Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Змест
Уводзіны
Глава 1. Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы
1.1 Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі беларускай мовы
1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай
1.3 Семантычная класіфікацыя канфесійнай лексікі
Глава 2. Рэлігійная лексіка сучаснай беларускайлітаратурнай мовы
2.1 Класіфікацыя рэлігійнай лексікі сучаснай беларускаймовы паводле тэматыкі
2.2 Размежаванне канфесійнайлексікі ў залежнасці ад семантыкі
2.3 Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы паводлепаходжання
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
 
Актуальнасцьдаследавання: апісанне слоўнікавага складу канкрэтнаймовы з пункту гледжання яго паняційна-канкрэтнай аднесенасці і гістарычнагаразвіцця з’яўляецца адной з актуальных праблем айчыннага мовазнаўства. Перавагайдаследавання лексікі па тэматычных групах трэба лічыць магчымасць больш поўна іглыбока раскрыць семантычную структуру слоў на аснове аналізу іхпаняційна-прадметнай аднесенасці. Менавіта тэматычная інтэрпрэтацыя лексічныхадзінак паказвае, што семантычныя заканамернасці, як і многія іншыя моўныяпрацэсы, працякаюць у дынамічнай сінхраніі, што ўзнікненне і замацаванненамінатыўных значэнняў у словах адбываецца на аснове актыўна дзеючай у мовематэрыяльнай аналогіі.
Структурна-семантычныпадыход і дыяхранічны аспект дазваляюць з максімальнай паўнатой і дакладнасцюпрааналізаваць сувязі і адносіны паміж намінацыяй і рэаліяй (або паняццем),вызначыць семантычны аб’ём лексемы і лексіка-граматычныя сувязі слоў, адносіныпаміж лексічнымі адзінкамі на макра — і мікраўзроўнях. Усебаковае тэматычнаеапісанне лексікі ў дыяхранічным аспекце падрыхтуе базу для абагульняючыхдаследаванняў па гістарычнай лексікалогіі мовы.
Асобныя кампанентытэматычнага разраду рэлігійнай лексікі ўжо былі даследаваны ў айчынныммовазнаўстве. Варта спыніцца на некаторых працах і праблемах, якія закранаюць уіх аўтары.
Праца І.У. Будзько“Семнтыка-граматычная характарыстыка рэлігійных абстрэм у мове помнікоўбеларускай пісьменнасці XV-XVIII стст." Прысвечана аналізуабстрактнай лексікі старабеларускай мовы.
Выдзяленне ўскладзе рэлігійнай лексікі разраду канфесійных абстрэм сведчыць аб надзвычайнаймнагапланавасці і шматаспектнасці гэтай тэматычнай групы. Вылучэнне абстрактныхлексем звычайна праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага іграматычнага.
Разрад рэлігійныхабстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактныхназоўнікаў.
Аўтар аналізуесемантычны аб’ём назоўнікаў ВЕРА, а таксама прадуктыўнасць дадзенага назоўніказ пункту гледжання дэрывацыйных адносін.
Таксама спыняеццааўтар і на семантыка-граматычнай характарыстыцы дзеяслова ВЕРИТСЯ.
Субстантыў ГРЕХЪвыдзяляецца шырокім семантычным і дэрывацыйным спектрам у старабеларускайлітаратурнай пісьмовай мове. Дэрывацыйная актыўнасць данага субстантывасведчыць аб яго актыўным ужыванні ў помніках пісьменнасці старабеларускай мовыразнастайнага характару.
Шырокімсемантычным спектрам карысталася ў старабеларускай мове лексема ЗАКОНЪ — асноўныя значэнні гэтых лексем непасрэдным чынам суадносяцца з рэлігійным бокамграмадства.
Аўтар прыходзіцьда высновы: група рэлігійных абстрэм, што адлюстроўвае паняційную сферуканфесійнага светаадчування, увабрала ў сябе спецыфіку такой тэматычнаймакрагрупы, як рэлігійная лексіка старабеларускай мовы. Сярод рэлігійныхабстрэм не так многа лексем агульнаславянскага паходжання (вера, закон), аднакіх дэрывацыі, семантычныя і жанравыя паказчыкі значна вышэй, чым у адпаведныхзапазычанняў.
Запазычаныярэлігійныя абстрэмы ўзыходзяць ў асноўным да лацінскай мовы, аднак сустракаюццаі грэцызмы (анафема, тэалогія).
Праца ЯнаСтанкевіча “Беларуская вымова царкоўнаславянскага пісьма” прысвечана разглядуфанетычных асаблівасцяў царкоўнаславянскай мовы.
У ІХ стагоддзістарабеларуская мова ўжывалася ў царкве, таму дастала нізоў царкоўнаславянскаймовы. Каб наблізіць царкоўнаславянскую мову да іншых славянскіх моў народы зсамага пачатку гаварылі, пісалі, чыталі, спявалі на ёй. Урэшце, царкоўнаславянскаямова пачала вымаўляцца па-беларуску.
У дадзенай працыпадаюцца прыклады правапісу царкоўнаславянскіх слоў, а ў дужках тыя ж прыклады,паводле іх вымаўлення па-беларуску.
Аўтар засяроджваеўвагу на тым, што ў гутарковай мове юс вялікі вымаўляецца як — у (ю), а малы — як а.; націскное ь — вымаўляецца як е, а ненаціскное ъ — як о.
Таксама звяртаеццаўвага на канчаткі 3-яй асобы дзеяслова адз. і множн. ліку, якія вымаўляюццамякка (відзіць, носіць).
У канцы работыправедзены фактычна трансрыбіраваны тэкст “Верую” у беларускай вымове.
Аб’ектамдаследавання ў працы А.С. Дзядовай “Рэлігійная лексіка ў старабеларускімперакладзе “Александрыі” пачатку XVIII ст. ” з’яўляецца рэлігійная лексіка ў найбольш цікавых і самабытныхпомніках. Выкарыстаныя ў творы (“Александрыя" пач. XVIII ст) “канфесіянальня назвы" служылі ўстаражытнасці для абазначэння розных паняццяў і рэалій са сферы рэлігійнагажыцця.
Лексема БОГ з’яўляецца,на думку аўтара, паняційным, арганізуючым цэнтрам. У кантэксце перакладу гэтаяназва даволі часта набывае канкрэтнае ўвасабленне. Таксама звяртае аўтар увагуна лексіка-семантычную групу назваў прадстаўнікоў царкоўнага кіраўніцтва іцаркоўных пасад (архірэй, дыякан).
Разнастайнымі ўсемантычных адносінах з’яўляюцца ў “Александрыі” назвы рэлігійных паняццяў,культавых абрадаў і атрыбутаў царкоўнай службы (анёл, ерась, малітва,удзячнасць).
Аўтар разглядаеканфесійную лексіку, размяжоўвае яе на групы ў залежнасці ад паходжання: праславянская(ігумен, жрэц), запазычаная праз польскую мову грэцызмы — ангел, дякъ. Атаксама выдзяляе групу ўласнапольскіх лексем: балвохвальство.
У працы В. УБасько “Уласнабеларускія фанетычныя асаблівасці ў мове помнікаў рэлігійнагапісьменства 16-18 стст. ” Даследуюцца шляхі развіцця мовы старабеларускайрэлігійнай пісьменнасці XVI — XVII стст. Разглядаюццавыпадкі перадачы на пісьме найбольш яскравых рысаў беларускай фанетычнайсістэмы, прасочваюцца агульныя тэндэнцыі і дынаміка развіцця мовы царкоўныхкніг.
Працэсдэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства, які ажыццяўляеццашляхам выцяснення архаічных кніжнаславянскіх рыс распаўсюдзіўся і на мовуцаркоўных кніг. Адразу парушыць традыцыю ў гэтым кансерватыўным па форме жанрыбыло немагчыма.
Аўтар звяртаеўвагу на перадачу на пісьме такіх фанетыных рыс, якімі беларуская мова найбольшвыразна адрозніваецца ад іншых славянскіх моў (“аканне", “дзеканне", “цеканне”,падаўжэнне зычных, пераход в — ў, л — ў, у — ў, зацвярдзенне губных, шыпячых).
Аўтар прыводзіцьтабліцу, у якой прадстаўлены рысы, якія найбольш яскрава дэманструюць дынамікумовы. Прааналізаваны матэрыял ілюструе агульную тэндэнцыю да фанетызацыіправапісу і дэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства. Можнаўбачыць яскрава акрэсленую тэндэнцыю да “дэцаркоўнаславянізацыі" мовы рэлігійнагапісьменства і пашырэння адлюстравання ў тэкстах уласнабеларускіх фанетычныхасаблівасцей.
Акрамяразгледжаных вышэй, варта звярнуць увагу на працу А. Грыцкевіча “Беларускаямова і царква (да пачатку ХХ стагоддзя) ”. У дадзенай працы сцвярджаецца думкапра тое, што нацыянальная мова застаецца адной з фундаментальных каштоўнасцей,якія складаюць неабходныя ўмовы для існавання і развіцця нацыі.
Надзённай, надумку аўтара, з’яўляецца праблема суадносінаў беларускай мовы і царкоўнагажыцця. Беларусы тут маюць багаты досвед. Гэтае пытанне разглядалася нашыміграмадскімі і рэлігійнымі дзеячамі, якія прыйшлі да высновы аб неабходнасцібеларусізацыі царквы і не толькі з пункту гледжання нацыянальных і грамадскіхадносін, але і з тэалагічна-царкоўнага пункту гледжання.
Аўтара закранаепытанне раўнапраўнасці беларускай мовы ў рэлігійным жыцці з царкоўнаславянска ўчасы існавання Уніяцкай царквы (1596 — 1839). Пра гэты факт сведчыць выданне набеларускай мове “Катэхізіса".
У XVI ст. Езуітыкарысталіся беларускай мовай у навучанні. Рэфармацыя XVI ст. Ахапіла толькі верхавіну грамадства,уплывовую частку магнацтва. Але асобныя яго дзеячы ўжывалі і беларускую мову.
У ХХ стагоддзівызначаліся сваёй самасвядомасцю каталіцкія святары. Такім чынам, вяртаннесвятароў да роднай мовы праяўлялася разам з развіццём адраджэнскага руху. Усёгэта спрыяла збліжэнню царквы і народа.
Рэлігійную лексікумовы можна падзяліць на тры вялікія групы. Першую варта назвацьагульнарэлігійнай. Яна ўключае словы, што называюць паняцці, якія належаць усіммонатэістычным рэлігіям (Бог, душа, малітва). Другую групу складаюць словы, штоназываюць паняцці, якія датычуцца ўсіх хрысціянскіх канфесій. Для прыкладу тутварта прывесці наступныя словы Святая Троіца, Святы Дух. Трэцюю групупрадстаўляюць словы, што называюць паняцці з асобных рэлігійных плыняў — так,па-рознаму называюцца часткі храма, служыцелі культу.
Дзеля ўсебаковагаразгляду канфесійнай лексікі варта ўсталяваць і вызначыць наступны накірунакгэтага працэсу:
1. этымалогіяслова і далейшае развіццё яго значэння;
2. кампанентнысклад яго семантыкі;
3. месца паняцця,што абазначаецца гэтым словам у сістэме рэлігійнага светаадчування.
Мэтай работы з’яўляецца характарыстыка рэлгійнай лексікі, аналіз яе спецыфікі іасаблівасцей.
У суадносінах змэтамі работы можна вызначыць і яе асноўныя задачы:
1. Даць азначэннепаняццю “канфесійная лексіка" і ў суадносінах з гэтым адабраць фактычныматэрыял, неабходны для аналізу;
2. Вызначыцьасноўныя функцыі азначанага пласта лексікі;
3. Класіфікавацьмоўны матэрыял і ахарактарызаваць яго з пункту гледжання паходжання.
Для класіфікацыірэлігійнай лексікі намі быў сабраны моўны матэрыял (102 адзінкі) на базе“Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. У 5 т., — Мн., Савецкая энцыклапедыя,- 1979".
Глава 1. Паняцце канфесійнай лексікібеларускай мовы1.1 Тэматычны разрад рэлігійнайлексікі беларускай мовы
Па колькасціскладаючых кампанентаў тэматычны разрад рэлігійнай лексікі — адзін з самыхбуйнейшых у старабеларускім слоўніку. Мова з’яўляецца люстэркам жыцця народа, абеларуская літаратурна-пісьмовая мова XIV — XVIII стст. была літаральна прасякнута рэлігійнай тэматыкай. Канфесіянальнаялексіка ўключае кампаненты рознага этымалагічнага і храналагічнага размеркавання.Аб’яднаны яны наяўнасцю агульнага элемента ў семантычным аб’ёме — элементасакральнасці. Такі элемент, адметную рысу могуць мець у сваёй семантыцылексемы, якія абазначаюць асобу (бог, епіскап), прадмет, аб’ект культу (апокрыф,кадзіла, стула), дзейнасць, функцыю (крэсціць, пасвячаць), уласцівасць,прыкмету (святы).
Сакральны элементможа запаўняць сем антычны аб’ём пэўнай лексемы калі дэсігнат цалкам і поўнасцюналежыць канфесіянальнай сферы (апостал, літанія), і, наадварот, прыкметасакральнасці можа складаць толькі частку семантыкі слова, часта зусім нязначную(неба, чаша). Поліканфесіянальны характар літоўска-беларускага грамадстваабумовіў стракаты склад рэлігійнай лексісі старабеларускай мовы.
У межахтэматычнага разраду рэлігійнай лексікі старабеларускай мовы вылучаны лексемы,якія належаць да розных плыней веравызнання, што тлумачыцца поліканфесіянальнымхарактарам тагачаснага грамадства. Тэрміны праваслаўя старабеларуская моваатрымала ў спадчыну ад старажытнарускай і царкоўнаславянскай моў, тэрміныкаталіцтва і пратэстантызму прыйшлі з латыні праз польскае пасрэдніцтва,адпаведна мусульманства характарызуюць цюркізмы [7; 338].
Царкоўнаславянізмыі словы са старажытнарускага лексічнага фонду, а таксама лексемы грэчаскага іяўрэйскага паходжання складаюць больш старажытны пласт рэлігійнай лексікістарабеларускай мовы, а лацінізмы, германізмы, паланізмы фіксуюцца помнікамібеларускафй пісьменнасці ў канцы XV і на працягу XVIстагоддзя — з часоў пранікнення і распаўсюджвання каталіцызму на Беларусі.
Большая часткарэлігійных лексем монасемантычная, пазбаўлена дэрывацыйнай актыўнасці, ужыта ўпомніках канфесіянальнага характару, што набліжае іх да разраду тэрмінаў.
Адсутнасць усучаснай беларускай літаратурнай мове амаль паловы старабеларускіх рэлігійныхлексем тлумачыцца хутчэй экстралінгвістычнымі фактарамі. І наадварот, актыўнаеіснаванне іх у вуснай народнай мове сведчыць аб надзвычайным уплыве рэлігіірозных канфесій на свядомасць носьбітаў мовы.
З пункту гледжанняжанрава-тэматычнай класіфікацыі, пласт рэлігійнай лексікі магчыма размежавацьна некаторыя групы:
назвы чыноўнябеснай іерархіі (Бог, апостал, д’ябал);
назвыпрадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў,прыслужнікаў (біскуп, епіскап);
назвы манахаў, членаўманаскіх ордэнаў (бенедыктын, інак);
назвы прарокаў,прапаведнікаў, шматпакутнікаў, знаўцаў Свяшчэннага пісання (праведнік,прапаведнік, мучанік);
назвы асоб узалежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання (захаднік, праваслаўнік,уніят);
назвы ерэтыкоў,грэшнікаў, богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў (апостат, волхв,бязбожнік).
З усіх тыпаўлексічных класаў тэматычныя групы маюць найбольш цесную сувязь з адпаведныміфрагментамі пазамоўнай рэчаіснасці. Словы, адлюстроўваючы пэўным чынам тыя абоіншыя “адрэзкі рэчаіснасці", звязаны паміж сабой, як узаемазвязаны і з’явысамой рэчаіснасці. Дзякуючы гэтым “пазамоўным" сувязям, словыаб’ядноўваюцца ў групы, якія можна назваць “тэматычнымі".
Шэраг даследчыкаўу якасці крытэрыяў вылучэння тэматычных груп называюць наяўнасць у слоўдэнататыўнага тыпу значэння, прычым паводле свайго граматычнага статусу гэтыясловы належаць звычайна да лексіка-граматычнага разраду назоўнікаў.
Апошнім часаммовазнаўчая літаратура звяртае ўвагу яшчэ на некалькі асаблівасцей тэматычныхлексічных груп: відавочная лёгкасць з якой яны вылучаюцца даследчыкамілексічнай семантыкі і пэўны суб’ектывізм і нават апрыёрнасць у іх вылучэнні,што звязана з адсутнасцю апоры на сінтагматычныя структуры самой моўнай рэчаіснасці.
Некаторыятэматычныя групы ўласцівыя толькі рэлігійнай лексіцы (напрыклад, назвымалітваў, назвы перыядаў посту), некаторыя з’яўляюцца часткай адпаведныхтэматычных груп агульнаўжывальнай лексікі (напрыклад, тэматычная група “Назвыцаркоўнага адзення і галаўных убораў” з’яўляецца састаўной часткай большвялікай па аб’ёму тэматычнай групы “Назвы адзення і галаўных убораў”) [7; 339].
Усе элементытэматычных груп з’яўляюцца гіпонімамі ў адносінах да загалоўка групы. Гэтаслова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў тэматычнай групы значэнне,звычайна знаходзіцца не ў плоскасці тэматычнай групы, а як бы над ёй.
Гіпера-гіпанімічныяадносіны назіраюцца паміж элементамі і на больш нізкіх ярусах тэматычных груп.
 1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзерэлігійнай
Калі гаварыць праразрад абстрактнай рэлігійнай лексікі, то трэба адзначыць, што выдзяленне ўскладзе рэлігійнай лексікі разраду канфесіянальных абстрэм сведчыць абнадзвычайнай мнагапланавасці шматаспектнасці апошняй. Сфера рэлігі, сапраўды,ахапіла многія галіны чалавечай культуры і матэрыяльнай дзейнасці: ад назваўгрэшнікаў, ерэтыкоў да ўсепаглынаючага паняцця вера; ад назваў прадметаўкульту да рознага роду найменняў з вобласці варажбы і чараўніцтва.
Вылучэннеабстрактных лексем праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага іграматычнага. Граматычны крытэрый прадвызначае адсутнасць у рэлігійныхабстрэмформ Pluralia, а таксаманемагчымасць спалучэння іх з займеннікамі кожны, усякі.
Семантычныкрытэрый вельмі важны пры даследаванні нематываваных абстрэм: абстрактныяназоўнікі — словы, якія называюць адцягненыя паняцці, уласцівасці, якасці,дзеянні, стан [4; 7].
Большую чсткуабстрактных назоўнікаў складаюць словы, матываваныя прыметнікамі і дзеясловамі.Сярод марфалагічных сродкаў, утвараючых рэлігійныя абстрэмы, адзначаны суфіксы- ние/нье; — енье/ение; — ость; — ство. Аднак абапірацца ў вылучэнніабстрактнай лексікі толькі на марфалагічны крытэрый не варта, паколькі трэбаўлічваць полісемію і сіметрыя марфемнага знака.
Спрэчнымз’яўляецца пытанне аб уключэнні ў разрад рэлігійнай абстрактнай лексікі слоў,што абазначаюць назвы прасторавых паняццяў у сувязі з рэлігійнымі ўяўленнямі. Зпункту гледжання чалавека веруючага, гэта значыць, абапіраючыся на семантычныкрытэрый, такога роду лексемы можна аднесці да канкрэтных назоўнікаў: яныназываюць пэўныя тэрыторыі і месцы навакольнага асяроддзя. Аднак граматычныкрытэрый, наадварот, сведчыць аб адцягненым характары гэтых слоў: яны не маюцьформу Pluralia.
Разрад рэлігійныхабстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактныхназоўнікаў. Такое падпарадкаванне можна лічыць ступенню моўнай іерархіі налексічным узроўні. Па сваіх семантычных уласцівасцях рэлігійныя абстрэмы незвязаны з пазамоўнай прадметносцю, яны адлюстроўавюць пэўны бок чалавечагасветапогляду і светаадчування.
1.3 Семантычная класіфікацыяканфесійнай лексікі
Разгледжаныя намілексічныя кампаненты на беларускай глебе працягвалі сваё семантычнае развіццё: спрашчэннеабо ўскладненне семантычнай структуры.
Асноўная кольксцьрэлігійных лексем (75%) характарызуецца монасемантычнасцю, што набліжае іх даразраду тэрмінаў, калі прыняць погляд на тэрмін не на як асобую лексему, а якна від функцыянавання лексічнай адзінкі. З адназначнасці лексічнай адзінківынікае наяўнасць “сіметрыі" моўнага знака: поўная адпаведнасць знака іазначаемага (сігніфіката і дэнатата), што надае адназначным найменням прыкметутэрміналагічнасці.
Словы са складанайсемантычнай структурай можна падзяліць на тры катэгорыі. Да першай адносяццамнагазначныя лексемы, усе структурныя семантычныя элементы якіх належаць даканфесіянальнай сферы (апостал, бог, царква). Полісемантычныя лексемы другойкатэгорыі ўключаюць структурныя элементы, якія належаць да няроднасныхтэматычных груп (агульнаўжывальнай лексікі, канцылярскай, юрыдычнай, музычнай іінш).
У сістэмезначэнняў полісемантычных лексем назіраюцца наступныя пераўтварэнні:
А) пераход адабстрактнага да канкрэтнага:
Устав — “правіла, нормы паводзін” — “царкоўная кніга”;
Святость — “уласцівасць святога" — “прадмет набажэнства”;
Собор — “собранне людзей" — "будынак, у які м прахлдзіць гэтае сабранне”.
Б) Пераход адканкрэтнага да абстрактнага:
Костел — “храм"- “хрысціянства"
Крест — “прадмет, сімвал хрысціянскага культу” — “хрысціянства".
Не толькі вялікіаб’ём канфесійнай лексікі, але і шырыня самой канфесіянальнай сферы, якаязакранае духоўны і матэрыяльныя бакі чалавечай дзейнасці абумовілі спецыфічныя,складаныя адносіны ўнутры разглядаемага тэматычнага разраду. Тут назіраюццаадносіны падпарадкавання (цэлае-частка), апазіцыі (аушаўлёны — неадушаўлёны,канкрэтнае — абстрактнае), антаніміі, рода-відавая дыферэнцыяцыя.
Істотную часткунайменняў складаюць устойлівыя спалучэнні слоў і апісальныя звароты, штотлумачыцца імкненнем мовы да найбольшай дакладнасці ў адлюстраванні лексічнымісродкамі аб’ектыўнай рэчаіснасці.
Помнікамстарабеларускай пісьменнасці шырока вядомы ўстойлівыя спалучэнні іменнага тыпу,галоўны кампанент якіх выражаецца субстантывам (евангелле непрестольное) [4; 18].
З’яўляючысясемантычным ядром устойлівых спалучэнняў слоў з рэлігійнай семантыкай,неакаторыя агульнаўжывальныя лексемы пераходзяць у разрад канфесіянальнайтэрміналогіі (слово судное, сосуд церковный).
Глава 2. Рэлігійная лексіка сучаснайбеларускай літаратурнай мовы
 2.1 Класіфікацыя рэлігійнай лексікісучаснай беларускай мовы паводле тэматыкі
З пункту гледжанняжанрава-тэматычнай класіфікацыі, пласт рэлігійнай лексікі магчыма размежавацьна некаторыя групы. Так, сабраны намі матэрыял уключае наступныя падзелыпаводле тэматыкі:
1. Назвы чыноўнябеснай іерархіі (Алах, апостал, архангел, Багародзіца, багіня, Бог, дэман,д’ябал, месія). Варта таксама зазначыць, што акрамя агульнапрынятыхлітаратурных назваў да гэтай тэматычнай групы можна аднесці словы з народнайгаворкі (Божухна — ужываецца як форма звароту да Бога).
2. Назвыпрадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў,прыслужнікаў. Дзеля размежавання адценняў лексічных значэнняў наступных лексемварта падаваць іх адразу са значэннямі, указанымі ў слоўніку:
Айцец — служыцелькульту (святы айцец) — пачцівы зварот да служыцеля культ;
Бацюшка — поп,святар;
Дзяк — управаслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства; псаломшчык.
Духоўнік — свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-небудзь;
Дыякан — управаслаўнай царкве: ніжэйшае духоўнае званне, памочнік свяшчэнніка ў часыцаркоўнай службы;
Епіскап — свяшчэнны сан у хрысціянскай царкве, таксама асоба, якая мае гэты сан;
Жрэц — 1. Устаражытных рэлігіях: свяшчэннік, які вёў богаслужэнне і выконваў абрадахвярапрынашэння;
2. — Той, хтопрысвяціў сябе служэнню чаму-небудзь;
Ігумен — настаяцель праваслаўнага манастыра;
Іерэй — тое,што і свяшчэннік;
Абат — 1. Настаяцельмужчынскага каталіцкага манастыра,
2. У Францыі: каталіцкісвяшчэннік.
Акрамя названайвышэй групы слоў, лічым мэтазгодным уключыць у зазначаную групу яшчэ інаступныя лексемы:
Матушка — жонкасвяшчэнніка (пападдзя);
Багаслоў — 1. Спецыялісту галіне багаслоўя;
2. Навучэнецстарэйшых класаў духоўнай семінарыі.
Таксамазафіксавана лексема, якая называе сукупнасць прадстаўнікоў царкоўнагакіраўніцтва: духавенства — служыцелі рэлігійнага культу.
У дадзенай групезвяртае на сябе ўвагу наўнасць сінанімічных лексем: матушка — пападдзя; бацюшка- поп, святар; іерэй — свяшчэннік; дзяк — псаломшчык. Важным з’яўляеццатакі факт, што адно са слоў у сінанімічным радзе — запазычанае, а другое — уласнамоўнае. Паходжанне слова напрамую звязана з частотнасцю яго ўжывання ўжывой мове: відавочна, што лексема ўласнамоўнага паходжання ўжываецца часцей.
3. На базесабранага лексічнага матэрыялу вылучаюцца таксама назвы манахаў, членаўманаскіх ордэнаў:
Манах — членцаркоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны вобразжыця;
Іераманах — манах у сане свяшчэнніка;
Езуіт — 1. Манах- член каталіцкага ордэна,
2. Хітры,крывадушны, каварны чалавек.
Як і ў папярэдняйгрупе, зафіксавана слова, якое абазначае зборнае паняцце, называе групу цалкам:манаства — 1. Манаскае жыццё,
2. Манахі.
4. Адноснаневялікай колькасцю лексем прадстаўлена група, што ўключае назвы асоб узалежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання, сект:
Евангеліст — 1.Укладальнік евангелля;
2. Член сектыевангельскіх хрысціян;
Духабор — членадной з рэлігійных сект, якія адмаўляюць абрады праваслаўнай царквы;
Баптыст — паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце іадмаўляе некаторыя абрады і дагматы царквы;
Акрамя тых лексем,што непасрэдна называюць прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і сект, у дадзенуюгрупу мэтазгодна ўключыць словы, якія ў цэлым называюць такіх прыхільнікаў:
Артадаксальны — які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, паслядоўны;
Адэпт — паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння.
4. Сярод шэрагусабранага лексічнага матэрыялу варта вызначыць назвы ерэтыкоў, грэшнікаў,богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў:
Бязбожны — 1. Якіне прызнае існаванне Бога,
2. Неймаверны,несумленны.
Богаадступнік — той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў Бога;
Гяур — умусульман: чалавек іншай веры.
5. Асобнавылучаецца група слоў, якія называюць розныя рэлігійныя збудаванні,тэрытарыяльныя адзінкі:
Абацтва — каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;
Епархія — царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй;
Мінарэт — вежамячэці, з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву;
Манастыр — 1. Абшчынаманахаў, якая маючы свае землі і капітал, утварае царкоўна-гаспадарчуюарганізацыю,
2. Царква,жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне;
Малельня — памяшканне або пакой, у якім моляцца;
Лаўра — назвабуйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкоўваюцца найвышэйшай царкоўнайуладзе — Сіноду.
6. Дастатковашырока прадстаўлена група слоў, што абазначаюць прадметы царкоўнага абіходу:
Ладан — пахучаясмала некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў часрэлігійных абрадаў;
Лампада — невялікая пасудзіна з кнотам на паплаўку і алеем, якая запальваецца перадабразамі;
Іканастас — сцяна з абразамі святых, якая аддзяляе алтар у праваслаўнай царкве;
Ідал — статуй,якому пакланяліся язычнікі як бажаству;
7. Вялікай уколькасным значэнні з’яўляецца група лексем, што называюць рознага родумалітвы, абрады, царкоўныя святы:
Літанне — 1. Малітваў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб заступніцтве;
2. Доўгае,манатоннае пералічванне чаго-небудзь.
Літургія — хрысціянсае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня;
Малебен — кароткаенабажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыку;
Маленне — дзеянне паводле дзеяслова маліцца;
Меса — тое штоі імша;
Еўхарыстыя — тое, што і прычашчэнне;
Екцення — шэрагмалітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні адімя веруючых;
Благавешчанне — адно з веснавых хрысціянскіх свят.
Такім чынам, можнапрыйсці да высновы, што найбольшай тэматычнай групай з’яўляецца група, якаяназывае рознага роду абрады, малітвы, царкоўныя святы. Назвы прадстаўнікоўцаркоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаўтаксама складаюць дастаткова шматлікую тэматычную групу.
 2.2 Размежаванне канфесійнай лексікіў залежнасці ад семантыкі
Увесь сабраны лексічныматэрыял у залежнасці ад колькасці значэнняў, пададзеных у слоўніках, можнападзяліць на дзве вялікія групы. Калі лесема мае толькі адно лексічнаезначэнне, то яна належыць да групы монасемантычных лексем, калі ж яна мае два ібольш значэнняў — да групы полісемантыных.
Для канфесійнайлексікі звычайна належаць словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне. Так,для ілюстрацыі пададзенага вышэй факта варта прывесці наступныя прыклады лексем:
Месія — уіудзейскай і хрысціянскай рэлігіях — пасланец бога, які павінен прыйсці назямлю і выратаваць род чалавечы ад зла і пакут;
Архангел — ухрысціянскай міфалогіі: анёл вышэйшага рангу;
Дзяк — управаслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства4
Епіскап — вышэйшы сан ў хрысціянскай царкве, таксама асоба, якая мае гэты сан;
Ігумен — настаяцель праваслаўнага манастыра;
Іерэй — тое,што і свяшчэннік;
Духоўнік — свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-небудзь;
Духавенства — служыцелі рэлігійнага культу;
Іераманах — манах у сане свяшчэнніка;
Адэпт — паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння;
Артадаксальны — які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду,паслядоўны;
Евангелле — раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста;
Вянчацца — уступацьу шлюб паводле царкоўнага абраду.
Значна радзейпласт канфесійнай лексікі прадстаўляюць лексемы, якія маюць не адно, а некалькілексічных значэнняў. Так, сярод мнагазначных слоў часцей за ўсё сустракаюццалексемы з двума — трыма значэннямі:
Апостал — 1. Ухрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння;
2. Паслядоўнікі прапаведнік якой-небудзь ідэі;
3. Царкоўнаякніга, якая змяшчае “Дзеянні” і “Пасланні апосталаў”;
Жрэц — 1. Устаражытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрадахвярапрынашэння;
2. Той, хтопрысвяціў сябе служэнню чаму-небудзь;
Манаства — 1. Манаскаежыццё,
2. Манахі;
Грэх — 1. Уверуючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі,
2. Заганныўчынак,
3. Грэшна,нядобра;
Дэман — 1. Урэлігійнай міфалогіі: злы дух, д’ябал;
2. Увасабленнеякой-небудзь страсці, захаплення, хаганы.
Але бываюцьвыпадкі, калі такіх значэнняў больш. Так, адзначана слова, якое мае 6 лексічныхзначэнняў:
Душа — 1. Унутраны,псіхічны стан чалавека, яго свядомасць,
2. Тая ці іншаяўласцівасць характару,
3. Натхніцель,
4. Пра чалавека,
5. Сяброўскіфамільярны зварот да каго-небудзь,
6. Самаегалоўнае, сутнасць.
Асаблівасцю лексемз некалькімі лексічнымі значэннямі з’яўляецца тое, што іх прыналежнасць даразраду канфесійнай лексікі можа выяўляцца толькі ў адносінах да аднагозначэння. Так, напрыклад, слова духоўны (1. Які адносіцца да разумовайдзейнасці, дагаліны духу,
2. Царкоўны,які адносіцца да духавенства) толькі па другімзначэнні можна аднесці да ліку канфесійнай лексікі. Слова езуіт (1. Манах — член каталіцкага ордэна,
2. Хітры,крывадушны, каварны чалавек) належыць да лікузазначанага пласта лексікі паводле свайго першага значэння. З трох лексічныхзначэнняў, якімі валодае слова дар (1. Тое, што даецца бесклапотна,падарунак,
2. Талент,здольнасць,
3. Хлеб і віно,над якімі адбываецца хрысціянскае богаслужэнне) толькітрэцяе адносіць гэтае слова да пласта рэлігійнай лексікі.
Аднак, зафіксаванытаксама і словы, якія паводле абодвух (або ўсіх) сваіх значэнняў могуць быцьаднесенымі да ліку лексем канфесійнага характару. Так, для прыкладу можнапрывесці наступныя словы:
Маленне — 1. Дзеяннепаводле значэння дзеялова маліцца, малітва,
2. Дзеяннепаводле значэння дзеяслова маліць, просьба, малітва;
Абат — 1. Настаяцельмужчынскага каталіцкага манастыра;
2. У Францыі: каталіцкісвяшчэннік;
Багаслоў — 1. Спецыялісту галіне багаслоўя,
2. Навучэнецстарэйшых класаў духоўнай семінарыі.
Такім чынам,паводле семантычнай адзнакі рэлігійная лексіка падзяляецца на дзвенераўназначныя па колькасці ўваходзячых у іх лексем групы. Большасць лексемканфесійнага плана маюць толькі адно значэнне. У невялікай колькасцізафіксаваны таксама полісемантычныя лексемы канфесійнай групы.
Акрамя катэгорыіадназначнасці — мнагазначнасці слоў да семантычнай іх характарыстыкі належацьадносіны антаніміі і сінаніміі. Прааналізаваць дадзеныя адносіны на базесабранага лексічнага матэрыялу можна наступным чынам. Як словы-антонімы вартаразглядаць такія пары:
Багаслоўе (царкоўнаевучэнне пра бога і дагматы рэлігіі) — атэізм (адмаўленне існавання бога, адказад рэлігійных вераванняў);
Бог (паводлерэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварае свет і кіруеім) — д’ябал (у рэлігійнай міфалогіі: злы дух, чорт, сатана, які пярэчыць богу);
Грэшнік (грэшнычалавек) — Бязгрэшны (які не рабіў грахоў);
Догмат (асноўнаепалажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаеццакрытыцы) — ерась (адступленне ад афіцыйных царкоўных дагматаў).
Сінанімічнымі ўсваю чаргу можна назваць такія пары слоў:
Адзінабожжа — монатэізм;
Літургія — абедня;
Еўхарыстыя — прычашчэнне;
Боаслужэнне — царкоўная служба;
 2.3 Канфесійная лексіка сучаснайбеларускай мовы паводле паходжання
У асновекласіфікацыі сабранага намі лексічнага матэрыялу ляжыць падзел лексікі на словыўласнамоўнага паходжання і запазычаныя. Варта зазначыць, што словаміўласнамоўнага паходжання называем лексемы, якія належаць да індаеўрапейскагаабо праславянскага лексічнага фонду. Усе астатнія лексемы можна аднесці да лікузапазычанняў.
Так, на базерэсурсаў агульнаўсходнеславянскай мовы ўзніклі наступныя словы:
Багаслоўе — царкоўнае вучэнне пра Бога і дагматы рэлігіі;
Бажок — статуэтка, якая ўвасабляе бажаство;
Бажыцца — клясціся імем бога, ужываючы слова “далібог”;
Душа — унутраныпсіхічны стан чалавека, яго свядомасць;
Багародзіца — ухрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста;
Асвяціць — зрабіць свяшчэнным, ушанаваць;
Абрад — сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананнерэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый;
Абедня — набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня.
Запазычанымісловамі ў вызначаным намі лексічным матэрыяле можна назваць наступныя:
Атэізм — адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў;
Асанна — узнёслае ўслаўленне (першапачаткова: хвалебны выгук у малітве);
Апалагет — старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні адафіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой;
Апакаліпсіс — адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету;
Абацтва — каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;
Анафема — пракляцце, адлучэнне ад царквы;
Аналой — высокістолік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы;
Амін — заключнае слова пропаведзі, малітвы;
Алілуя — уцаркоўным богаслужэнні: хвалебны малітоўны выгук;
Алах — умагаметан: бог;
Біблія — збордухоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігіі;
Ладан — пахучаясмала некаторых трапічных дрэў;
Літанне — малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай абзастапніцтве;
Літургія — хрысціянскаецаркоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце.
Такім чынам, можназрабіць вывад пра тое, што ў колькасным плане больш пашыранай групай з’яўляеццагрупа запазычаных лексем у межах раздзелу канфесійнай лексікі. Адрозніваюццазазначаныя словы і па сваёй семантыцы. Так, сярод лексем лацінскага паходжанняадзначаны назвы прадстаўнікоў царкоўнага і касцёльнага кіраўніцтва, назвыерэтыкоў, грэшнікаў, сектантаў, назвы членаў каталіцкіх ордэнаў, назвыпрадметаў набажанства.
Заключэнне
У працэсегістарычнага развіцця рэлігійная лексіка, зафіксаваная ў вядомых літаратурныхпомніках, пацярпела істотныя змены. Першапачаткова асновай яе фарміраванняпаслужылі кампаненты лексічнай сістэмы старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай)і стараславянскай моў.
Даіндаеўрапейскага або праславянскага лексічнага фонду належаць лексемы бес,блуд, бог, вежа, вера.
Аднак асноўнуючастку лексічных адзінак данага тэматычнага аб’яднання скадаюць запазычанні. Даўнейшыміз іх з’яўляюцца словы грэчаскага паходжання. Яны трапілі ў мову беларускайпісьменнасці ў выніку існавання і шырокага распаўсюджання на славянскіх земляхагульнаславянскіх моўных традыцыі, пачатак якой паклалі Кірыла і Мефодый. Тамуэквіваленты грэчаскіх слоў можна знайсці ў стараславянскай і старажытнарускаймовах. Сярод царкоўнаславянізмаў адзначаны складаныя лексемы, якія калькіруюцьггрэчаскія арыгіналы. Шырока вядомы старабеларускай мове і словы, утвораныя прыдапамозе грэчаскіх прэфіксаў (архі-, анты-, прота-). Да грэцызмаў у пэўнайступені можна аднесці і скалькаваныя з грэчаскай мовы складаныя лескемы, якіятаксама маюць стараславянскія і старажытнарускія адпаведнікі і наяўнасць якіхз’яўляецца адметнай рысай помнікаў рэлігійнага зместу.
Лацінізмы пачаліпранікаць у старабеларускую мову пазней — пачынаючы з канца XV ст. Пераважна празпольскае пасрэдніцтва. Сярод лексем лацінскага паходжання адзначаны назвыпрадстаўнікоў царкоўнага і касцёльнага кіраўніцтва, назвы ерэтыкоў, грэшнікаў,сектантаў, назвы членаў каталіцкіх ордэнаў, назвы прадметаў набажанства.
Сярод лексемгрэка-лацінскага паходжання вылучаны і фармальныя дублеты, якія ўзніклі ўвыніку існавання розных шляхоў для пранікнення слоў з адной мовы-крыніцы. Такімчынам, узніклі розныя варыянты гучання і напісання гукаў, што абазначалісялітарай “бэта-віта".
Сярод запазычанняўстаражытнага перыяду адзначаны словы яўрэйскага і цюркскага паходжання. Наяўнасцьгерманізмаў, паланізмаў, чэхізмаў узыходзіць да перыяду фарміравання беларускайнароднасці.
Ролю польскай мовыў працэсе запазычвання лексікі, якая характарызуе асоб у адносінах да рэлігіі,трэба адзначыць асобна. Тут гаворка ідзе не толькі пра лексічныя запазычанні,але і пра граматычныя аспекты лексем.
Для дадзенайтэматычнай групы лексікі ўласціва надзвычай развітая варыянтнасць, уасаблівасці, фанематычная. Яна абумоўлена вялікай колькасцю запазычанайлексікі, бо на ўсіх этапах гісторыі мовы найбольшы працэнт няўстойлівасцізнешняга аблічча слоў прыпадае на запазычаную лексіку.
Паводлесемантычнай адзнакі рэлігійная лексіка падзяляецца на дзве нераўназначныя паколькасці ўваходзячых у іх лексем групы. Большасць лексем канфесійнага планамаюць толькі адно значэнне. У невялікай колькасці зафіксаваны таксама полісемантычныялексемы канфесійнай групы.
Калі гаварыць прасемантыку, то можна прыйсці да высновы, што найбольшай тэматычнай групайз’яўляецца група, якая называе рознага роду абрады, малітвы, царкоўныя святы. Назвыпрадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў,прыслужнікаў таксама складаюць дастаткова шматлікую тэматычную групу.
Спіс літаратуры
1. Астапенка А. Беларускаямова ў царкве і палітыка // Наша слова, — 1998, — 18 лістапада, — С.3.
2. Басько В.У. Моўнысінкрэтызм старабеларускага рэлігійнага пісьменства (дыяхранічны аспект): аўтарэфератдыс.: 10.02.01. — Белорусский язык/ В.У. Басько, — Мн.: Беларускі дзяржаўныўніверсітэт, 2005. — 20 с.
3. Басько В.У. Уласнабеларускіяфанетычныя асаблівасці ў мове помнікаў рэлігійнага пісьменства 16-18 стст. // ВеснікБДУ. Сер.4. — 2003, — №2, С.34-38.
4. Будзько І.У. Рэлігійнаялексіка старабеларускай мовы. Аутарэферат. — Мн.: НАН Беларусі, 1999
5. Будзько І.У. Семантыка-граматычнаяхарактарыстыка рэлігійных абстрэм у мове помнікаў беларускай пісьменнасці XV-XVIII стст. — У кн. Беларуская лінгвістыка. — 2003. — Вып.53.
6. Грыцкевіч А. Беларускаямова і царква (да пач.20 стагоддзя) / Анатоль Грыцкевіч // Наша слова. — 2008,- №29 (16 ліпеня), — С.2
7. Дзядова А.С. Рэлігійнаялексіка ў старабеларускім перакладзе “Александрыі” пач. XVII ст. // Наука и образование вусловиях социально-экономических трансформаций общества: сб. докладов. — Витебск, — 2001, — С.338 — 339.
8. Завальнюк У. Роднаямова (Неабходнасць спраўляць набажэнствы на беларускай мове. З гісторыі мовы //Наша слова. — 1999. — 9 чэрвеня. — с.3.
9. Клімаў І.П. Іншаславянскіяўплывы на старабеларускую арфаграфію (на прыкладзе “Евангелля” В. Цяпінскага1570-я гг.) // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныятэндэнцыі. Мат-лы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29-30 кастрычніка 2007 г. — Мн., 2007, С.102 — 107.
10. Лыч Л. Шляхбеларускага слова і касцёл. Мова і рэлігія // Роднае слова, 2000, — №11, С.99-102.
11. Лыч Л. Царкоўнаславянскаямова ў хрысціянскім богаслужэнні на Беларусі // Роднае слова, — 1996, — №4, С.142- 151.
12. Лыч Л. Рэлігія імова // ЛіМ. — 1991. — 19 ліпеня, 30 жніўня, 6 верасня.
13. Станкевіч Ян. Беларускаявымова царкоўнаславянскага пісьма // Спадчына, — 1992, — №2, С.54 — 58.
14. Не чужаніца, неродная — мова царкоўная… // Народная газета. — 1996, — 17-19 жніўня, С.8-9.
15. Цехановіч З. Рассыппраменні свае хвалы… (Царкоўнаславянская мова) // ЛіМ, — 1997, — 8 жніўня, — С.5.
16. Чарота І. Беларускаямова і царква. — Мн. // ЛіМ, №11 — 2001. — 7 верасня, — С.7
17. Чарота І. Каб непрапаў скарб: (Беларусы і царкоўнаславянская спадчына). — Царк. слав. Мова // ЛіМ,- 1997. — 6 чэрвеня, — №23, — С.14-15.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.