Реферат по предмету "История"


Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)

РАЗВЦіЦЦЕ КУЛЬТУРЫ ў БССР (1920-30-ягг.)
 
1. Ліквідацыя непісьменнасці імалапісьменнасці дарослага насельніцтва.Сістэма адукацыі.
2.Беларуская літаратура,тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця.
3. Беларуская літаратура, іматацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю.
4. Сновішча рэлігіі і царквы.

1. Ліквідацыя непісьменнасці імалапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
У комплексе праблем культурнагабудаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасцідарослага насельніцтва. Гэта была адначасова і палітычная задача, бонепісьменны чалавек стаіць па-за палітыкай.
Пачатак паходу супраць непісьменнасціпакладзены дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 26 снежня 1919 г. “Аб ліквідацыінепісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР”, які падпісаў У. Ленін. У Беларусігэта работа ў поўную сілу пачалася з канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікібыла вызвалена ад польскіх акупантаў.
У гэты час 52,6 % насельніцтва ваўзросце ад 9 да 49 гдоў з’яўлялася непісьменным. Была створана Рэспубліканскаянадзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачыпрыцягваліся грамадскія арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства “Прэчнепісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. урэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у1932 г. ужо налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек.
У ліквідацыі непісьменнасці імалапісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаі,настаўнікі, студэнты, школьнікі, камсамольцы і інш.
Інтарэсы індустрыялізацыі краіны ікалектывізацыі сельскай гаспадаркі патрабавалі значнага паляпшэнняагульнаадукацыйнай і культурна-тэхнічнай падрыхтоўкі насельніцтва. Уменнячытаць, пісаць, лічыць цяпер было недастаткова. У жніўні 1932 г. Саўнарком БССРпрыняў пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання длямалапісьменных”. Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. былазацверджана новая сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталіўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай іграмадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень – пачатковаяполітэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання – 1,5 года), якая будавалася набазе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але іпадрыхтоўку кадраў масавых прафесій (3–4-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа зтрохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што агульнаадукацыйнаяпадрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай падрыхтоўкай, абоагразаалагічнай вучобай.
Яшчэ больш увагі навучанню дарослыхсталі ўдзяляць пасля апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦКВКП(б) “Аб рабоце па навучанні непісьменных і малапісьменных”. Толькі за гадыдругой пяцігодкі ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць ібольш за 1 млн – малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г.пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніхабласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масаваянепісьменнасць у БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускаганарода. Яно і сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сённяамаль кожны пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць.
Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослаганасельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставаласянеахопленай навучаннем.
У красавіку 1939 г. Саўнарком БССРпрыняў пастанову “Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ўБССР”. Ставілася задача канчатковай ліквідацыі непісьменнасці імалапісьменнасці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачаткуВялікай Айчыннай вайны.
Разам з ліквідацыяй непісьменнасці імалапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа пастварэнні сістэмы народнай адукацыі, якая забяспечыла б кожнаму рэальную магчымасцьзакончыць агульнаадукацыйную школу і атрымаць патрэбную прафесію.
Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэмаадукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў;2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўныхполітэхнічных школ у складзе двух канцэнтраў (першы ўключаў у сябе І–ІVгрупы (вучэбныя класы), другі – V–VІІ групы; 4) школ сялянскай моладзі(ШСМ), школ фабрычна-заводскага навучання (ФЗН), прафшкол, прафесійных іагульнаадукацыйных курсаў; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальныхустаноў.
Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 15мая 1934 г. “Аб структуры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР” былі ўстаноўленыадзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы – пачатковая, няпоўнаясярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.
Асаблівая ўвага надавалася ўвядзеннюўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. З гэтай мэтай будаваліся школы,ажыццяўляўся паўсюдны перапіс дзяцей школьнага ўзросту, ім аказвалася дапамогаў забеспячэнні адзеннем, абуткам, школьна-пісьмовымі прыладамі, падвозілі ўшколы і г.д. Ужо ў 1929/30 навучальным годзе са 129 тыс. 8-гадовых дзяцей ушколах БССР навучалася 117 758 чалавек, ці 91 % іх агульнай колькасці. БССРпершай з саюзных рэспублік ажыццявіла ў асноўным усеагульнае абавязковаенавучанне дзяцей 8-гадовага ўзросту.
У 1930/31 навучальным годзе было ўасноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8–10-гадовагаўзросту, а таксама пераростка ў 11–15 гадоў і пачалася работа паажыццяўленні ўсенавуча ў аб’ёме сямігадовай школы. У 1931/32 навучальным годзеў БССР было завершана ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага пачатковаганавучання і працягвалася паступовае ўвядзенне ўсенавуча на базе сямігадовайшколы. У другой пяцігодцы значна вырас кантынгент вучняў у старэйшых класахняпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы і скарацілася колькасць сямігадовых школ усувязі з пераўтварэннем часткі іх у сярэднія. Быў зроблены буйны крок уажыццяўленні ўсеагульнага сямігадовага навучання і ў развіцці сярэдняй адукацыі.
У 20–30-я гады была створана вышэйшаяшкола Беларусі, дзверы якой расчыніліся для дзяцей з працоўнага асяроддзя. У1918 г. у вышэйшыя навучальныя ўстановы – педагагічныя інстытуты быліпераўтвораны Віцебскі і Магілёўскі настаўніцкія інстытуты, а ў пачатку 1919 г.– Мінскі. У 1919 г. пачалася новая рэарганізацыя: педагагічныя інстытутыпераўтвараліся ў інстытуты народнай адукацыі з чатырохгадовым тэрмінамнавучання. Яны рыхтавалі работнікаў для школьных, дашкольных і пазашкольныхустаноў. У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут, 1921 г.Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1924 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш.
У 1930–1931 гг. у рэспубліцы быластворана новая сістэма і сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцыінжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых кадраў і эканамістаў. У мэтах стварэнняновых вышэйшых навучальных устаноў адбылася рэарганізацыя Беларускагадзяржаўнага універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аднакстварэнне “карлікавых” ВНУ прывяло да нерацыянальнага выкарыстання сродкаў,пагаршэння якаснага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага саставу, змены вучэбныхпланаў і інш. Трэба было тэрмінова выпраўляць памылкі, рабіць новуюрэарганізацыю навучальных устаноў, іх узбуйненне. У выніку рэарганізацыі ўБеларусі склалася новая сістэма вышэйшай адукацыі. Калі ў 1925 г. працавала 4ВНУ з 4342 студэнтамі, дык у 1932 г. – 31 ВНУ з 10574 студэнтамі. Гэта станоўчаўплывала на фарміраванне кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі рэспублікі.
У сувязі з ажыццяўленнем усенавуча набазе сямігадовай школы і недахопам настаўнікаў для 5–7 класаў сямігадовых ісярэдніх школ рашэннем СНК БССР у 1935–1937 гг. былі створаны двухгадовыянастаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і Рагачове. У1937 г. у Мінску пачаў працаваць Інстытут фізічнай культуры.
Цяпер колькасць ВНУ ў Беларусі амальтакая ж, як у 30-я гады, і дзейнічаюць большасць створаных тады навучальныхустаноў.
Значнае развіццё атрымала сярэдняяспецыяльная адукацыя. Былі адкрыты новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя,педагагічныя і іншыя навучальныя ўстановы, павялічыўся кантынгент навучэнцаў.Толькі ў другой пяцігодцы ў БССР тэхнікумы выпусцілі 19678 спецыялістаў, а ў1938–39 гг. – 17488.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтавалісяў прафесійных школах. У 1930 г. яны былі ліквідаваны і на іх базе створанышколы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН). У другой пяцігодцывытворча-тэхнічнае навучанне моладзі ажыццяўлялася таксама на фабрыках ізаводах без адрыву ад вытворчасці. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркірыхтавалі сельскагаспадарчыя школы і вучэбна-практычныя майстэрні. З 1924 г.пачалося стварэнне школ сельскагаспадарчага навучання, якія давалі спецыяльныяведы па паляводству, жывёлагадоўлі і садаводству. У перадваенныя гадыствараліся школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Так у 20–30-я гадыбыла створага адна з самых лепшых у свеце сістэма народнай адукацыі з яепрынцыпамі гуманнасці, пераемнасці, агульнадаступнасці, бясплатнасці.
 
2. Навука ў БССР.Рэгламентыцыя навуковыхдаследаванняў
20-я гады сталі часам нараджэннябеларускай савецкай навукі. У студзені 1922 г. заснаваны Інстытут беларускайкультуры (Інбелкульт). Яго задачай з’яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры,гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук(з 1936 г. – АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчыхінстытутаў. Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіхналічвалася каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432чалавекі.
Вучоныя займаліся даследаваннемрэсурсаў, праблемы прыкладнога характару. Былі адкрыты новыя паклады карысныхвыкапняў для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Плённа працавалі вучоныяІнстытута хіміі АН БССР. Навуковыя даследаванні акадэміка АН БССР У.В.Шкатэлава (заснавальніка лесахіміі) знайшлі практычнае прымяненне: ў 1929–1930гг. былі пабудаваны першыя айчынныя каніфольна-шкіпідарныя заводы ў Барысаве іБабруйску. Значныя поспехі мелі беларускія вучоныя ў галіне даследаванняпраблем сельскай гаспадаркі, лесаводства, флоры і фаўны. Пад кіраўніцтвамакадэміка АН БССР Я.М. Афанасьева была складзена першая глебавая картарэспублікі, атрымаўшая высокую ацэнку беларускіх земляробаў.
Праводзіліся даследаванні і ў галінегуманітарных навук. Поспехі беларускай навукі, яе матэрыяльная база і кадрысупрацоўнікаў закладвалі асновы для далейшага развіцця навуковых даследаванняўу рэспубліцы.
 Гэту ўвагу аддаў Наркамасветыарганізацыі і развіццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Агульнымінамаганнямі гэты малады культурны цэнтр сур'ёзна паставіў навучанне і набыўзаслужаны аўтарытэт. За параўнальна кароткі тэрмін падабралі значную групувядомых прафесараў. Сярод іх былі і беларускія вучоныя: папулярны і ўсіміпаважаны мовазнаўца Язэп Лёсік, матэматык Круталевіч, Піятуховіч, Шчакаціхін ііншыя. Трэба адзначыць, што першыя выпускнікі ўніверсітэта былі лепшыя, чымнаступныя. Прычына ў тым, што, нягледзячы на даволі цяжкія ўмовы жыццястудэнтаў, іх не накіроўвалі на іншую працу. Ад студэнтаў патрабаваліся веды, ане ўдзел у розных траскучых палітычных кампаніях, якія праводзілісякамуністычнай партыяй. На жаль, пазней удзелам у палітычных мерапрыемствахвымяраліся на заліках веды студэнтаў-актывістаў.
Значную ролю ў арганізацыі ўніверсітэтавыканаў удала падабраны на гэтую высокую пасаду рэктар універсітэта прафесарУладзімір Пічэта. Ён не быў беларусам, але актыўна і добрасумленна праводзіўпатрэбныя мерапрыемствы па ўмацаванні ўніверсітэта. У трыццатыя гады прафесарПічэта быў арыштаваны і трапіў на вольнае пасяленне ў Ніжагародскую губерню,дзе спагадлівы старшыня калгаса прыняў яго на пасаду рахункавода. Хадзіліпраўдападобныя чуткі пра вызваленне прафесара ад гэтай пасады пры наступныхабставінах. У.Пічэта сваімі навуковымі працамі быў вядомы за мяжой, асабліва ўславянскіх краінах. Маскву наведала нейкая экскурсія, якую прымаў сам Сталін.Удзельнік экскурсіі буйны чэшскі прафесар у размове з Сталіным выказаў жаданнесустрэцца з сваім даўнім сябрам прафесарам Пічэтам. Сталін паабяцаў адшукацьпрафесара. НКУС на самалёце прывёз прафесара-рахункавода ў Маскву. Ні ў Менск,ні ў калгас ён не вярнуўся. У савецкіх газетах з'явілася паведамленне, штопрафесар Пічэта стаў членам-карэспандэнтам Усесаюзнай Акадэміі навук. Каліпалітычная кан'юнктура запатрабавала ад Крамля арганізацыі СлавянскагаКамітэта, прафесар Пічэта быў выкарыстаны ў працы Камітэта. Прыблізна тры гадытаму ён памёр, і ў савецкіх газетах у паведамленнях пра смерць яго называлібуйным вучоным і, вядома, патрыётам.
Для вядзення навуковай працы іаб'яднання дзеячаў навукі і культуры ў Менску быў арганізаваны Інстытутбеларускай культуры (Інбелкульт). Інстытутам кіраваў прафесар УсеваладІгнатоўскі. За параўнальна кароткі тэрмін гэты інстытут падрыхтаваў усе ўмовыдля арганізацыі Акадэміі навук. У 1928 г. Інбелкульт быў урачыста перайменаваныў Беларускую Акадэмію навук. На гэты час у Акадэміі навук з'явіліся першыяаспіранты з першых выпускаў універсітэта. Прафесар Ігнатоўскі пакінуўНаркамасветы і стаў прэзідэнтам Акадэміі навук.
Апрача ўніверсітэта ў Беларусіфункцыянаваў вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Спачатку ён знаходзіўся ўМенску, потым быў перайменаваны ў сельскагаспадарчую акадэмію і пераведзены ўгорад Горы-Горкі Аршанскай акругі, дзе мелася зямля для практычных заняткаў іадпаведныя лабараторыі. Да рэвалюцыі там месцілася сярэдняя сельскагаспадарчаяагранамічная школа, а да паўстання 1863 г. вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут.Сельскагаспадарчая акадэмія і ветэрынарны інстытут былі падначаленыя Народнамукамісарыяту земляробства БССР.
На пачатак 1928 г. народны камісарасветы БССР Антон Баліцкі распрацаваў сістэму народнай адукацыі, прыстасавануюда ўмоваў Беларусі. Праект гэтай сістэмы ў нечым адрозніваўся ад сістэмынароднай адукацыі ў РСФСР. Там за аснову бралася агульнаадукацыйная сярэдняяшкола з дзесяцігадовым курсам навучання. Паводле праекта наркама асветыБеларусі за аснову бралася агульнаадукацыйная сямігадовая школа, якаяпадзялялася на два канцэнтры. Першы канцэнтр складаў першыя чатыры гадынавучання і другі — тры гады навучання. Згодна з планам наркама асветымеркавалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання на аснове першагаканцэнтра сямігадовай школы да 1928 г. У гарадах навучанне вялося ў аб'ёмепоўнай сямігадовай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна сістэмайпрадугледжвалася адкрыццё прафесійных школ і тэхнікумаў з трох- абочатырохгадовым курсам навучання. Прафесійныя школы і тэхнікумы ішлі пасляагульнаадукацыйнай сямігадовай школы і завяршалі курс сярэдняй адукацыі.Наступным этапам былі вышэйшыя навучальныя ўстановы — універсітэт і вышэйшыяспецыяльныя інстытуты. Да сістэмы народнай адукацыі была дастасаваная і сістэмавячэрніх школ для дарослых. У 1930 г. гэтая сістэма была пахаваная пасля арыштуяе аўтара.
Рознабаковая культурная праца, якая ўпэўнай ступені насіла толькі форму нацыянальную, а паводле зместу была ўзначнай ступені па неабходнасці камуністычнай, тым не менш дала магутны штуршокдалучэнню да працы вялікай колькасці людзей, асабліва моладзі. Моладзь былазахопленая ідэяй адраджэння культуры свайго народа. Значна вырасла колькасцьпаэтаў, празаікаў, крытыкаў, навукоўцаў па гісторыі і геаграфіі, падаследаванні прыродных багаццяў, па вывучэнні разнастайных праблемаў уБеларусі. Беларуская Акадэмія навук, універсітэт, сельскагаспадарчая акадэміявыклікалі і падтрымлівалі смелую ініцыятыву маладых у літаратуры, мастацтве і ўдаследчай працы. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі не адмаўляла ў друкаванні працмаладых паэтаў і вучоных, якія падавалі надзеі. Уважлівае стаўленне да маладыхкадраў з боку нацыянальных дзеячаў натхняла моладзь на працу і адцягвала яеўвагу ад даволі складаных побытавых умоваў.
У Менску выходзілі газеты «Звязда»і«СавецкаяБеларусь». «Звязда»лічыласяпартыйным органам, «СавецкаяБеларусь» — органамсавецкай улады. У акруговых гарадах выдаваліся яшчэ і акруговыя газеты, апазней сваю газету меў кожны раён. Самай уплывовай лічылася «Звязда».Праўда,уплывовасць яе вымяралася пэўным страхам не апынуцца аб'ектам апрацоўкі настаронках газеты. Як партыйны орган «Звязда»прэтэндавалана непагрэшнасць і безапеляцыйнасць таго, што там друкавалася. Гэтая газетакапіявала кірунак маскоўскай «Правды»інамагалася пераймаць яе. Выдаваліся яшчэ газеты на жыдоўскай і польскай мовах.Сярод літаратурна-грамадскіх часопісаў папулярнымі былі «Полымя»,«Маладняк» і«Узвышша».Нафармаванне нацыянальнай свядомасці ўплываў часопіс «Полымя»,намоладзь арыентавалася «Узвышша».Выдавалісяі ведамасныя часопісы. Быў вядомы орган Наркамасветы БССР «Асьвета».
3. Беларуская літаратура, і матацтва ваўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю
Развіццё літаратуры і мастацтваадбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняўі груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннемсупярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету.Асаблівасцю з’яўлялася тое,што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі,прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі.У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурныхаб’яднанняў, сярод іх “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і інш. У 1921–1925 гг. наўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я.Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнікзаставаўся галоўным героем літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаўзборнік вершаў Я. Купалы “Спадчына”, а ў 1925 г. – паэма “Безназоўнае”. У1923–1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, духзмагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей,веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратурыадбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.Уканцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб’яднанне “Полымя”. У ім працавалі Я.Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з’езд“Маладняку” вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў(БелАПП). З гэтага часу “Маладняк” спыніў сваё існаванне.20–30-я гадыз’явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей беларускай літаратуры злітаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаўпісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікічаста наведвалі культурныя цэнтры Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі. У сваючаргу прадстаўнікі братніх народаў былі жаданымі гасцямі на беларускай зямлі.Летам 1940 г. праходзіла першая дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве,якая знаёміла з дасягненнямі беларускага народа ў самых разнастайных галінахтворчасці.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкайарганізацыі Беларусі. У сувязі з ростам колькасці пісьменнікаў, а таксама дляўзмацнення партыйнага ўплыву на літаратурны працэс ЦК ВКП(б) вырашыўліквідаваць шматлікія пісьменніцкія арганізацыі і аб’яднаць усіх пісьменнікаў,якія падтрымліваюць платформу савецкай улады, у адзіны саюз савецкіхпісьменнікаў. 23 красавіка 1932 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) “Абперабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый”. Аналагічную пастанову неўзабавепрыняў ЦК КП(б) Беларусі.У чэрвені 1934 г. у Мінску адбыўся І з’ездпісьменнікаў Беларусі, на якім прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З’ездарганізацыйна аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР.У змрочную парурэпрэсій 30-х гадоў, паводле няпоўных звестак, было арыштавана каля 90пісьменнікаў. Большасць з іх загінула ў лагерах. Сярод іх М. Гарэцкі, У.Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ іплыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчаемастацтва. У верасні 1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр(БДТ-1), у 1926 г. – БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быўрэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-ягады былі створаны Рускі драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочаймоладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску,Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцыпрацавала 14 тэатраў. На іх сцэнах ішлі такія п’есы, як “Паўлінка”, “Раскіданаегняздо”, “Сон на кургане” Я.Купалы, “На дне” М. Горкага, “Партызаны” К. Крапівыі інш. У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрстваў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай.
Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчыхработнікаў аказваў Беларусі рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшыхмайстроў сцэны садзейнічалі хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў.Беларускаму гледачу былі добра вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І.Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш.
У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехібылі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэпераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. Упачатку 20-х гадоў у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы,якія сталі цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёвебылі арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры.Значны крок наперад зрабіламузычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г. адкрылася Беларуская дзяржаўнаякансерваторыя, у 1933 г. – Беларускі тэатр оперы і балета, а ў 1937 г. –Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад увайшлі сімфанічны аркестр іаркестр народных інструментаў, ансамбль народнай песні і танца, харавая капэла.У гэты час сталі добра вядомы імёны такіх кампазітараў, як М. Аладава, А.Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш.Паспяховаразвівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы,кінахроніка. Сярод іх “Залатыя агні” У. Корш-Сабліна, “Балтыйцы” А. Файнцымера.Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескіярабінзоны” (1935) і “Канцэрт Бетховена” (1937).Дасягненні ў сферы культурнайдзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ўрэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура,архітэктура. У Мінску былі адкрыты мастацка-вытворчыя майстэрні “Выяўленчаемастацтва”. У гістарычным музеі ў Мінску існавалі аддзелы старажытнага ісучаснага мастацтва. У 1925 г. пры Інбелкульце дзейнічала мастацкая секцыя,якая мела тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва, музыкі. Важную ролю ўкансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. Першая зіх адбылася пасля вайны ў Мінску ў верасні 1921 г. Асобую старонку ў гісторыюстанаўлення і развіцця жывапісу Савецкай Беларусі ўнесла дзейнасць Віцебскагамастацкага тэхнікума, які з’яўляўся галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастацкіхкадраў і галоўным асяродкам кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Тутпрацавалі такія таленавітыя мастакі, як Ю. Пэн, М. Дабужынскі, М. Шагал, К.Малевіч і інш.
Акрамя традыцыйных майстэрняў(аддзяленняў) жывапісу і графікі, у вучылішчы існавалі майстэрні прыкладныхмастацтваў – рукадзелля, цацак, пераплётная. Пры іх жа працавалі “Другаясвабодная майстэрня” і “Першая раённая школа”, у якіх бясплатна вучылісямалюнку і жывапісу ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і характару заняткаў.Пасутнасці пачынаўся новы якасна адрозны ад дарэвалюцыйнага этап развіццянацыянальнага беларускага мастацтва. Героем твораў стаў савецкі чалавек з ягосправамі, марамі. Дамінуючае месца ў жывапісу 20-х гадоў займалі ў асноўнымдзве тэмы – рэвалюцыі і грамадзянскай вайны і будаўніцтва сацыялістычнагаграмадства.Пачынальнікам беларускага гістарычнага жывапісу стаў В.В. Волкаў(1881–1964). Рэвалюцыйная тэматыка знайшла выяўленне ў яго карціне “Барыкады”(1923). Наступнае шматфігурнае палатно “Партызаны” (1928), прысвечанаепартызанскай барацьбе на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны.Новыя з’явы ўжыцці беларускай вёскі выразна адлюстраваў у карціне “Старое і новае” (1927)Г.С. Віер (1890–1964). Добра вядомыя яго карціны “Суботнік” (1932), “Уборкабульбы” (1935) і інш.Надзвычай прадукцыйнай ва ўсіх жанрах выяўленчагамастацтва была творчасць М.М. Філіповіча (1896–1947). У 20-я гады ён стварыўшэраг работ, прысвечаных гісторыі дарэвалюцыйнага мінулага беларускага народа –палотны “Бітва на Нямізе” (1922), “Ад веку мы спалі”, “З часоў прыгнёту”,“Барыкада” (1928–1929) і інш.Творы М.П. Станюты (1881–1974) 20-х гадоўпрысвечаны працоўнаму жыццю рабочага класа г. Мінска. Ён не здраджваў гэтайтэме ўсё сваё жыццё. “Шклозавод” (1924), “Бетоншчыкі” (1927), “БудаўніцтваУніверсітэцкага гарадка” (1928), “Ліцейны цэх” (1931) – творы, народжаныя ўвыніку непасрэднага назірання мастаком жыцця і працы мінчан.Крыху слабейразвіваўся жанр пейзажу. У ім вылучаліся работы У.М. Кудрэвіча (1884–1957).Вобраз роднай прыроды адлюстраваны ім у работах “Раніца вясны”, “Вечар”,“Акорд”. Цікавыя рэалістычныя пейзажы экспанаваў В. Волкаў у карцінах “ВідВіцебска” (1920), “Дзвіна” (1925) і інш.Такім чынам, 20-я гады ў гісторыібеларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваенняновай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі. Героікаграмадзянскай вайны, сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, духоўнае ўзвышэнненовага чалавека, услаўленне стваральнай працы – вось кола тэм, якое вызначаладалейшае развіццё мастацтва. У гэтыя гады закладваліся трывалыя асновыстанковага жывапісу.У 1932 г. праходзіла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка.На ёй былі прадстаўлены карціны І.В. Ахрэмчыка, А.М. Шаўчэнкі, Ф.А. Фогта, М.І.Гусева, М.І. Манасзона, Х.М. Ліўшыца і інш.І.В. Ахрэмчык (1903–1971) –пастаянны ўдзельнік беларускіх выставак. Яко карціны “Падпісанне маніфеста абутварэнні БССР” (1929), “Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск” (1935) і іншыя былідобра вядомы жыхарам рэспублікі.А.М. Шаўчэнка (1902–1980) у творах праяўляўцікавасць да працоўнага жыцця людзей свайго краю. Гэта асабліва ўласцівакарціне “Уборка сена”.Ф.А. Фогт (1889–1939) як мастак звяртаўся да самых разнастайныхсфер жыццядзейнасці чалавека, важнейшых падзей у палітычным і мастацкім жыццізамежных краін. Аб гэтым сведчаць яго карціны “Галоўны паход”, “Інквізіцыя” іінш.Карціна “Сустрэча савецкіх танкістаў Заходняй Беларусі. 1939 год” (1939)зрабіла папулярным імя яе аўтара – М.І. Манасзона (1907–1980).Пачуццёмгістарызму вылучаецца творчасць Х.М. Ліўшыца (нар. 23.10.1912).Буйной падзеяй укультурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938г. у Мінску. На з’ездзе абмяркоўваліся праблемы мастацкага жыцця рэспублікі,росту прафесійнага майстэрства. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюзамастакоў БССР, прыняў статут саюза і намеціў шляхі развіцця гэтай творчайарганізацыі.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка. Толькі прысавецкай уладзе графіка стала мастацтвам па-сапраўднаму масавым, перадавым,даступным самай шырокай аўдыторыі. У грамадзянскую вайну найбольшаераспаўсюджванне атрымалі публіцыстычныя віды графікі: плакат і карыкатура. Умногіх гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск і інш.) існавалі мясцовыя бюроРОСТА.Як і ў іншых відах мастацтва, у беларускай графіцы 20-х гадоў адбываўсяпрацэс станаўлення нацыянальнай мастацкай школы. Вялікае месца заняла станковаяграфіка на 1-й (1925), 2-й (1927), 3-й (1929) і наступных усебеларускіхмастацкіх выстаўках.Важнейшай падзеяй у гісторыі беларускай графікі 30-х гадоўз’явілася арганізацыя графічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкімтэхнікуме.Беларуская графіка 30-х гадоў эвалюцыяніравала па шляху большайзмястоўнасці ў адлюстраванні савецкай рэчаіснасці. Важным быў удзел беларускіхмастакоў у “Выстаўцы новых твораў савецкай графікі” у 1941 г. у Маскве.У20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубэ, А. Бразер, З. Азгур, А.Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў.Адным з першых мастакоў, чыя творчасць быланакіравана на вырашэнне новых задач беларускага мастацтва, быў А. Грубэ. Ёнімкнуўся даць сканцэнтраваны вобраз новага героя – чалавека працы, паказацьрамантыку працоўных будняў, героіку Кастрычніка. Гэтаму прысвечаны яго работы“Пяцігодку за чатыры гады” (1931), “Будаўніцтва” і інш.У другой палове 20-хгадоў пачаў творчы шлях З. Азгур. Раннія яго работы – “Галава рабочага”,“Галава шляхціца”, “Галава ліцейшчыка” (усе 1927 г.).Афармленне Дома ўрада ўМінску (выканана ў 1933–1937 гг.), у якім прынялі ўдзел амаль усе беларускіяскульптары (М. Керзін, А. Бембель, З. Азгур, А. Глебаў, І. Ізмайлаў падкіраўніцтвам М. Манізера), з’явілася значным творчым дасягненнем, якоесправядліва называюць “экзаменам на сталасць” усёй беларускай скульптуры.Адсюль пачыналася яе новая старонка.Да значных твораў гэтых гадоў належыцьпомнік У.І. Леніну ў Мінску (1933, М. Манізер), помнік Ф.Э. Дзяржынскаму ў г.Дзяржынску (1933, А. Грубэ).З. Азгур стварыў серыю бюстаў выдатныхрэвалюцыянераў, а таксама вобразы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 30-хгадоў (настаўнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, урачоў).Неад’емнайчасткай нацыянальнай беларускай культуры з’яўляецца архітэктура – своеасаблівы“мураваны летапіс” гісторыі і культуры нашай краіны. Сярод іншых відаўмастацтваў яна вызначаецца тым, што арганічна спалучае эстэтычныя ідэалы ідасягненні тэхнічнага прагрэсу ў будаўнічай справе канкрэтнай эпохі.Першымі ўзораміпрамысловай архітэктуры былі карпусы папяровай фабрыкі “Папірус” і хрусталёвагазавода ў Барысаве, металаапрацоўчага завода “Энергія” у Мінску і іншыхпрадпрыемстваў.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрнавыкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Фасады будынкаў неўпрыгожвалі дэкаратыўнай муроўкай, пілястрамі, складанымі карнізамі.Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах даломагчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнаеаблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным ілаканічным.З сярэдзіны 20-х гадоў у рэспубліцы прыняты меры да рэгуляваннязабудовы гарадоў. У 1925 г. па даручэнні ўрада БССР вядомы савецкігорадабудаўнік У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Мінска і Оршы. Сяродневялікіх па плошчы ансамбляў забудовы гарадоў (1,5–2 га) прадугледжвалісязялёныя ўчасткі, скверы ці бульвары.Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылыхдамоў таго часу характэрна лаканічнасць вырашэння аб’ёмна-прасторавайкампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагайгарызантальных чляненняў.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тыпдома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назвудамоў-камун.Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі,будаўніцтва школ. Узводзіліся ў асноўным невялікія па аб’ёму, разлічаныя на240–280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане, з размяшчэннемпа абодва бакі калідора вучэбных памяшканняў.Развіццё навукі і вышэйшайадукацыі прадвызначыла будаўніцтва ў рэспубліцы шэрага ВНУ і комплексаўнавуковых устаноў. У аснову кампазіцыі Універсітэцкага гарадка ў Мінску ляглараспаўсюджаная ў тыя гады павільённая сістэма, пры якой асобныя карпусыпрызначаліся для падрыхтоўкі спецыялістаў па адпаведных прафесіях.У другойпалове 20-х гадоў рэканструяваліся і расшыраліся гарадскія бальніцы ў Гомелі,Віцебску, Оршы. У гады першай пяцігодкі ў буйных гарадах Беларусі разгарнуласябудаўніцтва бальнічных комплексаў на 600–1000 ложкаў. Сярод іх найбольш значнайбыла 1-я клінічная бальніца ў Мінску (1928–1931, архітэктар Г. Лаўроў).У першыягады савецкай улады значнае пашырэнне атрымала арганізацыя культурна-асветныхустаноў, рабочых клубаў, дамоў культуры, хат-чытальняў, чырвоных куткоў,бібліятэк. З сярэдзіны 20-х гадоў пачалося будаўніцтва клубаў пры буйныхпрамысловых прадпрыемствах, прафесійных саюзах, а ў малых гарадах і раённыхцэнтрах яны прызначаліся для абслугоўвання ўсіх жыхароў. У большасці сваёй гэтабылі невялікія па ўмяшчальнасці будынкі, дзе галоўнае месца адводзіласявідовішчнай групе памяшканняў.Значнай падзеяй у жыцці рэспублікі было стварэннеў 1934 г. Саюза архітэктараў БССР. На з’ездах саюза (1935, 1937, 1941)абмяркоўваліся пытанні накіраванасці архітэктурнай творчасці, рэканструкцыі іразвіцця гарадоў.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныяпяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў, абумоўленыяшэрагам аб’ектыўных прычын. Па-першае, гарады ў існуючым тады станестрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі і культуры. Па-другое,эканамічна ўзмацнелая дзяржава атрымала з пачатку 30-х гадоў магчымасцьпрыступіць да пераўладкавання гарадоў, карэннага паляпшэння камунальнайгаспадаркі.У сувязі з вырашэннем гэтых задач пачалася распрацоўка генеральныхпланаў беларускіх гарадоў. Генеральны план г. Мінска распрацоўваўся ўЛенінградзе архітэктарам Ю. Кілеватавым пад кіраўніцтвам прафесара У. Вітмана.Уканцы 20 – пачатку 30-х гадоў у краіне былі праведзены конкурсы і распачатабудаўніцтва шэрага буйных адміністрацыйных будынкаў. Сярод іх – Дом урада ўМінску (1929–1933, архітэктар І. Лангбард). Гэта і на сённяшні дзень буйнейшаеграмадскае збудаванне ў рэспубліцы, па сваіх мастацкіх і горадабудаўнічыхякасцях адзін з лепшых узораў савецкай архітэктуры, адзін з першых вопытаўстварэння адміністрацыйнага збудавання.Будаўніцтва дзіцячых садкоў і ясляў ішлопа двух напрамках. Яны размяшчаліся на першых паверхах жылых дамоў або ўасобных будынках, узведзеных па тыпавых праектах. У Мінску ў 1936 г. на базенезавершанага на той час клуба будаўнікоў быў створаны рэспубліканскі Палацпіянераў (архітэктары А. Воінаў, У. Вараксін).Развіццё вышэйшай адукацыі інавукі абумовіла ўзвядзенне значнай колькасці разнастайных будынкаў навучальныхі навуковых устаноў. Створаны галоўны корпус АН БССР (1934–1939, архітэктар І.Лангбард), будынак партыйных курсаў (1933–1938, архітэктар А. Воінаў).Удаваенныя гады былі пабудаваны дамы Чырвонай Арміі ў гарадах Мінску, Бабруйску,Слуцку, Полацку.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў:функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці. Многія з помнікаў архітэктурыБеларусі 20–30-х гадоў цалкам адпавядаюць гэтым прынцыпам.
 
4. Сновішча рэлігіі і царквы
Больш за палову зместу кнігі прысвечанагісторыі канфесій на Беларусі з 1917 г. да нашых дзён. Кастрычніцкі пераваротунёс істотныя змены ў становішча канфесій. Як слушна заўважае У.Навіцкі, дэкрэтСНК „Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы“ (студзень 1918 г.), уякім абвяшчалася права чалавека спавядаць любую рэлігію або не спавядацьніякай, супярэчыў праграмным устаноўкам бальшавікоў, накіраваным на „поўнаеадміранне рэлігійных забабонаў“. І на справе ажыццяўлялася не дэклараванаясвабода сумлення, а зусім іншая палітыка. „Умяшанне ў канфесійныя справы, —канстатуе У.Навіцкі, — стала нормай на працягу ўсіх гадоў існавання СССР.Вынікам гэтай палітыкі стала тое, што ва ўсходняй частцы Беларусі да пачатку40–х гадоў былі гвалтоўна закрыты ўсе праваслаўныя цэрквы, за выключэннемтолькі двух (!) храмаў, фактычна спынена дзейнасць каталіцкай царквы,ліквідаваны ўсе сінагогі. Шквал рэпрэсій абрынуўся на духавенства і вернікаў“.Аўтар прыводзіць шмат прыкладаў такіх расправаў, звесткі пра многія з якіхдоўгі час былі схаваныя ў надзейных „спецхранах“. Прычым факты сведчаць пратое, што жорсткія рэпрэсіі супраць святароў пачаліся задоўга да злавеснага37–га. Так, ужо ў красавіку 1923 г. быў прыгавораны да расстрэлу каталіцкімагілёўскі архібіскуп Ян Цэпляк, у 1929 г. такі самы прыгавор быў вынесеныксяндзу Я.Мацеўскаму. У 1922 г. у БССР быў расстраляны 201 праваслаўны святар.Новая хваля рэпрэсій супраць духавенства пачалася з 1937 г. НКУС адну за аднойфабрыкаваў „гучныя справы“. У 1937 г. адбыўся суд па „справе“ Беларускайаўтакефальнай царквы, створанай праваслаўнымі святарамі ў 1922 г. Расстраляна11 чалавек. У 1938 г. — працэс над „шпіёнска–паўстанцкай арганізацыяй“ на чалез мітрапалітам П.Бліновым. Усяго каля 2000 праваслаўных святароў былорасстраляна або загінула ў лагерах. У дачыненні да ксяндзоў з ЦК КП(б)Б уМаскву было накіраванае данясенне, дзе гаварылася, што „абсалютная большасць іхза апошні час арыштавана, бо яны выкрыты ў вядзенні шпіёнскай работы“. У20–30–я г. разгарнулася масавая атэістычная прапаганда, у якой было шматпрымітыўнага, прымусовага. У пятай главе даследавання прыведзена шматканкрэтных фактаў, якія выкрываюць крывадушнасць бальшавіцкага кіраўніцтва ўдачыненні да свабоды веравызнання. Аднак, на маю думку, дзеля аб’ектыўнасцітрэба было паказаць і пазіцыю духавенства пад час рэвалюцыі і грамадзянскайвайны.Пасля Першай сусветнай вайны, бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года, падзелуБеларусі паміж савецкай Расіяй і адроджанай Польшчай паводле Рыжскай дамовы(18.03.1921) хрысціянства заставалася духоўнай апорай для народа ў змаганні за нацыянальна-дзяржаўнаесамавызначэнне. Хрысціянская ментальнасць беларусаў дапамагла ім не паддаццаімперскай спакусе — бязбожнай бальшавіцкай дыктатуры ў БССР і паланізатарскай уЗаходняй Беларусі. На захадзе праваслаўныя і каталіцкія беларусы захавалі сваюнацыянальную ідэнтычнасць у рэвалюцыйным, а найболей негвалтоўным змаганні заідэалы адзінай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускаяінтэлігенцыя ў БССР перажыла спакусу бальшавіцкага ваяўнічага атэізму зтрагічнымі наступствамі — падаўленнем і масавым знішчэннем эліты народапрарасійскай уладай бальшавікоў. Асабліва пасля кароткага перыяду нацыянальнагарэваншу беларусаў ва ўмовах вымушанай афіцыйнай палітыкі «беларусізацыі»,пасутнасці дэкаланізацыі Беларусі ў 1922-1929 гг. Бальшавіцкая ўлада ў рэгіёнахбылой Расійскай імперыі, а пасля Другой сусветнай вайны таксама ўЦэнтральна-Усходняй Еўропе ў кантэксце хрысціянскай эсхаталогіі была акцыяйантыхрысціянскай. Бальшавікі «шчыра»прызнавалісваю антыхрысціянскую сутнасць, падаўлялі хрысціянства і яго носьбітаў, сцягампралетарскага Інтэрнацыяналу прыкрывалі стратэгію на стварэнне сусветнайантыхрысціянскай, прарасійскай імперскай дзяржавы.Хрысціянства перамагаесусветнае зло яго раздваеннем на непрымірымыя часткі — ўнутраныя і міжнародныя.Бо імперскі нацыянал-сацыялізм, або фашызм у эсхаталагічным аспекце і сусветныкамунізм былі д'ябальскай карыкатурай на хрысціянскае Царства Божае. Расійскіябальшавікі аднавілі імперскае язычніцтва — сакралізацыю сваіх ідэолагаў,правадыроў і сваёй дыктатарскай улады. А нямецкі фашызм — гэта старазаветнаяспакуса сусветнага панавання «выбранага»нямецкаганарода. Не выпадкова ваякі Гітлера насілі на спронжках (пражках) рамянёўвыгравіраваны дэвіз — апошнія словы са звароту да народаў прарока Ісаі: «Знамі Бог!» Дарэчы, тоепрароцтва пачынаецца з папярэджання: «Варагуйце,народы, але дрыжыце; і слухайце, усе далёкія землі! Узбройвайцеся, але дрыжыце;узбройвайцеся, але дрыжыце...» (Іс.8:9). Як далёка зайшлі сёння «народыі землі» ад эпохі Ісайі ўсправе ўзбраення! І не толькі не дрыжаць, наадварот, штодзённа гэтым хваляцца.Сёння забытыя ўсе колішнія запаветы і рухі за мір на зямлі. Забылі дзяржавыхрысціянскую малітву пра мір ва ўсім свеце. Дзяржавы — вялікія і малыя — ўзбройваюцца і штодзённа хваляцца сваёй фенаменальнай зброяй. Адбываеццаадцясненне хрысціянскай рэлігіі на ўзровень асабістага выбару. Даўно замоўкліпрарокі ўсеагульнага міру і скарачэння ўзбраенняў. Так зразуметае «аддзяленнецарквы ад дзяржавы» ваўмовах сакралізацыі дзяржаўнай улады, пранікнення «цывілізаванага»язычніцтваў штодзённы побыт, масавую культуру, культ сілы, непавага да культурнай інацыянальнай традыцыі — зусім верагодна, ёсць эпілог катастрофы.

КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА
1.Кастусь Лашкевич, Леонид Моряков (21.10.2010) г.
2.Кушнер. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920—1930-я гг. // ГісторыяБеларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І.Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю.М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 370.
3.600000 ахвяраў — прыблізная лічба: з І. Кузьняцовым гутарыць Руслан Равяка // НашаНіва, 3 кастрычніка 1999.
4.І.Кузьняцоў. Рэпрэсіі супраць беларускай iнтэлiгенцыi і сялянства ў 1930—1940гады. Лекцыя 2. // «БеларускіКалегіюм», 15 чэрвеня2008.
5.В. Ф. Кушнер. Культурнае і духоўнае жыццё савецкай Беларусі. // ГісторыяБеларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І.Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю.М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 402.
6.Прадмова // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы,грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. Васіль Чапленко. Більшовіцька мовна політика. ІнстытутВывучэньня СССР, Мюнхен, 1956.
7.МаракоўЛ. Ахвяры і карнікі. Мн.: Зміцер Колас, 2007 г.
8.ГрахоўскіС. «Так погибали поэты»/Выбраныятворы. Мн.: Кнігазбор, 2007 г.
9.Канфесііна Беларусі (канец XVIII—XX ст.) / В.В.Грыгор’ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі,А.М. Філатава. Навук. рэд. У.І.Навіцкі. Мінск: ВП „Экаперспектыва“, 1998. 340.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Рухливі ігри в дошкільному навчальному закладі
Реферат Вдосконалення організації експортно-імпортної діяльності ВАТ Інтерпайп Нижньодніпровський т
Реферат Финансовые показатели бизнес-планирования
Реферат Is Nuclear War Still A Major Threat
Реферат «Окончание учебного года» Озеро Зюраткуль, нац парк
Реферат Кому на Руси жить хорошо как народная поэма-эпопея
Реферат Анализ и диагностика фининсово-хозяйственной деятельности предприятия
Реферат Экологические проблемы нефтедобывающей промышленности
Реферат Государственная защита участников уголовного процесса на стадиях предварительного расследования
Реферат 1. Утвердить Нормативы численности специалистов по охране труда на предприятиях
Реферат Географический фактор и типы территориального расселения. Их роль в развитии потребностей людей
Реферат Штурм города маллов
Реферат Applying Karl Marx To Ritzer
Реферат Контрольная работа по Английскому языку 5
Реферат Институты власти и экономическое развитие Принуждение и его основные формы