Реферат по предмету "Краеведение и этнография"


Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
Кафедраэтнаграфіі і фальклора
Традыцыйны каляндар як састаўная частка культуры Беларусі
Кантрольная работа
студэнткі 310 гр. ФЗН
Гулевіч С.А.
Навуковы кіраўнік
дацэнт
Калацэй В.В.
Минск2010

Змест
Уводзіны
Асноўная частка
Традыцыйны каляндаряк з’ява культуры
Шляхі фарміравання,архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара
Культ продкаўяк структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара
Заключэнне
Бібліяграфічны спіс
 

 
Уводзіны
 
«Слова «каляндар» паходзіць ад старажытнарымскага «календы» («calendae»), што азначала: першыячыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову «каляндарыум» –кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыядні» [ 5, с. 6]
Месяцавыя меры часу – найстаражытнейшыя. Развіццё земляробства, жывёлагадоўліпрывяло першабытнага чалавека да карыстання і большымі храналагічнымі мерамі: сезонамі,гадамі. Так з’явіліся у старажытным свеце сонечны і сонечна-месяцавыя календары.Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепшадпавядаў астранамічнаму году. Так з’явіліся спачатку Юліянскі, а потым Грыгарыянскікалендары.
Сучасны грамадзянскі каляндар не зусім адпавялае патрабаванням канкрэтнагачалавека або ўсяго соцыуму. Ён не мае логікі ў сваёй пабудове. У ім зафіксафаныпадзеі розных гістарычных эпох, сацыяльных плыняў, розных культурных традыцый. Алеў той жа час захавалася даволі моцная сувязь са святамі народнага, традыцыйнагакалендара. Мы лічым, што трэба па магчымасці максімальна выкарыстаць яго духоўныпатэнцыял у фарміраванні сучаснага гадавогв кола агульнадзяржаўнага і агульнанароднагасвяткаванняў. Каб спалучэне розных гісторыка-культурных плыняў у нашай свядомасцібыло як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналізаваць структуру беларускаганароднага календара, зразумець логіку яго пабудовы і асноўныя сістэмаўтваральныяпрынцыпы.

Традыцыйны каляндар як з’ява культуры
 
Паспрабуем вызначыць, што ўяўляе сабой каляндар у гісторыка-культурным вымярэнні, у традыцыйнай культуры Беларусі.
Для культуры Беларусі характэрны наступныя тыпы календароў: традыцыйныабо народна-язычніцкі і хрысціянскі і календары. Яны суіснуюць і дагэтуль, ствараючышматслоевую структуру часу. Язычніцкі каляндар, які пазней трансфармуецца ў земляробчыкаляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкія продкі відавочна сінхранізавалі сваюжыццядзейнасць з найбольш важнымі прыроднымі падзеямі і цыкламі, а таму ў беларускімнародным календары такія святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле і іншыя святы,займалі важнае і істотнае месца. Гэтыя святы былі своеасаблівымі адмецінамі часу,якія пазначалі і паказвалі на тое, што ў прыродным існаванні чалавека адбывалісяважныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, апрамежак часу паміж святамі кожны раз запаўняўся новай працай і заняткамі.
Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і звераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычнабыла збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасцігэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачаткубыла зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайгопрызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў ікансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.
З цягам часу традыцыйны язычніцкі каляндар быў выціснуты царкоўныміхрысціянскімі календарамі. Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якаязамкнёная ў межах цыклічнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты часне мае ні выразна пазначанагавымярэння будучыні, ні выразна пазначанага вымярэньня мінуўшчыны. Усё паўтараеццаз дакладнасцю ўзыходаў і заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.
Хрысціянскікаляндар размыкае цыклічны час і ператварае яго ў лінейны. На лініі гэтага часутакія важнейшыя падзеі, як нараджэнне Хрыста, яго зямны шлях, укрыжаваньнеі Другое Прышэсце. У пачатку, і адначасова ў цэнтрыхрысціянскага календара не прыродныя і не прыродна-містычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.
Такім чынам, хрысціянскі каляндар не змог поўнасцю выцясніць каляндартрадыцыйны. Наадварот, язычніцкі каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якім усталяваўсякаляндар хрысціянскі.
Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара
 
Разгледзем спачатку логіку пабудовы календара адносна асноўных фазаўруху Сонца на небасхіле:
КАЛЯДЫ
(зімовае сонцастаянне)
БАГАЧ ЯРЫЛА
(восеньскае (веснавое
раўнадзенства) раўнадзенства)
КУПАЛЛЕ
(летняе сонцастаянне)
Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовагасонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы рухуСонца не небасхіле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое і восеньскае раўнадзенства.Ярыла (супадала з Вялікаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – святаў гонар заканчэння збору ўраджаю. Аднак структура беларускага календара сведчыцьаб тым, што ў ім ёсць яшчэ чатыры святы, якія адзначаліся ў розных прамежках часупаміж чатырма фазамі Сонца. Яны фіксавалі пераход адной пары года ў іншую. Заканчэннезімы і надыход вясны былі пазначаны Масленіцай (у іншых рэгіёнах Беларусі гэта маглобыць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцывясны і напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкі, ваджэнне куста, ваджэннестралы). Жніво (з зажынкамі і дажынкамі) фіксавала сітуацыю перахода лета ў восень.Нарэшце, на стыку восені і зімы адзначаліся Восеньскія Дзяды. Неабходна адзначыцьяшчэ адну асаблівасць календара: калі святы першага цыкла мелі дакладна вызначаныядаты, то святы пераходныя былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года.
«На мяжы I i II тысячагоддзяў н.э. на ўсходнеславянскіх землях паступова пачынаеццараспаўсюджваннехрысціянства – новай веры, якая прынесла з сабой новыя духоўныя ікультурныя каштоўнасці» [ 7 ]. Гэта быў складаны духоўны, светапоглядны і сацыякультурныпрацэс, у выніку якога беларускі народ не адцуураўся сваёй спадчыны і адначасовапрыняў новую веру. Мы лічым, што у гэтым выпадку фундаментам застаўся народны каляндар,а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму старога. «З цягам часу народныкаляндар ў значнай ступені асіміляваў хрысціянскі і прыцягнуў да важнейшых сваіхурачыстасцей галоўныя святы хрысціянскай накіраванасці. Адначасова з Калядамі пачаліадзначаць Раство Хрыстова, з Вялікаднем – Пасху, з Сёмухай – Тройцу, следам за Купаллемпачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта пачаў адпавядаць Спас. Адначасоваса святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалі адзначаць Раство Багародзіцы.Восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні ўшанавання памяці Дзмітрыя Салунскага,пачалі называцца Дзмітраўскімі або Змітраўскімі, Дзядамі» [3, с. 24],:
КАЛЯДЫ
РАСТВО

 
ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ
ДЗМІТРАЎСКІЯ МАСЛЕНІЦА
ДЗЯДЫ УЛАССЕ
БАГАЧ
РАСТВО ЯРЫЛА
БАГАРОДЗІЦЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ
ЖНІВО СЁМУХА
СПАС ТРОЙЦА
КУПАЛЛЕ
ЯН, ІВАН КУПАЛА
 
Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара
 
Засяродзім увагу на святочным колазвароце беларусаў. Нельга не адзначыцьадну вельмі выразную яго асаблівасць. Большасць святаў у сваёй паслядоўнасці з’арыентаванана дыялог чалавека з прыродай, асноўны сэнс якога – заручыцца падтрымкай сілаў прыроды,каб яны паспрыялі сельскагаспадарчым работам селяніна. Але нельга не заўважыць,што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар і сэнс якіх адрозніваеццаад усіх астатніх. Гэта веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды – найбольш пашыраныясвяты, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калі мы на схеме злучым веснавы і восеньскідні ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэсліваюць паўсферу, якаяахоплівала час правядзення асноўных земляробчых работ. Дні ўшанавання продкаў адзначалімяжу пачатку і заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калі ж ўлічыць,што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства,то атрымліваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавілася Радаўніца.Такім чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблівым структураўтваральным прынцыпамнароднага календара беларусаў:
КАЛЯДЫ
РАСТВО
ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫМАСЛЕНІЦА
ДЗМІТР. ДЗЯДЫ УЛАССЕ
БАГАЧ ЯРЫЛА
РАСТВО4.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ
БАГАРОДЗІЦЫ
другая прачыстая6.05
радаўніца
ДАЖЫНКІ СЁМУХА
СПАС ТРОЙЦА
ІВАН (ЯН) КУПАЛА
КУПАЛЛЕ
 

 
Заключэнне
Такім чынам, паводле традыцыйнага навуковага вызначэння, каляндар –гэта сістэма вымярэння часу шляхам падзялення яго на дні, тыдні, месяцы і годы.Усе гэтыя часавыя адзінкі адпавядаюць такім з’явам, як перыядычнае з’яўленнне Сонцаі Месяца ў розных фазах, а таксама залежаць ад перыядаў абарачэння нашай планетывакол свае восі і Сонца.
Традыцыйны каляндар з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай культурыБеларусі. У наш сённяшні грамадзянскі каляндар час ад часу уносяцца прапановы абувядзенні новых святаў. Пры гэтым, дзяржаўныя функцыянеры не думаюць аб агульнайлогіцы і раўнамернай насычанасці або ўраўнаважанасці нашага календара на працягуусяго года. Не улічваецца гісторыя фарміравання традыцыйна існуючай сістэмы святкаванняўз яе ўнутранай логікай паслядоўнай змены аднаго свята іншым. Але да гэтага часуу беларускага народа захавалася моцная сувязь са святамі традыцыйнага календара.Таму што спрадвечна ў беларускай культуры свята мела не рэгіянальны і лакальны накірунак,а несла агульнарадавы, агульнанародны, агульнанацыянальны характар, каб максімальназдымаць усе бар’еры размежаванняў.
 

 
Бібліяграфічны спіс
 
1. Земляробчы каляндар / укладанне,класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў А.І. Гурскі. – Мінск, 1990.
2. Крук, І.І. Следам за сонцам.Беларускі народны каляндар. / І.І. Крук. – Мінск, 1998.
3. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнайкультуры. 2-е выд., стэр. / Я. Крук. – Мінск.: Ураджай, 2001.
4. Ліцвінка, В.Д. Святы і абрадыбеларусаў. / В.Д. Ліцвінка. – Мінск, 1997.
5. Лозка, А.Ю. Беларускі народныкаляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск, 1993.
6. Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных/ У.М. Сысоў. – Мінск, 1997.
7. Анціпенка, А., Ракіцкі, В. Каляндаряк зьява культуры й паўсядзённага жыцьця / А. Анціпенка, В. Ракіцкі [Электронны рэсурс]. – 2000. – Рэжым доступу: htpp: // www.rferl.org. – Дата доступу: 23.05.2010


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :