Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Кандрат Крапіва (1896–1991)

КандратКрапіва (1896–1991)
крапіва пісьменніклітаратурна

НарадзіўсяКандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5 сакавіка) 1896 г.у вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскайсям'і. Прыступкамі да атрымання адукацыі былі царкоўнапрыходская школа,Уздзенскае народнае вучылішча, чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах (зяго Крапіва перавёўся ў такое ж вучылішча ў мястэчку Койданава, бо там былалепшая бібліятэка і лепшыя ўмовы для навучання). У 1913 г. вучоба былапаспяхова скончана. Затым Крапіва едзе ў Мінск, дзе экстэрнам здае экзамены названне народнага настаўніка. З вялікім хваляваннем атрымаў ён накіраванне ўземскае народнае вучылішча ў вёску Мнішана Пяршайскай воласці Мінскага павета.Поўны планаў і надзей, завітаў да вучняў, аднак спраўдзіць іх не здолеў: ужніўні 1915 г. Кандрата Атраховіча мабілізавалі ў царскую армію. Ваеннуюпадрыхтоўку праходзіў у Гатчынскай школе прапаршчыкаў. Пацвярджаючысправядлівасць выслоўя, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, К. Атраховічпаказаў такія поспехі ў вучобе, што сам атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннагаінструктара. Вясну і лета 1916 г. у якасці ўзводнага афіцэра 38-га запасногабатальёна рыхтаваў апалчэнцаў для адпраўкі на фронт. У кастрычніку 1916 г.Крапіва трапляе на Румынскі фронт. К канцу вайны К. Атраховіч даслужыўся дазвання капітана. Быў дэмабілізаваны з войска як настаўнік. Працаваў дома нагаспадарцы, настаўнічаў. Мабілізаваны ў жніўні 1920 г. у Чырвоную Армію, вучыўваеннай справе навабранцаў. Пачаў друкавацца. За кароткі час зрабіўся ледзь несамым папулярным на Беларусі паэтам. Высокую ацэнку тагачаснай крытыкі атрымалаі яго проза. Кандрат Атраховіч стаў Кандратам Крапівой — бліскучымпаэтам-сатырыкам, арыгінальным празаікам, выдатным драматургам. У 1939 г. яму ўчарговы раз давялося апрануць вайсковую вопратку: у якасці камандзірастралковай роты прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, потым удзельнічаўу фінскай ваеннай кампаніі, а ў чэрвені 1941 г. пачаў адбываць сваю чацвёртуювайну, але ўжо ў якасці ваеннага журналіста ў франтавых газетах«Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь». Быў таксама адказнымрэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенны часпрацоўная дзейнасць К. Крапівы ў асноўным была звязана з Акадэміяй навук БССР.Загадчык сектара, дырэктар Інстытута мовазнаўства (амаль да самага канца жыцця,нягледзячы на ўзрост, К. Крапіва “правіў” шматлікія лінгвістычныя слоўнікі),віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. За семдзесят гадоў на ніве роднай культуры імзроблена вельмі і вельмі многа. I гэта праца адпаведным чынам ацэнена. ГеройСацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, доктар філалагічных навук,акадэмік Акадэміі навук БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР некалькіхскліканняў, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і БССР, кавалер чатырох ордэнаўЛеніна, ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі,Айчыннай вайны І ступені і г. д.
Пісаць вершы К.Крапіва пачаў яшчэ падчас вучобы ў Койданаўскім гарадскім вучылішчы. 13 красавіка1922 г. у «Красноармейской правде» быў надрукаваны яго вершаваны фельетон«Жили-были». Кандрат Крапіва пачаў супрацоўнічаць з газетай «СавецкаяБеларусь». Затым яго сталі друкаваць газеты «Беларуская вёска», «Чырвонаязмена», «Магілёўскі селянін», «Наш працаўнік» і іншыя перыядычныя выданні. 20-ягады не былі беднымі на сатырычна-публіцыстычную паэзію. Перыёдыка шчодрадрукавала сатырычныя вершы, адкрывала новыя імёны. Але менавіта К. Крапівадасягнуў па-сапраўднаму вялікай папулярнасці і народнай любові. Праграмным дляКрапівы стаў яго вядомы верш “Крапіва” (прывядзём толькі першае ягочатырохрадкоўе):
Я ў мастацкімагародзе
Толькі марнаятрава.
А якая? Смех, дыйгодзе:
Я —пякучка-крапіва.

Пад трапныабстрэл крапівінскай сатыры трапляла пустазвонства («Плеткары», 1922), лянота(«Год Сцяпана-лайдака», 1923), хабарніцтва («Дай ды дай», 1922), бескультур'е(«Грышча», 1922), знахарства («Вось такія дактары вымуць душу без пары», 1923;«Калі церці, дык да смерці», 1924), пратэкцыянізм («Каго мне ўзяць за кума»,1923), забабоны («Дзве кумы», 1923), сквапнасць («Дзяльба сенакосу», 1923).Асаблівую ж трывогу, а таму і пастаянную ўвагу да сябе выклікала праблемап'янства («Самагоначка», 1922, «Ратуйце», 1922). У духу часу крытыкаваласятаксама рэлігія, а дакладней — яе не надта самавітыя служкі («Новая екценія»(1922), «Малітвы па-беларуску» (1923) і інш.). Крытыкуючы многае адмоўнае ўрэчаіснасці 1920-х гг., К. Крапіва разам з тым заступаўся за родную мову (верш«Шчыраму лаціністу» (1922). Пытанні творчасці закраналіся К. Крапівой у вершах«Прагулка на Парнас» (1923), «Муза падвяла» (1923), «Едзе крытык малады» (1932)і некат. інш. Сатырычныя вершы пісаліся К. Крапівой і ў час Вялікай Айчыннайвайны Сярод франтавікоў і партызанаў вялікай папулярнасцю карысталіся вершы«Лісі хвост і воўчы клык» (1941), «Развітанне сына» (1941), «Зброю к бою»(1941), «Фрыцавы трафеі» (1941), «Біблія людаеда» (1942), «Гебельс брэша —вецер носіць» (1943), «Янка і Карла» (1944), «Гітлер Марце пагражае, чаму Мартане раджае» (1944).
Побач зсатырычнымі вершамі пісаў К. Крапіва, як вядома, і байкі. Тут ён таксамадасягнуў вялікага поспеху. Яшчэ ў 1920-я гг. былі вельмі папулярнымі такія ягобайкі, як «Вол і Авадзень» (1923), «Дзед і Баба» (1925), «Мандат» (1925), «Сукаў збане» (1925), «Каршун і Цецярук» (1926), «Угоднікі-маўчальнікі» (1926),«Дыпламаваны Баран» (1926), «Чорт» (1927), «Саманадзейны Конь» (1927), «Зубы»(1927), «Сава, Асёл ды Сонца» (1927), «Жаба ў каляіне» (1927), «Нянька» (1927),«Мядзведзі» (1927), «Дэкрэт» (1928), «Махальнік Іваноў» (1928), «Кувада»(1929), «Генетычны ход, або Асёл у палоску» (1931), «Тата-Заяц» (1935). ПасляВАв з’явіліся такія байкі, як «Лётчык і Блыха» (1949), «Поп і Папугай» (1949) інекат. інш. Глыбокім філасофскім падтэкстам, пастаноўкай вечных маральна-этычныхпраблем вызначаліся многія байкі К. Крапівы апошняга перыяду яго творчасці:«Асёл Ісуса Хрыста» (1966), «Шляхі да ісціны» (1966), «Астрыжаны Вожык» (1981),«Дыялектычная супярэчнасць» (1981), «Канструктар і Робат» (1986). У гэтыхбайках знайшлі арганічнае спалучэнне высокае версіфікатарскае майстэрства,бліскучая культура паэтычнага мыслення, выдатнае валоданне словам. З баек К.Крапівы ў шырокі народны ўжытак, ператварыўшыся па сутнасці ў прыказкі іпрымаўкі, перайшло нямала крылатых выразаў: «Другі баран ні «бэ», ні «мя», алюбіць гучнае імя»; «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала»; «Пад кола жабане падлазь»; «А дурань, кажуць, вельмі смачны»; «Не разбяруцца, зловяць — чык,тады й даводзь, што ты не бык»; «Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы».
Ад сатырычныхвершаў да баек, а ад іх да паэм — такі лагічны шлях творчых пошукаў К. Крапівыў паэзіі. Лагічным было і тое, што паэмы таксама ствараліся ў сатырычным ключы.Першай з’явілася «Біблія» (1926). Гэта паэма бурлескна-травесційнага плана, уякой камічны эфект дасягаецца шляхам гумарыстычнага зніжэння высокага стылюбіблейскіх тэкстаў. У 1928 г. К. Крапіва напісаў прыгодніцкую па зместу ігумарыстычную па танальнасці паэму «Шкірута», прысвечаную падзеям грамадзянскайвайны. Звернем увагу на той факт, што ў гэтым творы К. Крапіва зашыфраваў шматпалемічных выпадаў супраць былых сваіх сяброў па літаратурнаму аб'яднанню«Маладняк». Паэма «Хвядос — Чырвоны нос», у якой таксама мімаходзь закраналісялітаратурна-творчыя пытанні, з’явілася ў канцы 1930 г. Яна вызначаеццашматпраблемнасцю, багаццем падзейнага матэрыялу, ускладненасцю ідэйна-маральныхвывадаў. Адметная гэтая паэма і незвычайнай сюжэтна-кампазіцыйнай будовай.Дзеля больш эфектнага прасвятлення сваёй мастацкай задумы аўтар прыбягае да чыстаўмоўнага прыёму — перанясення падзей у розныя часавыя вымярэнні. Гонарпатрапіць у своеасаблівую машыну часу атрымаў галоўны герой паэмы Хвядос, якітак зацята і самааддана змагаўся з алкаголем, што аднойчы не вытрымаў і «паў наполі брані». Паколькі ж у крыві яго аказалася дзевяноста тры працэнты спірту,вырашылі пакласці нябожчыка ў шкляную труну-скрыню і змясціць у музей якнаглядны экспанат для антыалкагольнай прапаганды. Само сабою зразумела, штомуміфікаваць Хвядоса аўтару спатрэбілася дзеля таго, каб менавіта яго вачымапаглядзець на Беларусь будучага. Роўна праз сто гадоў — у 2030 г. — стараннямігеніяльнага вучонага Набгараты чырвананосы музейны экспанат уваскрос, кабтрапіць у проста-такі казачны свет новай беларускай рэчаіснасці. На кожным крокуздзіўлялі да бянтэжнасці беднага Хвядоса праявы тэхнічнага ідухоўна-культурнага прагрэсу. Гарманічна прыгожы люд насяляе краіну, бо знікліўсе фізічныя і маральныя недахопы, а разам з імі розныя перажыткі і забабоны.Зямны рай, як і трэба было чакаць, не выклікаў у душы героя асаблівагаэнтузіязму, ён не здолеў прыжыцца ў новых, сумнаватых для яго рацыяналістычныхумовах, таму быў змешчаны ў музей карыкатур. На гэты раз экспанатам жывым.Апісанню гэтага музея аўтар выдзяляе не дужа многа месца. Але нават беглагапозірку дастаткова, каб зразумець, што гэта ніякі не музей і ніякіх некрыкатур, а самая звычайная рэчаіснасць пачатку 30-х гадоў, намаляваная з такойграмадзянскай смеласцю і мастацкай выразнасцю, на якую былі здатны ў той суровычас не многія. А хіба шмат хто з яго калег-пісьменнікаў асмельваўся на такую —адкрыта рэзкую крытыку бюракратычнага стылю кіраўніцтва, перагібаў управядзенні калектывізацыі, як у паэме? Прыклад: «Лозунг кінуў ён такі: «Цікалгас, ці Салаўкі». I пайшлі, прасіцца сталі ўсе з мястэчка да душы: «Дзядзя,мілы, запішы». А вось як экіпіраваны адзін з вядомых (сумнавядомых!)літаратурных крытыкаў: «Пачакайце… — сумняваецца Хвядос. — Стойце… Годзе…Нешта цямлю я пагана… Ну, а як жа Бэндэ ходзіць? I няўжо ён без нагана?»
Празаічныя творыК. Крапіва пачаў пісаць адначасова з паэтычнымі. Прынамсі, першае апавяданне«Вясна» напісана і апублікавана яшчэ ў 1922 г., калі з'явіліся і першыяпаэтычныя публікацыі. Паказальна, што першы празаічны зборнік пісьменніка«Апавяданні» і паэтычны «Асцё» выйшлі з інтэрвалам у два месяцы ў 1925 г.Прычым «лідэрам» усё ж стаў празаічны зборнік. I яшчэ адна характэрная дэталь:у ранняй прозе К. Крапіва выявіў сябе большым лірыкам, чым у ранняй паэзіі, такшто многія яго апавяданні па сваіх формавыяўленчых адзнаках толькі ўмоўнамогуць быць аднесены да прозы. Напрыклад, тая ж «Вясна» нагадвае лірычнуюміні-паэму, жывапісную замалёўку з натуры, поўную святла, іскрамётнага смеху,аптымістычнай жыццярадаснасці. Гумар у творы не проста мяккі, лагодны, ён —паэтычны. Гарачыя спрэчкі аб'яднаных у прафсаюзы гракоў, ад якіхдробнабуржуазная варона зусім абалдзела і не ведае, якую платформу ёй заняць уадносінах да суседзяў; паднябесны радыст жаваранак; пеўні-дуэлянты; дзяцячыязабавы; жаночы сімпозіум на прызбе Трахімавай хаты… I над усім — яснае,цнатліва-маладое сонца, якое нібыта маладзіца фартухом засланілася невялікайхмаркай, калі ўбачыла канфузлівы непарадак у адзенні заспанага Трахіма...
Паэзія моцным,эмацыянальна-настраёвым струменем пранізвае таксама апавяданні «Пад грукатколаў» (1926), «Падарожнае» (1926), «Ліха яго разбярэ» (1927), «Снег ідзе»(1927), «Гарэлік і яго жонка» (1928). Лірычная імпрэсія «Снег ідзе» можалічыцца адным з самых тыповых крапівінскіх твораў малой празаічнай формы 1920-хгг.
Прысутнічае ўапавяданнях К. Крапівы і гумарыстычна-сатырычны струмень, аб чым сведчаць такіятворы, як «Здаў экзамінт» (1923), «Каровін мужык» (1923), «Як ён стаўбязбожнікам» (1924), «Людзі-суседзі» (1928, дало назву аднайменнаму зборніку).Вельмі каларытныя крапівінскія людзі-суседзі! Грэшныя яны і смешныя. Часам дужацяжка адрозніць, дзе іх віна, а дзе бяда, Менавіта таму ў аўтарскім поглядзе наіх адчуваецца часцей за ўсё спагадлівая насмешка. I не больш. Сымон Лында запавядання «На алкагольным фронце» (1930) да капейкі прапіў ганарар, атрыманыза артыкул антыалкагольнай праблематыкі, але і паплаціўся за гэта: сабутэльнікМішка Трапач выкруціў яму нагу — жадаючы разуцца, сп’яну паблытаў свае ногі зСымонавымі. Пацяшаецца аўтар над няўдалымі заляцаннямі жанатага дзелаводаКруковіча з апавядання «Ліха яго разбярэ» (1926) да замужняй машыністкі Анечкі.Галоўны герой апавядання «Мой сусед» (1927) не выклікае ніякіх аўтарскіхсімпатый, хоць быў ён чалавекам цалкам рэспектабельным. Працоўную дзейнасцьМіхаіл Іванавіч Лукавіцын пачаў настаўнікам мясцовай гімназіі, пісаўвернападданіцкія вершы і ставіў вучням «едзініцы» за тое, што яны гаварылі«румка» замест правільнага «рюмка». У час вайны большага за яго ўра-патрыёта ўваколіцах не было, але ад фронту ён адкруціўся. «Яму не даводзілася бачыць, яксмяецца з-пад снегу зямлісты твар мёртвым аскалам зубоў, як вытыркаюць крывавыммясам куксы рук і ног, як павуцінне калючага дроту перавіваецца чалавечымікішкамі. Яму ў напружанай цішыні акопнай ночы не даводзілася чуць жаласнагадалёкага енку і звярынага скавытання смяртэльна параненага». Перамогі надсупастатам ён жадаў зусім шчыра, паколькі вайна парушыла яго планы. I перш заўсё — выгадна жаніцца, бо свабоднае каханне, вялікім (хоць і скрытным)прыхільнікам якога ён быў, прыносіла яму іншы раз непрыемныя сюрпрызы. Але штогэтыя сюрпрызы ў параўнанні з рэвалюцыяй! Прыціх Лукавіцын, затаіўся, спароўформенныя гузікі, зняў цэшку. Толькі ў час польскай акупацыі праявіўтакую-сякую актыўнасць. Прынамсі, суседзі маглі прачытаць на яго дзвярахтаблічку: «Міхал Цыбульскі — шчыры паляк». Здолеў ён прыстасавацца і прыСаветах. Замест тужуркі з гузікамі і шапкі з цэшкаю на ім з'явілася скуранаякуртка і кепка. З пачаткам беларусізацыі ён — цяпер ужо Міхась Цыбулевіч — стаўне проста шчырым, а выдатным беларусам. Усе свае ранейшыя вершы перарабіў напралетарска-рэвалюцыйна-беларускі лад і падаў заяву, каб яго залічылі ўпісьменніцкую арганізацыю. Аўтару яўна недаспадобы прыстасавальніцкая мімікрыягероя: можна пераніцаваць вопратку цялесную, а не светапогляд — вопраткудушэўную. Але часы мяняюцца. З пачатку 90-х гадоў людзі тыпу Лукавіцына —Цыбульскага-Цыбулевіча пачалі настойлівую самарэабілітацыю пад лозунгам:«Перакананняў не мяняюць толькі мёртвыя». Наколькі паспяхова акажацца гэтаясправа, рахаваць можна будзе пазней, а пакуль што варта канстатавацьнепераходную актуальнасць твораў К. Крапівы.
У 1930-я гадыз’явіліся такія апавяданні К. Крапівы, як «Каб кнігам ды ногі!» (1933),«Пачатак шчасця» (1935), «З новым шчасцем» (1935), «Дзяніс Сырамаха» (1936),«Каб весела было» (1936), «Жывыя і мёртвыя» (1936).
Несумненным«лідэрам» празаічнага майстэрства К. Крапівы 30-х гадоў з'яўляецца раман«Мядзведзічы». Друкаваўся раман у часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1933). Уканцы 1932 г. выйшаў асобным выданнем з паметкай «Кніга першая». Пісьменнікнадаваў вялікае значэнне працы над гэтым творам, пра што ў артыкуле «Слова дамалодшых» гаварыў наступнае: «Па лініі творчасці я працую цяпер над раманам«Мядзведзічы». Першая кніга гэтага рамана ўжо выйшла з друку. Яна ахапляеаднаўленчы перыяд, які супадае з першым перыядам маёй творчасці, і хоцьчасткова папаўняе прабел у адлюстраванні мною класавага змагання на вёсцы.Другая кніга будзе прысвечана арганізацыйнаму і гаспадарчаму ўмацаваннюкалгасаў. Матэрыял для гэтага ў мяне ёсць даволі багаты. Увесь клопат у тым,каб правільна адлюстраваць гэты найважнейшы момант у рэканструкцыі сельскайгаспадаркі, і разам з тым, каб твор выйшаў цікавы падзеямі і багаты яскравымівобразамі». Час падказаў, што аўтару не давялося да канца спраўдзіць сваюнесумненна цікавую і плённую задуму, сам ён у пазнейшыя гады вельмі неахвотнагаварыў пра рэальныя прычыны згортвання амаль цалкам перапрацаванага праектадругой часткі кнігі, аднак ніколі не пярэчыў, калі выказвалася меркаванне, штоасноўнай прычынай гэтага стала ўзмацненне жорсткасці — аж да рэпрэсій —палітычнага клімату ў краіне. Трэба было выжываць, таму першая кніга рамана«Мядзведзічы» стала і кнігай апошняй. У рамане «Мядзведзічы» К. Крапіва паказаўсябе выдатным майстрам псіхалагічнай характарыстыкі вобразаў герояў, якаяспалучалася з іх дакладнай партрэтнай абмалёўкай. Ніводнага безаблічнагаперсанажа ў творы няма, усе яны, не выключаючы і эпізадычных, маюцьіндывідуальны і жыццёва пераканальны, сацыяльна акрэслены воблік, для кожнага зіх вызначана пэўнае месца ў складаных повязях сюжэта, у выяўленні аўтарскайканцэпцыі жыцця. Стройнасці кампазіцыі буйных празаічных твораў садзейнічае — іне толькі ўскосна — наяўнасць галоўнага героя. Такога персанажа ў рамане«Мядзведзічы» няма, тым не менш ён вызначаецца несумненнай зладжанасцю, якаядасягаецца ўмелым нітаваннем асобных сюжэтных эпізодаў накшталт гарманізацыіпэўных матываў у цэласную сімфанічную партытуру. «Стыкі», вядома, відаць, алеяны, як гэта ні парадаксальна, толькі падкрэсліваюць гэтую цэласнасць. У раманамаль цалкам і без асаблівых змен увайшло некалькі апавяданняў, якіядрукаваліся ў зборніках «Апавяданні» і «Людзі-суседзі». I ўсё ж яго структуруназваць навелістычнай было б памылкай. Ствараючы калектыўны вобраз беларускагасялянства пярэдадня калектывізацыі, пісьменнік карыстаўся тэхнікаймастака-мазаічніка, калі паасобныя смальцінкі-элементы (хай сабе і вельміяркія) важныя не самі па сабе, а ў агульнай кампазіцыі, у цэласнай карціне. К.Крапіва не быў першаадкрывальнікам сялянскай тэматыкі ў беларускай літаратуры,заснавальнікам яе «вясковай» прозы. Разам з тым не варта і прымяншаць яго ўкладу выпрацоўку мастацка-творчых традыцый адлюстравання сельскай рэчаіснасці. Невыпадкова ж незавершаныя «Мядзведзічы» падштурхнулі І. Мележа да напісанняславутай «Палескай хронікі» (1962—1978), М. Лобана — да стварэнне трылогіі«Шэметы» (1964—1981). Адной з асноўных адметнасцей творчай манеры К. Крапівыз'яўляецца размаітасць, поліфанізм паказу жыцця. Раман «Мядзведзічы» простаўражвае багаццем фактычнага матэрыялу. Гуманістычны пафас, мужная праўдзівасцьадлюстравання рэалій жыцця, майстэрства псіхалагічнай характарыстыкі вобразаўгерояў, багацце моўна-выяўленчых сродкаў — гэтыя і некаторыя іншыя мастацкіяякасці забяспечылі раману «Мядзведзічы» прыкметнае месца ў гісторыі беларускайлітаратуры.
Прыход К. Крапівыў драматургію даследчыкі яго творчасці атэстуюць як з'яву абсалютназаканамерную (мастацкая эвалюцыя пісьменніка вяла менавіта да гэтага), хоць сампісьменнік не выключае фактар пэўнай выпадковасці (запрашэнне да супрацоўніцтваз БДТ-І дзеля перакладу для гэтага тэатра на беларускую мову п'есу Д. Фанфізіна«Недоросль»). Блізкае знаёмства з працай флагмана беларускага тэатральнагамастацтва пераканала К. Крапіву, што ў рэпертуары тэатраў бракуе п'есмаральна-этычнага зместу, таму ў першым сваім драматургічным творы «Канецдружбы» (1932), адзначаным, дарэчы, другой прэміяй на ўсебеларускім конкурсе1933 г., асноўную ўвагу ўдзяліў як паказу пэўных сацыяльна значных падзей, такі мастацкаму даследаванню дыялектычна супярэчлівых стасункаў паміж пачуццёмграмадскага абавязку і асабістымі амбіцыямі і прыхільнасцямі. Пісьменнік увесьчас падкрэсліваў, што сэнсавым ядром усіх яго п'ес, пачынаючы з самай першай,былі менавіта такія калізіі, і злёгку крыўдаваў на даследчыкаў яго творчасці,што яны не заўсёды заўважаюць гэту акалічнасць. «Канец дружбы» — адзін з самыхзагадкавых твораў К. Крапівы. Яму, як нікому іншаму, пашанцавала на самыярозныя, часам узаемавыключальныя, трактоўкі і ацэнкі. Асноўныя ж разыходжанніадбываліся пры вызначэнні ступені віны Карнейчыка і Лютынскага за пагібельдружбы. У гарачцы спрэчак многія даследчыкі не заўважалі, што п'еса ўсё ж непра канец дружбы, што гісторыя ідэйнага разрыву двух сяброў — толькі сэнсаваеядро твора, а звышзадача аўтарскай задумы — паказаць трагічныя перыпетыісацыяльна-палітычнага жыцця Беларусі пачатку 30-х гадоў. У пэўным сэнсе «Канецдружбы» можна разглядаць як другую частку рамана «Мядзведзічы». Тэма дружбыпаслужыла прызмай, павелічальным шклом, праз якое ён больш ярка і пераканаўчапаказаў праявы тагачаснай рэчаіснасці. Драматургічны першынец К. Крапівыкрытыка ўспрыняла творам наватарскім. I гэта справядліва, хоцькампазіцыйна-сюжэтная будова яго ніякай арыгінальнасцю не вызначалася:прыкладна такую структурную мадэль выкарыстоўвалі Е. Міровіч у драме «Перамога»(1926), У. Галубок у драме «Белая зброя» (1933) і некаторыя іншыя пісьменнікі.«У галіне драматургіі, — пісаў сын У. Галубка, малады мастацтвазнаўца Э.Галубок, — К. Крапіва працуе нязначны час, і таму адсутнічае ў яго ў поўнаймеры ўменне будаваць п'есу, як архітэктурную кампазіцыю, мае месца і схематызм,неразгорнутасць некаторых вобразаў, але ўсе гэтыя адмоўныя рысы вычэрпваюццавысокай культурай сюжэта, які амаль упершыню ў рэвалюцыйным планераспрацоўваецца ў беларускай савецкай драматургіі». Праблема сюжэта,заснаванага на асэнсаванні рэвалюцыйных падзей або героіка-рэвалюцыйныхздзяйсненняў, і сапраўды ў беларускай драматургіі стаяла даволі востра. Азаключалася яна ў тым, што п'есы гэтай тэматыкі найчасцей набывалі жанравыяадзнакі, далёкія ад драматургічных. Са сцэны гучала дыялагічная проза — і згэтым можна было яшчэ мірыцца, — але ж дэфектыўнасць формы негатыўна адбіваласяна змесце. Схематызм, агульшчына, павярхоўнасць — гэтыя заганныя праявытворчасці можна было пераадолець шляхам рэзкай змены ракурсаў асвятлення, каб уструктуры сюжэта цэнтральнае месца заняло волевыяўленне душы героя. К. Крапіване стаў рэзка ламаць традыцыю: падзейнаму антуражу, канкрэтыцы побытуперсанажаў у п'есе «Канец дружбы» аддадзена належная ўвага. Прасвятляеццаабумоўленасць псіхалагічных рэакцый герояў, логіка іх паводзін. Аўтару ўдалосянапісаць такі твор, які, з аднаго боку, уздымаецца над прыземленым бытавізмам,а з другога — добра даносіць дыханне эпохі, асаблівасці ідэйна-палітычнайатмасферы часу, аб'ектыўныя ўмовы нараджэння новых узаемаадносін паміж людзьмі.Усе гэтыя працэсы К. Крапіва стараўся адлюстраваць праўдзіва, без падладжванняпад ідэалагічную кан'юнктуру, таму «Канец дружбы» застаецца ў беларускайдраматургіі яркім мастацкім дакументам, у якім з бязлітаснай шчырасцюпрыводзяцца сведчанні аб раскручванні махавіка рэпрэсій 30-х гадоў.
«Адлюстраваць,хоць у малой меры тую вялікую народную драму, якая разыгралася на прасторахБеларусі, — гэта было маёй задачай, калі я прыступіў да напісання п'есы» (Літ.і мастацтва. 1938. 1 мая), — так гаварыў К. Крапіва аб творчай задуме новагасвайго драматычнага твора. Драма «Партызаны» (1937) сваім з’яўленнем былапрымеркавана да дваццатай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. I калі «Канецдружбы» можна лічыць першаснай заяўкай на званне драматурга, дык «Партызаны»засведчылі, наколькі сур'ёзнай яна аказалася. Да сярэдзіны 30-х гадоў убеларускай драматургіі былі створаны дзесяткі п'ес, у якіх у той або іншайступені мастацкай дасканаласці асэнсоўваліся падзеі рэвалюцыі і грамадзянскайвайны. К. Крапіва добра разумеў, што не здолее адшукаць такі фактычны матэрыял,які зацікавіў бы прынцыповай навізной, бо асноўныя канкрэтныя падзеісамадастатковай значнасці асвоілі папярэднікі. Засталося шукаць новыя цікавыяіндывідуальныя характары і раскрываць драматычныя людскія лёсы ў складаныхгістарычных абставінах. Імкнучыся пазбегнуць побытавага эмпірызму, з аднаго боку,і залішняй патэтыкі ў паказе гераічнага — з другога, драматург беспамылковаперавёў канфліктныя сутыкненні ў рэчышча такіх маральных калізій, якія ўтворчасці папярэднікаў амаль не сустракаліся. Менавіта таму паказ барацьбыбеларускага народа супраць белапольскіх акупантаў атрымаўся яркім,праўдзіва-пераканальным. Ужо з самай першай сцэны К. Крапіва змог завязацьвострыя канфліктныя вузлы, якія не толькі давалі развіццю сюжэта патрэбнаепаскарэнне, але і выдатна прасвятлялі ўнутраную сутнасць персанажаў. У гэтымплане драматургу нічога не трэба было выдумляць: на старонкі свайго твора ён«запрасіў» людзей, з якімі сам перажыў акупацыйную навалу, якіх добра ведаў,якіх назіраў у непасрэдных жыццёвых сітуацыях. Але адна справа — добрае веданнематэрыялу, іншая — уменне пераплавіць яго ў мастацкія вобразы. I такога ўменняК. Крапіве было не пазычаць: большасць герояў п'есы, асабліва дзед Бадыль,бежанец Батура, партызанскі важак Даніла, яго сябар Рыгор, ваенком Скіба, кулакМаргун, яго дачка Кацярына, пані Яндрыхоўская, шляхціц Шмігельскі, атрымалівельмі дакладную псіхалагічную характарыстыку. Узрасло майстэрства драматурга іў плане моўнай характарыстыкі персанажаў: мова кожнага з іх строгаіндывідуалізаваная, носіць выразны адбітак іх сацыяльнай і нацыянальнайпрыналежнасці, разумовага і культурнага ўзроўню. Сцэнічны лёс п'есы склаўсявельмі шчасліва. Прынамсі, ні адзін з драматургічных твораў К. Крапівы не могпахваліцца такой ступенню грамадскай зацікаўленасці і запатрабаванасці.Спектакль БДТ-1, паказаны ўдзельнікам Народнага сходу Заходняй Беларусі ўБеластоку (1939), быў дзейсным аргументам на карысць уз'яднання. Ён паказваўсятаксама на першай Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве (1940), быў адным зсамых рэпертуарных у час Вялікай Айчыннай вайны. П'еса і сёння часта ставіццасамадзейнымі тэатральнымі калектывамі.
У творчым плане«Партызаны» адыгралі для К. Крапівы вельмі вялікую ролю: па напісанні гэтайп'есы ён адчуў сябе сапраўдным драматургам. Як ён сам прызнаваўся пазней,толькі пасля пастаноўкі гэтай п'есы яму ўдалося зусім пэўна спасцігнуць сакрэтытворчасці для сцэны, без чаго было б нашмат цяжэй здзейсніць напісанненаступнай сваёй п'есы — сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім» (1939). Аздзяйсненне гэта іначай, як творчым грамадзянскім подзвігам, назваць нельга. Які ўсякі выдатны твор, камедыя «Хто смяецца апошнім» была сустрэта неадназначна:адны горача віталі яе выхад, другія з няменшым запалам стараліся перашкодзіцьтрыумфальнаму яе шэсцю ў тэатры краіны. Высокія ідэйныя і мастацкія вартасцітвора не маглі аспрэчыць нават самыя зацятыя яго праціўнікі. Апроч усягоіншага, гэтая камедыя — яркае сведчанне аб часе, калі яна была напісана, аблюдзях, якія жылі ў той час, аб іх духоўным здароўі, маралі і праве. У жанравыхадносінах твор гэты камедыйна-сатырычны, з элементамі карыкатуры і наватгратэску: часам шарж з яго гіпертрафіраваным падкрэсліваннем адной нейкайхарактэрнай рысы гаворыць пра чалавека больш, чым «аб'ектыўная» фатаграфія.Сюжэт камедыі шматслойны з багатым падтэкстам. Дзея будуецца на кантрастахрознага плана, гама чалавечых настрояў шырокая. Майстэрства Крапівы-драматургаяскрава выявілася ў выбары персанажаў. Кожны з іх не проста дапаўняе адзінаднаго, але і абумоўлівае манеру паводзін. Як у акрабатычнай пірамідзе: Гарлахвацкіне можа існаваць без Тулягі і Зёлкіна, Чарнавус — без Веры і Левановіча і г. д.Яркі гуманістычны пафас, вастрыня маральных канфліктаў, высокі мастацкіўзровень адлюстравання рэчаіснасці і ўвасаблення вобразаў герояў абумовілішчырую ўвагу да камедыі «Хто смяецца апошнім» як на абшарах Савецкага Саюза,так і далёка за яго межамі. У 1941 г. спектакль па гэтай п'есе быў адзначаныдзяржаўнай прэміяй СССР. Камедыя па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускайдраматургіі.
У час ВялікайАйчыннай вайны К. Крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. З чэрвеня1943 г. на сцэне БДТ-2, які знаходзіўся тады ва Уральску, адбылася прэм'ераспектакля «Проба агнём». У гэтай п'есе драматург адмовіўся ад простагасцэнічнага паказу гераізму савецкіх людзей, паставіўшы перад сабой задачураскрыць не батальны бок мужнасці барацьбітоў з фашысцкімі агрэсарамі, амаральную, духоўную прыроду іх подзвігу. Вайна ўнесла прынцыповыя карэктывы ўразуменне асабістых узаемаадносін паміж людзьмі. Дружба, каханне, рэўнасць.Спатрэбілася выпрабаванне агнём, каб героі драмы пераканаліся, колькі былонаноснага, неістотнага, нават дробязна-мяшчанскага ў іх штодзённым побыце.Сумленныя, чыстыя, светлыя, яны часам атручвалі жыццё сабе і іншым дробязныміпадазрэннямі, беспадстаўнай рэўнасцю. Ацверазенне прыходзіла пад грукатфрантавых гармат, і паказ гэтага працэсу выліўся ў хвалюючую драматычнуюгісторыю пра вернасць савецкіх людзей Радзіме, свайму каханню, грамадзянскамуабавязку.
Меншы творчыпоспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «Валодзеў гальштук»(1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан знямецкімі акупантамі.
Затое сатырычнаякамедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але іўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавітана сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры.Арыгінальная, нязвыклая камедыя і па сваёй форме: сцэнічная ўмоўнасць даведзенадраматургам да самага высокага ўзроўню — гледачы прысутнічаюць пры непасрэднымстварэнні камедыі, калі аўтар вуснамі аднаго з галоўных герояў Язвы абмяркоўваез імі і персанажамі далейшае развіццё дзеі. I гэта яшчэ не ўсё. «Мілы чалавек»з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам — апалогіяй жанру сатырычнай камедыі.Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтагажанру, аўтар трыма актамі дзеі бліскуча даказаў свой тэзіс. Да мэты ж ягопрывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека —Дзям'яна Дзям'янавіча Жлукты. Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшысяад фронту, вельмі камфортна — за чужы кошт — уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К.Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбінідушы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час,калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнагавыкрыцця Жлукты, гнюснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавыгорад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной,гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха — вось, па сутнасці,гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называепрынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы — я хачу жыць; другі — я хачужыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ёнадкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам,паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных»людзей — прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў. «Жлукта — гэтаж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і неагледзіцеся… У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, каліпраліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе»(Крапіва К. 3б. тв.: У 5 т. Т. 2. С. 351). Гэтыя словы належаць АнтонуМакаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яныў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўнымпатуральнікам і заступнікам Жлукты. I не заўсёды бескарысным.
Менш плённыміаказаліся драматургічныя здзяйсненні К. Крапівы ў пасляваенны час. Прынамсі,сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «З народам» (1948),«Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958). Сапраўды, ніводзін згэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «Хто смяеццаапошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці наваттакога выдатнага майстра, якім быў К. Крапіва. Магчыма, гэта ўздзеянне на яготатальным назваць нельга, паколькі пэўныя адзнакі майстэрства заўважаюцца і ўназваных п'есах. Крытыка, напрыклад, адзначала, што ў драмах «З народам» і«Людзі і д'яблы» падзеі Вялікай Айчыннай вайны асэнсоўваюцца на якасна новымвыяўленчым узроўні. У першай з іх драматург адлюстраванне барацьбы беларускаганарода з фашысцкімі акупантамі рэалізуе ў нязвыклым для тагачаснай творчайпрактыкі ключы, паслядоўна пазбягае батальных сцэн, засяроджваючы асноўную сваюўвагу на маральных калізіях. Няма ў п'есе лабавога супастаўлення «нашых» і«чужынцаў», затое ёсць небеспаспяховая спроба высвятлення маральных вытокаўгераізму і здрадніцтва. У заслугу аўтару п'есы можа быць пастаўлена і тое, штоўпершыню ў беларускай драматургіі была закранута тэма інтэлігенцыі на вайне. Нажаль, раскрыта яна без належнай глыбіні, паколькі аўтар пры адлюстраванніканфлікту двух кампазітараў — патрыёта Гудовіча і калабаранта Шкуранкова — незасцярогся ад схематызму.
Выклікамтагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яеаўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есезаняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, тамудрама без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікуюпапулярнасць. I гэта было абсалютна справядліва, бо драматург у цэлымпераканаўча паказаў карціну ўсенароднага супраціўлення фашызму, раскрыў гераізмяго удзельнікаў без залішняй патэтыкі, з унутранай стрыманасцю і глыбінёй.
Менш пашанцаваладраме «Зацікаўленая асоба». Сам аўтар прызнаваўся: «Мне не ўдалося звязаць усепадзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такіяўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ўпрацэсе ўзаемадзеяння. Адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам,атрымаліся схематычнымі» (II, 460).
Лірычная камедыя«Пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў К. Крапівы прыцягнула дасябе найбольшую ўвагу. У 1951 г. яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй СССР, звыш 50тэатраў СССР уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежныхтэатрах. Гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў К.Крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў. Прычыны вялікайпапулярнасці камедыі тагачасная крытыка ў асноўным выводзіла з важнасціўздымаемых у ёй праблем, паміж іншым адзначаючы і мастацкія вартасці. Праблемыў камедыі і сапраўды асэнсоўваліся значныя, надзёныя. Яе канфлікт, заснаваны насутыкненні розных поглядаў на шчасце чалавека, на стратэгію арганізацыісельскагаспадарчай вытворчасці, таксама не быў надуманым. Але гледача,думаецца, прыцягвала іншае: светлы лірызм, якім прасякнута камедыя з першайсцэны да апошняй, майстэрскае раскрыццё характараў, багацце гумарыстычныхсітуацый, трапная, экспрэсіўна-выразная мова з багатай народнай фразеалогіяй.Гэтыя мастацкія вартасці адносяцца да не падуладных часу і кан'юктуры.Колькасна іх не так і мала, таму ёсць падставы сумнявацца ў справядлівасцізалішне сціплай ацэнкі камедыі «Пяюць жаваранкі» сучасньші літаратуразнаўцамі.Прынамсі, папракаць твор за лакіроўку рэчаіснасці, за прыхарошанасць атмасферыкалгаснага жыцця пасляваенных гадоў — значыць паграшыць супраць ісціны. Вартатолькі прыгадаць, якія факты праводзяць у час палемікі старшыні калгасаўТуміловіч і Пытлаваны, каб забыцца пра прыхарошванне і не блытаць аптымістычнайтанальнасці з лакіроўкай рэчаіснасці.
У 1972 г. К.Крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці», якаястала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці — і не толькі драматургічнай. Гэтытвор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. Глыбінёйзместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «Брама неўміручасці» ўразілавыразным касмізмам, глабальнасцю праблематыкі. Разам з тым гэта абсалютнабеларускі твор, з беларускай ментальнасцю дзейных асоб, з цеснай прывязкай даайчынных клопатаў і праблем. Праблем канкрэтных, сённяшніх, надзённых. Тымбольш што ў гэтай фантастычнай камедыі фантастычным з'яўляецца толькі адкрыццёвучоным-герантолагам Дабрыянам сакрэту неўміручасці, ва ўсім жа астатнім —поўная рэальнасць. Драматург прапануе ў займальнай, вясёлай форме надзвычайсур'ёзны роздум аб неўміручасці і чалавечнасці, аб духоўных каштоўнасцях —сапраўдных і фальшывых. Гіпатэтычнае адкрыццё неўміручасці дазваляла драматургустварыць сусальную сцэнічную карціну ўсеагульнага трыумфавання, падарыцьгледачам радасную казачку аб сусветным шчасці. Але скептычна-іранічны склад ягорозуму прадыктаваў іншую мадэль твора: сатырычную камедыю. I не захацеў аўтардаваць усім неўміручасць, пабудаваўшы на шляху да яе браму. Не вельмі, дарэчы,шырокую. Агромністая чарга ўтварылася каля яе адразу ж пасля паведамлення абсенсацыйным адкрыцці ў сродках масавай інфармацыі. Але для драматурга-сатырыкане яны цікавыя, а тыя, хто хоча прарвацца ў неўміручасць без чаргі. Пенсіянер зваенных, казнакрад Дажывалаў, нехта з былых «дзеячаў» Торгала, палітычнаяправакатарка і даносчыца Застрамілава, міністэрскі бюракрат Скараспей,шафёр-лявак Шусцік, «банкір», «мадам» — усіх і пералічыць цяжка, хто імкнуўся вырвацьу спецыяльным камітэце індульгенцыю на вечнасць. I атрымалі яе — у галерэісатырычных вобразаў, рупна створанай К. Крапівой за доўгія гады творчагароздуму над жыццём. Паказальна, што пэўныя праблемы ўзніклі і ў станоўчыхперсанажаў. Святло неўмірчасці, нібы чароўны аўтарскі рэнтген, высветліла ўглыбінях іх душы нешта такое нечакана-патаемнае, пра што яны і самі непадазравалі. Цікава вырашаны канфлікт камедыі: ён разгортваецца не так паміжадмоўнымі і станоўчымі персанажамі, як паміж прыхільнікамі і праціўнікаміадкрыцця неўміручасці, дакладней, укаранення яе ў рэчаіснасць. ВучонамуДабрыяну, які быў адначасова і бацькам, і паўпрэдам неўміручасці, давялосявыслухаць пярэчанні з пазіцый эканамічных (перанаселеная Зямля не здолее ўсіхпракарміць), біялагічных (без эвалюцыі, якая немагчыма без нараджэння і смерці,усе жывое выраджаецца), сацыяльных (неўміручасць адрадзіла няроўнасць,раскалола грамадства на выбраных і ізгояў). Чалавецтва аказалася не гатовым длявечнага жыцця, пра што заўсёды марыла. I рэпліка вучонага Абадоўскага: «Няхайжыве смерць», — гучыць не як голас песімізму ці мізантропіі, а як голас розуму.Драматург прыходзіць да парадаксальнага вываду: не ўсякі навуковы прагрэс нясекарысць чалавецтву. Аднак праціўнікам навуковага пошуку ад гэтага ён нестановіцца, а вось папярэдзіць вучонага аб адказнасці за яго адкрыцці ён лічыўза свой грамадзянскі абавязак.
Апошнюю сваюп'есу — псіхалагічную драму «На вастрыі» К. Крапіва завяршыў у 1982 г. Як гэтазвычайна было ў драматурга, твор атрымаўся шматпраблемным, з вострай інтрыгай,цікавымі вобразамі персанажаў. Прысвечаная адлюстраванню жыцця сучаснікаў з іхвялікімі і малымі клопатамі, п'еса прываблівае жывой увагай пісьменніка даўнутранага свету герояў, уменнем аўтара разгледзець у хуткаплыннай хадзе часунешта характэрнае, важнае, адчуць болевыя яго кропкі. П'еса вызначаеццамудрасцю і гарэзлівасцю, павучальнасцю і займальнасцю, багаццем выяўленчайпалітры. З маладым запалам разважае драматург пра няпростыя праблемы сучасныхчалавечых узаемаадносін, пра каханне, вернасць і здраду. Так што можна смеласцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ўпадзеях эпохі не пакідала К. Крапіву да самага канца яго жыцця.
К. Крапіву можназ поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёйлітаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многіятворы сучаснай яму беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныятэарэтыка-літаратурныя пытанні. Асабліва турбаваў Крапіву стан сатыры. «Некаторыя«страшныя рэфарматары» спрабавалі, напрыклад, давесці непатрэбнасць байкі якжанру ўстарэлага, — пісаў ён у артыкуле «Думкі пра сатыру» (1928), — алепрактыка паказвае, што байка прыхільна сустракаецца чытачом (і слухачом) істварае належны эфекг. А пакуль яна здольна на такую службу, да таго часу янаможна жыць і развівацца, нягледзячы на ўсе выдумкі страшных рэфарматараў» (II,234).
Сутнасць сатыры,яе месца ў савецкай літаратуры К. Крапіва абгрунтоўвае таксама ў артыкуле «Штомне рупіць» (1933). Спецыфіцы аднаго з самых актыўных і распаўсюджаныхсатырычных жанраў — сатырычнай камедыі — К. Крапіва прысвяціў асобны артыкул«Аб сатырычнай камедыі» (1953), у якім выказаў цэлы шэраг слушных і, галоўнае,апрабаваных уласным пісьменніцкім вопытам заўваг-высноў наконт асаблівасцейпабудовы твораў гэтага жанру. Своеасаблівым працягам дадзенай працы і, канешнеж, істотным паглыбленнем яе стаў артыкул «Канфлікт — аснова п’есы» (1954), дзеКрапіва зноў жа на аснове ўласнага пісьменніцкага вопыту даказвае неабходнасць прысутнасціў п’есах сапраўды жыццёвага і ў выніку пераканальнага для чытачоў і гледачоўтвора канфлікта.
Вызначальнымкрытэрыем вартасці любога літаратурнага твора з’яўляецца яго мастацкасць, якаядасягаецца ў першую чаргу ў выніку складанага ўзаемадзеяння ў творы зместу іформы. Найбольш важныя і характэрныя асаблівасці дадзенага ўзаемадзеянняразбіраюцца К. Крапівой у артыкулах «П’есы і вобразы» (1945) і «Беларускаясавецкая драматургія за 1947 год» (1948).
У сваіх артыкулахК. Крапіва закранаў таксама пытанні, звязаныя з творчым працэсам, з пэўныміпсіхалагічнымі момантамі працякання яго ў пісьменнікаў, з абумоўліваючымідадзены працэс фактарамі. Найбольш поўна і сістэматызавана гэта выкладзена ўартыкуле «Слова да малодшых» (1933).

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С.282-329.
2. Крапіва К. Зб. тв.: У 5 т. Мн.,1974-1976. Т. 1-5.
3. Галубок Э. Праблема мастацкагароста беларускай савецкай драматургіі / Галубок Э. // Полымя рэвалюцыі. 1934. №9. С. 168
4. Крапіва К. Зб. тв.: У 3 т. Т. 2. — Мн., 1956. С. 446-447


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Евтушенко Евгений Александрович
Реферат Маркетинг на химическом предприятии
Реферат The Warren Commission Essay Research Paper The
Реферат Athol Fugard
Реферат Русская архитектура и градостроительство в Северо-Восточной Азии в ХХ в.:векторы взаимовлияний
Реферат Предпринимательство, формы и методы организации предпринимательства
Реферат «петербург астрологический»
Реферат «lady»
Реферат Переворот 28 июня 1762 г
Реферат «утверждаю» Декан юридического факультета, доктор юридических наук, профессор П. П. Глущенко
Реферат Ермолова Мария Николаевна
Реферат Обвиняемый и гарантии его процессуальных прав в стадии предварительного расследования
Реферат Оценка конкурентоспособности товара 3
Реферат Основні завдання класифікації і систематики рослин Загальна організація рослинної клітини
Реферат Оценка эффективности использования основных средств на предприятии