Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Беларуская літаратура перыяду барока

барокалітаратура рэнесансны полацкі
Беларуская літаратураперыяду барока

Змест
1. Літаратура перыяду барока
1.1 Асноўныя адзнакі іасаблівасці літаратуры перыяду барока
1.2 Паэзія
1.3 Проза
1.4 Драматургія
1.5 Сімяон Полацкі
Спіс выкарыстаных крыніц

1. Літаратура перыяду барока
1.1 Асноўныя адзнакі іасаблівасці літаратуры перыяду барока
На першым этапепераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратурыБеларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці з'явілася барока, якоеспалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. У адрозненне адРэнесансу прадстаўнікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяўчалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Для твораў барока характэрнышматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнненесумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавагааддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай.
Як і еўрапейскае,беларускае барока было цесна звязана са схаластычнымі ідэямі Контррэфармацыі.Тэарэтыкі новага напрамку сцвярджалі, што прыгожае не ўласціва аб'ектыўнайрэчаіснасці — яно існуе толькі ў душы творцы. Ад аўтара патрабавалася, каб ёнствараў «знакі», "іерогліфы" навакольнага свету, не «апускаўся»да «капіравання» яго ў вобразах, якія мелі б цесную сувязь зрэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай літаратуры, якая паказвала чалавекацэльным і паслядоўным, герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены ісупярэчлівы. Містыка ў яго бярэ верх над розумам, анархізм — над пачуццёмабавязку і грамадзянскасцю, песімізм — над верай у будучыню.
Аднак як мастацкаесветаўспрыманне барока значна шырэй, чым ідэалогія Контррэфармацыі. Для барокане былі чужыя таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі (Сімяон Полацкі).Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) з народнымі,фальклорнымі традыцыямі (песенна-інтымная лірыка, інтэрмедыі да школьных драм).Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыўнай, у кожнай краінетворы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускагабарока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх ізаходнееўрапейскіх уплываў, на «паграніччы» праваслаўнага ікаталіцкага веравызнанняў.
Пры ўсёй сваёйідэалістычнасці эстэтыка барока, сінтэтычная па сваім характары, з'явіласякрокам уперад у мастацкім развіцці Беларусі. Барока было тут «першымлітаратурным напрамкам, які спецыяльна распрацоўваў і тэарэтычна абгрунтоўваўпытанні шматлікасці рэальнасцей у структуры мастацкага твора». Жыццё сталапаказвацца болып усебакова — у яго дыялектычнай зменлівасці і супярэчнасці.Барока ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі. УБеларусі стала інтэнсіўна пашырацца еўрапейская сістэма родаў і жанраў(напрыклад, драма). Ва ўмовах Усходняй Еўропы барока часткова ўзяло на сябефункцыі Адраджэння.
Барока прыйшло ў Беларусьпры польскім і ўкраінскім пасрэдніцтве. Значную ролю ў гэтым працэсе адыграліпаэт-лацініст і тэарэтык новага напрамку Мацей Сарбеўскі, які выкладаў уполацкай езуіцкай калегіі, украінскія пісьменнікі Дзмітрый Растоўскі іКліменцій Зіноўеў, якія бывалі ў Беларусі, а таксама Кіева-Магілянскаяправаслаўная акадэмія, дзе на барочных паэтыках і рыторыках вучыліся многіябеларускія шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступіла пасрэднікам (галоўным чынамдзякуючы Сімяону Полацкаму і Андрэю Белабоцкаму) у распаўсюджанні барока наўсход, у Расію.
Асобныя рысы новагамастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай літаратуры першай паловы XVIIст. — у палемічнай прозе, панегірычным вершатворстве, а таксама ў «ПрамовеМялешкі» і «Лісце да Абуховіча». Аднак найбольш выразна і поўнабарока праявілася ў літаратуры пераходнага перыяду — у рэлігійна-філасофскай іпесенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якіяставіліся на сцэнах школьных тэатраў.
Барочны характар мелатаксама тагачаснае мастацтва. Замежнымі і мясцовымі архітэктарамі будавалісяпампезныя касцёлы і цэрквы, палацавыя ансамблі і ратушы. Пры афармленні іхшырока выкарыстоўваліся творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,аздобленыя характэрным арнаментам. Узнік свецкі партрэтны жывапіс. Пашыраласякніжная графіка (найбольш арыгінальнымі яе прадстаўнікамі былі магіляўчанеМаксім і Васіль Вашчанкі). Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, карэліцкіягабелены, урэцкае і налібацкае шкло, якія ствараліся прыгоннымі майстрамі намясцовых мануфактурах. Узнікла даволі густая сетка школьных тэатраў (Полацк,Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Пінск і інш.), дзе наладжваліся пышныя відовішчы зудзелам хору і балета. Барочнае мастацтва імкнулася запаланіць зрок і слыхчалавека, уздзейнічаць на яго эмоцыі, выклікаць экстаз.
Беларускаму барокаўласцівы розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, розныя «шцілі».Для «высокага», часцей за ўсё элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнагабарока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць.Творы «сярэдняга» стылю задавальнялі эстэтычныя запатрабаваннібяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна засвойвалісязаходнееўрапейскія традыцыі, аднак не гублялася сувязь і з роднай глебай.Урэшце існавала «нізкае» барока, народнае і напаўнароднае па сваімзмесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі,інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі імузыкамі. Паміж рознымі стылявымі ўзроўнямі ішла яўная або затоеная барацьба,якая, аднак, не выключала і плённага ўзаемапранікнення, абмену мастацкімікаштоўнасцямі. З «высокім» барока была звязана старая традыцыябеларускай літаратуры, з «сярэднім» і «нізкім» — новая,найбольш для яе перспектыўная. Якраз тут з'явіліся травесційна-бурлескныятворы, якія сталі своеасаблівым мосцікам да беларускай літаратуры новага часу.
Тры ўзроўні, тры барочныя«шцілі» больш або менш выразна праявіліся ў паэзіі, прозе ідраматургіі як уласна беларускай літаратуры, так і шматмоўнай літаратурыБеларусі. Асаблівай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларускаяпаэзія.
1.2 Паэзія
Барочная эстэтыкапрызнавала два віды «руху»: «вертыкальны» — ад зямлі даўсявышняга і «гарызантальны» — ад калыскі да магілы. Першаму відуадпавядала тагачасная духоўная паэзія, другому — свецкая. Павучальныя духоўныявершы і канты («Аб страшным судзе», «Размышленне аб смерці»,«Кары мяне, Госпадзі мой» і інш.) адмаўлялі рэальнае, зямное шчасце іпраслаўлялі ўяўнае, нябеснае. Свецкая паэзія таксама скептычна ставілася дазямнога быцця, аднак не цуралася паказу і «цялеснай раскошы». Свецкаяпаэзія вельмі часта збліжалася з духоўнай, запазычвала ў яе асобныя матывы. Алепаміж імі была і вельмі істотная розніца. Духоўная паэзія была пераважназвязава з пануючымі, элітарнымі коламі, ідэалогіяй Контррэфармацыі, месцілася ўмежах высокага «шцілю» барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныянастроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні «шціль»барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старойбеларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новыхтрадыцый.
Духоўная паэзія, якаянараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва,уяўляла сабой «вертаград» (сад) для выбраных. Стваралася яна напольскай, лацінскай, стараславянскай і толькі зрэдку на старажытнабеларускаймове. Сюжэты і вобразы для духоўнай паэзіі браліся з Бібліі, жыццяў святых(вершы пра Міколу-ўгодніка, Варвару, Ягора), твораў заходнееўрапейскіх містыкаў(«Пентатэугум» А. Белабоцкага). Метафарычнае рэлігійнаевершаскладанне было адарвана ад рэальнасці, звернута ў сярэдневякоўе. Мастацкіясродкі «высокай» паэзіі вызначаліся кансерватыўнасцю. У той час яксвецкае вершаскладанне (асабліва інтымная лірыка) пераходзіла да сілабатанізму,духоўнае цвёрда трымалася сілабізму.
Найбольш значныміпрадстаўнікамі высокага «шцілю» з'яўляліся Сімяон Полацкі (1629—1680)і Андрэй Белабоцкі (другая палова XVII ст.), спадчына якіх адначасова належыцьбеларускай і рускай літаратурам. Гэтыя ўраджэнцы Беларусі пашырылі сяродусходняга славянства, у першую чаргу ў Расіі, духоўную паэзію,панегірычна-геральдычныя вершы, характэрныя для польскага і заходнееўрапейскагабарока. Асноўныя творы Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага сведчаць, што іхаўтары былі ідэалістамі, метафізікамі. Адсюль — культ духоўнага, пагарда дачалавечага цела, сцвярджэнне хуткаплыннасці і марнасці зямнога жыцця. Чытач «славянарускай»паэмы А. Белабоцкага «Пентатэугум» («Пяцікніжжа»)запалохваўся змрочнымі карцінамі божага суда і пекла, якія апісаны знатуралістычнай дэталёвасцю:
Шумят, гремят пытокзборы, веревки, цепи, вериги,
Кнуты, пилы и топоры,ножи, мечи, кола, круги,
Остре древа, висельнице,кипят котлы, смолу льют,
Одных тягнут, рвут поштуке, инных в водах потопляют.
Для «высокай» паэзііСімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага, а таксама Ф. Утчыцкага, I. Іеўлевіча, ананімных аўтараў характэрныпадкрэсленая эмацыянальнасць, гіпербалізацыя пачуццяў. Часта выкарыстоўваласякантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў — зямнога і вечнага, прыгожагаі агіднага, жыцця і смерці, дабра і зла, святла і цемры. Нечакана сумяшчаючынесумяшчальнае, высокае і нізкае, канкрэтнае і абстрактнае, Белабоцкі такдаказвае марнасць чалавечых дзеянняў на матэрыяле старажытнарымскай гісторыі:

Уже столы не потеютбальсамем царя Нерона,
Царей жилище грязнеют,вода с калом помешена.
В твоих банях, Антонине,гусята ся полоскают,
В твоей, Тибур, равнинекозы душных трав нюхают.
Дасягнуўшы апагею ў сваімразвіцці ў другой палове XVII ст., высокі«шціль» потым, у першай трэці XVIII ст., пачаў разбурацца знутры, пад уплывам фальклорнай стыхіі.Духоўны змест паступова выцясняўся свецкім, зямным. Адбывалася абміршчэннерэлігійнай паэзіі. Асабліва адчувальна яно ў жанры каляднай песні (калядкі). Адрэлігійнага зместу ў ёй застаўся толькі вонкавы біблейскі антураж. У калядках «Тогодня вельмі слаўного», «У Бэтлегэме, доме ўбогім», «Новарадасць стала» і інш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоў,іх паўсядзённы быт. Біблейская легенда «ачалавечвалася», набывалановы сэнс. У калядках чулліва расказваецца аб з'яўленні на свет дзіцяці, праслаўляеццамацярынства. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі пастухі прыносяць сціплыядары, іграюць на музычных інструментах. Кожная з дзеючых асоб калядкі «УБэтлегэме, доме ўбогім», надрукаванай у 1726 г. у супрасльскім «Служэбніку»,выдзяляецца з агульнай масы ўласным імем, характэрнай рысай:
Саўко з Яхімом, своімбрацімом,
Скоро прыспелі — зараззапелі,
Форусь з Тарасом гудзелібасом,
Бутрымко з Кантом пішчатдышкантам,
Дземід з Данілом заграліміло,
Борыс з Протасом спешалілясом,
Міхайло долом спешыў зАнтоном,
Грысь з Молонёю гналіролёю,
Роман з Ігнатом, со своімбратом,
Плылі тудою Еўфрат-рэкою.
Ярэмко ў куточку, наполозочку,
Цертуху нюхаў, музыкіслухаў.
Красамоўным сведчаннем разбурэння«высокай» барочнай паэзіі з'яўляюцца таксама два беларускія рэлігійна-панегірычныявершы («вітанні»), напісаныя, відаць, выкладчыкам калегій Дамінікам Рудніцкім(1676— 1739) у 20-х гг. XVIII ст. Першы з іх прысвечаны прыезду ў Вільнюбіскупа Кшыштафа Шэмбека, другі — наведанню Пінска валынскім біскупам. Абодвавершы напісаны па канонах барока. Часта ўжываецца рэлігійная сімволіка,геральдычна-эмблематычныя метафары і параўнанні, вытанчаная гульня слоў. Алеадначасова ў творах прысутнічае і жывы струмень народнай паэзіі. З'яўляюццанапаўфальклорныя ўрыўкі пра «казельчыкаў», якіх святы Казімір нібытазбіраецца карміць сваімі гербоўнымі лілеямі. Умоўнасць паступова саступае месцаканкрэтнай рэальнасці:
Нуте ж, нуте, козакі,ласкавого маем,
По святых мы, грэшнікі.князя повітаем.
Он седіт хорошонькі,Рожамі кідает,
А Козельчык одін з другікперэд нім бегает.
На князюю Рожу глядят,очэнькамі луп, луп,
Рожэнькамі подкідают,ножэнькамі туп, туп.
Козельчыкі, любчыкі,зостаньцеся з намі,
Наш Казімір карміці будетліліямі.
У параўнанні з рэлігійна-панегірычнайпаэзіяй больш свецкі і дэмакратычны характар мела павучальная грамадска-філасофскаялірыка. У адрозненне ад твораў высокага «шцілю» яна звязана пераважназ сярэдняй і дробнай шляхтай, школьным асяроддзем. Зместам барочнайграмадска-філасофскай лірыкі быў роздум аб чалавеку, яго прызначэнні ў жыцці.Як і ўсёй барочнай паэзіі, ёй уласціва ўнутраная супярэчлівасць. У адрозненнеад гарманічнага чалавека рэнесансавай літаратуры лірычны герой паказваеццараздвоеным, надломленым. У яго душы змагаюцца самыя розныя пачуцці: дабро ізло, любоў і нянавісць, глыбокая вера і рэлігійны скепсіс. Ён вядзе дваістаежыццё: хоча ўзяць ад жыцця ўсе асалоды і адначасова заслужыць цнатлівасцю «вечнаезбавенне». Філасофская лірыка («Сам я не знаю, як на свеце жыці»,«Пара прыходзіт па шчасцію тужыць», «Я, сірата, блонкаюся, немаю радзіны», «Бывала ліха многа на свеце» і інш.) забстрактна-маралізатарскіх пазіцый павучала чытача, у чым заключаецца дабро ізло, шчасце і няшчасце. У адрозненне ад духоўных вершаў яна абвяшчала зямнуюўладкаванасць мэтай існавання («Ах, как трудна чалавеку жыць без шчасця вмлодым веку»). Найбольш важкім крытэрыем пры вызначэнні вартасці чалавекалічыліся не багацце і знатнасць, а духоўныя дабрачыннасці — працавітасць,цнатлівасць, сумленнасць. Магнаты, пазбаўленыя гэтых вартасцей, выклікалірэзкае асуджэнне. У адным з вершаў, запісаным у пачатку XVIII ст. уСупрасльскім манастыры, мы сустракаемся з багатым феадалам, жыццё якогапраходзіць у бяздзейнасці, бездухоўнасці:
Сам я не знаю, як насвети жити,
Бывши з телом, на землиБогу не грешити,
А я хощу жити и ещегрешити,
А тут кажут умерти и вогробе гнити.
А я бынамней на тое недбаю,
О споведи не мышлю, анитеж ся каю.
Прызнаючы зменлівасць усягоіснага, хуткаплыннасць часу, барочная лірыка заклікала берагчы яго, адмаўляцца адмарнасці свету. Часам такі заклік быў скіраваны на сцвярджэнне аскетычнага,сярэдневяковага ідэалу. Але ў тагачаснай паэзіі ёсць таксама нямалажыццесцвярджальных, аптымістычных радкоў:

Не всёгды зіма бывае,
по ночы дзень наступае.
Не всёгды пёруны біют
і ветры зімные выют.
На весну клён заквітае,
хоць в осень ліст опадае.
Хоць солньцэ в хмурузаходіт,
еднакжэ по небе ходіт.
У грамадска-філасофскай паэзііпераходнага перыяду знайшла адлюстраванне сацыяльная няроўнасць («Годін і хлебакрошкі не мает, другі перогі проч одкідает»), бесчалавечнасць феадальнага грамадства,злоўжыванні ўлад. Лірычны герой скардзіцца на няпэўнасць лёсу, неўладкаванасцьжыцця («Что я каму вінават, за что пагібаю, нідзе ад злых чалавек пакою немаю»). У параўнанні з духоўным вершаскладаннем барочнаяграмадска-філасофская лірыка ўяўляла сабой прыкметны крок наперад. Дзякуючы ёйсярэдневяковае бачанне рэчаіснасці паступова саступала месца большрацыяналістычнаму светаўспрыманню: як антыпод веры ў Бога стала выступацьбязвер'е, сумненні ў яго існаванні. Рэчаіснасць пачала паказвацца ў зменлівымруху, супярэчлівым развіцці. Больш рэальным і зямным рабіўся лірычны герой. Ёнужо бліжэй не да сярэдневяковага схаласта, а да чалавека новага часу.
Цалкам да новай традыцыіналежыць беларуская песенна-інтымная лірыка, свецкая па змесце і народная, гутарковаяпа мове. Сёння вядома прыкладна 150 яе твораў, якія захаваліся ў рукапісныхзборніках другой паловы XVII — пачатку XVIII стст. (каля 10 з іх трапілі настаронкі польскіх друкаваных песеннікаў). Любоўная лірыка ананімная ў прынцыпе.Стваралася яна шкалярамі і вандроўнымі музыкамі, якія зараблялі сабе на хлебвершам і песняй. Выконвалася яна, суправаджаючы танцы («казачок» абопавольны «падван»), у дамах шляхты і гараджан. Адтуль пранікала ўкорчмы і сялянскія хаты, у народнае асяроддзе, станавілася фальклорнай паспосабе распаўсюджання.
У песенна-інтымнай лірыцысінтэзаваліся самыя розныя традыцыі. Яна ўзнікла на скрыжаванні высокага інізкага «шціляў». Творы гэтай лірыкі могуць быць пацвярджэннем думкіI. Галянішчава-Кутузава аб тым, што ў тагачаснай усходнеславянскай паэзіі паміжлітаратурнымі і народнымі формамі "існавала непарыўная сувязь"(Голенищев-Кутузов И.Н. Славянские литературы. С. 197.). Перш за ўсёфальклорныя ўплывы праявіліся ў выкарыстанні «цытат», узятых знародных песень, пераважна вясельных («А ў святліцы пры скамніцы вцымбаленькі б'ют, а ўжо ж маю девчыноньку до шлюбу ведут»). Некаторыятворы ўвогуле ўмела стылізаваны пад фальклорныя («На даліне мак, мак»,«Ой, я ў лесе не была»). Асабліва важна падкрэсліць, што ў тагачаснайінтымнай паэзіі прысутнічае народны погляд на каханне, які далёкі адрэлігійнага пурызму, вызначаецца цвярозасцю і жыццёвай мудрасцю. Лірычныя героі— пераважна людзі дзеяння, актыўна змагаюцца за сваё шчасце. Асуджаецца шлюб,заснаваны на разліку, сацыяльнай няроўнасці («Анусю, сардэнька, паліш маюдушу»). Пачуццёвае каханне трактуецца як натуральнае права чалавека, у тымліку і жанчыны («Ой, прыехаў мой міленькі дай з войнонькі»). Горачапакахаўшы, дзяўчына не зважае ні на суседзяў, ні на абмовы «варажэнькаў»,ні на пагрозу пекла («Я пасцеленьку свому галубеньку мягка перэслала»).Урэшце, для любоўнай лірыкі характэрна шырокае выкарыстанне народныхвыяўленча-стылявых сродкаў. Часта сустракаюцца фальклорныя параўнанні, звароты,метафары, эпітэты (ой ты, девчына, чырвона каліна; вышла міла крашэ злота;дзеўча маё маладое), памяншальныя формы (не туж галовунькі, знайдземспасобунькі). Як і ў народнай песні, лірычны герой інтымнай паэзіі надзеленысамымі агульнымі рысамі: калі гэта хлопец, то ён «ні мал, ні вялік, сярэднічалавек», «румян, харашэнька ўбран», калі гэта дзяўчына, то яна «збеленькім лічыкам і з харошымі вочанькамі», бялявая або чарнявая, «харошаямалада». Фон, на якім яны дзейнічаюць, акрэслены таксама абагульнена:закаханыя сустракаюцца ці развітваюцца ў тыпова вясковых абставінах — там, дзе «цякуцьрэчанькі, шумяць дубровы», «у цёмненькім лесе, у частай букавіне»або "ў вішнёвым садочку". Чалавек неаддзельны ад персаніфікаваных сілпрыроды:
Не зроділі ягодонькі, незроділі полунічонькі,
Мінулісе жарты мое іпозніе вечорнічэнькі,
I зроділісе ягодонькі,зроділісе сюнічэнькі,
Ожэнілсе мой міленькі, ая пойду в чэрнічонькі.
Побач з тым у беларускай песенна-інтымнайлірыцы выразна адчуваюцца літаратурна-кніжныя вытокі, уплывы польскай і заходнееўрапейскайпаэзіі. Ад сярэдневяковых традыцый ішлі частыя апеляцыі да звышнатуральных сіл,пасіўнасць перад наканаванасцю лёсу. Ад Рэнесансу — праслаўленне радасці жыцця,неадольнай сілы кахання. Асабліва выразнае ўздзеянне барока, ад якогабеларуская інтымная паэзія пераняла дэкаратыўнасць, канкрэтнасць,парадаксальнасць, ускладнёнасць рытмікі і строфікі, вытанчанасць рытарычныхфігур. Побач з актыўным лірычным героем выступае герой пасіўны, напоўненыўнутранымі супярэчнасцямі. Каханне для яго — пачуццё зменлівае, нелагічнае,дысгарманічнае. Яно неаддзельнае ад пакут, спалучае ў сабе шчасце і няшчасце,слодыч і горыч. Гэта — хвароба, цяжкая служба, бяда, няволя, але няволяпрыемная, «салодкая»:
Неволюнька ж моя з вамі,
З хорошэнькімі очэнькамі,
Шчо мне спаці не даеце,
Тугу сэрцу задаеце.

Барочная песенная лірыкаперадае ўсю «шкалу» інтымных пачуццяў — ад цнатлівага уздыхання дабурнай страсці і яўнага эратызму. Лірычныя героі праходзяць праз розныявыпрабаванні і перашкоды: іх разлучаюць бацькі, зайздроснікі, сацыяльныяабставіны. Хлопец імкнецца на Украіну, каб там разам з «козачэнькамі»ваяваць супраць «варажэнькаў», а вярнуўшыся адтуль, застае каханую зіншым «нелюбам». Але такія калізіі здараюцца рэдка. Лірычныя героізвычайна вызначаюцца высокімі маральнымі якасцямі. Яны маюць пачуццё ўласнайгоднасці, імкнуцца жыць сумленна («Тотчас сваім варажанькам завяжэм губу,калі з табою, любаньку, станема да шлюбу»), здольны самааддана і трывалакахаць («Буду ж я цебе так крэпка любіці, всім в перэсаду, покуль будужыці»).
Дзякуючы песенна-інтымнайпаэзіі прыкметны крок наперад зрабіла беларускае вершаскладанне. Большасцьтвораў напісана ў форме лірычнага маналога, але нярэдка сустракаюцца іразгорнутыя дыялогі («Тэкст скочны», «Тэкст втуры тэй жакампазітуры»). Удасканаліліся строфіка і рытміка. Сілабічнаевершаскладанне змянялася сілабатанічным. Побач з граматычнай рыфмай з'явіласяразнародная, дысанансная (пахілая — пакіну я, настаў — не спаў). У параўнанні здухоўнай паэзіяй прыкметна ўзбагацілася лексіка: у ёй вельмі шырокая народная,гутарковая стыхія, але часта сустракаюцца і запазычанні з украінскай, рускай іпольскай моў.
Лепшыя творы беларускайпесенна-інтымнай лірыкі з'яўляюцца значным укладам у паэзію славянскага барока.Яны і сёння хвалююць глыбінёй, сілай і непасрэднасцю пачуццяў.
Урэшце, да «нізкага»,напаўфальклорнага барока належыць гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія,якая высмейвала розныя заганы тагачаснага грамадства. Надзённы змест пададзеныў ёй у алегарычна-метафарычнай форме. Часам парадзіраваліся рэлігійныя творы,афіцыйныя дакументы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы блізкія да песень.Некаторыя з іх (вершы пра нягоды камара, жучка) сустракаюцца ў рукапісныхпесенніках разам з нотамі.
Найбольш цікавыя творыбеларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзіі часоў барока — так званыя «звярыныягратэскі»: «Птушыны баль», «Нязгода птаства і сонд на крука»,«Апісанне птушынай хворасці», «Камара цяжкі з дуба ўпадак».Не выключана, што аўтарам некаторых з іх быў Д. Рудніцкі. У «звярыныхгратэсках» іншасказальна, вонкава абсурдным чынам гаворыцца аб прыгодахжыхароў «ляснога царства» — звяроў, птушак, насякомых. Пад крыхузавуаліраванай алегорыяй угадваюцца рэальныя клопаты і нягоды людзей, пераважнадробнай шляхты. Вострая сацыяльная крытыка гучыць, напрыклад, у вершы «Нязгодаптаства і сонд на крука», дзе моцныя «птахі» чыняць здзекі здробнай «галоты»:
Ой, крычала, верэшчалачайка на болоце,
Прэклінада і плакала,паўшы гдэесь пры плоце:
— Ты, чапліско, голота,шчо ты ўчыніла,
Зашто ж моіх Пузыновдзеці погубіла?
Чы ты птуха з того духа,сово нешчасная,
Полыкала, пожэрала в ночыпрэклятая.
Ой, як віжу, быў тутгосць, чарное кручышчэ,
Пабіў, паеў, палупіўпростэ Мужычышчэ.
Аб'яднанае дробнае птастварашыла ўтаймаваць злога разбойніка-крука, які паводзіць сябе, нібы жорсткі феадал,— «часто галасует», «фольгует» сваім прыдворным:
Прылецела там цецера кумупоцешаці,
За нёю сойка, чайкіцётка, ела розважаці:
— Перестань жэ слёзыліці, горэнько плакаці,
Тугу сэрцу жалоснэмувельмі задаваці.
I мы многа вельмі злогаод лотра церпелі,
I покою, над водоюжывучы, не мелі.
Ранной зоры прылецевшы,часто галасует,
А сороком і варономусёгды фольгует.
Радзім тобі, яко собі,пойдзем наглядаці,
По шэрокіх і высокіхдубах шпеговаці.
А як знайдзем, будзембіці чолэм велікому
Цару орлу, над усіміптухамі старшому.       
Больш вясёлая танальнасцьу вершы «Птушыны збор», які потым стаў фальклорным па спосабе распаўсюджання.З народным гумарам расказваецца ў ім, як бедны верабейчык, наварыўшы пшанічнагапіва, склікаў «высокіх» гасцей. Музыканты зайгралі вясёлыя танцы. Настале з'явіліся стравы, апісаныя ў гратэскным стылі («з камарэнька трыполці сланіны злупілі»). Птушыны баль нагадвае звычайнае шляхецкаезастолле, у якім свавольныя госці крыўдзяць беднага гаспадара.
У многіх гумарыстычна-сатырычныхвершах высмейваецца тагачаснае духавенства («Розмова пэвнэго метрополітыз… протопопом Слонімскім», «Гэй, на горы, на высокой цэрковцясвятая», «Попа ядонцэго і пса шчэкаёнцэго дэскрыпцыя»). Аб'ектамнасмешкі рабіліся п'янства («О хмелю, што он у люде чыні»),характэрныя рысы некаторых сацыяльна-этнічных груп грамадства («Хадзіўчэрчык улечкою», «Лямант Мейлі па замкнутым Лейзары»). Крыніцайкамізму ў беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзіі было тое, што светпаказваўся нібы «наадварот»: птушкі, насякомыя, расліны аказваліся ўчалавечай, тыповай для таго часу сітуацыі. Жыццёвыя з'явы гіпербалізаваліся;спалучаліся верагодныя і фантастычныя элементы. Побач з песенна-інтымнайлірыкай гэты пласт барочнага вершатворства аказаўся найбольш плённы іперспектыўны для далейшага развіцця новай беларускай паэзіі. Тут пачыналасяўзыходная лінія, якая ў эпоху Асветніцтва дала бурлескна-травесційныя творы, аў XIX ст. — паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе».

1.3 Проза
Дайшоўшая да насбеларуская проза перыяду барока з’яўляецца амаль што ўся парадыйна-сатырычнай.У цэлым яна працягвала традыцыі «Прамовы Мялешкі» і «Ліста даАбуховіча».
Парадыйная проза —тыповая з'ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо дановай традыцыі. Гэта ўжо не «службовае», сінкрэтычнае пісьменствасярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысаміновага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).
Найбольш цікавымі твораміпарадыйна-сатырычнай прозы з'яўляюцца «Казане руске» і «Грамата,пісаная да святога Пятра», якія ўзніклі ў праваслаўным асяроддзі.
У «Казані рускім»,напісаным (або перапісаным) у ваколіцах Клецка каля 1697 г., дасціпнапарадзіруецца біблейскі сюжэт аб стварэнні Богам свету, першых людзей, іхгрэхападзенні і выгнанні з раю. Усявышні нагадвае простага селяніна, які занятыштодзённымі гаспадарчымі справамі: «Под небесы сотворыв птакі: вороны,сорокі, крукі, кавкі, вороб'і і цецеры. На землі сотворыв свіні, коровы, волы,медведі і вовчыска; такжэ сотворыв лісіцы, горностаі, коты, мышы і іншыяпрэўцішные зверата; і побудовав ім господ рай, плотом моцным огороділ і полацюего подперл. Тамжэ насеяв дубіны, грабіны, лешчыны, олыпыны, в огородах насеявсвоклы, рэпы, рэдкі, морхві, пастэрнаку і іншого хвасту і дерэва. I ходіт собегоспод, глядіт, штоб якое порося не вылезло». Стваральнік першых людзей умногім прыпадабняецца прыгонніку. Ён забараняе Адаму і Еве есці плады з дрэвапазнання, а калі яны не паслухаліся, выганяе іх з раю дратаваным бічом: «Счобыжона послушна була, счобы ся мужыка бояла. Казав жэ ім господ у раю есцісвеклу, рэпу, рэдку, морков, слівкі, грушкі, яблыка і помаранчы; оно ім одногодерева заказав есці. Што ж чыніт Эва, сука незбожная, не выцерпіла собі з ліхомі заказу не слухала, штоб ей тяжкое велікое ліхо порвало; урвала яблыко, з'елаі Адамові агры(за)к дала. А Адам, не хотевшы розгневіці жонкі, з'ев. Ажпрыходіт господ, лічыт яблыка, не долічывся одного; домыслілся господ, што Адамурвав; розсердівшыся, узяв біча, як у нашога пастуха, або як у панского возніцыбіч дратованый, і выгнав Адама з раю».
Прыёмы пародыі і гратэскувыкарыстаны таксама ў «Грамаце, пісанай да святога Пятра». Адрасату, «одвернемуцарства небесного», выказваецца просьба прапусціць у рай Ярмолу АханцевічаЦюхая, чалавека прымітыўнага і нават агіднага. Пры жыцці ён «у долгомкожуху баранём без поеса і без нагавіц ходзіл, бороды і головы нікок не часал,носа нікок не уцерал, тылько язокем лізал, нохці не обрэзывал, чоботы, чэрэвікідзёгцем мазывал, чоснак, цыбулю, рыбу гнілую, плюсквы с подлеву, грох снедзведзем огонэм вельмі рад едал, горэлку квартою брагуковсцом духом піял, усоботу на злосць ляхом ворон, сорок і мяса пожывал...» Дээстэтызацыя героядаходзіць у «пасланні» да абсурду. Таму сцверджанне, што ЯрмолаАханцевіч Цюхай мае права знаходзіцца ў раі, успрымалася тагачасным чытачом як «эстэтычнаяправакацыя», крытыка ўсяго «нябеснага царства».
Значнымі помнікаміпарадыйна-сатырычнай прозы з'яўляюцца «Прамова русіна» і «Прамоварусіна аб нараджэнні Хрыста», якія ўзніклі на ідэйна-стылявым паграніччычасоў барока і эпохі Асветніцтва (прыкладна ў другой чвэрці XVIII ст.). Пасваёй арнаментальнай квяцістасці, парадаксальнасці гэта яшчэ барочныя творы.Але адначасова ў іх адчуваюцца рэлігійнае вальнадумства і антыклерыкалізм,абумоўленыя ўжо, бясспрэчна, уплывам асветніцкіх ідэй. Невядомы нам аўтарабодвух апавяданняў даволі рэзка крытыкуе тагачасную рэчаіснасць, несправядлівыпадзел матэрыяльных даброт. Выкарыстоўваючы барочную алегарычнасць, ён параўноўваесвет з велізарнымі жорнамі, куды Бог, нібы зерне, засыпае людзей. Неаднолькавадаводзіцца ў гэтых жорнах багатым і бедным: аднаму прыходзіцца «з лускіадзерціся, другому на крупу здзерціся, трэцёму на муку сцерціся, чацвёртаму ўпул прэцерціся, а другому і цалкам выскочыці». Гэту агульную думку аўтарілюструе канкрэтнымі прыкладамі: «От як цепер вясны голодной мой швагерМікуліч гэтак сцёрся, змяўся, што аж за горою заванёў. А пан Станкевіч, сватпод Радушкевічы з самою выскачыў, а не без таго, што б што лускі не поцерал».Вонкава «Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста» напісана па ўсіхканонах царкоўнага казання — нават ёсць адпаведны «эпіграф» зЕвангелля ад Лукі: «I вернутся пастыры». Але выбраўшы традыцыйнысюжэт, аўтар напаўняе яго актуальным зместам. Выходзіць, што пастве трэбабаяцца не столькі ваўкоў, колькі салдат, якія рабуюць усё, што сустракаецца наіх шляху: «Одно чы не жолнеры напалі. Ой, тые гэто воўкі, гэтые і з хлевахапают. Верніцеся, небожата пастухі, бо хоця ж бы і так было, вы тым ваўкамнічога не порадзіце, сама сіла пекельная тыя воўчышча палоніт, которыепарасята, ягнята, яловіцы з хлевов нашых ловят». Біблейскі сюжэтпарадзіруецца, «зніжаецца» бытавымі параўнаннямі («Хрыстосмаленечкі людзям на поцеху плачет, як ягнятачко малевькое блеет»).
Даволі вострая крытыкарэчаіснасці гучыць таксама ў «Казанні рускем схізматычным», якое,мяркуючы па рэаліях, узнікла, відаць, у Віцебску. Мясцовых феадалаў аўтарпаказаў людзьмі грэшнымі, блудлівымі. Пад маскай прыстойнасці ў іх хаваеццаамаральнасць. I ў прыродзе, і ў грамадстве вонкавае аблічча падманлівае: «Пойдёмв сад, поднесём глазы, аш свет прэмудры побачыш: яблыка здрадные і глазомнілые. Нарвіш его, скушай, аш горкаё і чэрвяк в нім, аднак людзі главыподымают, как солецы солоные. Прысматрыцеся цяпер людзём, так здрадная дзевіца,чарнобрывая, краснаго ліца, на голове как звезды зяют, сарафан багатой,нагруднік золотом вышыт, шыя полна коралёв, рубашка шолковая, башмакі дарагіе,ей-ей здрадная дзевіца». Такой жа вонкава прыгожай і высакароднай, аўнутрана спустошанай аказалася прыгонніца Агата Скарынкава, якая перад смерцюзавяшчала Маркаву манастыру разам з галавой і іншыя часткі свайго грэшнагацела: «Прысматрыцеся пані нашой Агаце Скорынкавай жоны, какая спажа была,вот лі в нашой цэркві православной прэстол выставіла, давала довольно кушатгевядіны, блінов і віна. Аставіла дерэвянные дворы і клеці богатые… Сама какцвет цвітушчы всякім глазом людзкім на поглят была здрадная».
Творы сатырычнай прозы,парадзіруючы кананічную літаратуру, у першую чаргу Біблію, пазбаўлялі яе арэолубездакорнасці. А тое, што станавілася смешным, пераставала быць непахісным ігрозным. Такім чынам, парадыйная плынь у тагачаснай беларускай прозе, пераважнадэмакратычная і народная па сваім змесце і адрасе, была скіравана супрацьпануючай тады ідэалогіі Контррэфармацыі, падрушала аўтарытэт царквы,феадальнага ладу ў цэлым.
1.4 Драматургія
Драматургія часоў барокапрадстаўлена найперш творамі школьнага тэатра.
Школьны тэатр быў тыповымпараджэннем позняга Рэнесансу і ранняга барока. Пашырэнне яго ў Беларусізвязана з экспансіянісцкай дзейнасцю ордэна езуітаў. Імкнучыся ўзмацніць свойуплыў, акаталічыць мясцовае насельніцтва, езуіты ўзялі на ўзбраенне ітэатральныя відовішчы, пашыраныя ў той час у Заходняй Еўропе. Гэтыя відовішчымала што давалі розуму прысутных. Усе намаганні скіроўваліся на тое, кабуздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умелавыкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драмсуправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі»карцінамі-алегорыямі.
Сёння вядомы больш чымсто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьныхтэатрах у Полацку, Гродна, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце,Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуарывылучаюцца велікодныя і масленічныя драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязіз заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся з Свяшчэннага Пісання,антычнай міфалогіі і гісторыі, а таксама гісторыі краін Усходу і ЗаходняйЕўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тзматыка (так, падзеі пастаўленай уПолацку драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» частковаадбываюцца на Дзвіне). Школьны рэпертуар ствараўся мясцовымі аўтарамі,выкладчыкамі калегій, з прэстыжнымі і утылітарна-дыдактычнымі мэтамі — кабсадзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў адпаведных эстэтычных густаў, выхаваннюхрысціянскіх дабрачыннасцей. Барочныя драмы цалкам адпавядалі канонам, якіявыкладаліся ў калегіях у курсах паэтыкі і рыторыкі, павінны былі служыць іхпрактычным увасабленнем.
Беларускую частку ўдраматургіі школьнага тэатра прадстаўлялі інтэрмедыі — невялікіябеларускамоўныя сцэнкі, якімі перамяжоўвалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, апазней і «славянарускіх» школьных драмах.
У сваім развіццібеларуская інтэрмедыя прайшла некалькі стадый. Па-першае, яна паступованабывала жанравую адметнасць і завершанасць. Змест яе рабіўся ўсё большнезалежны ад зместу самой драмы. Ускладнялася кампазіцыя. Інтэрмедыяперарастала ў камедыю. Па-другое, змяніўся галоўны герой інтэрмедыі — беларускіселянін. З аб'екта насмешак і здзекаў ён рабіўся асобай станоўчай, увасабленнемнароднага розуму і дасціпнасці. Герой паказваўся ў дзеянні, развіцці.
Пры разглядзе драматургііканца ХVІ — першай паловы ХVІІ стст. ўпаміналіся інтэрмедыі «ЦімонГардзілюд» Каспара Пянткоўскага, інтэрмедыі да драмы «Камедыя праЯкуба і Іосіфа, патрыярхаў», «Дышкурс жыдовіна са скамарохам», «ЧортАсмалейка». У аналізуемы перыяд гэты жанр працягваў паспяхова развівацца.
Да канца XVII ст.адносяцца беларускія антыпралог, пралог і інтэрмедыйныя ўстаўкі да польскайдрамы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», якая захавалася ўрукапісным «Аршанскім кодэксе». Падзеі яе адбываюцца ў СтаражытнайРусі, у часы, калі ішла барацьба за ўладу паміж асобнымі князямі. Драмапачынаецца антыпралогам, дзе полацкі рамеснік (гарбар) знаёміць са сцэнайселяніна, які прыйшоў у горад, тлумачыць яму, што тут будзе адбывацца. Камізмсітуацыі ствараецца тым, што селянін па-свойму разумее і каменціруе многіяпольскія словы, звязаныя з тэатральнай пастаноўкай (органы — гараны, аксаміты —сыты). Камічны эфект узмацняецца супастаўленнем высокага і нізкага: гарбарпараўноўвае стралецкія спаборніцтвы з заколваннем свінні, а гарматныя стрэлынагадваюць яму трэск дроў у печы. Абодва бацькі, рамеснік і селянін, ганараццасваімі дзецьмі, але ганарацца зусім рознымі іх рысамі: першы — вучонасцю сына,які ходзіць у езуіцкую калегію і зараз будзе іграць на сцэне, другі — фізічнайсілай сваёй «дзеціны». Антыпралог і пралог мелі сваёй мэтайустанавіць сувязь паміж сцэнай і залай, супакоіць гледачоў, прыкаваць іх увагуда падзей. Кантакт з залай быў непасрэдны, фізічны: гарбар і селянін даюцьраспараджэнні гледачам, прыкмячаюць, што ў аднаго з мужчын перакручана нагалаве шапка, а на тварах жанчын намаляваны «мухі». Апрача камічнай,антыпралог і пралог выконвалі таксама дыдактычную функцыю. Гарбар пагражаесялянам, якія не ходзяць ні ў касцёл, ні ў царкву, але захацелі паглядзецьпрадстаўленне, што ім прыдзецца пасядзець у «куніцы» — жалезным коле,якое надзявалася на шыю грэшніку і прыкоўвалася да касцельных дзвярэй. Селяніні гарбар высмейваюць модніц, што сядзяць у зале з нафарбаванымі вуснамі іабмахваюцца веерамі. Такім чынам, антыпралог і пралог не толькі арганізоўвалі ісмяшылі публіку, але і павучалі яе.
Са зместам полацкай драмыцесна звязаны інтэрмедыйныя ўстаўкі пра казака, салдата і яўрэя, яўрэя і чорта,кухара і яго памочнікаў. Яны запавольваюць асноўнае дзеянне, але не перапыняюцьяго. Апрача вонкавай сувязі з драматычным дзеяннем, існуе і ўнутраная,эстэтычная: інтэрмедыі ўстаўляліся пераважна там, дзе камічным трэба былоадцяніць і падкрэсліць трагічнае, стварыць паміж імі кантраст. Таму ў «Духоўнымпрычасці святых Барыса і Глеба» камічныя сцэны ідуць або перад самымінапружанымі момантамі, або адразу ж пасля іх.
Найболып спелымі ўжанравых адносінах з'яўляюцца беларускія інтэрмедыі з так званага «Ковенскагазборніка» 1731 г. — «Селянін і вучань», «Селянін івучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», "ІграФартуны". Асноўнай дзеючай асобай у іх з'яўляецца беларускі селянін,чалавек дасціпны і кемлівы. Мова яго больш каларытная і чыстая, чым уінтэрмедыях XVII ст.
Інтэрмедыя «Селяніні вучань», відаць, служыла антыпралогам або пралогам да прадстаўлення. Янапачынаецца са звароту да залы селяніна, які тлумачыць, чаго ён сюды прыйшоў ішто перад сабою бачыць. Пасля маналога на сцэне з'яўляецца вучань. Камічныэфект зноў ствараецца тым, што селянін не разумее (або прыкідваецца, што неразумее) некаторых польскіх слоў і вобразных выразаў шкаляра. Цвярозы сялянскірозум не ўспрымае адцягненых алегорый накшталт «кідаюць гарох на сценку»:навошта ж на сценку, калі лепш у гаршчок… Дыялог дае селяніну магчымасцьвыказаць сваю крыўду на нягоды жыцця, на тое, што вось дзяцей у яго «якбобу, а гароху і асмінкі нету». I ўвогуле селянін толькі прыкідваеццадурнаватым, а на самай справе здзекуецца з вучня. Прыгонніцкая рэчаіснасцьпрымусіла героя быць асцярожным, хітрыць: «Да такі ў мене барада, як лес,а розуму бы ніц не было, а гэто знаеш, мой лебедзю, што кажуць: калі б напанскую мудрасць не мужыцкая хітрасць, даўно бы мужыкі пагіблі...»
«Дурны»беларускі селянін аказваецца разумнейшы за паноў і ў інтэрмедыі «Літаратар,селянін, Самахвальскі». Сюжэт яе быў вельмі характэрны для часоўКонтррэфармацыі, калі часта адбываліся дыспуты на рэлігійныя тэмы. Адзін зперсанажаў, літаратар, якраз рыхтуецца да такога дыспуту на жэсты з філосафамСамахвальскім, які пасля вучобы вярнуўся з-за мяжы. На дапамогу літаратару прыходзіцьселянін Гаўрыла. Ён надзелены пачуццём уласнай годнасці, можа пастаяць за сябе,усведамляе свае станоўчыя якасці. Сабе селянін дае такую характарыстыку: «Незнаеш, мосьпане, не ўмееш, хоць ты, вашэць, мудрэц, не Піліп я, да Гаўрыло…Не гутары да трэцяго: як што скажэць Гаўрыло, аж кішкі табе, моспане, ад смехупарвупса… на мігі — якабы то на хвігі, хоць і на дзесяць… Ей бог, моспане,будець тут смеху аж до умору, калі Гаўрыло зачнець гаркотаць на мігі».Падбадзёраны гэтымі словамі літаратар выдае на дыспуце селяніна за свайговучня. Пачынаецца жэстыкуляцыя. Самахвальскі вытыркае ўперад адзін палец,селянін — два; Самахвальскі паказвае рукою на неба, селянін — на зямлю;Самахвальскі працягвае апаненту далонь, селянін — сціснуты кулак. Схаластзадаволены вынікамі дыспуту. Змест яго тлумачыцца так: Самахвальскі паказаў,што Бог стварыў селяніна, селянін жа — што ён стварыў таксама і «антаганіста»;Бог стварыў не толькі неба, але і зямлю, ён жа трымае свет на сваёй далоні — іпрытым трымае цвёрда. Аднак селянін раскрывае сэнс жэстаў зусім іначай: «Шуплю,мосьпане, гэто ты, мудрэц, гэто ты, місьцюк, нічого, бачу, не знаеш: ось я цяберозуму научу гэтак: хацеў ты, вашэць, мне адным палцам адное око выкалаць, а ятабе дво(м)а абадва; хацеў ты мене на высокую шубеніцу цягнуць, а я цябе ўзямлі закапаць. Хацеў ты мне ў шчоку ўдарыць, а я табе і зубы выбіць, а што, чышупліш?»
Менш арыгінальнайз'яўляецца інтэрмедыя "Ігра Фартуны", у якой расказваецца, як панскіяпаслугачы, знайшоўшы на дарозе п'янага селяніна, апранаюць яго ў дарагоеадзенне і здзекліва выдаюць за пана, а потым вяртаюць да суровай рэчаіснасці.Беларускі твор у многім паўтарае польскую камедыю П. Барыкі «Мужык каралём»,выдадзеную ў Кракаве ў 1636 г. Аднак невядомы аўтар пераробкі больш спачуваесвайму пакрыўджанаму герою. У "Ігры Фартуны" выразней гучыць напамінаб бяспраўным становішчы сялянства, прыгонным праве.
Той жа сюжэт пра п'яніцу,якога жартаўнікі на нейкі час пераконваюць, што ён з'яўляецца знатнай асобай,выкарыстаны ў польска-беларускай «Вакханаліі», датаванай 1725 г.Сярод персанажаў яе — «русін па імю Васіль», яго слуга, тыповы барочны«антыгерой» Селівон, паны Смаргонскі, Вітулінскі, Смярцінскі,Запрасінскі, урэшце, грэчаскі філосаф Дыяген, які жыве ў бочцы і днём ходзіць ззапаленым ліхтаром. У адпаведнасці з тагачасным моўным раздваеннем сяляне ў «Вакханаліі»гавораць па-беларуску, паны ж — на польскай мове. У камедыі выразнапрасочваюцца дзве сюжэтныя лініі, якія развіваюцца паралельна, часамперакрыжоўваючыся; дзеянне адбываецца нібы ў дзвюх плоскасцях, двух часавыхвымярэннях. Антычнасць, старажытнагрэчаскі Дыяген смела ўводзяцца ў тагачаснуюфеадальную рэчаіснасць, што па кантрасце стварала асаблівы камізм. У жанравыхадносінах «Вакханаліі» належыць прамежкавае месца паміж інтэрмедыяй ікамедыяй.
Беларуская інтэрмедыячасоў барока развівалася пад яўным уздзеяннем польскай, украінскай, а частковаі заходнееўрапейскай драматургіі. Аднак паступова ўзмацняліся яе сувязі зрэальным жыццём, з народнай творчасцю. Герой набываў уласнае імя,індывідуальную характарыстыку, станавіўся носьбітам народных дабрачыннасцей.Удасканальвалася структура, сцэнічная форма інтэрмедыі (у прыватнасці, дыялогсаступаў месца ажыўленаму сцэнічнаму дзеянню). Калі школьныя драмы, у якіх загерояў пераважна гаворыць сам аўтар, яшчэ адносяцца да старой традыцыі, тоінтэрмедыі з іх жывой беларускай мовай, спробай стварыць індывідуалізаваныявобразы ўжо можна лічыць з'явамі новага часу. У камічных устаўных сцэн былабольшая будучыня, чым у самой драмы. У другой палове XVIII ст. на інтэрмедыйнайаснове ўзнікне першая беларуская «Камедыя» К. Марашэўскага.
1.5 СімяонПолацкі
Звесткі аб жыцціСімяона Полацкага даволі скупыя. Ва ўмовах панавання хрысціянска-рэлігійнайідэалогіі індывідуальны лёс чалавека заставаўся ў цяні, ён адносіўся да чыстапрыватнай, вузкаасабістай сферы. Менавіта пагэтаму да нас дайшлі толькіасобныя, даволі ізаляваныя факты, па якіх меркаваць аб жыццёвым і творчым шляхувыдатнага паэта і асветніка можна вельмі прыблізна.
Да апошняга часудакладна не вызначана, дзе нарадзіўся Полацкі, невядома яго сацыяльнаепаходжанне, умовы выхавання, месца пачатковага навучання і г. д. Зыходзячы злітаратурнага псеўданіма (сапраўднае імя — Самуіл ЕмяльянавічПятроўскі-Сітняновіч), даследчыкі лічаць, што нарадзіўся паэт у Полацку. Бацька быў чалавекам заможным і змогдаць сыну даволі салідную на той час адукацыю ў Кіева-Магілянскай калегіі(1646—1650). Наступнае пяцігоддзе ў жыцці Полацкага зноў пакрыта імглойняяснасці. Ёсць меркаванні (праўда, даволі няпэўныя), што ў гэтыя гады ёнпрацягваў вучобу ў Віленскай езуіцкай калегіі (1650—1655). Аднак гэта версіямалаверагодная: чалавеку выразнай усходне-«схізматычнай» арыентацыіне было асаблівай патрэбы паўторна слухаць курс у Віленскай езуіцкай калегіі,якая па сваім узроўні і праграме мала чым адрознівалася ад Кіева-Магілянскай.Іншая справа, што схільны да літаратурнай дзейнасці Самуіл Пятроўскі-Сітняновічмог у гэты час наведваць асобныя лекцыі ці семінары па паэтыцы, рыторыцы ціюрыспрудэнцыі.
Першыя літаратурныявопыты Полацкага супадаюць з гадамі яго навучання ў Кіева-Магілянскай калегіі («Акафіст»,«Канон», 1648 г.). Яны яшчэ прасякнуты чыста рэлігійным зместам, а паформе нагадваюць аналагічныя ўзоры літургічнай творчасці. Аднак ужо на раннімэтапе ў некаторых вершах элегічна-філасофскай накіраванасці («Смерць»,«Менка» і інш.) даволі выразна выступаюць агульнагуманістычныя матывыспачування людскому гору, асуджэнне жорсткасці чалавечых адносін, услаўленнесамаахвярнасці і пакутніцтва ў імя духоўнага вызвалення і інш. Матывы гэтыяразгорнуты пераважна на аснове вядомых евангельскіх сюжэтаў, аднак іхмаральна-этычнае гучанне набывала больш шырокі філасофскі рэзананс.
Важным этапам у творчымфарміраванні Сімяона Полацкага было знаходжанне яго ў Богаяўленскім манастыры(першая палова 50-х гг. XVII ст.) і асабістыя кантакты з прадстаўнікамімясцовай школы паэтаў — Філафеем Утчыцкім і Ігнатам Іяўлевічам. Менавіта ў іхтворчасці намячаецца паступовы пераход ад літургічных вершаў да большуніверсальнага і дзейснага публіцыстычнага жанру дэкламацыі. Менавіта ўасяроддзі «полацкай школы» зараджаюцца пачатковыя формыўсходнеславянскага барока, «якое ў адрозненне ад заходнееўрапейскагахарактарызуецца не паваротам да сярэдневяковай мінуўшчыны, а далейшайсекулярызацыяй літаратуры, пашырэннем ідэй асветніцтва, паглыбленнем свецкіхтэм і матываў» (Лихачев Д.С. Человек в литературе древней Руси. М., 1970.С. 152.). Так, па сваёй знешняй форме «Стихи краесогласнии, сложенные восретение иконы пресвятой Богородицы из града царствующего Москвы в Полоцквозвращенная по первом взятию» (1659), «Прилог преподобной материЕфросинни» прымыкаюць да традыцыйнай царкоўнай гімналогіі. Аднакпаралельна з услаўленнем асабістых заслуг Ефрасінні Полацкай тут даволі выразнагучаць патрыятычныя матывы — ідэя любві да роднай зямлі, глыбокі роздум аб яегістарычным лёсе, трывога за будучыню. Таму не без падстаў можна гаварыць абзараджэнні новых жанравых тэндэнцый унутры самога акафіста, канона, песнапення,у прыватнасці, аб наяўнасці такіх элегічных адзнак, як зменлівасцьнастраёвасці, філасофская разважлівасць, чаргаванне адпаведных метрычных форм іінш.
Пашырэнне маштабаўмастацкага мыслення, актыўнае супрацьдзеянне польска-каталіцкай экспансіі набеларускіх і ўкраінскіх землях у канцы XVI — пачатку XVII стст. прыводзіць дановых якасных змен у літаратурнай творчасці. У адрозненне ад папярэднікаў (М.Сматрыцкі, А. Рымша, Л. Карповіч, А. Філіповіч, ананімныя аўтары), абмежаваныхпераважна рэлігійна-дагматычнай палемікай ці клопатамі аб пратэкцыі знакамітыхмецэнатаў і апекуноў, у творчасці Полацкага на першы план вылучаецца гістарычнылёс народа, абарона яго духоўнай спадчыны, культурных і бытавых традыцый, ідэяўз'яднання з Расіяй.
Паглыбленнеідэйна-выхаваўчых функцый пісьмовай літаратуры ў сярэдзіне XVII ст. станоўчаўплывала і на яе жанрава-стылістычнае ўзбагачэнне. Бясспрэчна, значную ролю ўгэтым працэсе адыгралі традыцыі папярэдняга этапу, а таксама вопыт суседніхславянскіх літаратур. Самастойную ролю адыгралі тут традыцыі антычнасці. Аднакуплыў перадавых традыцый не быў знешнім — засваенне вопыту еўрапейскіхлітаратур адбывалася паралельна з развіццём індывідуальнага таленту, пераадоленнемзастарэлай інерцыі, актыўнай творчай вучобай і пераасэнсаваннем спадчыныпапярэднікаў.
Так, творча трансфармуючыраспаўсюджаныя ў канцы XVI — пачатку XVII стст. «эпікграмы» і арацыі,Сімяон Полацкі распрацоўвае новы для старажытнай беларускай літаратурыпубліцыстычны жанр дэкламацыі. Найбольш раннім яго ўзорам з'яўляюцца «Метры»,прысвечаныя прыезду цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк (1656). Вядомы дваананімныя вершы пад такой назвай. У іх структуры, акрамя антычных традыцый,прыкметны ўплыў львоўскай «Прасфанімы» (1591) у гонар мітрапалітаРагозы. Аднак у арыгінальных частках «Метраў», напісаных Полацкім іяго вучнямі, — істотна ўзмоцнены мясцовыя патрыятычныя матывы, вера ў лепшуюбудучыню роднага краю. З услаўленнем рускага цара як вызваліцеля Беларусізвязаны дэкламацыі Полацкага «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цараз-пад Рыгі», «Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта» (на польскаймове), «Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства», «Вершы…да найсвятлейшага… Аляксея Міхайлавіча...» і інш. Праслаўленне цара,царскай сям'і набывае тут характар манументальна-гістарычны — у ім адчуваеццажывая сувязь з традыцыямі старажытнага віційства, традыцыямі «Слова»,прамовамі Кірылы Тураўскага і інш. Гэтая сувязь праглядваецца, напрыклад, упаэтызацыі асабістых заслуг цара, велічы, высакародства яго натуры:
Коль чысло много звездпресветлых в небе,
Вся солнца светомукрашают себе;
Сице на земли всея Руссиграды
Чрез тя сияют, приемлютотрады.
Без тебе тма есть, як вмире без солнца,
Свети ж нам всегда и будьоборонца.
Аднак плённая дзейнасць СімяонаПолацкага як выдатнага гуманіста і рэфарматара верша не абмяжоўвалася выключна панегірычнайпаэзіяй. Яшчэ да пераезду ў Маскву (1664) ён звяртаецца да распрацоўкі новыхдля ўсходнеславянскіх літаратур жанрава-стылістычных і метрычных форм. Уадпаведнасці з гэтым значна ўзбагачаецца філасофская праблематыка вершаўПолацкага, паглыбляецца яе гістарычны змест і выхаваўчае значэнне. Так,апіраючыся на антычныя традыцыі, ён стварае «Бяседы пастуховы»,вытрыманыя ў жанры драматычнай пастаралі дыдактычнага зместу. Дыялогіперсанажаў пабудаваны ў форме логаэдычнага сапфіцкага верша. Цікава адзначыць,што гэтая форма аказалася прыдатнай і для панегірычнага «Дыялога кароткагааб гасудары царэвічу і вялікім князю Алексею Міхайлавічу».
Як паэт выразнагаграмадзянскага складу Полацкі, натуральна, не мог не звярнуцца да сатырычных іфіласофскіх матываў. Найбольш раннія ўзоры гэтага цыкла: «Виншоване…Кржыжановскому» (1661), «Rоsкоsz» і інш. Ва ўсіх гэтых творахпаэт выявіў сябе палымяным прапаведнікам хрысціянскага аскетызму ідобрасумленнасці. Асуджэнне адмоўных бытавых ці маральных з'яў у вершахПолацкага носіць зазвычай абстрактны, не звязаны з канкрэтным сацыяльнымасяроддзем характар.
I толькі ў віншаванні (вядома, у двухкоссі)уніяцкаму епіскапу Амфінагену Кржыжаноўскаму выкрывальны пафас набывае больш адкрытыі мэтанакіраваны характар. Гэтая сатырычная плынь сваё далейшае паглыбленнезнаходзіць у вершах маскоўскага перыяду («Купецтво», «Стихиутешнии к лицу единому», «Монах», «Пьянство», «Клеветнік»).Крытыка адмоўных маральных з'яў — сквапнасці, кар'ерызму, разбэшчанасці іпадману — падаецца тут з пазіцый гуманізму, павагі да чалавека і яго высокагажыццёвага прызвання.
Маральныя заганы паэт нярэдказвязвае з каставым становішчам чалавека і яго сацыяльнай псіхалогіяй:
Чин купецкий без грехаедва может быти,
На многи бо я злобы врагобыче летити;
Изряднее лакомство вкупцех обитает,
Еже в многия грехи оныубеждает.
Асаблівай сілы крытычны пафасПолацкага дасягае ў вершах, дзе выкрываецца разлажэнне духавенства, манахаў, закліканыхстаяць на ахове маральнасці. У адпаведнасці з гэтым істотна ўзбагачаеццавобразная фактура верша, многія яго радкі набываюць саркастычнае адценне:
В одеждах овчих волцихищнии бывают,
чреву работающце, духомпогибают.
Узриши еше в ризы красныоблеченны,
иже в убожество полноестрижены.
Варта адзначыць, што, нягледзячына адрозневні зыходных пазіцый, многія вершы беларускага паэта па сваёй накіраванасці,багацці дэталей і жыццёвай пераканаўчасці даволі выразна пераклікаюцца з сатырычнымінавеламі славутага «Дэкамерона». I ў гэтым яшчэ адно сведчанне ўплывурэнесансавых традыцый на светапогляд Полацкага.
Сувязь з традыцыяміАдраджэння, а праз яго і з антычнасцю выразна адчуваецца ў многіх вершахфіласофска-пазнавальнага цыкла, напісаных яшчэ да пераезду ў Маскву. Сюдыадносяцца «Widok zywota ludskiego», «Siedm nauk wyzwolonych»,«Nobilitas rara» і інш. У гэтых вершах Полацкі значна адыходзіць адрэлігійнай тэматыкі, імкнучыся наблізіцца да жыццёвых клопатаў і хваляванняўсвайго сучасніка. Так, у вершы «Агляд чалавечага жыцця» розныяўзроставыя перыяды параўноўваюцца з сутачным сонцазваротам — усходам, поўднем,вечарам і ноччу. Сэнс чалавечага жыцця цесна звязаны тут са штодзённымізаняткамі чалавека, з яго клопатамі аб дабрабыце, імкненнем да асабістагашчасця. Гэты гуманістычны, чыста свецкі матыў развіваецца ў вершах пазнаваўчагацыкла. Раскрываючы ролю навукі («Сем свабодных навук»), паэт імкнеццазвязаць яе з агульным грамадскім і культурным прагрэсам чалавецтва на працягумногіх стагоддзяў («8 цудаў свету», «Новаадкрытыя рэчы»),што найбольш красамоўна выявіўся ў вялікіх навуковых адкрыццях і вынаходніцтвах(Хрыстафор Калумб, Амерыга Веспучы і інш.).
Значную пазнавальнуюцікавасць уяўляюць творы Сімяона Полацкага, звязаныя з падзеямі шведскай вайныў Польшчы. Аўтар адмоўна ставіўся да захопніцкіх планаў Густава Адольфа.Пазіцыя Полацкага акрэслена ў загалоўках многіх вершаў, а асобовыя маналогіразгубленага шведскага караля набываюць сатырычна-парадыйнае гучанне. Усё гэтасведчыла аб цеснай сувязі Полацкага з актуальнымі сацыяльна-гістарычнымі іграмадскімі працэсамі свайго бурлівага часу, аб глыбокім усведамленні асабістайадказнасці за лёс усіх славянскіх народаў.
Асобны цыкл у паэтычнайспадчыне Сімяона Полацкага на раннім этапе складаюць алегарычныя вершыдыдактычна-філасофскага зместу («Nasladowanie», «Пагарда даславы», «Орон истинный» і інш.). Вершы гэтыя, бадай, найбольшпаказальныя ў сэнсе выяўлення гуманістычнага светапогляду і эстэтыкі С.Полацкага на пачатковым этапе яго паэтычнай дзейнасці. У алегорыях аўтарвыступае не традыцыйным схаластам-затворнікам, абмежаваным чыста кніжнымі ціпалемічнымі інтарэсамі, а чалавекам, поўным унутранай сілы і энергіі, якілюбіць жыццё, зведаў усе яго радасці і пакуты, не страціўшы высокіх душэўныхідэалаў. Відавочна, што ў сваім разуменні цноты, справядлівасці,добрасумленнасці (алегорыі «Камень», «Хлеб» і інш.) паэтзыходзіў з хрысціянска-рэлігійнай маралі. Аднак ва ўмовах жорсткага феадальнагаўціску ідэі Полацкага аб'ектыўна набывалі дэмакратычны, прагрэсіўны характар —яны былі скіраваны на паляпшэнне сацыяльных умоў шляхам маральнагаўдасканалення. I ў гэтым, бясспрэчна, можна ўстанавіць пераемнасцьгуманістычных традыцый Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і іншых асветнікаўXVI ст. Гуманізм паэта выявіўся ў рэзкім асуджэнні багацця і каставай іерархіі,якія нараджаюць адмоўныя маральныя рысы ў чалавеку, прыводзяць да сацыяльнайняроўнасці, душэўнай чэрствасці і эгаізму. З'яўляючыся паслядоўным прыхільнікам«асвечанага абсалютызму», ён разам з тым асуджаў жорсткасцьманархічнай тыраніі («Пагарда да славы»). Апіраючыся на хрысціянскуюі антычную міфалогію, шырока выкарыстоўваючы адпаведныя аналогіі з рэчаіснасці,Полацкі выкрывае несправядлівасць прававых адносін у феадальным грамадстве,асуджае «суд нечестивый», імкнецца сцвердзіць непазбежнасць перамогідабра над злом («Орон истинный»). Зразумела, сама катэгорыя дабра ізла трактуецца ім у духу хрысціянскага маральнага кодэксу. Тым не меншпрагрэсіўнасць такой пазіцыі відавочная. Культ дабра і справядлівасціпераносіцца Полацкім і ў сферу ацэнкі асобы чалавека, яго суадносін з жыццём іграмадствам. У вершы «Незвычайная слава» гэтая гуманістычная ідэя,калі ацэньваць яе гістарычна, набывае раптоўна палемічны сэнс:
Уласная цнота —сумленнасць чалавека,
Шляхэтны, хто ёй служыцьад веку да веку.
Лямпа патухла, вуголле несвеціць.
Нічога нельга ў цемрыпрыкмеціць.
Так цноты продкаўбясследна знікаюць,
Калі патомкі ўласных немаюць.
(Пераклад У. Караткевіча)
У вершы па сутнасці аспрэчваеццаадзін з зыходных ідэйных матываў беларускай эпікграмы XVI ст., дзе заслугі продкаў непасрэдна пераносіліся на іх спадчыннікаўпа родзе і маёмасці (напрыклад, вершы А. Рымшы ў гонар гербаў Л. Сапегі, А. Валовіча,Т. Скуміна і інш.). Адмаўленне каставых заслуг і прывілей сведчыла абдэмакратызме эстэтыкі Полацкага, які выхоўваўся на традыцыях еўрапейскагагуманізму, хоць і не падзяляў яго найбольш радыкальныя погляды на рэлігію іграмадства ў цэлым (С. Будны, М. Лютэр, Т. Мюнцэр і інш.). Аднак такаясупярэчлівасць абумоўлена не столькі кансерватызмам Полацкага, колькі тымісацыяльна-гістарычнымі і культурнымі абставінамі, у якіх рос і выхоўваўся паэт.Пры гэтым неабходна ўлічваць, што ў сярэдзіне XVII ст. наступіў выразны крызісеўрапейскага гуманізму — яго ўплыў на беларускіх землях прыкметна слабее, штоне магло не адбіцца і на паэтычнай дзейнасці Полацкага.
Прафесійная сталасцьПолацкага супадае з гадамі знаходжання ў Маскве (1664—1680), дзе склалісядаволі спрыяльныя ўмовы для літаратурнай і грамадскай дзейнасці пісьменніка. Угэты перыяд ён стварыў дзве п'есы дыдактычнага зместу.
Першая з іх — «Комедияпритчи о блудном сыне» — прысвечана праблеме выхавання маладога пакалення,яго адносін да старэйшых, жыццёвых паводзін і г. д. У аснове сюжэта п'есыляжыць вядомы евангельскі матыў аб блудным сыне, гісторыя яго пакут іпаступовага выпраўлення — «раскаяння». Аднак Полацкі імкнеццаасучасніць твор, наблізіць яго змест да рэальных падзей тагачаснага жыцця: ёнуводзіць вобразы тыпова мясцовага паходжання — купца, прыказчыка, зярноўшчыка іінш. Усё гэта некалькі ажыўляла дзеянне ў п'есе, хоць і не магло знізіць яеагульнай схематычнасці і рытарызму.
Другая п'еса — «Трагедияо Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных»— таксама грунтуецца на вядомым біблейскім сюжэце аб тыранічным і жорсткімваладару старажытнай дзяржавы, які няшчадна знішчаў іншадумцаў. Аднак падуплывам цудоўнага выратавання трох юнакоў Седраха, Місаха і Аўдэнага царНавухаданосар становіцца больш гуманным і высакародным. Як і ў многіх ранніхдэкламацыях і віншаваннях, асноўнай ідэяй твора з'яўляецца ўслаўленнеасвечанага і гуманнага манарха.
У структурных адносінахабедзве п'есы даволі паслядоўныя, у іх захаваны ўсе асноўныя кампаненты жанру(пралог, завастрэнне дзеяння ў кульмінацыйных сцэнах, эпілог). Вось чаму,нягледзячы на дыдактычную накіраванасць, рытарызм і дэкларацыйнасць, п'есыПолацкага з'явіліся асновай далейшага развіцця драматургіі ў старажытнайлітаратуры трох усходнеславянскіх народаў.
Аднак найбольш плённай умаскоўскі перыяд становіцца дзейнасць Сімяона Полацкага ў галіне развіццяпаэтычных жанраў. Яго вядомыя зборнікі «Псалтырь рифмотворная...», «Вертоградмногоцветный» і «Рифмологион» з'яўляюцца выдатным дасягненнемстаражытнай культуры ўсіх славянскіх народаў.
Асаблівую значнасць угэты перыяд набывае грамадска-палітычная праблематыка («Любовь к подданым»,«Образ», «Славолюбие», «Правда бессмертия» імнога іншых), звязаная з ідэалізацыяй цара як абаронцы радзімы; паэт даволісмела, часта завуаліравана, выкарыстоўваючы перакладныя крыніцы, выкрываўзаганы самаўладства і феадальных адносін.
Прыкметна ўзмацнілася нагэтым этапе сатырычная плынь у паэзіі Полацкага. Ад агульнадыдактычных («Клятва»,«Месть», «Неблагодарствие» і інш.) ён паступова пераходзіцьда распрацоўкі сямейна-бытавых або звычаёвых тэм («Пособие», «Жена»,«Старость», «Казнь сыну за отца», «Чадам богатство неотдаяти» і інш.).
Выдатным помнікампанегірычнай паэзіі XVII ст. з'яўляецца «Рифмологион», дзе сабранынайбольш значныя патрыятычныя вершы Полацкага, пачынаючы з 1660 г. Вядучайтэмай зборніка з'яўляецца ўзвелічэнне рускай дзяржавы, царскай сям'і, перамогінад ворагамі Расіі, павучанні наследніку трона. Тут, бадай, найбольш красамоўнавыступае маштабнасць дзяржаўнага мыслення паэта, яго глыбокая адданасць ідэямадзінства братніх народаў на чале з Расіяй, імкненне мацаваць яе шляхамадукацыі і маральнага ўдасканалення. Не толькі зброя, але і кніжная асветапраславяць Расію — вось асноўная думка зборніка.
Панегірычны дух паэзіі С.Полацкага своеасабліва адбіўся і на форме яго вершаў. Паэт шырока выкарыстоўваебарочныя прыёмы пісьма: уводзіць антычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца дазрокава-графічных эфектаў (жывапіс, каляровае пісьмо, структурныя формы верша),ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны ўплыў на барочную стылістыкуПолацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс (мастак С. Ушакоў, "ізуграф"Іосіф і інш.). На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкагааказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценнеразнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася і на метрычнайструктуры сілабічнага верша Полацкага.
Як вядома, на папярэднімэтапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф. Скарына, А.Рымша, Л. Мамоніч, Я. Пашкевіч) вялікае значэнне меў дасілабічныінтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У вынікусілабічныя памеры нярэдка «размываліся», парушаўся колькасны аб'ёмрадкоў, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка ж новых літаратурныхжанраў (дэкламацыі, віншаванні, дыдактычна-павучальныя вершы, пастаралі,элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша.Вось чаму намаганні паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэннепаэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэнне яе да рытарычна-дэкламацыйныхпатрабаванняў старажытнага віційства. Гэтую асаблівасць эстэтыкі Полацкага нараннім этапе трапна вызначыў Л.I. Цімафееў: «Ствараючы свой верш… С.Полацкі паступаў як Пракруст — ён адсякаў у ім усё, што не мясцілася ў яго, г.зн. перш за ўсё элементы жывой гаворкі». Устаноўка на рыгарызм структурныхформ адчуваецца ва ўсіх творах ранняга перыяду, як перакладных, так іарыгінальных («Акафіст Багародзіцы», «Метры», пераклады зЯ. Каханоўскага, вершы на польскай і лацінскай мовах). Адхіленні ад стабільныхметрычных норм даволі нязначныя, выпадковыя, абумоўленыя скандзіраванай манерайчытання. Менавіта ў паэзіі Сімяона Полацкага канчаткова замацоўваецца так званыквантытатыўны (або колькасны) прынцып старабеларускай версіфікацыі. З усталяваннемкананічных форм сілабікі звязана такая істотная асаблівасць метрыкі Полацкага,як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формахнедапушчальна: інтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць звершаваным радком, і перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць.Менавіта таму ў ранніх беларускіх сілабіках пераносы ўжываліся надзвычай рэдка.Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ўпаглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню ўводзіць улітаратурны ўжытак паняцце «стихов краесогласных» (1659) як адзнакіметрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненне ад неразмежаванайпразаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабілізацыі вершаванага радка ўсілабічным вершы, з’яўленне разнастайных клаўзул, пераносаў, страфічных формнепазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці зпрасадычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязісумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма.Так, на 368 радкоў арыгінальных вершаў беларускага перыяду мужчынскіх рыфмаў64,3 %, дзеяслоўных — 30,9 %, змешаных або неграматычных — 4,8 %. Гэтыяпрапорцыі сведчаць аб глыбока творчых, наватарскіх адносінах паэта да існуючыхсілабічных традыцый, аб імкненні ўнесці свой асабісты ўклад у развіццёнацыянальнай версіфікацыі на пачатковым этапе яе развіцця. Даволі пашыранайформай у ранніх вершах Полацкага з'яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися —учыся, речеши — потчеши, Хранитель — правитель і інш.). Нярэдка тут і банальнаярыфма заснавана на знешняй граматычнай блізкасці (моего — своего, быти — жити іінш.).
Аднак ужо на раннім этапеў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя іперспектыўныя. Напрыклад, няпоўвыя рыфмы (правый — славы, бяше — страдаше),складаныя (от бога — премнога), асанансныя (страшен — наша, человека — владыкаі інш.). У «Дыялогу кратком о государе царевиче великом Князе АлексееАлексеевиче» заўважаецца імкненне да гукавой суладнасці перадцэзурных іклаўзульных частак верша, што сведчыць аб тэндэнцыі да ўзнікнення ўнутранайрыфмоўкі. У некаторых ранніх дэкламацыях Полацкага (праўда, іх яшчэ нямнога: «Дыялогкраткий о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче», «Стихикраесогласнии, иже во сретенье чудотворныя иконы пресвятыя Богородицы Полоцкия»(1659), «Виншованне змартвыхвстання панского»), рыфма выступае нетолькі ў якасці стылістычна-гукавога ўпрыгожання, дэкарацыі, але і як дзейснысродак паглыблення агульнага эмацыянальна-сэнсавага зместу твора. У спалучэнніз панегірычным пафасам дэкламацый клаўзульныя часткі прыдаюць ім новыядадатковыя адценні, ствараючы своеасаблівыя сэнсавыя абертоны (просвещает —встает, превелика — человека і г. д.).
Разнастайнасць метрычныхформ, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнайзавершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічнапераносіў гатовыя ўзоры ці традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчайсамастойнасці і арыгінальнасці.
З метрычныміасаблівасцямі вершаў Сімяона Полацкага звязана і яго строфіка. У адрозненне аддасілабічных форм суцэльнага неразмежаванага верша, які грунтаваўся наадзінстве паэтычнай фразы і быў поўнасцю залежным ад сэнсава-сінтаксічнайзавершанасці, страфа ў Полацкага становіцца вышэйшай формай гукавой арганізацыівершаванай мовы. Асноўныя віды яго строфікі заснаваны на парнай рыфмоўцыблізкіх па сэнсе і графічна аб'яднаных сумежных радкоў. Гэта і абумовіла, заднаго боку, аднатыпнасць пабудовы, з другога — значную разнастайнасцьстрафічнага аб'ёму вершаў — двувершы, чатырох- і пяцірадковыя з усечанымапошнім, васьмірадковыя, шаснаццаці- і васемнаццацірадковыя строфы, нарэшце,суцэльны астрафічны верш. Страфічнае дзяленне ў Полацкага нярэдка абумоўлена кампазіцыяйверша: напрыклад, у метрах і дыялогах яно падкрэслена чаргаваннем рэцытацыіасобных персанажаў. Цікавай спробай структурнага ўзбагачэння верша з'яўляюццасапфіцкія строфы, выкарыстаныя ў дэкламацыі ў гонар царэвіча АляксеяАляксеевіча, што сведчыла пра арыентацыю аўтара на антычныя традыцыі. Неабходнаадзначыць, што строфіка Сімяона Полацкага істотна ўзбагацілася ў маскоўскіперыяд. У «Вертаградзе мнагацветным» выкарыстоўваюцца амаль усеколькасныя формы еўрапейскай строфікі. Асабліва пашыранымі ў дыдактычна-філасофскіхвершах становяцца шасці-, васьмі- і дзесяцірадковыя строфы. У «Рыфмалагіёне»знаходзім цікавыя эксперыменты ў галіне графічнай пабудовы верша ў форме сэрца(«Орел российский») і васьміканечнай зоркі («Благоприятствованиецару Алексею Михайловичу з выпадку нараджэння царэвіча Сімяона»), атаксама так званы лабірынт («Царствуй многа лета») — у формерадыяльнага квадрата з пачатковай літарай «Ц» у цэнтры.
Шматграннаялітаратурна-грамадская і асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага, яго выдатныяздабыткі ў галіне распрацоўкі новых паэтычных форм і жанраў, выключнаямастацкая працаздольнасць (пасля сябе наш выдатны зямляк пакінуў, па падлікахвучоных, больш за 50 000 вершаваных радкоў!) у значнай ступені падрыхтавалідалейшы імклівы рост рускай, беларускай, украінскай літаратур. Яны з'явілісятой трывалай і плённай асновай, якая ўплывала не толькі на сучаснікаў іпаслядоўнікаў пісьменніка ў Расіі (С. Мядзведзеў, К. Істомін, М. Ханінаў іінш.), але і на ўвесь пазнейшы этап культурнага развіцця ўсходнеславянскіхнародаў.

Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т.1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. – Мн., 1968.
2. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі:У 2 т. Т. 1. Мн., 1975.
3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т.Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя – Мн., 2006.
4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X—XIX стагоддзі):Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікі зямлі Беларускай – Мн.,2001.
5. Старабеларуская літаратура XI—XVIII стст. Хрэстаматыя /Уклад., прадм. Г. Тварановіч – Беласток, 2004.
6. Тимофеев Л.И. Очерки теории и истории русского стиха /Тимофеев Л.И. —. М., 1958.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Искусство росписи ваз
Реферат Euthanasia Essay Research Paper Jason Adams
Реферат В.В. Марковников
Реферат Спрос и предложение на рынке труда 3
Реферат Бой у мыса Спартель
Реферат Роль лексикона в когнитивно-дискурсивных исследованиях
Реферат Модернизация линии раздачи кормов на свиноводческой ферме
Реферат Особое производство как вид гражданского процесса в Республике Казахстан
Реферат Антимонопольное регулирование и формирование конкурентной среды
Реферат The Lord
Реферат Кадры предприятия и их структура Управление персоналом в условиях рыночных отношений
Реферат Использование современных информационных технологий с целью повышения познавательного интереса учащихся к учебной деятельности
Реферат Grapes Of Wrath Essay Research Paper During
Реферат Динамика инфляции в России 1991–2009 гг.
Реферат 3-я Международная книжная выставка-ярмарка в Туркменистане «Золотая издательская продукция золотого века»