План
Уводзіны
Глава I.Праблема колерабачання мастацкага тэксту
1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ўнавуковай літаратуры
1.2 Сістэма колера — ісвятлоабазначэння мастацкага твора
Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі я. коласа
2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем
2.2 Ахраматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа
2.3 Храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я.Коласа
Заключэнне
Спіс літаратуры
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
У сучаснайлінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблемаколерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімізамежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошніягады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызавацьпаняццем “лексічная каларыстыка". Колеравая і светлавая лексіка валодаеістотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патенцыялам, мае вялікаезначэнне ў плане адлюстравання пэўных фрагментаў моўнай карціны свету мастака ізабеспячэння эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Аналізколераабазначэнняў дае магчымасць вызначыць асаблівасці ўжывання ў мастацкімтэксце адпаведных фарбаў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтымузнікаюць.
Катэгорыя колеру ісвятла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай сферай пісьменніка, глыбіннымітэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавайсістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая вербальна-эстэтычнаяпарадыгма, што адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага светаўспрымання.
Выкарыстаннепісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаванне яесемантычнага патэнцыялу з’яўляецца важным элементам дасягнення мастацкайвобразнасці і выразнасці. Бачанне свету ў колеры — адно з найбольш моцныхчалавечых адчуванняў. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што чалавек даволілёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшыадпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькірозуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі.
Выбар каларатываўхарактарызуе час працы мастака. Да гэтага трэба дадаць, што і светапоглядмастака выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар і ўжыванне якогавызначае як творчасць мастака, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу.Такім чынам, у святле адзначанага цікава прасачыць (і, адпаведна, акрэсліць як мэтупрацы), якія найменні колеру выбірае Алесь Салавей, а як вынік гэтага — якхарактарызуюць яны паэта, яго час, дапамагаюць выявіць адметнасць яго праз іхужыванне, найперш прыметнікаў колеру.
Зыходзячы зназванага, можна акрэсліць наступныя задачы працы:
Разгледзець івывучыць існуючыя ў сучасным мовазнаўстве крыніцы, што займаюцца распрацоўкайпытання колеранайменняў у мастацкіх тэкстах;
Вызначыць характаружывання каларонімаў і люксонімаў, а таксама іх колькасныя паказчыкі ў паэзіі Я.Коласа (на прыкладзе прыродаапісальных вершаў паэта);
Прааналізаваць, якпраз выбар тых ці іншых колеранайменняў адлюстроўваецца спецыфіка аўтарскагасветаўспрымання.
Прадметамдаследавання з’яўляюцца колеранайменні (каларонімы ілюксонімы) у паэзіі Я. Коласа.
Аб’ектамдаследавання — прыродаапісальныя вершы аўтара.
Для дасягненняпастаўленай мэты намі былі сабраны лексічныя адзінкі, з дапамогай якіх у творахназываюцца аб’екты свету і колеру. Такім чынам, аўтарская картатэка налічвае 96адзінак тэкставага матэрыялу.
Крыніцайдаследавання выступалі наступныя зборнікі вершаў Я. Коласа:Колас Я. Выбраныя вершы. / Уклад.М. Лужанін, — Мн.: Маст. Літаратура, — 1980; ЯкубКолас. З майго летапісу. Выбраныя вершы, — Выдавецтва “Беларусь”, — 1967.
Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту
1.1 Распрацоўка пытання колерабачаннямастацкага тэксту ў навуковай літаратуры
Як правіла,вылучаюцца два шляхі вывучэння мастацкага слова. Першы — ад аналізу і разуменняцэласнага слоўна-мастацкага твора як эстэтычнага адзінства. Другі — ад самыхпершых, непасрэдных састаўных яго элементаў — гукаў, фанем, слоў.
Першы з адзначаныхнапрамкаў бачыцца больш лагічным і паслядоўным. З аднаго боку, ён дазваляе ўпэўнай ступені выявіць семантычны патэнцыял канкрэтнай лексічнай адзінкі ўадпаведных дыстрыбуцыйных умовах, а з другога — дае магчымасць прааналізавацьролю лексемы ў вертыкальным кантэксце. Нефармальны падыход да мастацкага словадазваляе гаварыць пра яго унутраную форму, якая па-рознаму успрымаеццаносьбітамі розных моў.
Унутраная формаслоў уяўляе сабой адносіны зместу думкі да свядомасці, яна паказвае, якуяўляецца чалавеку яго ўласная думка. Такі падыход да аналізу моўнай адзінкі, упрыватнісці, колеравай і светлавой лексікі дае падставы меркаваць пра спецыфікусветаўспрымання пэўнага этнасу, бо мова — не толькі выяўленне разумовайздольнасці народнай, але і ўсяго побыту, нораваў і звычаяў краіны і гісторыінарода.
Колеравую ісветлавую лексіку (ці інакш каларонімы і люксонімы) для зручнасці даследаваннямэтазгодна аб’яднаць у адпаведныя семантычныя палі: “Колер” і “Святло" [2;5].
Узнікненне паняцця“семантычнае поле” звязана з іменамі нямецкіх лінгвістаў Й. Трыра і В. Порцыга,з вяртаннем да вывучэння В. Фон Гумбальта пра “унутраную форму мовы”. Пад“унутранай формай мовы” Гумбальт разумеў пастаянны і гамагенны элемент удзейнасці розуму, які падымае артыкуляваны гук да выражэння думкі [2; 6].
Найбольш істотнуюролю ў распрацоўцы тэорыі “семантычнага поля” адыгралі прадстаўнікі так званаганеагумбальціянства. Кожны з іх укладваў у дадзенае паняцце свой, адрозны адіншых сэнс. У прыватнісці, Й. Трыр суадносіў “семантычнае поле” з “колампаняццяў", “паняційнай сферай”, “паняційным полем”.В. Порцыг тлумачыў“семантычнае поле” як сутнасныя сувязі значэнняў”, а Л. Вайсгербер — як часткузместу мовы.
Г. Іпсэн называў“семантычным полем" групу слоў, якія аб’яднаны іх сэнсавай і граматычнайагульнасцю.
А. Елес“семантычнае поле” суадносіў з антанімічнымі парамі слоў, так званымі“семантычнымі зрашчэнямі", а В. фон Вартбург і Ф. Дорнзейф карысталісяпаняццямі “прадметная" і “семантычная группа” [3; 4].
Тэорыя “семантычнагаполя” атрымала далейшае сваё развіццё ў працах лінгвістаў сярэдзіны мінулагастагоддзя: Дж. Вершурэна, О. Духачака, Г. Мюлера, А. Уфімцавай і інш.А. Уфімцава,напрыклад, адзначае, што паняційныя (семантычныя) палі уяўляюць сабойабстрактныя, адцягненыя ад іх моўнага выражэння паняційныя сверы, розныя галінысацыяльнага, палітычнага, маральнага ці духоўнага жыцця народа, як яныпрысутнічаюць у свядомасці калектыву, які гаворыць на сваёй мове. Такі падыходда вызначэння “семантычнага поля” можна назваць экстралінгвістычным.
У той жа час шэрагнавукоўцаў (А. Рэфармацкі, Л. Васільеў) прытрымліваюцца іншай пазіцыі: на іхпогляд, аднясенне пэўных груп лексікі да адпаведных “семантычных палёў" павіннаразглядацца як з’ява ўнутрымоўная, інтралінгвістычная. Апошнім выдзяляюцца трыасноўныя тыпы лінгвістычных палёў: парадыгматычныя, сінтагматычныя, комплексныя.
Такім чынам,вызначэнне “семантычнага поля", прапанаванае А. Уфімцавай, з’яўляеццанайбольш дакладным, калі падыходзіць да аналізу адпаведнай групы лексікі не зфармальнаго боку. Такая трактоўка “семантычнага боку” дазваляе даследавацьаб’яднаныя ў ім лексемы як пэўныя элементы моўнай карціны свету, своеасаблівывынік перапрацоўкі інфармацыі пра асяроддзе і чалавека. Гэта таксама датычыццаі слоў са значэннем колеру і святла.
Вызначэннеспецыфікі ўжывання колеравай і светлавой лексікі, аб’яднанай у асобныясемантычныя палі, з пункту гледжання этна-, псіха — і тэралінгвістыкі,мэтазгодна правесці на матэрыяле мовы пісьменніка, які ў сваіх творах імкнуўсяда лепшага адлюстравання нацыянальных асаблівасцяў свайго этнасу.
Цікавасць даколеру узнікла яшчэ ў антычнасці. Арыстоцель, Платон, Геракліт і іншыя філосафыімкнуліся зразумець яго прыроду, асэнсаваць сімвалічны характар светабачання,колераабазначэння. Пазней колер стаў аб’ектам даследавання фізікі, псіхалогіі,мастацтвазнаўства, мовазнаўства.
Вывучэннефункцыянавання колеру з пункту гледжання розных навук мае істотнае значэнне дляразумення лінгвістычнай сутнасці калароніма. Напрыклад, аптычная, тэрмічная ііншая характарыстыка колеру, якая разглядаецца ў фізіцы, служыць асновай длявыяўлення моўных асаблівасцяў няўласных якасцяў колеру у мастацкім творы. Даследаванніз пункту гледжання псіхалогіі дазваляюць меркаваць пра спецыфіку колеравыхасацыяцый чытыча, служаць базай для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі прыёмуколеравай гармоніі і дысгармоніі.
У такіх навуковыхпрацах у той ці іншай ступені выяўляюцца экстралінгвістычныя кампанентыколерабачання.
Так, Г. Цойгнераналізуе ўздзеянне колеру на чалавека, у прыватнасці, асацыяцыі, штовыклікаюцца колерам. Ім дастаткова падрабязна разглядаецца праблема колеравайсінестезіі і колеравых асацыяцый у залежнасці ад характару асобы рэцэпіента. Даследчыкадзначае розную сілу ўздзеяння колеру у залежнасці ад характару асобы,тэмпераменту і духоўнага стану чалавека [2; 11].
Колеравыя ісветлавыя асацыяцыі разглядаюцца М. Дэрыберэ. Аўтар даследуе характаруспрымання аб’екта з пэўнай афарбоўкай або асвятленнем у залежнасці ад парыгода, часу сутак і іншых прычын. Гэта мае важнае значэнне для разуменняколеравых і светлавых уяўленняў у мастацкім тэксце.
Блізкія паводлеаб’екта давледавання М. Дэрыберэ працы М. Мінарта. Аўтар вывучае характарсвятла ў залежнасці ад крыніцы выпраменьвання, хаактар колеру ў залежнасці адфактуры і аддаленасці адпаведнай афарбаванай рэаліі. Даследаванні М. Мінартамаюць істотнае значэнне ў першую чаргу для стварэння лінгвістычнай тэорыіколеравага і светлавога кантрасту.
Элементыпсіхалінгвістыкі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Ж. Агастона. Даследчыканалізуе псіхалагічнае ўздзеянне колеру на чалавека ў залежнасці ад колератону,колеравых камбінацый. Засяроджваецца ўвага на асаблівасцях успрыманняізаляванага колеру, яго эстэтыцы.
У манаграфічныхдаследаваннях С. Аляксеева, В. Шаронава, В. Зярнова характарызуецца спецыфікаўспрымання колеру паводле яго прыналежнасці да храматычнай ці ахраматычнай гамы.Акцэнтуецца ўвага на прыродзе колеру і святла, развіцці іх сімвалічныхасацыяцый.
Працы Р. Івенса іС. Краўкова даюць грунтоўную базу для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі паняццяў“колеравы тон" і “светлавая насычанасць”.
Важнае значэннедля разумення спецыфікі функцыянавання колеравых і светлавых лексем у мастаціхтэкстах маюць даследаванні польскіх навукоўцаў А. Заўшніцы і М. Жэпіньскай. Першаяшмат увагі надае асаблівасцям уздзеяння на чалавека колеравых спалучэнняў, адругая — гісторыі колеру з пункту гледжання мастацтвазнаўства.М. Жэпіньскайразглядаюцца найбольш тыповыя выпадкіколеравай гармоніі і дысгармоніі.
Гісторыяколерабачання, але ўжо з боку ўласналінгвістычнага, прысвечана грунтоўная працаН. Бахілінай. Даследчыца прасачыла развіццё значэнняў каларонімаў, пачынаючы зпершых вядомых пісьмовых помнікаў ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Ёйпрыводзяцца шматлікія старажытныя варыянты назваў колеру, разглядаеццазалежнасць выкарыстання каларонімаў ад жанру твора.
Розныялінгвістычныя аспекты ўжывання каларыстычнай лексікі аналізуюцца ўдысертацыйных даследаваннях І. Куліковай, С. Бекавай, В. Паршынай, С. Бабыль, М.Піменавай, Т. Нікулінай і іншых навукоўцаў.
Менш актыўнапраблемы колера — і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Вартаадзначыць грунтоўную манаграфічную працу Л. Міронавай, дзе аўтар дэталёваразглядае развіццё колеравых асацыяцый у розныя гістарычныя перыяды. Даследчыцайаналізуюцца таксама псіхалагічнае ўздзеянне колеру, колеравы сімвалізм,гармонія і г. д.
Уласналінгістычныяпытанні колеравай і светлавой лексікі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Л. Сямешкіі Н. Мажэйкі.
Даследаваннесістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькіпра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора (або ягоасобных частак) чытачом. Але успрыманне мастацкага тэксту — не простаяперасадка яго зместу ў галаву асобы, не простае набыццё інфармацыі, а творчыпрацэс мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, які патрабуе ўзаемадзеяння моўнага,мысліцельнага, эмацыянальнага, валявога актаў, гэта значыць, сутворчасцю чытача.Таму адэкватнае ўспрыманне мастацкага тэксту павінна забяспечваццаэкстралінгвістычнымі ўмовамі, праз своеасаблівы сінтэз ведаў з розных галінчалавечай дзейнасці. Гэта патрабуе пэўнай падрыхтоўкі чытача з пункту гледжаннялітаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, псіхалогіі і іншых навук.
Усебаковы аналізколераабазначэнняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя мікраструктуры, якіяістотна пашыраюць яго семантычную прастору. Даследаванне асаблівасцяў стварэннявобразу, механізма рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў павінна праходзіць зулікам жанравых адметнасцяў твора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя ідраматычныя тэксты характарызуюцца выкарыстаннем розных мастацкіх прыёмаў,стылістычных фігур, дзе адным з кампанентаў выступае колеравая лексема. Тамуважным бачыцца выяўленне не толькі частотнасці пэўнага калароніма ў вершы,апавяданні ці п’есе, але і асэнсаванне структуры колеравобразу ў кожнымканкрэтным выпадку.
Можна меркаваць,што каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюцьвыяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць у якасці лагічнагаазначэння, а выкарыстоўваюцца менавіта як сродак выяўлення вобразнасці. Напрыклад,традыцыйнае для беларусаў спалучэнне “белы снег” ілюструе, у першую чаргу,каларыстыку прыроды нашай краіны [10; 55]. Але гэта сінтагма ў народаў Поўначывыклікае іншыя асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай,удзень, увечары яны карыстаюцца васемнаццаццю-дваццаццю назвамі адценняў колеру.
Прыблізна тое жаназіраецца пры параўнальным аналізе колеравых пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калібелы і чырвоны колеры з’яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашыхпісьменнікаў, то ў мастакоў слова Усходу яны рэдкаўжывальныя. І наадварот,высокай прадуктыўнасцю вызначаюцца шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якіяпры гэтым не нясуць адмоўнай характарыстыкі.
Такім чынам, шэрагрозных фактараў уплывае на выбар таго ці іншага калароніма або люксоніма, нафарміраванне колеравай і светлавой эстэтыкі.
1.2 Сістэма колера — і святлоабазначэннямастацкага твора
У любымлітаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая ісветлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагматычным іканатацыйным патэнцыялам.
Распрацоўкапраблемы колера-святлоабазначэнняў патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якаязабяспечвала б шматаспектнае даследаванне згаданых моўных адзінак.
Беларускаякаларыстычная тэрміналогія практычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ўзамежным (перш за ўсё расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэнняатрымала дастаткова шырокае асвятленне, пытанні адпаведнай тэрміналогіі і тамвырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што даследаванні праводзяцца, якправіла, з пункту гледжання традыцыйных інтралінгвістычных аспектаў.
Пры экстралінгвістычныманалізе ўзнікае неабходнасць у шырокім коле тэрмінаў, якія дазволілі бмаксімальна поўна апісаць сістэму колераабазначэнняў пэўнага твора.
Сёння длянамінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін“колераабазначэнне”, іншыя — “колеравыя словы". Для намінацыі лексікі сазначэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавойлексікі — “люксонім" [2; 16].
Першы зпрапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на ягоэтымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе словы з колеравымзначэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць адлацінскага “lux”, які азначае“святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань — найбольш зручная базадля ўтварэння адпаведнага тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названылексемы, што маюць значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы,цемень). Такім чынам, усе словы, што абазначаюць колер і святло, — гэтаадпаведна каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ўкаларыстыцы існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, штодазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца толькіхраматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольна вар’іраваццаў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцяў,светаўспрымання пісьменніка.
Важнае значэннедля разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з’ява “колеравай індукцыі".Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывамсузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў. Як правіла, колеравая індукцыя маемесца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднасцюколеравай індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію".Колеравая гармонія — гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасцірэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія- спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.
Эстэтычныя поглядыпісьменніка ў значнай меры ілюструюць так званыя няўласныя якасці колеру, якіявыкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумецьтэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны;блізкі — далёкі; глухі — звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўствупрынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі — астатніяспектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім — сіні колер. Якглухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі — ярка-чырвоны [2; 14].
З колеравайэстэтыкай цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожнымколерам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, немае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае.Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя сімвалымогуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манерыпісьменніка. Менавіта праз сімволіку колеру выяўляецца не толькіўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.
Значыць,разгледжаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэмуколера — і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можабыць выкарыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінгвістыцы, тэралінгвістыцы,псіхалінгвістыцы, а асобныя з тэрмінаў — у літаратуразнаўстве і культуралогіі.
Такім чынам,падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмыколераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі праасаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыілексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", асветлавой лексікі — “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюццамастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
Эстэтычныя поглядыпісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная,аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны; блізкі — далёкі; глухі — звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.
Глава ІІ. Колеравая і светлаваяэстэтыка паэзіі я. коласа
2.1 Частотнасць ужывання колеравых ісветлавых лексем
Частотнасць ужыванняпэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіхасаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў і эстэтычныхпоглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яго творчай манерыі светаўспрымання ўвогуле.
Падрабязнаятабліца класіфікацыі колеравых і светлавых лексем, зыходзячы з прынцыпучастотнасці іх ужывання, прадстаўлена ў ДАДАТКУ. Але, даючы характарыстыкураспаўсюджанасці тых ці іншых светлавых і колеравых лексем, варта адзначыцьнекаторыя асаблівасці.
Так, найбольшпашыранымі ў колькасным плане колеравымі лексемамі ў прыродаапісальнай лірыцы Я.Коласа можна назваць зялёны і белы. Першая з іх ілюструеццатакімі прыкладамі:
Зялёнае мораржаных каласоў [І; с.51] ;
Разгорнуць шырока зялёныя крылы[ІІ; с.287] ;
Зелянеюць два-тры клёны [І; с.15];
У зелень убрала вясна [І; с.88];
У зялёны ліст адзенецца [І; с.78];
Зелянее луг, ралля [І; с.73];
Глуха шэпча лес зялёны [І; с.62];
Лексема, штоабазначае белы колер можа быць прадстаўлена наступнымі прыкладамі з тэкстаў Я. Коласа:
У белым попеле снягоў [І; с.75];
Пабялелі вусы, світка вазака[І; с.24] ;
У белым снезе маладняк [І; с.24];
І толькі зоркі пабялелі [ІІ; с.135];
Хмаркі белыя плылі [І; с.99];
Рады белай мы зіміцы [І; с.76];
Белую саломку ветрыкі паб'юць[І; с.37] ;
Белыя хмаркі над намі гулялі[І; с.34] ;
І па белым акіяне [І; с.76].
Дастаткова вялікаячастотнасць ужывання ў паэтычных тэкстах каларонімаў зялёны і белы тлумачыццаіх лексічным значэннем, а таксама іх адпаведнасцю мэце апісання прыродных з’яўі навакольнага асяроддзя.
Меншраспаўсюджанымі з’яўляюцца лексемы, што абазначаюць сіні і залаты колеры.
Таксама дастатковачаста пры апісанні аўтарам з’яў прыроды, навакольнага асяроддзя сустракаюццаназвы чырвоны, срэбраны, чорны, шэры.
Адзінкавымі можнаназваць такія колеранайменні:
Крыштальны (Ой,гладзь нябёс далёкая, крыштальная, глыбокая!)[І; с.91].
Празрысты (Усіняй далечы празрысты туман) [І; с.51].
Смуглы (Высокі,смуглы лес ціхутка гаварыў) [І; с.10].
Брыльянцісты (Ібрыльянцістаю расою) [ІІ; с.115].
Акрамянепасрэднага называння колераў у аўтарскіх вершах сустракаюцца і называннесаміх паняццяў “коле", “фарба". З мэтай ілюстрацыі дадзенага фактаварта прывесці такі прыклад з тэксту: І сабрала неба фарбы колераў дзівосных[І; с.32].
Такім чынам,найбольш частотнымі па сваім выкарыстанні з’яўляюцца белы (9) і зялёны (9) колеры.Самымі рэдкаўжывальнымі можна назваць такія колеранайменні як празрысты,крыштальны, смуглы, брыльянцісты.
Абсалютнаябольшасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, штоколеравыя лексемы выкарыстоўваюцца пераважна ў сваім звычайным граматычнымафармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж,стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямігэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёйэмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасці прадметаў і з’яў.
Варта таксамаадзначыць, што ў паэтычных тэкстах Я. Коласа намі былі выяўлены, акрамя звычайныхдля ўжывання поўных форм, яшчэ і прыметнікі кароткай формы: Неба ў хмарах,даль імгліста; Стаў чырван месяц круглаліцы. Такая форма прыметніка нехарактэрная для ўжывання ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Калі гаварыць прачастотнае размеркаванне люксонімаў у вершаваных творах Я. Коласа, то вартаадзначыць, што найбольшай частнотнасцю вызначаецца люксонім, які абазначаевышэйшую ступень праяўлення свету: блішчаць (9):
На ўсходзе неба граепераліўным блескам [І; с.31] ;
Паблісквае на сонцы Балачанка[І; с.161] ;
І блеск зорны патух [І; с.98];
Бляск пужліва мігне [І; с.97];
І бляск-іскры разлівае [І; с.85];
Чыстыя росы як срэбраблішчалі [І; с.34] ;
Сее бляск-чырвонцы [І; с.31].
Дастатковайраспаўсюджанасцю ў аўтарскіх тэкстах вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы"і “цёмны". Паводле біблейскай міфалогіі, гэта найбольш важная сімволікасупярэчнасці быцця, яго глыбіннай таямніцы і знамянальных пераходаў. Паняцці “светлы"і “цёмны” маюць глыбокі трансцэндэнтны характар.
Калі звяртацца даагульнага лексічнага значэння знойдзеных у працэсе працы люксонімаў, тодамінуюць адзінкі, якія маюць наступнае значэнне: “свяціцца або адсвечвацьроўным святлом", “яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца ўчым-небудзь", “ледзь свяціцца", “свяціцца мігальным святлом". Дамінаваннеў аўтарскіх тэкстах такіх лексічных адзінак стварае ўражанне роўнага, цёплага інасычанага святла.
Калі гаварыць прааднесенасць люксонімаў да пэўных часцін мовы, то найбольш часта яны выражаюццаназоўнікамі (бляск, цьма, прасвет, цемень-імгла, мрок). Тлумачыцца гэтыфакт тым, што функцыянальна назоўнік здолны называць з’яву, прадмет, у тым лікуі тую, што мае дачыненне да свету і колеру.
Таксама вялікуюраспаўсюджанасць маюць дзеясловы-люксонімы (свеціць, заззяе). Гэта можнапатлумачыць тым, што дзеяслоў здольны называць любы працэс і дзеянне — дзеяннесвячэння, згасання і г. д. таксама.
2.2 Ахраматычныя каларонімы ўпрыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа
Як адзначаюцьспецыялісты, усе колеры падзяляюцца на храматычныя і ахраматычныя. Дахраматычных, ці асноўных, адносяць сем колераў вясёлкі — чырвоны, аранжавы,жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы; да ахраматычных — белы, чорны і ўсешэрыя колеры.
Акрамя названыхможна выдзеліць трэцюю — найменні колераў, што нельга аднесці ні дахраматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.
Вялікую ролю ўсістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгрывае прыём “колеравагакантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцыкаларонімаў у межах мікракантэксту.
Трэба звярнуцьувагу на супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якіяў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў.
Так, прыметнікі“чорны” і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныя вочы, ночы; белыснег).
Чорны колерзвычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў упадсвядомасці кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы колер звязваеццааўтарам з міфалагічнымі істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнемпра грахоўнасць:
Ігрышча сілчорных, начніц, ведзьмакоў [І; с.120].
Трэба, аднак,зазначыць, што прыкладаў, падобных да папярэдняга ў аўтарскіх тэкстах вельміневялікая колькасць.
Часцей за ўсё ўпрыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа сустракаецца такое супрацьпастаўленнеразгледжаных колераў, калі іх антанімічнасць праяўляецца ў межах адногокантэксту, дзе пераход ад цемры да святла, змена ночы і дня — сімвал перамогідабрыні над злом:
Пройдзе ноч, згіне цьма,непраглядны мрок-цень [І; с.98] ;
І мне свеціш у тэй цемрыяснаю зорой [І; с.93].
У аўтарскайпазіцыі можна выдзеліць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: адна з іх апісвае веру ўаптымістычнае заканчэнне любой справы, добрае будучае і веру ў перамогу дабрынінад злом (як у прыведзеных вышэй прыкладах).
Другая ж,адваротная тэндэнцыя — апісвае непераможнасць чорных сілаў і бездапоможнасцьчалавека ў змаганні з імі:
Над палямі мрок прарваўся, па нізінах расплыўся [І; с.31] ;
Церушыўся мрокбязмоўны і п’яніў мяне язмін [І; с.62] ;
Свет закрыла цьма густая [І; с.66];
Мрок насядае глыбей і цяжэй [І;с.119] ;
Хмурна. Глуха. /Цьма пануе [І; с.66].
Частым з’яўляеццатаксама выпадак, калі Я. Колас выкарыстоўвае чорныя фарбы, цёмны свет прыапісанні рэалій асяроддзя, прыродных з’яў: пры дапамозе іх малюе ноч, палі:
Белым снегамзамятае вецер чорныя палі [І; с.76] ;
А на беразе паддубам, у ночку цёмную рыбак [І; с.10].
Да групыахраматычных колераў таксама адносім белы, які даволі часта сустракаецца ўтэксце вершаў разгледжаных намі зборнікаў. Белы колер — гэта эквівалентдзённага святла, гэта сімвал малака і семені, што атаясамліваюцца з жыццём. Вельмічаста гэты колер выкарыстоўваецца для характарыстыкі белых вусаў, снегу што,магчыма, вядзе свой пачатак яшчэ з вуснай народнай творчасці: белы снег, белыдзень, белыя росы, анёл белы [11; 48]. Белы, светлы колер у аўтара ў асноўнымапісвае з’явы прыроды: неба, снег, палі:
А над палямі ўясным небе [ІІ; с.130];
Белыя хмаркінад намі гулялі [І; с.34] ;
І толькі зоркіпабялелі / У хаце дзверы зарыпелі [ІІ; с.135] ;
Над табою месяцкруглы / У ясным небе ціха плыў [ІІ; с.29] ;
Найчасцей жа, белыколер у аўтара асацыіруецца з зімой, холадам, марозам, інеем:
Космы густа імабвіты; /У ясным снезе маладняк [І; с.24] ;
Рады белай мызіміцы,/ Рады з ёю ваяваць [І; с.76] ;
Усё змяшаецца ўтумане, /У белым попеле снягоў [І; с.75] ;
Белым снегамзамятае /Вецер чорныя палі [І; с.76] ;
Скверыць холад.Пабялелі/ Вусы, світка вазака [І; с.24].
Белы колер — гэтаяшчэ і колер срэбра, а срэбра — гэта колер Месяца і патоку прарокаў, штоачышчаюць аўру зямлі. Нядзіўна, што ў паэтычных творах наогул і у творах Я. Коласаў прыватнасці, заўсёды нясе дадатную ацэнку:
Прыбіты вадою на срэбраны гак[ІІ; с.163] ;
Пад горкаю, бы срэбраны равок[І; с.161] ;
Як срэбра блішчалі [І; с.34].
Як бачна зпапярэдніх прыкладаў, колер серабра ўводзіцца аўтарам у паэтычны тэкст прыдапамозе прыёма параўнання.
Як зазначанавышэй, да ахраматычных каларонімаў належаць найменні колеру, што абазначаюцьусе адценні шэрага. Хутчэй за ўсё, сустракаюцца найменні шэрага колеру прыапісанні стану прыроды, асаблівасцяў надвор’я:
Заслоны шэрыя смугі [І; с.169].
Калі прыняць падувагу, што да ахраматычных колераў, акрамя непасрэдна белага і чорнага належацьяшчэ і ўсе адценні шэрага, то да названай катэгорыі варта аднесці знойдзеныя ўпаэтычных зборніках Я. Коласа каларонімы:
Крыштальны (Ой,гладзь нябёс далёкая, крыштальная, глыбокая!)[І; с.91] ;
Брыльянцісты (Ібрыльянцістаю расою) [ІІ; с.115].
Празрысты (Усіняй далечы празрысты туман) [І; с.51].
Адзначаныя вышэй каларонімыфактычна не маюць свайго выразнага колеру, а семантычна абазначаюць тое, што“прасвечваецца, прапускае праз сябе святло”, “празрысты".
2.3 Храматычныя каларонімы ўпрыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа
Побач зколера-светлавой і светлавой эстэтыкай вылучаецца таксама эстэтыка ізаляванагаколеру. Колер валодае найбольшай ступенню эмацыянальнага ўздзеяння, ён можанават выступаць адносна незалежным носьбітам пэўнага настрою, ідэйна-вобразнагазместу.
Трэба адзначыць,што адзін і той жа каларонім у розных дыстрыбуцыйных умовах можа мець рознуюканатацыю.
Класічная эстэтыкалічыць ізаляванасць колеру, яго якасці асноўным крытэрыем прыгажосці.
У храматычнайгрупе каларатываў перш за ўсё неабходна адзначыць ужыванне ў паэтычных тэкстахназваў “колер”, “фарбы”, якія абагульнена называюць наяўнасць колеравай лексікі:
І сабрала небафарбы колераў дзівосных [І; с.32].
Група храматычныхколераў найбольш багата прадстаўлена з боку прыметнікаў, якія называюць адценнізялёнага колеру. Трэба сказаць, што гэты колер уваходзіць у групу самых глыбокасімвалічных колераў: можна прывесці для ілюстрацыі гэтага выказвання той факт,што зялёны колер складае колеравую гаму на сучасным сцягу Беларусі. Гэта светзялёных раслін, без якіх немагчыма жыццё і якія сваімі каранямі ідуць у зямлю,а лістамі цягнуцца да неба [11; 49]. Паколькі ў межах дадзенай курсавой работынамі разглядалася толькі прыродаапісальная лірыка, то ўжыванне ў згаданыхвершах зялёнага колеру натуральна для апісання аўтарам з’яў жывой прыроды: лісцядрэў, поля, леса:
Зялёнае мора ржаных каласоў [І;с.51] ;
Разгорнуць шырока зялёныякрылы [ІІ; с.287] ;
Зелянеюць два-тры клёны [І; с.15];
У зелень убрала вясна [І; с.88];
У зялёны ліст адзенецца [І; с.78];
Зелянее луг, ралля [І; с.73];
Глуха шэпча лес зялёны [І; с.62];
Зялёныя межы далёкую гладзь [І;с.51].
Частотнымз’яўляецца таксама ўжыванне ў паэтычных тэкстах аўтара лексем, якія называюцьадценні блакітнага і сіняга колераў. Паколькі гаворка ідзе прапрыродаапісальныя вершы, то сіні і блакітныя колеры ў іх у большасці выпадкаўапісваюць і характарызуюць неба:
У сіняй далечы празрыстытуман [І; с.51] ;
Па сіняй раўніне [І; с.88] ;
Тоне ў сінечы арэхавай гай [ІІ;с.297] ;
Бруяцца ў сіняй глыбіні [І; с.169];
У глыбіні блакітнага прастору[І; с.161] ;
А ў небе сінім, полі [І; с.99].
Таксама ў групехраматычных колераў поруч з малаўжывальным прыметнікам “жоўты” (Поле — жоўтыпясок [І; с.29]; І жоўць пяскоў на сонечным угрэве [І; с.160]) зафіксаваныпрыметнікі “залаты", “залацісты". Як правіла, у мастацкіх тэкстахгэтыя прыметнікі ўжываюцца з даданым канататыўным значэннем у метафарычныхспалучэннях. Але ў нашым выпадку семантычнае значэнне адзначанага каларонімапрамое — ён называе з’явы прыроды (лісце дрэў, поле, каласы), што маюць такіколер:
Боязна шэпча трава, чараты, ухмарах знік месяца рог залаты [І; с.119] ;
Як залаты агністы жвір [І; с.85];
Сыпаць золата над гаем і надпералескам [І; с.31] ;
Светлыя хмаркі, рунь залатая[І; с.43].
Дастатковараспаўсюджанымі ў прыродаапісальных вершах Я. Коласа з’яўляецца чырвоны колер. Гэтыколер ужываецца аўтарам пры апісанні заходу сонца, характарыстыкі месяца:
Чуць-чуць дрогне, праліеццачырвань на усходзе [І; с.31] ;
Стаў чырван месяц круглаліцы[І; с.85] ;
Ткуць у шоўк чырвоны [І; с.32].
Побач зпрыметнікам “чырвоны” для перадачы адзначанага адцення, аўтар ужывае і назоўнік“багра”:
Жывою баграю па лесе [І; с.51];
Выяўлена таксамаадзінкавая характарыстыка лесу пры дапамозе якаснага прыметніка “смуглы”:
Высокі, смуглы лес ціхуткагаварыў [І; с.10].
Такім чынам,аналіз прыметнікаў колеру ў разгледжаных зборніках дазволіў выявіць каляровуюпалітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі Я. Коласа характэрна шырокаеўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. Менавіта зялёны і сіні колерыактывізаваны тэматыкай паэтычных дыскурсаў паэта (тэма прыроды, тэма жыццячалавека ў еднасці з прыродай).
Звяртаючыся дахарактарыстыкі псіхолагамі чалавека ў сувязі з яго прыхільнасцю да цёплых ціхалодных колераў, можна адзначыць, што А. Салавей у большай ступеніэкстравертыўная (скіраваны да знешніх аб’ектаў), чым інтравертыўная (скіраванаяна ўнутраны свет думак, перажыванняў, самапаглыблення).
Заключэнне
Несумненна, штоколеранайменні з’яўляюцца неад’емнай часткай слоўніка кожнага мастака, паколькіапісанне жыцця чалавека, прыроды, самых розных рэалій не можа быць поўным,дакладным без ужывання гэтай групы лексікі. Але такая роля каларатываўхарактэрна для ўжываня іх у рознай колькасці і разнастайнасці любым і кожнымносьбітам мовы. У мастацкім творы, зразумела, скарыстоўваюцца каларатывы ўнамінатыўнай функцыі, але толькі ёю іх ужыванне не абмяжоўваецца, боспецыфічнай уласцівасцю мастацкага маўлення з’яўляецца сэнсавая шматпланавасцьслоў, ужыванне іх у мэтах мастацкай вобразнасці.
Паводле меркаванняІ.В. Гётэ, які вядомы не толькі як майстар прыгожага пісьменства, але і якспецыяліст у колеразнаўстве (у канцы XVIII стагоддзя ён прапанаваў новы спосаб класіфікацыі колераў, у асновеякога ляжыць фізіялагічны прынцып), колеры ўздзейнічаюць на душу: яны здольныявыклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць або хвалююць,яны прымушаюць смуткаваць або радавацца.
Светлавая эстэтыказ’яўляецца не толькі важным элементам у сістэме колерапісу, але і адным згалоўных выразнікаў светапогляду пісьменніка. Аналіз гарманічных колеравых ісветлавых спалучэнняў дазваляе гаварыць не толькі пра асаблівасціколераўспрымання, але і пра спецыфіку творчай манеры ўвогуле.
Даследаваннесістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькіпра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачанняпісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыілексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", асветлавой лексікі — “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюццамастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
У выніку працы надпрыродаапісальнай лірыкай Я. Коласа было выяўлена, што найбольш частотнымі пасваім выкарыстанні з’яўляюцца белы (9) і зялёны (9) колеры. Самымірэдкаўжывальнымі можна назваць такія колеранайменні як празрысты, крыштальны,смуглы, брыльянцісты.
Найбольшайчастнотнасцю ў аўтарскіх тэкстах вызначаецца люксонім, які абазначае вышэйшуюступень праяўлення свету: блішчаць (9).
Калі гаварыць правыяўленне каляровай палітры паэта, то трэба адзначыць, што для паэзіі Я. Коласахарактэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. Менавітазялёны і сіні колеры актывізаваны тэматыкай паэтычных дыскурсаў паэта
Эстэтычныя поглядыпісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная,аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы — халодны; блізкі — далёкі; глухі — звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творах.
Спіс літаратуры
1. Арутюнова Н.Д. К проблеме функциональных типовлексического значения. // Аспекты семантических исследований. — М., — 1980. — С.32-37.
2. Бабіч Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў моветвораў Я. Коласа: Манаграфія /Віцебск. УА “ВДУ імя П.М. Машэрава; 2002. — 127 с.
3. Бабіч Ю.М. Семантычныя палі “Колер” і “Святло"ў мове твораў Я. Коласа: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступені канд. філал.Навук/ БДУ. — Мн.: 1999. — 17 с.
4. Бахилина Н.Б. История цветового значения в русскомязыке. — М., — 1975. — 288 с.
5. Бецольд В. Учение о цветах по отношению к искусству.- СпБ. — 1978. — 208 с.
6. Винокур Г.О. Филологические исследования. Лингвистика и поэтика. — М.: Наука,- 1990, — 452 с.
7. Клименко А.П. Вопросы психолингвистического изучения семантики, — Мн.: 1970,- 206 с.
8. Кожынава А.А. Ідэя святла ў вобразнай сістэмемалітваў К. Тураўскага // Веснік БДУ, сер.4. Філалогія. — 1994, — №1, — с.21-24.
9. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчыхтэрмінаў. — Мн.: Народная асвета, — 1996, — 176 с.
10. Лапацінская В. Колеравыя функцыі эпітэтаў утворчасці паэтаў 60-сятнікаў // Бел. — руска-польскае супастаўляльнаемовазнаўства. Зб. навук. Артыкулаў.7 Міжнар. навук. Канферэнцыі. — Віцебск, — 2006.- с.410-412.
11. Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Я. Купалы. — Мн.,Бел. навука, 2004. — 272 с.
12. Маслова В.А. Поэтический текст как объект анализа// Русистика и белорусистика на рубеже веков. Вклад белорусских лингвистов,уроженцев Могилёвщины, в науку: Тезисы докладов международных научных чтенийМеждународной научной конференции «Проблема истории и культуры ВерхнегоПоднепровья», — 25-26 октября 2001 г. / Под ред. Т.Г. Михальчук. — Могилёв.:МГУ им.А. А. Кулешова. — 2001. — 168 с., С.3-5.
13. Никулина Т.Е. Цветовые прилагательные в языке различных жанров русскогофольклора. Автореф. дис. Моск. гос. пед. институт. — М., 1989. — 16 с.
14. Паршина В.Л. Закономерности функционирования цветовых слов в поэтическихпроизведениях Н.А. Некрасова / Ленингр. гос. институт. — Л., 1983. — 19 с.
15. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычныкампендыум. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом. — 2003, — 672 с.
16. Русецкий В.Ф. Ключ к слову: Беседы о языкехудожественной литературы: Пособие для учителей. — Мн.: Экоперспектива, 2000. — 128 с.
17. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т.5.Кн.2. У-Я / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 608 с.
18. Трыпуціна Т.М. Аналіз слова і фразеўжывання ўмастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Я. Брыля. Вучэбны дапаможнік/ “Мінскідзярж. пед. Інстытут", — Мн. — 1984. — 76 с.
19. Шчэрбін В.К. Спалучальнасць слова. // Беларускаямова. Энцыклапедыя. — Мн., 1994. — С. 194.
20. Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. — Мн.: ВыдавецтваМіністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР. — 1962. — 246 с.
21. Колас Я. Выбраныя вершы. / Уклад.М. Лужанін, — Мн.:Маст. Літаратура, — 1980. — 240 с.
22. Якуб Колас. З майго летапісу. Выбраныя вершы, — Выдавецтва“Беларусь”, — 1967, — 307 с.