Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"


Аднародныя члены сказа.знакі прыпынку пры аднародных членах.адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.

Агульная характарыстыка адасобленых членаў. Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі. Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць. Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя азначэнні. У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні. Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа. . Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адносяцца да ўласных імёнаў). Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў. Адасобленыя прыдаткі. Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы. Адасобленыя акалічнасці. Не адасабляюцца. Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца). Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і . Адасабляюцца. Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе;Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на. Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння. Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш. », заўсёды адасабляюцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем. Аднародныя члены сказа. Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці. Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі. У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні. Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы. У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы. У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі. Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы. Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах. Аднак пры гэтым яны павінны задавальняць асноўным патрабаванням да аднародных членаў - выражаць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю і адказваць на адно пытанне. Калі ж члены сказа,якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца. Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет: характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т. д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай). У некаторых выпадках члены сказа ўжываюцца ў спалучэнні са словамі, якія паўтараюцца перад некалькімі або перад усімі аднароднымі членамі. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то. Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім. Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі. Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то неабходнасць паўтарэння іх перад кожным аднародным членам залежыць ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў. Калі аднародныя члены развітыя і іх рад доўгі, то прыназоўнік неабходна паўтараць. Незалежна ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў паўтараюцца прыназоўнікі з мэтай асаблівага падкрэслівання значэння таго, што выражае кожны з аднародных членаў. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне прыназоўнікаў пры аднародных членах, звязаных паўторнымі або двайнымі злучнікамі, а таксама адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікамі. Калі рад аднародных членаў змяшчае некалькі семантычна аб'яднаных груп, то прыназоўнік паўтараецца пры кожнай групе і служыць фармальным паказчыкам такіх груп. Неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў залежыць таксама ад ступені сэнсай сувязі аднародных членаў сказа. Калі ў якасці аднародных выступаюць сэнсава далёкія словы ці словазлучэнні, то паўтарэнне прыназоўніка перад кожным з такіх аднародных членаў з'яўляецца абавязковым. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне пры аднародных членах розных злучнікаў. Часта прыназоўнікі паўтараюцца перад парамі аднародных членаў, звязваюцы іх і часткова выконваючы пры гэтым функцыі злучнікаў. Калі не ставіцца мэта асабліва падкрэсліць пералічаемае ў аднародных членах то пры неразвітых блізкіх па сэнсу аднародных членах, звязаных бяззлучнікавай сувяззю або адзіночнымі спалучальнымі злучнікамі, аднолькавыя прыназоўнікі паўтараюцца. Нельга паўтараць прыназоўнік пры аднародных членах, калі першы аднародны член уключае ў свой склад слова (або некалькі слоў), агульнае для ўсіх аднародных членаў. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць. Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе і належаць да той жа семантычнай групы, што і аднародныя члены сказа, але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднародных членаў сказа як род к віду або шэлае к частцы. У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё). Абагульняльнае слова займеннік усё часам ужываецца ў спалучэнні са словам гэта;прыслоўі (прыслоўе усюды і інш.);назоўнікі;дзеясловы. 3 мэтай узмацнення пры аднародных членах з абагульняльным словам можа паўтарацца займеннік гэты;прыметнікі. Акрамя асобных слоў, у функцыі абагульняльных могуць выступаць словазлучэнні:сінтаксічна падзельныя (свабодныя), якія складаюцца з уласна абагульняльнага слова і залежнага ад яго слова (або слоў), што выконвае ў сказе іншую сінтаксічную функцыю ў параўнанні з абагульняльным словам;сінтаксічна непадзельныя, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, што выконваюць у сказе адну агульную сінтаксічную функцыю;фразеалагічныя. Найбольш частым выпадкам выражэння абагульняльнага слова і адпаведных яму аднародных членаў рознымі часцінамі мовы з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў або назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў у функцыі аднародных членаў з абагульняльнымі словам - займеннікам усё (часам з залежнымі ад яго словамі) або і прыслоўем усюды. Аднародныя члены сказа і абагульняльнае слова могуць выражацца словамі розных граматычных форм адной часціны мовы. Абагульняльныя словы ставяцца перад аднароднымі членамі або пасля іх. Парадак размяшчэння абагульняльнага слова і аднародных членаў сказа ў многім вызначаецца граматычнай і семантычнай характарыстыкай абагульняльнага слова. Так, абагульняльныя словы, выражаныя назоўнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі (за выключэннем прыслоўя усюды), прыметнікамі, у пераважнай большасці выпадкаў стаяць перад аднароднымі членамі сказа. Абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усе' і прыслоўем усюды маюць адвольнае размяшчэнне ў адносінах да адпаведных аднародных членаў сказа. 3 мэтай узмацнення і пры ўмове вялікай колькасці аднародных членаў сказа абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усё і прыслоўем усюды, могуць ужывацца двойчы: перад аднароднымі членамі і пасля іх. Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза. Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.