Реферат по предмету "Иностранный язык"


Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага

Курсавая праца
«РАЗМОЎНАЯЛЕКСІКА Ў ПРОЗЕ Ф.М. ЯНКОЎСКАГА»
 

Уводзіны
 
ФёдарМіхайлавіч Янкоўскі належыць да тыхнавукоўцаў, якія складаюць гонар навуковайэліты Беларусі. Проза Ф. Янкоўскага – арыгінальнае мастацтва слова,па-свойму асаблівая, даволі прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры. Лірызм,аўтарская непаўторнасць светаўспрымання, самабытная манера пісьмаадлюстраваліся ва ўсіх мастацкіх зборніках пісьменніка: «Абразкі», «Прыпынісяна часіну», «І за гарою пакланюся», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасцьі боль» [гл. спіс выкарыстаных крыніц]. Празаічныя творы Фёдара Янкоўскаганапісаны жывой народнай мовай, яны расказваюць пра дарагіх сэрцу аўтара людзей,«пра сустрэчы з радасцю жыцця і хараством працы», пра спатканні з любым сэрцуродным словам. У творах узнаўляецца народная гаворка: гавораць людзі рознагаўзросту, рознага інтэлектуальнага ўзроўню, з розных куткоў нашай зямлі – тамувыкарыстанне размоўных слоў аўтарам невыпадковае.
Размоўнаялексіка – адзін з асноўных разрадаў слоўнікавага складу літаратурнай мовы,нараўне з кніжнай і нейтральнай лексікай. Яна абслугоўвае сферу пазаслужбовых,паўсядзённа-бытавых вусных моўных зносін паміж людзьмі, межы яе ўжывання досыцьшырокія [гл. 11, с. 60]. У празаічнайтворчасці пісьменніка назіраецца шырокае выкарыстанне размоўнай лексікі, якаяпадаецца, у асноўным, праз дыялогі герояў.
Аглядлітаратуры па тэме даследавання
Мовупразаічных твораў Фёдара Янкоўскага даследавалі такія вядомыя айчынныямовазнаўцы, як Н. Гаўрош, Л. Яўдошына, В. Шур і іншыя.З разгледжаных намінавуковых прац самай грунтоўнай з’яўляецца манаграфія Л. Яўдошынай «Слова ўмастацкім кантэксце» [19]. У ёй аўтар даследуе лексіка-фразеалагічную ісінтаксічную адметнасць мовы мастацкіх твораў Ф.М. Янкоўскага. У артыкуле «…Найдаражэйшаез усяго мне – роднае слова родных людзей» [18] раскрываецца багацце і прыгажосцьмовы твораў пісьменніка.
АртыкулВ. Шура «Асаблівасці анамастыкону мастацкіх твораў Ф. Янкоўскага» [16]прысвечаны аналізу ўласных імён у прозе Ф.М. Янкоўскага. Аўтар артыкула даенаступную ацэнку творам Ф.М. Янкоўскага: абразкі Ф. Янкоўскага «непроста «ажывілі»стылёвую аднастайнасць тагачаснай прозы, а паказалі, што літаратурапавінна быцьскіраванай на выяўленне індывідуальнага, адзінкавага, павінна спрыяць не тольківырашэнню маштабных грамадска-сацыяльных задач, але і духоўнаму стаўленню,развіццю эстэтычнага густу, набыццю ведаў, у першую чаргу прыносіць чытачуасалоду ад мастацкага тэксту» [16, с. 81].
Унавуковым артыкуле Н. Гаўрош і К. Панюціч «Жыццё – як клятва, як прысяга» [3],напісаным да 85-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, робіцца агульныагляд творчасці аўтара, яго навуковай і пісьменніцкай дзейнасці.
Заслугоўваеўвагі зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння ФёдараЯнкоўскага «Каб жыло наша Слова» [4], выдадзены ў 2009 годзе па матэрыялахнавуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Брэсце (сакавік 2008 г.). Зборнікзмяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў прачалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу. Так, у артыкуле ІрыныГоўзіч «Стыль апавяданняў Ф. Янкоўскага і М. Стральцова: параўнальныаналіз» [4, с. 6] даецца характарыстыка апавяданняў па жанравай ітэматычнай прыналежнасці. Празаічныя творы Ф. Янкоўскага «ўяўляюць сабойнадзвычай рухомыя і дынамічныя замалёўкі імгненняў з жыцця вядомагамовазнаўцы-філолага, з якіх паўстаюць каларытныя вобразы простых людзей – маціі бацькі, вяскоўцаў, рэдактараў і аўтараў, вядомых пісьменнікаў» [4, с. 7]– так зазначае аўтар артыкула.
Уартыкуле А. Кавалюк « «Сялянская Атлантыда» Фёдара Янкоўскага» [4, с. 9]аналізуецца самабытны і непаўторны стыль мовазнаўца. Можна з упэўненасцюпагадзіцца з думкай А. Кавалюк пра тое, што «ў сваіх празаічных творахФёдар Міхайлавіч Янкоўскі не толькі паказаў родны яму свет беларускай вёскі,працавітай, гасціннай, высока духоўнай, але і выявіў сябе паўнацэнным носьбітамгэтай высокай духоўнасці» [4, с. 12].
Мэтаі задачы курсавой працы
Нашадаследаванне праводзілася на аснове празаічных твораў Ф.М. Янкоўскага, якіязмешчаны ў наступных зборніках: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «Само словагаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль». Аб’ектам даследаванняз’яўляюцца лексемы з размоўным адценнем у творах Ф. Янкоўскага.
Мэтанашай курсавой працы – даследаваннеразмоўнай лексікі ў празаічных творах ФёдараЯнкоўскага. Мэта рэалізуецца праз вырашэнне наступных задач:
1) зрабіць семантычны аналіз размоўнай лексікі ў празаічных творах Ф.М.Янкоўскага;
2) даць граматычную характарыстыкуразмоўных слоў;
3) правесці структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі;
4) прааналізаваць размоўныя лексемы з эмацыянальна-экспрэсіўнайафарбоўкай.

1. Семантычнаяхарактарыстыка размоўнай лексікі
 
1.1 Тэматычныя групы размоўных слоў
семантычны лексіка размоўнаяянкоўский
Размоўная лексіка мініяцюр, абразкоў і філалагічныхэцюдаў Ф.М. Янкоўскага вельмі разнастайная па сваёй семантыцы. Вылучаны намілексічны матэрыял мэтазгодна раскласіфікаваць паводле тэматычных груп. Так,размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага утвараюць наступныя тэматычныягрупы:
1. Прадметна-бытавая лексіка. Намі вылучана 12 лексем гэтай групы.Напрыклад, нажнічкі:Я ўзяў нажнічкі, асцярожна абрэзаўкраёчак канверта…[Рад. і б., с. 163]; паштовачка: –Паштовачка паштовачкаю,а ехаць – не[Рад. і б., с. 254]; вядзерца:У вядро, унучак, у вядзерца ўсунь… [Абраз., с. 43] і інш.
2. Назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін. Паводле нашыхпадлікаў, гэтую тэматычную групу складаюць 15 лексічных адзінак. Напрыклад, унучак:Бярэмся, унучак [Абраз., с. 24]; бабулька:Гляньце, бабулька, які сабака! – паказаў унук пальчыкам [Пр. на час., с. 44]; нявестачка:…трох нявестачак і сына гадую… [Рад. і б., с. 310]; хлапчанятка:Хлапчанятка падбегла… [Само сл. гав., с. 140]і інш.
3. Назвы прадстаўнікоў жывёльнага свету. Дадзеную групу ўтвараюць 9лексем. Напрыклад, кароўка, бычок, цялушка: Што прывядзе кароўка– ці бычка, ці цялушку – гадуем [Рад. і б., с. 330]; конік,авечачка: Гэтакі харч кароўцы, коніку, авечачцы [Рад. і б., с. 278]; кабылка: Ёнпавольна ўзяў на аброць кабылку з мецінкаю на лобе…[Абраз., с. 9] і інш.
4. Назвы ежы і харчовых прадуктаў. Дадзеную тэматычную групускладаюць 6 лексем. Напрыклад, паляндвічка ‘мяса вышэйшагагатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць’: Мопаляндвічкі салёненькае? [Абраз., с. 63]; мядочак: Можамядочку? [Абраз., с. 63]; бульбачка: –То я ж табе не вельмі што гатую: …бульбачкі з кіслым малаком цісмятанаю…[Абраз., с. 60] і інш.
5. Назвы органаў і частак цела чалавека. Тэматычную групу ўтвараюцьнаступныя 4 лексемы: галовачка, вочкі, ножкі, пальчык. Напрыклад:Бедная ды страдная маягаловачка! [З нял. дар., с. 49]; То няхай быж вочкі твае чарнявыя заснулі [Само сл. гав., с. 10]; … дзедпамацаўрукою адну і другую ножкі [Само сл. гав., с. 140].
6. Найменні асоб жаночага полу па прафесіі, якім у кніжных стыляхадпавядаюць агульнапрафесійныя найменні (5 лексем), ці родзе заняткаў (7лексем). Напрыклад, касірка: …хоць абавязкова купляў і купляю,як толькі касірка напомніць: «А білецік?» [Рад. і б., с. 444]; ягадніца,грыбніца, пралля, ткалля: …казала мне ў вёсцы на Бабруйшчынепрабабка дваццаці шасці праўнукаў і бабка дваццаці чатырох унукаў, яшчэ ягадніцаігрыбніца, яшчэпралля іткалля [Рад. і б., с. 268]; карміцелька,лекараўка: Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша[З нял. дар., с. 39], а таксама назоўнікісакратарка,бібліятэкарка, аптэкарка, жнейка, паіцелька.
7. Размоўныя назоўнікі, што абазначаюць асоб па месцы працы ці сферыдзейнасці (3 намінацыі). Напрыклад, грамадовец ‘член палітычнайпартыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада’, нашанівец‘той,хто працуе ў газеце «Наша ніва» ’: …ля мігаўскіх хутароў, дзенекалі жыў грамадовец і нашанівец Уласаў, і каля Сярэбранкігойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; газетчык ‘супрацоўнікгазеты, журналіст’: Гэта сённяшнія і заўтрашнія газетчыкі,рэдактары [Рад. і б., с. 134].Чалавека, што працуе на радыё, аўтарпагардліва называеаб’яўляльшчыкам: Тады й кажа…той, штоаб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык: «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293].
8. Найменні асоб па ўласцівых ім якасцях характару ці асаблівасцяхпаводзін (8 лексічных адзінак).Напрыклад, гультаеча ‘лянівычалавек, лодар’: Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; жэўжык ‘свавольнік,гарэза’: Гадуе, як сама ласкава кажа, жэўжыка…[Пр. на час., с. 13]; фарсун ‘той,хто любіць фарсіць’:А які – усё адно як той фарсун…[Пр. на час., с. 39], а таксамасловышвэндала‘той, хтошвэндаецца – ходзіцьбез справы ці занятку’, раздуронец ‘той, які стаўнепаслухмяным, свавольным, дураслівым’. Асобны раздзел прысвяціў Ф.М. Янкоўскі тым,каго называў пустадомкамі, паўтаткамі, гнюсатою. Так, для аўтара пустадомак– гэта ‘абыякавы, безгаспадарлівы чалавек’ – Пустадомак тынесусветны! [Рад. і б., с. 269]. Паўтаткам аўтар называетакога бацьку, які не надзяляе ўвагі выхаванню сыну, які нават не адчуваеадказнасці за яго (паказаны ў першай частцы абразка «Паўтатак»), а таксама скупогаі прагнага мужа і бацьку (у другой частцы абразка). Так, жонка кажа мужу: «Тыж дыхнуць нам не даеш. Мне ты не муж, а дзецям не бацька. Паўтатак тыім. Грошай на хлеб дасі, а тады разам з хлебам ясі нас і сам зелянееш. Паўтатак– і больш нішто ты» [Рад. і б., с. 282].Значэнне слова гнюсата аўтартлумачыць наступным чынам: «…гнюсата – гэта бруд, гразь. Гнюсата– гэта ўвогуле дрэнь. Гнюсата – гэта негадзівец, дрэнь між людзей» [Рад.і б., с. 282].
Размоўныядзеясловы ў творах Ф.М. Янкоўскага ўжываюцца для абазначэння
1) канкрэтнага фізічнага дзеяння (6 лексем). Напрыклад, калупацца– ‘капацца, корпаццаў чым-небудзь, дастаючы што-небудзь’: А мы спрадвеку тут жывём, на зямлі калупаемся[Пр. на час., с. 11]; шпурляць ‘зсілай кідаць што-небудзь’: Яму, раздуронцу, чатыры гадочкі, а ён цацкі шпурляеі шпурляе на зямлю… [Рад. і б., с. 270] і інш.
2) руху, перамяшчэння ў прасторы (9 лексем). Напрыклад, трухаць‘бегчы подбегам, трухам’: Той крутнуўся на месцы і, падтуліўшыхвост, патрухаў у хмызняк [Пр. на час., с. 44]; шныпарыць‘хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках’: Побач стаяліразведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21] і інш.
3) маўлення (4 лексемы). Напрыклад, цыкнуць ‘спыняцькаго-небудзьвокрыкам’: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149];бубукаць‘гаварыць хутка, неразборліва, манатонна’, дудукаць ‘надаедліва,аднастайна паўтараць адно і тое ж’: Еду тады дадому, бубукаю, дудукаю сабе– хоць бы не забыцца! [Пр. на час., с. 178] і інш.
4) фізічнага ці псіхалагічнага стану чалавека (2 лексемы). Напрыклад,спалатнець ‘стаць бледным, падобным на палатно’: Гаспадар спалатнеў[Пр. на час., с. 12]; ачомацца ‘апамятацца, агледзецца,разабрацца ў новых, нечаканых абставінах’:А я пакуль ачомалася…[Пр. на час., с. 93].
5) з’яў прыроды (2 лексемы). Напрыклад, мурзацца ‘пакрываццадымкай (хмаркамі)’, сутонець ‘змяркацца’. Дадзеныядзеясловы характэрныя для безасабовых сказаў: На небе пачало мурзацца [Пр.на час., с. 18]; Пачыналасутонець [Пр. на час., с. 6].
Прыметнікіз адценнем размоўнасці ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць:
1) знешні выгляд ці ўнутраныя якасці чалавека (12 размоўныхпрыметнікаў).Напрыклад, маленькі: Прыгорбленая, маленькая,нібы падсушаная, яна была ў няспынным руху [Пр. на час., с. 32];здаравенны:…пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяўнерухома [Пр. на час., с. 44]; шалапаваты ‘легкадумны,дзівацкі, узбаламучаны’: Ён што, шалапаваты? [Рад. і б., с. 450] і інш.
2) характарыстыку прадмета ці з’явы з розных бакоў (14 намінацый).Напрыклад,цэленькі, блішчасты: Збудавалі яе не з той цэглы, што робяцьтут, пры капальні ў Перагудаўшчыне, а з прывознай – цэленькая, безтрэшчын і блішчастая [Пр. на час., с. 11]; чысценькі:Дастаю з кішэні цубкія і чысценькія лісткі [Само сл. гав., с. 17]і інш.
Такімчынам, у сваіх празаічных творах Ф.М. Янкоўскі апісвае часцей за ўсё жыццё вёскі,побыт селяніна, яго стаўленне да працы, адносіны паміж людзьмі, атаксамаадносіны чалавека да слова, роднай мовы. Творы пісьменніка вучацьчалавечнасці, любові да роднай зямлі і матчынай мовы. У іх захавалася святлодушы чалавека, шчыра адданага свайму краю, мове, людзям.
1.2 Сінаніміка размоўных лексем
 
Проза Ф.Янкоўскага вылучаецца адметным выкарыстаннем сінанімічных рэсурсаў беларускаймовы. Сінонімы падкрэсліваюць змястоўнасць і выразнасць мовы пісьменніка,з’яўляюцца адметнай рысай лексічнай сістэмы яго твораў. Яны часта дазваляюцьаўтару не толькі пазбегнуць непажаданых паўтораў, але і даць трапнуюацэнку-характарыстыку з’явы, прадмета, чалавека.
Якаснаяхарактарыстыка дзеянняз’яўляецца вызначальнай для дзеясловаў, якія ўтвараюцьшматкампанентныя сінанімічныя рады, як, напрыклад, сінонімы з агульнымзначэннем ‘ісці’: валачыцца ‘блукаць, бадзяцца’– трухаць ‘ісціподбегам’– тэпаць ‘ісці, робячы частыя крокі’ – шалыгаць‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’ – швэндацца ‘хадзіцьбез справы, занятку, сноўдацца’– шныпарыць ‘рухацца ў розных напрамках’.Дзеясловы гэтага сінанімічнага рада надзелены «здольнасцю» ствараць вобраз,жывую карціну дзеяння – хады. Праілюструем гэта на прыкладзенекалькіх сказаў. «Небегала, не хадзіла, а тэпала»[Пр. на час., с. 32], – апісваеаўтар дзеянні старэнькай дзевяностагадовай бабулі. «Пайшоў туды, адкуль прывалокся!»[Пр. на час., с. 44]– рашуча кажа бабуляна вялікага ваўка.
У Ф.Янкоўскага сустракаюцца сінанімічныя рады размоўных лексем і ў межах аднагосказа. Напрыклад: Куды ні зірнеш – ходзяць, снуюць, носяцца ўшэра-зялёных шынялях узброеныя… [Пр. на час., с. 49]. Гэтасемантычныя сінонімы з агульным значэннем ‘рухацца, перамяшчацца’. Але хадзіць– гэта рухацца, перамяшчацца ў розны час; снаваць – рухацца безпэўнай мэты, а насіцца – шпарка перамяшчацца ў розных напрамках.Аўтар такім чынам стварае дакладную карціну падзей.
Усінанімічныя адносіны ў мове твораў Ф. Янкоўскага ўступаюць не толькі размоўныядзеясловы, але і назоўнікі. Так, у межах сказаІ нібы на свеце толькі ёнадзін бядотнік, гарэтнік, няшчаснік [Рад. і б., с. 259], сустракаеццарад семантычных сінонімаў, аб’яднаных агульным значэннем ‘той, які церпіцьгора, бяду, перажывае няшчасце’. З іх дапамогай аўтар стварае яскравы вобразчалавека няшчаснага, змучанага горам, бядой.
Такім чынам, ужыванне размоўных лексем у складзе сінанімічныхрадоў дазваляе аўтару больш поўна паказаць побыт і этнічную культуру беларускаганарода. Размоўныя словы сваім зместам дапамагаюць аўтару намаляваць яркія інепаўторныя вобразы народнага жыцця.
 

2.Структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі
Размоўнаялексіка ў творах Ф.М. Янкоўскага вызначаецца развітай словаўтваральнайсінанімікай. Размоўныясловы маюць і спецыфічныя словаўтваральныя мадэлі. Так,вылучаныя намі размоўныя лексемы ўтвараюць наступныяструктурна-словаўтваральныягрупы.
1.Словы з суфіксамі гутарковай мадыфікацыі – ал-, – ля/>к-,што абазначаюць асоб па рысах характару і знешнім выглядзе. Напрыклад, швэндала‘той, хто швэндаецца – ходзіць без справы ці занятку’: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; сухарляка‘вельмі худы чалавек’: Такі малы, такі сухарляка [Рад. і б., с. 217]. Сюды жадносяцца словаўтваральныя мадэлі з суфіксам – еч-, штоабазначаюць назвы з’яў. Напрыклад, калатнеча ‘бойка’: Утакую калатнечу, у такі галавасек ты на сваіх людзей ідзеш? [З нял. дар., с. 60]. Пры дапамозесуфіксаў – ч-, – эч – ўтвараюцца назоўнікі, якіявыкарыстоўваюцца ў творах Ф.М. Янкоўскага ў ролі зваротка. Напрыклад, хлопча:Сядай, хлопча [Рад. і б., с. 246]; гультаеча: –Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; чалавеча:Не, чалавеча, праўнучкі! [Пр. на час., с. 40].
2.Лексемы з суфіксамі – ачк-, – ечк-, – к– Умініяцюрах Ф.М. Янкоўскага гэта словы з суб’ектыўнай ацэнкай абопамяншальна-ласкальным значэннем. Напрыклад, галовачка:Беднаяды страдная мая галовачка! [З нял. дар., с. 49]; бабулька: –Гляньце, бабулька, які сабака! [Пр. на час., с. 44]; зямелька:А што знеслі зямелька й людзі [Абраз., с. 49] і інш. Такое жзначэнне надаюць вышэй адзначаныя суфіксыне толькі агульным назоўнікам, але іасабовым імёнам (14 лексічных адзінак). Напрыклад, Ясечка: Дзякуйтабе, Ясечка, што прыехаў [З нял. дар., с. 33]; Анютка:А дзе, Анютка, дарагое шчасце тваё? [З нял. дар., с. 38]; Рыгорка: Аты, Рыгорка, усё каб ікру?[Абраз., с. 36] і інш. Удадзенай структурна-словаўтваральнай групе размоўнай лексікі налічваецца 45лексем.
Прыдапамозе суфікса – к – ўтвараюцца таксама размоўныя назвы жанчынпа прафесіі ці родзе занятку, якія ў афіцыйна-дзелавых тэкстах не ўжываюцца іперадаюцца назоўнікамі мужчынскага роду. Такія размоўныя лексемы сустракаюцца,напрыклал, ў наступных сказах: Перапісвалі ўсіх людзей, з савету прыходзіла сакратаркай бібліятэкарка [Рад. і б., с. 290]; Была яна карміцельканаша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39] і інш. Паводленашых падлікаў дэрываты такога тыпу прадстаўлены 7-ю лексемамі.
3.Лексемы, што называюць асоб жаночага полу па прозвішчы ці імені мужаз суфіксамі-ых-,-іх – (4 лексемы). Лексемы, што належаць да дадзенай групы,сустракаюцца ў наступных сказах. Даўнаровічыха: Для Клёцкіўспомнім словы школьнай старожкі Стэфы Даўнаровічыхі [Рад. і б., с. 272];Белазорыха: Старая Белазорыха не раз усчынала гаворкупра дарогу… [Абраз., с. 16]; Ліпеніха:Чалавек мой –Ліпень, а я Ліпеніха [Само сл. гав., с. 89]; Тодарыха: Бягай,дачушка, да Тодарыхі… [Пр. на час., с. 32].
4.Словы са значэннем адзінкавасці, утвораныя пры дапамозе суфікса – ын – (-ін-)(3 лексемы). Напрыклад,паперына: Гляджу на паперыну,такой ніколі не бачыў [Рад. і б., с. 274];маснічына‘дошка ў падлозе або ў якім-небудзь драўляным насціле’: …адну маснічынупаднялі, а другую не, рог зламаўся [Пр. на час., с. 7]; цагліна: …папрасіцагліны дзве ці чатыры [Пр. на час., с. 32].
5. Словыз памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе суфіксаў-еньк– (-эньк-), – аньк – (23 лексемы). Большую частку дадзенайструктурна-словаўтваральнай групы складаюць прыметнікі, меншую – прыслоўі ізайменнікі:цёпленькі, гарачанькі, цэленькі, мокранькі, першанькііінш. Напрыклад: большанькі, меншанькі: Зашчапіўшы дзверы ісхапіўшы большанькую – ёй было тры гадочкі, – маці кінулася на печ; меншанькая– яшчэ немаўлятка – спала ў калысцы [Рад. і б., с. 449]; хорашанька:Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; кожненькі:А мо за кожненькае слова грошы плацяць?[Рад. і б., с. 255].
Павелічальна-ўзмацняльнаезначэнне ў размоўных прыметніках, ужытых Ф. Янкоўскім, выражаюць суфіксы –ушч-, – энн-, – эзн– Такіх лексем няшмат. Напрыклад, мудрушчы: Тадыўжо, асцярожнікі мудрушчыя, будзе правільна? [Рад. і б., с. 188];таўшчэзны:Праграмы грунтоўныя, падручнікі таўставатыя, тоўстыя і таўшчэзныя[Пр. на час., с. 81] і інш.
6. Размоўныялексемы – дзеясловы, якія ўтварыліся пры дапамозе суфікса – ну – (5лексем). Суфікс – ну- ў іх мае значэнне аднакратнага,аднаразовага выканання дзеяння. Гэта такія словы, якцыкнуць, куснуць,буркнуць, смактануць, цюкнуць. Напрыклад, куснуць: Хоцьтроху, хоць чаго куснуцьтрэба [З нял. дар., с. 33]; смактануць,кашлянуць: Рыгор энергічна смактануў цыгарку, кашлянуў [З нял. дар., с. 69]; буркнуць:А Клёцкане стрымаўся і … нервова буркнуў [Рад. і б., с. 271].
7. Размоўныядзеясловы,утвораныя прэфіксальным спосабам. Іх у мове Ф.М. Янкоўскага нямнога. Так, здапамогай прыстаўкі па – ўтвараюцца дзеясловы закончанагатрывання тыпупатрухаць, паздароўкацца, павылазіць. Напрыклад, Паздароўкаліся,сказалі, як і што ў каго [З нял. дар., с. 148]; Адзін прыадным павылазяць і сядзяць [Пр. на час., с. 39].Прэфікс на-служыцьдля ўтварэнняразмоўных лексем са значэннем доўгачасовасці, працягласці дзеяння.Напрыклад, наезьдзіўся, нашвэндаўся: – Наезьдзіўсяі нашвэндаўся адзін наш – адсюлека родам – Зьмітровіч [З нял. дар., с. 210]. Размоўныядзеясловы са значэннем ‘ахапіць дзеяннем’ утвараюцца пры дапамозе прыстаўкіза–Напрыклад,задзіраць:А які – усё адно як той фарсун:стане на чыстым, на лабяку, галоўку задзярэ, выцягнецца і стаіць [Пр. на час., с. 39]; забразгацець:Пасля каманды забразгацелі кацялкі, міскі [Рад. і б., с. 148].
У творы «Матчына сэрца» сустракаецца нават цэлысловаўтваральны ланцужок: Прыгадваліся і словы – мама, мамка,мамачка; матуля, матулька, матулечка; мамуся, мамуська, мамусечка, мамусенька;матухна, матухначка; матка і мацейка, матачка і маценька…[Абраз., с. 46].У такім мастацкімпрыёме бачыцца сапраўднаеабуджэнне ўнутранай вобразнасці слова і паказбязмежныхсловаўтваральных магчымасцей роднай мовы. Пісьменнік гэтым творампачынае раздзел, які прысвечаны самаму роднаму і блізкаму чалавеку – маці.
Такімчынам, як сведчыць структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікіў творах Ф.М.Янкоўскага, можна зрабіць вывад пра разнастайнасць граматычных катэгорый іформаў даследаванага намі лексічнага матэрыялу. Вылучаныя наміразмоўныя лексемыўтвараюць 7 структурна-словаўтваральных груп. Найбольш шматлікімі ў колькасныхадносінах з’яўляюцца групы лексем, утвораных пры дапамозе суфіксаў, якіянадаюць словам суб’ектыўную ацэнку або памяншальна-ласкальнае ціпавелічальна-ўзмацняльнае значэнне.


3.Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі
Як зазначае В.П. Красней, «эмацыянальна-экспрэсіўнаяацэнка – гэта своеасаблівая характарыстыка прадмета, з’явы, дзеяння ці прыметыз боку гаворачага» [6, с. 144]. З дапамогай эмацыянальна-экспрэсіўнайлексікі аўтар не толькі называе адпаведны прадмет, асобу ці з’яву, але івыказвае свае адносіныда іх.
Мова празаічных твораў Ф. Янкоўскага насычана гаваркімісловамі. Вось як піша пра гэта ён сам: «Гаваркое, або характарыстычнае, словане толькі абазначае нешта, а і характарызуе прадмет, з’яву – тое, штоабазначае; гаваркоеслова адразу дае штрышок вобраза ці нават вобраз» [5, с. 90]. Гэтыя словыўзяты з самога жыцця, з мовы беларускага народа. Большасць з іх не зафіксаванаў слоўніках літаратурнай мовы. Такія словы вызначаюцца выразнай стылістычнай маркіраванасцю,экспрэсіўнасцю.
Экспрэсіўна афарбаванае слова можа выражаць пяшчоту і ласку,неадабрэнне і знявагу і інш. Адносіны аўтара, якія ён выказвае такім словам,могуць быць станоўчымі ці адмоўнымі, у залежнасці ад чаго размоўныя словы, штоўваходзяць у склад эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, набываюцьэмацыянальна-экспрэсіўныя адценністаноўчай ці адмоўнай ацэнкі. Словы састаноўчай ацэнкай у мініяцюрах Фёдара Янкоўскага складаюць большую частку.
З адценнем любові, пяшчоты, ласкальнасці Ф.М. Янкоўскі ўжываенаступныя размоўныя словы ў сказах: вочкі, унучак, дзяўчынка, сонейка;худзенькі, даражэнькі і інш. Так, з дапамогай размоўных слоў, ужытых унаступных сказах, аўтар выражае адносіны паміж героямі, сваё стаўленне дапэўнага чалавека ці сітуацыі: Пеце, здаровенькія, сырадойчык [Рад. і б., с. 330].Дзяўчанётка,высунуўшы з-за занавескі галоўку, сказала…[Рад. і б., с. 449]; У вайнублакада навалілася, а яна,дзіцятка яшчэ, каб хоць раз слёзку пусціла,– кажа Марыліна мама [Абраз., с. 48]. З пачуццёмасаблівай павагі да чалавека ва ўзросце, які ведае цану хлебу, які корміцца зпрацы сваіх рук і можа накарміць госця, Фёдар Міхайлавіч называе бабулю: Маякарміцелька і паіцелька нагнулася…[Рад. і б., с. 273].
Не абмінуў у сваіх творах Ф. Янкоўскі і тых, да каго ставіўсяадмоўна, негатыўна. Напрыклад, паўтатак, пустадомак, гнюсата (семантыкаякіх была пададзена вышэй), а таксамашвэндала: Швэндала [Рад. і б., с. 200];шабэтнік ‘нягоднік,паганец’: Каб табе, шабэтнік паганы, у галаве званіла ды неперасціхала! [Пр. на час., с. 190]. Такія лексемывызначаюцца экспрэсіяйзнявагі, грубасці, пагарды.
Шмат у творах і экспрэсіўна афарбаваных размоўных дзеясловаў.Напрыклад, бубукаць, гойсаць, дудукаць, забразгацець, задраць, цюкнуць,спалатнець, шныпарыць і інш. Яны служаць яркім сродкам характарыстыкігерояў, а таксама карцін народнага жыцця. Напрыклад, гойсаць:…каляСярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; шныпарыць:Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21]. З іх дапамогайперадаецца нацыянальны каларыт адметнасцей жыцця беларускага народа, ствараюццасамабытныя характары герояў, раскрываецца іх унутраны свет. Такія размоўныядзеясловы не толькі ствараюць вобраз, але і даюць псіхалагічную характарыстыкулітаратурнага героя.
Фамільярныя адносіны аўтара да свайго героя бачны ў наступнымсказе: Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык; «Азараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293]. Мы бачым іразумеем непавагу і абурэнне аўтара да тых, хто размаўляе на роднай,беларускай, мове, не ведаючы яе нормаў і правіл, дапускаючы памылкі.
У мастацкіх тэкстах Фёдара Янкоўскага выявіласявыразнаятворчая індывідуальнасць аўтара, якому ў пераважнай ступеніўласціваадчувальна-эмпірычнае асэнсаванне як рэчаіснасці, так і самой мовы. Тамуслова ў яго радку часта набывае эстэтычную матывацыю вобраза, само становіцца вобразам.Кожнаеапавяданне, абразок сагрэты шчырай і вялікай любоўю да чалавека, да роднагаслова, роднай зямлі. У іх – творчы неспакой вучонага, трывога за будучынюнарода, чалавецтва. Як зазначае Л. Яўдошына, «выразная словаўтваральная базанамінацыі дазваляе аб’ектыўна актуалізаваць унутраную форму слова, якаяз’яўляецца важнай крыніцай слоўнай вобразнасці, і стварыць за кошт гэтагададатковыя семантычныя характарыстыкі, у выніку чаго намінацыя набываесемантычную экспрэсію»[19, с. 27].


4.Граматычная характарыстыка размоўнай лексікі
У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі курсавой працымэтазгодна раскласіфікаваць сабраны намі лексічны матэрыял па часцінах мовы.Так, размоўная лексіка твораў Ф. Янкоўскага прадстаўлена наступнымісамастойнымі часцінамі мовы: назоўнік (у тым ліку і субстантываваныяпрыметнікі), дзеяслоў (і яго форма дзеепрыметнік), прыметнік, займеннік,прыслоўе і лічэбнік.
Асноўную частку размоўных лексем складаюць назоўнікі. Панашых падліках, гэта 151 лексічная адзінка (14 з якіх з’яўляюцца асабовыміімёнамі), што складае прыкладна 71% ад агульнай колькасці размоўнай лексікі ўпрозе Ф.М. Янкоўскага. Размоўныя назоўнікі служаць для абазначэння асоб, жывыхістот, прадметаў із’яў рэчаіснасці, пабудоў, харчовых прадуктаў і інш. Так, унаступных сказах сустракаем размоўныя назоўнікідачушка, Тодарыха, цагліна:Бягай, дачушка, да Тодарыхі, папрасі цагліны дзвеці чатыры [З нял. дар., с. 32]; вапшчажыцця ‘інтэрнат’:Увапшчажыццяпайду [Пр. на час., с. 82]; Алеська:Прыціскай смялей, Алеська… [Абраз., с. 36]; пясочак,траўка: Дзіця то бегала па вадзе, па пясочку, то па траўцы[Само сл. гав., с. 141]; гурочак, галінка:Іягады, і з грады гурочкі, і з галінкі памідоры [Абраз., с. 27]і інш.
Размоўныядзеясловы ў творах Ф. Янкоўскага ўжываюцца значна радзей. Яны складаюць каля 14%ад агульнай колькасці размоўных слоў, а дакладней – 31 лексема. Размоўныядзеясловы ўжываюцца, у асноўным, для абазначэння фізічных дзеянняў. Напрыклад, слізгануць‘плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра святло)’: Жодзінскіаўтаінспектар слізгануў ліхтарыкам і вокам па маіх дакументах і адразуаддаў іх мне [Пр. на час., с. 42];шалыгаць ‘ісці,хадзіць, крочыць, утвараючы шум’: Насустрач шалыгае,рашуча трымае курс на гэты Дом добра апранены яшчэ нядаўні студэнт [Рад. іб., с. 287]; цыкнуць: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад.і б., с. 149] і інш.
Размоўныя прыметнікі прадстаўлены 26-цю лексічнымі адзінкамі,што складае прыкладна 11% ад агульнай колькасці размоўных лексем у творах Ф.Янкоўскага. Яны характарызуюць знешні выгляд і ўнутраныя якасці чалавека. Напрыклад,мурзаты: Адгортвай ад сябе ўсялякае мурзатае… [Самосл. гав., с. 18]; здаровенькі: Пеце, здаровенькія,сырадойчык [Рад. і б., с. 330]. Большасцьразмоўных прыметнікаў маюць памяншальна-ласкальнае значэнне (17 лексем). Напрыклад:лёгенькі: Лёгенькі ветрык прабягаў над полем, набягаў і надубок… [Рад. і б., с. 263]; вузенькі: У вузенькія ружовыяпаскі і дробныя кветачкі – як кофтачка [Пр. на час., с. 52]; худзенькі:Малы, худзенькі, толькі на чатырнаццатым [Само сл. гав., с. 8]і інш. Павелічальна-ўзмацняльнае значэннемаюць 7 размоўных прыметнікаў.Напрыклад,даўжэзны, злыбедны: А пазней на сходзе цяжкай і даўжэзнайзімы, у злыбедную бяскорміцу, сусед пытаўся ў Тамаша… [Абраз.,с. 38];здаравенны:…пайшла на яго – здаравеннага сабаку,які стаяў нерухома… [Рад. і б., с. 44] і інш.
Нязначную колькасць у даследаваным намі лексічным матэрыялескладаюць размоўныя займеннікі: усяго 3 лексемы. Гэта азначальныя займеннікі кожненькі,саменькі і адмоўны займеннікнічагусенькі. Яныпрадстаўлены ў наступных сказах. Напрыклад, саменькі: …сцяжынкапаўз лес, прысаменькім лесе [Рад. і б., с. 163]; нічагусенькі: –Толькі-толькі з крыніцы, а больш у мяне, далібог, нічагусенькі піць няма[З нял. дар., с. 30].
Па нашых падліках, размоўныя прыслоўі прадстаўлены дзвюмалексічнымі адзінкамі: хорашанька, правільненька. Яны паказваюцьна станоўчыя адносіны да суразмоўнікаў. Напрыклад, Хорашанька глядзіце[Пр. на час., с. 39]; Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя будзе правільненька?[Рад. і б., с. 188].
У даследаваным намі лексічным матэрыяле вылучаны 2субстантываваныя прыметнікі: добранькае: Што табе добранькаенапісалі ў паштоўцы? [Пр. на час., с. 108]і гатовенькае:Яму каб толькі гатовенькае [Рад. і б., с. 249].
Адзінкавым дзеяслоўным ўтварэннем з’яўляецца размоўныдзеепрыметнік расшкуматаны: Адарваная ў калене левая босаянага, расшкуматаная правая… [Абраз., с. 47] і лічэбнік першанькі:А тут першанькі разок я ўбачыла яе слязу… [Абраз., с. 49].
Такім чынам, у празаічнай спадчыне Ф.М. Янкоўскага намівылучана 214 размоўных лексічных адзінак, большую частку з якіх займаюцьназоўнікі, менш размоўных дзеясловаў, у тым ліку і дзеяслоўная формадзеепрыметнік, прыметнікаў, невялікай колькасцю прадстаўлены такія часцінымовы, як займеннік, прыслоўе і лічэбнік. У лаканічных творах пісьменнікасловырозных часцін мовы становяцца сэнсава і функцыянальна значнымі.

Заключэнне
«Лірычныямініяцюры і апавяданні, філалагічныя эцюды Ф. Янкоўскага – сапраўдная скарбніцажывога беларускага слова, прыклад і ўзор умелага і ўдумлівага карыстаннябязмежным моўным багаццем» [18, с. 8] – зазначае Л.Яўдошына. Кожны абразок прасякнуты любоўю да чалавека, да роднага слова,напоўнены імпрэсіяй, насычаны ўспамінамі ці перажываннямі аўтара.
Аналізуючымову твораў, трэба адзначыць, што асноўны лексічны фонд твораў складаюцьразмоўныя словы. Мы вылучылі больш за дзвесце лексічных адзінак. У большасцівыпадкаў гэта назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі.
Упрацэсе праведзенага даследавання, размоўная лексіка была прааналізавана ўсемантычным, структурна-словаўтваральным, эмацыянальна-экспрэсіўным іграматычным аспектах. На аснове гэтага можна зрабіць наступныя вывады:
1.Большую частку даследаванага намі лексічнага матэрыялу складаюць назоўнікі,тэматычная прыналежнасць якіх вельмі разнастайная. Размоўныя назоўнікі ў творахФ. Янкоўскага абазначаюць прадметы побыту, назвы асоб паводле полу і сваяцкіхадносін, найменні асоб жаночага полу па прафесіі, назвы прадстаўнікоўжывёльнагасвету, назвы ежы і харчовых прадуктаў, назвы органаў і частак цела чалавека іінш. Размоўныя назоўнікі складаюць большза70% даследаваных лексем.
Уструктурна-словаўтваральным аспекце самымі прадуктыўнымі з’яўляюцца размоўныяназоўнікі з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе наступныхсуфіксаў: – к-, – ок-, – ечк-, – еньк- і пад. Яны складаюць 73%ад агульнай колькасці назоўнікаў.
Грубыхразмоўных назоўнікаў, якія характарызуюць герояў, даюць ацэнку іх паводзінам, удаследаваных намі творах няшмат: прыкладна 7% ад агульнай колькасці размоўныхназоўнікаў.
2.Размоўныя дзеясловы ўжываюцца для абазначэння фізічных дзеянняў, з’яў прыроды,псіхалагічнага стану чалавека і нш. Па нашых падліках, яны складаюць каля 14%размоўнай лексікі твораў Ф.М. Янкоўскага. Вылучаныя намі размоўныя дзеясловыўтвараюцца прэфіксальным і суфіксальным спосабамі. Большасць з вылучаныхразмоўных дзеясловаў экспрэсіўна афарбаваныя. Эмацыянальна-экспрэсіўнаафарбаваныя дзеясловы служаць выразным сродкам характарыстыкі героя або з’явы.
3.Размоўныя прыметнікі ў кантэксце твораў Ф. Янкоўскага служаць для абазначэннязнешняга выгляду ці ўнутраных якасцей чалавека і характарыстыкі з розных бакоўпрадмета ці з’явы. Яны складаюць 11% ад агульнай колькасці матэрыялу. Даволіпрадуктыўнымі мадэлямі з’яўляюцца размоўныя прыметнікі, утвораныя пры дапамозесуфіксаў, якія надаюць лексемам памяншальна-ласкальнае ціпавелічальна-ўзмацняльнае значэнні.
4.Значна менш у празаічных творах Ф.М. Янкоўскага размоўных займеннікаў іпрыслоўяў (прыкладна па 2%). У складзе такіх часцін мовы, як лічэбнік ідзеепрыметнік, налічваецца толькі па 1 лексеме. Яны ўжыты ў формах, якіяадрозніваюцца ад стылістычна нейтральных словаўтваральнымі элементамі(памяншальна-ласкальнымі суфіксамі). Размоўныя словы-займеннікі і прыслоўінадаюць выказванню дадатковыя вобразныя, ацэначныя значэнні.
Размоўнаялексіка ў мастацкім кантэксце дазваляе праўдзіва адлюстраваць побытавую ісацыяльную сферу жыцця беларускага народа, захаваць адметнасці жывога маўленнябеларусаў. На некаторых старонках аўтару не толькі верыш, але і перажываешразам з ім (напрыклад, абразкі «Развітанне», «Неправеранае сачыненне», «Боль» іінш.).
Ацэньваючыдзейнасць Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага вядомы беларускі пісьменнік ПавелМісько пісаў: «Знімем шапку перад чорнарабочым ад слова, перад тытанам духу іпаклонімся ўдзячна яму прылюдна, «і за гарою», і дзе б, у якой мясціне зямлі,дома ці за мяжою, мы ні былі» [3, с. 5].


Літаратура
 
1. Абабурка, М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М.В. Абабурка.– Мінск: Вышэйшая школа, 1986.
2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск:БелЭн, 1994.
3. Гаўрош, Н., Панюціч, К. Жыццё – як клятва, як прысяга / Н.Гаўрош, К. Панюціч // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 3 – 5.
4. Каб жыло наша слова: зб. навук. артык. да 90-годдзя з дня нарадж.Фёдара Янкоўскага / Пад агул. рэд. М. І. Новік. – Брэст: Альтернатива, 2009.
5. Кісліцына, Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры /Г.М. Кісліцына. – Мінск: Беларуская навука, 2000.
6. Красней, В.П. Грані слова: Факультатыўны курс «Лексіка іфразеалогія беларускай мовы». – Мінск: Народная асвета, 1996.
7. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова.– Мінск: Навука і тэхніка, 1994.
8. Сіўковіч, В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М.Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005.
9. Современный русский язык: Учебник/ Под редакцией Н.С. Валгиной. – 6-е изд., перераб. и доп.– Москва: Логос, 2002.
10. Современный русский язык: Учебник / Под редакциейРозенталя Д.Э., Голуб И.Б., Теленковой М.А. – Москва:Айрис-Пресс, 2002.
11. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка.Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі іінш. – Мінск: Выш. шк., 1993.
12. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэб.дапам. / Пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997.
13. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. дляфакультэта журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.
14. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш.навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002.
15. Шупенька, Г. Цеплыня чалавечнасці. Нарысы, літаратурныяпартрэты, артыкулы / Г. Шупенька. – Мінск: «Маст. літ.», 1977.
16. Шур, В.В. Уласнае імя ў мастацкім тэксце / В.В. Шур. –Мазыр: УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2010. – С. 66 – 81.
17. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К.Юрэвіч. – Мінск: Выш. шк., 1992.
18. Яўдошына, Л. «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родныхлюдзей» / Л. Яўдошына // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 6 – 9.
19. Яўдошына, Л. І. Слова ў мастацкім кантэксце / Л. І. Яўдошына. –Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2003.

Дадатак
 
Алфавітныпаказальнік даследаваных намінацый
Аб’яўляльшчык
Авечачка
Алеська
Аляксейка
Анютка
Аптэкарка
Ачомацца
Баба
Бабка
Бабулька
Базылёк
Баравічок
Бібліятэкарка
Білецік
Бітончык
Блішчасты
Большанькі
Братачка
Братка
Бубукаць
Бульбачка
Буркнуць
Бычок
Бядотнік
Валачыцца
Вапшчажыцця
Вёсачка
Ветрык
Вочкі
Вузенькі
Вядзерца
Гадочак
Газетчык
Галавасек
Галінка
Галовачка
Галоўка
Ганулька
Гарадок
Гарачанькі
Гарэтнік
Гатовенькі
Гнюсата
Гойсаць
Голлейка
Грамадовец
Групка
Грыбніца
Гультаеча
Гурочак
Гусянятка
Гэлечка
Даражэнькі
Даўжэзны
Дачушка
Джвогаць
Дзеткі
Дзіцятка
Дзянёк
Дзянёчак
Дзяўчанётка
Дзяўчынка
Добранькі
Дрэўца
Дубок
Дудачка
Дудукаць
Дыванок
Жанчынка
Жнейка
Жытка
Жэўжык
Забразгацець
Задачка
Задзіраць
Зайчык
Збажынка
Здаравенны
Здаровенькі
Злыбедны
Зямелька
Іллюк
Іллючок
Кабылка
Кавалачак
Калатнеча
Калупацца
Карміцелька
Кароўка
Кароценькі
Касірка
Кастусёк
Каўбаска
Кашулька
Кветачка
Кіёк
Кожненькі
Колік
Конік
Кофтачка
Краёчак
Кропелька
Куснуць
Лёгенькі
Лекараўка
Літарка
Маленькі
Мамачка
Мамка
Мамусенька
Мамусечка
Мамуська
Мамуся
Маснічына
Матачка
Матка
Матулечка
Матулька
Матуля
Матухна
Матухначка
Мацейка
Маценька
Машок
Меншанькі
Мецінка
Мокранькі
Мудрушчы
Мурзаты
Мурзацца
Мядочак
Надзейка
Наездзіцца
Нажнічкі
Насеннейка
Насіцца
Нашанівец
Нашвэндацца
Немаўлятка
Нічагусенькі
Ножка
Нявестачка
Няшчаснік
Павылазіць
Падцінаць
Паздароўкацца
Паіцелька
Пакепліваць
Пакойчык
Пальчык
Паляндвічка
Паперына
Патрухаць
Паўтатак
Паштовачка
Першанькі
Плотачка
Пляшка
Правільненька
Пралля
Пустадомак
Пчолка
Пясочак
Раздуронец
Расшкуматаны
Рыгорка
Рэдзенькі
Сакратарка
Салдацік
Салёненькі
Саменькі
Сандалік
Слёзка
Слізгануць
Смактануць
Снаваць
Сонейка
Спалатнець
Сусядочак
Сутонець
Сухарляка
Сцяжынка
Сырадойчык
Таўшчэзны
Ткалля
Торбачка
Траўка
Тэпаць
Укольчык
Унучак
Фарсун
Хлапчанятка
Хлеўчык
Хлопча
Хорашанька
Худзенькі
Цагліна
Цельца
Цёпленькі
Цыкнуць
Цэленькі
Цюкнуць
Цялушка
Чысценькі
Шалапаваты
Шалыгаць
Швэндала
Шкляначка
Шныпарыць
Шпурляць
Юзэфка
Юрасік
Ягадніца
Ясечка


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.