Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратура першай паловы XVI ст.

Літаратура першай паловы XVIст.


1. Агульнаяхарактарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст.
Новы этап у развіццібеларускай літаратуры пачаўся ў XVI ст. Ён быў выкліканы важнымі сацыяльна-палітычныміі культурна-гістарычнымі зменамі ў жыцці Беларусі таго часу. Да XVI ст. былі ліквідаванырэшткі феадальнай раздробленасці, узмацнілася цэнтралізацыя краіны, што садзейнічаладалейшаму грамадскаму прагрэсу. Пасля разбуральных нападаў крымскіх татар і вайныз Расіяй у пачатку XVI ст. наступілі гады адносна мірнага жыцця і стваральнай працы.Бурна развіваліся гарады, рамёствы і гандаль, пашырыліся і ўзмацніліся ўнутраныяі знешнія ўзаемасувязі, актывізавалася грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.Да гэтага часу ў асноўным завяршылася таксама этнічная кансалідацыя беларускіх зямель,сфарміравалася беларуская народнасць. Беларусь уступіла ў эпоху сталага феадалізму.
У культурна-гістарычнымплане гэта была эпоха Адраджэння, светапогляд якой вызначаў рэнесансавы гуманізм.Адбывалася далейшая секулярызацыя культуры, узмацняўся працэс разбурэння сярэдневяковагасінкрэтызму. Аднак складаныя сацыяльныя ўмовы другой паловы XVI ст. (Лівонская вайна,Люблінская унія 1569 г., рост грамадскай напружанасці і інш.) не далі магчымасцінармальна развіцца мноіім рэнесансавым з'явам беларускай літаратуры і мастацтва,паскорылі зараджэнне барочных тэндэнцый. Тым не менш, менавіта ў эпоху Адраджэнняі ранняга барока беларускі народ дасягнуў такога высокага ўзроўню культурнага развіцця,стварыў такія выдатныя мастацкія каштоўнасці, якія вывелі Беларусь на перадавыяпазіцыі ва Усходняй Еўропе.
З эпохай гуманізмунепасрэдна звязаны таксама ўздым нацыянальнай самасвядомасці народаў і адраджэнненародных моў. Да пачатку XVI ст. у асноўным завяршыўся працэс вызвапення мовы беларускагасвецкага пісьменства ад архаічных, стараславянскіх элементаў (апрача арфаграфіі)і на грунце жывой гутарковай мовы сфарміравалася старабеларуская літаратурная мова,якая вылучалася вялікай функцыянальнай і жанрава-стылявой разнастайнасцю, багаццемвобразна-выяўленчых сродкаў. Яе ўзор – мова беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік,лепшых перакладных твораў, а таксама Статута Вялікага княства Літоўскага, выдатнагапомніка дзелавога пісьменства і права беларускага і літоўскага народаў, аднаго зпершых у Еўропе зводу законаў.
Працэс дэмакратызацыімовы беларускага пісьменства быў настолькі моцным, што закрануў нават царкоўна-рэлігійнуюлітаратуру. Ужо ў другой палове XV – пачатку XVI ст. на беларускую мову былі перакладзеныдухоўныя аповесці «Жыццё святога Аляксея», «Страсці Хрыстовы» («Пакуты Хрыста»),шэраг біблейскіх кніг. Вялікае культурна-гістарычнае і нацыянальнае значэнне мелакнігавыдавецкая і перакладчыцкая дзейнасць Ф. Скарыны.
У XVI ст. на Беларусіназіраецца значная актывізацыя перакладчыцкай справы, выкліканая далейшым ростамдухоўных запатрабаванняў розных слаёў беларускага насельніцтва, асабліва шляхтыі гараджан, уздымам цікавасці да гісторыі і культуры іншых народаў. Паказальна,што калі спачатку перакладаліся найбольш творы царкоўна-рэлігійнага зместу, то ўдругой палове стагоддзя перавага стала аддавацца помнікам свецкага характару, учым нельга не бачыць уплыву новых, гуманістычных тэндэнцый часу. Менавіта ў гэтыперыяд на беларускую мову былі перакладзены гістарычная аповесць пра Атылу, лацінскаярэдакцыя антычнага рамана пра Аляксандра Македонскага «Александрыя», сярэдневяковыярыцарскія раманы пра Трыстана і Ізольду, «Гісторыя разбурэння Троі» Гвіда дэ Калоныі інш. Чытальніцкі спіс тагачаснага адукаванага беларуса значна пашыраўся таксамаза кошт прадукцыі віленскіх і кракаўскіх друкарняў, якія выдавалі ў другой паловеXVI ст. на польскай мове нямала твораў зарубежнай літаратуры, у тым ліку старажытнагрэчаскіхі рымскіх аўтараў.
Арыгінальная беларускаялітаратура першай паловы XVI ст. адвосна небагатая. Асноўную масу твораў па-ранейшамускладаў традыцыйны фонд пісьменства, царкоўна-рэлігійнага і свецкага, які сфарміраваўсяяшчэ ў папярэднія стагоддзі. З усіх літаратурных жанраў найбольш актыўна развіваўсятады на беларускіх землях летапіс. Захоўваючы ў цэлым свой сярэдневяковы характар,гэты жанр зазнаў у эпоху Адраджэння адчувальныя змены. Працягвалася алітаратурваннедзелавых запісаў, белетрызацыя гістарычнага апавядання. Асноўным састаўным элементамлетапісных зводаў, літаратурнай формай апісання мінулага стаў не кароткі пагадовызапіс, а сюжэтнае разгорнутае апавяданне пра падзею («Хроніка Быхаўца»). Мацнелаімкненне пераадолець тэрытарыяльныя і храналагічныя межы нацыянальнай гісторыі,жаданне выйсці на прасцягі сусветнай гісторыі. Гэта часткова было дасягнута дзякуючыперакладу на беларускую мову ў другой палове XVI ст. польскіх хронік М. Бельскагаі М. Стрыйкоўскага, у якіх значнае месца займае апісанне палітычнай гісторыі Русіі Вялікага княства Літоўскага на міжнародным фоне, але канчаткова рэалізавана толькіў XVII ст. у беларуска-украінскім хранографе «Вялікая хроніка». У беларускіх хронікахXVI ст. выразна выявілася таксама тэндэнцыя рамантызаваць нацыянальную гісторыюі больш эфектыўна выкарыстоўваць яе дзеля патрыятычнага выхавання чытачоў.
Нельга ўявіцьбеларускую літаратуру эпохі Адраджэння без творчай спадчыны Ф. Скарыны. Ёнбыў не толькі заснавальнікам ва Усходняй Еўропе новага, свецкага падыходу да Біблііі новага, гуманістычнага тыпу літаратурнага перакладу. Яму належаць першыя на ўсходнеславянскіхземлях вопыты кніжнага вершаскладання і здзіўляючыя па змястоўнасці, глыбіні думкіі літаратурнай дасканаласці прадмовы да выдадзеных ім кніг, якія паклалі пачатакгуманістычнай публіцыстыцы, філалогіі і літаратурнай крытыцы на Беларусі. Шматграннаянаватарская творчая дзейнасць Скарыны, накіраваная на выхаванне ўсебакова развітага,дасканалага чалавека ў духу высокіх рэнесансавых ідэалаў, адкрыла новы этап у гісторыібеларускай культуры, далучыла беларускі народ да новых працэсаў духоўнага развіцця,што адбываліся тады ў перадавых краінах свету.
Новай асаблівасцюкультурнага жыцця Беларусі XVI ст. было пашырэнне ўжывання лацінскай мовы, якаяна працягу многіх стагоддзяў служыла ў Еўропе мовай асветы і навукі, важным сродкамкультурнай узаемасувязі народаў, асваення антычнай літаратурнай спадчыны. Яна быламовай навуковай і мастацкай творчасці: па-латыні пісалі філасофскія трактаты і дзелавыялісты, творы гістарыяграфіі і публіцыстыкі, вершы і паэмы, выкладалі ў школах іуніверсітэтах. Значнае развіццё атрымала на беларускіх землях у эпоху Адраджэнняновалацінская паэзія. Яе заснавальнікам стаў выдатны паэт Мікола Гусоўскі, які стварыўу 1521–1522 гг. у Рыме на беларускім матэрыяле глыбока патрыятычную і высокама-стацкуюпаэму «Песня пра зубра», першы буйны твор рэнесансавага рэалізму ў беларускай літаратуры.
2. ФранцыскСкарына
Францыск Скарынанарадзіўся каля 1490 г. у сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, якіўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 г. пад імем Лукіян. Сямейнае прозвішчапаходзіць ад старажытнага славянскага слова «скора» (скура), адсюль – скарняк, па-старабеларуску– скарыніч, што азначала прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць,родапачынальнікам Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога разбагацелі і заняліся гандлем.Скарынічам называў сябе Францішак Скарына ў сваіх акафістах-акравершах. Пад гэтымпрозвішчам часам згадваецца ў дакументах і яго родны брат Іван. Дата нараджэнняФ. Скарыны дакладна невядома. Паводле розных ускосных звестак, найбольш верагодна,што ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1480-х гадоў. У друку называлася таксама дата 18.3.1470 г.
Імя нованароджанамураней, як правіла, выбіралі паводле царкоўнага календара, г. зн. надавалі імя тагосвятога, дзень памяці якога прыпадаў на дзень нараджэння дзіцяці. Продкі і бацькіСкарыны былі, несумненна, хрысціянамі праваслаўнага веравызнання, таму ён быў хрышчаныпаводле праваслаўнага абраду і атрымаў адпаведнае грэка-славянскае імя, якога, нажаль, мы не ведаем. Напэўна, паводле гэтага ж прынцыпу пазней яго назвалі ў адпаведнасціз каталіцкім календаром Францыскам (Францішкам). Паўторна ён мог быць ахрышчаныманахамі-бернардзінцамі, якія ў 1498 г. заснавалі ў Полацку кляштар і касцёлу імя св. Францыска. Беларускі асветнік вельмі ганарыўся сваім паходжаннем «са слаўнагагорада Полацка» і выразна вызначаў сваю этнічную прыналежнасць (русін, рус, г. зн.беларус) і нацыянальна-патрыятычную скіраванасць сваёй асветніцкай дзейнасці накарысць «браціі маёй русі».
Дзіцячыя і юнацкіягады, праведзеныя Ф. Скарынам у родным Полацку, былі спрыяльнымі для культурна-гістарычнагаразвіцця горада, ды і ўсіх беларускіх зямель, і аказалі дабратворны ўплыў на фарміраваннеяго асобы і светапогляду. На Скарыну станоўча ўздзейнічалі агульны ўздым у канцы15 ст. гарадскога жыцця ў Полацку, які ў 1498 г. атрымаў магдэбургскае права,жыватворны дух гераічнай полацкай гісторыі, багатыя культурныя традыцыі бацькоўскайзямлі. У родным горадзе і навакольных вёсках, сярод простага (паспалітага) людуспасцігаў ён багаты змест і глыбокі сэнс народных звычаяў і абрадаў, самабытны ладі натуральнае хараство беларускай мовы. У полацкі перыяд закладзена і яго поўнаеглыбокай пашаны стаўленне да кнігі як каштоўнай крыніцы ведаў і мудрасці, маральнагаўдасканалення і духоўнага ўзвышэння чалавека. Тады фарміраваўся і ўваходзіў у сэрцаюнага Францішка непаўторны вобраз роднага Полацка і Бацькаўшчыны, гарачую любоўда якіх ён пранёс праз усё жыццё. Наклалі свой выразны адбітак на яго і характаржыцця ў бацькоўскім доме, агульная атмасфера старажытнага горада на Дзвіне, дзесыходзіліся гандлёвыя шляхі, дзе бывалі людзі розных краін і земляў, розных веравызнанняўі нацый, дзе даўнія дэмакратычныя традыцыі вечавога ладу своеасабліва пераасэнсоўвалісяў новых умовах гарадскога самакіравання. Такія выдатныя якасці асобы Скарыны, якшырыня поглядаў і дэмакратызм, верацярпімасць і адкрытасць, дзелавітасць і мабільнасць,закладваліся яшчэ ў родным горадзе. З маленства выявілася ў яго неадольная цягада новага і нязведанага, прага да ведаў і падарожжаў, што рана паклікала цікаўнагаюнака ў вялікі свет. Першымі буйнымі гарадамі, дзе давялося пабываць яму, былі,напэўна, Вільня і Рыга.
Першапачатковуюадукацыю Ф. Скарына атрымаў у Полацку, які меў шматвяковыя кніжна-пісьмовыятрадыцыі, славіўся багатымі бібліятэкамі і высокаадукаванымі людзьмі. Азы царкоўна-славянскайграматы Францішак асвойваў, найбольш верагодна, дома або пры адным з полацкіх праваслаўныхманастыроў. У Полацку або ў Вільні будучы асветнік набыў грунтоўныя веды па лацінскаймове, без чаго нельга было марыць пра далейшае навучанне ва універсітэтах ЗаходняйЕўропы, дзе лаціна была тады мовай асветы, навукі, літаратуры, грамадскіх зносін.Як мяркуюць, яму ў гэтым дапамагалі полацкія бернардзінцы.
Каб атрымаць вышэйшуюадукацыю, летам 1504 г. Скарына, відаць, разам з купецкім абозам накіраваўсяў Кракаў, тагачасную сталіцу Польшчы, дзе быў вядомы ў Еўропе і найбольш блізкіад Полацка Ягелонскі універсітэт. Заплаціўшы два грошы ўступных, што сведчыла пранебагаты стан бацькоў, там ён паступіў вучыцца на факультэт мастацтваў, або свабодныхнавук, які даваў шырокую, энцыклапедычную падрыхтоўку. Толькі скончыўшы яго, можнабыло працягваць вучобу на адным са спецыяльных факультэтаў – багаслоўскім, юрыдычнымці медычным, і атрымаць адпаведную прафесію. Навучальны год тады пачынаўся ў сярэдзінекастрычніка і складаўся з двух семестраў – зімовага і летняга, паміж якімі быліканікулы. Заняткі праводзіліся ў спецыяльных аўдыторыях і працягваліся з раніцыда вечара. Жылі студэнты ў інтэрнатах-бурсах, дзе харчаваліся і рыхтаваліся да заняткаў.За два гады напружанай працы Скарына асвоіў поўны курс так званых сямі свабодныхнавук, які складаўся з трывіума (граматыка, рыторыка, логіка) і квадрывіума (арыфметыка,геаметрыя, астраномія, музыка). Ён навучыўся не толькі свабодна выкладаць свае думкіна лацінскай мове, майстэрству дыскусіраваць, але і атрымаў грунтоўныя ў гэтых навукахведы, штудзіруючы класічныя працы і творы антычных вучоных і пісьменнікаў, якіябылі пакладзены ў аснову навучання, а таксама каментарыі да іх сярэдневяковых аўтараў.Так, лацінскую граматыку ён спасцігаў па падручніку рымскага вучонага 4 ст. Э. Даната,рыторыку – паводле твораў Цыцэрона, геаметрыю – па Эўкліду, астраномію – па «Касмаграфіі»Пталамея. Аднак найбольшым аўтарытэтам тады карыстаўся Арыстоцель. Амаль паловучасу на факультэце свабодных навук аддавалася вывучэнню і тлумачэнню «Паэтыкі»,«Рыторыкі», «Фізікі», «Этыкі», прац па логіцы славутага антычнага філосафа. Фактычнабольшасць прадметаў на гэтым факультэце выкладалася па Арыстоцелю, таму невыпадковаяго часам называюць яшчэ і філасофскім. Чыталі лекцыі і праводзілі семінарскія заняткізнакамітыя вучоныя, сярод якіх асабліва вылучаліся Ян з Глагова, аўтар шматлікіхпрац па філасофіі, логіцы, мовазнаўству, а таксама Мацей Мяхоўскі, рэктар універсітэтаў 1505–1506 навучальным годзе, будучы аўтар славутага «Трактата пра дзве Сарматыі».Важнае значэнне для фарміравання мастацкага густу, літаратурных ведаў і гуманістычнагасветапогляду беларускага асветніка мела даволі шырокае яго знаёмства ў сценах універсітэтаз творчасцю выдатных паэтаў старажытнасці Гамера, Вергілія, Гарацыя, Авідзія. Восенню1506 г. Скарына паспяхова завяршыў навучанне на факультэце свабодных навукі 14 снежня атрымаў першую навуковую ступень бакалаўра. Вучоба ў Кракаўскім універсітэце,жыццё ў сталічным еўрапейскім горадзе ў перыяд актыўнага станаўлення рэнесанснайкультуры, кантакты з прадстаўнікамі розных краін і народаў шмат далі беларускамуасветніку для паглыблення ведаў, пашырэння кругагляду, фарміравання яго рознабаковайасобы. Менавіта яшчэ ў Кракаве, дзе меліся багатыя бібліятэкі, кнігарні і друкарніі дзе зусім нядаўна, у канцы 15 ст., выдаваў кірылічныя кнігі Ш. Фіёль, Скарынапазнаёміўся з друкаванай кнігай і тэхнікай кнігадрукавання і, магчыма, ужо тадыў яго запала думка пра выданне кніг і для сваіх суайчыннікаў.
Дакладна невядома,дзе і чым займаўся беларускі асветнік, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, бо дакументальныязвесткі, звязаныя з яго асобай за 1507–1511 г., пакуль не выяўлены. Адно несумненна,што ён не губляў час дарэмна, а працягваў паглыбляць свае веды ў розных навукахшляхам самаадукацыі, слуханнем лекцый знакамітых прафесараў, а, магчыма, і сам выкладаў.Прынамсі, каб быць дапушчаным да экзаменаў на атрыманне ступені доктара навук, ямунеабходна было дзесьці асвоіць поўны універсітэцкі курс у адпаведнай галіне і адбыцьгод практыкі. За гэтыя гады Скарына ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў здабыў вучонуюступень магістра, а затым доктара навук «вызваленых» (свабодных). Шмат сілы беларускіасветнік аддаў таксама на грунтоўнае вывучэнне медыцыны, якой сур'ёзна захапіўся,на асваенне прац славутых лекараў мінуўшчыны Гіпакрата, Галена, Авіцэны, шматвяковагавопыту народнага лекарства.
У 1507–1511 гг.Скарына, напэўна, наведваў сваіх родных на Бацькаўшчыне, пабываў у Вільні і Полацку.Яму давялося тады думаць не толькі пра адукацыю, але і пра хлеб штодзённы, бо сям'яСкарынаў была незаможнай, і таму значнай дапамогі ад родных нельга было чакаць.Тым больш, што ў гэты час памёр яго бацька. Не выпадкова ў адным з падуанскіх дакументаў1512 г. ён названы бедным чалавекам. Каб здабыць сабе сродкі на пражыццё ізабяспечыць магчымасць вучыцца далей, у 1511 ці 1512 гг. Скарына паступіў наслужбу ў якасці «сакратара караля Дацыі», як ён атэстуецца ў адным з дакументаў1512 г. Пад Дацыяй адны разумеюць Данію, на думку іншых – гэта тэрыторыя сучаснайРумыніі, якая тады складалася з Малдовы і Валахіі, але па традыцыі з глыбокай старажытнасцііменавалася Дакіяй. Хутчэй за ўсё, ён быў сакратаром ваяводы Валахіі, дзе якразу 1508–1512 гг. пачалося славянскае кнігадрукаванне. Валахія размяшчалася непадалёкуад Італіі, куды і накіраваўся Скарына ў 1512 г. У старажытным італьянскім горадзеПадуя перад Вучонай калегіяй славутага універсітэта ён бліскуча здаў экзамен нагоднасць доктара лекарскіх навук. Экзамен адбываўся ў саборы св. Урбана на працягудвух дзён, 6 і 9 лістапада. Як сведчаць дакументы, у заключны дзень «сын нябожчыкапана Лукі Скарыны з Полацка, русін, быў экзаменаваны асобным і строгім чынам папытаннях, прапанаваных яму раніцай гэтага дня. Ён праявіў сябе настолькі слаўнаі дастойна ў час гэтага свайго строгага экзамену, калі выкладаў адказы на зададзеныяяму пытанні і калі абвяргаў прапанаваныя яму доказы, што атрымаў аднадушнае ўхваленнеўсіх прысутных вучоных без выключэння, і было прызнана, што ён мае дастатковыя ведыў галіне медыцыны. Вышэйназваны яснавяльможны пан віцэ-прыёр [Тадэй Мусаці] абвясціўяго ўстаноўленым чынам доктарам медыцынскіх навук. Пасля гэтага выдатны доктар мастацтваўі медыцыны пан магістр Барталамей Барызон, прамотар, ад свайго імя і калег… уручыўяму знакі медыцынскай годнасці». Так наш суайчыннік, бліскуча прадэманстраваўшыперад аўтарытэтнымі вучонымі свае глыбокія веды, быў заслужана далучаны да кагортывыдатных мужоў еўрапейскай навукі.
Атрыманне найвышэйшайвучонай ступені дало Скарыне не толькі маральнае задавальненне. Дыплом доктара лекарскіхнавук павышаў яго грамадскі прэстыж як асобы вельмі адукаванай, незвычайных ведаўі таленту і адкрываў перад уладальнікам шлях да грамадскага прызнання і матэрыяльнагадабрабыту. Аднак атрыманне і гэтага дыплома не стала канчатковай мэтай Скарыны.Ён не мог спыніцца на дасягнутым, бо добра ведаў, наколькі далёкае яшчэ развіццёасветы, навукі, культуры на Беларусі ад надзённых духоўных патрэб народа. Менавітаў кнізе, якая тады была цяжка даступнай простаму чалавеку, беларускі асветнік слушнаўбачыў адзін з найважнейшых сродкаў культурнага прагрэсу сваіх суайчыннікаў. Напэўнаў Італіі, калысцы рэнесанснага гуманізму, краіне высокаразвітага кнігадрукавання,не толькі завяршылася фарміраванне гуманістычнага светапогляду Скарыны, але і канчатковавыспела яго вялікая асветніцкая задума – даць свайму народу друкаваную кнігу. Тамён навочна пераканаўся, як дзякуючы друкарскаму станку кніга становіцца агульнадаступнайдля розных слаёў насельніцтва. Будучы ў Італіі, беларускі асветнік не мог абмінуцьблізкую Падуі Венецыю, дзе працаваў выдатны кнігадрукар Альд Мануцый і дзе ў 1506 г.надрукавана Чэшская Біблія, якая стала адной з крыніц Скарынавай. Ажыццяўленне яговялікай задумы патрабавала незвычайных намаганняў. Неабходна было здабыць немалыясродкі, каб арандаваць памяшканне і друкарскі станок, купіць паперу і фарбы, заказацьшрыфты, знайсці кваліфікаваных майстроў кнігадрукарскай справы. Гэтыя і іншыя цяжкіяпраблемы, звязаныя з заснаваннем кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе, давялося вырашацьСкарыне. Ён пабываў у розных гарадах Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, іншыхкраін, наладжваў кантакты і сувязі, шукаў падтрымкі. Асабліва яму дапамаглі заможныявіленскія беларусы: радца Багдан Онкаў (Анковіч) і бурмістр Якуб Бабіч. Шмат часуі сіл аддаў асветнік, каб сабраць неабходныя пісьмовыя крыніцы, дакладна перакласціі падрыхтаваць да друку сотні старонак Бібліі, якую ён вырашыў даць простаму чалавекудля самастойнага чытання. Скарына вельмі хацеў пачаць кнігадрукаванне і выдаць сваюпершую кнігу ў тагачаснай літоўска-беларускай сталіцы – горадзе Вільні, у грамадскімі культурным жыцці якой ужо адчуваліся моцныя рэнесансна-гуманістычныя павевы. Аднакадсутнасць неабходных умоў прымусіла яго адмовіцца ад першапачатковай задумы. Выбарпаў на чэшскую Прагу, дзе была значная паліграфічная база, вопытныя майстры кнігадрукарскайсправы, багатыя традыцыі перакладу і выдання Бібліі на роднай мове. Прага геаграфічнаблізка размяшчалася ад такіх буйных цэнтраў тагачаснага еўрапейскага кнігадрукарства,як Аўгсбург і Нюрнберг. Важнае значэнне мела і агульная талерантная атмасфера ўгусіцкай Чэхіі. Тут атмасфера была больш спрыяльная, чым у каталіцкім Кракаве, длятакой вальнадумнай, наватарскай акцыі – першага выдання Свяшчэннага пісання дляправаслаўнай Русі ў перакладзе на яшчэ адну славянскую, некананічную мову – старабеларускую.Для свайго вялікага пачыну Скарына выбраў менавіта Біблію, выдатны помнік сусветнайкультуры, найбольш аўтарытэтную і папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якойлюдзі імкнуліся знайсці адказы на хвалюючыя пытанні жыцця. Ф. Скарына бачыўу ёй не толькі кодэкс хрысціянскай веры і маралі, але і каштоўную крыніцу разнастайныхведаў, важны сродак духоўнага ўзбагачэння і маральнага ўдасканалення чалавека, «лекідля душы». У гэтай кнізе, сцвярджаў ён у прадмове, – «усяе народнае мудрасціпачатак і канец», «навучанне сямі свабодных навук дастатковае». Сваім агульначалавечымхарактарам, багаццем зместу і глыбінёю думкі, а таксама высокімі літаратурнымі вартасцяміі прывабіла Скарыну Біблія. З поўным тэкстам выдатнага помніка старажытнага пісьменстваі вырашыў пазнаёміць усходнеславянскага чытача беларускі асветнік.
Першая друкаванаяскарынаўская кніга – Псалтыр – выйшла ў свет 6 жніўня 1517 г. Затым на працягу1517–1519 г. у Празе ён выдаў яшчэ 22 кнігі Бібліі: «Іоў» (датавана 10.9.1517),«Прытчы Саламона» (6.10.1517), «Ісус Сірахаў» (5.12.1517), «Эклезіяст» (2.1.1518),«Песня песняў» (9.1.1518), «Прамудрасць божая» (19.1.1518), 4 кнігі «Царстваў» (10.8.1518),«Ісус Навін» (20.12.1518), «Юдзіф» (9.2.1519), «Суддзі» (15.12.1519), пазначаныя1519 г. кнігі «Быццё», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі» і «Прарок Данііл», а таксамане датаваныя кнігі «Выхад», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон». Чатыры кнігі «Царстваў»выпушчаны з суцэльнай нумарацыяй аркушаў і пазначаны адной датай. Таму можна лічыць,што Скарына выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі ў 20 выпусках. Магчыма, што некаторыяз недатаваных кніг выйшлі нават у пачатку 1520 г. Тыраж кожнай Скарынавай кнігібыў у межах 500–1000 экз. У пачатку кнігі «Быццё», якая адкрывае біблейскі звод,Скарына змясціў прадмову да ўсёй Бібліі і асобны тытульны ліст з агульным загалоўкам:«Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцькабогу ко чти и людем посполитым к доброму наученню». Змест гэтай і некаторых іншыхпрадмоў беларускага асветніка сведчыць, што ён збіраўся надрукаваць у сваім перакладзеўсю Біблію, але па невядомых нам прычынах не змог ажыццявіць задуму. Магчыма, асобныяяго кнігі не дайшлі да нашага часу. На жаль, не захаваліся і гістарычныя дакументы,звязаныя з першым перыядам прабывання Скарыны ў Празе (1517–1519).
Свае кнігі беларускігуманіст адрасаваў шырокаму чытачу, «людзям простым паспалітым», і надаў ім выразнадэмакратычны і навучальна-асветніцкі характар. Ён выдаваў Біблію асобнымі выпускамі,зручным фарматам. Кожная яго кніга адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і загалоўкам,завяршаецца кароткім пасляслоўем, у якім паведамляецца кім, для каго і дзе яна выдадзена.Кнігі Скарыны аздоблены рэалістычнымі, свецкімі, у рэнесансным стылі гравюрамі,застаўкамі і ініцыяламі, у якіх услаўляюцца прырода і чалавек. Усяго ў скарынаўскіхкнігах змешчана 52 дрэварыты, каля 1000 ініцыялаў, шмат іншых, выкананых на высокіммастацкім узроўні элементаў кніжнага аздаблення, якія надаюць яго выданням непаўторнаеаблічча і хараство. Беларускі першадрукар стварыў вельмі выразны, арыгінальны інадзвычай прыгожы друкарскі шрыфт, заснаваны на лепшых традыцыях беларускага і заходнееўрапейскагакаліграфічнага пісьма эпохі Адраджэння, у якім некаторыя вучоныя справядліва бачацьсвоеасаблівы прататып таго шрыфта, якім мы карыстаемся сёння. Больш таго, у двухкнігах («Ісус Сірахаў» і 4-й кнізе «Царствы») ён змясціў свой гравюрны партрэт,які стаў першым свецкім партрэтам вучонага-гуманіста, пісьменніка і кнігадрукарава Усходняй Еўропе, выдатным помнікам кніжнага мастацтва. Шмат якія гравюры і застаўкіскарынаўскіх выданняў пазначаны яго асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам– змешчанай на шчыце выявай сонца і сярпа месяца з чалавечымі тварамі, што сімвалізуекнігу як крыніцу мудрасці, ведаў, асветы, адраджэння. Сігнет указвае таксама нааўтарскую належнасць Скарыне гэтых твораў мастацтва і саміх выданняў, у якіх янызмешчаны. Скарына быў сапраўдным наватарам кнігі. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскайкнігі ён увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, багатаілюстраваў выданні сродкамі друкарскай тэхнікі, зрабіў неабходным іх элементам прадмовыі пасляслоўі, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Паводле паліграфічнага майстэрстваі мастацкай дасканаласці Скарынавыя кнігі – шэдэўры славянскага кнігадруку. Яныстаяць упоравень з італьянскімі і нямецкімі выданнямі таго часу, найлепшымі ў Еўропе.На працягу стагоддзяў яны былі недасягальным узорам для ўсходнеславянскіх кнігадрукароў.
Сапраўдны духоўныподзвіг здзейсніў беларускі гуманіст, пераклаўшы на родную мову асноўную часткуБібліі, што мела вялікае значэнне для развіцця асветы, літаратуры, перакладчыцкайсправы на беларускіх землях. У гэтай тытанічнай працы ён выявіў глыбокае веданнебіблейскай спадчыны, антычнай і сярэдневяковай гісторыі, філасофіі і літаратуры,лацінскай, царкоўнаславянскай і іншых моў, паказаў сваю выдатную энцыклапедычнуюпадрыхтоўку і незвычайны літаратурны талент. Яго пераклады вызначаюцца творчай самастойнасцю,прастатой і дакладнасцю, высокай літаратурнай дасканаласцю, выразным гуманістычнымхарактарам. Скарынавы пераклады Свяшчэннага пісання ўзнімалі прэстыж беларускаймовы, садзейнічалі выпрацоўцы і ўдасканаленню яе высокага кніжнага стылю. Моватворчаяпраца Скарыны спрыяла вельмі важнаму працэсу, які пачаўся тады на Беларусі, –беларусізацыі мовы канфесійнай літаратуры. Беларуская Біблія 1517–1519 гг.была другой у славянскім свеце (пасля чэшскай) друкаванай Бібліяй. Нездарма сваюпадзвіжніцкую дзейнасць беларускі асветнік параўноўваў з духоўным подзвігам сваіхвялікіх папярэднікаў, у прыватнасці св. Ераніма, і ставіў свой пераклад у адзінрад з этапнымі ў гісторыі біблейскіх перакладаў з'явамі.
Ф. Скарынаўвайшоў у беларускую літаратуру не толькі як выдатны перакладчык, заснавальнік беларускайшколы перакладу, але і як таленавіты пісьменнік, аўтар цікавых твораў розных жанраў.Яго пяру належаць першыя ва ўсходнеславянскім свеце вопыты кніжнага вершаскладання:чатырохрадковая эпіграма на тытульным лісце кнігі «Іоў», вершаваны пераказ дзесяцізапаведзяў у прадмове да кнігі «Выхад» і кароткі дыдактычны вірш у кнізе «Эсфір»,заснаваны на прынцыпе біблейскага паралелізму. Беларускі гуманіст – пачынальнікжанру акафіста ва ўсходнеславянскай гімнаграфіі. Творча выкарыстаўшы візантыйскіяі стараславянскія літаратурныя традыцыі, ён склаў «Акафіст Іаану Прадцечы» і «АкафістІсусу», у якіх чытаюцца таксама першыя беларускія імянныя акравершы: «Писал докторСкоринич Францискус» і «Делал доктор Скоринич Францискус». Каб аблегчыць простамучытачу ўспрыняцце і засваенне складанага зместу Свяшчэннага пісання, Скарына ў выдадзеныхім кнігах змясціў свае прадмовы – арыгінальныя творы беларускай гуманістычнай публіцыстыкіэпохі Адраджэння. Толькі ў яго пражскіх выданнях надрукаваны 25 прадмоў. Лаканічныя,афарыстычныя, надзвычай змястоўныя, яны насычаны багатай інфармацыяй, разнастайнымізвесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, літаратуры, філасофіі і праву народаўантычнага свету. Іх змест звязаны як са зместам біблейскіх кніг, так і з навучальна-пазнаваўчайі выхаваўчай накіраванасцю скарынаўскай асветніцкай праграмы. Яны вылучаюцца прастатойкампазіцыі, жывасцю выкладу, класічнай выразнасцю стылю, гарманічным адзінствамзместу і формы, думкі і слова. Сінкрэтычныя паводле жанравага характару, прадмовыСкарыны спалучаюць у сабе рысы навукова-папулярнага літаратуразнаўчага артыкула,гісторыка-філалагічнага каментарыя і пашыранай анатацыі да твора. Яны – яркія ўзорыіндывідуальнай літаратурнай творчасці беларускага гуманіста, яго самабытнага таленту.Калі знешняе аздабленне Скарынавых кніг выяўляе толькі эстэтычны густ першадрукара,то яго пераклады і арыгінальныя творы сведчаць пра яго як пра выдатнага майстрамастацкага слова.
Прадмовы Скарыны– важная крыніца вывучэння яго светапогляду, у якім арганічна спалучаны іншаземныяі беларускія нацыянальныя, сярэдневяковыя і рэнесансныя традыцыі. Найважнейшыя ягоякасці – гуманістычна-асветніцкі і дэмакратычны характар. Дзеля ўсяго народа, дзеляпамнажэння асветы, навукі, культуры і «добрых звычаяў» на Бацькаўшчыне самаахвярнапрацаваў беларускі першадрукар. Рухаючай сілай сваёй дзейнасці ён лічыў «вялікуюлюбасць» да роднай зямлі, патрыятызм. Чалавек шырокіх поглядаў і рознабаковых інтарэсаў,беларускі асветнік ставіў агульначалавечыя і агульнанародныя каштоўнасці вышэй канфесійныхі саслоўных. Не падрываючы асновы хрысціянскай рэлігіі, Скарына імкнуўся вызваліцьдумку ад сляпой веры, узняць аўтарытэт розуму. Ён вылучаўся таксама высокаразвітымпачуццём самацэннасці і самагоднасці, глыбокім адчуваннем непаўторнасці сваёй асобы.Адным з галоўных яго клопатаў было выхаванне ўсебакова развітага, высокаадукаванага,духоўна дасканалага і дзейснага чалавека. «Вера без спраў мёртвая», – любіўпаўтараць ён. Яго этыка грунтавалася на шматвяковым вопыце беларускага і іншых народаў,на хрысціянскай і народнай маралі. Прававыя погляды Скарыны прасякнуты гарачым клопатамаб інтарэсах і правах чалавечай асобы, аб справядлівым і дасканалым грамадстве,аб лепшай будучыні свайго народа. Ён хацеў, каб людзі і народы жылі ў згодзе, «мірыі прыязні», хрысціянскай любові, каб кожны закон быў «не к пожитку единого человека,но к посполитому доброму написаный», каб у грамадстве была «ровная свобода всем»,каб усе былі роўныя перад законам. У цэлым па сваіх поглядах беларускі першадрукарбыў прадстаўніком ранняга рэнесанснага гуманізму, асветнікам дэмакратычнага накірунку.Гэтым тлумачыцца і агульны характар яго пражскага выдання Старога запавету, нетрадыцыйнага,неартадаксальнага. Ён імкнуўся зрабіць Свяшчэннае пісанне больш адкрытай кнігай,даступнай для ўсіх, прыстасаваць Біблію да патрэб часу і радавога чытача, большарганічна ўключыць яе ў кантэкст нацыянальнай культуры. Нельга не адзначыць таксама,што пераклад на беларускую мову і выданне своеасаблівай «народнай» Бібліі ў гуманістычнайінтэрпрэтацыі, імкненне секулярызаваць яе, наблізіць да простага чалавека, выразнаятэндэнцыя ігнараваць духавенства як абавязковага пасрэдніка паміж «святым словам»і веруючым, Богам і чалавекам, былі ў значнай ступені і рэфармацыйным актам. ТамуСкарыну можна лічыць у пэўнай меры прадвеснікам Рэфармацыі на беларускіх землях.
Каля 1520 г.беларускі асветнік вярнуўся на радзіму. Ён прыехаў не толькі са сваімі кнігамі,але і з друкарскім варштатам, які набыў у Празе. Скарына спыніўся ў сталіцы літоўска-беларускайдзяржавы Вільні, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню. Тут у 1522 г.выйшла яго «Малая падарожная кніжка», якая складаецца з Псалтыра, Часаслоўца, акафістаўі канонаў, Шасціднеўца і Саборніка. У 1525 г. з'явілася яго апошняе выданне– Апостал, які ўключае апостальскія дзеі і пасланні. Як і пражскі Псалтыр 1517 г.,віленскія выданні Скарыны былі надрукаваны на царкоўнаславянскай мове беларускайрэдакцыі і таксама багата ўпрыгожаны. На гэтым абарвалася яго кнігавыдавецкая дзейнасць.Самыя розныя прычыны, матэрыяльныя і ідэалагічныя, перашкодзілі беларускаму асветнікуажыцдявіць задуманае – завяршыць выданне ўсёй Бібліі, надрукаваць іншыя кнігі. Патрэбныбылі немалыя сродкі і падтрымка ўплывовых асоб. Аднак дзейснай дапамогі беларускіпершадрукар не атрымаў ні ад багатых свецкіх мецэнатаў, ні ад вышэйшага духавенства,якое з недаверам ставілася да яго выданняў, бачыла ў яго дзейнасці падрыў сваёйманаполіі. Не спрыялі Скарыне і асабістыя абставіны. Каля 1526 г. ён ажаніўсяз удавой Маргарытай, былой жонкай віленскага радцы Юрыя Адверніка, які памёр у 1525 г.З'явіліся дзеці, новыя клопаты. У 1529 г. Ф. Скарына вымушаны быў займаццасудовымі справамі, звязамымі з прэтэнзіямі сваякоў Маргарыты на яе дом у Вільні,а таксама ўдзельнічаць у судовым падзеле тавараў, што засталіся ў Познані паслясмерці купца Івана Скарыны, яго роднага брата.
Нягледзячы нацяжкасці і складанае становішча, Скарыну не пакідала думка прадоўжыць кнігавыдавецкуюдзейнасць. У канцы 1520-х – пачатку 1530-х гг. ён паспрабаваў зацікавіць сваімівыданнямі і кнігадрукарствам маскоўскае грамадства. Але гэтая спроба аказалася дачаснай.Беларускага асветніка ў Расіі не зразумелі і не падтрымалі, а яго кнігі загадаммаскоўскага цара былі публічна спалены як ерэтычныя. У 1530 г. Скарына падаўсяў Каралевец (Кёнігсберг) да прускага герцага Альбрэхта. Уражаны і захоплены шырокайэрудыцыяй, рознабаковасцю інтарэсаў, незвычайнымі ведамі і талентам беларускагагуманіста, той прыняў яго да сябе на службу. Аднак неадкладныя маёмасныя справыі іншыя невядомыя нам прычыны прымусілі Скарыну, па сутнасці, патаемна ўцячы назаду Вільню. Выказвалася меркаванне, што ў сярэдзіне 1520-х гг. ён наведаў г. Вітэнбергі сустракаўся там з М. Лютарам, аднак яно слаба абгрунтавана. Больш верагодна,што ён сустракаўся з вядомым медыкам і прыродазнаўцам Парацэльсам і дыскутаваў зім, калі той прыязджаў у Літву. У віленскі перыяд свайго жыцця Скарына быў знаёмыз іншымі знакамітымі людзьмі таго часу – з К. Астрожскім, А. Гаштольдам, ЖыгімонтамI Старым. Служачы пэўны час асабістым сакратаром і лекарам віленскага біскупа Яна,ён быў у цесных сувязях з многімі высокаадукаванымі дзеячамі культуры і навукі,якія акружалі гэтага каталіцкага іерарха і складалі своеасаблівае гуманістычнаетаварыства.
У 1532 г.Ф. Скарыну чакалі новыя непрыемнасці і прыгоды. Варшаўскія ліхвяры несправядліваабвінавацілі яго ў тым, што, атрымаўшы спадчыну свайго брата-нябожчыка Івана, ённе хоча аддаваць ім даўгі апошняга, і дамагліся ад караля Жыгімонта ўказа (ад 5лютага) аб яго турэмным зняволенні. Гэты ўказ быў прыведзены ў выкананне ў сакавікуці на пачатку красавіка 1532 г., і Скарыну пасадзілі ў турму ў г. Познані,куды ён прыехаў па справах віленскага біскупа Яна. Толькі дзякуючы заступніцтвуапошняга і хадайніцтву пляменніка Рамана 24 мая 1532 г. кароль выдаў указ абвызваленні Ф. Скарыны з турмы, адкуль ён, прасядзеўшы там каля трох месяцаў,быў выпушчаны на волю ў сярэдзіне чэрвеня. Каб абараніць сябе ад новых напасцяў,першадрукар дамогся спецыяльных прывілейных грамат (ад 21 і 25.10.1532), паводлеякіх сам кароль браў яго пад сваю апеку і абарону. Аднак не вельмі дапамаглі і гэтыяпрывілеі. У цэлым абставіны для Скарыны ў пачатку 1530-х гг. складваліся неспрыяльна.Ён часта пакідаў Вільню, пераязджаў з месца на месца не толькі з-за сваёй няўрымслівайнатуры, але і каб пазбегнуць розных праследаванняў. Апрача ўсяго іншага, у 1530 г.у час вялікага пажару ў Вільні настолькі моцна пацярпела яго друкарня з абсталяваннем,што аднавіць кнігадрукарства тут сталася немагчыма. Дзесьці ў гэты ж час памерлаяго жонка Маргарыта, і яе сваякі з новай сілай пачалі прэтэндаваць на дом нябожчыцы.Да сярэдзіны 1530-х гг. прыкметна аслабела становішча яго мецэната біскупа Яна,якога ў 1536 г. перавялі з Вільні ў Познань. Цяжкія абставіны вымусілі Скарынупакінуць родную краіну і шукаць прытулку на чужыне. У 1535 г. ён вярнуўся ўПрагу, дзе ўладкаваўся вучоным-садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе, які тадызакладваўся. У садзе чэшскага караля Фердынанда I Ф. Скарына прапрацаваў далета 1539 г. Дзе ён жыў і чым займаўся пасля гэтага, мы не ведаем. У Чэхіі(магчыма, у Паўднёвай) беларускі гуманіст знайшоў свой вечны спачын. На жаль, намневядомы ні дакладны час яго смерці, ні месца пахавання. Найбольш верагодна, ёнпамёр у 1551 г., бо ў пачатку наступнага года чэшскі кароль выдаў Скарынавамусыну Сімяону спецыяльную грамату (ад 29 студзеня) на права адшукваць па ўсёй краінеі наследаваць маёмасць свайго бацькі, ужо нябожчыка. У тым жа 1552 г. справааб нейкай частцы маёмасці беларускага асветніка разглядалася і ў Вільні, пра штосведчаць два нядаўна выяўленыя судовыя дэкрэты (ад 17 жніўня і 15 снежня) караляЖыгімонта Аўгуста. Сімяон Скарына ў 1570-я гг. жыў у Паўднёвай Чэхіі і таксама займаўсялекарствам і садоўніцтвам. Другі сын першадрукара Францішак загінуў у 1541 г.у Празе ў час пажару. Нашчадкі Сімяона Скарыны жылі ў Чэхіі і Славакіі. Відаць,з гэтай лініі паходзяць доктар медыцыны і філасофіі Станіслаў Стэнлі Скарына, якіжыве ў Канадзе, і літаратар Юры (Ежы) Скарына, жыхар Мексікі.
Шматгранная асветніцкаядзейнасць Скарыны з'явілася найвышэйшым выяўленнем творчых сіл і духоўных імкненняўбеларускага народа даўняй пары, адкрыла новую эпоху ў гісторыі беларускай літаратурыі культуры, праклала новыя шляхі ў іх развіцці. Самаадданая праца гэтага тытанаэпохі Адраджэння дзеля культурнага прагрэсу свайго народа паслужыла прыкладам длямногіх дзеячаў культуры не толькі Беларусі, але і Украіны, Расіі, Літвы, спрыялапашырэнню кнігадрукарства, ідэй гуманізму, асветы ва Усходняй Еўропе. Дабратворныўплыў першадрукара адчулі С. Будны і В. Цяпінскі, I. Фёдараў і П. Мсціславец,браты Мамонічы і іншыя прадаўжальнікі яго справы. Яго кнігі, хоць іх афіцыйна іне прыняла хрысціянская царква, шырока разышліся па Усходняй Еўропе і дайшлі далюдскіх сэрцаў. У цяжкія часы гісторыі беларускага народа яго імя служыла стымуламі сцягам у барацьбе за родную мову і культуру, за нацыянальныя традыцыі, новае Адраджэнне.Спадчына Скарыны, выразна беларуская і адначасова агульначалавечая паводле свайгохарактару, мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокіяідэі актуальныя і сёння, бо застаюцца надзённымі тыя важныя праблемы ўдасканаленнячалавека і грамадства, якія ён узнімаў, бо вечныя ідэалы, да якіх ён імкнуўся.
Вывучэнне спадчыныФ. Скарыны пачалося ў канцы 18 ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасцівялікага беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці, поглядаў зрабілірускія і беларускія скарыназнаўцы, асабліва У. Пічэта, В. Ластоўскі, П. Уладзіміраў,А. Флароўскі, М. Шчакаціхін, а ў наш час – М. Алексютовіч, У. Анічэнка, А. Булыка,Г. Галенчанка, В. Дарашкевіч, А. Жураўскі, У. Калеснік, У. Конан, А. Коршунаў,Ю. Лабынцаў, Я. Неміроўскі, С. Падокшын, В. Тумаш (С. Брага), В.Чамярыцкі, В. Шматаў і інш. Усяго Скарыніяна налічвае каля 4 тысяч розных публікацый,у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Пра Скарыну даследчыкі адшукалі і апублікавалібольш за 50 дакументаў на лацінскай, чэшскай, старабеларускай і інш. мовах. Захаваласякаля 320 экзэмпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розныхбібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Жыццё і дзейнасцьФ. Скарыны, яго спадчына натхнялі і натхняюць пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў,дзеячаў тэатра і кіно. Яму прысвячалі свае вершы М. Багдановіч, З. Бядуля,У. Караткевіч, М. Танк, Л. Геніюш, Д. Бічэль-Загнетава, Р. Барадулін, Г. Бураўкіні інш. паэты. Пра яго напісалі п'есы В. Ластоўскі («Адзінокі»), М. Грамыка(«Скарынін сын з Полацка»), Я. Дыла («Падуанскі студэнт»), А. Петрашкевіч («Напісанаезастаецца», «Прарок для Айчыны»), драматычныя паэмы – М. Арочка («Судныдзень Скарыны»), і М. Клімковіч («Георгій Скарына»), раманы і аповесці – А. Лойка(«Як агонь, як вада»), М. Садковіч, С. Хурсік. Цікавую спробу пераказаць асобныяяго прадмовы свабодным вершам зрабіў А. Разанаў. Вобраз Скарыны атрымаў увасабленнеў творах выяўленчага мастацтва З. Азгура, Э. Агуновіча, Э. Астаф'ева,М. Байрачнага, М. Басалыгі, А. Бразера, С. Вакара, Г. Вашчанкі, С. Геруса,А. Глебава, Я. Драздовіча, Я. Ждана, А. Дранца, А. Кашкурэвіча, А.Кішчанкі, Я. Куліка, М. Купавы, А. Марачкіна, Ю. Несцярука, Л. Рана,М. Селяшчука, П. Сергіевіча, П. Скрыпнічэнкі, У. Стальмашонка, Я. Ціхановіча,А. Цыркунова, В. Шаранговіча, М. Якуніна, В. Янушкевіча, італьянскага мастакаДж. Форна (фрэскавы партрэт у зале Сарака Падуанскага універсітэта), літоўскагаграфіка К. Тарабілды і інш. На беларускай тэатральнай сцэне ўпершыню вобраз Скарыныўвасоблены ў 1926 г. у спектаклі «Скарына – сын з Полацка», пастаўленым БДТ-1(тэатр імя Я. Купалы) па п'есе М. Грамыкі «Скарынін сын з Полацка», рэж. М.Папоў; у 1970-я гг. паводле п'есы А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца. ФранцыскСкарына» пастаўлены спектакль у Гродзенскім абл. драм. тэатры (1978, рэж. У. Караткевіч)і ў бел. драм. тэатры імя Я. Купалы (1979, рэж. А. Шалыгін). Кампазітар Д.Смольскі напісаў оперу «Францыск Скарына» на лібрэта С. Клімковіч (экранізаванаў 1990). Па сцэнарыі М. Садковіча рэжысёр Б. Сцяпанаў зняў мастацкі фільм «Я, ФранцыскСкарына» (1970). Былі зняты таксама дакументальныя фільмы «Георгій Скарына» (сцэн.I. Барашкі, 1963), «Францыск, сын Скарынаў» (сцэн. А. Петрашкевіча, 1990), «ФранцішакСкарына» (сцэн. У. Коласа, 1990); тэлефільмы «Нашчадкі Скарыны» (сцэн. Э. Варашылава,1968), «Скарына ў Падуі» (1991). Імя Ф. Скарыны прысвоена Гомельскаму дзяржаўнамууніверсітэту, Полацкаму педвучылішчу, Мінскай гімназіі №1, друкарні выдавецтва «Навукаі тэхніка» АН Беларусі, Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы, Таварыству беларускаймовы, Таварыству беларускай культуры ў Маскве, Нацыянальнаму навукова-асветнамуцэнтру, Беларускай бібліятэцы і музею ў Лондане. Беларускі студэнцкі гурток імяФ. Скарыны дзейнічаў у даваеннай Празе, друкарня – у Вільні. Імя Скарыны ўвекавечанаў назвах вуліц у Полацку, Брэсце, Віцебску, Глыбокім, Мінску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку,Жодзіне, Талачыне, Бельску-Падляшскім (Польшча). У 1974 г. у Полацку на плошчы,якая носіць яго імя, устаноўлены помнік (скульптары А.К. Глебаў, I.М. Глебаў, А.М.Заспіцкі). У 1917–1925 гг. і 1967 г. былі шырока адзначаны 400 і 450-годдзебеларускага кнігадрукавання, распачатага Ф. Скарынам. У 1990 г. 500-гадовыюбілей з часу яго нараджэння быў занесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА, урачыстасвяткаваўся ва ўсім свеце. Да гэтага юбілею выдадзены энцыклапедычны даведнік «ФранцыскСкарына і яго час» (на бел. і рускай мовах); факсімільнае перавыданне СкарынавайБібліі (у трох тамах) і іншыя кнігі, а таксама календары, паштоўкі, буклеты, плакаты,канверты, паштовая марка, памятныя медалі і манета.
гусоўскі лацінамоўнаяпаэзія літаратура
3. Лацінамоўнаяпаэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст.
Характэрнай асаблівасцюлітаратурнага працэсу на Беларусі ў XVI–XVІI і часткова ў XVIІІ стст. з'яўляеццашырокае бытаванне вершаваных твораў на лацінскай мове. Гэтая ўласціва многім еўрапейскімлітаратурам, у тым ліку і славянскім, якія на працягу цэлых стагоддзяў паралельнасуіснавалі і развіваліся на аснове засваення дзвюх творча-культурных стыхій – мясцовыхнацыянальна-фальклорных і антычных, пераважна лацінскіх. Лацінская (а дакладней,новалацінская) мова на працягу некалькіх стагоддзяў выконвала, як вядома, функцыюміжнароднай мовы навукі, асветы, культуры.
Бясспрэчна, штона пачатковым этапе станаўлення беларускай паэзіі вершаваныя творы на лацінскаймове адыгралі прыкметную ролю ў выхаванні чытацкай аўдыторыі. Затым жа яны з часамператварыліся ў пэўны тормаз для развіцця ўласнабеларускай літаратуры, а дакладней,беларускамоўнага прыгожага пісьменства.
Лацінамоўную літаратуруБеларусі стваралі наступныя аўтары.
Найперш гэта СымонБудны. Так, у шматлікіх лоскіх выданнях змешчаны панегірычныя вершы С. Буднагана лацінскай мове, прысвечаныя мецэнатам друкарскай справы Яну Кішку і Мікалаю Дарагастайскаму.У вершах Буднага на першае месца вылучаюцца асабістыя вартасці чалавека, яго заслугіў распаўсюджванні асветы, ведаў, культуры, даволі адкрыта выяўляюцца асабістыя адносіныаўтара да фактаў і падзей рэальнага жыцця. Лацінскім вершам Буднага ўласціва пэўнаяжанравая завершанасць, што абумоўлена яго сталай арыентацыяй на традыцыі антьгчнайэпікграмы – слава героя перадаецца праз заслугі яго продкаў, увасобленыя ў родавайгеральдыцы:
Крест христианский,подкова железная – славные знаки –
Герб родовой итриумф красят, о Кишка, твои.
Не без причинытакую эмблему на гербе впервые
Прадедам далитвоим некогда предки в борьбе.
У эпікграме Дарагастайскамуістотна ўзмоцнены філасофскія матывы, што таксама адпавядала нарматывам жанру.
Далей, гэта АндрэйРымша, у творчай спадчыне якога таксама ёсць шэраг лацінамоўных вершаў.
Творы на лацінскаймове пісалі таксама М. Літвін, Я. Радван, А. Волан, І. Пельгрымоўскі,С. Рысінскі, К. Нарбут, П. Раізій, Ф. Градоўскі, І. Капіевіч, А. Доўгірд, С.Полацкі, М. Карыцкі, М. Сарбеўскі і інш. паэты, што жылі і працавалі на Беларусіў XVI–XVІIІ стст.
Найбольш жа значныўклад у беларускую лацінамоўную літаратуру ўнеслі М. Гусоўскі і Я. Вісліцкі.

4. Мікола Гусоўскі
Польскія гісторыкілітаратуры, якія яшчэ ў мінулым стагоддзі выявілі і высока ацанілі мастацкую самабытнасцьлацінскіх твораў М. Гусоўскага, аднадушна прызнаюць, што ён быў беларусам па паходжанніі патрыётам Вялікага княства Літоўскага – дзяржавы, якая аб'ядноўвала ўласна літоўскіяземлі (Жамойць і Аўкшоту), беларускія і ўкраінскія. Здагадкі пра беларускае паходжаннеГусоўскага робяцца, між іншым, на падставе расшыфроўкі яго прозвішча. У пісьмовыхтворах ён называе сябе Нussovianus, Ussovius, відаць, ад назвы Гусава ці Уса. Такназываліся некалькі паселішчаў і рачулак на Беларусі, між іншым, прыток Нёмана ўзоне Налібоцкай пушчы і прыток Дняпра. Гусоўскаму даводзілася пераплываць на каніДняпро, які ён на антычны лад заве глыбокім Барысфенам. Адсюль паўстаюць гіпотэзы,што радзімай аўтара «Песні пра зубра» магло быць Верхняе Прыдняпроўе або Наднямонне.Выказваюцца меркаванні, што краінай юнацтва паэта была Белавежская пушча.
Нарадзіўся МіколаГусоўскі ў у сям'і вялікакняжацкага лаўца, ці лоўчага. У тую пару лаўцамі былі людзівольныя, шляхецкага стану, хоць яны маглі і не мець зямельнай уласнасці, а жыцьтолькі са службы, з промыслу. Княжацкая паляўнічая дружына ўяўляла сабой складаныпрафесійны калектыў, у які ўваходзіла шмат людзей. Узначальваў дружыну лоўчы – самывопытны чалавек у калектыве. Ад жніва да святога Войцеха (25 красавіка) кружылідружыннікі па лясах і пушчах, дабываючы сваім князям і панам смачную спажыўную ежу.З дзіцячых гадоў прывучаў бацька Міколу да паляўнічай прафесіі, якая была не спортамці пацехай, а цяжкай працай, гаспадарчым промыслам і, галоўнае, заняткам рыцарскім,школай мужнасці, сродкам фізічнай і маральнай загартоўкі моладзі, якая на паляванняхпрывучалася да вайсковай справы, што была тады пачэсным абавязкам шляхты. Гусоўскіпрайшоў гэтую школу і, як падкрэслівае ў паэме, многае пазнаў і зведаў. Смеласць,вынослівасць, салідарнасць, гатоўнасць у крытычны момант прыняць на сябе небяспеку,выручыць таварыша – вось рысы характару, якія высока цэніць Гусоўскі ў мужчыне-паляўнічымі воіне-патрыёце. Такімі рысамі валодаў ён сам. Ад вопытных паляўнічых навучыўсябудучы паэт чытаць кнігу роднай прыроды, адкрываць тайны звярыных сцежак, пазнавацьзвярыныя прывычкі, ведаць прыкметы на пагоду і паляўнічае шчасце.
Магчыма, М. Гусоўскіпайшоў бы следам свайго бацькі і застаўся добрым паляўнічым на службе ў вялікагакнязя ці ў якогасьці знатнага беларускага магната. Але эпоха Адраджэння адкрылаперад людзьмі новыя спакусы, прывучала цаніць веды, кніжную мудрасць. Пацягнулісяда адукацыі, культуры, духоўных каштоўнасцей гараджане і шляхта. Спакуса ўзяла ісына лоўчага. Дапытлівасць прывяла яго да знаёмства з вучоным мужам і сакратаромвялікакняскай канцылярыі Эразмам Цёлкам (па-латыні Vitelius), які, выявіўшы ў маладымлаўцу выключную дапытлівасць, дасціпны розум і спрыт, прыблізіў юнака да сябе, стаўяго пратэктарам, павёў у краіну навукі і культуры. Узыходзячы на вышэйшыя ступенікар'еры, Эразм Вітэліус паднімаў і падапечнага, зрабіў яго дарадчыкам у дыпламатычнаймісіі, якую асабіста ўзначальваў, будучы ўжо біскупам Плоцкім і ідэйным важакомарыстакратычнай групоўкі феадалаў, блізкай да караля.
Чытаць і пісацьГусоўскі мог навучыцца дома (ён часта згадвае ў паэме, што «свет даўніны вывучаўя па кнігах славянскіх, граматах рускіх, кірыліцы пісаных вязкай»). Былі гэта, відавочна,летапісы Старажытнай Русі і беларуска-літоўскія летапісы, таксама юрыдычныя кодэксыі дароўныя граматы. Змест гэтых кніг Гусоўскі ставіў высока – упоравень з твораміантычных аўтараў. Пазней, ужо, відаць, у часы службы ў Эразма Цёлка, Гусоўскі вывучыўмову тагачаснай заходнееўрапейскай навукі і культуры – латынь. Як католік ён чуўгэтую мову з дзяцінства на богаслужэнні ў касцёлах, але там яна палохала сваёй незразумеласцюяк мова недасяжнага і ўсемагутнага Бога. I вось ён прабіраўся ў таямнічы свет лацінскайкніжнасці, захоўваючы павагу да кніжнасці славянскай. Багатаю і складанаю мовайрымлян валодаў ён свабодна. У сталым узросце Гусоўскі напісаў на латыні шэраг вершаваныхтвораў і паклаў пачатак беларускай лацінамоўнай паэзіі. Сам ён застаўся для сучасныхяму арыстакратаў экзатычным «ліцвінам» з паляўнічым мінулым, славянскаю і еўрапейскаюадукацыяй, каталіцкаю верай, фальклорнай забабоннасцю і лацінскаю паэтычнаю культурай.
Відаць, да навукіўзялі Гусоўскага позна, і ён з цяжкасцю даходзіў да такой спраўнасці ў лацінскаймове, якую мелі яго калегі, што вырасталі пад святлом кніжных ведаў змалку. Недахопыадукацыі былы паляўнічы кампенсаваў жыццёвым вопытам, што для паэта вельмі істотна.А ўсё ж такі яго не пакідала адчуванне раздвоенасці, з якой узнікала перакананне,што да паляўнічай справы ён больш здатны, чым да пяра. Адрыў ад сяброў-дружыннікаў,ад штодзённых жывых зносін з прыродай ён адчуваў душой як ахвяру, мажліва занадтавялікую, якую давялося прынесці ўзамен за кніжную навуку. Хіба толькі высокі аўтарытэтЭразма Вітэліуса, які ахоўваў паэта ад нядобразычліўцаў, прыносіў Гусоўскаму наталеннедушы. Напэўна, з адчування гонару сваім лавецкім вопытам, набытым у маладосці, якіназаўжды звязаў яго з народам і радзімай, зарадзілася ў Гусоўскага патрэба і смеласцьрасказваць і пісаць паэму свайго жыцця «Песню пра зубра». Яна была створана ў 1522 г.у Рыме. Аўтар упершыню наведаў «вечны горад», калыску рэнесансавай культуры і мастацтва,у якасці дарадчыка Эразма Вітэліуса, які ў 1518 г. па даручэнні Жыгімонта Старогаўзначаліў дыпламатычную місію Рэчы Паспалітай у Ватыкан. Дапытлівы дарадчык пазнаёміўсяса здабыткамі рэнесансавай культуры, увайшоў у кантакты з культурнымі вярхамі грамадстваі ўрэшце сам адважыўся на творчасць. Лёс паэмы аказаўся драматычным ад самага яенараджэння: у 1522 г. памёр у час эпідэміі чумы Эразм Вітэліус. Гусоўскі закончыўтвор і выдаў яго ўжо як даніну памяці нябожчыку, вярнуўшыся ў Кракаў у 1523 г.Дапамаглі ў выданні ранейшыя сувязі аўтара з каралеўскім дваром і яшчэ жывы аўтарытэтнябожчыка-мецэната. Пра гэта сведчаць прысвячэнні кнігі каралеве Боне і яе сакратаруЛюдовіку Альфію.
У зборнік, якіносіць назву паэмы, Гусоўскі ўключыў яшчэ адзінаццаць лацінскіх вершаў, напісаныхтаксама ў Рыме, сярод іх адрасаваны Эразму Цёлку верш «Суцяшэнне», у якім паэт ідарадчык выказваў маральную падтрымку паслу, калі кароль у 1521 г. вызваліўяго ад дыпламатычных абавязкаў, паддаўшыся інтрыгам палітычных праціўнікаў Вітэліуса,што не хацелі, каб Рэч Паспалітая ўдзельнічала ў кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў.
Як бы паверыўшыў сваё літаратурнае прызванне, Гусоўскі напісаў у Кракаве запар яшчэ два лацінскіятворы буйных жанраў – гістарычную паэму «Новая слаўная перамога над туркамі ў ліпенімесяцы», дзе пафасна выказаў патрыятычныя пачуцці ў сувязі з пераможнаю бітвай падЦерабоўлем у 1524 г., вершаваны пераказ «Жыцця і подзвігаў св. Гіяцынта» (1525),а крыху пазней – некалькі іншых. На жаль, ніводзін з гэтых твораў не прыбавіў новыхлаўраў у вянок паэта. Тэмы іх не супадалі з асабістым вопытам аўтара, апора на якідазволіла дабіцца праўдзівасці і унікальнасці першай паэмы. Састарэлы, пакінутылёсам і хворы паэт не змог падняцца ўжо да такой вышыні, на якую ўзышоў у «Песніпра зубра». Фактычна Гусоўскі застаўся паэтам аднаго твора, але гэта быў твор нетолькі яго жыцця, што выяўляў паляўнічы вопыт і дзяржаўнае мысленне паэта-дыпламата,але твор нацыянальнага маштабу, які асэнсоўваў месца радзімы на шляхах гісторыі.
Дзеля паўнатыўяўлення аб творчай спадчыне М. Гусоўскага дададзім, што ён з’ўяляецца таксама аўтарамэлегічнага верша «На ахвяраванне чорнага быка, якое было здзейснена па просьбе нейкагагрэка ў Рыме падчас чумы», вершаванага паслання «Да боскага Себасціяна», вершаўканфесіянальнага зместу «Малітва да св. Ганны» і «Чутка, якая нечакана зарадзіласяў царкве св. Лаўрэнція ў Дамасе».
Поўная і арыгінальнаяназва славутага твора М. Гусоўскага «Carmen de statura veritate ac venatione bisontis»– «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»).
Паэма Гусоўскагане стала толькі расказам пра выгляд, нораў зубра і паляванне на яго, яна аказаласятворам вялікага мастацтва, панарамнай карцінай жыцця народа і лёсу краіны ў пераломнымомант гісторыі, на этапе адолення сярэдневяковай закаснеласці і містыкі.
Да заказной тэмыпра зубра, паляванне і экзотыку паўночных пушчаў паэт падключыў спачатку роздумпра творчасць, пра спосабы адлюстравання жыцця ў мастацтве, пра вартасць прамогаі ўскоснага вопыту ў пазнанні з'яў, праўды і выдумкі, пра віды асалод. Маналог вабыўжывое дыханне, і тады паэт вельмі інтымна, асабіста ўвёў у твор тэму радзімы. Зубрстаў запаветным вобразам, які абудзіў памяць радзімы, а радзіма стала крыніцай натхнення.Заказ мецэната перарос у заказ сэрца, абавязак – у натхненне. Пясняр адчуў патрэбувыліць душу ў песні, выказаць тугу па далёкай і мілай Айчыне, па вольным жыцці паляўнічага,уздыхнуць па зухаватай маладосці, паляцець на крылах успамінаў з раскошных пасольскіхпакояў у родныя бары да паляўнічых кастроў, да суровых, мужных і шчырых людзей,да народных павер'яў, да вытокаў, – да ўсяго таго, што зрабіла яго чалавекам, асобай.Мікола Гусоўскі аказаўся настолькі самабытнай індывідуальнасцю, што яму стала цеснаў рамках тэмы і задачы, пастаўленай мецэнатам, хоць і тая задача была яму блізкай.Далікатна агаворваючыся і апраўдваючыся перад чытачом, ён спакусіўся падарыць «вечнамугораду» свой вобраз радзімы: не дзікага экзатычнага краю, а краю пакутнага і мужнага,вартага большай увагі і лепшай долі.
Зубр пад пяромГусоўскага стаў вобразам-сімвалам, своеасабліваю эмблемай радзімы паэта – Вялікагакняства Літоўскага, яго даўняй магутнасці, адрадзіць якую ўсёю душой прагне аўтар,бо ён верыць, што адраджэнне патрыярхальнай прастаты адносін паміж радавымі грамадзянаміі ўладаром стане каштоўнасцю, якая зможа аздаравіць стан грамадства. Ідэалізуючызвера на казачны манер, паэт прыпісвае яму вышэйшыя маральныя пачуцці і грамадзянскіярысы характару. Цар лясоў становіцца сапраўдным царом. Сілач між звяроў, мудры ічуйны, «кемлівы звер па прыродзе», ён усё бачыць і разумее. Зубрыны гурт ва ўяўленніГусоўскага – мадэль ідэальнага калектыву, нават грамадства ў цэлым, нейкая багатырскаядружына ці казацкая вольніца, што кіруецца прынцыпамі вайсковай дэмакратыі. У гурце– роўнае права на ўладу, натуральная залежнасць слабых ад дужых і строгі абавязакдужых ахоўваць усіх, аддаваць свой вопыт і сілу на агульную карысць і дабро.
Гусоўскі быў патрыётамБеларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, ён падзяляў патрыятычныяімкненні шляхецкага паспольства, якое хацела большай незалежнасці ад Кароны, марылавярнуць былую славу радзіме і адрадзіць часы Вітаўта. Аднак Гусоўскі не даводзіцьсваіх настрояў да крайнасці сепаратызму, бунту супраць цэнтральнай каралеўскай улады.Мы можам назваць Гусоўскага памяркоўным, стрыманым прыхільнікам ідэі ўзвышэння Вялікагакняства Літоўскага, клопат пра гэтае ўзвышэнне ні ў якім разе не павінен шкодзіцьсаюзу з Польскай Каронай і еўрапейскімі краінамі. Ён прымаў барацьбу шляхты супрацьмагнатаў, асуджаў сепаратысцкія ўсобніцкія амбіцыі мясцовых князёў і магнатаў, алеадначасова быў прыхільнікам моцнай цэнтральнай улады. Гусоўскі хоча бачыць прамуюі цесную сувязь паміж каралём і шырокімі нізамі шляхты без пасрэдніцтва магнатаўі мясцовых князёў, якія карысліва выкарыстоўваюць сваё становішча: плятуць інтрыіі,вядуць усобніцкія бойкі з канкурэнтамі, руйнуюць край. Фігурай, у якой Гусоўскіпэўным чынам увасобіў рысы ідэальнага караля і дзяржаўнага дзеяча наогул, стаў Вітаўт.
Адной са скразныхграмадзянскіх тэм «Песні пра зубра» з'яўляецца тэма вайны і міру – кампанент твора,дзе засяроджана філасофія гісторыі, погляд паэта на формы грамадска-палітычнагасужыцця паміж народамі, дзяржавамі і ўладарамі. Аўтара засмучае, што універсальнымсродкам вырашэння палітычных канфліктаў становіцца вайна, сіла, а не розум і справядлівасць.Ён выразна падзяляе войны на абарончыя і захопніцкія. Зыходзячы з хрысціянска-гуманістычныхідэалаў, ён у прынцыпе супраць усякіх войнаў, супраць людскіх пакут, супраць парушэнняхрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові. Але разам з тым Гусоўскіразумее, што войны, навязаныя захопнікамі, трэба весці, супрацьпастаўляючы сілеагрэсіі сілу абароны. Ён засмучаецца, але і ганарыцца тым, што яго радзіме наканаванавесці бясконцыя войны з магаметанскай навалай.
Міжусобныя войны– адкрытая праява братазабойства – з'яўляюцца для Гусоўскага таксама прадметам асаблівавострага асуджэння і адмаўлення. Зачыншчыкаў такіх войнаў – князёў і вяльмож – паэтназывае людзьмі, пазбаўленымі розуму, і просіць у багародзіцы паслаць іх цёмнымдушам прасвятленне. Няцяжка заўважыць, што ў вырашэнні гэтай тэмы Гусоўскі выступаепрадаўжальнікам вялікай традыцыі, якая складае ідэйны стрыжань старажытнарускіхі беларуска-літоўскіх летапісаў (палітычныя аповесці), а таксама такіх розных пажанры твораў, як славутая ўсходнеславянская паэма «Слова пра паход Ігаравы» і арыгінальнытвор мясцовай агіяграфіі «Сказанне пра Барыса і Глеба».
«Песня пра зубра»захавала стылявы каларыт вуснага расказа-гутаркі. У стылі яе шмат ёсць ад гутарковайжывасці казак, былін і дружынных прамоў з іх шчырай прастатою і непасрэднасцю. Можналічыць гэтую размоўнасць адгалоскам сярэдневяковай літаратуры, дзе творы звычайнаразлічваліся на вуснае чытанне і калектыўнае праслухоўванне, хаця ў цэлым паэмаяк малюнак жыцця, арыентаваны на рэчаіснасць, належыць да новай эпохі – Адраджэння.Сказавая форма патрабуе ад аўтара ўводзіць, акрамя аб'ектывізаваных характараў імалюнкаў жыцця, прынамсі два суб'ектыўныя вобразы: апавядальніка і ўяўнага слухача.У нашым выпадку апавядальнік і слухач – прадстаўнікі розных культур і мастацкіхтрадыцый. Каб зразумець адзін аднаго, ім трзба дамовіцца, прыняць нейкія агульныяпрынцыпы зносін. Гусоўскі прапануе пакласці ў аснову паэтычных зносін праўду і сэнсоўнасць– прынцып рэалістычны, рэнесансавы.
«Песня пра зубра»аказала пэўны ўплыў на літаратуру свайго часу, асабліва лацінамоўную. З цікавасцюуспрымаецца дадзены твор і зараз, пасля свайго «другога нараджэння», калі дзякуючынамаганням спачатку польскіх, затым рускіх і ўрэшце айчынных вучоных і перакладчыкаўяна зноў увайшла ў запатрабаваны чытацкай аудыторыяй фонд прыгожага пісьменства.
5. Ян Вісліцкі
літаратура кніга скарынагусоўскі
Біяграфічныя звесткіпра Яна Вісліцкага вельмі скупыя: нарадзіўся каля 1485 (90) года, памёр у 1520.Паходзіў з нязнатнай сям'і, відаць, з Беларусі, З нейкага селішча над рачулкай Вісліцай,адсюль – Вісліцкі. Скончыў у 1506 годзе Ягелонскі універсітэт у Кракаве са ступеннюбакалаўра, у ім жа ў 1510–1512 гадах і працаваў магістрам (у рэктарскіх актах пазначаныяк «русін»). Акрамя паэмы «Пруская вайна» (1516) вядомыя яго «Ода да караля Зігізмунда»,«Элегія да Багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка». Але галоўным творамжыцця Яна Вісліцкага стала паэма «Пруская вайна», у цэнтры якой расповед пра бітвупад Грунвальдам, гераізм і мужнасць славянскіх народаў, якія аб’ядналіся ў барацьбез крыжакамі.
Паэма «Прускаявайна» Яна Вісліцкага выйшла друкам у Кракаве ў 1516 годзе. Налічваючы больш затысячу радкоў, наўрад ці яна пісалася на працягу аднаго года. Але напісаны творменавіта з адчуваннем векавой даўнасці, гістарычнай значнасці самой падзеі, яе датычнасціда лёсу многіх народаў. Пра тое сведчыць і сам аўтар паэмы, які ў звароце да прафесаракракаўскага універсітэта Паўла з Кросны, просячы яго як члена Таварыства паэтаўаб падтрымцы яго паэмы, кажа пра Грунвальд як пра «слаўнейшую бітву», «знамянальнуюпадзею», «слынную падзею», падкрэсліваючы, што ён рыхтаваў свой твор, «каб памяцьаб слаўнай падзеі замацавалася і, узмужнеўшы, стала суровым і пагрозлівым урокамдля ворагаў і каб павялічылася наша любоў да хвалы радзімы». У заключэнні свайгопаслання да Паўла з Кросны Ян Вісліцкі рэзюмаваў, што ён свой твор напісаў «длятых, у каго ў сэрцы любоў да хвалы айчыны…».
Батальныя сцэныў паэме звяртаюць на сябе ўвагу першаадкрыццём беларуса – сярэднявечнага воіна,праўдай аб перыпетыях бітвы пад Грунвальдам, пра «рок суровы», што «пакінуў у бядзебеларусаў, храбрых літоўцаў». Быў жа і такі момант, калі ўжо, здавалася, перамога«ўсміхнулася германскаму войску. Непастаянны, суровы лёс, ён дапамагае германцам».Першымі выстаялі націск варожы беларусы. Паэма Яна Вісліцкага, такім чынам, пранашых продкаў як цэнтральных удзельнікаў падзеі. Але ўсё ж найшырэй у паэме паказаныўвогуле Літва – Вялікае княства Літоўскае, увогуле край беларускі.
Паэма Яна Вісліцкага«Пруская вайна» – твор гераічнага зместу і стаіць у шэрагу твораў эпічнай героікінашага сярэднявечча, такіх як «Слова пра паход Ігаравы», «Песня пра зубра» М. Гусоўскага,«Дэкатэрас» Андрэя Рымшы. У рыцарскім эпасе славян XVI стагоддзя «Пруская вайна»– твор не толькі першы па часе з'яўлення (упершыню ў ім вылучаны беларусы), а таксаматвор, у якім з веданнем і відавочнай сімпатыяй акрэслены контуры Вялікага княстваЛітоўскага як дзяржавы, як краю літвінаў-беларусаў, русінаў-украінцаў, жмудзінаў-літоўцаў.Напісаная лацінай, паэма Яна Вісліцкага паказвала Еўропе яшчэ адзін край акрамясармацкага, акрамя Польшчы. Адкрыццё гэтае было актам адраджэнскім, адкрыццём народа,адкрыццём прыроды-пейзажу яшчэ аднаго краю, яго насельнікаў – людзей магутных, прыгожых,смелых, ваяўнічых. I нельга прыўменшваць значэнне гэтага эпічнага адкрыцця краю,народа, беларусінаў, хоць яно і не ідзе, вядома, у параўнанне з рэалістычным, эпічнымадкрыццём Беларусі ў XIX стагоддзі Адамам Міцкевічам у «Пане Тадэвушы», у XX стагоддзіЯкубам Коласам у паэме «Новая зямля», таму што паэма Яна Вісліцкага напісана контурна,штрыхава, агульна, апісальна, з сімволікай, пачэрпнутай ад антычнасці тагачаснайэпічнай школы паказу, якой прытрымліваліся ўсе паэты-лаціністы пачатку XVI стагоддзява ўсёй Еўропе. Пасля аўтара «Слова пра паход Ігаравы» другі найслаўнейшы паэт-пейзажыст– Ян Вісліцкі. Паэма «Пруская вайна» складаецца з чатырох паэтычных кніг-раздзелаў.У другой кнізе паэт «вяшчае пра гушчу літоўскага бору». Вось як бы пейзаж-формулапаэтавага бачання роднай зямлі:
Слынныя тыя мясціныпушч непралазяай гушчэчай,
Цягнуцца аж дазямель, ваяўнічымі скіфамі знаных.
Нівы зялёныя,жызныя тут, лугоў неаглядвых мядлівасць.
Воін дастойны,шматлікі народ тут гняздзіцца.
Жыхары, простыялюдзі Літвою край гэты назвалі,
I ратаі спаконвекукрывенькай сахою
Грунт камяністыаруць тут, каб зернем засейваць.
Рэаліі пейзажуЯн Вісліцкі спалучае з выкладкамі гісторыі краю, даючы як бы геаграфічна-гістарычнуюяго характарыстыку.
Цікавы трэці раздзелпаэмы, у цэнтры якога віцебская князёўна Соф’я. У кароткай анатацыйнай прадмоведа паэмы князёўна Соф'я названа «беларускай дзевай», у трэцім раздзеле – «дачкойбеларускай зямлі», «беларускай цудоўнай нявестай». Паэт увесь час падкрэслівае нетолькі яе прыгажосць і цнатлівасць, але і менавіта беларускія «карані».
Тэндэнцыя да манументальна-эпічнагаадлюстравання гістарычных падзей сведчыла аб арыентацыі аўтара на антычныя традыцыі.Паралельна з гэтым значны ўплыў на стылістыку паэмы «Пруская вайна» аказалі фальклорныятрадыцыі, вопыт эпічнага ўзнаўлення старажытнай пары (нябесныя з'явы як нейкія «знакі»напярэдадні бітвы, сватанне Ягайлы да князёўны Софіі Гальшанскай, пейзажныя замалёўкіі інш.). Аднак сінтэз літаратурных і фальклорных традыцый на гэтым пачатковым этаперазвіцця беларускай паэзіі заставаўся яшчэ не завершаным. Відавочна, гэта адчуваўі сам паэт, калі ў лісце да свайго настаўніка, прафесара Кракаўскай акадэміі ПаўлаКрасненскага («Русіна») адзначаў: «…я недастаткова напоены нектарам муз… гэта першаяспроба майго пяра… і табе я перадаю гэтую працу для выпраўлення».
Слабасці паэмынайбольш выразна выявіліся ў кампазіцыйнай раз'яднанасці яе кніг-раздзелаў, а таксамаў частых адступленнях ад кананічнай структуры так званага гераічнага гекзаметра.Тым не менш прэцэдэнт гістарычнага эпасу быў ужо ў наяўнасці – ён не мог не ўплывацьна развіццё новых творчых прынцыпаў тагачаснай лацінаславянскай паэзіі.
«Пруская вайна»стала першым буйным уласна мастацкім творам у беларускай літаратуры, а яе аўтар– першым слынным паэтам нашага краю.

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкайлітаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.
2. Мальдзіс А.I. Наскрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду(другая палавіна XVII–XVIII ст.). Мн., 1980.
3. Мысліцелі і асветнікіБеларусі (X–XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.:Асветнікі зямлі Беларускай. Мн., 2001.
4. Гісторыя беларускайлітаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першаяпалова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.
5. Саверчанка I.В. Старажытнаяпаэзія Беларусі: XVI – першая палова XVII ст. Мн., 1992.
6. Старабеларуская літаратураXI–XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
7. Алексютовіч М.А. Скарына,яго дзейнасць і светапогляд / Алексютовіч М.А. – Мн., 1969.
8. Францыск Скарына і ягочас: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1990.
9. Францыск Скарына.Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Францыск Скарына – Мн.,1990.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.