КультураБеларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
ЗМЕСТ
1. КультураБеларусі X – XIII стст.
2. КультураБеларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія
2.1 КультураБеларусі
2.2 Архітэктураі будаўніцтва
2.3 Царкваі рэлігія
2.4 Берасцейскаяцаркоўная ўнія
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Культура Беларусі X – XIII стст.
З прыняццем хрысціянстваі развіццём феадальных адносін культура падзяляецца па саслоўным прынцыпе на дванакірункі – традыцыйную (ці народную) культуру і культуру пануючага класа. Культурапануючага класа была амаль аднолькавай на ўсёй тэрыторыі Кіеўскай Русі, бо яе фундамент– візантыйскае праваслаўе, агульная пісьменнасць, заснаваная на старажытнарускаймове, агульныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Традыцыйная культураў кожнай мясцовасці мела свае асаблівасці, значныя адрозненні, характэрныя для плямёнаў,ад якіх пайшло мясцовае насельніцтва.
Вусная народная творчасць– самая развітая галіна традыцыйнай культуры. Бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныяцыклы (прысвечаныя язычніцкім святам і сельскагаспадарчым работам – Масленіцы, Русальнамутыдню, Купаллю, Дажынкам), сямейна-абрадавыя песні (цыклы для вяселля, пахаванняў).Шырока распаўсюдзіліся казкі-быліны, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, замовы.Сярод былін выдзелім “Вальга Святаславіч і Мікула Селянінавіч”, “Дабрыня-сват” (прасватаўство да Рагнеды Ўладзіміра). Але быліна распавядала пра станаўленне феадальныхадносін, а таму характэрна была і для культуры пануючага класа.
Пачынаючы з IX ст.,на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнагаалфавіта (выцесніла рунічную пісьменнасць). Кірыліца была складзена ў 863 г. братаміКірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіхславянскіх народаў. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святыхтэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося няшмат помнікаў пісьменнасці,большасць з іх – унікальныя рэчы.
Першы датаваны надпісва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) з імем князя нагрэчаскі лад – “Ізяславос”. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляюцца “Барысавыкамяні”, якія размяшчаліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Па загадзе сына Усяслава Чарадзея,князя Барыса (Рагвалода) на вялікіх камянях – язычніцкіх сімвалах былі нанесенынадпісы “Господі помозі”, “Сулібор хрест” і выбіты шасціканцовыя крыжы (1120-я гг.).Берасцяныя граматы XI-XV стст. знойдзены на Беларусі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Янывыкананы на берасцяной кары – бяросце. У Бярэсці археолагі знайшлі драўляны грэбеньз паслядоўна размешчанымі літарамі кірыліцы – “букваром”, адносіцца ён да XIII ст.
Найбольш каштоўныяпомнікі пісьменнасці – гэта рукапісныя кнігі. З XI-XIII стст. захавалася няшматкніг. Яны былі вельмі рэдкія і ў тыя старажытныя часы. Вырабляліся з пергаменту– спецыяльна апрацаванай скуры маладых жывёл. На адну кнігу трэба было выгадавацьневялікі статак цялят. Да таго ж кнігі перапісвалі ўручную, гэта быў вельмі марудныпрацэс.
Самая ранняя рукапіснаякніга на Беларусі – гэта Тураўскае евангелле XI ст. Яшчэ вядомы Полацкія евангелліXII-XIV стст., Аршанскае евангелле XIII ст. Акрамя царкоўнай літаратуры распаўсюдзіласясвецкая літаратура. Перш за ўсе – гэта летапісы. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкагалетапісу (ім карыстаўся В.М.Тацішчаў), які не захаваўся. Агульным летапісам КіеўскайРусі з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, што была напісана манахам Нестарам у Кіевеў пачатку XII ст. “Слова аб палку Ігаравым” змяшчае цікавую інфармацыю пра полацкіхкнязёў (Усяслаў Чарадзей). Аўтар спрыяльна ставіўся да полацкіх князёў, а ў тэксцесустракаюцца словы, характэрныя да заходніх зямель Кіеўскай Русі. Гэта дало падставунекаторым даследчыкам сцвярджаць, што аўтарам з’яўляецца жыхар ці выхадзец са старажытнабеларускіхзямель. Час стварэння “Слова…” – 1185-1187 гг.
З распаўсюджаннемхрысціянства і з’яўленнем сваіх славянскіх святых з канца XII ст. пашыраецца мясцоваяагіяграфічная літаратура – “жыціі” і “хаджэнні” святых. Вядомы “Жыціе і хаджэннеЕўфрасінні Полацкай” (да 1187 г.), “Жыціе Кірылы Тураўскага”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага”(напісана яго вучнем Яфрэмам каля 1240 г.), “Хаджэнне Ігнація Смаляніна”.
Вялікую спадчыну пакінуўКірыла Тураўскі (жыў каля 1130-1182 гг.). Вядомы яго 8 “слоў”-пропаведзяў, 2 каноны,некалькі аповесцяў, каля 30 малітваў-споведзяў. Асноўная тэма, якая турбавала “Златавуста”– духоўная дасканаласць чалавека.
Клімент Смаляціч (?-1164гг.) – адзін з першых славян, які займаў пасаду кіеўскага мітрапаліта. Знакамітыяк вялікі кніжнік, але захаваўся толькі адзін яго твор – “Пасланне Фаме прасвітэру”,у якім ён адстойвае самастойнасць мясцовай хрысціянскай царквы перад канстантынопальскімпатрыярхам Фамой.
Вялікае месца ў гісторыікультуры Беларусі займае Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.), дачка малодшага сынаЎсяслава Чарадзея. Яна перапісвала і перакладала кнігі, засноўвала манастыры (Спаскіжаночы і прсв. Багародзіцы мужчынскі) і школы для дзяцей пры іх, была фундатарамцэркваў і выдатных помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Па загадзе Еўфрасінніполацкі дойлід Іаан пабудаваў Спаскую царкву (каля 1132-1159 гг.), а распісаў царквуфрэскамі мастак Кузьма з памочнікамі (згодна з надпісам на сцяне храма). Па заказеЕўфрасінні полацкі майстар-залатар Лазар Богша ў 1161 г. выканаў шасціканцовы крыж– святыню Беларусі. На драўлянай аснове мацаваліся 11 залатых пласцін, аздобленыхперагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжаабкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі, на якіх нанесены надпіс – гісторыястварэння крыжа, імя майстра, праклён магчымым злодзеям. Такім чынам, крыж – помнікдэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, помнік пісьменнасці, хрысціянскі помнік старажытнайБеларусі.
Аб высокім узроўнідэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў старажытных беларускіх княствах гавораць знаходкіпрадметаў рамесніцкай вытворчасці – разных з косці і дрэва гронкаў нажоў, грабянёў,лыжак, шахматных фігурак (знойдзены ў Ваўкавыску, Лукомлі, Гародні). Майстры-залатарыавалодалі складанай тэхнікай філіграні, гравіроўкі, залачэння, чэрні, зярнення.
Важнае месца ў шматграннайкультуры старажытнай Беларусі займае архітэктура. Беларускі даследчык культуры М.М.Шчакаціхіняшчэ ў 20-я гг. XX ст. выдзяліў дзве архітэктурныя школы культавага будаўніцтвана тэрыторыі сучаснай Беларусі, што адрозніваліся па віду кладкі плінфы, дэкору,памерам і планіроўке пабудоў.
Полацкая будаўнічаяшкола атрымала вялікі ўплыў візантыйска-малаазіацкага будаўніцтва. Выкарыстоўваласямуроўка з пахаваным радам цэглы (адзін рад цэглы ўтапліваўся глыбей і затынкоўваўся,вонкавая тынкоўка адсутнічала), інтэр’ер (унутраная прастора) аздаблялася фрэскамі– рознакаляровымі роспісамі па сырой тынкоўцы. Выдатнымі помнікамі полацкай будаўнічайшколы з’яўляецца Сафійскі сабор (1050-я гг.), Спаская (Спаса-Еўфрасіньеўская) царква(1132-1159 гг.), храмы ў Бельчыцах (XII ст.), Дабравешчанская царква ў Віцебску– ці Царква Звеставання (1-ая палова – сярэдзіна XII ст.) а так сама храмы ў Мінску,Ноўгарадзе, Смаленску.
Гарадзенская архітэктурнаяшкола прадстаўлена помнікамі – Барысаглебскай царквой на Каложы (Каложская царква)ў Гродне, пабудаванай ў апошнюю чвэрць XII ст.; незавершанай царквой у ВаўкавыскуXII ст.; гродзенскай Прачысценскай царквой XII ст.; гродзенскай Ніжняй царквой пабудовыXII ст. (загінула пад час пажару 1183 г.), а таксама храмамі ў Тураве, Новаградку,Мінску і інш. Асаблівасці тэхнікі гродзенскай школы – выкарыстанне ў муроўцы плінфы(тонкай цэглы) разам з абцёсаным камнем і дэкаратыўнай маёлікавай пліткі, а таксамагаласнікоў – керамічных гаршкоў, умараваных у сцены для паляпшэння акустыкі. Дляаздаблення выкарыстоўваліся фрэскі і мазаіка. Гэта гаворыць аб уплыве візантыйскай,балканскай і каўказкай традыцый будаўніцтва.
Выдатным прыкладамваеннага дойлідства на Беларусі з’яўляецца Камянецкая ці Белая вежа, пабудаванаяў Камянцы сучаснай Брэсцкай вобласці дойлідам Алексай у XIII ст. Рэшткі падобныхвежаў знойдзены ў Полацку, Гародні.
Музычная культурамела некалькі накірункаў. Адным з замоўцаў выступаў княжаскі двор, дзе патрабавалісявыканаўцы цэрыманіяльнай і ваеннай музыкі. У межах хрысціянскай праваслаўнай царквымузычныя інструменты не выкарыстоўваліся, але склаўся знакаміты знаменны распеў.Наогул, царква выступала супраць народнай музычнай культуры, прадстаўленай скамарохамі,спевакамі з гуслямі, жалейкамі, бубнамі. Апошніх вельмі шанаваў просты люд і частапрымалі пры дварах феадалаў.
2. Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія
2.1 Культура Беларусі
Беларускія землі меліпараўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княствеадыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная,а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіццяфеадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварыласябеларуская народнасць.
XV – першая паловаXVII стст. – перыяд развіця культуры, які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ёнхарактарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў,літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалымсувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, алетут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскагакультурнага жыцця, тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства,толькі зараджалася свецкая літаратура, філасофская і грамадская думка працягвалаарыентавацца на Біблію, не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва –жывапісу, скульптуры, музыкі. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры,графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасцірэнесанснай культуры на Беларусі.
Адукацыя, як і ў папярэдніперыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалішколы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка,філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанніпрыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкіяшколы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскайі грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку. Навучанне ў іх было галоўным чынам бясплатным.
Шырокая праграма адукацыііснавала ў пратэстанцкіх школах. Найбольш вядомыя – у Іўі, Вільне, Бярэсце, Слуцку.Пратэстанты выступілі з прапановай заснаваць у ВкЛ універсітэт, але ва ўмовах контррэфармацыіідэю перахапілі езуіты, а пратэстанцкія школы наогул былі зачынены.
Асабліва хутка развіваласякаталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыходпавіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэныадчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі быліезуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарнуюадукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў,навучанне працягвалася 6-7 гадоў. Увесь навучальна-выхаваўчы працэс быў прасякнутырэлігійнай накіраванасцю. У той жа час калегіўмы садзейнічалі ўсталяванню на Беларусізаходне-еўрапейскай сістэмы адукацыі. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ.Першым яе рэктарам быў выдатны палеміст, дзеяч ордэна езуітаў – Петр Скарга.
Пашырэнне агульнагаўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтраміперапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку,Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне,канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольшвядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі,Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаўі акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).
Скрыпторыі не маглізадаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова, таму не выпадкова, што ў ВкЛ узніклакнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскагакнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг.ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запаветуБібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніхславя друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525г.).
У 1550-я гг. у Бярэсціпачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі.Наогул, пратэстанцкія друкарні ў 1560-1570-я гг. дзейнічалі ў Нясвіжы, Вільне, Слуцку,Уздзе, Лоску, Іўе, Ашмянах. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкаябіблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.), “Размовапаляка з літвінам” (1564 г.).
Першую кірылічнуюкнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскіў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., у той жа год С.Будны надрукаваў “Пра апраўданнегрэшнага чалавека перад богам”, пазней – “Біблію” (1572 г.), “Новы Завет” (1574г.), “Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры” (1576 г.).
У 1570-я гг. у маёнткуЦяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскаймове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступаліў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання.
Рускія першадрукары– Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ўмаёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. Яны выдалі “Евангелле вучыцельнае” (1569 г.) і “Псалтырз Часасловам” (1570 г.). У 1580-я гг. І.Фёдараў пераехаў у Астрогу, дзе выдаў “Астрожскуюбіблію” (1580-1581 гг.), а П.Мсціславец працаваў у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.
Напрыканцы XVI ст.у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах,пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. Выдаваласясамая розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская,так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у Вільнеўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВкЛ. Выдавецкая дзейнасць была цесназвязана з развіццём літаратуры.
Як і раней, працягваліскладацца рукапісныя Палеі, Пацерыкі, Пралогі, Мінеі – яны складаліся з твораў антычныхі грэка-візантыйскіх аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіхсвецкіх раманаў – такіх як “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесцьпра Трышчана”, “Александрыя”, “Троя”, дыдактычныя навелы, зборнікі фацэцый (анекдатычныхгісторый).
З XIV ст. з’явіласялетапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абараняласяцэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”(прыкладна 1396 г.), “Пахвала Вітаўту”(канец 1420-х гг.), “Беларуска-літоўскі летапіс”(1446 г.).
На змену летапісаннюразам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскілетапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму”(пасля 1514 г.), на беларускую мову перакладалі “Хроніку” М.Стрыйкоўскага, “Хроніку”М.Бельскага.
У 1516 г. была выдадзенапаэма “Пруская вайна” Яна Вісліцкага (родам з Беларусі, “русін”) на лацінскай мове,у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве.У 1523 г. у Рыме была выдадзена яшчэ адна паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага– “Песня пра зубра”, так сама на лацінскай мове. Гэта было пачаткам рэнесанснайлацінскамоўнай традыцыі ў беларускай паэзіі.
Заснавальнікам панегірычнайлітаратуры (панегірык – хвалебная прамова) на Беларусі лічыцца Андрэй Рымша. Яго“Панегірык гербу Льва Сапегі” (1588 г.), а так сама панегірыкі гербам А.Валовіча,Ф.Скумны былі прыкладам для іншых аўтараў. У беларускай паэзіі з’явіліся жанры:дэкламацыя, вершаваныя прысвячэнні, сатырычная паэзія, паэтычныя “плачы”, “ляманты”,эпіграммы.
У сувязі с прыняццемБерасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура.На старонках выданняў шлі інтэлектуальныя бітвы паміж прыхільнікамі ўніі (П.Скарга,І.Пацей) і прыхільнікамі праваслаўя і пратэстантызму (К.Філалет, М.Сматрыцкі, С.Будны,Клірык Астрожскі). К.Філалет у сваім творы “Апокрысіс” (1597 г.) абвінавачваў іерархаў-уніятаўу матэрыяльных выгадах уніі. Найбольшага росквіту палемічная літаратура атрымалаў першай палове XVII ст.
Развіцце музычнагамастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культураспеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіхі манастырскіх школах.
У самым канцы XVIст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якіяскладаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаўпачала пашыралася арганная музычная культура.
E XIV-XVI стст. шырокуюпапулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні давалісяпад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.
2.2 Архітэктура і будаўніцтва
Галоўныя матэрыялы,што выкарыстоўваліся ў будаўніцтве ў тыя часы – дрэва. Гэты матэрыял не спрыяў захаваннюпабудоў. Таму мы больш ведаем пра мураваныя збудаванні, якіх будавалі нешмат, алеякія лепей захаваліся. У XIV – пачатку XVI стст. асноўны тып манументальных мураваныхпабудоў – гэта замак. Менавіта ў XIV ст. з’явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі,квадратныя ў плане з башняй-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі).
У першай палове XVIст. сфарміраваўся самабытны 4-х вежавы тып праваслаўнага храма з абарончай функцыяй(Мураванкаўская, Сынкавіцкая, Супрасльская цэрквы-крэпасці, Мікалаеўскі сабор уБрэсце). Іх стыль вызначаецца як “беларуская готыка”. Актыўна будаваліся каталіцкіягатычныя храмы – з аднанефавымі, аднаапсіднымі аб’ёмна-прасторавымі кампазіцыямі(касцёлы ў Ішкальдзі, Іўі). З рэфармацыяй з’явіліся новыя культавыя пабудовы – зборы,якія спалучалі гатычныя рысы ў форме пабудовы і рэнесансавы ордэрны дэкор (зборыў Койданаве, Заслаўі, Замосці, Новым Свержані).
Езуіты прынеслі наБеларусь новы архітэктурны стыль – барока. Першы ўзор архітэктуры барокка на тэрыторыіРэчы Паспалітай – гэта Нясвіжскі езуіцкі касцёл, які ў 1587-1593 гг. будаваў выдатныархітэктар Джаванні Бернардоні. Для барока характэрны пабудовы ў форме базілікіз плоскім фасадам. Пабудовы вызначаліся плаўнасцю ліній і багатым знешнім і ўнутранымдэкорам.
Са змяненнем стыляўу будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфармаваццаў палацава-замкавыя комплексы (Нясвіж, Гродна, Гальшаны). Акрамя іх будаваліся палацыз кампактнай цэнтральна-восевай планіроўкай без унутранага двара (дом-крэпасць уГайцюнішках, Ружанскі замак).
З пашырэннем магдэбурскагаправа ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура – ратушы, дзе месціліся органысамакіравання (Нясвіж, другая палова XVI ст.).
У межах ВкЛ развівалісяўсе віды выяўленчага мастацтва. На жаль, прыкладаў манументальнага мастацтва (роспісыхрамаў) не захавалася, аб высокай ступені яе развіцця гавараць пісьмовыя крыніцы.
Раннія творы іканапісуў XIV-XV стст. мелі вялікі ўплыў візантыйскіх узораў. Асноўныя прыкметы – дыспрапорцыя,пласкастное выяўленне, адсутнасць перспектывы. У другой палове XVI ст. у іконапісуадчуваюцца рысы Адраджэння – з’яўляюцца элементы бытавога характару, архітэктурныякулісы, прасторавасць пабудовы. У пачатку XVI ст. складваецца беларуская іканапіснаяшкола. Найболь папулярны сюжэт у іконапісе – выявы Маці Боскай Адзігітрыі (Багародзіцы).
У свецкім жывапісевылучаецца некалькі накірункаў. Партрэты-іконы характэрны для XIV ст., як прыклад– партрэт-ікона Ефрасінні Полацкай. Выкананы такія партрэты з улікам канонаў іконапісання.
На партрэтах-парсунахужо больш аб’ёмнае прадстаўленне чалавека, з’яўляюцца элементы перспектывы і рэалізму.Невядомымі мастакамі створаны цікавыя партрэты княгіні Кацярыны Слуцкай (1580 г.),князя Юрыя Алелькавіча, Юрыя Тышкевіча (усе – канец XVI ст.). Перыяду Адраджэнняна Беларусі характэрны сармацкі партрэт, з уласцівай яму ўрачыстасцю і параднасцю,увагай да атрыбутаў і гербаў, фактуры прадметаў і дэталяў адзення.
З развіццём кнігадрукаваннядалейшае развіццё атрымала кніжная графіка. Рукапісныя кнігі аздабляліся мініяцюрамі,друкаваныя – гравюрамі. Заснавальнікам кніжнай гравюры на Беларусі стаў ФранцыскСкарына. Яго выданні (Біблія, Псалтыр, Малая падарожная кніжыца) былі багата ілюстраванысюжэтнымі кампазіцыямі і ілюстрацыямі прыкладнога характару, арнаментам.
З пашырэннем на Беларусікаталіцтва звязана паяўленне скульптуры. Самы ранні помнік драўлянай скульптуры,што захаваўся да нашага часу – “Распяцце” з в.Галубічы Глыбоцкага раёна (XIV ст.).У XV-XVI стст. у касцелах з’яўляюцца гатычныя алтары-рэтаблі, з якіх захавалісятолькі асобныя скульптуры. Вялікі ўплыў Рэнесансу наглядаецца ў скульптуры полацкіхмайстроў “Святы Гжэгаж” – яе выразнасць набліжаецца да партрэтнай. Наогул, да скульптурыXVI ст. характэрна дасканалая апрацоўка форм чалавечай фігуры, увага да побытавыхдэталяў. З’явіўся новы тып скульптуры – надмагіллі (Віленскі кафедральны сабор,надмагіллі канцлера А.Гаштольда і біскупа П.Гальшанскага, абодва – сярэдзіна XVIст.).
У дэкаратыўна-прыкладныммастацтве вядучымі галінамі заставалася мастацкая апрацоўка металаў і вытворчасцьювелірных вырабаў. У гатычнай традыцыі зроблены пацір з Ружан (канец XV ст.), абкладЛаўрышаўскага евангелля (пачатак XV ст.). Уплыў Рэнесансу бачны ў паціру з Наваградка(XVI ст.). Мясцовыя майстры арганічна спалучалі традыцыі ранейшых часоў і асаблівасцізаходнееўрапейскага мастацтва.
2.3 Царква і рэлігія
Гістарычна склалася,што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва,гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа.
На працягу XIXIIIстст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай, дзейнасць біскупаРэйнберга ў Тураве ў 1015 г. і заснаванне манастыра ордэна дамініканцаў у Любчы(зараз Навагрудскі раён) – хутчэй выключэнне, як і прыняцце каталіцтва Міндоўгаму 1251 г. (у 1261 г. ён адрокся ад хрысціянства). Манаполію праваслаўя парушыў Ягайла,калі здзейсніў унію з Польскім каралеўствам. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзеннеКанстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. Вялікае княства ўсё болейарыентавалася на каталіцкі Захад. Тым не менш, на працягу XVI – сярэдзіны XVI стст.праваслаўе заставалася галоўнай рэлігіяй княства, яно задавала тон у жыцці, культуры,ідэалогіі. Адначасова каталіцтва абапіралася на падтрымку кіруючых колаў дзяржавы.Абедзве рэлігіі ўраўнаважвалі адна адну. У княстве працягвалася традыцыя рэлігійнагадуалізму (да хрышчэння ў каталіцтва літоўская і жмудская частка дзяржавы была язычніцкай).
Праваслаўная царквана беларускіх землях была прадстаўленна Полацкай і Тураўскай (з 1241 г. Пінскай)епархіямі, часткова Смаленскай і Ўладзіміра-Брэсцкай епархіямі. Яны ўваходзілі ўсклад Кіеўскай мітраполіі і падпарадкоўваліся Канстантынопальскаму патрыярху. Калімітрапаліты з Кіева выехалі ў Маскву, вялікія князі пачалі дамагацца асобнага мітрапалітадля ВкЛ. У 1316 г. была створана Наваградска-Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку.Яна складалася з Полацкай і Турава-Пінскай епархій. Патрыярхі не жадалі падзелу“рускай” царквы, таму рэдка прызначалі асобных для ВкЛ мітрапалітаў. У 1415 г. Вітаўтбез згоды патрыярха загадаў выбраць мітрапаліта – ім быў абраны Грыгоры Цамблак.Галоўныя духоўныя пасады ў праваслаўных часта займалі выхадцы з мяшчанства і дробнайці сярэдняй шляхты, шмат было выхадцаў з Балгарыі і Візантыі. Гэтыя абставіны мелівынікам: невялікі ўплыў духавенства на дзяржаўныя справы і значную папулярнасцьуніяцкіх настрояў, асабліва сярод святароў-іншаземцаў. Але рашэнні Фларэнтыйскайуніі 1439 г. не падтрымалі праваслаўныя князі і феадалы ВкЛ, таму часова ідэя ўнііў княстве была адкладзена.
У той час каталіцтвапасля Крэўскай уніі 1385 г. стала дзяржаўнай рэлігіяй ВкЛ, хаця свабода веравызнаннябыла пакінута. У 1387 г. была створана Віленская епархія, што першапачаткова складаласяз 7 парафій – ніжэйшых адзінак царквы, прыходаў. Спачатку віленскі біскуп падпарадкоўваўсянепасрэдна Папе Рымскаму, але з 1415 г. яго перападпарадкавалі прымасу польскайкаталіцкай царквы – архіепіскапу гнезненскаму. Як і з праваслаўем, гэта стварылападставы для ўмяшання палякаў у дзяржаўныя справы княства. Да канца XV ст. былозаснавана яшчэ тры біскупствы – Кіеўскае, Луцкае і Жмудскае. Першымі біскупамі быліпалякі, але з XVI ст. гэтыя пасады займалі выключна прадстаўнікі знаці ВкЛ. Яшчэў 1387 г. каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт у сваіх маёнтках, судовых пытанняхі фінансах. Па-сутнасці, царква была непадкантрольна дзяржаве.
Вялікую дзейнасцьпа распаўсюджванні каталіцтва праводзілі манастыры – францысканцаў, бернардзінцаў,аўгусцінцаў і інш. Яна прынеслі элементы западнай, пераважна польскай, культуры,спрыялі развіццю асветы.
У 1563 г. ЖыгімонтІІ Аўгуст спецыяльнай пастановай аб’явіў аб роўнасці ў правах праваслаўнай і каталіцкайшляхты, чым прызнаў роўны статус дзвух рэлігій. Наогул, XVI ст. вызначаецца значнайступенню верацярпімасці ва ўнутранай палітыке. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджанняідэй Рэфармацыі ў княстве.
Рэфармацыя – гэташырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у ЗаходняйЕўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага. Ініцыятарамяе была буржуазія – новы клас, што ў працэсе нараджэння пачаў барацьбу з найбольшадыёзнымі праявамі феадалізму. Асноўныя патрабаванні – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць,зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства якзамкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць– былі распрацаваныя ў працах Марціна Лютэра, Жана Кальвіна, У.Цвінглі.
У ВкЛ ідэі рэфармацыіпраніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці.Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныяфеадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм. Вучэнне Кальвіна адмаўлялаіерархічную пабудову царквы і вярхоўную ўладу папы рымскага, патрабавала спрасціцьрэлігійны культ; адзінай крыніцай і аўтарытэтам новай царквы прызнавалася свяшчэннаепісанне; уводзілася богаслужэнне на нацыянальнай мове. Некаторыя рысы рэфармацыінаглядаліся і ў праваслаўнай царкве. Шырокае распаўсюджанне атрымаў ерэтычны рухантытрынітарыяў (арыян). Яны адмаўлялі боскую сутнасць Хрыста, суадносна, Троіцатак сама імі адмаўлялася, адзіны Бог часта атаясамліваўся з сусветным розумам іпрыродай. Праваслаўныя брацтвы актыўна выступалі за ўстанаўленне кантролю над святарамі.Рэфармацыя на Беларусі мела тры этапы.
Першы этап ахопліваўчас з 1553 па 1570 гг., да з’яўлення ў ВкЛ езуітаў. Гэта быў перыяд хуткага ростуколькасці пратэстантаў, фарміравалася іх царкоўная арганізацыя. Асноўная маса пратэстантаў– гэта каталіцкая і, галоўным чынам, праваслаўная шляхта. Яны былі не супраць таго,каб падарваць эканамічную моц як праваслаўнай, так і каталіцкай цэркваў. Буйнейшыяфеадалы – магнаты – імкнуліся перадухіліць умяшанне Масквы і Кракава ва ўнутраныесправы княства праз стварэнне нацыянальнай пратэстанцкай царквы.
Галоўным дзеячам Рэфармацыіў ВкЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер, самы ўплывовы чалавек у дзяржаве. Ёнзаснаваў самы першы збор у Бярэсці (у пачатку 1550-х гг.) і першую на тэрыторыісучаснай Беларусі друкарню (кірылічных кніг не друкавала). Пад яго патранатам у1557 г. адбыўся першы з’езд пратэстантаў у Вільні. Была заснавана Літоўская правінцыякальвінскай царквы, кіраваў яе справамі правінцыяльны сінод. У 1560-я гг., пад часнайвышэйшага ўздыму Рэфармацыі, на Беларусі дзейнічала каля 90 збораў (культавыхустаноў), а так сама школы, друкарні, шпіталі. У кальвінізм перайшла большасць магнатаўі шляхты. Так, з 600 шляхецкіх фамілій Наваградскага ваяводства ў праваслаўі засталосятолькі 16.
Значна актывізаваласядухоўнае жыццё, вырасла роля асветы, кнігадрукавання, шырока сталі вядомы рэнесансныяідэі, наладжваліся міжнародныя кантакты.
У другі перыяд – з1570 па 1596 гг. (да Берасцейскай царкоўнай уніі) пачалі ўзмацняцца пазіцыі каталіцкайцарквы, узмацнілася кантррэфармацыя. Пачала звужацца сацыяльная база Рэфармацыі– шляхта і магнаты, што дасягнулі сваіх мэт, пакідалі рады кальвіністаў. Пасля Люблінскайуніі выгадней было перайсці ў каталіцтва, бо каралі Стэфан Баторы і Жыгімонт ІІІВаза шмат клапаціліся пра каталіцтва, нават атрымалі за гэта прозвішчы “каталіцкіхкаралёй”. У 1570 г. віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў у Вільню езуітаў,якія пачалі праводзіць актыўную палітыку контррэфармацыі. Тым не менш, у 1573 г.на Варшаўскім сейме быў абвешчаны “рэлігійны мір”, палажэнні аб ім былі ўключаныў Статут ВкЛ 1588 г.
На працягу трэцягаэтапа Рэфармацыі – з 1596 г. па сярэдзіну XVII ст. яшчэ больш яскрава праявілісятэндэнцыі, што пачаліся ў папярэднім перыяду. Магнаты і асноўная частка шляхты пакінулікальвінскую царкву, але яе структура засталася, роля яе была мізернай. Шляхта імагнаты, што пакідалі Рэфармацыю, не варочаліся назад, у праваслаўе, а пераходзіліў каталіцтва – гэта давала значныя палітычныя і эканамічныя перавагі. Пачалося праследваннерадыкальных рэлігійных рухаў – арыянства ці антытрынітарыяў.
Арыяне, дзякуючы шырокайсацыяльнай праграме, мелі шырокую падтрымку сярод гараджан і сялян. У гэтым рухевыразна выдзялялася дзве плыні – левая (плябейска-сялянская) і правая (шляхецка-бюргерская).
Левыя (Пётр Ганезій,Марцін Чаховіц, Лаўрэнці Крышкоўскі і інш.) крытыкавалі асноўныя прынцыпы феадальнагаграмадства, патрабавалі скасавання прыгонніцтва, выступалі супраць дзяржаўнай уладынаогул, патрабавалі спыніць войны. Праграма будавалася на прынцыпах прымітыўнагакамунізму.
Правыя (Сымон Будны,Васіль Цяпінскі) прызнавалі сацыяльныя праблемы, але часткова, яны крытыкавалі свавольствамагнатаў, але больш увагі надавалі рэлігійным справам.
Абедзве плыні спрабаваўаб’яднаць Фаўст Соцын, які ў 1580-х гг. распрацаваў новую канцэпцыю арыянства (сацыніянства).Новае вучэнне адкінула сацыяльныя праблемы, але феадалы, напалоханыя магчымасцювыбуха сялянскай вайны, перамятнуліся на бок контррэфармацыі. Радыкальныя прапаведнікіпраследваліся на ўсёй тэрыторыі княства. Ерэтычны рух у сваіх актыўных праявах паступовазгас.
Рэфармацыя адыгралаважную ролю ў гісторыі Вялікага княства:
— яна садзейнічалафарміраванню грамадзянскай самасвядомасці;
— спрыяла пранікненнюі распаўсюджванню гуманістычных, рэнесансных ідэй;
— актывізавала духоўнаежыцце ў княстве, садзейнічала развіццю асветы і кнігадрукавання;
— пашырыла міжнародныясувязі княства, садзейнічала больш шырокаму ўключэнню ВкЛ у еўрапейскі гістарычныпрацэс;
— садзейнічала культурнайі палітычнай паланізацыі беларускіх магнатаў і шляхты, што неспрыяльна адбіласяна развіцці беларускай мовы і культуры.
Каталіцкая царкване здавалася, яна ініцыявала пачатак контррэфармацыі – гэта рух у каталіцкай царквез мэтай вярнуць страчаныя пазіцыі. Пасля Трыдэнцкага сабора (1545-1563 гг.) падтрымкупапы рымскага атрымалі езуіты (каталіцкі ордэн, створаны Ігнацем Лайолай у 1534г.), якія паспяхова вярталі страчаныя каталіцтвам пазіцыі. Кантррэфармацыі сапутнічалітакія з’явы, як інквізіцыя, спісы забароненых кніг, але так сама і выдатная сістэмаадукацыі.
У ВкЛ езуіты з’явілісяў 1570 г. у Вільне па запрашэнню Віленскага біскупа Валер’яна Пратасевіча. Гэтабылі Петр Скарга, Франц Сун’ер, Станіслаў Влошак. Адразу быў заснаваны калегіўм– навучальная ўстанова, што давала сярэднюю адукацыю. Вельмі ўдалай дзейнасці езуітаўу княстве спрыяла талерантнасць і верацярпімасць, дзякуючы чаму езуіты заснавалісвае прадстаўніцтвы па ўсёй краіне. Была створана адна з 35-ці правінцый у Еўропе– Літоўская езуіцкая правінцыя з цэнтрам у Вільні. Там жа дзейнічала створаная ў1579 г. на базе калегіўма езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта). Другі горадкняства, дзе зацьвердзіліся езуіты – Полацк, калегіўм адкрылі ў 1581г., а да пачаткуXVII ст. калегіўмаў стала 10 – у Нясвіжы, Оршы, Бярэсце, Пінске, Наваградке, Гародне,Віцебске, Мінске, Слуцке, і гэта былі лепшыя навучальныя ўстановы ў княстве. Адукацыютам маглі атрымаць як католікі, так і праваслаўныя, уніяты, пратэстанты. Адначасованавучэнцаў паступова схілялі да пераходу ў каталіцтва.
Езуіты дасканала ведалібеларускую мову і карысталіся ею ў набажэнствах, іх пропаведзі ўзрушвалі. На беларускуюмову былі перакладзены святыя кнігі і багаслоўская літаратура, але адначасова езуітызнішчалі забароненыя кнігі (першы раз кнігі гарэлі ў Вільне ў 1579 г. па загадубіскупа Георгія Радзівіла), яны дамагліся закрыцця пратэстанцкіх школ і друкарняў.Для простага народа адчыняліся дабрачынныя ўстановы, у 1687 г. езуіты адчынілі аптэкуў Гродне. Будаваліся велічныя культавыя храмы, мастацкае ўбранне і арганы ўражвалі– насельніцтва пацягнулася ў касцёлы.
Асноўныя напрамкідзейнасці езуітаў:
— наладжванне лепшайадукацыі ў калегіўмах, дзе вярбаваліся прыхільнікі каталіцтва і ордэна езуітаў;
— адстойванне інтарэсаўордэна і каталіцтва праз асабістых духоўнікаў і дарадчых пры найбольш уплывовыхасобах;
— стварэнне красатынабажэнства, якая прываблівала просты народ;
— шырокая дабрачыннасць,якая таксама прываблівала просты народ;
— шырокая літаратурна-палемічнаядзейнасць – жаданне ідэалагічна разграміць пратэстантаў і праваслаўных.
Акрамя езуітаў наБеларусі дзейнічалі ўстановы (кляштары, калегіўмы, шпіталі і інш.) 17 мужскіх каталіцкіхманаскіх ардзяноў і 7 жаночых. Да таго, каталіцкая царква атрымала моцную падтрымкуправячых колаў Рэчы Паспалітай. Абноўленае каталіцтва хутка выцесніла пратэстантызмна тэрыторыі княства і стала планаваць ліквідацыю праваслаўя.
Асаблівасці контррэфармацыіў ВкЛ:
— пачатак контррэфармацыіў княстве супаў па часе з найвышэйшым уздымам Рэфармацыі, што парадзіла высокуюступень напружанасці ў грамадстве, але праявілася гэта ў ідэалагічнай барацьбе (палемічнаялітаратура). Жудасных форм супрацьстаяння (напрыклад – Варфаламееўская ноч у Францыі)у ВкЛ не было;
— пратэстанты не здолелізаснаваць сваю нацыянальную пратэстанцкую царкву (лютэранства ў Германіі, англіканстваў Англіі, кальвінізм у Швейцарыі і Францыі);
— асноўная часткафеадалаў перайшла ў каталіцтва, а Берасцейская ўнія наблізіла да каталіцтва “простылюд”;
— асаблівая ўвагаВкЛ з боку Рыма, княства разглядалася як плацдарм да акаталічвання Масквы;
— не ўдалося дасягнуцьгалоўнай мэты – ліквідаваць шматканфесійнасць у ВкЛ;
— у перыяд контррэфармацыізблізіліся пазіцыі пратэстантаў і праваслаўных – у 1599 г. у Вільне была дасягнутадамоўленасць аб сумесных дзеяннях супраць праяў ваяўнічага каталіцызма;
— была скасавана талерантнасцьу княстве, у 1658 г. з ВкЛ выганяліся арыяне.
2.4 Берасцейская царкоўнаяўнія
У 1054 г. адбыўсяканчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе.Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіібылі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве ікаталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасцьВкЛ, трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
Да XVI ст. выразнапраступілі рысы крызісу праваслаўя. Канстантынопаль быў захоплены туркамі, епархіікняства не здолелі стварыць незалежную сістэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныякадры нізавога духавенства, наглядаўся крызіс прапаведніцтва. Праваслаўе страчвалаінтэлектуальную апору – тагачасную інтэлігенцыю. Езуіт Пётр Скарга адмячаў станправаслаўя ў ВкЛ так – “папы схалопелі, навука ўпала”. Да таго, ва ўмовах Лівонскайвайны з Расіяй арыентацыя на Маскву (цэнтр праваслаўя, бо з 1589 г. у Маскве патрыярхія)выглядала здрадніцтвам. У той час на Захадзе наглядаўся духоўны ўздым, стваралісянацыянальныя цэрквы. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныяіерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэннеправаслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВкЛ на ўмацаванне незалежнасціі памкненні Ватыкана на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнайрэформы – увядзенню ўніяцтва.
У першай палове 1590-хгг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўваліўмовы аб’яднання цэркваў у ВкЛ. Ініцыятарамі ўніі выступілі епіскап берасцейскіі ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі кіеўскімітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВкЛ Леў Сапега.На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныяепіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкула” – умовы аб’яднання,згодна з якімі:
— захоўваліся ўсецаркоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
— на царкоўныя пасадыпрызначаюцца толькі “рускія” людзі;
— манастыры і цэрквыне пераўтвараюцца ў касцелы;
— забараняецца пераманьвацьу каталіцтва ўніятаў;
— папа рымскі з’яўляеццаглавой царквы ў пытаннях веры;
— уніяты прымаюцьнекаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.).
Пасля прыняцця ўнііне павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэтавельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкісустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскуюбуллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехалісяпрыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасоваў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэраміх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям,сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскімуніверсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўнаяцарква ў ВкЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.
Грамадства ўспрынялаўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях,што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы.Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен – так не магла захавацца чысціня “першапачатковасці”хрысціянства. Увядзенне ўніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныядзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнагахарактару ўніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала.Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымаліжудасныя формы. Жорсткая дзейнасць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Полацкуі Віцебску выклікала выбух народнага гнева – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну.Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
Уніяцтва праз падтрымкудзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскаганасельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавайрэлігіяй у княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа,стрымала апалячванне беларускіх зямель. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклаліна ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічаліў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВкЛ. Пад час контррэфармацыі яны амаль ўсеперайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўемПольшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Беларускія феадалы страчвалісувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВкЛ, са сваім народам.
Прыхільнікі праваслаўяне зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-ПячорскайЛаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўныхкняства на дзве царквы. У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнайпадтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы з цягам часу вымушаныбылі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. УладзіслаўIV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў Ян Казімір.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыякультуры Беларусі. Мн.: Экаперспектыва, 1996. 453 с.
2. Доўнар-Запольскі М.В. ГісторыяБеларусі / Доўнар-Запольскі М.В.- Мінск, 1994.
3. С. Ф. Шымуковіч Эканамічнаягісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.
4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі:Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. 672 с.