Реферат по предмету "Государство и право"


Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»
Тэма20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

План
Уступ.
1. Кароль, яго паўнамоцтвы.
2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба).Склад і парадак дзейнасці сойма.
3. Мясцовыя органы ўлады.
Заключэнне.

Уступ
 
УРэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаўулады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было.[1]
Пасля Люблінскайуніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай мерызаставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новайканфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай[2], хоць па актуЛюблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай істраціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіныгрунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцыперсанальных уній.
У другой палове XVI — XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўнаяпалярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яевыключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкайнацыяй”[3].
Беларуская ілітоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў,бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтымшляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. «Генрыкавы артыкулы», абякіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэмушляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў РэчПаспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцюабмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы непадпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіхпрывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, штовыбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтагавышэйшага заканадаўчага органа”[4].
Далейшаеўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новыўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла дадэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючыпольскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, агэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.
У Рэчы Паспалітайпаступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, іэтнічная супольнасць –“польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзіныміправамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.
Падзел у XVII — пачатку XVIII ст. беларускага грамадства нападставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напаловубеларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці,а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.
Але ўжо ў другойпалове XVII ст. стала відавочна, штопашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай івялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансавазакабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі,закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне змагнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычнуюсвободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў украіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксамамесцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.
Падчас напісанняработы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргутрэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцейВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, якіпадрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і праваБеларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапыўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюццанарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу РэчыПаспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады – сойм.
Зразумець іўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ўкраіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца зкнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: ТадэвушКасцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час(нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асобгэтай гістарычнай эпохі.
“Кароткі нарыс гiсторыiдзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным ібагатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню іраскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады іагульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.
Карыстаннепершакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычнуюсітуацыю ў краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах”аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены якзвод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехібеларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якіямаюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работыбылі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладнаакрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыяпытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай.

1.Кароль, яго паўнамоцтвы
Што тычыццасістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіныяе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгуляваласяагульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а ягодзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588г.Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёйРэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавыхартыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскайулады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнтана каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменныхарактар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым,што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыіСтэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі РэчыПаспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязаксклікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнаеапалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі РэчыПаспалітай ад 3 мая 1791 г. “… гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладуўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, атаксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мыперадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчаяўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. і ў яе рукімы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяццада сваіх абавязкаў магістратур.
Выканаўчая ўладане мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні былоназваннем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймамразмеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складацьканчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Янамае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксамавырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, абякіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець іаб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.
Кароль, якомупавінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ўдачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныязлачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымісіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умоваймагчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойвацьафіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў прызначаць біскупаўі сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, якпершых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або радакаралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананнізаконаў, будзе складацца з:
1) прымасу, якраздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быцьзамененым у каралеўскай радзе першым ехorkie (па парадку) — біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяціміністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў,міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзінведае пратаколам вартавога, а іншы – пратаколам замежных спраў, абодва безвырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягуў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, алебез права голасу.”[5]
Каралю без згодысойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш.Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам,то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць паслятрохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма”[6].Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый(рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).
Кароль мае праваяк прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіныкіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з ягозгоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры,вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку,калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумеснымпаседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павіненнеадкладна прызначыць на яго месца іншага.
Такім чынам, нікароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтымсістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнуласяад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобаяпасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымасПольшчы.
Па законе карольмеў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імятварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады;падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. Засваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё,нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было падкантролем сойма.
 

2.Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма
Заканадаўчаяўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя,што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікацькіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) увыпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага каралясклікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. Наканвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовыдагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары ізаключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караляажыццяўляліся на каранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўсяз Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшайпалатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату,вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзілада 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памяншэння ціпавелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныябіскупы і толькі потым – свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.).Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай.Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя – на лавах. Як перажытакмінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек уКаралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары – дарадчыкі караля дзяліліся начатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсцьмесяцаў.
Канстытуцыя РэчыПаспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Янымогуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюцьміжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныябеспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміжмагістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласцьбацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усерэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля тагояк кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, кабзабяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзезыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быцьпадпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, каліадзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні,кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалаксойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі карольбудзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць”[7].
Пасольскаяізба быланіжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхтыасобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікаяколькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічныхадносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма.Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якіясклікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасціад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўнысойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбызалежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Лічылася, штопасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашацьне магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы,ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіраванняПольшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140—150 сенатараў. Пасольская ізбаскладалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было236 дэпутатаў”.[8]
Вальны соймсклікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі зсепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы ПаспалітайЯна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.
Работа соймапачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню)сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі– ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма.Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныяпасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады,разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працаваліпаасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвухпалат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыяпастановы набывалі моц законаў.
КампетэнцыяВальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычналюбыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля,скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаўдля шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняццяпастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутатуне згадзіцца з ёй і налажыць сваё «veto» («не дазваляю»),як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтымвельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхтабачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.
Усімі справамі насойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйныхземлеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбарыдэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах.Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсцьтыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожныдэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону —свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма.Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымліваццаінструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасціў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652— 1764 гг., 42 былі сарванынакладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.
Па падлікахгісторыка М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіхперашкод адбылося толькі сем.”
Зрыванне соймананосіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладнуюхарактарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ўпрыказцы “Польшча трымаецца на бязладдзі”[9]. Аднак трэбаадзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннемвета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымалісяпростай большасцю галасоў.
Рашэнні соймаўРэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:
тыя, што тычылісяўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульныхсправах);
тыя, што мелідачыненне да Польшчы;
тыя, што мелісілу ў ВКЛ.
Як правіла,апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю надпаступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага парашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, якікамплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансаваяадасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вывазкупецкіх тавараў.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнуласявострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу зрэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныядзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнулісярэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічныхі палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыяфеадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўныміінтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сяроднарода, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі — Аўстрыяй,Расіяй і Прусіяй.
Дзейнасцьрэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся адабавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасцічасовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях,адна для Польшчы, другая – для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак ВолчынБерасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскіпляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага.Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755—1758 гг.Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай,у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскімурадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш вострыхарактар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаўсупраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося,карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць упалітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай дляўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцыРасіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю,патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норму адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобнаяканфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ўРадоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.
Сойм, якісабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ўправах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзеннярэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ўсакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якомуўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнагаладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненніў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ўлютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійныхкультаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднагапрымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаўдзяржаўнага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыянормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворвацьзалежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека натэрыторыі Польшчы”. [10]
У тым жа 1768 г. ў горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якаязаклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіхранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якаяпачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй,Аўстрыя ў 1769 — 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзелеРэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу РэчыПаспалітай (1772)адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай,Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.
Па наказуКацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую.Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях па асабістых справахпавінны праводзіцца па мясцовых «законах і звычаях і іх моваю», г. зн. паСтатуту 1588 г., а «справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян»,падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены»[11].
3.Мясцовыя органы ўлады
Пасля Вальнагасойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіхрабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасціна яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычнапераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанніаб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасцькворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыядэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тоеці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваёрашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашаліфінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў наадміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ўпалітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі інават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 — 1762 гг. 40 % пасяджэнняўВальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым.Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныявыканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, меласвой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.
Крыніцамі права ўнекаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскайі Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўныхзлачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, паякіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, небыло. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюхбеларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды.Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялянмужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў.Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадавацьбеларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ўдачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш ібольш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўладыў краіне.

Заключэнне
Па акту Люблінскайуніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваюсамастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ўЕўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава – РэчПаспалітая.
У вынікугістарычнага развіцця дзвюх дзяржаў на працягу XVII ст. з'явіўся акт “Ураўнаванне правоў” ВКЛі Польшчы 1697 г., які пераасэнсаваў акт Люблінскай уніі і стаў асноўнымзаконам рэальнай федэрацыі дзвюх дзяржаў. Такое становішча захавалася да канца XVIII ст., хаця існавалі тэндэнцыі даунітарызму. Яны фармуляваліся польскімі дэпутатамі на соймах у 1766, 1773, 1775і 1776 гг. Але на чатырохгадовым сойме прадстаўнікі ВКЛ здолелі адстаяцьфедэратыўны характар Рэчы Паспалітай.
Вышэйшыміорганамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававоестановішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі — «Пактам канвента» і«Генрыкаўскімі артыкуламі», а ў Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г., а пазней – Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1791 г.).
«Пакта канвента»ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуапры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон.
«Генрыхаўскіяартыкулы» змяшчалі асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскайулады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнагапрэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы»насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іхпацвердзіць. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскагаверавызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, несклікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабепастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыяпадаткі і пошліны без згоды сойма і інш.
Кампетэнцыяагульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашацьусе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыісойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны ізаключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення. вайны.
Пасля першагараздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнагаладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкавацьсвайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыцьвыканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такіморганам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў(18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Саветаказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітаяпрацягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.
Такім чынам, заднаго боку, Рэч Паспалітую можна вызначыць як абмежаваную манархію, а здругога – кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвагапрэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, можна зрабіць вывад,што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Такацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва «РэчПаспалітая» ў перакладзе значыць «рэспубліка». Уся ўлада ў гэтайрэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складалісявыключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіхпалітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітаяфактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнакдэмакратызму.

Літаратура
1. ВішнеўскіА.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.:Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.
2. ИсторияБеларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. –Мн.: Амальфея, 2000.
3. Хрестоматияпо истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1.
4. Юхо I.Крыніцы беларуска-літоўскага права.
5. Юхо Я.А.За вольность нашу и вашу. – Мн., 1989.
6. Юхо Я.А. Кароткiнарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. – Мн., 1992.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.