Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі

Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі

Змест
1. Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі. Станаўленне іразвіццё літаратуразнаўчых метадаў, школ, напрамкаў
1.1 Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства ўХІХ ст.
1.2 Міфалагічная школа
1.3 Біяграфічны метад
1.4 Культурна-гістарычная школа
1.5 Параўнальна-гістарычны метад
1.6. Псіхалагічная школа
1.7 Духоўна-гістарычная школа
1.8 Фармальны метад
1.9 Сацыялагічны метад
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі.Станаўленне і развіццё літаратуразнаўчых метадаў, школ, напрамкаў
 1.1 Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўстваў ХІХ ст.
ХІХ стагоддзе — якасна новы перыяд у развіцці літаратуразнаўства,этап станаўлення самастойнай і паўнацэннай навукі аб літаратуры. Менавіта на дадзенымэтапе пачынаюць узнікаць і афармляцца ўласна літаратуразнаўчыя метады і накірункі(міфалагічны, культурна-гістарычны, псіхалагічны, біяграфічны, фармальны). Зараджаеццапараўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства.
Тэорыя і крытыка садзейнічаюць станаўленню вядучыхлітаратурных накірункаў стагоддзя — рамантызму і рэалізму, уплываюць на важнейшыяідэалагічныя плыні эпохі, наогул моцна ўздзейнічаюць на грамадска-палітычнае і культурнаежыццё Еўропы і ўсяго свету.
На першым этапе (1789-1848), і асабліва ў першыяяго дзесяцігоддзі, літаратурна-мастацкае жыццё Еўропы праходзіла пад сцягам рамантызму.У гэтым жа русле развіваліся адпаведна і літаратурная тэорыя з крытыкай. Важнейшайнаватарскай тэндэнцыяй у дадзеным развіцці з’явілася станаўленне гістарызму ў вывучэннілітаратуры. Акрамя таго, літаратурная тэорыя і крытыка гэтага (ды і пазнейшага перыяду)адчуваюць на сабе ўсё больш узрастаючы ўплыў філасофіі, эстэтыкі, гісторыі мастацтва,палітыкі, сацыялогіі. Літаратурная крытыка імкнецца да больш шырокай адрасацыі,да вялікага чытацкага кола, дэмакратычнай накіраванасці. У эпоху рамантызму канчатковаафармляюцца важнейшыя жанры літаратурна-крытычных работ, сярод якіх на першы планвыступае літаратурны партрэт. Менавіта ён дае пачатак манаграфічным даследаваннямтворчасці буйнейшых мастакоў слова.
У літаратурнай тэорыі эпоха рамантызму паставілаі па-новаму вырашыла шэраг важнейшых праблем мастацкай творчасці. Гэта вучэнне абрамантычнай іроніі (Фіхтэ, Ф. Шлегель), праблема суадносін рэальнага і ўмоўнагаў мастацтве, мастацкай фантазіі, гратэску, мастацкага ўяўлення (А. Шлегель, Т. Кольрыдж,У. Хэзліт, В. Скот, В. Гюго), новыя аспекты разумення сувязі мастацтва з рэчаіснасцю(Г. Гейнэ, П. Шэлі, В. Скот, В. Гюго).
Маладая літаратуразнаўчая навука ў эпоху рамантызмустварыла, як было ўжо адзначана вышэй, раннія даследчыя метады, якія потым сталіраспаўсюджанымі метадалагічнымі школамі. У найбольшай ступені былі распрацаваныпрынцыповыя палажэнні міфалагічнай і біяграфічнай школ (Ф. Шлегель, Я. Грым, Ш.Сент-Бёў). Але былі таксама зроблены першыя спробы псіхалагічнага (А. Шлегель, Т.Кольрыдж, Ш. Сент-Бёў), параўнальна-гістарычнага (Я. Грым), культурна-гістарычнага(Ж. дэ Сталь, В. Гюго) вывучэння літаратуры.
У канцы першага этапа з’яўляюцца і першыя літаратурна-крытычныяі тэарэтычныя меркаванні, звязаныя з разіццём і ўмацаваннем рэалістычных прынцыпаўадлюстравання жыцця ў літаратуры. Найбольш актыўнымі крытыкамі і тэарэтыкамі літаратурыбылі ў гэты час самі мастакі слова — Бальзак, Стэндаль, Мэрымэ, Дзікенс, Тэкерэйі інш.
На другім этапе (1849-1917) ідзе працэс усталяванняпрынцыпаў рэалізму ў літаратуры, і адпаведна гэта знаходзіць адлюстраванне ў літаратурнайтэорыі і крытыцы. Заўважым, што дадзены працэс ажыццяўляўся ва ўмовах значнага ўплывупазітывісцкай філасофіі і эстэтыкі на прыгожае пісьменства. Мастацкая літаратура,а ўслед за ёй і літаратурная тэорыя з крытыкай, імкнуліся да абмежаванай, натуралістычнайнавуковасці, нейтралісцкай «аб’ектыўнасці», што нярэдка набывала характарвульгарнага матэрыялізму і апалітызму. Па гэтай прычыне ў літаратурнай крытыцы ўзніклашматстайная рэакцыя супраць пазітывісцкай метадалогіі. Яна выявілася ў формах імпрэсіянісцкай,суб’ектывісцкай крытыкі (Ж. Леметр, А. Франс), эстэтычнай крытыкі (О. Уайльд), псіхалагічнайкрытыкі (П. Буржэ), у літаратурных маніфестах і крытычных выступленнях сімвалістаў(П. Верлен, Ж. Марэас).
Пераадоленне негатыўных бакоў пазітывізму і суб’ектывізмуў літаратуры і літаратурнай тэорыі, а таксама ў крытычнай думцы, ажыццяўлялася здапамогай звароту на сучаснай гістарычнай аснове да традыцый рэалістычнага мастацтваэпохі Асветніцтва і класічнага рэалізму першай паловы ХІХ ст. Гэта атрымала выражэннеў літаратурнай і літаратурна-крытычнай дзейнасці мастакоў, якія ніколі не пакідалірэалістычных пазіцый (Д. Рэскін, М. Арнольд, Г. Джэймс, У. Морыс), а таксама пісьменнікаў,якія з цягам часу вызваліліся ад пазітывісцкіх ухілаў (Э. Заля, А. Франс).
Новай з’явай у гісторыі літаратуразнаўства і крытыкістановіцца ўзнікненне і развіццё метадалогіі, заснаванай на марксісцкай эстэтыцы.
У літаратурнай тэорыі і крытыцы перыяду 1848-1917гг. удасканальваюцца гістарызм, навуковасць, расце сувязь з сацыялогіяй, псіхалогіяй.
К канцу ХІХ ст. вызначаюцца амаль што ўсе сучасныяжанравыя формы літаратурнай крытыкі: эсэ, крытычныя агляды, рэцэнзіі, хронікі літаратурнагажыцця, крытычныя дыялогі, рэпартажы, рэплікі і г. д. Важнае значэнне набываюць пісьмыбуйнейшых мастакоў слова з выражэннем тэарэтычных і літаратурна-крытычных меркаванняў.Шырокую практыку атрымліваюць літаратурныя маніфесты. Узнікаюць часопісы і альманахіасобных літаратурных накірункаў і школ.
 1.2 Міфалагічная школа
Пад «міфалагічнай школай» падразумяваюцьнакірунак у літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы ХІХ ст., які ўзнік у эпоху рамантызму.Філасофскай асновай гэтай школы стала эстэтыка Ф. Шэлінга і братоў Ф. і А.В. Шлегеляў,якія ўспрымалі міфалогію як «натуральную рэлігію». Асабліва многа на этапестанаўлення міфалагічнай школы зрабіў Ф. Шлегель, кніга якога «Філасофія мастацтва»атрымала даволі шырокі грамадскі рэзананс і прызнанне. Канчаткова міфалагічная школааформілася ў працы «Нямецкая міфалогія» братоў Я. і В. Грым.
Для міфалагічнай школы характэрна ўяўленне аб міфахяк аб «неабходнай умове і першасным матэрыяле для ўсякага мастацтва»(Ф. Шэлінг), як аб «ядры, цэнтры паэзіі» (Ф. Шлегель). Згодна з тэорыяйбратоў Грым, народная паэзія мае «боскае паходжанне»; з міфа ў працэсеэвалюцыі ўзніклі казка, эпічная песня, легенда і іншыя жанры; фальклор — бессвядомаяі бязлікая творчасць «народнай душы». Карыстаючыся метадам параўнальнагавывучэння, браты Грым тлумачылі многія падобныя з’явы ў фальклоры і літаратуры розныхнародаў агульнай для іх старажытнай міфалогіяй.
Міфалагічная школа атрымала шырокае распаўсюджаннеў многіх краінах Еўропы і развівалася па двух асноўных напрамках: «этымалагічным»(лінгвістычная рэканструкцыя першапачатковага сэнсу міфа) і «аналагічным»(параўнанне падобных па зместу міфаў). Прадстаўнікі першага (нямецкі вучоны А. Кун,англічанін М. Мюлер і інш.), карыстаючыся «палеалінгвістычнай» методыкай,імкнуліся рэканструяваць старажытную міфалогію, растлумачваючы змест міфаў абагаўленнемз’яў прыроды. Як прыклад — т. зв. «салярная» тэорыя, узнікшая ў вынікуабагаўлення сонца; альбо «метэаралагічная» тэорыя, якая грунтуецца наабагаўленні навальніцы.
У Расіі прынцыпы «этымалагічнага» вывучэнняміфаў арыгінальна распрацаваў Ф. Буслаеў: ён выводзіў герояў былін з міфаў аб узнікненнірэк («Дунай»), з міфаў аб веліканах, якія жывуць у гарах («Святагор»),і г. д. Своеасаблівым сінтэзам розных тэорый міфалагічнай школы стала праца А. Афанасьева«Паэтычныя погляды славян на прыроду» (1865-1869). Акрамя Ф. Буслаеваі А. Афанасьева віднейшымі прадстаўнікамі міфалагічнай школы ў Расіі былі А. Мілер,А. Катлярэўскі, І. Худзякоў, І. Прыжоў, П. Рыбнікаў. Ідэі міфалагічнай школы ў розныяперыяды навуковай дзейнасці раздзялялі і прымянялі ў сваіх даследаваннях такія буйнешыярускія вучоныя ХІХ ст., як А. Патэбня і А-др Весялоўскі.
Метадалогія і шэраг тэарэтычных вывадаў міфалагічнайшколы былі адхілены наступнымі філалагічнымі школамі і накірункамі. Разам з тымяна адыграла важную ролю ў развіцці навукі: пашырыла ўяўленні аб міфалогіі, звярнуўшысяпобач з антычнымі міфамі да міфаў старажытных індыйцаў, іранцаў, кельтаў, славян;садзейнічала актыўнаму збору фальклору розных народаў; паставіла шэраг важных тэарэтычныхпытанняў (у тым ліку і пытанне народнасці мастацтва); заклала асновы параўнальнагавывучэння міфалогіі, фальклору і літаратуры.
Традыцыі і здабыткі міфалагічнай школы пэўным чынамразвіла і ўзбагаціла ў ХХ ст. т. зв. «рытуальна-міфалагічная крытыка».Гэта адзін з накірункаў у сучасным замежным неаміфалагічным літаратуразнаўстве,пераважна англамоўным, які прадстаўляюць у Англіі даследчыца з Кембрыджа Дж. Уэстан(аўтар працы «Ад рытуала да рамана», прысвечанай доказу таго, што легендааб Граале — гэта літаратурны запіс старажытнага рытуала), яе калегі Э. Чэмберс,Ф. Корнфард, М. Бодкін. У ЗША найбольш значнымі «неаміфолагамі» лічаццаУ. Трой (найбольш вядомая праца «Міф, метад і будучае», 1946), і Н. Фрай(«Міф і літаратура», 1961).
Тэарэтычныя палажэнні міфалагічнай школы аказалізначны ўплыў на дзейнасць такіх збіральнікаў беларускага фальклору, як П. Бяссонаў,Р. Зямкевіч, П. Шэйн і некаторыя інш.
 1.3 Біяграфічны метад
Біяграфічны метад — гэта спосаб вывучэння літаратуры,пры якім біяграфія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначальных момантаўмастацкай творчасці. Біяграфічны метад вельмі часта звязаны з адмаўленнем літаратурныхнапрамкаў і культываваннем імпрэсіяністычнага «партрэта» пісьменніка ўякасці асноўнага жанру літаратуразнаўчага даследавання. Упершыню яго прымяніў французскілітаратуразнаўца Шарль Сент-Бёў (1804-1869) — аўтар славутага пяцітомніка«Літаратурныя партрэты» (1836-1839).
Сент-Бёў першым звярнуў увагу на адрозненні паміжлітаратурна-крытычным і навуковым літаратуразнаўчым аналізам. У сваіх даследаванняхвучоны імкнуўся паказаць асаблівасці творчасці пісьменніка праз яго біяграфію. Унарысе «П’ер Карнэль» (1829) Сент-Бёў так фармулюе ідэю свайго метаду:«У галіне крытыкі і гісторыі літаратуры няма, відаць, больш займальнага, большпрыемнага і разам з тым больш павучальнага чытання, як добра напісаная біяграфіявялікіх людзей старанна складзеныя, часам нават крыху шматслоўныя апавяданні аб асобеі творах пісьменніка, мэта якіх — пранікнуць у яго душу, асвоіцца з ім, паказацьяго з самых розных бакоў».
Разам з тым неабходна адзначыць, што ў Сент-Бёваў падыходзе да літаратурных з’яў хоць і мела месца біяграфічная дамінанта, аднаквучоны не замыкаўся ў вузкіх межах спавядаемага ім метаду.
У т. зв. «чыстым» выглядзе біяграфічныметад праіснаваў нядоўга. Своеасаблівае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшыхзаходнееўрапейскіх літаратуразнаўцаў ХІХ ст.І. Тэна і Г. Брандэса.І. Тэн лічыў Сент-Бёвасваім настаўнікам і адным з тых, хто падрыхтаваў культурна-гістарычны метад.Г. Брандэсстварыў шэраг таленавітых літаратурных партрэтаў і біяграфій пісьменнікаў (Шэкспіра,Гётэ, Вальтэра, Ібсэна і некат. інш.), выкарыстоўваючы многае з метадалогіі Сент-Бёва.
К пачатку ХХ ст. прыхільнікі біяграфічнага метаду(Р. дэ Гурмон у Францыі, Ю. Айхенвальд у Расіі і інш.) ачысцілі яго ад «лішніхэлементаў» (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя;у І. Тэна — уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса — характарыстыку грамадскіхрухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага «я» мастака ў русле крайнягаімпрэсіянізму.
літаратурная навука міфалагічная псіхалагічная
У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метадне меў значнага пашырэння; толькі ў асобных працах, такіх, напрыклад, як «Новаябеларуская паэма» М. Байкова, «Аповесць „У палескай глушы“ М.Піятуховіча, „Трыццаць год“ Я. Бранштэйна, істотна перабольшвалася ролябіяграфіі аўтараў у плане яе ўздзеяння на творы.
Сучаснае айчыннае літаратуразнаўства прызнае біяграфічныметад як прыватны прыём даследавання, які вывучае біяграфічныя элементы ў якасціадной з крыніц тэматыкі, праблематыкі і мастацкіх вобразаў твораў.
 1.4 Культурна-гістарычная школа
Дадзены накірунак у літаратуразнаўстве склаўсяк сярэдзіне ХІХ ст. Галоўныя імпульсы культурна-гістарычная школа атрымала ад культуралогііпозніх нямецкіх асветнікаў і рамантыкаў, ад французскай рамантычнай гістарыяграфіі(Ф. Гізо, О. Цьеры, Ж. Мішле), ад пазітывісцкай філасофіі А. Конта, а таксама частковаад біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў). У аснову ідэй культурна-гістарычнай школыбыў пакладзены філасофскі пазітывізм, які ставіў сваёй мэтай сінтэз навуковых ведаўрозных галін і перабудову ўсіх навук на асновах сацыялогіі. Важнейшымі перадумоваміўзнікнення гэтай літаратуразнаўчай школы былі агульны ўздым навукі, поспехі прыродазнаўстваі тэхнікі, развіццё філасофіі, і асабліва дыялектычнага метаду ў ёй. Лічылася, штопрычынна-выніковыя сувязі павінны быць выяўлены не толькі паміж з’явамі прыроды,але і паміж грамадскімі працэсамі, паміж з’явамі і асяроддзем; філалогія, як і іншыя»сур’ёзныя" навукі, патрабуе доказнасці і «дакладнасці».
Ля вытокаў культурна-гістарычнай школы стаяў вядомыфранцузскі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва Іпаліт Тэн (1828-1893).Ён і сфармуляваў ва «Уводзінах да „Гісторыі англійскай літаратуры“(1863) важнейшы прынцып метадалогіі культурна-гістарычнай школы — трыяду „раса“- „асяроддзе“ — »момант".
Пад «расай» Тэн разумеў «прыроджаныяі спадчынныя схільнасці, якія чалавек прыносіць з сабой у свет і якія звычайна суправаджаюццарозніцай у тэмпераменце і пабудове цела». На гэтай падставе вучоны выдзяляегерманскія, раманскія і іншыя народы альбо «плямёны» з характэрнымі длякожнага з іх асаблівасцямі нораваў, псіхалогіі, побыту, сацыяльнай арганізацыі жыцця.Розніцу нацыянальнага жыцця пры агульных «племянных» уласцівасцях Тэнтлумачыў з дапамогай паняцця «асяроддзе». Прычым, сюды ён уключае і палітычныяабставіны, і стан розумаў з акаляючым асяроддзем, і т. зв. «маральную тэмпературу».Усё гэта вызначана мірным альбо ваенным часам, дэспатычнай манархіяй альбо дэмакратычнайрэспублікай, і г. д. І, урэшце, нацыянальны характар і акаляючыя абставіны ўздзейнічаюць,па Тэну, не на чыстую «дошку» (tabula rasa) мастацкай творчасці, а на«дошку», дзе ўжо штосьці ёсць. «Адзін мастак з’яўляецца папярэднікам,другі — пераемнікам, першы не мае ўзору, а другі мае ўзор, першы бачыць прадметытварам да твару, а другі праз пасрэдніцтва першага». Так І. Тэнам удакладняеццапаняцце «моманту», у якім у шырокім сэнсе прадстаўлена пэўная гістарычнаяэпоха, а таксама наяўнасць альбо адсутнасць традыцый.
З пазіцый трыяды «раса» — «асяроддзе»- «момант» павінны, на думку І. Тэна, ацэньвацца не толькі з’явы літаратурыі мастацтва мінулага, але і сучаснасці.
Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гістарычнайшколы — гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг метаду. У супрацьлегласць нарматыўнымтэорыям ХVІІ-ХVІІІ стст., якія засноўваліся на пазачасавым супрацьпастаўленні мастацтва«правільнага», якое належыць цывілізаваным народам, і «няправільнага»,«дзікага», «няспелага», культурна-гістарычная школа стала разглядацьмастацкі твор як арганічны адбітак «духу» народа ў розныя гістарычныямоманты яго жыцця. Як адзначаў І. Тэн, "…мастацтвы з’яўляюцца і знікаюць адчасоваз пэўнымі плынямі ў галіне думкі і нораваў, з якімі яны звязаны". Адсюль — сцвярджэнне раўнапраўя мастацтва любога народа, эпохі, стылю, а таксама пераарыентацыялітаратуразнаўства на вывучэнне заканамернасцей, якія кіруюць развіццём культурна-гістарычнагасвету.
Прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы лічыліасноўнымі прынцыпамі даследавання матэрыяльнай і духоўнай культуры «нейтральнасць»,«аб’ектывізм» і «беспартыйнасць», а асноўнай задачай навукі- не столькі тлумачэнне фактаў, колькі збіранне і назапашванне іх. Вучонымі гэтайшколы ўпершыню была зроблена спроба на аснове прынцыпаў пазітывізму гістарычна вытлумачыцьз’явы грамадскага жыцця, літаратуры і мастацтва, а таксама сфармуляваць задачы новайметадалогіі вывучэння літаратуры. Па І. Тэну, даследаванне літаратуры павінна засноўваццана шырокім прыцягненні і выкарыстанні фактаў, абумоўленых і акрэсленых яго славутайтрыядай, а менавіта: фактаў, якія ўказваюць на своеасаблівасці «культурнагаасяроддзя» і грамадскай псіхалогіі; момантаў, звязаных з асаблівасцямі«расы» і абумоўленых біялагічнымі прыкметамі, а таксама прыкметамі клімату,мясцовасці і гістарычных абставін; нюансаў біяграфіі пісьменніка і яго псіхалогіі.
Некаторыя з прадстаўнікоў культурна-гістарычнайшколы (напрыклад, французскі вучоны Ф. Брунэцьер) спрабавалі нават, абапіраючысяна пазітывісцкую філасофію часу, праводзіць аналогію паміж мастацкім творам і біялагічнымарганізмам.
Акрамя ўжо ўпамянутых вышэй французскіх вучоныхІ. Тэна і Ф. Брунэцьера, у традыцыях культурна-гістарычнай школы напісаў свае даследаванні(манаграфіі аб Буало, Карнэлі, Вальтэры; сінтэтычная праца «Гісторыя французскайлітаратуры»; даследаванні па тэорыі літаратуры «Метад у гісторыі літаратуры»,«Прынцыпы кампазіцыі і стылю» і інш.) іх суайчыннік, буйны вучоны-літаратуразнаўцаГюстаў Лансон (1857-1934). Гісторыю літаратуры Лансон разглядае як частку гісторыіцывілізацыі. Галоўная ўвага даследчыка, на яго думку, павінна быць накіравана навывучэнне літаратурных тэкстаў, выяўленне аўтарскай індывідуальнасці, літаратурныхтрадыцый, школ і раскрыццю на гэтай аснове разумовага, этычнага і сацыяльнага жыццякраіны, еўрапейскай літаратуры і цывілізацыі ў цэлым.
Галоўным прадстаўніком культурна-гістарычнай школыў Германіі стаў гісторык і мастацтвазнаўца Герман Гетнер (1821-1882). Асноўнай працайГетнера з’яўляецца шасцітомная «Гісторыя ўсеагульнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя»(1856-1870). Апісанню кожнага гістарычнага этапа літаратурнага развіцця Англіі,Францыі і Германіі папярэднічае ў гэтым даследаванні грунтоўны разбор грамадска-гістарычныхі ідэалагічных перадумоў. Акрамя таго, даследчык, разглядаючы літаратурны працэсэпохі Асветніцтва ў адзначаных краінах, спрабуе выявіць моманты ўзаемаўплыву і ўзаемадзеянняіх літаратур.
На аснове метадалогіі культурна-гістарычнай школынапісаны і найбольш значныя працы — «Гісторыя нямецкай літаратуры» (1880-1883)і «Паэтыка» (1888) — яшчэ аднаго нямецкага філолага Вільгельма Шэрэра(1841-1886). Будучы прыхільнікам пазітывізму, Шэрэр абгрунтоўваў прымяненне ў філалогііметадаў прыродазнаўчых навук.
Аб’яднаў і сінтэзаваў у даследаваннях літаратурныхз’яў культурна-гістарычную метадалогію і прынцыпы біяграфічнай школы знакаміты дацкікрытык і гісторык літаратуры Георг Брандэс (1842-1927). Ён удзяляў таксама ўвагуі параўнальнаму даследаванню еўрапейскіх літаратур. Брандэс стварыў шэраг таленавітыхлітаратурных партрэтаў пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў. Асабліва цікавыя яго манаграфііаб Шэкспіры, Гётэ, Вальтэры, Ібсэне, Б’ёрнсане, нарысы аб французскіх і рускіх пісьменніках.Брандэс з’яўляецца таксама аўтарам грунтоўнай тэарэтычнай працы «Галоўнейшыяплыні ў еўрапейскай літаратуры ХІХ стагоддзя».
Даволі моцна выявілася культурна-гістарычная школаі ў рускай літаратурнай навуцы.
Самым значным прадстаўніком культурна-гістарычнайшколы ў Расіі быў акадэмік Аляксандр Пыпін — аўтар такіх грунтоўных прац, як«Характарыстыкі літаратурных меркаванняў ад дваццатых да пяцідзесятых гадоў»(1873), «Бялінскі. Яго жыццё і перапіска» (1876), чатырохтомная«Гісторыя рускай літаратуры» (1890-1892), «Гісторыя славянскіх літаратур»(1879) і інш.
На культурна-гістарычную метадалогію арыентаваўсяў асноўным і акадэмік Мікалай Ціханраваў (1832-1893). Асабліва многа М. Ціханраваўзрабіў для збору, сістэматызацыі і выдання старажытнай рускай летапіснай спадчыны,а таксама твораў рускага драматычнага пісьменства.М. Ціханраваў заснаваў цэлую школудаследчыкаў па вывучэнні старажытнай рускай літаратуры і гісторыі.
Акрамя А. Пыпіна і М. Ціханравава ідэі культурна-гістарычнайшколы развівалі ў Расіі А. Шахаў, П. Коган, А. Кірпічнікаў і шэраг іншых вучоных.
З культурна-гістарычных даследаванняў пачаў працубуйнейшы рускі літаратуразнаўца ХІХ ст. Аляксандр Весялоўскі (1838-1906), пра дзейнасцьякога будзе сказана крыху ніжэй, пры разглядзе параўнальна-гістарычнага метаду.
Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносяцца:па-першае, уклад у распрацоўку гісторыка-генетычнай метадалогіі; па-другое, спробастварэння гісторый нацыянальных літаратур; па-трэцяе, падрыхтоўка прынцыпаў параўнальна-гістарычнагалітаратуразнаўства і псіхалагічнай школы; па-чацвёртае, назапашванне вялізнага гісторыка-культурнагаматэрыялу, вопыту тэксталагічнага аналізу твораў і навуковага крыніцазнаўства. Наогулжа (і гэта, відаць, самае галоўнае) прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы ўследза міфолагамі ўнеслі метадалогію ў гісторыю літаратуры і тым самым развілі і падмацавалінавуковы характар гэтай галіны літаратуразнаўства.
У пачатку ХХ ст. культурна-гістарычная школа распалася,аднак яе метадалагічныя ўстаноўкі працягвалі аказваць сур’ёзны ўплыў на многіх буйныхвучоных-літаратуразнаўцаў, такіх, напрыклад, як П. Сакулін, М. Піксанаў (Расія),В. Парынгтон (ЗША), Р. Мендэс Підаль (Іспанія) і інш.
Ідэі культурна-гістарычнай школы істотна паўплываліна літаратурна-мастацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХстст. (літаратурна-крытычныя матэрыялы на старонках газет «Минский листок»,«Северо-Западный край», «Голос провинции», «Минский курьер»і інш.), на канцэпцыю нацыянальнай літаратуры ў газетах «Наша ніва» і«Гоман», на тагачасную беларускую фалькларыстыку і этнаграфію (А. Багдановіч,У. Дабравольскі, М. Доўнар-Запольскі). Многае ад культурна-гістарычнай школы ўзяліМ. Багдановіч і М. Гарэцкі. Паслядоўнікам культурна-гістарычнай школы з’яўляўсятаксама І. Замоцін.
 1.5 Параўнальна-гістарычны метад
Параўнальна-гістарычны метад — гэта навукова-метадалагічнаяканцэпцыя, з дапамогай якой шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ўлітаратурных з’явах, дасягаецца пазнанне розных гістарычных ступеняў развіцця аднойі той жа з’явы ці двух розных суіснуючых з’яў.
Параўнальна-гістарычны метад у літаратуразнаўствеі крытыцы ўзнікае і пачынае ўзмоцнена развівацца ў другой палове XIX ст., практычнаадначасова з культурна-гістарычнай школай.
Імкненне ж да параўнальнага вывучэння літаратурадзначалася ўжо ў эпоху Адраджэння. Дастаткова ўспомніць «Адагіі» Э. Ратэрдамскага.Наступным крокам у параўнальным вывучэнні з’яў літаратуры і мастацтва сталі гістарычныясупастаўленні I. Гердэра. Тэарэтыкі нямецкага рамантызму браты Ф. і А.В. Шлегелітаксама імкнуліся да шырокага параўнання еўрапейскіх літаратур. У пачатку стагоддзяпачалося вывучэнне т. зв. «вандроўных» сюжэтаў.
Першай сур’ёзнай спробай параўнальна-гістарычнагаметаду з’яўляецца праца шатландскага даследчыка Джона Дэнлопа «Гісторыя мастацкайпрозы», у якой вучоны на аснове супастаўлення аналізуе фальклорную аповесцьаб сямі мудрацах.
У сярэдзіне XIX ст. у дваццацітомнай працы французаФіларэта Шаля «Даследаванні па параўнальнаму літаратуразнаўству» (1847-1864)упершыню з’яўляецца тэрмін «параўнальнае літаратуразнаўства».
Сапраўдным жа маніфестам параўнальна-гістарычнагалітаратуразнаўства стала прадмова нямецкага вучонага Тэадора Бянфея (1809-1881)да нямецкага перакладу знакамітага зборніка індыйскіх баек і прытчаў «Панчатантра»(1859). Грунтуючыся на даследаваннях Дэнлопа, Бянфей, у адрозненне ад «арыйскайтэорыі» Я. Грыма, якая выводзіла падобныя элементы індыйскай і еўрапейскайлітаратур з адзінага індаеўрапейскага перыяду сумеснага жыцця гэтых народаў, прапанаваўмагчымасць міграцыі матываў і сюжэтаў сярод народаў не на аснове іх агульнага паходжання,а шляхам гістарычна даказаных культурных зносін. Па Бянфею, у выніку шматлікіх кантактаўпрадстаўнікоў усходніх народаў з еўрапейцамі праз вузлавыя пункты Візантыі, Італііі Іспаніі адбывалася перамяшчэнне сюжэтаў індыйскіх казак і апавяданняў з літаратурыў народ, з народнага асяроддзя ў трансфармаваным выглядзе зноў у літаратуру. Тэорыязапазычання нямецкага вучонага атрымала назву "ўсходняй" альбо "індыйскай",бо ў ёй вельмі вялікае значэнне надавалася індыйскай літаратуры.
Канчаткова прынцыпы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўствааформіліся ў працы англійскага філолага Хатчысана Познета «Параўнальнае літаратуразнаўства»(1886). Гэтая кніга атрымала самы шырокі розгалас у розных краінах і садзейнічаларазвіццю параўнальна-гістарычнага метаду як агульнаеўрапейскай з’явы. Познетам устанаўлівалісялітаратурныя аналогіі, рабіліся спробы выяўлення законаў узнікнення літаратурныхжанраў у блізкіх ці поўнасцю падобных умовах. Вучоны не абмяжоўваўся даследаваннемгрэка-лацінскай цывілізацыі, а ішоў далей, за межы Еўропы, звяртаючыся да літаратурІндыі, Мексікі, Кітая.
Немалыя заслугі ў развіцці і прапагандзе параўнальна-гістарычнагаметаду належаць рускім вучоным.
Першымі папулярызатарамі ідэй кампарытывістыкіў Расіі выступілі В. Стасаў і Ф. Буслаеў. Іх эстафету падхапіў А-др Весялоўскі,які стаў адным з самых вядомых і прызнаных у свеце вучоных, што арыентаваліся напрынцыпы параўнальна-гістарычнага метаду. Прычым, Весялоўскі не быў, так бы мовіць,стопрацэнтным кампаратывістам. Аддаючы параўнальна-гістарычнай метадалогіі перавагу,ён у сваёй навуковай дзейнасці сінтэзаваў элементы розных тагачасных вучэнняў: культурна-гістарычнай,міфалагічнай, псіхалагічнай, біяграфічнай школ. Засвоіўшы асноўныя палажэнні культурна-гістарычнайшколы, Весялоўскі не падзяляў захапленні Тэна метадамі прыродазнаўчых навук. Успрымаючынайбольш рацыянальныя палажэнні тэорый Я. Грыма і Т. Бянфея, рускі вучоны не зрабіўсамамэтай вывучэнне «уплываў, павеваў і скрыжоўванняў», а выкарыстаў іхяк сродак спасціжэння «свайго» і «чужога» ў паэтычнай творчасцінародаў. Самая вядомая праца Весялоўскага — «Гістарычная паэтыка» (1870-1906).У прынцыпе — гэта своеасаблівае падагульненне зробленага вучоным на працягу дзесяцігоддзяў,падвядзенне вынікаў усёй яго літаратуразнаўчай дзейнасці.
Папулярызатарам ідэй кампаратывістыкі ў Расіі стаўтаксама малодшы брат славутага вучонага Аляксей Весялоўскі (1843-1918). Найбольшзначная праца А. Весялоўскага — манаграфія «Заходні ўплыў у новай рускай літаратуры»(1883), якая вытрымала ў свой час пяць выданняў.
Сярод іншых рускіх вучоных ХІХ ст., якія займалісяраспрацоўкай параўнальна-гістарычнай метадалогіі, неабходна назваць А. Катлярэўскага,А. Кірпічнікава, Н. Дашкевіча, Н. Старажэнку.
У сваім развіцці параўнальна-гістарычны метад прайшоўшэраг этапаў. Калі кампаратывісты ХІХ ст. займаліся, як правіла, даследаваннем старажытныхі сярэдневяковых літаратур, то іх калегі ў ХХ ст. пачалі звяртацца таксама і давывучэння твораў сучаснага ім прыгожага пісьменства. На сённяшні дзень кампаратывістыказ’яўляецца адной з самых уплывовых літаратуразнаўчых школ у свеце. Дзякуючы намаганнямтакіх вядомых вучоных, як Ф. Бальданспаржэ, П. Азар, П. ван Цігем і некат. інш.,з 1921 г. у Францыі пачаў выходзіць спецыяльны кампаратывісцкі часопіс «Revuede litterature comparee», а пры ім — серыя спецыяльных манаграфій. Пасля 2-йсусветнай вайны навуковыя цэнтры параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства з’явілісятаксама ў ЗША, ФРГ, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах. Аднак самай буйной і агульнапрызнанайу свеце з’яўляецца ўсё-такі французская кампаратывісцкая школа. Як адно з пацверджанняўгэтаму — выданне ў 1996 г. у перакладзе на беларускую мову кнігі французскіх вучоныхП. Брунэля, К. Пішуа і А. — М. Русо «Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?».У 1955 г. заснавана Міжнародная асацыяцыя параўнальнага літаратуразнаўства (AILC)з цэнтрам у Парыжы (друкаваны орган — часопіс «Neohelicon», Будапешт).Пад эгідай AILC збіраюцца міжнародныя кампаратывісцкія кангрэсы, пасля пасяджэнняўякіх выдаюцца спецыяльныя зборнікі-справаздачы (працы «International comparativeLiterature assotiation. Proceedings of the Congress»).
Савецкае літаратуразнаўства, гістарычныя традыцыіякога ў гэтай галіне, звязаныя з дзейнасцю Ф. Буслаева, А. Весялоўскага і інш.,былі даволі моцнымі, практычна на працягу ўсяго часу свайго развіцця абапіраласяна дасягненні параўнальна-гістарычнага метаду, амаль што не прызнаючы пры гэтым(вядома, з-за ідэалагічных прычын) замежную кампаратывістыку. І толькі з сярэдзіны1960-х гг. у гэтых адносінах наступіла пэўнае «пацяпленне»: такія буйныясавецкія вучоныя, як М. Конрад, В. Жырмунскі, І. Неўпакоева, М. Аляксееў, І. Анісімаў,Р. Самарын і інш., пачалі ўдзельнічаць у міжнародных нарадах і кангрэсах кампаратывістаў,друкаваць на радзіме своеасаблівыя нарысы-справаздачы аб іх рабоце, прапагандавацьлепшае з арсенала замежнай кампаратывістыкі.
У аснову савецкага параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўствабыла пакладзена ідэя адзінства сацыяльна-гістарычнага развіцця чалавецтва. Асноўнымінакірункамі даследчыцкай дзейнасці савецкіх вучоных у гэтай галіне сталі: выяўленнегістарычнай агульнасці літаратур у мінулым і наяўнасць літаратурных сувязей у сучаснасці;даследаванне вынікаў узаемадзеяння як у асобных літаратурах, так і ў межах пэўнайіх сукупнасці; параўнальна-тыпалагічнае вывучэнне асобных фактаў у літаратурах розныхнародаў. Самай значнай працай савецкіх вучоных на аснове плённага выкарыстання параўнальна-гістарычнагаметаду стала васьмітомная «Гісторыя сусветнай літаратуры» (1981-1994),у якой прасочана развіццё сусветнага прыгожага пісьменства ад самых ранніх яго вытокаўі да пачатку ХХ ст.
У беларускім літаратуразнаўстве параўнальна-гістарычныметад бярэ свой пачатак у працах М. Багдановіча, у савецкі перыяд — у даследаванняхІ. Замоціна, М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова. Цікавыя меркаванні аб асаблівасцях узаемадзеяннябеларускай літаратуры са славянскімі літаратурамі, а таксама з некаторымі літаратураміЗахаду выказалі ў даваенны перыяд Я. Колас, Я. Купала, К. Крапіва, К. Чорны і некаторыяіншыя беларускія пісьменнікі.
У пасляваенны час, і асабліва з канца 1950-х гг.,да параўнальна-гістарычнага вывучэння літаратуры пачынаюць звяртацца практычна ўсебуйныя беларускія вучоныя. Можна адзначыць такія працы, як «Горкі і беларускаялітаратура пачатку ХХ ст.» В. Івашына, «Сувязі беларускай літаратуры злітаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове ХІХ ст.» М. Ларчанкі,«Славянская супольнасць» П. Ахрыменкі, «Фальклорна-літаратурныя сувязіўкраінскага і беларускага народаў» і «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура»А. Лойкі, «Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі» Л. Цімашковай,«Здалёк і зблізку» А. Адамовіча, «Удзячнасць і абавязак» Н.Гілевіча, «Рамантычны пошук» У. Казбярука, «Творчае пабрацімства»А. Мальдзіса. Самым значным дасягненнем беларускіх літаратуразнаўцаў у сэнсе плённагавыкарыстання параўнальна-гістарычнага метаду з’яўляюцца чатырохтомныя «Нарысыпа гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1993-1995).
Усталяванне прынцыпаў параўнальнага аналізу, ідэйна-тэматычныяаналогіі істотна ўзбагацілі беларускую літаратурную навуку, адкрылі перад ёй новыяшляхі вывучэння заканамернасцей літаратурнага працэсу, паспрыялі больш глыбокамувысвятленню нацыянальных своеасаблівасцей беларускай літаратуры.
 1.6. Псіхалагічная школа
Псіхалагічная школа ў літаратуразнаўстве склаласяў апошняй трэці ХІХ ст., адлюстраваўшы тым самым агульны паварот сацыялогіі, філасофііі эстэтыкі да псіхалагізму. У ёй атрымалі далейшае развіццё некаторыя ідэі культурна-гістарычнайі біяграфічнай школ. Праіснавала псіхалагічная школа да 20-х гг. ХХ ст., саступіўшымесца псіхааналітычнаму і інтуітывісцкаму накірункам у літаратурнай навуцы і крытыцы.
Псіхалагічная школа была генетычна звязана з культурна-гістарычнай.Пэўная абмежаванасць культурна-гістарычнай школы заставіла шукаць новыя шляхі ўлітаратуразнаўстве. Імкненне ўлічваць пры літаратуразнаўчым аналізе не толькі ўплыў«асяроддзя» і іншых знешніх фактараў, але і спецыфічныя ўласцівасці мастака,яго творчую індывідуальнасць, асаблівасці яго псіхічнага складу, знаходзіла рэальнуюпадтрымку ў сувязі са значнымі поспехамі фізіялогіі і псіхалогіі ў другой паловеХІХ ст.
Асноўным прадметам вывучэння ў прадстаўнікоў псіхалагічнайшколы з’яўляўся ўнутраны бок мастацкай творчасці — матывы душы аўтара, што спрыяюцьнараджэнню новага твора, а таксама працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чытача падчасзнаёмства з творам. Псіхалагічная школа хоць і грунтуецца на агульнай пазітывісцкайглебе, але ў ёй ёсць шэраг адгалінаванняў, якія практычна не звязаны паміж сабой.
Псіхалагічная школа працягвала ідэі культурна-гістарычнайшколы ў плане сувязяў літаратуры з матэрыяльным і духоўным развіццём грамадстваальбо асяроддзя. Прадстаўнікі псіхалагічнай школы на першае месца ў мастацкай творчасціставілі індывідуальны аўтарскі пачатак. Мастацкі твор яны трактавалі з пэўным суб’ектывісцкімухілам, а менавіта як адлюстраванне пераважна ўнутранага свету пісьменніка, ягоіндывідуальных псіхалагічных уласцівасцей, узаемнай працы розуму і сэрца. Творчыпрацэс, паводле канцэпцыі псіхалагічнай школы, — акт самавыяўлення мастака, вызваленняяго ад маральнага цяжару, ад непатрэбных думак і пачуццяў; сакрэты творчасці схаваныў таямніцах аўтарскага «я», ва ўсім складаным інтэлектуальна-душэўнымкомплексе творцы. Грамадская абумоўленасць мастацкай творчасці была для прадстаўнікоўпсіхалагічнай школы другарадным фактарам. Яны лічылі, што жыццё ўплывае на мастакаў залежнасці ад канкрэтных носьбітаў гэтага ўплыву.
Роданачальнікамі псіхалагічнай школы звычайна называюцьВ. Вундта і А. Патэбню — сучаснікаў, якія самастойна і практычна адначасова распрацаваліважнейшыя канцэпцыі школы.
Нямецкі філосаф, псіхолаг і фалькларыст ВільгельмВундт (1832-1920) ажыццявіў шырокую эксперыментальную распрацоўку праблем псіхалогіі.Яго вопыты садзейнічалі раскрыццю элементарных псіхічных працэсаў, але не растлумачваліскладаныя праявы псіхічнага жыцця (мова, мысленне). Вундт сабраў велізарны матэрыялпа гісторыі мовы, міфаў і звычаяў, якія абагульніў у десяцітомнай «Псіхалогіінародаў» (1900-1920).
Вундт і яго вучні, аднадумцы, паслядоўнікі (В.Вец, І. Фолькельт, Э. Эльстэр, С. Жырардэн, Э. Бертрам і інш.) мелі вялікую схільнасцьда псіхафізіялагічнага вытлумачэння з’яў літаратуры і мастацтва, а таксама перабольшваліролю біяграфічных фактараў у эстэтычнай дзейнасці чалавека. Разам з тым дадзенымівучонымі грунтоўна, на ўзроўні навукова-пазітыўнага пазнання вывучалася псіхалогіятворчасці; значнае месца ў творчым працэсе адводзілася інтуіцыі, падсвядомасці.Гэта ў значнай ступені паўплывала ў далейшым на фарміраванне тэорыі псіхааналізуЗ. Фрэйда.
Праблемай спалучэння псіхалагічнага аналізу з эстэтычныму літаратуры і мастацтве займаўся французскі крытык Эміль Энэкен (1858-1888), аўтаркнігі «Вопыт пабудовы навуковай крытыкі». Ім быў уведзены ў навуковы ўжытактэрмін «эстапсіхалогія», які абазначаў разнавіднасць мастацкай крытыкі.Апошняя, па Энэкену, павінна вытлумачваць асаблівасці таго альбо іншага твора ўадпаведнасці з вядомымі прынцыпамі эстэтыкі, з асобай аўтара, грамадскім ладам,ва ўмовах якога складваўся твор. У якасці важнейшай задачы даследчыка літаратурывыступае, на думку Энэкена, выяўленне асаблівасцей эмоцый, што вызываюцца творам,яго мастацкімі сродкамі і структурнымі кампанентамі (мовай, персанажамі, сюжэтам,кампазіцыяй), а таксама вывучэнне ўласцівасцей псіхікі мастака і яе сувязей з грамадствам.
Вельмі шмат зрабіў для распрацоўкі псіхалагічнагаметаду ў літаратуразнаўстве нямецкі псіхолаг Р. Мюлер-Фрэйенфельс (1882-?), аўтарфундаментальнага даследавання «Псіхалогія мастацтва» (1923). Уплыў узрастаючайпапулярнасці фрэйдызму сказаўся на яго ўяўленнях аб мастацкім творы, які, на думкуМюлера-Фрэйенфельса, з’ява, вельмі блізкая і роднасная сну. Мюлер-Фрэйенфельс імкнуўсявысветліць характар псіхалагічнага ўздзеяння розных літаратурных жанраў на чытачаі гледача. У паэзіі, на думку вучонага, яно заснавана на музычнай манеры чытання;трагедыя захапляе афектамі, барацьбой розных памкненняў герояў; раман уздзейнічаена асобнага, адзінкавага чытача.
Даволі моцна выявілася псіхалагічная школа ў рускімлітаратуразнаўстве. Тут яе прадстаўлялі А. Патэбня і яго вучні Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі,А. Папоў, А. Горнфельд, В. Харцыеў, Б. Лезін, А. Ветухоў, Т. Райнаў, М. Грыгор’еўі інш. Амаль усе яны групаваліся вакол неперыядычнага харкаўскага часопіса«Вопросы теории и психологии творчества», які выходзіў у перыяд з 1899па 1923 гг.
Аляксандр Патэбня (1835-1891), роданачальнік рускайпсіхалагічнай школы, апублікаваў у 1862 г. у «Журнале Министерства народного просвещения» сваю знакамітую працу «Думка і мова», у якой даволіпоўна выклаў уласныя філасофскія і лінгвістычныя погляды. Галоўная ж праца А. Патэбні«З нататак па гісторыі славеснасці» засталася незавершанай і дайшла данас у канспектыўным запісе слухачоў яго лекцый, якія вучоны чытаў у Харкаўскім універсітэце.А.Патэбня не займаўся канкрэтным псіхалагічным даследаваннем у дачыненні да літаратурыі мастацтва, а выпрацоўваў яго метадалогію. Заслуга А. Патэбні ў тым, што вучонызвярнуў увагу на праблему ўспрымання і тлумачэння мастацкага твора, даўшы ёй сваюфіласофскую трактоўку.
Асабліва цікавымі для сучаснай літаратурнай навукіз’яўляюцца думкі і высновы аднаго з самых буйных прадстаўнікоў рускай псіхалагічнайшколы ў літаратуразнаўстве акадэміка Дзмітрыя Аўсяніка-Кулікоўскага (1853-1920).Як і А. Патэбня, Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі быў прафесарам Харкаўскага універсітэта,літаратуразнаўцам і лінгвістам. Асаблівасць метадалогіі Дз. Аўсяніка-Кулікоўскагаў тым, што вучоны спалучаў псіхалагічны метад з сацыялагічным. Ён выдзяляў два тыпытворчасці: назіральны, які прадугледжвае рознабаковае, даволі дакладнае і праўдападобнаеадлюстраванне, і эксперыментальны, адлюстраванне ў якім аднастайнае і больш умоўнае.Акрамя таго, творчасць, па Дз. Аўсяніка-Кулікоўскаму, можа быць «аб’ектыўнай»(яна стварае характары, адносна далёкія ад асобы аўтара) і «суб’ектыўнай»(характары, створаныя ёю, унутрана вельмі блізкія ці нават тоесныя аўтару). Дз.Аўсяніка-Кулікоўскі расчляняў літаратуру на вобразную, да якой адносіў эпас і драму,і ўласна лірычную. Заўважым таксама, што лірыку ён тлумачыў як асобны тып творчасці,што аперыруе ў першую чаргу не вобразамі, а непасрэднымі эмоцыямі, якія ствараюццарытмам гукавога і пачуццёвага характару.
У беларускім літаратуразнаўстве ідэі псіхалагічнайшколы ў многім раздзялялі такія вядомыя даследчыкі і крытыкі, як А. Бабарэка, М.Піятуховіч, І. Замоцін, М. Каспяровіч і некат. інш. Так, А. Бабарэка, абгрунтоўваючыў артыкулах «З далін на ўзвышшы» і «Аб разуменні мастацкай творчасціі некаторых пытаннях у вывучэнні мастацкай літаратуры» эстэтычную сутнасцьлітаратуры, навуковыя асновы крытыкі, падкрэсліваў значэнне суб’ектыўна-псіхалагічнагафактару, ролю аўтарскага ўяўлення, фантазіі ў літаратурнай творчасці.І. Замоцінымідэі псіхалагічнай школы прымаліся як элемент сінтэзу яго літаратуразнаўчай тэорыі.У «Нарысах гісторыі беларускай літаратуры» М. Піятуховіча ёсць момантывыкарыстання некаторых элементаў метадалогіі псіхалагічнай школы. На шэраг метадалагічныхпрыёмаў псіхалагічнай школы абапіраўся і М. Каспяровіч, аб чым, у прыватнасці, сведчыцьяго праца «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча».
 1.7 Духоўна-гістарычная школа
Духоўна-гістарычная школа склалася ў Германіі нарубяжы ХІХ-ХХ стст. на аснове ідэй «філасофіі жыцця» нямецкага вучонагаВ. Дыльтэя і эстэтыкі рамантызму і з’явілася своеасаблівай рэакцыяй на культурна-гістарычнуюшколу і філалагічны пазітывізм. Духоўна-гістарычная школа імкнулася да сінтэзу духоўна-гістарычнагаі псіхалагічнага тлумачэнняў літаратуры.
Вільгельм Дыльтэй у кнізе «Уводзіны ў навукуаб духу» (1883) абгрунтоўваў філасофію, у аснове якой «непасрэднае перажываннесуб’екта» (т. зв. «дух»), супрацьпастаўленае пазітывізму прыродазнаўчыхі грамадскіх навук. Дыльтэй, не прымаючы рацыяналізм пазнання, лічыў, што даследавацьідэйны і эмацыянальны свет можна толькі з дапамогай «Гісторыі духу». Звязваючыапошняе з эстэтычнай функцыяй, з індывідуальнай мастацкай творчасцю, вучоны рабіўвыснову наконт таго, што літаратура і мастацтва глыбей выражаюць жыццё, чым навуковаепазнанне. Дух разумеўся як адзіная крыніца філасофіі, рэлігіі, літаратуры і мастацтва,прэвалюючага светапогляду эпохі. У наступных сваіх даследаваннях — «Паэтычнаясіла ўяўлення» і «Перажыванне і паэзія» — Дыльтэй вызначае паэтычнаеўяўленне і перажыванне мастака як аснову мастацкай творчасці. У цэнтры яго аналізузнаходзіцца асоба творцы, якога глыбока хвалююць і вызываюць адпаведныя перажываннірозныя жыццёвыя падзеі. Культ перажывання становіцца важнейшым фактарам у«гісторыі духу». І хоць гэтая метадалогія была накіравана супраць тэорыімастацтва для мастацтва, яна парадзіла фармалізм іншага кшталту. Дыльтэй лічыў,што «паэтычная тэхніка» пэўнага часу і нацыі носіць адзіны універсальныхарактар.
Адпаведна з тэорыяй мастацкай творчасці Дыльтэяпабудавана і яго літаратуразнаўчая метадалогія. На думку Дыльтэя, метадам літаратуразнаўстваз’яўляецца не тлумачэнне, як у прыродазнаўчых навуках, дзе аналіз, звязаны з канструіруючайдзейнасцю розуму, а «разуменне», у аснове якога ляжыць «спасціжэнне»мастацкай цэласнасці, што ажыццяўляецца шляхам «суперажывання», пранікненняў яе, гэтую цэласнасць, пачуццём, прычым, з вялікай доляй інтуіцыі. Затым ідзе працэсінтэрпрэтацыі ўсяго атрыманага ў выніку суперажывання, інтуітыўнага пранікненняў мастацкі твор.
Духоўна-гістарычная школа засяроджана займаласятыпалогіяй светапоглядаў і асоб паэтаў. Тыпы «жыцця» разглядаліся як каштоўнаснараўнапраўныя; сама «гісторыя духу» якой-небудзь нацыі раскрывалася якгісторыя аўтаномных і індывідуальных ідэй, настрояў, вобразаў (прыклад — гісторыя«перажывання» творчасці У. Шэкспіра нямецкімі аўтарамі розных эпох, прасочанаяадным з прадстаўнікоў гэтай школы — Ф. Гундальфам). Услед за працамі Дыльтэя абІ. Гётэ, Ф. Петрарцы, Г. Лесінгу, Ф. Гёльдэрліне, Навалісе, Ч. Дзікенсе манаграфічнаедаследаванне з ухілам на «суперажываемую» цэласнасць і непаўторнасць кожнагааўтара стала для духоўна-гістарычнай школы асноўным жанрам даследавання, якое вялосязвычайна на шырокім культурным фоне, з паглыбленасцю не столькі ў біяграфію творцы,колькі ў «дух» эпохі і філасофскія асновы светапогляду пісьменніка (адсюльдругая саманазва духоўна-гістарычнай школы — «культурна-філасофская школа»).
Росквіт духоўна-гістарычнай школы прыходзіцца на1920-я гг., калі выходзяць працы «Нямецкая класіка і рамантыка» Ф. Штрыха,«Дух эпохі Гётэ» Г. Корфа, «Нямецкі рамантызм» П. Клукхона,«Нямецкая паэзія ад Готшэда да сучаснасці» О. Вальцэля.
У канцы 1920-х гг. у рамках духоўна-гістарычнайшколы выдзеліліся два накірункі: «гісторыя стылю» (Ф. Гундальф, Ф. Штрых,Г. Цызарц, Э. Бертрам) і «гісторыя ідэй» («праблемна-гістарычны»накірунак Р. Унгера, Г. Корфа, Ю. Петэрсана). Першы накірунак разглядаў паэзію яквышэйшую форму рэчаіснасці і развіваў тэзіс Дыльтэя аб сімвалічным характары паэзііі яе адпаведным тлумачэнні. У гэтай плыні ёсць цесныя судакрананні з яшчэ аднымдаволі распаўсюджаным накірункам заходнееўрапейскай літаратурнай навукі ХХ ст.- герменеўтыкай. Другі накірунак засяродзіўся на вывучэнні асаблівасцей выяўленняў літаратуры філасофскіх ідэй (трагізму, свабоды, неабходнасці і г. д.) і адшуканніяе міфалагічных карэнняў.
Пасля другой сусветнай вайны духоўна-гістарычнаяшкола распалася, але працы яе прадстаўнікоў досыць рэгулярна працягвалі перавыдаваццаў ФРГ.
 1.8 Фармальны метад
Фармальны метад у літаратуразнаўстве — гэта тэарэтычнаяканцэпцыя, якая сцвярджае погляд на мастацкую форму як на катэгорыю, што вызначаепрактычна ўсю спецыфіку мастацкай літаратуры. Як асобны накірунак фармальны метадсклаўся на рубяжы ХІХ-ХХ стст.: першапачаткова — як рэакцыя на імпрэсіяністычнуюкрытыку і пазітывісцкі афарбаваныя накірункі ў літаратуразнаўстве і мастацтвазнаўстве,пазней — як тэарэтычна абгрунтаваная методыка і метадалогія, накіраваная на вывучэннеўнутраных (структурных) заканамернасцей мастацкага твора.
Цікава і ў многім паказальна, што фармальны метададначасова, але на розных грунтах, узнік у заходнееўрапейскай і ў рускай літаратурнайнавуцы.
Ля вытокаў заходнееўрапейскіх фармалістычных канцэпцыйстаялі нямецкія вучоныя Г. Вельфлін і О. Вальцэль.
Буйнейшы гісторык і тэарэтык мастацтва Генрых Вельфлін(1864-1945) быў знаўцам мастацтва еўрапейскага Адраджэння і барока. На аснове велізарнагафактычнага матэрыялу ён здолеў выпрацаваць глыбокія абагульненні і выкарыстаць іхдля аналізу твораў выяўленчага мастацтва.Г. Вельфліну належыць праца «Асноўныяпаняцці гісторыі мастацтваў. Праблема эвалюцыі стылю ў новым мастацтве» (1915),у якой яскрава праглядваецца шэраг асноўных момантаў фармалістычнай дактрыны, іў першую чаргу — імкненне растлумачыць развіццё мастацкай формы ўнутранымі законамімастацтва.
Оскар Вальцэль (1864-1944) у кнізе «Формаі змест у мастацкім творы» (1923) заявіў аб неабходнасці ісці ўслед за Вельфлінамі прапанаваў весці гаворку аб творы як аб мастацкай канструкцыі на аснове слоўнагаадзінства, арыентуючы тым самым паэтыку на лінгвістыку. Аперыруючы паняццямі«змястоўнае» твора і яго «воблік», Вальцэль асаблівую ўвагунадаваў апошняму. Ён імкнуўся выявіць «вышэйшую матэматыку формы»: размяшчэннечастак, якія найбольш гучаць; перавагу назоўнікаў альбо дзеясловаў, прыметнікаўальбо дзеепрыметнікаў у якасці азначэнняў; выбар дзеяслоўных часоў, адзіночнагаальбо множнага ліку. Пры гэтым вучоны большае значэнне надаваў самім лінгвістычнымформам, а не закладзенаму ў іх зместу.
Палажэнні ўласна фармальнага метаду, але са значнымсацыялагічным адценнем, развіваў у сваіх даследаваннях яшчэ адзін вядомы нямецкілітаратуразнаўца Вільгельм Дыбеліус (1876-1931), аўтар двухтомнай манаграфіі«Мастацтва англійскага рамана» (1910). Выкарыстоўваючы шматлікія назіранніпа марфалогіі рамана, аўтар імкнецца вызначыць тыпалогію элементаў яго формы, падкрэсліваючыпры гэтым значэннне традыцый («ніхто не напісаў рамана, не будучы спачаткуўдумлівым чытачом раманаў»). Разважаючы аб жанравай тыпалогіі рамана ХVІІІст., Дыбеліус вызначае два тыпы раманаў: прыгодніцкі раман («Рабінзон Круза»)і раман характараў («Кларыса Гарлоу»). Гэта, дарэчы, потым прывядзе даз’яўлення двух асноўных раманных канструкцый: рамана-падзеі і рамана-характару.Іншыя тыпы, лічыць вучоны, развіваюцца з гэтых двух.
Істотна адрозная з’ява па генезісу і метадалогіі- «фармальная школа» ў Расіі (сяр. 1910-х — сяр. 1920-х гг.), якая зыходзілане з мастацтвазнаўчых канцэнцый, а з лінгвістыкі. Гэта ў першую чаргу характарызуетакія творчыя арганізацыі, як «Общество изучения поэтического языка»(ОПОЯЗ) і Маскоўскі лінгвістычны гурток. Дадзеныя аб’яднанні, а таксама шэраг канцэптуальнаблізкіх да іх, якраз і ўтварылі рускую «фармальную школу». Дарэчы, уяўленніпрадстаўнікоў рускай «фармальнай школы» не стаялі на месцы, а паступоваэвалюцыянавалі. Вучэнне І. Бадуэна дэ Куртэнэ аб мове як функцыянальнай сістэме,пераасэнсаванае ў дачыненні да літаратурных з’яў, садзейнічала пераходу ад ранняймеханістычнай дактрыны, у адпаведнасці з якой твор разглядаўся як «сума прыёмаў»(В. Шклоўскі), што яго складаюць («фармальная паэтыка»), да погляду натвор як на «сістэму» (Ю. Тынянаў) функцыянальных адзінак (уяўленне, характэрнаедля «функцыянальнай паэтыкі»). Адначасова эвалюцыянуе погляд на асноўныяпаняцці тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі: ад ацэнкі формы як адзінага носьбітумастацкай спецыфікі літаратуры, ад ігнаравання зместу як «пазамастацкай»катэгорыі да пастаноўкі і абгрунтавання ў агульным выглядзе канцэпцыі т. зв.«змястоўнай формы».
Пэўным плёнам у працах прадстаўнікоў рускай«фармальнай школы» пазначаны даследаванні шэрагу важных праблем. Так,В. Вінаградаў і Б. Тамашэўскі ўнеслі шмат новага ў стылістыку паэтычнай мовы, В.Жырмунскі — у вывучэнне рыфмы, метрыкі і кампазіцыі верша, Б. Эйхенбаум — у паэтычнысінтаксіс, Я. Паліванаў — у паэтычную фанетыку. На працягу 1920-х гг. было пастаўленашмат пытанняў, якія крыху пазней сталі актуальнымі ў развіцці структурнай паэтыкі,тэорыі інфармацыі, семіётыкі, машыннага перакладу.
Заўважым, што на Захадзе да ўяўленняў аб мастацкайформе, якія характарызавалі рускую «фармальную школу», прыйшлі прадстаўнікіПражскага лінгвістычнага гуртка (Я. Мукаржоўскі, М. Трубяцкой і інш.).
У 1920-1930-я гг. фармальны метад на Захадзе спрабуеабнавіцца, зблізіўшыся з т. зв. «семантычным аналізам» А. Рычардса і атрымаўшыў Англіі і ЗША назву «новай крытыкі». У 1940-1950-х гг. палажэнні фармальнагаметаду знайшлі ў Швейцарыі падтрымку ў методыцы "інтэрпрэтацыі" твораўВ. Кайзера і Э. Штайгера. У гэты ж час на Захадзе ўзнікае даволі значная цікавасцьда ідэй рускай «фармальнай школы», і ў першую чаргу да вопыту ОПОЯЗ.
Сярод буйных беларускіх вучоных-літаратуразнаўцаўі крытыкаў не было яўных прыхільнікаў фармальнага метаду. Разам з тым некаторыяпрадстаўнікі Пралеткульта на Беларусі, а таксама «Беларускай літаратурна-мастацкайкамуны», шэрагу іншых творчых аб’яднанняў, часам спрабавалі "ўзняць нашчыт" палажэнні фармалістычных канцэпцый і ўстановак.
 1.9 Сацыялагічны метад
Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве — гэтаметадалагічныя і ўласна метадычныя прынцыпы даследавання літаратуры як сацыяльнаабумоўленай з’явы, якія характарызуюць адзін з накірункаў у літаратурнай навуцыдругой паловы ХІХ — пачатку ХХ стст. Сёння ж, згодна з меркаваннямі большасці айчынныхі замежных вучоных-літаратуразнаўцаў, сацыялагічны метад не з’яўляецца самастойнымлітаратуразнаўчым метадам, а толькі адным з аспектаў разгляду літаратуры. Яго нельга,напрыклад, паставіць побач з гісторыка-тыпалагічным, гісторыка-функцыянальным, сістэмнымі іншымі сінтэтычнымі метадамі сучаснага літаратуразнаўства, бо ён як элемент, яксастаўная частка прысутнічае ў кожным з іх.
Разам з тым у гісторыі эстэтычнай і тэарэтыка-літаратурнайдумкі былі моманты, калі сацыялагічны падыход да літаратуры і мастацтва прэваляваўпры разглядзе і ацэнцы мастацкіх з’яў, як, напрыклад, у марксісцкай эстэтыцы практычнана ўсіх этапах яе развіцця. Сацыялагічнаму падыходу да літаратуры аддало (па зразумелыхпрычынах) даніну павагі і савецкае літаратуразнаўства. Адзначым таксама, што ў савецкайэстэтычнай думцы і адпаведна ў літаратурнай навуцы мелі месца і моманты надта моцнагаперабольшвання ўплыву сацыялагічных фактараў на развіццё мастацкай творчасці, прашто сведчыць т. зв. «вульгарны сацыялагізм».
Сёння ж комплексным даследаваннем шматбаковых сувязейі ўзаемаадносін літаратуры з грамадствам займаецца сацыялогія літаратуры. Гэта пагранічнаявобласць літаратуразнаўства і ўласна сацыялогіі.
Нягледзячы на тое, што праблема ўзаемадзеяння літаратурыі мастацтва з грамадствам была пастаўлена яшчэ ў антычныя часы (працы Платона іАрыстоцеля, у якіх ужо ёсць спробы вызначыць некалькі тыпаў публікі, паразважацьаб асаблівасцях уздзеяння мастацтва на асобнага чалавека і грамадства ў цэлым),пытанне аб сацыяльнай прыродзе літаратуры, а таксама аб адпаведных метадах яе вывучэння,акрэслілася толькі к сярэдзіне ХІХ ст., услед за ўсведамленнем самастойнасці самогапрадмета навукі сацыялогіі. Тады ж І. Тэнам былі вызначаны асноўныя рысы сацыялагічнагападыходу да літаратуры, атрымаўшага назву «культурна-гістарычнага». Падзяляючыфіласофскія і метадалагічныя пасылкі пазітывізму, І. Тэн будаваў свой метад па аналогііз методыкай прыродазнаўчых навук. Пытанне аб спецыфіцы літаратуры і мастацтва ўцэлым ім не ставілася. І хоць ідэя дэтэрмінаванасці развіцця мастацтва мае ў І.Тэна толькі пачатковы характар, яна і цесна звязанае з ёю паняцце метаду як інструментааб’ектыўна-навуковага пазнання мастацтва неслі ў сабе значны пазітыўны змест.
У Расіі адным з першых папулярызатараў сацыялагічнагападыходу да літаратуры на аснове культурна-гістарычнай метадалогіі стаў А. Пыпін.
У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значнырэзананс марксісцкая сацыялогія.К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі наступныя пытаннісацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаблівасці ўзаемадзеяння літаратурыі грамадства; літаратура як спецыфічная галіна класавай ідэалогіі; месца і палажэннемастака ў грамадстве, падзеленым на пэўныя грамадскія групы; рэалізм як мастацкіметад, яго спецыфіка; сутнасць т. зв. «сацыялістычнай літаратуры»; агульначалавечызмест твораў мастацтва.
Паслядоўнікамі і далейшымі распрацоўшчыкамі марксісцкайметадалогіі ў дачыненні да літаратуры і мастацтва выступілі такія заходнееўрапейскіякрытыкі, грамадскія і палітычныя дзеячы, як Ф. Мерынг, П. Лафарг, Р. Люксембург,К. Лібкнехт, К. Цэткін.
У Расіі на рубяжы ХІХ-ХХ стст. вельмі многа зрабіўдля сацыялогіі літаратуры і мастацтва, адштурхоўваючыся ў цэлым ад марксісцкай метадалогіі,Г. Пляханаў. Адна з лепшых прац яго ў гэтым накірунку — «Французская драматычнаялітаратура і французскі жывапіс ХVІІІ ст. з пункту гледжання сацыялогіі» (1905).
Наступны этап у распрацоўцы пытанняў сацыялогіілітаратуры і мастацтва з марксісцкіх пазіцый звязаны з дзейнасцю У. Леніна. Класічныміўзорамі прымянення Леніным сацыялагічнага метаду ў дадзеным русле сталі артыкулыаб А. Герцэне і Л. Талстым.
Услед за Леніным (і побач з ім) сацыялагічны падыходда літаратуры і мастацтва на марксісцкай глебе культывавалі ў Расіі В. Вароўскі,М. Альмінскі, А. Луначарскі і інш.
Савецкае літаратуразнаўства (па зразумелых прычынах)адводзіла сацыялагічнаму метаду вельмі важную ролю. Таму менавіта ў СССР асаблівашырокае распаўсюджанне атрымаў т. зв. «вульгарны сацыялагізм». Найбольшпоўна ён выявіўся ў працах В. Фрычэ, В. Келтуялы, В. Пераверзева, у большасці тэарэтыкаўПралеткульта і ЛЕФ, у выступленнях крытыкаў часопісаў «На посту» і«На литературном посту». Асноўнай хібай вульгарных сацыёлагаў было тое,што яны надзвычай дагматычна трактавалі марксісцкае палажэнне аб класавай абумоўленасціідэалогіі. Гэта вяло ў сваю чаргу да істотнага спрашчэння і схематызацыі гісторыка-літаратурнагапрацэсу. Вульгарныя сацыёлагі лічылі, што літаратурная творчасць ва ўсіх яе праявах,аж да індывідуальнага стылю пісьменніка, самым непасрэдным чынам залежыць ад эканамічныхадносін у грамадстве, а таксама ад класавай прыналежнасці пісьменніка. Яны атаясамлівалізмест і мэты мастацкай літаратуры са зместам і мэтамі грамадскіх навук, ператвараючытым самым прыгожае пісьменства ў «вобразную ілюстрацыю» да сацыялогіі.
Барацьба з вульгарным сацыялагізмам была распачатаў савецкім літаратуразнаўстве адразу ж пасля яго ўзнікнення і пэўнага замацавання.Аднак яна з’яўлялася малаэфектыўнай у сувязі з усталяваннем культу асобы Сталіна.Поўнасцю вульгарны сацыялагізм быў пераадолены савецкай літаратурнай навукай толькідзесьці к сярэдзіне 1960-х гг.
У замежнай літаратурнай навуцы ХХ ст. сацыялагічныметад і адпаведныя прыёмы даследавання таксама атрымалі сваё пэўнае развіццё.
Так, у Германіі ў 1920-я гг. даследчыкам Л. Шукінгамраспрацоўвалася т. зв. «сацыялогія літаратурнага густу». Яшчэ адзін нямецківучоны В. Гаўзенштэйн паспрабаваў стварыць сацыялогію мастацтва, вельмі блізкуюда метадалогіі савецкага вульгарнага сацыялагізму.
У сярэдзіне — другой палове ХХ ст. найбольш шырокаераспаўсюджанне на Захадзе атрымалі тры сацыялагічныя накірункі: вучэнне франкфуртскайшколы; канцэпцыя «замкнёных» цывілізацый; англійская сацыяльна-філасофскаяшкола крытыкі і літаратуразнаўства.
Найбольш значныя прадстаўнікі франкфуртскай школыТ. Адарно, Г. Маркузе і Э. Фром імкнуцца пры падыходзе да літаратурных з’яў спалучыцьгегелеўскую дыялектыку, асобныя палажэнні марксізму і фрэйдысцкі псіхааналіз.
Тэадор Адарно (1903-1969) у сваіх працах па тэорыілітаратуры і музыкі ставіць мэтай даследаваць не ўплыў знешніх грамадскіх умоў намастацкую творчасць, а адпаведнасць знешніх іманентных структур твораў пэўным тыпамграмадскіх адносін. Ён лічыць, што змест і форма мастацкіх твораў аўтаматычна выражаюцьсацыяльны антаганізм. Лірыка, на думку Адарно, з’яўляецца літаратурнай формай выражэнняабстрактнага бунту супраць існуючага ладу. Мэта сучаснага мастацтва вызначаеццатэарэтыкамі франкфуртскай школы як выражэнне супярэчнасцей недасканалага свету ўмастацтве дысанансаў, бессэнсоўнасці і шокавага дзеяння.
Нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг ГербертМаркузе ў даследаванні «Эрас і цывілізацыя» (1955) і філасофскім рамане«Аднамерны чалавек» (1964) разглядае такія мадэрнісцкія плыні, як дадаізмі сюррэалізм. Ён лічыць гэтыя плыні галоўнымі парушальнікамі «буржуазнай пачуццёвасці».Маркузе аб’яўляе своеасаблівую «партызанскую вайну» літаратуры і мастацтву,абгрунтоўваючы анархічную ідэю барацьбы за «сексуальна-палітычнае» пераўтварэннеграмадства, за поўнае растварэнне літаратуры і мастацтва ў жыцці.
Канцэпцыя «замкнёных» цывілізацый сваюметадалагічную распрацоўку атрымала ў шматтомнай працы «Даследаванне гісторыі»англійскага гісторыка і сацыёлага Арнольда Тойнбі (1852-1883). Галоўная пасылкаТойнбі — гэта адмаўленне пэўнага адзінства сусветна-гістарычнага працэсу і наяўнасціагульных заканамернасцей у развіцці культуры розных народаў.
Ва ўласна літаратурнай навуцы дадзеная канцэпцыянайбольш поўна праявілася ў працах нямецкага даследчыка Эрнэста Курцыуса «Еўрапейскаялітаратура і лацінскае сярэднявечча» (1948) і «Крытычныя эсэ па еўрапейскайлітаратуры» (1950). Вучоны выдзяляе і разглядае ў іх не літаратуру асобныхеўрапейскіх дзяржаў ці народаў, а літаратуру той альбо іншай цывілізацыі. Аднойз «замкнёных» цывілізацый Курцыус лічыць «еўрапейскую», заснавануюна ўстойлівых «першасных элементах грэка-лацінскіх традыцый». Пры гэтымвучоным не ўлічваюцца нацыянальныя асаблівасці еўрапейскіх літаратур, а іх складанышлях развіцця зводзіцца да выяўлення нязменных фармальных элементаў («топасаў»),тыпалагічных схем, сюжэтаў, вобразаў. Курцыус сцвярджае выключнае значэнне рэлігійнайагульнасці як кансалідуючай сілы ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Для еўрапейскайкультуры — сярэдневяковай і Новага часу — такой сілай з’яўляецца хрысціянства. Рускуюкультуру на ўсім працягу яе развіцця Курцыус звязвае выключна з візантыйскай традыцыяй.
Устойлівыя традыцыі сацыяльна-філасофскай крытыкіі літаратуразнаўства ў Англіі, якія ідуць ад П. Шэлі, М. Арнольда і інш., атрымаліпасля другой сусветнай вайны сваё развіццё ў працах Р. Хогарта і Р. Уільямса.
Рычард Хогарт у русле «новых левых» ратуеза ідэю «бяскласавай культуры», якая, на яго думку, фарміруецца ў т. зв.«масавай культуры». У апошняй вучоны бачыць надзвычай складаную структуру,водгук на ўзросшыя грамадскія запатрабаванні.
Рэйманд Уільямс — аўтар цікавага даследавання«Англійскі раман ад Дзікенса да Лоўрэнса». Заслугу Дзікенса, Тэкерэя,Бронтэ, Гаскел вучоны бачыць у тым, што іх творы фарміравалі сацыяльна-гістарычнуюсвядомасць. Ён не згаджаецца з палажэннем яшчэ аднаго англійскага сацыёлага і літаратуразнаўцыФ.Р. Лівіса наконт разбуральнага ўздзеяння прамысловага перавароту на арганічнацэльную да гэтага часу англійскую культуру. Выкліканае прамысловай рэвалюцыяй расслаеннепарадзіла, на думку Уільямса, дэмакратычную «масавую культуру» індустрыяльнагаграмадства, якая аказала пэўнае ўздзеянне на Дзікенса. Аднак пасля Дзікенса«масавая» гарадская культура страціла многія свае станоўчыя якасці і рысы.
Сацыялагічны метад у разумных аб’ёмах і межах даволіплённа выкарыстоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг.І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэўскімі некат. інш. вучонымі і крытыкамі. Даў на Беларусі аб сабе знаць і вульгарны сацыялагізм.Яго элементы (прычым, у немалой колькасці) прысутнічаюць у многіх выступленнях крытыкаўБелАПП, а таксама ў некаторых працах Ц. Гартнага і М. Піятуховіча. Тое-сёе ад вульгарнагасацыялагізму ёсць і ў праграмных устаноўках «Маладняка». Цалкам не пазбегабодвух крайнасцей — фармалізму і вульгарнага сацыялагізму — адзін з самых арыгінальныхкрытыкаў 1920-х гг.А. Бабарэка. Вульгарны сацыялагізм у сваім класічным варыянцеатрымаў выражэнне на Беларусі ў дзейнасці прадстаўнікоў т. зв. «аглабельнайкрытыкі», і ў першую чаргу ў Л. Бэндэ, А. Кучара, Я. Бранштэйна, М. Клімковіча.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Андреев А.Н. Методология литературоведения / АндреевА.Н. — Мн., 2000.
2. Брунэль П. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?/ Брунэль П., Пішуа К., Русо А. — М. — Мн., 1996.
3. Веселовский А.Н. Историческая поэтика / ВеселовскийА.Н. — М., 1989.
4. Взаимодействие и взаимовлияние национальных литератур.- М., 1961.
5. Взаимосвязи и взаимодействия национальных литератур:Материалы дискуссии. — М., 1961.
6. Горский И.К. Александр Веселовский и современность/ Горский И.К. — М., 1975.
7. Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Востоки Запад / Жирмунский В.М. — Л., 1979.
8. Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / КаваленкаВ.А. — Мн., 1975.
9. Каваленка В.А. Уводзіны // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіхлітаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1.
10. Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи. — М., 1972.
11. Кравцов Н.И. Проблемы сравнительного изучения славянскихлитератур. — М., 1973.
12. Литературный энциклопедический словарь. — М., 1987.
13. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства.20-30-я гг. — Мн., 1975.
14. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства.40-я- першая палова 60-х гадоў. — Мн., 1985.
15. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей:У 4 кн. — Мн., 1993-1995. — Кн.1-4.
16. Неупокоева И.Г. Проблемы взаимодействия современныхлитератур / Неупокоева И.Г. — М., 1963.
17. Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемысистемного и сравнительного анализа. — М., 1976.
18. Основы литературоведения / Под. ред.В.П. Мещерякова.- М., 2000.
19. Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.- М., 1988.
20. Реизов Б.Г. Вопросы периодологии в истории литературы.Сравнительное изучение литературы // Реизов Б.Г. История и теория литературы. — Л., 1986.
21. Русская наука о литературе конца ХІХ — начала ХХ века.- М., 1982.
22. Садружнасць літаратур. — Мн., 1968.
23. Сравнительное изучение славянских литератур. — М.,1973.
24. Типология и взаимосвязи средневековых литератур Востокаи Запада. — М., 1974.
25. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н.Осьмакова. — М., 1982.
26. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5т. — Мн., 1987. — Т.4.
27. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. — г. Гомель,2002.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.