахматавай і інш.), лірыка выяўляе сябе ўсё-такі галоўным чынам у малойформе. Самымі распаўсюджанымі відамі лірыкі, у тым ліку і сучаснай, з’яўляюцца верші песня, вытокі якіх ляжаць у фальклоры. Еўрапейская літаратурная традыцыя, з адштурхоўваннемяшчэ ад антычнасці, выпрацавала таксама такія віды і жанры лірычных твораў, як гімн,ода, элегія, эпіграма, эпітафія, эпіталама, раманс, мадрыгал, пасланне, санет, тэрцыны,рандо, рандэль, трыялет, актава і інш. Апошнія шэсць з прыведзеных намі жанраў лірыкіадносяцца да разраду ўстойлівых альбо цвёрдых форм. Многія з класічных лірычныхжанраў да сённяшняга часу ўжываюцца ў паэтычнай творчасці.
Аналізаваць і рабіцьспробы класіфікацыі і сістэматызацыі лірыкі пры такой яе надзвычай моцнай відавайі жанравай размаітасці даволі складана. Таму ў апошні час даследчыкі літаратурыусё больш і больш звяртаюцца ў дадзеным плане да тэматычнага прынцыпу. У залежнасціад канкрэтнага зместу твораў адрозніваюць лірыку грамадзянскую (патрыятычная выступаепры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), філасофскую (не зусім тоесная ёй, але надзвычайблізкая да філасофскай лірыка роздуму альбо медытатыўная лірыка), інтымную альболюбоўную, пейзажную і і некат. інш.

5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў, сістэма ліра-эпічныхвідаў і жанраў
Спецыфіка ліра-эпасуў тым, што ён спалучае і сінтэзуе ў творах адзнакі і прыкметы лірыкі і эпасу. Сюжэтнаеапавяданне аб падзеях у такіх творах спалучаецца з эмацыянальна-медытатыўнымі выказванняміапавядальніка, якія ствараюць вобраз лірычнага «я» альбо лірычнага героя.
Самымі распаўсюджаныміі характэрнымі відамі і жанрамі ліра-эпасу з’яўляюцца паэма і балада.
Паэма (гаворка ідземенавіта аб класічнай паэме) уяўляе сабой даволі вялікі (аб’ёмны) вершаваны твор,у якім закранаюцца і адлюстроўваюцца важныя праблемы рэчаіснасці, пададзеныя, якправіла, на значным сацыяльна-гістарычным фоне. У адрозненне ад вершаваных раманаі аповесці ў паэме адсутнічаюць падрабязныя апісанні; яе аўтары стараюцца ўзняццанад паўсядзённасцю і адшукаць у жыцці ўзвышана-гераічнае. Акрамя таго, паэма выяўляеімкненне да філасофска-гістарычнага асэнсавання падзей. Адпаведна, што гэта накладваеадбітак на сюжэтна-кампазіцыйныя і стылёвыя адзнакі твора. Самыя глыбокія вытокіпаэмы ляжаць у фальклоры, а таксама ў не надта далёка адышоўшых ад яго творах народна-гераічнагаэпасу. Еўрапейская літаратурная паэма вядзе свой адлік з антычнасці («Энеіда» Вергілія).Найвышэйшы ўздым паэма як жанр перажыла ў ХІХ ст., у эпоху рамантызму, калі тварыліДж. Байран, А. Пушкін, М. Лермантаў, А. Міцкевіч і цэлы шэраг інш. паэтаў. Пераважнаябольшасць даследчыкаў правамоцна ўказвае на «Песню пра зубра» М. Гусоўскага як натвор, які паклаў пачатак развіццю жанру паэмы на Беларусі. У новай беларускай літаратурына пачатковым этапе яе развіцця выдатныя ўзоры паэмы пакінулі пасля сябе аўтары«Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама Я. Купала, Я. Колас. Іх традыцыіплённа працягнулі і ўзбагацілі крыху пазней П. Трус, М. Чарот, У. Дубоўка, А. Куляшоў,М. Танк, П. Панчанка, П. Броўка, Н. Гілевіч, Л. Геніюш і цэлы шэраг інш. паэтаў.
Балада характарызуеццараспрацоўкай драматычна-напружанага сюжэта фантастычна-казачнага, легендарна-гістарычнагаці гераічнага зместу. Вытокі еўрапейскай літаратурнай балады ляжаць у творчасціР. Бёрнса, С. Кольрыджа, І. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гейнэ, В. Жукоўскага, А. Пушкіна,М. Лермантава, А. Міцкевіча. Пачынальнікамі беларускай балады лічацца В. Дунін-Марцінкевіч(«Травіца брат-сястрыца»), Ф. Багушэвіч («Хцівец і скарб на святога Яна»), Я. Купала(«Забытая карчма»), А. Гарун («Варажба»), З. Бядуля («У калядную ноч»). Іх традыцыіпрацягнулі і ўзбагацілі П. Трус, А. Дудар, А. Куляшоў, М. Танк, П. Броўка, П. Панчанка,А. Вялюгін, Н. Гілевіч, Я. Сіпакоў, А. Лойка і інш.
Шэрагам даследчыкаўда ліра-эпічных відаў і жанраў адносяцца таксама байка (невялікі, звычайна вершаваны,алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару, чалавечае жыццёў якім адлюстроўваецца, як правіла, праз вобразы жывёл, раслін, рэчаў), вершаванаяаповесць і вершаванае апавяданне (дадзеныя жанры, у адрозненне ад паэмы, маюць яскрававыражаную ўстаноўку на апавядальнасць, падзейнасць; пэўнымі ўзорамі іх можна лічыць«Гапон», «Вечарніцы», «Купала» і інш. вершаваныя рэчы В. Дуніна-Марцінкевіча) іраман у вершах (вялікі вершаваны твор, у якім шырока ахопліваюцца істотныя жыццёвыяпадзеі пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі, эпохі, паказваюцца характары ў іх развіцці,псіхалагічнай напоўненасці; раман у вершах даволі шырока ўзнаўляе бытавыя малюнкі;у дадзеным жанры шмат лірычных адступленняў, у якіх закранаюцца многія важныя пытаннічалавечага жыцця; змацоўвае раман у вершах, сплятае ў адзінае цэлае яго сюжэт фігурагалоўнага героя – Дон Жуана і Яўгена Анегіна ў аднайменных творах Дж. Байрана іА. Пушкіна, С. Вячоркі ў «Родных дзецях» Н. Гілевіча).

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Адамович А.М. Горизонтыбелорусской прозы / Адамович А.М. – М., 1974.
2. Алексеев В.А. Русский советскийочерк / Алексеев В.А. – Л., 1980.
3. Андреев А.Н. Проза как языккультуры // Куляшоўскія чытанні. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі«Творчасць А. Куляшова і адукацыйна-асветніцкія праблемы сучаснасці», 6–7лютага 2002 г.– Магілёў, 2002.
4. Беларуская савецкая проза: Раман іаповесць.– Мн., 1971.
5. Богданов В.А. Роман //Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А.Николаева.– М., 1987.
6. Введение в литературоведение /Под. ред. Г.Н. Поспелова.– 2-е изд., доп.– М., 1983.
7. Волков И.Ф. Теория литературы /Волков И.Ф. – М., 1995.
8. Гачев Г.Д. Содержательностьхудожественных форм. Эпос. Лирика. Театр.– М., 1968.
9. Гуляев Н.А. Теория литературы /Гуляев Н.А. – М., 1985.
10. Декс П. Семь веков романа / ДексП. – М., 1962.
11. Дзюбайла П.К. Беларускі раман /Дзюбайла П.К. – Мн., 1984.
12. Дзюбайла П.К. Раман //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1987.– Т. 4.
13. Днепров В. Черты романа ХХ века.–М.–Л., 1965.
14. Жирмунский В.М. Народныйгероический эпос / Жирмунский В.М. – М.–Л., 1962.
15. Журбина Е. Искусство очерка /Журбина Е. – М., 1957.
16. История русского советскогоромана.– М.–Л., 1965.– Кн. 1–2.
17. Каваленка В.А., Мушынскі М.І.,Яскевіч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныятэндэнцыі.– Мн., 1972.
18. Кожинов В.В. Повесть //Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А.Николаева.– М., 1987.
19. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіныў літаратуразнаўства.– 2-е выд., дапрац. і дап.– Мн., 1982.
20. Мелетинский Е.М. Эпос //Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А.Николаева.– М., 1987.
21. Основы литературоведения / Под.ред. В.П. Мещерякова.– М., 2000.
22. Поспелов Г.Н. Теория литературы /Поспелов Г.Н. – М., 1978.
23. Поспелов Г.Н. Рассказ //Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А.Николаева.– М., 1987.
24. Рагойша В.П. Эпас // Энцыклапедыялітаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1987.– Т. 5.
25. Рагойша В. Апавяданне; Аповесць;Раман; Эпас; Эпас народны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах:Дапаможнік.– Мн., 2001.
26. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Родылитературы // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческийсловарь-справочник для ученика и учителя.– Мозырь, 2003.
27. Тимофеев Л.И. Основы теориилитературы.– 5-е изд., испр. и доп.– М., 1976.
28. Томашевский Б.В. Теориялитературы. Поэтика / Томашевский Б.В. – М., 2002.
29. Утехин Н.П. Жанры эпической прозы/ Утехин Н.П. – М., 1982.
30. Хализев В.Е. Эпос как родлитературный // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М.Кожевникова, П.А. Николаева.– М., 1987.
31. Хализев В.Е. Теория литературы.–2-е изд.– М., 2000.
32. Хализев В.Е. Эпос // Введение влитературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Подред. Л.В. Чернец.– М., 2000.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Ecological problems. Environmental protection
Реферат Розробка маркетингової стратегії концентрації в зовнішньоекономічній діяльності підприємства
Реферат 1. Предмет макроэкономики. Методы и принципы макроэкономического анализа
Реферат Четыре элемента процесса убеждения
Реферат Оле Кристенсен Ремер, подтверждение конечности скорости света
Реферат Комиссия по противодействию попыткам фальсификации истории в ущерб интересам России
Реферат Реклама на предприятии – экономический аспект
Реферат «топ-переговоры» Тренинг переговоров с первыми лицами
Реферат Trade Protectionism Essay Research Paper Protection is
Реферат Cat In The Rain Essay Research Paper
Реферат Деталь "корпус поршня"
Реферат The Depression Essay Research Paper Depression of
Реферат Защита продовольствия и фуража от ядерного поражения
Реферат Роль рекламы в коммерческой деятельности
Реферат Информатика и компьютерные науки