Реферат по предмету "Религия и мифология"


Праваслаўная царква на Століншчыне ў 1920–1930-я гг.

Установа адукацыі
,, Стахаўская сярэдняя школа’’

Курсавая работа
Праваслаўная царква на Століншчынеў 1920 – 1930-я гг.
 
Карповіч АляксандрВалерыянавіч

Брэст 2008
 

 
Змест
 
Уводзіны
Глава І. Агульная характарытыкастановішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920 – 1930-х гг.
Глава ІІ. Апісанне праваслаўныхпрыходаў на тэрыторыі Столінскага павета
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі

 
Уводзіны
Здаўна натэрыторыі Століншчыны мірна ўжываліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцей,культур і рэлігій. Але ж у розныя гістарычныя перыяды рэлігійная абстаноўка ўкраі мянялася. У Х – ХІ ст. тут распаўсюдзілася хрысціянства ўсходняга абраду(праваслаўе). У ХVI — ХVIІ ст. на гэтых землях узнікаюцьпершыя каталіцкія парафіі. З прыняццем царкоўнай уніі 1596 г. большасцьправаслаўных прыходаў сталі уніяцкімі, такая сітуацыя захоўвалася да 1839 г. –году скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі. Тады ўсе уніяцкія прыходы сталіправаслаўнымі. Пасяля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага рэпрэсіі з бокуцарскага ўрада зведаў каталіцкі касцёл на Беларусі. Многія каталіцкія храмы быліперададзены праваслаўным. Змены ў рэлігійнай сітуацыі канца ХІХ – пачатку ХХстст. на тэрыторыі Століншчыны былі нязначнымі.
Цікавым перыядаму гісторыі Століншчыны сталі 20 – 30-я гг. ХХ ст. калі рэлігійнае жыццё нагэтых землях развівалася ва ўмовах вельмі жорстскага супрацьстаяння заходняйліберальна-дэмакратычнай і усходняй таталітарна-атэістычнай сістэмаў. Геаграфічнаезнаходжанне Століншчыны садзейнічала ўплыву абодвух гэтых сістэм на жыццё нашыхпродкаў, у тым ліку і на духоўнае (рэлігійнае) жыццё.
Афіцыйнай дзяржаўнайрэлігіяй міжваеннай Польшчы з’яўлялася каталіцтва, якое ўсебаковападтрымлівалася польскімі ўладамі. У 20 – 30-х гг. ХХ ст. на тэрыторыіСтолінскага павета пачало адраджацца уніяцтва. У гэты час назіраецца з’яўленнеі распаўсюджванне на Століншчыне новых хрысціянскіх накірункаў: баптызму,пяцідзесятніцтва, адвентызму. Але па ранейшаму важную ролю ў духоўным жыцціСтоліншчыны працягвала адыгрываць праваслаўная царква, да якой належалабольшасць насельніцтва. Менавіта становішча і развіццё праваслаўнай царквы натэрыторыі Столінскага павета з’яўляецца тэмай дадзенага даследавання.
Мэтамідаследавання з’яўляюцца наступныя:
1) разглядзець,якім было рэлігійнае жыццё жыццё Століншчыны ў вывучаемы перыяд;
2) паказаць уякіх умовах развівалася праваслаўная царква на тэрыторыі Століншчыны ў 1920 –30-я гг.;
3) вызначыць,якімі былі адносіны польскіх уладаў да праваслаўнай царквы;
4) прасачыць, якадносілася праваслаўнае духавенства і вернікі да Польшчы і іншых канфесій.
Дадзенае праблемаз’яўляецца мала вывучанай. Літаратуры па дадзенаму пытанню вельмі мала.Вывучаючы творы айчынных і замежных аўтараў, а таксама архіўныя дакументыДзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці мы паспрабуем адказаць на пастаўленыяпытанні.
Дадзеная працаскладаецца з уводзін, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц ідадаткаў.
У першай главедаецца агульная характарыстыка становішча праваслаўнай царквы ў Столінскімпавеце ў 1920 – 1930-х гг. Другая глава прысвечана апісанню арганізацыйнайструктуры праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета ў вывучаемыперыяд.

 
ГлаваІ. Агульная характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920– 1930-х гг.
Праваслаўе на тэрыторыі Століншчыны мела даволі сталую гісторыю із’яўлялася самай вялікай па колькасці вернікаў канфесіяй. З уключэннемСтоліншчыны ў склад ІІ Рэчы Паспалітай тутэйшыя праваслаўныя абшчыны сталічасткай Польскай праваслаўнай царквы і ўваходзілі ў Палескую епархію з цэнтраму Пінску. Сам жа павет падзяляўся на два благачынні (дэканаты): Столінскі іДавыд-Гарадоцкі. У Столінскае благачынне ўваходзіла 16 прыходаў (парафій), уДавыд-Гарадоцкае – 9 прыходаў. Трэба адзначыць, што большасць прыходаў акрамягалоўнай прыходскай царквы, дзе пастаянна знаходзіўся настаяцель, мелі па 1-2філіяльныя царквы ці каплічкі у суседніх вёсках. Праваслаўная царква ідухавенства традыцыйна выконвала сярод мясцовага насельніцтва выхаваўчуюфункцыю, як і ў царскія часы. Праваслаўныя святары выкладалі рэлігію ў школахна тэрыторыі свайго прыхода. А там, дзе пражывала значная частка каталіцкага ціўнніяцкага насельніцтва, гэтую функцыю яны выконвалі разам з каталіцкім ці уніяцкімдухавенствам. Так, Мечыслаў Каржэневіч у сваёй кнізе „Chcialem żyć!” ўспамінае, што падчас свайгонавучання ў пачатковай школе в. Дубай “па серадам рэлігію прыходзіў выкладацьксёндз, а ў пятніцу для праваслаўных рэлігію выкладаў бацюшка” [1].
Каб убачыць, якойбыла перавага праваслаўнай царквы, які ўплыў яна мела на мясцовае насельніцтва,можна звярнуцца да канфесійнай статыстыкі 1920 — 1930-х гг. (дадатак №1)
Штатправаслаўнага духавенства на тэрыторыі павета быў больш пастаянным, чым укаталіцкіх прыходах. У розныя часы ў 1920 – 1930-я гг. тут працавалі святары:протаіерэй Леў Радзялоўскі (Столін), протаіерэй Аляксандр Бялаеў і а. МіхаілШалковіч (Давыд-Гарадок), а. М. Нікіцюк (Гарадная), а. М. Мігай (Аздамічы), а.Ян Рэзановіч (Рубель), а. Ю. Радзялоўскі (Альманы), а. Д. Перапечын (Радчыцк), а.В. Якубовіч (Дубай), а. В. Рубановіч (Церабяжоў) і інш.[2] (дадатак №2)
Акрамя святарапры царкве быў псаломшчык. Вельмі многа было зроблена для пашырэння харавогаспеву. Даволі вялікія хоры меліся ў Альшанах (36 чалавек), Аздамічах (29чалавек), Рублі (25 чалавек) і інш. У некаторых прыходах былі створаны брацтвыці “кружки ревнителейправославия”, аменавіта ў Аздамічах (70 чалавек), Альшанах (10 чалавек) [3].
У кожным прыходзесвятар пільна сачыў за маральным станам сваёй паствы, вялася статыстыканаведвання цэркваў, колькасці ўдзеленых шлюбаў, хрышчэнняў і г. д. У сярэднім упрыходах адбывалася ад 100 да 200 хрышчэнняў, каля 50 шлюбаў у год. Што тычыццанаведвання царквы, то па статыстыцы на 1933 г. у час пасхальных святаў у Рубліна богаслужэнні было каля 2000 чал., у Рухчы – 1000 чал., у Жадэні – 3000 чал.,у Велуні – 1000 чал., у Рэчыцы – 850 чал. і г. д.[4] Лічбы сведчаць аб тым, якбылі прывязаны жыхары павета да царквы. Але ж трэба адзначыць, што не ўсюдыназіралася такая сітуацыя. Так, настаяцель Аздаміцкага прыходу а. М. Катульскіў справаздачы ў Пінскую кансісторыю за 1934 г. піша: “В деревнях Лутки,Коротичи, Толмачево есть много тех, которые потеряли всякую связь с церковью ивообще не имеют отношения к церковной жизни. Повлиять на них трудно. Их нельзязазвать в церковь и на мысль собрания.”[5]
Урэлігійна-маральным плане называюць свае прыходы дрэннымі а. Ян Шпакоўскі зДубянца і а.Мікалай Юніцкевіч з Веляміч. Першы — па прычыне таго, што натэрыторыі яго прыхода з’явілася многа баптыстаў, другі — з-за таго, што ўАльпені, дзе знаходзілася філіяльная праваслаўная царква, палова вёскі перайшлава ўніяцтва. Прычыны такога разгортвання падзей відавочныя: мала ўдзяляласяўвагі з боку праваслаўнага духавенства для прыхажан, асабліва ў філіяльныхцэрквах. З-за значнай аддаленасці многіх вёсак насельніцтва не магло ці простане хацела наведваць царкву.
Акрамя духоўнагажыцця, праваслаўнае духавенства прымала ўдзел і ў сацыяльным, і ў палітычным, іў эканамічным жыцці павета. Праваслаўная царква, дарэчы, як і каталіцкая,з’яўлялася буйным землеўласнікам на тэрыторыі павета. Да кожнага прыхода належылізначныя зямельныя надзелы. Так, Радчыцкі прыход меў 116 дзес. зямлі, Столінскі– 103 дзес., Церабяжоўскі – 153 дзес., Высоцкі – 183 дзес. і г. д.[6] Адна частка гэтых зямельапрацоўвалася клірам, другую частку арандавалі прыхажане.
Па-рознамуадносіліся праваслаўныя святары да польскіх уладаў. Частка духавенства,асабліва больш старэйшага ўзросту, была прарускай арыентацыі і лічыла існуючуюсістэму пагрозлівай для “спрадвечна рускіх зямель”. Сапраўдным ідэаламдзяржаўнага ладу яны лічылі расійскае самадзяржаўе, калі праваслаўе з’яўляласясастаўной часткай афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. У той жа час у ІІ РэчыПаспалітай праваслаўе страціла свой уплыў на палітычнае і грамадскае жыццё, апольскія ўлады ўсяляк стараюцца паменшыць яго ўплыў на насельніцтва. Такіядумкі прасочваюцца ў “Звароце” царкоўнага будаўнічага камітэта г. Століна іпротаіерэя Льва Радзялоўскага ад 27.10.1929 г.:
«Дорогие братья и сестрыво Христе.
Сейчас мы живем в Польше,оторванные от нашей Матери России.
Место Столин находится вПольше и является поветовым городом, но мы утратили нашу святыню, отстроеннуюнашими трудами и пожертвованиями. В настоящий момент можно сказать, что мыживем без церкви. В отдалении от города есть маленькая церковь на кладбище,которая в праздники не вмещает и 10-й части верующих. Это означает прихильностьдо веры наших отцов и прадедов, православной веры.
В настоящий момент оченьтрудно отстроить церковь, которая бы напоминала нам бывшую ранее. Мысль этадавно возникла, но не хватает денег с одной стороны и с другой стороны,препятствия, которые нам создает польское правительство, по причине возвращениянас всех в католицизм, не дает нам начать эту работу. Жизнь православных вПольше обтяжена большими налогами, что не позволяет выделять средства на строительство церкви. Обращаюсвои молитвы и просьбы к вам, братья и сестры по вере, помогите в нашем святомделе – восстановлении церкви в Столине, Полесской епархии, Полесскоговоеводства (в Польше). Все ваши пожертвования будутприняты с большой благодарностью. Господь Бог поблагословит труд восстанавливающихЕго дом. »[7]
Была і другаячастка духавенства, якая лаяльна адносілася да Польшчы і той палітыкі, якуюправодзілі польскія ўлады на Крэсах. Вельмі добра гэта бачна ў лісцепарваслаўнага святара а. Яна Якубовіча да столінскага павятовага старасты:
“ВашеВеликородие, Высокоуважаемый Господин Староста. Простите великодушно, чтообращаюсь к Вам не на польском языке, ввиду опасения, что не в состоянии будуправильно выразить свою мысль. Дело в том, что в Давид-Городке открываетсяместо священника, а это было моею давнею мечтою, и приход этот был мне обещанеще в 1921 г., но Пинский – Новогрудский епископ Пантелеймон обманул меня. Вамконечно известно, что я был выселен из Дубоя, выселение это я считаю незаслуженнымдля себя, но как интелигентный человек счел нужным выехать на страдания в уездмне неизвестный с жителями баптистского толка. Проверяя же свои душпастырскиедействия, я не находил у себя никакого преступления в нелояльности к Польше, кее культуре. И мне как всякому человеку было неприятно подобное выселение.
В настоящиймомент обращаюсь к Вам, Высокоуважаемый Господин Староста, с покорнейшеюпросьбой разрешить мне поселиться в Давид-Городке, забыть все, что произошло, яже со своей стороны так же буду рад, если польское общество еще раз убедится вмоей лояльности и убедится в моих честных пастырских действиях на поддержкукультуры Польской Республики. Буду искренне благодарен Вам, если Вы попроситеот Господина Воеводы разрешение мне вернуться в Столинский уезд и с Вашейстороны не будет препятствий на перемещение меня в Давид-Городок. Не откажите вмилости почтить меня Вашим ответом.
Прошу искреннееизвинение, что утруждал ваше внимание и прошу разрешения остаться Вашимпокорным слугой.”[8]
Польскія ўладытаксама добра адносіліся да лаяльнага духавенства. Многія лаяльныя святарыўваходзілі ў органы мясцовага самакіравання. А да нелаяльнага духавенстваадносіны былі дрэнныя. Часта праваслаўныя святары адчувалі перашкоды з боку ўладаўу сваёй душпастырскай дзейнасці. З-за гэтага яны не згаджаліся служыцьбогаслужэнні ў дзяржаўныя святы ІІ Рэчы Паспалітай. Так, у 1930 г. у Радчыцкунастаяцель а. Якуб Шэрэмет адмовіўся служыць службу, спасылаючыся на рамонтцарквы. У той жа дзень богаслужэнні ў інтэнцыі Польскай Рэспублікі не быліадслужаны ў Аздамічах, Бярозаве і інш. Тады ж святочныя службы адбыліся ўПлотніцы, Стахаве, Вайткевічах. У Перабродах богаслужэнне адбывалася з удзеламвялікай колькасці мясцовага насельніцтва, а пасля службы ўсе разам спявалі гімн“Boże coś Polskę”.[9]
Адносіныправаслаўнага духавенства і праваслаўнага насельніцтва да прадстаўнікоў іншыхверавызнанняў таксама былі розныя. Асабліва негатыўна праваслаўнае духавенстваставілася да уніятаў і прадстаўнікоў розных пратэстанцкіх накірункаў, бо,менавіта, у гэтыя рэлігійныя арганізацыі назіраўся пераход часткі праваслаўнаганасельніцтва, незадаволенага дзейнасцю праваслаўных святароў. Па прычыне таго,што каталіцкі касцёл не меў шырокага распаўсюджвання на тэрыторыі павета,праваслаўнае духавенства не бачыла ў ім такой пагрозы, як ва уніяцтве ціпратэстантызме. Даволі часта ішло наладжванне кантактаў з каталіцкімдухавенствам. Так, у 1935 г. протаіерэй Леон Радзялоўскі рапартаваў Палескамуепіскапу:
“Дня 7 июля этогогода приезджает в Столин Пинский католический епископ Букраба. Комитет поорганизации встречи этого гостя, выбрал меня как представителя православнойцеркви вместе с равином Перловым для принятия участия в первой встрече икоротком приветствии. Думаю, что буду приглашен в воскресенье на завтрак. Какпомню, было распоряжение избегать таких встреч. Но может сейчас относительноепископа Букрабы все по-другому. Прошу Ваше Святейшество выслать ответ до 7июля.”[10]
Як бачна,праваслаўныя святары знаходзілі розныя спосабы, каб павялічыць аўтарытэт сваёйцарквы і свой уласны аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва. Нягледзячы на тое,што ў ІІ Рэчы Паспалітай дзяржаўнай рэлігіяй з’яўлялася каталіцтва, тут, наСтоліншчыне, польскім уладам прыходзілася лічыцца з праваслаўнай царквой яктрадыцыйнай канфесіяй Крэсаў.
ГлаваІІ. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета
 
Структура праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета падзялялася на 2 акругі (благачынні): Столінскую іДавыд-Гарадоцкую. Гэтыя 2 акругі ўваходзілі ў склад Палескай епархіі з цэнтрамў Пінску.
Першая акруга зцэнтрам ў Століне налічвала 16 прыходаў: Столін, Белавуша, Дубай-Зарэчны,Гарадная, Радчыцк, Струга, Альманы, Церабяжоў, Бухлічы, Старое-Сяло, Удрыцк,Азёры, Велунь, Вайткевічы, Высоцк, Бярозава (апошнія 7 прыходаў знаходзяццацяпер на тэрыторыі Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, Украіна).
Другая акруга зцэнтрам у Давыд-Гарадку налічвала 9 парафій: Давыд-Гарадок, Дубянец, Лядзец,Альшаны, Аздамічы, Велямічы, Плотніца, Рубель, Стахава. Кожная парафія акрамягалоўнай парафіяльнай царквы мела некалькі філіяльных цэркваў і каплічак, якіяне мелі свайго святара. Гэтыя прыходы абслугоўваў святар галоўнага прыхода.
Столінскаяакруга.
Азёры.
Да прыходаадносіліся вёскі Азёры і Шахі. Прыхадская Свята-Пакроўская царква былапабудавана ў 1786 г. за сродкі прыхажан. У 1898 г. адбыўся рамонт царквы.Царкве належала 49 дзесяцін зямлі. Зямля апрацоўсвалася прыхажанамі пад 1/3ураджаю. Даход за 1931 г. склаў 200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2пачатковы школы ў Азёрах і Шахах. На 1931 г. месца настаяцеля было вакантным.Псаломшчыкам працаваў Сяргей Зямлянскі, які нарадзіўся ў 1906 годзе ўМагілёскай губерні. У 1906 г. скончыў Мурамскае духоўнае вучылішча і з 1929 г.працаваў у Азёрах. Колькасць прыхажан у 1931 г. слала 2020 чалавек (327двароў).
Альманы.
Свята-Васкрасенскаяцарква ў Альманах была пабудавана ў 1893 г на сродкі прыхажан. Да прыходаналежалі вёскі Альманы, Пераброды, Кашара Альманская. Акрамя галоўнайпрыходскай царквы мелася філіяльная царква і капліца ў в. Пераброды. Натэрыторыі прыхода працавалі 2 пачатковыя школы ў Альманах і Перабродах. Царквеналежала 57 дзесяцін зямлі. Даход прыхода за 1931 г. склаў 525 злотых. З 1930г. настаяцелем быў Сімановіч Міхаіл (1906 г. н.). Ён скончыў Духоўную семінарыюі Багаслоўскі ўніверсітэт. Псаломшчыкам пры царкве працаваў Міхаіл Куміеўскі.Прыход налічваў 2086 вернікаў (271 двор).
Белавуша.
Галоўная прыхадскаяцарква была пабудавана з дрэва ў 1906 г. на сродкі прыхажан у гонар СвятойТройцы. У 1926 – 1928 гг. быў праведзены рамонт царквы. З 1920 г. настаяцелемпрыхода з’яўляўся Мацкевіч Анатоль (1901 г. н.). У 1920 г. ён закончыў Мінскуюдухоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1929 г. быў Сумоўскі Іван, ураджэнецБелавушы. Ён ў 1929 г. закончыў два класы Мінскай духоўнай семінарыі. Царквеналежала 43 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1150 злотых. На тэрыторыіпрыхода працавалі 3 школы (Белавуша, Ацвержычы, Манькавічы). Гэтыя вёскі іскладалі Белавушскі прыход. Агульная колькасць праваслаўных вернікаў на 1931 г.складала 4520 чалавек (657 двароў).
Бухлічы.
Да прыходаадносіліся вёскі Бухлічы і Варані. У 1928 г. была пабудавана галоўнаяпрыхадская царква Раства Багародзіцы ў в. Бухлічы на сродкі прыхажан. У в.Варані існавала філіяльная царква. Прыходу належала 39 дзесяцін зямлі. Даходцарквы за 1931 г. склаў 450 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2 школы ўБухлічах і Варанях. У 1931 г. у іх навучалася 120 хлопцаў і 60 дзяўчат. З 1931г. настаяцелем бухліцкай царквы быў Васіль Віткоўскі. Псаломшчыкам з 1928 г.працаваў Самуіл Белазёрскі. У 1931 г. колькасць прыхажан складала 1757 чалавек(217 двароў).
Бярозава.
Галоўнаяпрыхадская царква была пабудавана ў 1795 г. на сродкі прыхажан з дрэва ў гонарНараджэння Багародзіцы. У 1927 г. быў праведзены рамонт царквы. На 1931 г.настаяцелем прыхода быў Розановіч Пётр Іванавіч (1902 г. н.). Ён ў 1917 г. ёнзакончыў Мінскае духоўнае вучылішча, а ў 1925 г. закончыў Віленскуюметрапаліяльную духоўную семінарыю. З 1927 г. працаваў у Бярозаве. Псаломшчыкаму царкве быў Валашчук Анатоль Іванавіч (1910 г. н.). У 1926 г. закончыўКрэмянецкую духоўную семінарыю. З 1929 г. быў псаломшчыкам у в. Вайткевічы. З1931 г. працаваў псаломшчыкам у Бярозаве. Да прыхода Бярозава належылі 2філіяльныя царквы: Свята-Міхайлаўская ц-ва ў в. Храпунь і НараджэнняБагародзіцы ў в. Гліннае. Бярозаўскі прыход меў 107 дзесяцін зямлі. На 1931 г.агульны даход прыхода з ахвяраванняў і з зямлі складаў 1200 злотых. Да прыходаналежылі вёскі Бярозава, Глінск, Храпунь, Колкі. Колькасць вернікаў на 1931 г.складала 4415 чалавек (740 двароў).
Вайткевічы.
Да прыходаадносіліся вёскі Вайткевічы, Калонія, Блежава. Свята-Мікалаеўская царква ўВайткевічах была пабудавана ў 1877 г. на сродкі прыхажан. У 1927 г. царква былаадрамантавана. Філіяльная царква ў вёсцы Блежава была пабудавана ў 1798 г., алезгарэра ў 1897 г. У 1898 г. царква была зноў адбудавана. Прыходу належала 183дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1400 злотых. На тэрыторыіпрыхода працавалі 2 школы ў Вайткевічах і Блежаве. У іх навучалася 180 дзяцей.З 1931 г. настаяцелем Свята-Міхайлаўскай царквы ў Вайткевічах быў Карпец Іван.Ён нарадзіўся на Валыні 1891 г. Скончыў мастацкае вучылішча Імператарскайакадэміі ў 1911 г. У 1923 г. скончыў Валынскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкаму Вайткевічах працаваў ураджэнец вёскі Аздамічы Мігай Анатоль. Ён скончыўТураўскае гарадское вучылішча і тры гады жыў Віленскім манастыры. На тэрыторыіпрыхода пражывала 2915 праваслаўных (410 двароў).
Велунь.
Да прыходаадносіліся вёскі Велунь, Люціна, Белая. У в. Велунь у 1907 г. была пабудаванаСвята-Пакроўская царква на сродкі прыхажан. Царкве належыла 100 дзесяцін зямлі.Зямля аддавалася пад апрацоўку прыхажанам на 1/3 ураджаю. У 1931 г. даходцарквы склаў 1600 злотых. На тэрыторыі прыхода меліся тры школы ў вёсках Велунь,Люціна і Белая. У іх навучаліся 222 хлопчыкі і 160 дзяўчынак. Настаяцелем храмаз 1925 г. быў Стэцюк Фёдар (1893 г. н.), які скончыў Валынска-Крамянецкуюдухоўную семінарыю. Псаломшчыкам-дыяканам пры царкве служыў Валкановіч Сямён.Ён нарадзіўся ў 1893 годзе, скончыў Пачаева-Лаўраўскае духоўнае вучылішча, атаксама некаторы час быў паслушнікам Уладзіміра-Валынскага манастыра. У Велуніён служыў з 1914 г. На тэрыторыі прыхода Велунь пражывала 3825 праваслаўных(537 двароў).
Высоцк
Да прыходаадносіліся мястэчка Высоцк і вёска Рэчыца. Галоўная прыхадская Свята-Успенскаяцарква ў Высоцку была пабудавана ў 1877 г. на сродкі прыхажан. У 1923 г. царквабыла адрамантавана. На тэрыторыі прыхода былі 2 капліцы: на могілках у мястэчкуВысоцк і ў вёсцы Рэчыца. Прыходу належыла 225 дзесяцін зямлі. Гэтая зямляаддавалася пад апрацоўку сялянам. Даход прыхода за 1931 г. склаў 1930 злотых.На тэрыторыі прыхода працавалі 2 школы ў Высоцку і Рэчыцы. У гэтых школахнавучалася 450 вучняў. Настаяцелем царквы ў Высоцку быў Пярховіч Філарэт. Ённарадзіўся ў 1870 г. у Сарненскім уездзе. У 1891 г. ён скончыў Валынскуюдухоўную семінарыю і з 1928 г. працаваў у Высоцку. Псаломшчык Яўген Вышынскінарадзіўся ў вёсцы Жадэн у 1885 г. Скончыў Вяземскае духоўнае вучылішча.Колькасць вернікаў у прыходзе складала 3647 чалавек.
Гарадная.
Галоўная прыхадскаяцарква была пабудавана ў 1915 г. з цэглы на сродкі прыхажан у гонар СвятогаМікалая. Царкве належыла 39 дзесяцін зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 700злотых. У прыходзе мелася яшчэ адна царква, пабудаваная з дрэва ў Гарадной.Гэтую царкву ў сувязі з пабудовай вялікай каменнай царквы праваслаўнае духавенствадобраахвотна перадало уніятам у 1927 г. Настаяцелем прыхода з 1931 г. быўРажановіч Іван. Ён нарадзіўся ў 1871 г. у в. Ішкалдзь, закончыў Мінскуюдухоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1922 г. быў мясцовы жыхар Гаўрыльчук Ігнат (1886г. н.). Да прыхода належылі вёскі Гарадная і Дзераўная. На тэрыторыі прыходамеліся дзве школы (Гарадная, Дзераўная). На 1931 г. колькасць праваслаўныхвернікаў складала 2842 чалавекі (472 двары).
Дубай-Зарэчны.
Галоўная прыхадскаяцарква была пабудавана ў 1885 г. з дрэва на сродкі памешчыка Афанасія Шведава ўгонар Святога Мікалая. У 1926 г. быў праведзены рамонт царквы. Настаяцелемпрыхода быў Зубковіч Аляксандр. Ён працаваў у Дубаі-Зарэчным з 1927 г.Псаломшчык Вярхушкін Іван працаваў у гэтым прыходзе з 1929 г. У Дубаі была яшчэадна царква ў гонар Уздзвіжання Святога Крыжа. На тэрыторыі прыхода было 2школы: Дубай-Зарэчны і Вулька-Арэя. У гэтых 2 школах у 1931 г. навучалася 220вучняў. Да прыхода Дубай-Зарэчны належылі наступныя населеныя пункты:Дубай-Забалоцце, Загор’е, Беразіно, Хмеліна, Макавішча, Вулька-Арэя. Колькасцьправаслаўных вернікаў складала каля 2 тыс. чалавек (242 двары).
Радчыцк.
Галоўнаяпрыхадская царква, якая месцілася ў Радчыцку, была пабудавана у 1841 г. насродкі памешчыка А. Скірмунта і прыхажан у гонар Нараджэння Багародзіцы. Натэрыторыі прыхода меліся чатыры філіяльныя царквы ў вёсках Цмінь, Рухча,Фядоры, Аўсямірава. Да прыхода належылі вёскі Радчыцк, Калоднае, Фядоры,Аўсямірава, Кострава, Рухча І, Рухча ІІ, Цмінь І, Цмінь ІІ. Прыходу належыла116 га. зямлі. Агульны даход прыхода за 1931 г. склаў 5200 злотых. На тэрыторыіпрыхода працавала 8 школ: Радчыцк, Калоднае, Фядоры, Аўсямірава, Кострава,Цмінь І, Цмінь ІІ, Рухча І. Настаяцелем прыхода з 1931 г. быў протаіерэйМіневіч Васіль (1879 г. н.). Ён у 1902 г. закончыў Чарнігаўскую духоўнуюсемінарыю. Другі святар-вікарый Свяркоўскі Аркадзь (1901 г. н.) закончыўВіленскую духоўную семінарыю. З 1921 г. у Радчыцку працаваў псаломшчыкПракаповіч Міхаіл, які ў 1894 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Колькасцьвернікаў Радчыцкага прыхода ў 1931 г. складала 6700 чалавек (1095 двароў).
Старое-Сяло.
Галоўная прыхадскаяцарква была пабудавана з дрэва ў 1837 г. на сродкі прыхажан у гонар СвятогаМікалая. Акрамя гэтай царквы ў прыходзе меліся яшчэ 3 філіяльныя цэрквы і 3 каплічкі.Да прыхода належылі вёскі Старое-Сяло, Вежыцы, Дрожын, Пярховічы. На тэрыторыіпрыхода працавалі чатыры пачатковыя школы. Царкве належыла 100 дзесяцін зямлі.Агульны даход на 1931 год складаў 620 злотых. З 1923 г. настаяцелем прыходаз’яўляўся Шастаковіч Анатоль (1885 г. н.). У 1908 г. ён закончыў Мінскуюдухоўную семінарыю. З 1928 г. псаломшчыкам працаваў Іван Кірыеўскі (1891 г.н.). Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Прыход налічваў 2747 вернікаў.
Столін
Галоўная прыхадскаяцарква Успення Багародзіцы была пабудавана ў 1923 г. на сродкі войта КірылыСімановіча. Да прыхода належылі яшчэ 3 філіяльныя царквы (Рэчыца, Юнішча,Відзібор) і адна капліца. На тэрыторыі прыхода працавалі сямігадовая школа ўСтоліне і пачатковыя школы ў Рэчыцы, Відзіборы, Столінскіх хутарах. Прыходуналежыла 103 дзесяціны зямлі. Да прыхода былі прыпісаныя населеныя пункты:Столін, Рэчыца, Юнішча, Відзібор, Церабішча, Крушын, Столінскія і Юнішчанскіяхутары. З 1909 г. у Століне працаваў настаяцелем протаіерэй Радзялоўскі Леў. Ёнскончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1929 г. ён з’яўляўся благачынным(дэканам) І Столінскай акругі. Псаломшчыкам з 1922 г. быў Леў Радзялоўскі.Колькасць прыхажан складала 4872 чалавекі.
Струга
Прыхадская царкваСвятога Мікалая была пабудавана ў 1876 г. на сродкі прыхажан. Да прыхода належылівёскі Струга, Малыя Вікаравічы, Вялікія Вікаравічы, Будымле. На тэрыторыіпрыхода меліся школы ў вёсках Струга і Вялікія Вікаравічы. У 1931 г. у іхнавучалася 262 вучняў. Царкве належыла 50 дзесяцін зямлі. Зямля аддавалася падапрацоўку сялянам на 1/3 частку ўраджаю. Агульны даход царквы на 1931 г.складаў 750 злотых. З 1929 г. настаяцелем прыхода быў Сакалоўскі Іван. Ённарадзіўся ў 1897 г. у в. Кухчыцы Пінскага уезда. Скончыў Тульскую духоўнуюсемінарыю ў 1917 г. Псаломшчыкам працаваў Васіль Табунько. На тэрыторыі прыходаў 1931 г. пражывала 2890 праваслаўных.
Удрыцк
Да прыходаадносіліся вёскі Удрыцк, Жадэн, Мілягі, хутар Хоміч. Галоўная прыхадская царкваў гонар Нараджэння Багародзіцы была пабудавана ў 1714 годзе на сродкі прыхажан.У 1860 г. быў зроблены рамонт царквы. У прыходзе былі 2 філіяльныя царквы: намогілках у в. Удрыцк і ў в. Жадэн. Прыходу належыла 51 дзесяціна зямлі. Даходпрыхода за 1931 г. склаў 450 злотых. Працавалі 2 пачатковыя школы ў Удрыцку іЖадэні. З 1935 г. настаяцелем у Удрыцку быў Мікалай Радзялоўскі. Ён нарадзіўсяў 1860 г. у сям’і святара. Скончыў у 1884 г. Мінскую духоўную семінарыю.Псаломшчыкам працаваў Міхаіл Барысюк. У 1931 г. прыход налічваў 3058 вернікаў.
Церабяжоў
Да прыхода адносілісявёскі Церабяжоў, Гарадзішча, Смародск, Тумен, Глінка. Свята-Ільінскаяпрыхадская царква ў в. Церабяжоў была пабудавана ў 1872 г. на сродкі прыхажан.У 1928 г. быў праведзены рамонт царквы. У прыходзе мелася філіяльная царква ўв. Глінка, якая была пабудавана ў 1903 г. Церабяжоўскаму прыходу належыла 153дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 900 злотых. На тэрыторыі прыходапрацавалі пачатковыя школы ў вёсках Церабяжоў, Гарадзішча, Смародск, Тумень іГлінка. Настаяцелем Свята-Ільінскай царквы з 1893 г. быў протаіерэй РубановічВісарыён. Ён нарадзіўся ў 1859 г. у в. Марочна Пінскага уезда ў сям’і святара.У 1884 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам-дыяканам у Церабяжовебыў Мігай Мікалай. Ён нарадзіўся ў 1903 г. у сям’і святара. Скончыў Мінскуюдухоўную семінарыю і з 1927 г. працаваў у Церабяжове. У 1931 г. на тэрыторыіпрыхода пражывала 2536 праваслаўных.
Давыд-Гарадоцкаяакруга
Аздамічы.
Да прыходаадносіліся вёскі Аздамічы, Альгомель, Мерлінскія Хутары, Луткі, Кароцічы, Талмачова.Галоўная прыхадская царква знаходзілася ў в. Аздамічы. У Альгомлі і МерлінскіхХутарах існавалі філіяльныя цэрквы. Настаяцелем прыхода быў Ніканор Катульскі з1928 г. працаваў у Аздамічах. Ён закончыў у 1925 годзе Валынскую духоўнуюсемінарыю. Псальмістам з 1932 г. працаваў Епіфаній Валашчук і меў ступеньмагістра багаслоўя. У прыходзе працавала 9 школ. У іх навучалася 570 вучняў. Упрыходзе інавала царкоўнае брацтва (70 чалавек). Колькасць вернікаў у 1934 г.складала 4450 чалавек.
Альшаны
Да прыходаадносіліся вёскі Альшаны, Рамель, Сямігосцічы і Вялікае Малешава. Галоўнаяпрыхадская царква Святой Параскевы Пятніцы знаходзілася ў вёсцы Альшаны. УРамлі і Сямігосцічах існавалі філіяльныя цэрквы. У Вялікім Маляшаве быладраўляная каплічка Святога Яна Багаслова. З 1923 г. настаяцелем прыхода быўСтэфан Каржанеўскі, які скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з1928 г. працаваў Ілля Лапін. На тэрыторыі прыхода працавала 5 школ. У 1930-хгг. у школах навучалася каля 1100 вучняў. Колькасць вернікаў складала 5750чалавек.
Велямічы
Да прыходаадносіліся вёскі Велямічы, Альпень. Галоўны прыхадскі храм знаходзіўся ў в.Велямічы. У Альпені існавала філіяльная царква. Настаяцелем прыхода з 1914 г.быў Мікалай Юніцкевіч. З 1923 г. псаломшчыкам працаваў Іван Курнілеўскі. Упрыходзе было 2 школы. У 1934 г. у іх навучалася 458 вучняў. У Альпені ў канцы1920-х гг. была ўтворана уніяцкая парафія. У выніку чаго ва уніяцтва перайшлобольш 200 чалавек. У 1934 г. у прыходзе налічвалася каля 3200 праваслаўных.
Давыд-Гарадок
На тэрыторыіпрыхода мелася тры царквы ў Давыд-Гарадку: адна мураваная і дзве драўляныя. Увёсках Хорск, Харомск, Туры знаходзіліся капліцы. На тэрыторыі прыходапрацавала 5 школ. Настаяцелем галоўнага прыхадскога храма ў Давыд-Гарадку быўпротаіерэй Аляксандр Бялаеў. Вікарыем з 1926 г. працаваў Яўген Мірановіч.Дыяканам з 1918 г. працаваў Якаў Танканог. Дзмітрый Ласіцкі з 1919 г. працаваўпсаломшчыкам. У прыходзе існавалі два хоры. У прыходзе існаваў “Кружок ревнителей православия” у які ўваходзіла каля 100чалавек. У прыходзе пражывала каля 1050 праваслаўных.
Дубянец.
На тэрыторыіпрыхода існавалі два храмы. Галоўная царква знаходзіцца ў вёсцы Дубянец.Філіяльная царква знаходзіцца ў вёсцы Беражное. На тэрыторыі прыхода працавалічатыры школы. У іх навучалася 590 вучняў. Настаяцелем прыхода з 1925 годаз’яўляўся Шпакоўскі Іван. Псаломшчыкам з 1930 года працаваў Феадосій Багатка.Пры царкве існаваў хор (15 чалавек). Да прыхода адносіліся вёскі Дубянец,Беражное, Бор-Дубянец, Магільнае, Ястрабель, Красны Бор і хутар Заліпнікі. У1934 г. на тэрыторыі прыхода пражывала 3457 праваслаўных.
Лядзец.
Галоўны прыхадскіхрам знаходзіўся ў в. Лядзец і быў пабудаваны ў гонар Вялікамучаніка Георгія. У1928 – 1929 гг. царква была адрамантавана. На тэрыторыі прыхода была капліца ўвёсцы Угалец. Настаяцелем храма з 1927 г. быў Грыгорый Коршун. Ён скончыўВіленскую духоўную семінарыю і ў 1923 г. быў пасвячоны ў святары. Псаломшчыкампрацаваў Грыгорый Самародскі, які ў 1931 г. скончыў Віленскае духоўнаевучылішча. Да прыхода належылі вёскі Лядзец, Угалец, Вялікія і Малыя Арлы. Натэрыторыі прыхода працавала 5 школ. Прыход налічваў 4477 вернікаў.
Плотніца.
Да прыходаадносіліся вёскі Плотніца, Беражцы, Асаўцы, Гальцы, Сіціцк, Варсынь, Асавая.Галоўная прыхадская Свята-Пакроўская царква знаходзілася ў Плотніцы. У 1934 г.царква была адрамантавана. У Беражцах існавала філіяльная царква. У Сіціцку іГальцах былі капліцы. З 1921 г. настаяцелем прыхода быў Георгій Кебец, якіскончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псальмістам з 1920 г. служыў МіхаілАналовіч. З 1933 г. дыяканам у Плотніцы служыў Георгій Юрашкевіч. У прыходзедзейнічала 6 школ, у якіх у 1934 г. навучалася 876 вучняў. На тэрыторыі прыходаіснавала рымска-каталіцкая парафія і касцёл у в. Асавая. Колькасць праваслаўныхвернікаў у 1934 г. складала 5700 чалавек.
Рубель.
Да прыходаадносіліся вёскі рубель і Хотамель. У Рублі знаходзілася галоўнаяСвята-Міхайлаўская прыхадская царква. У вёсцы Хотамель была капліца УздзвіжанняСв. Крыжа. Настаяцелем прыхода быў Аляксандр Зазіркоўскі. У 1926 г. ён скончыўВіленскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1924 г. працаваў Мікалай Пыжэвін.На тэрыторыі прыхода дзейнічалі 2 школы, у якіх у 1934 г. навучалася 700вучняў. Колькасць вернікаў у 1934 г. склала 3876 чалавек.
Стахава.
Дадзены прыходскладаўся толькі з адной вёскі Стахава. Галоўная прыхадская Свята-Пакроўскаяцарква была пабудавана ў 1887 г. Настаяцелем прыхода з 1927 г. быў УладзімірВерыноўскі, які ў 1913 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 г.псаломшчыкам у Стахаве працаваў Сцяпан Крычэўскі. На тэрыторыі прыходадзейнічала адна школа, у якой у 1934 г. навучалася 400 вучняў. На тэрыторыіпрыхода пражывала 2400 праваслаўных.
 

 
Заключэнне
 
На асновепрыведзеных фактаў, дакументаў і статыстыкі можна зрабіць вынік, што рэлігійнаежыццё на тэрыторыі Столінскага павета ў 1920 – 1930-я гг. было даволі бурным.Становішча праваслаўных на тэрыторыі павета, за выключэннем некаторых выпадкаў,было станоўчым. Як мы бачым адміністрацыйная структура і сетка праваслаўныхцэркваў на тэрыторыі Століншчыны ў гэты перыяд павялічылася. Будаваліся новыяцэрквы і праводзіўся рамонт існуючых храмаў. Праваслаўная царква мела доступ дашкольнай адукацыі. Ва ўсіх школах праваслаўныя святары выкладалі Закон Божы.Нягледзячы на спробы польскай адміністрацыі пашырыць польскую мову і ўвесці яеў царкоўныя богаслужэнні праваслаўнае духавенства працягвала служыцьбогаслужэнні згодна з векавымі ўсходнеславянскімі традыцыямі. Многіяправаслаўныя святары нягледзячы на “рускасць” Праваслаўнай царквы ішлі насупрацоўніцтва з польскай адміністрацыяй. Але гэтае супрацоўніцтвахарактарызавалася ў асноўным вырашэннем усялякіх бытавых праблем.
Міжканфесіянальныхканфліктаў на тэрыторыі павета не было. А тыя канфлікты, што адбываліся, насілідаволі вузкі характар і мелі тыпічную гаспадарча-эканамічную афарбоўку, што з’яўляеццахарактэрным для любога грамадства.
Што тычыцца пытанняаб экспансіі каталіцызму на тэрыторыі павета, то можна сказаць, што каталіцкікасцёл, як дзяржаўная рэлігія ІІ Рэчы Паспалітай, меў такіж статус і натэрыторыі павета. Але па прычыне свайго невялікага пашырэння, ён не змогкарэнным чынам паўплываць на рэлігійную сітуацыю ў павеце. У гэты перыядназіралася спроба пашырэння пракаталіцкіх настрояў шляхам адраджэння уніяцтва.Праваслаўная царква ў параўнанні з царскім перыядам страціла свой уплыў удзяржаўных органах, але яе ўплыў на насельніцтва не зменшыўся. Нават хуткаепашырэнне сярод праваслаўнага насельніцтва пратэстантызму не змагло паўплывацьна традыцыйную рэлігійную абстаноўку ў павеце.
Можна зрабіцьвыснову што рэлігійная свабода ў гэты перыяд была. Аб гэтым сведчыць нават тойфакт, што нават некаторыя новыя пратэстанцкія абшчыны ў гэты перыяд змагліабзавесціся сваімі храмамі. А перашкоды, што існавалі, былі нічым у параўнанніз тым, што давялося перанесці хрысціянам у наступныя дзесяцігоддзі.

 
Спісвыкарыстаных крыніц
 
1.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр.763.
2. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1.Спр. 680.
3.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр.682.
4.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр.733.
5.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1…Спр. 834.
6.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр.885.
7.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр.2926.
8.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр.954.
9.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр.955
10. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2.Спр. 1199.
11.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2.Спр. 1200.
12.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2.Спр. 1201.
13.ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1.Спр. 2926..
14. ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.
15. Памяць: Гісторыка-дакументальнаяхроніка Столінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003.
16. Рэлігія і царква наБеларусі: Энц. даведнік: рэд. Пашкоў Г. П.і інш. – Мн.: БелЭнц., 2001.
17. Энцыклапедыя гісторыіБеларусі: У 6 т./ Беларуская энцыклапедыя. — Мн.: Бел. энц. імя П. Броўкі, 1993– 1998.
18. Jakimowicz R. Dawidgródek. Pińsk. 1939.
19. Mike Korżeniewicz. Chcialemżyć.-Canada.2002.

 
Дадаткі
 
Дадатак №1.№ Назва прыхода Лічба праваслаўных вернікаў на Вернікі іншых канфесій на тэр. прыходаў на 1931/1934 гг. Заўвагі 1925 г. 1931/ 1934 г.
ката
лікі унія-ты яўрэі пра-тэстан-ты 1. Высоцк 3200 3647 71 — 1021 4
У апошніх 5 калонках дадзеныя
падаюцца
на 1931 г. 2. Вайткевічы — 2915 110 35 98 85 3. Велунь 3166 3825 40 — 106 45 4. Азёры 1400 2030 25 — 101 — 5. Бухлічы 1200 1757 — — 45 3 6. Удрыцк — 3068 101 — 61 43 7. Церабяжоў 4400 4546 93 — 165 3 8. Альманы — 2086 — — 19 — 9. Струга 3500 2890 17 — 31 66 10. Столін 5000 4879 1000 — — — 11. Старое-Сяло 2225 2742 26 — 60 6 12. Радчыцк 5900 6701 30 — 154 84 13. Гарадная 3200 2842 16 407 700 35 14. Дубай-Зарэчны — 1995 37 — 67 3 15. Белавуша 4300 4520 51 — 188 193 16. Бярозава 4080 4415 — — — — 17. Дубянец — 3457 50 — 18 45 18. Давыд-Гарадок 9000 10052 148 3 7274 4
У апошніх 5 калонках дадзеныя
падаюцца
на 1934 г. 19. Аздамічы 4700 4450 129 92 99 33 20. Велямічы 3100 3222 35 127 87 106 21. Плотніца 4900 5704 244 — 240 — 22. Рубель 3636 3876 25 — 313 13 23. Стахава 3100 2447 — — 105 — 24. Альшаны 3200 5751 94 — 115 175 25. Лядзец 3900 4477 32 — 105 —
(—) – данныяневядомыя ці такой групы насельніцтва не пражывала на тэрыторыі павета.
(ДАБВ. Ф. 2059.Воп. 1. Спр. 2926.; ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.)

 
Дадатак№2
 
Спісправаслаўных святароў якія працавалі ў Столінскім павеце.№ п/п Прозвішча і імя Пасада Назва прыхода 1. Шалковіч Міхаіл Дэкан і настаяцель Давід-Гарадок 2. Радзялоўскі Леон Дэкан і настаяцель Столін 3. Шыпрукевіч Грыгорый настаяцель Азёры 4. Лобан Фоцій настаяцель Вайткевічы 5. Радзялоўскі Юрый настаяцель Струга 6. Крышчук Аляксей настаяцель Гарадная 7. Радзялоўскі Мікалай настаяцель Удрыцк 8. Стэцюк Фёдар настаяцель Велунь 9. Розановіч Іван настаяцель Рубель 10. Шпаковскі Іван настаяцель Дубянец 11. Корзун Грыгорый настаяцель Лядзец 12. Розановіч Пётр настаяцель Бярозава 13. Мацкевіч Анатоль настаяцель Белавуша 14. Шастаковіч Міхаіл настаяцель Старое-Сяло 15. Мігай Мікалай настаяцель Аздамічы 16. Юначкевіч Мікалай настаяцель Велямічы 17. Кебец Грыгорый настаяцель Плотніца 18. Каржэноўскі Сцяпан настаяцель Альшаны 19. Рубановіч Вісарыён настаяцель Церабяжоў 20. Шэмяціла Якуб настаяцель Радчыцк 21. Перхаровіч Філарэт настаяцель Высоцк 22. Вернікоўскі Уладзімір настаяцель Стахава 23. Зубковіч Аляксандр настаяцель Дубай-Зарэчны 24. Грабёнка Міхаіл настаяцель Бухлічы 25. Кротас Еўсцігней настаяцель Альманы 26. Райна Казьма настаяцель Давід-Гарадок
ДАБВ. Фонд 2003,Вопіс 2, Справа 955, Ліст 37.
 

 
Дадатак№3
/>
 

 
Дадатак№4
/>


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Lesson And Battle Royal Essay Research Paper
Реферат Бюрократизм и бюрократизация гос.управления
Реферат Алексей Богатуров современный международный порядок
Реферат Ii-я Всероссийская дистанционная эвристическая олимпиада по музыке
Реферат Правовая защита прав и интересов детей-сирот и детей оставшихся без попечения родителей
Реферат Проектирование системы электроснабжения машиностроительного завода
Реферат Технология возделывания кукурузы на зерно 200 т га 2
Реферат История развития психологической науки
Реферат Дослідження економічного стану підприємства та проблем франчайзингу на прикладі ТОВ Піца Че
Реферат Образование в Великобритании
Реферат Парижская коммуна 1789 1794
Реферат Task Centered Model Essay Research Paper Task
Реферат Финансовый магазин
Реферат Размещение природных ресурсов по регионам мира
Реферат І. С. Шелестович Відповідальна за випуск