Реферат по предмету "История"


Аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў

ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны1812 г. Праекты аднаўлення ВкЛ
2. Узнікненне і дзейнасць тайныхтаварыстваў на тэрыторыі Беларусі. Віленская асацыяцыя. Палітычныя і прававыя поглядымасонаў
3. Дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Ліберальныяідэі Міхаіла Баброўскага, Яна і Анджэя Снядзецкіх. Фарміраванне патрыятычнаганакірунку ў гістарычнай навуке (І. Даніловіч, Ю. Ярашэвіч, Т. Нарбут)
4. Стварэнне і дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Палітычныя і прававыяпогляды іх арганізатараў і кіраўнікоў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота,Ігнація Дамейкі
5. Ідэі культурна-нацыянальнага адраджэння ў літаратуры першай паловы ХІХ ст. Ян Баршчэўскі, Аляксандр Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля
6. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў
7. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-1831 гг. М.К. Валовіч і Лялевель
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны
Вывучэннепалітычнай и прававой думкі Беларусі мае не толькі навукова-пазнавальнае, але івялікае выхаваўчае значэнне. Яно фарміруе ў людзей уяўленне аб высокімтэарэтычным узроўні нацыянальнага мыслення, што ў сваю чаргу садзейнічае развіццюі ўзмацненню гонару за беларускі народ, які стварыў адпаведныя лепшым узорамсусветнай культуры духоўныя скарбы, за багатую гістарычную спадчыну, заславутых продкаў Айчыны. Гэтыя абставіны і прадумовілі актуальнасць дадзенайработы.
Мэтамі работыз'яўляюцца вывычэнне асноўных тэндэнцый развіцця палітычнай і прававой думкіБеларусі ў канцы ХVІІІ — першай паловеХІХ стагоддзяў, аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычныхплыняў гэтага перыяду.
Зыходзячы з пастаўленых мэтаў, задачамі работы з'яўляюцца:
— аналізграмадска-палітычнага руху на Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г.;
— характарыстыка дзейнасці масонаў у Беларусі;
— вывучэннепоглядаў навукоўцаў (выкладчыкаў і студентаў) Віленскага ўніверсітэта — прадстаўнікоў ліберальнай плыні;
— аналіз ідэй нацыянальна-культурнага адраджэння ў літаратуры першайпаловы ХІХ стагоддзя;
— вывучэнне палітычных планаў дзекабрыстаў наконт вырашэння ў іхнацыянальнага пытання Беларусі;
— аналіз поглядаў Лялевеля і Валовіча як удзельнікаў паўстання 1830-1831года.
У рабоце былі выкарыстана вучэбная і спецыяльная юрыдычная ігістарычная літаратура, у тым ліку працы такіх аўтараў, як І.У. Вішнеўская, А.Грыцкевіч, І.І. Коўкель, В.Ф. Шалькевіч і інш.

1. Грамадска-палітычны руху Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812
г. Праекты аднаўлення ВкЛ
Пасля падзелаў РэчыПаспалітай беларуская і літоўская шляхта ў сваёй большасці не магла змірыцца зінкарпарацыяй краіны ў склад Расійскай Імперыі. Пачынаючы з паўстання 1794 г.пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, стаў афармляцца вызваленчы рух, галоўнай мэтаюякога было адраджэнне Польшчы ў межах 1772 г.
Асабліва актывізаваласязмаганне польскіх патрыётаў за дасягненне сваіх мэтаў падчас напалеонаўскіхвойнаў. Тым больш, што і сам Напалеон з 1805 г. неаднаразова выказваўся адноснанеабходнасці аднаўлення Рэчы Паспалітай., умела гуляючы на патрыятычныхпачуццях палякаў. У 1807 годзе Банапарт стварыў Герцагства Варшаўскае.
Адпаведную палітыкуправодзіў і Аляксандр І у адносінах да арыстакратыі і шляхты далучаных губерняў.Праекты адраджэння Рэчы Паспалітай абмяркоўваліся ім з Адамам Чартарыйскім у1804, 1806, 1809 і 1811 гг.[1, с.121]. Рускі імператар заявіў аб жаданні аднавіць Польшчу,даць ёй ліберальную Канстытуцыю. Новая дзяржава павінна быць дынастычна звязаназ Расіяй. Згодна з праектамі беларускія землі не ўваходзілі ў адноўленуюПольшчу.
У 1811 г. вядомыдзяржаўны дзеяч і кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі (1765-1833), выяўляючынастроі пэўных колаў шляхты, падаў Аляксандру І праект утварэння на беларускіхі ўкраінскіх землях Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у Вільні ў складзеГродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай,Валынскай губерняў[7, с.183]. Яно павінна было ўваходзіць у склад Расійскайімперыі на правах аўтаноміі. Кіраванне даручалася імперскаму намесніку.Непасрэдным органам кіравання ў краі прадугледжвалася Літоўская канцылярыя падкіраўніцтвам аднаго з дзяржаўных міністраў. Аднак імператар адхіліў гэтыпраект.
Пасля пачаткувайны 1812 года для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон абвясціў абаднаўленні Вялікага княства Літоўскага ў межах Віленскай, Гродзенскай, Мінскайгуберняў і Беластоцкай вобласці. 28 чэрвеня 1812 г. у сувязі з абвяшчэннем ВкЛВаршаўскі сейм аб'явіў сябе Генеральнай Канфедэрацыяй Польшчы і заклікаўнасельніцтва Літвы, Беларусі і Украіны далучыцца да канфедэрацыі.
1 ліпеня 1812 г.па загаду Напалеона ў Вільні быў створаны Часовы ўрад ВкЛ у складзе 7камітэтаў: харчавання, паліцыі, фінансаў, ваеннага, судовага, унутраных спраў,асветы і рэлігіі. Камітэты ўзначальвалі П. Сапега, І. Тышкевіч, А. Хадкевіч, А.Паце і інш. Старшынёй ўрада першапачаткова быў прызначаны мясцовы памешчык С.Солтан, а з 27 жніўня — ваенны генерал-губернатар Літвы граф Гогендорн [2, с. 70]. Функцыю кантролю з французкагабоку выконваў імператарскі камісар пры ўрадзе Л.Г. Біньён.
Пасля заканчэння вайны1812 г. у складзе Расійскай імперыі згодна з падпісанымі пагадненнямі апынуласяПольскае каралеўства на правах аўтаноміі. Пытанне аб аднаўленні ВкЛ больш неразглядалася. Каб потым не аднавілася Рэч Паспалітая, аўтаномія Беларусі іЛітвы не была патрэбна расійскаму імператару. Аляксандр І казаў, што рускіядваране ніколі не дапусцяць, каб Літва, Валынь, Падолія ізноў адышлі даПольшчы.
У заканчэнне гэтагапытання неабходна аднак адзначыць, што мары і планы аб аднаўленні Вялікагакняства Літоўскага яшчэ не аднойчы будуць узнікаць у прадстаўнікоў розных слаёўграмадства на тэрыторыі Беларусі — шляхты, навукоўцаў, інтэлігенцыі.
2. Узнікненнеі дзейнасць тайных таварыстваў на тэрыторыі Беларусі.
Віленскаяасацыяцыя. Палітычныя і прававыя погляды масонаў
Уканцы ХVІІІ — пачатку ХІХ ст.галоўнай арганізацыйнай формай рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ўБеларусі былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах у гэтыячасы масавы характар набыло стварэнне разнастайных таварыстваў — навуковых,палітычных і інш. Шмат хто з даследчыкаў у гэтым бачыць не толькі модны павеў,але таксама ўплыў найбольш магутнай у той час напаўлегальнай арганізацыі, якойз'яўлялася масонства.
Віленскаяасацыяцыя (1796 — 1797 г.) была адным з першых вядомых з канца 18 стагоддзятайных антыўрадавых згуртаванняў. Гэтае таварыства разгарнула шырокую дзейнасць- яе адгалінаванні існавалі ў Ашмянах, Брэсце, Кобрыне, Мінску. Асноўнай мэтайасацыяцыі з'яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая1791 г. Вялікія спадзяванні Віленская асацыяцыя ўскладала на дапамогу Францыі.Членамі таварыства быў складзены ''Акт паўстання'', але здзейсніць выступленне яны не паспелі — у 1797 г. арганізацыюраскрылі ўлады [3,с. 66].
НаБеларусі масонства пранікла ў канцы 18 ст. як залежнае ад расійскага іпольскага. У 1774 г. маёр расійскай арміі Вердароўскі заснаваў у Полацку ложу''Талія'', уМагілёве ўзніклі ложы ''Да трох арлоў'' (1770) і ''Геркулес у калысцы''(1776г.). У 1781 г. у Вільні існавалі ложы ''Дасканалае адзінства'', ''Руплівылітвін'', ''Добры пастыр'', ''Храм мудрасці'' і ''Дасканалая вернасць'' [11,с.91]. У час паўстання 1794 г. дзейнасць гэтых лож прыпынілася і пачалааднаўляцца ў 1801 г. У 1813 г. аднавіла дзейнасць ложа ''Руплівы літвін'' падкіраўніцтвам прафесара Віленскага ўніверсітэта М.Мяноўскага. Яна налічвала 24чалавекі. У 1818 г. аднавіла дзейнасць ложа ''Добры пастыр'' пад новай назвай''Да храма мудрасці''. У тым жа годзе была заснавана ''школа Сакрата'' (майстар- Я. Ходзька). Віленскае масонства ўзначальваў Савет, сакратаром якога быўпрафесар Віленскага ўніверсітэта І. Страйноўскі. Усяго на Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. налічваласякаля 500 масонаў.
Штодатычыцца поглядаў масонаў, то паводле масонскай інтэрпретацыі сэнс жыццякожнага чалавека заключаецца ў пабудове (шляхам пераадолення ўплыву знешніхабставін і канфліктаў) унутранага царства дабрыні, справядлівасці і роўнасці.Ідэаламі масонаў выступалі таксама ''старанае практыкаванне ў страху Божым,варожасць да згубнай сістэмы ўяўнай роўнасці і вольнасці''. Масонскія ложырабілі і пэўныя практычныя захады, вялі актыўную дабрачынную дзейасць,дапамагалі фінансавымі сродкамі пагарэльцам, хворым, школьнікам. У 1817 г. надваранскім сходзе ў Вільні масоны ўзнялі пытанне пра вызваленне сялян адпрыгоннага права. Майстар ложы ''Руплівы літвін'' Шымкевіч заснаваў новую ложу- ''Руплівы літвін рэфармаваны''. У ёй было шмат прафесараў Віленскагаўніверсітэта. У 1818 г. члены гэтай ложы паспрабавалі змяніць масонскі статус іпрысвяціць сябе адкрытаму служэнню грамадству. ''Першым абавязкам ложы, — гаварылася ў новым статуце, — з'яўляецца дапамога насельніцтву шляхам навучаннябедных рамёствам, удасканалення тэхнікі, выкаранення прычын галечы і заганаў,развіцця прамысловасці''[2, с.111].
Масонымелі значны ўплыў на дзейнасць іншых тайных арганізацый. Шымкевіч быў першымстаршынёй таварыства ''шубраўцаў''. Маладзёжныя аюб'яднанні філаматаў,філарэтаў, прамяністых сваёй структурай нагадвалі масонскія ложы, а іхзаснавальнік Томаш Зан вясною 1821 г. быў прыняты ў віленскую масонскую ложу''Школа Сакрата''.
У 1821г. спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы Расійскай імперыі былізабаронены.
Такімчынам, дзейнасць масонскіх лож у Беларусі спрыяла з'яўленню тайных студэнцкіхтаварыстваў, фарміраванню поглядаў іх членаў.
3. Дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта.
Ліберальныя ідэі Міхаіла Баброўскага, Яна і Анджэя Снядзецкіх.
Фарміраванне патрыятычнага накірунку ў гістарычнай навуке (І.
Даніловіч, Ю. Ярашэвіч, Т. Нарбут)
З канца ХVІІІ — пачатку ХІХ стст. у Беларусі пачаліраспаўсюджвацца ідэі лібералізму. Асноўным асяродкам лібералізму на беларускіхземлях стаў Віленскі універсітэт і іншыя навучальныя ўстановы, якія ўваходзіліў Віленскую навучальную акругу. У 1801 годзе ў Віленскім універсітэце вучылася256 студэнтаў, у тым ліку са шляхты 167 чалавек, мяшчан 79 чалавек, разначынцаў10 чалавек.
Вялікую ролю ў фарміраванні ў выкладчыцкім і студэнцкім асяроддзіасветніцкіх і ліберальных традыцый аказваў рэктар універсітэта (з 1807 па 1815гг.) выдатны матэматык, астраном, філосаф, псіхолаг Ян Снядэцкі (1756 — 1830).У выхаванні сапраўдных патрыётаў і грамадзян ён вялікую ролю адводзіўмастацкаму слову. Па тэарэтычных праблемах мастацкай літаратуры Ян Снядэцкінапісаў такія спецыяльныя працы, як ''Пра літаратуру'', ''Пра творы класіцызмуі рамантызму'' і інш. Як прыхільнік ліберальных ідэй Я. Снядэцкі выступаў завызваленне навукі і адукацыі ад празмернай апекі дзяржавы. Галоўнай мэтайграмадскай адукацыі і выхавання рэктар Віленскага універсітэта бачыўпадрыхтоўку студэнтаў да дзяржаўнай службы і ўвогуле накіроўванне іх ведаў іўмення на ''карысць народную''.
Па Я. Снядэцкаму, трэба імкнуцца да стварэння такой сістэмыадукацыі, якая б не перашкаджала ''нікому рухацца далей наперад у сваёйадукацыі, а наадварот, дапамагала б'' [7, с.181].
Для дзейнасці Я. Снядэцкага ў якасці рэктара быў характэрны клопатаб падрыхтоўцы навукоўцаў з мясцовай молодзі. Традыцыя фарміраваць уласныякадры, пачатая ў час рэктарства Снядэцкага, існавала да закрыцця універсітэта ў1832 г.
Значную ролю ў развіцці ліберальнай думкі адыграў брат Я.Снядэцкага Анджэй Снядэцкі (1768-1838), які быў прафесарам хіміі і медыцыныВіленскага універсітэта. А. Снядэцкі ў прыродазнаўстве быў прыхільнікамнавуковага матэрыялізму, але ў адносінах да грамадства яго погляды можна лічыцьідэалістычнымі, бо ўсе сацыяльныя супярэчнасці і катаклізмы ён звязваў знеадукаванасцю грамадства, адзіным выйсцем бачыў усеагульную народную асвету.
Вучоным былі зроблены вельмі цікавыя высновы з аналізу станусучаснага яму феадальнага грамадства. Галоўнымі фактарамі фарміравання асобы ёнлічыў не прыродныя з'явы, а сацыяльныя ўмовы жыцця. Незалежна ад таго, у якіхкліматычных умовах жывуць прадстаўнікі пануючых класаў, вобраз іх паўсядзённагажыцця — гулянкі, пышнасць, тэатр, любоўныя інтрыгі — вядуць да развязнасці,самалюбства, уладалюбства і іншых хвароб шляхецкага саслоўя. Жыццё чалавекапрацы ў феадальным грамадстве — грамадстве прыгнёту і рабства таксама нез'яўляецца фактарам фарміравання гарманічнай асобы. Праца прыгоннага селянінастановіцца асноўнай крыніцай пазбаўлення чалавека жыццёвых сіл, цяжкіхзахворванняў яго арганізма. Спачуваючы простаму народу, А.Снядэцкі непрапаноўваў радыкальных рэвалюцыйных мер змянення яго становішча.
У 20-х гадах ХІХ ст. сярод выкладчыкаў Віленскага універсітэтабеларускага паходжання шырацца намаганні выявіць і сістэматызаваць помнікістаражытнай пісьменнасці, выспявае думка аб узнаўленні і літаратурнай творчасціна беларускай мове. Сярод навукоўцаў гэтай плеяды асобае месца займае МіхаілБаброўскі (1784-1848). У 1812 годзе Баброўскі скончыў духоўную семінарыю прыВіленскім універсітэце. Яшчэ юнаком ён зацікавіўся старажытнымі славянскімірукапісамі і ўсё сваё жыццё прысвяціў даследаванню гісторыі славянскагакнігадрукавання, збору матэрыялаў пра дзейнасць Ф. Скарыны, І. Фёдарава, П.Мсціслаўца.
Ён нанава адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі імя і працыСкарыны, звесткі пра якога даследчык выклаў у кнізе ''Гісторыя славянскіхдрукарняў у Літве'', якая не была надрукавана. Вучоны лічыў, што значэннеСкарыны для нацыянальнай культуры і ўвогуле станаўлення нацыянальнай свядомасцібеларусаў у тым, што яшчэ на досвітку Адраджэння ён абвясціў беларускую мову ібеларускі народ цалкам раўнапраўным сярод іншых еўрапейскіх народаў і моў. ПрацыБаброўскага, яго навуковая і педагагічная дзейнасць садзейнічалі станаўленнюсусветнага славяназнаўства і ўзнікнення асобага накірунку ў гуманітарныхнавуках — беларусазнаўства.
У 20-30 гады ХІХ ст. навукоўцы, звязаныя з Віленскімуніверсітэтам, падрыхтавалі працы па гісторыі дзяржавы і права Беларусі перыядуВкЛ, у якіх абазначаліся прынцыпова новы ў параўнанні з польскайгісторыяграфіяй погляд на гістарычную спадчыну беларускага народа.
Значны ўплыў на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускайстудэнцкай моладзі зрабілі працы і выкладчыцкая дзейнасць аднаго з буйнейшыхспецыялістаў па гісторыі права Беларусі і Літвы — Ігната Мікалаевіча Даніловіча(1787-1843).
І. Даніловіч з 1814 года выкладаў мясцовае права ў Віленскімуніверсітэце. У 1814 г. ён быў прызначаны ў склад прафесійнай камісіі, якаябыла створана для перакладу на рускую мову Статута ВкЛ 1588 г. З гэтага часуасноўным яго заняткам стаў пошук крыніц па гісторыі права ВкЛ.
У сваіх працах і лекцыях Даніловіч праводзіў думку аб тым, штоправа ВкЛ грунтавалася на старажытным славянскім праве. Ён падкрэсліваўусебаковую распрацаванасць права ВкЛ, марыў вярнуць да жыцця мову статутаў,падтрымліваў ідэю аб адзінстве славянскага права. Ім быў падрыхтаваны''Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства'', які выйшаў у свет у 1857 г.
Навуковая заслуга Даніловіча з'яўляецца ў тым, што ён выявіў іапублікаваў шэраг выключна важных помнікаў права. Вучоны быў упэўнены, што''ўдзячнасць гісторыі ў сто разоў больш заслугоўвае той, хто выдае ў светстарыя акты і летапісы, а не той, хто складае гісторыю па гатовых кнігах''[1,с.123].
Сучаснікам і аднадумцам Даніловіча быў Юзаф Ярашэвіч (1793 — 1860).У 1815 г. ён скончыў Віленскі універсітэт, а з 1826 па 1831 г. працаваў у імпрафесарам права. Галоўнай праблемай яго навуковых інтарэсаў была гісторыядзяржавы і права ўсходніх славян, у асаблівасці беларусаў і ўкраінцаў. Асноўныядаследаванні Ю. Ярашэвіча — ''Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыюславян'', ''Пра стан цывілізацыі Літвы перад і пасля заснавання акадэміі''.Гісторык і правазнаўца марыў аб адраджэнні незалежнага Вялікага княстваЛітоўскага.
Ідэйна блізкі да Даніловіча і Ярашэвіча быў іх сучаснік, ваенныінжынер Тэадор Нарбут (1784-1864). У 1812 годзе ён пачаў займацца даследаваннемгісторым Вялікага княства Літоўскага. Ён напісаў і апублікаваў ''Старажытнуюгісторыю літоўскага народа'' у 9 тамах, у якой асвятляліся гістарычныя падзеіда 1569 г. Час ВкЛ, асабліва перыяд ХVІ ст., Нарбут лічыў ''залатым стагоддзембеларускай гісторыі'' [1, с.124]. Ён адмоўна ставіўся да палітыкі польскіх феадалаў уадносінах да ВкЛ.
Такім чынам, заслугай Даніловіча, Ярашэвіча, Нарбута з'яўляеццатое, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыіБеларусі, паклалі пачатак фарміравання новага, патрыятычнага кірунку ўгісторыяграфіі дзяржавы і права Беларусі, імкнуліся даказаць неабгрунтаванасцьпольскай канцэпцыі гісторыі ВкЛ як часткі польскай гісторыі.
4. Стварэнне і дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў.
Палітычныя і прававыя погляды іх арганізатараў і кіраўнікоў Тамаша
Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Ігнація Дамейкі
Педагагічная і выхаваўчая дзейнасць выдатных прафесараў Віленскагауніверсітэта садзейнічала стварэнню ў яго сценах тайных студэнцкіх таварыстваўліберальнага накірунку, якія аб'ядноўвалі моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.
Да зараджэння першых праяў беларускага (ліцвінскага) руху прама ціўкосна мелі дачыненне тайныя гурткі і таварыствы, якія дзейнічалі ў 1817-1823гг. у Віленскім універсітэце. Першымі з такіх таварыстваў былі філаматы(аматары навук). Ля вытокаў арганізацыі стаялі студэнты універсітэта — выхадцы зБеларусі — Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ігнацій Дамейка, Ян Чачот.
Дзейнасць арганізацыі філаматаў, як і філарэтаў (аматараўдабрачыннасці), ''Прамяністых'' і іншых арганізацый, якія выйшлі з-пад яекрыла, была прасякнута ''ідэяй дзвюх мэтаў''. З аднаго боку, яны імкнуцца дасамаўдасканалення як навуковага, так і маральнага. Бачачы ў адукацыі імаральным удасканаленні галоўнае выратаванне чалавечага грамадства ўвогуле іліцвінскага у прыватнасці, яны распаўсюджвалі адукацыю ў сялянскім асяроддзі,знаёмілі простага чалавека з літаратурай, мастацтвам, рамёствамі. Выхаванне інавучанне, на іх думку, павінна было садзейнічаць палітычнаму ўдасканаленнюграмадства, далучэнню да барацьбы супраць дэспатызму і нацыянальнага ўціскушырокага кола жыхароў Беларусі.
З другога боку, члены тайных таварыстваў марылі аб скасаванніпрыгонніцтва, звяржэнні самаўладдзя, увядзенні канстытуцыйнай формы кіравання,зацвярджэння ў краіне прынцыпу вяршэнства закона. ''Сёння — права сілы, азаўтра — сіла права'', — пісаў А. Міцкевіч у 1820 г. у ''Песні філарэтаў'' [1, с.127].
Разам з тым філарэты падкрэслівалі ролю гуманістычнай маралі якрэгулятара грамадскіх адносін. У артыкуле Яна Чачота ''Пра будучае прызначэннетаварыства філаматаў'' гаварылася, што сапраўдны грамадзянін ''паводзіць сябене толькі згодна ўстаноўленым грамадскім законам, але і згодна законамсумлення, маралі і рэлігіі… Грамадскае шчасце залежыць як ад добрых грамадзян,так і ад добрага ўрада''.
Погляды філаматаў і філарэтаў добра характарызуюць іх праграмы,сачыненні, вершы, рэфераты, з якімі яны выступаюць на сваіх пасяджэннях. ЯнЧачот, акрэсліваючы задачы таварыства, пісаў, што ''яно павінна ўсё рабіць дляшчасця і вызвалення Айчыны … пры дапамозе асветы і згуртавання суайчыннікаў''.
У сачыненнях філаматаў адчуваецца апазіцыйнасць да расійскага ўрада.''Наш вораг — рускі ўрад, — упэўніваў аднадумцаў Тамаш Зан, — а маскалі, якіясумленна мысляць, нават гатовы дапамагчы нам заваяваць сваю незалежнасць.Рускія не менш за нас пакутуюць ад дэспатызму''[1, с.128].
Філаматы свае намаганні марылі накіраваць на адраджэнне РэчыПаспалітай, у якой Вялікае княства Літоўскае будзе мець аўтаномны статус.Барацьбу павінна ўзначаліць выключна шляхта.
Адчуваючы сваю генетычную сувязь з беларускім народам, філаматыдасканала вывучалі гісторыю краю, асабліва часоў ВкЛ, даследавалі беларускіфальклор, вераванні і звычаі народа.
У заключэнне гэтага пытання неабходна адзначыць, што дзейнасцьтайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў была выкрыта царызмам у 1823-1824 гг.,яны былі забаронены, а многія з іх удельнікаў апынуліся пад следствам.
5. Ідэі культурна-нацыянальнага адраджэння ў літаратуры першай
паловы ХІХ ст. Ян Баршчэўскі, Аляксандр Рыпінскі, Уладзіслаў
Сыракомля
У першайпалове ХІХ ст. назіраецца паварот беларускай шляхты і інтэлігенцыі да''сялянскай'' культуры. З цікавасці да багатага беларускага фальклору ўаматараў роднага слова ўзнікла імкненне паспрабаваць уласныя сілы ўлітаратурнай творчасці на беларускай мове.
Адной зкарэнных праблем беларускай літаратуры стала праблема нацыянальнайсамабытнасці, народнасці. Паклаўшы ў сваю аснову народны беларускі фальклор,беларуская літаратура сцвярджала ''неўміручасць народа'', яго мудрасць,таленавітасць, жыццярадаснасць, дасціпнасць [1, с.129].
Зфалькларыстыкай была звязана творчасць беларускага шляхціча, удзельніка паўстання1830-1831 гг. Аляксандра Рыпінскага (1811-1896). Ён выдаў у эміграцыі ў Парыжыкнігу ''Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскайправінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.'' У 1853 г. Рыпінскі выдае ўЛондане беларускую баладу ''Нячысцік''. У канцы жыцця Рыпінскі займаўсянапісаннем гісторыі беларускай літаратуры, дапамагаў маладым беларускімлітаратарам.
Нападставе народных легенд і казак Янам Баршчэўскім (1790-1851) была створана''беларуская Адысея'' — чатырохтомны польскамоўны зборнік ''Шляхціц Завальня,або Беларусь у фантастычных апавяданнях''. Неацанімую ролю ў абуджэннінацыянальнай свядомасці беларусаў, росту зацікаўленасці іх да духоўнай спадчыныкраю адыгралі ананімныя творы ''Энеіда навыварат'' і ''Тарас на Парнасе''. Усегэтыя творы сведчылі аб высокім выяўленчым патэнцыяле беларускай мовы,магчамасці стварэння на ёй самабытнай мастацкай літаратуры.
Фарміраванненацыянальнай свядомасці беларусаў сродкамі новай беларускай літаратуры ішлопраз выхаванне ў іх патрыятычных пачуццяў. Усе пісьменнікі-рамантыкі першайпаловы ХІХ ст. былі гарачымі патрыётамі бацькаўшчыны. Адам Міцкевіч, УладзіслаўСыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч падкрэслівалі сваё ліцвінскае паходжанне,ганарыліся сваёй радзімай, яе гісторыяй, прыродай, народам. Так, Сыракомля меўпсеўданім ''Лірнік Літвы''. Уладзіслаў Сыракомля прызнаваўся, што калі б ён нібраўся за аловак, у яго міжволі ''атрымаецца пад рукою або ліцвінская хатка,або вясковы касцёлік, або ліцвінскі дворык'' [1, с.136].
Любоўда радзімы выяўлялася праз гонар яе гісторыяй, славутымі, гераічнымі справаміпродкаў. Паэты і пісьменнікі ў сваіх творах папярэджвалі чытачоў, што падкожнаю пяддзю роднай зямлі ляжыць святы прах далёкіх продкаў, што сваім жыццёмяны плацілі за волю Радзімы, за яе будучыню.
Такімчынам, намаганнямі літаратуры першай паловы ХІХ ст. паступова пачынаеццакультурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі, якое праяўляецца праз вяртанне дагістарычна-культурных традыцый беларускага народа, фарміраванне этнічнайсвядомасці народных мас, паступовай кансалідацыі беларускай нацыі.

6. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў
Беларусь у рознычас наведвалі выдатныя прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія мелі тут сувязь зперадавымі людзьмі. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў 1820 г. у Беларусь зПецярбурга быў пераведзены гвардзейскі корпус, сярод афіцэраў якога былі членытайных арганізацый. Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся М. Мураўёў,кіраўнік «Паўночнага таварыства». У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ённапісаў першы варыянт капстытуцыі, які вядомы ў гісторыі як «мінскі варыянт».Працяглы час (1820—1821 гг.) у Полацку, Бешанковічах і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I. Гарбачэўскі, члентаварыства «Злучаных славян», юнаком жыў у Вііцебску[10, с.223].
Зразумела, што сяродрэвалюцыйна настроенага дваранства і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі меліаднадумцаў. Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскаганацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі наладзіць сувязь з яго кіраўнікамі,імкнучыся злучыць рускі і польскі вызваленчы рух для агульнага ўдару пацарызму. Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства»,якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крылотаварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасцьПольшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнагакіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Буйныя памешчыкі, якіх былабольшасць у правінцыяльных саветах таварыства, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамітолькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, штоўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Песцеля пайсці нанекаторыя ўступкі ў пытанні адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасцізгадзіцца на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель.Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэннепытання непрымальным. В. Лукасінскі імкнуўся да аб'яднання сіл з рускімірэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў. Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстаміён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага таварыства» Крыжаноўскага. Аднак арышткіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства» летам 1822 г. перашкодзіў наладжваннюсувязей з дзекабрыстамі.
Што датычыцца непасрэдна месца Беларусі ў палітычных планахдзекабрыстаў, то перш за ўсё неабходна адзначыць, што нацыянальнаму пытанню ўпраграмах дзекабрыстаў было ўдзелена менш увагі, чым іншым пытанням.
Кіраўнік ''Паўднёвага таварыства'' П.І. Песцель распрацаваўасноўныя палажэнні грамадскага і дзяржаўнага ладу Расіі ў праграмным дакуменце''Руская праўда''. Ён быў ворагам федэратыўнага ладу і прыхільнікам адзінай інепадзельнай Расіі. Чацвёрты раздзел ''Рускай праўды'' так і называецца ''Расіяёсць Дзяржава Адзіная і Непадзельная'' [4, с.186]. Расія, па праекту Песцеля, падзяляласяна губерні, якія не супадалі з межамі рассялення розных народаў. Фармальна, усежыхары Расіі мелі аднолькавыя палітычныя правы. 16-ты раздзел ''Рускай праўды''меў праграмны загаловак ''Усе плямёны павінны злітымі быць у Адзін Народ''.
У адрозненне ад Песцеля Мікіта Міхайлавіч Мураўёў у сваім праекцеКанстытуцыі прапанаваў федэратыўны лад Расіі паводле ўзорупаўночна-амерыканскіх штатаў Амерыцы. Расійская імперыя падзялялася нафедэральныя адзінкі, якія былі названы дзяржавамі. Беларускія землі быліўключаны ў дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільні і Дняпроўскую састаліцай у Смаленску. Але гэтыя дзяржавы не мелі нацыянальнага характару, абылі тэрытарыяльна-гаспадарчымі адзінкамі накшталт паўночна-амерыканскіхштатаў.
Такім чынам, у сваіх палітычных планах дзекабрысты не бачылі месцаБеларусі, і наогул, нацыянальнае пытанне не з'яўлялася асноўным у іх палітычныхпраграмах. Іх больш займалі сацыяльныя перабудовы грамадства.

7. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-1831 гг. М.К. Валовіч і
Лялевель
Палітычныя ідэалы паўстання могуць быць вызначаны на асновепоглядаў прафесара Віленскага універсітэта Іаахіма Лялевеля (1786 — 1861) іМіхаіла Валовіча (1806 -1838).
У час паўстання 1830-1831 гг. Іаахім Лялевель уваходзіў у складчасовага ўрада, з'яўляўся старшынёй ''Патрыятычнага таварыства''. У гэты перыядвучоны і рэвалюцыянер выказваў шэраг прапаноў адносна ўдасканалення грамадскагажыцця. Ён лічыў, што зямлёй павінны валодаць тыя прадстаўнікі працоўнага насельніцтва,якія заслужылі гэта права самаадданай службай у імя Айчыны, перш за ўсёўдзельнікі паўстання. Зямля, па яго думцы, з'яўляецца агульным набыткам усіхлюдзей, і на ёй павінны працаваць толькі тыя, хто умее, гэта значыць, сяляне — землеўласнікі. Мужыкоў-сялян ён лічыў асноўным резервам вызваленчага руху, тамупатрабаваў неадкладна скасаваць прыгонную залежнасць і падказваў шляхівырашэння гэтай праблемы. Адзін з іх Лялевель бачыў у тым, каб сяляне маглівыкупіць зямлю, другі шлях — сялянскае паўстанне, калі рэвалюцыйны ўрадліквідуе паншчыну і чыншы [1, с.125].
Пасля падаўлення паўстання Лялевель вымушаны быў эміграваць. Царскі ўрад завочнапрыгаварыў яго да павешання. У эміграцыі ім была напісана і надрукавана адозва''Да рускіх братоў'', у якой рэвалюцыянер-асветнік заклікаў перадавую часткурасійскага грамадства сумесна з палякамі змагацца з самадзяржаўем. Лялевельлічыцца аўтарам дэвіза ''За нашу і вашу свабоду''.
Выдатны гісторык-рамантык, Лялевель адным з першым загаварыў аббеларускай дзяржаўнасці, паставіўшы сярэдневяковую рэспубліку Полацка побач зВялікім Ноўгарадам.
М.Валовіч лічыцца раданачальнікам рэвалюцыйна-дэмакратычнаганапрамку ў нацыянальнай палітычнай думцы. У духоўным развіцці Валовічавылучаюцца два перыяды. Першы, калі яго светапогляд развіваецца ў рэчышчышляхецкай рэвалюцыйнасці, ахоплівае гады навучання ў Віленскім універсітэце іпрацягваецца да ўдзелу ў паўстанні 1830-1831 гг. Другі, калі Валовічпераходзіць на пазіцыі рэвалюцыйнага дэмакратызма і ўтапічнага сацыялізма,пачынаецца з 1831 г. і да 1838 г.
М.Валовіч належаў да левага дэмакратычнага крыла палітычнайэміграцыі, на чале якой стаялі Лялевель, Ворцаль. Галоўную прычыну паражэнняпаўстання яны бачылі ў тым, што рух 1830-1831 гг. меў вузкую сацыяльную базу, утой час калі галоўнай сілай у вызваленчым руху павінны былі выступаць шырокіядэмакратычныя масы, і перш за ўсё сялянства.
Грамадска-палітычныя погляды М. Валовіча гэтага перыядухарактарызуюцца сацыяльным радыкалізмам і дэмакратызмам. Разглядаючы буйнуюзямельную ўласнасць як галоўную прычыну галечы і прыгнёту сялянскіх мас, ёнвыступіў за знішчэнне памешчыцкага землеўладання, за вызваленне сялян,надзяленне іх зямлёй без усялякіх выкупаў. Грамадская ўласнасць на зямлю, надумку М. Валовіча, з'яўляецца неабходным варункам свабоды і роўнасці правоўусіх людзей. Будучы дзяржаўны лад Беларусі і Літвы — дэмакратычная рэспубліка,якая знаходзіцца ў федэральных сувязях з дэмакратычнай Польшчай. Пераход дадэмакратычнага і справядлівага сацыяльнага ладу ажыццяўляецца шляхам дэмакратычнайрэвалюцыі. Апошняя зліваецца з агульнаеўрапейскай, а таксама з сялянскайрэвалюцыяй [7, с. 200].У заключэнне гэтага пытання трэба адзначыць, штогістарычна-сацыялагічныя погляды І. Лялевеля і дэмакратычна-рэвалюцыйныяпогляды М. Валовіча былі асновай фарміравання прагрэсіўнай грамадскай думкірэвалюцыянераў 30-60 гадоў ХІХ ст., у тым ліку і Кастуся Каліноўскага.
Заключэнне
Такім чынам, праведзеныядаследаванні дазваляюць зрабіць наступныя вывады.
Грамадска-палітычнаядумка канца ХVІІІ — першай паловы ХІХстагоддзяў фарміравалася як пад уздзеяннем праблем, актуальных для польскага ірасійскага развіцця, так і асэнсоўваючы задачы ўласнага нацыянальнага развіццяі, у першую чаргу, культурна-нацыянальнага адраджэння, кансалідацыі нацыі іаднаўлення страчанай дзяржаўнасці ў той ці іншай форме.
Намаганнямілітаратуры першай паловы ХІХ ст. паступова пачынаецца культурна-нацыянальнаеадраджэнне Беларусі, якое праяўляецца праз вяртанне да гістарычна-культурныхтрадыцый беларускага народа, фарміраванне этнічнай свядомасці народных мас,паступовай кансалідацыі беларускай нацыі.
У сваіх палітычных планах дзекабрысты не бачылі месца Беларусі, інаогул, нацыянальнае пытанне не з'яўлялася асноўным у іх палітычных праграмах.Іх больш займалі сацыяльныя перабудовы грамадства.
Гістарычна-сацыялагічныяпогляды І. Лялевеля і дэмакратычна-рэвалюцыйныя погляды М. Валовіча якудзельнікаў паўстання 1830-1831 гадоў былі асновай фарміравання прагрэсіўнайграмадскай думкі рэвалюцыянераў 30-60 гадоў ХІХ ст., у тым ліку і КастусяКаліноўскага.

Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вішнеўская І.У. Гісторыяпалітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапаможнік для студэнтаў ВНУ. — Мн.:Тэсей, 2004. — 271 с.
2. Гісторыя Беларусі: З 1795 г. давясны 1917 г.: Вучэбны дапаможнік / Рэд. кал.: І.П. Крэнь, І.І. Коўкель. — Мн.:''Аверсэв'', 2001. — 400 с.
3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2.ХІХ — ХХ стст.: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі іінш. — Мн.: РІВШ БДУ, 2002. — 656 с.
4. Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытаннеў праграме дзекабрыстаў // З гісторыяй на ''Вы''. — Мн., 1994. — Вып. 2. — С. 186 — 189.
5. Лушчыцкі І.Н. Нарысы па гісторыіграмадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. — Мн.: Выдавецтва Беларускага ўніверсітэта, 1958. — 367 с.
6. Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х — ХІХ стст.: Энцыкл. давед. — Мн.: БелЭН, 1995. — 670 с.
7. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнайі прававой думкі Беларусі. — Мн: Маладзёжнае навуковае супольніцтва, 2002. — 247 с.
8. Швед В. Вялікае княства Літоўскаеў 1812 г. // Беларускі гістарычны часопіс — 2000. — № 3. — С. 9 — 15.
9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6 т. Т. 1. А — Беліца / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш — Мн.:БелЭН, 1993. — 494 с.
10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш — Мн.: БелЭН, 1996. — 527 с.
11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6 т. Т. 5. М — Пуд / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭН,1999. — 592 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Поизводство по делам о нарушении таможенных правил и их рассмотрение
Реферат Turbo Basic
Реферат Политическое значение провозглашения христианства государственной религией Грузии
Реферат Столичное и поместное дворянство в романе А. С. Пушкина "Евгений Онегин"
Реферат Формування економічної моделі майбутнього світової економіки
Реферат Математическое моделирование полимерных синтетических дисперсий медицинского назначения
Реферат Применение теории решения изобретательских задач при создании новой техники
Реферат Мария Каролина Бурбон-Сицилийская
Реферат Административно-правовые отношения: понятие, структура (в виде схемы), классификация (в виде схемы).
Реферат Media Coursework Comparison Of Two Television Advertisements
Реферат Compare The Treatment Of Love In The
Реферат Декларация Временного Сибирского правительства о государственной самостоятельности Сибири
Реферат German
Реферат Вуд, Роберт писатель
Реферат Особливості та значення поеми Вергілія Енеїда в літературному проце