Реферат по предмету ""


Реформа белорусского правописания 1933 года

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі Буларускі дзяржауны ўніверсітэтінфарматыкі і радыёэлектронікі
Кафедра беларускай і рускай моў









Рэферат
Тэма: Рэформа беларускага правапісу 1933 года




Рававога Івана Іванавіча
студэнта I курса групы №542802



Праверыла: Ламака С.В.
выкладчык беларускай мовы











Мінск 2005


Змест
Уводзіны…2
Асноўная частка…4
1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…4
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…7
2.1. Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…… 7
         2.2.Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці… 8
         2.2.1.Пачатак і ўмовы рэформы… 8
         2.2.2.Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і
                  культурных дзеячоў наконтрэформы… 10
                   2.2.3.Змены у правапісу, прынесенныя рэформай
                  1933г…14
Заключэнне…17
Спіслітаратуры…18
 


                 

        










Уводзіны
     Сёння мы маем даволі багатапублікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонкахнавуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта — рэформа беларускагаправапісу 1933 года.
Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасляКастрычніцкага перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, якмове пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектрсацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці задачуўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць мастацкія творы інавуковыя працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпахвыхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепшспраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволізначнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання.
     Першыя ў найноўшай гісторыіспробы ўнармаваць беларускі правапіс рабіліся, звычайна ў межах нарматыўнайграматыкі, яшчэ да Тарашкевіча – на пачатку ХХ стагоддзя – гэтую працу вяліЭдвард Будзька, Баляслаў Пачопка (Пачобка), Антон Луцкевіч, Янка Станкевіч,Рудольф Абіхт. Аднак толькі з з’яўленнем «Граматыкі» Тарашкевічабеларускі правапіс атрымаў сваё ўнармаванае «аблічча».
     З пашырэннем сфераў ужываннябеларускага пісьма праблема ўнармавання артаграфіі не толькі заставалася напарадку дня, але і рабілася ўсё больш актуальнаю; спробы далейшага эвалюцыйнагаўнармавання правапісу праяўляліся цягам 1920-х гадоў у працах найперш ЯзэпаЛёсіка. У 1926 годзе ў Мінску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічнаяканферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і  азбукі. Канфэрэнцыя выявіла неразвязаныя пытанні,пазначыла магчымыя шляхі іх вырашэння, але не прыняла ніякіх дакумэнтаўкадыфікацыйнага характару.
     Змена палітычнай кан’юнктуры іпераход улады да адкрыта русіфікацыйнай палітыкі пад канец гадоў спынілі працэссвабоднага, натуральнага пошуку нормы. У гэты час на Беларусі праходзіцьпалітыка беларусізацыі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць хваля рэпрэсій, якія быліскіраваныя супраць нацыянальна-культурных кадраў Беларусі. Многія настаўнікі беларускаймовы апынуліся ў вязніцах альбо ў ссылцы. У 1930 г. была арыштавана група асобз папярэдняй мовазнаўчай камісіі, якая працавала з 1926 г. па 1930 г. Гэтакіядзеячы на ніве беларускай мовы і культуры, як Сцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік іВацлаў Ластоўскі былі арыштаваны  ісасланы. У гэты час былі спынены ўсе мовазнаўчыя даследванні. У сітуацыі, калі нестала найважнейшых мовазнаўцаў Беларусі, была праведзеная рэформа беларускагаправапісу ў 1933 г., наступствы якой мы адчуваем па сённяшні дзень.



Асноўная частка

1.   Прадпасылкі іспробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933 г.
        Першым буйным мерапрыемствам нашляху рэфармавання беларускай мовы было правядзенне 14-21 лістапада 1926 года ўМінску па ініцыятыве Інбелкульта акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускагаправапісу. Мінскі мовазнаўчы форум выклікаў да сябе вялікую зацікаўленасць нетолькі навукоўцаў рэспублікі.
    У канферэнцыі бралі ўдзел 69 чалавек. Але не ўсе, хто прыехаў на яе,лічылі абавязковым рэформу беларускага правапісу і азбукі. Сярод іх быў і добрызнаўца беларускай мовы С.Некрашэвіч. «Наша літаратурная мова, — гаварыў ён, — консалідаваўшы народныя гутаркі, вырасла ўжо ў сталы арганізм, які не патрабуенад сабой грунтоўных… аперацый». Такі погляд у пэўнай ступені мог сфарміравацца на базе яго сяброўскіх адносін з аўтарам «Беларускай граматыкідля школ» Браніславам Тарашкевічам, якую якраз і збіраліся рэфармавацьудзельнікі канферэнцыі і перш за ўсё Я.Лёсік, які меркаваў выступіць на ёй засноўным дакладам. С.Некрашэвіч выказаўся за поўнае адхіленне праекта братоўЛёсікаў.
     Удзельнікі філалагічнага форуму паказалідобрае веданне сутнасці праблемы моўнага развіцця ў рэспубліцы ў святле нядаўнаабвешчанай беларусізацыі. Цяжкасці яе вырашэння справядліва бачылі ўнеспрыяльных умовах мінулага. Аднак такое становішча з беларускай мовай непужала яе шчырых рупліўцаў. Яны былі ўпэўнены, што шляхам стараннай працы паўнармаванні правапісу можна будзе паступова давесці яе да таго ўзроўню, якомуадпавядаюць старыя эўрапейскія літаратурныя мовы, забяспечваючы гэтым самымросквіт нацыянальнай культуры.  
     Непасрэдна сам філалагічны аспект парадку для канферэнцыіпачаў разглядацца толькі з падрабязнага аргументаванага выступлення С.Некрашэвіча. Ён не быў прыхільнікам карэннай ломкі моўнай спадчыны, заяўляючы,што ў складзенай Б.Тарашкевічам «Беларускай граматыцы для школ» правільнавызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы». Затое ў сінтаксісе імбачылася «шмат неўласцівых для беларускай мовы канструкцый пабудовы сказу».Прамоўца выказаў занепакоенасць наплывам у беларускую лексіку слоў (асабліваабстрактнага значэння) з іншых моў і стаяў за ўтварэнне такіх на базе ўласнагаслоўнікавага матэрыялу з паступовай заменай усяго таго чужога, што набралася ўбеларускай мове. «Тэндэнцыя да замены чужаземнай стыхіі сваёю, — гаварыўС.Некрашэвіч, — не ёсць толькі з'явішча беларускай культуры». І з гэтым нельгане пагадзіцца, ведаючы, якая мэтанакіраваная праца праводзілася многімінародамі па ачышчэнні сваіх літаратурных моў ад залішніх запазычанняў. Безтакой працы не абысціся і сённяшняму корпусу філолагаў нашай краіны, калі мыжадаем узняць прэстыж беларускай мовы як дзяржаўнай у вачах яе носьбітаў.
     Яшчэглыбей пранік у сутнасць разглядаемай на канферэнцыі праблемы Я.Лёсік, якіазнаёміў прысутных з канкрэтным праектам па рэформе беларускай азбукі. Гэта ўжо было не першае выступленне Я.Лёсіка па данай праблеме. Уадрозненне ад С.Некрашэвіча аўтар праекта па рэформе беларускай азбукі лічыў,што апошняя «не адпавядае ва ўсіх пунктах гукавому пісьму… не мае ўласнага твару», таму ён прапанаваў набліжаць беларускую азбуку дагукавога пісьма, «каб не абярнуць яго ў такое мёртвае і труднае для навучання,якім з'яўляецца пісьмо французскае або ангельскае».
      Апанентаў у Я.Лёсікааказалася больш, чым прыхільнікаў. Беларускую азбуку вырашылі не кранаць.
     Зняменшай крытыкай ішло і абмеркаванне прапанаванага Я.Лёсікам пр аекта рэформыбеларускага правапісу, што сведчыла аб сур'ёзным падыходзе да праблемы,папярэджвала аб усялякіх памылках пры прыняцці канкрэтных рашэнняў. Сутнасць свайго погляду Я.Лёсік выказаў так: «… каб пісьмо былопростае і лёгкае, для гэтага яно не павінна разыходзіцца з жывым вымаўленнемслоў». Таму ён не пагаджаўся з Б.Тарашкевічам, што той фанетычны прынцып увёўтолькі пры напісанні галосных гукаў. З найбольш істотных паправак Я.Лёсіка,якія выклікалі шмат спрэчак, былі: увядзенне поўнага акання і на чужаземныя словы,адмена напісання «ь» паміж падвойнымі зычнымі (жыцьцё — жыццё), пасля«з» і «с» (зьвер — звер, сьнег — снег). Пасля грунтоўнага абмеркаваннянапісанне «а» ў ненаціскных складах іншаземных слоў зацвердзілі, што нельга непрызнаць за правільнае рашэнне. Для прыняцця яго, бясспрэчна, важную ролюадыграла цвёрдая пазіцыя сакратара Правапіснай камісіі Мялешкі, што «кожнынарод вымаўляе чужаземныя словы згодна сваёй уласнай нацыянальнай акцэнтацыі»,і С.Некрашэвіча, які оканне ў замежных словах разглядаў як супярэчнасцьадзінству народнай і кніжнай мовы.
     Затое адразувысветлілася, што ў Я.Лесіка будзе вельмі мала аднадумцаў у дачыненні дамяккага знака. Першым вельмі цвёрдую апазіцыю ў гэтым заняў С.Некрашэвіч,спасылаючыся, што і ў старабеларускай мове выкарыстоўвалі «ь» у словах сьнег,зьвер і інш. «Можна многа павыкідаць значкоў, — гаварыў ён, — і дайсціўрэшце да кітайскай азбукі, але ж гэта не заслуга азбукі. Азбука і правапістады добрыя, калі яны па магчымасці азначаюць кожныя гукі, ва ўсякім выпадкухарактэрныя з іх. А што нашыя мяккія зычныя, асабліва свісцячыя, гукіхарактэрныя, аб гэтым і гаварыць не прыходзіцца».
     С.Некрашэвіча цалкам падтрымаў П.Растаргуеў,заявіўшы, што «напісанне звер, дзвёх, мядзведзь, свет, цвет, суддзя, жыццё,ралля, чытанне без «ь» будзе мець вынікам усваенне няправільнага вымаўленняпадобных слоў. Спасылка на іншыя мовы беспадстаўная; напрыклад, у расійскаймове мае месца мяккае вымаўленне некаторых зычных, але пры адсутнасці азначэннямяккасці пры напісанні яна губляецца ў жывым вымаўленні пісьменных людзей, і ўзначнай большасці даводзіцца чуць цвёрдае вымаўленне… Паказанне ў граматыкахна вымаўленне гэтых зычных не выратуе становішча». На думку І.Бялькевіча, аднеўжывання «ь» паміж падвойнымі мяккімі зычнымі траціцца асаблівасць беларускаймовы.  
     Увагуўдзельнікаў канферэнцыі прыцягнула правіла напісання «у» і «і» пасля галоснагапапярэдняга слова. Вельмі катэгарычным тут быў П.Растаргуеў, сцвярджаючы, штокалі ў такіх выпадках зазначаныя літары не пісаць як нескладовыя, «значыцьсцерці ў пісьмовай перадачы беларускай мовы адну з найбольш характэрных яеасаблівасцей». З ім пагаджаўся П.Бузук, спасылаючыся тут на ўкраінскі опыт, дзенават «і» нескладовае пішуць у пачатку слова, калі папярэдняе канчаецца на галосны.Удзельнікі канферэнцыі не пагадзіліся з такойпрапановай у дачыненні да «і».
    Пры такой саліднай гаворцы на канферэнцыіаб маючай неўзабаве адбыцца рэформе правапісу беларускай мовы не магло неўзнікнуць і пытанне аб ужыванні лацінскага алфавіта. Сярод праціўнікаў яго быліі такія выдатныя знаўцы беларускай мовы, як В.Ластоўскі, Я.Лёсік, С.Некрашэвіч,П.Растаргуеў. Але дух талерантнасці, які панаваў на працягу ўсяго часу працыканферэнцыі, даў магчымасць смела выступіць і ў абарону лацінкі. Пераканаўчаадстойваў яе П.Бузук: «… надыходзіць час падумаць аб лацініцы; бязумоўна, дагэтага справа дойдзе; мы эўропеізуемся, мы прынялі новы стыль, мы прынялідзесятковую сыстэму мер, нам застаецца зрабіць апошні крок — перайсці далацінікі».
    Асаблівым клопатам удзельнікаў канферэнцыіз'яўлялася ачышчэнне беларускай мовы ад залішніх уплываў з боку расійскай. І гэта зразумела: атрымаўшы статус дзяржаўнай, беларуская моване магла болей заставацца на ўзроўні сапсаванай расійскай мовы. На пазіцыяхсапраўднага пурытаніна ў гэтым пытанні трывала стаяў гісторык і публіцыст, умінулым рэдактар «Нашай Нівы» В.Ластоўскі. Фанетычныя адступленні ад народнаймовы, на яго думку, выкліканы перш за ўсё запазычаннем расейскай абацэды(алфавіта). Датычыла гэта і дыфтонгаў уо(юю=іоу), ые(іе), якія складаюцьадну з асаблівасцей беларускай мовы. Замена дыфтонгаў «адной літарай расійскайабацэды, — гаварыў В.Ластоўскі, — з'явішча штучнае і надта шкоднае длязахавання натуральнай чыстаты мовы». Дзякуючы такой замене людзі гаворацьпа-крыўску, але з маскоўскім акцэнтам. Яго зусім не задавальняла, што ўбеларускім правапісе фанетычная перадача захоўваецца толькі ў канчатках слоў (зрабіў,валоў), а іх карані пішуцца па-расійску (звон замест звуон). «У выніку гэтага наша старая і самабытнаямова… выглядае правінцыяльным дыялектам расійскай мовы, а гэтае апошняез'яўляецца перашкодай адраджэнню нашай пісьменнасці». На яго думку, «не толькі ў слове, як змесце народнай думкі, але і ўформе гэтага слова, у кожным паасобным гуку яго ці злучэнні гукаў адбіваеццагісторыя народу». Таму трэба «дасягнуць таго, каб нашы словы, формы і гукі напісьме былі адбіццём гісторыі нашай пісьменнасці, гісторыі крэўскага, а не расійскага ці польскага народаў, сярод моў якіх нашапісьменная мова выглядае цяпер як толькі правінцыяльная адмена...»
    Спецыяльна не бралі слова на канферэнцыі Янка Купала і Якуб Колас. Алевядома па выніках пайменнага галасавання і іншых крыніцах, што яны былі супрацьтаго, што канферэнцыя прыняла прапазіцыю С.Некрашэвіча пісаць «я» толькі ўпершым складзе перад націскам і пакінула без змяненняў напісанне «не» і «без»,калі яны стаяць асобна (г.зн. не падлягалі яканню). Я.Колас стаяў за пашырэннеякання і ў другім складзе пасля націску, за напісанне «німа», «ніхай», быў супроцьужывання «а» замест ненаціскнога «о» ў чужаземных словах.
    З рознымі пачуццямі і настроем пакідалі людзіканферэнцыю. Адных яна радавала сваімі вынікамі, другіх — засмучала. Але якпершыя, так і другія добра ўсведамлялі, што наперадзе іх яшчэ чакае вялікаяпраца, каб ачысціць беларускую мову ад усяго таго, што было не ўласціва яенутраной прыродзе, каб зрабіць яе ва ўсім адпаведнай так нядаўна набытамустатусу дзяржаўнай. І вопытныя беларускія мовазнаўцы актыўна ўзялісяза гэтую высакародную справу.
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г.

2.1. Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы1933г.
Аднак адчувалася, што з кожным годам усё цяжэй і цяжэйправодзіць карысныя ідэі ў жыццё.З распачатай у канцы 20-хгадоў барацьбой з так званай беларускім нацыянал-дэмакратызмам да ходу працы пападрыхтоўцы новага правапісу раптам выказалі вялікую зацікаўленасць асобы,прафесійны статус якіх не меў нічога агульнага з праблемай мовазнаўства. Пэўныўплыў імкнуліся рабіць яны і на склад навукоўцаў, што павінны былі далейзаймацца данай справай. І трэба думаць, што не абыходзілася тут і безвыкарыстання матэрыялаў праведзенай у лістападзе 1926 года Канферэнцыі парэформе беларускага правапісу і азбукі. Паводле зместу выступленняў на ёйпартыйныя органы маглі скласці даволі поўныя ўяўленні аб палітычныхперакананнях кожнага, хто браў слова, і ўжо вырашыць, даць ці не даць ямумагчымасць удзельнічаць у распрацоўцы беларускага правапісу. Асаблівуюпадазронасць выклікалі тыя, хто быў вельмі заклапочаны праблемай ачышчэннябеларускай мовы ад русізмаў і ўвогуле ад уплыву на яе з боку расійскай. А такіхпоглядаў прытрымлівалася большасць удзельнікаў данага форуму, і свае пазіцыіяны выказвалі не завуалявана, а адкрыта, не думаючы, што хтосьці гэтаму будзедаваць палітычную афарбоўку. Для доказу прывядзем хаця б такія словы звыступлення А.Лёсіка: «Уласьцівасць беларускай мовы стане больш выразнай, калімы будзем пісаць «прышлі у хату», чым «прышлі ў хату», бо апошняе напісанненабліжае беларускае выражэнне да расійскага «в хату» («ў» бліжэй да «в», чым«у»)». Пераканаўча паказваў, як адмоўна паўплывалі на адметнасць беларускаймовы некрытычныя запазычанні з расейскага правапісу, В.Ластоўскі. Таму недзіва, што менавіта гэтых навукоўцаў першымі адхілілі ад далейшай працы над беларускімправапісам. Ужо ў снежні 1930 года Я.Лёсіка пазбавілі звання акадэміка АН БССР,а ў красавіку наступнага года выслалі за межы рэспублікі. Тады ж падобны лёснапаткаў і старшыню Правапіснай камісіі, віцэ-прэзідэнта АН БССР С.Некрашэвіча.
    Можна было бпрывесці і яшчэ шэраг фактаў, якія сведчаць пра неспрыяльныя ўмовы длязавяршэння працы па складанні беларускага правапісу. Абмяжуемся хаця б такім.Ці ж маглі навукоўцы-мовазнаўцы АН БССР шчыра клапаціцца пра захаванне іпрымнажэнне народнай лексікі, калі ў выдадзенай у Менску ў 1931 годзе кнізе«Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі» С.Вальфсон пісаў, што ўкалектыве гэтай навуковай установы нічым іншым не займаюцца, як запаўненнемслоўнікаў пакрытымі плесенню вякоў, нікому не зразумелымі архаізмамі. Паводлеяго фальсіфікацый, «нацдэмы лічылі сваёй важнейшаю задачаю вытравіць збеларускай мовы ўсякія элементы расійскай мовы». Зразумела, цяпер ужо кожны,хто быў прыцягнуты да складання беларускага правапісу, імкнуўся — каб толькі небыць залічаным у «нацдэмы» — абавязкова ўнесці штосьці з расейскай мовы ўбеларускую, нягледзячы, як гэта стасуецца да яе.
    Такі ход падзей задавальняў партыйныя і савецкія органы рэспублікі. Янынават не палічылі патрэбным дапусціць да працы над рэформай правапісу і аднагоз вядомых навукоўцаў у галіне беларускай філалогіі — Браніслава Тарашкевіча,«Беларуская граматыка для школ» якога ў 1929 годзе перажыла пятае выданне. Самаўтар яе з 7 жніўня 1933 года пасля абмену на Ф.Аляхновіча жыў у СССР, праўда,не ў Мінску, а ў Маскве пад пільным тайным наглядам спецслужбаў НКУС іпрацаваў там у Міжнародным аграрным інстытуце, а не, напрыклад, на філалагічнымфакультэце сталічных ВНУ ці ў АН СССР. Б.Тарашкевіч прыехаў у СССР прыкладна за20 дзён да прыняцця пастановы СНК БССР аб зменах у правапісе, так што прыжаданні пэўных навуковых і ведамасных структур гэты навуковец паспеў бы сказацьсваё аўтарытэтнае слова ў беларускай філалогіі, і не выключана, удалося б хоцькрыху зменшыць хібнасць ажыццёўленай рэформы, пазбегнуць узнікненнядзвюхварыятнасці беларускай мовы ў межах Савецкай і Заходняй Беларусі.
2.2. Рэформа беларускага правапісу і яеасаблівасці.

2.2.1. Пачатак і ўмовы рэформы.
    Воляй лёсудзень 26 жніўня 1933 года вельмі многае змяніў у жыцці беларускай мовы і разамз гэтым істотна паўплываў на агульны стан духоўнай культуры нашага народа. Утой дзень Савет Народных Камісараў БССР без папярэдняга абмеркавання шырокіміколамі грамадскасці прыняў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускагаправапісу», пра мэтазгоднасць якой вось ужо шэсць дзесяткаў гадоў вядуццаспрэчкі. І як высвятляецца, найбольшую інтэнсіўнасць і востры характарнабываюць яны тады, калі ў грамадстве актывізуюцца працэсы дэмакратызацыі,робіцца крытычная ацэнка пройдзенага шляху ў галіне нашага духоўнага развіцця.
    Асіміляцыйнаянакіраванасць рэформы 1933 года з'яўляецца яе галоўнай сутнасцю, дамінантай.Усё пазітыўнае ў рэформе — вельмі нязначнае ў параўнанні з нанесенай ёю шкодайбеларускай мове. Яна ў значнай ступені згубіла сваю мілагучнасць, стала малаабароненай ад расейскамоўнага ўплыву.
    Ідэалагічныяслужбы кампартыі, якім удалося на самым вырашальным этапе рэформы ўзяць падсвой кантроль працу навукоўцаў-мовазнаўцаў, не сумняваліся, што з прыняццемвышэйназванай пастановы СНК БССР не спыніцца гаворка пра гэтую зусім не простуюдля лёсу беларускага народа падзею. У рэспубліканскіх эшалонах уладыразумелася, што патрэбны будуць дадатковыя крокі, каб супакоіць, стрымацьлюдзей ад вядзення далейшых спрэчак, выказвання магчымай незадаволенасці. Быловырашана аўтарытэтам саміх пісьменнікаў паспрабаваць як-небудзь утаймавацьстрасці непрыхільнікаў новага правапісу. І трэба сказаць, што многае тутудалося. Хаця і пішацца, што па ініцыятыве самога Інстытута мовазнаўстваБеларускай Акадэміі навук і Аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССРправодзіўся па вечарах 11, 13 і 15 снежня 1933 года агульны сход пісьменнікаўМінска, але ж няма сумнення, што ініцыятыва правядзення такога сходу зыходзілаад партыйных інстанцый.
    Як ужо стала завядзёнкайпад той час, сход мінскіх пісьменнікаў не мог не прыняць прывітання «любімамуправадыру працоўных усяго свету» І.В.Сталіну. Правадыра з Маскоўскага крамляяны запэўнілі, што будуць «бязлітасна змагацца з усялякімі класава-варожыміэлементамі», цалкам пагадзіліся з логікай надта ж ужо папулярных сталінскіхтэзаў, што «праз росквіт нацыянальных культур і моў у перыяд дыктатурыпралетарыята» ўдасца стварыць вялікую «аднуагульную сацыялістычную культуру і адну агульную мову ў перыяд перамогі сацыялізмава ўсім свеце». І як было не пагадзіцца, калі рэфарматары беларускага правапісуўжо зрабілі значны крок у бок такой мовы праз свядомое набліжэнне беларускаймовы да расійскай.
    Акрамя прывітання І.В.Сталіну, падобныяпасланні былі накіраваны ўдзельнікамі сходу на імя першага сакратара ЦК КП(б)БМ.Гікалы і старшыні СНК БССР М.Галадзеда, партыйнага і дзяржаўнага кіраўнікоўУкраіны С.Касіёра і П.Постышава. У першым з іх адзначалася, што «пастанова СНК абрэформе беларускага правапісу стварае яшчэ большыя магчымасці для магутнагакультурнага ўздыму і росквіт»; зрывае маску з беларускіх нацдэмаў і нацыянал-фашыстаў,якія «ў сваіх контррэволюцыйных інтэрвенцкіх мэтах увесь час праводзілішкодніцкую работу на мовазнаўчым і культурным фронце… імкнуліся пабудавацьштучны бар'ер паміж мовай і культурамі брацкіх совецкіх рэспублік РСФСР іБССР»; выказвалася задаволенасць, што кампартыя рэспублікі «нанесла сакрушальныўдар па беларускай контррэволюцыі».
    Савецкія пісьменнікі БССР добра разумеюць,што барацьба з буржуазным нацдэмакратызмам працягваецца, што абавязак кожнагасапраўды адданага справе пабудовы бяскласавага грамадства пісьменніка сваюзброю, сваю ненавісць абрушыць на рэшткі гібнучага класа, каб дабіць яго.
     У тым, штопісьменнікі Беларусі будуць бязлітаснымі ў гэтай барацьбе з рэшткамі гібнучагакласа, мы запэўняем працоўных Совецкай Украіны, запэўняем КП(б)У, запэўняем яеЦК».
    Цяжка сказаць, ці падліло гэтае прывітанне алею ў полымя барацьбы знацыянальна самасвядомай часткай украінскага народа. Але мы ведаем, што і тамбарацьба была такой жа крывавай і бязлітаснай, як у Беларусі.
    Прывітанні кіраўнікам Беларусі і Ўкраіны былі без подпісаў беларускіх пісьменнікаў. Як гэтачаста тады практыкавалася, гэтыя прывітанні былі прыняты сходам увогуле.Зразумела, далёка не ўсе з прысутных на ім былі згодныя са зместам прывітанняў,але не пярэчылі толькі з-за страху апынуцца пад падазрэннем у адпаведныхорганаў.

2.2.2. Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаўі культурных дзеячоў наконт рэформы.
       На сходзевыступілі ажно 18 пісьменнікаў. Першым узяў слова Андрэй Александравіч, у назве даклада якога — «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце ірэформа правапіса беларускай мовы» — быў зададзены тон сходу. Ваяўнічы характармелі загалоўкі выступленняў І.Гурскага «Ніякай літасці ворагу», М.Зарэцкага«Мова — зброя класавай барацьбы», К.Крапівы «Змаганне дзвюх сістэм», М.Кульбака«На фронце яўрэйскай мовы — яшчэ арудуюць класавыя ворагі», А.Куляшова «Ускрыцьмаскіроўкі ворага».
Кожны звыступоўцаў лічыў сваім «абавязкам» перад партыяй і ўрадам як мага мацнейстукнуць па «нацдэмах». Але найболый дасталася ім ад Андрэя Александравіча. «Шкодніцтва нацдэмаў, — гаварыў ён, — з асаблівай сілайправодзілася на мовазнаўчым фронце. На гэты фронт беларуская контррэволюцыякінула, бадай, ці не самыя лепшыя свае сілы, і мовазнаўчыя ўстановы былі пасутнасці галоўнымі цытадэлямі контррэволюцыйнай работы…
    Нацдэмы ўводзілі ў сучасную беларускую мовуархаізмы з літоўскай метрыкі, з слоўніка Бярынды, з розных сярэдневяковыхдакументаў, змагаліся за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак пралетарыята іпрацоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма,змагаліся супраць советызмаў — слоў, народжаных пралетарскай рэвалюцыяй, супраць слоў аднародных з рускай мовай».
    Вось такімі страшэннымі ворагамі маляваўасноўны дакладчык сходу многіх з тых, хто па-сапраўднаму клапаціўся пра чысцінюі самабытнасць мовы. Абвінавачванне ж «нацдэмаў», што яны былі супраць наплыву і ўжывання ў беларускай мове «слоў аднародных з рускаймовай» ужо да рэформы правапісу беларускай мовы і асабліва пазней быловыкарыстана ў якасці падставы не толькі не перашкаджаць, а, наадварот, ва ўсімсадзейнічаць гэтаму зусім неапраўданаму працэсу ў культурна-моўным развіццібеларускай нацыі. Прыхільнікаў такога працэсу, як пакажа далейшае жыццё,найбольш было сярод работнікаў выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў, якіяцалкам апынуліся пад уладай партыйных органаў, а таксама ў асяроддзі некаторыхпісьменнікаў, журналістаў і навукоўцаў-мовазнаўцаў, што імкнуліся сваімітворамі садзейнічаць збліжэнню беларускай мовы з расійскай.
    Пры ўсёй сваёй запалітызаванасці сходунекаторыя бачылі, што «рафінаванне» беларускай мовы, чаму даваў такія шырокіямагчымасці дэкрэт СНК БССР ад 26 жніўня 1933 года, можа вельмі трагічназакончыцца для яе, і таму рабіліся спробы хоць эзопаўскай мовай папярэдзіцьнадыход такой непажаданай з'явы.
    Мова была роднай і дарагой, і найперш сваёйадметнасцю і самабытнасцю, многім майстрам прыгожага пісьменства. Калі ж яны іпадтрымлівалі пастанову СНК аб спрашчэнні правапісу, дык толькі таму, што былісілы, якія патрабавалі ад іх менавіта такіх адносін. Хаця да масавых рэпрэсійяшчэ заставаліся чатыры-пяць гадоў, у Беларусі ўжо пракаціліся магутныя хвалібарацьбы з надуманымі нацыянал-дэмакратамі, у выніку якой давялося панесці шматстрат, не выключаючы і самога жыцця, у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі. Дагэтага часу амаль згас дух беларусізацыі, а яе найбольш гарачыя прыхільнікі паволі савецкіх карных органаў адхіляліся ад любімай працы, вымушаны былі жыцьдзесьці далёка ад роднай Бацькаўшчыны. Людзей агарнуў вялікі страх за свой лёс,яны ўсё менш і менш давяралі адзін аднаму. Жыццё калектываў творчай і н


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Маркетинговые исследования рынка холодильников
Реферат Анализ ассортимента и оценка качества колбасных изделий реализуемых предприятием розничной торговли
Реферат Rebel Essay Research Paper For Judy lipstick
Реферат Отчет по бухгалтерскому учету общий, общие принципы и законы ведения бухгалтерского учета
Реферат Побудова залежності між метриками та експертною оцінкою программного забезпечення
Реферат Теория образования окисей азота в котельных установках средней мощности
Реферат Рынок труда в России 4
Реферат Рынки факторов производства
Реферат Рынки факторов производства 3
Реферат Анализ стихотворения А. С. Пушкина Сожженное письмо
Реферат Предмет і методи міжнародного приватного права
Реферат Рыночная экономика 2
Реферат Рынок производных ценных бумаг
Реферат Автор: Шикула Андрей, 5а класс
Реферат Рынок земли 3