Реферат по предмету "Иностранный язык"


Беларуская мова

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Кафедра беларускай і рускай моў

 
 
 
 
 
 
 
 
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
 

Мінск
2007

Разгледжананавукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ
Пратакол№ 4 ад 25.01. 2007 г.
Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч
 выкладчыкІ.С. Фокіна
Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)
выкладчыкЗ.П. Казарог (БДЭУ)
Беларускаямова: вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. –Мінск: БДАТУ, 2007
Вучэбныдапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курсабеларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныятэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка.Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентамзамацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстанняправільнай пісьмовай літаратурнай мовай.
Удадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужопрапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.
Прызначаеццаабітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна іабітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.

РАЗДЗЕЛI. АРФАГРАФІЯ
§ 1. Правапіс галосных о,э – а (ы)       
 
Літары о, эзвычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца.Не пад націскам о, эпераходзяць у а:горы – гара, рэкі – рака.
Ненаціскное озахоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцыіншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але:радыё, аўдыё, відэа.
Ненаціскное эзахоўваецца:
а) у першайчастцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;
б) у словах,утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в) у пачаткуіншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен,энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзінезапазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых[д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль,чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.
У даўнозапазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторыхсловах – у ы:
 характар
 брызент
 літаратура
 інжынер
 сакратар
 цырымонія
 адрас
 канцылярыя
 бухгалтар
 рысора
 майстар
 почырк
 рамонт
 чыгун
 водар
 дрызіна
 сакрэт
 дырыжор
 лодар
 арышт

У некаторыхсловах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішаццаы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́,кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі– блыха́, плот – плытаго́н.
 
марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна
 
Практыкаванне1. Устаўцепрапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.
Т… лецэнтр,… вакуацыя, характ… рыстыка, кр… шыць, р… дкаслойны, д… фект,… гаізм,лат… рэя, др… васек, с… рдэчны, бл… ха, ч… кавы, др… мота, ж… ст… куляцыя,… кзэмпляр, р… корд, бр… во, ш… рсцяны, ш… разём, р… монт, др… жаць,ц… р… моніцца, орд… н, скр… гатаць, тр… вога, ц… нтральны, гл… бокі,акад… мічны, ч… рнаваты, на ст… ле, ц… на, інт… лігенцыя, ч… снок, Баранц… вамор.., ш… сцьсот, т… атр, т… мпература, хр… стаматыя, літ… ратурны, ігр… к,мар… ва, гор… ч.
Практыкаванне2. Напішыцесловы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э або а, ы.
Адажио, ветеран, водолаз, демисезонный,демонстрировать, депеша, депутат, дрезина, дремота, дрессированный, жевать,Женева, жестикулировать, зарево, комитет, литературный, марево,переосмысленный, поцеловать, резиденция, рекомендовать, рессора, рецензия,речной, решето, секретный, церемониться, человечий, червонец, черемуха, Череповец,черкесский, Цейлон, эпитет, эшелон.
§ 2. Правапіс галосных е, ё, я
 
Літара ёпішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. Намесцы е, ёў першым складзе перад націскам пішацца я:снег – снягі, смех – смяяцца, сёстры– сястра, лёд – лядок.
Ненаціскное ене пераходзіць у я:
а) у словах дзевяты,дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;
б) у словахіншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль,сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа,Аргенціна.
У даўнозапазычаных словах е перайшло ў я:дзяжурны,каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.
Нязменна пішаццакаранёвае я: свята – святкаваць, цяжкі –цяжкаваты, мяккі – мяккаваты, месяц, завязь,лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць,цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.
Ад слоў зкаранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і:вільгаць – вільготны, свіст – свіснуць, свісцець,свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы,хвіліна, мілагучны і інш.
У некаторыхкаранях адбываецца чаргаванне е – і: цвет – цвісці,усмешка – усміхацца, кветка – квітнець, памерці– памірае, ветлівы – вітацца, блеск (бляск)– бліскавіца, слепнуць (асляпіць) – сліпучы.
У прыназоўніку безі часціцы не літара е пішацца нязменна: неве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, нечыта́ць, без канца́, без со́раму. Калі ж неі без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульнымправілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны,бязлю́дны, бездапамо́жны.
Практыкаванне3. Спішыце,устаўляючы патрэбныя літары.
С… л… нін,с… л… не, П… трусь, П… трусёва, ц… гнікі, св… тлаваты, з… л… ніна, з… л… лень,з… лёны, з… л… наваты, вец… р, вец… рок, удал… чыні, дал… чынь, п… счаны,ал… горыя, л… снічоўка, св… ткаванне, дз… вяты, дроб… зь, л… генда, нам… ло,с… мнаццаць, б… зыменны, б… скрыўдны, б… з стомы, верас… нь, м… тал, сл… ды,высв… тліць, ц… пер, сн… гавыя, сн… гі, зам… ць, б… скрайні, пал… жаць,выгл… д, з… мляны, з… млянка, з… млеапрацоўчы, сп… ктакль, вас… мнаццаць,пам… ць, н… навісць, н… навідзець, сів… р, л… цець, л… туценне, заб… сп… чэнне,в… с… лосць, м… ханік, н… лёгка, н… мог, н… вялікі, б… спамылковы, б… спраўны,б… з слоў, сцв… рджэнне, ув… рцюра, кац… лок, з… зюля, м… дальён, в… снавы,в… сенні, м… цежнік, пас… велы, прып… чак, нап… рэдадні, аб… ліск, п… лёстак,пасл… заўтра, зв… льгатнелы, ..ўрапейскі, л… чыць (хворага), жн… ярка, п… йзаж,абм… ркаванне, абм… ркоўваць, п… раезд, ба… злівец, с… ржант, н… мог,прал… скатаць, м… лагучны, г… рой, нал… цець, г… рбарый, аб… сславіць, б… задраса, гал… рэя, тыс… ча, зн… вага, зн… важаць, ц… жкавата, сн… гапад,б… ссмерце, хв… ліна.
 
§ 3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных ускладаных словах
Правапісзлучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часопіс,землякоп, жывёлагадоўля, зернесушылка.
Напісанне о,а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другойчастцы: калі націск падае на першы склад другой часткі – у першай частцы пішам а,не на першы – пішам о: разнастайны, дабрабыт;рознакаляровы, добрасумленны.
Часткі што-,свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень,штомесяц, своечасова, стогадовы(але: стагоддзе),дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія),мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя,радыёхваля.
Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх – частка паў- (у адно слова з другойчасткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласныміназоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.
Практыкаванне4. Спішыце,устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.
Р… знакаляровы,р… знагалосы, р… знавіднасць, д… брабыт, д… браякасны, п… ліклініка,п… літэхнічны, св… еасаблівы, шт… лета, п..ўдзень, ч… рнабровы, ч… рнабароды,шыр… каплечы, шыр… каэкранны, п..ўнапраўны, мн… галюдны, р… дкалессе,Н… ваполацк, м… вазнаўчы, в… льналюбівы, н… вагодні, рады… завод, м… таспорт,рады… аматар, ст… годдзе, ф… такопія, ф… таапарат, земл… роб, зерн… сушылка,сін… вокі, ільн… завод, шкл… валакно.
Практыкаванне 5. Ад наступных спалучэнняў слоўутварыце складаныя словы і запішыце іх. Растлумачце правапіс галосных.
Уз о р. Чорныя вочы – чарнавокі.
Светлыяваласы, розны колер, высокі ўраджай, добрая якасць, розныя галасы, чорныябровы, чорная барада, сельская гаспадарка, востры верх, зямлю капаць, сенакасіць, доўга чакаць, сто год, роўныя правы, здабываць вугаль, тры паверхі,шмат год, змяніць словы.
§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
Пасляпрыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці–падысці, іграць– сыграць, ідэя– безыдэйны,імша – абымшыць,спадылба, спадыспаду. Аднакгалоснаяі захоўваеццапасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар, дэзінфармацыя.
Каліпрыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці,выйграць, аднайменны, перайменаваць. Алеі захоўваецца, каліўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб’інець, саіскальнік,заіскрыцца.
Практыкаванне 6. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба,прапушчаныя літары.
Ня… начай,непры… мальны, пад… дзеш, пры… дзе, с… сці, раз… граць, аб… сці, без… менны,за… скрыцца, без… ніцыятыўны, за… сці, пры… маць, пад… ду, непры… манне,па… менна, пера… маць, пра… граваць, пры… шоў, за… грыванне, за… кнуцца,ад… мчаць, аб… ду, дэз… нфіцыраваць, аб… лгаць, раз… грацца, раз… сціся,вы… шаў, пры… дуць, пра… гравальнік, па… граць, аб… мшэлы, за… нець, пера… начыць,пра… снаваць, за… канне, ад… сці, дэз… нфекцыя, за… нелае, за… граць,пра… фармаваць, пера… грыванне.
§ 5. Правапіс у, ў
 
У(складовае)пішацца:
а)у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум ушколу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;
б)у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;
в)у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, унія, універмаг;
г)у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натарыус, кансіліум, аул,накаут.
Ў (нескладовае) пішацца:
а)пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ўлес, настаўнік;
б)пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: аўдыторыя, паўза, лаўрэат,аўкцыён;
Злучокі двукоссе не з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі..
Практыкаванне 7. Спішыце, скараціце, дзе трэбау.
Воук,соус, ва Узбекістане, пауза, акварыум, ля універмага, пауднёва-усходні, ракаУса, трыумф, па-ударнаму, шлагбаум, лаурэат, педагагічны універсітэт, пры князюУсяславе, працавау у рэдакцыі, рэпертуар, на узлессі, аутамат, стаялі у пяцікроках, выпукла-увагнуты, няудача, гуляу у садзе, расце у лесе, дыназаур,бавоуна, індывідуум, ауторак, есаул, заучасна, доуга, манеур, страус,двоеуладдзе, апоудзень, шэдэур, вакуум, гладыёлус, каунер, рытуал, аутар,агрэсіуны, баул, няуважлівы, лауры, накаут, ва універсітэце, радаснае “ура”,зноу успомніуся, Вольга Уладзіславауна, пауз бераг ракі Усы, з’ява унікальная,пауночна-усходняя ускраіна, у “Выбраныя творы “ увайшлі.
 
§ 6. Правапіс падоўжаных зычных
 
Зычныяз, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжанымвымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе,збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё,мышшу. Параўнайце: каменне – камяні, праменне– прамяні.
Падаўжэнне[дз'] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.
Падаўжэннезычных не адбываецца:
а)у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэнняхад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;
б)у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт,тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, бонна,панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Сюзанна,Мадонна, Ганна, Жанна.
Адпадаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем(прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем:адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.
Выключэнне:расада, расол, расольнік, ростань, расаднік(месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.   
Практыкаванне 8. Растлумачце падвоенаенапісанне літар у адных выпадках і адсутнасць яго ў другіх.
Аблічча,левабярэжжа, каралі, паўстанне, калоссе, каласы, пяцігоддзе, запечча,лісце, багацце, мяцеліца, усміхаецца, масаж, мяжа, узмежжа, шчасце, налью,ладдзя, вараннё, вяселле, цяжкасцю, калона, гама, зарэчча, разводдзе, Ільін,мышшу, свежасцю, масіў, Аксіння, Наталля, пералью, пяццю.
Практыкаванне 9. Пастаўце назоўнікі ў форметворнага склону.
Мыш,ноч, цемрадзь, свежасць, радасць, маладосць, лень, гразь, далонь, сувязь, соль,мазь, гусь, моль, папараць, бандэроль, плынь, запаведзь, смерць.
§ 7. Правапісспалучэнняў зычных
 
Убеларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэннізычных пішуцца так, як вымаўляюцца:
1.У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме неперадаецца: посны (пост), свіснуць (свіст), капусны(капуста), вобласць – абласны (руск. областной).          Але: баластны, фарпостны, кантрастны,кампостны.       
2.У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьмене перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.
3.Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя[к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме неадлюстроўваюцца: язда – выязны (руск. выездной), праезд – праязны (руск. проездной),шчаслівы, сонца, наўмысны; бліскаць – бліснуць,бразгаць – бразнуць.
4.Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і[шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч ісшч: расчоска,расчапіць (кручкі), расшчапіць (на дзве часткі). Выключэнне:шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.
Практыкаванне 10. Запішыце словы па-беларуску,растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.
Радостный,расстилаться, почетный, капустный, солнце, счастливый, Рембрандт, устный,несчастный, поздно, областной, безвыездно, скоростной, свистнул, шестнадцать,жалостный, контрастный, расщепленный, рассадить, Брандт, расслоиться,беззаконие, форштадт.
§ 8. Правапісмяккага знака і апострафа
 
Мяккізнак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знакужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, араздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленнезычнага з наступным галосным.
З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішаццапасля мяккіх зычных з, л, н, с, дз, ц:
а)на канцы слова: мазь, соль, зелень, лось, мядзведзь,радасць;
б)у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісьмо, дзядзька, бацька;
в)у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другізычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмі – восьмы,пісьменнік – пісьмо, канькі – канькоў, дзьме– дзьмуць, цьмяны – цьма;
г)пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л']: гульня,пальцы, столькі, вельмі. Але: вяселле,ралля, галлё, гуллівы.
Практыкаванне 11. Растлумачце напісанне мяккагазнака ў словах.
Эмульсія,рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, з’яднаць,фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец,запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.
Мяккізнак пішацца ў некаторых граматычных формах:
Граматычныя формы
Калі пішацца
Прыклады
У назоўніках:
а) творнага склону множнага ліку
б) перад суфіксам
-чык-
перад канчаткам -мі
калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь
дзецьмі, слязьмі, людзьмі
камень – каменьчык,
струмень – струменьчык
У прыметніках:
а) перад суфіксам -ск-
 
 
б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк-
калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень
заўсёды
ліпень – ліпеньскі,
чэрвень – чэрвеньскі, восень –восеньскі
прыгожанькі, светленькі, старэнькі
У дзеясловах загаднага ладу:
а) 1-й асобы множнага ліку
б) 2-й асобы множнага ліку
перад канчаткам -ма
перад канчаткам -це, а таксама перад -ся
кіньма, станьма, сядзьма
кіньце, станьце, сядзьце
агледзься, намылься

Мяккі знак пішацца:
а) у складаныхлічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот,дзевяцьсот;
б) у прыслоўі ледзьве(як і ў словеледзь);
в) у часціцы -сьціў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці,дзесьці, кудысьці.
Мяккі знак непішацца:
а) паміжпадоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;
б) перад мяккім[в']: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але:ледзьве);
в) у словах меншы(менш), іншы (але:большы (больш);
г) на канцы словапасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.
 Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца
 
Практыкаванне 12.Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккізнак.
Ціхен… кі,ціхен… ка, увас… мярых, мен… шы, дзес… ці, творчас… ць, прайс… ці, снежан… скі,шэсц… сот, чэрвен… скі, разан… скі, чамус… ці, соцен… ка, дз… веры, ледз… ве,с… мешны, людз… мі, сядз… це, лёген… ка, ліпен… скі, аген… чык, чац… вёрты,фантан… чык, дзевяц… сот, стан… це, дзец… мі, кудыс… ці, радас… ці, час… цей,будз… це, дз… ве, студзен… скі, здарэн… не, здол… нас… ць, камус… ці,астрахан… скі.
Р а з д з я ля л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перадгалоснымі е, ё, ю, я, і:
а) у словахіншамоўнага паходжання: Лавуазье, дасье, мільён,мільярд, трыльён, Сеньі, канферансье,мадзьяр, парцьеры; Булён, нюанс
б) ва ўласныхімёнах, утвораных ад імёнаў на -ій, перад суфіксальным -еў-,(-ев-): Васільеў, Васільевіч, Вітальевіч, Генадзьевіч;
в) у словах Ілья,Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільінічна,Касьянавіч, Ульянаў, лье, разалье, льецца, налью, пералье;
А п о с т р аф пішаццаперад галоснымі е, ё, ю, я і націскнымі:
а) пасляпрыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычны: аб’явіць, пад’езд, аб’інець,аб’ём, раз’юшаны, аб’ект, ад’ютант, кан’юнктура;
б) у сярэдзінеслоў пасля зычных, акрамя з, л, н, с, дз, ц: інтэрв’ю,куп’істы, сям’я, надвор’е;
в) у складаныхсловах пасля двух-, трох-, чатырох-: двух-ярусны, трох-ярусны;
Заўвага. Пасля ў(нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, шчаўе.
Практыкаванне 13.Запішыце словы па-беларуску ірастлумачце іх правапіс.
Миллион, мышь, отрежьте,объездить, Соловьев, триллион, курьезный, трехъярусный, здоровье, объективный,серьезный, батальон, пьеса, подъезд, объездной, компьютер, шампиньон, соловьи,сеньор, рельеф, объем, ателье, объявление, налью, Мольер, твердый, зверь, ночь,щелочь, несешь, нянчить, меньше, субъективный, курьер, пьеса, пиявка,Геннадьевич, семьянин, взморье.
 
§ 9. Правапіснекаторых прыставак
 
1. Прыстаўкі аб-,ад-, над-, пад-, перад- пішуцца нязменна і перад літарамі, якіяабазначаюць звонкія зычныя, і перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя: падняць,падказаць, адрэзаць, адкапаць, абгаварыць, абхадзіць,надламіць. На стыку прыстаўкі і кораня зычныя б, д могуцьпадвойвацца: аббегчы, аддаць.
2. Калі кораньслова пачынаецца збегам зычных, пасля прыставак на зычны паяўляецца беглы гук[а]: падабраць, разаслаць, абагнаць, надарваць,адагрэць, сабраць, саскочыць,сагнуць.
Заўвага.Пада-, раза-, аба-, са-,нада-, ада- – фанетычныя варыянты прыставак пад-, раз-, аб-, с-, над-, ад-.
3. Прыстаўкі,якія заканчваюцца на з-, с-, пішуцца так, якчуюцца: перад звонкімі – з (зможа,узнесці, раздаць),перад глухімі – с(счарнець, ускочыць, бясшумны).
На стыкупрыстаўкі і кораня зычны забо с можападвойвацца: бяззбройны, бясспрэчны, рассейваць, раззлавацца.У некаторых словах адбылося зліццё гукаў на стыку прыстаўкі і кораня; утакім выпадку пішацца адна літара с: расада, расаднік,расадны; расол, расольнік, расольны; ростань.
Калі прыстаўказаканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч,спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: расчыніць,расчапіць (кручкі), усчынаць, счышчаць, счапіць,бесчалавечна, расчышчаць, счарніць. Ад такіх слоўтрэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца спалучэннем шч:расшчапіць (палена), прышчапіць, расшчодрыцца,абшчапіць, сашчаміць.
Заўвага. У словах шчасце,шчаслівы, рошчына, нашчадак, нішчымны, нішчымніцагістарычна замацавалася фанетычнае напісанне шч.
4. Пішуцца нязменназапазычаныя прыстаўкі анты-, дэ-, рэ, ультра- і інш.: антываенны,антымілітарысцкі, дэмабілізацыя, рэканструкцыя, ультралевы.
Практыкаванне 14. Утварыце з дапамогай прыставаксловы. Запішыце і растлумачце правапіс прыставак.
У з о р. Дапамога –бездапаможны.
Без- (бяз-,бес-, бяс-): край,надзея, абарона, імя, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум;
з- (за-, с-,са-):пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, скрабці, ставіць, жаць,касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць;
раз- (рас-,раза-): пускаць,весці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, кідаць, ганяць, капаць, казаць,ламаць.
Практыкаванне 15. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіспрыставак.
1.3 у… лесся, з пасекі, несла смалой-жывіцай і ра… сцеленым па сіўцы лёнам. 2. Яляжаў і глядзеў у бя… донны, бя… межны блакіт неба. 3. Ра… пагоджвалася, вецерраз… гнаў хмары, праз іх прасвечваліся дзе-нідзе зоры. 4. Завішнюк у… помніўЖэньку. Вясёлую, з ра… сыпанымі па плячах валасамі. 5. Грозны і бя… мерныакіянскі гул. 6. Ты заўсёды нам сніўся, бя… крайні сусвет. 7. Зялёны луг, якскінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра… сцілаўся. 8. Так у бя… смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзера… цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра… ступіўся лес, і перад вачамі настаўнікара… крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя… концае бя… межжа і на полі нішчыў межы.12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў… плыўшы з глыбіні, сон у… помніўся дзяўчыне.13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра… сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя… шумна п'е ваду. 15. Сасмерцю бацькі ад усіхнас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе… зваротна. 16. Дзверыгасцініцы раптам ра… чыніліся – перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с… гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: калі ў… міхаецца дзіця,калі, як маладосці сны, прыхо-дзяцьгаласы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў… тавала, вяла на вышыні па вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полембя… концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.
 
§ 10. Правапісгалосных у некаторых суфіксах
 
10.1 Усуфіксах назоўнікаў:
а)калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак-,калі не выпадае, – -ык- (-чык-), -ік- (-нік-):замочак – замочка, лужочак – лужочка; ключык– ключыка, домік – доміка;
б)-ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках, утвораных адслоў на -іц-а (-ыц-а): паліца – палічка,сястрыца – сястрычка.
Уастатніх выпадках пішацца -ечк-, (-ачк-): дзядзька– дзядзечка, Маня – Манечка, Коля – Колечка, кошка – кошачка.
Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.
Кніж… чка,нож… к, руч… чка, матылёч… к, бабул… чка, Ван… чка, дубоч… к, стажоч… к,рукав… чка, Валодз… чка, званоч… к, вяргін… чка, Саш… чка, стуж… чка, зайч… к,Наташ… чка, трав… чка, вожыч… к, гузіч… к, узгорач… к, Тон… чка.
10.2 Усуфіксах прыналежных прыметнікаў:
усуфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ўадпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл.§ 1): дзядулеў,татулеў, Антосеў, Пецеў, братаў,мужаў, Рыгораў, Тамашоў, Васілёў.
Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.
Алексееў,Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў,героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.
 
10.3 Усуфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.
а)суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях,утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння[1]: піш-уць– пішучая, цягн-уць – цягнучы, лапоч-уць – лапочучы,рашаюць – рашаючая, пазыча-юць – пазычаючы; а, я– у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІспражэння: гавораць – гаворачая, бачаць – бачачы,узыходзяць – узыходзячая, гоняць – гонячы.
б)дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н-, якіяўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я, захоўваюць гэтыя галосныява ўсіх формах: паказаць – паказаны, засеяць – засеяны,развеяць – развеяны.
Ваўсіх астатніх выпадках пішацца -ен-[2]:купіць – куплены білет.
Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4словазлучэннямі (на выбар).
Акрыл… ныперамогай, праве… ная грэчка, закле… нае акно, запавол… ная хада, мурав… нысклеп, падкле… ны ліст, пасе… нае жыта, перагародж… ная сцежка, заспако… нычалавек, занядб… ны сад, разліне… ны сшытак, разве… ныя мары, расшчэпл… наедрэва, накормл… ны кот, устрывож… ны звер, напо… ны водарам.
Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіцесловазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісаннесуфіксаў дзеепрыметнікаў.
Уз о р. Прачытаць (кніга) – прачытаная кніга, прывезці (дровы) – прывезеныядровы.
Дагледзець(сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля),схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы(конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце),зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець(валасы), выцерці (падлога),прыціхнуць (бяроза), стаміцца(чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь),заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць(прасторы), звезці (сена).
Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні,вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.
Уз о р. Косіць траву – косячы траву, радуюцца сустрэчы –- радуючысясустрэчы, зрабіў справу – зрабіўшы справу[3].
Пад'язджаюцьда лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок,хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца,выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;
напрацавалісяза дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку,узышлі на пагорак, дапісаў ліст.
§ 11. Правапісгалосных у некаторых канчатках
11.1Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У меснымсклоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:
е– пры цвёрдай аснове: украіне, на дубе, у лесе;
і–пры мяккай аснове: у лазні, на полі, на кані;
ы –прызацвярдзелай аснове: на працы, на трактары, у шалашы[4].
Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (‛не ў хаце’) і надвары (‛каля будынка’): На дварэ холадна. – На двары валялісяпаколатыя дровы.
Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку.Абгрунтуйце выбар канчаткаў.
Жняя,душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман,лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне,палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт,старшыня, суддзя, кніга, мора.
11.2 Напісаннененаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць папытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккайасновай.
Склон Пытанні Прыклады Н. які? якая? якое?
вялікі дом летняя ноч сіняе неба Р. якога? якой?
вялікага дома летняй ночы сіняга неба Д. якому? якой?
вялікаму дому летняй ночы сіняму небу Т. якім? якой?
вялікім домам летняй ноччу сінім небам М. (аб) якім? якой?
(аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе
 
Заўвага. Правапіс канчаткаўпрыметнікаў у форме вінавальнага склону залежыць ад таго, да якога назоўніка ёндапасуецца (адушаўлёнага ці наадушаўлёнага):вялікі дом – вялікагачалавека.
Прыметнікімножнага ліку ў назоўным склоне маюць канчаткі -ія, -ыя (якія?):вялікія, летнія, прыгожыя, вясёлыя.
Практыкаванне 22. Дапішыце канчаткі прыметнікаў.
Бесклапотн…сініцы, пах асенн… лесу, леташн… лісце, чырвон… сыраежкі, гнутк… лісічкі,трапятк… ластаўкі, малюнкі асенн… прыроды, сярэдн… росту чалавек, вясёл…агеньчыкі, стройн… сосны, шум зялён… прыбою, у сін… хустцы, доўг… ноччу, убязмежн… небе, шчыр… душой, крытычн… розум, ясн… надвор'е, позн… кветкай, ляцёпл… матчын… шчакі, маленьк… хвалькі, спакойн… і разважлів… чалавек.
§ 12. Правапіспрыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
 
12.1 Праззлучок пішуцца прыслоўі:
а)з прыстаўкай абы- ці суфіксам -небудзь: абы-як,абы-куды, абы-дзе; як-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь;
б)утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова (з прыстаўкай або без яе): ціха-ціха,дзе-нідзе, мала-памалу, раз-пораз, ледзь-ледзь. Але: час ад часу,адзін на адзін і іншыя ўстойлівыя выразы;
в)з прыстаўкай па-:
1. на -ому,-аму, -яму, -му:па-старому, па-сучаснаму,па-новаму, па-летняму, па-мойму;
2. на -ску,-цку, а таксама -ы: па-беларуску, па-брацку,па-дзіцячы, па-воўчы, па-мядзвежы;
3. утвораныяад парадкавых лічэбнікаў:па-першае, па-чацвёртае.
Прыслоўі,у якія ўваходзяць словы што, сама, свое,пішуццаразам: штодзень, штоночы, штомесяц, штолета,таксама, тамсама, своечасова, своеасабліва. (Параўн.:толькі што, пакуль што).
 
сям-там, там-сям, туды-сюды
 
12.2 Усеастатнія прыслоўі пішуцца разам: ушчэнт, упершыню, звечара, узімку,мімаволі, направа, знізу, увачавідкі, дагэтуль, напярэдадні, неўзабаве,спрадвеку, паасобку, залетась, здаўна, навідавоку, напавер, наўздагон,неўпрыкмет, пазаўчора, спадыспаду, падыспадам, пароўну, уголас, уразнабой,урэшце, упоперак, спачатку і інш.
Практыкаванне 23. Растлумачце напісанне прыслоўяў.
Дапамагчыпа-суседску, ісці паціху, зрабіць па-мойму, глянуць спадылба, разбураныдашчэнту, заклеены крыж-накрыж, убачыць ўпершыню, па-дамашняму ўтульна,падзяліць пароўну, наадрэз адмовіць, дзе-небудзь прысесці, паглядзець уніз, падоўгуне бачыцца, разысціся па-добраму, назаўжды ўдзячны, зрабіць абы-як, час ад часуўспамінаць, адказаць па-беларуску, глянуць налева.
 
12.3Ад прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна.Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўнайце:
вярнуўся дахаты – падышлі да хаты (каго?) Петруся;
звярнулі ўбок – ішлі ў бок (чаго?) рэчкі;
сустрэліся ўдзень – у дзень (які?) асенні.
Некаторыяспалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі вельмі блізкія да прыслоўяў, аднакпішуцца асобна. Іх напісанне трэба запомніць.
разбору                зарэзу                   хаду                      налёту
без     упынку        да      ўпаду          на     ляту           з       разбегу
толку                             адвалу                  памяць                 ходу
                   адзіночку                                 ў меру                            віду
           у       абхват                          не      падсілу                на     жаль
                   абдымкі                                  да смеху                         дзіва
 
без дай прычыны, пад вечар, усёроўна, усё адно, як след, але: якраз
Практыкаванне 24. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разамабо асобна.
І.Бегчы (на) уздагон, выцерці (на) суха, вывучыць (на)памяць, рабіць (па) новаму, ісці (па) ціху, (з) лёгкустаміцца, рабіць (як) след, азірацца (раз) пораз, схапіць (на)ляту, (па) дзіцячы непасрэдна, замяло (на) глуха, запомніць (на)заўсёды, (на) дзіва прыгожы, (па) летняму цёпла, паспець (як)раз на вячэру, бегчы (без) аглядкі, ліў (без) перастанку, (на)пярэдадні свята, крыкнуў (на) хаду, палюбіў (з) малку, ляжала (у)поперак, павярнуў (у) лева, бачыць (далёка) далёка, (па)мужчынску стрымана.
II. 1. Хмызнякпаварочваў (у) бок, нават тpoxi кудысьці (на) зад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, якЛяўчук (не) узабаве заўважыў, усе (на) сустрач яму, некуды (у) бок вакзала.8. Дым (па) волі папоўз (у) гару.4. Выехаць (на) зад (ад) разу не ўдалося: вагон маглі прычапіць (на) заўтра,дый то (пад) вечар. 5. Горы тут сыходзіліся (у) шчыльную. 6. (На) перадзебыло цixa, недзе (з) воддаль (па) начномупрыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек (на) дзіва ўраўнаважаны i (па) вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю (у) след нi ганяцца, а (усе) роўна прыблудзім (на) зад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць без (дай) прычыны.10. (3) ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга (у)дзень, але (пад) вечарпроста (у) вачавідкі пачыналіпухнуць хмары. 11. Звярнуўшы (на)бок, яна прыпыняецца (як) раз на той ручаіне. 12. (У) рэшце я (па) ціху абагнаўВасіля. 13. Данік заплакаў не (у) голас, а (па) мужчынску цixa.
III. (У) зiмкy рака іншая. Яе (на) глуха забівае снегам. Снег (у)сюды. У гэтым белым свеце (многа) многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак.Асцярожна прыходзілі (у) начы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, (па) малу грызлі кару.
Крыху (у)бок ад зайцавага следу лёг чоткіроўны след: лапа за лапу. Гэта (па) цixy падкрадвалася лісіца. Вось тут яна (да) волі доўга чакала, пакуль заяц (не) асцярожнападыдзе бліжэй.
(Так)сама мышыная сцежкадробных слядкоў (на) цянькі прашыла раку адберага да берага. А (з) боку гэтага следу– двайны след: тхор імкнуўся след (у) след за мышшу.
(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка.Ён меў на ўвазе ўcix (ад) разу: i ліс, iзайцоў, i, магчыма, меркаваўпадысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без)перастанку даносіцца бляянне ягнят.
Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.
ПаводлеЭ. Самуйлёнка.
§ 13. Правапіс складаных слоў
 
13.1Складаныя назоўнікі пішуцца разам:
а)       са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс,новабудоўля;
б)      з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат,метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.
фатаграфія, матацыкл
в)агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;
г)утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксамаз першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;
д)складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.
Складаныяназоўнікі пішуцца праз злучок:
а)       без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;
б)      назвы палітычныхпартый i ix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя,сацыял-рэвалюцыянер;
в)       уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;
г)       некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.
Практыкаванне25. Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.
Ахвярапрынашэнне,мангола-татары, пісьменнік-прапаведнік,трохкутнік, проціпастаўленне, далягляды,добраахвотнік, чырвонаармеец, Алма-Ата, ваеннапалонны,мікрараён, паўкраіны, сацыял-рэфармізм, дубы-веліканы, фотакарэспандэнт, Салтыкоў-Шчадрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, вадасховішча, сцежкі-дарожкі, нацыянал-сацыялізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.
/>/>/>13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:
а)утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі,параходны, салігорскі, летапісны;
б)утвораныя са словазлучэнняў:
«назоўнік+ прыметнік» — сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны(правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);
«назоўнік+ лічэбнік»: трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);
«назоўнік+ займеннік»: іншамоўны (iншая мова).
 
13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:
а)       утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны,давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;
б)      утвораныя ад двух i трохраўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускіслоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычнаядзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);
в)       якіяабазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;
г)       словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.
Заўвага.Усе астатніяпрыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці большасноў i не падыходзяць нi пад адно зпрыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.
Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна
Адпрыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнніпрыслоўяў i прыметнікаў(дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:
дробнабуржуазнаягазета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія)                                          (паколатыя (як?) дробна)
гладкаствольное ружжо                                    гладка паголенытвар
(гладкіствол)                                            (паголены (як?) гладка)
 
13.4Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў,паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў,паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй.Параўнайце:
Лаза зялёная жаліцца-шуміць. — Лаза зялёная жаліцца, шуміць.
Бацькі яго пояць-кормяць. — Бацькі яго пояць, кормяць.
Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.
(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна)прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала)вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы,(адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні,(штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты,(руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка)матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата)чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат)баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускіясловы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскіянароды, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна)сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавыколер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжыхвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.
 
§14. Ужыванне iправапіс часціц не, ні
14.1 Ужыванне часціц не, ні
 
Значэнне часціцы не Калі ўжываецца Прыклады Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку
1. 3 касою пагоды не чакаюць.
2. Служба не дружба.
3. Гэта не чорны колер. Сцвярджэнне Не + магчы + не + інфінітыў
1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.
2. Я не мог не сказаць.
У рытарычных сказах*
Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?
Значэнне часціцы ні Калі ўжываецца Прыклады Узмацняе адмаўленне
Не(няма, нельга, няможна) + ні
1. Нельга спыніцца нiна хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы). Узмацняе сцвярджэнне
Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нii інш.
1. Дзе нiпойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нiглянь – усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.) Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе
Можна замяніць злучнікам i
Hiў жыцці, нiў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся). Няўпэўненасць Ва ўстойлівых словазлучэннях
Hiхаты нiлапаты;
ніскладу нi ладу (коска не ставіцца).
Адрознівайце:
нераз (многараз, часта) — нiразу(ніколі),
 не адзін (многія) — нiадзін(ніхто).
Прааналізуйце:нiадзін не ведаў – неадзін ведаў, нiадзін не прыйшоў – не адзінпрыйшоў, ні разу не бачыў – нераз бачыў, ніразу не гаварыў – нераз гаварыў.
Практыкаванне27. Растлумачцеўжыванне часціцы неабо ні.
1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2.Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукатуматораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаў ні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць.8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчынане адказала ні адным словам. 10. Без трывогі нi ў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мыні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствымтвой хлеб i ніколі не будзе скупою тваярука.
14.2 Правапісчасціцы не
Часціца не пішацца разам:
а)       са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны,незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;
б)      са словамі, даякіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі(малы), неглыбока (мелка);
в)       з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы;недзе, некалі;
г)       з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошанаятрава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.
Часціца не пішацца асобна:
а)       з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, немог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;
б)      калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькіцёплая вада;не аднолькавае,даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);
в)       з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;
г)з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?)касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ непрачытаны твор;
д)з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чымзаўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;
е)у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не:далёка не поўны, ніколькі не горшы.
Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі,надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.
не трэба, не варта, не супраць, нешкада
14.3Правапіс часціцы ні
Часціцані пішацца разам:
а)з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк,нікуды, ніколькі. Але:ні ў кога, ні з кім, ні з чым.
б)са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.
Уастатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.
Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўныхне пішаццазаўсёды пад націскам, уадмоўных ні–заўсёды не пад націскам: не́хта – ніхто́; не́дзе–нідзе́; не́чы – нічы́й.
2.Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз,вучні паехалі на экскурсію. – Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.
Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце еабо і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не,ні са словамі.
1.Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..)пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Гры/>бы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма над возерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў (н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..)кога. 8. Як (н..) гне мароз,(н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў (н..) слова. 10. I (н..) воднаяраслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднаедрэўца i (н..) адна жываяicтотa (н..) думала ў тойчас пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) накога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) могя (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi (н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я (н..)быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікі i, мабыць, зусім (н..)прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкаясвая, (н..) разгаданая (н..) кімтаямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзяванаабрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанайдагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнайглыбіні акіяна, (н..) смела праглянуласязорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.

§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў iчасціц
 
15.1 Правапicнекаторых прыназоўнікаў
Складаныяпрыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай,па-над лугам.
Незалежнаад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускаймове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнемтравы.
15.2   Правапіс некаторых злучнікаў
Складанызлучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніказ займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на якіўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былідумкі ў чалавека. Угэтым сказе затое– злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі:На дварэ было цёмна, але (аднак,только) яснымібылідумкіўчалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ixрана разбудзілітое— займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконваефункцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) – за тое.
 
15.3Правапіс некаторых часціц
Часціца-сьці (-сь)з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці,штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.
Часціцыабы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які,абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы),калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ўкаго.
Часціцыб (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж,прынёс жа.
Часціца-такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіхадносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў).Але: усё ж такі.
Часціцашто пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакульшто (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).
Практыкаванне 29. Спішыце, раскрываючы дужкі. У адпаведнасці з правіламі пішыцепрыназоўнікі, злучнікі, часціцы.
І. (3) пад Нарачы, (з) заплячэй, усё (ж) такі, пакуль (што) лёгка, дзе (сьці) павёсках, (з) за свету, зусім (такі) весела, (з) пад cтpaxi, добра (такі) зацемна,пратаптаная калі (сьці), (з) пад ног, збылося (такі) жаданне,(па) за яго icтотаю,што (небудзь) моцнае, абы (з) кім,справа не (абы) якая, каго (ж) небудзь, (па) надборам, (абы) толькi адцягнуць, усё (ж) яшчэ што (сь) засталося, спяваць што (небудзь),(па) за садкамі.
ІІ. Там, у цёмнай далёкай дарозе, хоцьрызыка, (за) тое недзе за ёй i надзея. 2. (3) пад навісі дрэўблішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіхзорачак/>. 3. Вучня хвалілі (за) тое, што ён прымаў удзел у грамадскай рабоце. 4. Я (за) тое люблюлес, што ў ім душою спачываю.
 
§ 16. Асобныя выпадкіўжывання вялікай літары
3 вялікай літары пішуцца:
1.       Першаеслова ў складаных назвах:
а)       свят iзнамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год; 1 Мая, 8 Сакавіка;
б)      гістарычных падзейі дакументаў: Брэсцкімір, Парыжская камуна; Люблінская унія;
в)       геаграфічных аб'ектаў: Віцебская вобласць, Miнcкiраён (а таксама Брэстчына, Полаччына, Случчына i пад.);
г)       міністэрстваў, навучальных i дзяржаўуных устаноў,прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі, Беларускідзяржаўны універсітэт, Мінскіаўтамабільны завод,Акадэміянавук;
д)      словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом урада, Дом-музей Адама Міцкевіча. Але: дом адпачынку, дом-інтэрнат.
2.Назвыгістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Сярэднявечча.
3.Агульныяназоўнікі, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына,Айчына.
Вялікая Айчынная вайна, Вялікае княства Літоўскае
4.       Прыналежныяпрыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў (не з суфіксам -ск-):Mixacёў сын, Купалава паэма, Марысінсябар, Брылёва апавяданне.
Параўнайце:
мележаўская хроніка– Мележава хроніка;
купалаўскістыль– Купалава паэма.
Увага!Прыметнікі з-ск-пішуццаз вялікай літары, калі яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскіячытанні(чытанніпамяціСкарыны).
Практыкаванне30. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.
ВершыКоласавы, Васілёва дачка, мінскія вуліцы, мінчане, Miнскi гандлёвы тэхнікум, беларускі народ,Беларускі дзяржаўны академічны тэатр оперы i балета, Літаратурны музей імя Янкі Купалы, Восьмае сакавіка, Палац мастацтваў, беларускае адраджэнне, эпоха Адраджэння, Колеў сшытак, грамадзянская вайна, Дзень настаўніка, Новы год,навагодні падарунак, эпоха Асветніцтва, Міністэрства адукацыі, беларускія краявіды, краявіды Ашмяншчыны,Беларускі акадэмічны драматычны театрімяЯнкі Купалы, Чырвоная Армія, чырвонаармейскі, Miнскі завод халадзільнікаў, Домветэранаў, Палац спорту, Міцкевічавы балады, купалаўскія гepoi, Баркалабаўскілетапіс, медыцынскі інстытут, Гомельская вобласць, Гомельшчына, народны паэт, Міжнародны жаночы дзень, Белавежская пушча, ДалёкіУсход, Заходняя Дзвіна, заходняя частка горада, аповесць«Дрыгва», Вялікае княства Літоўскае, Версальскі мip, горад Тураў,сабака Шарык, Магеланаў праліў, зорка Венера, кінатэатр «Mip», звычайная маскоўская вуліца,вуліца Маскоўская, Рыгораўбрат, Мурчыны кацяняты, быкаўскі герой, Коласаўскія ўрачыстасці, коласаўскаятрылогія.
 
§ 17. Правілы пераносу
Слова заднаго радка на другі пераносіцца па складах. Адна літapa не пераносіцца i не пакідаецца: да-ро-га, ва-да. Але: фае, авёс, Азія.
Асаблівасці пераносу:
а)       падоўжаныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца:жыц-цё, трыц-цаць, пісьмен-нік;
б)      й, у, ь,'(апостраф) пакідаюццаў канцы радка: вай-на, праў-да, боль-шы, аб'-ява;
в)       дж,дз не разрываюцца: даж-джы, ура-джай, на-дзея, ра-дзі-ма. Але: пад-жылкі, пад-земны.
Нельгаадрываць ад кораня пачатковую зычную: на-зваць, за-гнуць, раза-рваць.
Практыкаванне31. Падзяліце словы для пераносу.
Галлё,аддаць, зацішша, дваццаць, хаджу, радзіма, пісьмовы, раз'езд, падскочыць,разгребці, заспяваць, прыкметны, разбіць, падгрупа, безумоўна, безупынна,падыход, узысці, абысціся, высакародны, яснасць, узмах, рассякаць, узабрацца,загорскі, абавязак, спадчына, абазначыць, рэйка, поўны, падабраць, паджаць,рассыпаць, пад'язджаць, раз'юшаны, адзвінець, выпхнуць.

РАЗДЗЕЛ II. СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ
 
Сінтаксіс (грэч. syntaxis – пабудова, спалучэнне,парадак) – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнні і сказы (простыяі складаныя), іх структура і тыпы, высвятляюцца асаблівасці выкарыстання ўмове.
Словазлучэнне ісказ – асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Аднак сказ выконвае ўласцівую яму функцыюў спалучэнні з іншымі сказамі. Таму побач з сінтаксісам словазлучэння і сказавыдзяляюцца і больш складаныя формы звязнай мовы – адзінкі, большыя за сказ.
Пунктуацыя (лац. punctum – кропка) – гэта зводправілаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце.
 
§ 18. Сказ
 
18.1 Агульнаепаняцце аб сказе
Сказ – гэтаасноўная камунікатыўная адзінка мовы, якая характарызуецца сэнсавай іінтанацыйнай закончанасцю. Праца – аснова нашага жыцця, самы надзейны генсапраўднага даўгалецця. Самая каштоўная якасць педагога – чалавечнасць,глыбокая любоў да дзяцей, у якой спалучаецца сардэчная пяшчотнасць з мудрайстрогасцю бацькі. Ні адзін сейбіт не кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу.
Сказ – асобаясінтаксічная адзінка, яе важнейшая функцыя – паведамленне. З дапамогай сказаўмы паведамляем пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі,выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў – гэта толькі адзінбок сказа, яго семантыка. Сказ – адзінка граматычная, таму кожнаму сказу(незалежна ад тыпу яго) уласціва адцягненае граматычнае значэнне, абопрэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражаеадносіны зместу выказвання да рэчаіснасці, паказвае, пра што паведамляецца абошто адмаўляецца ў сказе. Паведамленне можа мысліцца як рэальнае, г. зн. такое,якое сапраўды ёсць, было ці будзе, напрыклад: Навальніцаю вецер дыхнуўнад ракою. Як прыемна пахне збожжа. Хутка пачнецца жніво. У такіхсказах выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага ладу цяперашняга, прошлага ібудучага часу. Калі ж факт, аб якім паведамляецца, мысліцца як не рэальны, амагчымы, пажаданы пры пэўных умовах, тыпу хутчэй бы пайшоў дождж, няхайхутчэй пойдзе дождж, у гэтых выпадках выказнікі выражаюцца формамі ўмоўнагаі загаднага ладу.
Прэдыкатыўнасцьуласціва толькі сказу. Словы, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю, выступаюць у ролігалоўных членаў (дзейніка і выказніка) і складаюць граматычную аснову сказа.Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена – дзейніка цівыказніка. Напрыклад: Паглядзі на шырокі раскованы Нёман. Белавежы паслухайабуджаны гоман. Хай песняй стане гэты час майго юнацкага кахання.
Абавязковайпрыметай усякага сказа з’яўляецца інтанацыя. Асобныя словы і словазлучэнні,якія нагадваюць сваёй формай граматычную аснову, становяцца сказам толькі ў тымвыпадку, калі інтанацыя надае ім значэнне закончанага паведамлення.
18.2 Словазлучэннеяк састаўная частка сказа
Словазлучэнне — гэтасэнсава-граматычнае аб'яднанне двух ці больш самастойных слоў, якое ўзнікае прыпабудове сказа і вычляняецца з яго. У сказе: Трэба нам кожны дзень адчувацьпрысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх… можна,напрыклад, вылучыць словазлучэнні трэба адчуваць, адчуваць прысутнасць,прысутнасць сяброў, адчуваць кожны дзень, адчуваць нам, не спазняцца да іх, неспазняцца са спагадай, спагадай шчырай.
Словазлучэнне ўзнікаешляхам паяснення аднаго слова другім; паміж імі ўзнікае падпарадкавальнаясувязь, якая дае магчымасць выявіць розныя адносіны, напрыклад, аб'ектныя (будавацьдом, чытаць раман), часавыя (зайсці вечарам, сустракацца сёння),прычынныя (плакаць ад радасці, збялелы ад страху).
Словы ў сказезвязваюцца ў словазлучэнні, групуючыся вакол галоўных членаў сказа. Напрыклад,у сказе Пустога слова не выцерпіць глыбінная душа састаў дзейніка ўтвараесловазлучэнне глыбінная душа, а састаў выказніка – два словазлучэнні: невыцерпіць слова, слова пустога.
У залежнасці ад сінтаксічнайсамастойнасці слоў словазлучэнні бываюць сінтаксічна свабодныя (кожнае слова — самастойны член сказа) і сінтаксічна несвабодныя (усё словазлучэнне выступае якадзін член сказа). У сказе: Канспекты ляжалі на стале ўсе словазлучэнні сінтаксічнасвабодныя. У сказе: Чатыры сшыткі засталіся неправераныя сінтаксічнанесвабоднае (сінтаксічна непадзельнае) словазлучэнне чатыры сшыткі з'яўляеццадзейнікам.
У словазлучэнняхвыразна выяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловыса значэннем ветлівасці выбачаць, дараваць, (па) дзякаваць утвараюцьсловазлучэнні з назоўнікамі (займеннікамі) давальнага склону: прабачце мнеза спазненне, дзякаваць бацьку, даруйце мне за няўважлівасць.
Дзеясловы сазначэннем руху, напрыклад ісці, ляцець, бегчы пры абазначэннні мэтыспалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікампа ці ў: ісці ў ягады, пайсці па ваду, паехаць падровы.
Дзеясловы сазначэннем думкі, маўлення, пачуцця, напрыклад разважаць, казаць, клапаціцца,спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікампра: разважаць пра новы кінафільм, думаць пра будучыню, расказаць прасястру, клапаціцца пра дзяцей.
Дзеясловы цешыцца,насміхацца, смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца кіруюцьназоўнікамі (займеннікамі) роднага склону з прыназоўнікам з: цешыцца з дачкі,не насміхацца з таварыша, нельга здзекавацца з жывёліны, дзівіццаз таго, што стала.
Маюць сваеасаблівасці словазлучэнні, у якіх залежнае слова набывае такія самыяграматычныя формы, што і галоўнае. Так, колькасныя лічэбнікі два (дзве),абодва (абедзве), тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнагасклону множнага ліку (два дрэвы, тры сшыткі, абедзве хаты, чатыры трактары),калі названыя лічэбнікі ўваходзяць у склад састаўных, то назоўнік пры іхтаксама ўжываецца ў форме множнага ліку: дваццаць дзве студэнткі, сто трыццацьдва рублі, трыста чатыры дні. Лічэбнікі ад пяці і далей спалучаюццаз назоўнікамі ўскосных склонаў: пяць падручнікаў, шэсць гадоў, на сямісталах, за дзесяццю вёрстамі.
18.3 Сувязьслоў у сказе
Сказ – большскладаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязьслоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.
Існуюць наступныявіды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік усказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г.зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назвукаардынацыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і родудзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам),што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета былоцёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе адназоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік івыказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь.Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж↔ідзе.Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.
Выказнік можадапасавацца да дзейніка:
у родзе і ліку: ёнішоў; яна ішла; яны ішлі;
у ліку: лесшуміць; дзеці вучацца;
у родзе, ліку ісклоне: Вечар ціхі і цёплы;
у ліку і склоне: сястра— тэрапеўт-стаматолаг;
у склоне: Будаўнікі—ганаровая прафесія.
Выказнік можабыць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і наватз мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік:Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўнычлен адзін складае структурную аснову сказа.
Падпарадкаванне —гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). Нападпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.
У сказе можа быцьзлучальная сувязь. Злучэнне – гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныяадно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнамуўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск.
Адрозніваюць трывіды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне іпрымыканне.
Дапасаванне –такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе,склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.
Кіраванне – такаясувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускоснымсклоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальнысклон).
Прымыканне –такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу.Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялівесела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная формадзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).
Калі залежнымвыступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.

18.4 Відысказаў
Віды сказаў памэце выказвання
Апавядальныя:
Грамадка дужыхдубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.
Пытальныя:
Ці не казкулес складае?
Пабуджальныя:
Каб мневучыліся старанна!
Віды сказаў паінтанацыі
Клічныя – апавядальныя, пытальныя,пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнайафарбоўкай.
Як прыемнапахне збожжа!
Клічныя сказыафармляюцца з дапамогай:
1.  клічнай інтанацыі
Гарачы дзень!
2.  выклічнікаў
Эх, спека,спёка!
А прохладзьвечара далёк.
3.  эмацыянальных часціц
Хай святлонавукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.
Пытальна-клічныясказы – выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:
Навошта сэрцая параніў чарнявым поглядам вачэй?!
Памятайце:
- кропка неставіцца пасля сказаў-загалоўкаў
- шматкроп’еставіцца для абазначэння незакончанасці думкі
 
18.5 Тыпысказаў паводле структуры
Па колькасціграматычных асноў:
1.  простыя (адна граматычнаяаснова):
Вяснапрыносіла заўсёды свой мікраклімат.
2.  складаныя (некалькіграматычных асноў):
Зазвіняцьжалобна крыгі, і бурлівая вада снег размоклы у час адлігі, змые з лугу безсляда.
Па будове граматычнайасновы:
1.  двухсастаўныя (дзейнік +выказнік):
Чалавечую душужывіць памяць.
2.  аднасастаўныя (з аднымгалоўным членам сказа):
Салаўя песняміне кормяць.
Па наяўнасцідаданых членаў сказа:
1.  развітыя (пры наяўнасцідаданых членаў сказа):
Сонцапрыгравала ўсё мацней і мацней.
2.  неразвітыя (даданыя членысказа адсутнічаюць):
Сонцапрыгравала.
Па наяўнасціўсіх членаў сказа, неабходных для разумення сэнсу:
1.  поўныя (усе члены сказа):
Кудлатыянізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе.
2.  няпоўныя (апушчаны асобныягалоўныя ці даданыя члены сказа):
Розныя пісьмыбываюць. Чытаючы адны, людзі радуюцца; чытаючы другія – бядуюць.
 
§ 19. Знакі прыпынку ў канцы сказа
 
19.1 Кропка
Кропкаставіцца:
у канцыапавядальнага сказа, які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавайзакончанасцю: Палі збажынаю шумяць;
у канцыпабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі:Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе;
у канцы сказаў,якія маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй:Люба глянуць на поле вясною;
пераддалучальнымі злучнікамі, якія пачынаюць новы самастойны сказ: Нельга варушыцца.Бо можна спалохаць выдру. I знікне паляўнічае шчасце;  
пасля асобных слоўі спалучэнняў у разгорнутым паведамленні з мэтай падкрэсліць іх значэнне інадаць ім функцыю самастойнага сказа: Па мяккай раллі роўным ланцужком ішлочалавек дваццаць сейбітаў. Без шапак, у чыстых палатняных кашулях;
у канцы асобныхпунктаў рэзалюцый, пастаноў і г. д., асабліва калі гэтыя пункты маюць лічбавуюнумарацыю, а змешчаныя ў іх паведамленні з'яўляюцца адносна самастойнымі іужываюцца са сваімі знакамі прыпынку.
На парадку днясходу маладзёжнай брыгады стаялі наступныя пытанні:
1. Удзелмоладзі ў падрыхтоўцы да веснавой сяўбы.
2. Паведамленнеаб ходзе выканання асобных мера- прыемстваў, принятых на агульным сходзе працаўнікоў.
3. Бягучыясправы.
Кропка ставіццапры скарачэнні слоў, напрыклад: г. — год, руб. — рубель,          Каліскарочанае слова стаіць у канцы сказа, то гэта ж кропка адначасова афармляе іканец сказа (другая кропка пры гэтым не ставіцца): Дэлегаты падпольнайканферэнцыі збіраліся ў горадзе Н. Але калі пасля такога сказа знаходзіццаспасылка, то кропка перад ей захоўваецца: Калі пачаўся мітынг, Андрэйтлумачыў Лясніцкаму, хто выступае, да якой ён належыць партыі, якое яго мінулаеі г. д.
19.2 Пытальнік
Пытальнік ставіцца:
у канцы пытальныхсказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Выбачылі луг у срабрыстай расе?
пасля асобных слоўі спалучэнняў у функцыі адпаведных сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюццадля канкрэтызацыі і удакладнення зместу папярэдняга (галоўным чынам пытальнага)сказа: Куды вы едзеце? У горад?
Пытальнік зклічнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне суправаджаецца розныміэмацыянальнымі адценнямі: Зямля Радзімы! У сэрцы боль салодкі хто не адчуў,сустрэўшыся з табой?!
Пытальнік сашматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне падаецца якнезавершанае (граматычна ці па сэнсу). Шматкроп'е ў даным выпадку абазначаеццадзвюма кропкамі, якія размешчаны за пытальнікам: Што гэта за спевы чуваць?...
Калі ж такоепытанне суправаджаецца дадатковымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі, тады ўканцы сказа звычайна ставіцца пытальнік, клічнік і шматкроп'е (шматкроп'е ўтакім разе абазначаецца адной кропкай): Як мне выявіцъ шырыню новай радасці?!
 
19.3 Клічнік
Клічнікставіцца:
у канцы клічныхсказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: О,колькі песень з сэрца рвецца!
пасля зваротка,які знаходзіцца ў пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй: Радзімамая дарагая! Красуйся і ў шчасці жыві;
у канцыпабуджальных сказаў, якія маюць яркую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Будзьцехрабрымі і мужнымі!
пасля асобных слоўі спалучэнняў у функцыі сказа з мэтай надаць ім асобую змястоўнасць іэмацыянальна-экспрэсіўную выразнасць у разгорнутым паведамленні: На коней!Хутчэй! Ідзіце дамоў! Зараз жа! Усе! Без усякіх размоў!
Клічнік з пытальнікамставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка суправаджаеццапытальным адценнем: Як жа можна, каб чалавек ды не любіў прыроды!?
Клічнік сашматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўнаепаведамленне падаецца як незавершанае (граматычна ці па сэнсу). У такім разешматкроп'е абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за клічнікам: Нушто ж, здараюцца і ў будзённым жыцці гераічныя моманты!
 
19.4 Шматкроп'е
Шматкроп'еставіцца:
у канцыапавядальнага сказа (простага і складанага), які не закончаны граматычна: Людзіездзяць, а ты...
у канцы апавядальнагасказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсу і інтанацыйнамуафармленню: Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос...
§20.Галоўныя члены сказа
 
Дзейнік івыказнік
 
20.1 Дзейнік і спосабы яговыражэння
Дзейнік — гэта слова або спалучэннеслоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасціякога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна незалежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.
Самай тыповайформай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Зімовыяхмары нізка павіслі над зямлёй.
У ролі дзейнікачаста выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.
Радзей у ролідзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўнікаў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае; Абое стаяліразгубленыя; Жыць – Радзіме служыць .
Дзейнік можа быцьвыражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіраліна Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.
 
20.2 Выказнікі спосабы яго выражэння
Выказнік — слова або спалучэнне слоў,якое абазначае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названыдзейнікам. Выказнік як галоўны член сказа знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнайзалежнасці ад дзейніка.
Паводле структурывыказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца заднаго слова або спалучэння слоў, якія выражаюць адну граматычную форму, тыпу быласпалохалася, прыехаў быў, буду спяваць, называецца простым, напрыклад:Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, івясну, і родны край, і рунь на полі родным.
Выказнік, якіскладаецца з двух слоў — з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным.Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ўродзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка,напрыклад: Дзень быў спякотны і ветраны.
Выказнік, якіскладаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнагаі састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напрыклад: І сыныадказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькігодным.
20.3 Выражэннепростага выказніка
Просты дзеяслоўнывыказнік выражаецца дзеясловам абвеснага, умоўнага або загаднага ладу,напрыклад: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёйдарагою.
У ролі простагавыказніка можа выступаць усечаная форма дзеяслова (дзеяслоўныя корані).Напрыклад: Толькі што Мікола нукнуў на каня,— шусь ячмень з воза!Усечаная форма дзеяслова абазначае імгненнасць дзеяння.
Інфінітыў можавыступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць –ураджай здабываць.
Просты іменнывыказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону,напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.
Якасныя іадносныя прыметнікі назоўнага склону могуць выступаць у ролі простагавыказніка, напрыклад: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.
Просты выказнікможа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом — самы першыад лесу.
Просты выказнікможа быць выражаны фразеалагічным словазлучэннем, якое суадносіцца з дзеяслоўнымці іменным простым выказнікам, напрыклад: Ён пасля не спускаў з вока Марыну,час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў .
Ролю простага выказнікаможа выконваць і сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, напрыклад: Пінчукі— народ жвавы, рухавы. Лагічны націск у такіх канструкцыях падае на прыметнік.
 
20.4 Выражэннесастаўнога выказніка
Выказальнае словаў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы.У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўногавыказніка: састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны.
Састаўны дзеяслоўнывыказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясловам. Уролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак,працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць,канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, топачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані.
У ролі дапаможныхдзеясловаў у састаўным дзеяслоўным выказніку могуць выступаць словы магчы,хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца.Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам.
Састаўны іменны выказніквыражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовыміформамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.
Састаўны іменны выказніквыражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын,таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.
Якасныя іадносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўнымвыказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні засабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба,сапраўдная. Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўліспускаюцца на адпачынак.
Выказальнае словаў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнікастаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.
Выказальнае словаў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Янастаралася ўзяць сябе ў рукі. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнаганеба.
 
20.5 Працяжнікпаміж дзейнікам і выказнікам
Пры адсутнасцідзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіццаў наступных выпадках:


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.