Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкі (1901—1937)

Міхась Зарэцкі (1901—1937)
зарэцкібеларускай літаратура

Нарадзіўся МіхасьЗарэцкі (Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) 20 лістапада 1901 г. у в. Высокі ГарадзецСенненскага павета Магілёўскай губерні (зараз — Талачынскі раён Віцебскайвобласці) у сям'і вясковага дзяка.
Бацька М. Зарэцкагапаходзіў з бедных сялян, быў чалавекам з крутым, няўжыўчывым (асабліва ўадносінах да начальства) характарам, з падкрэслена крытычным стаўленнем дажыцця, меў значны ўплыў на мастацкае фарміраванне сына.
Маці да замужжаспявала ў царкоўным хоры. Дзяцінства М. Зарэцкага прайшло ў в. Зарэчча падШкловам (адсюль і псеўданім пісьменніка).
Чатыры гады ёнправучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы, два — у Магілёўскай духоўнайсемінарыі.
У 1917 г.,пакінуўшы семінарыю, каля паўгода працаваў перапісчыкам у адной з паўвайсковыхчасцей, затым царкоўным вартаўніком.
У 1919 г. атрымаўпасаду настаўніка ў адной з вясковых школ на Магілёўшчыне. Працаваў старшынёйваласнога аб'яднання настаўнікаў, загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы,у 1920 г. — пастаянным членам праўлення работнікаў асветы і сацыялістычнайкультуры ў Магілёве.
У тым жа годзеўдзельнічаў у 2 Усесаюзным з'ездзе работнікаў асветы. Амаль сем гадоў служыў уЧырвонай Арміі, быў камісарам. Адначасова вучыўся ў БДУ. З'яўляўся актыўнымудзельнікам літаратурна-грамадскага руху. З 1924 г.
М. Зарэцкі — членлітаратурна-мастацкага аб'яднання «Маладняк» (уваходзіў у Цэнтральнае Бюрогэтага аб'яднання). Член КПСС з 1925 г.
У 1926—27 гг.рэдагаваў часопіс «Маладняк». З 1927 г. — член літаратурна-мастацкагааб'яднання «Полымя» (уваходзіў у ініцыятыўную групу па яго стварэнні).
У жніўні —кастрычніку 1927 г. разам з Ц. Гартным і М. Чаротам наведаў Латвію,Чэхаславакію, Германію, Францыю. Сябраваў з Я. Коласам, Я. Купалам.
У 1929 г.выключаны з партыі «за праяўленне нацыянал-дэмакратызму».
У 1934 г. прымаўудзел у працы Першага Усебеларускага з'езда пісьменнікаў, актыўна выступаў напленумах, сходах пісьменнікаў. Працаваў загадчыкам аддзела літаратуры імастацтва ў Акадэміі навук Беларусі. У 1936 г. М. Зарэцкі незаконна арыштаваны.У 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. На Поўнач была выслана ягожонка, якая сядзела разам з Л. Геніюш.
Міхась Зарэцкі —таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускуюлітаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасцьрэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці.Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар, М.Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнаемастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане і паправу належаць да лепшых дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Першым друкаванымтворам М. Зарэцкага стала апавяданне «Спатканне», якое было змешчана ў 1922 г.у газеце «Савецкая Беларусь». Працэс станаўлення творчай індывідуальнасцімаладога пісьменніка ішоў даволі інтэнсіўна: з-пад яго пяра выходзіць шматапавяданняў, якія пазней склалі асобныя зборнікі «У віры жыцця», «Пела вясна»(абодва — 1925), «Пад сонцам», «42 дакументы і Двое Жвіроўскіх» (абодва —1926). Змешчаныя тут творы атрымалі ў большасці сваёй высокую ацэнку крытыкі ібылі прыхільна сустрэты чытацкай аўдыторыяй.
Унавукова-крытычнай літаратуры трывала замацавалася думка, нібыта свой шлях улітаратуру М. Зарэцкі пачынаў як рамантык — з услаўлення рэвалюцыі, збадзёра-аптымістычнага, пафаснага апявання светлай сацыялістычнай явы і толькіпаступова авалодваў прынцыпамі рэалістычнага пісьма. Гэты вывад патрабуе,аднак, істотнага ўдакладнення.
Знаёмства зраннімі творамі — «Цішка Бабыль» (1922), «Як гэта часам трапляецца», «З нашыхдзён», «Ноччу» (усе — 1923) — сведчыць аб тым, што пачынаў пісьменнік якраз урэчышчы традыцыйнай рэалістычна-бытавой прозы.
У ранніх творахнямала паасобных праўдзівых сцэн, эпізодаў, замалёвак, якія не зліваюцца ўсюжэтна-вобразнае адзінства. Бытавая плынь тут часта перамагала абагульняючуюдумку маладога аўтара, звязвала яго творчую фантазію. Пісьменнік аказваўся ўпалоне натуралістычнай апісальнасці. Таму і характары дзейных асобаў глыбока нераскрыты, псіхалагічна не вытлумачаны матывы іх паводзін. Напрыклад, сэнсапавядання «Як гэта часам трапляецца» зводзіўся да абмалёўкі пачварнага ўчынкуселяніна Якуба, які праз сваю ўпартасць не паслухаўся жонкі і не прымкнуў назамок кабылу. Калі ж кабылу ўкралі, Якуб з адчаю забівае жонку, быццам гэта янанаклікала бяду.
Мастацкаяаналітыка ў творы падменена дыдактыкай і асветніцкім маралізатарствам. Аднак,дзеля справядлівасці неабходна зазначыць, што ў шэрагу ранніх апавяданняў М.Зарэцкі дасягаў пэўнага поспеху, калі пасіўна не капіраваў рэчаіснасць, апераўтвараў яе па законах прыгожага («У Саўках», 1922; «У віры жыцця»,«Чаплюк», «Мар'я» — усе 1923).
Як слушназазначае М.І. Мушынскі, да рамантычных форм адлюстравання М. Зарэцкі звярнуўся,апроч усяго іншага, і як да ратунку ад пагрозы бытавога апісальніцтва,эмпірыкі, фактаграфічнасці, выразная пячатка якіх ляжыць на многіх творахранняй пары. Рамантызм больш адпавядаў прыродзе таленту М. Зарэцкага, быў арганічныяго светаўспрыманню.
М. Зарэцкі ненаводзіць глянец на паслякастрычніцкую рэчаіснасць, не ідэалізуе яе, а смелазаглыбляецца ў сацыяльныя супрярэчнасці жыцця, закранае вострыя, надзённыятэмы. Адной з такіх была тэма драматычнага лёсу прадстаўнікоў таго класа, кагорэвалюцыя пазбавіла ранейшых прывілеяў лёсу — гэтак званых былых. Найболыняскравае адлюстраванне дадзеная тэма знайшла ў апавяданнях «Ворагі» (1923),«Адна партыя ў шашкі» (1924), «Кветка пажоўклая», «Двое Жвіроўскіх» (абодва —1926). Значэнне гэтых твораў надзвычай вялікае. Ва ўмовах, калі ідэя класавайбарацьбы, ідэя класавага падыходу ўсё больш актыўна навязвалася грамадству,абарона пісьменнікам «былых», «учарашніх», яго заклік праявіць спагадлівасць,міласэрнасць, дабрыню да пераможаных крыху нейтралізавалі гэтую небяспечнуюідэю. Сваімі апавяданнямі М. Зарэцкі ўмацоўваў аўтарытэт беларускай літаратурыяк мастацтва гуманістычнай скіраванасці.
Маральна-этычнаяпраблематыка ў «малой прозе» М. Зарэцкага не вычэрпвалася, аднак, тэмай «былых»,«учарашніх». Актыўную, дзейсную натуру Зарэцкага-мастака неадольна прыцягвала ісучасная яму рэчаіснасць, складаныя, супярэчлівыя працэсы, якія адбываліся ўжыцці і свядомасці прадстаўнікоў розных сацыяльных груп.
Асаблівуюцікавасць у маладога празаіка выклікала тэма моладзі, кахання, сям'і, шлюбу,тэма духоўнага станаўлення чалавека, складванне новай маралі, новыхузаемаадносін паміж людзьмі. Але тут поспехі М. Зарэцкага аказаліся не такімізначнымі. Некаторыя апавяданні — «Спакуса» (1923), «Гануля» (1924),«Камсамолка», «У велікодную ноч», «Як Настулька камсамолкай зрабілася», «Пелавясна» (усе — 1925) — не ўздымаюцца вышэй газетных агітацыйных публікацый. Гэта— тыповая маладнякоўская проза ранняй пары, бадзёра-ўзвышаная, паэтычная,прасякнутая аптымізмам, але павярхоўная і малазмястоўная. Тут няма ні належнайглыбіні, ні псіхалагічнай распрацоўкі характару герояў, што мела месца ў«Ворагах» і «Кветцы пажоўклай».
Больш важкіміаказаліся ідэйна-мастацкія пошукі М. Зарэцкага ў апавяданнях «Бель» (1924),«Дзіўная», «Пра майго прыяцеля» (1925), «Радасць» (1926), «Паэма пра чорныявочы» (1927), «Ракавыя жаронцы», «Максімаліст» (абодва — 1928), «Ой, ляцелігусі...» (1929). Прыгаданыя творы наглядна дэманструюць бясспрэчны ростмайстэрства, вастрыню сацыяльнага позірку М. Зарэцкага, яго здольнасць чуйнаўлаўліваць сімптомы нараджэння новага ў грамадскім жыцці, у псіхалогіічалавека. А новае не заўжды асацыіравалася з пазітыўным, жыццесцвярджальным.Так, з выразна крытычных пазіцый пісьменнік ацэньвае лявацкія захапленні,нігілістычныя погляды на сям'ю, шлюб, што набылі шырокае распаўсюджанне ўпершыя паслякастрычніцкія гады сярод інтэлігенцыі («Дзіўная»). Прычым, М.Зарэцкі не зводзіць сэнс апавядання да спрошчанага выкрыцця гераіні. Ён наватспачувае Шумавай (прозвішча галоўнай гераіні апавядання «Дзіўная»), бо паводлепрыроднай існасці яна чалавек неблагі, сардэчны, мяккі. Вытруціць са свайгосэрца пачуцці мацярынскай прывязанасці да роднага сына Шумавай не ўдалося, ігэта пакідае надзею, што яна зразумее памылковасць уласных поглядаў. Вера ўдухоўныя магчымасці чалавека складае істотны момант пісьменніцкай гуманістычнайканцэпцыі.
Паводле сваёйскіраванасці да «Дзіўнай» блізкае апавяданне «Ракавыя жаронцы», галоўнайдзейнай асобай якога выступае «нядобры чалавек» — прафесіянал-дамушнік. Аленават гэтая маральна скалечаная істота знаходзіць у сабе ўнутраныя сілы, каб неўчыніць новае цяжкое злачынства: воблік дарагой бабулі, што даглядала героя ўдзяцінстве, вярнуў яму здольнасць стаць літасцівым, пашкадаваць ахвяру.
Тэндэнцыя дапаглыблення сацыяльнай аналітыкі і псіхалагізму бачна і шмат у якіх іншыхтворах М. Зарэцкага. Герой апавяданя «Максімаліст» піянер Вовачка Пенкін,нягледзячы на свой узрост, выявіў здольнасць пераймаць паводзіны і рысычыноўніка, рысы дэмагога і прыстасаванца. «Вовачка нават умее рабіць на сваімбелазорым твары асаблівую нейкую спагадліва-насцярожаную ўсмешку, якраз такую,якую ён бачыў у аднаго з важных палітычных правадыроў». Вовачка выдаваў сябе запалітычна адукаванага грамадзяніна, але не захацеў паклапаціцца пра сіратуАлёнку з цыганскага табару. Такі клопат праявіў хлопчык Макс, з якога Вовачканасміхаўся і якога крыўдзіў.
Паводле жанравыхпрыкмет апавяданні «Максімаліст» і «Ракавыя жаронцы» ў чымсьці блізкія данавелы. Гэтыя творы вызначаюцца не толькі лаканізмам, кампазіцыйнайзладжанасцю, але і агульнай высокай культурай пісьма, артыстызмам, навізнойтэмы, тонкасцю ў падыходзе да яе вырашэння, багаццем выяўленчых сродкаў.
У апавяданняхшмат ледзь улоўнай іроніі, лёгкай усмешкі, нязлоснага гумару. Аўтарская думкараскрываецца праз падтэкст, праз бытавую і псіхалагічную дэталь.
Неспрыяльная длясапраўднай творчасці атмасфера 1930-х гг. наклала заканамерны адбітак наапавяданні М. Зарэцкага гэтага часу. Так, творы малой эпічнай формы «Пачатакшчасця», «Петрык і Пятрусь» (абодва — 1932), «Навела пра каханне» (1935) сваімзместам і мастацкім узроўнем саступаюць творам 1920-х гадоў. У іх няма нівострага канфлікту, ні смелага павароту ў раскрыцці тэмы. Не знойдзем мы тут іўласцівай ранейшым творам заглыбленасці ва ўнутраны свет героя, у ягопсіхалогію.
К сярэдзіне1920-х гг. у творчасці М. Гарэцкага наспявала тэндэнцыя ўмацавання эпічнасці,мела месца ўзбуйненне жанру. Так, шэраг твораў — «Ворагі», «Бель», «Намаладое», «Кветка пажоўклая», «Радасць», «Ой, ляцелі гусі...» — з поўным правамможна назваць аповесцямі. Тут дзеянне ахоплівае досыць вялікі прамежак часу,шмат разнастайных сюжэтных калізій, а некаторыя героі праходзяць складануюэвалюцыю ў поглядах на свет і чалавека. Адчувалася, што пісьменніку стала цеснаў звыклых жанравых рамках «малой прозы», што яны пэўным чынам стрымліваюць яготворчыя магчымасці, не адпавядаюць цалкам новым творчым задумам. Тамузаканамернае з’яўленне “паўнацэннай”, паўнафарматнай аповесці, якой стаў твор«Голы звер» (1926) — рэч адметная шмат у якіх адносінах. Істотна перш за ўсётое, што ў цэнтры аповесці — адмоўны персанаж (індывідуаліст і эгаіст ВіктарЯроцкі) і людзі, унутрана яму блізкія. Выбарам героя пісьменнік недвухсэнсоўнавыказаў свой погляд на мэты і задачы мастацтва. Ён не наводзіў глянец нарэчаіснасць новага часу, не займаўся апалагетыкай існуючых грамадскіх адносін,а лічыў патрэбным сказаць сучаснікам мужную праўду пра негатыўныя з'явы новагажыцця і тую небяспеку, якую неслі з сабой людзі тыпу Віктара Яроцкага.
Характаргалоўнага героя раскрыты па-мастацку пераканальна, доказна, у выразных праявах.Яроцкі пададзены як істота актыўная, дзейсная. Але яго неўтаймаваная энергіяскіравана на задавальненне эгаістычных патрэб, нізкіх інстынктаў. I ўажыццяўленні сваіх намераў Яроцкі не спыняецца ні перад чым, ідзе на падман,ігнаруе пісаныя і няпісаныя законы чалавечага грамадства. «Я, я хачу жыць, маёжыццё, толькі маё, мне дарагое. I я жыву. I ні да кога мне дзела няма.Сумленне, закон… Ха-ха-ха!.. Гэта ж для дурняў, для асталопаў, для тых, хтосілы не мае ўзяць сваю долю! А я — вышэй за ўсіх гэтых дрындушак… Я — самсабе пан...» — вось які лозунг напісаў герой аповесці на сваім сцягу іняўхільна праводзіць яго ў жыццё. Каштоўнасць аповесці як мастацкага твора — нетолькі ў праўдзівай абмалёўцы вобраза Яроцкага, але і ў майстэрстве, з якімпісьменнік раскрыў вытокі жывучасці героя як сацыяльнага тыпу. Прыкметнае месцаў вобразнай сістэме аповесці займаюць персанажы, якія воляю лёсу апынуліся насацыяльным дне. На гэтую катэгорыю людзей беларуская паслякастрычніцкаялітаратура амаль не звяртала ўвагу, і М. Зарэцкі выступаў тутпершаадкрывальнікам.
Ёсць у аповесці іспробы творчага пераймання вопыту Ф. Дастаеўскага, што выклікае асаблівую цікавасцьяк момант ідэйна-мастацкай эвалюцыі пісьменніка. Маецца на ўвазе матыў літасці,даравання і нават спачування добрымі, так бы мовіць, “нармальнымі” людзьмітаму, хто быццам бы спазнаў усю глыбіню маральнага падзення, але на самойсправе зноў гатовы хлусіць і здраджваць (такой даверлівай і спачувальнай асобайу аповесці высупае падманутая Яроцкім дзяўчына Лідачка).
У першым нумарычасопіса «Полымя» за 1927 г. пачаў друкавацца раман «Сцежкі-дарожкі», які стаўзначнай падзеяй літаратурнага жыцця. Гэты твор закладваў плённыя традыцыіпраўдзівага мастацкага асваення тэмы рэвалюцыі. Аўтарам рамана прынцыпова непрымалася ўстаноўка на прыхарошванне гістарычных падзей, на ідэалізацыюрабочага класа і спрошчаны, тэндэнцыйны паказ «варожага» лагеру.
Заслугай М.Зарэцкага было тое, што складаны працэс барацьбы і драматызм шляхоў, якім урэвалюцыю ішла інтэлігенцыя, раскрыты па-мастацку пераканальна, праз лёсканкрэтных герояў — Васіля Лясніцкага, Нікадзіма Славіна, Халімы, Ніны,Матруніна. У адлюстраванні падзей М.
Зарэцкі ішоў аднепасрэдных уражанняў, ад асабіста ўбачанага і перажытага. Светапогляднаясталасць, памножаная на талент і вопыт папярэдняй працы над апавяданнямі, якразі паспрыяла ўдаламу вырашэнню тэмы. Раман пазначаны выразнай пячаткайнаватарства, якое забяспечвалася перш.за ўсё глыбінёй і маштабнасцю задумы імайстэрствам яе вобразнага ўвасаблення, згарманізаванасцю зместу і формы.
Маладомупісьменніку ўдалося падпарадкаваць разнастайны жыццёвы матэрыял, укласці яго ўкампактныя жанравыя рамкі. Заслугоўвае быць адзначаным уменне аўтара чаргавацьагульны і буйны планы, панарамныя апісанні і непасрэднае сутыкненне герояў. У«Сцежках-дарожках» М. Зарэцкі даў надзвычай перспектыўную жанравую мадэльрамана, дзе герой і абставіны існуюць у арганічнай узаемасувязі, а характаргероя выяўляецца ў дзеянні, у працэсе грамадскай практыкі і адначасова — празрэфлексію, праз няспынны роздум, сумненні, перажыванні, праз самапазнанне. Урамане шырока выкарыстана форма дыялогу, тут шмат спрэчак, палемікі, вострых інтэлектуальныхсутыкненняў.
Часопіс “Полымя”пачаў у 1929 г. друкаваць раман М. Зарэцкага «Крывічы». Аднак убачылі светтолькі чатыры раздзелы 1-й часткі, далейшае ж друкаванне твора было афіцыйназабаронена. А між тым раман абяцаў быць значнай з'явай літаратурнага іграмадска-культурнага жыцця Беларусі. Новы твор дэманстраваў высокі ўзровеньраманнага мыслення М. Зарэцкага. Апублікаваныя раздзелы «Крывічоў» прасякнутыдумкай пра гістарычна абумоўленую заканамернасць актывізацыі вызваленчага руху,які грунтуецца на ўсенароднай падтрымцы.
У 1932 г.з’явіўся раман М. Зарэцкага «Вязьмо». Гэты твор не толькі знаменаваў далейшаеразвіццё самабытнага таленту пісьменніка, але і стаў выдатнай з'явай усёйбеларускай літаратуры. Думаецца, невыпадкова ён доўгі час заставаўсянедаацэнены: крытыка, якая кіравалася прынцыпамі партыйнасці, не магласпасцігнуць сэнс гэтага глыбокага твора. I нават пасля рэабілітацыі пісьменніка(1957) у трактоўках «Вязьма» адчувалася спрошчанасць, павярхоўнае разуменнеаўтарскай задумы. Зрэшты, падобнага роду выдаткі былі заканамернымі, бодаследчыкі зыходзілі з пераканання, што масавая калектывізацыя — гэтапрагрэсіўны і найболей эфектыўны сродак перабудовы старой, аднаасобнай вёскі насацыялістычных асновах, а лявацкія перагібы непажаданыя, але непазбежныя з'явыў працэсе сацыяльна-эканамічнай рэвалюцыі. У сапраўднасці ж галоўная вартасцьрамана не толькі ў тым, што аўтар з гуманістычных пазіцый выкрываў небяспеку«пацяробаўшчыны», незаконнае высяленне вяскоўцаў. Логікай сюжэтнага развіццяпісьменнік паставіў пад сумненне неабходнасць суцэльнай калектывізацыі іпаказаў, якімі трагедыямі ў жыцці народа, маральнымі стратамі янасуправаджалася.
Праз вобразнуюсістэму М. Зарэцкі пераканальна раскрыў глыбіню сацыяльных супярэчнасцейпачатку 30-х гадоў, трагедыю рассяляньвання вёскі, разбурэнне яе традыцыйныхбытавых і духоўных асноў. І. Мележ у 1969 г. назваў «Вязьмо» самым глыбокімтворам тых часоў пра калектывізацыю», падкрэсліўшы менавіта «суровы рэалізм імужную глыбіню», уласцівыя «лепшаму твору М. Зарэцкага».
Пяру Зарэцкаганалежаць п'есы «Віхор на балоце» (1928) і «Белыя ружы» (1928—1929), якія і данашага часу невядомыя грамадскасці, бо фактычна яны не ставіліся на прафесійнайсцэне і рэдка бачылі старонкі друку. I іх ацэнка ў канцы 20-х гадоў, а таксамадаследчыкамі пазнейшай пары як твораў нібыта неглыбокіх па змесце і невыразныху жанравых адносінах не адпавядае аб'ектыўнаму стану рэчаў. Ацэнка гэтапрадузятая, несправядлівая, беспадстаўна заніжаная. У сапраўднасці ж прыгаданыятворы — значны крок па шляху ідэйна-творчай эвалюцыі пісьменніка. Яны каштоўныявастрынёй пастаноўкі актуальных праблем часу, смелым, наватарскім падыходаммастака да іх вырашэння.
У п'есе «Віхор набалоце» М. Зарэцкі раскрывае беспадстаўнасць прэтэнзій маладых герояў (рабочыДаніла, камсамолка Ганна, піянер Юзік) лічыць іх будаўнікамі новага жыцця,носьбітамі перадавой калектывісцкай маралі. У сапраўднасці гэтыя персанажыз'яўляюцца новымі мяшчанамі, болей небяспечнымі, чым мяшчане традыцыйныя, бояны ўмела спекулююць на высокіх грамадзянскіх ідэалах, прыкрываюцца гучнайрэвалюцыйнай фразеалогіяй у імя ўласных эгаістычных мэтаў. Дастаткова сказаць,што Ганна і закаханы ў яе Даніла прыспешваюць трагічную развязку жыцця хворайДанілавай жонкі, так і не ўсведамляючы да канца амаральнасці і цынізму сваіхпаводзін. Як рэвалюцыйныя пераўтваральнікі сацыяльнай рэчаіснасці і вешчунысветлай будучыні Даніла і Ганна перакананы, што ім не патрэбны дабрыня, пачуццілітасці і спачування, бо гэта адзнака слабых духам. А слабых, як ім уяўляецца,павінен змесці магутны віхор рэвалюцыйнага абнаўлення. У раскрыцці аўтарскіхпоглядаў на новае мяшчанства значную ролю адыгрывае сюжэтная лінія піянераЮзіка і яго бацькі. Нягледзячы на дзіцячы ўзрост, Юзік заўзята крытыкуе старыяпарадкі, несправядлівы эксплуататарскі лад і бацькаву прыватнаўласніцкуюмараль. Аднак пафас гэтага выкрыцця фальшывы, штучны, бо хлапчук не жыў прыстарым рэжыме, яго ўяўленні — гэта плён дагматычна ўспрынятых кніжных ведаў.П'еса «Віхор на балоце» цікавая і ў жанрава-стылявых адносінах.
Пісьменнікрамантычнага светаўспрымання М. Зарэцкі звярнуўся да паэтыкі, да выяўленчыхсродкаў меладрамы з яе традыцыйным любоўным трохкутнікам, экзальтаванымігероямі, з момантамі празмернай афектацыі, праявамі рэўнасці, помсты ітрагічнымі ахвярамі як выніку непадзельнага кахання.
Наватарскімірысамі пазначана таксама і п'еса «Белыя ружы», вытрыманая ў рамантычным ключы звыкарыстаннем элементаў прыгодніцтва. Гэтыя структурныя асаблівасці і стыляваяадметнасць недастаткова ўлічваліся даследчыкамі, што і прыводзіла данеаб'ектыўных ацэнак. Падзейны бок галоўнай сюжэтнай лініі — змаганнепартызанскага атрада з багатым уладальнікам маёнтка панам Сомскім, які спачаткузнаходзіўся пад надзейнай абаронай кайзераўскіх, а затым польскіх вайскоўцаў.Але гэта — сацыяльна-бытавы фон, на якім разгортваюцца вострыя сутыкненні паміжгероямі п'есы. Увогуле сюжэт твора багаты на нечаканыя павароты, вострыякалізіі.
У лёсе дзейныхасоб шмат таямнічага, загадкавага (напрыклад, таямніца нараджэння Міколы іЮрыя). Фактычна «Белыя ружы» паглыбляюць праблематыку рамана «Сцежкі-дарожкі»,але ў адметнай форме. Вялікая роля тут належыць сімволіка-алегарычным вобразам,шматзначным паэтычным дэталям, фальклорным паданням і легендам. Так, белыя ружы— гэта сімвал агульналюдскога шчасця, балотныя здані («стварэнні чорнай ночы»)— увасабленне перашкодаў і спакусаў, што звабліваюць слабых духам.
Легенда празабойства братам роднай сястры ўспрымаецца як вобразна-паэтычны аналагтагачаснай рэчаіснасці, дзе мае месца бяссэнснае братазабойства ісамазнішчэнне. У размове дзейных асоб часта прыгадваюцца ваўкі. I гэтая дэтальмае іншасказальны сэнс — як адзнака ператварэння людзей у жорсткіх, бязлітасныхдрапежнікаў. У тэксце п'есы мы знаходзім багата літаратурных рэмінісцэнцый.
Ахвотнавыкарыстоўваюцца вобразы і матывы, узятыя з твораў М. Гарэцкага — з абразка«Чырвоныя ружы» (матыў адплаты панам-крыўдзіцелям), з аповесці «Дзве душы»(падмена сялянскага сына на панскага), з драматычнай аповесці «Антон» (дзяўчынаНаста губіць уласнае дзіця і сябе). Ёсць тут відочнае перагукванне і з аўтарам«Раскіданага гнязда» (трагічнае каханне сялянскай дзяўчыны да паніча). Высокіўзровень мастацкай дасканаласці п'есы абумоўлены тым, што аўтарская пазіцыяраскрываецца не дэкларатыўна, а праз характары дзейных асоб, іх учынкі, празэвалюцыю поглядаў і паводзін.
«Драматычнаяаповесць у чатырох актах» «Сымон Карызна» (1935), напісаная на аснове «Вязьма»,не ўзбагацілася ў параўнанні з першакрыніцай новымі ідэямі цісюжэтна-вобразнымі адкрыццямі, хоць яна і не ўяўляе цалкам механічную пераробкурамана. Дзеянне ў аповесці часта рухаецца не ў глыбіню, а ўшырыню. Янафрагментарная, мазаічная. Тое, што пісьменнік ішоў шляхам перапрацоўкіапублікаваных ужо твораў, — з'ява невыпадковая: гэта — сведчанне боязі браццаза распрацоўку неасвоеных пластоў рэчаіснасці, новых тэм, якія не атрымаліблаславення афіцыйных інстанцый.
У 1936 г. быланадрукавана п'еса «Ная» — дынамічны, вострасюжэтны твор, прысвечаны новай длябеларускай літаратуры тэме жыцця цыганоў. Але п'еса не стала значным мастацкімнабыткам Зарэцкага-драматурга. Ёй шкодзіць неўласцівая творчай манерыпісьменніка тэндэнцыйнасць.
У творы шматзададзенасці, хоць пафас абароны цыганоў, якія стагоддзямі пакутавалі адсацыяльнай несправядлівасці і нацыянальнага прыгнёту, цалкам прымальны. Дытолькі трэба мець па ўвазе, што ва ўмовах 30-х гадоў «палепшанне жыцця» напрактыцы вылівалася ў такія ж пачварныя формы, што і масавая калектывізацыясялянства: цыганскае насельніцтва павінна было перайсці на аседлы лад жыцця. Агэта непазбежна прыводзіла да разбурэння іх спрадвечнага ўкладу, непаўторнай,самастойнай культуры.
Лёс гістарычнайдрамы «Рагнеда», якую М. Зарэцкі пачаў пісаць у канцы 1920-х гг., невядомы.
М. Зарэцкісцвердзіў сябе як моцны нарысіст, а таксама тэатральны крытык. Прычым, апошняетрэба разумець даволі шырока, бо ў артыкулах-выступленнях М. Зарэцкага яскравапрасвечваліся пытанні агульнанацыянальнага характару і маштабу. Тут пісьменніквыступаў у якасці абаронцы нацыянальнай беларускай ідэі.
Нарыс «Падарожжана Новую Зямлю» — гэта рашучая падтрымка плана тагачаснага наркома земляробстваЗ.X.Прышчэпава па развіцці на асушаных Мар'інскіх балотах індывідуальныхфермерскіх гаспадарак, што разглядалася іх аўтарам як адна з найболей эфектыўныхформ вырашэння зямельнай праблемы на Беларусі. Распрацоўка вялікагазабалочанага масіву павінна была даць значны эканамічны эфект — запаволіцьэміграцыйны працэс на Беларусі, затрымаць працаздольных людзей, «дзесяткі тысячсем'яў», якія ўцякалі ад беззямелля ў пошуках лепшай долі. Эканамічны аспектпраблемы не мае, аднак, у нарысе самамэтнага значэння, ён увязаны з пытаннямісацыяльнага і маральна-этычнага зместу. I ў гэтым — каштоўнасць «Падарожжа...»як мастацкага твора. Логіка апавядання падводзіць да думкі, паводле якойэканамічныя змены без зрухаў у псіхалогіі, у свядомасці селяніна немагчымыя.Неабходна перш за ўсё абуджэнне духоўных сіл народа. Селянін павінен адчуцьсябе гаспадаром на ўласнай зямлі. Гэтая выснова якраз і складае сутнасць ідэйна-філасофскайканцэпцыі М. Зарэцкага як аўтара нарыса.
У гэтым творы М.Зарэцкім была закранута яшчэ адна вельмі важная праблема. Як вынікае са зместунарыса, «кіруючая верхавіна» працоўнага калектыву меліяратараў не рабіла спробпаўплываць на выхаванне нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці. Па-ранейшамупераважала утылітарная, прагматычная мараль, спажывецкае стаўленне да жыцця.Асабліва моцна абурала пісьменніка абыякавае стаўленне рабочых і мясцовагажыхарства да культуры, да нацыянальных традыцый. Тыя ж вясковыя дзяўчаты наспеўках нязменна аддавалі перавагу безгустоўным гарадскім рамансам («Нічаво мнеў міры не нада...») перад народнымі ці класічнымі мелодыямі.
Пагарда да родныхкаранёў, да нацыянальных вытокаў і спарадзіла пісьменніцкае выказванне, якоепазней у шматлікіх выступленнях кваліфікавалася як нацыяналістычны выпад, якпраява варожасці да братняга рускага народа. «Мне стала сумна-сумна. Я падумаў:дакуль мы будзем жыць гэтым пазаддзем чужой культуры, якое з тупым салдацкімсамадавольствам «преподносят» нам нашы суседзі і якое мы прымалі як чыстаезбожжа? Дакуль мы будзем збіраць з чужога стала ўбогія брудныя аб'едкі, аддаючысваё дабро на агульную пагарду і зругу?» Як бачым, не пра ігнараванне духоўныхздабыткаў братняга народа ішла ў нарысе размова, а пра павагу да ўласнайкультуры і небходнасць барацьбы з праявамі нацыянальнага нігілізму. М. Зарэцкітут фактычна канкрэтызаваў свае погляды, выкладзеныя падчас дыскусіі аб шляхахразвіцця беларускага тэатра ў артыкуле «Два экзамены (Да пытання аб тэатральнайкрытыцы)». Сюды ж трэба далучыць і пазнейшы артыкул «Чым пагражае намБелдзяржкіно (Да крытыкі тэматычнага плана)».
Выступленні М.Зарэцкага на старонках друку, нягледзячы на асобныя спрэчныя моманты іпалемічныя перабольшванні, мелі вялікае грамадскае значэнне.
Пісьменнік рашучапратэставаў супраць размывання асноў нацыянальнай культуры беларускага народа,калі пад выглядам збліжэння культур ігнаруецца яе самабытнасць, закрэсліваюццалепшыя традыцыі, не прымаецца ў разлік яе сувязь з народнай глебай, з духоўнымжыццём беларуса. Асабліва звярталася ўвага на беднасць нацыянальнага рэпертуаруў драматычных тэатрах, на нешматлікасць беларускіх фільмаў.
М. Зарэцкіасудзіў заганную практыку механічнай пераробкі папулярных рэвалюцыйных п'еснакшталт «Браняпоезд 14-69» Ус. Іванава.
У перакладзеназва горада Томск была адвольна заменена на блізкае па гучанні Мінск.Лічылася, што з дапамогаю такіх паправак можна задаволіць патрэбу ўадлюстраванні актуальнай нацыянальнай тэматыкі ў Беларускім тэатры.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Мушынскі М.І. Міхась Зарэцкі //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. — Мн., 1999. С.504-549.
2. Чыгрын І.П. Зарэцкі Міхась //Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 2. Мн., 1993. С.502-503.
3. Майсеенка А. Творчасць МіхасяЗарэцкага: Станаўленне таленту / Майсеенка А. — Мн., 1978.
4. Мушынскі М.І. Нескароны талент:Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991.
5. Зарэцкі М. Зборнiк твораў: У 4 т./Зарэцкі М. — Мн., 1989-1992. Т. 1-4.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Владимир Ворошилов
Реферат Информация, которая подлежит защите, понятие и виды
Реферат Разработка регулируемого электропривода механизма с заданным рабочим циклом Требования к
Реферат Стилистические приемы оживления ораторской речи
Реферат Вирусные природно-очаговые инфекции юга России
Реферат Проблема личности в философии экзистенциализма
Реферат Арабские сказки
Реферат Дослідження території України
Реферат Методика преподавания географии (конспекты уроков)
Реферат Anthem 2 Essay Research Paper The first
Реферат Деятельность школьных библиотек
Реферат Consumer Alert Essay Research Paper CONSUMER ALERTIn
Реферат Банковский кредит его суть и общие основы развития
Реферат Место государственных служб безопасности в механизме государства
Реферат Технология деятельности туристского предприятия в процессе формирования нового тура Велотур по