Рэфератпа тэма: Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст.
Адукацыя. Літаратура. Станавленне буржуазнага грамадства паскорылапрацэсы дэмакратызацыі культурнага жыцця і магчымасці насельніцтва Беларусі дляатрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняўрашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковайі сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іхновыя педагагічныя кадры. Аднак яе вынікі ў Беларусі былі менш значнымі, чым у цэнтральных губерняхРасіі. Пасля падаўлення паўстання 1863г. і амаль да канца XIX ст. на Беларусі дзейнічалі «Часовыя правілы длянародных школ», якія былі распрацаваны пры М. Мураўёве і зацверджаныАляксандрам II 18 мая 1864 г. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантрольправаслаўнага духавенства і чыноўнікаў. Прадугледжвалася выкладанне ў школеграматыкі, арыфметыкі, навучанне Закону Божаму. Падручнікі для школПаўночна-Заходняга краю ў адрозненні ад адпаведных падручнІкаў для ўнутраныхгуберняў уключалі разделы па краязнаўству (гісторыі і геаграфіі краю).
У 1864 г. за ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрытыГоры-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслачская іМаладзечанская прагімназіі. На Беларусі былі ліквідаваны польскія школы, амаль усе прыват-ныявучылішчы. У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. 3 пасад звальнялімясцовых настаўнікаў каталіцкага веравызнання, на іх месцы запрашаліся асобы зРасіі. Але, нягледзячы на гэта, грамадства патрабавала развіцця адукацыі.Фарміраваліся агульныя падыходы да арганізацыі вучэбнай справы. Навучальныяўстановы розных ведамстваў былі падпарадкаваны ў сваёй большасці Міністэрству народнайасветы. На вёсцы пачатковая школа была прадстаўлена народнымі і двухкласныміпачатковымі вучылішчамі. У гарадах адукацыйнымі ўстановамі ніжэйшага тыпуз'яўляліся адна-, двух-, трох- чатырохкласныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходахіснавалі пачатковыя прыходскія вучылішчы.
Уканцы XIX ст. сярэднюю адукацыю давалі 13 гімназій, 3 прагімназіі,Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус, духоўныя інастаўніцкія семінарыі. 3-за высокай платы за навучанне сярэднІя навучальныяўстановы для працоўнага насельніцтва былІ недаступныя. Да канца XIX ст.сярэдняя школа заставалася ўстановай для прывілеяваных саслоўяў. Найболышмасавамі з'яўляліся пачатковыя школы, колькасць якіх на рубяжы стагоддзяўскладала 1400. Дзейнічалі таксама 20 павятовых вучылішчаў.
Натакім агульнаадукацыйным фоне адбывалася развіццё беларускай культуры. Трэбаадзначыць, што ў тагачаснай культуры выразна адбіліся супярэчнасці эпохі. 3аднаго боку, фарміравалася новае сацыякультурнае асяроддзе, у якІм усё большаемесца займала інтэлігенцыя. У гэты час значнымІ тыражамі выйшлі пераклады працТэна, Гільдэбрана, Кона, Шапэнгаўэра. Яны сведчылі аб цікавасці да новыхнакірункаў філасофскай думкі. У расійскайгуманітарнай навуцы з'явіліся вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццёгісторыі, філасофіі, культуралогіі, сацыялогіі: В. Ключэўскі, У. Салаўёў і іншыя.
Культурнае жыццё ў беларускіх губернях развІвалася пад уплывам суседніхславянскіх і іншых еўрайпейскіх культур. Найбольшаеўздзеянне на развіццё культуры беларускага народа аказала, безумоўна, рускаякультура. «Адбітак рускай культуры — пісаў М. Багдановіч, — ляжыць надухоўнай творчасці кожнага народа Расіі, яна з'яўляецца для іх агульнай глебай,збліжаючы змест іх культур, іх ідэйных і літаратурных плыняў».
3 другога боку, пошук новых філасофскіх ідэй, канцэпцый уладкаванняграмадства, накірункаў мастацкай творчасці адбываўся ва ўмовах масавайнеадукаванасці насельніцтва, яго нізкага культурнага ўзроўню. У канцы XIX ст. у беларускіх губерняхколькасць адукаванага насельніцтва складала ўсяго 22%.
Вядучаемесца ў духоўным жыцці народа займала мастацкая літаратура. Паэты, пісьменнікіактыўна ўплывалі на развіццё дэмакратычнай думкі, фарміраванне ідэі сацыяльнайсправядлівасці і нацыянальнай годнасці. Многія літаратурныя творы былітэматычна звязаны з паўстаннем 1863 г. Да іх перш за ўсё адносіцца публіцыстыкаК. Каліноўскага (1838-1864). Яна прадстаўлена пракламацыямі, газетай«Мужыцкая праўда» і «Лістамі з-пад шыбеніцы», у якіх аўтарвыкрываў палітыку расійскага ўрада, заклікаў сялян да паўстання, марыў абстварэнні дэмакратычнай народнай дзяржавы, выступаў за захаванне уніятскай царкы. К. Каліноўскі вядомы якпаэт. Да нас дайшоў адзін твор, які складаецца з двух вершаў «Марыськачарнаброва, лубка мая» і «Калі за нашу праўду Бог нас стаўкараці».
У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 г. асноўным жанрам убеларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная «гутарка»,набліжаная да фальклору. Узорам такіх твораў з'яўляецца «Гутарка Данілы саСцяпанам», “Сход", «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, штобаліць, а чаму баліць — не ведаем» і інш. Яны адлюстроўвалі настрой беларускага сялянства,напісаны жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.
Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры пачалося ў канцы 80-хгадоў з прыходам у яе пісьменнікаў-дэмакратаў — Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А.Гурыновіча і інш.
Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры з'яўляеццаФранцішак Багушэвіч (1840-1900), які пісаў пад псеўданімамІ Мацей Бурачок іСымон Рэўка з-пад Барысава. Спадчына Ф. Багушэвіча багатая і разнастайная ўжанравых адносінах: паэма «Кепска будзе!», вершаванае апавяданне«У астрозе», публіцыстычны маналог «Мая дудка», філасофскіроздум «Праўда», «Думка», прысвячэнне «Яснавяльможнайпані Арэшчысе», байка «Воўк і авечка» і інш. Першы зборніквершаў «Дудка беларуская» ён надрукаваў у 1891 г. у Кракаве, другізборнік «Смык беларускі» — у 1894 г. у Познані.
3 1886 г. пачаў друкавацца Янка Лучына (Іван Неслухоўскі, 1851-1897),паэзія якога была звязана з жыццём беларускай вёскі. Найболып вядомы яго твор — верш«Роднай старонцы», у якім аўтар выражае сваю любоў да Радзімы. ВершыЯ. Лучыны былі выдадзены ў зборнІку «Вязынка» (1903). 3 яго паэзіібярэ вытокі беларуская філасофская лірыка.
На фарміраванне светапогляду Адама Гурыновіча (1869-1894) вялікі ўплыўаказалі ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў, у тым ліку групы«Гоман», распаўсюджванне марксізму. Ён верыў у «жыццёваепрымяненне» сацыялістычных ідэй, першым у беларускай літаратуры выказаўдумку пра агульнасць інтарэсаў рабочых і сялян. А. Гурыновіч сцвярджаў, штолітаратура павінна «будзіць у сэрцы думку аб лепшай долі, якой мы не зналідагэтуль ніколі». У паэзіі ён быў паслядоўнікам Ф. Багушіэвіча і выступаўз пазіцый рэалізму і народнасці. Літаратурныя творы Гурыновіча былі выдадзеныпасмяротна.
Я. Лучына і А. Гурыновіч актыўна працавалі ў галіне перакладу. А. Гурыновіч, напрыклад, пераклаў на беларускую мовутворы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Талстога.
Навука.3 другой паловы XIX ст. пашыраюцца навуковыя даследаванні гісторыі, мовы,культуры і быту беларусаў. Значную ролю ў вывучэннІ Беларусі адыграліаддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук, Таварыствааматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, створанае ў 1864 г. прыМаскоўскім універсітэце, Вольнае эканамічнае таварыства. У 1867 г. у Вільна быўствораны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які аб'яднаўвакол сябе мясцовых даследчыкаў. Разгарнулася дзейнасць беларускіх вучоных.
У1870 г. у Пецярбургу быў выдадзены першы фуядаментальны беларускі слоўнік I.Насовіча (1788-1877). Пачалася публікацыя гістарычных крыніц «АктыЗаходняй Расіі”, „Акты Віленскай камісіі“ іінш. Значную ролю ў збіранні беларускага фальклору і вывучэнні этнаграфііБеларусі адыгралі рускія і польскія даследчыкі П. Уладзіміраў, I. Сразнеўскі, А. Сабалеўскі, А.Патабня, М. Федароўскі.
Актыўную дзейнасць па збіранню фальклорна-этнаграфіч-ных матэрыялаўправёў П.В. Шэйн (1826-1900). У 1867 г. ён выдаў адну з першых спецыяльных фальклорныхпрац у Расіі „Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці“, у1874 г. зборнік „Беларускія народныя песні“, які налічваў больш затысячу песень, „Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтваПаўночна-Заходняга краю“ ў трох тамах (1887-1902).
Выдатным прадстаўніком беларускай этнаграфіі з'яўляўся М.Я НікІфароўскі(1845-1910) — настаўнік народных школ Віцебска. Ён апублікаваў каля 20даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны, сярод іх самаябуйная праца на матэрыялах культуры беларусаў XIX ст. “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусіі апісанні прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)».
Матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт,народныя абрады і іншыя вывучаў этнограф Е.Р. Раманаў (1855-1922). Ёнапублікаваў каля 200 прац, болыш за 10 тыс. фальклорных твораў, вёўархеалагічныя раскопкІ ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, склаў археалагічныякарты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.
У гэты час пачалі друкаваць свае даследаванні гісторыкі М.Доўаар-Запольскі і А.П. Сапуноў.
У канцы XIX ст. у грамадскім жыцці ўсёбольшую ролю ігралІ прафесійныя, навуковыя, грамадскія таварыствы, саслоўныя іпрафесійныя клубы. Ва ўсіх губернскіх і некаторых павятовых гарадах дзейнічалідваранскія клубы, прафе- сійныя аб'яднанні, дзе праходзілі святочныя сустрэчы,праводзіліся літаратурныя, музычныя вечары. Існавалі прафесій-ныя аб'яднаннімедыкаў, чыгуначнікаў, гандляроў, служачых прамысловых прадпрыемстваў,яўрэйскія клубы лавачнікаў.
У большасці гарадоў дзейнічала дабрачыннае «Усерасійскаетаварыства імператрыцы Марыі Фёдараўны», якое збірала сродкІ направядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, падтрымку беднай вучнёўскаймоладзі.
У гарадах Беларусі былі створаны народныя дамы, у якіх працавалібібліятэкІ, праводзІлІся публічныя лекцыі, забаўляльныя мерапрыемствы.Культурнае жыццё гарадскога насельнІцтва падкрэслівала саслоўную, прафе-сійную,сацыяльную дыферэнцыяцыю ў грамадстве. Культурная, грамадская дзейнасцьз'яўлялася прывілеяй заможнай часткі насельнІцтва. Грамадскае жыццё беднаты,рамеснікаў, рабочых было звязана з вуліцай, карчмой, рынкам.
Тэатр і музыка. Тэатральная і музычная культура другой паловы XIX ст. характарызавалася народнасцю ігуманізмам, ідэйным і эмацыянальным багаццем, вывучэннем чалавечых характараў ігІстарычнай праўды. НаБеларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка).Узнікненне беларускага прафесійнага тэатра звязана з дзейнасцю пісьменніка,драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884). Яшчэ ў50-х гг. у сваім маёнтку Люцынка ён арганізаваў дамашні тэатр. У 1852 г. намінскай сцэне яго тэатр паставіў нершую беларускую оперу «Сельскаяідылія». Пасля паўстання 1863-1864 гг. ім былі напісаны вадэвіль«Пінская шляхта» (1866), камедыя «Залёты» (1870).Драматычныя творы пісалі на беларускай мове таксама А. Вярыга-Дарэўскі(1816-1884), У. Сыракомля (1823-1862), Ш.Ядвігін і інш.
Наразвіццё беларускай культуры і тэатральяага мастацтва вялікую ролю аказалатэатральнае мастацтва рускага, украінскага і польскага народаў. У перыяд 70-90-х гг, мінскім гледачам быліпаказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класІкі. У гарадах Беларусігастралявалі вядомыя майстры рускай сцэны М. Савіна, У. Давыдаў, А. Южын, К.Варламаў і інш. У канцы ХIХ ст. у Беларусь на гастролі прыязджалі вядомыя выканаўцы — спевакі Л.Собінаў, М. Фігнер, А. Мазіні, Ф. Шаляпін, піяністы і кампазітары С.Рахманінаў, А. Скрабін, А. Зілоці і іншыя.
У1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны гарадскі тэатр. 3 1898 па 1906 гг. уМінску дзейнічала «Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў». Яноскладалася з чатырох секцый: літаратурнай, драматычнай, мастацкай і музычнай.
Вялікаезначэнне набыла ў той час дзейнасць музычных таварыстваў. Яны наладжваліпублІчныя канцэрты і музычныя вечары, лекцыі аб жыцці і творчасці вядомыхкампазітараў і выканаўцаў, адкрывалі музычныя навучальныя ўстановы ібібліятэкі.
Уканцы ХІХ ст. у тэатральным жыцці адбыліся значныя перамены. З'явіўся тэатр зрэалістычнай драматургіяй і рэжысурай, адпаведнай ігрой акцёраў. У тэатральнысвет увайшлі новыя школы К. Станіслаўскага, В. Меерхольда.
Тэатральнаежыццё на Беларусі было даволі разнастайным. На гастролях тут знаходзілісялепшыя тэатральныя калектывы, дзейнічалі тэатральныя таварыствы, прафесійныя іаматарскія трупы. Драматычныя гурткі існавалі ў Брэсце, Бабруйску, Барысаве,Быхаве, Горках, Лідзе, Навагрудку, Слоніме, Слуцку, Вілейцы, Полацку, Рагачове,Клімавічах.
Даволіразнастайным на Беларусі было музычнае жыццё. На гастролях у беларускіх гарадахвыступалі оперныя трупы, музычныя ансамблі, харавыя калектывы, вакалісты. Дзейнічалімузычна-драматычныя гурткі, аркестры, хоры, якія выступалі з канцэртамі ўдваранскіх маёнтках, саслоўных клубах, народных дамах.
Выяўленчае мастацтва і архітэктура. У выяўленчым мастацтве ў другойпалове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнайі самабытнай прыгажосці сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм усталёўваўся ўмастацтве, ён пераадольваў супраціўленне афіцыйнага напрамку з уласцівым ямукультам класіцызму, перавагай біблейскай і міфалагічнай тэматыкі. У гэты чассусветна вядомымі мастакамі сталі I. Рэпін, В. Сяроў, В. Васняцоў, М. Несцераў і многія іншыя. Дзейнічаліаўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Кіеве, Адэсе, дземожна было атрымаць вышэйшуюадукацыю.У 1866 г. I. Трутнеў стварыў Віленскую школу малявання. Навучанне былобясплатнае. Сярод выкладчыкаў былі П. Ромер, I. Чамаданаў, I.Трутнеў, Б. Бальзукевіч і інш. Школа падрыхтавала некалькі пакаленняўбеларускіх і літоўскіх ма-стакоу, скульптараў, настаўнікаў рысавання.
У другой палове XIX ст. сярод творчай інтэлігенцыі абуджаецца цікавасць да гісторыі, жыцця іпобыту беларускага народа. Майстрам бытавых і гістарычных кампазіцый называліК. Альхімовіча (1840-1916). Ён ствараў карціны на тэмы беларускай, літоўскай іпольскай гісторыі: «Пахаванне Гедзі-міна», «Пасля бітвы»,«Смерць Глінскага ў турме». Пад уплывам ссылкі за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. ённапісаў творы «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале»,«На этапе». У карцінах на бытавыя тэмы: «Жніво», «Парабкава хата», і «Наёмработнікаў” ён паказаў быт, цяжкую працу сялян. Мастак напісаў серыю карцін па матывахтворчасці А. Міцкевіча і 12кардонаў-ілюстрацый да паэмы «Пан Тадэвуш».
Гістарычнаятэматыка адлюстравана ў творах Д. Баркоўскага (1850-1905) «Мыта наБеларусі», «Бітва пад Чуднавам». Ён вядомы як аўтаржанрава-бытавых карцін «Каля вадапою», «Хворая жонка» іінш.
На гістарычную тэматыку пісалі мастакі Я. Манюшка «Атакакавалерыі», «Шлюб Зігфрыда», Ф. Дмахоўскі «Прысягакнязя», М. Андрыёлі.
Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Ю. Сілівановіч (1830-1918),творчасць якога развівалася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму. Яго карціны «Дзеці надвары», «У школу», «Стары пастух» прасякнуты цеплынёйі любоўю да простага народа. Мастак прымаў удзел у стварэнні мазаічнага пано«Тайная вячэра» для Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Распісваў храмына Беларусі. Атрымаў званне акадэміка.
Удругой палове XIX ст. назіраецца ўздым пейзажнага жывапісу. Важным фактарам, які абумовіўз'яўленне кагорты майстроў эмацыянальнага пейзажа, была іх вучоба ў рускіхмастакоў. Так,… Творчасць выдатныхРускіх жывапісцаў наклала адбітак на ўсю далейшую дзейнасць беларускіхпейзажыстаў. Яны не цураліся і дасягненняў французскіх імпрэсіяністаў, якіяпрынеслі ў жывапіс святло і паветра, і творчасці польскіх мастакоў, якаяадзначалася высокай культурай колеравага вырашэння, падкрэсленайдэ-макратычнасцю і лаканізмам кампазіцыйнай пабудовы.
Краявіды 60-90-х гадоў услаўлялі прыгажосць і багацце беларускай зямлі.Акадэмічны пейзаж ужо згубіў сваю ўрачыстасць і строгасць. Ён стаў удзеламадных салонных пейзажыстаў. Аднак устойлівасць акадэмічных традыцыйтлу-мачалася яшчэ і тым, што многія беларускія жывапісцы па свайму сацыяльнамупаходжанню належалі да шляхты.
Воструюсацыяльную афарбоўку атрымаў пейзаж у 80-90-х гг. XIX ст. Мастакі часцей пачаліпаказваць «неўладкаванасць» жыцця. Найболыл вядомым пейзажыстам тагочасу з'яўляецца А.Г. Гараўскі (1833-1900). Яго карціны прасякнуты жыццёвайпраўдай, глыбокай народнасцю, услаўляюць прыгажосць роднага краю («Вечар уМінскай губерні», «На радзіме», «Балота», «РакаБярэзіна» і інш.). За карціну «Від у Пскоўскай губерні» атрымаўзалаты медаль. У створаных ім партрэтах («Жанчына ў жоўтым»,«Аўтапартрэт», «Партрэт жывапісца Бруні», «Партрэткампазітара Глінкі», «Жаночы партрэт» і інш.) галоўная ўвагасканцэнтравана не на знешніх аксесуарах і кампазіцыі, а на паказесветаадчування сваіх герояў.
Партрэтны жывапіс прадстаўлялі мастакі Б. Русецкі, А. Ромер, Э. Паўловіч,Р. Слізень, Л. Пігулеўскі і інш. У жанры партрэта працавалі таксамапрадстаўнікі іншых відаў і жанраў жывапісу. Напрыклад, шмат цікавьгх парт-рэтаўстварылі Н. Сілівановіч, пейзажыст А. Гараўскі, майстар бытавой і гістарычнайкампазіцыі К. Альхімовіч. Мастакі імкнуліся перадаць знешнія рысы, псіхалогіюсвайго героя, іх сацыяльную прыналежнасць, такім чы-нам ствараліпартрэты-біяграфіі. Угэты час з'явіўся новы вобраз працаўніка.
Значныслед амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў А. Ромер (1832-1897).Ён быў мастаком, графікам, скульптарам і мастацтвазнаўцам, стварыў шмат гравюр,партрэтаў (бацькі, маці, жонкі, аўтапартрэт,партрэт сялянскай дзяўчынкі, паўстанца 1863 г.) і кампазіцый, у якіх паказаўжыццё і быт беларускага народа.
Найбольш вядомыя работы Б. Русецкага (1824-1913) «Аўтапартрэт»,«Жаночы партрэт», партрэт Навасільцава, Бібікава, Карповіча.
Убеларускай графіцы самым прыкметным майстрам быў М. Андрыёлі (1836-1893). Усваіх работах ён адлюстроўваў жыццё і побыт беларускага і літоўскага народаў,іх гістарычнае мінулае. Найбольш вядомыя яго графічныя творы: «Смерць Кейстута»,«Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі», «Хрышчэнне язычнікаў»,«Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў». М. Андрыёлі — аўтар ілюстрацыйда кніг А. Міцкеві-ча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, У. Шэкспіра.
Графік і жывапісец Ф. Дмахоўскі (1858-?) пісаў кампазіцыі на гістарычныятэмы і пейзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтарсерыі малюнкаў гербаў беларускіх гара-доў для «Гербоўнікалітоўскага». Вядомаяго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў, гістарычных асоб, дзеячаўкультуры.
Адбывалісяпрыкметныя змены ў архітэктуры Беларусі. Вялікіх поспехаў дасягнула будаўнічаятэхніка, пачалі выкарыстоўвацца новыя будаўнічыя матэрыялы (бетон, жалеза), атаксама шматпралётныя канструкцыі… Галоўнае значэнне набывае грамадзянскаебудаўніцтва. Аднак прамысловыя будынкі, чыгуначныя вакзалы, тэатры,шматпавярховыя даходныя дамы яшчэ не мелі сваіх архітэктурна-стылявых традыцый.
Да канца XIX ст. у беларускім дойлідствепанавала эклектыка, спалучэнне разнастайных стылявых элементаў у архітэктурныхформах фасадаў і інтэр'ераў: готыкі, барока, класіцызму і псеўдарускага стыляў.Звычайна банкі і вучэбныя ўстановы афармлялі пад класіцызм, тэатры — падбарока, касцёлы — у стылі неаготыкі, праваслаўныя храмы — у візантыйскім, ціпсеўдарускім стылі. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю з'яўляеццакапліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889), Васкрасенскі сабор у Барысаве(1874, зодчы П. Мяркулаў), цэрквы ў Браславе, Нарачы; посткласічных формаў — гімназія ў Вілейцы, дом дваранскага сходу ў Слуцку. Для псеўдарускага стылюхарактэрны традыцыйнае пяцікупалле, высокія шатровыя званіцы, цыбулепадобныягалоўкі, багаты дэкор у выгля-дзе какошнікаў.
Грамадзянскія будынкі ў гарадах і вёсках ствараліся ў традыцыйным духубеларускай архітэктуры. Будаваліся яны з дрэва. Вокны, ганак, карнізы іфрантоны дамоў часта ўпрыгожваліся драўлянай разьбой.
Такім чынам, развіццё культурнага працэсу на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст. азнаменавалася значныміпоспехамі і дасягненнямі ў розных галінах матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Спіс крыніц ілітаратуры
1. Асветнiкiзямлi беларускай X — XX стст. Мн., 2001.
2. Гiсторыябеларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 – 1995. Т. 1-6.
3. ДробаўЛ.Н. Графiка Беларусi XIX – пачатку XX стагоддзя. Мн., 2000.
4. ДробовЛ.Н. Живопись Белоруссии XIX – начала XX века. Мн., 1974.
5. КулагинА.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981.
6. ЛойкаА.А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Дакастрычнiцкi перыяд. Ч.1. Мн., 1980.
7. Энцыклапедыялiтаратуры i мастацтва: У 4 т. Мн., 1984-1987. Т. 1-4.