Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага

Жыццёвыі творчы шлях Кузьмы Чорнага
КузьмаЧорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі), якога крытыка яго часу ахрысціла«беларускім Дастаеўскім», нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у вёсцы Боркі наСлуччыне ў сям'і парабка.
У1907 г. бацькі яго пераехалі ў фальварак Вінцэнтова. Тут Мікола здапамогай маці Глікерыі Міхайлаўны, жанчыны простай, але духоўна развітай ідастаткова начытанай, навучыўся чытаць.
Міколабыў здольны хлапчына: добра маляваў, іграў на розных музычных інструментах, меўпрыгожы голас, умеў цудоўна апавядаць розныя гісторыі, прадстаўляючы ў асобах,іграў у школьных спектаклях. Бацькі з усіх сіл стараліся даць старэйшаму сынуМіколу адукацыю. Каля маёнтка, дзе яны парабкавалі, школ блізка не было, тамуяны кінулі панскую службу і ў 1908 г. вярнуліся на бацькаўшчыну, умястэчка Цімкавічы, якое знаходзілася акурат на паўдарозе паміж Нясвіжам іКапылём. Вучачыся ў Цімкаўскім народным вучылішчы, Мікола паказаў сябе здольнымвучнем. Настаўнік нязменна вылучаў яго сярод іншых і падхвальваў, а перадзаканчэннем вучылішча ў 1913 г. рыхтаваў яго разам з іншымі выдатнікамі дапаступлення ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
Двагады Мікалай працаваў на гаспадарцы, хадзіў з бацькам Карлам Феліксавічам паўсёй акрузе ў пошуках цяслярскай працы, шмат пабачыў за гэты час людскога гора,пазнаёміўся з многімі надзвычай каларытнымі беларускімі тыпамі, наслухаўсямноства цікавых гісторый. У семінарыю ён паступіў у 1915 г., калінепадалёку ад Нясвіжа стаяў фронт і людзі жылі весткамі з вайны і гаворкамі абвайне. У часе навучання ён праседжваў шмат у семінарскай бібліятэцы, меўмагчымасць наведваць і багатую, як на тыя часы, Радзівілаўскую бібліятэку. Дагэтага ж моманту адносяцца і яго першыя спробы ў мастацкай творчасці — вядома,што ён чытаў сваім сябрам апавяданне, сюжэт якога нагадваў раннія творы МаксімаГоркага: дробны зладзяйчук-валацуга папаўся на рынку на крадзяжы, яго б'юць безлітасці і шкадавання. Чорнага цікавілі перажыванні гэтага чалавека — такпачалася яго вядомая ў пазнейшыя гады павышаная ўвага да пакутаў чалавека назямлі.
У1920 г. Мікалай Раманоўскі скончыў вучобу і стаў настаўнікам. Ён прымаўчынны ўдзел у працы мясцовых Саветаў — працаваў сакратаром Цімкаўскагаваласнога рэўкома, з вясны да восені 1921 г. быў справаводам Слуцкага павятовагаваенкамата, затым — сакратаром аддзела народнай адукацыі пры Цімкаўскімваласным рэўкоме.
Звосені 1922 г. Раманоўскі ўжо настаўнік Цімкаўскай сямігодкі. Аднакнастаўніцкая праца мала задавальняла Мікалая Карлавіча, і ён марыў працягвацьвучобу. Адчуваў ён патрэбу і ў творчым асяроддзі, якое разумела б яго і ў якімён мог бы сталець як мастак слова. Акурат у гэты час адкрыўся Беларускіуніверсітэт, і Мікалай Карлавіч стаў яго студэнтам. Гэта адбылося летам 1923 г.,а напярэдадні, у маі і чэрвені, у газеце «Савецкая Беларусь» былі надрукаваныапавяданні маладога празаіка, падпісаныя псеўданімам “Кузьма Чорны”. Такпісьменнік аддаваў даніну павагі свайму дзеду Міхалу Парыбку, па-вулічнаму —Чорнаму, вялікаму працаўніку, вядомаму на цэлую акругу майстру-сурвэтніку. Уснежні гэтага ж года, калі ўтварылася літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», Чорныстаў яго сябрам. У гэты час ён шмат друкуецца, а ў 1925 г. выдае адразудва невялікія зборнікі сваіх твораў — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У гэтым жагодзе ён быў змушаны пакінуць вучобу — пачаўся хваравіты працэс у лёгкіх.Паездка на лячэнне ў Крым памагла. З гэтага часу Чорны працуе ў рэдакцыі газеты«Беларуская вёска», дзе раз-пораз арганізуе літаратурныя публікацыі маладыхаўтараў, а таксама друкуе свае кароткія адказы на дасланыя літаратурныя творы,у якіх дае пачынаючым паэтам і празаікам першыя ўрокі літаратурнай творчасці.Творчая актыўнасць Чорнага ў 20-я гады ўражвае.
Уадным 1926 г. выходзіць адразу тры зборнікі яго апавяданняў: «Па дарозе»,«Пачуцці», «Хвоі гавораць». У наступным 1927 г. пачынае друкавацца ягопершы раман «Сястра», а ў 1928 выходзіць асобным выданнем яшчэ адзін раманЧорнага «Зямля». Амаль кожны год у празаіка публікуюцца новыя аб'ёмістыя творы:урыўкі з рамана «Вецер і пыл» (1927–1929), аповесць «Лявон Бушмар» (1929),«Вясна» (1930), першая частка рамана «Ідзі, ідзі» (1930), невялікая п'еса«Лета» (1932). З мая 1926 г. Кузьма Чорны з'яўляецца старшынёйлітаратурнага аб'яднання «Узвышша» і адначасова галоўным рэдактарамаднайменнага часопіса, застаючыся на гэтых пасадах ажно да самага скасаванняарганізацыі ў 1932 г., калі партыя сваёй спецыяльнай пастановайліквідавала ўсе існуючыя літаратурныя арганізацыі з мэтаю стварыць Саюзсавецкіх пісьменікаў. Чорны вельмі перажываў гэту ломку — мастацкая творчасцьвымагае далікатных да сябе адносін і свабоды слова, думкі, друку. Але пасляпадзей 1930 г., калі ў адно імгненне былі гвалтоўна адлучаны ад творчайпрацы многія беларускія пісьменнікі, а сярод іх і самыя блізкія яго сябры,аднадумцы, удзельнікі аб'яднання «Узвышша» Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча,Андрэй Мрый, Адам Бабарэка, марыць пра свабоду творчасці не выпадала.Застаўшыся хутчэй выпадкова на волі, пісьменніку давялося тэрмінова пераглядацьусе свае вялікія творчыя задумы і планы. Ён раптоўна абрывае працу над раманам«Ідзі, ідзі», задуманым ім як трылогія, але прычына гэтага менш за ўсё творчая:працавітасць яго была шырока вядомая. У гэтым творы Чорны ўздымаў праблемушляхоў беларускай нацыі ў новы час — у першай частцы героі твора горачаспрачаюцца па нацыянальнаму пытанню, а гэта ў пачатку 30-х гадоў зрабіць ужобыло немагчыма, калі, вядома, не ствараць цалкам свядома шаржыраваныя,фельетонныя вобразы дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху, на што Чорны немог пайсці. Пісьменнік гучна аб'явіў у гэты час у друку аб сваім намеры пісаць«у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа за часы ад знішчэння паншчыныі да нашых дзён». У выніку з'явіліся раманы «Бацькаўшчына» (1931), «Трыццацьгод» (няскончаны, 1934), «Трэцяе пакаленне» (1935), аповесць «Люба Лук'янская»(1937), п'есы «Бацькаўшчына» (некалькі варыянтаў, 1932–1939), «Ірынка» (1940).У 30-я гады Чорны актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці Беларусі, быў аднымз арганізатараў Саюза пісьменнікаў. З 1934 г. ён кіраваў Кабінетаммаладога аўтара пры СП БССР, дапамагаў авалодваць азамі мастацкай творчасці, абчым сведчаць артыкулы гэтага часу. Пісьменнік рабіў спробы падключыцца дазаклікаў, якія чуліся з усіх бакоў, аб неабходнасці пісаць «гісторыюсучаснасці» і выдаў зборнік «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), але адразу адчуўштучнасць гэтай задумы. Вялікі «хапун» канца 30-х гадоў яго не абмінуў: 14кастрычніка 1938 г. Чорны быў арыштаваны. 8 чэрвеня наступнага 1939 г.Чорнага нечакана выпусцілі з турмы: гэта быў час, калі «яжоўшчына» змянялася на«берыеўшчыну» і новае кіраўніцтва НКУС рабіла выгляд абнаўлення палітыкі,выпусціўшы на волю невялікую колькасць нявінна асуджаных людзей. У гэты часЧорны быў вельмі хворы: балела сэрца, апухалі да калень ногі. А галоўнае: ёнбыў глыбока ўзрушаны ўсім убачаным у сталінскіх засценках, многае зразумеў іпераасэнсаваў, пра што напісаў у апошнія месяцы жыцця ў сваім дзённіку.Адчуваючы, што сіл у яго з кожным годам меншае, празаік спяшаецца ажыццявіцьзадуманае. Да пачатку вайны з фашызмам ён паспеў напісаць тры раманы, п'есу«Ірынка», вялікую працу пра «Новую зямлю» Якуба Коласа. Разам з бежанцамі Чорныдайшоў да Крычава, развітаўся з сям'ёй і пайшоў у ваенкамат. 10 ліпеня 1941 г.ён уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі, але праз некалькі дзён быў адкліканы ўКлімавічы ў групу друку. Разам з групай журналістаў зноў апынуўся ў Крычаве,затым у Магілёве, дзе стаў супрацоўнікам сатырычнай газеты «Раздавім фашысцкуюгадзіну». З гэтага часу ён вандраваў разам з рэдакцыяй гэтага выдання ў Гомель,Добруш, Чэбаксары, Казань. З другой паловы студзеня 1942 г. Чорны жыве ўМаскве, у гасцініцы «Якар», дзе займае цесны нумар разам з сям'ёй. На кавалакхлеба ён змушаны быў зарабляць працай у рэдакцыі часопіса «Беларусь», пішучы ідрукуючы ледзь не штодня па артыкулу, вельмі часта пад псеўданімамі: ІгнатБулава з-пад Турава, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарпакевіч, МаксімАлешнік. Сатырычныя фельетоны Чорнага выйшлі асобнай кніжкай «Кат у белайманішцы» (1942). У гады вайны ён здзейсніў сапраўды пісьменніцкі подзвіг,напісаўшы раманы «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны шлях» (1944), «Вялікі дзень»(1941–1944), аповесці «Скіп'ёўскі лес» (няскончаная, 1944), «Сумліцкая хроніка»(няскончаная, 1941–1944). Зборнік апавяданняў «Вялікае сэрца» быў апублікаваныўжо пасля смерці пісьменніка — у 1945 г. Неўзабаве пасля вызвалення Мінскаён прыязджае на Радзіму, а праз два месяцы, 22 лістапада 1944 г., памірае.Пахаваны К. Чорны на Вайсковых могілках. У архіве пісьменніка застаўся дзённікі звыш дзесятка пачатых новых вялікіх твораў, сярод іх раманы і аповесці«Смага», «Лявончыкава Ліда і якубаўскі карчмар Сымон Біруля», «Сыны ХведараНявады», «Алеся», «Захар Пагуда», «Рэшткі вялікай сялібы» і інш.
ПачынаўсяЧорны-празаік, як і многія іншыя пісьменнікі, з апавяданняў. Раннія апавяданніяго — тыповыя для творчасці «маладнякоўцаў» замалёўкі, эцюды, імпрэсіі,своеасаблівыя «вершы ў прозе». Выбар героя ў іх зроблены адразу і без сумненняў— гэта мужык-беларус, бядняк, які ўвесь век марыў аб вольнай працы на ўласнайзямлі. У новы час, калі яму здалося, што мара яго блізкая да ажыццяўлення, гэтыгерой стаіць «на варце» сваіх інтарэсаў. Менавіта так прачытваецца сэнс першыхапавяданняў празаіка «На граніцы» і «На варце» (1923). На мяжы двух светаўадчувае сябе чорнаўскі герой: мінулага і будучыні. Мінулае ў яго свядомасцізвязана з жыццём яго братоў-беларусаў, што засталіся пасля падзелу Беларусіпаміж Саветамі і Польшчай за «граніцай» (мяжа, якая рэзала жывое цела краіны надзве часткі, праходзіла побліз ад родных мясцін празаіка). Ён вартуе свет, дзеадбываецца вялікае абнаўленне жыцця: «Мы жывём у цікавы час. Час росквітудумкі, новага жыцця. Час новых людзей» (I, 32). Аўтар разам з героем перакананыў праўдзе новага часу, а яго настрой выказваецца ў захапленні светам. Перад маладымпакаленнем адкрыліся далягляды «людской маладой жыццёвай радасці», і празаікЧорны спяшае выказаць гэты небывалы энтузіязм чалавека пры дапамозерытмізаванай прозы, дзе ўсё — дынаміка апавядання, музычнасць фразы,эмацыянальна-экспрэсіўная насычанасць слова, імпрэсіянізм малюнка —падпарадкавана гэтай задачы. Прыўзняты паэтычны настрой выяўлены ў апавяданнях«Будзем жыць», «На беразе», «Жалезны крык», «Максімка», «Быльнікавы межы» (усе— 1924), «Новыя людзі», «Бяздонне» (абодва — 1925). Некаторыя апавяданнівонкава нагадваюць верлібр — свабодны верш («Восень і радасць, «Срэбра жыцця»,абодва — 1925). Аднак у кожным чорнаўскім творы за пачуццём бязмежнагазахаплення жыццём адчуваецца прысутнасць вялікай думкі аб чалавеку, які жывенадзеяй на змены.
Героймногіх ранніх апавяданняў Чорнага вельмі ўражлівы. Звычайную з'яву ён нярэдказдольны ўспрымаць трагічна як вялікую драму ледзьве не сусветнага значэння.Цэлая пакута, напрыклад, для маці, якая будзіць малога хлапчыну-сынка ранкам,каб ён выганяў кароў на пашу («Начлег у вёсцы Сінегах», 1927).
Празусю творчасць Чорнага праходзіць вобраз трапяткога, палахлівага гаваруна,вечнага трапетуна, гарапашніка-мужыка, які толькі ў новы час адчуў сябечалавекам, беларусам. А гаваркі ён і часам непрыемна балбатлівы таму, што ягоголасам загаварыла яшчэ нядаўна без'языкая, асуджаная каланіяльнай сістэмай давекавечнага маўчання шматмільённая сялянская маса. Міхалка Сляпенькі(«Максімка», 1924), Кірылка («Мельнікі», 1925) радуюцца любой нагодзе пабыцьсярод людзей, у грамадзе, пагаварыць, хоць часам усё ўжо даўно сказана іпаўторана на розныя лады іншымі. Той жа Міхалка, трапіўшы на вясковы сход(Чорны наогул любіў паказваць сялянскую грамаду «агульным планам», вылучаючыпры гэтым асобныя каларытныя постаці), адчувае сябе так, быццам без яго «дзелане робіцца»: «Шмыгаючы ў грамадзе, падлазячы мужчынам пад локці, усімзамінаючы, ён стараўся ўсіх перашчабятаць, паўтараючы за кожным словам сваюзвычайную прыказку — «тым часам, браткі мае». Чорнага захапляе ў гэтым чалавечкутое, што ён усіх і ўсё на свеце вымярае мераю чуласці, чалавечнасці, дабраты,справядлівасці, хрысціянскага міласэрдзя, якое з умацаваннем сталінскага рэжымуўсё больш выветрывалася з людскіх узаемадачыненняў, а яму на замену прыходзілістрах, недавер, падазронасць, шпіёнаманія, пошукі «ворагаў» і інш. Гэтагагероя-трапетуна, як своеасаблівы «мечаны атам», мы заўважаем у многіх творахЧорнага. Ад твора да твора ўдакладняецца яго псіхалагічная характарыстыка,герой паступова вырастае ў вобраз-тып, што ўвасабляе лепшыя якасці беларуса.
УвагуЧорнага прыцягваў і вобраз маладога беларуса, які прадстаўляе новае пакаленне.Калі вобраз «трапетуна» ствараўся пераважна сродкамі знешняй характарыстыкі(партрэт, дзеянне, рухі, жэсты, гаворка), то вобразы юнакоў і дзяўчат малююццабольш знутры, сродкамі апісання іхняга ўнутранага свету. Гэта людзі, якіяўмеюць выказваць у словах тое, што адчуваюць, пра што думаюць і мараць. Янысхільны да самааналізу і рэфлексіі. Начытаныя, адукаваныя, гэтыя маладыябеларусы — кніжнікі і летуценнікі, якія выяўляюць сябе ўжо і як дзейсная сіла,мэтанакіравана і ўпарта. Самае цікавае ў апавяданні «Вечар» (1925) не назіранніВіктара Зеніча, студэнта, чулага да падзей і людзей, не малюнкі гарадскогапобыту, убачаныя яго вачыма, а найперш яго рэакцыя на вонкавыя раздражняльнікі,роздум, імкненне зрабіць філасофскія высновы. Жыццярадасны юнак, бадзёры іпоўны жадання перарабіць ледзь не ўвесь свет на новы лад паводле законаўхараства, Зеніч у той жа час глыбока разумее, якое складанае чалавечае жыццё,як шмат у ім неразгаданага, колькі навокал драматычных людскіх лёсаў. чорны апавяданнядраматычны творчы
Штоадбываецца «на мяжы пачуццяў і думак»? Як растлумачыць «чалавечыя зломы» ўпсіхіцы, характары, паводзінах, лёсе? Што азначае «духоўны разлад чалавека,скалечанага бурным рухам гістарычных падзей»? Гэтыя пытанні пісьменнік ставіцьу апавяданнях «узвышэнскага» перыяду, такіх, як «Па дарозе», «Буланы», «ПарфірКіяцкі» (усе — 1925), «Хвоі гавораць» (1926). У гэтых творах даеццасвоеасаблівая псіхаграма ўнутранага жыцця беларуса ў паслярэвалюцыйнаедзесяцігоддзе, па якой можна ўзнаўляць карціну гістарычнага быцця народа.
Намяжы дзесяцігоддзяў, а таксама ў 1930-я гг. з’явіліся такія арыгінальныяапавяданні К. Чорнага, як «Ліст Якуба Малькевіча», «Справа ВіктараЛукашэвіча», «Нянавісць» (усе — 1929), «Спатканні з васпаватым чалавекам»,«Сям'я Юрыя Гарэйкі» (абодва — 1930), «Макаравых Волька» (1938). У 1932 г.выйшаў зборнік «Брыгадзіравы апавяданні», дзе Чорны паспрабаваў быць у ладзе зафіцыйнай ідэалогіяй, сумленна намагаўся авалодаць сакрэтамі «вытворчай тэмы»,шукаць у сваіх героях прыкметы класавай і партыйнай прыналежнасці, але вынікбыў мала плённым.
У часВАв Чорным былі напісаны апавяданні «Бацька», «Маленькая жанчына», «Аксінінысляды» (усе — 1942), «Прасторны дом», «Вялікае сэрца» (абодва — 1944), у якіхпісьменнік узнаўляў асобныя эпізоды вайны, што паказвалі паводзіны беларусаў,іх нацыянальны характар у часы цяжкіх выпрабаванняў.
Сярэдняяэпічная форма найперш прадстаўлена ў К. Чорнага такімі творамі, як «ЛявонБушмар» (1929) і «Люба Лук'янская» (1936).
Уаповесці «Лявон Бушмар», напісанай у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ўСавецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на ягонатуральнае асяроддзе — сялянскую «дробнабуржуазную стыхію», адлюстроўваеццадрама селяніна-хутараніна. Лясны хутар у аповесці «Лявон Бушмар» здаеццаапошнім астраўком, які сімвалізуе такую нязрушнасць векавечнага побытубеларускага мужыка. Гаспадар хутара Лявон Бушмар з усяе сілы абараняе сваюкрэпасць. Але новае жыццё наплывае на яго хутар з усіх бакоў: з'яўляюцца новыялюдзі, даходзяць, хоць і прыглушана, новыя ідэі. Лявон трывожыцца, нутром чуючынебяспеку. Ён гатоў жыць наводшыбе сам-на-сам, але без усялякіх зносін звялікім светам жыць немагчыма. А за гэта ўжо трэба нечым ахвяраваць, і найперш— сваёй адзінотай, нелюдзімасцю. Магутная постаць Бушмара, якая ўнушае ўсямунаваколлю страх і змушаную павагу, адзінока ўзвышаецца сярод апошніх тубыльцаў,якіх пакуль яшчэ не закранулі рэвалюцыйныя змены. Пад націскам новых парадкаўБушмар паволі адступае, здае пазіцыю за пазіцыяй, усё больш нервуецца, траціцьспакой і робіць недарэчнасць за недарэчнасцю. Нарэшце ён адважваецца на падпалновых калгасных будынкаў, якія ў яго вачах сімвалізуюць новы лад, і тут яго«гісторыя» завяршаецца. Пісьменнік спрабуе разгадаць феномен, якому сам даеназву «бушмараўшчына». Адкуль у чалавека такая дэфармаваная прагавітасць уадносінах да ўласнасці? Што робіць гэтага чалавека такім нелюдзем? Чаму ягопрырода, сама натура супраціўляецца ўсялякім зменам? У прамове абвінаваўцыгучыць адназначнае асуджэнне «бушмараўшчыны». Але ці згодзен з гэтымбезапеляцыйным прысудам сам пісьменнік-псіхолаг і філосаф? Мастацкая тканінааповесці сведчыць аб тым, што Чорны з увагай прыглядаўся да гэтага чалавечагатыпу, а ў наступных творах не раз вяртаўся да паказу вобразаў, блізкіх пажыццёвай пазіцыі Бушмару.
Уаповесці «Люба Лук'янская» (1936), што ўваходзіць у цыкл задуманай Чорныммастацкай гісторыі, пісьменнік паказаў, як быў растаптаны лёс і шчасце галоўнайгераіні, а таксама была загублена вера ў чалавека Валі Іваноўскай — беларускіхжанчын, народжаных для таго, каб быць шчаслівымі і прыносіць радасць і шчасцеіншым. Аўтар аповесці, напісанай напярэдадні страшнага 1937 г., упартастаяў на сваім, сцвярджаючы чалавечнасць, маральнасць у чалавеку, лічачы, штоменавіта гэта і ёсць мера прагрэсу.
У1940 г. К. Чорным была напісана аповесць для дзяцей «Насцечка», уякой пісьменнік закрануў праблемы ўзаемаадносін паміж дзецьмі, іх правільнагавыхавання, месца і ролі дарослых у гэтым працэсе.
Надзвычайвялікі ўклад унёс К. Чорны ў станаўленне і развіццё буйной эпічнай формы ўбеларускай літаратуры.
Урамане «Зямля» (1928) празаік апавядае пра тое, як адбываецца франтальныпаварот беларускай вёскі да новага, якія праблемы пры гэтым паўстаюць, шторадуе, а што насцярожвае. Аўтар, паказваючы мацярык сялянства, як быпапярэджвае, што працэс змен на вёсцы павінен ісці эвалюцыйным шляхам,асцярожна і што спадзявацца на хуткія змены ў псіхалогіі селяніна не варта,нават небяспечна. Сялянскае жыццё ў рамане нагадвае шыракаплынную раку, якаямала-памалу ўваходзіць у новае рэчышча, і ў гэтай плыні мноства супярэчлівыхтэндэнцый, што ўрэшце і складаюць паралелаграм грамадскіх сіл, які вырашае ўсёў жыцці. Новае і старое, вясёлае і сумнае, высокае і нізкае ў жыцці дакалгаснайвёскі, апошняга аплоту нацыі, — усё гэта разам стварае асаблівую атмасферумаральных адносін пісьменніка да людзей. Чорны дэталёва ўзнаўляе панарамубеларускай вёскі напярэдадні «вялікага пералому», свядома фіксуючы ўвагу наглыбіннай задуме, што акіян народнага жыцця падпарадкоўваецца сваім, шмат у чымнеспазнаным унутраным законам і абыходзіцца з гэтай жывой і рухомай стыхіяйусякім «эксперыментатарам» трэба вельмі і вельмі асцярожна.
Упачатку 30-х гадоў Чорны, як ужо адзначалася, паставіў перад сабой грандыёзнуюзадачу — напісаць цыкл твораў пра гісторыю беларусаў на працягу некалькіхдзесяцігоддзяў. Яго ўвагу прывабліваюць ужо не асобныя постаці або народныятыпы, а жыццё народа на вялікім адрэзку часу. Першай спробай узняць глыбінныяпласты нацыянальнай рэчаіснасці, звярнуцца з многімі пытаннямі, прадыктаванымібурнай сучаснасцю, да самой гісторыі быў незавершаны раман «Ідзі, ідзі» (1930).Пісьменнік адразу сутыкнуўся з мноствам ідэйных і творчых праблем. Па-першае,час не спрыяў адкрытай пастаноўцы такіх складаных пытанняў, як чалавек ірэвалюцыя, лёс Бацькаўшчыны, класавае размежаванне, ідэалагічнае змаганне імесца ў ім нацыянальнай інтэлігенцыі: твор пісаўся ў момант, калі «нацыянальнаяэліта», за выключэннем адзінак, была выслана за межы Беларусі, маральназнішчана, адлучана ад навуковай і мастацкай творчасці, творчае аб'яднанне«Узвышша» падвяргалася ярасным нападкам з боку вульгарызатараў і даносчыкаў.Па-другое, Чорны, як і ўся тагачасная беларуская літаратура, стаяў перадзадачай стварэння шматпланавага эпасу, які павінен быў уключаць у сябе гісторыюнарода, яго псіхалогію, філасофію «беларускага шляху». Нягледзячы на прыкметнырост пісьменніцкага прафесіяналізму і набыты празаічны вопыт, Чорны не здолеўсправіцца з маштабнай задумай. Раман так і застаўся ў гісторыі літаратуры і ўтворчасці самога празаіка мастацкім эксперыментам: аб'яўлены ў друку намераўтара дапісаць гэты твор, дапоўніўшы яго наступнымі часткамі, якія павінныбылі называцца «Раскрыжаванне» і «Захаду і Усходу», застаўся няздзейсненым.
У1931 г. К. Чорным быў напісаны раман «Бацькаўшчына», у якім пададзенакарціна магутнага народнага шэсця беларусаў з мінулага ў будучыню — «адпрыгоннага ладу да бяскласавага грамадства». Але не менш, чым прыгон, беларусаўна працягу вякоў хвалявала пытанне аб уласнай бацькаўшчыне. Пошукі Радзімы —гэта пошукі сваёй зямлі. Чорны стварае эпічны малюнак, у цэнтры якога магутнаяпостаць Лявона Гушкі, селяніна-волата, здольнага, як казачны герой, сошкувырваць з раллі і закінуць за куст лазняку, узняць цаліну, пракарміць, як увершах Багушэвіча і Купалы, «цэлы свет». У постаці героя спачатку прыкметныятрапятлівасць, якая выдае яго паднявольнае становішча, цярплівасць, выхаванаягістарычнымі акалічнасцямі, якія ў адносінах да гэтага чалавека цяжка назвацьспрыяльнымі. Ён яшчэ і сам не верыць у свае вялікія магчымасці, шукае праўды тоў пана, то ў папа, то ў ксяндза, то ў прыстава, ажно пакуль не пераконваецца,што кожны з іх дбае найперш пра свае ўласныя інтарэсы. Яго вера ў магчымасцьнармальнага існавання ва ўмовах беззямелля пад уздзеяннем выпадковага іневыпадковага збегу абставін ператвараецца ў такой жа сілы расчараванне. Урамане «Бацькаўшчына» Чорны ўзняўся на новую сацыяльна-гістарычную іфіласофскую ступень асэнсавання беларускай рэчаіснасці.
Асаблівашмат у плане ідэйнага і творчага развіцця пісьменіка даў раман «Трэцяепакаленне» (1935), дзе праблемы гуманізму ставіліся маштабна і распрацоўвалісягрунтоўна, што і зрабіла гэты твор надзвычай папулярным у 30-я гады, аб чымсведчаць неаднаразовыя перавыданні. У рамане «Трэцяе пакаленне» пісьменнікацікавіць «ідэёвая катэгорыя» ўласнасці як асобнага грамадскага інстытута.Асуджаючы прыватную ўласнасць, празаік памятае пра асабісты вопыт дачыненняў змноствам буйных і дробных уласнікаў, пачынаючы з часоў маленства, калі ягобацькі зазналі ўсе «даброты» беззямелля, бяспраўя, парабкоўства. У яго ёсцьправа і аргументы, каб адмаўляць гэты грамадскі інстытут, у выніку якога пакутуемноства людзей, цэлы народ, пазбаўлены самай галоўнай сваёй уласнасці —дзяржаўнасці. Чорны ўклаў увесь свой талент у дадзены твор, які выкрываенялюдскую філасофію ўласніка, яго псіхалогію і ідэалогію. Разам з тым у гэтымрамане К. Чорнага ёсць і пэўныя нацяжкі, пралікі, частка якіх абумоўленаскладанасцю часу, эпохі, калі пісаўся раман.
Ураманах ваеннага часу «Пошукі будучыні» (1944), «Вялікі дзень» (1941–1944),«Млечны шлях» (1944) К. Чорны зрабіў спробу філасофскага асэнсаванняэпохі. Нездарма дзеянне гэтых эпічных твораў пачынаецца ў гады першай сусветнайвайны, па сутнасці з першых гадоў XX ст. У гэтых адносінах творы Чорнага былівыключэннем у гісторыі сусветнай літаратуры: у мастацка-філасофскім асэнсаванніэпохі беларускі пісьменнік апярэджваў многія вядомыя творы, такія, як раманы«Чума» Альбера Камю і «Доктар Фаустус» Томаса Мана, дзе ўздымалісяфундаментальныя праблемы чалавечага існавання.
Усведамленнеасабістай адказнасці за заўтрашні дзень свайго народа і ўсяго чалавецтвавызначае пачуцці, думкі і паводзіны герояў рамана «Пошукі будучыні». Аўтарназывае іх сумлічанамі, жыхарамі беларускага мястэчка Сумлічы, — ад слова«сумленне». Ён паказвае іх добрымі і сумленнымі, людзьмі «з праўдай у сэрцы ірозумам у галаве». Вясёлы, гаваркі, чулы да ўсяго, што адбываецца ў свеце,Фельчар (у яго няма імя — ён лекар, доктар і знаецца на спосабах выратаваннячалавека не толькі ад фізічнага болю, але і ад душэўных траўм) бязмежна верыцьу магчымасць змен свету да лепшага, у светлыя, духоўныя пачаткі ў чалавеку. Ёнверыць нават у магчымасць перавыхавання такога закаранелага ў сваёй уласніцкайкарыслівасці і жахлівым практыцызме чалавека, як палонны немец Густаў Шрэдэр.Імкнучыся да філасофскага асэнсавання падзей, Чорны бачыць іх на шырокім фонегісторыі народа і нават чалавецтва. Ён разумее, што за подзвігам «ціхагачалавека», беларуса-партызана стаіць усё яго ранейшае жыццё, і шпарка рассоўваефон, на якім адбываецца дзея яго твора. У першай частцы «Пошукаў будучыні»,якую аўтар называе шматзначна «Украдзенае маленства», апавядаецца пра ВялікагаЗлодзея, а гэта і свет уласніцтва, што развязаў вайну, і ідэолагі фашызму ўабліччы Густава Шрэдэра, які вярнуўся, каб забраць назад «сваё» золата, і тыя,хто, не пытаючыся беларусаў, падзяліў краіну на дзве часткі мяжой. Імкнучысяапаэтызаваць хараство беларускай душы, якая ў гады вайны ўбачылася з асаблівайвастрынёй і болем, Чорны актыўна выкарыстоўвае такі мастацкі прыём, як унутраныманалог, які часта нагадвае сапраўдную «плынь свядомасці», бо герой, дзеля тагокаб выказацца дарэшты, ужо не зважае на іншых. У гэтых маналогах, па сутнасці,змяшчаецца квінтэсенцыя жыццёвай мудрасці цэлага народа, які за сваю працяглуюшматпакутную гісторыю спазнаў усяму на свеце сапраўдную цану. Асабліва ахвотна«дае слова» аўтар Юрасю Няваду, чалавеку, які, седзячы чатыры гады ў акопах,марыў аб вяртанні на Радзіму, які так і не перажыў звычайнага чалавечага шчасцябачыць, як растуць яго дзеці, становяцца дарослымі, а таму так хваравітаўспрымае ўсё, што нагадвае яму пра «ўкрадзенае маленства» яго дачкі Волечкі.
Урамане «Вялікі дзень», які лічыцца незавершаным, хоць недапісаны ўсяго некалькіраздзелаў, якія толькі фармальна азначалі б фінал і звычайна займалі нязначнаемесца ў задуме, разгортваецца панарама вялікага сутыкнення сіл дабра і зла.Гэтае сутыкненне адбываецца на арэне Беларусі, якую пісьменнік свядомапрыўздымае, каб выразна было відаць, што адбываецца, хто ўдзельнічае ў бойцы,якімі намерамі кіруецца. У першай частцы твора «Пошукі роднай зямлі» Чорны зноўвяртае чытача да праблемы, якая столькі разоў ставілася і вырашалася ў творахяго слынных папярэднікаў і вымушала думаць над ёю сучаснікаў. Пытанне пытанняўдля беларусаў — бацькаўшчына, уласная дзяржаўнасць — не было вырашана ні ў1917-м, ні ў 1941-м, а беларусы зноў уздымалі яго на парадак дня, абараняючыродны край, несучы за яго велізарныя ахвяры.
Уменнебачыць гісторыю беларусаў на фоне вялікай сусветнай гісторыі прывяло Чорнага дазадумы напісаць раман «Млечны шлях», у якім паказаны «беларускі чалавек сяродсваіх еўрапейскіх суседзяў у час Айчыннай вайны» (З сямейнага архіва К. Чорнага).Чорны з першых старонак гэтага твора малюе вобраз спаленай, знявечанай вайнойБеларусі. На папялішчы гэтай былой квітнеючай краіны сутыкаюцца апошніяпрадстаўнікі ваюючых бакоў: чырвонаармеец Уладзімір Ярмаліцкі, які ўцёк зпалону і імкнецца да родных мясцін, чэх Эдуард Новак, якому ўдалося збегчы знямецкай арміі, паляк Люцыян Акаловіч, немец-«таўстун» і немец-«стары»,беларусы Мікалай Сямага і яго дачка Гануся. Недавер, узаемная варожасць,стоеная нянавісць не даюць гэтым людзям быць шчырымі і адкрытьші. Такімі янымогуць быць толькі перад наіўным дзіцём, дзяўчом-падлеткам Ганусяй, перад якойгероі па чарзе спавядаюцца.
Драматычныятворы К. Чорнага прадстаўляюць п’есы-драмы “Лета (1930), “Бацькаўшчына”(паводле аднайменнага рамана, 1932), “Базылевічава сям’я” (1938), ”Ірынка”(1941), а таксама камедыя “Не пішы чорт ведае як” (1925).
Першыдраматургічны твор К. Чорнага — «сцэна-сатыра», згодна аўтарскагавызначэння, пад назвай «Не пішы чорт ведае як» — прысвечана крытыцыбюракратызму, празмернай раздутасці штатаў. У ёй пісьменнік вывеў цэлы шэрагнадзвычай яскравых вобразаў-тыпаў савецкага чыноўніцтва.
П’еса“Лета” адлюстроўвае некаторыя моманты “вялікага пералому” на вёсцы ў канцы1920-х гг., звязанага, як вядома, з распачатай у краіне калектывізацыяй.
Аддаўшыпэўную даніну свайму вельмі скрушнаму часу, К. Чорны напісаў аднаактовуюп’есу на модную і запатрабаваную ідэалагічнымі службамі 1930-х гг. “шпіёнскую”тэматыку пад назвай “Базылевічава сям’я”.
Уп'есе «Ірынка» (1941), напісанай з нагоды вызвалення Заходняй Беларусі іўз’яднання нацыі Кузьма Чорны рабіў спробу расказаць у мастацкіх вобразах пралёс трэцяга пакалення напярэдадні вялікай і страшнай вайны.
Дарэчы,К. Чорны не толькі пісаў п’есы, але і цікавіўся тэатрам, яго станам.Злабадзённым пытанням развіцця беларускага драматычнага пісьменства і айчыннагатэатра прысвечаны шэраг артыкулаў К. Чорнага. Ён прымаў таксама актыўныўдзел у вядомай рэспубліканскай тэатральнай дыскусіі канца 1920-х гг.

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Тычына М.А. КузьмаЧорны // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. — Мн.,1999. С. 330-369.
2. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныялітаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячыБеларусі, 1794–1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003.
3. Чорны К. Зборнiктвораў: У 6 т. / Чорны К. — Мн., 1988–1990. Т. 1-6.
4. Беларускіяпісьменнікі: 1917–1990. / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура,1994.
5. Ватацы Н. КузьмаЧорны. 1900–1944. Бібліяграѓфічны даведнік / Ватацы Н. — Мн., 1954;
6. Тычына М. КузьмаЧорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2004.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Гизельберт граф в Маасгау
Реферат Монтажная схема балочной площадки
Реферат Virtual events - работа с аудиторией Контроль
Реферат Суриковский литературно-музыкальный кружок
Реферат Маркетинговые исследования и разработка плана маркетинга Clean and Clear
Реферат Опис рослин Копитняк європейський Рожа лікарська алтея лікарська Фіалка запашна
Реферат Он лайн технології в підготовці вчителя з загально технічних дисциплін
Реферат Book Of Greek Myths Essay Research Paper
Реферат Иметь и не иметь
Реферат Легкие бетоны и изделия на их основе
Реферат Кредит под залог квартиры. Почему нет?
Реферат Психолого педагогические условия формирования социально психологического типа личности подростка
Реферат Розповсюдження та діагностика фантомної вагітності у сук в умовах приватної клініки
Реферат Значение символики цвета в романе М.А. Булгакова "Мастер и Маргарита"
Реферат Центуриатные комиции